Chapter 1
I Co | Bela | 1:2 | Царкве Божай, якая ў Карынфе, асьвечаным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым, з усімі, хто заклікае імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, у кожным месцы, у іх і ў нас: | |
I Co | Bela | 1:4 | Не перастаю дзякаваць Богу майму за вас, дзеля мілаты Божай, дадзенай вам у Хрысьце Ісусе. | |
I Co | Bela | 1:7 | так што вы ня маеце нястачы ні ў якім дараваньні, чакаючы зьяўленьня Госпада нашага Ісуса Хрыста, | |
I Co | Bela | 1:8 | Які і ўмацуе вас да канца, каб вам быць бязьвіннымі ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста. | |
I Co | Bela | 1:9 | Верны Бог, Якім вы пакліканыя да супольнасьці з Сынам Ягоным, Ісусам Хрыстом, Госпадам нашым. | |
I Co | Bela | 1:10 | Малю вас, браты, імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно, і ня было паміж вамі падзелаў, а каб вы спалучаны былі ў адным духу і ў адных помыслах. | |
I Co | Bela | 1:11 | Бо ад дамашніх Хлоіных сталася мне вядома пра вас, браты мае, што паміж вамі ёсьць незлагадзь. | |
I Co | Bela | 1:13 | Хіба падзяліўся Хрыстос? хіба Павал крыжаваўся за вас? альбо ў імя Паўлава вы ахрысьціліся? | |
I Co | Bela | 1:17 | Бо Хрыстос паслаў мяне ня хрысьціць, а зьвеставаць, ня ў мудрасьці слова, а каб не зьнясіліць крыж Хрыстовы. | |
I Co | Bela | 1:18 | Бо слова пра крыж для пагібельных — юродзтва ёсьць, а нам, што ратуемся, — сіла Божая! | |
I Co | Bela | 1:20 | Дзе мудрэц? дзе кніжнік? дзе суразмоўца веку гэтага? Ці не абярнуў Бог мудрасьць сьвету гэтага ў неразумнасьць? | |
I Co | Bela | 1:21 | Бо калі сьвет сваёй мудрасьцю не спазнаў Бога ў мудрасьці Божай, дык заўгодна было Богу юродзтвам пропаведзі выратаваць веруючых. | |
I Co | Bela | 1:23 | а мы прапаведуем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў камень спатыкненьня, а для Элінаў неразумнасьць, | |
I Co | Bela | 1:26 | Паглядзеце, браты, хто вы, закліканыя: няшмат сярод вас мудрых па плоці, няшмат моцных, няшмат высакародных; | |
I Co | Bela | 1:27 | але Бог выбраў буянае сьвету, каб пасароміць мудрых, і нямоглае сьвету выбраў Бог, каб пасароміць моцнае; | |
I Co | Bela | 1:28 | і бязроднае сьвету і пагарджанае і нічога ня значнае выбраў Бог, каб зьнясіліць значнае; | |
I Co | Bela | 1:30 | Ад Яго і вы ў Хрысьце Ісусе, Які зрабіўся нам мудрасьцю ад Бога, праведнасьцю і асьвячэньнем і адкупленьнем, | |
Chapter 2
I Co | Bela | 2:1 | І калі я прыходзіў да вас, браты, прыходзіў абвяшчаць вам сьведчаньне Божае не ў высока ўзьнёсласьці слова ці мудрасьці. | |
I Co | Bela | 2:2 | Бо я пастанавіў сабе нічога іншага між вамі ня ведаць, апроч Ісуса Хрыста, і пры тым — укрыжаванага. | |
I Co | Bela | 2:4 | І слова маё, і казань мая не ў пераканаўчых словах чалавечай мудрасьці, а ў выяўленьні Духа і сілы, | |
I Co | Bela | 2:6 | А мудрасьць мы прапаведуем сярод дасканалых, але мудрасьць ня веку гэтага і ня ўладцаў веку гэтага праходных, | |
I Co | Bela | 2:7 | а прапаведуем мудрасьць Божую, тайную, схаваную, якую Бог вызначыў спрадвеку на славу нашую, | |
I Co | Bela | 2:8 | якое ніхто з уладцаў веку гэтага не спазнаў; бо, калі б спазналі, дык не ўкрыжавалі б Госпада славы. | |
I Co | Bela | 2:9 | А, як напісана: "ня бачыла таго вока і ня чула вуха, і ня ўзыходзіла тое ў сэрца чалавека, што тым Бог падрыхтаваў, хто любіць Яго". | |
I Co | Bela | 2:11 | Бо хто зьлюдзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духу чалавечага, які жыве ў ім? Так і Божага ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага. | |
I Co | Bela | 2:12 | Але мы прынялі ня духа сьвету гэтага, а Духа ад Бога, каб ведаць дараванае нам ад Бога; | |
I Co | Bela | 2:13 | што і абвяшчаем не ад чалавечай мудрасьці вывучанымі словамі, а вывучанымі ад Духа Сьвятога, суадносячы духоўнае з духоўным. | |
I Co | Bela | 2:14 | Душэўны чалавек ня прымае таго, што ад Духа Божага, бо ён лічыць гэта юродзтвам; і ня можа разумець, бо пра гэта трэба разважаць духоўна. | |
Chapter 3
I Co | Bela | 3:1 | І я ня мог гутарыць з вамі, браты, як з духоўнымі, а як з плоцкімі, як зь немаўляткамі ў Хрысьце. | |
I Co | Bela | 3:2 | Я ўзгадаваў вас малаком, а ня цьвёрдаю ежаю; бо вы яшчэ не маглі есьці яе, ды і цяпер яшчэ ня можаце. | |
I Co | Bela | 3:3 | Бо вы яшчэ плоцкія. Бо, калі паміж вамі зайздрасьць, звады і несугалосіца, дык ці ж ня плоцкія вы? і ці ня па людзкім звычаі робіце? | |
I Co | Bela | 3:5 | Хто Павал? хто Апалос? Яны толькі слугі, празь якіх вы уверавалі, і пры тым як каму даў Гасподзь. | |
I Co | Bela | 3:8 | І хто садзіць і хто палівае — адно; але кожны атрымае сваю ўзнагароду паводле сваёй працы. | |
I Co | Bela | 3:10 | Я, па дадзенай мне ад Бога мілаце, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а другі будуе на ім: але кожны ўважай, як будуе. | |
I Co | Bela | 3:11 | Бо ніхто ня можа закласьці іншага падмурка, акрамя закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос. | |
I Co | Bela | 3:12 | Ці будуе хто на гэтым падмурку з золата, срэбра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, | |
I Co | Bela | 3:13 | дзея кожнага выявіцца: бо дзень пакажа; таму што ў вагні выкрываецца, і вагонь выпрабоўвае дзею кожнага, якая яна ёсьць. | |
I Co | Bela | 3:15 | а ў каго дзея згарыць, той мецьме шкоду; урэшце сам уратуецца, але так, як бы з вагню. | |
I Co | Bela | 3:17 | Калі хто абкрадзе сьвятыню Божую, таго пакарае Бог, бо сьвятыня Божая сьвятая; і гэтая сьвятыня — вы. | |
I Co | Bela | 3:18 | Ніхто не ашуквай сам сябе; калі хто з вас думае быць мудрым у веку гэтым, той хай будзе неразумны, каб быць мудрым. | |
I Co | Bela | 3:19 | Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць неразумнасьць перад Богам, як напісана: "ловіць мудрых у хітрасьці іхняй". | |
I Co | Bela | 3:22 | ці то Павал, ці Апалос, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяпершчына, а ці наступнае, — усё ваша; | |
Chapter 4
I Co | Bela | 4:3 | Мне вельмі мала залежыць, як судзіце мяне вы, альбо як судзяць людзі; я і сам сябе ня суджу. | |
I Co | Bela | 4:4 | Бо, хоць я нічога ня ведаю за сабою, але гэтым не апраўдваюся; а судзьдзя мне — Гасподзь. | |
I Co | Bela | 4:5 | Таму ня судзеце ніяк дачасна, пакуль ня прыйдзе Гасподзь, Які і асьветліць схаванае ў змроку і выявіць сардэчныя намеры, і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога. | |
I Co | Bela | 4:6 | Гэта, браты, прыклаў я да сябе і да Апалоса дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас не мудраваць звыш таго, што напісана, і не выстаўліся адзін перад адным. | |
I Co | Bela | 4:7 | Бо хто вылучае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў бы? А калі атрымаў, чаго хвалішся, быццам не атрымаў? | |
I Co | Bela | 4:8 | Вы перанасыціліся ўжо, вы ўжо ўзбагаціліся, вы пачалі валадарыць бяз нас. О, калі б на самай справе валадарылі, каб і мы з вамі валадарылі! | |
I Co | Bela | 4:9 | Бо я думаю, што нам, апошнім пасланцам, Бог вызначыў быць як бы засуджанымі на сьмерць; бо мы зрабіліся ганьбішчам для сьвету, для анёлаў і людзей. | |
I Co | Bela | 4:10 | Мы неразумныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце; мы нямоглыя, а вы дужыя; вы ў славе, а мы ў ганьбе. | |
I Co | Bela | 4:12 | і працуем, робячы сваімі рукамі. Ліхасловяць нас, мы дабраслаўляем; гоняць нас, мы трываем; | |
I Co | Bela | 4:15 | Бо, хоць у вас тысячы настаўнікаў у Хрысьце, але няшмат айцоў: я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе зьвеставаньнем. | |
I Co | Bela | 4:17 | На тое паслаў я да вас Цімафея, майго любаснага і вернага ў Госпадзе сына, які нагадае вам пра шляхі мае ў Хрысьце Ісусе, як я вучу ўсюды ў кожнай царкве. | |
I Co | Bela | 4:19 | але я неўзабаве прыйду да вас, калі заўгодна будзе Госпаду, і выпрабую ня словы гардуноў, а сілу, | |
Chapter 5
I Co | Bela | 5:1 | Ходзіць пэўная чутка пра распусту сярод вас, ды такую распусту, якое ня чуваць нават у язычнікаў: нехта за жонку мае бацькаву жонку. | |
I Co | Bela | 5:2 | І вы заганарыліся, замест таго, каб лепей плакаць, каб забраць спаміж вас таго, хто зрабіў гэта. | |
I Co | Bela | 5:3 | А я, целам адсутны, але прысутны ў вас духам, ужо пастанавіў, як бы калі б быў сярод вас: таго, хто ўчыніў такое, | |
I Co | Bela | 5:4 | на сходзе вашым у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста разам з маім духам, сілаю Госпада нашага Ісуса Хрыста, | |
I Co | Bela | 5:5 | аддаць сатане на зьнемажэньне плоці, каб дух быў выратаваны ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста. | |
I Co | Bela | 5:7 | Дык вось, ачысьціце старую закваску, каб сталіся вы новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха наша Хрыстос, ахвяраваны за нас. | |
I Co | Bela | 5:8 | А таму будзем сьвяткаваць не са старою закваскаю, не з закваскаю заганы і падступнасьці, а з праснакамі чысьціні і праўды. | |
I Co | Bela | 5:10 | але ня ўвогуле з блудадзеямі сьвету гэтага, ці зь ліхазьдзірцамі, ці з драпежнікамі, ці з балавахваламі, бо інакш трэба было б вам выйсьці зь сьвету гэтага, | |
I Co | Bela | 5:11 | а пісаў я вам ня супольнічаць з тым, хто, называючыся братам, застаецца блудадзеем, ці ліхазьдзірцам, ці балвахвалам, ці ліхасловам, ці п’яніцаю, ці драпежнікам; з такім нават і ня есьці разам. | |
Chapter 6
I Co | Bela | 6:1 | Як можа каторы з вас, маючы зыскі да іншага, судзіцца перад бязбожнымі, а ня перад сьвятымі? | |
I Co | Bela | 6:2 | Хіба ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вы будзеце судзіць сьвет, дык ці ж вы ня вартыя судзіць менш важныя справы? | |
I Co | Bela | 6:4 | А вы, калі маеце жыцьцёвыя цяжбіны, ставіце за судзьдзяў тых, хто за нішто не ўважаецца ў царкве. | |
I Co | Bela | 6:5 | На сорам ваш кажу: няўжо няма сярод вас ніводнага разумнага, які мог бы рассудзіць братоў сваіх? | |
I Co | Bela | 6:7 | І тое ўжо даволі вас прыніжае, што вы маеце цяжбіны паміж сабою. Ці ня лепей было б вам заставацца ў крыўдзе? ці ня лепей было б вам цярпець нягоды? | |
I Co | Bela | 6:9 | Хіба ня ведаеце, што няправедныя Царства Божага не спадкуюць? Не ашуквайце саміх сябе: ні блудадзеі, ні балвахвалы, ні пералюбцы, ні ганебцы, ні рукаблуды, ні мужаложцы, | |
I Co | Bela | 6:10 | ні ліхазьдзірцы, ні зладзеі, ні п’яніцы, ні ліхасловы, ні драпежнікі — Царства Божага ня спадкуюць. | |
I Co | Bela | 6:11 | І такімі былі некатроыя з вас, але абмыліся, але асьвяціліся, але апраўдаліся імем Госпада нашага Ісуса Хрыста і Духам Бога нашага. | |
I Co | Bela | 6:12 | Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, але нішто не павінна валодаць мною. | |
I Co | Bela | 6:13 | Ежа для чэрава, а чэрава для ежы; але Бог зьнішчыць і тое і другое. А цела не для распусты, а для Госпада, і Гасподзь для цела. | |
I Co | Bela | 6:15 | Хіба ня ведаеце, што целы вашыя — чэлесы Хрыстовыя? Дык вось, ці адны чэлесы ў Хрыста, каб зрабіць іх чэлесамі распусьніцы? Хай ня будзе! | |
I Co | Bela | 6:16 | Альбо ня ведаеце, што той, хто паруецца з распусьніцаю, робіцца адным целам зь ёю; бо сказана: "двое будуць адна плоць". | |
I Co | Bela | 6:18 | Унікайце распусты; усякі грэх, які ўчыняе чалавек, ёсьць па-за целам, а распусьнік грэшыць супраць свайго цела. | |
I Co | Bela | 6:19 | Ці ня ведаеце, што целы вашыя — храм Сьвятога Духа, Які ў вас жыве, Якога маеце вы ад Бога, і вы не належыце сабе? | |
Chapter 7
I Co | Bela | 7:2 | Але, каб унікнуць распусты, няхай кожны мае сваю жонку, і кожная жонка няхай мае свайго мужа. | |
I Co | Bela | 7:4 | Жонка ня мае ўлады над сваім целам, а муж; гэтак сама і муж ня мае ўлады над сваім целам, а жонка. | |
I Co | Bela | 7:5 | Ня ўліхяйцеся адно ад аднаго, хіба што па згодзе, на час, каб быць у посьце і малітве, а потым зноў будзьце разам, каб не спакушаў вас сатана няўстрыманьнем вашым. | |
I Co | Bela | 7:7 | Бо хачу, каб усе людзі былі, як я; але кожны мае свой дар ад Бога, адзін — такі, другі — інакшы. | |
I Co | Bela | 7:9 | але калі ня могуць устрымацца, няхай бяруць шлюб, бо лепей шлюбам пабрацца, чым распаляцца. | |
I Co | Bela | 7:11 | а як разьвядзецца, хай застаецца незамужняя, альбо замірыцца з мужам сваім, — а муж няхай не пакідае жонкі сваёй. | |
I Co | Bela | 7:12 | А астатнім я кажу, а не Гасподзь: калі каторы брат мае жонку няверніцу, і яна згодная жыць зь ім, дык ён не павінен пакідаць яе; | |
I Co | Bela | 7:14 | Бо няверуючы муж асьвячаецца жонкаю (верніцай), і жонка няверуючая асьвячаецца мужам (вернікам); інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер сьвятыя. | |
I Co | Bela | 7:15 | Калі ж нявернік хоча разьвесьціся, хай разводзіцца; брат або сястра ў такім разе ня зьвязаныя; да міру заклікаў нас Гасподзь. | |
I Co | Bela | 7:16 | Адкуль ты ведаеш, жонка, ці ня выратуеш мужа? Альбо ты, муж, адкуль ведаеш, ці ня выратуеш жонкі? | |
I Co | Bela | 7:17 | Толькі кожны няхай робіць так, як Бог яму вызначыў, і кожны, як Гасподзь заклікаў; так я наказваю па ўсіх цэрквах. | |
I Co | Bela | 7:18 | Хто быў закліканы ў абразаньні, ня цурайся; і хто быў закліканы ў неабразаньні, не абрэзвайся. | |
I Co | Bela | 7:21 | Ці рабом ты пакліканы, ня турбуйся; але калі і можаш стацца вольным, дык лепшым скарыстайся. | |
I Co | Bela | 7:22 | Бо раб, пакліканы ў Госпадзе, ёсьць вольнік Гасподні; гэтак сама і пакліканы вольнік ёсьць раб Хрыстовы. | |
I Co | Bela | 7:25 | Што да дзявоцтва, дык я ня маю наказу Гасподняга, а даю параду, як той, хто атрымаў ад Госпада міласьць быць Яму верным. | |
I Co | Bela | 7:28 | Урэшце, калі і ажэнішся, ня згрэшыш; і калі дзяўчына выйдзе замуж, ня згрэшыць. Але такія зазнаюць цялеснага гора, а мне вас шкада. | |
I Co | Bela | 7:29 | Я вам кажу, браты: час ужо кароткі, так што тыя, што маюць жонак, хай жывуць, як бы ня мелі, | |
I Co | Bela | 7:30 | і тыя, што плачуць, як бы ня плакалі; і тыя, што радуюцца, як бы ня радаваліся: і тыя, што купляюць, як бы не набывалі; | |
I Co | Bela | 7:31 | і тыя, што карыстаюцца сьветам гэтым, як бы не карысталіся; бо мінаецца вобраз сьвету гэтага. | |
I Co | Bela | 7:32 | А я хачу, каб вы ня мелі клопату. Нежанаты клапоціцца пра Гасподняе, як дагадзіць Госпаду; | |
I Co | Bela | 7:33 | а жанаты клапоціцца пра зямное, як дагадзіць жонцы. Ёсьць розьніца паміж замужняю і дзяўчынаю: | |
I Co | Bela | 7:34 | незамужняя клапоціцца пра Гасподняе, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам і духам; а замужняя клапоціцца пра зямное, як дагадзіць мужу. | |
I Co | Bela | 7:35 | Кажу гэта на вашую ж карысьць, не на тое, каб накласьці на вас путы, а каб вы годна і няспынна служылі Госпаду сур’ёзна. | |
I Co | Bela | 7:36 | Калі ж хто і лічыць няпрыстойным для сваёй дзяўчыны тое, каб яна, будучы ў сталым веку, заставалася так, той хай робіць, як хоча, — ня згрэшыць; няхай такія выходзяць замуж. | |
I Co | Bela | 7:37 | Але хто непахісна цьвёрды ў сэрцы сваім і, ня змушаны патрэбаю, а маючы ўладу ў сваёй волі, рашыўся ў сэрцы сваім аберагчы сваю дзяўчыну, — той добра робіць. | |
I Co | Bela | 7:39 | Жонка зьвязана законум, пакуль жыве муж яе; калі ж муж яе памрэ, вольная выйсьці, за каго хоча, толькі ў Госпадзе. | |
Chapter 8
I Co | Bela | 8:1 | Што да ідалаахвярнага, дык мы ведаем, бо мы ўсе маем розум. Але розум надзімае, а любоў навучае. | |
I Co | Bela | 8:4 | І гэтак пра спажываньне ідалаахвярнага мы ведаем, што ідал у сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Адзінага. | |
I Co | Bela | 8:5 | Бо, хоць і ёсьць так званыя божышчы, хай то на небе, хай на зямлі, — бо ёсьць шмат багоў і валадароў шмат, - | |
I Co | Bela | 8:6 | але ў нас адзін Бог Айцец, зь Якога ўсё, і мы для Яго, і адзін Гасподзь Ісус Хрыстос, празь Якога ўсё, і мы празь Яго. | |
I Co | Bela | 8:7 | Але ня ўсе маюць такое разуменьне: некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ідалаахвярнае як ахвяры ідальскія, і сумленьне іхняе, як што ёсьць нямоглае, апаганьваецца. | |
I Co | Bela | 8:8 | Ежа не набліжае нас да Бога: бо, ці мы ямо, нічога не набываем; ці не ямо, нічога ня трацім. | |
I Co | Bela | 8:10 | Бо, калі хто-небудзь убачыць, што ты, маючы разуменьне, сядзіш за сталом у капішчы, дык сумленьне ягонае, як нямоглага, ці ж не падахвоціць яго есьці ідалаахвярнае? | |
I Co | Bela | 8:12 | А зграшаючы так супроць братоў і ранячы нямоглае сумленьне іхняе, вы грашыце супроць Хрыста. | |
Chapter 9
I Co | Bela | 9:1 | Ці не апостал я? Ці ня вольны я? Ці ня бачыў я Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не мая дзея вы ў Госпадзе? | |
I Co | Bela | 9:2 | Калі іншым я не апостал, дык для вас апостал, бо пячаць майго апостальства — вы ў Госпадзе. | |
I Co | Bela | 9:5 | Альбо ня маем улады мець спадарожніцаю сястру жонку, як і астатнія апосталы, і браты Гасподнія, і Кіфа? | |
I Co | Bela | 9:7 | Які ваяр служыць калі-небудзь сваім коштам? Хто, пасадзіўшы вінаград, ня есьць пладоў яго? Хто, пасучы статак, ня есьць малака ад статку? | |
I Co | Bela | 9:9 | Бо ў Майсеевым законе напісана: "ня кілзай мызу валу, калі ён малоціць". Ці пра валоў дбае Бог? | |
I Co | Bela | 9:10 | Альбо, можа, нам гаворыцца? Так, нам гэта напісана; бо, хто арэ, павінен араць з надзеяю, і хто малоціць, павінен малаціць з надзеяю атрымаць спадзяванае. | |
I Co | Bela | 9:12 | Калі іншыя маюць у вас уладу, дык ці ня болей мы? Але мы не карысталіся гэтай уладай, а ўсё пераносім, каб не паставіць якое перашкоды зьвеставаньню Хрыстоваму. | |
I Co | Bela | 9:13 | Хіба ня ведаеце, што слугі пры храме кормяцца з храма? што слугі пры ахвярніку бяруць долю з ахвярніка? | |
I Co | Bela | 9:15 | Але я не карыстаўся нічым такім. І напісаў гэта на тое, каб так было мне; бо мне лепей памерці, чым каб хто зьнішчыў славу маю. | |
I Co | Bela | 9:16 | Бо, калі я зьвястую, дык няма мне чым хваліцца, бо гэта мусовы абавязак мой, і гора мне, калі не зьвястую! | |
I Co | Bela | 9:17 | Бо калі раблю гэта з добрае волі, дык мецьму ўзнагароду; а калі ня з добрае волі, дык выконваю толькі даверанае мне служэньне. | |
I Co | Bela | 9:18 | За што ж мне ўзнагарода? За тое, што, прапаведуючы Дабравесьце, зьвястую пра Хрыста бескарысьліва, не карыстаючыся маёй уладаю ў зьвеставаньні. | |
I Co | Bela | 9:20 | для Юдэяў я быў як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для падзаконных быў як падзаконны, каб здабыць падзаконных; | |
I Co | Bela | 9:21 | для тых, хто без закону,— як той, хто без закону, — будучы з законум перад Богам, але падзаконны Хрысту, — каб здабыць тых, хто без закону; | |
I Co | Bela | 9:22 | для нямоглых быў як нямоглы, каб здабыць нямоглых. Для ўсіх я зрабіўся ўсіхнім, каб уратаваць, прынамсі, некаторых. | |
I Co | Bela | 9:24 | Хіба ня ведаеце вы, што тыя, якія бягуць навыперадкі, бягуць усе, але толькі адзін здабывае ўзнагароду? Дык бяжэце так, каб здабыць. | |
I Co | Bela | 9:25 | Усе падзьвіжнікі ўстрымліваюцца ад усяго: тыя — каб атрымаць вянок тленны, а мы — нятленны. | |
I Co | Bela | 9:26 | І таму я бягу ня так, як бы марна, б’юся ня так, каб толькі махаць кулакамі ў паветры; | |
Chapter 10
I Co | Bela | 10:1 | Не хачу пакінуць вас, браты, і каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад хмараю, і ўсе прайшлі праз мора; | |
I Co | Bela | 10:4 | і ўсе пілі адно і тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнай скалы, якая ішла сьледам за імі; а скала тая была Ісус Хрыстос. | |
I Co | Bela | 10:7 | Ня будзьце таксама ідалапаклонцамі, як некаторыя зь іх, пра якіх напісана: "людзі селі есьці і піць, і ўсталі бавіцца". | |
I Co | Bela | 10:8 | Ня будзем блудадзейнічаць, як некаторыя зь іх блудадзейнічалі, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы. | |
I Co | Bela | 10:11 | Усё гэта адбывалася зь імі, як вобразы; а апісана ў настаўленьне нам, што дасягнулі канца вякоў. | |
I Co | Bela | 10:13 | Вас апанавала спакуса не якая, а чалавечая; і верны Бог, Які не дапусьціць, каб вас спакушалі звыш сілы, але пры спакушэньні дасьць і палёгку, каб вы маглі ператрываць. | |
I Co | Bela | 10:16 | Чара дабраславеньня, якую дабраслаўляем, ці ня ёсьць далучэньне Крыві Хрыстовай? хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць далучэньне Цела Хрыстовага? | |
I Co | Bela | 10:18 | Паглядзеце на Ізраіля па плоці: тыя, што ядуць ахвярнае, ці ня супольнікі яны ахвярніка? | |
I Co | Bela | 10:20 | Не; але што язычнікі, калі прыносяць ахвяры, дык прыносяць дэманам, а ня Богу; але я не хачу, каб вы былі ў супольнасьці з дэманамі. | |
I Co | Bela | 10:21 | Ня можаце піць чару Гасподнюю і чару дэманскую; ня можаце быць супольнікамі ў гасьціне Гасподняй і ў гасьціне дэманскай. | |
I Co | Bela | 10:27 | Калі хто зь няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, — дык усё, што вам прапануецца, ежце не перабіраючы дзеля спакою сумленьня. | |
I Co | Bela | 10:28 | Але калі хто скажа вам: гэта ідалаахвярнае, — дык ня ежце дзеля таго, хто падказаў вам, і дзеля сумленьня; бо Гасподняя зямля, і ўсё, што на ёй. | |
I Co | Bela | 10:29 | Сумленьне ж разумею не сваё, а іншага; бо дзеля чаго маёй свабодзе быць суджанай чужым сумленьнем? | |
Chapter 11
I Co | Bela | 11:2 | Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце, і наказаў трымаецеся так, як я наказаў вам. | |
I Co | Bela | 11:3 | Хачу таксама, каб вы ведалі, што кожнаму мужу галава — Хрыстос, жонцы галава — муж, а Хрысту галава — Бог. | |
I Co | Bela | 11:4 | Кожны мужчына, які моліцца альбо прарочыць з накрытаю галавою, сарамаціць сваю галаву; | |
I Co | Bela | 11:5 | і кожная жанчына, якая моліцца альбо прарочыць з адкрытаю галавою, сарамаціць галаву, бо гэта тое самае, як калі б яна была паголеная; | |
I Co | Bela | 11:6 | бо, калі жанчына ня хоча накрывацца, дык няхай і стрыжэцца; а калі жанчыне сорам быць пастрыжанай ці паголенай, хай накрываецца. | |
I Co | Bela | 11:7 | Дык вось, мужчына не павінен накрываць галаву, бо ён ёсьць падабенства і слава Божая; а жанчына ёсьць слава мужчыны. | |
I Co | Bela | 11:14 | Ці не сама прырода вучыць вас, што калі мужчына запускае валасы, дык гэта ганьба яму, | |
I Co | Bela | 11:15 | а калі жанчына запускае валасы, дык ёй гэта гонар, бо валасы дадзены ёй замест покрыва. | |
I Co | Bela | 11:18 | Бо, па-першае, чую, што, калі вы сыходзіцеся царквою, паміж вамі бывае незлагадзь, у што я крыху і веру. | |
I Co | Bela | 11:21 | бо кожны сьпяшаецца раней за другіх з’есьці сваю ежу, так што адзін бывае галодны, а іншы ўпіваецца. | |
I Co | Bela | 11:22 | Хіба ў вас няма дамоў на тое, каб есьці і піць? Альбо пагарджаеце царквою Божаю і прыніжаеце бедных? Што сказаць вам? пахваліць вас за гэта? Не пахвалю. | |
I Co | Bela | 11:23 | Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб | |
I Co | Bela | 11:24 | і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: "прымеце, ежце, гэта ёсьць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне". | |
I Co | Bela | 11:25 | Гэтак сама і чару пасьля вячэры, і сказаў: "гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне". | |
I Co | Bela | 11:26 | Бо кожнага разу, як вы ясьце хлеб гэты і п’яце чару гэтую, сьмерць Гасподнюю абвяшчаеце, пакуль Ён прыйдзе. | |
I Co | Bela | 11:27 | А таму, хто будзе есьці хлеб гэты альбо піць чару Гасподнюю нягожа, зьвінаваціцца супроць Цела і Крыві Гасподняй. | |
I Co | Bela | 11:28 | Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек, і такім чынам хай есьць з хлеба гэтага і п’е з чары гэтай. | |
I Co | Bela | 11:29 | Бо, хто есьць і п’е нягожа, той есьць і п’е асуду сабе, не разважаючы пра Цела Гасподняе. | |
I Co | Bela | 11:32 | а калі бываем суджаныя, дык караемся Госпадам, каб ня быць засуджанымі разам са сьветам. | |
Chapter 12
I Co | Bela | 12:2 | Ведаеце, што, калі вы былі язычнікамі, дык хадзілі да безгалосых ідалаў — так, быццам вялі вас. | |
I Co | Bela | 12:3 | Таму маўляю вам, што ніхто, гаворачы ў Духу Божым, ня вымавіць анафэмы на Ісуса, і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі ў Духу Сьвятым. | |
I Co | Bela | 12:10 | іншаму цудадзействы, іншаму прароцтва, іншаму распазнаньне духаў, іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэньне моваў. | |
I Co | Bela | 12:12 | Бо, як цела адно, але мае многа чэлесаў, і ўсе чэлесы аднаго цела, хоць іх многа, складаюць адно цела, — так і Хрыстос. | |
I Co | Bela | 12:13 | Бо ўсе мы адным Духам хрысьціліся ў адно цела, Юдэі альбо Эліны, рабы альбо вольнікі, і ўсе напоены адным Духам. | |
I Co | Bela | 12:15 | Калі нага кажа: я не належу да цела, бо я ня рука, дык няўжо яна таму не належыць да цела? | |
I Co | Bela | 12:16 | І калі вуха скажа: я не належу да цела, бо я ня вока, дык няўжо яно таму не належыць да цела? | |
I Co | Bela | 12:21 | Ня можа вока сказаць руцэ: ты мне не патрэбная; альбо ж таксама галава нагам: вы мне не патрэбныя. | |
I Co | Bela | 12:23 | і якія нам здаюцца меней высакароднымі ў целе, іх мы якраз і атачаем найбольшым дбаньнем; | |
I Co | Bela | 12:24 | і няпрыстойныя нашыя чэлесы патрабуюць асаблівага ўпрыстойваньня, а прыстойныя нашыя чэлесы ня маюць патрэбы ў гэтым. Але Бог так суразьмерыў цела, што менш дасканаламу чэлесу наказаў большае дбаньне, | |
I Co | Bela | 12:26 | Таму, калі пакутуе адзін чэлес, пакутуюць разам зь ім усе чэлесы; славіцца адзін чэлес, зь ім радуюцца ўсе чэлесы. | |
I Co | Bela | 12:28 | І адных Бог паставіў у Царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэйцяе, настаўнікамі; далей адным даў сілу цудадзейную, таксама дары ацаленьня, дапамогі, кіраваньня, розныя мовы. | |
Chapter 13
I Co | Bela | 13:1 | Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я — медзь звонкая, альбо кімвал гулкі, | |
I Co | Bela | 13:2 | Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, — дык я нішто. | |
I Co | Bela | 13:3 | І калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, — няма мне ў тым ніякай карысьці. | |
I Co | Bela | 13:4 | Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца, | |
I Co | Bela | 13:8 | Любоў ніколі ня мінецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. | |
I Co | Bela | 13:11 | Калі я быў дзіцем, дык па-дзіцячы гаварыў, па-дзіцячы мысьліў, па-дзіцячы разважаў; а як стаўся мужчынаю, дык пакінуў дзіцячае. | |
I Co | Bela | 13:12 | Бо цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны. | |
Chapter 14
I Co | Bela | 14:2 | Бо, хто гаворыць незнаёмаю моваю, той гаворыць ня людзям, а Богу, бо ніхто не разумее яго , ён тайны гаворыць духам; | |
I Co | Bela | 14:4 | Той, хто гаворыць незнаёмаю мовай, настаўляе сябе; а хто прарочыць, той настаўляе царкву. | |
I Co | Bela | 14:5 | Жадаю, каб вы ўсе гаварылі мовамі; але лепей, каб вы прарочылі, бо хто прарочыць, той большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён пры гэтым будзе і тлумачыць, каб царква атрымала настаўленьне. | |
I Co | Bela | 14:6 | Цяпер, калі я прыйду да вас, браты, і пачну гаварыць незнаёмымі мовамі, дык якую дам вам карысьць, калі ня выслоўлюся вам ці то адкрыцьцём, ці пазнаньнем, ці прароцтвам, ці вучэньнем? | |
I Co | Bela | 14:7 | І бяздушныя рэчы, якія выдаюць гук, жалейка ці гусьлі, калі не выдаюць паасобных тонаў, як распазнаць тое, што іграюць на жалейцы ці на гусьлях? | |
I Co | Bela | 14:9 | Так, калі і вы языком вымаўляеце незразумелыя словы, дык як зразумеюць, што вы кажаце? Вы будзеце гаварыць на вецер. | |
I Co | Bela | 14:11 | але, калі я не разумею значэньня слоў, дык я для таго, хто гаворыць, чужаніца, і той, хто гаворыць, для мяне чужаніца. | |
I Co | Bela | 14:12 | Так і вы, дбаючы пра дары духоўныя, старайцеся ўзбагаціцца імі дзеля настаўленьня царквы. | |
I Co | Bela | 14:14 | Бо, калі я малюся на незнаёмай мове, дык, хоць дух мой і моліцца, але розум мой застаецца бяз плоду. | |
I Co | Bela | 14:15 | Што ж рабіць? Пачну маліцца духам, пачну маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам. | |
I Co | Bela | 14:16 | Бо, калі ты будзеш дабраслаўляць духам, дык той, хто стаіць на месцы простага чалавека, як скажа "амін" на тваё дзякаваньне? Бо ён не разумее, што ты кажаш. | |
I Co | Bela | 14:19 | але ў царкве лепей хачу пяць словаў сказаць розумам маім, каб і іншых наставіць,чым процьму словаў незнаёмаю моваю. | |
I Co | Bela | 14:20 | Браты! ня будзьце дзеці розумам: на ліхое будзьце немаўляты, а розумам будзьце паўналетнія. | |
I Co | Bela | 14:21 | У законе напісана: "іншымі мовамі й вуснамі буду гаварыць народу гэтаму, але і тады не паслухаюцца Мяне, кажа Гасподзь". | |
I Co | Bela | 14:22 | Так што мовы — азнака ня вернікам, а няверуючым; а прароцтва — не для няверуючых, а для вернікаў. | |
I Co | Bela | 14:23 | Калі ўся царква сыдзецца разам і ўсе пачнуць гаварыць незнаёмымі мовамі, і ўвойдуць да вас недасьведчаныя альбо няверуючыя, — дык ці ня скажуць, што вы шалееце? | |
I Co | Bela | 14:24 | А калі ўсе прарочаць, і ўвойдзе хто няверуючы альбо недасьведчаны, дык усе яго выкрываюць, усе судзяць, | |
I Co | Bela | 14:25 | і такім чынам тайны сэрца ягонага выяўляюцца; і ён падае ніцма, кланяецца Богу і кажа: "у ісьціне з вамі Бог!". | |
I Co | Bela | 14:26 | Дык што ж, браты? Калі вы сыходзіцеся, і ў кожнага з вас ёсьць псальма, ёсьць павучаньне, ёсьць мова, ёсьць адкрыцьцё, ёсьць тлумачэньне, — хай ўсё гэта будзе на настаўленьне. | |
I Co | Bela | 14:27 | Калі хто гаворыць незнаёмаю моваю, гаварэце двое, ці самае большае трое, і тое паасобку, а адзін хай тлумачыць. | |
I Co | Bela | 14:31 | бо ўсе адзін за адным можаце прарочыць, каб усім вучыцца і ўсім атрымліваць суцяшэньне. | |
I Co | Bela | 14:33 | таму што Бог ня ёсьць Бог незлагадзі, а спакою. Так бывае ва ўсіх цэрквах у сьвятых. | |
I Co | Bela | 14:34 | Жонкі вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, а быць у паслушэнстве, як і закон кажа. | |
I Co | Bela | 14:35 | Калі ж яны хочуць нечагась навучыцца, хай пытаюцца пра тое дома ў мужоў сваіх; бо ня прыстойна жанчыне гаварыць у царкве. | |
I Co | Bela | 14:37 | Калі хто лічыць сябе прарокам альбо духоўным, той хай разумее, што я пішу вам, бо гэта запаведзі Гасподнія. | |
I Co | Bela | 14:39 | Дык вось, браты, дбайце пра тое, каб прарочыць, але не забараняйце гаварыць і мовамі; | |
Chapter 15
I Co | Bela | 15:1 | Нагадваю вам, браты, Дабравесьце, якое я зьвеставаў вам, якое вы і прынялі, у якім і ўмацаваліся, | |
I Co | Bela | 15:2 | якім і ратуецеся, калі настаўленьне памятаеце так, як я зьвеставаў вам, калі толькі ня марна ўверавалі. | |
I Co | Bela | 15:3 | Бо я найперш перадаў вам, што і сам прыняў, гэта значыцца, што Хрыстос памёр за грахі нашыя, паводле Пісаньня, | |
I Co | Bela | 15:6 | потым зьявіўся больш чым пяці сотням братоў у адзін час, зь якіх большая частка дагэтуль жывуць, а некаторыя і спачылі; | |
I Co | Bela | 15:10 | Але зь мілаты Божае я ёсьць тое, што ёсьць; і мілата Ягоная ўва мне ня была марная, але я болей за іх усіх папрацаваў; ня я, зрэшты, а мілата Божая, якая са мною. | |
I Co | Bela | 15:12 | Калі пра Хрыста прапаведуецца, што Ён паўстаў зь мёртвых, дык як некаторыя з вас кажуць, быццам няма ўваскрэсеньня зь мёртвых? | |
I Co | Bela | 15:15 | Пры гэтым мы сталіся б тады і непраўдзівымі сьведкамі пра Бога, бо сьведчылі б пра Бога, што Ён уваскрэсіў Хрыста, Якога Ён не ўваскрэшваў, калі, гэта значыцца, мёртвыя не ўваскрасаюць; | |
I Co | Bela | 15:19 | І калі мы ў гэтым толькі жыцьці спадзяёмся на Хрыста, дык мы самыя няшчасныя з усіх людзей. | |
I Co | Bela | 15:24 | А потым канец, калі Ён перадасьць Царства Богу і Айцу, калі скасуе ўсякае начальства і ўсякую ўладу і сілу; | |
I Co | Bela | 15:27 | бо "ўсё пакарыў пад ногі Ягоныя"; калі ж сказана, што Яму ўсё падначалена, дык ясна, што акрамя Таго, Які пакарыў Яму ўсё. | |
I Co | Bela | 15:28 | Калі ж усё ўпакорыць Яму, тады і сам Сын скарыцца Таму, Хто скарыў ўсё Яму, хай будзе Бог усё ва ўсім. | |
I Co | Bela | 15:29 | Інакш, што робяць тыя, якія прымаюць хрышчэньне для мёртвых? Калі мёртвыя наогул не ўваскрасаюць, дык навошта і прымаюць хрышчэньне для мёртвых? | |
I Co | Bela | 15:31 | Я кожны дзень паміраю; прысягаю ў гэтым пахвалою вашаю, браты, якую я маю ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. | |
I Co | Bela | 15:32 | Разважыўшы па-людзку, калі я змагаўся са зьвярамі ў Эфэсе, якая мне карысьць, калі мёртвыя не ўваскрасаюць? Будзем есьці і піць, бо заўтра памрэм. | |
I Co | Bela | 15:34 | Працьверазецеся, як трэба, і не грашэце; бо на сорам вам кажу — некаторыя з вас ня ведаюць Бога. | |
I Co | Bela | 15:37 | і калі ты сееш, дык сееш ня цела будучае, а голае зерне, якое будзе, пшанічнае або іншае якое; | |
I Co | Bela | 15:39 | Ня ўсякая плоць, але інакшая плоць у людзей, інакшая плоць у жывёлін, інакшая ў рыб, інакшая ў птушак. | |
I Co | Bela | 15:41 | інакшая слава ў сонца, інакшая слава ў месяца, інакшая ў зорак; і зорка ад зоркі розьніцца славаю. | |
I Co | Bela | 15:44 | сеецца цела душэўнае, паўстае цела духоўнае. Ёсьць цела душэўнае, ёсьць цела і духоўнае. | |
I Co | Bela | 15:45 | Так і напісана: "першы чалавек Адам стаўся душою жывою"; а апошні Адам ёсьць дух жыватворчы. | |
I Co | Bela | 15:50 | Але тое скажу вам, браты, што плоць і кроў ня могуць успадкаваць Царства Божага, і тленьне ня спадкуе нятленьня. | |
I Co | Bela | 15:52 | раптам, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўваскрэснуць нятленьнымі, а мы пераменімся; | |
I Co | Bela | 15:53 | бо тленнае гэтае мае апрануцца ў нятленнае, і сьмяротнае гэтае — апрануцца ў несьмяротнасьць. | |
I Co | Bela | 15:54 | Калі ж тленьне гэтае апранецца ў нятленнасьць і сьмяротнае гэтае апранецца ў несьмяротнасьць, тады збудзецца слова напісанае: "паглынута сьмерць перамогаю. | |
Chapter 16
I Co | Bela | 16:2 | у першы дзень тыдня кожны з вас хай адкладвае ў сябе і ашчаджае, колькі дазваляе яму дастатак, каб не рабіць збораў, калі я прыйду. | |
I Co | Bela | 16:3 | А як прыйду, дык, каго вы выбераце, тых пашлю зь пісьмамі, каб даставілі ваш дар у Ерусалім. | |
I Co | Bela | 16:7 | Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер мімаходзь, а спадзяюся прабыць у вас колькі часу, калі Гасподзь дазволіць. | |
I Co | Bela | 16:10 | Калі ж прыйдзе да вас Цімафей, глядзеце, каб ён быў у вас убясьпечаны; бо ён чыніць справу Гасподнюю, як і я. | |
I Co | Bela | 16:11 | Таму хай ніхто ім не пагардзіць, а праводзьце яго зь мірам, каб ён прыйшоў да мяне; бо я чакаю яго з братамі. | |
I Co | Bela | 16:12 | А што да брата Апалоса, я вельмі прасіў яго, каб ён з братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці сёньня, а прыйдзе, калі яму будзе спорна. | |
I Co | Bela | 16:15 | Прашу вас, браты, вы ведаеце, сямейства Сьцяпанавае, што яно ёсьць пачатак Ахаіі, і што яны прысьвяцілі сябе служэньню сьвятым; | |
I Co | Bela | 16:17 | Я рады прыходу Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка: яны бо адшкадавалі мне вашу адсутнасьць, | |
I Co | Bela | 16:19 | Вітаюць вас цэрквы Асійскія; вітаюць вас рупліва ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з хатняю іхняю царквою. | |