EXODUS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
Chapter 39
Exod | Bela | 39:1 | А з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны зрабілі яны службовую вопратку, дзеля слугаваньня ў сьвятыні; зрабілі таксама сьвяшчэнную вопратку Аарону, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 39:2 | І зрабіў эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону; | |
Exod | Bela | 39:3 | і распляскалі яны золата ў лісты і выцягнулі ніткі, каб выткаць іх паміж блакітнымі, пурпуровымі, чырванёнымі і вісонавымі ніткамі, умелаю працаю. | |
Exod | Bela | 39:5 | І пояс эфода, які паверсе яго, аднолькавага зь ім вырабу, зроблены быў з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 39:6 | І зрабілі камяні аніксавыя, уставіўшы іх у залатыя гнёзды і выразаўшы на іх імёны сыноў Ізраілевых, як выразаюць на пячатцы; | |
Exod | Bela | 39:7 | і паклаў ён іх на нарамнікі эфода, у памяць сыноў Ізраілевых, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 39:8 | І зрабіў нагруднік умелаю працаю, такою самаю працаю, як эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону; | |
Exod | Bela | 39:9 | ён быў чатырохкутны; яны зрабілі падвойны нагруднік у пядзю даўжыні і ў пядзю шырыні, падвойны ён быў; | |
Exod | Bela | 39:10 | і ўставілі ў яго ў чатыры рады камяні; побач: рубін, тапаз, смарагд,— гэта першы рад; | |
Exod | Bela | 39:14 | Камянёў было па ліку імёнаў сыноў Ізраілевых; дванаццаць было іх, па ліку імёнаў іхніх, і на кожным зь іх выразана было,як на пячатцы, па адным імю, для дванаццаці плямёнаў. | |
Exod | Bela | 39:16 | і зрабілі два залатыя гнязды і два залатыя колцы і прымацавалі колцы да двух канцоў нагрудніка, | |
Exod | Bela | 39:18 | а два канцы двух ланцужкоў прымацавалі да двух гнёздаў і прымацавалі іх да нарамнікаў эфода з правага боку яго; | |
Exod | Bela | 39:19 | яшчэ зрабілі два колцы залатыя і прымацавалі іх да двух іншых канцоў нагрудніка, на тым баку, які трымаецца каля эфода ўсярэдзіне. | |
Exod | Bela | 39:20 | I яшчэ зрабiлi два колцы залатыя i прымацавалi iх да двух нарамнiкаў эфода спадыспаду, з правага боку яго, каля злучэньня яго над поясам эфода; | |
Exod | Bela | 39:21 | і прымацавалі нагруднік колцамі яго да колцаў эфода шнурком з блакітнай воўны , каб ён быў над поясам эфода, і каб не адставаў нагруднік ад эфода, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 39:24 | па прыполе верхняй шаты зрабілі яны яблыкі з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны ; | |
Exod | Bela | 39:25 | і зрабілі бомкі з чыстага золата і павесілі бомкі паміж яблыкамі па прыполе верхняй шаты вакол: | |
Exod | Bela | 39:26 | бомку і яблык, бомку і яблык, па прыполе верхняй шаты вакол дзеля служэньня, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 39:28 | і кідар зь вісону, і павязкі на галаву зь вісону, і сподняе ільняное адзеньне з суканага вісону, | |
Exod | Bela | 39:29 | і пояс з суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, узорыстага вырабу, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 39:30 | І зрабілі паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятыні, з чыстага золата, і накрэсьлілі на ёй пісьмёны, як выразаюць на пячатцы: "Сьвятыня Гасподняя"; | |
Exod | Bela | 39:31 | і прымацавалі да яе шнурок з блакітнай воўны , каб прывязаць яе да кідара зьверху, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Exod | Bela | 39:32 | Так закончана была ўся работа для скініі сходу, і зрабілі сыны Ізраілевыя ўсё: як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі. | |
Exod | Bela | 39:33 | і прынесьлі да Майсея скінію, покрыва і ўсе прылады яе, гачкі яе, брусы яе, жэрдкі яе, слупы яе і падножжы яе, | |
Exod | Bela | 39:34 | покрыва са скураў барановых чырвоных і покрыва са скураў сініх і заслону, каб захінаць, | |
Exod | Bela | 39:37 | сьвяцільні з чыстага золата, лампады яго, лампады пастаўленыя на ім і ўсе прылады яго, і алей, каб асьвятляць, | |
Exod | Bela | 39:38 | залаты ахвярнік і алей памазаньня, і пахошчы, каб дыміць, і заслону на ўваход у скінію, | |
Exod | Bela | 39:39 | ахвярнік медны і медную рашотку да яго, жэрдкі яго і ўсе прылады яго, умывальнік і падножжа яго, | |
Exod | Bela | 39:40 | заслоны двара, слупы і падножжы, заслону да брамы двара, вяроўкі і калы і ўсе рэчы, якія належаць да слугаваньня ў скініі сходу, | |
Exod | Bela | 39:41 | вопратку службовую на служэньне ў сьвятыні, сьвяшчэнную вопратку Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным на сьвятадзейства. | |