Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LAMENTATIONS
1 2 3 4 5
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
Lame Bela 3:1  Я чалавек, які зьведаў гора ад жазла Твайго гневу:
Lame Bela 3:2  Ён павёў мяне і ўвёў у цемру, а не ў сьвятло.
Lame Bela 3:3  Толькі супроць мяне Ён зьвяртае руку Сваю кожнага дня;
Lame Bela 3:4  выснажыў плоць маю і скуру маю, паламаў мае косьці;
Lame Bela 3:5  абгарадзіў мяне і абклаў горыччу і цяготаю;
Lame Bela 3:6  пасадзіў мяне ў цёмнае месца, як даўно памерлых;
Lame Bela 3:7  акружыў мяне мурам, каб я ня выйшаў, уцяжыў аковы мае,
Lame Bela 3:8  і хоць я клічу і енчу, нячулы Ён да малітвы маёй;
Lame Bela 3:9  крушнямі загарадзіў мне дарогі, скрывіў сцежкі мае.
Lame Bela 3:10  Ён мне стаўся як бы мядзьведзь у засадзе, як бы леў у патайным месцы;
Lame Bela 3:11  скрывіў дарогі мае і разарваў мяне, у нівеч абярнуў мяне;
Lame Bela 3:12  напяў лук Свой і паставіў мяне як бы цэлем пад стрэлы;
Lame Bela 3:13  паслаў у ныркі мае стрэлы з калчана Свайго.
Lame Bela 3:14  Я зрабіўся пасьмешышчам усяму народу майму, штодзённаю скрушлівай песняй яго.
Lame Bela 3:15  Ён насыціў мяне горыччу, напаіў мяне палыном;
Lame Bela 3:16  скрышыў камянямі зубы мае, пасыпаў мяне попелам.
Lame Bela 3:17  І адышоў спакой ад душы маёй; я забыўся пра шчасныя дні,
Lame Bela 3:18  і сказаў я: загінула сіла мая і надзея мая на Госпада.
Lame Bela 3:19  Падумай пра цярпеньні мае, пра гароту маю, пра жоўць і палын.
Lame Bela 3:20  Цвёрда памятае гэта душа мая і ападае ўва мне.
Lame Bela 3:21  Вось, што я адказваю сэрцу майму і таму спадзяюся:
Lame Bela 3:22  зь міласьці Госпада мы ня зьніклі, бо ня вычарпаўся Яго мілажаль:
Lame Bela 3:23  ён абнаўляецца кожнае раніцы; вялікая вернасьць Твая!
Lame Bela 3:24  Гасподзь частка мая, кажа душа мая, спадзявацьмуся ж на Яго.
Lame Bela 3:25  Добры Гасподзь з тымі, што на Яго спадзяюцца, з душою, якая шукае Яго.
Lame Bela 3:26  Добра таму, хто цярпліва чакае ратунку ад Госпада.
Lame Bela 3:27  Добра чалавеку, калі ён нясе ярмо ў маладосьці сваёй;
Lame Bela 3:28  сядзіць адасоблена і маўчыць, бо Ён ярмо наклаў на яго;
Lame Bela 3:29  кладзе вусны свае у пыл, думаючы: "магчыма, яшчэ ёсьць надзея";
Lame Bela 3:30  падстаўляе шчаку сваю таму, хто яго б’е, здавальняецца ганьбаваньнем,
Lame Bela 3:31  бо не навек пакідае Гасподзь.
Lame Bela 3:32  Але паслаў гора, і ўмілажаліцца зь вялікай даброці Сваёй.
Lame Bela 3:33  Бо Ён не па волі сэрца Свайго карае і засмучае сыноў чалавечых.
Lame Bela 3:34  Але калі топчуць нагамі сваімі ўсіх вязьняў зямлі,
Lame Bela 3:35  калі несправядліва судзяць чалавека перад абліччам Усявышняга,
Lame Bela 3:36  калі чалавека ўціскаюць у дзеях ягоных: хіба ня бачыць Гасподзь?
Lame Bela 3:37  Хто гэта кажа: "І тое бывае, чаму Гасподзь не загадаў быць"?
Lame Bela 3:38  Ці не ад вуснаў Усявышняга адбываецца бедства і посьпех?
Lame Bela 3:39  Навошта наракае чалавек жывы? кожны хай наракае на грахі свае.
Lame Bela 3:40  Выпрабуем і дасьледуем шляхі свае, і зьвернемся да Госпада.
Lame Bela 3:41  Узьнясём сэрца наша і рукі да Бога, сутнага на нябёсах:
Lame Bela 3:42  мы адпалі і ўпарціліся; Ты ня зьлітаваўся:
Lame Bela 3:43  Ты пакрыў Сябе гневам і перасьледаваў нас, забіваў, не шкадуючы;
Lame Bela 3:44  Ты засланіў сябе хмарай, каб не даходзіла наша малітва;
Lame Bela 3:45  сьмецьцем і мярзотаю Ты зрабіў нас сярод народаў.
Lame Bela 3:46  Разьзявілі на нас пашчу сваю ўсе ворагі нашы.
Lame Bela 3:47  Жудасьць і яма, спусташэньне і разбурэньне — доля наша.
Lame Bela 3:48  Патокі водаў вылівае вока маё па пагібелі дачкі народу майго.
Lame Bela 3:49  Вока маё выліваецца і не перасыхае, бо палёгкі няма,
Lame Bela 3:50  пакуль ня ўгледзіць і ня ўбачыць Гасподзь зь нябёсаў.
Lame Bela 3:51  Вока маё засмучае душу маю дзеля ўсіх дочак майго горада.
Lame Bela 3:52  Па-ўсякаму сіліліся вылавіць мяне, як птушку, ворагі мае, бязь ніякай прычыны;
Lame Bela 3:53  укінулі жыцьцё маё ў яму і закідалі мяне камянямі.
Lame Bela 3:54  Воды падняліся да галавы маёй; я сказаў: "загінуў я".
Lame Bela 3:55  Я заклікаў імя Тваё, Госпадзе, зь ямы глыбокай.
Lame Bela 3:56  Ты чуў голас мой; не затулі Тваё вуха ад уздыханьня майго, ад енку майго!
Lame Bela 3:57  Ты набліжаўся, калі я клікаў Цябе, і казаў: ня бойся!
Lame Bela 3:58  Ты абараняў, Госпадзе, дзеі душы маёй; акупляў жыцьцё маё.
Lame Bela 3:59  Ты бачыш, Госпадзе, крыўду маю; рассудзі справу маю.
Lame Bela 3:60  Ты бачыш усю помсьлівасьць іхнюю, усе намыслы іхнія супраць мяне;
Lame Bela 3:61  Ты чуеш, Госпадзе, лаянку іхнюю, усе намыслы іхнія супраць мяне,
Lame Bela 3:62  словы тых, што паўстаюць на мяне, і іхнія хітраваньні супроць мяне дзень у дзень.
Lame Bela 3:63  Паглядзі, ці сядзяць яны, а ці ўстаюць, я для іх — песьня.
Lame Bela 3:64  Аддай ім, Госпадзе, паводле дзеяў рук іхніх;
Lame Bela 3:65  пашлі ім памрочышча сэрца і пракляцьце Тваё на іх;
Lame Bela 3:66  перасьледуй іх, Госпадзе, гневам тваім, і вынішчы іх з паднябеснай.