Chapter 1
Ezra | Bela | 1:1 | У першы год Кіра, цара Персідскага, дзеля выкананьня слова Гасподняга з вуснаў Ераміі, абудзіў Гасподзь дух Кіра, цара Персідскага; і ён загадаў абвясьціць па ўсім царстве сваім, словамі і пісьмова: | |
Ezra | Bela | 1:2 | так кажа Кір, цар Персідскі: усе царствы зямлі даў мне Гасподзь Бог нябесны, і Ён загадаў мне пабудаваць Яму дом у Ерусаліме, што ў Юдэі. | |
Ezra | Bela | 1:3 | Хто ёсьць з вас, з усяго народу Яго,— хай будзе Бог яго зь ім,— і хай ён ідзе ў Ерусалім, што ў Юдэі, і будуе дом Госпада Бога Ізраілевага, таго Бога, Які ў Ерусаліме. | |
Ezra | Bela | 1:4 | А ўсе, што засталіся ва ўсіх месцах, дзе б той ні жыў, хай дапамогуць яму жыхары месца таго срэбрам і золатам і іншай маёмасьцю, і быдлам, з дабрахотным дараваньнем на дом Божы, што ў Ерусаліме. | |
Ezra | Bela | 1:5 | І падняліся ўзначальнікі пакаленьняў Юдавых і Веньямінавых, і сьвятары і лявіты, кожны, у кім абудзіў Бог дух ягоны, каб пайсьці будаваць дом Гасподні, які ў Ерусаліме. | |
Ezra | Bela | 1:6 | І ўсе суседзі іхнія дапамагалі ім срэбным посудам, і золатам, інашай маёмасьцю і быдлам, і дарагімі рэчамі, звыш усякага дабрахотнага дараваньня на храм. | |
Ezra | Bela | 1:7 | І цар Кір вынес посуд дома Гасподняга, які Навухаданосар узяў у Ерусаліме і паклаў у доме бога свайго,— | |
Ezra | Bela | 1:8 | і вынес яго Кір, цар Персідскі, рукою Мітрэдата скарбоўца, а ён, палічыўшы, здаў іх Шэшбацару, князю Юдаваму. | |
Ezra | Bela | 1:9 | І вось лік яго: місак залатых трыццаць, місак срэбраных тысяча, нажоў дваццаць дзевяць, | |
Ezra | Bela | 1:10 | чараў залатых трыццаць, чараў срэбраных двайных чатырыста дзесяць, іншага посуду тысяча: | |
Chapter 2
Ezra | Bela | 2:1 | Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад,— | |
Ezra | Bela | 2:2 | якія прыйшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Сараем, Рээлаем, Мардахэем, Білшанам, Місфарам, Бігваем, Рэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага: | |
Ezra | Bela | 2:42 | сыноў брамнікаў: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая,— усяго сто трыццаць дзевяць. | |
Ezra | Bela | 2:59 | І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё — ці зь Ізраіля яны: | |
Ezra | Bela | 2:61 | І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім. | |
Ezra | Bela | 2:62 | Яны шукалі свайго запісу радавода, і не знайшлося яго, а таму выключаны са сьвятарства. | |
Ezra | Bela | 2:63 | І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам. | |
Ezra | Bela | 2:65 | акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце. | |
Ezra | Bela | 2:68 | З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным. | |
Ezra | Bela | 2:69 | Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак. | |
Chapter 3
Ezra | Bela | 3:1 | Калі настаў сёмы месяц, і сыны Ізраілевыя ўжо былі ў гарадах, тады сабраўся народ, як адзін чалавек у Ерусаліме. | |
Ezra | Bela | 3:2 | І ўстаў Ісус, сын Ёсэдэкаў, і браты ягоныя, сьвятары і Зарававэль, сын Салатыілаў, і браты ягоныя і спарудзілі яны ахвярнік Богу Ізраілеваму, каб прыносіць на ім цэласпаленьні, як напісана ў законе Майсея, чалавека Божага. | |
Ezra | Bela | 3:3 | І паставілі ахвярнік на падмурку ягоным, бо яны былі ў страху ад іншаземных народаў; і пачалі прыносіць на ім цэласпаленьні Госпаду, цэласпаленьні ранішнія і вечаровыя. | |
Ezra | Bela | 3:4 | І ўчынілі сьвята кучак, як напісана, са штодзённым цэласпаленьнем у пэўным ліку, паводле статуту кожнага дня. | |
Ezra | Bela | 3:5 | І пасьля таго ўчынялі цэласпаленьне пастаяннае, і на новы месяц і ва ўсе сьвяты, прысьвечаныя Госпаду, і дабравольнае прынашэньне Госпаду ад кожнага рупліўца. | |
Ezra | Bela | 3:6 | Зь першага ж дня сёмага месяца пачалі прыносіць цэласпаленьні Госпаду. А храму Гасподняму яшчэ ня быў пакладзены падмурак. | |
Ezra | Bela | 3:7 | І пачалі выдаваць срэбра каменячосам і цесьлярам, і ежу і пітво і алей Сіданянам і Тыранам, каб яны дастаўлялі кедровую драўніну зь Лівана па моры ў Яфу, з дазволу ім Кіра, цара Персідскага. | |
Ezra | Bela | 3:8 | На другі год пасьля прыходу свайго да дома Божага ў Ерусалім, на дугім месяцы Зарававэль, сын Салатыілаў, і Ісус, сын Ёсэдэкаў, і астатнія браты іхнія, сьвятары і лявіты, і ўсе прыйшлыя з палону ў Ерусалім паклалі пачатак і паставілі лявітаў ад дваццаці гадоў і вышэй дзеля нагляду за працаю пры доме Гасподнім. | |
Ezra | Bela | 3:9 | І ўсталі Ісус, сыны ягоныя і браты ягоныя, Кадмііл і сыны ягоныя, сыны Юды, як адзін дзеля нагладу за майстрамі працы ў доме Божым, а таксама сыны Хэнадада, сыны іхнія і браты іхнія лявіты. | |
Ezra | Bela | 3:10 | Калі будаўнікі паклалі аснову храму Гасподняму, тады паставілі сьвятароў у вопратцы іхняй з трубамі і лявітаў, сыноў Асафавых, з кімваламі, каб славіць Госпада па статуце Давіда, цара Ізраілевага. | |
Ezra | Bela | 3:11 | І пачалі яны папераменна сьпяваць "хвалеце" і "слаўце Госпада", "бо — добры, бо вечная міласьць яго да Ізраіля". І ўвесь народ усклікаў громападобна, славячы Госпада за тое, што пакладзена аснова дома Гасподняга. | |
Ezra | Bela | 3:12 | Зрэшты многія сьвятары і лявіты і ўзначальнікі пакаленьняў, старцы, якія бачылі ранейшы храм, пры закладцы гэтага храма на вачах у іх, плакалі гучна, а многія і ўсклікалі ад радасьці громападобна. | |
Chapter 4
Ezra | Bela | 4:1 | І пачулі ворагі Юды і Веньяміна, што вяртанцы з палону будуюць храм Госпаду Богу Ізраілеваму; | |
Ezra | Bela | 4:2 | і прыйшлі яны да Зарававэля і да ўзначальнікаў пакаленьняў і сказалі ім: будзем і мы будаваць з вамі, бо мы, як і вы, прыходзім да Бога вашага, і Яму прыносім ахвяры ад дзён Асардана, цара Сірыйскага, які перавёў нас сюды. | |
Ezra | Bela | 4:3 | І сказаў ім Зарававэль і Ісус і астатнія ўзначальнікі пакаленьняў Ізраільскіх: не будаваць вам разам з намі дом нашаму Богу; мы адны будзем будаваць дом Госпаду Богу Ізраілеваму, як загадаў нам цар Кір, цар Персідскі. | |
Ezra | Bela | 4:4 | І пачаў народ зямлі той паслабляць рукі народу Юдэйскага і перашкаджаць яму ў будаўніцтве; | |
Ezra | Bela | 4:5 | і падкупалі супроць іх радцаў, каб разбурыць пачынаньне іхняе, ва ўсе дні Кіра, цара Персідскага, і да цараваньня Дарыя, цара Персідскага. | |
Ezra | Bela | 4:6 | А ў цараваньне Ахашвероша, на пачатку цараваньня яго, напісалі абвінавачаньне на жыхароў Юдэі і Ерусаліма. | |
Ezra | Bela | 4:7 | І ў дні Артаксэркса пісалі Бішлам, Мітрэдат, Табээл і іншыя таварышы іхнія да Артаксэркса, цара Персідскага. А пісьмо было напісана літарамі Сірыйскімі і на Сірыйскай мове. | |
Ezra | Bela | 4:8 | Рэхум радца і Шымшай пісец пісалі адно пісьмо супроць Ерусаліма да цара Артаксэркса такое: | |
Ezra | Bela | 4:9 | "Тады вось. Рэхум радца і Шымшай пісец і астатнія таварышы іхнія,— Дынэі і Афарсатхэі, Тарпэлэі, Апарсы, Арэх'яне, Вавілоняне, Сусанцы, Дагі, Эламіцяне | |
Ezra | Bela | 4:10 | і іншыя народы, якіх перасяліў Аснафар вялікі і славуты і пасяліў у гарадах Самарыйскіх і ў іншых гарадах за ракою, і астатняе. | |
Ezra | Bela | 4:11 | І вось сьпіс зь пісьма, якое паслалі яму, цару Артаксэрксу — рабы твае, людзі за ракою, і іншае. | |
Ezra | Bela | 4:12 | Хай будзе вядома цару, што Юдэі, якія выйшлі ад цябе, прыйшлі да нас у Ерусалім, будуюць мяцежны і нягодны горад, і сьцены робяць, і падмуркі іх ужо паладзілі. | |
Ezra | Bela | 4:13 | Хай жа будзе вядома цару, што калі гэты горад будзе пабудаваны і сьцены адноўлены, дык ні падатку, ні налогу, ні мыты ня будуць даваць, і царскай скарбніцы будзе зроблена шкода. | |
Ezra | Bela | 4:14 | Як што мы ямо соль ад палаца царскага, і шкоды цару ня можам бачыць, таму мы пасылаем данясеньне цару: | |
Ezra | Bela | 4:15 | хай пашукаюць у памятнай кнізе бацькоў тваіх,— і знойдзеш у кнізе памятнай, і дведаешся, што горад гэты — горад мяцежны і шкодны царам і абласьцям, і што адпады бывалі ў ім здавён, за што горад гэты і спустошаны. | |
Ezra | Bela | 4:16 | Таму мы паведамляем цару, што калі горад гэты будзе дабудаваны і сьцены яго дароблены, дык пасьля гэтага ня будзе ў цябе валоданьня за ракою. | |
Ezra | Bela | 4:17 | Цар паслаў адказ Рэхуму радцу і Шымшаю пісцу і іншым таварышам іхнім, якія жывуць у Самарыі і іншых гарадах зарэцкіх: Мір... і іншае. | |
Ezra | Bela | 4:19 | і ад мяне дадзены загад,— і шукалі, і знайшлі, што горад гэты здаўна паўставаў супроць цароў, і ўчыняліся ў ім мяцяжы і хваляваньні, | |
Ezra | Bela | 4:20 | і што былі ў Ерусаліме цары магутныя, і якія валодалі ўсім зарэччам, і ім давалі падаткі, налогі і мыту. | |
Ezra | Bela | 4:21 | Дык вось, дайце загад, каб людзі гэтыя перасталі працаваць, і горад гэты не будаваўся, пакуль ад мяне ня будзе дадзены загад. | |
Ezra | Bela | 4:22 | І будзьце асьцярожныя, каб не зрабіць у гэтым недагляду. Навошта дазваляць памнажэньне шкоднага на страту царам?" | |
Ezra | Bela | 4:23 | Як толькі гэта пісьмо цара Артаксэркса было прачытана перад Рэхумам і Шымшаем пісцом і таварышамі іхнімі, яны адразу пайшлі ў Ерусалім да Юдэяў, і моцнай узброенай рукою спынілі працу іхнюю. | |
Chapter 5
Ezra | Bela | 5:1 | Але прарок Агей і прарок Захар, сын Ады, казалі Юдэям, якія ў Юдэі і Ерусаліме, прарочыя казані у імя Бога Ізраілева. | |
Ezra | Bela | 5:2 | Тады ўсталі Зарававэль, сын Салатыілаў, і Ісус, сын Ёсэдэкаў, і пачалі будаваць дом Божы ў Ерусаліме, і зь імі прарокі Божыя, якія падмацоўвалі іх. | |
Ezra | Bela | 5:3 | У той час прыйшоў да іх Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, Шэтар-Бознай і таварышы іхнія, і так сказалі ім: хто вам дазволіў будаваць дом гэты і дарабляць сьцены гэтыя? | |
Ezra | Bela | 5:5 | Але вока Богава было над старэйшынамі Юдэйскімі, і тыя не забаранялі ім, пакуль справу не адправілі Дарыю і пакуль ня прыйшло рашэньне па гэтай справе. | |
Ezra | Bela | 5:6 | Вось зьмест пісьма, якое паслаў Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, і Шэтар-Бознай з таварышамі сваімі — Афарсахэямі, якія за ракою, цару Дарыю. | |
Ezra | Bela | 5:8 | Хай будзе вядома цару, што мы хадзілі ў Юдэйскую вобласьць да дома Бога вялікага; і будуецца ён зь вялікіх камянёў, і драўніна ўкладваецца ў сьцены, і праца гэтая робіцца борзда і з посьпехам ідзе ў руках іхніх. | |
Ezra | Bela | 5:9 | Тады мы спыталіся ў старэйшынаў тых і так сказалі ім: хто дазволіў вам будаваць дом гэты і сьцены гэтыя дарабляць? | |
Ezra | Bela | 5:10 | І звыш таго пра імёны іхнія мы спыталіся ў іх, каб уведаміць цябе і напісаць імёны тых людзей, якія галоўныя ў іх. | |
Ezra | Bela | 5:11 | І яны адказалі нам такімі словамі: мы рабы Бога неба і зямлі і будуем дом, які быў пабудаваны за шмат гадоў раней гэтага,— і вялікі цар у Ізраіля будаваў яго і давяршыў яго. | |
Ezra | Bela | 5:12 | А калі бацькі нашыя прагнявілі Бога нябеснага, Ён аддаў іх у руку Навухаданосара, цара Вавілонскага, Халдэяніна, і дом гэты Ён разбурыў, і народ перасяліў у Вавілон. | |
Ezra | Bela | 5:13 | Але ў першы год Кіра, цара Вавілонскага, цар Кір даў дазвол пабудаваць гэты дом Божы; | |
Ezra | Bela | 5:14 | ды і посуд дома Божага, залаты і срэбраны, які Навухаданосар вынес з храма Ерусалімскага і занёс у храм Вавілонскі,— вынес Кір цар з храма Вавілонскага і аддаў яго паіменна Шэшбацару, якога ён назначыў начальнікам вобласьці, | |
Ezra | Bela | 5:15 | і сказаў яму: вазьмі гэты посуд, ідзі і занясі яго ў храм Ерусалімскі, і хай дом Божы будуецца на сваім месцы. | |
Ezra | Bela | 5:16 | Тады Шэшбацар той прыйшоў, заклаў падмурак дома Божага ў Ерусаліме; і з таго часу дагэтуль ён будуецца, і яшчэ не закончаны. | |
Chapter 6
Ezra | Bela | 6:2 | І знойдзены ў Экбатане ў палацы, які ў вобласьці Мідыі, адзін сьвітак, і ў ім напісана так: "Для памяці: | |
Ezra | Bela | 6:3 | у першы год цара Кіра, цар Кір даў загад пра дом Божы ў Ерусаліме: хай будуецца дом на тым месцы, дзе прыносяць ахвяры, і хай будзе пакладзены моцны падмурак пад яго; вышыня яго ў шэсьцьдзясят локцяў, шырыня яго ў шэсьцьдзясят локцяў; | |
Ezra | Bela | 6:4 | радоў з камянёў вялікіх тры, і рад з драўніны адзін; а выдаткі хай выдаюцца з царскага дома. | |
Ezra | Bela | 6:5 | Ды і посуд дома Божага, залаты і срэбны, які Навухаданосар вынес з храма Ерусалімскага і занёс у Вавілон, хай вернецца і пойдзе ў храм Ерусалімскі, на месца сваё: і зьмешчаны будзе ў доме Божым. | |
Ezra | Bela | 6:6 | Дык вось, Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, і Шэтар-Бознай, з таварышамі вашымі Афарсахэямі, якія за ракою,— сыдзеце адтуль. | |
Ezra | Bela | 6:7 | Ня спыняйце працы пры гэтым доме Божым; хай Юдэйскі начальнік вобласьці і Юдэйскія старэйшыны будуюць гэты дом Божы на месцы яго. | |
Ezra | Bela | 6:8 | І ад мяне даецца загад пра тое, чым вы павінны садзейнічаць старэйшынам тым Юдэйскім у пабудове таго дома Божага, і: з маёмасьці царскай — з зарэцкіх падаткаў— без адкладу бярэце і давайце тым людзям, каб праца ня спынялася; | |
Ezra | Bela | 6:9 | і колькі трэба — хай тое цялят, альбо авечак і ягнят, на цэласпаленьні Богу нябеснаму, таксама пшаніцы, солі, віна і алею, як скажуць сьвятары Ерусалімскія, хай выдаецца ім дзень у дзень без затрымкі, | |
Ezra | Bela | 6:10 | каб яны прыносілі ахвяру прыемную Богу неябеснаму і маліліся за жыцьцё цара і сыноў ягоных. | |
Ezra | Bela | 6:11 | А мною даецца загад, што калі які-небудзь чалавек зьменіць гэта вызначэньне, дык будзе вынята бервяно з дома ягонага і будзе падняты ён і прыбіты да яго, а дом яго за тое будзе ператвораны ў руіны. | |
Ezra | Bela | 6:12 | І Бог, імя Якога там жыве, хай скіне любога цара, які працягнуў бы руку сваю, каб зьмяніць гэта на шкоду гэтаму дому Божаму ў Ерусаліме. Я, Дарый, даў гэты загад: хай выконваецца ён дакладна." | |
Ezra | Bela | 6:13 | Тады Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, Шэтар-Бознай і таварышы іхнія,— як загадаў цар Дарый, так дакладна і рабілі. | |
Ezra | Bela | 6:14 | І старэйшыны Юдэйскія будавалі з посьпехам, паводле прароцтва Агея прарока і Захара, сына Ады. І пабудавалі і закончылі, па волі Бога Ізраілевага і па волі Кіра і Дарыя і Артаксэркса, цароў Персідскіх. | |
Ezra | Bela | 6:15 | І закончаны дом гэты да трэцяга дня месяца Адара, на шостым годзе валадараньня цара Дарыя. | |
Ezra | Bela | 6:16 | І ўчынілі сыны Ізраілевыя, сьвятары і лявіты і іншыя, што вярнуліся з палону, асьвячэньне гэтага дома Божага з радасьцю. | |
Ezra | Bela | 6:17 | І прынесьлі пры асьвячэньні гэтага дома Божага: сто валоў, дзьвесьце бараноў, чатырыста ягнят і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх за ўсяго Ізраіля, па колькасьці плямёнаў Ізраілевых. | |
Ezra | Bela | 6:18 | І паставілі сьвятароў па аддзяленьнях іхніх, і лявітаў па чэргах іхніх на службу Божую ў Ерусаліме, як прадпісана ў кнізе Майсея. | |
Ezra | Bela | 6:20 | бо ачысьціліся сьвятары і лявіты,— усе яны, як адзін, чыстыя; і закалолі ягнят пасхальных дзеля ўсіх, што вярнуліся з палону, дзеля братоў сваіх сьвятароў і дзеля сябе. | |
Ezra | Bela | 6:21 | І елі сыны Ізраілевыя, якія вярнуліся зь перасяленьня, і ўсе, што аддзяліліся да іх ад нячыстасьці народаў зямлі, каб прыйсьці да Госпада Бога Ізраілевага. | |
Chapter 7
Ezra | Bela | 7:1 | Пасьля гэтых падзей, падчас валадараньня Артаксэркса, цара Персідскага, Эздра, сын Сэраі, сын Азарыі, сын Хэлкіі, | |
Ezra | Bela | 7:6 | гэты Эздра выйшаў з Вавілона. Ён быў кніжнік, які ведаў закон Майсееў, які даў Гасподзь Бог Ізраілеў. І даў яму цар усё паводле жаданьня ягонага, бо рука Госпада Бога ягонага была над ім. | |
Ezra | Bela | 7:7 | Зь ім пайшлі ў Ерусалім і некаторыя сыны Ізраілевыя і сьвятары і лявіты, і сьпевакі і брамнікі і нэтынэі на сёмым годзе цара Артаксэркса | |
Ezra | Bela | 7:9 | Бо ў першы дзень першага месяца быў пачатак выхаду з Вавілона, і ў першы дзень пятнаццатага месяца ён прыйшоў у Ерусалім, бо дабрадзейная рука Бога ягонага была над ім, | |
Ezra | Bela | 7:10 | бо Эздра прыхіліў сэрца сваё да таго, каб вывучаць закон Гасподні і выконваць яго, і вучыць у Ізраіле закону і праўдзе. | |
Ezra | Bela | 7:11 | І вось зьмест пісьма, якое даў цар Артаксэркс Эздру сьвятару, кніжніку, які вучыў словам запаведзяў Госпада і законаў Яго ў Ізраіле: | |
Ezra | Bela | 7:12 | Артаксэркс, цар цароў, Эздру сьвятару, выкладчыку закона Бога нябеснага дасканаламу і іншае. | |
Ezra | Bela | 7:13 | Мною дадзены загад, каб у царстве маім кожны з народу Ізраілевага і сьвятароў яго і лявітаў, хто жадае ісьці ў Ерусалім, ішоў з табою. | |
Ezra | Bela | 7:14 | Як што ты пасылаешся ад цара і сямі радцаў ягоных, каб агледзець Юдэю і Ерусалім па Бога твайго законе, што ў тваёй руцэ, | |
Ezra | Bela | 7:15 | і каб даставіць срэбра і золата, якое цар і радцы ягоныя ахвяравалі Богу Ізраілеваму, жытло Якога ў Ерусаліме, | |
Ezra | Bela | 7:16 | і ўсё срэбра і золата, якое ты зьбярэш ва ўсёй вобласьці Вавілонскай, разам з дабрахотнымі дарамі ад народу і сьвятароў, якія заахвяруюць яны на дом Бога свайго, што ў Ерусаліме; | |
Ezra | Bela | 7:17 | таму не адкладваючы купі на гэтыя грошы валоў, бараноў, і ягнят, і хлебных прынашэньняў да іх і выліваньняў для іх, і прынясі іх на ахвярнік дома Бога вашага ў Ерусаліме. | |
Ezra | Bela | 7:18 | І што ты і браты твае за добрае мецьмеце зрабіць з астатняга срэбра і золата, тое па волі Бога вашага рабеце. | |
Ezra | Bela | 7:19 | І посуд, які дадзены табе дзеля службы ў доме Бога твайго, пастаў перад Богам Ерусалімскім. | |
Ezra | Bela | 7:20 | І іншае патрэбнае для дома Бога твайго, што ты прызнаеш патрэбным, давай з дома царскіх скарбаў. | |
Ezra | Bela | 7:21 | І ад мяне, цара Артаксэркса, робіцца загад усім скарбоўцам, якія за ракою: усё, чаго запатрабуе ад вас Эздра сьвятар, настаўнік закона Бога нябеснага, не адкладваючы давайце: | |
Ezra | Bela | 7:22 | срэбра да ста талантаў, і пшаніцы да ста кораў, і віна да ста батаў, і да ста ж батаў алею, а солі не абмяжоўваючы. | |
Ezra | Bela | 7:23 | Усё, што загадана Богам нябесным, павінна рабіцца рупліва для дома Бога нябеснага, каб ня было гневу Яго на царства, цара і сыноў ягоных. | |
Ezra | Bela | 7:24 | І даём вам знак, каб ні на кога зь сьвятароў альбо лявітаў, сьпевакоў, брамнікаў, нэтынэяў і служак пры гэтым доме Божым, не накладваць ні падатку, ні налогу, ні мыты. | |
Ezra | Bela | 7:25 | А ты, Эздра, па мудрасьці Бога твайго, якая ў руцэ тваёй, пастаў правіцеляў і судзьдзяў, каб яны судзілі ўвесь народ за ракою, — усіх, хто ведае законы Бога твайго; а хто ня ведае, тых вучэце. | |
Ezra | Bela | 7:26 | А хто ня будзе выконваць закон Бога твайго і закон цара, над тым неадкладна хай учыняюць суд, ці тое на сьмерць, ці тое на выгнаньне, альбо на грашовую пеню, альбо на ўвязьненьне ў цямніцы". | |
Ezra | Bela | 7:27 | Дабраславёны Гасподзь, Бог бацькоў нашых, які ўвёў у сэрца цара — упрыгожыць дом Гасподні, які ў Ерусаліме, | |
Chapter 8
Ezra | Bela | 8:1 | І вось узначальнікі пакаленьняў і радаводы тых, якія выйшлі са мною з Вавілона, падчас валадараньня цара Артаксэркса: | |
Ezra | Bela | 8:3 | з сыноў Шэханіі, з сыноў Пароша Захар і зь ім па сьпісе радаводным сто пяцьдзесят чалавек мужчынскага полу; | |
Ezra | Bela | 8:4 | з сыноў Пахат-Маахва Элегаэнай, сын Захара, і зьім дзьвесьце чалавек мужчынскага полу; | |
Ezra | Bela | 8:9 | з сыноў Ёава Авадыя, сын Ехіэлаў, і зь ім дзьвесьце васемнаццаць чалавек мужчынскага полу; | |
Ezra | Bela | 8:13 | з сыноў Аданікама апошнія, і вось іх імёны: Эліфэлет, Еэль і Шэмая, і зь імі шэсьцьдзясят чалавек мужчынскага полу; | |
Ezra | Bela | 8:15 | Я сабраў іх каля ракі, якая ўпадае ў Агаву, і мы прастаялі там тры дні, і калі я агледзеў народ і сьвятароў, дык з сыноў Лявіі нікога там не знайшоў. | |
Ezra | Bela | 8:16 | І паслаў я паклікаць Эліезэра, Арыэла, Шэмаю і Элнатана, і Ярыва і Элнатана, і Натана і Захара і Мэшулама — галоўных і Ёярыва і Элнатана — вучоных, | |
Ezra | Bela | 8:17 | і даў ім даручэньне да Ідо, галоўнага ў мясцовасьці Касіфе, і ўклаў ім у вусны, што казаць Ідо і братам ягоным, нэтынэям у мясцовасьці Касіфе, каб яны прывялі да нас служак для дома Бога нашага. | |
Ezra | Bela | 8:18 | І прывялі яны да нас, бо дабрадзейная рука Бога нашага была над намі, чалавека разумнага з сыноў Махлія, сына Лявіінага, сына Ізраілевага, менавіта ж Шэрэвію, і сыноў яго і братоў яго, васемнаццаць чалавек; | |
Ezra | Bela | 8:20 | і з нэтынэяў, якіх даў Давід і князі ягоныя на прыслугу лявітам, дзьвесьце дваццаць нэтынэяў; усе яны названы паіменна. | |
Ezra | Bela | 8:21 | І абвясьціў я там пост каля ракі Агавы, каб упакорыцца нам перад абліччам Бога нашага, прасіць у Яго пасьпяховай дарогі сабе і дзецям нашым і ўсёй маёмасьці нашай, | |
Ezra | Bela | 8:22 | бо мне сорамна было прасіць у цара войска і коньнікаў на ахову нашую ад ворага па дарозе, бо мы, гаворачы з царом, сказалі: рука Бога нашага ўсім, хто прыходзіць да Яго,— дабрадзейная, а ўсім, хто пакідае Яго,— магутнасьць Ягоная і гнеў Ягоны! | |
Ezra | Bela | 8:24 | І я аддзяліў з начальнікаў над сьвятарамі дванаццаць чалавек; Шэрэвію, Хашавію і зь імі дзесяць з братоў іхніх; | |
Ezra | Bela | 8:25 | і аддаў ім вагою срэбра, золата і посуд, — усё ахвяраванае на дом Бога нашага, што ахвяравалі цар і радцы ягоныя і князі ягоныя, і ўсе Ізраільцяне, якія там былі. | |
Ezra | Bela | 8:26 | І аддаў на рукі ім вагою: срэбра — шэсьцьсот пяцьдзесят талантаў, і срэбнага посуду — на сто талантаў, золата — сто талантаў, | |
Ezra | Bela | 8:27 | і чараў залатых — дваццаць, і тысячу драхмаў, і дзьве пасудзіны з найлепшай бліскучай медзі, якая цэніцца як золата. | |
Ezra | Bela | 8:28 | І сказаў я ім: вы — сьвятыня Госпаду, і посуд — сьвятыня, і срэбра і золата — дабрахотнае дараваньне Госпаду Богу бацькоў вашых. | |
Ezra | Bela | 8:29 | Будзьце ж пільныя і зьберажэце гэта, пакуль вагою не здадзіце начальнікам над сьвятарамі і лявітамі і ўзначальнікам пакаленьняў Ізраілевых у Ерусаліме, у сховішча пры доме Гасподнім. | |
Ezra | Bela | 8:30 | І прынялі сьвятары і лявіты ўзважанае срэбра і золата і посуд, каб аднесьці ў Ерусалім, у дом Бога нашага. | |
Ezra | Bela | 8:31 | І выправіліся мы ад ракі Агавы на дванаццатым дні першага месяца, каб ісьці ў Ерусалім; і рука Бога нашага была над намі, і выратавала нас ад рукі ворага і ад тых, хто падпільноўваў нас па дарозе. | |
Ezra | Bela | 8:33 | На чацьвёрты дзень мы здалі вагою срэбра і золата і посуд у дом Бога нашага, на рукі Мэрэмоту, сыну Урыі, сьвятару, і зь ім Элеазару, сыну Фінээсаву, і зь ім Ёзаваду, сыну Ісусаваму, і Наадыі, сыну Вінуя, лявітам," | |
Ezra | Bela | 8:35 | Перасяленцы, якія прыйшлі з палону, прынесьлі на цэласпаленьне Богу Ізраілеваму дванаццаць цялят за ўсяго Ізраіля, дзевяноста шэсьць бараноў, семдзесят сем ягнят і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх: усё гэта на цэласпаленьне Госпаду. | |
Chapter 9
Ezra | Bela | 9:1 | Пасьля заканчэньня гэтага, падышлі да мяне начальнікі і сказалі: народ Ізраілеў і сьвятары і лявіты не аддзяліліся ад народаў іншапляменных зь мярзотамі іхнімі, ад Хананэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Евусэяў, Аманіцян, Маавіцян, Егіпцян і Амарэяў, | |
Ezra | Bela | 9:2 | бо ўзялі дочак іхніх за сябе і за сыноў сваіх, і зьмяшалася семя сьвятое з народамі іншапляменнымі, і прытым рука самых знакамітых і галоўных была ў гэтым беззаконьні першаю. | |
Ezra | Bela | 9:3 | Пачуўшы гэта слова, я падраў споднюю і верхнюю вопратку маю і рваў валасы на галаве маёй і на барадзе маёй, і сядзеў засмучаны. | |
Ezra | Bela | 9:4 | Тады сабраліся да мяне ўсе, якія збаяліся слоў Бога Ізраілевага з прычыны злачынства перасяленцаў, і я сядзеў у смутку да вячаровай ахвяры. | |
Ezra | Bela | 9:5 | А ў час вечаровай ахвяры я ўстаў зь месца бедаваньня майго, і ў разадранай сподняй і верхняй вопратцы ўпаў на калені мае і працягнуў рукі мае да Госпада Бога майго | |
Ezra | Bela | 9:6 | і сказаў: Божа мой! саромеюся і баюся падняць твар мой да Цябе, Божа мой, бо беззаконьні нашыя сталі вышэй галавы, і віна нашая ўзрасла да нябёсаў. | |
Ezra | Bela | 9:7 | Зь дзён бацькоў нашых мы ў вялікай віне да сёньня, і за беззаконьні нашыя аддадзеныя былі мы, цары нашыя, сьвятары нашыя, у рукі цароў іншаземных, пад меч, у палон і на разрабаваньне і на пасаромленьне, як гэта і цяпер. | |
Ezra | Bela | 9:8 | І вось, праз невялікі час, даравана нам памілаваньне ад Госпада Бога нашага, і Ён пакінуў у нас некалькі ацалелых і даў нам умацавацца на месцы сьвятыні Ягонай, і прасьвятліў вочы нашыя Бог наш, і даў нам ажыць крыху ў рабстве нашым. | |
Ezra | Bela | 9:9 | Мы — рабы, але і ў рабстве нашым не пакінуў нас Бог наш. І схіліў Ён да нас міласьць цароў Персідскіх, каб яны далі нам ажыць, пабудаваць дом Бога нашага і аднавіць яго з руінаў ягоных, і далі нам аслону ў Юдэі і ў Ерусаліме . | |
Ezra | Bela | 9:10 | І цяпер, што скажам мы, Божа наш, пасьля гэтага? Бо мы адступіліся ад запаведзяў Тваіх, | |
Ezra | Bela | 9:11 | якія наказаў Ты праз рабоў Тваіх прарокаў, кажучы: зямля, у якую ідзяце вы, каб авалодаць ёю, зямля нячыстая, яна апаганена нячыстасьцю іншаплямененых народаў, іх мярзотамі, якімі яны напоўнілі яе ад краю да краю ў паганьбеньнях сваіх. | |
Ezra | Bela | 9:12 | Дык вось, дочак вашых не выдавайце за сыноў іхніх, і дочак іхніх не бярэце за сыноў вашых, і ня шукайце міру іхняга і дабра іхняга вавек, каб умацавацца вам і карміцца дабротамі зямлі той і перадаць яе ў спадчыну сынам вашым навечна. | |
Ezra | Bela | 9:13 | І пасьля ўсяго, што спасьцігла нас за благія ўчынкі нашыя і за вялікую віну нашую — бо Ты, Божа наш, пашкадаваў нас не па меры беззаконьня нашага і даў нам такое збавеньне. | |
Ezra | Bela | 9:14 | Няўжо мы зноў будзем парушаць запаведзі Твае і ўступаць у радство з гэтымі агіднымі народамі? Ці не прагневаешся Ты на нас нават да вынішчэньня нас, так што ня будзе ацалелых і ня будзе выратаваньня? | |
Chapter 10
Ezra | Bela | 10:1 | Калі Эздра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад домам Божым, сышоўся да яго вялікі збор Ізраільцян, мужчын і жанчын і дзяцей, бо і народ моцна плакаў. | |
Ezra | Bela | 10:2 | І адказваў Шэханія, сын Ехііла з сыноў Эламавых, і сказаў Эздру: мы зрабілі злачынства перад Богам нашым, што ўзялі жонак іншапляменных з народаў зямлі, але ёсьць яшчэ надзея Ізраілю ў гэтай справе; | |
Ezra | Bela | 10:3 | складзём цяпер запавет з Богам нашым, што, па парадзе гаспадара майго і тых, якія схіляюцца перад запаведзямі Бога нашага, мы адпусьцім усіх жонак і народжаных імі,— і хай будзе па законе! | |
Ezra | Bela | 10:5 | І ўстаў Эздра, і загадаў начальнікам над сьвятарамі, лявітамі і ўсім Ізраілем даць прысягу, што яны зробяць так. І яны прысягнулі. | |
Ezra | Bela | 10:6 | І ўстаў Эздра і пайшоў ад дома Божага ў жытло Ёханана, сына Эліяшывы, і прыйшоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо плакаў па злачынстве перасяленцаў. | |
Ezra | Bela | 10:7 | І абвясьцілі ў Юдэі і ў Ерусаліме ўсім былым палонным, каб яны зьбіраліся ў Ерусаліме, | |
Ezra | Bela | 10:8 | а хто ня прыйдзе праз тры дні, на ўсю маёмасьць таго, па вызначэньні начальнікаў і старэйшын будзе накладзены заклён, і сам ён будзе адлучаны ад супольства перасяленцаў. | |
Ezra | Bela | 10:9 | І сабраліся ўсе жыхары Юдэі і зямлі Веньямінавай у Ерусалім за тры дні. Гэта было на дзявятым месяцы, у дванаццаты дзень месяца. І сядзеў увесь народ на пляцы каля дома Божага, дрыжучы як ад гэтай дзеі, так і ад дажджу. | |
Ezra | Bela | 10:10 | І ўстаў Эздра сьвятар і сказаў ім: вы ўчынілі злачынства, узяўшы сабе жонак іншапляменных, і тым павялічылі віну Ізраіля. | |
Ezra | Bela | 10:11 | Дык вось, пакайцеся перад Госпадам Богам бацькоў вашых і выканайце волю Яго, і адлучэце сябе ад народаў зямлі і ад жонак іншапляменных. | |
Ezra | Bela | 10:13 | Аднак жа народ шматлікі, і час цяпер дажджлівы, і няма магчымасьці стаяць на вуліцы. Ды і гэта справа не аднаго дня і ня двух, бо мы шмат у гэтай справе награшылі. | |
Ezra | Bela | 10:14 | Хай нашы начальнікі заступяць месца ўсяго супольства, і ўсе ў гарадах нашых, якія ўзялі жонак іншапляменных, хай прыходзяць сюды ў назначаны час і зь імі старэйшыны кожнага горада і судзьдзі яго, пакуль не адвернецца ад нас палкі гнеў Бога нашага за гэтую дзею. | |
Ezra | Bela | 10:15 | Тады Ёнатан, сын Асаіла, і Яхзэя, сын Тыквы, сталі над гэтай дзеяй, і Мэшулам і Шаўтай лявіт былі за памочнікаў. | |
Ezra | Bela | 10:16 | І зрабілі так выхадцы з палону. І вылучаны на гэта Эздра сьвятар, узначальнікі пакаленьняў, ад кожнага пакаленьня іх і ўсе яны названы паіменна. І зрабілі яны пасяджэньне ў першы дзень дзясятага месяца дзеля дасьледаваньня гэтай справы; | |
Ezra | Bela | 10:17 | і закончылі дасьледаваньне пра ўсіх, хто ўзяў жонак іншапляменных, да першага дня першага месяца. | |
Ezra | Bela | 10:18 | І знайшліся з сыноў сьвятарскіх, якія ўзялі жонак іншапляменных,— з сыноў Ісуса, сына Ёсэдэкавага, і братоў ягоных: Маасэя, Эліезэр, Ярыў і Гэдалія; | |
Ezra | Bela | 10:19 | і яны далі заруку, што адпусьцяць жонак сваіх, і што яны павінны прынесьці ў ахвяру барана за сваю віну; | |
Ezra | Bela | 10:25 | а зь Ізраільцян,— з сыноў Пароша: Рамая, Ізія, Малхія, Міямін, Элеазар, Малхія і Вэная; | |
Ezra | Bela | 10:30 | і з сыноў Пахат-Маава: Адна, Хэлал, Вэная, Маасэя, Матанія, Вэсэлііл, Бінуй і Манасія; | |