Chapter 1
Gala | Bela | 1:1 | Павал апостал выбраны ня людзьмі і не праз чалавека, а Ісусам Хрыстом і Богам Айцом, Які ўваскрэсіў Яго зь мёртвых, | |
Gala | Bela | 1:4 | Які аддаў Сябе Самога за грахі нашыя, каб выбавіць нас ад цяперашняга падступнага веку, па волі Бога і Айца нашага; | |
Gala | Bela | 1:6 | Зьдзіўляюся, што вы так хутка пераходзіце ад таго, хто заклікаў вас мілатою Хрыстоваю, да іншага зьвеставаньня, | |
Gala | Bela | 1:7 | якое, аднак, ня іншае, а толькі ёсьць людзі, якія зводзяць вас і хочуць перавярнуць зьвеставаньне Хрыстовае. | |
Gala | Bela | 1:8 | Але калі б нават мы, альбо анёл зь неба пачаў зьвеставаць вам ня тое, што мы зьвеставалі вам, хай будзе анафэма. | |
Gala | Bela | 1:9 | Як раней мы сказалі, так і цяпер яшчэ кажу: хто зьвястуе вам ня тое, што вы прынялі, хай будзе анафэма. | |
Gala | Bela | 1:10 | Ці ў людзей я цяпер шукаю ўпадабаньня, ці ў Бога? ці людзям дагаджаць стараюся? Калі б я і дагэтуль дагаджаў людзям, дык ня быў бы рабом Хрыстовым. | |
Gala | Bela | 1:13 | Вы чулі пра мой ранейшы лад жыцьця ў Юдэйстве, як я жорстка перасьледаваў Царкву Божую і спусташаў яе, | |
Gala | Bela | 1:14 | і вызначыўся ў Юдэйстве сярод многіх равесьнікаў з роду майго, бо быў я зацяты прыхільнік бацькоўскіх маіх паданьняў. | |
Gala | Bela | 1:16 | зажадаў адкрыць ува мне Сына Свайго, каб я зьвеставаў Яго язычнікам, я не пачаў адразу ж раіцца з плоцьцю і крывёю, | |
Gala | Bela | 1:17 | і не пайшоў у Ерусалім да тых апосталаў, якія ішлі перада мною, а пайшоў у Аравію, і зноў вярнуўся ў Дамаск. | |
Gala | Bela | 1:18 | Пасьля, праз тры гады, хадзіў я ў Ерусалім пабачыцца зь Пятром і пабыў у яго дзён пятнаццаць. | |
Gala | Bela | 1:23 | а толькі чулі яны, што колішні іхні ганіцель цяпер зьвястуе веру, якую раней вынішчаў, | |
Chapter 2
Gala | Bela | 2:1 | Потым, праз чатырнаццаць гадоў, зноў хадзіў я ў Ерусалім з Варнавам, узяўшы з сабою і Ціта. | |
Gala | Bela | 2:2 | А хадзіў паводле адкрыцьця і абвясьціў там, і асобна самым пашаноўным, Дабравесьце, якое я прапаведую язычнікам: ці ня марна я дзею альбо дзеяў. | |
Gala | Bela | 2:4 | А што да аблудных ілжэбратоў, якія пракраліся да нас падгледзець нашую свабоду, якую мы маем у Хрысьце Ісусе, каб паняволіць нас, | |
Gala | Bela | 2:5 | дык мы ні на хвіліну не паступіліся і не ўпакорыліся ім, каб ісьціна зьвеставаньня захавалася чыстаю ў вас. | |
Gala | Bela | 2:6 | І ў знакамітых праз што-небудзь, якія б яны ні былі калі-небудзь, для мяне няма нічога асаблівага: Бог не зважае на аблічча чалавека. І знакамітыя не дадалі мне больш анічога; | |
Gala | Bela | 2:8 | бо Той, Хто спрыяў Пятру ў апостальстве сярод абрэзаных, спрыяў і мне сярод язычнікаў, - | |
Gala | Bela | 2:9 | і даведаўшыся пра мілату, дадзеную мне, Якаў і Кіфа і Ян, якія былі ўважаныя за стаўпоў, падалі мне і Варнаву руку лучнасьці, каб нам ісьці да язычнікаў, а ім да абрэзаных, | |
Gala | Bela | 2:11 | Калі ж Пётр прыйшоў у Антыахію, дык я адкрыта выступіў супроць яго, бо ён заслужыў дакораў. | |
Gala | Bela | 2:12 | Бо да прыходу некаторых ад Якава, еў разам зь язычнікамі; а калі тыя прыйшлі, пачаў таіцца і ўхіляцца, апасаючыся абрэзаных. | |
Gala | Bela | 2:13 | Разам зь ім крывадушнічалі і іншыя Юдэі, так што нават Варнава быў змушчаны іхняй крывадушнасьцю. | |
Gala | Bela | 2:14 | Але калі я ўбачыў, што яны ня проста дзеюць паводле ісьціны Дабравесьця, сказаў Пятру пры ўсіх: калі ты як Юдэй жывеш па-язычніцку, а не па-юдэйску, дык навошта язычнікаў змушаеш жыць па-юдэйску? | |
Gala | Bela | 2:16 | аднак жа, даведаўшыся, што чалавек апраўдваецца ня дзеямі закону, а толькі вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца вераю ў Хрыста, а ня дзеямі закону; бо дзеямі закону не апраўдваецца ніякая плоць. | |
Gala | Bela | 2:17 | Калі ж, шукаючы апраўданьня ў Хрысьце, мы і самі сталіся грэшнікамі, — дык няўжо ж Хрыстос ёсьць служка грэху? Аніяк! | |
Gala | Bela | 2:20 | і ўжо ня я жыву, а жыве ўва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, дык жыву вераю ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і аддаў Сябе за мяне. | |
Chapter 3
Gala | Bela | 3:1 | О, няцямныя Галяты! Хто падбіў вас не скарацца ісьціне, вас, у каго перад вачыма накрэсьлены быў Ісус Хрыстос, як бы сярод вас укрыжаваны? | |
Gala | Bela | 3:2 | Толькі гэта хачу ведаць ад вас: ці празь дзеі закону вы атрымалі Духа, ці праз настаўленьне ў веры? | |
Gala | Bela | 3:5 | Той, Хто падаў вам Духа і творыць сярод вас цуды, ці празь дзеі закону робіць гэта, ці праз пропаведзь веры? | |
Gala | Bela | 3:8 | І Пісаньне, прадбачачы, што Бог вераю апраўдае язычнікаў, наперад узьвясьціла Абрагаму: "у табе дабраславяцца ўсе народы". | |
Gala | Bela | 3:10 | А ўсе, хто сьцвярджаецца на дзеях закону, жывуць пад пракляцьцем. Бо напісана: "пракляты кожны, хто ня выконвае пастаянна ўсяго, што напісана ў кнізе закону". | |
Gala | Bela | 3:11 | А што законам ніхто не апраўдваецца перад Богам, гэта ясна, бо "праведны вераю жыць будзе". | |
Gala | Bela | 3:13 | Хрыстос адкупіў нас ад пракляцьця закону, зрабіўшыся за нас пракляцьцем — бо напісана: "пракляты кожны, хто вісіць на дрэве", | |
Gala | Bela | 3:14 | каб дабраславеньне Абрагамавае праз Хрыста Ісуса пашырылася на язычнікаў, каб нам атрымаць абяцанага Духа вераю. | |
Gala | Bela | 3:15 | Браты! кажу я па-людзку: нават чалавекам зацьверджанага запавету ніхто не адмяняе і не дадае да яго. | |
Gala | Bela | 3:16 | Але Абрагаму дадзеныя былі абяцаньні і нашчадку ягонаму. Ня сказана: "і нашчадкам", як бы пра многіх, а як бы пра аднаго: "і насеньню твайму", якое ёсьць Хрыстос. | |
Gala | Bela | 3:17 | Я кажу тое, што запавету пра Хрыста, раней Богам зацьверджанага, закон, які паявіўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не адмяняе так, каб абяцаньне страціла сілу. | |
Gala | Bela | 3:18 | Бо калі паводле закону спадчына, дык ужо не паводле абяцаньня; але Абрагаму Бог даў гэта паводле абяцаньня. | |
Gala | Bela | 3:19 | Навошта ж закон? Ён дадзены пасьля з прычыны злачынстваў, да часу прышэсьця насеньня, якому было дадзена абяцаньне, і ўчынена праз анёлаў, рукою пасрэдніка. | |
Gala | Bela | 3:21 | Дык ці ж закон супроць абяцаньняў Божых? Ані! Бо калі б дадзены быў закон, які мог бы ажыўляць, дык сапраўды праведнасьць была б ад закону; | |
Gala | Bela | 3:22 | але Пісаньне ўсіх замкнула пад грэх, каб абяцаньне веруючым было дадзена ад веры ў Ісуса Хрыста. | |
Gala | Bela | 3:23 | Але да прышэсьця веры, мы былі замкнутыя пад вартаю закону да таго часу , як мела адкрыцца вера. | |
Gala | Bela | 3:28 | Няма ўжо Юдэя, ні язычніка; няма раба, ні вольніка; няма мужчынскага полу, ні жаночага: бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе. | |
Chapter 4
Gala | Bela | 4:1 | Яшчэ скажу: спадкаемец, пакуль у маленстве, нічым не адрозьніваецца ад раба, хоць і гаспадар усяго: | |
Gala | Bela | 4:4 | але калі споўніўся час, Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны і хадзіў пад законам, | |
Gala | Bela | 4:6 | А як што вы — сыны, дык Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які ўсклікае: "Авва, Войча!" | |
Gala | Bela | 4:9 | а сёньня, уведаўшы Бога, альбо лепей, атрымаўшы пазнаньне ад Бога, навошта вяртаецеся зноў да бясьсілых і ўбогіх матар’яльных пачаткаў, і хочаце яшчэ зноў падняволіцца ім? | |
Gala | Bela | 4:14 | але вы не пагардзілі спакушэньня майго ў плоці маёй і не пагрэбавалі мною, а прынялі мяне, як анёла Божага, як Хрыста Ісуса. | |
Gala | Bela | 4:15 | Якія вы былі дабрашчасныя! Сьведчу пра вас, што, калі б можна было, вы б вырвалі вочы свае і аддалі мне. | |
Gala | Bela | 4:19 | Дзеці мае! я зноў дзеля вас у пакутах народзінаў, пакуль вобраз Хрыста ня выявіцца ў вас. | |
Gala | Bela | 4:24 | У гэтым ёсьць іншы сэнс. Гэта два запаветы: адзін ад гары Сінайскай, які родзіць на рабства, які ёсьць Агар, | |
Gala | Bela | 4:25 | бо Агар азначае гару Сінай у Аравіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, бо ён зь дзецьмі сваімі ў рабстве; | |
Gala | Bela | 4:27 | Бо напісана: "узьвесяліся, няплодная, ты, што ня родзіш; усклікні і гукні, ты, што ня мучылася ў родах; бо ў пакінутай куды болей дзяцей, чым у той, што мае мужа". | |
Gala | Bela | 4:30 | Што ж кажа Пісаньне? "Выгані рабыню і сына яе, бо сын рабыніч ня спадчыньніць разам з сынам вольнае". | |
Chapter 5
Gala | Bela | 5:2 | Вось, я, Павал, кажу вам: калі вы абразаецеся, ня будзе вам ніякае карысьці ад Хрыста. | |
Gala | Bela | 5:6 | бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а вера, якая дзее празь любоў. | |
Gala | Bela | 5:10 | Я пэўны за вас у Госпадзе, што вы ня будзеце думаць іначай; а той, хто змушчае вас, хто б ён ні быў, панясе на сабе асуду. | |
Gala | Bela | 5:11 | За што ж гоняць мяне, браты, калі я і цяпер прапаведую абразаньне? Тады ганьба крыжа спынілася б. | |
Gala | Bela | 5:13 | Да вольнасьці закліканы вы, браты, толькі вольнасьць ваша ня была б повадам дагаджаць плоці; а любоўю служэце адно аднаму. | |
Gala | Bela | 5:15 | Калі ж паміж сабою грызяцеся і ясьце адно аднаго, дык глядзеце, каб не панішчылі вы адно аднаго. | |
Gala | Bela | 5:17 | бо плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух — супраціўнага плоці: яны адно аднаму супрацівяцца, так што вы ня тое робіце, чаго хацелі б. | |
Gala | Bela | 5:20 | ідаласлужэньне, чарадзейства, варожасьць, свары, зайздрасьць, гнеў, звады, раздоры (спакусы), ерасі, | |
Gala | Bela | 5:21 | нянавісьць, забойствы, п’янства, закалоты і іншае такое; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўспадкуюць. | |
Gala | Bela | 5:22 | А плод Духа: любоў, радасьць, згода, доўгая цярплівасьць, добрасьць, міласэрнасьць, вера, | |
Chapter 6
Gala | Bela | 6:1 | Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе. | |
Gala | Bela | 6:8 | хто сее ў плоць сваю, ад плоці пажне прахласьць; а хто сее ў Дух, ад Духа пажне жыцьцё вечнае. | |
Gala | Bela | 6:12 | Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца толькі дзеля таго, каб унікнуць ганеньняў за крыж Хрыстовы, | |
Gala | Bela | 6:13 | бо і самі абрэзаныя ня трымаюцца закону, але хочуць, каб вы абразаліся, каб пахваліцца ў вашай плоці; | |
Gala | Bela | 6:14 | а я не хачу хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, Якім для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету. | |