Toggle notes
Chapter 1
Jame | Bela | 1:1 | Якаў, раб Бога і Госпада Ісуса Хрыста, дванаццаці родам, якія ў расьсеяньні, — радавацца! | |
Jame | Bela | 1:4 | а цярплівасьць павінна мець дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалыя ва ўсёй паўнаце, бязь ніякай пахібы. | |
Jame | Bela | 1:5 | Калі ж каму-небудзь з вас не хапае мудрасьці, хай просіць у Бога, Які дае ўсім проста і без дакораў, — і дасца яму. | |
Jame | Bela | 1:6 | Але няхай просіць зь вераю, і зусім не сумняваецца, бо хто сумняваецца, падобны да марское хвалі, якую гоніць і распырсквае вецер; | |
Jame | Bela | 1:11 | узыходзіць сонца, настае сьпёка, і высушвае траву, краска яе ападае, прападае хараство яе; так вяне і багаты ў шляхах сваіх. | |
Jame | Bela | 1:12 | Дабрашчасны чалавек, які вытрывае выпрабаваньне, бо пасьля выпрабаваньня ён атрымае вянок жыцьця, які паабяцаў Гасподзь тым, хто любіць Яго. | |
Jame | Bela | 1:13 | У выпрабаваньні ніхто хай ня кажа: "Бог мяне спакушае"; Бог бо не спакушаецца злом і сам не спакушае нікога, | |
Jame | Bela | 1:17 | Усякае даньне добрае і ўсякі дар дасканалы зыходзіць згары, ад Айца сьвятла, у Якога няма перамены, ані ценю пераменнасьці. | |
Jame | Bela | 1:18 | Захацеўшы, спарадзіў Ён нас словам ісьціны, каб сталіся мы нейкім пачаткам Ягоных твораў. | |
Jame | Bela | 1:19 | Дык вось, браты мае любасныя, кожны чалавек няхай будзе борзды ў слуханьні, марудлівы ў словах, марудлівы ў гневе; | |
Jame | Bela | 1:21 | Таму, адклаўшы ўсялякую нячыстасьць і лішнюю злосьць, у пакоры прымеце пасеянае ў вас слова, якое можа ўратаваць вашы душы. | |
Jame | Bela | 1:23 | Бо хто слухае слова і ня выконвае, той падобны да чалавека, які разглядвае прыродныя рысы аблічча свайго ў люстры: | |
Jame | Bela | 1:25 | А хто пранікне ў закон дасканалы, закон свабоды, і застанецца ў ім , той, ня будучы слухачом забыўлівым, а выканаўцам дзеі, дабрашчасны будзе ў сваім дзеяньні. | |
Jame | Bela | 1:26 | Калі ж хто з вас думае, што ён пабожны, і не таймуе свайго языка, а ашуквае сваё сэрца, у таго пустая пабожнасьць. | |
Chapter 2
Jame | Bela | 2:2 | Бо калі на сход ваш увойдзе чалавек з залатым пярсьцёнкам, у багатым убраньні, увойдзе і бедны ў гаротнай адзежы, | |
Jame | Bela | 2:3 | і вы глянеце на таго, хто ў багатым убраньні, і скажаце яму: табе трэба сесьці тут, а беднаму скажаце: ты стань там, альбо: сядзь тут, каля ног маіх, | |
Jame | Bela | 2:5 | Паслухайце, браты мае любасныя: ці ж ня бедных сьвету выбраў Бог быць багатымі вераю і спадчыньнікамі Царства, якое Ён абяцаў тым, хто любіць Яго? | |
Jame | Bela | 2:6 | а вы пагрэбавалі бедным. Ці не багатыя ўціскаюць вас, і ці ж не яны цягнуць вас у суды? | |
Jame | Bela | 2:8 | Калі вы выконваеце закон царскі, паводле Пісаньня: палюбі блізкага твайго, як сябе самога, — добра робіце. | |
Jame | Bela | 2:10 | Хто выконвае ўвесь закон і згрэшыць у чым-небудзь адным, той робіцца вінаватым ва ўсім. | |
Jame | Bela | 2:11 | Бо Той, Хто сказаў: не распусьнічай, сказаў і: не забі; таму, калі ты не распусьнічаеш, але заб’еш, дык ты таксама адступнік ад закону. | |
Jame | Bela | 2:14 | Якая карысьць, браты мае, калі хто кажа, што ён мае веру, а дзеяў ня мае? Ці можа гэтая вера ўратаваць яго? | |
Jame | Bela | 2:16 | а хто-небудзь з вас скажа ім: ідзеце зь мірам, грэйцеся і кармецеся, але ня дасьць ім патрэбнага целу: якая карысьць? | |
Jame | Bela | 2:18 | А скажа хто-небудзь: ты маеш веру, а я маю дзеі: пакажы мне веру тваю бязь дзеяў тваіх, а я пакажу табе веру маю празь дзеі мае. | |
Jame | Bela | 2:21 | Ці ж ня дзеямі апраўдаўся Абрагам, бацька наш, паклаўшы на ахвярнік Ісаака, сына свайго? | |
Jame | Bela | 2:23 | І спраўдзілася слова Пісаньня: вераваў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць, і ён названы прыяцелем Божым. | |
Jame | Bela | 2:25 | Гэтак сама і Рааў распусьніца ці ж ня дзеямі апраўдалася, прыняўшы выведнікаў і выпусьціўшы іх іншаю дарогаю? | |
Chapter 3
Jame | Bela | 3:1 | Браты мае! ня многія рабецеся настаўнікамі, ведаючы, што мы тым большай асуды дастаём. | |
Jame | Bela | 3:2 | бо ўсе мы шмат грэшым; хто ня грэшыць у слове, той чалавек дасканалы, ён можа ацугляць і ўсё цела. | |
Jame | Bela | 3:3 | Вось, мы ўкладваем кілзы коням у храпу, каб яны пакорыліся нам, і ўсім целам іхнім кіруем. | |
Jame | Bela | 3:4 | Вось, і караблі, хоць якія вялікія яны і хоць якімі моцнымі вятрамі гнаныя, невялікім стырном кіруюцца, куды хоча стырнік; | |
Jame | Bela | 3:5 | гэтак сама і язык — невялікі чэлес, але многа робіць. Паглядзі, невялікі вагонь як многа рэчыва паліць; | |
Jame | Bela | 3:6 | і язык — вагонь; як сьвет няпраўды; язык так пастаўлены сярод чэлесаў нашых, што апаганьвае ўсё цела і запальвае кола жыцьця, і сам запальваецца ад геены; | |
Jame | Bela | 3:7 | бо ўсякая прырода зьвяроў і птушак, плазуноў і марскіх жывёлін таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай, | |
Jame | Bela | 3:8 | а язык утаймаваць ніхто зь людзей ня можа: гэта — неўтаймавальнае ліха; ён поўны сьмяротнай атруты. | |
Jame | Bela | 3:10 | З тых самых вуснаў сыходзяць дабраславеньне і праклён; не павінна, браты мае, гэтак быць. | |
Jame | Bela | 3:12 | Ня можа, браты мае, смакоўніца радзіць масьліны альбо вінаградная лаза смоквы; гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салёную і салодкую ваду. | |
Jame | Bela | 3:13 | Ці мудры і разумны хто з вас, дакажы гэта ў дзеях добрымі паводзінамі з мудрай пакораю. | |
Jame | Bela | 3:14 | Але калі ў сэрцы вашым вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, дык не хвалецеся і ня хлусеце на праўду: | |
Jame | Bela | 3:17 | А мудрасьць, якая прыходзіць згары, найперш — чыстая, потым — згодлівая, лагодная, пакорлівая, поўная мілажальнасьці і добрых пладоў, неадступная, і некрывадушная. | |
Chapter 4
Jame | Bela | 4:1 | Адкуль у вас свары і раздоры? ці не адгэтуль, ад пажаданьняў вашых, што варагуюць у чэлесах вашых? | |
Jame | Bela | 4:2 | Хочаце — і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце — і ня можаце дамагчыся; зводзіцеся і варагуеце — і ня маеце, бо ня просіце; | |
Jame | Bela | 4:3 | Просіце — і не атрымліваеце, бо просіце не на добрае, а каб ужыць на пажаданьні вашыя. | |
Jame | Bela | 4:4 | Пералюбнікі і пералюбніцы! ці ж ня ведаеце, што дружба са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога! Дык вось, хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу. | |
Jame | Bela | 4:6 | Але тым большую дае мілату; таму і сказана: "Бог гордым супрацівіцца, а пакорным дае мілату". | |
Jame | Bela | 4:8 | да Бога наблізьцеся, і наблізіцца да вас; ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя; | |
Jame | Bela | 4:9 | смуткуйце, плачце і галасеце: сьмех ваш няхай абернецца ў плач, а радасьць — у смутак. | |
Jame | Bela | 4:11 | Не ліхаслоўце адзін аднаго, браты: хто ліхасловіць брата альбо судзіць брата свайго, той ліхасловіць і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, дык ты не выканаўца закону, а судзьдзя. | |
Jame | Bela | 4:12 | Адзін Заканадаўца і Судзьдзя, Які можа і ўратаваць і загубіць: а ты хто, што судзіш іншага? | |
Jame | Bela | 4:13 | Цяпер паслухайце вы, што гаворыце: сёньня ці заўтра мы выправімся ў такі-а-такі горад і пражывём там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць; | |
Jame | Bela | 4:14 | вы, што ня ведаеце, што будзе заўтра: бо што такое жыцьцё ваша? пара, якая зьяўляецца на кароткі час, а потым зьнікае. | |
Jame | Bela | 4:15 | Замест таго, каб вам ска-заць: як захоча Гасподзь і будзем жывыя, дык зробім тое ці іншае, | |
Chapter 5
Jame | Bela | 5:3 | Золата ваша і срэбра паржавела, і ржа іхняя засьведчыць супраць вас і зьесьць плоць вашу, як вагонь: вы назапасілі сабе скарб на астатнія дні. | |
Jame | Bela | 5:4 | Вось плата, якую вы затрымалі ў працаўнікоў, што жалі палеткі вашыя, лямантуе, і лямант жняцоў дайшоў да вуха Госпада Саваофа. | |
Jame | Bela | 5:5 | Вы раскашавалі на зямлі і асалодамі цешыліся; упасьвілі вашыя сэрцы, як бы на дзень заколу. | |
Jame | Bela | 5:7 | Дык вось, браты, будзьце доўгацярплівыя, да прышэсьця Гасподняга. Вось, араты чакае каштоўнага плоду зямлі і дзеля яго церпіць доўга, пакуль атрымае дождж раньні і позьні. | |
Jame | Bela | 5:9 | Не наракайце, браты, адзін на аднаго, каб не асудзілі вас: вось, Судзьдзя стаіць каля дзьвярэй. | |
Jame | Bela | 5:10 | Вазьмеце, браты мае, за прыклад ліхія пакуты і доўгацярпеньні продкаў, што прамаўлялі імем Гасподнім. | |
Jame | Bela | 5:11 | Вось, мы дагаджаем тым, што цярпелі. Вы чулі пра цярпеньні Ёва і бачылі канец ягоны ад Госпада, бо Гасподзь вельмі міласэрны і спагадлівы. | |
Jame | Bela | 5:12 | А найперш, браты мае, не прысягайце ні небам, ні зямлёю, ані якою іншаю кляцьбою; а хай будзе ў вас: так-так і не-не, каб вам не падупасьці асудзе. | |
Jame | Bela | 5:14 | Ці занядужаў хто з вас? хай пакліча прасьвітэраў царквы, і хай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Гасподняе, | |
Jame | Bela | 5:15 | і малітва веры ацаленьне дасьць хвораму, і падыме яго Гасподзь; і калі ён учыніў грахі, даруюцца яму. | |
Jame | Bela | 5:16 | Прызнавайцеся адзін аднаму ў правінах і малецеся адзін за аднаго, каб ачуняць: на многае здольная шчырая малітва праведніка. | |
Jame | Bela | 5:17 | Ільля быў чалавек падобны на вас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня падаў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў; | |