Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 22
Job Bela 22:1  І адказваў Таманіцянін і сказаў:
Job Bela 22:2  хіба можа чалавек рабіць карысьць Богу? Разумны робіць карысьць сабе самому.
Job Bela 22:3  Якая прыемнасьць Усеўладнаму з таго, што ты праведны? І ці будзе Яму выгода з таго, што ты трымаеш дарогі твае ў беззаганнасьці?
Job Bela 22:4  Няўжо Ён, баючыся цябе, уступіць з табою ў спаборніцтва, пойдзе судзіцца з табою?
Job Bela 22:5  Праўда, злосьць твая вялікая, і беззаконьням тваім няма краю.
Job Bela 22:6  Праўда, ты браў заклад у братоў тваіх ні за што і з паўголых здымаў вопратку.
Job Bela 22:7  Стомленаму смагаю не падаваў вады напіцца і галоднаму адмаўляўся даць хлеба;
Job Bela 22:8  а чалавеку дужаму ты даваў зямлю, і заможны сяліўся на ёй.
Job Bela 22:9  Удоваў ты адсылаў ні з чым і сіротаў пакідаў з пустымі рукамі.
Job Bela 22:10  За тое вакол цябе петлі, і скалануў цябе нечаканы жах,
Job Bela 22:11  альбо цемра, у якой ты нічога ня бачыш, і мноства водаў пакрыла цябе.
Job Bela 22:12  Ці ня вышэй за нябёсы Бог? паглядзі ўгору на зоркі, як яны высока!
Job Bela 22:13  І ты кажаш: што ведае Бог? ці можа Ён судзіць праз цемру?
Job Bela 22:14  Хмары — заслона Ягоная, так што Ён ня бачыць, а ходзіць толькі па нябесным коле.
Job Bela 22:15  Няўжо ты трымаешся шляху старажытных, па якім ішлі людзі беззаконныя,
Job Bela 22:16  якія раней часу былі зьнішчаны, калі вада разлілася пад аснову іхнюю?
Job Bela 22:17  Яны казалі: адыдзі ад нас! І што зрабіў ім Усеўладны?
Job Bela 22:18  А Ён напаўняў дамы іхнія дабром. Але рада бязбожных будзь далёка ад мяне!
Job Bela 22:19  Бачылі праведнікі і радаваліся, і беззаганны сьмяяўся зь яго:
Job Bela 22:20  вораг наш зьнішчаны, а што засталося пасля іх, тое пажэр агонь.
Job Bela 22:21  Зблізіся ж зь Ім — і будзеш спакойны: праз гэта прыйдзе да цябе дабро.
Job Bela 22:22  Прымі з вуснаў Ягоных закон і пакладзі слова Ягонае ў сэрца тваё.
Job Bela 22:23  Калі ты зьвернешся да Ўсеўладнага, дык зноў уладзішся, адвядзеш беззаконьне ад намёта твайго
Job Bela 22:24  і будзеш кідаць у пыл бліскучы метал, і ў каменьне патокаў — золата Афірскае.
Job Bela 22:25  І будзе Ўсеўладны тваім золатам і бліскучым срэбрам у цябе,
Job Bela 22:26  бо тады будзеш радавацца ва Ўсеўладным і падымеш да Бога аблічча тваё.
Job Bela 22:27  Памолішся Яму, і Ён пачуе цябе, і ты выканаеш абяцаньні твае.
Job Bela 22:28  Замысліш намер, і ён зьдзейсьніцца ў цябе, над дарогамі тваімі будзе зьзяць сьвятло.
Job Bela 22:29  Калі хто зьнішчаны будзе, ты скажаш: узвышэньне! і Ён уратуе таго, хто панік абліччам,
Job Bela 22:30  выбавіць і небязьвіннага, і ён выратуецца чысьцінёю рук тваіх.