Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PHILIPPIANS
Up
1 2 3 4
Chapter 1
Phil Bela 1:1  Павал і Цімафей, рабы Ісуса Хрыста, усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, што жывуць у Піліпах, зь япіскапамі і дыяканамі:
Phil Bela 1:2  мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
Phil Bela 1:3  Дзякую Богу майму кожны раз, як згадваю вас,
Phil Bela 1:4  заўсёды ў кожнай малітве маёй за ўсіх вас з радасьцю молячыся,
Phil Bela 1:5  за ваш удзел у зьвеставаньні зь першага дня аж да сёньня,
Phil Bela 1:6  упэўнены, што той, хто пачаў у вас добрую дзею, будзе завяршаць яе да дня Ісуса Хрыста,
Phil Bela 1:7  як і трэба мне думаць пра ўсіх вас, бо я маю вас у сэрцы ў кайданах маіх, і ў абароне і ў сьцьверджаньні зьвеставаньня, вас усіх, як супольнікаў маіх у мілаце.
Phil Bela 1:8  Бог — сьведка, што я люблю ўсіх вас любоўю Ісуса Хрыста;
Phil Bela 1:9  і малюся за тое, каб любоў ваша яшчэ больш узрастала ў спазнаньні і ўсякім досьведзе,
Phil Bela 1:10  каб, спазнаючы лепшае, вы былі чыстыя і неспатыкнёныя ў дзень Хрыста,
Phil Bela 1:11  поўныя пладоў праведнасьці празь Ісуса Хрыста, на славу і хвалу Божую.
Phil Bela 1:12  Жадаю, браты, каб вы ведалі, што акалічнасьці мае паслужылі на большы посьпех зьвеставаньня,
Phil Bela 1:13  так што кайданы мае за Хрыста зрабіліся вядомыя ўсёй прэторыі і ўсім астатнім,
Phil Bela 1:14  і большая частка братоў у Госпадзе, пасьмялеўшы праз кайданы мае, пачалі з большаю адвагаю, бязбоязна прапаведаваць слова Божае.
Phil Bela 1:15  Некаторыя, праўда, з зайздрасьці альбо зь перакорлівасьці, а іншыя з добрай прыхільнасьці прапаведуюць Хрыста:
Phil Bela 1:16  адны зь перакорлівасьці прапаведуюць Хрыста ня чыста, думаючы пабольшыць цяжар кайданоў маіх;
Phil Bela 1:17  а другія — зь любові, ведаючы, што я пастаўлены бараніць зьвеставаньне.
Phil Bela 1:18  Але што да таго? Як бы ні прапаведавалі Хрыста, ці дзеля блізіру, а ці шчыра, я і таму радуюся і буду радавацца,
Phil Bela 1:19  бо ведаю, што гэта паслужыць мне на збавеньне дзякуючы вашай малітве і садзеяньню Духа Ісуса Хрыста,
Phil Bela 1:20  пры пэўнасьці і надзеі маёй, што я ні ў чым пасаромлены ня буду, а пры поўнай адвазе, і сёньня, як і заўсёды, праславіцца Хрыстос у целе маім, хай тое жыцьцём, хай сьмерцю.
Phil Bela 1:21  Бо для мяне жыцьцё — Хрыстос, і сьмерць — набытак.
Phil Bela 1:22  А калі жыцьцё ў плоці дае плод маёй дзеі, дык ня ведаю, што выбраць.
Phil Bela 1:23  Вабіць мяне і тое і другое: хочацца і разьвязацца і быць з Хрыстом, бо гэта непараўнальна лепей;
Phil Bela 1:24  а заставацца ў плоці больш патрэбна вам:
Phil Bela 1:25  і я пэўна ведаю, што застануся і буду з усімі вамі дзеля вашага посьпеху і радасьці ў веры,
Phil Bela 1:26  каб хвала ваша ў Хрысьце Ісусе памножылася празь мяне, пры маім другім да вас прыходзе.
Phil Bela 1:27  Толькі жывеце годнасна зьвеставаньня Хрыстовага, каб мне, калі я прыйду і пабачу вас, альбо калі ня прыйду, чуць пра вас, што стаіце вы ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Дабравесьця.
Phil Bela 1:28  і не баіцеся ні ў чым праціўнікаў; гэта ім ёсьць знак пагібелі, а вам — выратаваньня. І гэта ад Бога;
Phil Bela 1:29  бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі вераваць у Яго, але і пакутаваць за Яго.
Phil Bela 1:30  Такім самым подзьвігам, які вы бачылі ўва мне і сёньня чуеце пра мяне.
Chapter 2
Phil Bela 2:1  Дык вось, калі ёсьць якая ўцеха ў Хрысьце, калі ёсьць якая радасьць любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць які мілажаль у сэрцы і спагадлівасьць,
Phil Bela 2:2  дык дапоўніце маю радасьць: майце адны думкі, майце тую ж любоў, будзьце аднадушныя і аднамысныя;
Phil Bela 2:3  нічога не рабеце зь перакорлівасьці альбо дзеля марнае славы, а ў пакорлівай мудрасьці ўважайце адно аднаго вышэй за сябе.
Phil Bela 2:4  Не за сябе толькі клопат майце, а кожны і за іншых.
Phil Bela 2:5  Бо ў вас павінны быць тыя самыя адчуваньні, як і ў Хрысьце Ісусе;
Phil Bela 2:6  Ён, быўшы ў Божай прыродзе, не палічыў за рабунак Сваю роўнасьць з Богам,
Phil Bela 2:7  а прынізіў Сябе Самога, узяўшы вобраз раба, зрабіўшыся падобным на людзей і з выгляду стаўшыся, як чалавек;
Phil Bela 2:8  упакорыў Сябе і быў паслухмяны аж да сьмерці, і сьмерці крыжовай.
Phil Bela 2:9  Таму і Бог узьнёс Яго і даў Яму імя вышэй за ўсякае імя,
Phil Bela 2:10  каб прад імем Ісуса схілілася кожнае калена на небе, зямлі і ў апраметнай,
Phil Bela 2:11  і кожныя вусны вызнавалі, што Ісус Хрыстос ёсьць Гасподзь на славу Бога Айца.
Phil Bela 2:12  Дык вось, любасныя мае, як вы заўсёды былі паслухмяныя ня толькі ў прысутнасьці маёй, але яшчэ болей сёньня ў адсутнасьці маёй, са страхам і трымценьнем выконвайце сваё збавеньне,
Phil Bela 2:13  бо гэта Бог учыняе ў вас і хаценьне і дзеяньне па Сваім упадабаньні.
Phil Bela 2:14  Усё рабеце без нараканьня і сумненьня,
Phil Bela 2:15  каб вам быць бездакорнымі і чыстымі дзецьмі Божымі, беспахібнымі сярод упарцістага і разбэшчанага роду, у якім вы зьзяеце, як сьвяцілы ў сьвеце,
Phil Bela 2:16  ашчаджаючы слова жыцьця на пахвалу мне ў дзень Хрыстовы, што я ня марна змагаўся і ня марна працаваў.
Phil Bela 2:17  Але калі я і мушу зрабіцца ахвяраю за ахвяру і служэньне веры вашай, дык радуюся і цешуся разам з усімі за вас;
Phil Bela 2:18  за гэта самае і вы радуйцеся і цешцеся са мною.
Phil Bela 2:19  Спадзяюся ж у Госпадзе Ісусе неўзабаве паслаць да вас Цімафея, каб і я, даведаўшыся пра вашыя абставіны, суцешыўся духам.
Phil Bela 2:20  Бо няма ў мяне нікога роўнага яму ў рупнасьці, хто б так шчыра дбаў пра вас;
Phil Bela 2:21  бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што даспадобы Ісусу Хрысту.
Phil Bela 2:22  А ягоная вернасьць вам вядомая, бо ён, як сын пры бацьку, служыў мне ў зьвеставаньні.
Phil Bela 2:23  І вось я спадзяюся паслаць яго адразу ж, як толькі даведаюся, што будзе са мною.
Phil Bela 2:24  Я ўпэўнены ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду да вас.
Phil Bela 2:25  Урэшце я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата і супрацоўніка і падзьвіжніка майго ў змаганьні, а вашага пасланца і службіта ў патрэбе маёй,
Phil Bela 2:26  бо ён моцна хацеў бачыць вас і цяжка журыўся, што да вас дайшлі чуткі пра ягоную хваробу.
Phil Bela 2:27  Бо ён быў хворы пры сьмерці; але Бог памілаваў яго, і не яго толькі, але і мяне, каб не дадалося мне жальбы да жальбы.
Phil Bela 2:28  Таму я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго зноў, парадаваліся, і я быў меней засмучаны.
Phil Bela 2:29  Прымеце ж яго ў Госпадзе з усякаю радасьцю, і такіх майце ў пашане,
Phil Bela 2:30  бо ён за справу Хрыстовую хадзіў каля сьмерці, ставіў жыцьцё пад пагрозу, каб дапоўніць недахоп вашых паслугаў мне.
Chapter 3
Phil Bela 3:1  У астатнім, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам пра гэта самае мне ня цяжка, а вам карысна.
Phil Bela 3:2  Пільнуйцеся ад сабак, пільнуйцеся ад ліхіх дзеячаў, пільнуйцеся ад абразаньня;
Phil Bela 3:3  бо абразаньне — мы, калі служым Богу духам і хвалімся Хрыстом Ісусам, і не на плоць спадзяёмся;
Phil Bela 3:4  хоць я магу спадзявацца і на плоць. Калі хто іншы думае пакласьціся на плоць, дык тым болей я,
Phil Bela 3:5  абрэзаны на восьмы дзень, з роду Ізраілевага, калена Веньямінавага, Габрэй ад Габрэяў, паводле закону — фарысэй,
Phil Bela 3:6  а ў руплівасьці — ганіцель царквы Божай, па праўдзе закона — беззаганны.
Phil Bela 3:7  Але што мне было перавагаю, тое дзеля Хрыста я палічыў марнасьцю.
Phil Bela 3:8  Ды і ўсё лічу марнасьцю дзеля перавагі пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго: дзеля Яго я ад усяго адмовіўся, і ўсё лічу сьмецьцем, каб здабыць Хрыста,
Phil Bela 3:9  і знайсьці сябе ў Ім не з маёю праведнасьцю, якая ад закону, а з тою, якая празь веру ў Хрыста, з праведнасьцю ад Бога па веры;
Phil Bela 3:10  каб спазнаць Яго, і сілу уваскрэсеньня Ягонага, і мець удзел у пакутах Ягоных, прыпадобніцца да Яго ў сьмерці,
Phil Bela 3:11  каб дасягнуць уваскрэсеньня зь мёртвых.
Phil Bela 3:12  Ня тое, каб я ўжо дасягнуў мэты, альбо ўдасканаліўся; але прагну, а ці не дасягну і я, як дасягнуў мяне Хрыстос Ісус.
Phil Bela 3:13  Браты, я ня лічу, што я ужо дасягнуў; а толькі, забываючы тое, што ўжо за мною, і сягаючы наперад,
Phil Bela 3:14  імкнуся да мэты, да гонару вышэйшага пакліканьня Божага ў Хрысьце Ісусе.
Phil Bela 3:15  І вось, хто з нас дасканалы, так і мусіць думаць; калі ж вы пра што іначай думаеце, дык і гэта Бог вам прасьветліць.
Phil Bela 3:16  Тым часам, чаго б мы ні дасягнулі, так і павінны мысьліць і паводле таго правіла жыць.
Phil Bela 3:17  Пераймайце, браты, мяне і дзівецеся на тых, якія робяць згодна з прыкладам, які маеце ў нас.
Phil Bela 3:18  Бо многія, пра каго я часта казаў вам, а цяпер нават са сьлязьмі кажу, робяць, як ворагі крыжа Хрыстовага;
Phil Bela 3:19  іхні канец — пагібель, іхні бог — чэрава, і слава іхняя — у ганьбе: яны думаюць пра зямное.
Phil Bela 3:20  А нашае жыцьцё — на нябёсах, адкуль мы чакаем і Збаўцу, Госпада нашага Ісуса Хрыста,
Phil Bela 3:21  Які нашае паганьбёнае цела пераўтворыць так, што яно прыпадобніцца праслаўленаму Целу Ягонаму, станецца сілаю, якою Ён дзейнічае і ўпакорвае Сабе усё.
Chapter 4
Phil Bela 4:1  Дык вось, браты мае любасныя і жаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, любасныя мае.
Phil Bela 4:2  Малю Евадыю, малю Сінтыхію думаць гэтак сама пра Госпада;
Phil Bela 4:3  сапраўды, прашу і цябе, мой шчыры супрацоўнік, памагай ім, што памагалі ў зьвеставаньні разам са мною і з Кліментам і з астатнімі супрацоўнікамі маімі, чые імёны — у кнізе жыцьця.
Phil Bela 4:4  Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе; і яшчэ кажу: радуйцеся.
Phil Bela 4:5  Пакорлівасьць вашая хай будзе вядомая ўсім людзям. Гасподзь блізка.
Phil Bela 4:6  Ня турбуйцеся ні пра што, а заўсёды ў малітве і прашэньні з падзякаваньнем адкрывайце свае жаданьні Богу,
Phil Bela 4:7  і мір Божы, які вышэйшы за ўсякі розум, ахавае сэрцы вашыя і помыслы ў Хрысьце Ісусе.
Phil Bela 4:8  Нарэшце, браты мае, што толькі ў ісьціне, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што любае, што вартае хвалы, што толькі дабрадзейнасьць, ці што пахвалы годнае, — тое і майце наўме.
Phil Bela 4:9  Чаго вы навучыліся, што прынялі і чулі і бачылі ўва мне, тое і выконвайце, — і Бог міру будзе з вамі.
Phil Bela 4:10  Я вельмі ўзрадаваўся ў Госпадзе, што вы ўжо зноў пачалі клапаціцца пра мяне; вы і раней клапаціліся, але вам ня спрыяла нагода.
Phil Bela 4:11  Кажу гэта не таму, што патрэбу маю; бо я навучыўся здавольвацца тым, што ў мяне ёсьць:
Phil Bela 4:12  умею жыць і ў гароце, умею жыць і ў дастатку; навучыўся ўсяго і ва ўсім, насычацца і галадаць, быць і ў раскошы і ў нястачы.
Phil Bela 4:13  Усё магу ў Ісусе Хрысьце, Які мацуе мяне.
Phil Bela 4:14  Нарэшце, вы добра зрабілі, што ўзялі ўдзел у смутках маіх.
Phil Bela 4:15  Вы ведаеце, Піліпяне, што на пачатку зьвеставаньня, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная царква, апроч вас адных, ня брала ўдзелу ў маіх выдатках і прыбытках;
Phil Bela 4:16  вы і ў Фесалоніку і раз і два дасылалі мне на патрэбы.
Phil Bela 4:17  Ня тое, каб шукаў я дароў; а шукаю плоду, які памнажаецца на карысьць вам.
Phil Bela 4:18  Я атрымаў усё і маю занадта; я задаволены, атрымаўшы ад Эпафрадыта гасьцінцы вашыя, — салодкія пахошчы, ахвяру прыемную, спадобную Богу.
Phil Bela 4:19  Бог мой няхай адшкадуе вам на любую патрэбу вашую, ад багацьця Свайго ў славе, празь Ісуса Хрыста.
Phil Bela 4:20  А Богу і Айцу нашаму слава на векі вякоў! Амін.
Phil Bela 4:21  Вітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце Ісусе. Вітаюць вас браты, якія са мною.
Phil Bela 4:22  Вітаюць вас усе сьвятыя, а найболей з кесаравага дому.
Phil Bela 4:23  Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.