Toggle notes
Chapter 1
Hose | Bela | 1:1 | Слова Гасподняе, якое было да Асіі, сына Бээрыінавага, у дні Азіі, Ёатама, Ахаза, Эзэкіі, цароў Юдэйскіх, і ў дні Ераваама, сына Ёасавага, цара Ізраільскага. | |
Hose | Bela | 1:2 | Пачатак слова Гасподняга Асію. І сказаў Гасподзь Асію: "ідзі, вазьмі сабе жонку блудніцу і дзяцей блуду; бо моцна блудадзеіць зямля гэтая, адступіўшыся ад Госпада". | |
Hose | Bela | 1:4 | І Гасподзь сказаў яму: "дай яму імя Ізрэель, бо яшчэ крыху пройдзе, і Я спаганю кроў Ізрэеля з дома Іуевага і пакладу канец царству дома Ізраілевага, | |
Hose | Bela | 1:6 | І зачала яшчэ і нарадзіла дачку, і Ён сказаў яму: "дай ёй імя Ларухама ; бо я ўжо ня буду больш літаваць дома Ізраілевага, каб дараваць ім. | |
Hose | Bela | 1:7 | І дом Юдаў умілажалю і ўратую іх у Госпадзе Богу іхнім, уратую іх ня лукам, ня мечам, не вайною, ня конямі і вершнікамі". | |
Hose | Bela | 1:10 | Але будзе лік сыноў Ізраілевых як пясок марскі, якога нельга ні вымераць, ні палічыць; і там, дзе казалі ім: вы ня Мой народ, будуць казаць ім: вы сыны Бога жывога. | |
Chapter 2
Hose | Bela | 2:2 | Судзецеся з вашаю маці, судзецеся; бо яна ня жонка Мая, і Я ня сужэнец яе; хай яна адвядзе блуд ад аблічча свайго і пералюб ад грудзей сваіх, | |
Hose | Bela | 2:3 | каб я не разьдзеў яе дагала і ня выставіў яе, як у дзень нараджэньня яе, не зрабіў яе пустэльняю, не ператварыў яе ў зямлю сухую і ня выснадзіў яе смагаю. | |
Hose | Bela | 2:5 | Бо блудадзейнічала маці іхняя і асарамаціла сябе тая, што зачала іх; бо казала: пайду за палюбоўнікамі маімі, якія даюць мне хлеб і ваду, воўну і лён, алей і пітво. | |
Hose | Bela | 2:6 | За тое вось Я загараджу дарогу яе цернямі і абгараджу яе плотам і яна ня знойдзе сьцежак сваіх, | |
Hose | Bela | 2:7 | і пагоніцца за палюбоўнікамі сваімі, але не здагоніць іх, і будзе шукаць іх, але ня знойдзе і скажа: пайду я і вярнуся да першага мужа майго; бо тады лепей было мне, чым цяпер. | |
Hose | Bela | 2:8 | А ня ведала яна, што Я, Я даваў ёй хлеб і віно і алей і памножыў у яе срэбра і золата, зь якога зрабілі ідала Ваала. | |
Hose | Bela | 2:9 | За тое Я вазьму назад хлеб Мой у ягоны час і віно Маё ў яго пару і адбяру воўну і лён Мой, чым пакрываецца галізна яе. | |
Hose | Bela | 2:10 | І сёньня адкрыю сарамату яе перад вачыма палюбоўнікаў яе, і ніхто ня вырве яе з рукі Маёй. | |
Hose | Bela | 2:11 | І спыню ў яе ўсякую весялосьць, сьвяты яе і навамесяцы яе, і суботы яе і ўсе ўрачыстасьці яе. | |
Hose | Bela | 2:12 | І спустошу вінаградныя лозы яе і смакоўніцы яе, пра якія яна кажа: гэта ў мяне дарункі, якіх надарылі мне палюбоўнікі мае; і Я ператвару іх у лес, і палявыя зьвяры зьядуць іх. | |
Hose | Bela | 2:13 | І пакараю яе за дні служэньня Ваалам, калі яна кадзіла ім і, упрыгожыўшы сябе завушніцамі і пацеркамі, хадзіла за палюбоўнікамі сваімі, а Мяне забывала, кажа Гасподзь. | |
Hose | Bela | 2:15 | І дам ёй адтуль вінаграднікі яе і даліну Ахор, напярэдадні надзеі; і яна будзе сьпяваць там, як у дні маладосьці сваёй і як у дзень выйсьця свайго зь зямлі Егіпецкай. | |
Hose | Bela | 2:16 | І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь, ты будзеш зваць Мяне: муж мой, і ня будзеш больш зваць Мяне: Ваале . | |
Hose | Bela | 2:18 | І ўчыню тым часам ім згоду з польнымі зьвярамі і з птушкамі нябеснымі і з паўзунамі наземнымі; і лук, і меч, і вайну вынішчу зь зямлі той, і дам ім жыць у бясьпецы. | |
Hose | Bela | 2:19 | І заручу цябе Мне навек, і заручу цябе Мне ў праўдзе і судзе, у даброці і міласэрнасьці, | |
Chapter 3
Hose | Bela | 3:1 | І сказаў мне Гасподзь: "ідзі яшчэ і пакахай жанчыну, каханую мужам, але пералюбніцу, падобна таму, як любіць Гасподзь сыноў Ізраілевых, а яны паварочваюцца да іншых багоў і любяць вінаградныя ляпёшкі іхнія". | |
Hose | Bela | 3:3 | і сказаў ёй: "шмат дзён заставайся ў мяне; не блудадзейнічай і ня будзь зь іншым; і я таксама буду для цябе. | |
Hose | Bela | 3:4 | Бо доўгі час сыны Ізраілевыя будуць заставацца без цара і бяз князя і без ахвяры, без ахвярніка, бяз эфода і тэрафіма. | |
Chapter 4
Hose | Bela | 4:1 | Слухайце слова Гасподняе, сыны Ізраілевыя; бо суд у Госпада з жыхарамі гэтай зямлі, бо няма ні праўды, ні міласэрнасьці, ні Богаспазнаньня на зямлі. | |
Hose | Bela | 4:2 | Прысяга і падман, забойства і крадзёж і пералюбнасьць вельмі пашырыліся, і праліцьцё крыві ідзе сьледам за праліцьцём крыві. | |
Hose | Bela | 4:3 | За гэта заплача зямля гэтая і змогуцца ўсе, хто жыве на ёй, са зьвярамі польнымі і птушкамі нябеснымі, нават і рыбы марскія загінуць. | |
Hose | Bela | 4:4 | Але ніхто не спрачайся, ніхто не выкрывай другога; і твой народ — як тыя, што спрачаюцца са сьвятаром. | |
Hose | Bela | 4:6 | Вынішчаны будзе народ Мой празь недахоп веданьня: як што ты адкінуў веданьне, дык і я адкіну цябе ад сьвяшчэнадзейства перада Мною; і як ты забыў закон Бога твайго, дык і Я забуду дзяцей тваіх. | |
Hose | Bela | 4:7 | Чым болей яны памнажаюцца, тым болей грэшаць супроць Мяне; славу іхнюю абярну ў няславу. | |
Hose | Bela | 4:9 | І што будзе з народам, тое і са сьвятаром; і пакараю яго паводле шляхоў ягоных і аддам яму паводле ўчынкаў ягоных. | |
Hose | Bela | 4:10 | Будуць есьці — і не насыцяцца; будуць блудадзейнічаць — і не размножацца, бо пакінулі служэньне Госпаду. | |
Hose | Bela | 4:12 | Народ Мой пытаецца ў свайго дрэва, і жазло ягонае дае яму адказ; бо дух блуду ўвёў іх у аблуду, і блудадзейнічаючы, яны адступіліся ад Бога свайго. | |
Hose | Bela | 4:13 | На вяршынях гор яны прыносяць ахвяры і на пагорках кадзяць пад дубам і таполяй і тэрафімам, бо добры ад іх цень; таму любадзейнічаюць дочкі вашыя, і пералюбы чыняць нявесткі вашыя. | |
Hose | Bela | 4:14 | Я пакіну караць дочак вашых, калі яны блудадзейнічаюць, а нявестак вашых, калі яны пералюбы чыняць, бо вы самыя — на баку блудадзеек і зь любадзейкамі прыносіце ахвяры, а невук-народ гіне. | |
Hose | Bela | 4:15 | Калі ты, Ізраіле, блудадзейнічаеш, дык хай бы не грашыў Юда; і не хадзеце ў Галгал і ня ўзыходзьце ў Бэт-Авэн і не бажэцеся: жывы Гасподзь! | |
Hose | Bela | 4:16 | Бо як упартае цяля, упарты стаў Ізраіль; ці будзе цяпер Гасподзь пасьвіць іх, як ягнят на шырокай пашы?! | |
Chapter 5
Hose | Bela | 5:1 | Слухайце гэта, сьвятары, і ўважайце, дом Ізраілеў, і прыхілеце вуха, дом цара; бо вам будзе суд, бо вы былі пасткаю ў Масіфе і сеткаю, раскінутаю ў Таворы. | |
Hose | Bela | 5:3 | Яфрэма Я ведаю, і Ізраіль не схаваны ад Мяне; бо ты блудадзейнічаеш, Яфрэме, і Ізраіль апаганіўся. | |
Hose | Bela | 5:4 | Справы іхнія не дазваляюць ім зьвярнуцца да Бога свайго, бо дух распусты ўсярэдзіне ў іх, і Госпада яны не спазналі. | |
Hose | Bela | 5:5 | І гонар Ізраілеў прыніжаны ў вачах у іх; і Ізраіль і Яфрэм загінуць ад бязбожнасьці сваёй; упадзе і Юда зь імі. | |
Hose | Bela | 5:7 | Госпаду яны здрадзілі, бо нарадзілі чужых дзяцей; сёньня новы месяц зьесьць іх зь іхняй маёмасьцю. | |
Hose | Bela | 5:8 | Затрубеце рогам у Гіне, трубою ў Раме; узвышайце голас у Бэтавэме: за табою, Веньяміне! | |
Hose | Bela | 5:9 | Яфрэм зробіцца пустэльняю ў дзень пакараньня; паміж плямёнамі Ізраілевымі Я ўзьвясьціў гэта. | |
Hose | Bela | 5:10 | Правадыры Юдавы сталі падобнымі на тых, што перасоўваюць межы: вылью на іх гнеў Мой, як ваду. | |
Hose | Bela | 5:13 | І ўбачыў Яфрэм хваробу сваю і Юда — сваю рану, і пайшоў Яфрэм да Асура і паслаў да цара Ярэва; але ён ня можа ацаліць вас, і ня вылечыць вас ад раны. | |
Hose | Bela | 5:14 | Бо Я як леў Яфрэму і як ільвяня дому Юдаваму; Я, Я разарву і пайду; панясу — і ніхто ня выратуе. | |
Chapter 6
Hose | Bela | 6:1 | У скрусе сваёй яны з раньняга рана будуць шукаць Мяне і казаць: хадзем і вернемся да Госпада! бо Ён параніў — і Ён ацаліць нас, уразіў — і перавяжа нашыя раны; | |
Hose | Bela | 6:2 | ажывіць нас праз два дні, на трэці дзень паставіць нас, і мы будзем жыць перад абліччам Яго. | |
Hose | Bela | 6:3 | Дык вось, спазнаем, будзем імкнуцца спазнаць Госпада; як ранішняя зара — зьяўленьні Яго, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як позьні дождж абросіць зямлю. | |
Hose | Bela | 6:4 | Што зраблю табе, Яфрэме? што зраблю табе, Юдзе? пабожнасьць вашая як ранішні туман і як раса, хутка зьнікомая. | |
Hose | Bela | 6:5 | Таму Я ўражваў праз прарокаў і біў іх словамі вуснаў Маіх, і суд Мой як узыходнае сьвятло. | |
Hose | Bela | 6:9 | Як рабаўнікі высочваюць чалавека, так зборню сьвятароў забіваюць на дарозе ў Сіхем і ўчыняюць мярзоты. | |
Chapter 7
Hose | Bela | 7:1 | Калі Я лекаваў Ізраіля, адкрылася няпраўда Яфрэмава і зладзейства Самарыі; бо яны паводзяцца ілжыва; і ўваходзіць злодзей, і разбойнік рабуе на вуліцах. | |
Hose | Bela | 7:2 | Ня думаюць яны ў сэрцы сваім, што Я памятаю ўсе ліхадзействы іхнія; цяпер вакол іх учынкі іхнія; яны — перад абліччам Маім. | |
Hose | Bela | 7:4 | Усе яны палаюць пералюбствам, як печ, напаленая пекарам, які перастае паліць яе, калі замесіць цеста і яно ўкісьне. | |
Hose | Bela | 7:5 | "Дзень нашага цара!" кажуць князі, разгарачаныя да хваробы віном, а ён працягвае руку сваю да блюзьнераў. | |
Hose | Bela | 7:6 | Бо яны хітрынай сваёю робяць сэрца сваё падобным да печы: пекар іхні сьпіць усю ноч, а раніцай яна гарыць як палымяны агонь. | |
Hose | Bela | 7:7 | Усе яны распалены, як печ, і пажыраюць судзьдзяў сваіх; усе цары іхнія падаюць, і ніхто зь іх не зьвяртаецца да Мяне. | |
Hose | Bela | 7:10 | І гонар Ізраіля прыніжаны ў вачах іхніх,— і пры ўсім гэтым яны не зьвярнуліся да Госпада Бога свайго і не знайшлі Яго. | |
Hose | Bela | 7:12 | Калі яны пойдуць, Я закіну на іх сетку Маю; як птушак нябесных скіну іх; пакараю іх, як чула зборня іхняя. | |
Hose | Bela | 7:13 | Гора ім, што яны адышлі ад Мяне; пагібель ім, што яны адпаліся ад Мяне! Я ратаваў іх, а яны ілжу казалі на Мяне. | |
Hose | Bela | 7:14 | І не зьвярталіся да Мяне сэрцам сваім, калі галасілі на ложках сваіх; зьбіраюцца дзеля хлеба і віна, а ад Мяне аддаляюцца. | |
Chapter 8
Hose | Bela | 8:1 | Трубу да вуснаў тваіх! Як арол наляціць на дом Гасподні за тое, што яны парушылі запавет Мой і пераступілі закон Мой! | |
Hose | Bela | 8:4 | Пастаўлялі цароў самыя, безь Мяне; ставілі князёў, але без Майго ведаму; з срэбра свайго і золата свайго рабілі сабе ідалаў: адтуль — пагібель. | |
Hose | Bela | 8:5 | Пакінула цябе цяля тваё, Самарыя! запалаў гнеў Мой на іх; дакуль ня могуць яны ачысьціцца? | |
Hose | Bela | 8:6 | Бо і ён — справа Ізраіля. Мастак зрабіў яго, і таму ён — ня бог; у кавалкі ператворыцца цяля Самарыйскае! | |
Hose | Bela | 8:7 | Як што яны сеялі вецер, дык і пажнуць буру: хлеба на корані ня будзе ў яго, зерне ня дасьць мукі, а калі і дасьць, дык чужыя праглынуць яе. | |
Hose | Bela | 8:9 | Яны пайшлі да Асура; як дзікі асёл, адзінокі бадзяга, Яфрэм здабываў добрую прыхільнасьць да сябе. | |
Hose | Bela | 8:10 | Хоць яны і пасылалі дарункі народам, але неўзабаве Я зьбяру іх, і яны пачнуць пакутаваць ад цяжару цара князёў; | |
Hose | Bela | 8:11 | бо шмат ахвярнікаў набудаваў Яфрэм дзеля грэху,— у грэх паслужыліся яму гэтыя ахвярнікі. | |
Hose | Bela | 8:13 | У ахвярапрынашэньнях Мне яны прыносяць мяса і ядуць яго; Госпаду не да спадобы яны; сёньня Ён згадае бязбожнасьць іхнюю і пакарае іх за грахі іхнія: яны вернуцца ў Егіпет. | |
Chapter 9
Hose | Bela | 9:1 | Ня радуйся, Ізраіле, да захапленьня, як іншыя народы, бо ты блудадзейнічаеш, аддаліўшыся ад Бога твайго: любіш блудадзейныя дарункі на ўсіх гумнах. | |
Hose | Bela | 9:3 | Ня будуць яны жыць на зямлі Гасподняй: Яфрэм вернецца ў Егіпет, і ў Асірыі будуць есьці нячыстае. | |
Hose | Bela | 9:4 | Ня будуць ліць Госпаду віна, і не да спадобы Яму будуць ахвяры іхнія; яны будуць ім, як хлеб хаўтурны: усе, што будуць есьці яго, апаганяцца, бо хлеб іхні — для душы іхняй, а ў дом Гасподні ён ня ўвойдзе. | |
Hose | Bela | 9:6 | Бо вось, яны сыдуць з прычыны спусташэньня; Егіпет зьбярэ іх, Мэмфіс пахавае іх; каштоўнасьцямі іх з срэбра завалодае крапіва, калючае церне будзе ў намётах іхніх. | |
Hose | Bela | 9:7 | Прыйшлі дні наведваньня, прыйшлі дні аддачы. Хай жа ўведае Ізраіль, што дурны прадказальнік, бяз розуму той, хто выдае сябе за натхнёнага, з прычыны мноства беззаконьняў тваіх і вялікай варожасьці! | |
Hose | Bela | 9:8 | Яфрэм — вартаўнік каля Бога майго; прарок — сетка птушкалова на ўсіх дарогах ягоных; змуста — у доме Бога ягонага. | |
Hose | Bela | 9:9 | Глыбока ўпалі яны, разбэсьціліся, як за дзён Гівы; Ён успомніў бязбожнасьць іхнюю, пакарае іх за грахі іхнія. | |
Hose | Bela | 9:10 | Як вінаград у пустыні, Я знайшоў Ізраіля; як першую ягадзіну на смакоўніцы, у першы час яе, убачыў я бацькоў вашых,— але яны пайшлі да Ваалфэгора і аддаліся ганебшчыне, і самі зрабіліся мярзотнымі, як тыя, якіх палюбілі. | |
Hose | Bela | 9:11 | У Яфрэмлянаў, як птушка, паляціць слава: ні нараджэньня, ні цяжарнасьці, ні зачацьця. | |
Hose | Bela | 9:13 | Яфрэм, як Я бачыў яго да Тыра, пасаджаны на цудоўнай мясцовасьці; аднак Яфрэм выведзе дзяцей сваіх да забойцы. | |
Hose | Bela | 9:15 | Усё ліха іхняе — у Галгале: там Я зьненавідзеў іх за ліхія дзеі іхнія; выганю іх з дома Майго, ня буду болей любіць іх; усе князі іхнія — адступнікі. | |
Hose | Bela | 9:16 | Пабіты Яфрэм; высах корань іх, — ня будуць прыносіць яны плоду, а калі і будуць радзіць, Я ўсьмерчу пахацінскі плод нутрыны іхняй. | |
Chapter 10
Hose | Bela | 10:1 | Ізраіль — галінасты вінаград, памнажае сабе плод; чым болей у яго пладоў, тым болей памнажае ахвярнікі; чым лепшая зямля ў яго, тым болей упрыгожваюць яны куміраў. | |
Hose | Bela | 10:2 | Падзялілася сэрца іхняе, за гэта яны і будуць пакараныя: Ён разбурыць ахвярнікі іхнія, скрышыць куміраў іхніх. | |
Hose | Bela | 10:3 | Цяпер яны кажуць: "няма ў нас цара, бо мы не збаяліся — Госпада! а цар— што нам зробіць?" | |
Hose | Bela | 10:4 | Кажуць словы пустыя , божацца ілжыва, заключаюць пагадненьні; за гэта явіцца суд над імі, як атрутная трава на барознах поля. | |
Hose | Bela | 10:5 | За цяля Бэт-Авэна затрымцяць жыхары Самарыі; заплача па ім народ, і жрацы яго, што радаваліся за яго, будуць плакаць па славе ягонай, бо яна адыдзе ад яго. | |
Hose | Bela | 10:6 | А сам ён аднесены будзе ў Асірыю — у дарунак цару Ярэву; пасаромлены будзе Яфрэм, і пасароміцца Ізраіль ад намыслу свайго. | |
Hose | Bela | 10:8 | І вынішчаны будуць вышыні Авэна — за грэх Ізраіля; церне і ваўчкі вырастуць на ахвярніках іхніх, і скажуць яны горам: "пакрыйце нас", і пагоркам: "упадзеце на нас!" | |
Hose | Bela | 10:9 | Больш, чым у дні Гівы, грашыў ты, Ізраіле; там яны ўстоялі; вайна ў Гаваоне супроць сыноў бязбожнасьці не спасьцігла іх. | |
Hose | Bela | 10:10 | Паводле жаданьня Майго пакараю іх,— і зьбяруцца супроць іх народы, і яны будуць зьвязаныя за двайное злачынства іхняе. | |
Hose | Bela | 10:11 | Яфрэм — навучанае цяля, прывычнае да малацьбы, і Я сам, пакладу ярмо на тлустую шыю яго; на Яфрэме будуць вярхом езьдзіць, Юда будзе араць, Якаў будзе баранаваць. | |
Hose | Bela | 10:12 | Сейце ў сабе праўду — і пажняце міласьць; разворвайце ў сябе навіну, бо час — знайсьці Госпада, каб Ён, калі прыйдзе, дажджом выліў на вас праўду. | |
Hose | Bela | 10:13 | Вы ўраблялі беззаконьні, ясьце плод ілжы, бо ты спадзяваўся на шлях твой, на мноства ваяроў тваіх. | |
Hose | Bela | 10:14 | І адбудзецца розрух у народзе тваім, і ўсе цьвярдыні твае будуць разбураныя, як Салман разбурыў Бэт-Арбэл у дзень бітвы: маці была забітая зь дзецьмі. | |
Chapter 11
Hose | Bela | 11:1 | І на золку загіне цар Ізраілеў! Калі Ізраіль быў малады, Я любіў яго і зь Егіпта выклікаў сына Майго. | |
Hose | Bela | 11:3 | Я Сам прывучаў Яфрэма хадзіць, насіў яго на руках Сваіх, а яны не ўсьведамлялі, што я лекаваў іх. | |
Hose | Bela | 11:4 | Путамі чалавечымі цягнуў Я іх, путамі любові, і быў ім як бы тым, хто падымае ярмо са сківіцаў іхніх, і ласкава падкладваў ежу ім. | |
Hose | Bela | 11:5 | Ня вернецца ён у Егіпет; але Асур — ён будзе царом яго, бо яны не схацелі зьвярнуцца да Мяне. | |
Hose | Bela | 11:7 | Народ Мой закасьцянеў у адпадзеньні ад Мяне, хоць і заклікаюць яго да вышэйшага, ён не ўзвышаецца аднадушна. | |
Hose | Bela | 11:8 | Што зраблю з табою, Яфрэме? як здраджу табе, Ізраіле? Ці зраблю з табою, як з Адамам, ці зраблю табе, як Сэваіму? Павярнулася ўва Мне сэрца Маё, загарэлася шкадоба Мая! | |
Hose | Bela | 11:9 | Не зраблю паводле лютасьці гневу Майго, ня зьнішчу Яфрэма, бо Я — Бог, а не чалавек; сярод цябе — Сьвяты; Я не ўвайду ў горад. | |
Hose | Bela | 11:10 | Сьледам за Госпадам пойдуць яны. Як леў, Ён дасьць голас Свой; дасьць голас Свой,— страпянуцца да Яго сыны з захаду, | |
Hose | Bela | 11:11 | страпянуцца зь Егіпта як птушкі, і зь зямлі Асірыйскай, як галубы. і ўсялю іх у дамы іхнія, кажа Гасподзь. | |
Chapter 12
Hose | Bela | 12:1 | Яфрэм пасьвіць вецер і ганяецца за ўсходнім ветрам, кожны дзень памнажае ілжу і спусташэньні; заключаюць яны саюз з Асурам, і ў Егіпет вывозіцца алей. | |
Hose | Bela | 12:2 | Але і зь Юдам у Госпада суд,— і Ён наведае Якава па дарогах ягоных, аддасьць яму паводле дзеяў ягоных. | |
Hose | Bela | 12:4 | Ён змагаўся з анёлам — і перамог; плакаў і благаў Яго; у Віфляеме Ён знайшоў нас і там гутарыў з намі. | |
Hose | Bela | 12:6 | Зьвярніся і ты да Бога твайго: назірай міласьць і суд і спадзявайся на Бога твайго заўсёды. | |
Hose | Bela | 12:8 | і Яфрэм кажа: "аднак я разбагацеў; назапасіў сабе маёмасьці, хоць ва ўсіх маіх працах ня знойдуць нічога незаконнага, што было б грэхам". | |
Hose | Bela | 12:9 | А Я, Гасподзь Бог твой ад самай зямлі Егіпецкай, зноў пасялю цябе ў кушчах, як у дні сьвята. | |
Hose | Bela | 12:11 | Калі Галаад зрабіўся Авэнам, дык яны сталі марныя, у Галгалах калолі ў ахвяру цялят, і ахвярнікі іхнія стаялі як крушні на межах поля. | |
Chapter 13
Hose | Bela | 13:1 | Калі Яфрэм гаварыў, усе трапяталі. Ён быў высокі ў Ізраілі; але зрабіўся вінаватым праз Ваала — і загінуў. | |
Hose | Bela | 13:2 | І сёньня дадалі яны да грэху: нарабілі сабе літых ідалаў з срэбра свайго паводле разуменьня свайго,— поўная праца мастакоў,— і кажуць яны людзям, якія прыносяць ахвяру: "цалуйце цяльцоў!" | |
Hose | Bela | 13:3 | За тое яны будуць — як ранішні туман, як раса, што скора зьнікае як мякіна, што зьвяваецца з гумна, і як дым з коміна. | |
Hose | Bela | 13:4 | Але Я — Гасподзь Бог твой ад зямлі Егіпецкай, — і ты не павінен ведаць іншага бога апрача Мяне, і няма Збаўцы апрача Мяне. | |
Hose | Bela | 13:6 | Маючы палеткі, яны былі сытныя; а калі насычаліся, дык узьвесялялася сэрца іхняе, і таму Яны забывалі Мяне. | |
Hose | Bela | 13:8 | Буду нападаць на іх, як пазбаўленая дзяцей мядзьведзіха, разьдзіраць зьмесьцішча сэрца іхняга, есьці іх там, як ільвіца; польныя зьвяры будуць ірваць іх. | |
Hose | Bela | 13:10 | Дзе цар твой цяпер? Хай ён ратуе цябе ва ўсіх гарадах тваіх! Дзе судзьдзі твае, пра якіх казаў ты: "дай нам цара і начальнікаў?" | |
Hose | Bela | 13:13 | Мукі парадзіхі спасьцігнуць яго; ён — сын неразумны, інакш не стаяў бы доўга ў становішчы, у якім нараджаюцца дзеці. | |
Hose | Bela | 13:14 | Ад улады пекла Я адкуплю іх, ад сьмерці выбаўлю іх. Сьмерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога? раскаяньня ў гэтым ня будзе ў Мяне. | |
Chapter 14
Hose | Bela | 14:1 | Спустошана будзе Самарыя, бо паўстала супраць Бога свайго: ад меча ўпадуць яны, дзеці іхнія будуць разьбіты, і цяжарныя іхнія будуць расьсечаныя. | |
Hose | Bela | 14:3 | Вазьмеце з сабою малітоўныя словы і зьвярнецеся да Госпада; кажэце яму: "адбяры ўсякае беззаконьне і прымі на дабро, і мы прынясём ахвяру вуснаў нашых. | |
Hose | Bela | 14:4 | Асур ня будзе ўжо ратаваць нас; ня будзем садзіцца на каня і ня будзем болей гаварыць вырабу рук нашых: багі нашыя; бо ў Цябе мілажальнасьць да сіротаў". | |
Hose | Bela | 14:5 | Улекую адпадзеньне іхняе, палюблю іх паводле ўпадабаньня; бо гнеў Мой адвярнуўся ад іх. | |
Hose | Bela | 14:7 | Расшырыцца гольле яго, — і будзе прыгажосьць ягоная, як масьліны, і пахошчы ад яго, як ад Лівана. | |
Hose | Bela | 14:8 | Вернуцца тыя, якія сядзелі пад ценем ягоным, будуць багатыя хлебам — і расьцьвітуць, як вінаградная лаза, славутыя будуць, як віно Ліванскае. | |
Hose | Bela | 14:9 | "Што мне яшчэ да ідалаў?" скажа Яфрэм.— Я пачую яго і прыгледжу яго; Я буду як зялёны кіпарыс: ад Мяне будуць табе плады. | |