Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LEVITICUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 14
Levi Bela 14:1  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Levi Bela 14:2  вось закон пра пракажонага, калі трэба яго ачысьціць: прывядуць яго да сьвятара
Levi Bela 14:3  а сьвятар выйдзе вонкі з табара, і калі сьвятар убачыць, што пракажоны выздаравеў ад хваробы праказы,
Levi Bela 14:4  дык сьвятар загадае ўзяць дзеля цалёнага дзьвюх птушак жывых чыстых, кедровага дрэва, чырванёную нітку і ісопу,
Levi Bela 14:5  і загадае сьвятар закалоць адну птушку над гліняным посудам, над жывою вадою;
Levi Bela 14:6  а сам ён возьме жывую птушку, кедровае дрэва, чырванёную нітку і ісоп і абмочыць іх і жывую птушку ў крыві птушкі заколатай над жывою вадою,
Levi Bela 14:7  і пакропіць на таго, каго ачышчаюць ад праказы, сем разоў, і абвесьціць яго чыстым, і выпусьціць жывую птушку ў поле;
Levi Bela 14:8  той, каго ачышчаюць, абмые вопратку сваю, абстрыжэ ўсе валасы свае, абмыецца вадою і будзе чысты; потым увойдзе ў табар і прабудзе сем дзён па-за намётам сваім;
Levi Bela 14:9  на сёмы дзень паголіць усе валасы свае, галаву сваю, бараду сваю, бровы над вачамі сваімі, усе валасы свае паголіць, і абмые вопратку сваю, і абмые цела сваё вадою, і будзе чысты;
Levi Bela 14:10  на восьмы дзень возьме ён двух бараноў без пахібы, і адну авечку гадавалую без пахібы, і тры дзясятых эфы пшанічнай мукі, змяшанай з алеем, дзеля прынашэньня хлебнага, і адзін лог алею;
Levi Bela 14:11  сьвятар ачышчальнік паставіць чалавека, якога ачышчае, зь імі перад Госпадам каля ўваходу ў скінію сходу;
Levi Bela 14:12  і возьме сьвятар аднаго барана і прынясе ў ахвяру за віну, і лог алею, і прынясе гэта, трасучы перад Госпадам;
Levi Bela 14:13  і заколе барана на тым месцы, дзе колюць ахвяру за грэх і цэласпаленьне, на месцы сьвятым, бо гэта ахвяра за віну, як і ахвяра за грэх, належыць сьвятару: гэта вялікая сьвятыня;
Levi Bela 14:14  і возьме сьвятар крыві з ахвяры за віну, і пакладзе сьвятар на край правага вуха таго, каго ачышчае, і на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай;
Levi Bela 14:15  і возьме сьвятар з логу алею і палье на левую сваю далоню;
Levi Bela 14:16  і ўмочыць сьвятар правы палец свой у алей, які на левай далоні ягонай, і пакропіць алеем з пальца свайго сем разоў перад абліччам Госпада;
Levi Bela 14:17  а рэшту алею, які на далоні ягонай, пакладзе сьвятар на край правага вуха таго, каго ачышчае, на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай, на кроў ахвяры за віну;
Levi Bela 14:18  а рэшту алею, які на далоні ў сьвятара, пакладзе ён на галаву таго, каго ачышчае, і ачысьціць яго сьвятар перад абліччам Госпада;
Levi Bela 14:19  і ачысьціць сьвятар ахвяру за грэх і ачысьціць чалавека ад нечысьці ягонай; пасьля таго заколе ахвяру цэласпаленьня;
Levi Bela 14:20  і пакладзе сьвятар цэласпаленьне і прынашэньне хлебнае на ахвярнік; і ачысьціць яго сьвятар, і ён будзе чысты.
Levi Bela 14:21  Калі ж ён бедны і ня мае дастатку, дык няхай возьме аднаго барана ў ахвяру за віну дзеля трасеньня, каб ачысьціць сябе, і адну дзесяцярыну эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, у прынашэньне хлебнае, і лог алею,
Levi Bela 14:22  і дзьве галубкі і два маладыя галубы, што дастане рука ягоная, аднуптушку ў ахвяру за грэх, а другую на цэласпаленьне;
Levi Bela 14:23  і прынясе іх на восьмы дзень ачышчэньня свайго сьвятару да ўваходу ў скінію сходу, перад аблічча Госпада;
Levi Bela 14:24  сьвятар возьме барана ахвяры за віну і лог алею, і прынясе гэта сьвятар, трасучы перад Госпадам;
Levi Bela 14:25  і заколе барана ў ахвяру за віну, і возьме сьвятар крыві ахвяры за віну, і пакладзе на край правага вуха таго, каго ачышчае, і на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай;
Levi Bela 14:26  і налье сьвятар алею на левую сваю далонь,
Levi Bela 14:27  і алеем, які на левай далоні ягонай, пакропіць сьвятар правым пальцам сваім сем разоў перад абліччам Гасподнім;
Levi Bela 14:28  і пакладзе сьвятар алею, які на далоні ягонай, на край правага вуха таго, каго ачышчае, на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай, на месца крыві з ахвяры за віну;
Levi Bela 14:29  а рэшту алею, які на далоні ў сьвятара, пакладзе ён на галаву таго, каго ачышчае, каб ачысьціць яго перад абліччам Госпада;
Levi Bela 14:30  і прынясе адну галубку, альбо аднаго маладога голуба, што дастане рука,
Levi Bela 14:31  з таго, што дастане рука ягоная, адну птушку ў ахвяру за грэх, а другую на цэласпаленьне, разам з прынашэньнем хлебным; і ачысьціць сьвятар чалавека перад абліччам Госпада.
Levi Bela 14:32  Вось закон пра пракажонага, які ў час ачышчэньня свайго ня мае дастатку.
Levi Bela 14:33  І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы:
Levi Bela 14:34  калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаанскую, якую Я даю вам у валоданьне, і Я навяду струплю праказы на дамы ў зямлі валоданьня вашага,
Levi Bela 14:35  тады той, чый дом, павінен пайсці і сказаць сьвятару: у мяне на доме паявілася як бы струпля.
Levi Bela 14:36  Святар загадае апаражніць дом, перш чым сьвятар увойдзе аглядаць струплю, каб не зьнячысьцілася ўсё, што ў доме; пасьля гэтага прыйдзе сьвятар аглядаць дом.
Levi Bela 14:37  Калі ён, агледзеўшы струплю, убачыць, што струпля на сьценах дома складаецца зь зеленаватых альбо чырванаватых ямін, якія будуць заглыбленыя ў сьцяне,
Levi Bela 14:38  дык сьвятар выйдзе з дома да дзьвярэй дома і замкне дом на сем дзён.
Levi Bela 14:39  На сёмы дзень зноў прыйдзе сьвятар, і калі ўбачыць, што струпля пашырылася па сьценах дома,
Levi Bela 14:40  дык сьвятар загадае выламаць камяні, на якіх струпля, і выкінуць іх за горадам на месца нячыстае;
Levi Bela 14:41  а дом усярэдзіне няхай увесь выскабляць, і абмазку, якую саскобляць, высыплюць за горадам на месца нячыстае;
Levi Bela 14:42  і возьмуць іншыя камяні і ўставяць замест тых камянёў, і возьмуць іншую абмазку і абмажуць дом.
Levi Bela 14:43  Калі струпля зноў аб'явіцца і будзе цьвісці на доме пасьля таго, як выламалі камяні і выскаблілі дом і абмазалі,
Levi Bela 14:44  дык сьвятар прыйдзе і агледзіць, і калі струпля на доме пашырылася, дык гэта ўедлівая праказа на доме, нячысты ён;
Levi Bela 14:45  трэба зламаць гэты дом, і камяні яго і дрэва яго і ўсю абмазку дома і вынесьці за горад на месца нячыстае;
Levi Bela 14:46  хто ўваходзіць у дом увесь той час, калі ён замкнуты, той нячысты да вечара;
Levi Bela 14:47  і хто сьпіць у доме тым, той павінен вымыць вопратку сваю; і хто есьць у доме тым, той павінен вымыць вопратку сваю.
Levi Bela 14:48  А калі сьвятар прыйдзе і ўбачыць, што струпля на доме не пашырылася пасьля таго, як абмазалі дом, дык сьвятар абвесьціць дом чыстым, бо струпля прайшла.
Levi Bela 14:49  І каб ачысьціць дом, возьме ён дзьвюх птушак, кедровага дрэва, чырванёную нітку і ісопу,
Levi Bela 14:50  і заколе адну птушку над гліняным посудам, над жывою вадою;
Levi Bela 14:51  і возьме кедровае дрэва і ісоп, і чырванёную нітку і жывую птушку, і абмочыць іх у крыві птушкі заколатай і ў жывой вадзе, і пакропіць дом сем разоў;
Levi Bela 14:52  і ачысьціць дом крывёю птушкі і жывою вадою, і жывою птушкаю і кедровым дрэвам і ісопам і чырванёнаю ніткаю;
Levi Bela 14:53  і пусьціць жывую птушку за горадам у поле і ачысьціць дом, і будзе чысты.
Levi Bela 14:54  Вось закон пра ўсякую струплю праказы і пра пархатасьць,
Levi Bela 14:55  і пра праказу на вопратцы і на доме, і пра пухліну, і пра лішаі, і пра плямы,—
Levi Bela 14:56  каб указаць, калі гэта нячыстае і калі чыстае: вось закон пра праказу.