Toggle notes
Chapter 1
Esth | Bela | 1:1 | І было ў дні Артаксэркса,— гэты Артаксэркс валадарыў над ста дваццацьцю сямю абласьцямі ад Індыі і да Эфіопіі,— | |
Esth | Bela | 1:2 | у той час, як цар Артаксэркс заступіў на царскі трон свой, што ў Сузах, горадзе сталічным, | |
Esth | Bela | 1:3 | на трэцім годзе свайго валадараньня ён зладзіў гасьціну усім князям сваім і тым, што служылі пры ім, галоўным начальнікам войска Персідскага і Мідыйскага і кіроўцам абласьцей сваіх, | |
Esth | Bela | 1:4 | паказваючы вялікае багацьце царства свайго і выдатны бляск велічы сваёй шмат дзён, сто восемдзесят дзён. | |
Esth | Bela | 1:5 | Пасьля заканчэньня гэтых дзён зрабіў цар народу свайму, які быў у сталічным горадзе Сузах, ад вялікага да малога, гасьціну сямідзённую на садовым двары дома царскага. | |
Esth | Bela | 1:6 | Белая, баваўняная і яхантавага колеру шарсьцяная тканіна, прымацаваная вісоннымі і пурпуровымі шнурамі, вісела на срэбраных колцах і мармуровых слупах. | |
Esth | Bela | 1:7 | Залатыя і срэбныя ложкі былі на памосьце, засланым камянямі зялёнага колеру і мармурам, і перламутрам і камянямі чорнага колеру. | |
Esth | Bela | 1:8 | Напоі падаваліся ў залатым посудзе і ў посудзе разнастайным, цаною ў трыццаць тысяч талантаў; і віна царскага было багата, па багацьці цара. Пітво ішло мерна, ніхто не прымушаў, бо цар даў такі загад усім аканомам у доме ягоным, каб рабілі па волі кожнага. | |
Esth | Bela | 1:10 | На сёмы дзень, калі разьвесялілася сэрца ў цара ад віна, ён сказаў Мэгуману, Бізту, Харбону, Бігту і Авагту, Зэтару і Каркасу — сямі еўнухам, якія служылі перад абліччам цара Артаксэркса, | |
Esth | Bela | 1:11 | каб яны прывялі царыцу Астынь перад аблічча цара ў вянку царскім, каб паказаць народам і князям прыгажосьць яе; бо яна была вельмі прыгожая. | |
Esth | Bela | 1:13 | І разгневаўся цар моцна, і лютасьць ягоная загарэлася ў ім. І сказаў цар мудрацам, якія ведалі ранейшыя часы,— бо дзеі цара чыніліся перад усімі, хто ведаў закон і права,— | |
Esth | Bela | 1:14 | прыбліжаныя да яго тады былі : Каршэна, Шэтар, Адмата, Тарсіс, Мэрэс, Марсэна, Мэмухан — сем князёў Персідскіх і Мідыйскіх, якія маглі бачыць твар цара і сядзелі першыя ў царстве: | |
Esth | Bela | 1:15 | што зрабіць па законе з царыцаю Астынь за тое, што яна не зрабіла па слове цара Артаксэркса, абвешчаным праз еўнухаў? | |
Esth | Bela | 1:16 | І сказаў Мэмухан перад абліччам цара і князёў: не перад царом адным вінаватая царыца Астынь, а перад усімі князямі і перад усімі народамі, якія па ўсіх абласьцях цара Артаксэркса; | |
Esth | Bela | 1:17 | бо ўчынак царыцы дойдзе да ўсіх жонак, і яны будуць грэбаваць мужамі сваімі і казаць: цар Артаксэркс загадаў прывесьці царыцу Астынь перад аблічча сваё, а яна не пайшла. | |
Esth | Bela | 1:18 | Цяпер княгіні Персідскія і Мідыйскія, якія пачуюць пра ўчынак царыцы, будуць тое самае казаць усім князям царовым; і пагарды і засмучэньня будзе ўдосыць. | |
Esth | Bela | 1:19 | Калі заўгодзіцца цару, хай выйдзе ад яго царская пастанова і ўпішацца ў законы Персідскія і Мідыйскія і не адмяняецца, пра тое, што Астынь ня будзе ўваходзіць перад аблічча цара Артаксэркса, а царскую годнасьць яе цар перадасьць іншай, якая лепшая за яе. | |
Esth | Bela | 1:20 | Калі пачуюць пра такую пастанову цара, якая разыдзецца па ўсім царстве ягоным, як яно ні вялікае, тады ўсе жонкі будуць шанаваць мужоў сваіх, ад вялікага да малога. | |
Chapter 2
Esth | Bela | 2:1 | Пасьля гэтага, калі аціх гнеў цара Артаксэркса, ён успомніў пра Астынь і пра тое, што яна зрабіла, і што было вызначана пра яе. | |
Esth | Bela | 2:2 | І сказалі хлопчыкі царовыя, якія служылі пры ім: хай бы пашукалі цару маладых прыгожых дзяўчат, | |
Esth | Bela | 2:3 | і хай бы назначыў цар назіральнікаў ва ўсе вобласьці свайго царства, якія сабралі б усіх маладых дзяўчат, прыгожых з выгляду, у сталічны горад Сузы, у дом жанок пад нагляд Гегая, царскага еўнуха, ахоўніка жонак, і каб выдавалі ім масьці. | |
Esth | Bela | 2:4 | І дзяўчына, якая спадабаецца вачам цара, хай будзе царыцаю замест Астынь. І дагоднае было слова гэтае ў вачах цара, і ён так і зрабіў. | |
Esth | Bela | 2:5 | Быў у Сузах, горадзе сталічным, адзін Юдэй, імя яго Мардахэй, сын Яіра, сын Сэмэя, сын Кіса, зь племя Веньямінавага. | |
Esth | Bela | 2:6 | Ён быў пераселены зь Ерусаліма разам з палоннымі, выведзенымі зь Еханіем, царом Юдэйскім, якіх перасяліў Навухаданосар, цар Вавілонскі. | |
Esth | Bela | 2:7 | І быў ён выхавальнікам Гадасы,— яна ж Эстэр,— дачкі дзядзькі яго, бо ня было ў яе ні бацькі, ні маці. Дзяўчына гэтая была прыгожая станам і прыгожая тварам. І пасьля сьмерці бацькі яе і маці яе Мардахэй узяў яе да сябе замест дачкі. | |
Esth | Bela | 2:8 | Калі абвешчаны быў загад цара і ўказ ягоны, і калі сабраныя былі многія дзяўчаты ў сталічны горад Сузы пад нагляд Гегая, тады ўзялі і Эстэр у царскі дом пад нагляд Гегая, ахоўцы жонак. | |
Esth | Bela | 2:9 | І спадабалася гэтая дзяўчына вачам ягоным і здабыла ў яго ўпадабаньне, і ён пасьпяшаўся выдаць ёй масьці і ўсё, назначанае ў долю яе, і прыставіў да яе сем дзяўчат, вартых быць пры ёй, з дома царскага, і перамясьціў яе і дзяўчат яе ў лепшае аддзяленьне жаночага дома. | |
Esth | Bela | 2:10 | Не гаварыла Эстэр ні пра народ свой, ні пра радство сваё, бо Мардахэй даў ёй загад, каб яна не казала. | |
Esth | Bela | 2:11 | І кожнага дня Мардахэй прыходзіў да двара жаночага дома, каб даведвацца пра здароўе Эстэры і пра тое, што робіцца зь ёю. | |
Esth | Bela | 2:12 | Калі наставаў час кожнай дзяўчыне ўваходзіць да цара Артаксэркса, пасьля таго, як дванаццаць месяцаў выконвалася над ёю ўсё, вызначанае жанчынам,— бо столькі часу доўжыліся дні прыціраньняў іхніх: шэсьць месяцаў міравым алеем і шэсьць месяцаў пахошчамі і іншымі прыціркамі жаночымі;— | |
Esth | Bela | 2:13 | тады дзяўчына выходзіла да цара. Чаго б яна ні патрабавала, ёй давалі ўсё на выхад з жаночага дома ў дом цара . | |
Esth | Bela | 2:14 | Увечары яна ўваходзіла і раніцай вярталася ў другі дом жаночы пад нагляд Шаазгаза, царскага еўнуха, вартаўніка наложніц; і ўжо не ўваходзіла да цара,— хіба толькі цар пажадаў бы яе, і яе клікалі б па імені. | |
Esth | Bela | 2:15 | Калі настаў час Эстэры, дачкі Амінадава, дзядзькі Мардахэя, які ўзяў яе да сябе замест дачкі,— ісьці да цара; тады яна не прасіла нічога, апрача таго, пра што сказаў ёй Гегай, еўнух царскі, вартаўнік жонак. І здабыла Эстэр прыхільнасьць да сябе ў вачах усіх, хто бачыў яе. | |
Esth | Bela | 2:16 | І ўзялі Эстэр да цара Артаксэркса, у царскі дом ягоны, на дзяесятым месяцы, гэта значыць, у месяцы Тэбэце, на сёмым годзе яго валадараньня. | |
Esth | Bela | 2:17 | І пакахаў цар Эстэр больш за ўсіх жонак, і яна здабыла ягонае ўпадабаньне і прыхільнасьць больш за ўсіх дзяўчат; і ён паклаў царскі вянок на галаву яе і зрабіў яе царыцаю замест Астынь. | |
Esth | Bela | 2:18 | І зрабіў цар вялікую гасьціну ўсім князям сваім і тым, хто служыў яму,— гасьціну дзеля Эстэр, і зрабіў ільготу абласьцям і раздаў дарункі з царскай шчодрасьцю. | |
Esth | Bela | 2:20 | Эстэр усё яшчэ не казала пра радство сваё і пра народ свой, як загадаў ёй Мардахэй; а слова Мардахэя Эстэр выконвала і цяпер гэтак сама, як тады, калі была ў яго на выхаваньні. | |
Esth | Bela | 2:21 | У той час, як Мардахэй сядзеў каля царскай брамы, два царскія еўнухі, Гавата і Тара, якія ахоўвалі парог, раззлаваліся і намышлялі накласьці руку на цара Артаксэркса. | |
Esth | Bela | 2:22 | Даведаўшыся пра тое, Мардахэй паведаміў царыцы Эстэр, а Эстэр сказала цару ад імя Мардахэя. | |
Chapter 3
Esth | Bela | 3:1 | Пасьля гэтага ўзьвялічыў цар Артаксэркс Амана, сына Амадата, Вугэяніна, і ўзьнёс яго і паставіў сядзеньне ягонае вышэй за ўсіх князёў, якія ў яго; | |
Esth | Bela | 3:2 | і ўсе службіты пры цары, якія былі каля царскае брамы, кланяліся і падалі ніцма перад Аманам, бо так загадаў цар. А Мардахэй не кланяўся і ня падаў ніцма. | |
Esth | Bela | 3:3 | І казалі службіты царовыя, якія каля царскае брамы, Мардахэю: навошта ты пераступаеш загад царскі? | |
Esth | Bela | 3:4 | І як што яны казалі яму кожны дзень, а ён ня слухаў іх, дык яны данесьлі Аману, каб паглядзець, ці ўстоіць у слове сваім Мардахэй, бо ён паведаміў ім, што ён Юдэй. | |
Esth | Bela | 3:5 | І калі ўбачыў Аман, што Мардахэй ня кланяецца і ня падае ніцма перад ім, дык напоўніўся гневам Аман. | |
Esth | Bela | 3:6 | І здалося яму нікчэмным накласьці руку на аднаго Мардахэя; але як што сказалі яму, зь якога народу Мардахэй, дык задумаў Аман вынішчыць усіх Юдэяў, якія былі ва ўсім царстве Артаксэркса, як народ Мардахэеў. | |
Esth | Bela | 3:7 | У першы месяц, які ёсьць месяц Нісан, на дванаццатым годзе цара Артаксэркса, кідалі пур, гэта значыць, жэрабя, перад абліччам Амана дзень у дзень і месяц у месяц, і ўпала жэрабя на дванаццаты месяц , гэта значыць, на месяц Адар. | |
Esth | Bela | 3:8 | І сказаў Аман цару Артаксэрксу: ёсьць адзін народ, раскіданы і расьсеяны паміж народамі па ўсіх абласьцях царства твайго; і законы іх адрозьніваюцца ад законаў усіх народаў, і законаў цара яны ня выконваюць; і цару ня варта так пакідаць іх. | |
Esth | Bela | 3:9 | Калі цару заўгодна, дык няхай будзе прадпісаньне вынішчыць іх, і дзесяць тысяч талантаў срэбра я зважу ў рукі прыстаўнікаў, каб унесьці ў скарбніцу царскую. | |
Esth | Bela | 3:10 | Тады зьняў цар пярсьцёнак свой з рукі сваёй і аддаў яго Аману, сыну Амадата, Вугеяніну, каб змацаваць указ супроць Юдэяў. | |
Esth | Bela | 3:12 | І пакліканы былі пісцы царскія ў першы месяц, у трыццаты дзень яго, і напісана было, як загадаў Аман, да сатрапаў царскіх і да начальнікаў над кожнай вобласьцю і да князёў кожнага народу, у кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове яго: усё было напісана ад імя цара Артаксэркса і змацавана царскім пярсьцёнкам. | |
Esth | Bela | 3:13 | І пасланы былі лісты праз ганцоў ва ўсе вобласьці цара, каб забіць, пагубіць і вынішчыць усіх Юдэяў, малога і старога, дзяцей і жанчын у адзін дзень, у трынаццаты дзень дванаццатага месяца, гэта значыць, Адара і маёмасьць іх зрабаваць. | |
Esth | Bela | 3:14 | Сьпісак з указа аддаць у кожную вобласьць, як закон, абвяшчаны ўсім народам, каб яны былі гатовыя да таго дня. | |
Chapter 4
Esth | Bela | 4:1 | Калі Мардахэй даведаўся пра ўсё, што рабілася, падраў вопратку на сабе і надзеў на сябе вярэту ў попеле, і выйшаў на сярэдзіну горада і клікаў з лямантам вялікім і горкім: зьнішчаецца народ, ні ў чым не вінаваты! | |
Esth | Bela | 4:2 | І дайшоў да царскае брамы і спыніўся, бо нельга было ўваходзіць у царскую браму ў вярэце. | |
Esth | Bela | 4:3 | Гэтак сама і ў любой вобласьці і мясьціне, куды толькі даходзіў загад цара і ўказ ягоны, было вялікае нараканьне ў Юдэяў і пост і плач і лямант; вярэта і попел служылі за пасьцель многім. | |
Esth | Bela | 4:4 | І прыйшлі служанкі Эстэры і еўнухі яе і расказалі ёй, і моцна затрывожылася царыца. І паслала вопратку, каб Мардахэй надзеў яе і зьняў з сябе вярэту сваю. Але ён не прыняў. | |
Esth | Bela | 4:5 | Тады паклікала Эстэр Гатаха, аднаго зь еўнухаў цара, якога ён прыставіў да яе, і паслала яго да Мардахэя даведацца: што гэта і чаму гэта? | |
Esth | Bela | 4:7 | І расказаў яму Мардахэй пра ўсё, што зь ім здарылася, і пра пэўную колькасьць срэбра, якое абяцаў Аман наважыць у скарбніцу царскую за Юдэяў, каб вынішчыць іх; | |
Esth | Bela | 4:8 | і ўручыў яму сьпіс указа, абнародаванага ў Сузах, пра зьнішчэньне іх, каб паказаць Эстэры і даць ёй знак пра ўсё ; прытым наказваў ёй, каб яна пайшла да цара і маліла яго пра памілаваньне і прасіла яго за народ свой; | |
Esth | Bela | 4:11 | усе служкі пры цары і народы ў вобласьцях царскіх ведаюць, што кожнаму і мужчыну і жанчыне, хто ўвойдзе да цара ва ўнутраны двор, калі яго не паклікалі, адзін суд — сьмерць; толькі той, каму падасьць цар свой залаты скіпетр, застанецца жывы. А я ня клікана да цара вось ужо трыццаць дзён. | |
Esth | Bela | 4:13 | І сказаў Мардахэй у адказ Эстэры: ня думай, што ты адна выратуешся ў доме царскім з усіх Юдэяў. | |
Esth | Bela | 4:14 | Калі ты прамаўчыш у гэты час, дык свабода і збавеньне прыйдзе Юдэям з іншай мясьціны, а ты і дом бацькі твайго загінеце. І хто ведае, ці не для такога часу ты і дасягнула годнасьці царскай? | |
Esth | Bela | 4:16 | ідзі, зьбяры ўсіх Юдэяў, якія ў Сузах, і пасьцецеся дзеля мяне, і ня ежце і ня пеце тры дні ні ўдзень, ні ўначы, і я з служанкамі маімі буду таксама пасьціцца і потым пайду да цара, хоць гэта супроць закона, і калі загінуць — загіну. | |
Chapter 5
Esth | Bela | 5:1 | На трэці дзень Эстэр адзелася па-царску. І стала яна на ўнутраным двары царскага дома, перад домам цара; а цар сядзеў тады на царскім троне сваім, у царскім доме, проста насупраць уваходу ў дом. Калі цар убачыў царыцу Эстэр, якая стаяла на двары, яна знайшла міласьць у вачах яго. | |
Esth | Bela | 5:2 | І працягнуў цар да Эстэры залаты скіпетр, які быў у руцэ ў яго, і падышла Эстэр і дакранулася да канца скіпетра. | |
Esth | Bela | 5:3 | І сказаў ёй цар: што табе, царыца Эстэр, і якая просьба твая? Нават да паўцарства будзе дадзена табе. | |
Esth | Bela | 5:4 | І сказала Эстэр: калі цару заўгодна, хай прыйдзе цар з Аманам сёньня на гасьціну, якую я прыгатавала яму. | |
Esth | Bela | 5:5 | І сказаў цар: схадзеце хутчэй па Амана, каб зрабіць па слове Эстэры. І прыйшоў цар з Аманам на гасьціну, якую прыгатавала Эстэр. | |
Esth | Bela | 5:6 | І сказаў цар Эстэры пры піцьці віна: якое жаданьне тваё? яно будзе задаволена; і якая просьба твая? хоць бы да паўцарства, яна будзе выканана. | |
Esth | Bela | 5:8 | калі я знайшла добрую волю ў вачах цара, і калі цару заўгодна задаволіць жаданьне маё і выканаць просьбу маю, дык хай цар з Аманам прыйдзе на гасьціну, якую я прыгатую ім, і заўтра я выканаю слова цара. | |
Esth | Bela | 5:9 | І выйшаў Аман у той дзень вясёлы і дабрадушны. Але калі ўбачыў Аман Мардахэя каля брамы царскае,— і той ня ўстаў і зь месца не скрануўся перад ім, тады напоўніўся Аман гневам на Мардахэя. | |
Esth | Bela | 5:10 | Аднак жа сьцярпеў Аман. А калі прыйшоў у дом свой, дык паслаў паклікаць сяброў сваіх і Зэрэш, жонку сваю. | |
Esth | Bela | 5:11 | І расказваў ім Аман пра вялікае багацьце сваё і пра мноства сыноў сваіх і пра ўсё тое, як узьвялічыў яго цар і як узьнёс над князямі і слугамі царскімі. | |
Esth | Bela | 5:12 | І сказаў Аман: ды і царыца Эстэр нікога не паклікала з царом на гасьціну, якую яна прыгатавала, акрамя мяне; так і назаўтра я кліканы да яе з царом. | |
Esth | Bela | 5:13 | Але ўсяго гэтага ня досыць мне, пакуль я бачу Мардахэя Юдэя, як ён сядзіць каля брамы царскай. | |
Chapter 6
Esth | Bela | 6:1 | У тую ноч Гасподзь забраў сон у цара, і ён загадаў прынесьці памятную кнігу дзённых запісаў; і чыталі іх перад царом, | |
Esth | Bela | 6:2 | і знойдзена запісанае там , як данёс Мардахэй на Гавату і Тару, двух еўнухаў царскіх, якія ахоўвалі парог, якія намышлялі накласьці руку на цара Артаксэркса. | |
Esth | Bela | 6:3 | І сказаў цар: якая дадзена пашана і адзнака Мардахэю за гэта? І сказалі хлопчыкі царовыя, якія служылі пры ім: нічога ня зроблена яму. | |
Esth | Bela | 6:4 | І сказаў цар: хто на двары? А Аман прыйшоў тады на зьнешні двор царскага дома пагаварыць з царом, каб павесілі Мардахэя на дрэве, якое ён падрыхтаваў для яго. | |
Esth | Bela | 6:6 | І ўвайшоў Аман. І сказаў яму цар: што зрабіць таму чалавеку, якога цар хоча вылучыць пашанай? Аман падумаў у сэрцы сваім: каму іншаму захоча цар зрабіць пашану, акрамя мяне? | |
Esth | Bela | 6:8 | хай прынясуць вопратку царскую, у якую апранаецца цар, і прывядуць каня, на якім ездзіць цар, пакладуць царскі вянок на галаву яму, | |
Esth | Bela | 6:9 | і хай пададуць вопратку і каня ў рукі аднаму зь першых князёў царскіх, і апрануць таго чалавека, якога цар хоча вылучыць пашанаю, і вывядуць яго на кані на гарадскі пляц, і абвесьцяць перад ім: так робіцца таму чалавеку, якога цар хоча вылучыць пашанай! | |
Esth | Bela | 6:10 | І сказаў цар Аману: зараз жа вазьмі вопратку і каня, як ты сказаў, і зрабі гэта Мардахэю Юдэю, які сядзіць каля царскае брамы; нічога не прапусьці з таго, што ты казаў. | |
Esth | Bela | 6:11 | І ўзяў Аман вопратку і каня і апрануў Мардахэя, і вывеў яго на кані на гарадскі пляц і абвясьціў перад ім: так робіцца таму чалавеку, якога цар хоча вылучыць пашанаю! | |
Esth | Bela | 6:12 | І вярнуўся Мардахэй да царскае брамы. А Аман пасьпяшаўся ў дом свой, журботны і закрыўшы галаву. | |
Esth | Bela | 6:13 | І пераказаў Аман Зэрэшы, жонцы сваёй, і ўсім сябрам сваім усё, што здарылася зь ім. І сказалі яму мудрацы ягоныя і Зэрэш, жонка ягоная: калі з племені Юдэяў Мардахэй, празь якога ты пачаў падаць, дык не перасіліш яго, а, мабыць, упадзеш перад ім. | |
Chapter 7
Esth | Bela | 7:2 | І сказаў цар Эстэры таксама і ў гэты другі дзень у час гасьціны: якое жаданьне тваё, царыца Эстэр? яно будзе задаволена; і якая просьба твая? хоць бы да паўцарства, яна будзе выканана. | |
Esth | Bela | 7:3 | І адказвала царыца Эстэр і сказала: калі я знайшла добрую прыхільнасьць у вачах тваіх, цар, і калі цару заўгодна, дык хай будуць дараваны мне жыцьцё маё, паводле жаданьня майго, і народ мой, па просьбе маёй! | |
Esth | Bela | 7:4 | Бо прададзены мы, я і народ мой, на вынішчэньне, забіцьцё і пагібель. Калі б мы прададзены былі ў рабы і рабыні, я маўчала б, хоць вораг не адшкадаваў бы стратаў цара. | |
Esth | Bela | 7:5 | І адказваў цар Артаксэркс і сказаў царыцы Эстэры: хто гэта такі, і дзе той, які адважыўся ў сэрцы сваім зрабіць так. | |
Esth | Bela | 7:6 | І сказала Эстэр: вораг і непрыяцель — гэты ліхі Аман! І Аман затрымцеў перад царом і царыцаю. | |
Esth | Bela | 7:7 | І ўстаў цар у гневе сваім з гасьціны і пайшоў у сад пры палацы; а Аман застаўся ўмольваць за жыцьцё сваё царыцу Эстэр, бо бачыў, што вызначана яму ліхая доля ад цара. | |
Esth | Bela | 7:8 | Калі цар вярнуўся з саду пры палацы ў дом гасьціны, Аман быў прыпалы да ложка, на якім была Эстэр. І сказаў цар: нават і гвалціць царыцу хоча ў доме ў мяне! Слова выйшла з вуснаў цара,— і накрылі твар Аману. | |
Esth | Bela | 7:9 | І сказаў Харбона, адзін зь еўнухаў пры цары: вось дрэва, якое падрыхтаваў Аман Мардахэю, які гаварыў добрае цару, стаіць каля дома Амана, вышынёю ў пяцьдзясят локцяў. І сказаў цар: павесьце яго на ім. | |
Chapter 8
Esth | Bela | 8:1 | У той дзень цар Артаксэркс аддаў царыцы Эстэры дом Амана, ворага Юдэяў; а Мардахэй увайшоў перад аблічча цара, бо Эстэр абвясьціла, хто ён для яе. | |
Esth | Bela | 8:2 | І зьняў цар пярсьцёнак свой, які ён адабраў у Амана, і аддаў яго Мардахэю; а Эстэр паставіла Мардахэя наглядчыкам над домам Амана. | |
Esth | Bela | 8:3 | І гаварыла Эстэр далей перад царом і ўпала да ног ягоных, і плакала і ўмольвала яго адхіліць злосьць Амана Вугэяніна і намысел ягоны, які ён намысьліў супроць Юдэяў. | |
Esth | Bela | 8:4 | І працягнуў цар да Эстэры залаты скіпетр; і ўстала Эстэр, і стала перад абліччам цара, | |
Esth | Bela | 8:5 | і сказала: калі цару заўгодна, і калі я здабыла ўпадабаньне перад абліччам ягоным, справядлівая справа гэтая перад абліччам цара, і падабаюся я вачам ягоным, дык няхай было б напісана, каб вернутыя былі пісьмы паводле намыслаў Амана, сына Амадата, Вугэяніна, пісаныя ім пра зьнішчэньне Юдэяў ва ўсіх вобласьцях цара; | |
Esth | Bela | 8:6 | бо, як я магу бачыць бедства, якое спасьцігне народ мой, і як я магу бачыць пагібель родных маіх? | |
Esth | Bela | 8:7 | І сказаў цар Артаксэркс царыцы Эстэры і Мардахэю Юдэю: вось, я дом Амана аддаў Эстэры, і яго самога павесілі на дрэве за тое, што ён накладваў руку сваю на Юдэяў; | |
Esth | Bela | 8:8 | напішэце і вы пра Юдэяў, што вам заўгодна, ад імя цара і змацуйце царскім пярсьцёнкам, бо ліст, напісаны ад імя цара і змацаваны пярсьцёнкам царскім, нельга зьмяніць. | |
Esth | Bela | 8:9 | І пакліканы былі тады царскія пісцы ў трэці месяц, гэта значыцца, у месяц Сіван, на дваццаць трэцім дні яго, і напісана было ўсё так, як загадаў Мардахэй, як Юдэям, так і сатрапам, і вобласьценачальнікам і ўпраўцам абласьцей ад Індыі да Эфіопіі —ста дваццаці сямі абласьцей, у кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове ягонай, і да Юдэяў пісьмёнамі іхнімі і на мове іхняй. | |
Esth | Bela | 8:10 | І напісаў ён ад імя цара Артаксэркса, і змацаваў царскім пярсьцёнкам, і паслаў пісьмы праз ганцоў на конях, на драмадэрах і мулах царскіх, | |
Esth | Bela | 8:11 | пра тое, што цар дазваляе Юдэям, якія ў любым горадзе, сабрацца і стаць на абарону жыцьця свайго, зьнішчыць, забіць і загубіць усіх моцных у народзе і ў вобласьці, якія ў варожасьці зь імі, дзяцей і жонак, і маёмасьць іхнюю зрабаваць | |
Esth | Bela | 8:12 | у адзін дзень па ўсіх вобласьцях цара Артаксэркса, у трынаццаты дзень дванаццатага месяца, гэта значыцца, месяца Адара. | |
Esth | Bela | 8:13 | Сьпіс з гэтага ўказу аддаць у кожную вобласьць, як закон, абвяшчаны ўсім народам, каб Юдэі гатовыя былі да таго дня помсьціць ворагам сваім. | |
Esth | Bela | 8:14 | Ганцы, якія паехалі вярхом на борздых конях царскіх, пагналі хутка і сьпешна з царскім загадам. Абвешчаны быў указ і ў Сузах, сталічным горадзе. | |
Esth | Bela | 8:15 | І Мардахэй выйшаў ад цара ў царскім адзеньні яхантавага і белага колеру і ў вялікім залатым вянку і ў мантыі вісоннай і пурпуровай. І горад Сузы разьвесяліўся і зарадаваўся. | |
Chapter 9
Esth | Bela | 9:1 | У дванаццаты месяц, гэта значыцца, у месяцы Адар, на трынаццаты дзень яго, калі настаў час спраўдзіцца загаду цара і ўказу ягонаму, у той дзень, калі спадзяваліся непрыяцелі Юдэяў ўзяць уладу над імі, а выйшла наадварот, што самі Юдэі ўзялі ўладу над ворагамі сваімі,— | |
Esth | Bela | 9:2 | сабраліся Юдэі ў гарадах сваіх па ўсіх вобласьцях цара Артаксэркса, каб накласьці руку на ліхіх незычліўцаў сваіх; і ніхто ня мог устояць перад абліччам іхнім, бо страх перад імі напаў на ўсе народы. | |
Esth | Bela | 9:3 | І ўсе князі ў вобласьцях і сатрапы, і вобласьценачальнікі, і выканаўцы дзеяў царскіх падтрымлівалі Юдэяў, бо напаў на іх страх перад Мардахэем. | |
Esth | Bela | 9:4 | Бо вялікі быў Мардахэй у доме ў цара, і слава пра яго хадзіла па ўсіх вобласьцях, бо гэты чалавек, Мардахэй, падымаўся вышэй і вышэй. | |
Esth | Bela | 9:5 | І білі Юдэі ўсіх ворагаў сваіх, забіваючы мечам, вынішчаючы іх, і рабілі з непрыцелямі сваімі па сваёй волі. | |
Esth | Bela | 9:10 | дзесяцёх сыноў Амана, сына Амадата, ворага Юдэяў, усьмерцілі яны, і на рабунак не працягнулі рукі сваёй. | |
Esth | Bela | 9:11 | Таго ж самага дня данесьлі цару пра колькасьць аддадзеных сьмерці у Сузах, сталічным горадзе. | |
Esth | Bela | 9:12 | І сказаў цар царыцы Эстэры: у Сузах, горадзе сталічным, усьмерцілі Юдэі і загубілі пяцьсот чалавек і дзесяцёх сыноў Амана; што ж зрабілі яны ў астатніх абласьцях цара? Якое жаданьне тваё? і яно будзе задаволена. І якая яшчэ просьба твая? яна будзе споўнена. | |
Esth | Bela | 9:13 | І сказала Эстэр: калі цару заўгодна, дык хай будзе дазволена Юдэям, якія ў Сузах, рабіць тое самае заўтра, што і сёньня, і дзесяцёх сыноў Аманавых хай бы павесілі на дрэве. | |
Esth | Bela | 9:14 | І загадаў цар зрабіць так; і дадзены ўказ у Сузах, і дзесяцёх сыноў Аманавых павесілі. | |
Esth | Bela | 9:15 | І сабраліся Юдэі, якія ў Сузах, таксама і ў чатырнаццаты дзень месяца Адара і ўсьмерцілі ў Сузах трыста чалавек, а на рабунак не працягнулі рукі сваёй. | |
Esth | Bela | 9:16 | І астатнія Юдэі, якія былі ў царскіх абласьцях, сабраліся, каб стаць на абарону жыцьця свайго і быць заспакоенымі ад ворагаў сваіх, і ўсьмерцілі зь непрыяцеляў сваіх семдзесят пяць тысяч, а на рабунак не працягнулі рукі сваёй. | |
Esth | Bela | 9:17 | Гэта было ў трынаццаты дзень месяца Адара; а ў чатырнаццаты дзень гэтага самага месяца яны супакоіліся і зрабілі яго днём гасьціны і весялосьці. | |
Esth | Bela | 9:18 | А Юдэі, якія ў Сузах, зьбіраліся ў трынаццаты дзень яго і ў чатырнаццаты дзень яго, а ў пятнаццаты дзень яго супакоіліся і зрабілі яго днём гасьціны і весялосьці. | |
Esth | Bela | 9:19 | Таму Юдэі сельскія, якія жывуць у селішчах адкрытых, праводзяць чатырнаццаты дзень месяца Адара ў весялосьці і гасьцінах, як дзень сьвяточны, пасылаючы дарункі адзін аднаму. | |
Esth | Bela | 9:20 | І апісаў Мардахэй гэтыя падзеі і паслаў пісьмы ўсім Юдэям, якія ў вобласьцях цара Артаксэркса, блізкім і далёкім, | |
Esth | Bela | 9:21 | пра тое , каб яны ўстанавілі на кожны год сьвята ў сябе чатырнаццатага дня месяца Адара і пятнаццатага дня яго, | |
Esth | Bela | 9:22 | як такіх дзён, калі Юдэі зрабіліся заспакоеныя ад ворагаў сваіх, і як такога месяца, калі ператварылася ў іх журба ў радасьць, а нараканьне — у дзень сьвяточны, каб зрабілі яны іх днямі гасьціны і весялосьці, пасылаючы дарункі адзін аднаму і міласьціну бедным. | |
Esth | Bela | 9:24 | як Аман, сын Амадата, Вугэянін, вораг усіх Юдэяў, намышляў загубіць Юдэяў і кідаў пур, жэрабя , пра зьнішчэньне і загубеньне іх, | |
Esth | Bela | 9:25 | і як Эстэр дайшла да цара, і як цар загадаў новым пісьмом, каб ліхі намысел Амана, які ён намысьліў на Юдэяў, абярнуўся на галаву ягоную, і каб павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве. | |
Esth | Bela | 9:26 | Таму і назвалі гэтыя дні Пурым, ад назвы: пур. Таму згодна з усімі словамі гэтага пісьма і з тым, што самыя бачылі і да чаго даходзіла ў іх, | |
Esth | Bela | 9:27 | пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на дзяцей сваіх і на ўсіх, хто далучаецца да іх, мусова, каб сьвяткаваць гэтыя два дні, паводле прадпісанага пра іх і ў свой для іх час, кожны год, | |
Esth | Bela | 9:28 | і каб гэтыя дні былі векапомныя і сьвяткаваліся ва ўсе роды ў кожным племені, у кожнай вобласьці і ў кожным горадзе; і каб дні гэтыя Пурым не адмяняліся ў Юдэяў, і памяць пра іх каб не зьнікла ў дзяцей іхніх. | |
Esth | Bela | 9:29 | Напісала таксама царыца Эстэр, дачка Абіхаіла, і Мардахэй Юдэй, з усёй настойлівасьцю, каб выконвалі гэта новае пісьмо пра Пурым; | |
Esth | Bela | 9:30 | і паслалі пісьмы ўсім Юдэям у сто дваццаць сем абласьцей царства Артаксэрксавага са словамі міру і праўды, | |
Esth | Bela | 9:31 | каб яны цьвёрда спраўлялі гэтыя дні Пурым у свой час, як пастанавіў пра іх Мардахэй Юдэй і царыца Эстэр, і як яны самыя назначылі іх сабе і дзецям сваім у дні посту і ляманту. | |
Chapter 10
Esth | Bela | 10:2 | Зрэшты, усё, дзеі сілы ягонай і магутнасьці ягонай і падрабязнае паказаньне пра веліч Мардахэя, якою ўзьвялічыў яго цар, запісаны ў кнізе дзённых запісаў цароў Мідыйскіх і Персідскіх, | |