Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next
Chapter 13
Job Bela 13:1  Вось, усё гэта бачыла вока маё, чула вуха маё і зьмеціла сабе.
Job Bela 13:2  Колькі ведаеце вы, ведаю і я: я ня ніжэйшы за вас.
Job Bela 13:3  Але я да Ўсяўладнага хацеў бы гаварыць і жадаў бы спаборнічаць з Богам.
Job Bela 13:4  А вы плетуны хлусні; усе вы бескарысныя лекары.
Job Bela 13:5  О, калі б толькі вы маўчалі! гэта было б залічана вам у мудрасьць.
Job Bela 13:6  Выслухайце ж разважаньні мае і ўдумайцеся ў пярэчаньне вуснаў маіх.
Job Bela 13:7  Ці трэба было вам дзеля Бога гаварыць няпраўду і дзеля Яго гаварыць ману?
Job Bela 13:8  Ці трэба было вам быць заўгоднымі Яму і за Бога так спрачацца?
Job Bela 13:9  Ці добра будзе, калі Ён выпрабуе вас? Ці ашукаеце Яго, як ашукваюць чалавека?
Job Bela 13:10  Строга пакарае Ён вас, хоць вы і патайна крывадушнічаеце.
Job Bela 13:11  Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не нападае на вас?
Job Bela 13:12  Напаміны вашыя падобныя на попел, апоры вашыя — апоры гліняныя.
Job Bela 13:13  Замоўкніце перад мною, і я буду гаварыць, што б ні напаткала мяне.
Job Bela 13:14  Навошта мне турзаць цела маё зубамі маімі і душу маю класьці ў руку маю?
Job Bela 13:15  Вось, Ён забівае мяне, але я буду спадзявацца; я хацеў бы толькі адстояць шляхі мае прад абліччам Ягоным!
Job Bela 13:16  І гэта ўжо ў апраўданьне мне, таму што крывадушнік ня пойдзе прад аблічча Ягонае!
Job Bela 13:17  Выслухайце ж уважліва слова маё і тлумачэньне маё вушамі вашымі.
Job Bela 13:18  Вось, я завёў судовую справу: ведаю, што праўда мая.
Job Bela 13:19  Хто здольны аспрэчыць мяне? Бо я неўзабаве замоўкну і выпушчу дух.
Job Bela 13:20  Дваяка толькі не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго:
Job Bela 13:21  адвядзі ад мяне руку Тваю, і жах Твой хай не трасе мяне.
Job Bela 13:22  Тады кліч, і я буду адказваць, альбо буду гаварыць я, а Ты адказвай мне.
Job Bela 13:23  Колькі ў мяне заганаў і грахоў? пакажы мне беззаконьне маё і грэх мой.
Job Bela 13:24  Навошта хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне ворагам Тваім?
Job Bela 13:25  Ці не сарваную лісьцінку Ты расьціраеш і ці ня сухую саломіну перасьледуеш?
Job Bela 13:26  Бо Ты пішаш на мяне горкае і залічваеш мне грахі маладосьці маёй,
Job Bela 13:27  і ставіш у калодку ногі і прасочваеш усе сьцежкі мае, — гонішся па сьлядах ног маіх.
Job Bela 13:28  А ён, як цьвіль, распадаецца, як вопратка, сточаная мольлю.