Toggle notes
Chapter 1
Eccl | Bela | 1:6 | Вее вецер на поўдзень і на поўнач вяртаецца, віруе, віхурыцца веючы, і на шлях віраваньня вяртаецца вецер. | |
Eccl | Bela | 1:7 | Рэкі ўсе ў мора плывуць, а мора не перапаўняецца; да месца таго, адкуль рэкі плывуць, вяртаюцца зноў, каб далей пацячы. | |
Eccl | Bela | 1:8 | Усё існае — поўніцца працай; ня можа ўсяго чалавек пакласьці на словы: не насыціцца бачаньнем вока; не напоўніцца слуханьнем вуха. | |
Eccl | Bela | 1:9 | Што было, тое і будзе; што рабілася, тое й рабіцьмецца, і нічога новага пад сонцам няма. | |
Eccl | Bela | 1:10 | Бывае такое, пра што людзі кажуць: "Дзівіся, вось гэта новае"; але яно ўжо было спрадвеку, да нас. | |
Eccl | Bela | 1:11 | Няма памяці пра былое; ды і пра тое, што будзе, не застанецца згадкі між тымі, што прыйдуць пасьля. | |
Eccl | Bela | 1:13 | І паклаў я на сэрца помысел мой, каб шукаць і дасьледаваць мудрасьцю ўсё што пад небам робіцца: гэты прыкры занятак даў Бог сынам чалавечым, каб кіраваліся ім. | |
Eccl | Bela | 1:14 | Я ўсе дзеі пабачыў, якія пад сонцам чыняцца, і вось, усё — марнасцьць і пагоня за ветрам! | |
Eccl | Bela | 1:16 | Гаварыў я з сэрцам маім і сказаў: вось, узьвялічыўся я і здабыў мудрасьці болей за ўсіх, што былі да мяне над Ерусалімам, і сэрца маё шмат нагледзела мудрасьці ўсякай і ведаў. | |
Eccl | Bela | 1:17 | І паклаў я на сэрца помысел мой, каб мудрасьць уведаць, спасьцігнуць шаленства і неразумнасьць; спазнаў, што і гэта — пагоня за ветрам. | |
Chapter 2
Eccl | Bela | 2:1 | І сказаў я ў сэрцы маім: "Ану ж бо праверу цябе я радасьцю, і нацешуся дабром"; але і гэта — марнота! | |
Eccl | Bela | 2:3 | Намысьліў я ў сэрцы маім падбадзёрваць віном маё цела і, тым часам як сэрца маё кіравацьмецца мудрасьцю, ня цурацца і дурасьці, пакуль не пабачу, што добра сынам чалавечым, што маюць яны рабіць пад небам за кароткія дні свайго веку. | |
Eccl | Bela | 2:7 | наняў сабе слуг і служанак, і дамачадцы былі ў мяне; а таксама буйной і дробнай худобы было ў мяне болей, чым ва ўсіх, што жылі да мяне ў Ерусаліме; | |
Eccl | Bela | 2:8 | сабраў сабе срэбра і золата й скарбаў каштоўных ад цароў і правінцыяў; завёў у сябе сьпевакоў і сьпявачак і асалоду сыноў чалавечых — мноства жонак і наложніц. | |
Eccl | Bela | 2:9 | І ўзьвялічыўся я і ўзбагацеў над усімі, што жылі да мяне ў Ерусаліме; і мудрасьць мая засталася пры мне. | |
Eccl | Bela | 2:10 | І нічога, чаго вочы мае ні прагнулі, я ім не адмовіў; ад ніводнае радасьці сэрца майго ня ўхіліў, бо сэрца маё суцяшалася кожнаю працай маёю; і гэта было маёй доляй ва ўсіх маіх працах. | |
Eccl | Bela | 2:11 | І калі я зірнуў на ўсе дзеі мае, якія ўчыняў я сваімі рукамі, на працу, якую рабіў я: і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам, і ніякай карысьці пад сонцам. | |
Eccl | Bela | 2:12 | Пастанавіў я сабе пабачыць і мудрасьць, шаленства і дурасьць. Бо што зробіць пасьля цара чалавек звыш таго, што зроблена ўжо? | |
Eccl | Bela | 2:14 | У мудрага вочы яго — у галаве яго, а бязглузды ходзіць у цемры. І даведаўся я таксама, што аднолькавая спасьцігае ўсіх доля. | |
Eccl | Bela | 2:15 | І сказаў я ў сэрцы маім: "І мяне спасьцігне такая самая доля, як і дурнога: навошта ж я надта мудры зрабіўся?" І сказаў я ў сэрцы маім, што і гэта — марнасьць. | |
Eccl | Bela | 2:16 | Бо мудрага помніць ня будуць вечна, як і дурнога; у днях наступных забудзецца ўсё, і памірае мудры гэтаксама, як і бязглузды. | |
Eccl | Bela | 2:17 | І зьненавідзеў жыцьцё я: бо апрыкрылі мне ўсе ўчынкі, якія пад сонцам зьдзяйсьняюцца; бо ўсё — пустая марнасьць і пагоня за ветрам! | |
Eccl | Bela | 2:18 | І зьненавідзеў усю маю працу, якую рабіў я пад сонцам; бо мушу пакінуць яе чалавеку, які прыйдзе пасьля мяне. | |
Eccl | Bela | 2:19 | І хто ведае: мудры ён будзе альбо дурны? А валодаць ён будзе ўсёй працай маёю, якую рабіў я і ў якой паказаў сябе мудрым пад сонцам. І гэта — марнасьць! | |
Eccl | Bela | 2:20 | І спаняверыўся я і ўмаўляў маё сэрца адцурацца ад працы ўсяе, якую рабіў я пад сонцам: | |
Eccl | Bela | 2:21 | Бо бывае такі чалавек, які ў працы і мудры, і ўдзельны, і плённы, а павінен пакінуць усё чалавеку, які над тым не працаваў. І гэта — марнасьць і вялікае ліха! | |
Eccl | Bela | 2:22 | Бо што будзе мець чалавек ад працы сваёй і клопату сэрца свайго, якімі мазоліцца ён пад сонцам? | |
Eccl | Bela | 2:23 | Бо ўсе яго дні — пакуты, і праца ягоная — смутак; нават і ўночы сэрца яго спакою ня мае. І гэта — марнасьць! | |
Eccl | Bela | 2:24 | Няма чалавеку ўлады над тою даброцьцю, каб есьці і піць і каб душа мела радасьць ад працы ягонай. Я ўбачыў: і гэта — з рук Божых. | |
Chapter 3
Eccl | Bela | 3:11 | Усё Ён цудоўным зрабіў сваім часам і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца. | |
Eccl | Bela | 3:12 | Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць. | |
Eccl | Bela | 3:14 | Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго. | |
Eccl | Bela | 3:16 | Яшчэ я пад сонцам пабачыў: месца суду — а там беззаконьне; месца праўды — а там няпраўда | |
Eccl | Bela | 3:17 | І сказаў я ў сэрцы маім: "Судзіць будзе Бог праведнага і грэшнага; бо на кожную справу прызначаны час і на кожную дзею тваю". | |
Eccl | Bela | 3:18 | Сказаў я ў сэрцы маім сынам чалавечым, каб Бог іх выпрабаваў і каб убачылі яны, што самі ў сабе яны — жывёлы: | |
Eccl | Bela | 3:19 | бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін — доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё — марнасьць! | |
Eccl | Bela | 3:21 | Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю? | |
Chapter 4
Eccl | Bela | 4:1 | І прыгледзеўся зноў я, і ўгледзеў уціскі ўсялякія, што пад сонцам здараюцца: і вось сьлёзы прыгнечаных, а суцешніка ў іх няма; і ў руцэ ў прыгнятальнікаў іхніх — сіла, а суцешніка ў іх няма. | |
Eccl | Bela | 4:2 | І прызнаў я шчасьлівымі мёртвых, якія памерлі даўно, больш, чым жывых, што дагэтуль жывуць; | |
Eccl | Bela | 4:3 | а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца. | |
Eccl | Bela | 4:4 | І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта — марнасьць і пагоня за ветрам! | |
Eccl | Bela | 4:8 | самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. "На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?" І гэта — марнасьць і прапашчая справа! | |
Eccl | Bela | 4:10 | Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго. | |
Eccl | Bela | 4:12 | І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, ня скора парвецца. | |
Eccl | Bela | 4:15 | Бачыў я ўсіх жывых, што ходзяць пад сонцам, з гэтым другім юнком, які зойме месца таго. | |
Eccl | Bela | 4:16 | Ня было ліку ўсяму люду, які быў перад ім, хоць і наступныя радасьці ў ім ня мецьмуць. І гэта — марнасьць і пагоня за ветрам! | |
Chapter 5
Eccl | Bela | 5:1 | Ня будзь на язык надта борзды, і сэрца тваё хай ня будзе сьпяшацца сказаць перад Богам слова, таму што Бог на небе, а ты на зямлі! Таму слова тваё хай ашчаднае будзе. | |
Eccl | Bela | 5:3 | Калі даеш абяцаньне Богу, не замаруджвай выконваць яго, бо ня мае Ён упадабаньня да неразумных: што абяцаўся — зрабі. | |
Eccl | Bela | 5:5 | Не дазваляй тваім вуснам уводзіць у грэх тваё цела і не кажы перад анёлам Божым : "гэта — памылка!" Навошта табе, каб загневаўся Бог на слова тваё і зруйнаваў дзеі рук тваіх? | |
Eccl | Bela | 5:7 | Калі ты ўбачыш у якім-небудзь краі ўціскі беднаму і парушэньне суду і праўды, дык ня зьдзіўляйся з гэтага, бо за высокім назірае вышэйшы, а над імі яшчэ вышэйшы; | |
Eccl | Bela | 5:9 | Хто любіць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто любіць багацьце, ня мае карысьці зь яго. І гэта — марнасьць! | |
Eccl | Bela | 5:10 | Калі множыцца маёмасьць, множацца і тыя, што яго спажываюць; і якая карысьць яго ўласьнікам: хіба толькі сваімі вачмі сузіраць? | |
Eccl | Bela | 5:11 | Салодкі сон у таго, хто працуе, ці мала ён есьць, а ці многа; а сытасьць багатаму спаць не дае. | |
Eccl | Bela | 5:12 | Ёсьць нядоля балючая, якую я пад сонцам бачыў: багацьце, якое ўласьнік пільнуе на шкоду сабе. | |
Eccl | Bela | 5:13 | І гіне багацьце яго ад няшчасных выпадкаў: нарадзіў ён сына, а нічога няма ў руках у яго. | |
Eccl | Bela | 5:14 | Як выйшаў ён голы з улоньня маці сваёй, такі і адыдзе, якім прыйшоў, і нічога ня возьме ад працы сваёй, што мог бы панесьці ў руцэ сваёй. | |
Eccl | Bela | 5:15 | І гэта нядоля балючая: які ён прыйшоў, такі адыходзіць. Якая ж карысьць яму, што працаваў ён на вецер? | |
Eccl | Bela | 5:17 | Вось яно, што я добрага і прыемнага бачыў: есьці і піць і добрае бачыць ва ўсёй сваёй працы, якую ён робіць пад сонцам ва ўсе дні свайго веку, якія даў яму Бог; бо гэта — ягоная доля. | |
Eccl | Bela | 5:18 | І калі якому чалавеку Бог даў багацьце і маёмасьць, і даў яму ўладу іх спажываць і браць сваю частку ад працы сваёй, дык гэта — дар Божы. | |
Chapter 6
Eccl | Bela | 6:2 | Бог дае чалавеку багацьце, і маёмасьць, і славу, і душы ягонай ніякай нястачы няма ані ў чым, чаго зажадае; ды ня даў яму Бог карыстацца з таго, а чужы чалавек спажывае: гэта — марнасьць і ліхая нядоля! | |
Eccl | Bela | 6:3 | Калі б сотню людзей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і паможыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго, | |
Eccl | Bela | 6:6 | А той, хоць пражыў бы дзьве тысячы год і не насыціўся б дабром, ці ж не ў адно і тое месца ідзе? | |
Eccl | Bela | 6:8 | Якая ж перавага ў мудрага над неразумным, якая — у гаротніка, што ўмее хадзіць, над тымі, што жывуць? | |
Eccl | Bela | 6:9 | Лепей бачыць вачыма, чым душою блукаць. А гэта — таксама марнасьць і пагоня за ветрам! | |
Eccl | Bela | 6:10 | Што існуе, таму дадзена ўжо найменьне, і вядома, што гэта — чалавек і што ня можа ён прававацца з тымі, якія мацнейшыя за яго. | |
Chapter 7
Eccl | Bela | 7:2 | Лепей хадзіць у дом жалобы па мёртвым, чым у харомы банкету; бо такі ёсьць канец усякаму чалавеку, і жывы бярэ гэта да сэрца свайго. | |
Eccl | Bela | 7:6 | бо сьмех неразумных ёсьць тое, што й трэск сухога ядлоўцу пад горшчыкам. І гэта — марнасьць! | |
Eccl | Bela | 7:10 | Не кажы: "чаму гэта колісь было лепей, чым сёньня?"— не зь вялікага розуму ты папытаўся пра гэта. | |
Eccl | Bela | 7:12 | бо пад шатамі мудрасьці, як пад шатамі срэбра; а перавага пазнаньня ў тым, што мудрасьць жыцьцё зьберагае таму, хто яе мае. | |
Eccl | Bela | 7:14 | У добрыя дні карыстайся з дабротаў, а ў ліхія дні разважай: і тое і іншае стварыў Бог, каб ня мог чалавек нічога сказаць пасьля сябе. | |
Eccl | Bela | 7:15 | Нагледзеўся я ў дні марноты сваёй усялякага ўдосыць: справядлівы гіне ў сваёй справядлівасьці; бязбожны доўга жыве ў бязбожнасьці сваёй. | |
Eccl | Bela | 7:18 | Добра, калі трымацьмешся толькі аднога і не адымеш рукі ад другога; бо хто богабаязны, той пазьбегне ўсяго благога. | |
Eccl | Bela | 7:21 | таму не на ўсякае сказанае слова зважай, каб не пачуць табе, як твой раб цябе ганіць. | |
Eccl | Bela | 7:23 | Я ўсё гэта мудрасьцю выпрабаваў; я сказаў: "буду я мудры"; але мудрасьць далёка ад мяне. | |
Eccl | Bela | 7:25 | І паклаў я на сэрца помысел мой, каб дазнацца, дасьледаваць, і знайсьці мудрасьць і розум, і ўведаць бязбожнасьць дурноты, невуцтва і шаленства. | |
Eccl | Bela | 7:26 | І знайшоў я, што горш за сьмерць жанчына, таму што яна — сетка, і сэрца яе — пастка, рукі яе — кайданы; любасны Богу ўратуецца ад яе, а грэшніка схопіць яна. | |
Eccl | Bela | 7:28 | Чаго яшчэ шукала душа мая, і я не знайшоў? Мужчыну аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод іх усіх не знайшоў. | |
Chapter 8
Eccl | Bela | 8:1 | Хто ёсьць — як мудрэц, і хто разумее значэньне слова?— Мудрасьць прасьвятляе чалавеку аблічча яго, і суровасьць твару яго зьмяняецца. | |
Eccl | Bela | 8:3 | Не сьпяшайся ўхіляцца аблічча яго і не зацінайся ў слове благім; бо ён усё можа зрабіць, што захоча. | |
Eccl | Bela | 8:5 | Хто выконвае запаведзь, той не зазнае нічога ліхога. Сэрца мудрага ведае час і ўправу; | |
Eccl | Bela | 8:8 | Чалавек ня мае ўлады над духам, каб дух утрымаць, і няма ў яго ўлады над сьмертнай часінай, і няма збавеньня ў гэтым змаганьні, і не ўратуе бязбожнасьць бязбожніка. | |
Eccl | Bela | 8:9 | Усё гэта бачыў я і ў сэрца маё браў усякую справу, якая пад сонцам чыніцца. Бывае час, калі чалавек валадарыць над чалавекам на шкоду яму. | |
Eccl | Bela | 8:10 | Бачыў тады я, што хавалі бязбожных, і прыходзілі ў магілу , і адыходзілі далёка ад сьвятога месца, і забывалі ў горадзе іх, што жылі праведна. І гэта — марнасьць! | |
Eccl | Bela | 8:11 | Няскора ўчыняецца суд над благімі справамі; таму не баіцца сэрца сыноў чалавечых чыніць ліхату. | |
Eccl | Bela | 8:12 | Хоць сто разоў робіць грэшнік ліхое і зацінаецца ў тым, але ведаю я, што добра будзе богабаязным, якія перад абліччам Яго стаяць багавейна; | |
Eccl | Bela | 8:13 | а бязбожнаму добра ня будзе, і як цень, нядоўга стаяцьме той, хто перад Богам не багавейны. | |
Eccl | Bela | 8:14 | Ёсьць на зямлі і такая марнота: праведнага спасьцігне тое, чаго заслугоўваюць дзеі бязбожных, а з бязбожнымі чыніцца тое, чаго заслугоўваюць дзеі праведнікаў. І сказаў я: і гэта — марнасьць! | |
Eccl | Bela | 8:15 | І ўславіў я радасьць; бо няма лепшага чалавеку пад сонцам, як есьці, піць і радавацца; гэта ідзе зь ім у працы ў дні жыцьця яго, якія даў яму Бог пад сонцам. | |
Eccl | Bela | 8:16 | Калі паклаў я на сэрца помысел мой, каб мудрасьць спазнаць і пабачыць справы, што робяцца на зямлі і сярод якіх чалавек ані ўдзень, ані ўночы спачыну ня мае: | |
Chapter 9
Eccl | Bela | 9:1 | Усё гэта ў сэрца я ўзяў, каб дазнацца, што праведнікі і грэшнікі і іх учынкі — у Божай руцэ і што чалавек ні любові ні злосьці ня знае ва ўсім, што перад ім. | |
Eccl | Bela | 9:2 | Усяму і ўсім — адно: адна доля праведніку і бязбожнаму, добраму і ліхому , чыстаму і нячыстаму, таму, хто прыносіць ахвяры, і таму, хто ахвяр ня прыносіць; як дабрачыннаму, так і грэшнаму; як таму, хто прысягаецца, так і таму, хто цураецца клятвы. | |
Eccl | Bela | 9:3 | Вось гэта ёсьць ліха ва ўсім, што пад сонцам робіцца, што адна доля ўсім, і сэрца сыноў чалавечых напоўнена злом, і неразумнасьць у сэрцы ў іх, у жыцьці іхнім; а потым яны адыходзяць да мёртвых. | |
Eccl | Bela | 9:5 | Жывыя ведаюць, што памруць, а мёртвыя нічога ня ведаюць, і ўжо ім аддзякі няма, бо і памяць пра іх адышла ў забыцьцё, | |
Eccl | Bela | 9:6 | і любоў іх, і нянавісьць іх, і зайздрасьць іх ужо зьніклі, і няма болей учты ім вавекі ні ў чым, што пад сонцам робіцца. | |
Eccl | Bela | 9:7 | Дык вось , ідзі, з радасьцю еж твой хлеб, у радасьці сэрца пі віно тваё, калі будзе на справы твае добрая Божая воля. | |
Eccl | Bela | 9:9 | Радуйся жыцьцю з жонкай тваёю, якую кахаеш, ва ўсе часіны жыцьця твайго марнага, якое даў табе Бог пад сонцам на ўсе дні твайго марнага веку; бо гэта — доля твая ў жыцьці і ў працы тваёй, якую ты робіш пад сонцам. | |
Eccl | Bela | 9:10 | Усё, што можа зрабіць твая рука, па сіле рабі; бо ў магіле, у якую ты ляжаш, няма ні працы, ні разважаньня, ні ведаў, ні мудрасьці. | |
Eccl | Bela | 9:11 | І зноў я пабачыў пад сонцам, што ня ўвішным пасьпяховы бег дастаецца, не адважным — перамога, ня мудрым — хлеб, і не ў разумных — багацьце, і ня ўмельцам — прыхільнасьць, а ад часу й нагоды залежаць яны. | |
Eccl | Bela | 9:12 | Бо чалавек свайго часу ня знае. Як рыбы ловяцца ў згубную сетку, як птушкі ў сілах заблытваюцца, так сыны чалавечыя за час ліха хапаюцца, калі ён раптоўна находзіць на іх. | |
Eccl | Bela | 9:14 | горад невялікі, і людзей у ім небагата; падступіўся да яго вялікі цар, і атачыў яго шчыльна, і падрыхтаваў супроць яго аблогу; | |
Eccl | Bela | 9:15 | але знайшоўся ў ім мудры бядняк, і ён выратаваў мудрасьцю горад; але ж потым ніхто не згадаў таго бедака. | |
Eccl | Bela | 9:16 | І сказаў я: мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьць бедняка заняхайваецца, і словаў ягоных ня слухаюць. | |
Chapter 10
Eccl | Bela | 10:1 | Мёртвыя мухі псуюць і смуродзяць пахучую масьць міраварніцы, тое самае робіць малая дурнота шаноўнага чалавека зь яго мудрасьцю й гонарам. | |
Eccl | Bela | 10:4 | Калі ўспыхне начальніцкі гнеў на цябе, не пакідай свайго месца; бо рахманасьць даводзіць да дараваньня вялікіх правінаў. | |
Eccl | Bela | 10:9 | Хто зносіць каменьне, той можа сябе надсадзіць, і хто коле дровы, той мае пагрозу ад іх. | |
Eccl | Bela | 10:10 | Калі прытупляецца сякера і хтось ляза не навострыць, шмат намогі дадаць давядзецца; перавага плённае дзеі — мудрасьць. | |
Eccl | Bela | 10:14 | Дурны шмат чаго нагаворыць, хоць ня ведае чалавек, што будзе, і хто скажа яму, што пасьля яго станецца? | |
Eccl | Bela | 10:17 | Шчасьце табе, зямля, калі цар твой з высокага роду і ўладыкі твае ядуць у назначаны час, каб мацавацца, а не разьядацца! | |
Chapter 11
Eccl | Bela | 11:3 | Як напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю; і як паваліцца дрэва на поўдзень, на поўнач, так і ляжацьме, як яно ўпала. | |
Eccl | Bela | 11:5 | Як ня ведаеш ты дарогі вятроў і таго, як ствараюцца косьці ва ўлоньні ў цяжарнай, так ня можаш ты ведаць і дзеяў Бога, Які робіць усё. | |
Eccl | Bela | 11:6 | Раніцай сей насеньне тваё і ўвечары не давай адпачынку руцэ; бо ня ведаеш ты, ці тое, ці іншае дасьць большы плён альбо тое і іншае будзе аднолькава добра. | |
Eccl | Bela | 11:8 | Калі чалавек пражывае многа гадоў, хай весяліцца ўвесь час праз гады, і хай памятае пра цёмныя дні, якіх будзе шмат: усё, што будзе, і марнасьць! | |
Eccl | Bela | 11:9 | Весяліся, хлопча, у юнацтве тваім, і хай сэрца тваё вясёлае будзе ва ўсе дні маладосьці тваёй, і хадзі пуцявінамі сэрца твайго і сьветлым бачаньнем вачэй тваіх; толькі ведай, што за ўсё гэта Бог пакліча на суд. | |
Chapter 12
Eccl | Bela | 12:1 | І памятай Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйшлі цяжкія дні і гады не насталі, пра якія ты будзеш казаць: "няма мне ад іх асалоды!", | |
Eccl | Bela | 12:2 | пакуль не патухлі сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі і не насунуліся новыя хмары пасьля дажджу. | |
Eccl | Bela | 12:3 | У той дзень, калі задрыжаць тыя, што дом ацаляюць, і сагнуцца мужы сілы; і перастануць малоць тыя, што мелюць, бо няшмат ужо іх засталося; і зацьмяцца тыя, якія глядзяць у акно; | |
Eccl | Bela | 12:4 | і замыкацца будуць дзьверы на двор; калі аціхне гул жорнаў, і будзе ўставаць чалавек на пеўнеў крык, і замоўкнуць дочкі пяяньня; | |
Eccl | Bela | 12:5 | і вышыні іх будуць палохаць, і на дарозе жахі; і міндаль зацьвіце, іў траве зьнярухомее конік, і рассыплецца каперс,— бо адыходзіць чалавек у вечны свой дом, і гатовыя абступіць яго плакальшчыцы на дарозе;— | |
Eccl | Bela | 12:6 | пакуль не парваўся срэбраны ланцужок, і не разьбілася залатая чаша, і не разьбіўся збанок ля крыніцы, і не абвалілася кола над студняй. | |
Eccl | Bela | 12:9 | Акрамя таго, што Эклезіяст быў мудры, ён вучыў яшчэ народ ведам. Ён усё выпрабоўваў, дасьледаваў і склаў многа прытчаў. | |
Eccl | Bela | 12:11 | Словы мудрых — што іголкі, як убітыя цьвікі, і складальнікі іх — ад адзінага пастыра. | |
Eccl | Bela | 12:12 | А што звыш усяго гэтага, сыне мой, таго асьцерагайся: складаць многа кніг — канца ім ня будзе, і многа чытаць — стамляецца цела. | |
Eccl | Bela | 12:13 | Выслухаем сутнасьць усяго: бойся Бога і запаведзяў Ягоных трымайся, бо чалавеку ў гэтым — усё. | |