Chapter 1
Nehe | Bela | 1:1 | Слова Нээміі, сына Ахаліінага. У месяцы Кісьлеве, у дваццатым годзе, я быў у Сузах, сталічным горадзе. | |
Nehe | Bela | 1:2 | І прыйшоў Ханані, адзін з братоў маіх, ён і некалькі чалавек зь Юдэі. І спытаўся я ў іх пра ацалелых Юдэяў, якія засталіся ад палону, і пра Ерусалім. | |
Nehe | Bela | 1:3 | І сказалі яны мне: пазасталыя, якія засталіся ад палону, там, у краіне сваёй , у вялікім бедстве і ў прыніжэньні; і сьцяна Ерусаліма разбурана і брамы яго спалены агнём. | |
Nehe | Bela | 1:4 | Пачуўшы гэтыя словы, я сеў і заплакаў, і засмучаны быў некалькі дзён, і пасьціўся і маліўся перад Богам нябесным | |
Nehe | Bela | 1:5 | і казаў: Госпадзе Божа нябёсаў, Божа вялікі і страшны, Які захоўвае запавет і міласьць да тых, што любяць Цябе і захоўваюць наказы Твае! | |
Nehe | Bela | 1:6 | Хай будуць вушы Твае ўважлівыя і вочы Твае адкрытыя, каб пачуць малітву раба Твайго, якою я цяпер дзень і ноч малюся перад Табою за сыноў Ізраілевых, рабоў Тваіх, і спавядаюся ў грахах сыноў Ізраілевых, якімі зграшылі мы перад Табою, зграшылі — і я і дом бацькі майго. | |
Nehe | Bela | 1:7 | Мы сталі злачынныя перад Табою і не захавалі запаведзяў і пастановаў і вызначэньняў, якія Ты наказаў Майсею, рабу Твайму. | |
Nehe | Bela | 1:8 | Але спамяні слова, якое Ты наказаў Майсею, рабу Твайму, кажучы: калі вы зробіцеся злачынцамі, дык Я расьсею вас па народах, | |
Nehe | Bela | 1:9 | акалі зьвернецеся да Мяне і будзеце захоўваць запаведзі Мае і выконваць іх, дык хоць бы вы былі выгнаныя на край неба, і адтуль зьбяру вас і прывяду вас на месца, якое выбраў Я, каб уцьвердзіць там імя Маё. | |
Nehe | Bela | 1:10 | А яны — рабы Твае і народ Твой, які Ты акупіў сілаю Тваёю вялікаю і рукою Тваёю магутнаю. | |
Chapter 2
Nehe | Bela | 2:1 | У месяцы Нісане, на дваццатым годзе цара Артаксэркса, было перад ім віно. І я ўзяў віно і падаў цару, і здавалася, ня быў засмучаны перад ім. | |
Nehe | Bela | 2:2 | Але цар сказаў мне: чаму твар твой засмучаны: ты ня хворы, гэтага няма, а, мусіць, скруха на сэрцы? Я вельмі спалохаўся | |
Nehe | Bela | 2:3 | і сказаў цару: хай жыве цар вавекі! Як ня быць засмучаным твару майму, калі горад, дом магіл бацькоў маіх, у запусьценьні, і брамы яго спалены агнём! | |
Nehe | Bela | 2:5 | і сказаў цару: калі цару заўгодна, і калі ва ўпадабаньні раб твой перад абліччам тваім, дык пашлі мяне ў Юдэю, у горад магіл бацькоў маіх, каб я адбудаваў яго. | |
Nehe | Bela | 2:6 | І сказаў мне цар і царыца, якая сядзела каля яго: колькі часу задоўжыцца дарога твая і калі вернешся? І заўгодна было цару паслаць мяне, пасьля таго як я вызначыў час. | |
Nehe | Bela | 2:7 | І сказаў я цару: калі цару заўгодна, дык даў бы мне лісты за зарэцкіх начальнікаў абласьцей, каб яны давалі мне пропуск, пакуль я не дайду да Юдэі, | |
Nehe | Bela | 2:8 | і ліст да Асафа, ахоўца царскіх лясоў, каб ён даў мне дрэва на браму крэпасьці, якая пры домеБожым, і на гарадскую сьцяну, і на дом, у якім мне жыць. І даў мне цар, бо ж дабрадзейная рука Бога майго была над мною. | |
Nehe | Bela | 2:9 | І прыйшоў я да зарэцкіх начальнікаў абласьцей і аддаў ім царскія лісты. А паслаў са мною цар воінскіх начальнікаў зь верхаўцамі. | |
Nehe | Bela | 2:10 | Калі пачуў пра гэта Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, дык ім быдо даволі прыкра, што прыйшоў чалавек паклапаціцца пра дабро сыноў Ізраілевых. | |
Nehe | Bela | 2:12 | устаў я ўначы зь нямногімі людзьмі, якія былі пры мне, і нікому не сказаў, што Бог мой паклаў мне на сэрца зрабіць для Ерусаліма; а жывёлы ня было са мною ніякае, акрамя той, на якой я ехаў. | |
Nehe | Bela | 2:13 | І праехаў я ўначы праз браму Даліны перад крыніцай Драконавай да брамы Гнаявой, і агледзеў я сьцены Ерусаліма разбураныя і яго брамы, спаленыя агнём. | |
Nehe | Bela | 2:14 | І пад'ехаў я да брамы Крыніцы і да царскага вадаёму; але ня было месца прайсьці жывёле, якая была пад мною,— | |
Nehe | Bela | 2:15 | і я падняўся назад па лагчыне ўначы і аглядаў сьцяну, і праехаўшы брамаю Даліны, вярнуўся. | |
Nehe | Bela | 2:16 | І начальнікі ня ведалі, куды я хадзіў і што я раблю; ні Юдэям, ні сьвятарам, ні знакамітым, ні начальнікам, ні іншым майстрам работ я датуль нічога не адкрываў. | |
Nehe | Bela | 2:17 | І сказаў я ім: вы бачыце бедства, у якім мы знаходзімся; Ерусалім пусты і брамы яго спалены агнём; пойдзем, пабудуем сьцяну Ерусаліма, і ня будзем наперад у такім занядбаньні. | |
Nehe | Bela | 2:18 | І я расказаў ім пра руку Бога майго, якая спрыяла мне, а таксама і словы цара, якія ён казаў мне. І сказалі яны: будзем будаваць,— і змацавалі рукі свае на добрае. | |
Nehe | Bela | 2:19 | Дачуўшыся пра гэта, Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, і Гешэм Аравіцянін сьмяяліся з нас і з пагардай казалі: што гэта за дзея, якую вы чыніце? Ужо ці ня думаеце ўзбунтавацца супроць цара? | |
Chapter 3
Nehe | Bela | 3:1 | І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты яго сьвятары і пабудавалі Авечую браму: яны асьвяцілі яе і ўставілі дзьверы яе, і ад вежы Мэа асьвяцілі яе да вежы Хананэла. | |
Nehe | Bela | 3:3 | Браму Рыбную будавалі ўраджэнцы Сэнаі: яны пакрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе. | |
Nehe | Bela | 3:4 | Каля іх папраўляў сьцяну Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца; каля іх папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, сын Мэшызабэла; каля іх папраўляў Садок, сын Бааны; | |
Nehe | Bela | 3:5 | каля іх папраўлялі Тэкойцы; зрэшты знакаміцейшыя зь іх ня ўнурылі карка свайго папрацаваць дзеля Госпада свайго. | |
Nehe | Bela | 3:6 | Старую браму папраўлялі Ёяда, сын Пасэаха і Мэшулам, сын Бэсодыі: яны пакрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, і замкі яе і засаўкі яе. | |
Nehe | Bela | 3:7 | Каля іх папраўляў Мэлатыя Гавааніцянін, і Ядон з Мэранота, з жыхарамі Гаваона і Міцфы, падуладнымі зарэцкаму начальніку вобласьці. | |
Nehe | Bela | 3:8 | Каля яго папраўляў Узііл, сын Харгаі, срэбранік, а каля яго папраўляў Хананія, сын Гаракахіма. І аднавілі Ерусалім да сьцяны шырокай. | |
Nehe | Bela | 3:10 | Каля іх і насупраць дома свайго папраўляў Едая, сын Харумафа, а каля яго папраўляў Хатуш, сын Хашаўніі. | |
Nehe | Bela | 3:11 | На другім участку папраўляў Малхія, сын Харыма, і Хашуў, сын Пахат-Маава;яны ж папраўлялі і вежу Пячную. | |
Nehe | Bela | 3:12 | Каля іх папраўляў Шалум, сын Галахеша, начальнік паўакругі Ерусалімскай, ён і дочкі ягоныя. | |
Nehe | Bela | 3:13 | Браму Даліны папраўляў Ханун і жыхары Занааха: яны пабудавалі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі і засаўкі яе; і яшчэ папраўлялі яны тысячу локцяў сьцяны да брамы Гнаявой. | |
Nehe | Bela | 3:14 | А браму Гнаявую папраўляў Малхія, сын Рэхава, начальнік Бэткарэмскай акругі: ён пабудаваў яе і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе. | |
Nehe | Bela | 3:15 | Браму Крыніцы папраўляў Шалум, сын Калхазэя, начальнік акругі Міцфы: ён пабудаваў яе, і пакрыў яе, і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе, — ён жа папраўляў сьцяну каля вадаёма Сэлах насупраць царскага саду і да прыступак, што спускаліся з горада Давідавага. | |
Nehe | Bela | 3:16 | За ім папраўляў Нээмія, сын Азбука, начальнік паўакругі Бэтцурскай, да магільніц Давідавых і да выкапанай сажалкі і да дома адважных. | |
Nehe | Bela | 3:17 | За ім папраўлялі лявіты: Рэхум, сын Ванія; каля яго папраўляў Хашавія, начальнік паўакругі Кеільскай, за сваю акругу. | |
Nehe | Bela | 3:19 | А каля яго папраўляў Эзэр, сын Ісуса, начальнік Міцфы, на другім участку, насупраць уваходу ў збройню на розе. | |
Nehe | Bela | 3:20 | За ім рупліва папраўляў Варух, сын Забвая, на другім участку, ад рога да дзьвярэй дома Эльяшыва, вялікага сьвятара. | |
Nehe | Bela | 3:21 | За ім папраўляў Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца, на другім участку, ад дзьвярэй дома Эльяшывавага да канца дома Эльяшывавага. | |
Nehe | Bela | 3:23 | За ім папраўляў Веньямін і Хашуў насупраць дома свайго; за імі папраўляў Азарыя, сын Маасэі, сын Ананіі, каля дома свайго. | |
Nehe | Bela | 3:24 | За ім папраўляў Бінуй, сын Хэнадада, на другім участку, ад дома Азарыі да рога і павароту. | |
Nehe | Bela | 3:25 | За ім Фалал, сын Узая, насупраць рога і вежы, якая выступае ад верхняга дома царскага, якая каля двара цямнічнага. За ім Фэдая, сын Пароша. | |
Nehe | Bela | 3:26 | А нэтынэі, якія жылі ў Афэле, паправілі насупраць Вадзяной брамы на ўсход і да вежы, якая выступае. | |
Nehe | Bela | 3:27 | За імі папраўлялі Тэкойцы, на другім участку, адмесца насупраць вялікай вежы, што выступае, да сьцяны Афэла. | |
Nehe | Bela | 3:29 | За імі папраўляў Садок, сын Імэра, насупраць свайго дома, а за ім парпраўляў Шэмая, сын Шэханіі, вартаўнік усходняе брамы. | |
Nehe | Bela | 3:30 | За ім папраўляў Хананія, сын Шэлэміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, на другім участку. За ім папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, насупраць пакоя свайго. | |
Nehe | Bela | 3:31 | За ім папраўляў Малхія, сын Гацорфія, да дома нэтынэяў і гандляроў, насупраць брамы Гаміфкад і да вугольнага жытла. | |
Chapter 4
Nehe | Bela | 4:1 | Калі пачуў Санавалат, што мы будуем сьцяну, ён раззлаваўся і вельмі гневаўся і зьдзекаваўся зь Юдэяў; | |
Nehe | Bela | 4:2 | і гаварыў пры братах сваіх і пры Самарыйскіх вайсковых людзях, і сказаў: што робяць гэтыя нікчэмныя Юдэі? няўжо ім гэта дазваляць? няўжо яны будуць прыносіць ахвяры? няўжо яны калі-небудзь скончаць? няўжо яны ажывяць камяні з грудаў пылу, і прытым папаленыя? | |
Nehe | Bela | 4:3 | А Товія Аманіцянін, які быў каля яго, сказаў: а няхай будуюць; пойдзе ліс і разбурыць іхні каменны мур. | |
Nehe | Bela | 4:4 | Пачуй, Божа наш, у якой мы пагардзе, і абярні іхнія праклёны на іх галаву, і аддай іх пагардзе ў зямлі палону, | |
Nehe | Bela | 4:5 | і не пакрый беззаконьняў іхніх, і грэх іхні хай не загладзіцца перад абліччам Тваім, бо яны засмуцілі будаўнікоў! | |
Nehe | Bela | 4:6 | Мы аднак будавалі мур, і складзены быў увесь мур да палавіны яго. І народу хапала імпэту працаваць. | |
Nehe | Bela | 4:7 | Калі пачулі Санавалат і Товія, і Аравіцяне, і Аманіцяне, і Азацяне, што сьцены Ерусалімскія аднаўляюцца, што пашкоды пачалі папраўляцца, дык ім было вельмі прыкра. | |
Nehe | Bela | 4:9 | І мы маліліся Богу нашаму, і ставілі супроць іх варту ўдзень і ўначы дзеля выратаваньня ад іх. | |
Nehe | Bela | 4:10 | Але Юдэі сказалі: аслабла сіла ў насільшчыкаў, а сьмецьця многа; мы ня можам будаваць сьцяну. | |
Nehe | Bela | 4:11 | А непрыяцелі нашыя казалі: не даведаюцца і ня ўбачаць, як раптам мы ўвойдзем усярэдзіну іх і пераб'ем іх, і спынім працу. | |
Nehe | Bela | 4:12 | Калі прыходзілі Юдэі, што жылі каля іх, і казалі нам разоў дзесяць, з усіх месцаў, што яны нападуць на нас, | |
Nehe | Bela | 4:13 | тады ў нізкіх мясьцінах каля горада, за сьцяною, на мясьцінах сухіх паставіў я народ папляменна зь мечамі іхнімі, зь дзідамі іхнімі і лукамі іхнімі. | |
Nehe | Bela | 4:14 | І агледзеў я, і стаў, і сказаў знакамітым і начальнікам і іншаму люду: ня бойцеся іх; памятайце Госпада вялікага і страшнага і змагайцеся за братоў сваіх, за сыноў сваіх і за дочак сваіх, за жонак сваіх і за дамы свае. | |
Nehe | Bela | 4:15 | Калі пачулі непрыяцелі нашыя, што нам вядомыя намеры іхнія , тады разбурыў Бог намысел іхні; і ўсе мы вярнуліся да сьцяны, кожны да свае працы. | |
Nehe | Bela | 4:16 | З таго дня палавіна маладых людзей у мяне займалася працаю, а другая палавіна іх трымала дзіды, шчыты і лукі і латы; і начальнікі былі за ўсім домам Юдавым. | |
Nehe | Bela | 4:17 | Будаўнікі сьцяны і насільшчыкі цяжару, які накладваліна іх , адною рукою рабілі працу, а другою трымалі дзіду. | |
Nehe | Bela | 4:18 | Кожны будаўнік аперазаны быў мечам па сьцёгнах сваіх, і так яны будавалі. Каля мяне быў трубач. | |
Nehe | Bela | 4:19 | І сказаў я знакамітым і начальнікам і іншаму люду: праца вялікая і ёмістая, і мы расьсеяны па сьцяне і аддаленыя адзін ад аднаго; | |
Nehe | Bela | 4:20 | таму, адкуль пачуеце вы гук трубы, у тое месца зьбірайцеся да нас: Бог наш будзе змагацца за нас. | |
Nehe | Bela | 4:22 | Звыш гэтага тым часам сказаў я люду, каб у Ерусаліме ўсе начавалі з рабамі сваімі,— і будуць яны ў нас уначы на варце, а ўдзень на працы. | |
Chapter 5
Nehe | Bela | 5:2 | Былі такія, што казалі: нас, сыноў нашых і дачок нашых многа; і мы хацелі б здабываць хлеб і карміцца і жыць. | |
Nehe | Bela | 5:3 | Былі і такія, што казалі: палі свае і вінаграднікі свае і дамы свае мы закладваем, каб здабыць хлеба ад голаду. | |
Nehe | Bela | 5:4 | Былі і такія, што казалі: мы пазычаем срэбра на падатак цару пад заклад палёў нашых і вінаграднікаў нашых; | |
Nehe | Bela | 5:5 | у нас такія ж целы, якія целы ў братоў нашых, і сыны нашыя такія самыя, як іхнія сыны, а вось мы павінны аддаваць сыноў нашых і дочак нашых у рабы, і некаторыя з дочак нашых ужо ў няволі. Няма ніякіх сродкаў на выкуп у руках нашых; і палі нашы і вінаграднікі нашы у іншых. | |
Nehe | Bela | 5:7 | Сэрца маё абурылася, і я строга выгаварыў знакамітым і начальнікам і сказаў ім: вы бераце ліхву з братоў сваіх. І склікаў я супроць іх вялікі сход | |
Nehe | Bela | 5:8 | і сказаў ім: мы выкупалі братоў сваіх, Юдэяў, прададзеных народам, колькі было сілы ў нас, а вы прадаяце братоў сваіх, і яны прадаюцца нам? Яны маўчалі, ня маючы што сказаць. | |
Nehe | Bela | 5:9 | І сказаў я: нядобра вы робіце. Ці ж ня ў страху Бога нашага павінны хадзіць вы, каб пазьбегнуць наганы ад народаў, ворагаў нашых? | |
Nehe | Bela | 5:10 | І я таксама, браты мае і служкі мае пазычалі ім і срэбра і хлеб: пакінем ім пазыку гэтую. | |
Nehe | Bela | 5:11 | Вярнеце ж ім сёньня палі іхнія, вінаграднікі і масьлічныя сады іхнія, і дамы іхнія, і ліхву з срэбра і хлеба, і віна і алею, за якую вы пазычалі ім. | |
Nehe | Bela | 5:12 | І сказалі яны: вернем і ня будзем зь іх спаганяць; зробім так, як ты кажаш. І паклікаў я сьвятароў і сказаў ім запрысягнуцца, што яны так зробяць. | |
Nehe | Bela | 5:13 | І вытрас я вопратку маю і сказаў: так няхай вытрасе Бог кожнага чалавека, які ня стрымае слова гэтага, з дома ягонага і з маёнтка ягонага, і так хай будзе ў яго вытрасена і пуста! І сказаў увесь сход: амін. І праславілі Бога; і народ стрымаў слова гэтае. | |
Nehe | Bela | 5:14 | Яшчэ: з таго дня, як назначаны я быў начальнікам вобласьці іхнім у зямлі Юдэйскай, ад дваццатага года да трыццаць другога года цара Артаксэркса, і так дваццаць гадоў я і браты мае ня елі хлеба вобласьценачальніцкага. | |
Nehe | Bela | 5:15 | А ранейшыя начальнікі абласьцей, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і зьбіралі зь іх хлеб і віно, акрамя сарака сікляў срэбра; нават і слугі іхнія панавалі над народам. А я не рабіў так праз страх Божы. | |
Nehe | Bela | 5:16 | Пры гэтым працу на сьцяне гэтай я падтрымліваў; і палёў мы ня куплялі, і ўсе слугі мае зьбіраліся туды на працу. | |
Nehe | Bela | 5:17 | Юдэяў і начальнікаў па сто пяцьдзесят чалавек бывала ў мяне за сталом, апрача тых, што прыходзілі да нас з навакольных народаў. | |
Nehe | Bela | 5:18 | І вось што гатавалася на адзін дзень: адзін бык, шэсьць адборных авечак і птушкі гатаваліся ў мяне; і за дзесяць дзён трацілася мноства рознага віна. І пры тым хлеба вобласьценачальніцкага я не патрабаваў, бо цяжкая служба ляжала на народзе гэтым. | |
Chapter 6
Nehe | Bela | 6:1 | Калі дайшло да слыху Санавалата і Товіі і Гешэма Аравіцяніна і астатніх непрыяцеляў нашых, што я адбудаваў сьцяну, і не засталося ў ёй пашкодаў, — зрэшты, я да таго часу яшчэ ня ставіў дзьвярэй у брамы,— | |
Nehe | Bela | 6:2 | тады прыслаў Санавалат і Гешэм да мяне сказаць: прыйдзі, і сыдземся ў адным зь сёлаў на раўніне Она. Яны намышлялі зрабіць мне благое. | |
Nehe | Bela | 6:3 | Але я паслаў да іх паслоў сказаць: я заняты вялікай справай, не магу сысьці; справа спынілася б, калі б я пакінуў яго і сышоў да вас. | |
Nehe | Bela | 6:4 | Чатыры разы прысылалі яны да мяне з такім самым запрашэньнем, і я адказваў ім тое самае. | |
Nehe | Bela | 6:5 | Тады прыслаў да мяне Санавалат пяты раз свайго слугу, у якога ў руцэ быў адкрыты ліст. | |
Nehe | Bela | 6:6 | У ім было напісана: чутка носіцца ў народаў, і Гешэм кажа, быццам ты і Юдэі задумалі адпасьці, дзеля чаго і будуеш ты сьцяну і хочаш быць у іх царом, паводле тых самых чутак; | |
Nehe | Bela | 6:7 | і прарокаў паставіў ты, каб яны абвяшчалі пра цябе ў Ерусаліме і казалі: цар Юдэйскі! І такія гаворкі дойдуць да цара. Дык вось, прыходзь, і параімся разам. | |
Nehe | Bela | 6:8 | Але я паслаў да яго сказаць: нічога такога ня было, пра што ты кажаш; ты выдумаў гэта сваім розумам. | |
Nehe | Bela | 6:9 | Бо ўсе яны палохалі нас, думаючы: апусьцяцца рукі іхнія ад справы гэтай, і яна не адбудзецца; але я тым болей умацаваў рукі мае. | |
Nehe | Bela | 6:10 | Прыйшоў я ў дом Шэмаі, сына Дэлаі, сына Мэгетавэлавага, і ён замкнуўся і сказаў: пойдзем у дом Божы, усярэдзіну храма і замкнём за сабою дзьверы храма, бо прыйдуць забіць цябе, і прыйдуць забіць цябе ўначы. | |
Nehe | Bela | 6:11 | Але я сказаў: ці можа ўцякаць такі чалавек, як я? Ці можа такі чалавек , як я, увайсьці ў храм, каб застацца жывым? Не пайду. | |
Nehe | Bela | 6:12 | Я ведаў, што ня Бог паслаў яго, хоць ён па-прарочы казаў мне, але што Товія і Санавалат падкупілі яго. | |
Nehe | Bela | 6:13 | Дзеля таго ён быў падкуплены, каб я спалохаўся і зрабіў так і зграшыў, і каб мелі пра мяне благую думку і перасьледавалі мяне за гэта дакорамі. | |
Nehe | Bela | 6:14 | Спамяні, Божа мой, Товію і Санавалата па гэтых справах іхніх, а таксама прарочыцу Наадыю і іншых прарокаў, якія хацелі запалохаць мяне! | |
Nehe | Bela | 6:16 | Калі пачулі пра гэта ўсе непрыяцелі нашыя, і ўбачылі гэта ўсе народы, якія вакол нас, тады яны вельмі ўпалі ў вачах сваіх і спазналі, што гэта дзея зроблена Богам нашым. | |
Nehe | Bela | 6:17 | Звыш таго ў тыя дні знакамітыя Юдэі многа пісалі лістоў, якія пасылаліся Товію, а лісты Товія прыходзілі да іх. | |
Nehe | Bela | 6:18 | Бо многія ў Юдэі былі ў клятвеным спрымірэнстве зь ім, бо ён быў зяць Шэханіі, сына Арахавага, а сын ягоны Ёханан узяў за сябе дачку Мэшулама, сына Вэрэхіі. | |
Chapter 7
Nehe | Bela | 7:1 | Калі сьцяна была пабудавана, і я ўставіў дзьверы, і пастаўлены былі на сваё служэньне брамнікі і сьпевакі і лявіты, | |
Nehe | Bela | 7:2 | тады загадаў я брату майму Ханані і начальніку Ерусалімскай крэпасьці Хананію, бо ён больш за многіх іншых быў чалавек верны і богабаязны, | |
Nehe | Bela | 7:3 | і сказаў я ім: няхай не адчыняюць брам Ерусалімскіх, пакуль не абагрэе сонца, і пакуль яны стаяць, хай зачыняюць і замыкаюць дзьверы. І паставіў я вартаўнікамі жыхароў Ерусаліма, кожнага на сваю варту і кожнага насупраць дома ягонага. | |
Nehe | Bela | 7:5 | І паклаў мне Бог мой на сэрца сабраць знакамітых і начальнікаў і народ, каб зрабіць перапіс. І знайшоў я радаводны перапіс тых, якія спачатку прыйшлі, і ў ім напісана: | |
Nehe | Bela | 7:6 | вось жыхары краіны, якія выправіліся з палонных, пераселеных Навухаданосарам, царом Вавілонскім, і вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад;— | |
Nehe | Bela | 7:7 | тыя, якія пайшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Азарыем, Раміем, Нахманіем, Марадахэем, Білшанам, Місфэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага: | |
Nehe | Bela | 7:45 | Брамнікі: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая — сто трыццаць восем. | |
Nehe | Bela | 7:61 | І вось тыя, што выйшлі з Тэлмэлаха, Тэлхаршы, Херуў-Адона і Імэра; але яны не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё, ці ад Ізраіля яны. | |
Nehe | Bela | 7:63 | І са сьвятароў: сыны Хаваі, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дочак Вэрзэлія Галаадыцяніна і стаў называцца іх імем. | |
Nehe | Bela | 7:64 | Яны шукалі радаводнага свайго запісу, і не знайшлося, і таму выключаны са сьвятарства. | |
Nehe | Bela | 7:65 | І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам. | |
Nehe | Bela | 7:67 | акрамя рабоў іхніх і рабынь іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і сьпявачак дзьвесьце сорак пяць. | |
Nehe | Bela | 7:70 | Некаторыя ўзначальцы пакаленьняў далі ўклады на вядзеньне працы. Тыршата даў у скарбніцу золатам тысячу драхмаў, пяцьдзесят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх убраньняў. | |
Nehe | Bela | 7:71 | І некаторыя з узначальцаў пакаленьняў далі ў скарбніцу на вядзеньне працы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра. | |
Nehe | Bela | 7:72 | Астатнія з народу далі дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы мінаў срэбра і шэсьцьдзесят сем сьвятарскіх убраньняў. | |
Chapter 8
Nehe | Bela | 8:1 | Калі настаў сёмы месяц, і сыны Ізраілевыя жылі па гарадах сваіх, тады сабраўся ўвесь народ, як адзін чалавек, на пляц, які перад Вадзяною брамаю, і сказалі кніжніку Эздру, каб ён прынёс кнігу закона Майсеевага, які запавядаў Гасподзь Ізраілю. | |
Nehe | Bela | 8:2 | І прынёс сьвятар Эздра закон на сход мужчын і жанчын і ўсіх, якія маглі разумець, у першы дзень сёмага месяца; | |
Nehe | Bela | 8:3 | і чытаў зь яго на пляцы, які перад Вадзяною брамай, ад сьвітаньня да полудня, перад мужчынамі і жанчынамі і ўсімі, якія маглі разумець; і вушы ўсяго народу былі прыхілены да кнігі закона. | |
Nehe | Bela | 8:4 | Кніжнік Эздра стаяў на драўляным узвышэньні, якое дзеля гэтага зрабілі, а каля яго, праваруч ад яго, стаялі Мататыя і Шэма, і Аная і Урыя, і Хэлкія і Маасэя, а леваруч ад яго Фэдая і Місаіл, і Малхія і Хашум, і Хашбадана, і Захар і Мэшулам. | |
Nehe | Bela | 8:5 | І адкрыў Эздра кнігу перад вачыма ўсяго народу, бо ён стаяў вышэй за народ. І калі ён адкрыў яе, увесь народ устаў. | |
Nehe | Bela | 8:6 | І дабраславіў Эздра Госпада Бога вялікага. І ўвесь народ адказаў: амін, амін, падымаючы рукі свае,— і пакланяліся і падалі перад Госпадам тварам да зямлі. | |
Nehe | Bela | 8:7 | Ісус, Ваная, Шэрэвія, Ямін, Акуў, Шаўтай, Гадыя, Маасэя, Кліта, Азарыя, Ёзавад, Ханан, Фэлая і лявіты тлумачылі народу закон, тым часам як народ стаяў на сваім месцы. | |
Nehe | Bela | 8:8 | І чыталі з кнігі, з закона Божага, выразна, і далучалі тлумачэньне, і народ разумеў прачытанае. | |
Nehe | Bela | 8:9 | Тады Нээмія, ён жа Тыршата, і кніжнік Эздра, сьвятар, і лявіты, якія вучылі народ, сказалі ўсяму народу: дзень гэты сьвяты Госпаду Богу нашаму; ня смуткуйце і ня плачце,— бо ўвесь народ плакаў, слухаючы словы закона. | |
Nehe | Bela | 8:10 | І сказаў ім: ідзеце, ежце тлустае і пеце салодкае, і пасылайце часткі тым, у каго нічога не прыгатавана, таму што дзень гэты сьвяты Госпаду нашаму. І ня смуткуйце, бо радасьць перад Госпадам — падмацаваньне вам. | |
Nehe | Bela | 8:11 | І лявіты супакойвалі ўвесь народ, кажучы: перастаньце, бо дзень гэты сьвяты, ня смуткуйце. | |
Nehe | Bela | 8:12 | І пайшоў увесь народ есьці, і піць, і пасылаць часткі, і сьвяткаваць зь вялікай весялосцю, бо зразумелі словы, якія сказалі ім. | |
Nehe | Bela | 8:13 | На другі дзень сабраліся ўзначальцы пакаленьняў ад усяго народу, сьвятары і лявіты да кніжніка Эздры, каб ён тлумачыў ім словы закона. | |
Nehe | Bela | 8:14 | І знайшлі напісанае ў законе, які Гасподзь даў праз Майсея, каб сыны Ізраілевыя ў сёмым месяцы, у сьвята, жылі ў кучках. | |
Nehe | Bela | 8:15 | І таму абвясьцілі і агаласілі па ўсіх гарадах сваіх і ў Ерусаліме, кажучы: ідзеце на гару і нясеце галінкі масьліны садовай і галінкі масьліны дзікай, і галінкі міртавыя і галінкі пальмавыя, і галінкі іншых шырокалістных дрэў, каб зрабіць кучкі паводле напісанага. | |
Nehe | Bela | 8:16 | І пайшоў народ, і прынесьлі і зрабілі сабе кучкі, кожны на сваім даху і на дварах сваіх, і на дварах дома Божага, і на пляцы каля Вадзяное брамы і на пляцы каля Яфрэмавай брамы. | |
Nehe | Bela | 8:17 | Усё супольства павяртанцаў з палону зрабіла кучкі-буданы і жыло ў кучках. Ад дзён Ісуса, сына Нававага, да гэтага дня, не рабілі так сыны Ізраілевыя. Радасьць была вельмі вялікая. | |
Chapter 9
Nehe | Bela | 9:1 | На дваццаць чацвёрты дзень гэтага месяца сабраліся ўсе сыны Ізраілевыя, якія пасьціліся і былі ў вярэтах і з попелам на галовах сваіх. | |
Nehe | Bela | 9:2 | І аддзялілася насеньне Ізраілевае ад усіх іншародных, і ўсталі і спавядаліся ў грахах сваіх і ў злачынствах бацькоў сваіх. | |
Nehe | Bela | 9:3 | І стаялі на сваім месцы, і чвэрць дня чыталі з кнігі закона Госпада Бога свайго, і чвэрць спавядаліся і пакланяліся Госпаду Богу свайму. | |
Nehe | Bela | 9:4 | І ўсталі на ўзвышанае месца лявітаў: Ісус, Ванія, Кадмііл, Шэванія, Вуній, Шэрэвія, Ванія, Хэнані, і гучна заклікалі да Госпадла Бога свайго. | |
Nehe | Bela | 9:5 | І сказалі лявіты — Ісус, Кадмііл, Ванія, Хашаўнія, Шэрэвія, Гадыя, Шэванія, Пэтахія: устаньце, слаўце Госпада Бога вашага адвеку і давеку. Хай славасловяць вартае ўслаўленьня і вышэйшае за ўсякае славаслоўе і хвалу імя Тваё! | |
Nehe | Bela | 9:6 | Ты, Госпадзе адзіны. Ты стварыў неба, нябёсы нябёсаў і ўсё воінства іх, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх, і Ты жывіш усё гэта, і нябесныя воінствы Табе пакланяюцца. | |
Nehe | Bela | 9:7 | Ты Сам, Госпадзе Божа, выбраў Абрама і вывеў яго з Ура Халдэйскага, і даў яму імя Абрагама, | |
Nehe | Bela | 9:8 | і знайшоў яго сэрца верным перад Табою, і заключыў зь ім запавет, каб даць семені ягнонаму замлю Хананэяў, Хэтэяў, Амарэяў, Фэрэзэяў, Евусэяў і Гергесэяў. І Ты выканаў слова Сваё, бо Ты праведны. | |
Nehe | Bela | 9:10 | і паказаў знакі і цуды над фараонам і над усімі рабамі ягонымі, і над усім народам зямлі ягонай, бо Ты ведаў, што яны пагардліва абыходзіліся зь імі, і зарабіў Ты Сабе імя да гэтага дня. | |
Nehe | Bela | 9:11 | Ты расьсек перад імі мора, і яны сярод мора прайшлі па сухім, а тых, што гналіся за імі, укінуў у глыбіні, як камень у вялікія воды. | |
Nehe | Bela | 9:12 | У слупе воблачным Ты вёў іх удзень і ў слупе вогненным уначы, каб асьвятляць ім дарогу, па якой ім ісьці. | |
Nehe | Bela | 9:13 | І сышоў Ты на гару Сінай і гаварыў зь імі зь неба, і даў ім суды справядлівыя, законы правільныя; пастановы і запаведзі добрыя. | |
Nehe | Bela | 9:14 | І ўказаў ім сьвятую Тваю суботу і запаведзі, і пастановы і закон падаў ім праз раба Твайго Майсея. | |
Nehe | Bela | 9:15 | І хлеб зь неба Ты даваў ім у голадзе іхнім і ваду з каменю крынічыў ім у смазе іхняй, і сказаў ім, каб яны пайшлі і авалодалі зямлёю, якую Ты, падняўшы руку Тваю, запрысягнуўся даць ім. | |
Nehe | Bela | 9:16 | Але яны і бацькі нашыя ўпарціліся, і шыю сваю трымалі пругка, і ня слухаліся наказаў Тваіх; | |
Nehe | Bela | 9:17 | не захацелі слухацца і ня ўспомнілі цудоўных дзеяў Тваіх, якія Ты рабіў зь імі, і трымалі шыю сваю пругка і з упартасьці сваёй паставілі над сабою правадыра, каб вярнуцца ў рабства сваё. Але Ты Бог, Які любіць дараваць, добры і міласэрны, доўгацярплівы і шматлітасьцівы, і Ты не пакінуў іх. | |
Nehe | Bela | 9:18 | І хоць яны зрабілі сабе літое цяля і сказалі: вось бог твой, які вывеў цябе зь Егіпта, і хоць рабілі вялікія абразы, | |
Nehe | Bela | 9:19 | але Ты, зь вялікай міласэрнасьці Тваёй, не пакідаў іх у пустыні; слуп воблачны не адыходзіў ад іх удзень, каб весьці іх па шляху, і слуп вогненны ўначы, каб сьвяціць ім у дарозе, якою яны ішлі. | |
Nehe | Bela | 9:20 | І Ты даў ім Духа Твайго добрага, каб настаўляць іх, і манну Тваю не адбіраў ад вуснаў іхніх, і ваду даваў ім дзеля наталеньня смагі іхняй. | |
Nehe | Bela | 9:21 | Сорак гадоў Ты карміў іх у пустыні; яны ні ў чым ня мелі нястачы, вопратка іхняя не старэла, і ногі іхнія ня пухлі. | |
Nehe | Bela | 9:22 | І Ты даў ім царства і народы, і падзяліў ім, і яны авалодалі зямлёю Сігона, і зямлёю цара Есэвонскага, і зямлёю Ога, цара Васанскага. | |
Nehe | Bela | 9:23 | І сыноў іхніх Ты памноножыў, як зоркі нябесныя, і ўвёў іх у зямлю, пра якую Ты казаў бацькам іхнім, што яны прыйдуць валодаць ёю . | |
Nehe | Bela | 9:24 | І ўвайшлі сыны іхнія, і авалодалі зямлёю. І Ты скарыў ім жыхароў зямлі, Хананэяў, і аддаў іх у рукі іхнія, і цароў іхніх, і народы зямлі, каб яны рабілі зь імі па сваёй волі. | |
Nehe | Bela | 9:25 | І занялі яны ўмацаваныя гарады і тлустую зямлю, і ўзялі ў валоданьне дамы, напоўненыя ўсялякім дабром, вадаёмы, высечаныя з каменю , вінаградныя і масьлічныя сады і мноства дрэў з пладамі на ежу. Яны елі, насычаліся, тлусьцелі і мелі асалоду зь вялікай дабрыні Тваёй; | |
Nehe | Bela | 9:26 | і зрабіліся ўпартыя і ўзбурыліся супроць Цябе: і занядбалі закон Твой, забівалі прарокаў Тваіх, якія ўмаўлялі іх зьвярнуцца да Цябе, і рабілі вялікія абразы. | |
Nehe | Bela | 9:27 | І Ты аддаў іх у рукі ворагам іхнім, якія ўціскалі іх. Але калі, у цяжкі для яго час, яны заклікалі Цябе, Ты выслухваў іх зь нябёсаў, і зь вялікай міласэрнасьці Тваёй, даваў ім ратавальнікаў, і яны ратавалі іх ад рук ворагаў іхніх. | |
Nehe | Bela | 9:28 | А калі супакойваліся, дык спачатку пачыналі рабіць благое перад абліччам Тваім, і Ты аддаваў іх у рукі непрыяцеляў іхніх, і яны панавалі над імі. Але калі яны зноў заклікалі Цябе, Ты выслухваў іх зь нябёсаў і зь вялікай міласэрнасьці Тваёй выбаўляў іх шмат разоў. | |
Nehe | Bela | 9:29 | Ты нагадваў ім зьвярнуцца да закона Твайго, але яны ўпарціліся і ня слухалі наказаў Тваіх і ўхіляліся ад пастановаў Тваіх, якімі жыў бы чалавек, калі б выконваў іх, і хрыбет свой зрабілі ўпарцістым, і шыю сваю трымалі пругка, і ня слухаліся. | |
Nehe | Bela | 9:30 | Чакаючы іхняга навароту , Ты марудзіў шмат гадоў і нагадваў ім Духам Тваім праз прарокаў Тваіх, але яны ня слухалі. І Ты аддаў іх у рукі іншаземных народаў. | |
Nehe | Bela | 9:31 | Але зь вялікай міласэрнасьці Тваёй, Ты ня вынішчыў іх да канца і не пакідаў іх, бо Ты Бог добры і літасьцівы. | |
Nehe | Bela | 9:32 | І сёньня, Божа наш, Божа вялікі, моцны і страшны, Які захоўвае запавет і міласьць! хай ня будзе малым перад абліччам Тваім уся пакута, якая спасьцігала нас, цароў нашых, князёў нашых, і сьвятароў нашых, і прарокаў нашых, і бацькоў нашых і ўвесь народ Твой ад дзён цароў Асірыйскіх да сёньня. | |
Nehe | Bela | 9:33 | Ва ўсім, што спасьцігла нас, Ты праведны, бо Ты рабіў паводле праўды, а мы вінаватыя. | |
Nehe | Bela | 9:34 | Цары нашыя, князі нашыя, сьвятары нашыя і бацькі нашыя ня выконвалі закону Твайго, і ня слухалі наказаў Тваіх і напамінаў Тваіх, якімі Ты нагадваў ім. | |
Nehe | Bela | 9:35 | І ў царстве сваім пры вялікім дабры Тваім, якое Ты даваў ім, і на прасторнай і тлустай зямлі, якую Ты выдзеліў ім, яны ня служылі Табе і не адварочваліся ад ліхіх дзеяў сваіх. | |
Nehe | Bela | 9:36 | І вось, мы цяпер рабы; на той зямлі, якую Ты даў бацькам нашым, каб карміцца яе пладамі і яе дабром, вось, мы рабы. | |
Nehe | Bela | 9:37 | І ўтворы свае яна багата прыносіць царам, якім Ты ўпакорыў нас за грахі нашыя. І целамі нашымі і быдлам нашым яны валодаюць, як самі хочуць, і мы ў вялікім уціску. | |
Chapter 10
Nehe | Bela | 10:28 | І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець, | |
Nehe | Bela | 10:29 | прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам — рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага і пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя, | |
Nehe | Bela | 10:31 | і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду. | |
Nehe | Bela | 10:32 | І паставілі мы сабе ў закон — даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага: | |
Nehe | Bela | 10:33 | на хлябы пакладныя на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага. | |
Nehe | Bela | 10:34 | І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму у назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе. | |
Nehe | Bela | 10:35 | І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усякага дрэва; | |
Nehe | Bela | 10:36 | таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага. | |
Nehe | Bela | 10:37 | І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства. | |
Nehe | Bela | 10:38 | Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя пад кладоўкі, | |
Chapter 11
Nehe | Bela | 11:1 | І жылі начальнікі народа ў Ерусаліме, а астатнія з народу кідалі жэрабя, каб адна зь дзесяці частак іх ішла на жыхарства ў сьвяты горад Ерусалім, а дзевяць заставаліся ў іншых гарадах. | |
Nehe | Bela | 11:3 | Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме,— а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых; | |
Nehe | Bela | 11:4 | у Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Веньяміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сын Захарыя, сын Амарыі, сын Сафатыі, сын Малелеіла, з сыноў Фарэса, | |
Nehe | Bela | 11:5 | і Маасэя, сын Варуха, сын Калхазэя, сын Хазаі, сын Адаі, сын Ёярыва, сын Захарыя, сын Шылонія. | |
Nehe | Bela | 11:6 | Усіх сыноў Фарэса, якія жылі ў Ерусаліме, чатырыста шэсьцьдзесят восем, людзі выдатныя. | |
Nehe | Bela | 11:7 | І вось сыны Веньяміна: Салу, сын Мэшулама, сын Ёэда, сын Фэдаі, сын Калаі, сын Маасэі, сын Ітыіла, сын Ісаі, | |
Nehe | Bela | 11:11 | Сэрая, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Ахітува, начальнік у доме Божым, | |
Nehe | Bela | 11:12 | і браты іхнія, якія правілі службу ў доме Божым — васемсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Фэлаліі, сын Амцыя, сын Захарыя, сын Пашхура, сын Малхіі | |
Nehe | Bela | 11:13 | і браты ягноныя, узначальцы пакаленьняў — дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарыіла, сын Ахзая, сын Мэшылэмота, сын Імэра, | |
Nehe | Bela | 11:14 | і браты ягоныя, людзі выдатныя — сто дваццаць восем. Начальнікам над імі быў Заўдыіл, сын Гагэдаліма. | |
Nehe | Bela | 11:17 | і Матфанія, сын Міхі, сын Заўдыя, сын Асафа, галоўны пачынальнік славаслоўя пры малітве, і Бакбукія, другі пасьля яго з братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуя, сын Галала, сын Ідытуна. | |
Nehe | Bela | 11:19 | А брамнікі: Акуў, Талмон і браты іхнія, якія трымалі варту каля брамаў — сто семдзесят два. | |
Nehe | Bela | 11:20 | Астатнія Ізраільцяне, сьвятары, лявіты жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім удзеле. | |
Nehe | Bela | 11:22 | Начальнікам над лявітамі ў Ерусаліме быў Узій, сын Ванія, сын Хашавіі, сын Матаніі, сын Міхі, з сыноў Асафавых, якія былі сьпевакамі пры служэньні ў доме Божым, | |
Nehe | Bela | 11:23 | бо ад цара быў пра іх адмысловы загад, і назначана было на кожны дзень сьпевакам пэўнае ўтрыманьне. | |
Nehe | Bela | 11:24 | І Пэтахія, сын Мэшэзавэла, з сыноў Зары, сына Юды, быў давераны ад цара па ўсякіх справах, якія датычыліся народу. | |
Nehe | Bela | 11:25 | З тых, што жылі ў вёсках, на палях сваіх, сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і залежных ад яе гарадах, у Дывоне і залежных ад яго гарадах, у Екаўцэіле і сёлах яго, | |
Nehe | Bela | 11:30 | у Занаасе, Адаламе і вёсках іх, у Лахісе і на палях яго, у Азэцы і залежных ад яе гарадах. Яны разьмясьціліся ад Вірсавіі і да даліны Эномавай. | |
Nehe | Bela | 11:31 | Сыны Веньямінавыя, пачынаючы ад Гевы, у Міхмасе, Гае, у Вэтылі і залежных ад яго гарадах, | |
Chapter 12
Nehe | Bela | 12:1 | Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зарававэлем, сынам Салатыілавым, і зь Ісусам: Сэрая, Ерамія, Эзра, | |
Nehe | Bela | 12:8 | А лявіты: Ісус, Бінуй, Кадмііл, Шэрэвія, Юда, Матанія, галоўны пры славаслоўі, ён і браты ягоныя, | |
Nehe | Bela | 12:12 | У дні Ёакіма былі сьвятары, узначальцы пакаленьняў: з дома Сэраі Мэрая, з дома Ераміі Хананія, | |
Nehe | Bela | 12:22 | Лявіты, узначальцы пакаленьняў, унесены ў запіс у дні Эльяшыва, Ёяды, Ёханана і Ядуя, і таксама сьвятары ў валадараньне Дарыя Персідскага. | |
Nehe | Bela | 12:23 | Сыны Лявія, узначальцы пакаленьняў, упісаны ў летапісы да дзён Ёханана, сына Эльяшыва. | |
Nehe | Bela | 12:24 | Узначальцы лявітаў: Хашавія, Шэрэвія і Ісус, сын Кадмііла, і браты іхнія, пры іх пастаўленыя дзеля праслаўленьня пры падзякаваньнях, паводле ўстанаўленьня Давіда, чалавека Божага — зьмена за зьменаю. | |
Nehe | Bela | 12:25 | Матанія, Бакбукія, Авадыя, Мэшулам, Талмон, Акуў — вартавыя, брамнікі на варце каля парогаў брамных. | |
Nehe | Bela | 12:26 | Яны былі ў дні Ёакіма, сына Ісусавага, сына Ёсэдэкавага, і ў дні начальніка вобласьці Нээміі і кніжніка Эздры, сьвятара. | |
Nehe | Bela | 12:27 | Пры асьвячэньні сьцяны Ерусалімскай запатрабавалі лявітаў з усіх мясьцінаў іхніх, загадваючы ім прыйсьці ў Ерусалім дзеля ўчыненьня асьвячэньня і радаснага сьвята з праслаўленьнямі і песьнямі пад гукі кімвалаў, псалтыроў і гусьляў. | |
Nehe | Bela | 12:29 | і з Бэт-Гагілгала, і з палёў Гевы і Азмавэта, бо сьпевакі пабудавалі сабе вёскі ў наваколлі Ерусаліма. | |
Nehe | Bela | 12:31 | Тады я павёў начальнікаў у Юдэі на сьцяну і паставіў два вялікія хоры начале шэсьця, і адзін зь іх ішоў з правага боку сьцяны да Гнаявое брамы. | |
Nehe | Bela | 12:35 | а з сыноў сьвятаровых з трубамі: Захарыя, сын Ёнатана, сын Шэмаі, сын Матаніі, сын Міхея, сын Закхура, сын Асафа, | |
Nehe | Bela | 12:36 | і браты ягоныя: Шэмая, Азарыіл, Мілалай, Гілалай, Маай, Натанаіл, Юда і Хананій з музычнымі спарудамі Давіда, чалавека Божага , і кніжнік Эздра наперадзе іх. | |
Nehe | Bela | 12:37 | Каля брамы Крыніцы, насупраць іх, яны падняліся па прыступках горада Давідавага па лесьвіцы, якая вядзе на сьцяну вышэй дома Давідавага, да Вадзяное брамы на ўсход. | |
Nehe | Bela | 12:38 | Другі хор ішоў насупраць іх, і за ім я і палавіна народу, па сьцяне ад пячной вежы і да шырокай сьцяны, | |
Nehe | Bela | 12:39 | і ад брамы Яфрэмавай, міма старое брамы і брамы Рыбнай і іежы Хананэла і вежы Мэа, да Авечае брамы, і спыніліся каля брамы Цямнічнай. | |
Nehe | Bela | 12:42 | і Маасэя і Шэмая, і Элеазар і Узій, і Ёханан і Малхія, і Элам і Эзэр. І сьпявалі сьпевакі гучна; галоўны ў іх быў Ізрахія . | |
Nehe | Bela | 12:43 | І прыносілі ў той дзень вялікія ахвяры і весяліліся, бо Бог даў ім вялдікую радасьць. Весяліліся і жанчыны і дзеці, і весялосьць Ерусаліма далёка было чуваць. | |
Nehe | Bela | 12:44 | У той самы дзень прыстаўлены былі людзі да кладовых пакояў для прынашэньняў пачаткаў і дзесяцінаў, каб зьбіраць з палёў пры гарадах часткі, пакладзеныя законам для сьвятароў і лявітаў, бо Юдэям радасна было глядзець на сьвятароў і лявітаў, якія стаялі, | |
Nehe | Bela | 12:45 | якія правілі службу Богу свайму і дзеі ачышчэньня і былі сьпевакамі і брамнікамі паводле ўстанаўленьня Давіда і сына яго Саламона. | |
Nehe | Bela | 12:46 | Бо здаўна ў дні Давіда і Асафа былі ўстаноўлены ўзначальцы сьпевакоў і песьні Богу, пахвальныя і падзякавальныя. | |
Chapter 13
Nehe | Bela | 13:1 | У той дзень чытана было з кнігі Майсеевай уголас народу і знойдзена напісанае ў ёй: Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольства Божае вавек, | |
Nehe | Bela | 13:2 | бо яны ня сустрэлі сыноў Ізраіля з хлебам і вадою і нанялі супроць яго Валаама, каб праклясьці яго, але Бог наш абярнуў праклён у дабраславеньне. | |
Nehe | Bela | 13:4 | А перад тым сьвятар Эльяшыў, прыстаўлены да пакояў пры доме Бога нашага, блізкі сваяк Товіі, | |
Nehe | Bela | 13:5 | падрыхтаваў яму вялікі пакой, у які раней клалі хлебнае прынашэньне, ладан і посуд, і дзесяціны хлеба, віна і алею, вызначаныя законам лявітам, сьпевакам і брамнікам, і прынашэньні сьвятарам. | |
Nehe | Bela | 13:6 | Калі ўсё гэта адбывалася , я ня быў у Ерусаліме, бо ў дваццаць другім годзе Вавілонскага цара Артаксэркса я хадзіў да цара, і праз некалькі дзён зноў выпрасіўся ў цара. | |
Nehe | Bela | 13:7 | Калі я прыйшоў у Ерусалім і даведаўся пра благую справу, якую ўчыніў Эльяшыў, падрыхтаваўшы Товію пакой на дварах дома Божага, | |
Nehe | Bela | 13:9 | і сказаў, каб ачысьцілі пакоі, і загадаў зноў унесьці туды посуд дома Божага, хлебнае прынашэньне і ладан. | |
Nehe | Bela | 13:10 | Яшчэ даведаўся я, што часткі лявітам не аддаюцца, і што лявіты і сьпевакі, якія рабілі сваю справу, разьбегліся, кожны на сваё поле. | |
Nehe | Bela | 13:11 | Я зрабіў за гэта вымову начальнікам і сказаў: навошта пакінуты намі дом Божы? І я сабраў іх і паставіў іх на месца іхняе. | |
Nehe | Bela | 13:13 | І прыставіў я да кладовак Шэлэмію сьвятара і Садока кніжніка і Фэдаю зь лявітаў, і пры іх Ханана, сына Закхура, сына Матаніі, бо яны лічыліся вернымі. І на іх ускладзена раздаваць часткі братам сваім. | |
Nehe | Bela | 13:14 | Спамяні мяне за гэта, Божа мой, і ня згладзь руплівых дзеяў маіх, якія я рабіў дзеля дома Бога майго і дзеля служэньня пры ім! | |
Nehe | Bela | 13:15 | У тыя дні я ўбачыў у Юдэі, што ў суботу топчуць чавілы, возяць снапы і наўючваюць аслоў віном, вінаградам, смоквамі і ўсялякім грузам, і вязуць у суботні дзень у Ерусалім. І я строга выгаварыў ім таго ж самага дня, калі яны прадавалі страўнае. | |
Nehe | Bela | 13:16 | І Тыране жылі ў Юдэі і прывозілі рыбу і ўсялякі тавар і прадавалі ў суботу жыхарам Юдэі і ў Ерусаліме. | |
Nehe | Bela | 13:17 | І я зрабіў вымову самым знакамітым зь Юдэяў і сказаў ім: навошта вы робіце такое благоцце і апаганьваеце дзень суботні? | |
Nehe | Bela | 13:18 | Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і за тое Бог наш навёў на нас і на горад гэты ўсё гэта бедства? А вы пабольшваеце гнеў Ягоны на Ізраіля, апаганьваючы суботу. | |
Nehe | Bela | 13:19 | Пасьля гэтага, калі зьмяркалася каля брамы Ерусалімскай, перад суботаю, я загадаў замыкаць дзьверы і сказаў, каб не адмыкалі іх да раніцы пасьля суботы. І слуг маіх я ставіў каля брамы, каб ніякая ноша не праходзіла ў дзень суботні. | |
Nehe | Bela | 13:21 | Але я строга выгаварыў ім і сказаў ім: навошта вы начуеце каля сьцяны? Калі зробіце гэта другім разам, я накладу руку на вас. З таго часу яны ня прыходзілі ў суботу. | |
Nehe | Bela | 13:22 | І сказаў я лявітам, каб яны ачысьціліся і прыйшлі трымаць варту каля брамы, каб сьвяціць дзень суботні. І за гэта спамяні мяне, Божа мой, і пашкадуй мяне зь вялікай літасьці Тваёй! | |
Nehe | Bela | 13:23 | Яшчэ тымі днямі бачыў я Юдэяў, якія пабралі сабе жонак з Азацянак, Аманіцянак і Маавіцянак; | |
Nehe | Bela | 13:24 | і таму сыны іхнія напалавіну гавораць па-Азоцку, альбо мовай іншых народаў, і ня ўмеюць гаварыць па-Юдэйску. | |
Nehe | Bela | 13:25 | Я зрабіў за гэта вымову і праклінаў іх, і некаторых з мужоў біў, рваў у іх валасы і заклінаў іх Богам, каб яны не аддавалі дочак сваіх за сыноў іхніх, і ня бралі дочак іхніх за сыноў сваіх і за сябе. | |
Nehe | Bela | 13:26 | Ці не праз іх, казаў я , грашыў Саламон, цар Ізраілеў? У многіх народаў ня было такога цара, як ён. Ён быў любімы Богам сваім, і Бог паставіў яго царом над усімі Ізраільцянамі; і аднак жа чужаземныя жонкі ўвялі ў грэх і яго. | |
Nehe | Bela | 13:27 | І ці можна нам чуць пра вас, што вы робіце ўсё гэта вялікае ліха, грэшыце перад Богам нашым, прымаючы ў сужыцьцё чужаземных жонак? | |
Nehe | Bela | 13:28 | І з сыноў Ёяды, сына вялікага сьвятара Эльяшыва, адзін быў зяцем Санавалата Хараніта. Я прагнаў яго ад сябе. | |
Nehe | Bela | 13:30 | Так ачысьціў я іх ад усяго чужаземнага і аднавіў службы сьвятароў і лявітаў, кожнага ў дзеі ягонай, | |