Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
REVELATION OF JOHN
Up
Toggle notes
Chapter 1
Reve Bela 1:1  Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць рабам Сваім, што мае быць неўзабаве. І Ён паказаў, паслаўшы яго праз Свайго анёла рабу Свайму Яну,
Reve Bela 1:2  які сьведчыў пра слова Божае і сьведчаньне Ісуса Хрыста, і што сам бачыў.
Reve Bela 1:3  Дабрашчасны, хто чытае і слухае словы прароцтва гэтага і выконвае напісанае ў ім; бо час блізкі.
Reve Bela 1:4  Ян сямі цэрквам, якія ў Азіі: мілата вам і мір ад Таго, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, і ад сямі духаў, што перад тронам Ягоным,
Reve Bela 1:5  і ад Ісуса Хрыста, Які ёсьць сьведка верны, Першынец зь мёртвых і Ўладар цароў зямных; Яму, Хто палюбіў нас і адмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёю,
Reve Bela 1:6  і зрабіў нас царамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на векі вечныя, амін.
Reve Bela 1:7  "Вось, ідзе з хмарамі; і ўгледзіць яго кожнае вока, і тыя, што "пракалолі Яго"; і заплачуць перад Ім усе плямёны зямныя". Так, амін.
Reve Bela 1:8  Я ёсьць Альфа і Амэга, пачатак і канец, кажа Гасподзь, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, Усеўладны.
Reve Bela 1:9  Я Ян, брат ваш і супольнік у скрусе і ў валадарстве і ў цярпеньнях Ісуса Хрыста, быў на востраве, які называецца Патмос, за слова Божае і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.
Reve Bela 1:10  Я быў у духу ў дзень нядзельны і чуў за сабою гучны голас, быццам трубны, які казаў: "Я ёсьць Альфа і Амэга, першы і апошні";
Reve Bela 1:11  тое, што бачыш, напішы ў кнігу і пашлі цэрквам, якія ў Азіі: у Эфэс і ў Сьмірну, і ў Пергам і ў Фіятыру, і ў Сардыс, і ў Філядэльфію і ў Лаадыкію.
Reve Bela 1:12  Я абярнуўся, каб убачыць, чый голас прамаўляў да мяне; і абярнуўшыся, убачыў сем залатых сьветачаў
Reve Bela 1:13  і, пасярод сямі сьветачаў, падобнага на Сына Чалавечага, ахінутага ў падыр і на грудзях аперазанага залатым пасам:
Reve Bela 1:14  галава ў Яго і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы ў Яго — як полымя вогненнае;
Reve Bela 1:15  і ногі ў Яго падобныя да халкалівану, як распаленыя ў печы; і голас у Яго — як шум водаў вялікіх.
Reve Bela 1:16  Ён трымаў у правіцы Сваёй сем зорак, і з вуснаў ягоных выходзіў востры з двух бакоў меч; і аблічча ў Яго — нібы сонца, што зьзяе ў сіле сваёй.
Reve Bela 1:17  І калі я ўбачыў Яго, дык ўпаў да ног Ягоных, нібы мёртвы. І Ён усклаў на мяне правіцу Сваю і сказаў мне: ня бойся; Я ёсьць першы і апошні
Reve Bela 1:18  і жывы; і быў мёртвы, і вось, жывы на векі вечныя, амін; і маю ключы пекла і сьмерці.
Reve Bela 1:19  Дык вось, напішы, што ты бачыў, і што ёсьць, і што будзе пасьля гэтага.
Reve Bela 1:20  Таямніца сямі зорак, якія ты бачыў у правіцы Маёй, і сямі залатых сьветачаў: сем зорак — анёлы сямі цэркваў; а сем сьветачаў, якія ты бачыў, — сем цэркваў.
Chapter 2
Reve Bela 2:1  Анёлу Эфэскай царквы напішы: так кажа Той, Хто трымае сем зорак у правіцы Сваёй, Хто ходзіць сярод сямі залатых сьветачаў:
Reve Bela 2:2  "ведаю дзеі твае і працу тваю, і цярплівасьць тваю, і тое, што ты ня можаш трываць распусных, і выпрабаваў тых, якія называюць сябе апосталамі, а яны не такія, і выявіў, што яны хлусы;
Reve Bela 2:3  ты шмат перажываў і маеш цярплівасьць, і на імя Маё працаваў і не зьнемагаў.
Reve Bela 2:4  Але маю супроць цябе тое, што ты занядбаў першую любоў тваю.
Reve Bela 2:5  Дык узгадай, адкуль ты ўпаў, і пакайся, і рабі ранейшыя ўчынкі; а калі ня так, дык неўзабаве прыйду да цябе і зрушу сьветач твой зь месца ягонага, як не пакаешся.
Reve Bela 2:6  Аднак тое ў табе добрае, што ненавідзіш ты дзеі Мікалаітаў, якія і Я ненавіджу.
Reve Bela 2:7  Хто мае вуха, хай чуе, што Дух кажа цэрквам: хто перамагае, таму дам паспытаць ад дрэва жыцьця, што сярод раю Божага".
Reve Bela 2:8  І анёлу Сьмірненскай царквы напішы: "Так кажа Першы і Апошні, Які быў мёртвы і вось, жывы:
Reve Bela 2:9  ведаю твае дзеі, і скруху, і галечу, — але ж ты багаты, — і праклёны ад тых, якія кажуць пра сябе, што яны Юдэі; але яны не такія, а зборня сатанінская.
Reve Bela 2:10  Ня бойся нічога, што табе выпадзе перацярпець. Вось, д’ябал будзе ўкідаць з асяродзьдзя вас у цямніцу, каб спакусіць вас, і будзеце мець скруху дзён дзесяць. Будзь верны да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця.
Reve Bela 2:11  Хто мае вуха (каб чуць), хай чуе, што Дух кажа цэрквам: пераможца не зазнае шкоды ад другое сьмерці".
Reve Bela 2:12  І анёлу Пергамскай царквы напішы: "Так кажа Той, Хто мае востры з двух бакоў меч:
Reve Bela 2:13  ведаючы твае дзеі, і што ты жывеш там, дзе трон сатаны, і што трымаеш імя Маё, і ня зрокся веры Мае нават у тыя дні, калі ў вас, дзе жыве сатана, забіты верны сьведка Мой Анціпа.
Reve Bela 2:14  Але маю крыху супроць цябе, бо ёсьць у цябе там такія, што трымаюцца вучэньня Валаама, які навучыў Валака ўвесьці ў спакусу сыноў Ізраілевых, каб яны елі ідалаахвярнае і любаблуднічалі.
Reve Bela 2:15  Так і ў цябе ёсьць прыхільнікі вучэньня Мікалаітаў, якое Я ненавіджу.
Reve Bela 2:16  Пакайся; а калі ня так, неўзабаве прыйду да цябе і ўступлю зь імі ў бой мечам вуснаў Маіх.
Reve Bela 2:17  Хто мае вуха (каб чуць), хай чуе, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам спажываць патаемную манну, і дам яму белы камень і на камені напісанае новае імя, якога ніхто ня ведае, акрамя таго, хто атрымлівае".
Reve Bela 2:18  І анёлу Фіятырскай царквы напішы: "Так кажа Сын Божы, у Якога вочы — як полымя вогненнае, і ногі падобныя да халкалівану:
Reve Bela 2:19  ведаю твае дзеі, і любоў, і служэньне, і веру, і цяпрлівасьць тваю, і тое, што апошнія дзеі твае большыя за першыя.
Reve Bela 2:20  Але маю крыху супроць цябе, бо ты патураеш жонцы Езавэлі, якая сябе называе прарочыцай, навучаць і зводзіць у зман рабоў Маіх, любаблуднічаць і есьці ідалаахвярнае.
Reve Bela 2:21  Я даў ёй часу пакаяцца ў распусьце яе, але яна не пакаялася.
Reve Bela 2:22  Вось, Я кідаю яе на ложак і тых, што ў распусьце зь ёю, у вялікую скруху, калі не пакаюцца ў дзеях сваіх.
Reve Bela 2:23  І дзяцей яе аддам сьмерці, і зразумеюць усе цэрквы, што Я Той, Хто выпрабоўвае сэрцы і вантробы; і аддам кожнаму з вас паводле ўчынкаў вашых.
Reve Bela 2:24  А вам і астатнім, хто ў Фіятыры, якія ня трымаюцца гэтага вучэньня і якія ня ведаюць так званых глыбіняў сатанінскіх, кажу, што не ўскладу на вас іншага цяжару;
Reve Bela 2:25  толькі тое, што маеце, трымайце, пакуль прыйду.
Reve Bela 2:26  Хто перамагае і захоўвае дзеі Мае да канца, таму дам уладу над язычнікамі,
Reve Bela 2:27  і будзе пасьвіць іх жазлом жалезным; і, як посуд гліняны, яны скрышацца, як і Я атрымаў уладу ад Айца Майго;
Reve Bela 2:29  Хто мае вуха (каб чуць), хай чуе, што Дух кажа цэрквам".
Chapter 3
Reve Bela 3:1  І анёлу Сардыскай царквы напішы: "Так кажа Той, Хто мае сем духаў Божых і сем зорак: ведаю твае дзеі; ты носіш імя, быццам жывы, але ты мёртвы.
Reve Bela 3:2  Чувай і ўмацоўвай астатняе блізкае да сьмерці; бо я не знаходжу, каб дзеі твае былі дасканалыя прад Богам Маім.
Reve Bela 3:3  Узгадай, што ты прыняў і чуў, і зьберагай і пакайся. Калі ж ня будзеш чуваць, дык Я найду на цябе, як злодзей, і ты ня ўведаеш, а каторай гадзіне найду на цябе.
Reve Bela 3:4  Але ў цябе ў Сардысе ёсьць некалькі чалавек, якія не апаганілі вопраткі сваёй і будуць хадзіць са Мною ў белым, бо яны годныя.
Reve Bela 3:5  Пераможца апранецца ў белае адзеньне; і ня выкрасьлю імя ягонага з кнігі жыцьця, і вызнаю імя ягонае прад Айцом Маім і прад анёламі Ягонымі.
Reve Bela 3:6  Хто мае вуха, хай чуе, што Дух кажа цэрквам".
Reve Bela 3:7  І анёлу Філядэльфійскай царквы напішы: "Так кажа Сьвяты, Праведны, Які мае ключ Давідаў, Які адмыкае — і ніхто не замкне, замыкае — і ніхто не адчыніць:
Reve Bela 3:8  ведаю твае дзеі; вось, я адамкнуў перад табою дзьверы, і ніхто ня можа зачыніць іх; ты няшмат маеш сілы, і захаваў слова Маё, і ня выракся імя Майго.
Reve Bela 3:9  Вось, Я зраблю, што з сатанінскае зборні, з тых, якія кажуць пра сябе, што яны Юдэі, але самі не такія, а хлусяць, — вось, Я зраблю тое, што яны прыйдуць і паклоняцца перад нагамі тваімі, і ўведаюць, што Я палюбіў цябе.
Reve Bela 3:10  І як ты захаваў слова цярплівасьці Маёй, дык і Я захаваю цябе ад гадзіны спакушэньня, якая прыйдзе на ўвесь сьвет, каб выпрабаваць жыхароў зямлі.
Reve Bela 3:11  Вось, я прыйду неўзабаве; трымай, што маеш, каб хто не ўхапіў вянка твайго.
Reve Bela 3:12  Пераможцу зраблю стаўпом у храме Бога Майго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерусаліма, які сыходзіць зь неба ад Бога Майго, і імя Маё новае.
Reve Bela 3:13  Хто мае вуха, хай чуе, што Дух кажа цэрквам".
Reve Bela 3:14  І анёлу Лаадыкійскай царквы напішы: "Так кажа Амін, сьведка верны і сапраўдны, пачатак тварэньня Божага:
Reve Bela 3:15  ведаю твае дзеі; ты ні халодны, ні гарачы; о, калі б ты быў халодны альбо гарачы!
Reve Bela 3:16  Але як што ты цёплы, а не гарачы і не халодны, дык выкіну цябе з вуснаў Маіх.
Reve Bela 3:17  Бо ты кажаш: я багаты, разбагацеў і ні ў чым ня маю патрэбы; а ня ведаеш, што ты няшчасны і жалю варты, і ўбогі і сьляпы і голы.
Reve Bela 3:18  Раю табе купіць у Мяне золата, вагнём ачышчанае, каб табе разбагацець, і белую вопратку, каб апрануцца і каб ня відзён быў сорам галізны тваёй, і масьцю памаж вочы твае, каб бачыць.
Reve Bela 3:19  Каго Я люблю, тых выкрываю і караю. Дык вось будзь руплівы і пакайся.
Reve Bela 3:20  Вось, стаю каля дзьвярэй і стукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, увайду да яго і буду вячэраць зь ім, і ён са Мною.
Reve Bela 3:21  Пераможцу дам сесьці са Мною на троне Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на троне Ягоным.
Reve Bela 3:22  Хто мае вуха, хай чуе, што Дух кажа цэрквам.
Chapter 4
Reve Bela 4:1  Пасьля гэтага я глянуў, і вось, дзьверы адчыненыя ў небе, і ранейшы голас, які я чуў як бы гук трубы, што гаварыў са мною, сказаў: узыдзі сюды, і пакажу табе, што мае быць пасьля гэтага.
Reve Bela 4:2  І адразу я быў у духу; і вось, трон стаяў на небе, а на троне Нехта сядзеў.
Reve Bela 4:3  І Гэты, Які сядзеў, з выгляду быў падобны да каменя ясьпісу і сардысу; і вясёлка вакол трона, з выгляду падобная да смарагду.
Reve Bela 4:4  І навокал трона дваццаць чатыры троны; а на тронах бачыў я — сядзелі дваццаць чатыры старцы, якія апранутыя былі ў белае адзеньне і мелі на галовах сваіх залатыя вянкі.
Reve Bela 4:5  І з трона зыходзілі маланкі і грымоты і галасы, і сем сьветачаў вогненных гарэлі перад тронам, якія ёсьць сем духаў Божых.
Reve Bela 4:6  І перад тронам мора шкляное, падобнае да крышталю; і пасярод трона і навокал трона чатыры жывыя істоты, поўныя вачэй сьпераду і ззаду:
Reve Bela 4:7  І першая жывая істота была падобная да льва, і другая жывая істота падобная да цяляці, і трэцяя жывая істота мела аблічча, як у чалавека, і чацьвёртая жывая істота, падобная да арла лятучага.
Reve Bela 4:8  І кожная з чатырох жывых істотаў мела па шэсьць крылаў абапал, а ўсярэдзіне яны поўныя вачэй; і ні ўдзень ані ўночы ня маюць спакою, заклікаючы: "Сьвяты, сьвяты, сьвяты Гасподзь Бог Усеўладны, Які быў, ёсьць і прыйдзе".
Reve Bela 4:9  І калі жывыя істоты ўзносяць славу і гонар і падзяку Таму, Хто сядзіць на троне, Хто жыве ва векі вечныя,
Reve Bela 4:10  тады дваццаць чатыры старцы падаюць перад Тым, Хто сядзіць на троне, і кланяюцца Таму, Хто жыве ва векі вечныя, і ўскладаюць вянкі свае перад тронам, кажучы:
Reve Bela 4:11  Ты варты, Госпадзе, прыняць славу і гонар і сілу, бо Ты стварыў усё, і ўсё па Тваёй волі існуе і створана.
Chapter 5
Reve Bela 5:1  І ўбачыў я ў правіцы ў Таго, Хто сядзіць на троне, кнігу, напісаную ўсярэдзіне і звонку, запячатаную на сем пячатак.
Reve Bela 5:2  І ўбачыў я анёла магутнага, Які абвяшчаў гучным голасам: хто варты разгарнуць гэтую кнігу і зьняць пячаткі зь яе?
Reve Bela 5:3  І ніхто ня мог, ні на небе, ні на зямлі, ні пад зямлёю, разгарнуць гэтую кнігу, ні зірнуць у яе.
Reve Bela 5:4  І я моцна плакаў па тым, што не знайшлося вартага разгарнуць і чытаць гэтую кнігу, і нават зірнуць у яе.
Reve Bela 5:5  І адзін старац сказаў мне: ня плач, вось, леў з калена Юдавага, корань Давідаў, перамог і можа разгарнуць гэтую кнігу і зьняць сем пячатак яе.
Reve Bela 5:6  І я глянуў, і вось, пасярод трона і чатырох жывых істотаў і сярод старцаў стаяла Ягня нібы заколатае, і мела сем рагоў і сем вачэй, якія ёсьць сем духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.
Reve Bela 5:7  І Ён прыйшоў і ўзяў кнігу з правіцы Таго, Хто сядзеў на троне.
Reve Bela 5:8  І калі Ён узяў кнігу, тады чатыры жывыя істоты і дваццаць чатыры старцы ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гусьлі і залатыя чары, поўныя фіміяму, якія ёсьць малітвы сьвятых;
Reve Bela 5:9  і сьпяваюць новую песьню, кажучы: Ты варты ўзяць кнігу і зьняць зь яе пячаткі; бо Ты быў заколаты, і Крывёю Сваёю Ты адкупіў нас Богу з кожнага калена і роду, і народу і племені,
Reve Bela 5:10  і зрабіў нас царамі і сьвятарамі Богу нашаму; і мы будзем валадарыць на зямлі!
Reve Bela 5:11  І бачыў я, і чуў голас многіх анёлаў вакол трона і жывых істотаў, і старцаў, і лікам іх было процьма цьмы і тысячы тысячаў,
Reve Bela 5:12  якія гаварылі гучным голасам: вартае Ягня заколатае прыняць сілу і багацьце, і мудрасьць і моц, і гонар і славу і дабраславеньне!
Reve Bela 5:13  І кожнае стварэньне, якое ёсьць на небе і на зямлі, і пад зямлёю і на моры, і ўсё, што ў іх, чуў я, казала: Таму, Хто сядзіць на троне, і Ягняці дабраславеньне і гонар, і слава і сіла на векі вечныя!
Reve Bela 5:14  І чатыры жывыя істоты казалі: амін! І дваццаць чатыры старцы пакланіліся Таму, Хто жыве ва векі вечныя.
Chapter 6
Reve Bela 6:1  І я ўгледзеў, што Ягня зьняло першую зь сямі пячатак, і я пачуў адну з чатырох жывых істотаў, якая гаварыла як бы грамавым голасам: ідзі і глядзі!
Reve Bela 6:2  Я зірнуў, і вось, конь белы, і на ім верхавец, які меў лук, і дадзены яму быў вянок, і выйшаў ён як пераможны, і каб перамагчы.
Reve Bela 6:3  І калі Ён зьняў другую пячатку, я пачуў другую жывую істоту: ідзі і глядзі.
Reve Bela 6:4  І выйшаў другі конь гняды; і таму, хто на ім сядзеў, дадзена было ўзяць мір зь зямлі, і каб забівалі адзін аднаго; і дадзены яму вялікі меч.
Reve Bela 6:5  І калі Ён зьняў трэцюю пячатку, я чуў трэцюю жывую істоту, якая казала: ідзі і глядзі. Я зірнуў, і вось, конь вараны, і на ім верхавец, які меў вагі ў руцэ сваёй.
Reve Bela 6:6  І чуў я голас з-пасярод чатырох жывых істотаў, які казаў: мера пшаніцы за дынар, і тры меры ячменю за дынар; а алею і віна не марнуй!
Reve Bela 6:7  І калі Ён зьняў чацьвёртую пячатку, я чуў голас чацьвёртай жывой істоты, які казаў: ідзі і глядзі.
Reve Bela 6:8  І я зірнуў, і вось, конь бледны, і на ім верхавец, якому імя сьмерць; і пекла ішло за ім сьледам, і дадзена яму ўлада над чвэрцю зямлі — забіваць мечам і голадам, і пошасьцю і зьвярамі зямнымі.
Reve Bela 6:9  І калі Ён зьняў пятую пячатку, я ўбачыў пад ахвярнікам душы забітых за слова Божае і за сьведчаньне, якое мелі яны.
Reve Bela 6:10  І залямантавалі яны моцным голасам, кажучы: дакуль, Уладыка сьвяты і праведны, ня судзіш і ня помсьціш жыхарам зямным за кроў нашу?
Reve Bela 6:11  І дадзена было кожнаму зь іх адзеньне белае, і сказана ім, каб яны супакоіліся яшчэ на нядоўгі час, пакуль і саслужнікі іхнія і браты іхнія, якія будуць забітыя, як і яны, дапоўняць лік.
Reve Bela 6:12  І калі Ён зьняў шостую пячатку, я зірнуў, і вось, сталася вялікае трасеньне зямлі, і сонца счарнела, як валасяніца, і месяц зрабіўся бы кроў,
Reve Bela 6:13  і зоркі нябесныя ўпалі на зямлю, як смакоўніца, патрасаная моцным ветрам скідае нясьпелыя смоквы свае.
Reve Bela 6:14  І неба схавалася, зьвіўшыся як сувой; і кожная гара і выспа рушылі зь месцаў сваіх;
Reve Bela 6:15  і цары зямныя і вяльможы, і багатыя і тысячнікі і моцныя, і кожны раб і кожны вольнік схаваліся ў пячоры і ў цясьніны гор,
Reve Bela 6:16  і кажуць гарам і камяням: упадзеце на нас і схавайце нас ад аблічча Таго, Хто сядзіць на троне, і ад гневу Гасподняга;
Reve Bela 6:17  бо прыйшоў вялікі дзень гневу Ягонага, і хто можа выстаяць?
Chapter 7
Reve Bela 7:1  І пасьля гэтага бачыў я чатырох анёлаў, якія стаялі на чатырох кутах зямлі і трымалі чатыры вятры зямлі, каб ня веяў вецер ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.
Reve Bela 7:2  І бачыў я іншага анёла, што ўзыходзіў з усходу сонца і меў пячатку Бога жывога. І ўсклікнуў ён гучным голасам да чатырох анёлаў, якім дадзена шкодзіць зямлі і мору, кажучы:
Reve Bela 7:3  не рабеце шкоды ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль не накладзём пячаткі на ілбы рабам Бога нашага.
Reve Bela 7:4  І я чуў лік запячатаных: запячатаных было сто сорак чатыры тысячы з усіх каленаў сыноў Ізраілевых.
Reve Bela 7:5  З калена Юды запячатана дванаццаць тысяч; з калена Рувімавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Гадавага запячатана дванаццаць тысяч;
Reve Bela 7:6  з калена Асіравага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Нэфталімавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Манасіінага запячатана дванаццаць тысяч;
Reve Bela 7:7  з калена Сымонавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Левія запячатана дванаццаць тысяч; з калена Ісахаравага запячатана дванаццаць тысяч;
Reve Bela 7:8  з калена Завулонавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Язэпавага запячатана дванаццаць тысяч; з калена Веньямінавага запячатана дванаццаць тысяч.
Reve Bela 7:9  Пасьля гэтага зірнуў я, і вось, вялікае мноства людзей, якога ніхто ня мог палічыць, з усіх плямёнаў і каленаў, і народаў і родаў стаяла перад тронам і перад Ягнём у белым адзеньні і з пальмавымі галінкамі ў руках сваіх.
Reve Bela 7:10  І ўсклікалі гучным голасам, кажучы: збавеньне Богу нашаму, Які сядзіць на троне, і Ягняці!
Reve Bela 7:11  І ўсе анёлы стаялі вакол трона і старцаў і чатырох жывых істотаў, і ўпалі ніцма перад тронам, і пакланіліся Богу,
Reve Bela 7:12  кажучы: амін! дабраславеньне і слава, і мудрасьць і падзяка, і гонар і сіла і моц Богу нашаму на векі вечныя! Амін.
Reve Bela 7:13  І, пачаўшы прамову, адзін старац спытаўся ў мяне: гэтыя апранутыя ў белую адзежу, хто, і адкуль прыйшлі?
Reve Bela 7:14  Я сказаў яму: ты ведаеш, уладару. І ён сказаў мне: гэта тыя, якія прыйшлі ад вялікае скрухі; яны абмылі вопратку сваю і адбялілі вопратку сваю Крывёю Ягняці.
Reve Bela 7:15  За гэта яны цяпер перад тронам Бога і служаць Яму дзень і ноч у храме Ягоным, і Той, Хто сядзіць на троне, будзе жыць у іх.
Reve Bela 7:16  Яны ня будуць ужо ні голаду ні смагі цярпець, і ня будзе паліць іх сонца, і ніякая сьпёка;
Reve Bela 7:17  бо Ягня, Якое пасярод трона, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх на жывыя крыніцы водаў, і вытра Бог кожную сьлязіну з вачэй іхніх!
Chapter 8
Reve Bela 8:1  І калі Ён зьняў сёмую пячатку, моўча паўстала на небе як бы на паўгадзіны.
Reve Bela 8:2  І ўгледзеў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам; і дадзена ім сем трубаў.
Reve Bela 8:3  І прыйшоў іншы анёл і стаў перад ахвярнікам, трымаючы залатое кадзіла; і дадзена было яму багата фіміяму, каб ён з малітвамі ўсіх сьвятых усклаў яго на залаты ахвярнік перад тронам.
Reve Bela 8:4  І ўзьнёсься дым фіміяму з малітвамі сьвятых ад рукі анёла перад Богам.
Reve Bela 8:5  І ўзяў анёл кадзіла, і напоўніў яго жарам з ахвярніка, і кінуў на зямлю: і ўчыніліся галасы і грамыф, і маланкі і землятрусы.
Reve Bela 8:6  І сем анёлаў, што мелі сем трубаў, падрыхтаваліся трубіць.
Reve Bela 8:7  Першы анёл затрубіў, і зрабіўся град і вагонь, зьмяшаныя з крывёю, і апалі на зямлю; і траціна ўсіх дрэваў згарэла, і ўся трава зялёная выгарала.
Reve Bela 8:8  Другі анёл затрубіў, і як бы вялікая гара, вагнём распаленая, абвалілася ў мора; і траціна мора зрабілася крывёю,
Reve Bela 8:9  і вымерла траціна жывога стварэньня ў моры, і траціна караблёў загінула.
Reve Bela 8:10  Трэці анёл затрубіў, і ўпала зь неба вялікая зорка, палаючы, нібы сьветач, і ўпала на траціну рэк і крыніцы водаў.
Reve Bela 8:11  Імя гэтай зорцы палын; і траціна ўсіх водаў зрабілася палыном, і многія людзі памерлі ад водаў, бо яны прагорклі.
Reve Bela 8:12  Чацьвёрты анёл затрубіў, і ўдар спасьціг траціну сонца і траціну месяца і траціну зорак, так што зацьмілася траціна іх, і траціна дня не сьвяціла больш — так, як і ночы.
Reve Bela 8:13  І бачыў я і чуў аднаго анёла, які ляцеў пасярод неба і прамаўляў гучным голасам: гора, гора, гора жывым на зямлі ад астатніх трубных галасоў трох анёлаў, якія будуць трубіць!
Chapter 9
Reve Bela 9:1  Пяты анёл затрубіў, і ўгледзеў я зорку, што ўпала зь неба на зямлю, і дадзены ёй ключ да калодзежа бездані:
Reve Bela 9:2  яна адамкнула калодзеж бездані, і выйшаў дым з калодзежа, як дым зь вялікае печы; і зацьмілася сонца і паветра ад дыму з калодзежа.
Reve Bela 9:3  І з дыму выйшла саранча на зямлю, і дадзена ёй была ўлада, якую маюць зямныя скарпіёны.
Reve Bela 9:4  І сказана было ёй, каб ня чыніла шкоды траве зямной, і ніякай зеляніне і ніякаму дрэву, а толькі адным людзям, якія ня маюць Божай пячаткі на лобе сваім.
Reve Bela 9:5  І дадзена ёй не забіваць іх, а толькі мучыць пяць месяцаў; і пакута ад яе падобная да пакуты ад скарпіёна, калі ўджаліць чалавека.
Reve Bela 9:6  У тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці, ды ня знойдуць яе; захочуць памерці, ды сьмерць уцячэ ад іх.
Reve Bela 9:7  З выгляду саранча была падобная да коней, зрыхтаваных на вайну; і на галовах у яе як бы вянкі, падобныя на залатыя, а твары ў яе — як твары чалавечыя;
Reve Bela 9:8  і валасы ў яе — як валасы ў жанчыны, а зубы ў яе былі, як у львоў;
Reve Bela 9:9  на ёй былі панцыры, як бы панцыры жалезныя, а шум ад крылаў яе — як грукат ад калясьніц, калі безьліч коней бяжыць на вайну;
Reve Bela 9:10  у яе былі хвасты, як у скарпіёнаў, і ў хвастах у яе былі джалы; а ўлада ў яе была — шкодзіць людзям пяць месяцаў.
Reve Bela 9:11  Царом над сабою мела яна анёла бездані; імя яму па-габрэйску "Аваддон", а па-грэцку "Апальліён ".
Reve Bela 9:12  Адно гора прайшло; вось, ідуць за ім яшчэ два горы.
Reve Bela 9:13  Шосты анёл затрубіў, і я пачуў адзін голас ад чатырох рагоў залатога ахвярніка, што стаяў прад Богам,
Reve Bela 9:14  які (голас) казаў шостаму анёлу, што меў трубу: вызвалі чатырох анёлаў, зьвязаных каля вялікай ракі Эўфрат.
Reve Bela 9:15  І вызвалены былі чатыры анёлы, падрыхтаваныя на дзень, і гадзіну, і месяц і год, каб умярцьвіць траціну людзей.
Reve Bela 9:16  Лічба коннага войска была дзьве цьмы разоў па цьме; і я чуў лічбу яго.
Reve Bela 9:17  Так бачыў я ў зьявішчы коней і на іх верхаўцоў, якія мелі на сабе панцыры вогненныя, гіяцынтавыя і серныя; галовы ў коней — як у ільвоў, і з храпы ў іх выходзіў вагонь, дым і серка.
Reve Bela 9:18  Ад гэтых трох пошасьцяў, ад вагню, дыму і серкі, што выходзілі з храпы іхняе, памерла траціна людзей;
Reve Bela 9:19  бо сіла коней была ў храпе ў іх і ў хвастах у іх; а хвасты ў іх былі падобныя да зьмеяў і мелі галовы, і імі яны чынілі шкоду.
Reve Bela 9:20  А рэшта людзей, якія не памерлі ад гэтых пошасьцяў, не раскаяліся ў дзеях рук сваіх, так каб не пакланяцца дэманам і залатым, срэбраным, медным, каменным і драўняным ідалам, якія ня могуць ні бачыць, ні чуць, ні хадзіць;
Reve Bela 9:21  і не пакаяліся яны ў забойствах сваіх, ні ў чарадзействах сваіх, ні ў распусьце сваёй, ні ў крадзяжах сваіх.
Chapter 10
Reve Bela 10:1  І ўгледзеў я другога анёла моцнага, які сыходзіў зь неба, апрануты ў хмару; над галавою ў яго была вясёлка, і аблічча ў яго як сонца, і ногі ў яго як стаўбуры агнявыя,
Reve Bela 10:2  у руцэ ў яго была кніжка разгорнутая. І паставіў ён правую нагу сваю на мора, а левую на зямлю,
Reve Bela 10:3  і ўсклікнуў зычным голасам, як рыкае леў; і калі ён усклікнуў, тады сем грамоў прамовілі галасамі сваімі.
Reve Bela 10:4  І калі сем грамоў прамовілі галасамі сваімі, я хацеў быў пісаць; але пачуў голас зь неба, які мне казаў: утоі, што сказалі сем грамоў, і ня пішы гэтага.
Reve Bela 10:5  І анёл, якога я бачыў, як стаяў ён на моры і на зямлі, падняў руку сваю да неба
Reve Bela 10:6  і прысягаў Тым, Які жыве ва векі вечныя, Які стварыў неба і ўсё, што на ім, зямлю і ўсё, што на ёй, і мора і ўсё, што ў ім, — што часу ўжо ня будзе;
Reve Bela 10:7  але ў тыя дні, калі ўзьнясе голас сёмы анёл, калі ён затрубіць, спраўдзіцца тайна Божая, як Ён абвясьціў рабам Сваім прарокам.
Reve Bela 10:8  І голас, які я чуў зь неба, зноў пачаў гаварыць са мною і сказаў: ідзі, вазьмі разгорнутую кніжку з рукі ў анёла, які стаіць на моры і на зямлі.
Reve Bela 10:9  І я пайшоў да анёла і сказаў яму: дай мне кніжку. Ён сказаў мне: вазьмі і зьеж яе; яна будзе горкая ў чэраве тваім, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд.
Reve Bela 10:10  І ўзяў я кніжку з рукі анёла і зьеў яе; і яна ў вуснах маіх была салодкая, як мёд; а калі зьеў яе, дык горка зрабілася ў чэраве маім.
Reve Bela 10:11  І сказаў ён мне: табе трэба зноў прарочыць пра народы і плямёны і роды і цароў многіх.
Chapter 11
Reve Bela 11:1  І дадзена мне трысьціна, падобная да жазла, і сказана: устань, абмерай храм Божы і ахвярнік, і тых, што пакланяюцца ў ім;
Reve Bela 11:2  а зьнешні двор храма выключы і не абмярай яго, бо ён дадзены язычнікам: яны будуць таптаць сьвяты горад сорак два месяцы.
Reve Bela 11:3  І дам двум сьведкам Маім, і яны будуць прарочыць тысячу дзьвесьце шасьцьдзясят дзён, апранутыя ў вярэту.
Reve Bela 11:4  Гэта — дзьве масьліны і два сьветачы, што стаяць прад Богам зямлі.
Reve Bela 11:5  І калі хто захоча іх скрыўдзіць, дык вагонь выйдзе з вуснаў іхніх і зжарэ ворагаў іхніх; калі хто захоча іх скрыўдзіць, той мусіць быць забіты.
Reve Bela 11:6  Яны маюць уладу зачыніць неба, каб ня падаў дождж на зямлю ў дні прарочаньня іхняга, і маюць уладу над водамі — ператварыць іх у кроў і пабіваць зямлю рознымі пошасьцямі, калі толькі захочуць.
Reve Bela 11:7  І калі закончаць яны сьведчаньне сваё, зьвер, які выходзіць зь бездані, павядзе бітву зь імі, і пераможа іх, і заб’е іх,
Reve Bela 11:8  і трупы іхнія пакіне на вуліцы вялікага горада, які духоўна называецца Садома і Егіпет, дзе і Гасподзь наш укрыжаваны.
Reve Bela 11:9  І многія з народаў і каленаў, і родаў і плямёнаў будуць глядзець на трупы іхнія тры дні з палавінаю і не дазволяць пакласьці трупы іхнія ў магілы.
Reve Bela 11:10  І насельнікі зямныя будуць радавацца з гэтага і весяліцца, і пашлюць дарункі адно аднаму, бо два прарокі гэтыя мучылі насельнікаў зямлі.
Reve Bela 11:11  Але праз тры дні з палавінаю ўвайшоў у іх дух жыцьця ад Бога, і яны абодва ўсталі на ногі свае; і вялікі страх агарнуў тых, што глядзелі на іх.
Reve Bela 11:12  І пачулі яны зь неба гучны голас, які казаў ім: узыдзеце сюды. І яны ўзышлі на неба на хмары, і глядзелі на іх ворагі іхнія.
Reve Bela 11:13  І ў тую самую хвіліну стаўся вялікі землятрус, і дзясятая частка горада зруйнавалася, і загінула пры землятрусе сем тысяч імёнаў чалавечых; а астатнія былі апанаваныя жудасьцю і ўзьнесьлі славу Богу Нябеснаму.
Reve Bela 11:14  Другое гора прайшло; вось, ідзе неўзабаве трэцяе гора.
Reve Bela 11:15  І сёмы анёл затрубіў, і залуналі на небе гучныя галасы, якія казалі: царства сьвету зрабілася Царствам Госпада нашага і будзе валадарыць ва векі вечныя.
Reve Bela 11:16  І дваццаць чатыры старцы, што сядзелі перад Госпадам на тронах сваіх, упалі ніцма і пакланіліся Богу,
Reve Bela 11:17  кажучы: дзякуем Табе, Госпадзе Божа Ўсеўладны, Які ёсьць і быў і прыйдзеш, што Ты прыняў сілу Тваю вялікую і заваладарыў.
Reve Bela 11:18  І разьюшыліся язычнікі; і прыйшоў гнеў твой і час судзіць мёртвых і даць адплату рабам Тваім, прарокам і сьвятым і тым, што баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і пагубіць тых, што губілі зямлю.
Reve Bela 11:19  І расчыніўся храм Божы на небе, і зьявіўся каўчэг запавету Ягонага ў храме Ягоным; і ўчыніліся маланкі і галасы, і грымоты і землятрусы і вялікі град.
Chapter 12
Reve Bela 12:1  І зьявілася на небе вялікая азнака — жанчына, адзетая ў сонца; пад нагамі ў яе месяц, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак.
Reve Bela 12:2  Яна мела ва ўлоньні і крычала ад болю і родавых пакутаў.
Reve Bela 12:3  І другая азнака зьявілася на небе: вось, вялікі чырвоны цмок зь сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі, і на галовах у яго сем дыядэм;
Reve Bela 12:4  хвост ягоны звалок зь неба траціну зорак і кінуў іх на зямлю. Цмок гэты стаў перад жанчынаю, якая мелася радзіць, каб, калі яна народзіць, зжэрці яе дзіця.
Reve Bela 12:5  І нарадзіла яна дзіця мужчынскага полу, якому належыць пасьвіць усе народы жазлом жалезным; і ўзята было дзіця да Бога і да трона Ягонага.
Reve Bela 12:6  А жанчына ўцякла ў пустыню, дзе прыгатавана было ёй месца ад Бога, каб кармілі яе там тысячу дзьвесьце шасьцьдзясят дзён.
Reve Bela 12:7  І адбылася на небе вайна: Міхаіл і анёлы ягоныя ваявалі супроць цмока, і цмок і анёлы ягоныя ваявалі супроць іх ,
Reve Bela 12:8  але ня ўстоялі, і не знайшлося ўжо ім месца на небе.
Reve Bela 12:9  І скінуты быў вялікі цмок, старавечны зьмей, называны д’яблам і сатаною, змусьціцель усяго сьвету, скінуты на зямлю, і анёлы ягоныя скінуты зь ім.
Reve Bela 12:10  І пачуў я гучны голас, які гаварыў на небе: цяпер настала збавеньне і сіла і царства Бога нашага і ўлада Хрыста Ягонага, бо скінуты паклёпнік братоў нашых, які паклёпнічаў на іх перад Богам нашым дзень і ноч;
Reve Bela 12:11  яны перамаглі яго крывёю Ягняці і словам сьведчаньня свайго і не палюбілі душаў сваіх нават да сьмерці.
Reve Bela 12:12  Дык вось, весялецеся, нябёсы і насельнікі іх! Гора тым, што жывуць на зямлі і ў моры, бо да вас сышоў д’ябал у вялікай лютасьці, ведаючы, што ня многа яму застаецца часу!
Reve Bela 12:13  А калі цмок убачыў, што скінуты на зямлю, пачаў перасьледаваць жанчыну, якая нарадзіла дзіця мужчынскага полу.
Reve Bela 12:14  І дадзены былі жанчыне два крылы вялікага арла, каб яна ляцела ў пустыню ў месца сваё ад аблічча зьмея і там кармілася час, часы і паўчасу.
Reve Bela 12:15  І пусьціў зьмей з пашчы сваёй усьлед жанчыне ваду як раку, каб паглынуць яе ракою.
Reve Bela 12:16  Але зямля памагла жанчыне, і адкрыла зямля вусны свае і паглынула раку, якую пусьціў цмок з пашчы сваёй.
Reve Bela 12:17  І раз’яюшыўся цмок на жанчыну і пайшоў, каб уступіць у бойку з астатнімі ад насеньня яе, якія захоўваюць запаведзі Божыя і маюць сьведчаньне Ісуса Хрыста.
Chapter 13
Reve Bela 13:1  І стаў я на пяску марскім і ўбачыў зьвера, які выходзіў з мора, зь сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі: на рагах у яго было дзесяць дыядэмаў, а на галовах ягоных назовы богазьняважлівыя.
Reve Bela 13:2  Зьвер, якога я бачыў, быў падобны да барса; ногі ў яго — як у мядзьведзя, а пашча ў яго — як пашча ў ільва; і даў яму цмок сілу сваю і трон свой і вялікую ўладу.
Reve Bela 13:3  І бачыў я, што адна галава ў яго як бы сьмяротна была параненая, але гэтая сьмяротная рана загоілася. І дзівавала ўся зямля, сочачы за зьверам; і пакланіліся цмоку, які даў зьверу ўладу,
Reve Bela 13:4  і пакланіліся зьверу, кажучы: хто падобны да зьвера гэтага і хто можа зваяваць яго?
Reve Bela 13:5  І дадзены былі яму вусны, якія маўлялі ганарыста і богазьняважліва і дадзена яму ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.
Reve Bela 13:6  І разьзявіў ён вусны свае для кляцьбы на Бога, каб клясьці імя Ягонае і жытлішча Ягонае і небажыхароў.
Reve Bela 13:7  І дадзена яму было весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх; і дадзена яму была ўлада над усякім каленам і народам, і родам і племенем.
Reve Bela 13:8  І паклоняцца яму ўсе, хто жыве на зямлі, чые імёны не напісаны ў кнізе жыцьця ў Ягняці, заколатага ад стварэньня сьвету.
Reve Bela 13:10  хто вядзе ў палон, той сам пойдзе ў палон; хто мечам забівае, той сам будзе забіты мечам. Тут цярплівасьць і вера сьвятых.
Reve Bela 13:11  І ўбачыў я другога зьвера, які выходзіў зь зямлі: ён меў два рагі, падобныя да Ягнячых, і гаварыў, як цмок.
Reve Bela 13:12  Ён дзейнічае перад ім з усёй уладай першага зьвера і прымушае ўсю зямлю і насельнікаў яе пакланяцца першаму зьверу, у якога сьмяротная рана загоілася;
Reve Bela 13:13  і творыць вялікія азнакі, так што і вагонь зводзіць зь неба на зямлю перад людзьмі.
Reve Bela 13:14  І дзівосамі, якія дадзена было яму тварыць перад зьверам, ён наводзіць змусту на насельнікаў зямлі, кажучы насельнікам зямлі, каб яны зрабілі вобраз зьвера, які мае рану ад меча і жывы.
Reve Bela 13:15  І дадзена было яму ўкласьці дух у вобраз зьвера, каб вобраз зьвера і гаварыў і рабіў так, каб забіты быў кожны, хто ня будзе кланяцца вобразу зьвера.
Reve Bela 13:16  І ён зробіць тое, што ўсім — малым і вялікім, багатым і ўбогім, вольнікам і рабам — пакладзена будзе кляймо на правую руку іхнюю альбо на лоб іхні,
Reve Bela 13:17  і што нікому нельга будзе ні купляць, ні прадаваць, акрамя таго, хто мае гэтае кляймо, альбо імя зьвера, альбо лічбу імя ягонага.
Reve Bela 13:18  Тут мудрасьць. Хто мае розум, той хай палічыць лічбу зьвера, бо гэтая лічба чалавечая; лічба ягоная шасьцьсот шасьцьдзясят шэсьць.
Chapter 14
Reve Bela 14:1  І глянуў я, і вось, Ягня стаіць на гары Сыёне, і зь Ім сто сорак чатыры тысячы, у якіх імя Айца Ягонага напісана на лобе.
Reve Bela 14:2  І пачуў я голас зь неба, як шум ад мноства водаў і як гук вялікага грому; і пачуў голас быццам гусьляроў, што ігралі на гусьлях сваіх:
Reve Bela 14:3  яны сьпяваюць быццам новую песьню перад тронам і перад чатырма жывымі істотамі і старцамі; і ніхто ня мог навучыцца гэтай песьні, акрамя гэтых ста сарака чатырох тысяч, адкупленых у зямлі.
Reve Bela 14:4  Гэта тыя, якія не апаганіліся з жанчынамі, бо яны цнотнікі; гэта тыя, якія ідуць сьледам за Ягнём, куды б яно ні пайшло. Яны адкуплены зь людзей, як першынцы Богу і Ягняці,
Reve Bela 14:5  і ў вуснах іхніх няма падступнасьці: яны беспахібныя перад тронам Божым.
Reve Bela 14:6  І ўбачыў я другога анёла, які ляцеў пасярэдзіне неба, які меў вечнае Дабравесьце, каб зьвеставаць насельнікам зямлі і кожнаму племені і пакаленьню, і роду і народу;
Reve Bela 14:7  і гаварыў ён гучным голасам: пабойцеся Бога і ўзьнясеце Яму славу, бо настала гадзіна суду Ягонаму; і пакланецеся Стваральніку неба і зямлі, і мора і крыніц водаў.
Reve Bela 14:8  І другі анёл сьледаваў за ім, кажучы: упаў Вавілон, горад вялікі, бо ён шалёным віном распусты свае напаіў усе народы.
Reve Bela 14:9  І трэці анёл пасьледаваў за імі, кажучы гучным голасам: хто пакланяецца зьверу і вобразу ягонаму і прымае кляймо на лоб свой альбо на руку сваю,
Reve Bela 14:10  той піцьме віно лютасьці Божай, віно цэльнае, прыгатаванае ў чары гневу Ягонага, і будзе мучаны ў вагні і серцы перад сьвятымі анёламі і перад Ягнём;
Reve Bela 14:11  і дым цярпеньняў іхніх будзе ўзыходзіць ва векі вечныя, і ня мецьмуць спакою ні ўдзень, ні ўначы тыя, што пакланяюцца зьверу і вобразу ягонаму і прымаюць кляймо імя ягонага.
Reve Bela 14:12  Тут цярплівасьць сьвятых, якія захоўваюць запаведзі Божыя і веру ў Ісуса.
Reve Bela 14:13  І пачуў я голас зь неба, які мне казаў: напішы: ад сёньня дабрашчасьнікі — мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе; так, кажа Дух: яны супакояцца ад працы сваёй, і дзеі іхнія ідуць сьледам за імі.
Reve Bela 14:14  І глянуў я, і вось сьветлае воблака, а на воблаку сядзіць падобны да Сына Чалавечага; на галаве ў Яго залаты вянок, і ў руцэ ў яго востры серп.
Reve Bela 14:15  І выйшаў другі анёл з храма і ўсклікнуў гучным голасам да таго, хто сядзеў на воблаку: пусьці серп твой і пажні; бо прыйшоў час жніва; бо жніво на зямлі дасьпела.
Reve Bela 14:16  Той, хто сядзеў на воблаку, кінуў серп свой на зямлю, і зямля была выжата.
Reve Bela 14:17  І другі анёл выйшаў з храма, які быў на небе, таксама з вострым сярпом.
Reve Bela 14:18  І іншы анёл, які меў уладу над вагнём, выйшаў ад ахвярніка і зь вялікім крыкам усклікнуў да таго, хто меў востры серп: пашлі востры серп твой і абрэж гронкі вінаграду на зямлі, бо дасьпелі на ім ягады.
Reve Bela 14:19  І кінуў анёл серп свой на зямлю, і абрэзаў вінаград на зямлі, і кінуў у вялікую чавільню гневу Божага.
Reve Bela 14:20  І патаптаны ягады ў чавільні за горадам, і пацякла кроў з чавільні аж да вуздэчак конскіх, на тысячу шасьцьсот стадыяў.
Chapter 15
Reve Bela 15:1  І ўбачыў я іншую азнаку на небе, вялікую і дзівосную — сем анёлаў, якія мелі сем апошніх пошасьцяў, якімі завяршаўся гнеў Божы.
Reve Bela 15:2  І бачыў я нібыта шкляное мора, зьмяшанае з вагнём; і тыя, што перамаглі зьвера і вобраз ягоны, і кляймо ягонае і лічбу імя ягонага, стаяць на гэтым шкляным моры, трымаючы гусьлі Божыя,
Reve Bela 15:3  і сьпяваюць песьню Майсея, раба Божага, і песьню Ягняці, кажучы: вялікія і дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, Божа Ўсемагутны! праведныя і праўдзівыя шляхі Твае, Цару сьвятых!
Reve Bela 15:4  Хто не ўбаіцца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Твайго? Бо Ты адзін сьвяты. Усе народы прыйдуць і схіляцца прад Табою, бо адкрыліся суды Твае.
Reve Bela 15:5  І пасьля гэтага я глянуў, і вось, адчыніўся храм скініі сьведчаньня ў небе,
Reve Bela 15:6  і выйшлі з храма сем анёлаў, і мелі яны сем пошасьцяў, адзетыя ў чыстыя і сьветлыя ільняныя шаты і аперазаныя па грудзях залатымі паясамі.
Reve Bela 15:7  І адна з чатырох жывых істотаў дала сямі анёлам сем залатых чараў, напоўненых гневам Бога, Які жыве ва векі вечныя.
Reve Bela 15:8  І напоўніўся храм дымам ад славы Божае і ад сілы Ягонай, і ніхто ня мог увайсьці ў храм, пакуль не закончыліся сем пошасьцяў сямі анёлаў.
Chapter 16
Reve Bela 16:1  І пачуў я з храма гучны голас, які казаў сямі анёлам: ідзеце і выліце сем чараў гневу Божага на зямлю.
Reve Bela 16:2  Пайшоў першы анёл і выліў чару на зямлю: і зрабіліся шкодныя і агідныя раны на людзях, якія мелі кляймо зьвера і пакланяліся вобразу ягонаму.
Reve Bela 16:3  Другі анёл выліў чару сваю ў мора: і зрабілася кроў, быццам зь мерцьвяка, і ўсё жывое сканала ў моры.
Reve Bela 16:4  Трэці анёл выліў чару сваю ў рэкі і крыніцы водаў: і зрабілася кроў.
Reve Bela 16:5  І пачуў я анёла водаў, які казаў: праведны Ты, Госпадзе, Які ёсьць і быў, і сьвяты, бо гэтак судзіў;
Reve Bela 16:6  за тое, што яны пралілі кроў сьвятых і прарокаў, Ты даў ім піць кроў: яны вартыя таго.
Reve Bela 16:7  І пачуў я другога ад ахвярніка, які казаў: так, Госпадзе Божа Ўсеўладны, праўдзівыя і справядлівыя суды Твае.
Reve Bela 16:8  Чацьвёрты анёл выліў чару сваю на сонца: і дадзена яму было паліць людзей вагнём.
Reve Bela 16:9  І паліла людзей моцная сьпёка; і яны клялі імя Бога, які мае ўладу над гэтымі пошасьцямі, і не дадумаліся, каб узьнесьці Яму славу.
Reve Bela 16:10  Пяты анёл выліў чару сваю на трон зьвера: і зрабілася царства ягонае змрочнае, і яны кусалі языкі свае ад пакуты,
Reve Bela 16:11  і клялі Бога Нябеснага ад цярпеньняў сваіх і пошасьцяў сваіх.
Reve Bela 16:12  Шосты анёл выліў чару сваю ў вялікую раку Эўфрат: і высахла ў ёй вада, каб гатовы быў шлях царам з усходу сонечнага.
Reve Bela 16:13  І бачыў я, як выходзілі з вуснаў цмока і з вуснаў зьвера і з вуснаў ілжэпрарока тры духі нячыстыя, падобныя на жабаў:
Reve Bela 16:14  гэта дэманскія духі, што твораць азнакі; яны выходзяць да цароў зямлі ўсяго сьвету, каб сабраць іх на бітву ў той вялікі дзень Бога Ўсеўладнага.
Reve Bela 16:15  Вось, іду як злодзей: дабрашчасьнік — хто чувае і захоўвае адзеньне сваё, каб не хадзіць яму голым і каб ня ўбачылі сараматы ягонай.
Reve Bela 16:16  І ён сабраў іх на месца, якое называецца па-габрэйску Армагедон.
Reve Bela 16:17  Сёмы анёл выліў чару сваю на паветра: і з храма нябеснага з трона пачуўся голас, які сказаў: збылося!
Reve Bela 16:18  І ўзьніклі маланкі, грымоты і галасы, і зрабілася вялікае трасеньне зямлі, якога ня бывала з таго часу, як людзі на зямлі. Такі землятрус! Такі вялікі!
Reve Bela 16:19  І горад вялікі распаўся на тры часткі, і гарады язычніцкія зруйнаваліся, і Вавілон вялікі ўзгаданы перад Богам, каб даць яму чару віна лютага гневу Ягонага.
Reve Bela 16:20  І счэзла кожная выспа, і гор ня стала;
Reve Bela 16:21  і град, велічынёю з талант, упаў зь неба на людзей; і клялі людзі Бога за пошасьці ад граду, бо пошасьць ад яго была вельмі цяжкая.
Chapter 17
Reve Bela 17:1  І прыйшоў адзін зь сямі анёлаў, што мелі сем чараў, і, гаворачы са мною, сказаў мне: падыдзі, я пакажу табе суд над вялікаю блудадзейкаю, што сядзіць на водах многіх;
Reve Bela 17:2  зь ёю блудадзеялі цары зямныя, і віном яе блудадзейства ўпіваліся насельнікі зямлі.
Reve Bela 17:3  І павёў мяне ў духу ў пустыню; і ўгледзеў я жанчыну, якая сядзела на зьверы барвовым, поўным назоваў богазьняважлівых, зь сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі.
Reve Bela 17:4  І жанчына адзетая была ў парфіру і ў пурпуру, аздобленая золатам, каштоўнымі камянямі і жэмчугам, і трымала залатую чару ў руцэ сваёй, напоўненую мярзотамі і поскудзьдзю блудадзейства яе;
Reve Bela 17:5  і на лобе ў яе напісана імя: таямніца, Вавілон вялікі, маці блудадзеек і мярзотаў зямных.
Reve Bela 17:6  Бачыў я, што жанчына апоена была крывёю сьвятых і крывёю сьведкаў Ісусавых, і, бачачы яе, дзіву даваўся вялікаму.
Reve Bela 17:7  І сказаў мне анёл: чаго ты дзівуеш? Я адкрыю табе таямніцу жанчыны гэтай і зьвера, што носіць яе, што мае сем галоў і дзесяць рагоў.
Reve Bela 17:8  Зьвер, якога ты бачыў, быў, і няма яго, і выйдзе зь бездані і пойдзе ў пагібель; і зьдзівяцца тыя насельнікі зямлі, імёны якіх ня ўпісаны ў кнігу жыцьця ад пачатку сьвету, убачыўшы, што зьвер быў, і няма яго, і зьявіцца.
Reve Bela 17:9  Тут розум, які мае мудрасьць. Сем галоў — гэта сем гор, на якіх сядзіць жанчына,
Reve Bela 17:10  і сем цароў, зь якіх пяць загінулі, адзін ёсьць, а другі яшчэ ня прыйшоў, і калі прыйдзе, нядоўга яму быць.
Reve Bela 17:11  І зьвер, які быў і якога няма, ёсьць восьмы, і зь ліку сямі, і пойдзе ў пагібель.
Reve Bela 17:12  І дзесяць рагоў, якія ты бачыў, — гэта дзесяць цароў, якія яшчэ не атрымалі царства, але прымуць уладу са зьверам, як цары, на адну гадзіну.
Reve Bela 17:13  Яны маюць адны думкі і перададуць сілу і ўладу сваю зьверу;
Reve Bela 17:14  яны будуць весьці змаганьне зь Ягнём, і Ягня пераможа іх, бо Ён ёсьць Гасподзь тых, што пануюць, і Цар цароў, і тыя, хто зь Ім, — гэта пакліканыя і выбраныя і верныя.
Reve Bela 17:15  І кажа мне: воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць блудадзейка, гэта людзі і народы, і плямёны і роды.
Reve Bela 17:16  І дзесяць рагоў, якія ты бачыў на зьвяры, яны зьненавідзяць блудадзейку, і спустошаць яе, і аголяць, і плоць яе зьядуць, і спаляць яе ў вагні;
Reve Bela 17:17  таму што Бог паклаў ім на сэрца выканаць волю Ягоную, выканаць адну волю, і аддаць царства іхняе зьверу, пакуль ня збудуцца словы Божыя.
Reve Bela 17:18  А жанчына, якую ты бачыў, ёсьць вялікі горад, што валадарыць над зямнымі царамі.
Chapter 18
Reve Bela 18:1  Пасьля гэтага ўбачыў я іншага анёла, які сыходзіў зь неба і меў уладу вялікую; зямля асьвятлілася ад славы ягонай.
Reve Bela 18:2  І ўсклікнуў ён моцна, гучным голасам кажучы: упаў, упаў, Вавілоне, вялікая блудадзейка, зрабіўся жытлішчам дэманаў і прыстанкам усякаму нячыстаму духу, прыстанкам усякаму нячыстаму і агіднаму птаху; бо шалёным віном блудадзейства свайго яна апаіла ўсе народы;
Reve Bela 18:3  і цары зямныя любаблуднічалі зь ёю, і купцы зямныя разбагацелі ад вялікай раскошы яе.
Reve Bela 18:4  І пачуў я іншы голас зь неба, які казаў: выйдзі ад яе, народзе Мой, каб ня ўдзельнічаць вам у грахах яе і не наклікаць пошасьцяў яе;
Reve Bela 18:5  бо грахі яе дайшлі да неба, і Бог узгадаў няпраўды яе.
Reve Bela 18:6  Адплацеце ёй так, як яна плаціла вам, і ўдвая аддайце ёй па ўчынках яе; у чары, у якія яна налівала віно, налеце ёй удвая.
Reve Bela 18:7  Колькі славіла яна сябе і раскашавала, столькі аддайце ёй пакутаў і гора. Бо яна кажа ў сэрцы сваім: сяджу царыцаю, я не ўдава, і ня ўбачу гора!
Reve Bela 18:8  За тое ў адзін дзень прыйдуць на яе кары, сьмерць і плач і голад, і будзе спалена вагнём, бо моцны Гасподзь Бог, Які судзіць яе.
Reve Bela 18:9  І заплачуць і загалосяць па ёй цары зямныя, што блудадзеялі і раскашавалі зь ёю, як убачаць дым ад пажару яе,
Reve Bela 18:10  стоячы зводдаль у страху ад пакутаў яе і кажучы: гора, гора табе, вялікі горад Вавілоне, горад моцны! бо ў адначасьсе прыйшоў суд твой!
Reve Bela 18:11  І купцы зямныя заплачуць і загалосяць па ёй, бо тавараў іхніх ніхто ўжо ня купляе.
Reve Bela 18:12  Тавараў залатых і срэбраных, і камянёў каштоўных і жэмчугу, і вісону і парфіры, і шоўку і пурпуры, і ўсякага пахучага дрэва, і ўсякіх вырабаў са слановай касьці, і ўсякіх вырабаў з дарагіх дрэваў, зь медзі і жалеза і мармуру,
Reve Bela 18:13  карынкі і фіміяму, міры і ладану, і віна і алею, і мукі і пшаніцы, і быдла і авечак, і коней і калясьніц, і целаў і душ чалавечых.
Reve Bela 18:14  І пладоў, што даспадобы душы тваёй, ня стала ў цябе, і ўсё сытае і бліскучае аддалілася ад цябе, — і ты ўжо ня знойдзеш яго.
Reve Bela 18:15  Хто гандляваў усім гэтым, узбагаціўся ад яе, стануць здалёку, у страху ад пакутаў яе, плачучы і галосячы
Reve Bela 18:16  і кажучы: гора, гора табе, вялікі горад, адзеты ў вісон і парфіру і пурпуру, аздоблены золатам і камянямі каштоўнымі і жэмчугам,
Reve Bela 18:17  бо ў адначасьсе счэзла такое багацьце! І кормнікі ўсе і кожны, хто плыве на караблях, і ўсе карабельнікі, і ўсе, хто гандлюе на моры, сталі здалёк
Reve Bela 18:18  і, бачачы дым ад пажару яе, залямантавалі, кажучы: які горад падобны вялікаму гораду!
Reve Bela 18:19  І пасыпалі попелам галовы свае і лямантавалі, плачучы і галосячы: гора, гора табе, горад вялікі, каштоўнасьцямі якога ўзбагаціліся ўсе, хто мае караблі на моры! бо апусьцеў у адначасьсе.
Reve Bela 18:20  Радуйся з гэтага, неба, і сьвятыя апосталы і прарокі, бо ўчыніў Бог суд ваш над ім.
Reve Bela 18:21  І адзін дужы анёл узяў камень, падобны на вялікі жарон, і ўкінуў у мора, кажучы: з такою сілаю будзе павалены Вавілон, вялікі горад, і ўжо ня будзе яго;
Reve Bela 18:22  і галасы гусьляроў і песьняроў, і жалейнікаў і тых, што трубяць у трубы, у табе больш чутныя ня будуць; ня будзе ўжо ў табе ніякага мастака, ніякага мастацтва, і шуму ад жорнаў ня будзе ўжо чутно ў табе;
Reve Bela 18:23  і сьвятло сьветача ўжо ня зьявіцца ў табе: бо купцы твае былі вяльможы зямлі, і чарадзействам тваім зьведзены ў зман усе народы.
Reve Bela 18:24  І ў ім знойдзена кроў прарокаў і сьвятых і ўсіх забітых на зямлі.
Chapter 19
Reve Bela 19:1  Пасьля гэтага я пачуў на небе гучны голас як бы вялікага мноства людзей, які гаварыў: алілуія! збавеньне і слава, і гонар і сіла Госпаду нашаму,
Reve Bela 19:2  бо праўдзівыя і справядлівыя суды Ягоныя! бо Ён асудзіў тую вялікую любадзейку, якая разбэсьціла зямлю любадзействам сваім, і зыскаў за кроў рабоў Сваіх ад рукі яе.
Reve Bela 19:3  І другі раз сказалі: алілуія! І дым ад яе паўставаў на векі вечныя!
Reve Bela 19:4  Тады дваццаць чатыры старцы і чатыры жывыя істоты ўпалі і пакланіліся Богу, Які на троне сядзіць, кажучы: амін, алілуія!
Reve Bela 19:5  І голас з трона зышоў, кажучы: хвалеце Бога нашага, усе рабы Ягоныя і хто баіцца Яго, малыя і вялікія!
Reve Bela 19:6  І чуў я нібы голас вялікага мноства людзей, нібы шум водаў многіх, нібы голас грымотаў моцных, якія казалі: алілуія! бо заваладарыў Гасподзь Бог Усеўладны.
Reve Bela 19:7  Парадуймася і ўсьцешмася і ўзьнясёмце Яму славу; бо настала вясельле Ягняці, і жонка Ягоная падрыхтавала сябе.
Reve Bela 19:8  І дадзена было ёй апрануцца ў вісон чысты і сьветлы; а вісон ёсьць праведнасьць сьвятых.
Reve Bela 19:9  І сказаў мне анёл: напішы: дабрашчасьнікі — пакліканыя на вясельную вячэру Ягняці. І сказаў мне: гэта — сапраўдныя словы Божыя.
Reve Bela 19:10  Я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму: але ён сказаў мне: глядзі, не рабі гэтага; я саслужнік табе і братам тваім, якія маюць сьведчаньне Ісусава; Богу пакланіся, бо сьведчаньне Ісусава ёсьць дух прароцтва.
Reve Bela 19:11  І ўгледзеў я адчыненае неба, і вось конь белы, і верхавец ягоны называецца Верны і Праўдзівы, Які праведна судзіць і ваюе.
Reve Bela 19:12  Вочы ў Яго як полымя вогненнае, і на галаве ў Яго многа дыядэмаў; Ён меў імя напісанае, якога ніхто ня ведаў, акрамя Яго Самога;
Reve Bela 19:13  Ён быў апрануты ў адзеньне акрываўленае. Імя Яму: Слова Божае.
Reve Bela 19:14  І войскі нябесныя ішлі сьледам за Ім на конях белых, апранутыя ў вісон белы і чысты.
Reve Bela 19:15  А з вуснаў Ягоных выходзіць востры меч, каб ім пасякаць народы. Ён пас іх жазлом жалезным; Ён топча чавільню віна лютасьці і гневу Бога Ўсеўладнага.
Reve Bela 19:16  На адзеньні і на сьцягне ў Яго напісана імя: Цар цароў і Гасподзь тых, што валадарыць.
Reve Bela 19:17  І ўгледзеў я аднаго анёла, які стаяў на сонцы; і ён усклікнуў гучным голасам, кажучы ўсім птушкам, што лёталі пасярэдзіне неба: ляцеце, зьбірайцеся на вялікую вячэру Божую,
Reve Bela 19:18  каб пажэрці трупы цароў, трупы моцных, трупы тысячнікаў, трупы коней і верхаўцоў, трупы ўсіх вольнікаў і рабоў, і малых і вялікіх.
Reve Bela 19:19  І ўгледзеў я зьвера і цароў зямных і войскі іхнія, сабраныя, каб змагацца зь Верхаўцом і з войскам Ягоным.
Reve Bela 19:20  І схоплены быў зьвер і зь ім ілжэпрарок, што чыніў дзівосы перад ім, якімі ён зьвёў тых, што прынялі кляймо зьвера і пакланяліся ягонай выяве: абодва жыўцом укінуты ў возера вогненнае, што гарэла серкай,
Reve Bela 19:21  а астатнія забітыя мечам Верхаўцовым, што выходзіў з вуснаў Ягоных; і ўсе птушкі накарміліся іхнімі трупамі.
Chapter 20
Reve Bela 20:1  І ўгледзеў я анёла, што сыходзіў зь неба, які меў ключ да бездані і вялікі ланцуг у сваёй руцэ.
Reve Bela 20:2  Ён узяў цмока, зьмея адвечнага, які ёсьць д’ябал і сатана і скаваў яго на тысячу гадоў,
Reve Bela 20:3  і ўкінуў яго ў бездань, і ўвязьніў яго, і паклаў над ім пячатку, каб ня зводзіў ужо народы, пакуль ня мінецца тысяча гадоў; а пасьля гэтага ён павінен быць вызвалены на кароткі час.
Reve Bela 20:4  І ўгледзеў я троны і тых, што сядзелі на іх, якім дадзена было судзіць, і душы абезгалоўленых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, якія не пакланіліся зьверу, ні вобразу ягонаму, і не прынялі кляйма на лоб свой і на руку сваю. Яны ажылі і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў;
Reve Bela 20:5  а рэшта памерлых не ажылі, пакуль ня мінецца тысяча гадоў. Гэта — першае ўваскрэсеньне.
Reve Bela 20:6  Дабрашчасны і сьвяты, хто мае ўдзел ва ўваскрэсеньні першым: над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць зь Ім тысячу гадоў.
Reve Bela 20:7  А як мінецца тысяча гадоў, сатана будзе вызвалены зь цямніцы сваёй і выйдзе ўводзіць у змусту народы на чатырох кутах зямлі, Гога і Магога, і зьбіраць іх на бітву; лік іхні — як пясок марскі.
Reve Bela 20:8  І выйшлі на шырыню зямлі і аблажылі табар сьвятых і горад любасны.
Reve Bela 20:9  І ўпаў вагонь зь неба ад Бога і зжэр іх;
Reve Bela 20:10  а д’ябал, які зводзіў іх, укінуты ў возера вогненнае і сернае, дзе зьвер і ілжэпрарок, і будуць пакутаваць дзень і ноч ва векі вечныя.
Reve Bela 20:11  І ўгледзеў я вялікі белы трон і Таго, Хто сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцякала неба і зямля, і не знайшлося ім месца.
Reve Bela 20:12  І ўгледзеў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам, і кнігі разгорнутыя былі; і іншая кніга разгорнутая, якая ёсьць кніга жыцьця; і суджаны былі мёртвыя, згодна з напісаным у кнігах, паводле ўчынкаў сваіх.
Reve Bela 20:13  Тады аддало мора мёртвых, што былі ў ім, і сьмерць і пекла аддалі мёртвых, якія былі ў іх; і суджаны быў кожны паводле ўчынкаў сваіх,
Reve Bela 20:14  і сьмерць і пекла ўкінуты ў возера вогненнае. Гэта — сьмерць другая.
Reve Bela 20:15  І хто ня быў запісаны ў кнізе жыцьця, той быў укінуты ў возера вогненнае.
Chapter 21
Reve Bela 21:1  І ўгледзеў я новае неба і новую зямлю; бо ранейшае неба і ранейшая зямля мінулі, і мора ўжо няма.
Reve Bela 21:2  І я, Ян, угледзеў сьвяты горад Ерусалім, новы, які сыходзіў ад Бога зь неба, падрыхтаваны як нявеста, убраная для мужа свайго.
Reve Bela 21:3  І пачуў я гучны голас зь неба, які казаў: вось, скінія Бога зь людзьмі, і Ён будзе жыць зь імі; яны будуць Ягоным народам, і Сам Бог зь імі будзе Богам іхнім,
Reve Bela 21:4  і ўтрэ Бог кожную сьлязіну з вачэй іхніх, і сьмерці ня будзе ўжо; ні плачу, ні енку, ні хваробы ўжо ня будзе; бо ранейшае прайшло.
Reve Bela 21:5  І сказаў Той, Хто сядзеў на троне: вось твару ўсё новае. І кажа мне: напішы; бо словы гэтыя праўдзівыя і слушныя.
Reve Bela 21:6  І сказаў мне: збылося! Я ёсьць Альфа і Амэга, пачатак і канец; сасьмягламу дам задарма з крыніцы вады жывое;
Reve Bela 21:7  Пераможца спадкуе ўсё, і буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам;
Reve Bela 21:8  А баязьлівым і няверным, і паганым і забойцам, і любаблуднікам і чарадзеям, і ідаласлужнікам і ўсім ашуканцам — іхняя доля ў возеры, якое гарыць вагнём і серкаю; гэта — сьмерць другая.
Reve Bela 21:9  І прыйшоў да мяне адзін зь сямі анёлаў, у якіх было сем чараў, напоўненых сямю апошнімі пошасьцямі, і сказаў мне: ідзі, я пакажу табе жонку, нявесту Ягняці.
Reve Bela 21:10  І ўзьнёс мяне ў духу на вялікую і высокую гару і паказаў мне вялікі горад, сьвяты Ерусалім, які сыходзіў зь неба ад Бога:
Reve Bela 21:11  ён мае славу Божую; сьветласьць ягоная падобная да каштоўнага каменя, як бы да каменя ясьпісу крышталёвага;
Reve Bela 21:12  ён мае вялікую і высокую сьцяну, мае дванаццаць брамаў і на іх дванаццаць анёлаў, на брамах напісаны імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраілевых:
Reve Bela 21:13  з усходу тры брамы, з поўначы тры брамы, з поўдня тры брамы, з захаду тры брамы;
Reve Bela 21:14  мур горада мае дванаццаць падмуркаў, і на іх імёны дванаццаці апосталаў Ягняці.
Reve Bela 21:15  Той, што са мной гаварыў, меў залатую трысьціну для вымярэньня горада і брамаў ягоных і муроў ягоных.
Reve Bela 21:16  А горад разьмешчаны чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая самая, як і шырыня. І абмерыў ён горад трысьцінай на дванаццаць тысяч стадыяў; даўжыня і шырыня і вышыня ягоныя роўныя.
Reve Bela 21:17  І мур ягоны абмерыў у сто сорак чатыры локці, мераю чалавечаю, якая мера і анёлава.
Reve Bela 21:18  Мур ягоны складзены зь ясьпісу, а горад быў чыстае золата, падобны чыстаму шклу.
Reve Bela 21:19  Падмуркі гарадзкога мура ўпрыгожаны ўсялякімі каштоўнымі камянямі: падмурак першы — ясьпіс, другі — сапфір, трэці — халкідон, чацьвёрты — смарагд,
Reve Bela 21:20  пяты — сарданікс, шосты — сардыс, сёмы — хрызаліт, восьмы — берыл, дзявяты — тапаз, дзясяты — хрызапраз, адзінаццаты — якінт, дванаццаты — амэтыст.
Reve Bela 21:21  А дванаццаць брамаў — дванаццаць перлаў: кожная брама была з адной пярліны. Вуліцы горада — чыстае золата, як празрыстае шкло.
Reve Bela 21:22  А храма я ня бачыў у ім, бо Гасподзь Бог Усеўладны — храм Ягоны, і Ягняці.
Reve Bela 21:23  І горад ня мае патрэбы ні ў сонцы, ні ў месяцы на асьвятленьне сваё; бо слава Божая асьвятліла яго, і сьветач ягоны — Ягня.
Reve Bela 21:24  Выратаваныя народы будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свой.
Reve Bela 21:25  Брамы ягоныя ня будуць замыкацца ўдзень, а ночы там ня будзе.
Reve Bela 21:26  І прынясуць у яго славу і гонар народаў;
Reve Bela 21:27  і ня ўвойдзе ў яго нічога нячыстага, і ніхто, аддадзены погані і хлусьні, а толькі тыя, якія запісаны ў кнізе жыцьця.
Chapter 22
Reve Bela 22:1  І паказаў мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крышталь, якая выплывала ад трона Бога і Ягняці.
Reve Bela 22:2  Пасярод вуліцы яго, і па той бок ракі і па гэты, дрэва жыцьця, якое дванаццаць разоў родзіць плады, дае на кожны месяц плод свой; і лісьце дрэва — на ацаленьне народаў.
Reve Bela 22:3  І нічога ўжо ня будзе праклятага; а трон Бога і Ягняці будзе ў ім, і рабы Ягоныя будуць служыць Яму.
Reve Bela 22:4  І ўгледзяць аблічча Ягонае, і імя Ягонае будзе на лобе ў іх.
Reve Bela 22:5  І ночы ня будзе там, і ня будуць мець патрэбы ні ў сьветачы, ні ў сьвятле сонечным, бо Гасподзь Бог асьвятляе іх; і будуць валадарыць ва векі вечныя.
Reve Bela 22:6  І сказаў мне: гэтыя словы слушныя і праўдзівыя; і Гасподзь Бог сьвятых прарокаў паслаў анёла Свайго паказаць рабам Сваім тое, што мае быць неўзабаве.
Reve Bela 22:7  Вось, прыйду неўзабаве: дабрашчасны той, хто трымаецца словаў прароцтва кнігі гэтае.
Reve Bela 22:8  Я, Ян, бачыў і чуў гэта. Калі ж пачуў і ўбачыў, прыпаў да ног анёла, які мне паказваў гэта, каб пакланіцца яму;
Reve Bela 22:9  але ён мне сказаў: глядзі, не рабі гэтага; бо я — саслужнік табе і братам тваім прарокам і тым, хто трымаецца прароцтва кнігі гэтае: Богу пакланіся.
Reve Bela 22:10  І сказаў мне: не запячатвай слова прароцтва кнігі гэтай; бо час блізкі.
Reve Bela 22:11  Няправеднік хай яшчэ робіць няпраўду; нячысты хай яшчэ апаганьваецца; праведнік хай творыць праўду яшчэ, і сьвяты хай асьвячаецца яшчэ.
Reve Bela 22:12  Вось, прыйду неўзабаве, і адпомста Мая са Мною, каб аддаць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
Reve Bela 22:13  Я ёсьць Альфа і Амэга, пачатак і канец, першы і апошні.
Reve Bela 22:14  Дабрашчасныя тыя, якія захоўваюць запаведзі Ягоныя, каб мець ім права на дрэва жыцьця і ўвайсьці ў горад брамаю.
Reve Bela 22:15  А звонку — сабакі і чарадзеі, і любадзейнікі — забойцы, і ідаласлужнікі і кожны, хто любіць і ўчыняе няпраўду.
Reve Bela 22:16  Я, Ісус, паслаў анёла Майго засьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я ёсьць корань і нашчадак Давідаў, зорка сьветлая і золкавая.
Reve Bela 22:17  І Дух і нявеста кажуць: прыйдзі! Спрагнены хай прыходзіць, і, хто жадае, няхай бярэ ваду жыцьця задарам.
Reve Bela 22:18  І я таксама сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтай: калі хто дадасьць што да іх, на таго накладзе Бог пошасьці, пра якія напісана ў кнізе гэтай:
Reve Bela 22:19  і калі хто адыме што ад словаў кнігі прароцтва гэтага, у таго адбярэ Бог удзел у кнізе жыцьця і ў сьвятым горадзе і ў тым, што напісана ў кнізе гэтай.
Reve Bela 22:20  Той, Хто сьведчыць гэта, кажа: вось, прыйду неўзабаве! Амін. Так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе,
Reve Bela 22:21  Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.