Toggle notes
Chapter 1
I Jo | Bela | 1:1 | Пра тое, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі на свае вочы, што разглядвалі і што адчувалі рукі нашыя, пра Слова жыцьця, - | |
I Jo | Bela | 1:2 | бо жыцьцё зьявілася, і мы бачылі і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае вечнае жыцьцё, якое было ў Айца і зьявілася нам - | |
I Jo | Bela | 1:3 | пра тое, што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі лучнасьць з намі; а нашая лучнасьць — з Айцом і Сынам Ягоным, Ісусам Хрыстом. | |
I Jo | Bela | 1:5 | І вось зьвеставаньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятло, і няма ў Ім ніякае цемры. | |
I Jo | Bela | 1:6 | Калі мы кажам, што маем лучнасьць зь Ім, а ходзім у цемры, дык мы хлусім і ня ўчыняем па праўдзе; | |
I Jo | Bela | 1:7 | а калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, дык маем лучнасьць адно з адным, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху. | |
I Jo | Bela | 1:9 | Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няправеднасьці. | |
Chapter 2
I Jo | Bela | 2:1 | Дзеці мае! гэта пішу вам, каб вы не грашылі; а калі б хто зграшыў, дык мы маем Заступніка перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка: | |
I Jo | Bela | 2:4 | Хто кажа: "я спазнаў Яго", а запаведзяў Ягоных ня выконвае, той хлус, і няма ў ім ісьціны; | |
I Jo | Bela | 2:5 | а хто выконвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая споўнілася: з гэтага даведваемся, што мы ў Ім. | |
I Jo | Bela | 2:7 | Любасныя! пішу вам ня новую запаведзь, а запаведзь даўнюю, якую вы мелі ад пачатку: запаведзь даўняя ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку. | |
I Jo | Bela | 2:8 | Але пры гэтым і новую запаведзь пішу вам, што ёсьць праўдзівае і ў Ім і ў вас: бо цемра праходзіць, і ўжо сьвеціць сапраўднае сьвятло. | |
I Jo | Bela | 2:11 | А хто ненавідзіць брата свайго, той жыве ў цемры, і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, бо цемра засьляпіла яму вочы. | |
I Jo | Bela | 2:13 | Пішу вам, бацькі, бо вы спазналі Існага ад пачатку. Пішу вам, юнакі, бо вы перамаглі зламысьніка. Пішу вам, падлеткі, бо вы спазналі Айца. | |
I Jo | Bela | 2:14 | Я напісаў вам, бацькі, бо вы спазналі Беспачатнага; я напісаў вам, юнакі, бо вы дужыя, і слова Божае жыве ў вас, і вы перамаглі зламысьніка. | |
I Jo | Bela | 2:15 | Ня любеце зямнога, ні таго, што ў зямным: хто любіць зямное, у тым няма любові Войчай: | |
I Jo | Bela | 2:16 | бо ўсё, што зямное: пажада плоці, пажада вачэй і пыха жыцьцёвая, ня ёсьць ад Айца, а ад сьвету (гэтага). | |
I Jo | Bela | 2:17 | І зямное мінаецца, і пажадлівасьць ягоная, а той, хто выконвае волю Божую, жыве вечна. | |
I Jo | Bela | 2:18 | Дзеці! астатняя гадзіна. І як вы чулі былі, што прыйдзе антыхрыст, і цяпер паявілася шмат антыхрыстаў, дык мы і спазнаём з таго, што астатняя гадзіна. | |
I Jo | Bela | 2:19 | Яны выйшлі ад нас, але ня былі нашыя; бо, калі б яны былі нашыя, дык засталіся б з намі; але яны выйшлі , і праз гэта адкрылася, што ня ўсе нашыя. | |
I Jo | Bela | 2:21 | Я напісаў вам не на тое, каб вы ня ведалі ісьціны, а таму, што вы ведаеце яе, як і тое , што ўсякая мана не ад ісьціны. | |
I Jo | Bela | 2:22 | Хто хлус, як ня той, хто адмаўляе, што Ісус ёсьць Хрыстос? Той — антыхрыст, хто адмаўляе Айца і Сына. | |
I Jo | Bela | 2:24 | Дык вось, што вы чулі ад пачатку, тое хай і будзе ў вас; калі будзе ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, дык і вы будзеце ў Сыне і ў Айцы. | |
I Jo | Bela | 2:27 | А ўрэшце памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вам няма патрэбы, каб хто вучыў вас; але як самое гэта памазаньне вучыць вас усяму, і яно праўдзівае і нязманлівае, дык чаму яно навучыла вас, у тым і заставайцеся. | |
I Jo | Bela | 2:28 | Дык вось, дзеці, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прышэсьце Ягонае. | |
Chapter 3
I Jo | Bela | 3:1 | Глядзеце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца і быць дзецьмі Божымі. Сьвет таму ня ведае нас, што не спазнаў Яго. | |
I Jo | Bela | 3:2 | Любасныя! мы цяпер дзеці Божыя; але яшчэ ня выявілася, чым будзем. Ведаем толькі, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць. | |
I Jo | Bela | 3:5 | І вы ведаеце, што Ён зьявіўся дзеля таго, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху. | |
I Jo | Bela | 3:7 | Дзеці! хай ня зводзіць вас ніхто. Хто чыніць праўду, той праведны, падобна як Ён праведны. | |
I Jo | Bela | 3:8 | Хто чыніць грэх, той ад д’ябла, бо спачатку д’ябал зграшыў. На тое якраз і зьявіўся Сын Божы, каб разбурыць дзеі д’ябла. | |
I Jo | Bela | 3:9 | Кожны, народжаны ад Бога, ня робіць грэху, бо насеньне Ягонае жыве ў ім; і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога. | |
I Jo | Bela | 3:10 | Дзеці Божыя і дзеці д’яблавыя пазнаюцца так: кожны, хто ня чыніць праўды, ня ёсьць ад Бога, як і той , хто ня любіць брата свайго. | |
I Jo | Bela | 3:12 | ня так, як Каін, які быў ад зламысьніка, і забіў брата свайго. А за што забіў яго? За тое, што дзеі ягоныя былі ліхія, а дзеі брата ягонага праведныя. | |
I Jo | Bela | 3:14 | Мы ведаем, што мы перайшлі са сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто ня любіць брата, застаецца ў сьмерці. | |
I Jo | Bela | 3:15 | Кожны, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць душагуб; а вы ведаеце, што ніякі душагуб ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім заставалася. | |
I Jo | Bela | 3:16 | Любоў спазналі мы ў тым, што Ён паклаў за нас душу Сваю: і мы павінны класьці душы свае за братоў. | |
I Jo | Bela | 3:17 | А хто мае дастатак на сьвеце, але, бачачы брата свайго ў нястачы, зачыняе ад яго сэрца сваё, — як застаецца ў тым любоў Божая? | |
I Jo | Bela | 3:20 | бо калі сэрца (нашае) асуджае нас, дык тым болей Бог , таму што Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё. | |
I Jo | Bela | 3:22 | і, чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо трымаемся запаведзяў Ягоных і робім богаспадобнае перад Ім. | |
I Jo | Bela | 3:23 | А запаведзь Ягоная тая, каб мы веравалі ў імя Сына Ягонага, Ісуса Хрыста, і любілі адно аднаго, як Ён наказаў нам. | |
Chapter 4
I Jo | Bela | 4:1 | Любасныя! ня кожнаму духу верце, а выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо многа ілжэпрарокаў зьявілася ў сьвеце. | |
I Jo | Bela | 4:2 | Духа Божага (і духа аблуды) пазнавайце так: кожны, які вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у плоці, ёсьць Божы; | |
I Jo | Bela | 4:3 | а кожны дух, які не вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у плоці, ня ёсьць Божы, а гэта дух антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе і цяпер ёсьць ужо ў сьвеце. | |
I Jo | Bela | 4:6 | Мы Божыя: хто ведае Бога, той слухае нас; хто ня Божы, той ня слухае нас. Вось па гэтым пазнаём духа ісьціны і духа аблуды. | |
I Jo | Bela | 4:7 | Любасныя! будзем любіць адно аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога; | |
I Jo | Bela | 4:9 | Любоў Божая да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у сьвет Адзінароднага Сына Свайго, каб мы атрымалі жыцьцё празь Яго. | |
I Jo | Bela | 4:10 | У тым любоў, што ня мы палюбілі Бога, а Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго, каб умілажаліцца з грахоў нашых. | |
I Jo | Bela | 4:12 | Бога ніколі ніхто ня бачыў: калі мы любім адно аднаго, дык Бог у нас жыве, і любоў Ягоная дасканалая ёсьць у нас. | |
I Jo | Bela | 4:16 | І мы спазналі любоў, якую мае да нас Бог, і паверылі ў яе . Бог ёсьць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім. | |
I Jo | Bela | 4:17 | Любоў да той дасканаласьці дасягае ў нас, што мы маем адвагу ў дзень судны, бо ўчыняем у сьвеце гэтым, як Ён. | |
I Jo | Bela | 4:18 | У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові. | |
I Jo | Bela | 4:20 | Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? | |
Chapter 5
I Jo | Bela | 5:1 | Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Хто нарадзіў, любіць народжанага ад Яго. | |
I Jo | Bela | 5:2 | Што мы любім дзяцей Божых, спазнаём з таго, калі любім Бога і трымаемся запаведзяў Ягоных. | |
I Jo | Bela | 5:3 | Бо гэта ёсьць любоў да Бога, каб мы трымаліся запаведзяў Ягоных; і запаведзі Ягоныя ня цяжкія. | |
I Jo | Bela | 5:4 | Бо кожны народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэта ёсьць перамога, якая перамагла сьвет, — вера нашая. | |
I Jo | Bela | 5:6 | Гэты ёсьць Ісус Хрыстос, Які прыйшоў вадою і крывёю (і Духам), не вадою толькі, а вадою і крывёю; і Дух сьведчыць пра Яго , бо Дух ёсьць ісьціна. | |
I Jo | Bela | 5:9 | Калі мы прымаем сьведчаньне людзкое, сьведчаньне Божае — большае, бо гэта ёсьць сьведчаньне Божае, якім Бог сьведчыў пра Сына Свайго. | |
I Jo | Bela | 5:10 | Хто веруе ў Сына Божага, мае сьведчаньне ў самім сабе; хто ня веруе ў Бога, той робіць Яго ілжывым, бо ня верыць у сьведчаньне, якім Бог сьведчыў пра Сына Свайго. | |
I Jo | Bela | 5:11 | Сьведчаньне гэтае ў тым, што Бог дараваў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё ў Сыне Ягоным. | |
I Jo | Bela | 5:13 | Гэта напісаў вам я, хто верыць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што вы, веруючы ў Сына Божага, маеце жыцьцё вечнае. | |
I Jo | Bela | 5:14 | І вось, якую адвагу мы маем перад Ім, што, калі просім чаго па волі Ягонай, Ён слухае нас; | |
I Jo | Bela | 5:15 | А калі мы ведаем, што Ён слухае нас ва ўсім, чаго б мы ні прасілі, — ведаем і тое, што атрымліваем ад Яго, чаго просім. | |
I Jo | Bela | 5:16 | Калі хто бачыць брата свайго, як ён учыняе грэх не на сьмерць, дык няхай моліцца, і Бог дасьць яму жыцьцё, яму, хто грэшыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць: не пра тое кажу, каб ён маліўся. | |
I Jo | Bela | 5:18 | Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, ня грэшыць; а народжаны ад Бога захоўвае сябе, і ліхадзей не чапае яго. | |
I Jo | Bela | 5:20 | Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і даў нам (сьвятло і) розум, каб спазналі (Бога) сапраўднага і каб былі мы ў Сапраўдным Сыне Ягоным, Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць Сапраўдны Бог і жыцьцё вечнае. | |