EXODUS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
Chapter 40
Exod | Bela | 40:4 | і ўнясі стол і пастаў на ім усе рэчы яго, і ўнясі сьвяцільню і пастаў на ёй лампады яе; | |
Exod | Bela | 40:5 | і пастаў залаты ахвярнік, каб дыміць перад каўчэгам адкрыцьця, і павесь заслону на ўваходзе ў скінію; | |
Exod | Bela | 40:9 | І вазьмі алею памазаньня, і памаж скінію і ўсё, што ў ёй, і асьвяці яе і ўсе прылады яе, і будзе сьвята; | |
Exod | Bela | 40:10 | памаж ахвярнік цэласпаленьня і ўсе прылады яго і асьвяці ахвярнік, і будзе ахвярнік сьвятыня вялікая; | |
Exod | Bela | 40:13 | і апрані Аарона ў сьвяшчэннае адзеньне, і памаж яго, і асьвяці яго, каб ён быў сьвятаром Мне. | |
Exod | Bela | 40:15 | і памаж іх, як памазаў ты бацьку іхняга, каб яны былі сьвятарамі Мне, і памазаньне іх прысьвеціць іх у вечнае сьвятарства ў роды іхнія. | |
Exod | Bela | 40:18 | І паставіў Майсей скінію, паклаў падножжы яе, паставіў брусы яе, паклаў жэрдкі і паставіў слупы яе, | |
Exod | Bela | 40:19 | напяў покрыва над скініяю і паклаў века паверсе гэтага покрыва, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 40:20 | І ўзяў і паклаў адкрыцьцё ў каўчэг, і ўклаў жэрдкі ў колцы каўчэга, і паклаў века на каўчэг зьверху; | |
Exod | Bela | 40:21 | і ўнёс каўчэг у скінію, і павесіў заслону, і засланіў каўчэг адкрыцьця, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 40:29 | і ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў скінію сходу і прынёс на ім цэласпаленьні і ахвяру хлебную, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 40:30 | І паставіў умывальнік паміж скініяй сходу і ахвярнікам і наліў у яго вады для абмываньня, | |
Exod | Bela | 40:32 | калі яны ўваходзілі ў скінію і падыходзілі да ахавярніка, тады і абмывалі, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 40:33 | І паставіў двор вакол скініі і ахвярніка і павесіў заслону ў браме двара. І так закончыў Майсей дзею. | |
Exod | Bela | 40:35 | І не мог Майсей увайсьці ў скінію сходу, бо засланяла яго воблака, і слава Гасподняя напаўняла скінію. | |
Exod | Bela | 40:36 | Калі падымалася воблака ад скініі, тады выпраўляліся ў дарогу сыны Ізраілевыя падчас усяго падарожжа свайго; | |
Exod | Bela | 40:37 | калі ж не падымалася воблака, дык і яны не выпараўляліся ў дарогу, пакуль яно не падымалася; | |