Chapter 1
Roma | Bela | 1:4 | і адкрыўся Сынам Божым у сіле, духам сьвятасьці, праз уваскрэсеньне зь мёртвых, празь Ісуса Хрыста Госпада нашага, | |
Roma | Bela | 1:5 | празь Якога мы атрымалі мілату і апостальства, каб несьці паслушэнства веры дзеля імя Ягонага ва ўсіх народах, | |
Roma | Bela | 1:7 | усім умілаванцам Божым у Рыме, пакліканым сьвятым: мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. | |
Roma | Bela | 1:8 | Найперш за ўсё дзякую Богу майму празь Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера вашая абвяшчаецца па ўсім сьвеце; | |
Roma | Bela | 1:9 | сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у зьвеставаньні Сына Ягонага, што бесьперастанку ўспамінаю пра вас, | |
Roma | Bela | 1:10 | заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб воля Божая хоць цяпер паспрыяла мне прыйсьці да вас, | |
Roma | Bela | 1:13 | Не хачу, браты, утойваць ад вас, што я многа разоў мерыўся прыйсьці да вас, — але сустракаў перашкоды аж да гэтай пары, — каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў. | |
Roma | Bela | 1:16 | Бо я не саромеюся зьвеставаньня Хрыстовага, бо яно ёсьць сіла Божая на збавеньне ўсякаму веруючаму, па-першае Юдэю, потым і Эліну. | |
Roma | Bela | 1:17 | Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад веры ў веру, як напісана: "праведны вераю жыць будзе". | |
Roma | Bela | 1:18 | Бо адкрываецца гнеў Божы зь неба на ўсякую бязбожнасьць і няпраўду людзей, якія ўціскаюць ісьціну няпраўдаю; | |
Roma | Bela | 1:20 | бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя, так што яны ня маюць выбачэньня. | |
Roma | Bela | 1:21 | Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца: | |
Roma | Bela | 1:23 | і славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, — | |
Roma | Bela | 1:24 | дык і аддаў іх Бог у пахацінствах сэрцаў іхніх нячыстасьці, так што яны апаганьвалі самі свае целы; | |
Roma | Bela | 1:25 | яны падмянілі ісьціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы, які дабраславёны навекі, амін. | |
Roma | Bela | 1:26 | Таму аддаў іх Бог ганебным пажадам: жанчыны іхнія замянілі прыроднае паяднаньне на супрацьпрыроднае; | |
Roma | Bela | 1:27 | гэтак сама і мужчыны, занядбаўшы прыроднае паяднаньне з жаночым полам, распальваліся пахацінствам сваім адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах чынілі сорам і атрымлівалі самі ў сабе расплату за сваю аблуду. | |
Roma | Bela | 1:28 | І як што яны не стараліся мець Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог розуму перавернутаму — чыніць непатрэбшчыну, | |
Roma | Bela | 1:29 | так што яны поўныя ўсялякай няпраўды, распусты, зламыснасьці, ліхазьдзірства, злосьці, поўныя зайздрасьці, душагубства, звады, ашуканства, ліхадушнасьці, | |
Roma | Bela | 1:30 | яны паклёпнікі, хлусы, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, вын аходлівыя на зло, бацькам непакорлівыя, | |
Chapter 2
Roma | Bela | 2:1 | Вось таму няма апраўданьня табе, кожны чалавеча, што судзіш другога ; бо тым самым судом, якім судзіш другога, асуджаеш сам сябе; бо, асуджаючы другога , робіш тое самае. | |
Roma | Bela | 2:3 | Няўжо думаеш ты, чалавеча, што ўнікаеш суду Божага, калі асуджаеш тых, якія ўчыняюць такое, і сам робячы тое самае? | |
Roma | Bela | 2:4 | Альбо пагарджаеш багацьцем даброці, лагоднасьці і вялікай цярплівасьці Божай, не разумеючы, што даброць Божая вядзе цябе да пакаяньня? | |
Roma | Bela | 2:5 | Але, з упартасьці тваёй і нераскаянага сэрца ты сам сабе зьбіраеш гнеў на дзень гневу і абвяшчэньня праведнага суду ад Бога, | |
Roma | Bela | 2:7 | тым, якія ўвесь час ў добрых дзеях шукаюць славы, гонару і бесьсьмяротнасьці, — жыцьцё вечнае; | |
Roma | Bela | 2:8 | а тым, якія ўпарцяцца і супрацівяцца ісьціне, ды аддаюцца няпраўдзе, — лютасьць і гнеў. | |
Roma | Bela | 2:10 | Наадварот жа, слава і гонар і мір кожнаму, хто робіць добрае: першаму Юдэю, потым і Эліну! | |
Roma | Bela | 2:12 | Тыя, што без закону зграшылі, без закону і загінуць; а тыя, якія ў законе зграшылі, паводле закону прымуць суд, | |
Roma | Bela | 2:14 | бо, калі язычнікі, ня маючы закону, ад прыроды законнае робяць, дык, ня маючы закону, яны самі сабе закон: | |
Roma | Bela | 2:15 | яны паказваюць, што дзеі закону ў іх напісаны ў сэрцах, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то вінавацяць, то апраўдваюць адна адну, | |
Roma | Bela | 2:16 | у дзень, калі паводле зьвеставаньня майго, Бог будзе судзіць таемныя дзеі людзей празь Ісуса Хрыста. | |
Roma | Bela | 2:22 | Прапаведуючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не распусьнічай, распусьнічаеш? грэбуючы ідаламі, рабуеш сьвятыні? | |
Roma | Bela | 2:25 | Абразаньне карыснае, калі выконваеш закон; а калі ты пераступаеш закон, дык абразаньне тваё сталася неабразаньнем. | |
Roma | Bela | 2:26 | Дык вось, калі неабразанец выконвае пастановы закону, дык ягонае неабразаньне ці не залічыцца яму за абразаньне? | |
Roma | Bela | 2:27 | І неабрэзаны ад прыроды, які выконвае закон, ці не асудзіць цябе, пераступніка закону зь Пісаньнем і абразаньнем? | |
Chapter 3
Roma | Bela | 3:4 | Зусім не. Бог верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: "Ты праведны ў словах Тваіх і пераможаш, у судзе Тваім". | |
Roma | Bela | 3:5 | А калі нашая няпраўда выяўляе праўду Божую, дык што скажам? няўжо будзе Бог несправядлівы, калі паказвае гнеў? — кажу, па-чалавечы разважаючы. | |
Roma | Bela | 3:7 | Бо, калі вернасьць Божая ўзвышаецца маёю нявернасьцю на славу Божую, завошта яшчэ мяне ж судзіць, як грэшніка? | |
Roma | Bela | 3:8 | І ці ж не рабіць нам зло, каб выйшла на дабро, як некаторыя ўпікаюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Справядлівы суд на такіх. | |
Roma | Bela | 3:9 | Дык што ж? ці маем мы перавагу? Зусім не; бо мы ўжо даказалі, што як Юдэі, так і Эліны, усе пад грэхам, | |
Roma | Bela | 3:12 | усе зьбіліся з тропу, нягодныя сталіся ўсе: няма, хто тварыў бы дабро, няма аніводнага". | |
Roma | Bela | 3:13 | Горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком; атрута асьпідаў у іх на губах; | |
Roma | Bela | 3:19 | А мы ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, хто пад законам, так што замыкаюцца ўсякія вусны, і ўвесь сьвет робіцца вінаваты перад Богам, | |
Roma | Bela | 3:21 | Але сёньня, незалежна ад закону, зьявілася праведнасьць Божая, пра якую сьведчаць закон і прарокі, | |
Roma | Bela | 3:22 | праведнасьць Божая празь веру ў Ісуса Хрыста ва ўсіх і на ўсіх вернікаў; бо няма розьніцы, | |
Roma | Bela | 3:25 | Якога Бог прынёс у ахвяру ўмілажальваньня ў Крыві Ягонай празь веру, для паказу справядлівасьці Ягонай ў дараваньні грахоў, учыненых раней, | |
Roma | Bela | 3:26 | у доўгім цярпеньні Божым, для паказу справядлівасьці Ягонай ў сёньняшні час, — хай зьявіцца Ён справядллівы і апраўдае таго, хто веруе ў Ісуса. | |
Roma | Bela | 3:27 | Дзе ж тое, чым пахваліцца? зьнішчана. Якім законам? законам учынкаў? Не, а законам веры. | |
Chapter 4
Roma | Bela | 4:5 | а таму, хто не працуе, а верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожнага, вера ягоная залічваецца ў праведнасьць. | |
Roma | Bela | 4:6 | Так і Давід называе шчасным чалавека, якому Бог залічвае праведнасьць незалежна ад дзеяў: | |
Roma | Bela | 4:9 | Дабрашчаснасьць гэтая датычыцца абразаньня, ці неабразаньня? Мы кажам, што Абрагаму вера залічылася ў праведнасьць. | |
Roma | Bela | 4:10 | Калі залічылася? пасьля абразаньня ці да абразаньня? Не пасьля абразаньня, а да абразаньня. | |
Roma | Bela | 4:11 | І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці празь веру, якую меў у неабразаньні, так што ён стаўся бацькам усіх веруючых у неабразаньні, каб і ім залічылася праведнасьць, | |
Roma | Bela | 4:12 | і бацькам абрэзаных, ня толькі тых, што прынялі абразаньне, але і тых, што ходзяць па сьлядах веры бацькі нашага Абрагама, якую меў ён у неабразаньні. | |
Roma | Bela | 4:13 | Бо не законам дадзена Абрагаму, альбо семені ягонаму, абяцаньне — быць спадкаемцам сьвету, а праведнасьцю веры. | |
Roma | Bela | 4:14 | Калі спадкаемцы тыя, што сьцьвярджаюцца на законе, дык марная вера, нячыннае абяцаньне; | |
Roma | Bela | 4:16 | Такім чынам па веры, каб было зь літасьці, каб абяцаньне было неадменнае ўсім, ня толькі па законе, але і па веры нашчадкаў Абрагама, які ёсьць бацька ўсім нам, — | |
Roma | Bela | 4:17 | як напісана: "Я паставіў цябе бацькам многіх народаў", — перад Богам, Якому ён паверыў, Які ажыўляе мёртвых і называе няіснае, як існае. | |
Roma | Bela | 4:18 | Ён звыш надзеі, паверыў з надзеяй, праз што зрабіўся бацькам многіх народаў, згодна са сказаным: "Такое шматлікае будзе семя тваё". | |
Roma | Bela | 4:19 | І, не зьнямогшыся ў веры, ён ня думаў, што цела ягонае, амаль стогадовага, ужо зьмярцьвела, і нутроба Сарыная ў зьмярцьвеньні; | |
Roma | Bela | 4:20 | не пахіснуўся ў абяцаньні Божым недавярствам, а застаўся цьвёрды ў веры, узьнёсшы славу Богу, | |
Roma | Bela | 4:24 | але і нам: залічыцца і нам, што веруюць у Таго, Хто уваскрэсіў зь мёртвых Ісуса (Хрыста), Госпада нашага, | |
Chapter 5
Roma | Bela | 5:2 | празь Якога вераю і атрымалі мы доступ да той мілаты, у якой стаім і хвалімся надзеяю на славу Божую. | |
Roma | Bela | 5:5 | а надзея не ганьбуе, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя Духам Сьвятым, Які дадзены нам. | |
Roma | Bela | 5:7 | Бо наўрад ці хто памрэ за праведніка; хіба што за дабрачынца, магчыма, хто і адважыцца памерці. | |
Roma | Bela | 5:8 | А Бог Сваю любоў даказвае нам тым, што, калі мы былі яшчэ грэшнікі, Хрыстос памёр за нас. | |
Roma | Bela | 5:10 | Бо калі мы, будучы ворагамі, прымірыліся з Богам сьмерцю Сына Ягонага, дык тым болей, прымірыўшыся, уратуемся жыцьцём Ягоным; | |
Roma | Bela | 5:11 | і мала таго, але і хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, празь Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне. | |
Roma | Bela | 5:12 | А таму, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, так і сьмерць перайшла ва ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі. | |
Roma | Bela | 5:14 | Аднак жа сьмерць панавала ад Адама да Майсея і над тымі, якія не зграшылі падобна правіннасьці Адама, які ёсьць вобраз будучага, | |
Roma | Bela | 5:15 | але дар мілаты ня як правіна. Бо праз правіну аднаго памерлі многія, дык тым больш мілата Божая і дар празь мілату аднаго Чалавека, Ісуса Хрыста, шчодра красуюць для многіх. | |
Roma | Bela | 5:16 | І дар ня як суд за аднаго грэшніка; бо суд за адну правіну прыносіць асуду, а дар мілаты за многія правіны — апраўданьне. | |
Roma | Bela | 5:17 | Бо калі за правіну аднаго сьмерць панавала праз аднаго, дык тым болей тыя, што прымаюць шчадроты мілаты і дар праведнасьці, будуць панаваць у жыцьці праз адзінага Ісуса Хрыста. | |
Roma | Bela | 5:18 | Вось таму, як праз правіну аднаго ўсім людзям асуда, так і праз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне да жыцьця. | |
Roma | Bela | 5:19 | Бо, як празь непаслушэнства аднаго чалавека зрабіліся многія грэшнікамі, так і праз паслушэнства аднаго стануць праведнымі многія. | |
Roma | Bela | 5:20 | А закон прыйшоў пасьля, і так памножыліся правіны. А калі памножыўся грэх, шчодра закрасавала мілата, | |
Chapter 6
Roma | Bela | 6:4 | Дык вось, мы і пахаваныя зь Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрэс зь мёртвых славаю Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцьці. | |
Roma | Bela | 6:5 | Бо калі мы паяднаныя зь Ім падабенствам сьмерці Ягонай, дык павінны быць паяднаныя і падабенствам уваскрэсеньня, | |
Roma | Bela | 6:6 | ведаючы тое, што даўні наш чалавек крыжаваны зь ім, каб зьнішчылася цела грэшнае, каб нам ня быць ужо рабамі грэху; | |
Roma | Bela | 6:9 | ведаючы, што Хрыстос, уваскрэсшы зь мёртвых, ужо ня ўмірае: сьмерць ужо ня мае над Ім улады. | |
Roma | Bela | 6:10 | Бо, што Ён памёр, дык памёр раз назаўсёды для грэху, а што жыве, дык жыве дзеля Бога. | |
Roma | Bela | 6:11 | Гэтак сама і вы лічэце сябе мёртвымі для грэху, а жывымі дзеля Бога ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. | |
Roma | Bela | 6:12 | Дык вось, хай не пануе грэх у сьмяротным вашым целе, каб вам слухацца яго ў пажадах ягоных; | |
Roma | Bela | 6:13 | і не аддавайце чэлесаў вашых грэху як прыладу няправеднасьці, а аддайце сябе Богу як паўсталых зь мёртвых, і чэлесы вашыя Богу як прылады праведнасьці. | |
Roma | Bela | 6:16 | Няўжо вы ня ведаеце, што, каму вы аддаяце сябе ў рабы на паслушэнства, таго вы і рабы, каго слухаецеся, альбо рабы грэху сьмерці, альбо паслушэнства на праведнасьць? | |
Roma | Bela | 6:17 | Дзякаваць Богу, што вы, якія раней былі рабамі грэху, ад сэрца сталіся паслухмяныя таму вобразу вучэньня, якому аддалі сябе. | |
Roma | Bela | 6:19 | Кажу паводле развагі людзкое, дзеля немачы плоці вашай. Як прадавалі вы чэлесы вашыя ў рабы нячыстасьці і беззаконьню на дзеі беззаконныя, так зараз аддайце чэлесы вашыя ў рабы праведнасьці на дзеі сьвятыя. | |
Roma | Bela | 6:21 | Які ж плён мы мелі тады? такія дзеі, якіх сёньня самі саромеецеся, бо канец іхні — сьмерць. | |
Roma | Bela | 6:22 | А сёньня, калі вы вызваліліся з грэху і сталіся рабамі Богу, плён ваш ёсьць сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае. | |
Chapter 7
Roma | Bela | 7:1 | Хіба вы ня ведаеце, браты, — бо кажу тым, хто абазнаны ў законе, — што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль чалавек жывы? | |
Roma | Bela | 7:2 | Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі памрэ муж, яна вызваляецца ад закону замужжа. | |
Roma | Bela | 7:3 | А таму, калі пры жывым мужы яна выйдзе за другога, будзе называцца пералюбніцаю; а калі памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе пералюбніцаю, як выйдзе за другога мужа. | |
Roma | Bela | 7:4 | Гэтак і вы, браты мае, памерлі для закону Целам Хрыстовым, каб належаць Іншаму, Уваскрэсламу зь мёртвых, каб прынесьлі мы плод Богу. | |
Roma | Bela | 7:5 | Бо, калі мы жылі целам, тады шалы грахоўныя, што выяўляюцца праз закон, дзейнічалі ў чэлесах нашых, каб прыносіць плод сьмерці; | |
Roma | Bela | 7:6 | А цяпер, памершы для закона, якім былі зьвязаныя мы вызваліліся зь яго, каб служыць (Богу) на абнаўленьне ў духу, а не паводле старой літары. | |
Roma | Bela | 7:7 | Што ж скажам? няўжо ад закону грэх? Зусім не; але я ня інакш спазнаў грэх, як праз закон, бо я не разумеў бы і жаданьня, калі б закон не ўказаў: не пажадай. | |
Roma | Bela | 7:8 | Але грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, абудзіў ува мне розныя жаданьні; бо без закону грэх мёртвы. | |
Roma | Bela | 7:13 | Дык вось, няўжо добрае зрабілася мне сьмертаносным? Зусім не; але грэх, які выявіўся грэхам, бо праз добрае нясе мне сьмерць, так што грэх робіцца занадта грэшным праз запаведзь. | |
Roma | Bela | 7:15 | Бо не разумею, што раблю; таму што ня тое раблю, што хачу, а што ненавіджу, тое раблю. | |
Roma | Bela | 7:18 | Бо ведаю, што ня жыве ўва мне, гэта значыцца, у плоці маёй, добрае; бо жадаць дабра я магу, а рабіць яго — не. | |
Roma | Bela | 7:23 | а ў чэлесах маіх бачу іншы закон, які ваюе супроць закону розуму майго і робіць мяне палонным закону грахоўнага, які ў чэлесах маіх. | |
Chapter 8
Roma | Bela | 8:1 | Такім чынам — няма сёньня ніякай асуды тым, хто ў Ісусе Хрысьце жыве не паводле плоці, а паводле Духа, | |
Roma | Bela | 8:3 | Як закон, аслаблены плоцьцю, быў бясьсільны, дык Бог паслаў Сына Свайго ў падабенстве плоці грахоўнай у ахвяру за грэх, і асудзіў грэх у плоці, | |
Roma | Bela | 8:5 | Бо, хто жыве паводле плоці, пра плоцкае думае, а хто жыве паводле Духа — пра духоўнае. | |
Roma | Bela | 8:7 | бо помыслы плоці — гэта варожасьць да Бога; бо закону Божаму не ўпакорваюцца, ды і ня могуць. | |
Roma | Bela | 8:9 | Але вы не паводле плоці жывяце, а паводле Духа, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. Калі ж хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны. | |
Roma | Bela | 8:11 | Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрэсіў зь мёртвых Ісуса, жыве ў вас, дык Той, хто ўваскрэсіў Хрыста зь мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас. | |
Roma | Bela | 8:13 | бо, калі жывяце паводле плоці, дык памраце, а калі Духам нішчыце ўчынкі плоцкія, жыць будзеце; | |
Roma | Bela | 8:15 | бо вы не прынялі Духа рабства, каб зноў жыць у страху, а прынялі Духа усынаўленьня, Якім заклікаем: Авва, Войча! | |
Roma | Bela | 8:17 | А калі дзеці, дык і спадкаемцы Божыя, супольныя спадкаемцы Хрыстовыя, калі толькі зь Ім пакутуем, каб зь Ім і праславіцца. | |
Roma | Bela | 8:18 | Бо думаю, што цяперашнія часовыя пакуты нічога ня вартыя ў параўнаньні з тою славаю, якая адкрыецца ў нас. | |
Roma | Bela | 8:20 | таму што стварэньне скарылася марнасьці не па добрай волі, а па волі таго, хто ўпакорыў (яго), спадзяючыся, | |
Roma | Bela | 8:21 | што і само стварэньне вызвалена будзе з рабства тленьня ў свабоду славы дзяцей Божых. | |
Roma | Bela | 8:23 | і ня толькі яны, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ў сабе енчым, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага. | |
Roma | Bela | 8:24 | Бо мы ўратаваныя праз надзею. А надзея, калі бачыць, ня ёсьць надзея; бо, калі хто бачыць, дык навошта ж яму і спадзявацца? | |
Roma | Bela | 8:26 | Гэтак сама і Дух мацуе (нас) у нямогласьцях нашых; бо мы ня ведаем, за што маліцца, як трэба, а Сам Дух заступаецца за нас уздыханьнямі нявымоўнымі. | |
Roma | Bela | 8:27 | А Той, Хто выпрабоўвае сэрцы, ведае, якая думка ў Духа, бо Ён рупіцца за сьвятых, па волі Божай. | |
Roma | Bela | 8:28 | Пры гэтым ведаем, што тым, хто любіць Бога, хто пакліканы па Ягонай пастанове, усё спрыяе на добрае; | |
Roma | Bela | 8:29 | бо каго Ён наперад уведаў, тым і наканаваў (быць) падобнымі да вобраза Сына Свайго, каб Ён быў першародны сярод многіх братоў; | |
Roma | Bela | 8:30 | а каго Ён наканаваў, тых і паклікаў; а каго паклікаў, тых і апраўдаў; а каго апраўдаў, тых і ўславіў. | |
Roma | Bela | 8:32 | Той, Хто Сына Свайго не пашкадаваў, а аддаў Яго за ўсіх нас, як зь Ім не даруе нам і ўсяго? | |
Roma | Bela | 8:34 | Хто асуджае? Хрыстос (Ісус) памёр, але і ўваскрэс: Ён і праваруч Бога, Ён і заступнік за нас. | |
Roma | Bela | 8:35 | Хто адлучыць нас ад любові Божай: скруха, ці ўціск, ці ганеньне, ці голад, ці галеча, ці небясьпека, ці меч? як напісана: | |
Roma | Bela | 8:38 | Бо я ўпэўнены, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні анёлы, ні Пачаткі, ні Сілы, ні сёньняшняе, ні будучае, | |
Chapter 9
Roma | Bela | 9:4 | гэта азначае, Ізраільцян, якім належаць усынаўленьне і слава, і запаветы і заканадаўства, і набажэнства і абяцаньні; | |
Roma | Bela | 9:5 | іхнія і бацькі, і ад іх Хрыстос па плоці, існы над ўсім Бог, дабраславёны навекі, амін. | |
Roma | Bela | 9:6 | Але ня тое, каб слова Божае ня спраўдзілася. Бо ня ўсе тыя Ізраільцяне, якія ад Ізраіля, | |
Roma | Bela | 9:7 | і ня ўсе дзеці Абрагамавыя, якія ад семені ягонага; а (сказана): "у Ісааку назавецца табе семя". | |
Roma | Bela | 9:10 | І не адно гэта; а гэтак сама было і з Рэбэкаю, калі яна зачала ў адзін час двух сыноў ад Ісаака, бацькі нашага; | |
Roma | Bela | 9:11 | бо калі яны яшчэ не нарадзіліся і не зрабілі нічога добрага альбо благога (каб у пастанове Бог быў вольны выбіраць | |
Roma | Bela | 9:12 | залежна не ад учынкаў, а ад Таго, Хто кліча), — сказана было ёй: "большы будзе ў паслужэньні ў меншага", | |
Roma | Bela | 9:16 | Дык вось, памілаваньне залежыць не ад таго, хто хоча і імкнецца, а ад Бога, Які мілуе. | |
Roma | Bela | 9:17 | Бо Пісаньне кажа фараону: "На тое Я і паставіў цябе, каб паказаць над табою сілу Маю, і каб прапаведана было імя Маё па ўсёй зямлі". | |
Roma | Bela | 9:20 | А ты хто, чалавеча, што спрачаешся з Богам? Ці скажа творыва творцу: навошта ты мяне так зрабіў? | |
Roma | Bela | 9:21 | Ці ж ня мае ганчар улады над глінаю, каб з таго самага месіва зрабіць адзін посуд на ганаровае ўжываньне, а другі — на буднае? | |
Roma | Bela | 9:22 | Што ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў і явіць магутнасьць Сваю, зь вялікай і доўгай цярплівасьцю пераносіў сасуды гневу, угатаваныя на пагібель, | |
Roma | Bela | 9:23 | каб разам выявіць багацьце славы Сваёй над посудамі міласэрнасьці, якія Ён падрыхтаваў для славы, — | |
Roma | Bela | 9:26 | І на тым месцы, дзе сказана ім: "вы ня Мой народ, там названыя будуць сынамі Бога жывога". | |
Roma | Bela | 9:27 | А Ісая ўсклікае пра Ізраіля: "хай хоць будуць сыны Ізраіля лікам, як пясок марскі, толькі рэшта ўратуецца; | |
Roma | Bela | 9:28 | бо дзею заканчвае і скора вырашыць па праўдзе, дзею рашучую ўчыніць Гасподзь на зямлі". | |
Roma | Bela | 9:29 | і як прадказаў Ісая: "калі б Гасподзь Саваоф не пакінуў нам семені, мы зрабіліся б, як Садома, і былі б падобныя да Гаморы". | |
Roma | Bela | 9:30 | Што ж скажам? Што язычнікі, якія ня шукалі праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць ад веры; | |
Roma | Bela | 9:32 | Чаму? Таму, што шукалі ня ў веры, а ў дзеях закону; бо спатыкнуліся аб камень спатыкненьня, | |
Chapter 10
Roma | Bela | 10:3 | Бо, не разумеючы Божай праведнасьці і імкнучыся паставіць сваю праведнасьць, яны не скарыліся праведнасьці Божай; | |
Roma | Bela | 10:6 | А праведнасьць ад веры так кажа: "не кажы ў сэрцы тваім: хто ўзыдзе на неба?" — каб Хрыста зьвесьці; | |
Roma | Bela | 10:8 | А што кажа Пісаньне? "Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім" — слова веры, якое прапаведуем. | |
Roma | Bela | 10:9 | Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых, ты выратуешся; | |
Roma | Bela | 10:12 | Тут няма розьніцы паміж Юдэем і Элінам, бо адзін Гасподзь ва ўсіх, шчодры да ўсіх, хто Яго заклікае. | |
Roma | Bela | 10:14 | Але як паклікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? як пачуць без прапаведніка? | |
Roma | Bela | 10:15 | І як прапаведаваць, калі ня будзе пасланых? як напісана: "якія прыгожыя ногі ў вястуноў міру, вястуноў добрай весткі!" | |
Roma | Bela | 10:16 | Але ня ўсе паслухаліся зьвеставаньня. Бо Ісая кажа: "Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас?" | |
Roma | Bela | 10:18 | Але пытаюся: хіба яны ня чулі? Наадварот, "па ўсёй зямлі прайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету іхнія словы". | |
Roma | Bela | 10:19 | Яшчэ пытаюся: хіба Ізраіль ня ведаў? Першы кажа Майсей: "Я ўзбуджу ў вас рупнасьць не народам, раздражню вас народам бязглуздым". | |
Roma | Bela | 10:20 | А Ісая сьмела маўляе: "Мяне знайшлі тыя, хто ня шукаў Мяне, Я адкрыўся тым, хто ня пытаўся пра Мяне". | |
Chapter 11
Roma | Bela | 11:1 | Дык вось пытаюся: няўжо Бог адкінуў народ Свой? Зусім не. Бо і я Ізраільцянін, ад семені Абрагамавага, з роду Веньямінавага. | |
Roma | Bela | 11:2 | Не адкінуў Бог народу Свайго, які Ён наперад ведаў. Хіба ня ведаеце, што кажа Пісаньне пра Ільлю? Як ён скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы: | |
Roma | Bela | 11:3 | "Госпадзе! прарокаў Тваіх забілі, ахвярнікі Твае зруйнавалі; застаўся я адзін, і маёй душы шукаюць". | |
Roma | Bela | 11:4 | Што ж кажа яму (Божы) адказ? "Я захаваў Сабе сем тысяч чалавек, якія ня схілілі каленяў перад Ваалам". | |
Roma | Bela | 11:6 | Але, калі паводле мілаты, дык не паводле дзеяў; інакш мілата ня была б ужо мілатою. А калі паводле дзеяў, дык гэта ўжо не мілата; інакш дзея ня ёсьць ужо дзея. | |
Roma | Bela | 11:7 | А што? Ізраіль, чаго шукае, таго не атрымаў; а выбраныя атрымалі, а астатнія ажарсьцьвелі, | |
Roma | Bela | 11:8 | як напісана: "Бог даў ім дух усыпленьня, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, якімі ня чуюць, аж да гэтага дня". | |
Roma | Bela | 11:11 | І вось, я пытаюся: няўжо яны спатыкнуліся, каб зусім упасьці? Зусім не! Але ад іхняга падзеньня выратаваньне язычнікам, каб абудзіць у іх рупнасьць. | |
Roma | Bela | 11:12 | Калі ж падзеньне іхняе — багацьце сьвету, і зьмізарненьне іхняе — багацьце язычнікам, дык тым большая паўната іхняя. | |
Roma | Bela | 11:15 | Бо, калі адкіданьне іх ёсьць замірэньне сьвету, дык што будзе прыняцьце, як ня жыцьцё зь мёртвых? | |
Roma | Bela | 11:17 | Калі ж некаторыя галіны адламаліся, а ты, дзікая аліва, прышчапілася на месца іхняе і сталася супольніцай кораня і соку алівы, | |
Roma | Bela | 11:18 | дык не заносься перад галінамі; а калі заносішся, ведай, што ня ты корань трымаеш, а корань — цябе. | |
Roma | Bela | 11:20 | Добра. Яны адламаліся зь няверства, а ты трымаешся вераю; ня мудруй высока, а бойся. | |
Roma | Bela | 11:22 | Дык вось бачыш даброць і строгасьць Божую: строгасьць да адпалых, а даброць да цябе, калі жыцьмеш у даброці Божай, інакш і ты будзеш адцяты. | |
Roma | Bela | 11:23 | Але і тыя, калі не застануцца ў няверстве, прышчэпяцца, бо Бог мае моц зноў прышчапіць іх. | |
Roma | Bela | 11:24 | Бо калі ты адцяты ад прыроднай дзічкі-алівы, і не па прыродзе прышчапіўся да высакароднай алівы, дык тым болей гэтыя прыродныя прышчэпяцца да сваёй алівы. | |
Roma | Bela | 11:25 | Бо не хачу пакінуць вас, браты, у патайноце гэтай (каб вы не задаваліся дужа сабою), што ажарсьцьвеньне спасьцігла Ізраіля часткова, да той пары, пакуль ня ўвойдуць усе язычнікі, | |
Roma | Bela | 11:26 | і так увесь Ізраіль уратуецца, як напісана: "прыйдзе з Сыёна Збаўца і адверне бязбожнасьць ад Якава; | |
Roma | Bela | 11:28 | Што да Дабравесьця, дык яны ворагі вам; а што да выбраньня любасьнікі Божыя ад бацькоў; | |
Roma | Bela | 11:30 | Як і вы колісь былі неслухі ў Бога, а цяпер памілаваныя, празь непаслушэнства іхняе, — | |
Roma | Bela | 11:33 | О, бездань багацьця і мудрасьці і веданьня Божага! якія неспасьцігальныя суды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя! | |
Chapter 12
Roma | Bela | 12:1 | І вось, прашу вас, браты, міласэрнасьцю Божай, аддавайце целы вашыя ў ахвяру жывую, сьвятую, Богу спадобную: на разумнае служэньне ваша; | |
Roma | Bela | 12:2 | і не прыстастоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтварайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам спазнаваць што (ёсьць) воля Божая, добрая, прыемная і дасканалая. | |
Roma | Bela | 12:3 | Па дадзенай мне мілаце, кожнаму з вас кажу: ня думайце пра сябе больш, чым трэба думаць; а думайце сьціпла, у меру веры, якое кожнаму Бог удзяліў. | |
Roma | Bela | 12:4 | Бо як у адным целе ў нас многа чэлесаў, але не ва ўсіх чэлесаў адно і тое самае прызначэньне, | |
Roma | Bela | 12:6 | І як па дадзенай нам мілаце, маем розныя здольнасьці, дык, калі гэта прароцтва — прароч у згодзе зь вераю; | |
Roma | Bela | 12:8 | калі суцешнік, суцяшай; калі раздаеш, раздавай у шчырасьці; калі начальнік, начальнічай дбайна; калі дабрачынец — дабрачынь з прыязнасьцю. | |
Roma | Bela | 12:16 | Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе; | |
Roma | Bela | 12:19 | Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: "Мне помста, Я адплачу", кажа Гасподзь. | |
Roma | Bela | 12:20 | Дык вось, калі твой вораг галодны, накармі яго; калі асьмяглы, напаі яго: бо, робячы гэта, ты зьбярэш на галаву ягоную распаленае вугольле. | |
Chapter 13
Roma | Bela | 13:1 | Кожная душа няхай скараецца вышэйшым уладам; бо няма ўлады не ад Бога; а ўлады, якія існуюць, ад Бога ўстаноўлены. | |
Roma | Bela | 13:2 | Таму той, хто супрацівіцца ўладзе, супрацівіцца Божаму пастанаўленьню; а тыя, што супрацівяцца, самі наклічуць на сябе асуду. | |
Roma | Bela | 13:3 | Бо начальнікі страшныя не для добрых дзеяў, а для ліхіх. Ці хочаш не баяцца ўлады? Рабі дабро, і дастанеш пахвалы ад яе; | |
Roma | Bela | 13:4 | бо начальнік ёсьць Божы слуга, табе на дабро. А калі робіш зло, бойся, бо ён нездарма трымае меч: ён — Божы слуга, які помсьціць і карае таго, хто ўчыняе ліхое. | |
Roma | Bela | 13:7 | Дык вось, аддавайце кожнаму належнае; каму падатак, падатак; каму мыта, мыту; каму страх, страх; каму гонар, гонар. | |
Roma | Bela | 13:8 | Не заставайцеся запазычанцамі нікому ні ў чым, акрамя ўзаемнай любові; бо хто любіць другога, выканаў закон. | |
Roma | Bela | 13:9 | Бо запаведзі: не распусьнічай, не забівай, ня крадзь, ня сьведчы ілжыва, не зажадай чужога, і ўсе іншыя ляжаць у гэтым слове: любі блізкага твайго, як самога сябе. | |
Roma | Bela | 13:11 | Так рабеце, ведаючы час, што пара ўжо нам прачнуцца ад сну. Бо сёньня бліжэй да нас выратаваньне, чым тады, калі мы ўверавалі. | |
Roma | Bela | 13:12 | Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык вось, адкінем дзеі цямна і апранемся ў зброю сьвятла. | |
Roma | Bela | 13:13 | Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: ні ў аб’ядзеньні і п’янстве, ні ў распусьце і блудзе, ні ў свары і зайздрасьці; | |
Chapter 14
Roma | Bela | 14:3 | Хто есьць, не прыніжай таго, хто ня есьць; і хто ня есьць, не асуджай таго, хто есьць: бо Бог прыняў яго. | |
Roma | Bela | 14:4 | Хто ты, што асуджаеш чужога раба? Перад сваім гаспадаром стаіць ён ці падае; і будзе пастаўлены, бо моцны Бог, каб паставіць яго. | |
Roma | Bela | 14:5 | Адзін адрозьнівае дзень ад дня, а другі мяркуе пра ўсякі дзень аднолькава. Кожны хай будзе цьвёрды ў сваім перакананьні. | |
Roma | Bela | 14:6 | Хто лічыцца з днём, дзеля Госпада лічыцца; і хто ня лічыцца з днём, дзеля Госпада ня лічыцца. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу; і хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць і дзякуе Богу. | |
Roma | Bela | 14:8 | а ці жывём — дзеля Госпада жывём, ці паміраем — дзеля Госпада паміраем. І таму, ці жывём, ці паміраем, — заўсёды Гасподнія. | |
Roma | Bela | 14:10 | А ты чаго асуджаеш брата твайго? Альбо і ты, чаго прыніжаеш брата твайго? Усе мы паўстанем на суд Хрыстовы. | |
Roma | Bela | 14:11 | Бо напісана: "жыву Я, кажа Гасподзь: перада Мною схіліцца кожны род, і кожнае племя будзе вызнаваць Бога". | |
Roma | Bela | 14:13 | Ня будзем жа болей судзіць адно аднаго, а лепей памяркуйце пра тое, як бы не даваць нагоды спатыкнуцца альбо спакусіцца. | |
Roma | Bela | 14:14 | Я ведаю і ўпэўнены ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога ў самім сабе нячыстага; яно нячыстае толькі ў таго, хто што-небудзь лічыць нячыстым. | |
Roma | Bela | 14:15 | Калі ж за ежу засмучаецца брат твой, дык ты ўжо ня ў любові ходзіш; ня губі тваёю страваю таго, за каго Хрыстос памёр. | |
Roma | Bela | 14:20 | Дзеля ежы ня руйнуй дзеяў Божых: усё чыстае, але блага чалавеку, які есьць зь нядобрым сумленьнем. | |
Roma | Bela | 14:21 | Лепей ня есьці мяса, ня піць віна і не рабіць нічога такога, ад чаго брат твой спатыкаецца, альбо спакушаецца, альбо зьнемагае. | |
Roma | Bela | 14:22 | Ты маеш веру? май яе сам у сабе, перад Богам. Дабрашчасны, хто не асуджае сябе за тое, што выбірае. | |
Roma | Bela | 14:23 | А хто сумняваецца, калі есьць, асуджаецца, бо не паводле веры; а ўсё, што не паводле веры, грэх. | |
Roma | Bela | 14:24 | А Таму, Хто можа сьцьвердзіць вас, паводле зьвеставаньня майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, паводле адкрыцьця тайны, пра якую ад вечных часоў маўчалася, | |
Roma | Bela | 14:25 | але якая цяпер яўлена і празь Пісаньні прарочыя, па загадзе вечнага Бога, абвешчана ўсім народам для скарэньня іх веры, | |
Chapter 15
Roma | Bela | 15:3 | Бо і Хрыстос не Сабе дагаджаў, а як напісана: "ліхаслоўе тых, што ліхасловяць Цябе, упала на Мяне". | |
Roma | Bela | 15:4 | А ўсё, што пісана было раней, напісана нам дзеля настаўленьня, каб мы цярплівасьцю і суцяшэньнем зь Пісаньняў захоўвалі надзею. | |
Roma | Bela | 15:5 | А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам быць у аднадумстве паміж сабою, паводле вучэньня Хрыста Ісуса, | |
Roma | Bela | 15:8 | Разумею тое, што Ісус Хрыстос зрабіўся слугою абрэзаных — дзеля ісьціны Божай, каб выканаць абяцанае бацькам, | |
Roma | Bela | 15:9 | а язычнікам — зь літасьці, каб славілі Бога, як напісана: "за тое буду славіць Цябе, (Госпадзе), сярод язычнікаў і буду сьпяваць імені Твайму". | |
Roma | Bela | 15:12 | Ісая таксама кажа: "будзе корань Есэеў, і паўстане валодаць народамі; на Яго язычнікі спадзявацца будуць". | |
Roma | Bela | 15:13 | А Бог надзеі хай напоўніць вас усякай радасьцю і мірам у веры, каб вы, сілаю Духа Сьвятога, узбагаціліся надзеяю. | |
Roma | Bela | 15:14 | І сам я пэўны за вас, браты мае, што і вы поўныя даброці, поўныя ўсякага веданьня і можаце настаўляць адно аднаго; | |
Roma | Bela | 15:15 | але пісаў вам, браты, з пэўнай адвагаю, часткова як бы ў напамін вам, паводле дадзенай мне ад Бога мілаты | |
Roma | Bela | 15:16 | быць слугою Ісуса Хрыста ў язычнікаў і выконваць сьвяшэнную службу зьвеставаньня Божага, каб гэтае прынашэньне язычнікаў, асьвечанае Духам Сьвятым, было спадобнае Богу. | |
Roma | Bela | 15:18 | бо не адважуся сказаць што-небудзь такое, чаго ня ўчыніў Хрыстос празь мяне, у скарэньні язычнікаў у веру, словам і ўчынкам, | |
Roma | Bela | 15:19 | сілаю азнакаў і цудаў, сілаю Духа Божага, так што зьвеставаньне Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліма і навакольляў да Ілірыка. | |
Roma | Bela | 15:20 | Пры тым я стараўся зьвеставаць ня там, дзе ўжо было вядомае імя Хрыстовае, каб не будаваць на чужым падмурку, | |
Roma | Bela | 15:21 | а як напісана: "каму пра Яго не абвяшчалася, убачаць, і тыя, што ня чулі, уведаюць". | |
Roma | Bela | 15:23 | А сёньня, ня маючы такое справы ў гэтых краінах, а з даўніх гадоў жадаючы прыйсьці да вас, | |
Roma | Bela | 15:24 | як толькі выпраўлюся ў Іспанію, прыйду да вас. Бо спадзяюся, што, праходзячы, пабачуся з вамі, і што вы праводзіце мяне туды, як толькі нацешуся лучнасьцю з вамі, хоць трохі. | |
Roma | Bela | 15:27 | Рупяцца, ды і вінаватыя яны перад імі. Бо, калі язычнікі зрабіліся ўдзельнікамі ў іх духоўным, дык павінны і ім паслужыць у цялесным. | |
Roma | Bela | 15:28 | Выканаўшы гэта і верна перадаўшы ім гэты плод рупнасьці, я выпраўлюся праз вашыя мясьціны ў Іспанію, | |
Roma | Bela | 15:29 | і ўпэўнены, што калі прыйду да вас, дык прыйду з поўным дабраславеньнем зьвеставаньня Хрыстовага. | |
Roma | Bela | 15:30 | Тым часам малю вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, паспрыяць мне ў малітвах за мяне да Бога, | |
Roma | Bela | 15:31 | каб пазбыцца мне няверуючых у Юдэі, і каб служэньне маё Ерусаліму было даспадобы сьвятым, | |
Chapter 16
Roma | Bela | 16:2 | прымеце яе дзеля Госпада, як прыстойна сьвятым, і памажэце ёй, у чым яна будзе мець патрэбу ў вас; бо і яна была памочніцаю многім і мне самому. | |
Roma | Bela | 16:4 | якія галаву сваю клалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, а і ўсе цэрквы зь язычнікаў, — і дамовую іхную царкву. | |
Roma | Bela | 16:7 | Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія праславіліся сярод апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста. | |
Roma | Bela | 16:17 | Малю вас, браты, асьцерагайцеся тых, што спрычыняюць падзелы і звады, насуперак вучэньню, якога вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх; | |
Roma | Bela | 16:18 | бо такія людзі служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, а свайму чэраву, і лісьлівасьцю ды красамоўствам ачмураюць сэрцы прастадушных. | |
Roma | Bela | 16:19 | Ваша пакора веры ўсім вядомая; таму я радуюся за вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і бясхітрасныя на зло. | |
Roma | Bela | 16:20 | А Бог міру бразьне сатану пад ногі вашыя неўзабаве. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі! Амін. | |
Roma | Bela | 16:23 | Вітае вас Гаій, гасьцінны да мяне і ўсёй царквы. Вітае вас Эраст, гарадзкі скарбнік, і брат Кварт. | |