GENESIS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
Chapter 31
Gene | Bela | 31:1 | І пачуў Якаў словы сыноў Лаванавых, якія казалі: Якаў завалодаў усім, што было ў бацькі нашага, і з маёмасьці бацькі нашага склаў усё багацьце гэта. | |
Gene | Bela | 31:3 | І сказаў Гасподзь Якаву: вярніся ў зямлю бацькоў тваіх і на радзіму тваю: і Я буду з табою. | |
Gene | Bela | 31:5 | і сказаў ім: я бачыў твар бацькі вашага, што ён да мяне не такі, як быў учора і заўчора; але Бог бацькі майго быў са мною; | |
Gene | Bela | 31:7 | а бацька ваш ашукваў мяне і разоў дзесяць перамяняў узнагароду маю; але Бог не дапусьціў яго зрабіць мне ліха. | |
Gene | Bela | 31:8 | Калі сказаў ён, што быдла з плямкамі будзе табе ўзнагародаю, дык быдла ўсё радзіла з плямкамі. А калі ён сказаў: пярэстыя будуць табе ўзнагародаю, дык усё быдла і радзіла пярэстых. | |
Gene | Bela | 31:10 | Аднаго разу ў такую пару, калі быдла зачынае, я паглядзеў і ўбачыў у сьне, і вось казлы, якія падняліся на быдла, пярэстыя з плямкамі і стракацінамі. | |
Gene | Bela | 31:12 | Ён сказаў: падымі вочы твае і паглядзі: усе казлы, што падняліся на быдла, пярэстыя, з плямкамі і стракацінамі; бо Я бачу ўсё, што Лаван робіць з табою; | |
Gene | Bela | 31:13 | Я Бог у Вэтылі, дзе ты паліў алеем помнік і даў Мне зарок; цяпер устань, выйдзі зь зямлі гэтай і вярніся да зямлі радзіны тваёй. | |
Gene | Bela | 31:14 | Рахіль і Лія сказалі яму ў адказ: ці ёсьць нам яшчэ доля і спадчына ў доме бацькі нашага? | |
Gene | Bela | 31:16 | таму ўсё багацьце, якое Бог адабраў у бацькі нашага, ёсьць нашае і дзяцей нашых; дык вось, рабі ўсё, што Бог сказаў табе. | |
Gene | Bela | 31:18 | і ўзяў з сабою ўсё быдла сваё, якое набыў, бюыдла ўласнае ягонае, якое ён набыў у Месапатаміі, каб ісьці да Ісаака, бацькі свайго, у зямлю Ханаанскую. | |
Gene | Bela | 31:19 | І як Лаван пайшоў стрыгчы быдла сваё, дык Рахіль забрала ідалаў, якія былі ў бацькі яе. | |
Gene | Bela | 31:21 | І пайшоў з усім, што ў яго было; і ўстаўшы перайшоў раку і скіраваўся да гары Галаад. | |
Gene | Bela | 31:23 | Тады ён узяў з сабою родзічаў сваіх, і гнаўся за ім сем дзён, і дагнаў яго на гары Галаад. | |
Gene | Bela | 31:24 | І прыйшоў Бог да Лавана Арамэйца ўначы ў сьне і сказаў яму: сьцеражыся, не кажы Якаву ні добрага, ні благога. | |
Gene | Bela | 31:25 | І дагнаў Лаван Якава; а Якаў паставіў намёт свой на гары, і Лаван з родзічамі сваімі паставіў на гары Галаад. | |
Gene | Bela | 31:26 | І сказаў Лаван Якаву: што ты зрабіў? навошта ты ашукаў мяне і зьвёў дочак маіх, як палоненых зброяй? | |
Gene | Bela | 31:27 | навошта ты ўцёк таемна, і схаваўся ад мяне, і не сказаў мне? Я адпусьціў бы цябе з радасьцю і зь песьнямі, з бубнам і з гусьлямі; | |
Gene | Bela | 31:29 | Ёсьць у руцэ маёй сіла зрабіць вам ліхое; але Бог бацькі вашага ўчора гаварыў са мною і сказаў: сьцеражыся, не кажы Якаву ні добрага, ні благога. | |
Gene | Bela | 31:30 | Але хай бы ты пайшоў, бо табе не цярпелася быць у доме ў бацькі твайго,— навошта ты ўкраў багоў маіх? | |
Gene | Bela | 31:31 | Якаў адказаў Лавану і сказаў: я баяўся, бо я думаў, каб жа не адабраў ты ў мяне дочак тваіх. | |
Gene | Bela | 31:32 | У каго знойдзеш багоў тваіх, той ня будзе жывы: пры родзічах нашых даведвайся, што ў мяне і вазьмі сабе. Якаў ня ведаў, што Рахіль украла іх. | |
Gene | Bela | 31:33 | І хадзіў Лаван у намёт Якаваў і ў намёт Ліін і ў намёт дзьвюх рабыняў, але не знайшоў. І выйшаў з намёта Ліі, і ўвайшоў у намёт Рахілін. | |
Gene | Bela | 31:34 | А Рахіль узяла ідалаў і паклала іх пад вярблюджае сядло, і села на іх. І абшукаў Лаван увесь намёт, і не знайшоў. | |
Gene | Bela | 31:35 | А яна сказала бацьку свайму: хай не загневаецца гаспадар мой, што я не магу ўстаць перад табою; бо ў мяне звычайнае жаночае. І Лаван шукаў, але не знайшоў ідалаў. | |
Gene | Bela | 31:36 | Якаў раззлаваўся і ўступіў у спрэчку з Лаванам. І загаварыў Якаў і сказаў Лавану: якая віна мая, які грэх мой, што ты дагнаў мяне? | |
Gene | Bela | 31:37 | ты агледзеў у мяне ўсе рэчы, што знайшоў ты з усіх рэчаў твайго дома? пакажы тут перад родзічамі маімі і перад родзічамі тваімі; няхай яны рассудзяць нас абодвух. | |
Gene | Bela | 31:38 | Вось, дваццаць гадоў я быў у цябе; авечкі твае і козы твае ня выкідвалі; бараноў са статку твайго я ня еў; | |
Gene | Bela | 31:39 | разадранага зьверам Я ня прыносіў табе, гэта была мая страта; ты зь мяне спаганяў ці калі ўдзень што-колечы прападала, а ці ўначы прападала; | |
Gene | Bela | 31:41 | Такія мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьвюх дочак тваіх і шэсьць гадоў за быдла тваё; а ты дзесяць разоў мяняў узнагароду маю. | |
Gene | Bela | 31:42 | Калі б ня быў са мною Бог бацькі майго, Бог Абрагама і страх Ісаака,— ты б цяпер адпусьціў мяне ні з чым. Бог убачыў гароту маю і працу рук маіх і заступіўся за мяне ўчора. | |
Gene | Bela | 31:43 | І адказваў Лаван і сказаў Якаву: дочкі — мае дочкі; дзеці — мае дзеці; быдла — маё быдла, і ўсё, што ты бачыш, гэта маё; ці магу я цяпер што зрабіць з дочкамі маімі і зь дзецьмі іхнімі, якія народжаны імі? | |
Gene | Bela | 31:46 | І сказаў Якаў родзічам сваім: набярэце камянёў. Яны ўзялі камяні і зрабілі курган, і елі там на кургане. | |
Gene | Bela | 31:48 | І сказаў Лаван: сёньня гэты курган паміж табою і мною сьведка. Таму і дадзена яму імя: Галаад, | |
Gene | Bela | 31:49 | а таксама : Міцца, за тое, што Лаван сказаў: няхай наглядае Гасподзь і за мною і за табою, калі мы зьнікнем адзін ад аднаго; | |
Gene | Bela | 31:50 | калі ты будзеш блага абыходзіцца з дочкамі маімі, альбо возьмеш жонак звыш дочак маіх, дык хоць няма чалавека паміж намі, але глядзі, Бог сьведка паміж мною і табою. | |
Gene | Bela | 31:51 | І сказаў Лаван Якаву: вось курган гэты і вось помнік, які я паставіў паміж мною і табою; | |
Gene | Bela | 31:52 | гэты курган сьведка, і гэты помнік сьведка, што ні я не перайду да цябе за гэты курган, ні ты не пяройдзеш да мяне за гэты курган і за гэты помнік, дзеля ліха; | |
Gene | Bela | 31:53 | Бог Абрагамаў і Бог Нахораў хай судзяць паміж намі, Бог бацькі іхняга. Якаў запрысягнуўся страхам бацькі свайго Ісаака. | |
Gene | Bela | 31:54 | І закалоў Якаў ахвяру на гары і паклікаў родзічаў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб і начавалі на гары. | |