Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
MATTHEW
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 24
Matt Bela 24:1  І выйшаўшы, Ісус ішоў ад храма. І прыступілі вучні Ягоныя, каб паказаць Яму будынкі храма.
Matt Bela 24:2  Ён жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэта? Праўду кажу вам: не застанецца тут каменя на камені; усё будзе разбурана.
Matt Bela 24:3  Калі ж сядзеў Ён на гары Аліўнай, дык прыступілі да Яго вучні асобна, кажучы: скажы нам, калі гэта будзе? і якая азнака Твайго прыходу і сканчэньня веку?
Matt Bela 24:4  І ў адказ Ісус сказаў ім: глядзеце, каб хто вас ня ўвёў у зман;
Matt Bela 24:5  бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць казаць: "я Хрыстос", — і многіх увядуць у зман.
Matt Bela 24:6  Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі. Глядзеце, не жахайцеся; бо павінна ўсё тое быць. Але гэта яшчэ не канец:
Matt Bela 24:7  бо паўстане народ на народ і царства на царства; і будзе голад і пошасьці, і землятрусы месцамі.
Matt Bela 24:8  А ўсё гэта — болесны пачатак.
Matt Bela 24:9  Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас; і вы будзеце зьненавіджаныя ўсімі народамі за імя Маё.
Matt Bela 24:10  І тады спакусяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць, і зьненавідзяць адзін аднаго;
Matt Bela 24:11  і многія ілжэпрарокі паўстануць і ўвядуць у зман многіх;
Matt Bela 24:12  і ад памнажэньня беззаконьня ахалоне любоў у многіх;
Matt Bela 24:13  а хто выцерпіць да канца, уратуецца.
Matt Bela 24:14  І абвешчана будзе гэтае Дабравесьце Царства па ўсім сьвеце, на сьведчаньне ўсім народам; і тады прыйдзе канец.
Matt Bela 24:15  Дык вось, калі ўгледзіце брыдоту спусташэньня, пра якую сказана праз прарока Данііла, якая паўстане на сьвятым месцы, — хто чытае, хай разумее, —
Matt Bela 24:16  тады хто будзе ў Юдэі, хай уцякаюць у горы;
Matt Bela 24:17  і хто на даху, той хай ня сыходзіць узяць што-небудзь з дома свайго;
Matt Bela 24:18  і хто ў полі, той хай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю.
Matt Bela 24:19  Гора ж цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні!
Matt Bela 24:20  Малецеся, каб ня сталіся ўцёкі вашы зімою, альбо ў суботу;
Matt Bela 24:21  бо тады будзе вялікі смутак, якога ня было ад пачатку сьвету да сёньня, і ня будзе.
Matt Bela 24:22  І калі б не скараціліся тыя дні, дык не ўратавалася б ніякая плоць; але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.
Matt Bela 24:23  Тады калі хто скажа вам: "вось, тут Хрыстос", альбо "там", — ня верце;
Matt Bela 24:24  бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі і дадуць азнакі і вялікія цуды, каб увесьці ў зман, калі ўдасца, і выбраных.
Matt Bela 24:25  Вось, Я наперад сказаў вам.
Matt Bela 24:26  Значыцца, калі скажуць вам: "вось Ён у пустыні", — ня выходзьце; "вось, Ён у патайных пакоях", — ня верце;
Matt Bela 24:27  бо, як маланка бліскае з усходу і відна бывае аж да захаду, такі будзе прыход Сына Чалавечага;
Matt Bela 24:28  бо дзе будзе труп, там зьбяруцца арлы.
Matt Bela 24:29  І раптам, пасьля смутку дзён тых, сонца памеркне, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі спадуць зь неба, і сілы нябесныя пахіснуцца;
Matt Bela 24:30  і тады зьявіцца азнака Сына Чалавечага на небе; і тады заплачуць усе плямёны зямныя і ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках нябесных зь сілаю і славаю вялікай;
Matt Bela 24:31  і пашле анёлаў Сваіх з трубою громагучнаю, і зьбяруць выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю нябёсаў да краю іх.
Matt Bela 24:32  Ад смакоўніцы вазьмеце падабенства: калі гольле яе ўжо мякчэе і пускае лісьце, ведаеце, што блізка лета;
Matt Bela 24:33  так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што блізка, пры дзьвярах.
Matt Bela 24:34  Праўду кажу вам: ня міне род гэты, як усё тое будзе;
Matt Bela 24:35  неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць;
Matt Bela 24:36  а пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, а толькі Айцец Мой адзін;
Matt Bela 24:37  але як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалавечага,
Matt Bela 24:38  бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,
Matt Bela 24:39  і не разумелі, пакуль ня прыйшоў патоп і не забраў усіх, — так будзе і прыход Сына Чалавечага;
Matt Bela 24:40  тады будуць двое на полі: адзін возьмецца, а другі пакінецца;
Matt Bela 24:41  дзьве будуць малоць у жорнах: адна возьмецца, а другая пакінецца.
Matt Bela 24:42  Дык чувайце ж, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе.
Matt Bela 24:43  Але гэта вы знаеце, што калі б ведаў гаспадар дома, у якую варту прыйдзе злодзей, дык чуваў бы і ня даў бы падкапаць дома свайго.
Matt Bela 24:44  Таму і вы будзьце гатовыя, бо ў якую гадзіну ня думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе.
Matt Bela 24:45  Хто ж верны і разумны раб, якога гаспадар ягоны паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім ежу ў свой час?
Matt Bela 24:46  Дабрашчасны той раб, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы застане, што робіць так;
Matt Bela 24:47  праўду кажу вам, што над усім маёнткам сваім паставіць яго.
Matt Bela 24:48  А калі скажа ліхі раб той ў сэрцы сваім: "ня хутка прыйдзе гаспадар мой",
Matt Bela 24:49  і пачне біць субратоў сваіх, і есьці і піць з п’яніцамі, -
Matt Bela 24:50  дык прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня ведае,
Matt Bela 24:51  і разатне яго напалам, і вызначыць яму аднолькавую долю з крывадушнікамі: там будзе плач і скрыгат зубоў.