Toggle notes
Chapter 1
I Sa | Bela | 1:1 | Быў адзін чалавек з Раматаім-Цофіма, з гары Яфрэмавай, імя яго Элкана, сын Ерахама, сына Ілія, сына Тоху, сына Цуфа,— Эфрацянін; | |
I Sa | Bela | 1:2 | у яго былі дзве жонкі: імя адной Ганна, а імя другой Фэнана; у Фэнаны былі дзеці, а ў Ганны ня было дзяцей. | |
I Sa | Bela | 1:3 | І хадзіў гэты чалавек з горада свайго ў адпаведныя дні пакланяцца і прыносіць ахвяру Госпаду Саваофу ў Сілом; і тым былі два сыны ягоныя, Офні і Фэнээс, сьвятарамі Госпада. | |
I Sa | Bela | 1:4 | У той дзень, калі Элкана прыносіў ахвяру, даваў Фэнане, жонцы сваёй, і ўсім сынам яе і дочкам яе долі; | |
I Sa | Bela | 1:6 | Суперніца яе моцна засмучала яе, падбіваючы яе да нараканьняў на тое, што Гасподзь замкнуў улоньне яе. | |
I Sa | Bela | 1:7 | Так бывала кожны год, калі хадзіла яна ў дом Гасподні: тая засмучала яе, а гэтая плакала і ня ела. | |
I Sa | Bela | 1:8 | І сказаў ёй Элкана, муж яе: Ганна! Чаго ты плачаш і чаму не ясі, і, чаго смуткуе сэрца тваё? ці ж ня лепшы я табе за дзесяць сыноў? | |
I Sa | Bela | 1:9 | І ўстала Ганна пасьля таго, як яны елі і пілі ў Сіломе. А Ілій сьвятар сядзеў тады на сядзеньні каля ўваходу ў храм Гасподні. | |
I Sa | Bela | 1:11 | і дала абяцаньне, кажучы: Госпадзе Саваоф! Калі Ты ўважыш скрусе рабы Тваёй і спамянеш пра мяне, і не забудзеш рабы Тваёй і дасі рабе Тваёй дзіця мужчынскага полу, дык я аддам яго Госпаду на ўсе дні жыцьця яго, і брытва не кране галавы ягонай. | |
I Sa | Bela | 1:13 | і як Ганна гаварыла ў сэрцы сваім, а вусны яе толькі варушыліся, і ня было чуваць голасу яе, дык Ілій прыняў яе за п'яную. | |
I Sa | Bela | 1:15 | І адказвала Ганна і сказала: не, спадару мой; я — жонка, што засмучаецца духам, віна і сікеру я ня піла; а выліваю душу маю перад Госпадам; | |
I Sa | Bela | 1:16 | ня лічы рабы тваёй нягоднаю жанчынаю, бо ад вялікай журбы маёй і ад скрухі маёй я гаварыла дагэтуль. | |
I Sa | Bela | 1:17 | І адказваў Ілій і сказаў: ідзі зь мірам, і Бог Ізраілеў спраўдзіць просьбу тваю, чаго ты прасіла ў Яго. | |
I Sa | Bela | 1:18 | А яна сказала: хай жа знойдзе раба твая літасьць у вачах тваіх! І пайшла яна ў дарогу сваю, і ела, і аблічча яе ня было ўжо журботнае , як раней. | |
I Sa | Bela | 1:19 | І ўсталі яны раніцай, і пакланіліся перад Госпадам, і вярнуліся, і прыйшлі ў дом свой у Раму. І паклікаў Элкана Ганну, жонку сваю, і спамянуў пра яе Гасподзь. | |
I Sa | Bela | 1:20 | Праз некаторы час зачала Ганна і нарадзіла сына і дала яму імя Самуіл, бо, "у Госпада я выпрасіла яго". | |
I Sa | Bela | 1:21 | І пайшоў муж яе Элкана і ўся сям'я ягоная прынесьці гадавую ахвяру Госпаду і абяцаньні свае. | |
I Sa | Bela | 1:22 | А Ганна не пайшла, сказаўшы мужу свайму: калі дзіця будзе аднята ад грудзей і падрасьце, тады я завяду яго, і ён явіцца перад Госпадам і застанецца там назаўсёды. | |
I Sa | Bela | 1:23 | І сказаў ёй Элкана, муж яе: рабі, што табе заўгодна; заставайся, пакуль ня выкарміш яго грудзьмі; толькі хай сьцьвердзіць Гасподзь слова, якое выйшла з вуснаў тваіх. І засталася жонка ягоная і карміла грудзямі сына свайго, пакуль ня выкарміла. | |
I Sa | Bela | 1:24 | А калі выкарміла яго, пайшла зь ім у Сілом, узяўшы тры цяляці і адну эфу мукі і мех віна, і прыйшла ў дом Госпада ў Сіломе; а хлопчык быў яшчэ дзіця. | |
I Sa | Bela | 1:26 | і сказала: о, спадару мой! хай жыве душа твая, спадару мой! я — тая самая жанчына, якая тут пры табе стаяла і малілася Госпаду; | |
I Sa | Bela | 1:27 | за гэтае дзіця малілася я, і спраўдзіў мне Гасподзь просьбу маю, чаго я прасіла ў Яго; | |
Chapter 2
I Sa | Bela | 2:1 | І малілася Ганна і казала: зарадавалася сэрца маё ў Госпадзе; узьнёсься рог мой у Богу маім; шырока адкрыліся вусны мае на ворагаў маіх, бо я радуюся за ратаваньне Тваё. | |
I Sa | Bela | 2:2 | Няма такога сьвятога, як Гасподзь, бо няма іншага, апрача цябе; і няма цьвярдыні, як Бог наш. | |
I Sa | Bela | 2:3 | Ня множце прамоваў пыхлівых; дзёрзкія словы няхай ня выходзяць з вуснаў вашых; бо Гасподзь ёсьць Бог веданьня, і дзеі ў Яго ўзважаныя. | |
I Sa | Bela | 2:5 | сытыя хлебам працуюць, а галодныя адпачываюць; нават няплодная родзіць сем разоў, а шматдзетная зьнемагае. | |
I Sa | Bela | 2:8 | З пылу падымае Ён беднага, з гразі ўзвышае ўбогага, садзіць зь вяльможамі, і трон славы дае ім у спадчыну; бо ў Госпада асновы зямлі, і Ён сьцьвердзіў на іх сусьвет. | |
I Sa | Bela | 2:9 | Сьляды сьвятых Сваіх Ён захоўвае, а беззаконныя ў цемры зьнікаюць: бо ня сілаю моцны чалавек. | |
I Sa | Bela | 2:10 | Гасподзь сатрэ тых, што спрачаюцца зь Ім; зь нябёсаў загрыміць на іх. Гасподзь будзе судзіць канцы зямлі і дасьць моц цару Свайму і падыме рог памазанца Свайго. | |
I Sa | Bela | 2:11 | І пайшоў Элкана ў Раму ў дом свой, а хлопчык застаўся служыць Госпаду пры Іліі сьвятары. | |
I Sa | Bela | 2:13 | і абавязку сьвятароў перад народам. Калі хто прыносіў ахвяру, хлопчык сьвятарскі, калі гатавалася мяса, прыходзіў зь відэльцам у руцэ сваёй | |
I Sa | Bela | 2:14 | і апускаў яго ў кацёл, альбо ў каструлю, альбо на патэльню, альбо ў горшчык, і што выме відэлец, тое браў сабе сьвятар. Так рабілі яны з усімі Ізраільцянамі, якія прыходзілі туды ў Сілом. | |
I Sa | Bela | 2:15 | Нават раней, чым спальвалі тлушч, прыходзіў хлопчык сьвятарскі і казаў ахвяравальніку: давай мяса на смажанку сьвятару; ён ня возьме ў цябе гатаванага мяса, а дай сырога. | |
I Sa | Bela | 2:16 | І калі хто казаў яму: "хай спаляць раней тлушч, як павінна быць, і потым вазьмі сабе, колькі захоча душа твая", дык ён казаў: не, цяпер дай, а калі не, дык вазьму сілком. | |
I Sa | Bela | 2:17 | І грэх гэтых маладых людзей быў даволі вялікі перад Госпадам, бо яны ўхіляліся ад ахвяраваньняў Госпаду. | |
I Sa | Bela | 2:19 | Верхнюю вопратку малую рабіла яму маці ягоная і прыносіла яму штогоду, калі прыходзіла з мужам сваім дзеля належнага ахвярапрынашэньня. | |
I Sa | Bela | 2:20 | І дабраславіў Ілій Элкану і жонку ягоную і сказаў: хай дасьць табе Гасподзь дзяцей ад жонкі гэтай, замест гэтага, якога ты аддаў Госпаду! І пайшлі яны ў месца сваё. | |
I Sa | Bela | 2:21 | І наведаў Гасподзь Ганну, і зачала Яна і нарадзіла яшчэ трох сыноў і дзве дачкі; а хлопчык Самуіл падрастаў у Госпада. | |
I Sa | Bela | 2:22 | А Ілій быў вельмі стары і чуў усё, як учыняюць сыны ягоныя з усімі Ізраільцянамі, і што яны сьпяць з жанчынамі, што зьбіраліся каля ўваходу ў скінію сходу. | |
I Sa | Bela | 2:23 | І сказаў ім: навошта вы робіце такія ўчынкі? бо я чую благія словы пра вас ад усяго народу, | |
I Sa | Bela | 2:25 | калі згрэшыць чалавек супроць чалавека, дык памоляцца за яго Богу; а калі чалавек згрэшыць супроць Госпада, дык хто будзе хадайнікам за яго? Але яны ня слухалі голасу бацькі свайго, бо Гасподзь вырашыў ужо аддаць іх сьмерці. | |
I Sa | Bela | 2:26 | А хлопчык Самуіл усё больш і больш набіраў узросту і ўпадабаньня ў Госпада і ў людзей. | |
I Sa | Bela | 2:27 | І прыйшоў чалавек Божы да Ілія і сказаў яму: так кажа Гасподзь: ці ж не адкрыўся Я дому бацькі твайго, калі яны былі яшчэ ў Егіпце, у доме фараона? | |
I Sa | Bela | 2:28 | і ці ж ня выбраў яго з усіх каленаў Ізраілевых Сабе ў сьвятары, каб ён падымаўся да ахвярніка Майго, каб дыміў фіміямам, каб насіў эфод перад Мною? і ці ж ня даў Я дому бацькі твайго ад усіх паленых агнём ахвяр сыноў Ізраілевых? | |
I Sa | Bela | 2:29 | навошта ж вы топчаце нагамі ахвяры Мае і хлебныя прынашэньні Мае, якія запавядаў Я жытлішчу Майму , і навошта ты аддаеш перавагу сынам сваім перад Мною, раскормліваючы сябе пачаткамі прынашэньняў народу Майго Ізраіля? | |
I Sa | Bela | 2:30 | Таму так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: Я сказаў тады : дом твой і дом бацькі твайго будуць хадзіць перад абліччам Маім вавек; а цяпер кажа Гасподзь: хай ня будзе так, бо Я праслаўлю тых, што праслаўляюць Мяне, а тыя, што няславяць Мяне, будуць паганьбаваныя. | |
I Sa | Bela | 2:31 | Вось, настаюць дні, калі я падсяку мышцу тваю і мышцу дома бацькі твайго, так што ня будзе старца ў доме тваім ніколі; | |
I Sa | Bela | 2:32 | і ты будзеш бачыць бедства жытлішча Майго, пры ўсім тым, што Гасподзь дабрачыніць Ізраілю, і ня будзе ў доме тваім старца праз усе дні. | |
I Sa | Bela | 2:33 | Я не адхілю ў цябе ўсіх ад ахвярніка Майго, каб таміць вочы твае і мучыць душу тваю; але ўсе нашчадкі дома твайго будуць паміраць у сярэдніх гадах. | |
I Sa | Bela | 2:34 | І вось табе азнака, якая будзе з двума сынамі тваімі, Офні і Фінээсам: абодва яны памруць у адзін дзень. | |
I Sa | Bela | 2:35 | І пастаўлю Сабе сьвятара вернага; ён будзе рабіць па сэрцы Маім і па душы Маёй; і дом яго зраблю цьвёрдым, і ён будзе хадзіць перад памазанцам Маім праз усе дні; | |
Chapter 3
I Sa | Bela | 3:1 | Хлопчык Самуіл служыў Госпаду пры Іліі; слова Гасподняе было рэдкае ў тыя дні, відзежы былі ня частыя. | |
I Sa | Bela | 3:2 | І было ў той час, калі Ілій ляжаў на сваім месцы, — а вочы яго пачалі зьмежваццца, і ён ня мог бачыць,— | |
I Sa | Bela | 3:3 | і сьвяцільня Божая яшчэ не патухла, і Самуіл ляжаў у храме Гасподнім, дзе каўчэг Божы: | |
I Sa | Bela | 3:5 | І пабег да Іліі і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Але той сказаў: я ня клікаў цябе; ідзі назад, кладзіся. І ён пайшоў і лёг. | |
I Sa | Bela | 3:6 | Але Гасподзь другі раз паклікаў Самуіла. Ён устаў і прыйшоў да Іліі другі раз і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Але той сказаў: я ня клікаў цябе, сыне мой; ідзі назад, кладзіся. | |
I Sa | Bela | 3:8 | І паклікаў Гасподзь Самуіла яшчэ трэці раз. Ён устаў і прыйшоў да Іліі і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Тады зразумеў Ілій, што Гасподзь кліча хлопчыка. | |
I Sa | Bela | 3:9 | І сказаў Ілій Самуілу: ідзі назад і кладзіся, і калі пакліча цябе Той, Які кліча , ты скажы: кажы, Госпадзе, бо чуе раб Твой. І пайшоў Самуіл і лёг на месцы сваім. | |
I Sa | Bela | 3:10 | І прыйшоў Гасподзь, і стаў, і паклікаў, як таго і другога разу: Самуіле! Самуіле! І сказаў Самуіл: кажы, Госпадзе , бо чуе раб Твой. | |
I Sa | Bela | 3:11 | І сказаў Гасподзь Самуілу: вось, Я ўчыню дзею ў Ізраіле, пра якую калі хто пачуе, дык у таго зазьвініць у вушах; | |
I Sa | Bela | 3:12 | у той дзень Я ўчыню над Ізраілем усё тое, што Я казаў пра дом ягоны; Я пачну і закончу; | |
I Sa | Bela | 3:13 | Я абвясьціў яму, што Я пакараю дом яго навек за тую віну, што ён ведаў, як сыны ягоныя ліхадзейнічаюць, і ня цугляў іх; | |
I Sa | Bela | 3:14 | і таму прысягаю дому Іліі, што віна дома Іліевага не загладзіцца ні ахвярамі, ні прынашэньнямі хлебнымі вавек. | |
I Sa | Bela | 3:15 | І спаў Самуіл да раніцы, і адчыніў дзьверы дома Гасподняга; і баяўся Самуіл абвясьціць відзеж гэты Ілію. | |
I Sa | Bela | 3:17 | І сказаў Ілій : што сказана табе? не хавай ад мяне, тое і тое зробіць з табою Бог, і яшчэ болей зробіць, калі ты ўтоіш ад мяне што-колечы з усяго таго, што сказана табе. | |
I Sa | Bela | 3:18 | І абвясьціў яму Самуіл і ня ўтоіў ад яго нічога . Тады сказаў Ілій : Ён — Гасподзь; што Яму заўгодна, тое і ўтворыць. | |
I Sa | Bela | 3:19 | І вырас Самуіл, і Гасподзь быў зь ім; і не засталося ніводнага слова ягонага, каб ня спраўдзілася. | |
I Sa | Bela | 3:20 | І даведаўся ўвесь Ізраіль ад Дана да Вірсавіі, што Самуілу выпаў гонар быць прарокам Гасподнім. | |
Chapter 4
I Sa | Bela | 4:1 | І было слова Самуіла да ўсяго Ізраіля. І выступілі Ізраільцяне супроць Філістымлянаў на вайну і атабарыліся каля Авэн-Эзэра, а Філістымляне атабарыліся каля Афэка. | |
I Sa | Bela | 4:2 | І выстраіліся Філістымляне супроць Ізраільцянаў, і адбылася бітва, і былі пабіты Ізраільцяне Філістымлянамі, якія пабілі на полі бітвы каля чатырох тысяч чалавек. | |
I Sa | Bela | 4:3 | І прыйшоў народ у табар; і сказалі старэйшыны Ізраільскія: за што пабіў нас Гасподзь сёньня перад Філістымлянамі? возьмем сабе зь Сілома каўчэг запавета Гасподняга, і ён пойдзе сярод нас і ўратуе нас ад рукі ворагаў нашых. | |
I Sa | Bela | 4:4 | І паслаў народ у Сілом, і прынесьлі адтуль каўчэг запавета Госпада Саваофа, Які сядзіць на херувімах; а пры каўчэгу запавета Божага былі і два сыны Іліевыя, Офні і Фінээс. | |
I Sa | Bela | 4:5 | І калі прыбыў каўчэг запавета Гасподняга ў табар, увесь Ізраіль падняў такі вялікі крык, што зямля стагнала. | |
I Sa | Bela | 4:6 | І пачулі Філістымляне шум крыкаў і сказалі: чаго такія моцныя крыкі ў табары Габрэяў? І даведаліся, што каўчэг Гасподні прыбыў у табар. | |
I Sa | Bela | 4:7 | І спалохаліся Філістымляне, бо сказалі: Бог той прыйшоў да іх у табар. І сказалі: гора нам! бо не бывала падобнага ні ўчора, ні заўчора; | |
I Sa | Bela | 4:8 | гора нам! хто выбавіць нас ад рукі гэтага магутнага Бога? гэта — Той Бог, Які пабіў Егіпцян усялякімі карамі ў пустыні; | |
I Sa | Bela | 4:9 | умацуйцеся і будзьце мужныя, Філістымляне, каб вам ня быць у рабстве ў Габрэяў як яны ў вас у рабстве; будзьце мужныя і паваюйце іх. | |
I Sa | Bela | 4:10 | І біліся Філістымляне, і пабітыя былі Ізраільцяне, і кожны пабег у намёт свой, і была параза вельмі вялікая, і загінула ў Ізраільцянаў трыццаць тысяч пешых. | |
I Sa | Bela | 4:12 | І пабег адзін Веньямініцянін зь месца бітвы і прыйшоў у Сілом таго ж самага дня; вопратка на ім была падраная і пыл на галаве ў яго. | |
I Sa | Bela | 4:13 | Калі прыйшоў ён, Ілій сядзеў на сядзеньні пры дарозе каля варот і глядзеў, бо сэрца ягонае трымцела за каўчэг Божы. І калі чалавек той прыйшоў і абвясьціў у горадзе, дык моцна застагнаў увесь горад. | |
I Sa | Bela | 4:14 | І пачуў Ілій гукі ляманту і сказаў: чаго такі шум? І адразу падышоў чалавек той і абвясьціў Ілію. | |
I Sa | Bela | 4:16 | І сказаў той чалавек Ілію: я прыйшоў з табара, а сёньня бег я з поля бітвы. І сказаў Ілій : што адбылося, сыне мой? | |
I Sa | Bela | 4:17 | І адказваў весьнік і сказаў: пабег Ізраіль перад Філістымлянамі, і параза вялікая адбылася ў народзе, і абодва сыны твае, Офні і Фінээс, памерлі, і каўчэг Божы ўзяты. | |
I Sa | Bela | 4:18 | Калі спамянуў ён пра каўчэг Божы, Ілій упаў зь сядзеньня наўзнак каля варотаў, зламаў сабе хрыбет і памёр; бо ён быў стары і цяжкі. А быў ён судзьдзя Ізраіля сорак гадоў. | |
I Sa | Bela | 4:19 | Нявестка ягоная, жонка Фінээсава, была цяжарная ўжо перад родамі. Калі пачула яна вестку пра ўзяцьце каўчэга Божага і пра сьмерць сьвёкра свайго і мужа свайго, дык упала на калені і нарадзіла, бо падступіліся да яе болі яе. | |
I Sa | Bela | 4:20 | І калі памірала яна, дык жанчыны, якія стаялі каля яе, казалі ёй: ня бойся, ты нарадзіла сына. Але яна не адказвала і не зважала. | |
I Sa | Bela | 4:21 | І назвала дзіця: Іхавод , сказаўшы: "адышла слава ад Ізраіля" — з узяцьцем каўчэга Божага і зь сьмерцю сьвёкра яе і мужа яе. | |
Chapter 5
I Sa | Bela | 5:2 | І ўзялі Філістымляне каўчэг Божы, і ўнесьлі яго ў храм Дагона, і паставілі яго каля Дагона. | |
I Sa | Bela | 5:3 | І ўсталі Азацяне рана на другі дзень, і вось, Дагон ляжыць тварам сваім да зямлі перад каўчэгам Гасподнім. І ўзялі яны Дагона і зноў паставілі яго на сваё месца. | |
I Sa | Bela | 5:4 | І ўсталі яны раніцай на другі дзень, і вось, Дагон ляжыць ніцма на зямлі перад каўчэгам Гасподнім; галава Дагонава і абедзьве нагі яго і абедзьве рукі ягоныя адцятыя, кожная асобна, на парозе, засталося толькі тулава Дагонава. | |
I Sa | Bela | 5:5 | Таму жрацы Дагонавы і ўсе, хто прыходзіў у капішча Дагона ў Азот, ня ступаюць на парог Дагонаў да сёньня. | |
I Sa | Bela | 5:6 | І ацяжэла рука Гасподняя над Азацянамі, і Ён пабіваў іх і пакараў іх пакутлівымі нарасьцямі, у Азоце і ў навакольлі яго. | |
I Sa | Bela | 5:7 | І ўгледзелі гэта Азацяне і сказалі: хай не застанецца каўчэг Бога Ізраілевага ў нас, бо цяжкая рука ў Яго і для нас і для Дагона, бога нашага. | |
I Sa | Bela | 5:8 | І паслалі, і сабралі да сябе ўсіх уладароў Філістымскіх, і сказалі: што нам рабіць з каўчэгам Бога Ізраілевага? І сказалі: няхай каўчэг Бога Ізраілевага пяройдзе ў Гэт. І адправілі каўчэг Бога Ізраілевага ў Гэт. | |
I Sa | Bela | 5:9 | Пасьля таго, як адправілі яго, была рука Гасподняя на горадзе — жудасьць вельмі вялікая, і пабіў Гасподзь жыхароў горада ад малога да вялікага, і паказаліся на іх нарасьці. | |
I Sa | Bela | 5:10 | І паслалі яны каўчэг Божы ў Аскалон. І калі прыйшоў каўчэг Божы ў Аскалон, заенчылі Аскаланіцяне, кажучы: прынесьлі да нас каўчэг Бога Ізраілевага, каб аддаць сьмерці нас і народ наш. | |
I Sa | Bela | 5:11 | І паслалі, і сабралі ўсіх уладароў Філістымскіх, і сказалі: вышліце каўчэг Бога Ізраілевага; няхай ён вернецца ў сваё месца, каб ня ўсьмерціў ён нас і нрарод наш. Бо сьмяротная жудасьць была на ўсім горадзе: вельмі ацяжэла рука Божая на іх. | |
Chapter 6
I Sa | Bela | 6:2 | І паклікалі Філістымляне жрацоў і празарліўцаў і сказалі: што нам рабіць з каўчэгам Гасподнім? навучэце нас, як нам адпусьціць яго ў месца ягонае. | |
I Sa | Bela | 6:3 | Тыя сказалі: калі вы хочаце адпусьціць каўчэг Бога Ізраілевага, дык не адпускайце яго ні з чым, а прынясеце яму ахвяру павіннасьці; тады ацаліцеся і ўведаеце, за што не адступае ад вас рука Ягоная. | |
I Sa | Bela | 6:4 | І сказалі яны: якую ахвяру павіннасьці мусім прынесьці мы Яму? Тыя сказалі: па ліку ўладароў Філістымскіх пяць нарасьцяў залатых і пяць мышэй залатых; бо кара адна на ўсіх вас і на ўладарах вашых; | |
I Sa | Bela | 6:5 | дык вось, зрабеце выявы нарасцьяў вашых і выявы мышэй вашых, што спусташаюць зямлю, і ўзьнясеце славу Богу Ізраілеваму; магчыма, Ён паслабіць руку Сваю над вамі і над багамі вашымі і над зямлёю вашаю; | |
I Sa | Bela | 6:6 | і навошта вам рабіць жорсткім сэрца ваша, як ажарсьцьвілі сэрца сваё Егіпцяне і фараон? вось, калі Гасподзь паказаў сілу Сваю над імі, дык яны адпусьцілі іх, і тыя пайшлі; | |
I Sa | Bela | 6:7 | дык вось, вазьмеце, зрабеце адну калясьніцу новую і вазьмеце дзьве каровы-першацёлкі, на якіх ня было ярма, і запражэце кароў у калясьніцы, а цялят ад іх завядзеце ад іх дамоў; | |
I Sa | Bela | 6:8 | і вазьмеце каўчэг Гасподні і пастаўце яго на калясьніцу, а залатыя рэчы, якія прынесяце Яму ў ахвяру павіннасьці, пакладзеце ў скрынку збоку ад яго; і адпусьцеце яго, і хай пойдзе; | |
I Sa | Bela | 6:9 | і глядзеце, калі ён пойдзе да межаў сваіх, да Бэтсаміса, дык ён вялікае гэтае ліха зрабіў нам; а калі не, дык мы будзем ведаць, што не ягоная рука пакарала нас, а зрабілася гэта з намі выпадкова. | |
I Sa | Bela | 6:10 | І зрабілі яны так: і ўзялі дзьве каровы-першацёлкі і запрэглі іх у калясьніцу, а цялят іх затрымалі дома; | |
I Sa | Bela | 6:11 | і паставілі каўчэг Госпада на калясьніцу і скрынку з залатымі мышамі і выявамі нарасьцяў. | |
I Sa | Bela | 6:12 | І пайшлі каровы проста на дарогу да Бэтсаміса: адною дарогаю ішлі, ішлі і рыкалі, але ня ўхіляліся ні направа, ні налева; а ўладары Філістымскія ішлі сьледам за імі да межаў Бэтсаміса. | |
I Sa | Bela | 6:13 | Жыхары Бэтсаміса жалі тады пшаніцу ў даліне і, зірнуўшы, угледзелі каўчэг Гасподні, і ўзрадаваліся, што ўбачылі яго. | |
I Sa | Bela | 6:14 | А калясьніца прыйшла на поле Ісуса Бэтсамісяніна і спынілася там; і быў тут вялікі камень, і раскалолі калясьніцу на дровы, а кароў прынесьлі на цэласпаленьне Госпаду. | |
I Sa | Bela | 6:15 | Лявіты зьнялі каўчэг Госпада і скрынку, што была пры ім, у якой былі залатыя рэчы, і паставілі на вялікім тым камені; а жыхары Бэтсаміса прынесьлі таго дня цэласпаленьне і закалолі ахвяры Госпаду. | |
I Sa | Bela | 6:17 | Залатыя гэтыя нарасьці, якія прынесьлі Філістымляне ў ахвяру павіннасьці Госпаду, былі: адна за Азот, адна за Газу, адна за Аскалон, адна за Гэт, адна за Акарон; | |
I Sa | Bela | 6:18 | а залатыя мышы былі па колькасьці гарадоў Філістымскіх — пяці валадароў, ад гарадоў умацаваных і да адкрытых сёлаў, да вялікага каменя, на якім паставілі каўчэг Госпада, і які да сёньня на полі Ісуса Бэтсамісяніна. | |
I Sa | Bela | 6:19 | І пакараў Ён жыхароў Бэтсаміса за тое, што яны заглядвалі ў каўчэг Госпада, і забіў з народу пяцьдзесят тысяч семдзесят чалавек. І заенчыў народ, бо пакараў Гасподзь народ караю вялікаю. | |
I Sa | Bela | 6:20 | І сказалі жыхары Бэтсаміса: хто можа стаяць перад Госпадам, Гэтым Сьвятым Богам? і да каго Ён пойдзе ад нас? | |
Chapter 7
I Sa | Bela | 7:1 | І прыйшлі жыхары Кірыятыярыма, і ўзялі каўчэг Госпада, і прынесьлі яго ў дом Амінадаваў, на пагорак, а Элеазара, сына ягонага, асьвяцілі, каб ён захоўваў каўчэг Госпада. | |
I Sa | Bela | 7:2 | З таго дня, як застаўся каўчэг у Кірыятыярыме, прайшло шмат часу, гадоў дваццаць. І вярнуўся ўвесь дом Ізраілеў да Госпада. | |
I Sa | Bela | 7:3 | І сказаў Самуіл усяму дому Ізраіля, кажучы: калі вы ўсім сэрцам сваім вяртаецеся да Госпада, дык выдаліце са свайго асяродзьдзя багоў іншаземных і Астартаў і расхінеце сэрца ваша да Госпада і служэце Яму аднаму, і Ён выбавіць вас ад рукі Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 7:6 | І сабраліся ў Масіфу, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад Госпадам, і пасьціліся ў той дзень, кажучы: зграшылі мы перад Госпадам. І судзіў Самуіл сыноў Ізраілевых у Масіфе. | |
I Sa | Bela | 7:7 | Калі пачулі Філістымляне, што сабраліся сыны Ізраілевыя ў Масіфу, тады пайшлі валадары Філістымскія на Ізраіля. Ізраільцяне, дачуўшыся, спалохаліся Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 7:8 | І сказалі сыны Ізраілевыя Самуілу: не пераставай клікаць за нас Госпада Бога нашага, каб Ён выратаваў нас ад рукі Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 7:9 | І ўзяў Самуіл адно ягня ад саскоў і прынёс яго на цэласпаленьне Госпаду, і заклікаў Самуіл Госпада за Ізраіля, і пачуў яго Гасподзь. | |
I Sa | Bela | 7:10 | І калі Самуіл прыносіў цэласпаленьне, Філістымляне прыйшлі ваяваць зь Ізраілем. Але Гасподзь загрымеў у той дзень моцным громам над Філістымлянамі і навёў на іх жах, і яны былі пакараныя перад Ізраілем. | |
I Sa | Bela | 7:11 | І выступілі Ізраільцяне з Масіфы, і перасьледавалі Філістымлянаў, і білі іх да месца пад Вэтхорам. | |
I Sa | Bela | 7:12 | І ўзяў Самуіл адзін камень, і паставіў паміж Масіфаю і Сэнам і назваў яго Авэн-Эзэр , сказаўшы: да гэтага месца дапамог нам Гасподзь. | |
I Sa | Bela | 7:13 | Так упакораны былі Філістымляне і ня сталі больш хадзіць у межы Ізраілевыя; і была рука Гасподняя на Філістымлянах ва ўсе дні Самуіла. | |
I Sa | Bela | 7:14 | І вернуты былі Ізраілю гарады, якія ўзялі Філістымляне ў Ізраіля, ад Акарона і да Гэта, і межы іх вызваліў Ізраіль з рук Філістымлянаў, і быў мір паміж Ізраілем і Амарэямі. | |
I Sa | Bela | 7:16 | год у год ён хадзіў і абыходзіў Вэтыль і Галгал і Масіфу і судзіў Ізраіля ва ўсіх гэтых мясьцінах; | |
Chapter 8
I Sa | Bela | 8:2 | Імя старэйшага сына ягонага Ёіль, а імя другога сына ягонага Авія; яны былі судзьдзямі ў Вірсавіі. | |
I Sa | Bela | 8:3 | Але сыны яго не хадзілі шляхамі ягонымі, а ўхіляліся ў карысьлівасьць і бралі дарункі і судзілі несправядліва. | |
I Sa | Bela | 8:5 | і сказалі яму: вось, ты састарыўся, а сыны твае ня ходзяць шляхамі тваімі; дык вось пастаў над намі цара, каб ён судзіў нас, як у іншых народаў. | |
I Sa | Bela | 8:6 | І не спадабалася слова гэтае Самуілу, калі яны сказалі: дай нам цара, каб ён судзіў нас. І маліўся Самуіл Госпаду. | |
I Sa | Bela | 8:7 | І сказаў Гасподзь Самуілу: паслухай голасу народу ва ўсім, што яны кажуць табе; бо не цябе яны адхілілі, а адхілілі Мяне, каб Я не валадарыў над імі; | |
I Sa | Bela | 8:8 | як яны рабілі з таго дня, калі Я вывеў іх зь Егіпта, і да гэтага дня, пакідалі Мяне і служылі іншым багам, так робяць яны з табою; | |
I Sa | Bela | 8:9 | дык вось паслухай голасу іхняга; толькі абвясьці ім і пакажы ім правы цара, які будзе валадарыць над імі. | |
I Sa | Bela | 8:11 | і сказаў: вось якія будуць правы у цара, які будзе валадарыць над вамі: сыноў вашых ён возьме і прыставіць іх да калясьніц сваіх і зробіць верхаўцамі сваімі, і будуць яны бегаць перад калясьніцамі ягонымі; | |
I Sa | Bela | 8:12 | і паставіць іх у сябе тысячнікамі і пяцідзясяцкімі, каб яны ўраблялі палеткі ягоныя і жалі хлеб яго і рабілі яму воінскую зброю і калясьнічныя прылады ягоныя; | |
I Sa | Bela | 8:14 | і палі вашыя і вінаградныя і аліўкавыя сады вашыя лепшыя возьме і аддасьць слугам сваім; | |
I Sa | Bela | 8:15 | і з пасеваў вашых і зь вінаградных садоў вашых возьме дзясятую частку і аддасьць еўнухам сваім і слугам сваім; | |
I Sa | Bela | 8:16 | і рабоў вашых і рабынь вашых, і юнакоў вашых найлепшых і аслоў вашых возьме і ўжыве на свае патрэбы; | |
I Sa | Bela | 8:18 | і застогнеце тады ад цара вашага, якога вы выбралі сабе, і ня будзе Гасподзь адказваць вам тады. | |
I Sa | Bela | 8:19 | Але народ не згадзіўся паслухацца голасу Самуіла і сказаў: не, хай цар будзе над намі, | |
I Sa | Bela | 8:20 | і мы будзем як іншыя народы: будзе судзіць нас цар наш, і хадзіць перад намі, і весьці войны нашыя. | |
Chapter 9
I Sa | Bela | 9:1 | Быў нехта з сыноў Веньяміна, звалі яго Кіс, сын Авііла, сына Цэрона, сына Бэхарата, сына Афія, сына нейкага Веньямініцяніна, чалавек знакаміты. | |
I Sa | Bela | 9:2 | У яго быў сын, звалі яго Саўл, малады і прыгожы; і ня было нікога зь Ізраільцянаў прыгажэйшага за яго; ён ад плячэй сваіх быў вышэйшы за ўвесь народ. | |
I Sa | Bela | 9:3 | І прапалі асьліцы ў Кіса, бацькі Саўлавага, і сказаў Кіс Саўлу, сыну свайму: вазьмі з сабою аднаго са слугаў і ўстань, ідзі, пашукай асьліц. | |
I Sa | Bela | 9:4 | І прайшоў ён зямлю Яфрэмавую і прыйшоў у зямлю Шалішу, але не знайшлі; і прайшлі зямлю Шаалім, і там іх няма; і прайшоў ён зямлю Веньямінавую, і не знайшлі. | |
I Sa | Bela | 9:5 | Калі яны прыйшлі ў зямлю Цуф, Саўл сказаў слузе свайму, які быў зь ім: хадзем назад, каб бацька мой, пакінуўшы асьліц, не пачаў непакоіцца за нас. | |
I Sa | Bela | 9:6 | Але слуга сказаў яму: вось у гэтым горадзе ёсьць чалавек Божы, чалавек паважаны; усё, што ён скажа, збываецца; сходзім цяпер туды; можа, ён пакажа нам дарогу нашую, па якой нам ісьці. | |
I Sa | Bela | 9:7 | І сказаў Саўл слузе свайму: вось мы пойдзем, а што мы прынясем таму чалавеку? бо хлеба не засталося ў торбах нашых, і дарунка няма, каб паднесьці чалавеку Божаму; што ў нас? | |
I Sa | Bela | 9:8 | І зноў адказваў слуга Саўлу і сказаў: вось у руцэ маёй чвэрць сікля срэбра; я аддам чалавеку Божаму, і ён пакажа нам дарогу нашую. | |
I Sa | Bela | 9:9 | Раней у Ізраіля, калі хто-небудзь ішоў пытацца Бога, казалі так: хадзем да празарліўца. Бо той, каго называюць сёньня прарокам, раней называўся празарліўцам. | |
I Sa | Bela | 9:10 | І сказаў Саўл слузе свайму: добра ты кажаш; пойдзем. І пайшлі ў горад, дзе чалавек Божы. | |
I Sa | Bela | 9:11 | Калі яны падымаліся ўгору ў горад, дык спаткалі дзяўчат, якія выйшлі чэрпаць ваду, і сказалі ім: ці ёсьць тут празарлівец? | |
I Sa | Bela | 9:12 | Тыя адказвалі ім і сказалі: ёсьць; вось ён, паперадзе цябе; толькі пасьпяшайся, бо ён сёньня прыйшоў у горад, бо сёньня ў народу ахвярапрынашэньне на вышыні; | |
I Sa | Bela | 9:13 | калі прыйдзеце ў горад, застанеце яго, пакуль ён яшчэ не пайшоў на тую вышыню, на абед; бо народ не пачне есьці, пакуль ён ня прыйдзе; бо ён дабраславіць ахвяру, і пасьля таго пачнуць есьці кліканыя; дык вось, ідзеце, цяпер яшчэ застанеце яго. | |
I Sa | Bela | 9:14 | І пайшлі яны ў горад. Калі ж увайшлі ў сярэдзіну горада, дык вось і Самуіл выходзіць насустрач ім, каб ісьці на вышыню. | |
I Sa | Bela | 9:16 | заўтра гэтым часам Я прышлю да цябе чалавека зь зямлі Веньямінавай, і ты памаж яго ў кіраўніка народу Майму Ізраілю, і ён уратуе народ Мой ад рукі Філістымлянаў; бо Я ўважыў народу Майму, бо енк ягоны дайшоў да Мяне. | |
I Sa | Bela | 9:17 | Калі Самуіл убачыў Саўла, дык Гасподзь сказаў яму: вось чалавек, пра Якога Я казаў табе; ён будзе кіраваць народам Маім. | |
I Sa | Bela | 9:19 | І адказваў Самуіл Саўлу і сказаў: я празарлівец, ідзі паперадзе мяне на вышыню; і вы будзеце абедаць са мною сёньня, і адпушчу цябе раніцай, і ўсё, што ў цябе на сэрцы, скажу табе; | |
I Sa | Bela | 9:20 | а пра асьліц, якія ў цябе прапалі ўжо тры дні, ня турбуйся, яны знайшліся. І каму ўсё прывабнае ў Ізраіле? Ці ж не табе і ўсяму дому бацькі твайго? | |
I Sa | Bela | 9:21 | І адказваў Саўл і сказаў: ці ж ня сын я Веньяміна, аднаго з малодшых пакаленьняў Ізраілевых? і племя маё ці ж ня меншае сярод плямёнаў Веньямінавых? Навошта ж ты кажаш мне гэта? | |
I Sa | Bela | 9:22 | І ўзяў Самуіл Саўла і слугу ягонага, і ўвёў іх у пакой, і даў ім першае месца сярод запрошаных, якіх было каля трыццаці чалавек. | |
I Sa | Bela | 9:23 | І сказаў Самуіл кухару: падай тую частку, якую я даў табе і пра якую я сказаў табе: адкладзі яе ў сябе. | |
I Sa | Bela | 9:24 | І ўзяў кухар плячук і што было пры ім і паклаў перад Саўлам. І сказаў Самуіл : вось гэта пакінута, пакладзі перад сабою і еж, бо на гэты час ашчаджана гэта табе, калі я склікаў народ. І абедаў Саўл з Самуілам у той дзень. | |
I Sa | Bela | 9:26 | Раніцай усталі яны так: калі ўзышла зара, Самуіл паклікаў Саўла на даху і сказаў: устань, я правяду цябе. І ўстаў Саўл, і выйшлі абодва яны з дому, ён і Самуіл. | |
Chapter 10
I Sa | Bela | 10:1 | І ўзяў Самуіл посуд з алеем і выліў на галаву ягоную, і пацалаваў яго і сказаў: вось, Гасподзь памазвае цябе ў кіраўніка спадчыны Сваёй: | |
I Sa | Bela | 10:2 | калі ты цяпер пойдзеш ад мяне, дык сустрэнеш двух чалавек паблізу магілы Рахілі, на межах Веньямінавых, у Цэлцаху, і яны скажуць табе: знайшліся асьліцы, якіх ты хадзіў шукаць, і вось бацька твой, забыўшы пра асьліц, непакоіцца за вас, кажучы: што з сынам маім? | |
I Sa | Bela | 10:3 | і пойдзеш адтуль далей і прыйдзеш да дубровы Фаворскай, і сустрэнуць цябе там тры чалавекі, што ісьцімуць да Бога ў Вэтыль: адзін нясе тры казьляняткі, другі нясе тры хлябы, а трэці нясе мех зь віном; | |
I Sa | Bela | 10:5 | Пасьля таго ты прыйдзеш на пагорак Божы, дзе ахоўны атрад Філістымскі; і калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш гурт прарокаў, што сыходзіцьмуць з вышыні, і перад імі псалтыр і тымпан, і жалейка і гусьлі, і яны прарочаць; | |
I Sa | Bela | 10:6 | і сыйдзе на цябе Дух Гасподні, і ты будзеш прарочыць зь імі і зробішся іншым чалавекам. | |
I Sa | Bela | 10:8 | І ты пайдзі раней за мяне ў Галгал, куды і я прыйду да цябе дзеля прынясеньня цэласпаленьня і мірных ахвяраў; сем дзён чакай, пакуль я ня прыйду да цябе, і тады пакажу табе, што табе рабіць. | |
I Sa | Bela | 10:9 | Як толькі Саўл павярнуўся, каб ісьці ад Самуіла, Бог даў яму іншае сэрца, і збыліся ўсе тыя азнакі ў той самы дзень. | |
I Sa | Bela | 10:10 | Калі прыйшлі яны да пагорка, вось сустракаецца ім гурт прарокаў, і сышоў на яго Дух Божы, і ён прарочыў сярод іх. | |
I Sa | Bela | 10:11 | Усе, хто ведаў яго ўчора і заўчора, убачыўшы, што ён з прарокамі прарочыць, казалі ў народзе адзін аднаму: што гэта сталася з сынам Кісавым? няўжо і Саўл у прароках? | |
I Sa | Bela | 10:12 | І адказваў адзін з тых, што былі там, і сказаў: а ў тых хто бацька. Таму ўвайшло ў прымаўку: няўжо і Саўл у прароках? | |
I Sa | Bela | 10:14 | І сказаў дзядзька Саўлаў яму і слузе ягонаму: куды вы хадзілі? Ён сказаў: шукаць асьліц, але, бачачы, што іх няма, зайшлі да Самуіла. | |
I Sa | Bela | 10:16 | І сказаў Саўл дзядзьку свайму: ён абвясьціў нам, што асьліцы знайшліся. А таго, што сказаў яму Самуіл пра царства, не адкрыў яму. | |
I Sa | Bela | 10:18 | і сказаў сынам Ізраілевым: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: Я вывеў Ізраіля зь Егіпта і выбавіў вас з рукі Егіпцянаў і ад рукі ўсіх царстваў, што прыгняталі вас. | |
I Sa | Bela | 10:19 | А вы цяпер адкінулі Бога вашага, Які ратуе вас ад усіх бедстваў вашых і смуткаў вашых, і сказалі Яму: цара пастаў над намі. Дык вось станьце перад Госпадам паводле плямёнаў вашых і паводле родаў вашых. | |
I Sa | Bela | 10:21 | І загадаў падыходзіць племю Веньямінаваму паводле родаў яго і ўказаны род Матрыеў; і прыводзяць род Матрыеў па мужчынах, і названы Саўл, сын Кісаў; і шукалі яго і не знаходзілі. | |
I Sa | Bela | 10:22 | І спыталіся яшчэ ў Госпада: ці прыйдзе ён яшчэ сюды? І сказаў Гасподзь: вось ён хаваецца ў абозе. | |
I Sa | Bela | 10:23 | І пабеглі і ўзялі яго адтуль, і ён стаў сярод народу і быў ад плячэй сваіх вышэйшы за ўвесь народ. | |
I Sa | Bela | 10:24 | І сказаў Самуіл усяму народу: ці бачыце, каго выбраў Гасподзь? падобнага да яго няма ва ўсім народзе. Тады ўвесь народ усклікнуў і сказаў: хай жыве цар! | |
I Sa | Bela | 10:25 | І выклаў Самуіл народу правы царства, і напісаў у кнігу, і паклаў перад Госпадам. І адпусьціў увесь народ, кожнага ў дом свой. | |
I Sa | Bela | 10:26 | Таксама і Саўл пайшоў у дом свой, у Гіву; і пайшлі зь ім адважныя, сэрца якіх крануўся Бог. | |
Chapter 11
I Sa | Bela | 11:1 | І прыйшоў Наас Аманіцянін і аблажыў Явіс Галаадскі. І сказалі ўсе жыхары Явіса Наасу: заключы з намі спрымірэнства, і мы будзем служыць табе. | |
I Sa | Bela | 11:2 | І сказаў ім Наас Аманіцянін: я ўступлю з вамі ў спрымірэнства, але дзеля таго, каб выкалаць кожнаму з вас правае вока і тым самым пакласьці няславу на ўсяго Ізраіля. | |
I Sa | Bela | 11:3 | І сказалі яму старэйшыны Явіса: дай нам тэрміну сем дзён, каб паслаць нам паслоў ва ўсе межы Ізраільскія, і калі ніхто не дапаможа нам, дык мы пойдзем да цябе. | |
I Sa | Bela | 11:4 | І прыйшлі паслы ў Гіву Саўлавую і пераказалі словы гэтыя ў вушы народу; і ўвесь народ падняў лямант і заплакаў. | |
I Sa | Bela | 11:5 | І вось, прыйшоў Саўл, ідучы за валамі, з поля і сказаў: што зрабілася з народам, што ён плача? І пераказалі яму словы жыхароў Явіса. | |
I Sa | Bela | 11:6 | І сышоў Дух Божы на Саўла, калі ён пачуў словы гэтыя, і моцна ўспалымніўся гнеў ягоны; | |
I Sa | Bela | 11:7 | І ўзяў ён пару валоў, і расьцяў іх на часткі, і паслаў ва ўсе межы Ізраільскія праз тых паслоў, абвяшчаючы, што так будзе зроблена з валамі таго, хто ня пойдзе сьледам за Саўлам і Самуілам. І напаў страх Гасподні на народ, і выступілі як адзін чалавек. | |
I Sa | Bela | 11:8 | Саўл агледзеў іх у Вэзэку, і знайшоў сыноў Ізраілевых трыста тысяч, і мужчын Юдавых трыццаць тысяч | |
I Sa | Bela | 11:9 | І сказалі прыйшлым паслам: так скажэце жыхарам Явіса Галаадскага: заўтра будзе вам дапамога, калі прыгрэе сонца. І прыйшлі паслы і абвясьцілі жыхарам Явіса, і яны зарадаваліся. | |
I Sa | Bela | 11:11 | На другі дзень Саўл падзяліў народ на тры атрады, і яны праніклі ўсярэдзіну табара ў час ранішняй варты і пабілі Аманіцянаў да дзённай сьпёкі; тыя, што засталіся, расьсеяліся, так што не засталося зь іх двух разам. | |
I Sa | Bela | 11:12 | Тады сказаў народ Самуілу: хто казаў: ці ж Саўлу цараваць над намі? дайце гэтых людзей, і мы аддамо іх сьмерці. | |
I Sa | Bela | 11:13 | Але Саўл сказаў: у гэты дзень нікога ня трэба аддаваць сьмерці, бо сёньня Гасподзь учыніў выратаваньне ў Ізраіле. | |
Chapter 12
I Sa | Bela | 12:1 | І сказаў Самуіл усяму Ізраілю: вось, я паслухаўся голасу вашага ва ўсім, што вы казалі мне, і паставіў над вамі цара, | |
I Sa | Bela | 12:2 | і вось, цар ходзіць перад вамі; а я састарыўся і пасівеў; і сыны мае з вамі; а я хадзіў перад вамі з маладосьці маёй і да сёньня; | |
I Sa | Bela | 12:3 | вось я; сьведчыце на мяне перад Госпадам і перад памазанцам Ягоным, у каго я ўзяў вала, у каго ўзяў асла, каго пакрыўдзіў і каго ўціснуў, у каго ўзяў дарунак і заплюшчыў у справе ягонай вочы мае,— і я вярну вам. | |
I Sa | Bela | 12:5 | І сказаў ён ім: сьведка на вас Гасподзь, і сьведка памазанец Ягоны ў гэты дзень, што вы не знайшлі нічога за мною. І сказалі: сьведка. | |
I Sa | Bela | 12:6 | Тады Самуіл сказаў народу: Гасподзь, Які паставіў Майсея і Аарона і Які вывеў бацькоў вашых зь зямлі Егіпецкай. | |
I Sa | Bela | 12:7 | А цяпер станьце і я буду судзіцца з вамі перад Госпадам за ўсе дабрачынствы, якія зрабіў Ён вам і бацькам вашым. | |
I Sa | Bela | 12:8 | Калі прыйшоў Якаў у Егіпет, і бацькі вашыя залямантавалі да Госпада, дык Гасподзь паслаў Майсея і Аарона, і яны вывелі бацькоў вашых зь Егіпта і пасялілі іх на месцы гэтым. | |
I Sa | Bela | 12:9 | Але яны забылі Госпада Бога свайго, і Ён аддаў іх у рукі Сісары, ваеначальніка Асорскага, і ў рукі Філістымлянаў і ў рукі цара Маавіцкага, якія ваявалі супроць іх. | |
I Sa | Bela | 12:10 | Але калі яны залямантавалі да Госпада і сказалі: "зграшылі мы, бо пакінулі Госпада і пачалі служыць Ваалам і Астартам, цяпер выбаві нас ад рукі ворагаў нашых і мы будзем служыць Табе", | |
I Sa | Bela | 12:11 | тады Гасподзь паслаў Ераваала і Варака, і Ефтая і Самуіла, і выбавіў вас ад рукі ворагаў вашых, што атачалі вас, і вы жылі ў бясьпецы. | |
I Sa | Bela | 12:12 | Але ўбачыўшы, што Наас, цар Аманіцкі, ідзе супроць вас, вы сказалі мне: "ня цар няхай валадарыць над намі", тым часам як Гасподзь Бог ваш — цар ваш. | |
I Sa | Bela | 12:13 | Дык вось, вось цар, якога вы абралі, якога вы патрабавалі: вось, Гасподзь паставіў над вамі цара. | |
I Sa | Bela | 12:14 | Калі будзеце баяцца Госпада і служыць Яму і слухаць голасу Ягонага, і ня будзеце супрацівіцца загадам Госпада, і будзеце і вы і цар ваш, які валадарыць над вамі, хадзіць сьледам Госпада Бога вашага; | |
I Sa | Bela | 12:15 | а калі ня будзеце слухаць голасу Госпада і пачняце супрацівіцца загадам Госпада, дык рука Госпада будзе супроць вас, як была супроць бацькоў вашых. | |
I Sa | Bela | 12:16 | Цяпер станьце і паглядзеце на дзею вялікую, якую Гасподзь учыніў перад вачыма вашымі: | |
I Sa | Bela | 12:17 | ці ж ня жніва пшаніцы сёньня? але я паклічу Госпада, і пашле Ён гром і дождж, і вы ўведаеце і ўбачыце, які вялікі грэх, які вы ўчынілі перад вачыма Госпада, просячы сабе цара. | |
I Sa | Bela | 12:18 | І паклікаў Самуіл Госпада, і Гасподзь паслаў гром і дождж у той дзень; і прыйшоў увесь народ у вялікі страх ад Госпада і Самуіла. | |
I Sa | Bela | 12:19 | І сказаў увесь народ Самуілу: памаліся за рабоў тваіх перад Госпадам Богам тваім, каб не памерці нам; бо да ўсіх грахоў нашых мы дадалі яшчэ грэх, калі прасілі сабе цара. | |
I Sa | Bela | 12:20 | І адказваў Самуіл народу: ня бойцеся, грэх гэты вамі зроблены, але вы не адступайце толькі ад Госпада і служэце Госпаду ўсім сэрцам вашым | |
I Sa | Bela | 12:21 | і не навяртайцеся на сьлед нікчэмных багоў , якія не прынясуць карысьці і ня выбавяць, бо яны — нішто. | |
I Sa | Bela | 12:22 | А Гасподзь не пакіне народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо Госпаду заўгодна было выбраць вас народам Сваім; | |
I Sa | Bela | 12:23 | і я таксама не дапушчу сабе грэху перад Госпадам, каб перастаць маліцца за вас, і буду настаўляць вас на шлях добры і просты; | |
I Sa | Bela | 12:24 | толькі бойцеся Госпада і служэце Яму ў ісьціне, ад усяго сэрца вашага, бо вы бачылі, якія вялікія дзеі Ён учыніў з вамі, | |
Chapter 13
I Sa | Bela | 13:1 | Год быў з пачатку цараваньня Саўла, і другі год цараваў ён над Ізраілем, як выбраў сабе Саўл тры тысячы зь Ізраільцянаў: | |
I Sa | Bela | 13:2 | дзве тысячы былі з Саўлам у Міхмасе і на гары Вэтыльскай, а тысяча была зь Ёнатанам у Гіве Веньямінавай; а астатні люд адпусьціў ён па дамах сваіх. | |
I Sa | Bela | 13:3 | І разьбіў Ёнатан ахоўны атрад Філістымскі, які быў у Гіве; і пачулі пра гэта Філістымляне, а Саўл пратрубіў у трубу па ўсёй краіне, абвяшчаючы: няхай пачуюць Габрэі! | |
I Sa | Bela | 13:4 | Калі ўвесь Ізраіль пачуў, што разьбіў Саўл ахоўны атрад Філістымскі і што Ізраіль зрабіўся ненавісны Філістымлянам, дык люд сабраўся да Саўла ў Галгал. | |
I Sa | Bela | 13:5 | І сабраліся Філістымляне на вайну супроць Ізраіля: трыццаць тысяч калясьніц і шэсьць тысяч коньніцы, і люду мноства, як пясок на беразе мора; і прыйшлі і разьмясьціліся табарам у Міхмасе, з усходняга боку Бэт-Авэна. | |
I Sa | Bela | 13:6 | Ізраільцяне, бачачы, што яны ў небясьпецы, бо народ быў уціснуты, хаваліся ў пячорах і ў цясьнінах і ў скалах, і ў вежах і ў равах; | |
I Sa | Bela | 13:7 | а некаторыя з Габрэяў пераправіліся за Ярдан у краіну Гадаву і Галаадскую; а Саўл быў яшчэ ў Галгале, і ўвесь люд, які быў зь ім, быў у страху. | |
I Sa | Bela | 13:8 | І чакаў ён сем дзён, да тэрміну, вызначанага Самуілам, а Самуіл ня прыходзіў у Галгал. І пачаў люд разьбягацца ад яго. | |
I Sa | Bela | 13:9 | І сказаў Саўл: прывядзеце да мяне, што вызначана ў ахвяру цэласпаленьня і ў ахвяры мірныя. І ўчыніў цэласпаленьне. | |
I Sa | Bela | 13:10 | Але ледзь толькі закончыў ён цэласпаленьне, вось, прыходзіць Самуіл. І выйшаў Саўл насустрач яму, каб вітаць яго. | |
I Sa | Bela | 13:11 | Але Самуіл сказаў: што ты зрабіў? Саўл адказаў: я бачыў, што люд разьбягаецца ад мяне, а ты ня прыходзіў у назначаны час, а Філістымляне сабраліся ў Міхмасе; | |
I Sa | Bela | 13:12 | тады падумаў я: "цяпер прыйдуць на мяне Філістымляне ў Галгал, а я яшчэ не заклікаў да Госпада", і таму рашыўся ўчыніць цэласпаленьне. | |
I Sa | Bela | 13:13 | І сказаў Самуіл Саўлу: кепска зрабіў ты, што ня выканаў загаду Госпада Бога твайго, што даўно быў табе, бо сёньня ўмацаваў бы Гасподзь цараваньне тваё над Ізраілем назаўсёды; | |
I Sa | Bela | 13:14 | але цяпер ня выстаяць царству твайму: Гасподзь знойдзе Сабе чалавека па сэрцы Сваім і загадае яму Гасподзь быць правадыром народу Свайго, бо ты ня выканаў таго, што было загадана табе Госпадам. | |
I Sa | Bela | 13:15 | І ўстаў Самуіл і пайшоў з Галгала ў Гіву Веньямінаву; а Саўл пералічыў людзей, якія былі зь ім, да шасьцісот чалавек. | |
I Sa | Bela | 13:16 | Саўл з сынам сваім Ёнатанам і людзьмі, якія былі пры іх, заселі ў Гіве Веньямінавай; а Філістымляне стаялі табарам у Міхмасе. | |
I Sa | Bela | 13:17 | І выйшлі з табара Філістымскага тры атрады для спусташэньня зямлі: адзін скіраваўся па дарозе да Офры, у акругу Саўлавую, | |
I Sa | Bela | 13:18 | другі атрад выправіўся па дарозе Вэтаронскай, а трэці скіраваўся па дарозе да мяжы даліны Цэваім, да пустыні. | |
I Sa | Bela | 13:19 | Кавалёў ня было ва ўсёй зямлі Ізраільскай, бо Філістымляне апасаліся, каб Габрэі не зрабілі меча альбо дзіды. | |
I Sa | Bela | 13:20 | І павінны былі хадзіць усе Ізраільцяне да Філістымлянаў мянціць свае сашнікі і свае рыдлёўкі, і свае сякеры і свае матыкі, | |
I Sa | Bela | 13:21 | калі зробіцца шчарбіна на лязе ў сашніках і ў рыдлёўках, і ў вілах і ў сякерах, альбо калі трэба ражон паправіць. | |
I Sa | Bela | 13:22 | Таму ў час вайны ня было ні меча, ні дзіды ва ўсяго народу, які быў з Саўлам і Ёнатанам, а толькі знайшліся яны ў Саўла і Ёнатана, сына ягонага. | |
Chapter 14
I Sa | Bela | 14:1 | Аднаго дня сказаў Ёнатан, сын Саўлаў, слузе збраяносцу свайму: ідзі, пяройдзем да атрада Філістымскага, што па той бок. А бацьку свайму не сказаў пра гэта . | |
I Sa | Bela | 14:2 | А Саўл быў у навакольлі Гівы, пад гранатавым дрэвам, што ў Мігроне; зь ім было каля шасьцісот чалавек народу | |
I Sa | Bela | 14:3 | і Ахія, сын Ахітува, брата Ёхавэда, сына Фінээса, сына Ілія, сьвятар Госпада ў Сіломе, які насіў эфод. А народ ня ведаў, што Ёнатан пайшоў. | |
I Sa | Bela | 14:4 | Паміж пераходамі, па якіх Ёнатан спрабаваў прабрацца да атрада Філістымскага, была вострая скала з аднаго боку і вострая скала з другога: адна называлася Бацэц, а другая Сэнэ; | |
I Sa | Bela | 14:6 | І сказаў Ёнатан слузе-збраяносцу свайму: ідзі, пяройдзем да атрада гэтых неабрэзаных; магчыма, Гасподзь дапаможа нам, бо Госпаду няцяжка выратаваць праз многіх, альбо нямногіх. | |
I Sa | Bela | 14:7 | І адказаў збраяносец: рабі ўсё, што на сэрцы ў цябе; ідзі, вось я з табою, куды табе заўгодна. | |
I Sa | Bela | 14:9 | калі яны так скажуць нам: "спынецеся, пакуль мы пойдзем да вас", дык мы спынімся на сваіх месцах і ня ўзыдзем да іх; | |
I Sa | Bela | 14:10 | а калі так скажуць: "падымецеся да нас", дык мы ўзыдзем, бо Гасподзь аддаў іх у рукі нашыя; і гэта будзе знакам нам. | |
I Sa | Bela | 14:11 | Калі абодва яны спыніліся на вачах у атрада Філістымскага, дык Філістымляне сказалі: вось, Габрэі выходзяць зь цясьнінаў, у якіх хаваліся яны. | |
I Sa | Bela | 14:12 | І закрычалі людзі, якія складалі атрад, да Ёнатана і збраяносца ягонага, кажучы: падымецеся да нас, і мы вам скажам нешта. Тады Ёнатан сказаў збраяносцу свайму: ідзі сьледам за мною, бо Гасподзь аддаў іх у рукі Ізраілю. | |
I Sa | Bela | 14:13 | І пачаў узыходзіць Ёнатан, чапляючыся рукамі і нагамі, і збраяносец ягоны за ім. І падалі Філістымляне перад Ёнатанам, а збраяносец дабіваў іх за ім. | |
I Sa | Bela | 14:14 | І загінула ў гэтым першым пабоішчы ад Ёнатана і збраяносца ягонага каля дваццаці чалавек, на палавіне поля, ураблянага параю валоў за дзень. | |
I Sa | Bela | 14:15 | І ўсчалася жудасьць у табары на полі і ва ўсім народзе: перадавыя атрады і спусташальнікі зямлі затрымцелі; здрыганулася ўся зямля, і быў жах вялікі ад Госпада. | |
I Sa | Bela | 14:16 | І ўбачылі вартавыя Саўла ў Гіве Веньямінавай, што натоўп расьсейваецца і бяжыць туды і сюды. | |
I Sa | Bela | 14:17 | І сказаў Саўл народу, які быў зь ім: перагледзьце і даведайцеся, хто з нашых выйшаў. І перагледзелі, і вось, няма Ёнатана і збраяносца ягонага. | |
I Sa | Bela | 14:18 | І сказаў Саўл Ахію: прынясі ківот Божы,— бо ківот Божы ў той час быў з сынамі Ізраільскімі. | |
I Sa | Bela | 14:19 | Саўл яшчэ гаварыў, калі замяшаньне ў табары Філістымскім усё больш і больш павялічвалася. Тады сказаў Саўл сьвятару: складзі рукі твае. | |
I Sa | Bela | 14:20 | І ўсклікнуў Саўл і ўвесь люд, які быў зь ім, і прыйшлі да месца бітвы, і вось, там меч кожнага павернуты быў супроць блізкага яонага; замяшаньне было вельмі вялікае. | |
I Sa | Bela | 14:21 | Тады і Габрэі, якія ўчора і заўчора былі ў Філістымлянаў і якія ўсюды хадзілі зь імі ў табары, прысталі да Ізраільцянаў, што былі з Саўлам і Ёнатанам; | |
I Sa | Bela | 14:22 | І ўсе Ізраільцяне, якія хаваліся на гары Яфрэмавай, пачуўшы, што Філістымляне пабеглі, таксама прысталі да сваіх у бітве. | |
I Sa | Bela | 14:24 | Людзі Ізраільскія былі стомленыя ў той дзень; а Саўл закляў народ, сказаўшы: пракляты, хто скаштуе хлеба да вечара, пакуль я не адпомшчу ворагам маім. І ніхто зь люду не скаштаваў ежы. | |
I Sa | Bela | 14:26 | І ўвайшоў люд у лес, кажучы: вось, цячэ мёд. Але ніхто не працягнуў рукі сваёй да вуснаў сваіх, бо люд баяўся заклёну. | |
I Sa | Bela | 14:27 | А Ёнатан ня чуў, калі бацька ягоны заклінаў люд, і працягнуўшы канец кія, які быў у руцэ ў яго, умачыў яго ў соты мядовыя і павярнуў рукою да вуснаў сваіх, і прасьвятлелі вочы ягоныя. | |
I Sa | Bela | 14:28 | І сказаў яму адзін зь людзей, кажучы: бацька твой закляў люд, сказаўшы: пракляты, хто сёньня скаштуе ежы; ад гэтага люд стаміўся. | |
I Sa | Bela | 14:29 | І сказаў Ёнатан: зьбянтэжыў бацька мой зямлю; глядзеце, у мяне прасьвятлелі вочы, калі я скаштаваў крыху гэтага мёду; | |
I Sa | Bela | 14:30 | калі б паеў сёньня люд са здабычы, якую знайшоў у ворагаў сваіх, дык ці ня большым быў бы разгром Філістымлянаў? | |
I Sa | Bela | 14:31 | І пабівалі Філістымлянаў у той дзень ад Міхмаса да Амалона, і народ вельмі стаміўся. | |
I Sa | Bela | 14:32 | І кінуўся люд на здабычу, і бралі авечак, валоў і цялят, і калолі на зямлі, і еў люд з крывёю. | |
I Sa | Bela | 14:33 | І паведамілі Саўлу, кажучы: вось, люд грэшыць перад Госпадам, есьць з крывёю. І сказаў Саўл: вы зграшылі; прывярнеце цяпер да мяне вялікі камень. | |
I Sa | Bela | 14:34 | Потым сказаў Саўл: прайдзеце паміж людзей і скажэце ім: хай кожны прыводзіць да мяне свайго вала і кожны сваю авечку, і калеце тут і ежце, і не грашэце перад Госпадам, ня ежце з крывёю. І прыводзілі ўсе зь люду, кожны сваёю рукою, вала свайго ўначы, і калолі там. | |
I Sa | Bela | 14:36 | І сказаў Саўл: пойдзем у пагоню за Філістымлянамі ўначы і абяром іх да сьвітаньня і не пакінем у іх ніводнага чалавека. І сказалі: рабі ўсё, што добра ў вачах тваіх. А сьвятар сказаў: прыступім тут да Бога. | |
I Sa | Bela | 14:37 | І спытаў Саўл у Бога: ці ісьці мне ў пагоню за Філістымлянамі? ці аддасі іх у рукі Ізраіля? Але Ён не адказваў яму ў той дзень. | |
I Sa | Bela | 14:38 | Тады сказаў Саўл: хай падыдуць сюды ўсе начальнікі народу і разьведаюць і даведаюцца, на кім грэх сёньня? | |
I Sa | Bela | 14:39 | бо — жывы Гасподзь, які выратаваў Ізраіля,— калі будзе і на Ёнатане, сыне маім, дык і ён памрэ мусова. І ніхто не адказваў яму з усяго народу. | |
I Sa | Bela | 14:40 | І сказаў Саўл усім Ізраільцянам: станьце вы па адзін бок, а я і сын мой Ёнатан станем па другі бок. І адказваў люд Саўлу: рабі, што добра ў вачах тваіх. | |
I Sa | Bela | 14:41 | І сказаў Саўл: Госпадзе, Божа Ізраілеў! дай знак. І выкрытыя былі Ёнатан і Саўл, а народ выйшаў невінаваты. | |
I Sa | Bela | 14:42 | Тады сказаў Саўл: кіньце жэрабя паміж мною і Ёнатанам, сынам маім, і ўпала жэрабя на Ёнатана. | |
I Sa | Bela | 14:43 | І сказаў Саўл Ёнатану: раскажы мне, што зрабіў ты? І расказаў Яму Ёнатан і сказаў: я паспытаў канцом кія, што ў руцэ ў мяне, крыху мёду; і вось, я павінен памерці. | |
I Sa | Bela | 14:44 | І сказаў Саўл: хай тое і тое зробіць мне Бог, і яшчэ болей зробіць; ты, Ёнатан, павінен сёньня памерці! | |
I Sa | Bela | 14:45 | Але люд сказаў Саўлу: ці Ёнатану памерці, які даў вялікае выратаваньне Ізраілю? Хай ня будзе гэтага! Жывы Гасподзь, і валасіна не ўпадзе з галавы ягонай на зямлю, бо з Богам ён дзеяў сёньня. І вызваліў люд Ёнатана, і не памёр ён. | |
I Sa | Bela | 14:47 | І ўцьвердзіў Саўл сваё цараваньне над Ізраілем, і ваяваў з усімі навакольнымі ворагамі сваімі, з Маавам і з Аманіцянамі, і з Эдомам і з царамі Совы і зь Філістымлянамі, і ўсюды, супроць каго ні выступаў, меў посьпех. | |
I Sa | Bela | 14:49 | Сыны ў Саўла былі: Ёнатан, Есуі і Мэлхісуа; а імёны дзьвюх дачок ягоных: імя старэйшай — Мэрова, а імя малодшай — Мэлхола. | |
I Sa | Bela | 14:50 | А імя жонкі Саўлавай — Ахінаам, дачка Ахімааца; а імя правадыра войска ягонага — Авэнір, сын Ніра, дзядзькі Саўлавага. | |
Chapter 15
I Sa | Bela | 15:1 | І сказаў Самуіл Саўлу: Гасподзь паслаў мяне памазаць цябе царом над народам Ягоным, над Ізраілем; цяпер паслухайся голасу Госпада. | |
I Sa | Bela | 15:2 | Так кажа Гасподзь Саваоф: успомніў Я пра тое, што зрабіў Амалік Ізраілю, як ён супрацьстаяў яму на шляху, калі ён ішоў зь Егіпта. | |
I Sa | Bela | 15:3 | цяпер ідзі і пабі Амаліка і вынішчы ўсё, што ў яго; і не давай літасьці яму, а аддай сьмерці ад мужа да жонкі, ад падлетка да немаўляці, ад вала да авечкі, ад вярблюда да асла. | |
I Sa | Bela | 15:4 | І сабраў Саўл люд і налічыў іх у Тэлаіме дзьвесьце тысяч Ізраільцянаў пешых і дзесяць тысяч з калена Юдавага. | |
I Sa | Bela | 15:6 | І сказаў Саўл Кіняянам: ідзеце, аддзялецеся, выйдзіце з асяродзьдзя Амаліка, каб я не загубіў вас зь ім, бо вы аказалі прыхільнасьць усім Ізраільцянам, калі яны ішлі зь Егіпта. І аддзяліліся Кіняяне з асяродзьдзя Амаліка. | |
I Sa | Bela | 15:9 | Але Саўл і народ пашкадавалі Агага і найлепшых авечак і валоў і ўкормленых ягнят, і ўсё добрае, і не хацелі зьнішчаць, а ўсе рэчы малаважныя і благія зьнішчылі. | |
I Sa | Bela | 15:11 | шкадую, што паставіў Я Саўла царом, бо ён адвярнуўся ад Мяне і слова Майго ня выканаў. І засмуціўся Саўл і клікаў Госпада цэлую ноч. | |
I Sa | Bela | 15:12 | І ўстаў Самуіл рана раніцай і пайшоў насустрач Саўлу. І паведамілі Самуілу, што Саўл хадзіў на Карміл і там паставіў сабе помнік, і сышоў у Галгал. | |
I Sa | Bela | 15:13 | Калі прыйшоў Самуіл да Саўла, дык Саўл сказаў яму: дабраславёны ты ў Госпада; я выканаў слова Госпада. | |
I Sa | Bela | 15:14 | І сказаў Самуіл: а што гэта за бляяньне авечак у вушах маіх і рыканьне валоў, якое я чую? | |
I Sa | Bela | 15:15 | І сказаў Саўл: прывялі іх ад Амаліка, бо людзі пашкадавалі найлепшых авечак і валоў на ахвяраваньне Госпаду Богу твайму; а астатняе мы зьнішчылі. | |
I Sa | Bela | 15:16 | І сказаў Самуіл Саўлу: пачакай, я скажу табе, што сказаў мне Гасподзь уначы. І сказаў яму Саўл: кажы. | |
I Sa | Bela | 15:17 | І сказаў Самуіл: ці не малы ты быў у вачах тваіх, калі стаўся галавою плямёнаў Ізраілевых, і Гасподзь памазаў цябе царом над Ізраілем? | |
I Sa | Bela | 15:18 | І паслаў цябе Гасподзь у дарогу, сказаўшы: ідзі і пракляні няверных Амалікіцянаў і ваюй супроць іх, пакуль ня зьнішчыш іх. | |
I Sa | Bela | 15:19 | Чаму ж ты не паслухаў голасу Госпада і кінуўся на здабычу і ўчыніў благое перад вачыма Госпада? | |
I Sa | Bela | 15:20 | І сказаў Саўл Самуілу: я паслухаўся голасу Госпада і пайшоў у дарогу, куды паслаў мяне Гасподзь, і прывёў Агага, цара Амалікіцкага, а Амаліка зьнішчыў; | |
I Sa | Bela | 15:21 | а людзі са здабычы, з авечак і валоў, узялі самае лепшае з праклятага, дзеля ахвяраваньня Госпаду Богу твайму ў Галгале. | |
I Sa | Bela | 15:22 | І адказаў Самуіл: няўжо цэласпаленьні і ахвяры гэтаксама прыемныя Госпаду, як паслушэнства голасу Госпада? паслушэнства лепшае за ахвяры і паслухмянасьць лепшая за тлушч авечы; | |
I Sa | Bela | 15:23 | бо непакорлівасць ёсьць грэх, як чараўніцтва, і супраціўства тое самае, што балвахвалства; за тое, што ты занядбаў слова Госпада, і Ён занядбаў цябе, каб ты ня быў царом. | |
I Sa | Bela | 15:24 | І сказаў Саўл Самуілу: зграшыў я, бо пераступіў загад Госпада і слова тваё; але я баяўся народу і паслухаўся голасу ягонага; | |
I Sa | Bela | 15:26 | І адказаў Самуіл Саўлу: не вярнуся я з табою, бо ты зьнікчэмніў слова Госпада, і Гасподзь зьнікчэмніў цябе, каб ты ня быў царом над Ізраілем. | |
I Sa | Bela | 15:27 | І павярнуўся Самуіл, каб сысьці. Але Саўл ухапіўся за край вопраткі ягонай і разадраў яе. | |
I Sa | Bela | 15:28 | Тады сказаў Самуіл: сёньня адабраў Гасподзь царства Ізраільскае ў цябе і аддаў яго блізкаму твайму, лепшаму за цябе; | |
I Sa | Bela | 15:29 | і ня скажа няпраўды і не пакаецца Заступнік Ізраілеў, бо не чалавек Ён, каб каяцца Яму. | |
I Sa | Bela | 15:30 | І сказаў Саўл : я зграшыў; але ўшануй мяне сёньня перад старэйшынамі народу майго і перад Ізраілем і вярніся са мною, і я пакланюся Госпаду Богу твайму. | |
I Sa | Bela | 15:32 | Потым сказаў Самуіл: прывядзеце да мяне Агага, цара Амалікіцкага. І падышоў да яго Агаг дрыготкі, і сказаў Агаг: канечне горыч сьмерці мінулася? | |
I Sa | Bela | 15:33 | Але Самуіл сказаў: як меч твой жанчын пазбаўляў дзяцей, так маці твая сярод жанчын хай пазбудзецца сына . І расьсек Самуіл Агага перад Госпадам у Галгале. | |
Chapter 16
I Sa | Bela | 16:1 | І сказаў Гасподзь Самуілу: дакуль ты будзеш смуткаваць па Саўле, якога Я адхіліў, каб ён ня быў царом над Ізраілем? напоўні рог твой алеем і ідзі; Я пашлю цябе да Ясэя Віфляемляніна, бо сярод сыноў ягоных Я нагледзеў Сабе цара. | |
I Sa | Bela | 16:2 | І сказаў Самуіл: як я пайду? Саўл дачуецца і заб'е мяне. Гасподзь сказаў: вазьмі ў руку тваю цяля са статка і скажы: я прыйшоў дзеля ахвяраваньня Госпаду; | |
I Sa | Bela | 16:3 | і запрасі Ясэя да ахвяры; Я пакажу табе, што табе рабіць, і ты памажаш Мне таго, пра каго Я скажу табе. | |
I Sa | Bela | 16:4 | І зрабіў Самуіл так, як сказаў яму Гасподзь. Калі прыйшоў ён у Віфляем, дык старэйшыны горада з трымценьнем выйшлі насустрач яму і сказалі: ці мірны прыход твой? | |
I Sa | Bela | 16:5 | І адказаў ён: мірны, дзеля ахвяраваньня Госпаду прыйшоў я; асьвяцецеся і ідзеце са мною да ахвярапрынашэньня. І асьвяціў Ясэя і сыноў ягоных і запрасіў іх да ахвяры. | |
I Sa | Bela | 16:6 | І калі яны прыйшлі, ён, убачыўшы Эліява, сказаў: правільна, гэты перад Госпадам памазанец Ягоны! | |
I Sa | Bela | 16:7 | Але Гасподзь сказаў Самуілу: не зважай на выгляд ягоны і на вышыню росту яго; Я адхіліў яго; Я гляджу ня так , як глядзіць чалавек; бо чалавек глядзіць на аблічча, а Гасподзь глядзіць на сэрца. | |
I Sa | Bela | 16:8 | І паклікаў Ясэй Амінадава і падвёў яго да Самуіла, і сказаў Самуіл: і гэтага ня выбраў Гасподзь. | |
I Sa | Bela | 16:10 | Так падводзіў Ясэй да Самуіла сямёх сыноў сваіх, але Самуіл сказаў Ясэю; нікога з гэтых ня выбраў Гасподзь. | |
I Sa | Bela | 16:11 | І сказаў Самуіл Ясэю: ці ўсе дзеці тут? І адказаў Ясэй: ёсьць яшчэ малодшы; ён пасьвіць авечкі. І сказаў Самуіл Ясэю: пашлі і вазьмі яго, бо мы ня сядзем абедаць, пакуль ня прыйдзе ён сюды. | |
I Sa | Bela | 16:12 | І паслаў Ясэй, і прывялі яго. І быў ён бялявы, з прыгожымі вачыма і прыемным тварам. І сказаў Гасподзь: устань, памаж яго, бо гэта ён. | |
I Sa | Bela | 16:13 | І ўзяў Самуіл рог з алеем і памазаў яго сярод братоў ягоных, і пакоіўся Дух Гасподні на Давідзе з таго дня і пасьля. А Самуіл устаў і адышоў у Раму. | |
I Sa | Bela | 16:16 | няхай гаспадар наш загадае слугам сваім, якія перад табою, пашукаць чалавека, умельскага ў гульні на арфе, і калі прыйдзе на цябе ліхі дух ад Бога, дык ён, іграючы рукою сваёю, будзе супакойваць цябе. | |
I Sa | Bela | 16:17 | І адказаў Саўл слугам сваім: знайдзеце мне чалавека, які добра грае, і прывядзеце яго да мяне. | |
I Sa | Bela | 16:18 | Тады адзін слуга ягоны сказаў: вось, я бачыў у Ясэя Віфляемляніна сына, які ўмее граць, чалавека адважнага і ваяўнічага, і разумнага ў словах і віднага сабою, і Гасподзь зь ім. | |
I Sa | Bela | 16:19 | І паслаў Саўл вестуноў да Ясэя і сказаў: пашлі да мяне Давіда, сына твайго, які каля статку. | |
I Sa | Bela | 16:20 | І ўзяў Ясэй асла з хлебам і мех зь віном і адно казьляня, і паслаў з Давідам, сынам сваім, да Саўла. | |
I Sa | Bela | 16:21 | І прыйшоў Давід да Саўла і служыў перад ім, і вельмі спадабаўся яму і зрабіўся ягоным збраяносцам. | |
I Sa | Bela | 16:22 | І паслаў Саўл сказаць Ясэю: няхай Давід служыць пры мне, бо ён здабыў упадабаньне ў вачах маіх. | |
Chapter 17
I Sa | Bela | 17:1 | Філістымляне сабралі войскі свае на вайну і сабраліся ў Сакхоце, што ў Юдэі, і разьмясьціліся табарам паміж Сакхотам і Азэкам у Эфэс-Даміме. | |
I Sa | Bela | 17:2 | А Саўл і Ізраільцяне сабраліся і разьмясьціліся табарам у даліне дуба і падрыхтаваліся да вайны супроць Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 17:3 | І сталі Філістымляне на гары з аднаго боку, і Ізраільцяне на гары з другога боку, а паміж імі была даліна. | |
I Sa | Bela | 17:4 | І выступіў з табара Філістымскага аднаборац, імем Галіяф, з Гэта; ростам ён — шэсьць локцяў зь пядзяю. | |
I Sa | Bela | 17:5 | Медны шалом на галаве ў яго; і апрануты ён быў у лускаватую браню, і вага брані ягонай — пяць тысяч сікляў медзі; | |
I Sa | Bela | 17:7 | і дзяржак дзіды ягонай, як навой у кроснах; а сама дзіда ягоная — шэсьцьсот сікляў жалеза, і перад ім ішоў збраяносец. | |
I Sa | Bela | 17:8 | І стаў ён і крычаў да палкоў Ізраільскіх, кажучы ім: навошта вы выйшлі ваяваць? ці ж не Філістымлянін я, а вы рабы Саўлавыя? выберце ў сябе чалавека, і няхай выйдзе да мяне; | |
I Sa | Bela | 17:9 | калі ён можа пабіцца са мною і заб'е мяне, дык мы будзем вашымі рабамі; а калі я адолею яго і заб'ю яго, дык вы будзеце нашымі рабамі і будзеце служыць нам. | |
I Sa | Bela | 17:10 | І сказаў Філістымлянін: сёньня я пасаромлю палкі Ізраільскія; дайце мне чалавека, і мы падужаемся ўдвух. | |
I Sa | Bela | 17:11 | І пачулі Саўл і ўсе Ізраільцяне гэтыя словы Філістымляніна, і вельмі перапалохаліся і жахнуліся. | |
I Sa | Bela | 17:12 | А Давід быў сын Эфрацяніна зь Віфляема Юдавага, на імя Ясэя, у якога было восем сыноў; гэты чалавек у дні Саўла дасягнуў старасьці і быў старэйшы сярод мужчын. | |
I Sa | Bela | 17:13 | Тры старэйшыя сыны Ясэевыя пайшлі з Саўлам на вайну; імёны трох сыноў ягоных, што пайшлі на вайну: старэйшы — Эліяў, другі за ім — Амінадаў, і трэці — Сама. | |
I Sa | Bela | 17:17 | І сказаў Ясэй Давіду, сыну свайму: вазьмі братам сваім эфу сушанага зерня і дзесяць гэтых хлябоў і занясі ў табар да сваіх братоў; | |
I Sa | Bela | 17:18 | а гэтыя дзесяць сыроў занясі тысячніку і даведайся пра здароўе братоў і даведайся пра патрэбы іхнія. | |
I Sa | Bela | 17:19 | Саўл і яны і ўсе Ізраільцяне былі ў даліне дуба і рыхтаваліся да бітвы зь Філістымлянамі. | |
I Sa | Bela | 17:20 | І ўстаў Давід рана раніцай, і даручыў авечак вартавому, і, узяўшы ношку, пайшоў, як загадаў яму Ясэй; і прыйшоў да табара, калі войска было выведзена ў строй і з крыкам рыхтавалася да бітвы. | |
I Sa | Bela | 17:22 | Давід пакінуў сваю ношку абознаму вартавому, і пабег у рады і, прыйшоўшы, спытаўся ў братоў сваіх пра здароўе. | |
I Sa | Bela | 17:23 | І вось, калі ён гутарыў зь імі, аднаборац зь імем Галіяф, Філістымлянін з Гэта, выступае з радоў Філістымскіх і кажа тыя словы, і Давід пачуў. | |
I Sa | Bela | 17:25 | І казалі Ізраільцяне: бачыце гэтага чалавека, што выступае? ён выступае, каб ганіць Ізраіля; калі б хто забіў яго, адарыў бы таго цар вялікім багацьцем, і дачку сваю выдаў бы за яго, і дом бацькі ягонага зрабіў бы свабодным у Ізраіле. | |
I Sa | Bela | 17:26 | І сказаў Давід людзям, якія стаялі зь ім: што зробяць таму, хто заб'е гэтага Філістымляніна і здыме ганьбу зь Ізраіля? бо хто гэты неабрэзаны Філістымлянін, што так ганіць войска Бога жывога? | |
I Sa | Bela | 17:27 | І сказаў яму народ тыя самыя словы, кажучы: вось, што зроблена будзе таму чалавеку, які заб"е яго. | |
I Sa | Bela | 17:28 | І пачуў Эліяў, старэйшы брат Давідаў, што гаварыў ён зь людзьмі, і раззлаваўся Эліяў на Давіда і сказаў: навошта ты сюды прыйшоў і на каго пакінуў нямногія авечкі тыя ў пустыні? я ведаю пыху тваю і благое сэрца тваё, ты прыйшоў падзівіцца на бойку. | |
I Sa | Bela | 17:30 | І адвярнуўся ад яго да другога і казаў тыя самыя словы, і адказаў яму народ па-ранейшаму. | |
I Sa | Bela | 17:32 | І сказаў Давід Саўлу: няхай ніхто ня падае духам празь яго; раб твой пойдзе і памерыцца з гэтым Філістымлянінам. | |
I Sa | Bela | 17:33 | І сказаў Саўл Давіду: ня можаш ты ісьці супроць гэтага Філістымляніна, каб дужацца зь ім, бо ты яшчэ хлопец, а ён воін з маладосьці сваёй. | |
I Sa | Bela | 17:34 | І сказаў Саўл Давіду: раб твой пасьвіў авечкі ў бацькі свайго, і калі, бывала, прыходзіў леў або мядзьведзь і задзіраў авечку ў статку, | |
I Sa | Bela | 17:35 | дык я гнаўся за ім і нападаў на яго і адбіраў з пашчы ягонай; а калі ён кідаўся на мяне, дык я браў яго за касмачы і біў яго і забіваў яго; | |
I Sa | Bela | 17:36 | і льва і мядзьведзя забіваў раб твой, і з гэтым Філістымлянінам неабрэзаным будзе тое самае, што зь імі, бо так ганіць войска Бога жывога. | |
I Sa | Bela | 17:37 | І сказаў Давід: Гасподзь, Які выбаўляў мяне ад ільва і мядзьведзя, выбавіць мяне і ад рукі гэтага Філістымляніна. І сказаў Саўл Давіду: ідзі, і хай будзе Гасподзь з табою. | |
I Sa | Bela | 17:38 | І апрануў Саўл Давіда ў сваю вопратку, і ўсклаў на галаву ягоную медны шалом, і надзеў на яго браню. | |
I Sa | Bela | 17:39 | І аперазаўся Давід мечам паверх вопраткі і пачаў хадзіць, бо ня прывык да такое зброі; потым сказаў Давід Саўлу: я не магу хадзіць у гэтым, я ня прывык. І зьняў Давід усё гэта зь сябе. | |
I Sa | Bela | 17:40 | І ўзяў кій свой у руку сваю, і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і паклаў іх у пастуховую торбу, якая была зь ім; і з торбаю і з прашчаю ў руцэ сваёй выступіў супроць Філістымляніна. | |
I Sa | Bela | 17:41 | Выступіў і Філістымлянін, ідучы і набліжаючыся да Давіда, і збраяносец ішоў паперадзе яго. | |
I Sa | Bela | 17:42 | І зірнуў Філістымлянін і, убачыўшы Давіда, з пагардаю паглядзеў на яго, бо ён быў малады, бялявы і прыгожы тварам. | |
I Sa | Bela | 17:43 | І сказаў Філістымлянін Давіду: што ты ідзеш на мяне зь кіем? хіба я сабака? І пракляў Філістымлянін Давіда сваімі багамі. | |
I Sa | Bela | 17:44 | І сказаў Філістымлянін Давіду: падыдзі да мяне, і я аддам цела тваё птушкам нябесным і зьвярам польным. | |
I Sa | Bela | 17:45 | А Давід адказваў Філістымляніну: ты ідзеш супроць мяне зь мечам і дзідай і шчытом, а Я іду супроць цябе ў імя Госпада Саваофа, Бога войска Ізраільскага, якое ты ганіў; | |
I Sa | Bela | 17:46 | сёньня аддасьць цябе Гасподзь у руку маю, і я заб'ю цябе, і здыму зь цябе галаву тваю, і аддам трупы войска Філістымскага птушкам нябесным і зьвярам польным, і ўведае ўся зямля, што ёсьць Бог у Езраіле; | |
I Sa | Bela | 17:47 | і ўведае ўвесь гэты гурт, што ня мечам і дзідаю ратуе Гасподзь, бо гэта вайна Госпада, і Ён аддасьць вас у рукі нашыя. | |
I Sa | Bela | 17:48 | Калі Філістымлянін падняўся і пачаў падыходзіць і зьбліжацца дзеля сустрэчы з Давідам, Давід пасьпешліва пабег да строю насустрач Філістымляніну. | |
I Sa | Bela | 17:49 | І апусьціў Давід руку сваю ў торбу і дастаў адтуль камень, і шпурнуў з прашчы і пацэліў Філістымляніну ў лоб, так што камень упіўся ў лоб ягоны, і ён упаў тварам на зямлю. | |
I Sa | Bela | 17:50 | Так адолеў Давід Філістымляніна прашчаю і каменем, і падужаў Філістымляніна і забіў яго; а меча ня было ў руках у Давіда. | |
I Sa | Bela | 17:51 | Тады Давід падбег і, наступіўшы на Філістымляніна, узяў меч ягоны і дастаў яго з похваў, ударыў яго і адсек ім галаву ягоную; Філістымляне, убачыўшы, што асілак іхні памёр, пабеглі. | |
I Sa | Bela | 17:52 | І падняліся мужчыны Ізраільскія і Юдэйскія, і закрычалі і гналі Філістымлян да ўваходу ў даліну і да брамы Акарона. І падалі бітыя Філістымляне па дарозе Шаарымскай, да Гэта і да Акарона. | |
I Sa | Bela | 17:54 | І ўзяў Давід галаву Філістымляніна і занёс яе ў Ерусалім, а зброю ягоную паклаў у палатцы сваёй. | |
I Sa | Bela | 17:55 | Калі Саўл убачыў Давіда, які выходзіў супроць Філістымляніна, дык сказаў Авэніру, начальніку войска: Авэнір, чый сын гэты хлопец? Авэнір адказаў: хай жыве душа твая, цару; я ня ведаю. | |
I Sa | Bela | 17:57 | А калі Давід вяртаўся пасьля пагібелі Філістымляніна, дык Авэнір узяў яго і прывёў да Саўла, і галава Філістымляніна была ў руцэ ў яго. | |
Chapter 18
I Sa | Bela | 18:1 | Калі закончыў Давід гутарку з Саўлам, душа Ёнатана прыляпілася да душы ягонай, і палюбіў яго Ёнатан, як сваю душу. | |
I Sa | Bela | 18:4 | І зьняў Ёнатан вопратку сваю, якая была на ім, і аддаў яе Давіду, таксама і астатнюю вопратку сваю, і меч свой, і лук свой, і свой пояс. | |
I Sa | Bela | 18:5 | І Давід дзеяў разумна ўсюды, куды ні пасылаў яго Саўл, і зрабіў яго Саўл начальнікам над ваеннымі людзьмі; і гэта спадабалася ўсяму народу і слугам Саўлавым. | |
I Sa | Bela | 18:6 | Калі яны ішлі, пры вяртаньні Давіда зь перамогі над Філістымлянінам, дык жанчыны з усіх гарадоў Ізраільскіх выходзілі насустрач Саўлу цару са сьпевамі і танцамі, з урачыстымі тымпанамі і зь кімваламі. | |
I Sa | Bela | 18:8 | І Саўл моцна засмуціўся, і непрыемнае яму было гэтае слова, і ён сказаў: Давіду далі дзясяткі тысяч, а мне тысячы; яму нехапае толькі царства. | |
I Sa | Bela | 18:10 | І было на другі дзень: напаў ліхі дух ад Бога на Саўла, і ён шалеў у доме сваім, а Давід граў рукою сваёю на струнах, як і ў іншыя дні; у руцэ ў Саўла была дзіда. | |
I Sa | Bela | 18:11 | І кінуў Саўл дзіду, падумаўшы: прыб'ю Давіда да сьцяны; але Давід два разы ўхіліўся ад яго. | |
I Sa | Bela | 18:13 | І выдаліў яго Саўл ад сябе і паставіў яго ў сябе тысячнікам, і ён уваходзіў і выходзіў перад народам. | |
I Sa | Bela | 18:17 | І сказаў Саўл Давіду: вось старэйшая дачка мая, Мэрова: я дам яе табе за жонку, толькі будзь у мяне адважны і вядзі войны Гасподнія. Бо Саўл думаў: няхай не мая рука будзе на ім, а рука Філістымлянаў будзе на ім. | |
I Sa | Bela | 18:18 | Але Давід сказаў Саўлу: хто я і што жыццё маё і род бацькі майго ў Ізраіле, каб мне быць зяцем царовым? | |
I Sa | Bela | 18:19 | А калі настаў час аддаць Мэрову, дачку Саўлаву, Давіду, дык яна выдадзена была замуж за Адрыэла з Мэхолы. | |
I Sa | Bela | 18:20 | Але Давіда пакахала другая дачка Саўлава, Мэлхола; і калі паведаміліпра гэта Саўлу, дык гэта было прыемна яму. | |
I Sa | Bela | 18:21 | Саўл думаў: аддам яе за яго, і яна будзе яму сеткаю, і рука Філістымлянаў будзе на ім. І сказаў Саўл Давіду: праз другую ты параднішся са мною. | |
I Sa | Bela | 18:22 | І загадаў Саўл слугам сваім: скажэце Давіду тайна: вось, цар дабраволіць табе, і ўсе слугі ягоныя любяць цябе; дык вось, будзь зяцем царовым. | |
I Sa | Bela | 18:23 | І перадалі слугі Саўлавыя ў вушы Давіду ўсе словы гэтыя. І сказаў Давід: хіба лёгка здаецца вам быць зяцем цара? я — чалавек бедны і нязначны. | |
I Sa | Bela | 18:25 | І сказаў Саўл: так скажэце Давіду, цар ня хоча вена, апрача ста краеабразаньняў Філістымскіх, у помсту ворагам царовым. Бо Саўл меў на думцы загубіць Давіда рукамі Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 18:26 | І пераказалі слугі ягоныя Давіду гэтыя словы, і спадабалася Давіду стацца зяцем царовым. | |
I Sa | Bela | 18:27 | Яшчэ не прайшлі вызначаныя дні, як Давід устаў і пайшоў сам і людзі ягоныя зь ім, і забіў дзьвесьце чалавек Філістымлянаў, і прынёс Давід краеабразаньні іхнія, і падаў іх у поўным ліку цару, каб зрабіцца зяцем царовым. І выдаў Саўл за яго Мэлхолу, дачку сваю, замуж. | |
I Sa | Bela | 18:28 | І ўбачыў Саўл і пазнаў, што Гасподзь з Давідам, і што Мэлхола, дачка Саўлава, любіла Давіда . | |
Chapter 19
I Sa | Bela | 19:1 | І казаў Саўл Ёнатану, сыну свайму, і ўсім слугам сваім, каб забіць Давіда. Але Ёнатан, сын Саўлаў, вельмі любіў Давіда. | |
I Sa | Bela | 19:2 | І паведаміў Ёнатан Давіду, кажучы: бацька мой Саўл спрабуе забіць цябе; дык вось, асьцерагайся заўтра; схавайся і будзь у патайным месцы; | |
I Sa | Bela | 19:3 | а я выйду і стану каля бацькі майго на полі, дзе ты будзеш, і пагавару пра цябе з бацькам маім, і што ўбачу, раскажу табе. | |
I Sa | Bela | 19:4 | І сказаў Ёнатан добрае пра Давіда Саўлу, бацьку свайму, і сказаў яму: хай ня грэшыць цар супроць раба свайго Давіда, бо ён нічым не зграшыў супроць цябе, і дзеі ягоныя вельмі карысныя табе; | |
I Sa | Bela | 19:5 | ён унебясьпечваў душу сваю, каб пабіць Філістымляніна; і Гасподзь учыніў вялікае выратаваньне ўсяму Ізраілю; ты бачыў гэта і радаваўся; навошта ж ты хочаш зграшыць супроць невінаватай крыві і забіць Давіда бяз прычыны? | |
I Sa | Bela | 19:7 | І паклікаў Ёнатан Давіда, і пераказаў яму Ёнатан усе словы гэтыя, і прывёў Ёнатан Давіда да Саўла, і ён быў пры ім, як учора і заўчора. | |
I Sa | Bela | 19:8 | Зноў пачалася вайна, і выйшаў Давід, і ваяваў зь Філістымлянамі, і ўчыніў ім вялікае пабоішча, і яны пабеглі ад яго. | |
I Sa | Bela | 19:9 | І ліхі дух ад Бога напаў на Саўла, і ён сядзеў у доме сваім, і дзіда была ў руцэ ў яго, а Давід іграў рукою сваёю на струнах. | |
I Sa | Bela | 19:10 | І хацеў Саўл прыбіць Давіда дзідаю да сьцяны, але Давід адскочыў ад Саўла, і дзіда ўпілася ў сьцяну; а Давід уцёк і ўратаваўся тае начы. | |
I Sa | Bela | 19:11 | І паслаў Саўл слуг у дом да Давіда, каб падпільнаваць яго і забіць да раніцы. І сказала Давіду Мэлхола, жонка ягоная: калі ты ня выратуеш душы тваёй у гэтую ноч, дык заўтра будзеш забіты. | |
I Sa | Bela | 19:13 | А Мэлхола ўзяла статую і паклала яе на ложак, а ў галавах у яе паклала казіную скуру, і накрыла вопраткай. | |
I Sa | Bela | 19:15 | І паслаў Саўл слуг, каб агледзець Давіда, кажучы: прынясеце яго да мяне на пасьцелі, каб забіць яго. | |
I Sa | Bela | 19:17 | Тады Саўл сказаў Мэлхоле: дзеля чаго ты так ашукала мяне і адпусьціла ворага майго, каб ён уцёк? І сказала Мэлхола Саўлу: ён сказаў мне: адпусьці мяне, інакш я заб'ю цябе. | |
I Sa | Bela | 19:18 | І ўцёк Давід і ўратаваўся, і прыйшоў да Самуіла ў Раму і расказаў яму ўсё, што зрабіў зь імі Саўл. І пайшоў ён з Самуілам, і спыніліся яны ў Наваце. | |
I Sa | Bela | 19:20 | І паслаў Саўл слуг узяць Давіда, і калі ўбачылі яны гурт прарокаў, што прарочылі, і Самуіла, які начальнічаў над імі, дык Дух Божы сышоў на слуг Саўла, і яны пачалі прарочыць. | |
I Sa | Bela | 19:21 | Данесьлі пра гэта Саўлу, і ён паслаў іншых слуг, але і гэтыя пачалі прарочыць. Потым паслаў Саўл трох слуг, і гэтыя пачалі прарочыць. | |
I Sa | Bela | 19:22 | Саўл Сам пайшоў у Раму, і дайшоў да вялікай крыніцы, што ў Сэфе, і спытаўся, кажучы: дзе Самуіл і Давід? І сказалі: вось, у Наваце, у Раме. | |
I Sa | Bela | 19:23 | І пайшоў ён туды ў Нават у Раме, і на яго сышоў Дух Божы, і ён ішоў і прарочыў, пакуль ня прыйшоў у Нават у Раме. | |
Chapter 20
I Sa | Bela | 20:1 | Давід уцёк з Навата ў Раме і прыйшоў і сказаў Ёнатану: што зрабіў я, у чым напраўда мая, чым зграшыў я перад бацькам тваім, што ён шукае душы маёй? | |
I Sa | Bela | 20:2 | І сказаў яму Ёнатан : не, ты не памрэш; вось, бацька мой ня робіць ні большае, ні меншае дзеі, не адкрыўшы вушам маім; навошта ж бо бацьку майму хаваць ад мяне гэтую дзею? гэтага ня будзе. | |
I Sa | Bela | 20:3 | Давід прысягаў і казаў: бацька твой добра ведае, што я здабыў упадабаньне ў вачах тваіх, і таму гаворыць сам у Сабе:"хай ня ведае пра тое Ёнатан, каб не засмуціўся, але жывы Гасподзь і жывая душа твая! адзін толькі крок паміж мною і сьмерцю, | |
I Sa | Bela | 20:5 | І сказаў Давід Ёнатану: вось заўтра малады месяц, і я павінен сядзець з царом за сталом; але адпусьці мяне, і я схаваюся ў полі да вечара пасьлязаўтрага. | |
I Sa | Bela | 20:6 | Калі бацька твой спытаецца пра мяне, ты скажы: Давід адпрасіўся ў мяне схадзіць у свой горад Віфляем, бо там гадавое ахвярапрынашэньне ўсяго роду ягонага. | |
I Sa | Bela | 20:7 | Калі на гэта ён скажа: "добра", дык мір рабу твайму; а калі ён угневаецца, дык ведай, што ліхое намысьліў ён. | |
I Sa | Bela | 20:8 | А ты зрабі міласьць рабу твайму,— бо ты прыняў раба твайго ў запавет Гасподні з табою,— і калі ёсьць якая віна на мне, дык забі ты мяне; навошта табе весьці мяне да бацькі твайго? | |
I Sa | Bela | 20:9 | І сказаў Ёнатан: ніяк не будзе гэтага з табою; бо, калі я даведаюся напэўна, што ў бацькі майго намысьлена ліхое ўчыніць над табою, дык няўжо не паведамлю табе пра гэта? | |
I Sa | Bela | 20:12 | І сказаў Ёнатан Давіду: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў! я заўтра каля гэтага часу, альбо пасьлязаўтра, выпытаю ў бацькі майго; і калі ён добрым прыхільны да Давіда, і я тады не пашлю да цябе і не адкрыю перад вушамі тваімі, | |
I Sa | Bela | 20:13 | няхай тое і тое зробіць Гасподзь зь Ёнатанам і яшчэ болей зробіць. Калі ж бацька мой намышляе зрабіць табе ліхое, і гэта адкрыю ў вушы твае, і адпушчу цябе, і тады ідзі зь мірам: і хай будзе Гасподзь з табою, як бы з бацькам маім! | |
I Sa | Bela | 20:15 | А калі я памру, дык не адбяры міласьці тваёй ад дома майго вавек, нават і тады, калі Гасподзь зьнішчыць з улоньня зямлі ўсіх ворагаў Давідавых. | |
I Sa | Bela | 20:16 | Так заключыў Ёнатан запавет з домам Давіда і сказаў : хай спагоніць Гасподзь з ворагаў Давідавых! | |
I Sa | Bela | 20:18 | І сказаў яму Ёнатан: заўтра малады месяц, і пра цябе спытаюць, бо месца тваё будзе не занятае; | |
I Sa | Bela | 20:19 | таму на трэці дзень ты спусьціся і пасьпяшайся на тое месца, дзе ты хаваўся раней, і сядзь каля каменя Азэль: | |
I Sa | Bela | 20:21 | потым пашлю хлопчыка, кажучы : "ідзі, знайдзі стрэлы"; і калі я скажу хлопчыку: "вось, стрэлы за табою, вазьмі іх", дык прыйдзі да мяне, бо мір табе, і, жывы Гасподзь, нічога табе ня будзе ; | |
I Sa | Bela | 20:22 | а калі так скажу хлопчыку: "вось, стрэлы перад табою", дык ты сыдзі, бо адпускае цябе Гасподзь; | |
I Sa | Bela | 20:25 | Цар сеў на сваім месцы, паводле звычаю, на сядзеньні каля сьцяны, і Ёнатан устаў, і Авэнір сеў каля Саўла; а месца Давідава засталося незанятае. | |
I Sa | Bela | 20:26 | І не сказаў Саўл у той дзень нічога, бо падумаў, што гэта выпадковасьць, што Давід нячысты, не ачысьціўся. | |
I Sa | Bela | 20:27 | Настаў і другі дзень маладзіка, а месца Давідава заставалася незанятае. Тады сказаў Саўл сыну свайму Ёнатану: чаму сын Ясэеў не прыйшоў на абед ні ўчора, ні сёньня? | |
I Sa | Bela | 20:29 | ён казаў: "адпусьці мяне, бо ў нас у горадзе родавае ахвярапрынашэньне, і мой брат запрасіў мяне; дык вось, калі я знайшоў дабраславеньне ў вачах тваіх, схаджу я і пабачуся са сваімі братамі"; таму ён і ня прыйшоў на абед да цара. | |
I Sa | Bela | 20:30 | Тады моцна ўгневаўся Саўл на Ёнатана і сказаў яму: сыне нягодны і непакорлівы! хіба я ня ведаю, што ты сябраваўся з сынам Ясэевым на сорам сабе і на сорам маці тваёй! | |
I Sa | Bela | 20:31 | бо ўсе дні, пакуль сын Ясэеў будзе жыць на зямлі, ня ўстоіш ні ты, ні царства тваё; цяпер жа пашлі і прывядзі яго да мяне, бо ён асуджаны на сьмерць. | |
I Sa | Bela | 20:32 | І адказаў Ёнатан Саўлу, бацьку свайму, і сказаў яму: за што забіваеш яго? што ён зрабіў? | |
I Sa | Bela | 20:33 | Тады Саўл кінуў дзіду ў яго, каб забіць яго. І Ёнатан зразумеў, што бацька ягоны рашыўся забіць Давіда. | |
I Sa | Bela | 20:34 | І ўстаў Ёнатан з-за стала ў вялікім гневе і не абедаў у другі дзень маладзіка, бо смуткаваў па Давідзе і таму што пакрыўдзіў яго бацька ягоны. | |
I Sa | Bela | 20:35 | На другі дзень раніцай выйшаў Ёнатан у поле, у час, назначаны Давіду, і малы хлопчык зь ім. | |
I Sa | Bela | 20:36 | І сказаў ён хлопчыку: бяжы, шукай стрэлы якія я пускаю. Хлопчык пабег, а ён пускаў стрэлы так, што яны ляцелі далей хлопчыка . | |
I Sa | Bela | 20:37 | І пабег хлопчык туды, куды Ёнатан пускаў стрэлы, і закрычаў Ёнатан усьлед хлопчыку і сказаў: глядзі, страла перад табою. | |
I Sa | Bela | 20:38 | І зноў крычаў Ёнатан усьлед хлопчыку: хутчэй бяжы, не спыняйся. І сабраў хлопчык Ёнатанаў стрэлы і прыйшоў да свайго гаспадара. | |
I Sa | Bela | 20:40 | І аддаў Ёнатан зброю сваю хлопчыку, які быў пры ім, і сказаў яму: ідзі, занясі ў горад. | |
I Sa | Bela | 20:41 | Хлопчык пайшоў, а Давід падняўся з паўднёвага боку і ўпаў тварам сваім на зямлю і тройчы пакланіўся; і цалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, але Давід плакаў болей. | |
I Sa | Bela | 20:42 | І сказаў Ёнатан Давіду: ідзі зь мірам; а ў чым прысягалі мы абодва імем Госпада, кажучы: "Гасподзь хай будзе паміж мною і табою і паміж семем маім і семем тваім", тое хай будзе вавекі. | |
Chapter 21
I Sa | Bela | 21:1 | І прыйшоў Давід у Номву да Ахімэлэха сьвятара, і сумеўся Ахімэлэх пры сустрэчы з Давідам і сказаў яму: чаму ты адзін, і нікога няма з табою? | |
I Sa | Bela | 21:2 | І сказаў Давід Ахімэлэху сьвятару: цар даручыў мне дзею і сказаў мне: "хай ніхто ня ведае, па што я паслаў цябе і што даручыў табе"; таму людзей я пакінуў на пэўным месцы; | |
I Sa | Bela | 21:4 | І адказаў сьвятар Давіду, кажучы: няма ў мяне пад рукою простага хлеба, а ёсьць хлеб асьвечаны; калі толькі людзі твае ўстрымаліся ад жанчын. | |
I Sa | Bela | 21:5 | І адказаў Давід сьвятару і сказаў яму: жанчын з намі ня было ні ўчора, ні заўчора, з часу, як я выйшаў, а посуд хлопчыкаў чысты, а калі дарога нячыстая, дык хлеб застанецца чысты ў посудзе. | |
I Sa | Bela | 21:6 | І даў яму сьвятар асьвечанага хлеба; бо ня было ў яго хлеба, акрамя хлябоў выстаўленьня, якія ўзятыя былі ад аблічча Госпада, каб, калі зьнятыя будуць, пакласьці цёплыя хлябы. | |
I Sa | Bela | 21:7 | Там быў таго дня перад Госпадам адзін слуга Саўлаў, імем Доік, Ідумэянін, начальнік пастухоў Саўлавых. | |
I Sa | Bela | 21:8 | І сказаў Давід Ахімэлэху: ці няма тут у цябе пад рукою дзіды ці меча? бо я ня ўзяў з сабою ні меча, ні іншай зброі, бо даручэньне царовае было сьпешнае. | |
I Sa | Bela | 21:9 | І сказаў сьвятар: вось меч Галіяфа Філістымляніна, якога ты забіў у даліне дуба, загорнуты ў вопратку, за эфодам; калі хочаш, вазьмі яго; іншага акрамя гэтага тут няма. І сказаў Давід: няма да яго падобнага, дай мне яго. | |
I Sa | Bela | 21:11 | І сазалі Анхусу слугі ягоныя: ці ня гэта Давід, цар той краіны? ці не яму сьпявалі ў карагодах і казалі: Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысяч? | |
I Sa | Bela | 21:13 | І зьмяніў твар свой перад імі, і прыкінуўся вар'ятам у іхніх вачах, і крэсьліў на дзьвярах, і пускаў сьліну па барадзе сваёй. | |
I Sa | Bela | 21:14 | І сказаў Анхус рабам сваім: бачыце, ён чалавек вар'ят; навошта вы прывялі яго да мяне? | |
Chapter 22
I Sa | Bela | 22:1 | І выйшаў Давід адтуль і ўцёк у пячору Адаламскую, і пачулі браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага і прыйшлі да яго туды. | |
I Sa | Bela | 22:2 | і сабраліся да яго ўсе прыгнечаныя і ўсе пазычэнцы і ўсе засмучаныя душою, і стаўся ён начальнікам над імі: і было зь ім каля чатырохсот чалавек. | |
I Sa | Bela | 22:3 | Адтуль пайшоў Давід у Масіфу Маавіцкую і сказаў цару Маавіцкаму: няхай бацька мой і маці мая пабудуць у вас, пакуль я не даведаюся, што зробіць са мною Бог. | |
I Sa | Bela | 22:4 | І прывёў іх да цара Маавіцкага, і жылі яны ў яго ўвесь час, пакуль Давід быў у тым сховішчы. | |
I Sa | Bela | 22:5 | Але прарок Гад сказаў Давіду: не заставайся ў гэтым сховішчы, а выпраўляйся, ідзі ў зямлю Юдаву. І пайшоў Давід і прыйшоў у лес Хэрэт. | |
I Sa | Bela | 22:6 | І дачуўся Саўл, што Давід аб'явіўся і людзі, якія былі зь ім. Саўл сядзеў тады ў Гіве пад дубам на гары, зь дзідай у руцэ, і ўсе слугі ягоныя абступалі яго. | |
I Sa | Bela | 22:7 | І сказаў Саўл слугам сваім, што абступалі яго: паслухайце, сыны Веньямінавыя! няўжо ўсім вам дасьць сын Ясэя палі і вінаграднікі і ўсіх вас паставіць тысячнікамі і сотнікамі, | |
I Sa | Bela | 22:8 | што вы ўсе згаварыліся супроць мяне, і ніхто не адкрыў мне, калі сын мой уступіў у сяброўства з сынам Ясэя, і ніхто з вас не пашкадаваў мяне і не адкрыў мне, што сын мой узбудзіў супроць мяне раба майго каваць мне путы, як гэта сёньня відаць? | |
I Sa | Bela | 22:9 | І адказваў Доік Ідумэянін, які стаяў са слугамі Саўлавымі, і сказаў: я бачыў, як сын Ясэя прыходзіў у Номву да Ахімэлэха, сына Ахітува, | |
I Sa | Bela | 22:10 | і той спытаўся пра яго ў Госпада, і даў яму ежу, і меч Галіяфа Філістымляніна аддаў яму. | |
I Sa | Bela | 22:11 | І паслаў цар паклікаць Ахімэлэха, сына Ахітувавага, сьвятара, і ўвесь дом бацькі ягонага, сьвятароў, што ў Номве. І прыйшлі яны ўсе да цара. | |
I Sa | Bela | 22:13 | І сказаў яму Саўл: навошта вы змовіліся супроць мяне, ты і сын Ясэя, што ты даў яму хлябы і меч і спытаўся пра яго ў Бога, каб ён паўстаў супроць мяне і каваў мне путы, як гэта сёньня відаць? | |
I Sa | Bela | 22:14 | І адказваў Ахімэлэх цару і сказаў: хто з усіх рабоў тваіх такі верны, як Давід? ён і зяць цароў, і выканаўца загадаў тваіх, і шанаваны ў доме тваім. | |
I Sa | Bela | 22:15 | Ці ж цяпер я пачаў пытацца пра яго ў Бога? Не, не вінаваць мяне за гэта, цару, раба твайго і ўвесь дом бацькі майго, бо ва ўсім гэтым ня ведае раб твой ні малога, ні вялікага. | |
I Sa | Bela | 22:17 | І сказаў цар целаахоўцам, якія стаялі каля яго: ідзеце, аддайце сьмерці сьвятароў Гасподніх, бо й іхняя рука з Давідам, і яны ведалі, што ён уцёк, і не адкрылі мне. Але слугі царовыя не хацелі падняць рук сваіх на забойства сьвятароў Гасподніх. | |
I Sa | Bela | 22:18 | І сказаў цар Доіку: ідзі ты і аддай сьмерці сьвятароў. І пайшоў Доік Ідумэянін, і напаў на сьвятароў, і забіў таго дня восемдзесят пяць мужчын, што насілі ільняны эфод; | |
I Sa | Bela | 22:19 | Номву, горад сьвятароў, пабіў мечам; і мужчын і жанчын, і юнакоў і дзяцей, і валоў і аслоў і авечак пабіў мечам. | |
I Sa | Bela | 22:20 | Уратаваўся адзін толькі сын Ахімэлэхаў, сына Ахітува, якога звалі Авіятар, і ўцёк да Давіда. | |
I Sa | Bela | 22:22 | І расказаў Давід Авіятару: я ведаў у той дзень, калі там быў Доік Ідумэянін, што ён мусова данясе Саўлу; я вінаваты за ўсе душы дома бацькі твайго; | |
Chapter 23
I Sa | Bela | 23:2 | І спытаўся Давід у Госпада, кажучы: ці ісьці мне, і ці паб'ю я гэтых Філістымлянаў? І адказваў Гасподзь Давіду: ідзі, ты паб'еш Філістымлянаў і выратуеш Кэіль. | |
I Sa | Bela | 23:3 | Але тыя, што былі з Давідам, сказалі яму: вось, мы баімся тут у Юдэі, як жа нам ісьці ў Кэіль супроць рушэньняў Філістымскіх? | |
I Sa | Bela | 23:4 | Тады зноў спытаў Давід у Госпада, і адказваў яму Гасподзь і сказаў: устань і йдзі ў Кэіль, бо Я перадам Філістымлянаў у рукі твае. | |
I Sa | Bela | 23:5 | І пайшоў Давід зь людзьмі сваімі ў Кэіль, і ваяваў зь Філістымлянамі, і забраў быдла іхняе, і ўчыніў ім вялікае пабоішча, і выратаваў Давід жыхароў Кэіля. | |
I Sa | Bela | 23:7 | І данесьлі Саўлу, што Давід прыйшоў у Кэіль, і Саўл сказаў: Бог аддаў яго ў рукі мае, бо ён замкнуўся, увайшоўшы ў горад з брамамі і замкамі. | |
I Sa | Bela | 23:8 | І склікаў Саўл увесь народ на вайну, каб ісьці да Кэіля, аблажыць Давіда і людзей ягоных. | |
I Sa | Bela | 23:9 | Калі даведаўся Давід, што Саўл намысьліў супроць яго ліхое, сказаў сьвятару Авіятару: прынясі эфод. | |
I Sa | Bela | 23:10 | І сказаў Давід: Госпадзе Божа Ізраілеў! Раб твой пачуў, што Саўл хоча прыйсьці ў Кэіль, спустошыць горад празь мяне. | |
I Sa | Bela | 23:11 | Ці аддадуць мяне жыхары Кэіля ў рукі яму? І ці прыйдзе сюды Саўл, як чуў раб Твой? Госпадзе Божа Ізраілеў! адкрый рабу Твайму. І сказаў Гасподзь: прыйдзе. | |
I Sa | Bela | 23:12 | І сказаў Давід: ці аддадуць жыхары Кэіля мяне і людзей маіх у рукі Саўлу? І сказаў Гасподзь: аддадуць. | |
I Sa | Bela | 23:13 | Тады падняўся Давід і людзі ягоныя, каля шасьцісот чалавек, і выйшлі з Кэіля і хадзілі, дзе маглі. А Саўлу было данесена, што Давід уцёк з Кэіля, і тады ён адмяніў паход. | |
I Sa | Bela | 23:14 | А Давід заставаўся ў пустыні ў недаступных мясьцінах і потым на гары ў пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго кожны дзень; але Бог не аддаў Давіда ў рукі ягоныя. | |
I Sa | Bela | 23:15 | І бачыў Давід, што Саўл выйшаў шукаць душы ягонай; а Давід быў у пустыні Зіф у лесе. | |
I Sa | Bela | 23:16 | І ўстаў Ёнатан, сын Саўлаў, і прыйшоў да Давіда ў лес, і ўмацаваў яго надзеяй на Бога, | |
I Sa | Bela | 23:17 | і сказаў яму: ня бойся, бо ня знойдзе цябе рука бацькі майго Саўла, і ты будзеш цараваць над Ізраілем, а я буду другі пасьля цябе; і Саўл, бацька мой, ведае гэта. | |
I Sa | Bela | 23:18 | І паклалі яны паміж сабою заруку перад абліччам Госпада; і Давід застаўся ў лесе, а Ёнатан пайшоў у дом свой. | |
I Sa | Bela | 23:19 | І прыйшлі Зіфэі да Саўла ў Гіву, кажучы: вось, Давід хаваецца ў нас у недаступных мясьцінах, у лесе, на пагорку Гэхіла, што направа ад Есімона; | |
I Sa | Bela | 23:20 | дык вось, па жаданьні душы тваёй, цару, ідзі; а нашым чынам будзе аддаць яго ў рукі цара. | |
I Sa | Bela | 23:22 | ідзеце, упэўніцеся яшчэ і высачыце месца ягонае, дзе будзе нага ягоная, і хто бачыў яго там, бо мне кажуць, што ён вельмі хітры; | |
I Sa | Bela | 23:23 | і высачыце, і разьведайце ўсе ягоныя сховішчы, у якіх ён тоіцца, і вярнецеся да мяне з пэўнаю весткаю, і я пайду з вамі; і калі ён у гэтай зямлі, я буду шукаць яго ва ўсіх тысячах Юдавых. | |
I Sa | Bela | 23:24 | І ўсталі яны і пайшлі ў Зіф раней за Саўла. А Давід і людзі ягоныя былі ў пустыні Маон, на раўніне, направа ад Есімона. | |
I Sa | Bela | 23:25 | І пайшоў Саўл зь людзьмі сваімі шукаць яго. Але Давіду паведамілі пра гэта, і ён перайшоў да скалы і заставаўся ў пустыні Маон. І дачуўся Саўл і пагнаўся за Давідам у пустыню Маон. | |
I Sa | Bela | 23:26 | І йшоў Саўл па адным баку гары, а Давід зь людзьмі сваімі быў па другі бок гары. І калі Давід сьпяшаўся сысці ад Саўла, а Саўл зь людзьмі сваімі ішоў у абыход Давіду і людзям ягоным, каб захапіць іх, | |
I Sa | Bela | 23:27 | тады прыйшоў да Саўла вястун, кажучы: сьпяшайся і прыходзь, бо Філістымляне напалі на зямлю. | |
Chapter 24
I Sa | Bela | 24:2 | Калі Саўл вярнуўся ад Філістымлянаў, яму паведамілі, кажучы: вось, Давід у пустыні Эн-Гадзі. | |
I Sa | Bela | 24:3 | І ўзяў Саўл тры тысячы выбраных мужчын з усяго Ізраіля і пайшоў шукаць Давіда і людзей ягоных па гарах, дзе жывуць сарны. | |
I Sa | Bela | 24:4 | І прыйшоў да кашары авечай, пры дарозе; там была пячора, і зайшоў туды Саўл дзеля патрэбы; а Давід і людзі ягоныя сядзелі ўглыбіні пячоры. | |
I Sa | Bela | 24:5 | І казалі Давіду людзі ягоныя: вось дзень, пра Які казаў табе Гасподзь: вось, Я аддам ворага твайго ў рукі твае, і зробіш зь ім, што табе заўгодна. Давід устаў і ціхенька адрэзаў край ад верхняй вопраткі Саўла. | |
I Sa | Bela | 24:7 | І сказаў ён людзям сваім: хай не дапусьціць мне Гасподзь зрабіць гэта гаспадару майму, памазанцу Гасподняму, каб накласьці руку маю на яго, бо ён памазанец Гасподні. | |
I Sa | Bela | 24:8 | І стрымаў Давід людзей сваіх гэтымі словамі і ня даў ім паўстаць на Саўла. А Саўл устаў і выйшаў зь пячоры на дарогу. | |
I Sa | Bela | 24:9 | Потым устаў і Давід, і выйшаў зь пячоры, і закрычаў усьлед Саўлу, кажучы: гаспадару мой, цару! Саўл азірнуўся, і Давід упаў тварам на зямлю і пакланіўся. | |
I Sa | Bela | 24:10 | І сказаў Давід Саўлу: навошта ты слухаеш словы людзей, якія кажуць: вось, Давід намышляе ліхое на цябе? | |
I Sa | Bela | 24:11 | Вось, сёння бачаць вочы твае, што Гасподзь аддаваў цябе сёньня ў рукі мае ў пячоры, і мне казалі, каб забіць цябе; але я пашкадаваў цябе і сказаў: не падыму рукі маёй на гаспадара майго, бо ён памазанец Госпада. | |
I Sa | Bela | 24:12 | Бацька мой! паглядзі на край вопраткі тваёй у руцэ маёй: я адрэзаў край вопраткі тваёй, а цябе не забіў; пазнай і пераканайся, што няма ў руцэ маёй ліха, ні падступства, і я не зграшыў супроць цябе; а ты шукаеш душы маёй, каб забраць яе. | |
I Sa | Bela | 24:13 | Хай рассудзіць Гасподзь паміж мною і табою, і хай адпомсьціць табе Гасподзь за мяне; але рука мая ня будзе на табе, | |
I Sa | Bela | 24:14 | як павядае старадаўняя прыпавесьць: ад беззаконных паходзіць беззаконьне. А мая рука ня будзе на табе. | |
I Sa | Bela | 24:15 | Супроць каго выйшаў цар Ізраільскі? За кім ты ганяешся? За мёртвым сабакам, за адною блыхою. | |
I Sa | Bela | 24:16 | Гасподзь хай будзе судзьдзёю паміж мною і табою. Ён разгледзіць, разьбярэ справу маю і выратуе мяне ад рукі тваёй. | |
I Sa | Bela | 24:17 | Калі скончыў Давід гаварыць словы гэтыя да Саўла, Саўл сказаў: ці твой гэта голас, сыне мой Давідзе? І ўзвысіў Саўл голас свой, і плакаў, | |
I Sa | Bela | 24:18 | і сказаў Давіду: твая большая праўда за маю, юбо ты адплаціў мне дабром, а я плаціў табе злом; | |
I Sa | Bela | 24:19 | ты паказаў гэта сёньня, абышоўшыся са мною мілажальна: калі Гасподзь аддаваў мяне ў рукі твае, ты не забіў мяне. | |
I Sa | Bela | 24:20 | Хто, знайшоўшы ворага свайго, адпусьціў бы яго ў добрую дарогу? Гасподзь заплаціць табе дабром за тое, што ты зрабіў мне сёньня. | |
I Sa | Bela | 24:21 | І цяпер я ведаю, што ты канечне будзеш цараваць, і царства Ізраілевае будзе цьвёрдае ў руцэ тваёй. | |
I Sa | Bela | 24:22 | Дык вось, запрысягніся мне Госпадам, што ты ня выкараніш нашчадкаў маіх пасьля мяне і ня зьнішчыш імя майго ў доме ў бацькі майго. | |
Chapter 25
I Sa | Bela | 25:1 | І памёр Самуіл. І сабраліся ўсе Ізраільцяне, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным, у Раме. Давід устаў і сышоў да пустыні Фаран. | |
I Sa | Bela | 25:2 | Быў нехта ў Маоне, а маёнтак яго на Карміле, чалавек вельмі багаты; у яго было тры тысячы авечак і тысяча коз; і быў ён пры стрыжцы авечак на Карміле. | |
I Sa | Bela | 25:3 | Імя чалавека таго — Навал, а імя жонкі ягонай — Авігея. Гэтая жанчына была вельмі разумная і прыгожая з твару, а ён — чалавек жорсткі і ліхі норавам; ён быў з роду Халева. | |
I Sa | Bela | 25:5 | І паслаў Давід дзесяць хлопчыкаў, і сказаў Давід хлопчыкам: узыдзеце на Карміл і ідзеце да Навала, і павітайце яго ад майго імя | |
I Sa | Bela | 25:7 | сёньня я пачуў, што ў цябе стрыгуць авечкі; вось, пастухі твае былі з намі, і мы ня крыўдзілі іх, і нічога ў іх не прапала за ўвесь час, пакуль яны былі на Карміле; | |
I Sa | Bela | 25:8 | спытайся ў слуг тваіх, і яны скажуць табе; дык вось, хай знойдуць хлопчыкі ўпадабаньне ў вачах тваіх, бо ў добры дзень прыйшлі мы; дык дай рабам тваім і сыну твайму Давіду, што знойдзе рука твая. | |
I Sa | Bela | 25:9 | І пайшлі людзі Давідавыя, і сказалі Навалу ад імя Давіда ўсе гэтыя словы, і замоўклі. | |
I Sa | Bela | 25:10 | І ўскочыў Навал, і адказваў слугам Давідавым, і сказаў: хто такі Давід, і хто такі сын Ясэеў? сёньня стала многа рабоў, якія ўцякаюць ад гаспадароў сваіх; | |
I Sa | Bela | 25:11 | няўжо мне ўзяць хлябы мае і ваду маю, і мяса, прыгатаванае мною стрыгалям маім, і аддаць людзям, пра якіх ня ведаю, адкуль яны? | |
I Sa | Bela | 25:12 | І пайшлі назад людзі Давідавыя сваёй дарогай і вярнуліся, і прыйшлі і пераказалі яму ўсе словы гэтыя. | |
I Sa | Bela | 25:13 | Тады Давід сказаў людзям сваім: аперажэцеся кожны мечам сваім. І ўсе аперазаліся мечамі сваімі, аперазаўся і сам Давід сваім мечам, і пайшлі за Давідам каля чатырохсот чалавек, а дзьвесьце засталіся каля абозу. | |
I Sa | Bela | 25:14 | А Авігеі, жонцы Навалавай, паведаміў адзін слуга, сказаўшы: вось, Давід прысылаў з пустыні паслоў вітаць нашага гаспадара, але ён абышоўся зь імі груба; | |
I Sa | Bela | 25:15 | а гэтыя людзі вельмі добрыя да нас, ня крыўдзілі нас, і нічога не прапала ў нас за ўвесь час, калі мы хадзілі зь імі, быўшы ў полі; | |
I Sa | Bela | 25:16 | яны былі нам агароджаю і ўдзень і ўначы ўвесь час, калі мы пасьвілі статкі паблізу іх; | |
I Sa | Bela | 25:17 | дык вось, падумай і паглядзі, што рабіць; бо непазьбежна пагражае бяда гаспадару нашаму і ўсяму дому ягонаму, а ён — чалавек ліхі, нельга гаварыць зь ім. | |
I Sa | Bela | 25:18 | Тады Авігея пасьпешліва ўзяла дзьвесьце хлябоў і два мяхі зь віном, і пяць авечак падрыхтаваных і пяць мераў сушанага зерня, і сто вязанак разынак і дзьвесьце вязанак смокваў, і наўючыла на аслоў, | |
I Sa | Bela | 25:19 | і сказала слугам сваім: ідзеце паперадзе мяне, вось, я пайду за вамі. А мужу свайму Навалу нічога не сказала. | |
I Sa | Bela | 25:20 | Калі ж яна, седзячы на асьле, спускалася па схілах гары, вось, насустрач ёй ідзе Давід і людзі ягоныя, і яна сустрэлася зь імі. | |
I Sa | Bela | 25:21 | І Давід сказаў: так, дарэмна я ахоўваў у пустыні маёмасьць гэтага чалавека, і нічога не прапала з таго, што належала яму; ён плаціць мне злом за дабро; | |
I Sa | Bela | 25:22 | няхай тое і тое зробіць Бог з ворагамі Давіда, і яшчэ болей зробіць, калі да сьвітаньня з усяго, што належыць Навалу, я пакіну таго, што мочыцца да сьцяны. | |
I Sa | Bela | 25:23 | Калі Авігея ўбачыла Давіда, дык пасьпяшалася сысьці з асла і ўпала перад Давідам на твар свой і пакланілася да зямлі; | |
I Sa | Bela | 25:24 | і ўпала да ног ягоных і сказала: на мне грэх, гаспадару мой; дазволь рабыні тваёй гаварыць у вушы твае і паслухай слоў рабыні тваёй. | |
I Sa | Bela | 25:25 | Няхай гаспадар мой не зважае на гэтага ліхога чалавека, на Навала; бо якое імя ў яго, такі і ён. Навал — імя яго, і вар'яцтва ягонае зь ім. А я, рабыня твая, ня бачыла слуг гаспадара майго, якіх ты прыслаў. | |
I Sa | Bela | 25:26 | І сёньня, гаспадару мой, жывы Гасподзь і жывая душа твая! Гасподзь не дазволіць табе ісьці праліваць кроў і ўтрымае руку тваю ад помсты, і сёньня хай будуць, як Навал, ворагі твае і зламысьнікі гаспадара майго. | |
I Sa | Bela | 25:27 | Вось гэтыя дарункі, якія прынесла рабыня твая гаспадару майму, каб даць іх хлопчыкам, якія служаць гаспадару майму. | |
I Sa | Bela | 25:28 | Даруй віну рабыні тваёй; Гасподзь мусова зладзіць гаспадару майму дом трывалы, бо войны Госпада вядзе гаспадар мой, і ліхое не знойдзецца ў табе праз усё жыцьцё тваё. | |
I Sa | Bela | 25:29 | Калі паўстане чалавек перасьледаваць цябе і шукаць душы тваёй, дык душа гаспадара майго будзе завязана ў вузьле жыцьця ў Госпада Бога твайго, а душу ворагаў тваіх кіне Ён як бы з прашчы. | |
I Sa | Bela | 25:30 | І калі зробіць Гасподзь гаспадару майму ўсё, што казаў пра цябе добрага, і паставіць цябе гаспадаром над Ізраілем, | |
I Sa | Bela | 25:31 | дык ня будзе гэта сэрцу гаспадара майго засмутаю і непакоем, што не праліў марна крыві і ахаваў сябе ад помсты. І Гасподзь адорыць дабром гаспадара майго, і ўзгадаеш рабыню тваю. | |
I Sa | Bela | 25:32 | І сказаў Давід Авігеі: дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, Які паслаў цябе сёньня насустрач мне, | |
I Sa | Bela | 25:33 | і дабраславёны розум твой, і дабраславёная ты за тое, што ты цяпер не дазволіла мне ісьці праліваць кроў і помсьціць за сябе. | |
I Sa | Bela | 25:34 | Але,— жывы Гасподзь Бог Ізраілеў, Які стрымаў мяне, каб не зрабіць ліха табе,— калі б ты не пасьпяшалася і ня прыйшла на сустрэчу да мяне, дык да ранішняга сьвітаньня я не пакінуў бы Навалу нікога, хто мачыўся б да сьцяны. | |
I Sa | Bela | 25:35 | І прыняў Давід з рук яе тое, што яна прынесла яму, і сказаў ёй: ідзі зь мірам у дом твой; вось, я паслухаўся голасу твайго і ўшанаваў твар твой. | |
I Sa | Bela | 25:36 | І прыйшла Авігея да Навала, і вось, у яго банкет у доме ягоным, як банкет царскі, і сэрца ў Навала было вясёлае; а ён быў вельмі п'яны; і не сказаў яму ні слова, ні большага, ні малога, да раніцы. | |
I Sa | Bela | 25:37 | А раніцай, калі Навал працьверазеў, жонка ягоная расказала яму пра гэта, і замерла ў ім сэрца ягонае, і зрабіўся ён, як камень. | |
I Sa | Bela | 25:39 | І пачуў Давід, што Навал памёр, і сказаў: дабраславёны Гасподзь, Які заплаціў яму за ганьбаваньне мяне Навалам, і Які ахаваў раба свайго ад ліхога; Гасподзь абярнуў злосьць Навалаву на яго ж галаву. І паслаў Давід сказаць Авігеі, што ён бярэ яе сабе за жонку. | |
I Sa | Bela | 25:40 | І прыйшлі слугі Давідавыя і сказалі ёй так: Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе яму за жонку. | |
I Sa | Bela | 25:41 | Яна ўстала і пакланілася тварам да зямлі і сказала: вось, рабыня твая гатовая быць служанкаю, каб абмываць ногі слуг гаспадара майго. | |
I Sa | Bela | 25:42 | І сабралася Авігея пасьпешліва і села на асла, і пяць служанак суправаджалі яе; і пайшла яна за пасламі Давідавымі і зрабілася яго жонкаю. | |
Chapter 26
I Sa | Bela | 26:1 | Прыйшлі Зіфеі да Саўла ў Гіву і сказалі: вось, Давід хаваецца ў нас на пагорку Гахіла, што направа ад Есімона. | |
I Sa | Bela | 26:2 | І ўстаў Саўл і спусьціўся ў пустыню Зіф, і зь ім тры тысячы выбраных мужчын Ізраільскіх, каб шукаць Давіда ў пустыні Зіф. | |
I Sa | Bela | 26:3 | І атабарыўся Саўл на пагорку Гахіла, што направа ад Есімона, каля дарогі; а Давід быў у пустыні і бачыў, што Саўл ішоў за ім у пустыню. | |
I Sa | Bela | 26:5 | І ўстаў Давід і пайшоў да месца, на якім Саўл атабарыўся, і ўбачыў Давід месца, дзе спаў Саўл і Авэнір, сын Ніраў, ваеначальнік ягоны. А Саўл спаў у намёце, а народ разьмясьціўся вакол яго. | |
I Sa | Bela | 26:6 | І зьвярнуўся Давід і сказаў Авімэлэху Хэтэяніну і Авэсу, сыну Саруінаму, брату Ёава, кажучы: хто пойдзе са мною да Саўла ў табар? І адказаў Авэса: я пайду з табою. | |
I Sa | Bela | 26:7 | І прыйшоў Давід з Авэсам да людзей Саўлавых уначы; і вось, Саўл ляжыць, сьпіць у намёце, і дзіда ягоная ўваткнутая ў зямлю каля галавы ягонай: а Авэнір і людзі ляжаць вакол яго. | |
I Sa | Bela | 26:8 | Авэса сказаў Давіду: аддаў сёньня Бог ворага твайго ў рукі твае; дык вось, дазволь я прыкалю яго дзідай да зямлі адным ударам і не паўтару ўдару . | |
I Sa | Bela | 26:9 | Але Давід сказаў Авэсу: не забівай яго; бо хто, падняўшы руку на памазанца Гасподняга, застанецца непакараны? | |
I Sa | Bela | 26:10 | І сказаў Давід: жывы Гасподзь! няхай уразіць яго Гасподзь, альбо прыйдзе дзень ягоны, і ён памрэ, альбо пойдзе на вайну і загіне; а мне хай не дазволіць Гасподзь падняць руку маю на памазанца Гасподняга; | |
I Sa | Bela | 26:12 | І ўзяў Давід дзіду і посуд з вадою каля галавы Саўла, і пайшлі яны да сябе; і ніхто ня бачыў, і ніхто ня ведаў, і ніхто не прачнуўся, а ўсе спалі, бо сон ад Госпада напаў на іх. | |
I Sa | Bela | 26:13 | І перайшоў Давід на другі бок і стаў на вяршыні гары ўдалечыні; вялікая адлегласьць была паміж імі. | |
I Sa | Bela | 26:14 | І заклікаў Давід народ і Авэніра, сына Ніравага, кажучы: адказвай, Авэнір. І адказваў Авэнір і сказаў: хто ты, што крычыш і турбуеш цара? | |
I Sa | Bela | 26:15 | І сказаў Давід Авэніру: ці ня ты мужчына, роўнага якому няма ў Ізраіле? Чаму ж ты не ахоўваеш гаспадара твайго, цара? бо прыходзіў нехта зь людзей, каб загубіць цара, гаспадара твайго. | |
I Sa | Bela | 26:16 | Нядобра ты гэта робіш; жывы Гасподзь! вы вартыя сьмерці за тое, што не ахоўваеце гаспадара вашага, памазанца Гасподняга. Паглядзі, дзе дзіда царовая і посуд з вадою, што былі каля галавы ягонай? | |
I Sa | Bela | 26:17 | І пазнаў Саўл голас Давідаў і сказаў: ці твой гэта голас, сыне мой Давідзе? І сказаў Давід: мой голас, гаспадару мой, цару. | |
I Sa | Bela | 26:18 | І сказаў: за што гаспадар мой перасьледуе раба свайго? што я зрабіў? якое ліха ў руцэ маёй? | |
I Sa | Bela | 26:19 | І сёньня няхай выслухае гаспадар мой, цар, слова раба свайго: калі Гасподзь узбудзіў цябе супроць мяне, дык хай гэта будзе ад цябе духмянаю ахвяраю; а калі — сыны чалавечыя, дык пракляты яны перад Госпадам, бо яны выгналі мяне сёньня, каб не належаць мне да спадчыны Госпада, кажучы: ідзі, служы багам чужым. | |
I Sa | Bela | 26:20 | Хай жа не пральецца кроў мая на зямлю перад абліччам Госпада: бо цар Ізраілеў выйшаў шукаць адну блыху, як ганяюцца за курапаткаю па гарах. | |
I Sa | Bela | 26:21 | І сказаў Саўл: зграшыў я; вярніся, сыне мой Давідзе, бо я ня буду больш чыніць табе зла, бо душа мая была дарагая сёньня ў вачах тваіх; неразумна рабіў я і многа грашыў. | |
I Sa | Bela | 26:22 | І адказваў Давід і сказаў: вось дзіда царовая; няхай адзін хлопчык прыйдзе і возьме яе; | |
I Sa | Bela | 26:23 | і хай дасьць Гасподзь кожнаму паводле праўды ягонай і паводле ісьціны ягонай, бо Гасподзь аддаваў цябе ў рукі мае , але я не захацеў падняць рукі маёй на памазанца Гасподняга; | |
I Sa | Bela | 26:24 | і няхай, як каштоўнае было жыцьцё тваё сёньня ў вачах маіх, так цэніцца маё жыцьцё ў вачах Госпада, і хай выбавіць мяне з усякай бяды! | |
Chapter 27
I Sa | Bela | 27:1 | І сказаў Давід у сэрцы сваім: калі-небудзь траплю я ў рукі Саўлу, і няма мне нічога лепшага, як уцячы ў зямлю Філістымскую; і адчэпіцца ад мяне Саўл і ня будзе шукаць мяне болей па ўсіх межах Ізраільскіх, і я выратуюся ад рукі ягонай. | |
I Sa | Bela | 27:2 | І ўстаў Давід, і выправіўся сам і шэсьцьсот мужчын, якія былі зь ім, да Анхуса, сына Маоха, цара Гэцкага. | |
I Sa | Bela | 27:3 | І жыў Давід у Анхуса ў Гэце, сам і людзі ягоныя, кожны зь сям'ёю сваёю, Давід і абедзьве жонкі ягоныя — Ахінаама Ізрэеліцянка і Авігея, былая жонка Навала, Кармэліцянка. | |
I Sa | Bela | 27:5 | І сказаў Давід Анхусу: калі я здабыў упадабаньне ў вачах тваіх, дык няхай дадзена будзе мне месца ў адным з малых гарадоў, і я буду жыць там; навошта рабу твайму жыць у царскім горадзе разам з табою? | |
I Sa | Bela | 27:8 | І выходзіў Давід зь людзьмі сваімі і нападаў на Гесуранаў і Гірзэянаў і Амілікіцянаў, якія здаўна насялялі гэтую краіну да Сура і да зямлі Егіпецкай. | |
I Sa | Bela | 27:9 | І спусташаў Давід тую краіну, і не пакідаў жывых ні мужчыны, ні жанчыны, і забіраў авечак і валоў, і аслоў і вярблюдаў і вопратку, і вяртаўся і прыходзіў да Анхуса. | |
I Sa | Bela | 27:10 | І сказаў Анхус Давіду: на каго нападалі сёньня? Давід сказаў: на паўднёвую краіну Юдэі і на паўднёвую краіну Ерахмээла і на паўднёвую краіну Кенэі. | |
I Sa | Bela | 27:11 | І не пакідаў Давід жывых ні мужчыны, ні жанчыны і ня прыводзіў у Гэт, кажучы: яны могуць данесьці на нас і сказаць: так зрабіў Давід, і такі лад дзеяў ягоных праз увесь час, пакуль ён жыве ў краіне Філістымскай. | |
Chapter 28
I Sa | Bela | 28:1 | У той час Філістымляне сабралі войскі свае на вайну, каб ваяваць зь Ізраілем. І сказаў Анхус Давіду: хай будзе табе вядома, што ты пойдзеш са мною ў рушэньне, і ты і людзі твае. | |
I Sa | Bela | 28:2 | І сказаў Давід Анхусу: сёньня ты даведаешся, што зробіць раб твой. І сказаў Анхус Давіду: за тое я зраблю цябе ахоўцам галавы маёй на ўсе часіны. | |
I Sa | Bela | 28:3 | І памёр Самуіл, і аплаквалі яго ўсе Ізраільцяне і пахавалі яго ў Раме, у горадзе ягоным, а Саўл прагнаў чараўнікоў і варажбітоў з краіны. | |
I Sa | Bela | 28:4 | І сабраліся Філістымляне і пайшлі і атабарыліся ў Сонаме; сабраў і Саўл увесь народ Ізраільскі, і атабарыліся ў Гэлвуе. | |
I Sa | Bela | 28:6 | І спытаўся Саўл у Госпада; але Гасподзь не адказваў яму ні ў сьне, ні праз урым, ні праз прарокаў. | |
I Sa | Bela | 28:7 | Тады Саўл сказаў слугам сваім: знайдзеце мне жанчыну-чараўніцу, і я пайду да яе і спытаюся ў яе. І адказвалі яму слугі ягоныя: тут у Аэндоры ёсьць жанчына-чараўніца. | |
I Sa | Bela | 28:8 | І зьняў зь сябе Саўл вопратку сваю і апрануў іншую, і пайшоў сам і двое людзей зь ім, і прыйшлі яны да жанчыны ўначы. І сказаў ёй Саўл: прашу цябе, паваражы мне і выведзі мне, пра каго я скажу табе. | |
I Sa | Bela | 28:9 | Але жанчына адказвалда яму: ты ведаеш, што зрабіў Саўл, як выгнаў ён з краіны чараўнікоў і варажбітоў; навошта ж ты раскідаеш сетку на душу маю і на пагібель мне? | |
I Sa | Bela | 28:10 | І прысягнуў ёй Саўл Госпадам, кажучы: жывы Гасподзь! ня будзе табе бяды за гэтую дзею. | |
I Sa | Bela | 28:12 | І ўбачыла жанчына Самуіла і гучна ўскрыкнула; і зьвярнулася жанчына да Саўла, кажучы: навошта ты ашукаў мяне? ты — Саўл. | |
I Sa | Bela | 28:13 | І сказаў ёй цар: ня бойся, што ты бачыш? І адказвала жанчына: бачу як бы бога, які выходзіць зь зямлі. | |
I Sa | Bela | 28:14 | Які ён з выгляду? — спытаўся ў яе Саўл . Яна сказала: выходзіць зь зямлі мужчына вельмі стары, апрануты ў доўгае адзеньне. Тады пазнаў Саўл, што гэта Самуіл, і ўпаў тварам на зямлю і пакланіўся. | |
I Sa | Bela | 28:15 | І сказаў Самуіл Саўлу: навошта ты трывожыш мяне, каб я выйшаў? І адказваў Саўл: цяжка мне вельмі: Філістымляне ваююць супроць мяне, а Бог адступіўся ад мяне і больш не адказвае мне ні праз прарокаў, ні ўва сьне; таму я выклікаў цябе, каб ты навучыў мяне, што мне рабіць. | |
I Sa | Bela | 28:16 | І сказаў Самуіл: навошта ж ты пытаешся ў мяне, калі Гасподзь адступіўся ад цябе і зрабіўся ворагам табе? | |
I Sa | Bela | 28:17 | Гасподзь зробіць тое, што казаў празь мяне: забярэ Гасподзь царства з рук тваіх і аддасьць яго блізкаму твайму Давіду. | |
I Sa | Bela | 28:18 | Таму што ты не паслухаўся голасу Гасподняга і не абярнуў гневу Ягонага на Амаліка, дык Гасподзь і робіць гэта над табою сёньня. | |
I Sa | Bela | 28:19 | І аддасьць Гасподзь Ізраіля разам з табою ў рукі Філістымлянаў: заўтра ты і сыны твае будзеце са мною, і табар Ізраільскі аддасьць Гасподзь у рукі Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 28:20 | Тады Саўл раптам упаў усім целам сваім на зямлю, бо моцна спалохаўся слоў Самуіла; прытым і сілы ня стала ў ім, бо ён ня еў хлеба цэлы той дзень і цэлую ноч. | |
I Sa | Bela | 28:21 | І падышла жанчына тая да Саўла, і ўбачыла, што ён вельмі спалохаўся, і сказала: вось, рабыня твая паслухалася голасу твайго і паставіла жыццё сваё пад небясьпеку і выканала загад, які ты даў мне; | |
I Sa | Bela | 28:22 | цяпер прашу, паслухайся і ты голасу рабыні тваёй: я прапаную табе кавалак хлеба, паясі, і будзе ў табе моц, калі пойдзеш у дарогу. | |
I Sa | Bela | 28:23 | Але ён адмовіўся і сказаў: ня буду есьці. І пачалі ўгаворваць яго слугі ягоныя, а таксама і жанчына; і ён паслухаўся голасу іхняга, і ўстаў зь зямлі, і сеў на ложак. | |
I Sa | Bela | 28:24 | А ў жанчыны было дома ўкормленае цяля, і яна пасьпяшалася закалоць яго і, узяўшы мукі, замясіла і сьпякла праснакі, | |
Chapter 29
I Sa | Bela | 29:1 | І сабралі Філістымляне ўсе рушэньні свае ў Афэку, а Ізраільцяне атабарыліся каля крыніцы, што ў Ізрэелі. | |
I Sa | Bela | 29:2 | Князі Філістымскія ішлі з сотнямі і тысячамі, а Давід і людзі ягоныя ішлі ззаду з Анхусам. | |
I Sa | Bela | 29:3 | І казалі князі Філістымскія: што гэта за Габрэі? Анхус адказваў князям Філістымскім: хіба ня ведаеце, што гэта Давід, раб Саўла, цара Ізраільскага? ён пры мне ўжо болей году, і я не знайшоў у ім нічога благога з часу яго прыходу да гэтага дня. | |
I Sa | Bela | 29:4 | І абурыліся на яго князі Філістымскія, і сказалі яму князі Філістымскія: адпусьці ты гэтага чалавека, няхай ён сядзіць у сваім месцы, якое ты яму вызначыў, каб ён ня йшоў з намі на вайну і не зрабіўся праціўнікам нашым на вайне. Чым ён можа ўмілажаліць гаспадара свайго, як не галовамі гэтых мужчын? | |
I Sa | Bela | 29:5 | Ці ня той гэта Давід, якому сьпявалі ў карагодах, кажучы: Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысяч? | |
I Sa | Bela | 29:6 | І паклікаў Анхус Давіда і сказаў яму: жывы Гасподзь! ты сумленны і вачам маім прыемна было б, каб ты выходзіў і ўваходзіў са мною ў рушэньні; бо я не заўважыў у табе благога з часу прыходу твайго да мяне да сёньня; але ў вачах князёў ты ня добры. | |
I Sa | Bela | 29:8 | Але Давід сказаў Анхусу: што я зрабіў, і што ты знайшоў у рабе тваім з таго часу, як я перад тварам тваім, і да сёньня, чаму бо мне ня ісьці і не ваяваць з ворагамі гаспадара майго, цара? | |
I Sa | Bela | 29:9 | І адказваў Анхус Давіду: будзь пэўны, што ў вачах маіх ты добры, як анёл Божы; але князі Філістымскія сказалі: хай ён ня йдзе з намі на вайну. | |
I Sa | Bela | 29:10 | Дык вось, устань раніцай ты і рабы гаспадара твайго, якія прыйшлі з табою; і ўстаньце раніцай, і калі разьвіднее, ідзеце. | |
Chapter 30
I Sa | Bela | 30:1 | На трэці дзень пасьля таго, як Давід і людзі ягоныя пайшлі ў Сэкелаг, Амалікіцяне напалі з поўдня на Сэкелаг і ўзялі Сэкелаг і спалілі яго агнём, | |
I Sa | Bela | 30:2 | а жанчын і ўсіх , што былі ў ім, ад малога да вялікага, не забілі, а забралі ў палон, і пайшлі сваёй дарогаю. | |
I Sa | Bela | 30:3 | І прыйшоў Давід і людзі ягоныя да горада, і вось, ён спалены агнём, а жонкі іхнія і сыны іхнія і дочкі іхнія пабраныя ў палон. | |
I Sa | Bela | 30:4 | І падняў Давід і люд, што быў зь ім, плач, і плакалі, пакуль не застолася ў іх сілы плакаць. | |
I Sa | Bela | 30:5 | Узятыя былі ў палон і абедзьве жонкі Давіда, Ахінаама Ізрэеліцянка і Авігея, былая жонка Навала, Кармэліцянка. | |
I Sa | Bela | 30:6 | Давід моцна быў зьбянтэжаны, бо люд хацеў пабіць яго камянямі, бо ўбольваўся душою ўвесь люд, кожны за сыноў сваіх і дочак сваіх. | |
I Sa | Bela | 30:7 | Але Давід умацаваўся надзеяй на Госпада Бога свайго, і сказаў Давід Авіятару сьвятару, сыну Авімэлэхаваму: прынясі мне эфод. І прынёс Авіятар эфод Давіду. | |
I Sa | Bela | 30:8 | І спытаўся Давід у Госпада, кажучы: ці перасьледаваць мне гэтае полчышча, і ці даганю іх? І сказана яму: перасьледуй, дагоніш і адбярэш. | |
I Sa | Bela | 30:9 | І пайшоў Давід сам і шэсьцьсот мужчын, якія былі зь ім; і прыйшлі да патока Васор і стомленыя спыніліся там. | |
I Sa | Bela | 30:10 | І перасьледаваў Давід сам і чатырыста чалавек; а дзьвесьце чалавек заставаліся, бо ня мелі сілы перайсьці паток Васорскі. | |
I Sa | Bela | 30:11 | І знайшлі Егіпцяніна ў полі, і прывялі яго да Давіда, і далі яму хлеба, і ён еў, і напаілі яго вадою; | |
I Sa | Bela | 30:12 | і далі яму частку зь вязанкі смокваў і дзьве вязанкі разынак, і ён еў і ўмацаваўся, бо ён ня еў хлеба і ня піў вады тры дні і тры ночы. | |
I Sa | Bela | 30:13 | І сказаў яму Давід: чый ты і адкуль ты? І сказаў ён: я — хлопец Егіпцянін, раб аднаго Амалікіцяніна, і кінуў мяне гаспадар мой, бо ўжо тры дні, як я захварэў; | |
I Sa | Bela | 30:14 | мы прарваліся ў паўднёвую частку Керэці і ў вобласьць Юдаву і ў паўднёвую частку Халева, а Сэкелаг спалілі агнём. | |
I Sa | Bela | 30:15 | І сказаў яму Давід: ці давядзеш мяне да гэтага полчышча? І сказаў ён: прысягні мне Богам, што ты не заб'еш мяне і не перадасі мяне ў рукі гаспадара майго, і я давяду цябе да гэтага полчышча. | |
I Sa | Bela | 30:16 | Давід прысягнуў яму, і ён павёў яго. І вось Амалікіцяне, рассыпаўшыся па ўсёй той краіне, ядуць і п'юць і сьвяткуюць з прычыны вялікай здабычы, якую яны ўзялі зь зямлі Філістымскай і зь зямлі Юдэйскай. | |
I Sa | Bela | 30:17 | І пабіваў іх Давід ад зьмярканьня да вечара другога дня, і ніхто зь іх не ўратаваўся, апрача чатырохсот юнакоў, якія селі на вярблюды і паўцякалі. | |
I Sa | Bela | 30:19 | і не прапала ў іх нічога, ні малога, ні вялікага, ні з сыноў, ні з дачок, ні са здабычы, ні з усяго, што Амалікіцяне ўзялі ў іх: усё вярнуў Давід. | |
I Sa | Bela | 30:20 | І ўзяў Давід усё дробнае і буйное быдла, і гналі яго перад сваім быдлам і казалі: гэта — Давідава здабыча.. | |
I Sa | Bela | 30:21 | І прыйшоў Давід да тых дзьвюх сотняў чалавек, якія ня мелі сілы ісьці за ім, і якіх ён пакінуў каля патока Васор, і выйшлі яны насустрач Давіду і насустрач людзям, якія былі зь ім. І падышоў Давід да гэтых людзей і прывітаў іх. | |
I Sa | Bela | 30:22 | Тады ліхія і нягодныя зь людзей, што хадзілі з Давідам, пачалі гаварыць: за тое, што яны не хадзілі з намі, не дамо ім са здабычы, якую мы адабралі: няхай кожны возьме толькі сваю жонку і дзяцей і йдзе. | |
I Sa | Bela | 30:23 | Але Давід сказаў, не рабеце так, братове мае, пасьля таго, як Гасподзь даў нам гэта і захаваў нас і перадаў у рукі нашыя полчышча, што прыходзіла супраць нас. | |
I Sa | Bela | 30:24 | І хто паслухаецца вас у гэтай справе? Якая частка тым, што хадзілі на вайну, такая частка павінна быць і тым, што заставаліся пры абозе: на ўсіх трэба падзяліць. | |
I Sa | Bela | 30:25 | Так было з гэтага часу і пасьля; і паставіў ён гэта ў закон і ў правіла Ізраілю да сёньня. | |
I Sa | Bela | 30:26 | І прыйшоў Давід у Сэкелаг і паслаў са здабычы старэйшынам Юдавым, сябрам сваім, кажучы: "вось вам дарунак са здабычы,узятай у ворагаў Гасподніх,"— | |
Chapter 31
I Sa | Bela | 31:1 | А Філістымляне ваявалі з Ізраільцянамі, і пабеглі мужы Ізраільскія ад Філістымлянаў і ўпалі пабітыя на гары Гэлвуе. | |
I Sa | Bela | 31:2 | І дагналі Філістымляне Саўла і сыноў ягоных, і забілі Філістымляне Ёнатана і Амінадава і Малхісуа, сыноў Саўлавых. | |
I Sa | Bela | 31:3 | І бітва супроць Саўла сталася жорсткая, і стралкі з лукаў цалялі ў яго, і ён вельмі паранены быў стралкамі. | |
I Sa | Bela | 31:4 | І сказаў Саўл збраяносцу свайму: агалі твой меч і закалі мяне ім, каб ня прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і не забілі мяне і ня глуміліся зь мяне. Але збраяносец не хацеў, бо вельмі баяўся. Тады Саўл узяў меч свой і ўпаў на яго. | |
I Sa | Bela | 31:6 | Так і памёр у той дзень Саўл і тры сыны ягоныя і збраяносец ягоны, а таксама і ўсе людзі ягоныя разам. | |
I Sa | Bela | 31:7 | Ізраільцяне, якія жылі ў даліне і за Ярданам, бачачы, што людзі Ізраільскія пабеглі і што памёр Саўл і сыны ягоныя, пакінулі гарады свае і зьбеглі, а Філістымляне прыйшлі і заселі ў іх. | |
I Sa | Bela | 31:8 | На другі дзень Філістымляне прыйшлі рабаваць забітых і знайшлі Саўла і трох сыноў ягоных, якія загінулі на гары Гэлвуйскай. | |
I Sa | Bela | 31:9 | І адсеклі яму галаву, і зьнялі зь яго зброю і паслалі па ўсёй зямлі Філістымскай, каб абвясьціць пра гэта ў капішчах ідалаў сваіх і народу; | |
I Sa | Bela | 31:12 | і падняліся ўсе людзі моцныя, і йшлі ўсю ноч, і ўзялі цела Саўла і целы сыноў ягоных са сьцяны Бэт-Сана, і прыйшлі ў Явіс, і спалілі іх там; | |