Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 6
Job Bela 6:2  о, калі б правільна былі ўзважаныя мае енкі, і разам зь імі паклалі на шалі пакуту маю!
Job Bela 6:3  Яна пэўна пераважыла б пясок марскі! Таму словы мае палкія.
Job Bela 6:4  Бо стрэлы Усемагутнага ўва мне; яд іх п’е дух мой; жудасьці Божыя паўсталі супроць мяне.
Job Bela 6:5  Ці раве дзікі асёл на траве? ці рыкае бык каля мяшанкі сваёй?
Job Bela 6:6  Ці нясмачнае ядуць без солі, і ці ёсьць смак у яечным бялку?
Job Bela 6:7  Да чаго не хацела дакрануцца душа мая, тое і ёсьць агідная ежа мая.
Job Bela 6:8  О, калі б збылося жаданьне маё, і спадзяваньне маё спраўдзіў Бог!
Job Bela 6:9  О, калі б узычыў Бог зламаць мяне, працягнуў руку і пабіў мяне!
Job Bela 6:10  Гэта было б яшчэ радасьцю мне, і я мацаваўся б у маёй бязьлітаснай хваробе, бо я ня зрокся словаў Сьвятога.
Job Bela 6:11  Якая сіла ў мяне, каб спадзявацца мне? і які канец, каб доўжыць мне жыццё маё?
Job Bela 6:12  Ці цвёрдасьць камянёў — цвёрдасьць мая? ці медзь — плоць мая?
Job Bela 6:13  Ці ёсьць ува мне дапамога мне, і ці ёсьць мне якая апора?
Job Bela 6:14  спрагненаму павінна быць спагада сябра ягонага, калі толькі ён не адкінуў страху прад Усеўладным.
Job Bela 6:15  Але браты мае няверныя, як паток, як хуткаплынныя ручаі,
Job Bela 6:16  якія чорныя ад лёду і ў якіх зьнікае снег.
Job Bela 6:17  Калі робіцца цёпла, яны ападаюць, а ў сьпёку зьнікаюць зь месцаў сваіх.
Job Bela 6:18  Ухіляюць яны кірунак шляхоў сваіх, заходзяць у пустыню і чэзнуць;
Job Bela 6:19  глядзяць на іх дарогі Тэмайскія, спадзяюцца на іх шляхі Савэйскія,
Job Bela 6:20  але застаюцца пасаромленыя ў сваёй надзеі: прыходзяць туды і ад сораму чырванеюць.
Job Bela 6:21  Так і вы цяпер нішто: убачылі страшнае і спалохаліся.
Job Bela 6:22  Ці не казаў я: дайце мне, і ад дастатку вашага заплаціце за мяне;
Job Bela 6:23  і выбаўце мяне ад рукі ворага, і ад рукі катаў выкупіце мяне?
Job Bela 6:24  Навучэце мяне, і я замоўкну; пакажэце, у чым я зграшыў.
Job Bela 6:25  Якія моцныя словы праўды! Але што даказваюць выкрываньні вашыя?
Job Bela 6:26  Вы прыдумваеце казані дзеля выкрыцьця? На вецер пускаеце словы вашыя.
Job Bela 6:27  Вы нападаеце на сірату і капаеце яму сябру вашаму.
Job Bela 6:28  Але прашу вас, зірнеце на мяне; ці ж буду я казаць няпраўду перад абліччам вашым?
Job Bela 6:29  Перагледзьце, ці ёсьць няпраўда? перагледзьце, — праўда мая.
Job Bela 6:30  Ці ёсьць на языку маім няпраўда? Няўжо горла маё ня можа адрозьніць горычы?