Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 9
Job Bela 9:2  праўда! ведаю, што так; але як апраўдаецца чалавек прад Богам?
Job Bela 9:3  Калі захоча ўступіць у спрэчку зь Ім, дык не адкажа Яму ні на адно з тысячы.
Job Bela 9:4  Мудры сэрцам і магутны сілаю; хто паўставаў супроць Яго і заставаўся ў спакоі?
Job Bela 9:5  Ён перасоўвае горы, і не пазнаюць іх: Ён ператварае іх у гневе Сваім;
Job Bela 9:6  зрушвае зямлю зь месца яе, і слупы яе дрыжаць:
Job Bela 9:7  скажа сонцу, — і ня ўзыдзе, і на зоркі накладвае пячатку.
Job Bela 9:8  Ён адзін распасьцірае нябёсы і ходзіць па вышынях мора;
Job Bela 9:9  стварыў Ас, Кесіль, і Хіма і тайнікі поўдня;
Job Bela 9:10  робіць вялікае, непаддосьледнае і цудоўнае бясконца!
Job Bela 9:11  Вось, Ён пройдзе перад мною, і ня ўбачу Яго; праімчыцца, і не заўважу Яго.
Job Bela 9:12  Возьме, і хто забароніць Яму? хто скажа Яму: што Ты робіш?
Job Bela 9:13  Бог не адверне гневу Свайго; прад Ім упадуць паборцы гардунства.
Job Bela 9:14  Тым больш ці магу я адказваць Яму і шукаць сабе словаў прад Ім?
Job Bela 9:15  Хоць бы я і ў праўдзе быў, але ня буду адказваць, а буду ўмольваць Судзьдзю майго.
Job Bela 9:16  Калі б я паклікаў і Ён адказаў мне, я не паверыў бы, што голас мой пачуў Той,
Job Bela 9:17  Хто ў віхуры пабівае мяне і памнажае бязьвінна раны мае,
Job Bela 9:18  не дае мне перавесьці дух, а перапаўняе мяне гаротамі.
Job Bela 9:19  Калі дзеяць сілаю, дык Ён магутны; калі судом, хто зьвядзе мяне зь Ім?
Job Bela 9:20  Калі я буду апраўдвацца, дык мае ж вусны зьвінавацяць мяне; калі я невінаваты, дык Ён прызнае мяне вінаватым.
Job Bela 9:21  Невінаваты я; не хачу ведаць душы маёй, пагарджаю жыцьцём маім.
Job Bela 9:22  Усё адно; таму я сказаў, што Ён губіць і беззаганнага і вінаватага.
Job Bela 9:23  Калі гэтага пабівае Ён бічом раптам, дык з пыткі нявінных сьмяецца.
Job Bela 9:24  Зямля аддадзена ў рукі бязбожных; твары судзьдзяў яе Ён засланяе. Калі не Ён, тады хто ж?
Job Bela 9:25  Дні мае хутчэйшыя за ганца, — бягуць, ня бачаць дабра,
Job Bela 9:26  імчацца, як лёгкія лодкі, як арол імкне на здабычу.
Job Bela 9:27  Калі сказаць мне: "забуду я скаргі мае, адкладу змрочны выгляд свой і падбадзёруся",
Job Bela 9:28  дык трымчу ад усіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не абвесьціш мяне невінаватым.
Job Bela 9:29  Калі ж я вінаваты, дык навошта марна пакутую?
Job Bela 9:30  Хоць бы я абмыўся і снежнаю вадою і цалкам ачысьціў рукі мае,
Job Bela 9:31  дык і тады Ты апусьціш мяне ў бруд, і пагардзіць мною вопратка мая.
Job Bela 9:32  Бо Ён не чалавек, як я, каб я мог адказваць Яму і ісьці разам зь Ім на суд!
Job Bela 9:33  Няма паміж імі пасрэдніка, які паклаў бы руку сваю на абодвух нас.
Job Bela 9:34  Хай адхіліць Ён ад мяне жазло Сваё і страх Ягоны хай не жахае мяне,
Job Bela 9:35  і тады я буду гаварыць і не збаюся Яго, бо я не такі самы ў сабе.