Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 38
Job Bela 38:1  Гасподзь адказваў Ёву з буры і сказаў:
Job Bela 38:2  хто гэты, які азмрочвае наканаванае словамі бяз сэнсу?
Job Bela 38:3  Аперажы сёньня сьцёгны твае, як муж: Я буду пытацца ў цябе, і ты адказвай мне:
Job Bela 38:4  дзе быў ты, калі Я закладваў асновы зямлі? скажы, калі ведаеш.
Job Bela 38:5  Хто паклаў меру ёй, калі ведаеш? альбо хто працягваў па ёй вяроўку?
Job Bela 38:6  На чым умацаваны асновы яе, альбо хто паклаў кутні камень на ёй,
Job Bela 38:7  пры ўсеагульнай радасьці ранішніх зорак, калі сыны Божыя ўсклікалі ад захапленьня?
Job Bela 38:8  Хто зачыніў мора брамаю, калі яно вырвалася, выйшла як бы з чэрава,
Job Bela 38:9  калі воблакі зрабіў вопраткаю ягонай і мглу пялёнамі ягонымі,
Job Bela 38:10  і зацьвердзіў яму Маё вызначэньне, і паставіў завалы і браму,
Job Bela 38:11  і сказаў: дагэтуль дойдзеш і не пяройдзеш, і тут мяжа пагардлівым хвалям тваім?
Job Bela 38:12  Ці даваў ты калі ў жыцьці сваім загад раніцы і ці ўказваў зары месца яе,
Job Bela 38:13  каб яна ахапіла краі зямлі і страсянула зь яе бязбожных,
Job Bela 38:14  каб зямля зьмянілася, як гліна пад пячаткаю, і сталася, як рознаколерная вопратка,
Job Bela 38:15  і каб адабралася ў бязбожных сьвятло іхняе і дзёрзкая рука іхняя паламалася?
Job Bela 38:16  Ці сыходзіў ты ў глыбіню мора і ці ўваходзіў у дасьледаваньне бездані?
Job Bela 38:17  Ці адчынялася табе брама сьмерці, і ці бачыў ты браму ценю сьмяротнага?
Job Bela 38:18  Ці агледзеў ты шырыню зямлі? Растлумач, калі ведаеш усё гэта?
Job Bela 38:19  Дзе дарога да жытлішча сьвятла, і дзе месца цемры?
Job Bela 38:20  Ты, вядома, даходзіў да межаў яе і ведаеш сьцежкі да дома яе.
Job Bela 38:21  Ты ведаеш гэта, бо ты быў ужо тады народжаны, і лік дзён тваіх вельмі вялікі.
Job Bela 38:22  Ці ўваходзіў ты ў сховішчы сьнегу і ці бачыў ты скарбніцы граду,
Job Bela 38:23  якія сьцерагу Я на час смутны, на дзень бітвы і вайны?
Job Bela 38:24  Па якім шляху разьліваецца сьвятло і разносіцца ўсходні вецер па зямлі?
Job Bela 38:25  Хто праводзіць пратокі для выліваньня вады і шлях граманоснай маланцы,
Job Bela 38:26  каб падаў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма чалавека,
Job Bela 38:27  каб насычаць пустыню і стэп і абуджаць травяныя зародкі да росту?
Job Bela 38:28  Ці ёсьць у дажджу бацька? альбо хто нараджае кроплі расы?
Job Bela 38:29  З чыйго чэрава выходзіць лёд, і іней нябесны, — хто родзіць яго?
Job Bela 38:30  Воды, як камень, мацнеюць, і паверхня бездані замярзае.
Job Bela 38:31  Ці можаш ты завязаць вузел Хіма і разьвязаць повязі Кесіль?
Job Bela 38:32  Ці можаш ты выводзіць сузор’і ў свой час і весьці Ас зь яе дзецьмі?
Job Bela 38:33  Ці ведаеш ты статуты неба, ці можаш усталяваць валадараньне яго на зямлі?
Job Bela 38:34  Ці можаш узвысіць голас твой да воблакаў, каб вада шчодра пакрыла цябе?
Job Bela 38:35  Ці можаш пасылаць маланкі, і ці пойдуць яны і ці скажуць табе: вось мы?
Job Bela 38:36  Хто ўклаў мудрасьць у сэрца, альбо хто даў сэнс розуму?
Job Bela 38:37  Хто можа разьлічыць воблакі сваёю мудрасьцю і ўтрымаць судзіны неба,
Job Bela 38:38  калі пыл абарочваецца ў гразь і камлыгі зьліпаюцца?
Job Bela 38:39  Ці ты ловіш здабычу ільвіцы і корміш маладых ільвянят,
Job Bela 38:40  калі яны ляжаць у бярлогах альбо тояцца пад ценем у засадзе?
Job Bela 38:41  Хто рыхтуе ворану корм ягоны, калі птушаняты яго крычаць да Бога, бадзяючыся бязь ежы?