Toggle notes
Chapter 1
I Pe | Bela | 1:1 | Пётр, апостал Ісуса Хрыста, прышэльцам, расьсеяным у Поньце, Галятыі, Кападокіі, Асіі і Віфініі, выбраным | |
I Pe | Bela | 1:2 | паводле веданьня Бога Айца, пры асьвячэньні ад Духа, на паслушэнства і акрапленьне Крывёю Ісуса Хрыста: мілата вам і мір хай памножацца! | |
I Pe | Bela | 1:3 | Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, што зь вялікай Сваёй міласьці адрадзіў нас праз уваскрэсеньне Ісуса Хрыста зь мёртвых да жывое надзеі, | |
I Pe | Bela | 1:7 | каб выпрабаваная вера вашая сталася каштоўнейшаю за пагібельнае, хоць і вагнём прабаванае золата, на пахвалу і гонар і славу пры зьяўленьні Ісуса Хрыста, | |
I Pe | Bela | 1:8 | Якога, ня бачыўшы, любіце, і Якога, дагэтуль ня бачачы, але веруючы ў Яго, прымаеце з радасьцю нявымоўнаю і слаўнаю, | |
I Pe | Bela | 1:10 | якраз гэтага выратаваньня датычыліся вышукі і дасьледаваньні прарокаў, якія прадказвалі вызначаную вам мілату, | |
I Pe | Bela | 1:11 | дасьледуючы, на каторы і на які час паказваў існы ў іх Дух Хрыста, калі Ён прадвяшчаў Хрыстовыя цярпеньні і славу, якая прыйдзе пасьля іх; | |
I Pe | Bela | 1:12 | ім адкрыта было, што ня ім самім, а нам служыла тое, што цяпер абвешчана вам празь зьвеставальнікаў Духам Сьвятым, пасланым зь нябёсаў, у што хочуць пранікнуць анёлы. | |
I Pe | Bela | 1:13 | Таму, (любасныя), аперазаўшы сьцёгны розуму вашага, чуваючы, майце поўную надзею на падаваную вам мілату ў зьяўленьні Ісуса Хрыста. | |
I Pe | Bela | 1:14 | Як паслухмяныя дзеці, ня кіруйцеся ранейшымі пажаданьнямі, якія былі ў няведаньні вашым, | |
I Pe | Bela | 1:17 | І калі вы называеце Айцом Таго, Які бяз увагі на асобы судзіць кожнага паводле дзеяў, дык са страхам праводзьце час вандраваньня вашага, | |
I Pe | Bela | 1:18 | ведаючы, што ня прахлым срэбрам ці золатам выкуплены вы з марнага жыцьця, перададзенага вам ад бацькоў, | |
I Pe | Bela | 1:21 | якія ўверавалі празь Яго ў Бога, Які ўваскрэсіў Яго зь мёртвых і даў Яму славу, каб вы мелі веру і надзею на Бога. | |
I Pe | Bela | 1:22 | Паслушэнствам ісьціне праз Духа ачысьціўшы душы вашыя да некрывадушнага браталюбства, няспынна любеце адно аднаго ад чыстага сэрца, | |
I Pe | Bela | 1:23 | як адроджаныя ня з тленнага насеньня, а ад нятленнага, ад слова Божага, жывога і нязбытнага давеку. | |
I Pe | Bela | 1:24 | Бо ўсякая плоць — быццам трава, і ўсякая слава людзкая — быццам квет на траве, засохла трава — квет ейны апаў; | |
Chapter 2
I Pe | Bela | 2:1 | Дык вось, адклаўшы ўсякую злосьць і ўсякае падступства і крывадушнасьць і зайздрасьць і ўсякае ліхаслоўе, | |
I Pe | Bela | 2:2 | быццам толькі што народжаныя немаўляты, палюбеце чыстае малако слова, каб ад яго ўзрасьлі вы дзеля выратаваньня; | |
I Pe | Bela | 2:4 | Прыступаючы да Яго, каменя жывога, людзьмі адкінутага, але Богам выбранага, каштоўнага, | |
I Pe | Bela | 2:5 | і самі, як жывыя камяні, будуйце зь сябе дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб прыносіць духоўныя ахвяры, любасныя Богу празь Ісуса Хрыста. | |
I Pe | Bela | 2:6 | Бо сказана ў Пісаньні: "вось, я кладу ў Сыёне камень кутні выбраны, каштоўны; і хто веруе ў Яго, не пасаромеецца". | |
I Pe | Bela | 2:7 | Дык вось Ён вам, вернікам, — каштоўнасьць, а тым, хто ня веруе, "камень, які адкінулі будаўнікі, але які зрабіўся галавою вугла", "камень спатыканьня і камень спакусы", | |
I Pe | Bela | 2:9 | Але вы — род выбраны, царскае сьвятарства, народ сьвяты, людзі набытыя, каб абвяшчаць дасканаласьць Таго, Хто выклікаў вас зь цемры ў цудоўнае Сваё сьвятло; | |
I Pe | Bela | 2:11 | Любасныя, прашу вас ! як прышэльцаў і вандроўнікаў, пазьбягаць цялесных пахацінстваў, што паўстаюць супроць душы, | |
I Pe | Bela | 2:12 | і жыць дабрадзейна сярод язычнікаў, каб яны за тое, за што клянуць вас, як ліхадзеяў, пабачыўшы добрыя дзеі вашыя , уславілі Бога ў дзень адведзінаў. | |
I Pe | Bela | 2:13 | Дык вось, упакорвайцеся ўсякаму людзкому начальству, дзеля Госпада: хай тое цару, як найвышэйшай уладзе, | |
I Pe | Bela | 2:14 | хай тое намесьнікам, як ад яго пасыланым на пакараньне злачынцаў і на заахвочваньне дабрачынцаў, — | |
I Pe | Bela | 2:15 | бо такая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, замыкалі вусны невуцтву неразумных людзей, — | |
I Pe | Bela | 2:18 | Слугі, — з поўным страхам скарайцеся гаспадарам, ня толькі добрым і лагодным, але і суровым. | |
I Pe | Bela | 2:19 | Бо гэта спадобнае Богу , калі хто па сумленьні перад Богам, церпіць нягоды, пакутуючы несправядліва. | |
I Pe | Bela | 2:20 | Бо якая хвала, што вы церпіце, калі вас б’юць за правіны? А калі, робячы дабро і пакутуючы, церпіце, гэта даспадобы Богу, | |
I Pe | Bela | 2:21 | Бо вы на тое пакліканы; бо і Хрыстос пацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі сьлядамі Ягонымі: | |
I Pe | Bela | 2:23 | і калі Яго ліхасловілі, Ён не ліхасловіў наўзаем: пакутуючы, не пагражаў; а аддаваў гэта Судзьдзі Справядліваму; | |
I Pe | Bela | 2:24 | Ён грахі нашыя Сам узьнёс Целам Сваім на дрэва, каб мы, адцураўшыся грахоў, жылі дзеля праведнасьці: ранамі Ягонымі вы ацаліліся. | |
Chapter 3
I Pe | Bela | 3:1 | Гэтак сама і вы, жанчыны, карэцеся сваім мужам, каб тыя зь іх , хто не скараецца слову, праз паводзіны жонак сваіх бяз слова здабываныя былі, | |
I Pe | Bela | 3:3 | Хай будзе акрасаю вашай ня зьнешняе пляценьне валасоў, не залатыя ўборы альбо прыгажосьць у строях, | |
I Pe | Bela | 3:4 | а чалавек шчырага сэрца ў нятленным харастве лагоднага і маўклівага духу, што каштоўна перад Богам. | |
I Pe | Bela | 3:5 | Так калісьці і сьвятыя жанчыны, якія клалі надзею на Бога, аздаблялі сябе, скараючыся сваім мужам: | |
I Pe | Bela | 3:6 | так Сарра скаралася Абрагаму, называючы яго спадаром; вы — дзеці ейныя, калі робіце дабро і не бянтэжыцеся ні ад якога страху. | |
I Pe | Bela | 3:7 | Гэтак сама і вы , мужы, абыходзьцеся разумна з жонкамі, як з самым крохкім посудам, і рабеце ім гонар як супольным спадкаемніцам любадайнага жыцьця, каб ня было вам завады ў малітвах. | |
I Pe | Bela | 3:8 | Нарэшце, будзьце ўсе аднамысныя, спагадлівыя, браталюбныя, міласэрныя, шкадоблівыя, пакорнамудрыя; | |
I Pe | Bela | 3:9 | не плацеце злом за зло, альбо кленічам за кленіч; наадварот, дабраслоўце, ведаючы, што вы на тое пакліканы, каб успадчыньніць дабраславеньне. | |
I Pe | Bela | 3:10 | Бо хто любіць жыцьцё і хоча бачыць добрыя дні, той трымай язык свой ад зла і вусны свае ад ліхіх нагавораў, | |
I Pe | Bela | 3:12 | бо вочы Госпада — да праведных, і вушы Ягоныя — да малітвы іхняе, а аблічча Гасподняе супроць ліхадзеяў, (каб вынішчыць іх зь зямлі). | |
I Pe | Bela | 3:14 | Але калі і церпіце за праўду, дык вы дабрашчасныя; а страху іх ня бойцеся і не бянтэжцеся. | |
I Pe | Bela | 3:15 | Госпада Бога сьвяцеце ў сэрцах вашых; будзьце заўсёды гатовыя кожнаму, хто ў вас папытае адказу за вашу надзею, адказаць лагодна і дабралюбна; | |
I Pe | Bela | 3:16 | майце добрае сумленьне, каб гэтым, за што ліхасловяць вас як зладзеяў, былі пасаромлены ўсе, хто асуджае вашае добрае жыцьцё ў Хрысьце. | |
I Pe | Bela | 3:18 | бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, аднаго разу пацярпеў за грахі нашыя, праведны за няправедных, быўшы забіты ў целе, але ажылы духам, | |
I Pe | Bela | 3:20 | яны калісьці непакорлівыя былі Божаму доўгацярпеньню, што іх чакала, у дні Ноя, у часы будаваньня каўчэга, у якім нямногія, гэта значыцца, восем душ, уратаваліся ад вады. | |
I Pe | Bela | 3:21 | Так і нас сёньня падобнае гэтаму вобразу хрышчэньне, не цялеснай нечыстаты абмываньне, а абяцаньне Богу добрага сумленьня, ратуе ўваскрэсеньнем Ісуса Хрыста, | |
Chapter 4
I Pe | Bela | 4:1 | Дык вось, як Хрыстос пацярпеў за нас целам, дык і вы ўзбройцеся тою самаю думкаю; бо хто пакутуе целам, той перастае грашыць, | |
I Pe | Bela | 4:3 | Бо досыць, што вы ў мінулым часе жыцьця чынілі волю язычніцкую, аддаючыся нечысьці, пажадзе (мужаложству, скаталожству, непатрэбным помыслам), п’янству, лішніцы ў ежы і пітве і недарэчнаму ідаласлужэньню; | |
I Pe | Bela | 4:4 | таму яны і зьдзіўляюцца, што вы ня маеце ўдзелу зь імі ў той самай распусьце, і бэсьцяць вас ; | |
I Pe | Bela | 4:6 | Бо на тое і мёртвым было зьвеставана, каб яны па-людзку целам суд прыняўшы, жылі пабожна духам. | |
I Pe | Bela | 4:8 | А найболей за ўсё майце шчырую любоў адно да аднаго, бо любоў пакрывае мноства грахоў; | |
I Pe | Bela | 4:10 | служэце адно аднаму, кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя дойліды разнастайнай мілаты Божай. | |
I Pe | Bela | 4:11 | Калі гаворыць хто, гавары як словы Божыя; ці калі служыць хто, служы сілаю, якую дае Бог, каб ва ўсім ўслаўляўся Бог празь Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада навекі вечныя. Амін. | |
I Pe | Bela | 4:12 | Любасныя! вогненнай спакусы, што пасылаецца на выпрабаваньне вам, ня цурайцеся, быццам прыгоды вам чужой, | |
I Pe | Bela | 4:13 | але як што вы маеце долю ў Хрыстовых цярпеньнях, радуйцеся, ды і ў зьяўленьні славы Ягонай узрадуецеся і ўзьвесялецеся. | |
I Pe | Bela | 4:14 | Калі клянуць вас за імя Хрыстовае, дык вы дабрашчасныя, бо Дух славы, Дух Божы спачывае на вас: тыя ганяць Яго, а вы ўслаўляйце. | |
I Pe | Bela | 4:15 | Толькі б не пацярпеў хто з вас як забойца, альбо злодзей, альбо як ліхадзей, альбо як захопнік чужога; | |
I Pe | Bela | 4:17 | Бо пара пачынацца суду з дому Божага; а калі найперш з нас пачнецца , дык які канец тым, хто не скараецца Дабравесьцю Божаму? | |
Chapter 5
I Pe | Bela | 5:1 | Пастыраў вашых умаўляю я, супастыр і сьведка цярпеньняў Хрыстовых і саўдзельнік у славе, якая павінна адкрыцца: | |
I Pe | Bela | 5:2 | пасьвіце Божы статак, які ў вас, наглядайце за ім ня з прынукі, а з ахвоты і богаспадобна, ня дзеля гнюснай карысьлівасьці, а з руплівасьці, | |
I Pe | Bela | 5:5 | Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату. | |
I Pe | Bela | 5:8 | Цьверазейце, чувайце, бо супраціўнік ваш д’ябал ходзіць, як рыклівы леў, шукаючы каго праглынуць; | |
I Pe | Bela | 5:9 | стойце супроць яго цьвёрдаю вераю, ведаючы, што такія самыя цярпеньні выпадаюць і братам вашым у сьвеце. | |
I Pe | Bela | 5:10 | А Бог усялякай мілаты, паклікаўшы нас у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, Сам пасьля нядоўгага цяпреньня вашага, няхай удасканаліць вас, няхай угрунтуе, няхай умацуе, няхай зробіць непахіснымі. | |
I Pe | Bela | 5:12 | Гэта сьцісла напісаў я вам праз Сылуана, вернага, як думаю, вашага брата, каб упэўніць вас, суцяшаючы і сьведчачы, што гэта ў ісьціне мілата Божая, у якой вы стаіце. | |