Chapter 1
Amos | Bela | 1:1 | Словы Амоса, аднаго пастуха Тэкойскага, якія ён чуў ва ўяве пра Ізраіля ў дні Азіі, цара Юдэйскага і ў дні Ераваама, сына Ёасавага, цара Ізраільскага, за два гады перад землятрусам. | |
Amos | Bela | 1:2 | І сказаў ён: Гасподзь загрыміць зь Сіёна і дасьць голас Свой зь Ерусаліма, — і заплачуць халупы пастухоў, і высахне вяршыня Карміла. | |
Amos | Bela | 1:3 | Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Дамаска і за чатыры не пашкадую яго, бо яны малацілі Галаад жалезнымі цапамі. | |
Amos | Bela | 1:5 | І скрышу замкі Дамаска і зьнішчу жыхароў даліны Авэн і таго, хто трымае жазло — з дому Эдэнавага, і пойдзе народ Арамейскі ў палон у Кір, кажа Гасподзь. | |
Amos | Bela | 1:6 | Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Газы і за чатыры не пашкадую яе, бо яны вывелі ўсіх у палон, каб аддаць іх Эдому. | |
Amos | Bela | 1:8 | І зьнішчу жыхароў Азота і таго, які трымае жазло ў Аскалоне, і павярну руку Маю на Экрон, — і загіне рэшта Філістымлянаў, кажа Гасподзь Бог. | |
Amos | Bela | 1:9 | Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Тыра і за чатыры не пашкадую яго, бо яны аддалі ўсіх палонных Эдому і не згадалі пра братэрскае спрымірэньне. | |
Amos | Bela | 1:11 | Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Эдома і за чатыры не пашкадую яго, бо ён перасьледаваў брата свайго мечам, прыдушыў пачуцьці роднасьці, лютаваў пастаянна ў гневе сваім і заўсёды захоўваў лютасьць сваю. | |
Amos | Bela | 1:13 | Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы сыноў Амонавых і за чатыры не пашкадую іх, бо яны расьціналі цяжарных у Галаадзе, каб пашырыць межы свае. | |
Amos | Bela | 1:14 | І запалю агонь у сьценах Равы, — і зжарэ харомы яе сярод крыку ў дзень бітвы, зь віхураю ў дзень буры. | |
Chapter 2
Amos | Bela | 2:1 | Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Маава і за чатыры не пашкадую яго, бо ён перапаліў косткі цара Эдомскага на вапну. | |
Amos | Bela | 2:2 | І пашлю агонь на Маава,- і зжарэ харомы Карыота, і загіне Мааў сярод разгрому з шумам пад гук трубы. | |
Amos | Bela | 2:3 | Зьнішчу судзьдзю з асяродзьдзя яго і ўсьмерчу ўсіх князёў яго разам зь ім, кажа Гасподзь. | |
Amos | Bela | 2:4 | Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Юды і за чатыры не пашкадую яго, бо адкінулі закон Гасподні і пастановаў Яго не захавалі, і ідалы іхнія, сьледам за якімі хадзілі бацькі іхнія, зьвярнулі іх з дарогі. | |
Amos | Bela | 2:6 | Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Ізраіля і за чатыры не пашкадую яго, бо прадаюць праўдзівага за срэбра і беднага — за пару сандаляў. | |
Amos | Bela | 2:7 | Прагнуць, каб пыл зямны быў на галаве ў бедных, і шлях паслухмяных скрыўляюць; нават бацька і сын ходзяць да адной жанчыны, каб няславіць сьвятое імя Маё. | |
Amos | Bela | 2:8 | На вопратцы, узятай пад заклад, ляжаць каля кожнага ахвярніка, і віно, спаганянае з абвінавачаных, пэюць у доме багоў сваіх. | |
Amos | Bela | 2:9 | А Я зьнішчыў перад абліччам іх Амарэя, вышыня якога была як вышыня кедра, і які быў моцны як дуб; Я зьнішчыў плод яго наверсе і карэньне яго ўнізе. | |
Amos | Bela | 2:10 | А вас Я вывеў зь зямлі Егіпецкай і вадзіў вас у пустыні сорак гадоў, каб вы ўспадкавалі зямлю Амарэйскую. | |
Amos | Bela | 2:11 | З сыноў вашых Я выбіраў у прарокі і з хлопцаў вашых — у назарэі; ці ж ня так гэта, сыны Ізраіля? кажа Гасподзь. | |
Amos | Bela | 2:14 | і ва ўвішнага ня станецца сілы бегчы, і моцны ня ўтрымае крэпасьці сваёй і адважны не ўратуе свайго жыцьця, | |
Amos | Bela | 2:15 | ні стралец з лука ня ўстоіць, ні скараход не ўцячэ, ні кожны верхавец не ўратуе свайго жыцьця. | |
Chapter 3
Amos | Bela | 3:1 | Слухайце слова гэтае, якое Гасподзь прамовіў на вас, сыны Ізраіля,- на ўсё племя, якое вывеў Я зь зямлі Егіпецкай,- кажучы: | |
Amos | Bela | 3:2 | толькі вас прызнаў Я з усіх плямёнаў зямлі, таму і спаганю з вас за ўсе беззаконьні вашыя. | |
Amos | Bela | 3:4 | Ці раве леў у лесе, калі няма перад ім здабычы? ці падае свой голас ільвяня з логвішча свайго, калі ён нічога не злавіў? | |
Amos | Bela | 3:5 | Ці трапіць птушка ў пятлю на зямлі, калі сілы няма ёй? Ці падымецца зь зямлі пятля, калі нічога не трапіла ў яе? | |
Amos | Bela | 3:6 | Ці трубіць у горадзе труба, — і каб народ не спалохаўся? Ці бывае ў горадзе бедства, якое не Гасподзь наслаў бы? | |
Amos | Bela | 3:9 | Абвясьцеце на дахах у Азоце і на дахах у зямлі Егіпецкай і скажэце: зьбярэцеся на горы Самарыі і паглядзеце на вялікае бясчынства ў ёй і на ўціскі сярод яе. | |
Amos | Bela | 3:10 | Яны не ўмеюць чыніць справядліва, кажа Гасподзь: гвалтам і рабункам зьбіраюць скарбы ў харомы свае. | |
Amos | Bela | 3:11 | Таму так кажа Гасподзь Бог: вось няпрыяцель, і прытым вакол усёй зямлі! ён скіне магутнасьць тваю, і абабраны будуць харомы твае. | |
Amos | Bela | 3:12 | Так кажа Гасподзь: як часам пастух вырывае з пашчы ільвінай дзьве галені альбо частку вуха, так уратаваныя будуць сыны Ізраілевыя, якія сядзяць у Самарыі ў кутку пасьцелі і ў Дамаску на ложку. | |
Amos | Bela | 3:14 | Бо ў той дзень, калі Я спаганю зь Ізраіля за злачынствы ягоныя, спаганю і за ахвярнікі ў Вэтылі, — адцятыя будуць рогі алтара і ўпадуць на зямлю. | |
Chapter 4
Amos | Bela | 4:1 | Слухайце слова гэтае, цяляты Васанскія, якія на гары Самарыйскай, — вы, што ўціскаеце бедных, прыгнятаеце гаротных, кажаце гаспадарам сваім: "падавай, і мы будзем піць!" | |
Amos | Bela | 4:2 | Бажыўся Гасподзь Бог сьвятасьцю Сваёю, што вось, прыйдуць на вас дні, калі павалакуць вас бусакамі і астатніх вашых вудамі. | |
Amos | Bela | 4:3 | І праз праломіны ў мурах выйдзеце, кожнае — як станецца, і кінеце ўсё ўбранства харомаў, кажа Гасподзь. | |
Amos | Bela | 4:4 | Ідзеце ў Вэтыль- і грашэце, у Галгал- і памнажайце злачынствы; прыносьце ахвяры вашыя кожнае раніцы, дзесяціны вашыя хоць праз кожныя тры дні. | |
Amos | Bela | 4:5 | Прыносьце ў ахвяру падзяку квасную, узьвяшчайце пра дабраахвотныя прынашэньні вашыя і расказвайце пра іх, бо гэта вы любіце, сыны Ізраілевыя, кажа Гасподзь Бог. | |
Amos | Bela | 4:6 | Затое і даў Я вам голыя зубы ва ўсіх гарадах вашых і нястачу хлеба ва ўсіх селішчах вашых; але вы не зьвярнуліся да Мяне, кажа Гасподзь. | |
Amos | Bela | 4:7 | І стрымліваў ад вас дождж за тры месяцы да жніва; праліваў дождж на адзін горад, а на другі горад не праліваў дажджу; адна дзялянка напойваная была дажджом, а другая, не пакропленая дажджом, засыхала. | |
Amos | Bela | 4:8 | І сыходзіліся два, тры гарады ў адзін горад, каб напіцца вады, і не маглі ўдосыць напіцца; але і тады вы не зьвярнуліся да Мяне, кажа Гасподзь Бог. | |
Amos | Bela | 4:9 | Я пакараю вас іржою і блякласьцю хлеба; мноства садоў вашых і вінаграднікаў вашых, і смакоўніц вашых і масьлін вашых пажыраў вусень,- і пры ўсім тым вы не зьвярнуліся да Мяне, кажа Гасподзь. | |
Amos | Bela | 4:10 | Пасылаў Я на вас згубную пошасьць, падобную на Егіпецкую, забіваў мечам хлопцаў вашых, адводзячы коней у палон, так што смурод ад сыноў вашых падымаўся ў ноздры вашыя, — і пры ўсім тым вы не зьвярнуліся да Мяне, кажа Гасподзь. | |
Amos | Bela | 4:11 | Чыніў Я сярод вас разбурэньні, як разбурыў Бог Садому і Гамору, і вы былі выхапленыя, як галавешка з агню, — і пры ўсім тым вы не зьвярнуліся да Мяне, кажа Гасподзь. | |
Amos | Bela | 4:12 | Таму так зраблю Я з табою, Ізраіле; і як Я так зраблю з табою, дык падрыхтуйся да сустрэчы Бога твайго, Ізраіле, | |
Chapter 5
Amos | Bela | 5:2 | Упала, не ўстае болей дзева Ізраілева! павалена на зямлі сваёй, і няма каму падняць яе. | |
Amos | Bela | 5:3 | бо так кажа Гасподзь Бог: горад, які выступаў з тысячаю, застанецца толькі з сотняю, і які выступіў з сотняю, застанецца зь дзясяткам каля дома Ізраілевага. | |
Amos | Bela | 5:5 | Ня шукайце Вэтыля і не хадзеце ў Галгал і ў Вірсавію не вандруйце, бо Галгал увесь пойдзе ў палон і Вэтыль абернецца ў нішто. | |
Amos | Bela | 5:6 | Знайдзеце Госпада — і будзеце жывыя, каб Ён не памкнуўся на дом Язэпаў як агонь, які зжарэ яго, і ня будзе каму патушыць яго ў Вэтылі. | |
Amos | Bela | 5:8 | Хто стварыў сямізорэе і Арыён і ператварае сьмяротны цень у ясную раніцу, а дзень робіць цёмным як ноч, заклікае воды марскія і разьлівае іх па ўлоньні зямлі? Гасподзь — імя Яму! | |
Amos | Bela | 5:11 | Дык вось, за тое, што вы топчаце беднага і бераце зь яго дарункі хлебам, вы пабудуеце дамы з часанага каменьня, але жыць ня будзеце ў іх; разьведзяце цудоўныя вінаграднікі, а віна зь іх ня піцьмеце. | |
Amos | Bela | 5:12 | Бо Я ведаю, якія шматлікія злачынствы вашыя і якія цяжкія грахі вашыя: вы — ворагі справядлівага, бераце хабар і перакручваеце ў судзе справы бедных. | |
Amos | Bela | 5:14 | Шукайце дабра, а ня ліха, каб засталіся вы жывыя, — і тады Гасподзь Бог Саваоф будзе з вамі, як вы кажаце. | |
Amos | Bela | 5:15 | Зьненавідзьце зло і палюбеце дабро і аднавеце каля брамы правасудзьдзе; магчыма, Гасподзь Бог Саваоф пашкадуе рэшту Язэпавую. | |
Amos | Bela | 5:16 | Таму так кажа Гасподзь Бог Саваоф, Усяўладны: на ўсіх вуліцах будзе плач, і на ўсіх дарогах будуць усклікаць: жаль, жаль! і заклічуць земляробы бедаваць і спанатраных у жалобных песьнях — плакаць, | |
Amos | Bela | 5:18 | Гора тым, якія жадаюць дня Гасподняга! Навошта вам гэты дзень Гасподні? ён — цемра, а не сьвятло, - | |
Amos | Bela | 5:19 | тое самае, як калі б хто ўцёк ад ільва — і трапіўся б яму насустрач мядзьведзь, альбо калі б прыйшоў дахаты і абаперся рукою аб сьцяну — і зьмяя ўкусіла б яго. | |
Amos | Bela | 5:22 | Калі прынесяце Мне цэласпаленьне і хлебнае прынашэньне, Я ня прыму іх і не пагляджу на падзякавальную ахвяру з тлустых цяльцоў вашых. | |
Amos | Bela | 5:25 | Ці прыносілі вы Мне ахвяры і хлебныя дарункі ў пустыні ў ходзе сарака гадоў, дом Ізраілеў? | |
Chapter 6
Amos | Bela | 6:1 | Гора бястурботным на Сіёне і спадзявальцам на гару Самарыйскую, знакамітым народу-першынца, да якіх прыходзіў дом Ізраіля! | |
Amos | Bela | 6:2 | Прайдзеце ў Калне і паглядзеце, адтуль перайдзеце ў Эмат вялікі і спусьцецеся ў Гэт Філістымкі: ці ня лепшыя яны за гэтыя царствы? ці ня шырэйшыя іх абшары за абшары вашыя? | |
Amos | Bela | 6:4 | вы, якія ляжыце на ложках з слановай касьці і песьціцеся на пасьцелях вашых, ясьце найлепшых бараноў са статку і цялят з кормнае пашы, | |
Amos | Bela | 6:7 | За тое сёньня пойдуць яны ў палон на чале палонных, і скончыцца вялікая радасьць сьпешчаных. | |
Amos | Bela | 6:8 | Божыцца Гасподзь Бог Самім Сабою, і так кажа Гасподзь Бог Саваоф: грэбую пыхлівасьцю Якава і ненавіджу харомы ягоныя, і аддам горад і ўсё, што напаўняе яго. | |
Amos | Bela | 6:10 | і возьме іх родзіч іхні альбо спальшчык, каб вынесьці косткі іх з дому, і скажа прыдомніку: "ці ёсьць у цябе яшчэ хто?" Той адкажа: "няма нікога". І скажа гэты: "маўчы! бо нельга згадваць імя Гасподняга". | |
Amos | Bela | 6:11 | Бо вось, Гасподзь дасьць загад і ўразіць вялікія дамы расколінамі, а малыя дамы — шчылінамі. | |
Amos | Bela | 6:12 | Ці бегаюць коні па скале? ці можна араць яе валамі? Вы тым часам суд ператвараеце ў атруту і плод праўды — у горыч, | |
Amos | Bela | 6:13 | вы, якія захапляецеся нікчэмнымі рэчамі і кажаце: "ці не сваёю сілаю мы набылі сабе ма-гутнасьць?" | |
Chapter 7
Amos | Bela | 7:1 | Такую ўяву адкрыў мне Гасподзь Бог: вось, Ён стварыў саранчу на пачатку росту позьняй травы, і гэта была трава пасьля царскага пакосу. | |
Amos | Bela | 7:2 | І было, калі яна скончыла есьці траву на зямлі, я сказаў: Госпадзе Божа! пашкадуй; як устаіць Якаў? ён вельмі малы. | |
Amos | Bela | 7:4 | Такую ўяву адкрыў мне Гасподзь Бог: вось, Гасподзь Бог утварыў для суду агонь, — і ён зжэр вялікую багну, зжэр і частку зямлі. | |
Amos | Bela | 7:7 | Такую ўяву адкрыў Ён мне: вось, Гасподзь стаяў на выноснай сьцяне, і ў руцэ ў яго сьвінцовая вага. | |
Amos | Bela | 7:8 | І сказаў мне Гасподзь: "што ты бачыш, Амосе?", я адказаў: "вагу". І Гасподзь сказаў: "вось, пакладу вагу сярод народу майго Ізраіля; ня буду больш дараваць яму. | |
Amos | Bela | 7:9 | І спустошаны будуць ахвярныя вышыні Ісакавыя, і разбураны будуць сьвяцілішчы Ізраілевыя, і паўстану зь мечам супроць дому Ераваамавага". | |
Amos | Bela | 7:10 | І паслаў Амасія, сьвятар Вэтыльскі, да Ераваама, цара Ізраільскага, сказаць: Амос утварае смуту супроць цябе сярод дому Ізраілевага; зямля ня можа цярпець усіх слоў ягоных, | |
Amos | Bela | 7:11 | бо так кажа Амос: ад меча памрэ Ераваам, а Ізраіль абавязкова зьведзены будзе палонным зь зямлі сваёй. | |
Amos | Bela | 7:12 | І сказаў Амасія Амосу: празорлівец! ідзі і сыдзі ў зямлю Юдавую; там еж хлеб і там прароч, | |
Amos | Bela | 7:14 | І адказваў Амос і сказаў Амасію: я — не прарок і ня сын прарока, я быў пастух і зьбіраў сікаморы. | |
Amos | Bela | 7:15 | Але Гасподзь узяў мяне ад авечак, і сказаў мне Гасподзь: ідзі, прароч народу Майму Ізраілю. | |
Amos | Bela | 7:16 | Цяпер выслухай слова Гасподняе. Ты кажаш: не прароч на Ізраіля і не вымаўляй слоў на дом Ісакаў. | |
Chapter 8
Amos | Bela | 8:2 | І сказаў Ён: што ты бачыш, Амосе? Я адказаў: кош са сьпелымі пладамі. Тады Гасподзь сказаў мне: насьпеў канец народу Майму Ізраілю: ня буду болей дараваць яму. | |
Amos | Bela | 8:3 | Песьні хорама ў той дзень ператворацца ў галашэньне, кажа Гасподзь Бог; многа будзе трупаў, на кожным месцы будуць кідаць іх моўчкі. | |
Amos | Bela | 8:5 | вы, якія кажаце: некалісь прыйдзе час маладзіка, каб мы прадавалі хлеб, і субота — каб адчыніць засекі, паменшыць меру, павялічыць цану сікля і ашукваць няправільнымі вагамі, | |
Amos | Bela | 8:6 | каб купляць немаёмасных за срэбра і бедных за пару абутку, а высеўкі з хлеба прадаваць. | |
Amos | Bela | 8:8 | Ці не пахісьнецца ад гэтага зямля, і ці не заплача кожны, хто жыве на ёй? Захвалюецца яна як рака, і будзе падымацца і апускацца як рака Егіпецкая. | |
Amos | Bela | 8:9 | І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь Бог: учыню заход сонца апоўдні і азмрочу зямлю сярод сьветлага дня, | |
Amos | Bela | 8:10 | і абярну сьвяткаваньні вашыя ў бедаваньні і ўсе песьні вашы — у плач, і ўскладу на ўсе сьцёгны вярэту і плешыну на кожную галаву; і ўчыню ў краіне плач, як па адзіным сыне, і канец яе будзе — як горкі дзень. | |
Amos | Bela | 8:11 | Вось настаюць дні, кажа Гасподзь Бог, калі Я пашлю на зямлю голад,- ня голад хлеба, ня смагу вады, а смагу чуцьця слоў Гасподніх. | |
Amos | Bela | 8:12 | І будуць хадзіць ад мора да мора і бадзяцца ад поўначы да ўсходу, шукаючы слова Гасподняга, і ня знойдуць яго. | |
Chapter 9
Amos | Bela | 9:1 | Бачыў я Госпада, Які стаяў над ахвярнікам, і Ён сказаў: стукні ў бэльку над варотамі, каб патрэсьліся вушакі, і абярні іх на галовы ўсіх іх, а астатніх зь іх Я пабэю мечам: не ўцячэ ў іх ніхто, хто бяжыць, і не ўратуецца зь іх ніхто, хто жадае ўратавацца. | |
Amos | Bela | 9:2 | Хоць бы яны зачыніліся ў апраметную, і адтуль рука Мая возьме іх; хоць бы ўзышлі на неба, і адтуль скіну іх. | |
Amos | Bela | 9:3 | І хоць бы яны схаваліся на вяршыні Карміла, і там знайду і вазьму іх; хоць бы схаваліся ад вачэй Маіх на дне мора, і там загадаю марскому зьмею ўгрызьці іх. | |
Amos | Bela | 9:4 | І калі пойдуць у палон паперадзе ворагаў сваіх, дык загадаю мечу і там забіць іх. Абярну на іх вочы Мае на бяду ім, а не на дабро. | |
Amos | Bela | 9:5 | Бо Гасподзь Бог Саваоф дакранецца да зямлі, — і яна растане, і заплачуць усе жывыя на ёй; і падымецца ўся яна як рака, і апусьціцца Як рака Егіпецкая. | |
Amos | Bela | 9:6 | Ён зладзіў вышнія харомы Свае на нябёсах і скляпеньне Сваё ўмацаваў на зямлі, заклікае воды марскія і вылівае іх па ўлоньні зямлі; Гасподзь — імя Яму. | |
Amos | Bela | 9:7 | Ці не такія, як сыны Эфіопаў, і вы для Мяне, сыны Ізраілевыя? кажа Гасподзь. Ці ня Я вывеў Ізраіля зь зямлі Егіпецкай і Філістымлянаў — з Кафтора і Арамлянаў — з Кіра? | |
Amos | Bela | 9:8 | Вось, вочы Госпада Бога — на грэшнае царства, і Я зьнішчу яго з аблічча зямлі; але дом Якава ня зусім зьнішчу, кажа Гасподзь. | |
Amos | Bela | 9:9 | Бо вось, Я загадаю і рассыплю дом Ізраілеў па ўсіх народах, як рассыпаюць зерне ў рэшаце, і ніводнае не ўпадзе на зямлю. | |
Amos | Bela | 9:10 | Ад меча памруць усе грэшнікі з народу Майго, якія кажуць: "не спасьцігне нас і ня прыйдзе да нас гэтае бедства!" | |
Amos | Bela | 9:11 | У той дзень Я аднаўлю скінію Давідавую заняпалую, што ўпала, зачыню трэшчыны ў ёй і разбуранае адбудую, і зладжу яе, як у дні старадаўнія, | |
Amos | Bela | 9:12 | каб яны авалодалі рэштай Эдома і ўсімі народамі, паміж якімі абвесьціце імя Маё, кажа Гасподзь, Які творыць усё гэта. | |
Amos | Bela | 9:13 | Вось, настануць дні, кажа Гасподзь, калі араты застане яшчэ жняца, а той, таптальнік вінаграду, — сейбіта; і горы крынічыць будуць вінаградным сокам, і ўсе пагоркі пацякуць. | |
Amos | Bela | 9:14 | І вярну з палону народ Мой, Ізраіля, і забудуць апусьцелыя гарады і паселяцца ў іх, насадзяць вінаграднікі і будуць піць віно зь іх, разьвядуць сады і пачнуць есьці плады зь іх. | |