Chapter 1
| Judg | Bela | 1:1 | Пасьля сьмерці Ісуса пыталіся сыны Ізраілевыя, кажучы: хто з нас раней пойдзе на Хананэяў — ваяваць зь імі? | |
| Judg | Bela | 1:3 | А Юда сказаў Сымону, брату свайму: увайдзі са мною ў надзел мой, і будзем ваяваць з Хананэямі; і я ўвайду з табою ў твой надзел. І пайшоў зь ім Сымон. | |
| Judg | Bela | 1:4 | І пайшоў Юда, і аддаў Гасподзь Хананэяў і Фэрэзэяў у рукі іхнія, і пабілі яны зь іх у Вэзэку дзесяць тысяч чалавек. | |
| Judg | Bela | 1:6 | Адоні-Вэзэк пабег, але яны пагналіся за ім і злавілі яго і адсеклі вялікія пальцы на руках ягоных і на нагах ягоных. | |
| Judg | Bela | 1:7 | Тады сказаў Адоні-Вэзэк: семдзесят цароў з адсечанымі на руках і на нагах у іх вялікімі пальцамі зьбіралі пад сталом маім; як рабіў я, так і мне даў Бог. І прывялі яго ў Ерусалім, і ён памёр там. | |
| Judg | Bela | 1:8 | І ваявалі сыны Юдавыя супроць Ерусаліма і ўзялі яго, і пабілі яго мечам і горад аддалі агню. | |
| Judg | Bela | 1:9 | Потым пайшлі сыны Юдавыя ваяваць з Хананэямі, якія жылі на гарах і на паўдзённай зямлі і на нізінных мясьцінах. | |
| Judg | Bela | 1:10 | І пайшоў Юда на Хананэяў, якія жылі ў Хэўроне, (а імя Хэўрона было раней Кірыят-Арба), і пабілі Шэшая, Ахімана і Талмая. | |
| Judg | Bela | 1:12 | І сказаў Халеў: хто паб'е Кірыят-Сэфэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку. | |
| Judg | Bela | 1:13 | І ўзяў яго Гатанііл, сын Кеназа, малодшага брата Халева, і Халеў аддаў за жонку яму Ахсу, дачку сваю. | |
| Judg | Bela | 1:14 | Калі мелася яна ісьці, Гатанііл навучыў яе прасіць у бацькі яе поле, і яна сышла з асла. Халеў сказаў ёй: чаго табе? | |
| Judg | Bela | 1:15 | Ахса сказала яму: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы вады. І даў ёй крыніцы верхнія і крыніцы паўднёвыя. | |
| Judg | Bela | 1:16 | І сыны Кенэяніна, цесьця Майсеевага, пайшлі з горада Пальм з сынамі Юдавымі ў пустыню Юдавую, якая на поўдзень ад Арада, і прыйшлі і пасяліліся сярод народу. | |
| Judg | Bela | 1:17 | І пайшоў Юда з Сымонам, братам сваім, і пабілі Хананэяў, якія жылі ў Цэфаце, і аддалі яго праклёну, і таму называецца горад гэты Хорма. | |
| Judg | Bela | 1:19 | Гасподзь быў зь Юдам, і ён авалодаў гарою; але жыхароў даліны ня мог прагнаць, бо ў іх былі жалезныя калясьніцы. | |
| Judg | Bela | 1:21 | Але Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, не прагналі сыны Веньямінавыя, і жывуць Евусэі з сынамі Вень яміна ў Ерусаліме да сёньня. | |
| Judg | Bela | 1:24 | І ўбачылі вартавыя чалавека, які ішоў у горад, і сказалі яму: пакажы нам уваход у горад, і зробім табе літасьць. | |
| Judg | Bela | 1:25 | Ён паказаў ім уваход у горад, і пабілі яны горад мечам, а чалавека гэтага і ўсю радню ягоную адпусьцілі. | |
| Judg | Bela | 1:26 | Чалавек гэты пайшоў у зямлю Хэтэяў і пабудаваў горад і назваў яго Луз. Гэта імя ў яго да сёньня. | |
| Judg | Bela | 1:27 | І Манасія ня выгнаў жыхароў Бэтсана і залежных ад яго гарадоў, Таанаха і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Дора і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Іўлеама і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Мэгідона і залежных ад яго гарадоў; і засталіся Хананэі жыць у зямлі гэтай. | |
| Judg | Bela | 1:28 | Калі Ізраіль увабраўся ў сілу, тады зрабіў ён Хананэяў даньнікамі, але выганяць не выганяў іх. | |
| Judg | Bela | 1:30 | І Завулон ня выгнаў жыхароў Катрона і жыхароў Наглола, і жыхары Хананэі жылі сярод іх і плацілі ім даніну. | |
| Judg | Bela | 1:31 | І Асір ня выгнаў жыхароў Ако і жыхароў Сідона і Ахлава, Ахзіва, Хэлвы, Афэка і Рэхова. | |
| Judg | Bela | 1:33 | І Нэфталім ня выгнаў жыхароў Бэтсаміса і жыхароў Бэтаната і жыў сярод Хананэяў, жыхароў зямлі той; а жыхары Бэтсаміса і Бэтаната былі ягонымі даньнікамі. | |
| Judg | Bela | 1:35 | І засталіся Амарэі жыць на гары Хэрэс у Аялоне і Шаалвіме; але рука сыноў Язэпавых адолела, і зрабіліся яны даньнікамі ім. | |
Chapter 2
| Judg | Bela | 2:1 | І прыйшоў анёл Гасподні з Галгала ў Бохім і сказаў: так кажа Гасподзь: Я вывеў вас зь Егіпта і ўвёў вас у зямлю, якую запрысягнуў бацькам вашым, і сказаў Я: "не парушу запавету Майго з вамі вавек"; | |
| Judg | Bela | 2:2 | і вы ня ўступайце ў спрымірэньне з жыхарамі зямлі гэтай; ахвярнікі іхнія разбурце". Але вы не паслухаліся голасу Майго. Што гэта вы зрабілі? | |
| Judg | Bela | 2:3 | І таму кажу Я: не праганю іх ад вас, і будуць яны вам пятлёю, і багі іхнія будуць вам сеткаю. | |
| Judg | Bela | 2:4 | Калі анёл Гасподні сказаў словы гэтыя ўсім сынам Ізраілевым, дык народ моцна загаласіў і заплакаў. | |
| Judg | Bela | 2:6 | Калі Ісус адпусьціў народ, і пайшлі сыны Ізраілевыя, кожны ў свой надзел, каб атрымаць у спадчыну зямлю, | |
| Judg | Bela | 2:7 | тады народ служыў Госпаду ва ўсе дні Ісуса і ва ўсе дні старэйшынаў, жыцьцё якіх прадоўжылася пасьля Ісуса і якія бачылі ўсе вялікія дзеі Гасподнія, якія Ён зрабіў Ізраілю. | |
| Judg | Bela | 2:9 | і пахавалі яго ў межах надзелу ягонага ў Тамнат-Сараі, на гары Яфрэмавай, на поўнач ад гары Гааша; | |
| Judg | Bela | 2:10 | і калі ўвесь народ гэты адышоў да бацькоў сваіх, і паўстаў пасьля іх іншы род, які ня ведаў Госпада і дзеяў Ягоных, якія Ён рабіў Ізраілю,— | |
| Judg | Bela | 2:11 | тады сыны Ізраілевыя пачалі рабіць ліхое перад вачыма Госпада і пачалі служыць Ваалам; | |
| Judg | Bela | 2:12 | пакінулі Госпада Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх зь зямлі Егіпецкай і павярнуліся да іншых багоў, багоў народаў, што атачалі іх, і пачалі пакланяцца ім, і разгневалі Госпада; | |
| Judg | Bela | 2:14 | І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля, і аддаў іх у рукі грабежнікам, і рабавалі іх; і аддаў іх у рукі ворагам, што атачалі іх, і не маглі ўжо ўстояць перад ворагамі сваімі. | |
| Judg | Bela | 2:15 | Куды яны ні пойдуць, рука Гасподняя ўсюды была ім на благое, як казаў ім Гасподзь і як запрысягаўся ім Гасподзь. І ім было вельмі цесна. | |
| Judg | Bela | 2:17 | але і судзьдзяў яны ня слухаліся, а хадзілі блудна сьледам за іншымі багамі і пакланяліся ім, хутка ўхіляліся ад шляху, якім хадзілі бацькі іхнія, слухаючыся запаведзяў Гасподніх. Яны так не рабілі. | |
| Judg | Bela | 2:18 | Калі Гасподзь ставіў ім судзьдзяў, дык Сам Гасподзь быў за судзьдзю і ратаваў іх ад ворагаў іхніх ва ўсе дні судзьдзі: бо шкадаваў іх Гасподзь, чуючы стогны іхнія ад прыгнятальнікаў і ўціскальнікаў іхніх. | |
| Judg | Bela | 2:19 | Але як толькі паміраў судзьдзя, яны зноў рабілі горш за бацькоў сваіх, ухіляліся да іншых багоў, служачы ім і пакланяючыся ім. Не адставалі ад учынкаў сваіх і ад упарцістага шляху свайго. | |
| Judg | Bela | 2:20 | І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля, і сказаў Ён: за тое, што народ гэты пераступае запавет Мой, які Я ўстанавіў з бацькамі іхнімі, і ня слухаецца голасу Майго, | |
| Judg | Bela | 2:21 | і Я ня буду ўжо выганяць ад іх ніводнага з тых народаў, якіх пакінуў Ісус, калі паміраў,— | |
| Judg | Bela | 2:22 | каб спакушаць імі Ізраіля: ці будуць яны трымацца шляху Гасподняга і хадзіць па ім, як трымаліся бацькі іхнія, ці не? | |
Chapter 3
| Judg | Bela | 3:1 | Вось тыя народы, якіх пакінуў Гасподзь, каб выпрабоўваць імі Ізраільцянаў, усіх, якія ня ведалі пра ўсе войны Хананэйскія,— | |
| Judg | Bela | 3:2 | дзеля таго толькі, каб ведалі і вучыліся ваяваць наступныя роды сыноў Ізраілевых, якія раней ня ведалі вайны: | |
| Judg | Bela | 3:3 | пяць уладароў Філістымскіх, усе Хананэі, Сіданяне і Эвэі, якія жылі на гары Ліван, ад гары Ваал-Эрмона да ўваходу ў Эмат. | |
| Judg | Bela | 3:4 | Яны былі пакінуты , каб выпрабоўваць імі Ізраільцянаў і даведацца, ці слухаюцца яны запаведзяў Гасподніх, якія Ён наказаў бацькам іхнім праз Майсея. | |
| Judg | Bela | 3:6 | і бралі дочак іхніх сабе за жонак, і сваіх дочак аддавалі за сыноў іхніх, і служылі багам іхнім. | |
| Judg | Bela | 3:7 | І ўчынілі сыны Ізраілевыя ліхое перад вачыма Госпада, і забылі Госпада, Бога свайго, і служылі Ваалам і Астартам. | |
| Judg | Bela | 3:8 | І ўспалымніўся гнеў Гасподні на Ізраіля, і аддаў іх у рукі Хусарсатэму, цару Месапатамскаму, і служылі сыны Ізраілевыя Хусарсатэму восем гадоў. | |
| Judg | Bela | 3:9 | Тады заенчылі сыны Ізраіля да Госпада, і паставіў Гасподзь ратаўніка сынам Ізраілевым, які ўратаваў іх, Гатанііла, сына Кеназа, малодшага брата Халева. | |
| Judg | Bela | 3:10 | На ім быў Дух Гасподні, і быў ён судзьдзя Ізраіля. Ён выйшаў на вайну, і аддаў Гасподзь у рукі яму Хусарсатэма, цара Месапатамскага, і адолела рука ягоная Хусарсатэма. | |
| Judg | Bela | 3:12 | Сыны Ізраілевыя зноў пачалі ўчыняць ліхое перад вачыма Госпада, і ўмацаваў Гасподзь Эглона, цара Маавіцкага, супроць Ізраільцянаў, за тое, што ўчынялі яны ліхое перад вачыма Госпада. | |
| Judg | Bela | 3:13 | Ён сабраў да сябе Аманіцянаў і Амалікіцянаў, і пайшоў і пабіў Ізраільцянаў, і авалодалі яны горадам Пальм. | |
| Judg | Bela | 3:15 | Тады заенчылі сыны Ізраілевыя да Госпада, і Гасподзь паставіў ім ратаўніка Аода, сына Геры, сына Эмініевага, які быў ляўко. І паслалі сыны Ізраілевыя зь ім дарункі Эглону, цару Маавіцкаму. | |
| Judg | Bela | 3:16 | Аод зрабіў сабе меч двусечны, даўжынёю ў локаць, і падперазаў яго пад плашчом сваім да правага сьцягна. | |
| Judg | Bela | 3:19 | дык сам вярнуўся ад балванаў, якія ў Галгале, і сказаў: у мяне ёсьць таемнае слова табе, цару. Той сказаў: цішэй! І выйшлі ад яго ўсе, што стаялі пры ім. | |
| Judg | Bela | 3:20 | Аод падышоў да яго; ён сядзеў у прахалодным пакоі, які быў у яго асобна. І сказаў Аод: у мяне ёсьць да цябе слова Божае. Эглон устаў з крэсла. | |
| Judg | Bela | 3:21 | Аод працягнуў левую руку сваю, і ўзяў меч з правага сьцягна свайго, і ўсадзіў яго ў чэрава ягонае, | |
| Judg | Bela | 3:22 | так што ўвайшла за вастрыём і тронка, і тлушч закрыў вастрыё; бо Аод ня выняў меча з чэрава ягонага, і ён прайшоў у заднія часткі... | |
| Judg | Bela | 3:24 | Калі ён выйшаў, рабы Эглона прыйшлі, і бачаць, вось, дзьверы ў верхні пакой замкнутыя, і кажуць: мабыць, ён дзеля патрэбы ў прахалодным пакоі. | |
| Judg | Bela | 3:25 | Чакалі даволі доўга, але бачачы, што ніхто не адчыняе дзьвярэй сьвяцёлкі, узялі ключ і адамкнулі, і вось, гаспадар іхні ляжыць на зямлі мёртвы. | |
| Judg | Bela | 3:26 | Пакуль яны здаўмяваліся, Аод тым часам сышоў, прайшоў міма балванаў і ўратаваўся ў Сэіраце. | |
| Judg | Bela | 3:27 | А прыйшоўшы, затрубіў у трубу на гары Яфрэмавай, і сышлі зь ім сыны Ізраілевыя з гары, і ён ішоў наперадзе іх. | |
| Judg | Bela | 3:28 | І сказаў ім: ідзеце за мною: бо аддаў Гасподзь ворагаў вашых Маавіцянаў у рукі вашыя. І пайшлі за ім, і перахапілі пераправу цераз Ярдан да Маава, і не давалі нікому пераходзіць. | |
| Judg | Bela | 3:29 | І пабілі ў той час Маавіцянаў каля дзесяці тысяч чалавек, усіх здаровых і дужых, і ніхто ня ўцёк. | |
| Judg | Bela | 3:30 | Так ўпакорыліся ў той дзень Маавіцяне Ізраілю, і было спакойна ў зямлі восемдзесят гадоў. | |
Chapter 4
| Judg | Bela | 4:2 | І аддаў іх Гасподзь у рукі Явіна, цара Ханаанскага, які цараваў у Асоры; ваеначальнікам у яго быў Сісора, які жыў у Харашат-Гаіме. | |
| Judg | Bela | 4:3 | І заенчылі сыны Ізраілевыя да Госпада. Бо ў яго было дзевяцьсот жалезных калясьніц, і ён жорстка прыгнятаў сыноў Ізраілевых дваццаць гадоў. | |
| Judg | Bela | 4:5 | Яна жыла пад Пальмаю Дэворынаю, паміж Рамаю і Вэтылем, на гары Яфрэмавай; і прыходзілі да яе сыны Ізраілевыя на суд. | |
| Judg | Bela | 4:6 | Дэвора паслала і паклікала Варака, сына Авінаамавага, з Кедэса Нэфталімавага, і сказала яму: загадвае табе Гасподзь, Бог Ізраілеў: ідзі, падыміся на гару Фавор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч чалавек з сыноў Нэфталімавых і сыноў Завулонавых; | |
| Judg | Bela | 4:7 | а Я прывяду да цябе, да патока Кісона, Сісару, ваеначальніка Явінавага, і калясьніцы ягоныя і шматлюднаевойска ягонае, і аддам яго ў рукі твае. | |
| Judg | Bela | 4:9 | Яна сказала: пайсьці пайду з табою; толькі не табе ўжо будзе слава на шляху гэтым, куды ты ідзеш; а ў рукі жанчыне аддасьць Гасподзь Сісару. І ўстала Дэвора і пайшла з Варакам у Кедэс. | |
| Judg | Bela | 4:10 | Варак склікаў Завулонцаў і Нэфталімцаў у Кедэс, і пайшлі сьледам за ім дзесяць тысяч чалавек, і Дэвора пайшла зь ім. | |
| Judg | Bela | 4:11 | Хэвэр, Кенэянін, аддзяліўся ад Кенэйцаў, сыноў Халвава, родзіча Майсеевага, і раскінуў намёт свой каля дубровы ў Цаанііме паблізу Кедэса. | |
| Judg | Bela | 4:13 | Сісара склікаў усе калясьніцы свае, дзевяцьсот жалезных калясьніц, і ўвесь народ, які ў яго, з Харашэт-Гаіма да патока Кісона. | |
| Judg | Bela | 4:14 | І сказала Дэвора Вараку: устань, бо гэта той дзень, у які Гасподзь аддасьць Сісару ў рукі твае; Сам Гасподзь пойдзе перад табою. І сышоў Варак з гары Фавор і за ім дзесяць тысяч чалавек. | |
| Judg | Bela | 4:15 | Тады Гасподзь прывёў у замяшаньне Сісару і ўсе калясьніцы ягоныя і ўсё рушэньне яго ад меча Варакавага, і сышоў Сісара з калясьніцы, і пабег пеша. | |
| Judg | Bela | 4:16 | Варак гнаў калясьніцы і рушэньне да Харашэт-Гаіма, і загінуў увесь табар Сісараў ад меча, не засталося нікога. | |
| Judg | Bela | 4:17 | А Сісара ўцёк пеша ў намёт Яілі, жонкі Хэвэра Кенэяніна: бо паміж Явінам, царом Асорскім, і домам Хэвэра Кенэяніна быў мір. | |
| Judg | Bela | 4:18 | І выйшла Яіль насустрач Сісару, і сказала яму: зайдзі, гаспадару мой, зайдзі да мяне, ня бойся. Ён зайшоў да яе ў намёт, і яна накрыла яго кілімам. | |
| Judg | Bela | 4:19 | Сісара сказаў ёй: дай мне крыху вады напіцца, я піць хачу. Яна разьвязала мех з малаком, і напаіла яго, і накрыла яго. | |
| Judg | Bela | 4:20 | Сісара сказаў ёй: стань каля дзьвярэй намёта, і калі хто прыйдзе і спытаецца ў цябе і скажа: "ці няма тут каго?", ты скажы: "няма". | |
| Judg | Bela | 4:21 | Яіль, жонка Хэвэрава, узяла кол ад намёта, і ўзяла малаток у руку сваю, і падышла да яго ціхенька, і ўбіла кол у скроню яму так, што прыкалола да зямлі; а ён спаў стомлены і памёр. | |
| Judg | Bela | 4:22 | І вось Варак гоніцца за Сісарам. Яіль выйшла насустрач яму, і сказала яму: увайдзі, я пакажу табе чалавека, якога ты шукаеш. Ён увайшоў да яе, і вось, Сісара ляжыць мёртвы, і кол у скроні ў яго. | |
Chapter 5
| Judg | Bela | 5:4 | Калі Ты выходзіў, Госпадзе, ад Сэіра, калі ішоў з поля Эдомскага, затрэслася зямля, закапала неба, вадою закапалі хмары; | |
| Judg | Bela | 5:5 | раставалі горы ад аблічча Госпада, нават гэты Сінай ад аблічча Госпада, Бога Ізраілевага. | |
| Judg | Bela | 5:6 | У дні Самэгара, сына Анатавага, у дні Яілі, былі пустыя дарогі, і хто раней хадзіў шляхамі простымі, хадзіў тады кружнымі дарогамі. | |
| Judg | Bela | 5:7 | Не засталося насельнікаў у селішчах у Ізраіля, ня стала, пакуль не паўстала я, Дэвора, пакуль не паўстала я, маці ў Ізраіле. | |
| Judg | Bela | 5:8 | Выбралі новых багоў, таму і вайна каля брамы. Ці відны былі шчыт і дзіда ў сарака тысяч Ізраіля? | |
| Judg | Bela | 5:10 | Хто езьдзіць на белых асьліцах, хто сядзіць на дыванах і хто ходзіць па дарозе, сьпявайце песьню! | |
| Judg | Bela | 5:11 | Сярод галасоў, што зьбіраюць статкі каля калодзежаў, там хай засьпяваюць хвалу правадырам Ізраіля! Тады выступіў да брамы народ Гасподні. | |
| Judg | Bela | 5:12 | Паўстань, паўстань, Дэвора, паўстань, паўстань! засьпявай песьню! Паўстань, Варак! і вядзі палонных тваіх, сыне Авінаамаў! | |
| Judg | Bela | 5:14 | Ад Яфрэма прыйшлі тыя, што ўкараніліся ў зямлі Амаліка; за табою Веньямін, сярод народу твайго; ад Махіра ішлі правадыры, і ад Завулона тыя, што валодалі трысьцінай пісцовай. | |
| Judg | Bela | 5:15 | І князі Ісахаравыя з Дэвораю, і Ісахар гэтак сама, як Варак, кінуўся ў даліну пешы. У родах Рувімавых вялікая нясуладзіца. | |
| Judg | Bela | 5:16 | Чаго сядзіш ты паміж кашарамі, слухаючы бляяньне авечак? У плямёнах Рувімавых вялікая нясуладзіца. | |
| Judg | Bela | 5:17 | Галаад жыве спакойна за Ярданам, і Дану чаго баяцца з караблямі. Асір сядзіць на беразе мора і каля прыстаняў сваіх жыве спакойна. | |
| Judg | Bela | 5:19 | Прыйшлі цары, паваяваліся, тады паваяваліся цары Ханаанскія ў Танааху і каля водаў Магідонскіх, але не атрымалі ніякага срэбра. | |
| Judg | Bela | 5:23 | Праклянеце Мэроз, кажа анёл Гасподні, праклянеце жыхароў яго за тое, што ня прыйшлі на дапамогу Госпаду, на дапамогу Госпаду з адважнымі. | |
| Judg | Bela | 5:24 | Хай будзе дабраславёная сярод жанчын Яіль, жонка Хэвэра Кенэяніна, сярод жанчын у намётах хай будзе дабраславёная! | |
| Judg | Bela | 5:26 | Руку левую працягнула яна да кала, а сваю правую да малатка работніцкага; ударыла Сісару, прабіла галаву ягоную, разьбіла і пранізала скроню яму. | |
| Judg | Bela | 5:27 | І схіліўся да ног яе, упаў і ляжаў, да ног яе схіліўся, упаў: дзе схіліўся, там і ўпаў забіты. | |
| Judg | Bela | 5:28 | У акно выглядае й галосіць маці Сісаравая праз рашотку: чаму доўга ня йдзе яго коньніца, чаго замарудзілі колы яго калясьніц? | |
| Judg | Bela | 5:30 | знайшлі яны, мабыць, і дзеляць здабычу, па дзяўчыне, па дзьве дзяўчыны на кожнага воіна, лупам дасталася каляровая вопратка Сісару, тканіна дасталася ў луп каляровая, вышываная паабапал, у палоннага зь плячэй зьнятая. | |
Chapter 6
| Judg | Bela | 6:1 | Сыны Ізраілевыя зноў пачалі ўчыняць ліхое перад вачыма Госпада, і аддаў іх Гасподзь у рукі Мадыяніцянам на сем гадоў. | |
| Judg | Bela | 6:2 | Цяжкая была рука ў Мадыяніцянаў над Ізраілем, і сыны Ізраілевыя зрабілі сабе ад Мадыяніцянаў цясьніны ў гарах і пячоры і ўмацаваньні. | |
| Judg | Bela | 6:3 | Калі пасее Ізраіль, прыйдуць Мадыяніцяне і Амалікіцяне, і жыхары ўсходу і ходзяць у іх; | |
| Judg | Bela | 6:4 | і стаяць у іх намётамі, і зьнішчаюць створанае зямлёю да самай Газы, і не пакідаюць на пракорм Ізраілю ні авечкі, ні вала, ні асла. | |
| Judg | Bela | 6:5 | Бо яны прыходзілі з быдлам сваім і з намётамі сваімі, прыходзілі ў такім мностве, як саранча; ім і вярблюдам іхнім ня было ліку, і хадзілі па зямлі Ізраілевай, спусташаючы яе. | |
| Judg | Bela | 6:8 | паслаў Гасподзь прарока да сыноў Ізраілевых, і сказаў ім: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: Я вывеў вас зь Егіпта, вывеў вас з дома рабства; | |
| Judg | Bela | 6:9 | выбавіў вас з рукі Егіпцянаў і з рукі ўсіх прыгнятальнікаў вашых, прагнаў іх ад вас, і даў вам зямлю іхнюю, | |
| Judg | Bela | 6:10 | і сказаў вам: "Я — Гасподзь Бог ваш; не шануйце божышчаў Амарэйскіх, у зямлі якіх вы жывяце"; але вы не паслухаліся голасу Майго. | |
| Judg | Bela | 6:11 | І прыйшоў анёл Гасподні і сеў у Офры пад дубам, які належаў Ёасу, наступцу Авіезэраваму: сын Яго Гедэон малаціў тады пшаніцу ў чавільні, каб схавацца ад Мадыяніцянаў. | |
| Judg | Bela | 6:13 | Гедэон сказаў яму: гаспадару мой! калі Гасподзь з намі, дык чаму спасьцігла нас усё гэта? і дзе ўсе цуды Ягоныя, пра якія расказвалі нам бацькі нашыя, кажучы: "зь Егіпта вывеў нас Гасподзь"? цяпер пакінуў нас Гасподзь і аддаў нас у рукі Мадыяніцянам. | |
| Judg | Bela | 6:14 | Гасподзь, паглядзеўшы на яго, сказаў: ідзі з гэтаю сілаю тваёю і выратуй Ізраіля ад рукі Мадыяніцянаў; Я пасылаю цябе. | |
| Judg | Bela | 6:15 | Гедэон сказаў Яму: Госпадзе! як уратую я Ізраіля! вось, і род мой у племі Манасііным самы бедны, і я ў доме ў бацькі майго наймаладзейшы. | |
| Judg | Bela | 6:17 | Гедэон сказаў Яму: калі я здабыў ласку перад вачамі Тваімі, дык зрабі мне азнаку, што Ты гаворыш са мною: | |
| Judg | Bela | 6:18 | ня йдзі адгэтуль, пакуль я ня прыйду да цябе і не прынясу дарунку майго і не прапаную Табе. Ён сказаў: Я застануся, пакуль ты ня вернешся. | |
| Judg | Bela | 6:19 | Гедэон пайшоў і прыгатаваў казьляня і праснакоў з эфы мукі; мяса паклаў у кош, а ўзвар уліў у горшчык і прынёс да Яго пад дуб і прапанаваў. | |
| Judg | Bela | 6:20 | І сказаў яму анёл Божы: вазьмі мяса і праснакі, і пакладзі на гэты камень, і вылі ўзвар. Ён так і зрабіў. | |
| Judg | Bela | 6:21 | Анёл Гасподні, працягнуўшы канец жазла, якое было ў руцэ ў яго, дакрануўся да мяса і праснакоў; і выйшаў агонь з каменя і паеў мяса і праснакі; і анёл Гасподні зьнік з вачэй ягоных. | |
| Judg | Bela | 6:22 | І ўбачыў Гедэон, што гэта анёл Гасподні, і сказаў Гедэон:гора мне , Уладыка Госпадзе! бо я бачыў анёла Гасподняга твар у твар. | |
| Judg | Bela | 6:24 | І зладзіў там Гедэон ахвярнік Госпаду і назваў яго: Ягова Шалом . Ён яшчэ і сёньня ў Офры Авіезэравай. | |
| Judg | Bela | 6:25 | У тую ноч сказаў яму Гасподзь: вазьмі цяля са статку бацькі твайго і другое цяля сямігадовае, і развалі ахвярнік Ваала, які ў бацькі твайго, і сьсячы сьвяшчэннае дрэва, якое каля яго, | |
| Judg | Bela | 6:26 | і збудуй ахвярнік Госпаду Богу твайму, на вяршыне скалы гэтай, у парадку, і вазьмі другое цяля і прынясі на цэласпаленьне на дровах з дрэва, якое сьсячэш. | |
| Judg | Bela | 6:27 | Гедэон узяў дзесяць чалавек з рабоў сваіх і зрабіў, як казаў яму Гасподзь; але як што зрабіць гэта ўдзень ён баяўся хатніх бацькі свайго і жыхароў горада, дык зрабіў уначы. | |
| Judg | Bela | 6:28 | Раніцай усталі жыхары горада, і вось, ахвярнік Ваалаў разбураны, і дрэва каля яго сьсечана, і другое цяля прынесена на цэласпаленьне на ягоным ахвярніку. | |
| Judg | Bela | 6:29 | І гаварылі адзін аднаму: хто гэта зрабіў? Шукалі, распытвалі і сказалі: Гедэон, сын Ёасаў, зрабіў гэта. | |
| Judg | Bela | 6:30 | І сказалі жыхары горада Ёасу: выведзі сына твайго: ён мусіць памерці за тое, што разбурыў ахвярнік Ваала і сьсек дрэва, якое было каля яго. | |
| Judg | Bela | 6:31 | Ёас сказаў усім, што падступіліся да яго: ці вам заступацца за Ваала, ці вам абараняць яго? хто заступіцца за яго, той будзе аддадзены сьмерці гэтай самай раніцы; калі ён Бог, дык няхай сам заступіцца за сябе, бо ён разбурыў ахвярнік ягоны. | |
| Judg | Bela | 6:32 | І пачаў зваць яго з таго дня Ераваалам, бо сказаў: хай Ваал сам судзіцца зь ім за тое, што ён разбурыў ахвярнік ягоны. | |
| Judg | Bela | 6:33 | Тым часам усе Мадыяніцяне і Амалікіцяне і жыхары ўсходу сабраліся разам у даліне Ізрээльскай. | |
| Judg | Bela | 6:34 | І дух Гасподні агарнуў Гедэона; ён затрубіў у трубу, і пакліканы быў род Авіязэраў ісьці за ім. | |
| Judg | Bela | 6:35 | І паслаў паслоў па ўсім племі Манасііным, і яно азвалася ісьці за ім; паслаў таксама паслоў да Асіра, Завулона і Нэфталіма, і гэтыя пайшлі насустрач ім. | |
| Judg | Bela | 6:37 | дык вось, я пасьцялю ў гумне стрыжаную воўну: калі раса будзе толькі на воўне, а на ўсёй зямлі суха, дык буду ведаць, што выратуеш рукою маёю Ізраіля, як казаў Ты. | |
| Judg | Bela | 6:38 | Так і сталася: на другі дзень, устаўшы рана, ён пачаў выціскаць воўну і выціснуў з воўны расы цэлую чару вады. | |
| Judg | Bela | 6:39 | І сказаў Гедэор Богу: ня гневайся на мяне, калі яшчэ раз скажу і яшчэ толькі адзін раз учыню выпрабаваньне над воўнаю: хай будзе суха на адной толькі воўне, а на ўсёй зямлі хай будзе раса. | |
Chapter 7
| Judg | Bela | 7:1 | Ераваал, ён жа Гедэон, і ўвесь народ, які быў зь ім, усталі раніцай і разьмясьціліся табарам каля крыніцы Харода; а Мадыямскі табар быў ад яго на поўнач каля пагорка Марэ ў даліне. | |
| Judg | Bela | 7:2 | І сказаў Гасподзь Гедэону: народу з табою надта многа, не магу Я аддаць Мадыяніцянаў у рукі ім, каб не заганарыўся Ізраіль перад Мною і не сказаў: "мая рука выратавала мяне"; | |
| Judg | Bela | 7:3 | дык вось, абвясьці ў вушы народу і скажы: "хто палахлівы і баязьлівы, той няхай вернецца і пойдзе назад з гары Галаада". І вярнулася народу дваццаць дзьве тысячы, а дзесяць тысяч засталося. | |
| Judg | Bela | 7:4 | І сказаў Гасподзь Гедэону: усё яшчэ многа народу; вядзі іх да вады, тады Я выберу іх табе; пра каго Я скажу: "хай ідзе з табою", той і хай ідзе з табою; а пра каго скажу табе: "не павінен ісьці з табою", той няхай і ня йдзе. | |
| Judg | Bela | 7:5 | Ён прывёў народ да вады. І сказаў Гасподзь Гедэону: хто будзе хлябтаць ваду языком сваім, як хлебча сабака, таго станаві асобна, а таксама і тых усіх, якія будуць станавіцца на калені свае і піць. | |
| Judg | Bela | 7:6 | І было тых, што хлябталі ротам сваім з рукі трыста чалавек; а ўвесь засталы народ кленчыў і піў ваду. | |
| Judg | Bela | 7:7 | І сказаў Гасподзь Гедэону: трыма сотнямі тых, што хлябталі, Я выратую вас і аддам Мадыяніцянаў у рукі вашыя, а ўвесь народ няхай ідзе кожны ў сваё месца. | |
| Judg | Bela | 7:8 | І ўзялі яны запас ежы ў народа сабе і трубы іхнія, і адпусьціў Гедэон усіх Ізраільцянаў па намётах і затрымаў у сябе трыста чалавек; а табар Мадыямскі быў у яго ўнізе ў даліне. | |
| Judg | Bela | 7:11 | і пачуеш, што гавораць, і тады ўмацуюцца рукі твае, і пойдзеш у табар. І сышоў ён і Фура, слуга ягоны, да самых узброеных, якія былі ў табары. | |
| Judg | Bela | 7:12 | А Мадыяніцяне і Амалікіцяне і ўсе жыхары ўсходу разьмясьціліся ў даліне ў такім мностве, як саранча; вярблюдам іхнім ня было ліку, багата было іх, як пяску на беразе мора. | |
| Judg | Bela | 7:13 | Гедэон прыйшоў. І вось, адзін расказвае сон другому і кажа: сьнілася мне, быццам круглы ячменны хлеб каціўся па табары Мадыямскім і, прыкаціўшыся да намёта, ударыўся ў яго так, што ён упаў, перавярнуў яго, і намёт распаўся. | |
| Judg | Bela | 7:14 | Другі сказаў у адказ яму: гэта ня што іншае, як меч Гедэона, сына Ёасавага, Ізраільцяніна; аддаў Бог у рукі ягоныя Мадыяніцянаў і ўвесь табар. | |
| Judg | Bela | 7:15 | Гедэон, пачуўшы расказ пра сон і тлумачэньне яго, пакланіўся і вярнуўся ў табар Ізраільскі і сказаў: уставайце! аддаў Гасподзь у рукі вашыя табар Мадыямскі. | |
| Judg | Bela | 7:16 | І падзяліў трыста чалавек на тры атрады і даў у рукі ўсім ім трубы і пустыя збаны і ў збаны сьвяцільні. | |
| Judg | Bela | 7:17 | І сказаў ім: глядзеце на мяне і рабеце тое самае; вось, я падыду да табара, і што буду рабіць, тое і вы рабеце; | |
| Judg | Bela | 7:18 | калі я і тыя, што са мною, затрубім у трубы, трубеце і вы ў трубы вашыя вакол усяго табара і крычэце: меч Госпада і Гедэона! | |
| Judg | Bela | 7:19 | І падышоў Гедэон і сто чалавек зь ім да табара, на пачатку сярэдняй варты, і разбудзілі вартавых, і затрубілі ў трубы і разьбілі збаны, якія былі ў руках у іх. | |
| Judg | Bela | 7:20 | І затрубілі тры атрады ў трубы, і разьбілі збаны, і трымалі ў левай руцэ сьвяцільні, а ў правай руцэ трубы, і трубілі, і крычалі: меч Госпада і Гедэона! | |
| Judg | Bela | 7:21 | І стаяў кожны на сваім месцы вакол табара: і забегалі па ўсім табары, і крычалі, і кінуліся ўцякаць. | |
| Judg | Bela | 7:22 | Тым часам як трыста чалавек трубілі ў трубы, абярнуў Гасподзь меч аднаго на другога ва ўсім табары, і бегла рушэньне ў Бэтшыту да Царэры, да мяжы Авэлмэхолы, паблізу Табаты. | |
| Judg | Bela | 7:23 | І пакліканы Ізраільцяне з племя Нэфталімавага, Асіравага і ўсяго племя Манасіінага, і пагналіся за Мадыяніцянамі. | |
| Judg | Bela | 7:24 | А Гедэон паслаў на ўсю гару Яфрэмаву сказаць: выйдзіце насустрач Мадыяніцянам і перахапеце ў іх пераправу цераз ваду да Бэтвары і Ярдан. І скліканы ўсе Яфрэмляне і перахапілі пераправы цераз ваду Бэтфары і Ярдан; | |
Chapter 8
| Judg | Bela | 8:1 | І сказалі яму Яфрэмляне: навошта ты гэта зрабіў, што не паклікаў нас, калі ішоў ваяваць з Мадыяніцянамі? І моцна пасварыліся зь ім. | |
| Judg | Bela | 8:2 | Гедэон адказваў ім: ці зрабіў я што такое, як вы сёньня? ці шчасьлівей Яфрэм дабіраў вінаград, чым Авіезэр абіраў? | |
| Judg | Bela | 8:3 | У вашыя рукі аддаў Бог князёў Мадыямскіх Арыва і Зіва, і што мог я зрабіць такое, як вы? Тады супакоіўся дух іхні супроць яго, калі сказаў ён ім такія словы. | |
| Judg | Bela | 8:4 | І прыйшоў Гедэон да Ярдана, і перайшоў сам і трыста чалавек, якія былі зь ім. Яны былі стомленыя, перасьледуючы ворагаў . | |
| Judg | Bela | 8:5 | І сказаў ён жыхарам Сакхота: дайце хлеба народу, які ідзе за мною; яны стаміліся, а я перасьледую Зэвэя і Салмана, цароў Мадыямскіх. | |
| Judg | Bela | 8:6 | Князі Сакхота сказалі: хіба рука Зэвэя і Салмана ўжо ў тваёй руцэ, каб войску твайму даваць хлеб? | |
| Judg | Bela | 8:7 | І сказаў Гедэон: за гэта, калі аддасьць Гасподзь Зэвэя і Салмана ў рукі мае, я разарву цела ваша цярноўнікам пустынным і малацільнымі зубчатымі дошкамі. | |
| Judg | Bela | 8:8 | Адтуль пайшоў ён у Пэнуэл і тое самае сказаў жыхарам яго, і жыхары Пэнуэла адказвалі яму тое самае, што адказвалі жыхары Сакхота. | |
| Judg | Bela | 8:10 | А Зэвэй і Салман былі ў Каркоры і зь імі іхняе рушэньне да пятнаццаці тысяч, усё, што засталося з усяго рушэньня жыхароў усходу; а загінула сто тысяч чалавек, што агалялі меч. | |
| Judg | Bela | 8:11 | Гедэон пайшоў да тых, што жылі ў намётах на ўсход ад Новы і Ёгбэгі і пабіў табар, калі табар стаяў бясьпечна. | |
| Judg | Bela | 8:12 | Зэвэй і Салман пабеглі; ён пагнаўся за імі і схапіў абодвух цароў Мадыямскіх, Зэвэя і Салмана, і ўвесь табар увёў у замяшаньне. | |
| Judg | Bela | 8:14 | І захапіў хлопца з жыхароў Сакхота і выпытаў у яго; і ён напісаў яму князёў і старэйшын Сакхоцкіх семдзесят сем чалавек. | |
| Judg | Bela | 8:15 | І прыйшоў ён да жыхароў Сакхоцкіх і сказаў: вось Зэвэй і Салман, за якіх вы пасьмяяліся зь мяне, кажучы: хіба рука Зэвэя і Салмана ўжо ў тваёй руцэ, каб мы давалі хлеб стомленым людзям тваім? | |
| Judg | Bela | 8:16 | І ўзяў старэйшын горада і церне пустэльнае і зубчатыя малацільныя дошкі і пакараў імі жыхароў Сакхота; | |
| Judg | Bela | 8:18 | І сказаў Зэвэю і Салману: якія былі тыя, якіх вы забілі на Фаворы? Яны сказалі: яны былі такія, як ты, кожны з выгляду сын царскі. | |
| Judg | Bela | 8:19 | Гедэон сказаў: гэта былі браты мае, сыны маці маёй! жывы Гасподзь: калі б вы пакінулі іх жывымі, я не забіў бы вас. | |
| Judg | Bela | 8:20 | І сказаў Эфэру, першынцу свайму: устань, забі іх. Але хлопец не дастаў меча свайго, бо баяўся, бо быў яшчэ малады. | |
| Judg | Bela | 8:21 | І сказалі Зэвэй і Салман: устань сам і забі нас, бо па чалавеку і сіла ягоная. І ўстаў Гедэон, і забіў Зэвэя і Салмана, і ўзяў спражкі, якія былі на шыях у вярблюдаў іхніх. | |
| Judg | Bela | 8:22 | І сказалі Ізраільцяне Гедэону: валодай намі ты і сын твой і сын сына твайго, бо ты выратаваў нас з рук Мадыяніцянаў. | |
| Judg | Bela | 8:23 | Гедэон сказаў ім: ні я ня буду валодаць вамі, ні мой сын ня будзе валодаць вамі; Гасподзь хай валодае вамі. | |
| Judg | Bela | 8:24 | І сказаў ім Гедэон: прашу ў вас аднаго, дайце мне кожны па завушніцы са здабычы сваёй. | |
| Judg | Bela | 8:25 | Яны сказалі: дамо. І паслалі вопратку і кідалі туды кожны па завушніцы са здабычы сваёй. | |
| Judg | Bela | 8:26 | Вагі ў залатых завушніцах, якія ён выпрасіў, было тысяча сямсот залатых сікляў , апрача спражак, гузікаў і пурпуровых вопратак, якія былі на царах Мадыямскіх, і апрача ланцужкоў, якія былі на шыі ў вярблюдаў іхніх. | |
| Judg | Bela | 8:27 | З гэтага зрабіў Гедэон эфод і паклаў яго ў сваім горадзе, у Офры, і пачалі ўсе Ізраільцяне блудна хадзіць туды за ім, і быў ён сеткаю Гедэону і ўсяму дому ягонаму. | |
| Judg | Bela | 8:28 | Так упакорыліся Мадыяніцяне сынам Ізраіля і не падымалі ўжо галавы сваёй, і сьцішылася зямля на сорак гадоў у дні Гедэона. | |
| Judg | Bela | 8:30 | У Гедэона было семдзесят сыноў, што пайшлі ад сьцёгнаў ягоных, бо ў яго было многа жонак. | |
| Judg | Bela | 8:31 | Таксама і наложніца, якая жыла ў Сіхеме, нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Авімэлэх. | |
| Judg | Bela | 8:32 | І памёр Гедэон, сын Ёасаў, у глыбокай старасьці, і пахаваны ў магіле бацькі свайго Ёаса, у Офры Авіезэравай. | |
| Judg | Bela | 8:33 | Калі памёр Гедэон, сыны Ізраілевыя зноў пачалі блудна хадзіць сьледам за Вааламі і паставілі сабе за бога Ваалвэрыта; | |
| Judg | Bela | 8:34 | і ня ўзгадвалі сыны Ізраілевыя Госпада Бога свайго, Які выбаўляў іх з рук усіх ворагаў навокал; | |
Chapter 9
| Judg | Bela | 9:1 | Авімэлэх, сын Ераваалаў, пайшоў у Сіхем да братоў маці сваёй і казаў ім і ўсяму роду бацькі маці сваёй і сказаў: | |
| Judg | Bela | 9:2 | голасна кажэце ўсім жыхарам Сіхемскім: што лепей вам, ці каб валодалі вамі ўсе семдзесят сыноў Ераваалавых, ці каб валодаў адзін, і ўспомніце, што я костка і плоць ваша. | |
| Judg | Bela | 9:3 | Браты ягонай маці казалі пра яго ўсе гэтыя словы жыхарам Сіхемскім; і схілілася сэрца іхняе да Авімэлэха, бо яны казалі: ён брат наш. | |
| Judg | Bela | 9:4 | І далі яму семдзесят сікляў срэбра з дома Ваалвэрыта; Авімэлэх наняў на іх гультаёў і свавольных людзей, якія і пайшлі за ім. | |
| Judg | Bela | 9:5 | І прыйшоў ён у дом бацькі свайго ў Офру і забіў братоў сваіх, семдзесят сыноў Ераваалавых, на адным камені. Застаўся толькі Ётам, малодшы сын Ераваалаў, бо схаваўся. | |
| Judg | Bela | 9:6 | І сабраліся ўсе жыхары Сіхемскія і ўвесь дом Міло, і пайшлі і паставілі царом Авімэлэха каля дуба, што паблізу Сіхема. | |
| Judg | Bela | 9:7 | Калі расказалі пра гэта Ётаму, ён пайшоў і стаў на вяршыню гары Гарызіма і, узвысіўшы голас свой, крычаў і казаў ім: паслухайце мяне, жыхары Сіхема, і паслухае вас Бог! | |
| Judg | Bela | 9:9 | Масьліна сказала ім: няўжо я пакіну тлушч мой, якім ушаноўваюць багоў і людзей, і пайду бадзяцца па дрэвах? | |
| Judg | Bela | 9:11 | Смакоўніца сказала ім: ці ж я пакіну саладосьць маю і добры плод і пайду бадзяцца па дрэвах? | |
| Judg | Bela | 9:13 | Вінаградная лаза сказала ім: ці ж я пакіну сок мой, які весяліць багоў і людзей, і пайду бадзяцца па дрэвах? | |
| Judg | Bela | 9:15 | Цярноўнік сказаў дрэвам: калі вы сапраўды ставіце мяне царом над сабою, дык ідзеце, схавайцеся ў цяні маім; калі ж не, дык выйдзе агонь зь цярноўніка і папаліць кедры Ліванскія. | |
| Judg | Bela | 9:16 | Дык вось глядзеце, паводле ісьціны і паводле праўды вы ўчынілі, паставіўшы Авімэлэха царом? і ці добра вы зрабілі зь Ераваалам і домам ягоным, і ці адпаведна яго дабрадзействам учынілі вы? | |
| Judg | Bela | 9:17 | За вас бацька мой змагаўся, не даражыў жыцьцём сваім і вызваліў вас з-пад рукі Мадыяніцянаў; | |
| Judg | Bela | 9:18 | а вы цяпер паўсталі супроць дома бацькі майго і забілі семдзесят сыноў бацькі майго на адным камені і паставілі царом над жыхарамі Сіхемскімі Авімэлэха, сына рабыні ягонай, бо ён брат ваш. | |
| Judg | Bela | 9:19 | Калі вы сёньня паводле ісьціны і паводле праўды ўчынілі зь Ераваалам і домам ягоным, дык радуйцеся за Авімэлэха, і хай ён радуецца за вас; | |
| Judg | Bela | 9:20 | а калі не, дык хай выйдзе агонь з Авімэлэха і хай папаліць жыхароў Сіхемскіх і ўвесь дом Міло, і хай выйдзе агонь з жыхароў Сіхемскіх і з дома Міло і хай папаліць Авімэлэха. | |
| Judg | Bela | 9:21 | І пабег Ётам, і ўцёк і пайшоў у Бээр, і жыў там, хаваючыся ад брата свайго Авімэлэха. | |
| Judg | Bela | 9:23 | І паслаў Бог злога духа паміж Авімэлэхам і жыхарамі Сіхема, і перасталі карыцца жыхары Сіхемскія Авімэлэху, | |
| Judg | Bela | 9:24 | каб такім чынам адбылася помста за семдзесят сыноў Ераваалавых, і кроў іхняя абярнулася на Авімэлэха, брата іхняга, які забіў іх, і на жыхароў Сіхемскіх, якія ўмацавалі рукі ягоныя, каб забіць братоў сваіх. | |
| Judg | Bela | 9:25 | Жыхары Сіхемскія пасадзілі супроць яго ў засаду людзей на вяршынях гор, якія рабавалі кожнага, хто праходзіў міма іх па дарозе. Пра гэта данесена было Авімэлэху. | |
| Judg | Bela | 9:26 | А прыйшоў і Гаал, сын Эвэдаў, з братамі сваімі ў Сіхем, і хадзілі яны па Сіхеме, і жыхары Сіхемскія даверыліся яму. | |
| Judg | Bela | 9:27 | І выйшлі ў поле, і зьбіралі вінаград свой, і ціснулі ў чавілах, і ладзілі сьвяты, хадзілі ў дом бога свайго, і елі і пілі, і пракліналі Авімэлэха. | |
| Judg | Bela | 9:28 | Гаал, сын Эвэдаў, казаў: хто Авімэлэх і што Сіхем, каб мы служылі яму? Служэце лепей нашчадкам Эмора, бацькі Сіхемавага, а яму навошта, каб мы служылі? | |
| Judg | Bela | 9:29 | калі б хто даў народ гэты ў рукі мае, я прагнаў бы Авімэлэха. І сказана было Авімэлэху: памнож войска тваё і выходзь. | |
| Judg | Bela | 9:31 | Ён хітрым чынам адпраўляе паслоў да Авімэлэха, каб сказаць: вось Гаал, сын Эвэдаў, і браты ягоныя прыйшлі ў Сіхем, і вось, яны бунтуюць супроць цябе горад; | |
| Judg | Bela | 9:33 | а раніцай, як узыходзіцьме сонца, устань рана і падступіся да горада; і калі ён і народ, які ў яго, выйдуць да цябе, тады рабі зь імі, што можа рука твая. | |
| Judg | Bela | 9:34 | І ўстаў уначы Авімэлэх і ўвесь народ, які быў зь ім, і паставілі ў засаду каля Сіхема чатыры атрады. | |
| Judg | Bela | 9:35 | Раніцай Гаал, сын Эвэдаў, выйшаў і стаў каля брамы гарадское; і ўстаў Авімэлэх і народ, які быў зь ім, з засады. | |
| Judg | Bela | 9:36 | Гаал, убачыўшы народ, кажа Зэвулу: вось, народ спускаецца зь вяршыняў гор. А Зэвул сказаў яму: цень гор здаецца табе людзьмі. | |
| Judg | Bela | 9:37 | Гаал зноў казаў і сказаў: вось, народ спускаецца з узвышша, і адзін атрад ідзе ад дуба Мэнаім. | |
| Judg | Bela | 9:38 | І сказаў яму Зэвул: дзе вусны твае, якія казалі: "хто Авімэлэх, каб мы сталі служыць яму?" гэта той народ, якім ты пагарджаў; выходзь цяпер і падужайся зь ім. | |
| Judg | Bela | 9:40 | І пагнаўся за ім Авімэлэх, і пабег ён ад яго, і многа ўпала забітых да самае брамы горада. | |
| Judg | Bela | 9:41 | І застаўся Авімэлэх у Аруме, а Гаала і братоў ягоных Зэвул выгнаў, каб яны ня жылі ў Сіхеме. | |
| Judg | Bela | 9:43 | Ён узяў свой народ і падзяліў яго на тры атрады і паставіў у засадзе ў полі. І ўбачыўшы, што народ выйшаў з горада, паўстаў на іх і пабіў іх. | |
| Judg | Bela | 9:44 | Тым часам як Авімэлэх і атрады, што былі зь ім, падступіліся і сталі каля брамы гарадское, два другія атрады напалі на ўсіх, што былі ў полі, і забівалі іх. | |
| Judg | Bela | 9:45 | І біўся Авімэлэх з горадам увесь той дзень, і ўзяў горад, і пабіў народ, што быў у ім, і разбурыў горад і засеяў яго сольлю. | |
| Judg | Bela | 9:46 | Дачуўшыся пра гэта, усе: што былі ў вежы Сіхемскай, пайшлі ў вежу капішча Ваал -Вэрыта. | |
| Judg | Bela | 9:48 | І пайшоў Авімэлэх на гару Сэлмон, сам і ўвесь народ, што быў зь ім, і ўзяў Авімэлэх сякеры з сабою і насек гальля, і паклаў на плечы свае, і сказаў народу, які быў зь ім: вы бачылі, што я рабіў; хутчэй рабеце і вы тое самае, што і я. | |
| Judg | Bela | 9:49 | І насек кожны з усяго народу гальля, і пайшлі за Авімэлэхам, і паклалі да вежы, і спалілі вежу агнём, і памерлі ўсе, што былі ў вежы Сіхемскай, каля тысячы мужчын і жанчын. | |
| Judg | Bela | 9:51 | Сярод горада была вялікая вежа, і ўцякалі туды ўсе мужчыны і жанчыны і ўсе жыхары горада, і замкнуліся і ўзышлі на дах вежы. | |
| Judg | Bela | 9:52 | Авімэлэх прыйшоў да вежы і атачыў яе і падышоў да дзьвярэй вежы, каб спаліць яе агнём. | |
| Judg | Bela | 9:54 | Авімэлэх адразу паклікаў хлопчыка, збраяносца свайго, і сказаў яму: агалі меч твой і ўсьмерці мяне, каб не сказалі пра мяне: жанчына забіла яго. І пракалоў яго хлопчык, і ён узяў і памёр. | |
| Judg | Bela | 9:56 | Так аддаў Бог Авімэлэху за зладзейства, якое ўчыніў бацьку свайму, забіўшы семдзесят братоў сваіх. | |
Chapter 10
| Judg | Bela | 10:1 | Пасьля Авімэлэха паўстаў на выратаваньне Ізраіля Тола, сын Туі, сына Додавага, з племя Ісахаравага. Ён жыў у Шаміры, на гары Яфрэмавай. | |
| Judg | Bela | 10:4 | У яго было трыццаць два сыны , якія езьдзілі на трыццаці двух маладых аслах, і трыццаць два гарады было ў іх; іх да сёньня называюць селішчамі Яіра, што ў зямлі Галаадскай. | |
| Judg | Bela | 10:6 | Сыны Ізраілевыя далей рабілі ліхое перад вачыма Госпада і служылі Ваалам і Астартам, і багам Арамэйскім і багам Сідонскім, і багам Маавіцкім і багам Аманіцкім і багам Філістымскім, а Госпада пакінулі і ня служылі Яму. | |
| Judg | Bela | 10:7 | І запалаў гнеў Госпада на Ізраіля, і Ён аддаў іх у рукі Філістымлянам і ў рукі Аманіцянам; | |
| Judg | Bela | 10:8 | яны ўціскалі і мучылі сыноў Ізраілевых з таго года васемнаццаць гадоў, усіх сыноў Ізраілевых па той бок Ярдана ў зямлі Амарэйскай, якая ў Галаадзе. | |
| Judg | Bela | 10:9 | Нарэшце Аманіцяне перайшлі Ярдан, каб весьці вайну зь Юдам і Веньямінам і з домам Яфрэмавым. І вельмі цесна было сынам Ізраіля. | |
| Judg | Bela | 10:10 | І залямантавалі сыны Ізраілевыя да Госпада і казалі: зграшылі мы перад Табою, бо пакінулі Бога нашага і служылі Ваалам. | |
| Judg | Bela | 10:11 | І сказаў Гасподзь сынам Ізраілевым: ці ня прыгняталі вас Егіпцяне і Амарэі, і Аманіцяне і Філістымляне, | |
| Judg | Bela | 10:12 | і Сіданяне і Амалікіцяне і Маавіцяне, і калі вы клікалі Мяне, ці ж не ратаваў Я вас ад рук іхніх? | |
| Judg | Bela | 10:15 | І сказалі сыны Ізраілевыя Госпаду: зграшылі мы; рабі з намі ўсё, што Табе заўгодна, толькі вызвалі нас цяпер. | |
| Judg | Bela | 10:16 | І адкінулі ад сябе чужых багоў і пачалі служыць Госпаду. І ня вынесла душа Яго цярпеньняў Ізраіля. | |
| Judg | Bela | 10:17 | Аманіцяне сабраліся і разьмясьціліся табарам у Галаадзе; сабраліся таксама сыны Ізраілевыя і сталі табарам у Масіфе. | |
Chapter 11
| Judg | Bela | 11:1 | Ефтай Галаадыцянін быў чалавек адважны; ён быў сын распусьніцы; ад Гілеада нарадзіўся Ефтай. | |
| Judg | Bela | 11:2 | І жонка Галаадава нарадзіла яму сыноў. Калі ўзмужнелі жончыныя сыны, яны выгналі Ефтая, сказаўшы яму: ты ня спадчыньнік у доме бацькі нашага, бо ты сын іншай жанчыны. | |
| Judg | Bela | 11:3 | І ўцёк Ефтай ад братоў сваіх і жыў у зямлі Тоў; і сабраліся да Ефтая людзі, якім ня было чаго траціць, і выходзілі зь ім. | |
| Judg | Bela | 11:5 | У час вайны Аманіцянаў з Ізраільцянамі прыйшлі старэйшыны Галаадскія ўзяць Ефтая зь зямлі Тоў | |
| Judg | Bela | 11:7 | Ефтай сказаў старэйшынам Галаадскім: ці ж ня вы зьненавідзелі мяне і выгналі з дому бацькі майго? навошта ж прыйшлі да мяне цяпер, калі вы ў бядзе? | |
| Judg | Bela | 11:8 | Старэйшыны Галаадскія сказалі Ефтаю: таму мы цяпер прыйшлі да цябе, каб ты пайшоў з намі і біўся з Аманіцянамі і быў у нас за правадыра ўсім жыхарам Галаадскім. | |
| Judg | Bela | 11:9 | І сказаў Ефтай старэйшынам Галаадскім: калі вы вернеце мяне, каб біцца з Аманіцянамі, і Гасподзь аддасьць мне іх,— дык ці застануся я ў вас за правадыра? | |
| Judg | Bela | 11:10 | Старэйшыны Галаадскія сказалі Ефтаю: Гасподзь хай будзе за сьведку паміж намі, што мы зробім паводле слова твайго! | |
| Judg | Bela | 11:11 | І пайшоў Ефтай з старэйшынамі Галаадскімі і народ паставіў яго над сабою начальнікам і правадыром, і Ефтай вымавіў усе словы свае перад абліччам Госпада ў Масіфе. | |
| Judg | Bela | 11:12 | І паслаў Ефтай да цара Аманіцкага сказаць: што табе да мяне, што ты прыйшоў да мяне ваяваць на зямлі маёй? | |
| Judg | Bela | 11:13 | Цар Аманіцкі сказаў паслам Ефтаевым: Ізраіль, калі ішоў зь Егіпта; узяў зямлю маю ад Арнона да Явока і Ярдана; дык вось, аддай мне яе зь мірам. | |
| Judg | Bela | 11:16 | бо, калі ішлі зь Егіпта, Ізраіль пайшоў у пустыню да Чэрмнага мора і прыйшоў у Кадэс; | |
| Judg | Bela | 11:17 | адтуль паслаў Ізраіль паслоў да цара Эдомскага сказаць: "дазволь мне прайсьці зямлёю тваёю"; але цар Эдомскі не паслухаў; і да цара Маавіцкага ён пасылаў, але і той не згадзіўся; таму Ізраіль заставаўся ў Кадэсе. | |
| Judg | Bela | 11:18 | І пайшоў пустыняю, і абышоў зямлю Эдомскую і зямлю Маавіцкую, прыйшоўшы да ўсходняй мяжы зямлі Маавіцкай, атабарыўся за Арнонам; але не ўваходзіў у межы Маавіцкія, бо Арнон ёсьць мяжа Маав. | |
| Judg | Bela | 11:19 | І паслаў Ізраіль паслоў да Сігона, цара Амарэйскага, цара Эсэвонскага, і сказаў яму Ізраіль: дазволь нам прайсьці зямлёю тваёю ў нашае месца. | |
| Judg | Bela | 11:20 | Але Сігон не згадзіўся прапусьціць Ізраіля праз межы свае, і сабраў Сігон увесь народ свой, і разьмясьціўся табарам у Яацы, і біўся зь Ізраілем. | |
| Judg | Bela | 11:21 | І аддаў Гасподзь Бог Ізраілеў Сігона і ўвесь народ ягоны ў рукі Ізраілю, і ён пабіў іх; і атрымаў Ізраіль у спадчыну ўсю зямлю Амарэя, які жыў у зямлі той; | |
| Judg | Bela | 11:22 | і атрымалі яны ў спадчыну ўсе межы Амарэя ад Арнона да Явока і ад пустыні да Ярдана. | |
| Judg | Bela | 11:23 | Дык вось, Гасподзь Бог Ізраілеў прагнаў Амарэя ад аблічча народу Свайго Ізраіля, а ты хочаш забраць яго спадчыну? | |
| Judg | Bela | 11:24 | Ці не валодаеш ты тым, што даў табе Хамос, бог твой? І мы валодаем усім тым, што даў нам у спадчыну Гасподзь, Бог наш. | |
| Judg | Bela | 11:25 | Хіба ты лепшы за Валака, сына Сэпфоравага, цара Маавіцкага? ці сварыўся ён зь Ізраілем, альбо ці ваяваў зь імі? | |
| Judg | Bela | 11:26 | Ізраіль жыве ўжо трыста гадоў у Эсэвоне і ў залежных ад яго гарадах , у Араіры, і ў залежных ад яго гарадах, і ва ўсіх гарадах, якія паблізу Арнона; але чаму вы ў той час не адабралі іх ? | |
| Judg | Bela | 11:27 | А я не вінаваты перад табою, і ты робіш мне благое, выступіўшы супроць мяне вайною. Гасподзь Судзьдзя хай будзе сёньня судзьдзёю паміж сынамі Ізраіля і Аманіцянамі! | |
| Judg | Bela | 11:29 | І быў на Ефтаі Дух Гасподні, і прайшоў ён Галаад і Манасію, і з Масіфы Галаадскай пайшоў да Аманіцянаў. | |
| Judg | Bela | 11:31 | дык, як вярнуся зь мірам ад Аманіцянаў, што выйдзе з варотаў дома насустрач мне, будзе Госпаду, і прынясу гэта на цэласпаленьне. | |
| Judg | Bela | 11:33 | і пабіў іх боем вельмі вялікім, ад Араэра да Мініта дваццаць гарадоў, і да Авэль-Кераміма, і ўпакорыліся Амарэі перад сынамі Ізраілевымі. | |
| Judg | Bela | 11:34 | І прыйшоў Ефтай у Масіфу ў дом свой, і вось, дачка ягоная выходзіць насустрач яму з тымпанамі і танцамі: яна была ў яго толькі адна, і ня было ў яго яшчэ ні сына, ні дачкі. | |
| Judg | Bela | 11:35 | Калі ён убачыў яе, разадраў вопратку на сабе і сказаў: ах, дачка мая! ты забіла мяне; і ты сярод парушальнікаў спакою майго! я адкрыў вусны мае перад Госпадам і не магу адмовіцца. | |
| Judg | Bela | 11:36 | Яна сказала яму: бацька мой! ты адкрыў вусны твае перад Госпадам — і рабі са мною тое, што сказалі вусны твае, калі Гасподзь учыніў празь цябе помсту ворагам тваім Аманіцянам. | |
| Judg | Bela | 11:37 | І сказала бацьку свайму: зрабі мне толькі вось што: адпусьці мяне на два месяцы; я пайду, узыду на горы і аплачу дзявоцтва маё зь сяброўкамі маімі. | |
| Judg | Bela | 11:38 | Ён сказаў: ідзі. І адпусьціў яе на два месяцы. Яна пайшла зь сяброўкамі і аплаквала дзявоцтва сваё ў горах. | |
| Judg | Bela | 11:39 | Як прайшло два месяцы, яна вярнулася да бацькі свайго, і ён выканаў над ёю абяцаньне сваё, якое даў, і яна ня зьведала мужа. І ўвайшло ў звычай Ізраіля, | |
Chapter 12
| Judg | Bela | 12:1 | Яфрэмавыя сабраліся і прыйшлі ў Сэвіну і сказалі Ефтаю: навошта ты хадзіў ваяваць з Аманіцянамі, а нас не паклікаў з сабою? мы спалім дом твой агнём і з табою разам. | |
| Judg | Bela | 12:2 | Ефтай сказаў ім: я і народ мой мелі з Аманіцянамі вялікую зваду; я клікаў вас, але вы не ўратавалі мяне ад рукі іхняй; | |
| Judg | Bela | 12:3 | бачачы, што ты не ратуеш мяне, я паставіў пад пагрозу жыццё маё і пайшоў на Аманіцянаў, і аддаў іх Гасподзь у рукі мае; навошта ж вы прыйшлі сёньня ваяваць са мною? | |
| Judg | Bela | 12:4 | І сабраў Ефтай усіх жыхароў Галаадскіх і біўся зь Яфрэмлянамі, і пабілі жыхары Галаадскія Яфрэмавых, кажучы: вы ўцекачы Яфрэмавыя, а Галаад сярод Яфрэма і сярод Манасіі. | |
| Judg | Bela | 12:5 | І перахапілі Галаадыцяне пераправу цераз Ярдан у Яфрэмавых, і калі хто з ацалелых Яфрэмавых казаў: "дазвольце мне пераправіцца", дык жыхары Галаадскія казалі яму: ці не Яфрэмаў ты? Той казаў: не. | |
| Judg | Bela | 12:6 | Яны казалі яму: "скажы: "шыбалет", а ён казаў: "сыбалет", і ня мог інакш вымавіць. Тады яны, узяўшы яго, заколвалі каля пераправы цераз Ярдан. І загінула тым часам з Яфрэмавых сорак дзве тысячы. | |
| Judg | Bela | 12:7 | Ефтай быў судзьдзёю Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр Ефтай Галаадыцянін і пахаваны ў адным з гарадоў Галаадскіх. | |
| Judg | Bela | 12:9 | У яго было трыццаць сыноў, і трыццаць дочак адпусьціў ён з дому, а трыццаць дочак узяў збоку за сыноў сваіх, і быў судзьдзя Ізраіля сем гадоў. | |
| Judg | Bela | 12:14 | У яго было сорак сыноў і трыццаць унукаў, якія езьдзілі на сямідзесяці маладых аслах; ён судзіў Ізраіля восем гадоў. | |
Chapter 13
| Judg | Bela | 13:1 | Сыны Ізраілевыя і далей рабілі ліхое перад вачыма Госпада, і аддаў іх Гасподзь у рукі Філістымлянам на сорак гадоў. | |
| Judg | Bela | 13:2 | Тым часам быў чалавек з Цоры, ад племя Данавага, імем Маной; жонка ў яго была няплодная і не радзіла. | |
| Judg | Bela | 13:3 | І зьявіўся анёл Гасподні жонцы і сказаў ёй: вось, ты няплодная і ня родзіш; але зачнеш і народзіш сына; | |
| Judg | Bela | 13:5 | бо вось, ты зачнеш і народзіш сына, і брытва не кранецца галавы ягонай, бо ад самага чэрава дзіця гэтае будзе назарэем Божым, і ён пачне ратаваць Ізраіля ад рукі Філістымлянаў. | |
| Judg | Bela | 13:6 | Жонка прыйшла і сказала мужу свайму: чалавек Божы прыходзіў да мяне, у якога выгляд, як у анёла Божага, вельмі пачцівы; я ня спыталася ў яго, адкуль ён, і ён не сказаў мне імя свайго; | |
| Judg | Bela | 13:7 | ён сказаў мне: "вось, ты зачнеш і народзіш сына; дык ня пі віна і сікеру і ня еж нічога нячыстага, бо дзіця ад самага чэрава да сьмерці сваёй будзе назарэй Божы". | |
| Judg | Bela | 13:8 | Маной памаліўся Госпаду і сказаў: Госпадзе! няхай прыйдзе зноў да нас чалавек Божы, якога пасылаў Ты, і навучыць нас, што нам рабіць зь дзіцём, якое мае нарадзіцца. | |
| Judg | Bela | 13:9 | І пачуў Бог голас Маноя, і анёл Божы зноў прыйшоў да жонкі, калі яна была ў полі, і Маноя, мужа яе, ня было зь ёю. | |
| Judg | Bela | 13:10 | Жонка адразу пабегла і паведаміла мужу свайму і сказала яму: вось, зьявіўся мне чалавек, які прыходзіў тады. | |
| Judg | Bela | 13:11 | Маной устаў і пайшоў з жонкаю сваёю, і прыйшоў да таго чалавека і сказаў яму: ці той ты чалавек, які гаварыў з гэтаю жанчынаю? Анёл сказаў: я. | |
| Judg | Bela | 13:12 | І сказаў Маной: дык вось, калі спраўдзіцца слова тваё, як нам абыходзіцца зь дзіцём гэтым і што рабіць зь ім? | |
| Judg | Bela | 13:14 | хай ня есць нічога, што родзіць вінаградная лаза; хай ня п'е віна і сікеру і ня есьць нічога нячыстага і пільнуецца ўсяго, што я загадаў ёй. | |
| Judg | Bela | 13:15 | І сказаў Маной анёлу Гасподняму: дазволь цябе затрымаць, пакуль мы не прыгатуем табе казьляня. | |
| Judg | Bela | 13:16 | Анёл Гасподні сказаў Маною: хоць бы ты і ўтрымаў мяне, але я ня буду есьці хлеба твайго; а калі хочаш учыніць цэласпаленьне Госпаду, дык учыні яго. А Маной жа ня ведаў, што гэта анёл Гасподні. | |
| Judg | Bela | 13:17 | І сказаў Маной анёлу Гасподняму: якое тваё імя? каб мы цябе ўславілі, калі спраўдзіцца слова тваё. | |
| Judg | Bela | 13:19 | І ўзяў Маной казьляня і хлебнае прынашэньне і ўчыніў Госпаду на камені. І зрабіў Ён цуд, які бачылі Маной і жонка ягоная. | |
| Judg | Bela | 13:20 | Калі полымя пачало падымацца ад ахвярніка да неба, анёл Гасподні падняўся ў полымі ахвярніка. Убачыўшы гэта, Маной і жонка ўпалі тварам на зямлю. | |
| Judg | Bela | 13:21 | І нябачны зрабіўся анёл Гасподні Маною і жонцы ягонай. Тады Маной даведаўся, што гэта анёл Гасподні. | |
| Judg | Bela | 13:23 | Жонка яго сказала яму: калі б Гасподзь хацеў сьмерці нашай, дык ня прыняў бы з рук нашых цэласпаленьня і хлебнага прынашэньня, і не паказаў бы нам усяго таго, і цяпер не адкрыў бы нам гэтага. | |
| Judg | Bela | 13:24 | І нарадзіла жонка сына і дала яму імя: Самсон. І расло дзіця, і дабраслаўляў яго Гасподзь. | |
Chapter 14
| Judg | Bela | 14:2 | Ён пайшоў і абвясьціў бацьку свайму і маці сваёй і сказаў: я бачыў у Тымнаце жанчыну з дачок Філістымскіх; вазьмеце мне яе за жонку. | |
| Judg | Bela | 14:3 | Бацька і маці яго сказалі яму: хіба няма жанчын сярод дочак братоў тваіх і ва ўсім народзе маім, што ты ідзеш узяць жонку ў Філістымлянаў неабрэзаных? І сказаў Самсон бацьку свайму: яе вазьмі мне, бо яна мне спадабалася. | |
| Judg | Bela | 14:4 | Бацька яго і маці яго ня ведалі, што гэта ад Госпада, і што ён шукае выпадку адпомсьціць Філістымлянам. А ў той час Філістымляне панавалі над Ізраілем. | |
| Judg | Bela | 14:5 | І пайшоў Самсон з бацькам сваім і з маці сваёю у Тымнату, і калі падыходзілі да вінаграднікаў Тымнаты, вось, малады леў рыклівы ідзе яму насустрач. | |
| Judg | Bela | 14:6 | І сышоў на яго Дух Гасподні, і ён разадраў ільва , бы казьляня; і ў руцэ у яго нічога ня было. І не сказаў бацьку свайму і маці сваёй, што ён зрабіў. | |
| Judg | Bela | 14:8 | Праз некалькі дзён зноў пайшоў ён, каб узяць яе і зайшоў паглядзець на труп ільва, і вось, рой пчол на трупе ільвіным і мёд. | |
| Judg | Bela | 14:9 | Ён узяў яго ў рукі свае і пайшоў і еў дарогаю; і калі прыйшоў да бацькі свайго і маці сваёй, даў і ім, і яны елі; але не сказаў ім, што зь ільвінага трупа ўзяў мёд гэты. | |
| Judg | Bela | 14:10 | І прыйшоў бацька ягоны да жанчыны, і зладзіў там Самсон гасьціну, як звычайна робяць жаніхі. | |
| Judg | Bela | 14:12 | І сказаў ім Самсон: загадаю я вам загадку; калі вы адгадаеце мне яе за сем дзён гасьціны і адгадаеце правільна, дык я даю вам трыццаць сіндонаў і трыццаць перамен вопраткі; | |
| Judg | Bela | 14:13 | а калі ня здолееце адгадаць мне, дык вы дайце мне трыццаць сіндонаў і трыццаць перамен вопраткі. Яны сказалі яму: загадай загадку тваю, паслухаем. | |
| Judg | Bela | 14:14 | І сказаў ім: зь едака выйшла еднае, і з дужага выйшла салодкае. І не маглі адгадаць загадкі за тры дні. | |
| Judg | Bela | 14:15 | На сёмы дзень сказалі яны жонцы Самсонавай: угавары мужа твайго, каб ён разгадаў нам загадку; інакш спалім агнём цябе і дом бацькі твайго; хіба ж вы паклікалі нас, каб абабраць нас? | |
| Judg | Bela | 14:16 | І плакала жонка Самсонава перад ім і казала: ты ненавідзіш мяне і не кахаеш; ты загадаў загадку сынам народу майго, а мне не разгадваеш яе. Ён сказаў ёй: бацьку майму і маці маёй не разгадаў яе; ці ж табе разгадаю? | |
| Judg | Bela | 14:17 | І плакала яна перад ім сем дзён, колькі доўжылася ў іх гасьціна. Нарэшце на сёмы дзень разгадаў ёй, бо яна вельмі моцна прасіла яго. А яна разгадала загадку сынам народу свайго. | |
| Judg | Bela | 14:18 | І на сёмы дзень да захаду сонца сказалі яму грамадзяне: што саладзей за мёд, і што дужэй за ільва! Ён сказаў ім: калі б вы не аралі на маёй цялушцы, дык не адгадалі б маёй загадкі. | |
| Judg | Bela | 14:19 | І сышоў на яго Дух Гасподні, і пайшоў ён у Аскалон, і, забіўшы там трыццаць чалавек, зьняў зь іх вопратку, і аддаў перамены вопраткі тым, што разгадалі загадку ягоную. І запалаў гнеў ягоны, і пайшоў ён у дом да бацькі свайго. | |
Chapter 15
| Judg | Bela | 15:1 | Празь некалькі дзён, у час жніва пшаніцы, прыйшоў Самсон пабачыцца з жонкаю сваёю, прынёсшы з сабою казьляня; і сказаў ёй: "увайду да жонкі маёй у спальню", бацька яе ня даў яму ўвайсьці. | |
| Judg | Bela | 15:2 | І сказаў бацька яе: я падумаў, што ты зьненавідзеў яе, і я аддаў яе дружку твайму; вось, меншая сястра прыгажэйшая за яе; няхай яна будзе табе замест яе. | |
| Judg | Bela | 15:3 | Але Самсон сказаў ім: цяпер я буду справядлівы перад Філістымлянамі, калі ўчыню ім благое. | |
| Judg | Bela | 15:4 | І пайшоў Самсон, і злавіў трыста лісаў, і ўзяў паходні, і зьвязаў хвост з хвастом, і прывязаў па паходні паміж двума хвастамі; | |
| Judg | Bela | 15:5 | і запаліў паходні, і пусьціў іх на жніво Філістымскае, і выпаліў капіцы і няжаты хлеб, і вінаградныя сады і аліўкавыя. | |
| Judg | Bela | 15:6 | І казалі Філістымляне: хто гэта зрабіў? І казалі: Самсон, зяць Філістымлянаў; бо гэты ўзяў жонку ягоную і аддаў сябру ягонаму. І пайшлі Філістымляне, і спалілі агнём яе і бацьку яе. | |
| Judg | Bela | 15:7 | Самсон сказаў ім: хоць вы зрабілі гэта, але я адпомшчу вам самім, і толькі тады супакоюся. | |
| Judg | Bela | 15:10 | І сказалі жыхары Юдэі: за што вы выйшлі супраць нас? Яны сказалі: мы прыйшлі зьвязаць Самсона, каб зрабіць зь ім так, як ён зрабіў з намі. | |
| Judg | Bela | 15:11 | І пайшлі тры тысячы чалавек зь Юдэі да цясьніны скалы Этама, і сказалі Самсону: хіба ты ня ведаеш, што Філістымляне пануюць над намі? што гэта ты зрабіў нам? Ён сказаў ім: як яны са мною зрабілі, так і я зрабіў зь імі. | |
| Judg | Bela | 15:12 | І сказалі яму: мы прыйшлі зьвязаць цябе, каб аддаць цябе ў рукі Філістымлянам. І сказаў ім Самсон: прысягнеце мне, што вы не заб'яце мяне. | |
| Judg | Bela | 15:13 | І сказалі яму: не, мы толькі зьвяжам цябе і аддамо цябе ім у рукі, а забіваць не заб'ем. І зьвязалі дзьвюма новымі вяроўкамі, і павялі яго зь цясьніны. | |
| Judg | Bela | 15:14 | калі ён падышоў да Лэхі, Філістымляне з крыкамі сустрэлі яго. І сышоў на Яго Дух Гасподні, і вяроўкі, што былі на руках ягоных, зрабіліся, як перагарэлы лён, і ўпалі повязі з рук ягоных. | |
| Judg | Bela | 15:15 | Знайшоў ён сьвежую асьліную сківіцу, і, працягнуўшы руку сваю, узяў яе, і забіў ёю тысячу чалавек. | |
| Judg | Bela | 15:16 | І сказаў Самсон: сківіцай асьлінаю натоўп, два натоўпы, сківіцай асьлінаю забіў я тысчу чалавек. | |
| Judg | Bela | 15:18 | І адчуў моцную смагу, і паклікаў Госпада і сказаў: Ты зрабіў рукою раба Твайго вялікае выратаваньне гэтае; а цяпер памру я ад смагі, і траплю ў рукі неабрэзаных. | |
| Judg | Bela | 15:19 | І адчыніў Бог яміну ў Лэсе, і пацякла зь яе вада. Ён напіўся, і вярнуўся дух ягоны, і ён ажыў; таму і названа месца гэтае: "крыніца таго, хто заклікае", якая ў Лэсе да сёньня. | |
Chapter 16
| Judg | Bela | 16:2 | Жыхары Газы сказалі: Самсон прыйшоў сюды. І хадзілі яны вакол, і падпільноўвалі яго ўсю ноч каля гарадское брамы, і хаваліся ўсю ноч, кажучы: да сьвятла ранішняга пачакаем , і заб'ем яго. | |
| Judg | Bela | 16:3 | А Самсон спаў да поўначы; а апоўначы, устаўшы, схапіў дзьверы гарадское брамы з абодвума вушакамі, падняў іх разам з завалай, паклаў на плечы свае, і занёс іх на вяршыню гары, што па дарозе ў Хэўрон. | |
| Judg | Bela | 16:5 | Да яе прыйшлі ўладцы Філістымскія, і кажуць ёй: угавары яго, і выведай, у чым вялікая сіла ягоная, і як нам адолець яго, каб зьвязаць яго і ўпакорыць яго; а мы дамо табе за тое кожны сто сікляў срэбра. | |
| Judg | Bela | 16:6 | І сказала Даліла Самсону: скажы мне, у чым вялікая сіла твая, і чым зьвязаць цябе, каб цябе ўпакорыць. | |
| Judg | Bela | 16:7 | Самсон сказаў ёй: калі зьвяжуць мяне сямю сырымі цяцівамі, якія ня высушаны, дык я зраблюся бясьсілы, і буду, як і астатнія людзі. | |
| Judg | Bela | 16:8 | І прынесьлі ёй уладцы Філістымскія сем сырых цяціваў, якія ня высахлі, і яна зьвязала яго імі. | |
| Judg | Bela | 16:9 | (Тым часам адзін патайна сядзеў у яе спальні.) І сказала яму: Самсоне! Філістымляне ідуць на цябе. Ён парваў цяцівы, як ірвуць нітку з кудзелі, калі перапаліць яе агонь. І ня выведана сіла ягоная. | |
| Judg | Bela | 16:10 | І сказала Даліла Самсону: вось, ты ашукаў мяне і казаў мне няпраўду; скажы ж цяпер мне, чым цябе зьвязаць? | |
| Judg | Bela | 16:11 | Ён сказаў ёй, калі зьвяжуць мяне новымі вяроўкамі, якія ня былі ва ўжытку, дык я зраблюся бясьсілы, і буду, як усе іншыя людзі. | |
| Judg | Bela | 16:12 | Даліла ўзяла новыя вяроўкі, і зьвязала яго, і сказала яму: Самсоне! Філістымляне ідуць на цябе. І сарваў ён іх з рук сваіх, як ніткі. | |
| Judg | Bela | 16:13 | І сказала Даліла Самсону: усё ты падманваеш мяне і кажаш мне няпраўду; скажы мне, чым бы цябе зьвязаць. Ён сказаў ёй: калі ты ўватчэш сем кос з галавы маёй у тканіну і прыб'еш яе цьвіком да ткацкага варацідла. | |
| Judg | Bela | 16:14 | І прымацавала іх да варацідла і сказала яму: Філістымляне ідуць на цябе, Самсоне! Ён прачнуўся са сну свайго і вырваў ткацкае варацідла разам з тканінай. | |
| Judg | Bela | 16:15 | І сказала яму Даліла : як жа ты кажаш: "кахаю цябе", а сэрца тваё не са мною? вось, ты тройчы ашукаў мяне, і не сказаў мне, у чым вялікая сіла твая. | |
| Judg | Bela | 16:16 | І як што яна словамі сваімі прыставала да яго кожны дзень і мучыла яго, дык душы ягонай да сьмерці стала цяжка;; | |
| Judg | Bela | 16:17 | і ён адкрыў ёй усё сэрца сваё, і сказаў ёй: брытва не краналася галавы маёй; бо я назарэй Божы ад чэрава маці маёй. Калі ж астрыгчы мяне, дык адступіць ад мяне сіла мая; я зраблюся слабы, і буду, як астатнія людзі. | |
| Judg | Bela | 16:18 | Даліла, бачачы, што ён адкрыў ёй усё сэрца сваё, паслала паклікаць уладцаў Філістымскіх, сказаўшы ім: цяпер ідзеце; ён адкрыў мне сэрца сваё. І прыйшлі да яе ўладцы Філістымскія, і прынесьлі срэбра ў руках сваіх. | |
| Judg | Bela | 16:19 | І ўсыпіла яго Даліла на каленях сваіх; і паклікала чалавека, і загадала яму абстрыгчы сем кос з галавы ягонай. І пачаў ён слабнуць, і адступіла ад яго сіла ягоная. | |
| Judg | Bela | 16:20 | Яна сказала: Філістымляне ідуць на цябе, Самсоне! Ён прачнуўся са сну свайго, і сказаў: пайду, як і раней, і вызвалюся. А ня ведаў, што Гасподзь адступіў ад яго. | |
| Judg | Bela | 16:21 | Філістымляне ўзялі яго, і выкалалі яму вочы, прывялі яго ў Газу, і закавалі яго двума меднымі ланцугамі, і ён малоў у доме вязьняў. | |
| Judg | Bela | 16:23 | Уладцы Філістымскія сабраліся, каб прынесьці вялікую ахвяру Дагону, богу свайму, і павесяліцца, і сказалі: бог наш аддаў Самсона, ворага нашага, у рукі нашыя. | |
| Judg | Bela | 16:24 | Народ таксама, бачачы яго, славіў бога свайго, кажучы: бог наш аддаў у рукі нашыя ворага нашага і спусташальніка зямлі нашай, які пабіў многіх з нас. | |
| Judg | Bela | 16:25 | І калі разьвесялілася сэрца іхняе, сказалі: паклічце Самсона, хай ён пацешыць нас. І паклікалі Самсона з дома вязьняў, і ён забаўляў іх, і паставілі яго паміж слупамі. | |
| Judg | Bela | 16:26 | І сказаў Самсон хлопчыку, які вадзіў яго за руку: падвядзі мяне, каб я абмацаў слупы, на якіх умацаваны дом, і абаперся на іх. | |
| Judg | Bela | 16:27 | А дом быў поўны мужчын і жанчын; там былі ўсе ўладцы Філістымскія, і на даху было да трох тысяч мужчын і жанчын, якія глядзелі на Самсона, які забаўляў іх . | |
| Judg | Bela | 16:28 | І паклікаў Самсон Госпада і сказаў: Госпадзе Божа! спамяні мяне і ўмацуй мяне толькі цяпер, о, Божа! каб я адзін раз адпомсьціў Філістымлянам за вочы мае. | |
| Judg | Bela | 16:29 | І ссунуў Самсон зь месца два сярэднія слупы, на якіх уцьверджаны быў дом, упершыся ў іх, у адзін праваю рукою сваёю, а ў другі леваю. | |
| Judg | Bela | 16:30 | І сказаў Самсон: памры, душа мая, з Філістымлянамі! І ўперся з усяе сілы, і абваліўся дом на ўладцаў і на ўвесь народ, які быў у ім. І было памерлых, якіх забіў Самсон пры сьмерці сваёй, больш, чым калі забіў ён у жыцьці сваім. | |
Chapter 17
| Judg | Bela | 17:2 | Ён сказаў маці сваёй: тысяча сто сікляў срэбра, якія ў цябе ўзятыя і за якія ты пры мне вымавіла праклён, гэта срэбра ў мяне, я ўзяў яго. Маці ягоная сказала: дабраславёны сын мой у Госпада! | |
| Judg | Bela | 17:3 | І вярнуў ён маці сваёй тысячу сто сікляў срэбра. І сказала маці ягоная: гэта срэбра ад сябе я прсьвяціла Госпаду дзеля сына майго, каб зрабіць зь яго выразанага балвана і літага балвана; дык вось аддаю яго табе. | |
| Judg | Bela | 17:4 | Але ён вярнуў срэбра маці сваёй. Маці ягоная ўзяла дзьвесце сікляў срэбра, і аддала іх гутніку. Ён зрабіў зь іх выразанага балвана і літага балвана, які і быў у доме ў Міхі. | |
| Judg | Bela | 17:5 | І быў у Міхі дом Божы. І зрабіў ён эфод і тэрафім, і пасьвяціў аднаго сына свайго, каб ён быў у яго за сьвятара. | |
| Judg | Bela | 17:8 | Гэты чалавек пайшоў з горада Віфляема Юдэйскага, каб пажыць, дзе выпадзе, і, ідучы дарогаю, прыйшоў на гару Яфрэмавую да дома Міхі. | |
| Judg | Bela | 17:9 | І сказаў яму Міха: адкуль ты ідзеш? Ён сказаў яму: я лявіт зь Віфляема Юдэйскага і іду пажыць, дзе надарыцца. | |
| Judg | Bela | 17:10 | І сказаў яму Міха: застанься пры мне, і будзь у мяне за бацьку і сьвятара; я буду даваць табе па дзесяць сікляў срэбра ў год, патрэбную вопратку і ежу. | |
| Judg | Bela | 17:11 | Лявіт пайшоў да яго, і згадзіўся лявіт застацца ў гэтага чалавека, і быў хлопец у яго, як адзін з сыноў ягоных. | |
Chapter 18
| Judg | Bela | 18:1 | У тыя дні ня было цара ў Ізраіля; і ў тыя дні племя Данавае шукала сабе дзялянкі, дзе б пасяліцца, бо датуль ня выпала яму поўнага надзелу сярод плямёнаў Ізраілевых. | |
| Judg | Bela | 18:2 | І паслалі сыны Данавыя ад племя свайго пяць чалавек, мужчын дужых з Цоры і Эстаола, каб агледзець зямлю і разведаць яе, і сказалі ім: ідзеце, разведайце зямлю. Яны прыйшлі на гару Яфрэмавую да дома Міхі, і начавалі там. | |
| Judg | Bela | 18:3 | Будучы каля дома Міхі, пазналі яны голас маладога лявіта, і зайшлі туды, і пыталіся ў яго: хто цябе прывёў сюды? што ты тут робіш, і чаго ты тут? | |
| Judg | Bela | 18:5 | Яны сказалі яму: спытайся ў Бога, каб мы ўведалі, ці будзе нам посьпех у дарозе, у якую мы выпраўляемся. | |
| Judg | Bela | 18:7 | І пайшлі тыя пяць мужчын, і прыйшлі ў Лаіс, і ўбачылі народ, які ў ім, што Ён жыве спакойна, паводле звычаяў Сіданянаў, ціхі і бестурботны, і што ня было ў зямлі той, хто крыўдзіў бы ў чым, альбо меў бы ўладу: ад Сіданянаў яны жылі далёка, і ні з кім ня было ў іх ніякага дачыненьня. | |
| Judg | Bela | 18:9 | Яны сказалі: устаньма і пойдзем на іх; мы бачылі зямлю; яна вельмі добрая. А вы задумаліся; не марудзьце, ідзеце і бярэце ў спадчыну тую зямлю. | |
| Judg | Bela | 18:10 | Калі пойдзеце вы, прыйдзеце да народа бестурботнага, і зямля тая шырокая. Бог аддае яе ў рукі вашыя. Гэта такое месца, дзе няма нястачы ні ў чым, што ад зямлі. | |
| Judg | Bela | 18:11 | І выправіліся адтуль з племя Данавага, з Цоры і Эстаола, шэсьцьсот мужчын, аперазаўшыся вайсковай зброяй. | |
| Judg | Bela | 18:12 | Яны пайшлі і сталі табарам у Кірыятыятыме, у Юдэі. Таму і называецца тое месца табарам Данавым да сёньня. Ён за Кірыятыярымам. | |
| Judg | Bela | 18:14 | І сказалі тыя пяцёра мужчын, якія хадзілі на агледзіны зямлі Лаіс, братам сваім: ці ведаеце, што ў адным з дамоў гэтых ёсьць эфод, тэрафім, выразаны балван і літы балван? дык вось падумайце, што зь ім рабіць. | |
| Judg | Bela | 18:16 | А шэсьцьсот чалавек з сыноў Данавых, аперазаныя вайсковай зброяй, стаялі каля брамы. | |
| Judg | Bela | 18:17 | А пяць чалавек, якія хадзілі на агледзіны зямлі, пайшлі, увайшлі туды, узялі балвана і эфод і тэрафім і літага балвана. Сьвятар стаяў каля брамы з тымі шасьцюстамі чалавек, аперазаных вайсковай зброяй. | |
| Judg | Bela | 18:18 | Калі яны ўвайшлі ў дом Міхі і ўзялі балвана, эфод, тэрафім і літага куміра, сьвятар сказаў ім: што вы робіце? | |
| Judg | Bela | 18:19 | Яны сказалі яму: маўчы, пакладзі руку тваю на вусны твае і йдзі з намі; і будзь у нас бацькам і сьвятаром. Ці ж лепей табе быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, чым быць сьвятаром у племі альбо ў родзе Ізраілевым? | |
| Judg | Bela | 18:22 | Калі яны адышліся ад дома Міхі, жыхары дамоў, суседніх з домам Міхі, сабраліся і пагналіся за сынамі Данавымі. | |
| Judg | Bela | 18:23 | І крычалі сынам Данавым. Сыны Данавыя абярнуліся, і сказалі Міху: чаго табе, чаго ты так крычыш? | |
| Judg | Bela | 18:24 | Міха сказаў: вы ўзялі багоў маіх, якіх я зрабіў, і сьвятара, і пайшлі; чаго яшчэ болей? як жа вы кажаце: "чаго табе?" | |
| Judg | Bela | 18:25 | Сыны Данавыя сказалі яму: маўчы , каб мы ня чулі голасу твайго; інакш некаторыя з нас, угневаўшыся, нападуць на вас, і ты загубіш сябе і сям'ю тваю. | |
| Judg | Bela | 18:26 | І пайшлі сыны Данавыя дарогай сваёй; а Міха, бачачы, што яны мацнейшыя за яго, пайшоў назад і вярнуўся ў дом свой. | |
| Judg | Bela | 18:27 | А сыны Данавыя ўзялі тое, што зрабіў Міха, і сьвятара, які быў у яго, і пайшлі ў Лаіс супроць народу спакойнга і бестурботнага, і пабілі яго мечам, а горад спалілі агнём. | |
| Judg | Bela | 18:28 | Ня было каму памагчы, бо ён быў далёка ад Сідона і ні з кім ня меў суполкі. Горад гэты быў у даліне, што паблізу Бэт-Рэхова. І пабудавалі зноў горад і пасяліліся ў ім. | |
| Judg | Bela | 18:29 | І далі імя гораду: Дан, імем бацькі свайго Дана, сына Ізраілевага; а раней імя ў горада таго было: Лаіс. | |
| Judg | Bela | 18:30 | І паставілі ў сябе сыны Данавыя балвана; а Ёнатан, сын Гірсона, сына Манасіі, сам і сыны ягоныя былі сьвятарамі ў племені Данавым да дня перасяленьня жыхароў той зямлі. | |
Chapter 19
| Judg | Bela | 19:1 | У тыя дні, калі ня было цара ў Ізраіля, жыў адзін лявіт на схіле гары Яфрэмавай. І ўзяў сабе наложніцу зь Віфляема Юдэйскага. | |
| Judg | Bela | 19:2 | Наложніца ягоная пасварылася зь ім, і пайшла ад яго ў дом бацькі свайго ў Віфляем Юдэйскі, і была там чатыры месяцы. | |
| Judg | Bela | 19:3 | Муж яе ўстаў і пайшоў за ёю, каб пагаварыць у сэрца яе і вярнуць яе да сябе. Зь ім быў слуга ягоны і пара аслоў. Яна ўвяла яго ў дом бацькі свайго. | |
| Judg | Bela | 19:4 | Бацька гэтай маладой жанчыны, убачыўшы яго, радасна сустрэў яго, і затрымаў яго цесьць ягоны, бацька маладой жанчыны. І прабыў ён у яго тры дні; яны елі і пілі і начавалі там. | |
| Judg | Bela | 19:5 | На чацьвёрты дзень усталі яны рана, і ён устаў, каб ісьці. І сказаў бацька маладой жанчыны зяцю свайму: падмацуй сэрца тваё кавалкам хлеба, і потым пойдзеце. | |
| Judg | Bela | 19:6 | Яны засталіся, і абодва разам елі і пілі. І сказаў бацька маладой жанчыны чалавеку таму: застанься яшчэ на ноч, і хай павесяліцца сэрца тваё. | |
| Judg | Bela | 19:8 | На пяты дзень устаў ён раніцай, каб ісьці. І сказаў бацька маладой жанчыны той: падмацуй сэрца тваё хлебам , і пачакайце, пакуль ня схіліцца дзень. І елі абодва яны. | |
| Judg | Bela | 19:9 | І ўстаў той чалавек, каб ісьці, сам ён, наложніца ягоная і слуга ягоны. І сказаў яму цесьць ягоны, бацька маладой жанчыны: вось, дзень схіліўся на вечар, начуйце, калі ласка; вось, дзень хутка скончыцца, начуй тут, хай павесяліцца сэрца тваё; заўтра раней устанеце ў дарогу вашую, і пойдзеш у дом твой. | |
| Judg | Bela | 19:10 | Але мужчына не згадзіўся начаваць, устаў і пайшоў; і прыйшоў у Евус, што сёньня Ерусалім; зь ім пара наўючаных аслоў і наложніца ягоная зь ім. | |
| Judg | Bela | 19:11 | Калі яны былі паблізу Евуса, дзень ужо моцна схіліўся. І сказаў слуга гаспадару свайму: зойдзем у гэты горад Евусэяў, і заначуем у ім. | |
| Judg | Bela | 19:12 | Гаспадар яго сказаў яму: не, ня пойдзем у горад іншапляменцаў, якія ня з сыноў Ізраілевых, а дойдзем ла Гівы. | |
| Judg | Bela | 19:13 | І сказаў слузе свайму: дойдзем да аднаго з гэтых месцаў, і заначуем у Гіве, або ў Раме. | |
| Judg | Bela | 19:15 | І завярнулі яны туды, каб пайсьці начаваць у Гіве. І прыйшоў ён і сеў на вуліцы ў горадзе; але ніхто не запрашаў іх у дом на начлег. | |
| Judg | Bela | 19:16 | І вось, ідзе адзін стары з працы сваёй з поля ўвечары; ён родам быў з гары Яфрэмавай, і жыў у Гіве. А жыхары горада гэтага былі сыны Веньямінавыя. | |
| Judg | Bela | 19:17 | Ён падняў вочы свае, убачыў прахожага на вуліцы гарадской. І сказаў стары: куды ідзеш? і адкуль ты прыйшоў? | |
| Judg | Bela | 19:18 | Той сказаў яму: мы ідзём зь Віфляема Юдэйскага да гары Яфрэмавай, адкуль я. Я хадзіў у Віфляем Юдэйскі, а цяпер іду да дома Госпада; і ніхто не запрашае мяне ў дом. | |
| Judg | Bela | 19:19 | У нас ёсьць і салома і корм аслам нашым: таксама хлеб і віно мне, рабыні тваёй і слузе гэтаму ёсьць у рабоў тваіх; ні ў чым няма нястачы. | |
| Judg | Bela | 19:20 | Стары сказаў яму: будзь спакойны; уся нястача твая на мне; толькі не начуй на дварэ. | |
| Judg | Bela | 19:21 | І ўвёў яго ў свой дом і задаў корму аслам ягоным , а самыя яны абмылі ногі свае, і елі і пілі. | |
| Judg | Bela | 19:22 | Калі яны разьвесялілі сэрцы свае, вось, жыхары горада, людзі распусныя, атачылі дом, стукаліся ў дзверы і казалі старому, гаспадару дома: выведзі чалавека, які ўвайшоў у дом твой, мы спазнаем яго. | |
| Judg | Bela | 19:23 | Гаспадар дома выйшаў да іх і сказаў ім: не, братове мае, не рабеце ліха, калі гэты чалавек увайшоў у дом мой, не рабеце гэтага вар'яцтва. | |
| Judg | Bela | 19:24 | Вось у мяне дачка дзяўчына, і ў яго наложніца, выведу я іх, упакорце іх, і рабеце зь імі , што вам заўгодна; а з чалавекам гэтым не рабеце гэтага вар'яцтва. | |
| Judg | Bela | 19:25 | Але яны не хацелі слухаць яго. Тады мужчына ўзяў сваю наложніцу, і вывеў да іх на вуліцу. Яны спазналі яе, і глуміліся зь яе ўсю ноч да раніцы. І адпусьцілі яе, як толькі занялася зара. | |
| Judg | Bela | 19:26 | І прыйшла жанчына з зарою, і ўпала каля дзьвярэй дома таго чалавека, у якога быў гаспадар яе, і ляжала да сьвятла. | |
| Judg | Bela | 19:27 | Гаспадар яе ўстаў раніцай, адчыніў дзьверы дома, і выйшаў, каб ісьці ў дарогу сваю: аж вось, ляжыць наложніца ягоная каля дзьвярэй дома, і рукі яе на парозе. | |
| Judg | Bela | 19:28 | Ён сказаў ёй: уставай, пойдзем. Але адказу ня было, бо яна памерла . Ён паклаў яе на асла, устаў і пайшоў у сваё месца. | |
| Judg | Bela | 19:29 | Прыйшоўшы ў дом свой, узяў нож, і, узяўшы наложніцу сваю, разрэзаў яе па чэлесах на дванаццаць частак, і паслаў ва ўсе межы Ізраілевыя. | |
Chapter 20
| Judg | Bela | 20:1 | І выйшлі ўсе сыны Ізраілевыя, і сабралася ўсё супольства, як адзін чалавек, ад Дана да Вірсавіі, і зямля Галаадская перад Госпадам ў Масіфу. | |
| Judg | Bela | 20:2 | І сабраліся правадыры ўсяго народу, усе плямёны Ізраілевыя, на сход народу Божага, чатырыста тысяч пешых, якія агалялі меч. | |
| Judg | Bela | 20:3 | І сыны Веньямінавыя пачулі, што сыны Ізраілевыя прыйшлі ў Масіфу. І сказалі сыны Ізраілевыя: скажэце, як адбывалася гэтае ліха? | |
| Judg | Bela | 20:4 | Лявіт, муж той забітай жанчыны, адказваў і сказаў: я з наложніцаю маёю прыйшоў начаваць у Гіву Веньямінавую; | |
| Judg | Bela | 20:5 | і паўсталі на мяне жыхары Гівы і атачылі празь мяне дом уначы; мяне мерыліся забіць і наложніцу маю замардавалі, так што яна памерла; | |
| Judg | Bela | 20:6 | я ўзяў наложніцу маю, расьсек яе і паслаў яе ва ўсе вобласьці валоданьняў Ізраілевых, бо яны ўчынілі беззаконьне і паскудную дзею ў Ізраілі; | |
| Judg | Bela | 20:8 | І паўстаў увесь народ, як адзін чалавек, і сказаў: ня пойдзем ніхто ў намёт свой і ня вернемся ніхто ў дом свой; | |
| Judg | Bela | 20:10 | і возьмем па дзесяць чалавек са ста ад усіх плямёнаў Ізраілевых, па сто ад тысячы і па тысячы ад цьмы, каб яны прынесьлі ежы народу, які пойдзе супроць Гівы Веньямінавай, пакараць яе за паскудную дзею, якую яна ўчыніла ў Ізраілі. | |
| Judg | Bela | 20:12 | І паслалі плямёны Ізраілевыя ва ўсё племя Веньямінавае сказаць: якая гэта гнюсотная дзея ўчынена ў вас! | |
| Judg | Bela | 20:13 | выдайце тых распусных людзей, якія ў Гіве; мы аддамо іх сьмерці і выкарчуем зло зь Ізраіля. Але сыны Веньямінавыя не хацелі слухаць голасу братоў сваіх, сыноў Ізраілевых; | |
| Judg | Bela | 20:14 | а сабраліся сыны Веньямінавыя з гарадоў у Гіву, каб пайсьці вайною супроць сыноў Ізраілевых. | |
| Judg | Bela | 20:15 | І налічылася таго дня сыноў Веньямінавых з гарадоў дваццаць шэсьць тысяч чалавек, якія агалілі меч: апрача таго з жыхароў Гівы налічана сямсот адборных; | |
| Judg | Bela | 20:16 | з усяго народу гэтага было сямсот чалавек адборных, якія былі ляўчукі, і ўсе гэтыя, кідаючы з прашчы камень у волас, ня кідалі міма. | |
| Judg | Bela | 20:17 | А Ізраільцянаў, апрача сыноў Веньямінавых, налічвалася чатырыста тысяч чалавек, што агалялі меч; усе яны былі здольныя да вайны. | |
| Judg | Bela | 20:18 | І ўсталі і пайшлі ў дом Божы, і пыталіся ў Бога і сказалі сыны Ізраілевыя: хто з нас раней пойдзе на вайну з сынамі Веньяміна? І сказаў Гасподзь: Юда наперадзе. | |
| Judg | Bela | 20:20 | і выступілі Ізраільцяне на вайну супроць Веньяміна, і сталі сыны Ізраілевыя ў баявы парадак каля Гівы. | |
| Judg | Bela | 20:21 | І выйшлі сыны Веньямінавыя зь Гівы і паклалі ў той дзень дваццаць дзьве тысячы Ізраільцянаў на зямлю. | |
| Judg | Bela | 20:22 | Але народ Ізраільскі падбадзёрыўся, і зноў сталі ў баявы парадак на тым месцы, дзе стаялі першы дзень. | |
| Judg | Bela | 20:23 | І пайшлі сыны Ізраілевыя, і плакалі перад Госпадам да вечара, і пыталіся ў Госпада: ці ўступаць мне яшчэ ў бітву з сынамі Веньяміна, брата майго? Гасподзь сказаў: ідзеце супроць яго. | |
| Judg | Bela | 20:25 | Веньямін выступіў супроць іх зь Гівы на другі дзень, і яшчэ паклалі на зямлю з сыноў Ізраілевых васемнаццаць тысяч чалавек, што агаляюць меч. | |
| Judg | Bela | 20:26 | Тады ўсе сыны Ізраілевыя і ўвесь народ пайшлі і прышлі ў дом Божы і, седзячы там, плакалі перад Госпадам, і пасьціліся ў той дзень да вечара, і прынесьлі цэласпаленьні і мірныя ахвяры прерад Госпадам. | |
| Judg | Bela | 20:28 | ці выходзіць мне яшчэ на бітву з сынамі Веньяміна, брата майго, ці не? Гасподзь сказаў: ідзеце: Я заўтра аддам яго ў рукі вашыя. | |
| Judg | Bela | 20:30 | І пайшлі сыны Ізраілевыя на сыноў Веньяміна на трэці дзень і сталі ў баявы парадак перад Гіваю, як раней. | |
| Judg | Bela | 20:31 | Сыны Веньямінавыя выступілі супроць народу і аддаліліся ад горада, і пачалі, як раней, забіваць з народу на дарогах, зь якіх адна ідзе да Вэтыля, а другая да Гівы полем, і забілі да трыццаці чалавек зь Ізраільцянаў. | |
| Judg | Bela | 20:32 | І сказалі сыны Веньямінавыя: яны падаюць перад намі, як і раней. А сыны Ізраілевыя сказалі: пабяжым ад іх і адцягнем іх ад горада на дарогі. | |
| Judg | Bela | 20:33 | І ўсе Ізраільцяне ўсталі з свайго месца і выстраіліся ў Ваал-Тамары. І засада Ізраілевая кінулася з свайго месца, з заходняга боку Гівы. | |
| Judg | Bela | 20:34 | І прыйшлі да Гівы дзесяць тысяч чалавыек адборных з усяго Ізраіля, і пачалася жорсткая бітва; алесыны Веньяміна ня ведалі, што іх чакае бяда. | |
| Judg | Bela | 20:35 | І пабіў Гасподзь Веньяміна перад Ізраільцянамі, і паклалі ў той дзень Ізраільцяне з сыноў Веньяміна дваццаць пяць тысяч сто чалавек, што агалілі меч. | |
| Judg | Bela | 20:36 | Калі сыны Веньяміна ўбачылі, што яны пабітыя, тады Ізраільцяне саступілі месца сынам Веньяміна, бо спадзяваліся на засаду, якую яны пакінулі паблізу Гівы. | |
| Judg | Bela | 20:39 | І вось, калі Ізраільцяне адступілі зь месца бітвы, і Веньямін пачаў пабіваць і пабіў Ізраільцянаў да трыццаці чалавек і казаў: "зноў падаюць яны перад намі, як і ў ранейшых бітвах", | |
| Judg | Bela | 20:40 | тады пачаў падымацца з горада дым слупам. Веньямін азірнуўся назад, і вось, дым ад усяго града падымаецца ў неба. | |
| Judg | Bela | 20:42 | І пабеглі яны ад Ізраільцянаў па дарозе да пустыні; але сеча перасьледавала іх, і тыя, што выходзілі з гарадоў, пабівалі іх там; | |
| Judg | Bela | 20:43 | атачылі Веньяміна і перасьледавалі яго да Мэнухі і пабівалі да самага ўсходняга боку Гівы. | |
| Judg | Bela | 20:45 | Астатнія павярнуліся і пабеглі да пустыні, да скалы Рымона, і пабілі яшчэ на дарогах пяць тысяч чалавек; і гналіся за імі да Гідома і яшчэ забілі зь іх дзьве тысячы чалавек. | |
| Judg | Bela | 20:46 | А ўсіх сыноў Веньямінавых, якія загінулі ў той дзень, было дваццаць пяць тысяч чалавек, што агалілі меч, і ўсе яны былі мужчыны дужыя. | |
| Judg | Bela | 20:47 | І ўцяклі астатнія ў пустыню, да скалы Рымона, шэсьцьсот чалавек, і заставаліся там у каменнай гары Рымоне чатыры месяцы. | |
Chapter 21
| Judg | Bela | 21:1 | І прысягнулі Ізраільцяне ў Масіфе, кажучы: ніхто з нас не аддасьць дачкі сваёй сынам Веньяміна замуж. | |
| Judg | Bela | 21:2 | І прыйшоў народ у дом Божы, і сядзелі там да вечара перад Богам, і нарабілі вялікага галасу, і моцна плакалі, | |
| Judg | Bela | 21:3 | і сказалі: Госпадзе, Божа Ізраілеў! навошта здарылася гэта ў Ізраілі, што ня стала цяпер у Ізраіля аднаго племя? | |
| Judg | Bela | 21:4 | На другі дзень устаў народ раніцай, і паставілі там ахвярнік, і прынесьлі цэласпаленьні і мірныя ахвяры. | |
| Judg | Bela | 21:5 | І сказалі сыны Ізраілевыя: хто ня прыходзіў на сход да Госпада з усіх плямёнаў Ізраілевых? Бо вялікі праклён сказаны быў на тых, якія ня прыйшлі да Госпада ў Масіфу, і сказана было, што тыя аддадзены будуць сьмерці. | |
| Judg | Bela | 21:6 | І ўмілажаліліся сыны Ізраілевыя зь Веньяміна, брата свайго, і сказалі: сёньня адцята адно племя ад Ізраіля; | |
| Judg | Bela | 21:7 | што нам рабіць з рэштаю іх, з жанчынамі, калі мы прысягнулі Госпадам не даваць ім жонак з дочак нашых? | |
| Judg | Bela | 21:8 | І сказалі: ці няма каго з плямёнаў Ізраілевых, хто ня прыходзіў перад Госпада ў Масіфу? І выявілася, што зь Явіса Галаадскага ніхто ня прыходзіў перад Госпада ў табар на сход. | |
| Judg | Bela | 21:10 | І паслала туды супольства дванаццаць тысяч чалавек, мужчын дужых, і далі ім загад, кажучы: ідзеце і пабеце жыхароў Явіса Галаадскага мечам, і жанчын і дзяцей; | |
| Judg | Bela | 21:11 | і вось што зрабеце: кожнага мужчыну і кожную жанчыну, якія зьведалі ложак мужаў, праклянеце. | |
| Judg | Bela | 21:12 | І знайшлі яны сярод жыхароў Явіса Галаадскага чатырыста дзяўчат, якія ня зьведалі ложка мужавага, і прывялі іх у табар у Сілом, што ў зямлі Ханаанскай. | |
| Judg | Bela | 21:13 | І паслала ўсё супольства перагаварыць з сынамі Веньямінавымі, якія былі ў скале Рымоне, і абвясьціла ім мір. | |
| Judg | Bela | 21:14 | Тады вярнуліся сыны Веньяміна, і далі ім жонак, якіх пакінулі жывымі з жанчын Явіса Галаадскага; але выявілася, што гэтага было недастаткова. | |
| Judg | Bela | 21:16 | І сказалі старэйшыны супольства: што нам рабіць з астатнімі, што да жонак, бо зьнішчаны жанчыны ў Веньяміна? | |
| Judg | Bela | 21:17 | І сказалі: спадчынная зямля няхай застаецца ацалелым сынам Веньяміна, каб ня зьнікла племя зь Ізраіля; | |
| Judg | Bela | 21:18 | але мы ня можам даць ім жонак з дочак нашых. Бо сыны Ізраілевыя прысягнуліся, кажучы: пракляты, хто дасьць жонку Веньяміну; | |
| Judg | Bela | 21:19 | І сказалі: вось, кожны год бывае сьвята Гасподняе ў Сіломе, што на поўначы ад Вэтыля і на ўсход ад дарогі, якая вядзе з Вэтыля ў Сіхем, і на поўдзень ад Левоны. | |
| Judg | Bela | 21:21 | і глядзеце, калі выйдуць дзяўчаты Сіломскія скакаць у карагодах: тады выйдзіце зь вінаграднікаў і схапеце сабе кожны жонку зь дзяўчат Сіломскіх і ідзеце ў зямлю Веньямінавую; | |
| Judg | Bela | 21:22 | і калі прыйдуць бацькі іхнія, альбо браты іхнія са скаргаю да нас, мы скажам ім: прасеце нас за іх, бо мы не ўзялі кожнаму зь іх жонкі на вайне, і вы не далі ім; цяпер вы вінаватыя. | |
| Judg | Bela | 21:23 | Сыны Веньяміна так і зрабілі, і ўзялі жонак паводле ліку свайго з тых, што былі ў карагодзе, якіх яны захапілі, і пайшлі і вярнуліся ў надзел свой, і пабудавалі гарады і пачалі жыць у іх. | |
| Judg | Bela | 21:24 | У той самы час Ізраільцяне разышліся адтуль кожны ў племя сваё і ў род свой, і пайшлі адтуль кожны ў надзел свой. | |