Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next
Chapter 34
Job Bela 34:1  І гаварыў далей Эліуй і сказаў:
Job Bela 34:2  выслухайце, мудрыя, слова маё, і прыхілеце да мяне вуха, разважлівыя!
Job Bela 34:3  Бо вуха разьбірае словы, як гартань адрозьнівае смак у ежы.
Job Bela 34:4  Пастановім паміж сабою развагу і распазнаем, што добра.
Job Bela 34:5  Вось, Ёў сказаў: "праўда мая, але Бог пазбавіў мяне суду.
Job Bela 34:6  Ці павінен я маніць на праўду маю? Мая рана нявылечная бязь віны".
Job Bela 34:7  Ці ёсьць такі чалавек, як Ёў, які п’е глум, як ваду,
Job Bela 34:8  уступае ў супольнасьць з тымі, якія чыняць беззаконьне, і ходзіць зь людзьмі бязбожнымі?
Job Bela 34:9  Бо ён сказаў: няма карысьці чалавеку ў добрым дагодніцтве Богу.
Job Bela 34:10  Дык вось паслухайце мяне, мужы мудрыя. Ня можа быць у Бога няпраўды, альбо ва Ўсеўладнага неправасуддзя,
Job Bela 34:11  бо Ён паводле ўчынкаў чалавека робіць зь ім і паводле шляхоў мужа адплачвае яму.
Job Bela 34:12  Праўда, Бог ня робіць няпраўды, і Ўсеўладны не перакручвае суд.
Job Bela 34:13  Хто апрача Яго думае пра зямлю? І хто кіруе ўсім сусьветам?
Job Bela 34:14  Калі б Ён павярнуў сэрца Сваё да Сябе і ўзяў да Сябе дух яе і дыханьне яе, —
Job Bela 34:15  раптам загінула б усякая плоць, і чалавек вярнуўся б у пыл.
Job Bela 34:16  Дык вось, калі ты маеш розум, дык слухай гэта і ўважай словам маім.
Job Bela 34:17  Той, хто ненавідзіць праўду, ці можа валадарыць? І ці можаш ты зьвінаваціць Найсправядлівейшага?
Job Bela 34:18  Ці можна сказаць цару: ты — бязбожнік, і князям: вы — беззаконьнікі?
Job Bela 34:19  Але ён не зважае на асобы князёў і не выдзяляе багатага ад беднага, бо ўсе яны дзея рук Ягоных.
Job Bela 34:20  Нечакана яны паміраюць; сярод ночы народ узбурыцца, і яны зьнікаюць; і моцных выганяюць ня сілаю.
Job Bela 34:21  Бо вочы Ягоныя над шляхамі чалавека, і Ён бачыць увесь поступ яго.
Job Bela 34:22  Няма цемры, ні ценю сьмяротнага, дзе маглі б схавацца беззаконьнікі.
Job Bela 34:23  Таму Ён ужо не патрабуе ад чалавека, каб ішоў на суд з Богам.
Job Bela 34:24  Ён ламае дужых не разьбіраючы, і пастаўляе іншых на іх месцы,
Job Bela 34:25  бо ён робіць вядомымі дзеі іхнія і скідае іх уначы, і яны зьнішчаюцца.
Job Bela 34:26  Ён пабівае іх, як беззаконных людзей, на вачах у іншых,
Job Bela 34:27  за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не зразумелі ўсіх шляхоў Ягоных,
Job Bela 34:28  так што дайшоў да Яго лямант бедных, і Ён пачуў стогны прыгнечаных.
Job Bela 34:29  Ці даруе Ён цішыню, хто можа парушыць? ці хавае Ён аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Ці будзе гэта для народу, альбо для аднаго чалавека,
Job Bela 34:30  каб не цараваў крывадушнік на спакусу народу.
Job Bela 34:31  Богу трэба гаварыць: "я пацярпеў, больш ня буду грашыць.
Job Bela 34:32  А чаго я ня ведаю, Ты навучыш мяне; і калі я ўчыніў беззаконьне, больш ня буду".
Job Bela 34:33  Ці паводле тваёй развагі Ён павінен даваць? І што ты адкідаеш, тое табе належыць выбіраць, а ня мне; кажы, што ведаеш.
Job Bela 34:34  Людзі разумныя скажуць мне, і муж мудры, які слухае мяне:
Job Bela 34:35  Ёў неразумна гаворыць, і словы ягоныя бяз сэнсу.
Job Bela 34:36  Я хацеў бы, каб Ёў быў выпрабаваны, паводле адказаў ягоных, уласьцівых людзям бязбожным.
Job Bela 34:37  Інакш ён да грэху свайго дадасьць адступленьне, будзе пляскаць у ладкі сярод нас і яшчэ болей нагаворыць супроць Бога.