Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I THESSALONIANS
Up
1 2 3 4 5
Chapter 1
I Th Bela 1:1  Павал і Сілуан і Цімафей Царкве Фесалоніцкай у Богу Айцы і Госпадзе Ісусе Хрысьце: мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
I Th Bela 1:2  Увесь час дзякуем Богу за ўсіх вас, спамінаючы вас у малітвах нашых,
I Th Bela 1:3  няспынна памятаючы вашу дзею веры і працу любові і цярплівасьць спадзяваньня на Госпада нашага Ісуса Хрыста прад Богам і Айцом нашым,
I Th Bela 1:4  ведаючы выбраньне ваша, любасныя браты;
I Th Bela 1:5  бо наша зьвеставаньне ў вас было ня ў слове толькі, а і ў сіле, і ў Сьвятым Духу і з многімі сьведчаньнямі, як вы самі ведаеце, якія мы былі для вас паміж вамі.
I Th Bela 1:6  І вы пачалі пераймаць нас і Госпада, прыняўшы слова ў вялікіх смутках з радасьцю Духа Сьвятога,
I Th Bela 1:7  так што вы зрабіліся ўзорам усім веруючым у Македоніі і Ахаі.
I Th Bela 1:8  Бо ад вас пранеслася слова Гасподняе ня толькі ў Македоніі і Ахаі, але і па ўсіх усюдах прайшла слава пра веру вашую ў Бога, так што нам ні пра што ня трэба распавядаць.
I Th Bela 1:9  Бо самі яны распавядаюць пра нас, які прыход мы мелі ў вас і як вы навярнуліся ад ідалаў да Бога, каб служыць Богу жывому і сапраўднаму
I Th Bela 1:10  і чакаць зь нябёсаў Сына Ягонага, Якога Ён уваскрэсіў зь мёртвых, Ісуса, Які ратуе нас ад будучага гневу.
Chapter 2
I Th Bela 2:1  Вы самі ведаеце, браты, пра наш прыход да вас, што быў ён не бясплённы;
I Th Bela 2:2  але хоць перад тым мы зазналі пакутаў і мелі зьнявагу ў Піліпах, як вам вядома, мы адважыліся ў Богу нашым прапаведаваць вам Дабравесьце Божае зь вялікім подзьвігам.
I Th Bela 2:3  Бо ў вучэньні нашым няма ні памылкі, ні нячыстых намыслаў, ні хітрыны;
I Th Bela 2:4  а, як Бог выпрабоўваў нас, даверыўшы нам зьвеставаньне, так мы і гаворым, дагаджаючы ня людзям, а Богу, Які выпрабоўвае сэрцы нашыя.
I Th Bela 2:5  Бо ніколі ня было ў нас (перад вамі) ані словаў лісьлівасьці, як вы ведаеце! ані рознай карысьлівасьці: Бог сьведка!
I Th Bela 2:6  Ня шукаем славы людзкое ні ад вас, ні ад іншых:
I Th Bela 2:7  мы маглі зьявіцца напышліва, як апосталы Хрыстовыя, але былі лагодныя сярод вас падобна таму, як карміцелька пяшчотна клапоціцца пра дзетак сваіх.
I Th Bela 2:8  Так мы, пра вас дбаючы, захацелі перадаць вам ня толькі Дабравесьце Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любаснымі.
I Th Bela 2:9  Бо вы памятаеце, браты, працу нашую і зьнемажэньне: уночы і ўдзень працуючы, каб не абцяжарыць каго з вас, мы прапаведавалі ў вас Дабравесьце Божае.
I Th Bela 2:10  Сьведкі вы і Бог, як сьвята і праведна і бездакорна рабілі мы перад вамі, веруючымі,
I Th Bela 2:11  бо вы ведаеце, як кожнага з вас, быццам бацька дзяцей сваіх,
I Th Bela 2:12  мы прасілі і пераконвалі і ўгаворвалі рабіць годна Бога, Які паклікаў вас у Сваё Царства і славу.
I Th Bela 2:13  Таму і мы бесьперастанку дзякуем Богу, што, прыняўшы ад нас чутае слова Божае, вы прынялі ня як слова чалавечае, а як слова Божае,- якое яно і ёсьць у ісьціне, — якое і дзейнічае ў вас, веруючых.
I Th Bela 2:14  Бо вы, браты, зрабіліся пераемцамі цэркваў Божых у Хрысьце Ісусе, якія ў Юдэі, таму што і тое самае адцярпелі ад сваіх аднапляменцаў, што і яны ад Юдэяў,
I Th Bela 2:15  якія забілі і Госпада Ісуса і Ягоных прарокаў, і нас выгналі, і Богу ня годзяць, і ўсім людзям супрацівяцца,
I Th Bela 2:16  якія не дазваляюць нам гаварыць язычнікам, каб выратаваліся, і праз гэта увесь час напаўняюць меру грахоў сваіх; але блізіцца на іх гнеў да канца.
I Th Bela 2:17  Мы ж, браты, разлучаныя з вамі на кароткі час абліччам, але ня сэрцам, з тым большаю ахвотаю імкнуліся ўбачыць аблічча вашае.
I Th Bela 2:18  І таму мы, я Павал, і раз і два хацелі прыйсьці да вас; але перашкодзіў нам сатана.
I Th Bela 2:19  Бо хто наша надзея, альбо радасьць, альбо вянок пахвалы? Ці ж ня і вы, прад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прышэсьце Ягонае?
I Th Bela 2:20  Бо вы — слава наша і радасьць.
Chapter 3
I Th Bela 3:1  І таму, ня могучы болей трываць, мы захацелі застацца ў Афінах адны,
I Th Bela 3:2  і паслалі Цімафея, брата нашага і службіта Божага і супрацоўніка нашага ў зьвеставаньні Хрыстовым, каб умацаваць вас і суцешыць у веры вашай,
I Th Bela 3:3  каб ніхто не пахіснуўся ў смутках нашых; бо вы самі ведаеце, што так нам наканавана.
I Th Bela 3:4  Бо мы і тады, калі былі ў вас, прадказвалі вам, што будзем пакутаваць, як і здарылася, і вы ведаеце.
I Th Bela 3:5  Таму і я, не чакаючы болей, паслаў даведацца пра веру вашую, каб як не спакусіў вас змусьціцель і ня сталася марнаю праца нашая.
I Th Bela 3:6  А цяпер, калі прыйшоў да нас ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра веру і любоў вашую, і што вы заўсёды маеце добрую памяць пра нас, хочучы нас бачыць, як і мы вас, —
I Th Bela 3:7  дык мы, пры ўсім смутку і гароце нашай, суцешыліся з вамі, браты, дзеля вашай веры;
I Th Bela 3:8  бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіце ў Госпадзе.
I Th Bela 3:9  Якую падзяку можам мы ўзьнесьці Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся за вас перад Богам нашым,
I Th Bela 3:10  ноч і дзень найруплівей молячыся за тое, каб бачыць аблічча ваша і дапоўніць, чаго не ставала веры вашай?
I Th Bela 3:11  А Сам Бог і Айцец наш і Гасподзь наш Ісус Хрыстос хай скіруе шлях наш да вас.
I Th Bela 3:12  А вас Гасподзь хай напоўніць любоўю ўзаемнай і да ўсіх, якою мы поўныя да вас,
I Th Bela 3:13  каб умацаваць сэрцы нашыя беззаганнымі ў сьвятыні прад Богам і Айцом нашым у прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Ягонымі. Амін.
Chapter 4
I Th Bela 4:1  За гэтым, браты, просім і молім вас Ісусам Хрыстом, каб вы, прыняўшы ад нас, як трэба вам паводзіцца і дагаджаць Богу, у гэтым яшчэ большы посьпех займелі,
I Th Bela 4:2  бо вы ведаеце, якія мы далі вам запаведзі ад Госпада Ісуса.
I Th Bela 4:3  Бо воля Божая ёсьць асьвячэньне вашае, каб вы ўстрымліваліся ад распусты;
I Th Bela 4:4  каб кожны з вас умеў захоўваць свой сасуд у сьвятасьці і гонары,
I Th Bela 4:5  а не ў запале пахацінства, як язычнікі, што ня ведаюць Бога;
I Th Bela 4:6  каб вы ні ў чым не паводзіліся з братам сваім супрацьзаконна і карысьліва: бо Гасподзь — мсьцівец за ўсё гэта, як і раней мы казалі вам і сьведчылі.
I Th Bela 4:7  Бо паклікаў нас Бог не да нячысьціні, а да сьвятасьці.
I Th Bela 4:8  А таму непакорлівы ёсьць непакорны не чалавеку, а Богу, Які і даў нам Духа Свайго Сьвятога.
I Th Bela 4:9  Пра браталюбства ж няма патрэбы пісаць вам, бо вы самі навучаны Богам любіць адно аднаго,
I Th Bela 4:10  бо вы так і робіце з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Молім вас, браты, яшчэ болей старацца
I Th Bela 4:11  і рупліва дбаць пра тое, каб жыць ціхмяна, рабіць сваю справу і працаваць сваімі рукамі, як мы наказвалі вам;
I Th Bela 4:12  каб вы паводзіліся прыстойна перад чужымі і ні ў чым патрэбы ня мелі.
I Th Bela 4:13  Не хачу, браты, пакінуць вас у няведаньні пра памерлых, каб вы не маркоціліся, як іншыя, што ня маюць надзеі.
I Th Bela 4:14  Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрэс, дык і памерлых у Ісусе Бог прывядзе зь Ім.
I Th Bela 4:15  Бо гэта кажам вам словам Гасподнім, што мы, жывыя, што засталіся да прышэсьця Гасподняга, не папярэдзім памерлых;
I Th Bela 4:16  бо Сам Гасподзь пры абвяшчэньні, пры голасе арханёла і трубе Божай, сыдзе зь неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць раней;
I Th Bela 4:17  потым мы, хто застанецца жывы, разам зь імі ўзятыя будзем на воблакі на сустрэчу з Госпадам у паветры, і так вечна з Госпадам будзем.
I Th Bela 4:18  Дык вось, суцяшайце адно аднаго гэтымі словамі.
Chapter 5
I Th Bela 5:1  А пра часы і часіны няма патрэбы пісаць вам, браты,
I Th Bela 5:2  бо самі вы дакладна ведаеце, што дзень Гасподні так прыйдзе, як злодзей уначы.
I Th Bela 5:3  Бо, калі будуць казаць: "мір і бясьпека", тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць.
I Th Bela 5:4  Але вы, браты, ня ў цемры, каб дзень застаў вас, як злодзей;
I Th Bela 5:5  бо ўсе вы — сыны сьвятла і сыны дня: мы — ня сыны ночы, ні цемры.
I Th Bela 5:6  Дык вось, ня будзем спаць, як іншыя, а будзем чуваць і цьвярозіцца.
I Th Bela 5:7  Бо, хто сьпіць, сьпіць уночы, і хто ўпіваецца, упіваецца ўночы.
I Th Bela 5:8  Мы ж як сыны дня, будзем цьвярозіцца, апрануўшыся ў браню веры і любові і ў шалом надзеі на збавеньне,
I Th Bela 5:9  таму што Бог вызначыў нас не на гнеў, а на атрыманьне збавеньня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
I Th Bela 5:10  Які памёр за нас, каб мы, ці то чуваем, ці то сьпім, жылі разам зь Ім.
I Th Bela 5:11  Таму ўмаўляйце адно аднаго і навучайце адно аднаго, як вы і робіце.
I Th Bela 5:12  Просім жа вас, браты, паважаць тых, якія працуюць у вас, і якія пастаўлены над вамі ў Госпадзе, і якія на розум вас настаўляюць,
I Th Bela 5:13  і шанаваць іх пераважна зь любоўю за справу іхнюю; будзьце ў згодзе паміж сабою.
I Th Bela 5:14  Молім вас таксама, браты, настаўляйце на розум бясчынцаў, суцяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце цярплівыя з усімі.
I Th Bela 5:15  Глядзеце, каб хто каму не плаціў злом за зло; а заўсёды шукайце дабра і адно аднаму і ўсім.
I Th Bela 5:17  Бесьперастанку малецеся.
I Th Bela 5:18  За ўсё дзякуйце: бо такая за вас воля Божая ў Ісусе Хрысьце.
I Th Bela 5:20  Прароцтваў не прыніжайце.
I Th Bela 5:21  Усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся.
I Th Bela 5:22  Ухіляйцеся ад ліхаты ў любым яе выглядзе.
I Th Bela 5:23  Сам жа Бог міру няхай асьвеціць вас ва ўсёй поўніцы, і ваш дух і душа і цела ва ўсёй цэласьці няхай захаваюцца без пахібы ў прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.
I Th Bela 5:24  Верны Той, Хто заклікае вас, Які і зьдзейсьніць гэта.
I Th Bela 5:26  Вітайце ўсіх братоў цалаваньнем сьвятым.
I Th Bela 5:27  Заклікаю вас Госпадам прачытаць гэта пасланьне ўсім сьвятым братам.
I Th Bela 5:28  Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.