Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 24
Gene Bela 24:1  Абрагам быў ужо стары і ў сталым веку. Гасподзь дабраславіў Абрагама ўсім.
Gene Bela 24:2  І сказаў Абрагам рабу свайму, старэйшаму ў доме ягоным, кіроўцу ўсім, што ў яго было: пакладзі руку тваю пад сьцягно маё
Gene Bela 24:3  і запрысягніся мне Госпадам, Богам неба і Богам зямлі, што ты ня возьмеш сыну майму жонкі з дочак Хананэяў, сярод якіх я жыву;
Gene Bela 24:4  а пойдзеш у зямлю маю, на радзіму маю, і возьмеш жонку сыну майму Ісааку.
Gene Bela 24:5  Раб сказаў яму: можа стацца, не захоча жанчына ісьці са мною ў гэтую замлю; ці павінен я вярнуць сына твайго ў зямлю, зь якое ты выйшаў?
Gene Bela 24:6  Абрагам сказаў яму: сьцеражыся, не вяртай сына майго туды;
Gene Bela 24:7  Гасподзь, Бог неба, Які ўзяў мяне з дома бацькі майго і зь зямлі нараджэньня майго, Які гаварыў мне і Які прысягнуў мне, кажучы: нашчадкам тваім дам гэтую зямлю,— Ён пашле анёла Свайго перад табою, і ты возьмеш жонку сыну майму адтуль;
Gene Bela 24:8  калі ж не захоча жанчына ісьці з табою, ты будзеш вольны ад гэтай прысягі маёй; толькі сына майго не вяртай туды.
Gene Bela 24:9  І паклаў раб руку сваю пад сьцягно Абрагаму, гаспадару свайму, і запрысягнуўся яму ў гэтым.
Gene Bela 24:10  І ўзяў раб зь вярблюдаў гаспадара свайго дзесяць вярблюдаў і пайшоў. У руках у яго былі таксама ўсякія скарбы гаспадара ягонага. Ён устаў і пайшоў у Месапатамію, у горад Нахораў;
Gene Bela 24:11  і спыніў вярблюдаў па-за горадам, каля калодзежа вады, пад вечар, у той час, калі прыходзяць жанчыны чэрпаць ваду ,
Gene Bela 24:12  і сказаў: Госпадзе, Божа гаспадара майго Абрагама! пашлі яе сёньня насустрач мне і ўчыні міласьць гаспадару майму Абрагаму;
Gene Bela 24:13  вось, я стаю каля крыніцы вады, і дочкі жыхароў горада выходзяць чэрпаць ваду;
Gene Bela 24:14  і дзяўчына, якой я скажу: нахілі збанок твой, я нап"юся; і яна скажа: пі, я і вярблюдам тваім дам піць,— вось тая, якую Ты назначыў рабу Твайму Ісааку; і з гэтага даведаюся я, што Ты чыніш мілату гаспадару майму.
Gene Bela 24:15  Яшчэ не перастаў ён гаварыць, і вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ад Ватуіла, сына Мілкі, жонкі Нахора, брата Абрагамавага, і збанок яе на плячы ў яе;
Gene Bela 24:16  дзяўчына была прыгожая з твару, дзева, якое не спазнаў муж. Яна сышла да крыніцы, напоўніла збанок свой і пайшла ўгору.
Gene Bela 24:17  І пабег раб насустрач ёй і сказаў: дай мне выпіць крыху вады са збанка твайго.
Gene Bela 24:18  Яна сказала: пі, гаспадару мой. І адразу апусьціла збанок свой на руку сваю і напаіла яго.
Gene Bela 24:19  І, калі напаіла яго, сказала: я пачну чэрпаць і вярблюдам тваім, пакуль не нап'юцца ўсе.
Gene Bela 24:20  І адразу выліла ваду са збанка свайго ў карыта, і пабегла зноў да калодзежа зачарпнуць, і начэрпала ўсім вярблюдам ягоным,
Gene Bela 24:21  Чалавек той глядзеў на яе са зьдзіўленьнем моўчкі, хочучы зразумець, ці дабраславіў Гасподзь дарогу ягоную, ці не.
Gene Bela 24:22  Калі вярблюды перасталі піць, тады чалавек той узяў залатую завушніцу, вагою паўсікля, і два запясьці на рукі ёй, вагою ў дзесяць сікляў золата,
Gene Bela 24:23  і сказаў: чыя ты дачка? скажы мне; ці ёсьць у доме ў бацькі твайго месца нам начаваць?
Gene Bela 24:24  Яна сказала яму: я дачка Ватуіла, сына Мілкі, якога яна нарадзіла Нахору.
Gene Bela 24:25  І яшчэ сказала яму: у нас многа саломы і корму; і ёсьць месца начаваць.
Gene Bela 24:26  І схіліўся чалавек той, і пакланіўся Госпаду,
Gene Bela 24:27  і сказаў: дабраславёны Гасподзь, Бог гаспадара майго Абрагама, Які не абышоў гаспадара майго ласкаю Сваёю і праўдаю Сваёю! Гасподзь роўнаю дарогаю прывёў мяне да дома брата гаспадара майго.
Gene Bela 24:28  Дзяўчына пабегла і расказала пра гэта ў доме маці сваёй.
Gene Bela 24:29  У Рэбэкі быў брат, якога звалі Лаван. Лаван выбег да таго чалавека, да крыніцы.
Gene Bela 24:30  І калі ён убачыў завушніцу і запясьці на руках у сястры сваёй, якая казала: так гаварыў са мною чалавек гэты,— дык прыйшоў да чалавека, і вось, ён стаіць каля вярблюдаў ля крыніцы;
Gene Bela 24:31  і сказаў яму: увайдзі, дабраславёны Госпадам; чаго ты стаіш звонку? я падрыхтаваў дом і месца вярблюдам.
Gene Bela 24:32  І ўвайшоў чалавек. Лаван расьсядлаў вярблюдаў і даў саломы і корму вярблюдам і вады памыць ногі яму і людзям, якія былі зь ім;
Gene Bela 24:33  і прапанавалі яму ежы. Але ён сказаў: ня буду есьці, пакуль не скажу справы сваёй. І сказалі: кажы.
Gene Bela 24:34  Ён сказаў: я раб Абрагамаў;
Gene Bela 24:35  Гасподзь вельмі дабраславіў гаспадара майго, і ён зрабіўся вялікім: Ён даў яму авечак і валоў, срэбра і золата, рабоў і рабыняў, вярблюдаў і аслоў.
Gene Bela 24:36  Сарра, жонка гаспадара майго, ужо пастарэўшы, нарадзіла гаспадару майму сына, якому ён аддаў усё, што ў яго;
Gene Bela 24:37  і ўзяў зь мяне прысягу гаспадар мой, сказаўшы: не бяры жонкі сыну майму з дочак Хананэяў, у зямлі якіх я жыву,
Gene Bela 24:38  а ідзі ў дом бацькі майго і да сваякоў маіх, і возьмеш жонку сыну майму.
Gene Bela 24:39  І сказаў гаспадару майму: магчыма, ня пойдзе жанчына са мною.
Gene Bela 24:40  Ён сказаў мне: Гасподзь, перад абліччам Якога я хаджу, пашле з табою анёла Свайго і добра ўладкуе шлях твой, і возьмеш жонку сыну майму з родзічаў маіх і з дому бацькі майго;
Gene Bela 24:41  тады будзеш ты вольны ад прысягі маёй, калі сходзіш да родзічаў маіх; і калі яны не дадуць табе, ты будзеш вольны ад прысягі маёй.
Gene Bela 24:42  І прыйшоў я сёньня да крыніцы і сказаў: Госпадзе, Божа гаспадара майго Абрагама! Калі Ты добра ўладкуеш шлях, які я праходжу,
Gene Bela 24:43  дык вось, я стаю каля крыніцы вады, і дзяўчына, якая выйдзе зачарпнуць і якой я скажу: дай мне выпіць крыху са збанка твайго,
Gene Bela 24:44  і якая скажа мне: і ты пі, і вярблюдам тваім я начэрпаю,— вось жонка, якую Гасподзь вызначыў сыну гаспадара майго.
Gene Bela 24:45  Яшчэ не перастаў я гаварыць у думках маіх, і вось, выйшла Рэбэка, і збанок яе на плячы ў яе, і сышла да крыніцы і зачарпнула; і я сказаў ёй: напаі мяне.
Gene Bela 24:46  Яна адразу апусьціла зь сябе збанок свой і сказала: пі, і вярблюдаў тваіх я напаю. І я піў. І вярблюдаў яна напаіла.
Gene Bela 24:47  Я спытаўся ў яе і сказаў: чыя ты дачка? Яна сказала: дачка Ватуіла, сына Нахоравага, якога нарадзіла яму Мілка. І даў я завушніцы ёй і запясьці на рукі яе.
Gene Bela 24:48  І схіліўся я і пакланіўся Госпаду, і дабраславіў Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які роўнай дарогаю прывёў мяне, каб узяць дачку брата гаспадара майго за сына ягонага.
Gene Bela 24:49  І цяпер скажэце мне: ці маеце вы намер зрабіць ласку і праўду гаспадару майму, ці не? скажэце мне, і я павярнуся направа альбо налева.
Gene Bela 24:50  І адказвалі Лаван і Ватуіл і сказалі: ад Госпада прыйшла гэтая дзея; мы ня можам сказаць табе папярок ні благога, ні добрага;
Gene Bela 24:51  вось Рэбэка перад табою; вазьмі і ідзі; хай будзе яна жонкаю сыну гаспадара твайго, як сказаў Гасподзь.
Gene Bela 24:52  Калі раб Абрагамаў пачуў словы іхнія, дык пакланіўся Госпаду да зямлі.
Gene Bela 24:53  І дастаў раб срэбныя рэчы і залатыя рэчы і вопратку і даў Рэбэцы; таксама і брату яе і маці яе даў багатыя дарункі.
Gene Bela 24:54  І елі і пілі ён і людзі, якія былі зь ім, і заначавалі. Калі ж усталі раніцай, дык ён сказаў: пусьцеце мяне да гаспадара майго.
Gene Bela 24:55  Але брат яе і маці сказалі: хай пабудзе з намі дзяўчына дзён зь дзесяць; потым пойдзеш.
Gene Bela 24:56  Ён сказаў ім: ня трымайце мяне, бо Гасподзь добра ўладкаваў шлях мой; пусьцеце мяне, і я пайду да гаспадара майго.
Gene Bela 24:57  Яны сказалі: паклічам дзяўчыну і спытаемся, што яна скажа.
Gene Bela 24:58  І паклікалі Рэбэку і сказалі ёй: ці пойдзеш з гэтым чалавекам? Яна сказала: пайду.
Gene Bela 24:59  І пусьцілі Рэбэку, сястру сваю, і карміцельку яе, і раба Абрагамавага, і людзей ягоных.
Gene Bela 24:60  І дабраславілі Рэбэку і сказалі ёй: сястра наша! хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч, і хай валодаюць нашчадкі твае жытлішчамі ворагаў тваіх!
Gene Bela 24:61  І ўстала Рэбэка і служанкі яе, і селі на вярблюдаў, і паехалі за тым чалавекам. І раб узяў Рэбэку і пайшоў.
Gene Bela 24:62  А Ісаак прыйшоў з Бээр-лахай-роі, бо жыў ён у зямлі паўдзённай.
Gene Bela 24:63  Як пачало вечарэць, Ісаак выйшаў у поле падумаць, і ўзьвёў вочы свае, і ўбачыў: вось, ідуць вярблюды.
Gene Bela 24:64  Рэбэка зірнула, і ўбачыла Ісаака, і спусьцілася зь вярблюда.
Gene Bela 24:65  І сказала рабу: хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам? Раб сказаў: гэта гаспадар мой. І яна ўзяла пакрывала і закрылася.
Gene Bela 24:66  А раб сказаў Ісааку ўсё, што зрабіў.
Gene Bela 24:67  І ўвёў яе Ісаак у намёт Сарры, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку, і яна сталася яму жонкай, і ён пакахаў яе; і суцешыўся Ісаак у журбоце па маці сваёй.