Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
COLOSSIANS
Up
1 2 3 4
Chapter 1
Colo Bela 1:1  Павал, воляю Божаю апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей брат,
Colo Bela 1:2  сьвятым у Калосах і верным братам у Ісусе Хрысьце:
Colo Bela 1:3  мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, увесь час у малітве за вас,
Colo Bela 1:4  дачуўшыся пра веру вашую ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,
Colo Bela 1:5  маючы надзею на ўгатаванае вам на нябёсах, пра што вы раней чулі ў праўдзівым слове зьвеставаньня,
Colo Bela 1:6  якое жыве ў вас, як і вы ўва ўсім сьвеце, і родзіць плод і ўзрастае, як і паміж вамі, з таго дня, як вы пачулі і ўведалі мілату Божую ў ісьціне,
Colo Bela 1:7  як і навучыліся ад Эпафраса, любаснага супрацоўніка нашага, вернага вам службіта Хрыстовага,
Colo Bela 1:8  які і паведаміў нам пра вашую духоўную любоў.
Colo Bela 1:9  Таму і мы з таго дня, як гэта пачулі, не перастаём маліцца за вас і прасіць, каб вы дайшлі да поўнага спазнаньня волі Ягонай ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,
Colo Bela 1:10  каб жылі годна Бога, ува ўсім дагаджаючы Яму, родзячы плод ва ўсякай працы добрай і ўзрастаючы ў спазнаньні Бога,
Colo Bela 1:11  мацуючыся ўсякаю сілаю праз магутнасьць славы Ягонай, ва ўсякай цярплівасьці і вялікадушнасьці з радасьцю,
Colo Bela 1:12  дзякуючы Богу і Айцу, Які паклікаў нас да ўдзелу ў спадчыне сьвятых у сьвеце,
Colo Bela 1:13  вызваліў нас з-пад улады цемры і ўвёў у Царства любаснага Сына Свайго,
Colo Bela 1:14  у Якім мы маем адкупленьне Крывёю Ягонаю і дараваньне грахоў,
Colo Bela 1:15  Які ёсьць вобраз Бога нябачнага, народжаны раней за ўсякае стварэньне;
Colo Bela 1:16  бо Ён стварыў усё, што на нябёсах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: хай тое троны, хай тое дзяржавы, хай тое начальствы, хай тое ўлады, — усё Ім і для Яго створана;
Colo Bela 1:17  і Ён ёсьць раней за ўсё, і ўсё існуе Ім.
Colo Bela 1:18  І Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён пачатак, першынец зь мёртвых, каб меў Ён ва ўсім першынства:
Colo Bela 1:19  бо заўгодна было Айцу, каб у Ім жыла ўся паўната,
Colo Bela 1:20  і каб празь Яго замірыць з Сабою ўсё, устанавіўшы мір празь Яго, Крывёю крыжа ягонага, і зямное і нябеснае.
Colo Bela 1:21  І вас, якія калісьці былі адчужаныя і ворагі думкамі, і схільнасьцю да ліхіх учынкаў,
Colo Bela 1:22  цяпер замірыў у целе плоці Ягонай, сьмерцю (Ягонай), каб явіць вас сьвятымі і беззаганнымі і невінаватымі перад Сабою,
Colo Bela 1:23  калі толькі вы цьвёрдыя і непахісныя ў веры і не адпадаеце ад надзеі зьвеставаньня, якое вы чулі, якое абвешчана ўсім стварэньням паднябесным, якому я, Павал, зрабіўся слугою.
Colo Bela 1:24  Сёньня радуюся ў цярпеньнях маіх за вас і дапаўняю нястачу ў плоці маёй скрухаў Хрыстовых за цела Ягонае, якое ёсьць Царква,
Colo Bela 1:25  якой я зрабіўся службітом згодна з устанаўленьнем Божым, давераным мне для вас, каб выканаць слова Божае,
Colo Bela 1:26  тайну, схаваную ад вякоў і родаў, а сёньня адкрытую сьвятым Ягоным,
Colo Bela 1:27  якім дабараволіў Бог паказаць, якое багацьце славы ў тайне гэтай для язычнікаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы,
Colo Bela 1:28  Якога мы прапаведуем, настаўляючы на розум кожнага чалавека і навучаючы ўсялякай мудрасьці, каб паказаць кожнага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе;
Colo Bela 1:29  дзеля чаго я і працую і змагаюся сілай Ягонай, якая дзее ўва мне магутна.
Chapter 2
Colo Bela 2:1  Хачу, каб вы ведалі, які подзьвіг нясу я за вас і за тых, што ў Лаадыкіі (і ў Ераполі), і за ўсіх, хто ня бачыў аблічча майго ў плоці,
Colo Bela 2:2  каб усьцешыліся сэрцы іхнія, паяднаныя ў любові, каб узбагаціліся поўным разуменьнем дзеля дасканалага спазнаньня тайны Бога і Айца і Хрыста,
Colo Bela 2:3  у Якім схаваны ўсе скарбы мудрасьці і веданьня.
Colo Bela 2:4  Гэта кажу я дзеля таго, каб хто-небудзь ня зьвёў вас лісьлівымі словамі;
Colo Bela 2:5  бо, хоць і няма мяне з вамі целам, затое духам я з вамі, радуючыся і сузіраючы вашае добрае ўладкаваньне і цьвёрдасьць веры вашае ў Хрыста.
Colo Bela 2:6  А таму, як вы прынялі Хрыста Ісуса Госпада, так хадзеце і ў Ім,
Colo Bela 2:7  укарэненыя і ўцьверджаныя ў Ім і ўмацаваныя ў веры, як вы навучаны, узбагачаючыся ў ёй з удзячнасьцю.
Colo Bela 2:8  Глядзеце, браты, каб хто ня прывабіў вас філасофіяй і пустымі панадамі, па пераказах чалавечых, па стыхіях сьвету, а не па Хрысьце,
Colo Bela 2:9  бо ў ім жыве ўся паўната Боства цялесна,
Colo Bela 2:10  і вы маеце паўнату ў Ім, Які ёсьць галава ўсяго начальства і ўлады;
Colo Bela 2:11  у Ім вы і абрэзаны абразаньнем нерукатворным, калі скінулі грахоўнае цела плоці, абразаньнем Хрыстовым;
Colo Bela 2:12  былі пахаваныя зь Ім у хрышчэньні, у Ім вы разам і ўваскрэсьлі вераю ў сілу Бога, Які ўваскрэсіў Яго зь мёртвых,
Colo Bela 2:13  і вас, якія былі мёртвыя ў грахах і ў неабразаньні плоці вашай, ажывіў разам зь Ім, дараваўшы нам усе грахі,
Colo Bela 2:14  скасаваўшы вучэньнем былое пра нас рукапісаньне, якое было супроць нас, і Ён узяў яго з асяродзьдзя і цьвікамі прыбіў да крыжа;
Colo Bela 2:15  забраўшы сілу ў начальстваў і ўладаў, уладна паставіў іх пад ганьбу, перамогшы іх Сабою.
Colo Bela 2:16  Дык вось, хай ніхто не асуджае вас за ежу, пітво, ці за якое-небудзь сьвята, ці ў справе маладога месяца, ці суботы:
Colo Bela 2:17  гэта ёсьць цень будучыні, а цела — у Хрысьце.
Colo Bela 2:18  Ніхто хай не ашуквае вас сваёй самавольнай удаванай пакораю і службай анёлаў, урываючыся ў тое, чаго ня бачыў, неразважліва надзімаючыся плоцкім сваім розумам
Colo Bela 2:19  і ня трымаючыся галавы, ад якое ўсё цела, суглобамі і зьвязкамі жыўнасна злучанае і змацаванае, расьце ростам Божым.
Colo Bela 2:20  Дык вось, калі вы з Хрыстом памерлі для стыхіяў сьвету, дык чаму вы, жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў:
Colo Bela 2:21  "не чапай", "ня еж", "ня руш",
Colo Bela 2:22  што усё, тлее ад ужываньня, — згодна з запаведзямі і вучэньнем чалавечым?
Colo Bela 2:23  Гэта мае толькі бачнасьць мудрасьці ў самавольным служэньні, мудрай пакоры і тленьні цела, у пэўным заняхайваньні насычэньня плоці.
Chapter 3
Colo Bela 3:1  І вось, калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, дык шукайце вышыняў, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
Colo Bela 3:2  пра вышыннае думайце, а не пра зямное.
Colo Bela 3:3  Бо вы памерлі, і жыцьцё ваша схавана з Хрыстом у Богу;
Colo Bela 3:4  калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё вашае, тады і вы зьявіцеся зь Ім у славе.
Colo Bela 3:5  Дык жа ўмярцьвеце зямныя чэлесы вашыя: распусту, нечысьць, юр, ліхую хцівасьць і любазьдзірства, якое ёсьць ідаласлужэньне,
Colo Bela 3:6  за якія гнеў Божы ідзе на сыноў супраціву,
Colo Bela 3:7  у якіх і вы колісь блукалі, калі жылі сярод іх.
Colo Bela 3:8  А зараз вы адкладзеце ўсё: гнеў, лютасьць, злосьць, ліхаслоўе, кляцьбу з вуснаў вашых;
Colo Bela 3:9  ня хлусеце адно аднаму, бо вы распранулі зь сябе старога чалавека зь дзеямі ягонымі
Colo Bela 3:10  і, апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобраза Стваральніка ягонага,
Colo Bela 3:11  дзе няма ні Эліна, ні Юдэя, ні абразаньня, ні неабразаньня, варвара, Скіфа, раба, вольніка, а ўсё і ўва ўсім — Хрыстос.
Colo Bela 3:12  Дык апранецеся, як выбранцы Божыя, сьвятыя і ўлюбёнцы, у міласэрнасьць, даброць, мудрую пакору, лагоднасьць, доўгую цярплівасьць,
Colo Bela 3:13  паблажаючы адно аднаму і даруючы ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду: як Хрыстос дараваў вам, так і вы.
Colo Bela 3:14  а найболей апранецеся ў любоў, якая ёсьць сукупнасьць дасканаласьці;
Colo Bela 3:15  і няхай валадарыць у сэрцах вашых мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным целе; і будзьце прыязныя.
Colo Bela 3:16  Слова Хрыстовае хай усяляецца ў вас шчодра, з усякаю мудрасьцю; вучэце і настаўляйце на розум адзін аднаго псальмамі, славаслоўем і духоўнымі песьнямі, у мілаце апяваючы ў сэрцах вашых Госпада.
Colo Bela 3:17  І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабеце ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы празь Яго Богу і Айцу.
Colo Bela 3:18  Жонкі, упакорвайцеся мужам сваім, як прыстойна гэта ў Госпадзе.
Colo Bela 3:19  Мужы, кахайце сваіх жонак і ня будзьце зь імі суровыя.
Colo Bela 3:20  Дзеці, слухайцеся бацькоў вашых ва ўсім, бо гэта даспадобы Госпаду.
Colo Bela 3:21  Бацькі, не дакучайце дзецям вашым, каб яны не падалі духам.
Colo Bela 3:22  Рабы, ва ўсім упакорвайцеся гаспадарам вашым па плоці, не для выгляду (толькі) служачы ім, не каб дагадзіць, а ў шчырасьці богабаязнага сэрца.
Colo Bela 3:23  І ўсё, што робіце, рабеце ад душы, як Госпаду, а не чалавеку,
Colo Bela 3:24  ведаючы, што ў аддзяку ад Госпада дастанеце спадчыну; бо вы служыце Госпаду Хрысту.
Colo Bela 3:25  А хто несправядліва ўчыніць, той атрымае паводле сваёй няпраўды, у Яго няма агляду на асобы.
Chapter 4
Colo Bela 4:1  Гаспадары, аказвайце рабам патрэбнае і справядлівае, ведаючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.
Colo Bela 4:2  Будзьце трывалыя ў малітве, чуваючы ў ёй з удзячнасьцю;
Colo Bela 4:3  малецеся таксама і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы для слова, абвяшчаць тайну Хрыстовую, за якую я ў кайданах,
Colo Bela 4:4  каб я адкрыў, як павінен яе абвяшчаць.
Colo Bela 4:5  З чужымі абыходзьцеся разумна, карыстаючыся часам.
Colo Bela 4:6  Слова ваша (хай будзе) заўсёды зь мілатою, прыпраўлена сольлю, каб вы ведалі, як адказваць кожнаму.
Colo Bela 4:7  пра мяне ўсё скажа Тыхік, любасны брат і верны слуга і супрацоўнік у Госпадзе,
Colo Bela 4:8  якога я на тое паслаў да вас, каб ён даведаўся пра вашыя справы і суцешыў сэрцы вашыя,
Colo Bela 4:9  з Анісімам, верным і любасным братам (нашым), які ад вас: яны раскажуць вам пра ўсё тутэйшае.
Colo Bela 4:10  Вітае вас Арыстарх, увязьнены разам са мною, і Марк, нябож Варнаваў, — пра якога вы атрымалі наказы: як прыйдзе да вас, прымеце яго,
Colo Bela 4:11  таксама Ісус, называны Юстам, абодва з абрэзаных; яны — адзіныя супрацоўнікі для Царства Божага, яны былі мне на радасьць.
Colo Bela 4:12  Вітае вас Эпафрас, раб Ісуса Хрыста, які заўсёды дабразычыць вам у малітвах, каб вы былі дасканалыя і напоўненыя ўсім, што даспадобы Богу.
Colo Bela 4:13  Сьведчу пра яго, што ён мае вялікую рупнасьць (і клопат) за вас і за тых, якія ў Лаадыкіі і Ераполі.
Colo Bela 4:14  Вітае вас Лукаш, лекар любасны, і Дымас.
Colo Bela 4:15  Вітайце братоў у Лаадыкіі, і Німфана, і хатнюю царкву ягоную.
Colo Bela 4:16  Калі гэта пасланьне прачытана будзе ў вас, дык распарадзецеся, каб яно было прачытана і ў Лаадыкійскай царкве; а тое, якое з Лаадыкіі, прычытайце і вы.
Colo Bela 4:17  Скажэце Архіпу: глядзі, каб табе выканаць служэньне, якое ты прыняў у Госпадзе.
Colo Bela 4:18  Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце мае кайданы. Мілата з (усімі) вамі. Амін.