Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LUKE
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 22
Luke Bela 22:1  Набліжалася сьвята праснакоў, якое называлася Пасхаю;
Luke Bela 22:2  і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы загубіць Яго, бо баяліся народу.
Luke Bela 22:3  І ўвайшоў сатана ў Юду, празванага Іскарыётам, аднаго зь ліку дванаццаці,
Luke Bela 22:4  і ён пайшоў і гутарыў зь першасьятарамі і начальнікамі, як Яго выдаць ім.
Luke Bela 22:5  Яны ўзрадаваліся і згадзіліся даць яму грошай;
Luke Bela 22:6  і ён абяцаўся, і шукаў зручнага часу, каб выдаць Яго ім ня прылюдна.
Luke Bela 22:7  І настаў дзень праснакоў, у які трэба было закалоць пасхальнае ягня ;
Luke Bela 22:8  і паслаў Ісус Пятра і Яна, сказаўшы: ідзеце, прыгатуйце нам есьці пасху.
Luke Bela 22:9  А яны сказалі Яму: дзе скажаш нам прыгатаваць?
Luke Bela 22:10  Ён сказаў ім: вось, пры ўваходзе вашым у горад сустрэнецца з вамі чалавек, які нясьціме збанок вады; ідзеце сьледам за ім у дом, у які ўвойдзе ён.
Luke Bela 22:11  і скажэце гаспадару дома: Настаўнік кажа табе: дзе пакой, у якім бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі?
Luke Bela 22:12  І ён пакажа вам сьвятліцу вялікую засланую; там прыгатуйце.
Luke Bela 22:13  Яны пайшлі і знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху.
Luke Bela 22:14  І калі настала гадзіна, Ён лёг, і дванаццаць апосталаў зь Ім,
Luke Bela 22:15  і сказаў ім: вельмі хацеў Я есьці з вамі гэтую пасху раней Маіх пакутаў,
Luke Bela 22:16  бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня ўчыніцца ў Царстве Божым.
Luke Bela 22:17  І ўзяўшы чару і падзякаваўшы, сказаў: прымеце яе і падзялеце паміж сабою;
Luke Bela 22:18  бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Царства Божае.
Luke Bela 22:19  І ўзяўшы хлеб і падзякаваўшы, разламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас аддаецца; гэта выконвайце на ўспамін пра Мяне.
Luke Bela 22:20  Таксама і чару пасьля вячэры, кажучы: гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві, якая за вас праліваецца;
Luke Bela 22:21  і вось, рука прадажніка Майго са Мною за сталом;
Luke Bela 22:22  у астатнім, Сын Чалавечы ідзе, як прадвызначана; але гора таму чалавеку, якім Ён выдаецца.
Luke Bela 22:23  І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто б зь іх быў той, які гэта зробіць.
Luke Bela 22:24  А была і спрэчка паміж імі, хто зь іх павінен уважацца за большага.
Luke Bela 22:25  Ён жа сказаў ім: цары валадараць над народамі і ўлады іхнія дабрадзеямі называюцца;
Luke Bela 22:26  а вы ня так: але хто з вас большы, будзь як меншы, і начальнік будзь , як слуга.
Luke Bela 22:27  Бо хто большы: той, хто ўзьлягае, ці хто слуга? Ці ня той, хто ўзьлягае? А Я сярод вас, як слуга.
Luke Bela 22:28  Але вы трывалі са Мною ў гаротах Маіх,
Luke Bela 22:29  і Я запавядаю вам, як запавядаў Мне Айцец Мой, Царства,
Luke Bela 22:30  каб елі і пілі на бяседзе Маёй у Царстве Маім, і каб селі на пасадах судзіць дванаццаць каленаў Ізраілевых.
Luke Bela 22:31  І сказаў Гасподзь: Сымоне! Сымоне! вось, сатана прасіў, каб сеяць вас як пшаніцу;
Luke Bela 22:32  але Я маліўся за цябе, каб не зьмізарнела вера твая; і ты некалісь, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.
Luke Bela 22:33  Ён адказваў: Госпадзе! з Табою я гатовы і ў цямніцу і на сьмерць ісьці.
Luke Bela 22:34  Але Ён сказаў: кажу табе, Пётр, не засьпявае певень сёньня, як ты тройчы зрачэшся, што ня ведаеш Мяне.
Luke Bela 22:35  І сказаў ім: калі я пасылаў вас безь мяшка і бяз торбы і без абутку, ці мелі вы ў чым нястачу? Яны адказвалі: ні ў чым.
Luke Bela 22:36  Тады Ён сказаў ім: але цяпер, хто мае мяшок, той вазьмі яго, таксама і торбу; а ў каго няма, прадай вопратку сваю і купі меч;
Luke Bela 22:37  бо маўляю вам, што мусіць збыцца на Мне і гэтае напісанае: "і да зладзеяў залічаны". Бо тое, што пра Мяне, канчаецца.
Luke Bela 22:38  Яны сказалі: Госпадзе! вось, тут два мечы. Ён сказаў ім: досыць.
Luke Bela 22:39  І выйшаўшы пайшоў як звычайна на гару Аліўную; за Ім сьледам пайшлі і вучні Ягоныя.
Luke Bela 22:40  А прыйшоўшы на месца, сказаў ім: малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу.
Luke Bela 22:41  І Сам адышоў ад іх — як кінуць каменем, і, схіліўшы калені, маліўся,
Luke Bela 22:42  кажучы: Войча! о, калі б Ты дабраволіў пранесьці чару гэтую міма Мяне! зрэшты, не Мая воля, а Твая хай будзе.
Luke Bela 22:43  І зьявіўся Яму анёл зь нябёсаў і мацаваў Яго.
Luke Bela 22:44  І ў змаганьні ўнутраным руплівей маліўся; і быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.
Luke Bela 22:45  Устаўшы з малітвы, Ён прыйшоў да вучняў, і застаў іх у сьне ад смутку,
Luke Bela 22:46  і сказаў ім: што вы сьпіце? устаньце і малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу.
Luke Bela 22:47  Калі Ён яшчэ казаў гэта, паявіліся людзі, а наперадзе іх ішоў адзін з дванаццаці, называны Юда, і ён падышоў да Ісуса, каб пацалаваць Яго. Бо ён такі даў ім знак: каго я пацалую, Той і ёсьць.
Luke Bela 22:48  А Ісус сказаў яму: Юда ці цалаваньнем выдаеш Сына Чалавечага?
Luke Bela 22:49  Тыя, што былі зь Ім, бачачы, да чаго ўсё ідзе, сказалі Яму: Госпадзе! ці ня ўдарыць нам мечам?
Luke Bela 22:50  І адзін зь іх ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму правае вуха.
Luke Bela 22:51  Тады Ісус сказаў: пакіньце, даволі. І дакрануўшыся да вуха ягонага, загоіў яго.
Luke Bela 22:52  А першасьвятарам і начальнікам храма і старэйшынам, якія сабраліся супроць Яго, сказаў Ісус: быццам на разбойніка выйшлі вы зь мечамі і каламі, каб узяць Мяне!
Luke Bela 22:53  Кожны дзень бываў Я з вамі ў храме, і вы не падымалі на Мяне рук, а цяпер — ваш час і ўлада цемры.
Luke Bela 22:54  Узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасьвятара. А Пётр ішоў сьледам зводдаль.
Luke Bela 22:55  Калі яны расклалі агонь сярод двара і селі разам, сеў і Пётр паміж імі.
Luke Bela 22:56  Адна служанка, убачыўшы яго каля агню і ўгледзеўшыся ў яго, сказала: гэты быў зь Ім.
Luke Bela 22:57  Але ён адрокся ад Яго, сказаўшы жанчыне: я ня ведаю Яго.
Luke Bela 22:58  Неўзабаве потым другі, убачыўшы яго, сказаў: і ты зь іх. Але Пётр сказаў гэтаму чалавеку: не.
Luke Bela 22:59  Прайшло з гадзіну часу, яшчэ нехта настойліва казаў: сапраўды, і гэты быў зь Ім, бо ён Галілеянін.
Luke Bela 22:60  Але Пётр сказаў таму чалавеку: ня ведаю, што ты кажаш. І адразу, калі яшчэ гаварыў ён, засьпяваў певень.
Luke Bela 22:61  Тады Гасподзь, абярнуўшыся, паглядзеў на Пятра; і Пётр згадаў слова Госпада, як Ён сказаў яму: перш чым засьпявае певень, адрачэшся ад Мяне тройчы.
Luke Bela 22:62  І выйшаўшы вонкі, горка заплакаў.
Luke Bela 22:63  Людзі, якія трымалі Ісуса, зьдзекі чынілі зь Яго і білі Яго;
Luke Bela 22:64  і накрыўшы Яго, білі Яго па твары і пыталіся ў Яго: скажы, хто выцяў Цябе?
Luke Bela 22:65  І шмат іншай кляцьбы вымаўлялі супраць Яго.
Luke Bela 22:66  І як настаў дзень, сабраліся старэйшыны народу, першасьвятары і кніжнікі, і ўвялі Яго ў свой сынедрыён,
Luke Bela 22:67  і сказалі: ці Ты Хрыстос? скажы нам. Ён сказаў ім: калі скажу вам, вы не паверыце;
Luke Bela 22:68  калі ж і спытаюся ў вас, ня будзеце адказваць Мне і не адпусьціце Мяне ;
Luke Bela 22:69  ад сёньня Сын Чалавечы сядзе праваруч сілы Божай.
Luke Bela 22:70  І сказалі ўсе: дык Ты Сын Божы? Ён адказваў ім: вы кажаце, што Я.
Luke Bela 22:71  А яны сказалі: якое яшчэ трэба нам сьведчаньне? бо мы самі чулі з вуснаў Ягоных!