Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next
Chapter 20
Job Bela 20:1  І адказваў Сатар Нааміцянін і сказаў:
Job Bela 20:2  развагі мае змушаюць мяне адказаць, і я сьпяшаюся выказаць іх.
Job Bela 20:3  Дакор ганебны мне выслухаў я, і дух разуменьня майго адкажа за мяне.
Job Bela 20:4  Хіба ня ведаеш ты, што спрадвеку, — з таго часу, як пастаўлены чалавек на зямлі,
Job Bela 20:5  весялосьць беззаконных кароткая ў часе, і радасьць крывадушнікаў імгненная?
Job Bela 20:6  Хоць бы вырасла да нябёсаў веліч ягоная, і галава ягоная дастала да воблакаў,
Job Bela 20:7  як памёт ягоны, навекі прапа-дае ён; тыя, што бачылі яго, скажуць, дзе ён?
Job Bela 20:8  Як сон, адляціць, і ня знойдуць яго; і, як начны відзеж, зьнікне.
Job Bela 20:9  Вока, якое бачыла яго, больш не пабачыць яго, і ўжо ня ўгледзіць яго месца ягонае.
Job Bela 20:10  Сыны яго будуць шукаць ласкі ў жабракоў, і рукі ягоныя вернуць украдзенае ім.
Job Bela 20:11  Косткі яго напоўнены грахамі маладосьці ягонай, і зь ім лягуць яны ў пыл.
Job Bela 20:12  Калі салодкае ў роце яго зло і ён тоіць яго пад языком сваім,
Job Bela 20:13  беражэ і ня кідае яго, а трымае яго ў вуснах,
Job Bela 20:14  дык гэтая ежа ягоная ў нутробе ягонай ператворыцца ў жоўць аспідаў усярэдзіне ў яго.
Job Bela 20:15  Маёмасьць, якую ён глытаў, выблюе: Бог вырве яго з чэрава ягонага.
Job Bela 20:16  Зьмяіны яд ён смокча; усьмерціць яго язык зьмяіны.
Job Bela 20:17  Ня бачыць яму ручаёў, рэк, якія плывуць мёдам і малаком!
Job Bela 20:18  Нажытае працай верне, не праглыне; у меру маёмасьці ягонай будзе і адплата ягоная, а ён не парадуецца.
Job Bela 20:19  Бо ён прыгнятаў, адсылаў бедных, захопліваў дамы, якіх не будаваў;
Job Bela 20:20  ня ведаў сытасьці ў чэраве сваім і ў прагнасьці сваёй не шкадаваў нічога.
Job Bela 20:21  Нішто не ўратавалася ад ненаеднасьці ягонай, затое ня вытрывае шчасьце ягонае.
Job Bela 20:22  У поўніцы багацьця будзе цесна яму; рука кожнага пакрыўджанага падымецца на яго.
Job Bela 20:23  Калі будзе чым напоўніць нутробу ягоную, Ён пашле на яго лютасьць гневу Свайго і здожджыць на яго хваробы ў плоці ягонай.
Job Bela 20:24  Як уцячэ ён ад зброі жалезнай, — пратне яго лук медны;
Job Bela 20:25  пачне вымаць стралу , — і яна выйдзе зь цела, выйдзе, зьзяючы праз жоўць ягоную; жахі сьмерці прыйдуць на яго!
Job Bela 20:26  Усё змрочнае схавана ўсярэдзіне ў яго; будзе пажыраць яго агонь, нікім не разьдзіманы; ліха напаткае і ўсё, што засталося ў намёце ягоным.
Job Bela 20:27  Неба адкрые беззаконьне ягонае, і зямля паўстане супроць яго.
Job Bela 20:28  Зьнікне сьцягнутае з дома ягонага; усё расплывецца ў дзень гневу Яго.
Job Bela 20:29  Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога і спадчына, вызначаная яму Ўсеўладным! Калі будзе чым напоўніць нутробу ягоную,