Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 6
I Ch Bela 6:1  Сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
I Ch Bela 6:2  Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
I Ch Bela 6:3  Дзеці Амрама: Аарон, Майсей і Марыям. Сыны Аарона: Надаў, Авіуд, Элеазар і Ітамар.
I Ch Bela 6:4  Элеазар спарадзіў Фінэеса, Фінэес спарадзіў Авішуя;
I Ch Bela 6:5  Авішуй спарадзіў Букія, Букій спарадзіў Азію;
I Ch Bela 6:6  Азія спарадзіў Зэрахію, Зэрахія спарадзіў Мэраёта;
I Ch Bela 6:7  Мэраёт спарадзіў Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
I Ch Bela 6:8  Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса;
I Ch Bela 6:9  Ахімаас спарадзіў Азарыю, Азарыя спарадзіў Ёанана;
I Ch Bela 6:10  Ёанан спарадзіў Азарыю,— гэта той, які быў сьвятаром у храме, пабудаваным Саламонам у Ерусаліме.
I Ch Bela 6:11  І спарадзіў Азарыя Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
I Ch Bela 6:12  Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Сэлума;
I Ch Bela 6:13  Сэлум спарадзіў Хэлкію, Хэлкія спарадзіў Азарыю;
I Ch Bela 6:14  Азарыя спарадзіў Сэраю, Сэрая спарадзіў Ёсэдэка.
I Ch Bela 6:15  Ёсэдэк пайшоў у палон , калі Гасподзь перасяліў Юдэяў і Ерусалімлян рукою Навухаданосара.
I Ch Bela 6:16  Вось сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
I Ch Bela 6:17  Вось імёны сыноў Гірсонавых: Ліўні і Шымэй.
I Ch Bela 6:18  Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
I Ch Bela 6:19  Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Вось нашчадкі Левія па родах іхніх.
I Ch Bela 6:20  У Гірсона: Ліўні, сын ягоны, Яхаў, сын ягоны; Зіма, сын ягоны.
I Ch Bela 6:21  Ёах, сын ягоны; Ідо, сын ягоны; Зэрах, сын ягоны; Еатрай сын ягоны.
I Ch Bela 6:22  Сыны Каата: Амінадаў, сын ягоны; Карэй, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
I Ch Bela 6:23  Элкана, сын ягоны; Эвіясаф, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
I Ch Bela 6:24  Тахат, сын ягоны; Урыіл, сын ягоны; Узія, сын ягоны; Саўл, сын ягоны.
I Ch Bela 6:25  Сыны Элканы: Амасай і Ахімот.
I Ch Bela 6:26  Элкана, сын ягоны; Цатай, сын ягоны; Нахат, сын ягоны;
I Ch Bela 6:27  Эліяф, сын ягоны; Ерахам, сын ягоны; Элкана, сын ягоны.Самуіл, сын ягоны.
I Ch Bela 6:28  Сыны Самуіла: першынец Ёіль, другі Авія.
I Ch Bela 6:29  Сыны Мэрары: Махлі; Ліўні, сын ягоны; Шымэй, сын ягоны; Уза, сын ягоны;
I Ch Bela 6:30  Шыма, сын ягоны; Хагія, сын ягоны; Асая, сын ягоны.
I Ch Bela 6:31  Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга.
I Ch Bela 6:32  Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім.
I Ch Bela 6:33  Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла,
I Ch Bela 6:34  сын Элканы, сын Ерахама, сын Элііла, сын Тоаха,
I Ch Bela 6:35  сын Цуфа, сын Элканы, сын Махата, сын Амасая,
I Ch Bela 6:36  сын Элканы, сын Ёіля, сын Азарыі, сын Цэфаніі,
I Ch Bela 6:37  сын Тахата, сын Асіра, сын Авіясафа, сын Карэя,
I Ch Bela 6:38  сын Іцгара, сын Каата, сын Левія, сын Ізраіля;
I Ch Bela 6:39  і брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго, Асаф,— сын Бэрэхіі, сын Шымы,
I Ch Bela 6:40  сын Міхаіла, сын Ваасэі, сын Малхіі,
I Ch Bela 6:41  сын Этнія, сын Зэраха, сын Адаі,
I Ch Bela 6:42  сын Этана, сын Зімы, сын Шымія,
I Ch Bela 6:43  сын Яхава, сын Гірсона, сын Левія.
I Ch Bela 6:44  А з сыноў Мэрары, братоў іхніх,— па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха,
I Ch Bela 6:45  сын Хашавіі, сын Амасіі, сын Хэлкіі,
I Ch Bela 6:46  сын Амцыя, сын Ванія, сын Шэмэра,
I Ch Bela 6:47  сын Махлія, сын Мушыя, сын Мэрары, сын Левія.
I Ch Bela 6:48  Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым;
I Ch Bela 6:49  А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей.
I Ch Bela 6:50  Вось сыны Аарона: Элеазар, сын ягоны; Фінэес, сын ягоны; Авіюд, сын ягоны;
I Ch Bela 6:51  Букій, сын ягоны; Узій, сын ягоны; Зэрахія, сын ягоны;
I Ch Bela 6:52  Мэраёт, сын ягоны; Амарыя, сын ягоны; Ахітуў, сын ягоны;
I Ch Bela 6:53  Садок, сын ягоны; Ахімаас, сын ягоны.
I Ch Bela 6:54  І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім,
I Ch Bela 6:55  далі Хэўрон, у зямлі Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;
I Ch Bela 6:56  а палі гэтага горада і сёлы яго аддалі Халеву, сыну Ефаніінаму.
I Ch Bela 6:57  Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго,
I Ch Bela 6:58  і Хілен і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,
I Ch Bela 6:59  і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго,
I Ch Bela 6:60  а ад калена Веньямінавага — Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.
I Ch Bela 6:61  Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага.
I Ch Bela 6:62  Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў.
I Ch Bela 6:63  Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў.
I Ch Bela 6:64  Так далі сыны Ізраілевыя лявітам гарады і прадмесьці іх.
I Ch Bela 6:65  Далі яны па жэрабі ад калена сыноў Юдавых, і ад калена сыноў Сымонавых, і ад калена сыноў Веньямінавых тыя гарады, якія яны назвалі па імёнах.
I Ch Bela 6:66  А некаторым плямёнам сыноў Каатавых дадзены былі нарады ад калена Яфрэмавага.
I Ch Bela 6:67  І далі ім гарады сховішчаў: Сіхэм і прадмесьці яго на гары Яфрэмавай, і Гезэр і прадмесьці яго,
I Ch Bela 6:68  і Ёкмэам і прадмесьці яго, і Бэт-Арон і прадмесьці яго,
I Ch Bela 6:69  і Аялон і прадмесьці яго, і Гат-Рымон і прадмесьці яго;
I Ch Bela 6:70  ад палавіны калена Манасіінага — Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых.
I Ch Bela 6:71  Сынам Гірсона ад племені паўкалена Манасіінага далі Галан у Васане і прадмесьці яго, і Аштарот і прадмесьці яго.
I Ch Bela 6:72  Ад калена Ісахаравага — Кедэс і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,
I Ch Bela 6:73  і Рамот і прадмесьці яго, і Анэм і прадмесьці яго;
I Ch Bela 6:74  ад калена Асіравага — Машал і прадмесьці яго, і Аўдон і прадмесьці яго;
I Ch Bela 6:75  і Хукок і прадмесьці яго, і Рэхоў і прадмесьці яго;
I Ch Bela 6:76  ад калена Нэфталімавага — Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кір'ятаім і прадмесьці яго.
I Ch Bela 6:77  А астатнім сынам Мэрарыным — ад калена Завулонавага Рымон і прадмесьці яго, Тавор і прадмесьці яго.
I Ch Bela 6:78  Па той бок Ярдана, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад калена Рувімавага далі Васор у пустыні і прадмесьці яго, і Яацу і прадмесьці яе,
I Ch Bela 6:79  і Кедэмот і прадмесьці яго, і Мэфаат і прадмесьці яго;
I Ch Bela 6:80  ад калена Гадавага — Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, і Маханаім і прадмесьці яго,
I Ch Bela 6:81  і Эсэвон і прадмесьці яго, і Язэр і прадмесьці яго.