LUKE
Chapter 1
Luke | Bela | 1:3 | дык надумаўся і я, рупліва дасьледаваўшы ўсё з пачатку, па парадку апісаць табе, глыбокашаноўны Феафіле, | |
Luke | Bela | 1:5 | У дні Ірада, цара Юдэйскага, быў сьвятар з Авіевай чаргі, імем Захар, і жонка ягоная з роду Ааронавага, імя ейнае Элізабэта. | |
Luke | Bela | 1:6 | Абое яны былі праведныя перад Богам, жывучы паводле ўсіх запаведзяў і ўстанаўленьняў Гасподніх беспахібна. | |
Luke | Bela | 1:9 | па жэрабі, як заведзена было ў сьвятароў, прыпала яму ўвайсьці ў храм Гасподні кадзіць, | |
Luke | Bela | 1:13 | Анёл жа сказаў яму: ня бойся, Захар, бо пачута малітва твая, і жонка твая Элізабета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян; | |
Luke | Bela | 1:15 | бо ён вялікі будзе перад Госпадам; ня будзе піць віна і сікеру, і Духам Сьвятым прасякнецца яшчэ ад улоньня маці сваёй; | |
Luke | Bela | 1:17 | і пройдзе перад імі ў духу і ў сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непакорлівым лад думак праведнікаў, каб зьявіць Госпаду народ падрыхтаваны. | |
Luke | Bela | 1:19 | Анёл сказаў яму ў адказ: я Гаўрыіл, стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і паведаміць табе гэта; | |
Luke | Bela | 1:20 | і вось ты будзеш маўчаць і ня зможаш гаварыць да таго дня, калі гэта збудзецца, за тое, што ты не паверыў словам маім, якія спраўдзяцца ў свой час. | |
Luke | Bela | 1:22 | А ён, выйшаўшы, ня мог гаварыць да іх; і яны зразумелі, што ён бачыў уяву ў храме; і ён рабіў ім знакі і заставаўся нямы. | |
Luke | Bela | 1:25 | так учыніў мне Гасподзь у дні тыя, калі паглядзеў на мяне, каб зьняць зь мяне ганьбу сярод людзей. | |
Luke | Bela | 1:26 | А на шостым месяцы пасланы быў анёл Гаўрыіл ад Бога ў горад Галілейскі, які называўся Назарэт, | |
Luke | Bela | 1:28 | Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын. | |
Luke | Bela | 1:29 | А Яна, угледзеўшы яго, сумелася ад словаў ягоных і разважала, што б гэта было за вітаньне. | |
Luke | Bela | 1:32 | Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага; | |
Luke | Bela | 1:35 | Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Сьвяты сыйдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне Цябе; таму і народжанае Сьвятое назавецца Сынам Божым; | |
Luke | Bela | 1:36 | вось, і Элізабэта, сваячка Твая, называная няплоднаю, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і ёй ужо шосты месяц; | |
Luke | Bela | 1:38 | Тады Марыя сказала: вось, раба Гасподняя; хай будзе Мне паводле слова твайго. І адышоў ад Яе анёл. | |
Luke | Bela | 1:41 | Калі Элізабэта пачула вітаньне Марыіна, варухнулася дзіцятка ў чэраве ў яе; і Элізабэта напоўнілася Духам Сьвятым, | |
Luke | Bela | 1:42 | і ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоньня Твайго! | |
Luke | Bela | 1:44 | Бо калі голас вітаньня Твайго дайшоў да слыху майго, варухнулася дзіцятка радасна ў чэраве маім. | |
Luke | Bela | 1:48 | што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды, | |
Luke | Bela | 1:58 | І пачулі суседзі і родзічы ейныя, што прасьцёр Гасподзь ласку Сваю над ёю, і радаваліся зь ёю. | |
Luke | Bela | 1:59 | На восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіця, і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарам. | |
Luke | Bela | 1:65 | І быў страх на ўсіх, што жылі вакол іх; і расказвалі пра ўсё гэта па ўсёй нагорнай краіне Юдэйскай. | |
Luke | Bela | 1:66 | Усе, хто чуў, паклалі гэта ў сэрца сваё і казалі: што будзе зь дзіцятка гэтага? І рука Гасподняя была зь ім. | |
Luke | Bela | 1:76 | А ты, дзіця, назавешся прарокам Усявышняга, бо ідзеш перад абліччам Госпада — падрыхтаваць шляхі Яму, | |
Luke | Bela | 1:79 | прасьвятліць тых, што сядзяць у цемры і цяні сьмяротным, скіраваць ногі нашыя на шлях міру. | |