Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LUKE
Prev Up Next
Chapter 24
Luke Bela 24:1  А ў першы дзень тыдня, вельмі рана, нясучы прыгатаваныя пахошчы, прыйшлі яны да магілы, і разам зь імі некаторыя іншыя;
Luke Bela 24:2  але знайшлі камень адвалены ад магілы,
Luke Bela 24:3  і ўвайшоўшы, не знайшлі Цела Госпада Ісуса.
Luke Bela 24:4  Калі ж яны зьнедаўмяваліся з гэтага, раптам паўсталі перад імі два мужы ў строях бліскучых.
Luke Bela 24:5  І калі яны былі ў страху і схілілі абліччы свае да зямлі, — сказалі ім: што вы шукаеце жывога сярод мёртвых?
Luke Bela 24:6  Яго няма тут: Ён уваскрэс; успомніце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі,
Luke Bela 24:7  кажучы, што Сын Чалавечы мае быць аддадзены ў рукі людзям грэшным, і быць укрыжаваным, і на трэці дзень уваскрэснуць.
Luke Bela 24:8  І ўзгадалі яны словы Ягоныя
Luke Bela 24:9  і, вярнуўшыся ад магілы, абвясьцілі ўсё гэта адзінаццаці і ўсім астатнім.
Luke Bela 24:10  То была Магдаліна Марыя, і Яна, і Марыя, маці Якава, і іншыя зь імі, якія сказалі пра гэта Апосталам.
Luke Bela 24:11  І здаліся ім словы іхнія пустымі, і не паверылі ім.
Luke Bela 24:12  Але Пётр, устаўшы, пабег да магілы і, нахіліўшыся, убачыў толькі, што ляжаць палатніны, і пайшоў назад, сам сабе дзівуючы з таго, што сталася.
Luke Bela 24:13  У той самы дзень двое зь іх ішлі ў селішча, што адлягала стадый на шэсьцьдзясят ад Ерусаліма, называнае Эмаус.
Luke Bela 24:14  і размаўлялі паміж сабою пра ўсе гэтыя падзеі.
Luke Bela 24:15  І калі яны размаўлялі і разважалі паміж сабою, Сам Ісус, наблізіўшыся, пайшоў зь імі;
Luke Bela 24:16  але вочы ў іх былі заслоненыя, так што яны не пазналі Яго.
Luke Bela 24:17  І Ён сказаў ім: пра што гэта вы, ідучы, разважаеце паміж сабою, і чаго вы засмучаныя?
Luke Bela 24:18  Адзін зь іх, на імя Клеопа, сказаў Яму ў адказ: няўжо ты адзін з тых, што прыйшлі ў Ерусалім, ня ведаеш, што адбылося ў ім гэтымі днямі?
Luke Bela 24:19  І сказаў ім: што Яны сказалі Яму: што было зь Ісусам Назаранінам, Які быў прарок, моцны ў дзеі і ў слове перад Богам і ўсім народам;
Luke Bela 24:20  як выдалі яго першасьвятары і начальнікі нашыя на засуджэньне на сьмерць і ўкрыжавалі Яго;
Luke Bela 24:21  а мы спадзяваліся былі, што Ён ёсьць Той, Хто павінен уратаваць Ізраіля; але разам з усім тым, ужо трэці дзень сёньня, як гэта сталася;
Luke Bela 24:22  але і некаторыя жанчыны з нашых падзівілі нас: яны былі раніцай каля магілы
Luke Bela 24:23  і не знайшлі Цела Ягонага, і прыйшоўшы, маўлялі, што бачылі зьяўленьне анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы;
Luke Bela 24:24  і пайшлі некаторыя з нашых да магілы і засталі ўсё так, як і жанчыны казалі; але Яго ня бачылі.
Luke Bela 24:25  Тады Ён сказаў ім: о, няцямныя і марудныя сэрцам, каб верыць ва ўсё, што прадказвалі прарокі!
Luke Bela 24:26  Ці ж ня так і належала пацярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?
Luke Bela 24:27  І пачаўшы ад Майсея, з усіх прарокаў тлумачыў ім сказанае пра Яго ва ўсім Пісаньні.
Luke Bela 24:28  І наблізіліся яны да таго селішча, у якое ішлі; і Ён паказаў ім выглядам, што хоча ісьці далей;
Luke Bela 24:29  але яны стрымлівалі яго, кажучы: застанься з намі, бо дзень ужо схіліўся на вечар. І Ён увайшоў і застаўся зь імі.
Luke Bela 24:30  І калі Ён ляжаў зь імі, дык, узяўшы хлеб, дабраславіў, разламаў і падаў ім,
Luke Bela 24:31  тады разамкнуліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго; але Ён зрабіўся нябачны ім.
Luke Bela 24:32  І яны сказалі адзін аднаму: ці ж не палала ў нас сэрца наша, калі Ён казаў нам на дарозе і калі тлумачыў нам Пісаньне?
Luke Bela 24:33  І ўстаўшы ў тую самую хвіліну, вярнуліся ў Ерусалім, і знайшлі разам адзінаццаць апосталаў і тых, што былі зь імі,
Luke Bela 24:34  якія казалі, што Гасподзь сапраўды ўваскрэс і зьявіўся Сымону.
Luke Bela 24:35  І яны расказвалі пра здарэньне на дарозе, і як Ён быў пазнаны імі пры ламаньні хлеба.
Luke Bela 24:36  Калі яны казалі пра гэта, Сам Ісус стаў сярод іх і сказаў ім: мір вам.
Luke Bela 24:37  Яны, сумеўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што бачаць духа;
Luke Bela 24:38  але Ён сказаў ім: што бянтэжыцеся, і навошта такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя?
Luke Bela 24:39  Паглядзеце на рукі Мае і на ногі Мае; гэта — Я сам; дакранецеся да Мяне і разгледзьце; бо дух ня мае плоці і касьцей, як бачыце ў Мяне.
Luke Bela 24:40  І сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і ногі.
Luke Bela 24:41  А калі яны ад радасьці яшчэ ня верылі і дзіваваліся, Ён сказаў ім: ці ёсць у вас тут якая ежа?
Luke Bela 24:42  Яны падалі Яму частку печанай рыбы і сотавага мёду.
Luke Bela 24:44  І сказаў ім: вось тое, пра што Я вам казаў, яшчэ калі быў з вамі, што належыць спраўдзіцца ўсяму, напісанаму пра Мяне ў законе Майсеевым і ў прароках і ў псальмах.
Luke Bela 24:45  Тады адчыніў ім розум на ўразуменьне Пісаньняў
Luke Bela 24:46  і сказаў ім: так напісана, і так належала адпакутаваць Хрысту і ўваскрэснуць зь мёртвых на трэці дзень,
Luke Bela 24:47  і абвешчаным быць у імя Ягонае пакаяньню і дараваньню грахоў ува ўсіх народах, пачынаючы зь Ерусаліма;
Luke Bela 24:49  і я пашлю абяцанае Айцом Маім на вас; вы ж заставайцеся ў горадзе Ерусаліме, пакуль не прасякнецеся сілаю згары.
Luke Bela 24:50  І вывеў іх вонкі з горада да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх.
Luke Bela 24:51  І калі дабраславіў іх, пачаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба.
Luke Bela 24:52  Яны пакланіліся яму і вярнуліся ў Ерусалім зь вялікаю радасьцю,
Luke Bela 24:53  і былі заўсёды ў храме, славячы і дабраслаўляючы Бога. Амін.