Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOHN
Up
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Chapter 1
John Bela 1:1  На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам.
John Bela 1:2  Яно было на пачатку ў Бога:
John Bela 1:3  усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць.
John Bela 1:4  У Ім было жыцьцё, і жыцьцё было сьвятлом людзей.
John Bela 1:5  І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.
John Bela 1:6  Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яму Ян;
John Bela 1:7  Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыць пра Сьвятло, каб усе ўверавалі празь Яго;
John Bela 1:8  ён ня быў сьвятло, а быў пасланы , каб сьведчыць пра Сьвятло.
John Bela 1:9  Было Сьвятло сапраўднае, Якое прасьвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у сьвет.
John Bela 1:10  У сьвеце было, і сьвет празь Яго пачаў быць, і сьвет Яго не пазнаў;
John Bela 1:11  прыйшоў да сваіх, і свае Яго не прынялі;
John Bela 1:12  а тым, якія прынялі Яго, веруючым у імя Ягонае, даў уладу быць дзецьмі Божымі,
John Bela 1:13  якія не ад крыві, ні ад хаценьня плоці, ні ад хаценьня мужа, а ад Бога нарадзіліся.
John Bela 1:14  І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца.
John Bela 1:15  Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікаючы кажа: Гэта быў Той, пра Якога я сказаў, што Той, Хто ідзе за мною, апярэдзіў мяне, бо быў раней за мяне.
John Bela 1:16  І ад паўнаты Яго ўсе мы прынялі і мілату да мілаты;
John Bela 1:17  бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста.
John Bela 1:18  Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, існы ва ўлоньні Айцовым, Ён адкрыў.
John Bela 1:19  І вось сьведчаньне Яна, калі Юдэі прыслалі зь Ерусаліма сьвятароў і лявітаў спытацца ў яго: хто ты?
John Bela 1:20  Ён вызнаў і ня выракся, і вызнаў: я ня Хрыстос.
John Bela 1:21  І спыталіся ў яго: а што? ты Ільля? Ён сказаў: не. Прарок? Ён адказваў: не.
John Bela 1:22  Сказалі яму: хто ж ты? каб нам даць адказ тым, што паслалі нас; што ты скажаш пра самога сябе?
John Bela 1:23  Ён сказаў: я голас таго, хто кліча ў пустыні: папраўце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісая.
John Bela 1:24  А пасланцы былі з фарысэяў;
John Bela 1:25  і яны спыталіся ў яго: што ж ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ня Ільля, ні прарок?
John Bela 1:26  Ян сказаў ім у адказ: я хрышчу ў вадзе; але стаіць сярод вас Той , Каго вы ня ведаеце;
John Bela 1:27  Вось Ён Той, Хто ідзе за мною, але Які апярэдзіў мяне: я ня варты разьвязаць рэмень на абутку Ягоным.
John Bela 1:28  Гэта адбывалася ў Віфавары пры Ярдане, дзе хрысьціў Ян.
John Bela 1:29  На другі дзень бачыць Ян Хрыста, Які ідзе да яго, і кажа: вось Ягня Божае, Якое бярэ на Сябе грэх сьвету;
John Bela 1:30  Гэта Той, пра Якога я сказаў; пасьля мяне прыйдзе Муж, Які існаваў да мяне, бо Ён быў раней зя мяне;
John Bela 1:31  я ня ведаў Яго; але дзеля таго прыйшоў хрысьціць у вадзе, каб Ён зьяўлены быў Ізраілю.
John Bela 1:32  І сьведчыў Ян, кажучы: я бачыў Духа, што сыходзіў зь неба, як голуб, і быў Ён на Ім;
John Bela 1:33  я ня ведаў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысьціць у вадзе, сказаў мне: на каго, убачыш, сыходзіць Дух і застаецца на Ім, Той ёсьць — Хто хрысьціць Духам Сьвятым;
John Bela 1:34  і я бачыў і засьведчыў, што Гэты ёсьць Сын Божы.
John Bela 1:35  На другі дзень зноў стаяў Ян і двое вучняў ягоных;
John Bela 1:36  і, угледзеўшы Ісуса, Які ішоў, сказаў: вось Ягня Божае.
John Bela 1:37  Пачуўшы ад яго гэтыя словы, абодва вучні пайшлі за Ісусам.
John Bela 1:38  А Ісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць, кажа ім: што вам трэба? Яны сказалі Яму: Равьві", — што азначае: настаўнік, — дзе жывеш?
John Bela 1:39  Кажа ім: ідзеце, і ўбачыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і прабылі ў Яго дзень той. Было каля дзясятай гадзіны.
John Bela 1:40  Адзін з двух, што чулі пра Ісуса ад Яна і што пайшлі сьледам за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.
John Bela 1:41  Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Месію, што азначае: Хрыстос.
John Bela 1:42  І прывёў яго да Ісуса. Ісус зірнуўшы на яго, сказаў: ты Сымон, сын Ёнін; ты назавешся Кіфа, што азаначае: камень (Пётр).
John Bela 1:43  На другі дзень Ісус захацеў ісьці ў Галілею, і знаходзіць Піліпа і кажа яму: ідзі за Мною.
John Bela 1:44  А Піліп быў зь Віфсаіды, з аднаго горада з Андрэем і Пятром.
John Bela 1:45  Піліп знаходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Якога пісаў Майсей у законе і прарокі, Ісуса, сына Язэпавага, з Назарэта.
John Bela 1:46  Але Натанаіл сказаў яму: з Назарэта ці ж можа быць што добрае? Піліп кажа яму: ідзі і паглядзі.
John Bela 1:47  Ісус, убачыўшы Натанаіла, які ішоў да Яго, кажа пра яго: вось, сапраўдны Ізраільцянін, у якім няма зламыснасьці.
John Bela 1:48  Натанаіл кажа Яму: чаму Ты ведаеш мяне? Ісус сказаў яму ў адказ: перш чым паклікаў цябе Піліп, калі ты быў пад смакоўніцаю, Я бачыў цябе.
John Bela 1:49  Натанаіл адказваў Яму: Равьві! Ты — Сын Божы. Ты — Цар Ізраілеў.
John Bela 1:50  Ісус сказаў яму ў адказ: ты верыш, бо Я табе сказаў: Я бачыў цябе пад смакоўніцаю; убачыш болей за гэта.
John Bela 1:51  І кажа яму: праўду, праўду кажу вам: ад сёньня будзеце бачыць неба адчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць да Сына Чалавечага.
Chapter 2
John Bela 2:1  На трэці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай, і Маці Ісусава была там.
John Bela 2:2  Быў таксама запрошаны Ісус і вучні Ягоныя на вясельле.
John Bela 2:3  І як нехапала віна, дык Маці Ісусава кажа Яму: віна няма ў іх.
John Bela 2:4  Ісус кажа Ёй: што Мне і Табе, жанчына? яшчэ ня прыйшла гадзіна Мая.
John Bela 2:5  Маці Ягоная сказала слугам: што скажа Ён вам, тое і зрабеце.
John Bela 2:6  А было там шэсьць каменных посудаў на ваду, якія стаялі паводле звычаю ачышчэньня Юдэйскага, умяшчаючы ў сябе па дзьве ці па тры меры.
John Bela 2:7  Ісус кажа ім: напоўніце посуды вадою. І напоўнілі іх па бераг.
John Bela 2:8  І кажа ім: цяпер чэрпайце і нясеце да распарадчыка вясельля. І панесьлі.
John Bela 2:9  А калі распарадчык скаштаваў вады, якая зрабілася віном, — а ён ня ведаў, адкуль гэтае віно , ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, — тады распарадчык кліча маладога
John Bela 2:10  і кажа яму: кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі паўпіваюцца, тады горшае; а ты добрае віно зьбярог дагэтуль.
John Bela 2:11  Так заклаў Ісус пачатак цудаў у Кане Галілейскай і зьявіў славу Сваю; і ўверавалі ў Яго вучні Ягоныя.
John Bela 2:12  Пасьля гэтага прыйшоў Ён у Капернаум, Сам і Маці Ягоная, і браты Ягоныя і вучні Ягоныя, і прабылі там няшмат дзён.
John Bela 2:13  Набліжалася Пасха Юдэйская, і Ісус прыйшоў у Ерусалім
John Bela 2:14  і знайшоў, што ў храме прадавалі валоў, авечак і галубоў, і сядзелі мяняйлы грошай.
John Bela 2:15  І зрабіўшы бізун зь вяровак, выгнаў з храма ўсіх, і авечак і валоў таксама , і грошы ў мяняйлаў рассыпаў, а сталы іхнія абярнуў;
John Bela 2:16  І сказаў прадаўцам галубоў: вазьмеце гэта адсюль, і з дома Айца Майго не рабеце дома гандлёвага.
John Bela 2:17  Пры гэтым вучні Ягоныя прыгадалі, што напісана: "рупнасьць за дом Твой зьядае Мяне".
John Bela 2:18  На гэта Юдэі сказалі Яму ў адказ: якою азнакаю дакажаш Ты нам, што маеш уладу так рабіць?
John Bela 2:19  Ісус сказаў ім у адказ: разбурце храм гэты, і Я за тры дні ўзьвяду яго.
John Bela 2:20  На гэта сказалі Юдэі: гэты храм будаваўся сорак шэсьць гадоў, і Ты за тры дні ўзьвядзеш яго?
John Bela 2:21  А Ён казаў пра храм Цела Свайго.
John Bela 2:22  А калі ўваскрэс Ён зь мёртвых, дык вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісаньню і слову, якое сказаў Ісус.
John Bela 2:23  І калі Ён быў у Ерусаліме на сьвяце Пасхі, дык многія, бачачы цуды, якія Ён тварыў, паверылі ў імя Ягонае.
John Bela 2:24  Але Сам Ісус не давяраў Сябе ім, бо ведаў усіх,
John Bela 2:25  і ня меў патрэбы, каб хто засьведчыў пра чалавека; бо Сам ведаў, што ў чалавеку.
Chapter 3
John Bela 3:1  Сярод фарысэяў быў нехта, імем Мікадым, адзін з начальнікаў Юдэйскіх;
John Bela 3:2  ён прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: Равьві! мы ведаем, што Ты — Настаўнік, Які прыйшоў ад Бога; бо такіх цудаў, якія Ты творыш, ніхто ня можа тварыць, калі ня будзе зь ім Бога.
John Bela 3:3  Ісус сказаў яму ў адказ: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца згары, ня можа ўбачыць Царства Божага.
John Bela 3:4  Мікадым кажа Яму: як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? няўжо ён можа другі раз увайсьці ў лона маці сваёй і нарадзіцца?
John Bela 3:5  Ісус адказваў: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца ад вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Царства Божае:
John Bela 3:6  народжанае ад плоці ёсьць плоць, а народжанае ад Духа ёсьць дух.
John Bela 3:7  Ня зьдзіўляйся таму, што Я сказаў табе: трэба вам нарадзіцца згары.
John Bela 3:8  Дух дыхае, дзе хоча, і голас ягоны чуеш, а ня ведаеш, адкуль прыходзіць і куды сыходзіць: так бывае з кожным, народжаным ад Духа.
John Bela 3:9  Мікадым сказаў Яму ў адказ: як гэта можа быць?
John Bela 3:10  Ісус адказваў і сказаў яму: ты — настаўнік Ізраілеў, і няўжо гэтага ня ведаеш?
John Bela 3:11  Праўду, праўду кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што бачылі, а вы сьведчаньня нашага ня прымаеце;
John Bela 3:12  Калі Я сказаў вам пра зямное, і вы ня верыце, — як паверыце, калі буду казаць вам пра нябеснае?
John Bela 3:13  Ніхто ня ўзыходзіў на неба, адзін толькі Сын Чалавечы, Які сышоў зь нябёсаў, сутны на нябёсах;
John Bela 3:14  і як Майсей падняў зьмяю ў пустыні, так мае быць падняты Сын Чалавечы,
John Bela 3:15  каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае.
John Bela 3:16  Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае.
John Bela 3:17  Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, а каб сьвет уратаваны быў празь Яго.
John Bela 3:18  Хто верыць у Яго, ня судзіцца, а хто ня верыць, ужо засуджаны, бо ня ўвераваў у імя Адзінароднага Сына Божага.
John Bela 3:19  А суд у тым, што сьвятло прыйшло ў сьвет; але людзі больш палюбілі цемру, чым сьвятло, бо ўчынкі іхнія былі ліхія.
John Bela 3:20  Бо кожны, хто робіць ліхое, ненавідзіць сьвятло і ня ідзе да сьвятла, каб не адкрыліся ўчынкі ягоныя, бо яны ліхія;
John Bela 3:21  а хто робіць па праўдзе, ідзе да сьвятла, каб яўныя былі ўчынкі ягоныя, бо яны ў Богу зроблены.
John Bela 3:22  Пасьля гэтага прыйшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў зямлю Юдэйскую і там жыў зь імі і хрысьціў.
John Bela 3:23  А Ян таксама хрысьціў у Яноне паблізу Саліма, бо там было многа вады; і прыходзілі туды і хрысьціліся;
John Bela 3:24  бо Ян яшчэ ня быў увязьнены ў цямніцу.
John Bela 3:25  Тады ў Янавых вучняў адбылася спрэчка зь Юдэямі пра ачышчэньне.
John Bela 3:26  І прыйшлі да Яна і сказалі яму: Равьві! То й, Які быў з табою пры Ярдане, і пра Якога ты сьведчыў, вось, Ён хрысьціць і ўсе ідуць да Яго.
John Bela 3:27  Ян сказаў у адказ: ня можа чалавек нічога прымаць на сябе , калі ня будзе дадзена яму зь неба.
John Bela 3:28  Вы самі мне сьведкі ў тым, што я сказаў: ня я Хрыстос, але я пасланы перад Ім.
John Bela 3:29  Хто мае нявесту, той жаніх; а жаніхоў сябра, які стаіць і слухае яго, радасьцю радуецца, чуючы голас жаніха: вось гэтая радасьць мая спраўдзілася.
John Bela 3:30  Ён мае расьці, а я — малець.
John Bela 3:31  Хто прыходзіць з вышыні, той і ёсць вышэйшы за ўсіх; а сутны ад зямлі зямны і ёсьць і гаворыць як сутны ад зямлі; Хто прыходзіць зь нябёсаў, ёсьць вышэйшы за ўсіх,
John Bela 3:32  І што Ён бачыў і чуў, пра тое і сьведчыць; і ніхто ня прымае сьведчаньня Ягонага.
John Bela 3:33  Хто прыняў Ягонае сьведчаньне, гэтым і пацьвердзіў, што Бог праўдзівы.
John Bela 3:34  Бо Той, Каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя; бо ня мераю дае Бог Духа.
John Bela 3:35  Айцец любіць Сына і ўсё даў у руку Ягоную.
John Bela 3:36  Хто верыць у Сына, мае жыцьцё вечнае; а хто ня верыць у Сына, ня ўбачыць жыцьця, а гнеў Божы застаецца на ім.
Chapter 4
John Bela 4:1  Калі даведаўся Ісус пра чутку, якая дайшла да фарысэяў, што Ён больш набывае вучняў і хрысьціць, чым Ян —
John Bela 4:2  хоць Сам Ісус ня хрысьціў, а вучні Ягоныя, —
John Bela 4:3  дык пакінуў Юдэю і пайшоў зноў у Галілею.
John Bela 4:4  А меўся Ён праходзіць праз Самарыю.
John Bela 4:5  І вось прыходзіць Ён да горада Самарыйскага, называнага Сіхар, паблізу дзялянкі зямлі, дадзенай Якавам сыну свайму Язэпу,
John Bela 4:6  там быў калодзеж Якаваў. Ісус, стаміўшыся з дарогі, сеў каля калодзежа; было каля шостай гадзіны.
John Bela 4:7  Прыходзіць жанчына з Самарыі зачарпнуць вады. Ісус кажа ёй: дай Мне напіцца.
John Bela 4:8  Бо вучні Ягоныя адлучыліся ў горад купіць ежы.
John Bela 4:9  Жанчына Самаранская кажа Яму: як Ты, Юдэй, просіш піць у мяне, Самаранкі? бо Юдэі з Самаранамі ня зносяцца.
John Bela 4:10  Ісус сказаў ёй у адказ: калі б ты ведала дар Божы, і Хто кажа табе: дай Мне напіцца, — дык ты сама прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе вады жывое.
John Bela 4:11  Жанчына кажа Яму: Спадару! Табе і зачарпнуць няма чым, а калодзеж глыбокі: адкуль жа ў Цябе вада жывая?
John Bela 4:12  Няўжо Ты большы за бацьку нашага, Якава, які даў нам гэты калодзеж, і сам зь яго піў, і дзеці ягоныя, і быдла ягонае?
John Bela 4:13  Ісус сказаў ёй у адказ: кожны, хто п’е ваду гэтую, спрагнецца зноў;
John Bela 4:14  а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму, той не спрагнецца вавек; а вада, якую Я дам яму, зробіцца ў ім крыніцай вады, якая пацячэ ў жыцьцё вечнае.
John Bela 4:15  Жанчына кажа Яму: Спадару! дай мне гэтай вады, каб ня мець мне смагі і ня прыходзіць сюды чэрпаць.
John Bela 4:16  Ісус кажа ёй: ідзі, клікні мужа твайго і прыйдзі сюды.
John Bela 4:17  Жанчына сказала ў адказ: няма ў мяне мужа. Ісус кажа ёй: праўду ты сказала, што ў цябе няма мужа;
John Bela 4:18  бо ў цябе было пяць мужоў, і той, якога сёньня маеш, ня муж табе; гэта слушна ты сказала.
John Bela 4:19  Жанчына кажа Яму: Госпадзе! бачу, што Ты прарок;
John Bela 4:20  бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары; а вы кажаце, што месца, дзе трэба пакланяцца, у Ерусаліме.
John Bela 4:21  Ісус кажа ёй: павер Мне, што настане час, калі і не на гары гэтай, і не ў Ерусаліме будзеце пакланяцца Айцу.
John Bela 4:22  Вы ня ведаеце, чаму кланяецеся; а мы ведаем, чаму кланяемся, бо збаўленьне ад Юдэяў;
John Bela 4:23  але настане час, і настаў ужо, калі сапраўдныя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо такіх паклоньнікаў Айцец шукае Сабе:
John Bela 4:24  Бог ёсьць дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе.
John Bela 4:25  Жанчына кажа Яму: ведаю, што прыйдзе Месія, гэта значыць, Хрыстос; калі Ён прыйдзе, дык абвесьціць нам усё.
John Bela 4:26  Ісус кажа ёй: гэта Я, Які гавару з табою.
John Bela 4:27  У гэты час прыйшлі вучні Ягоныя і зьдзівіліся, што Ён гутарыў з жанчынаю; аднак жа ніводзін не сказаў: чаго Ты патрабуеш? альбо: пра што Ты гутарыш зь ёю?
John Bela 4:28  Тады жанчына пакінула посуд свой і пайшла ў горад, і кажа людзям:
John Bela 4:29  ідзеце, паглядзеце Чалавека, Які сказаў мне ўсё, што я зрабіла: ці ня Ён Хрыстос?
John Bela 4:30  Яны выйшлі з горада і пайшлі да Яго.
John Bela 4:31  Тым часам вучні прасілі яго, кажучы: Равьві! еж.
John Bela 4:32  Але Ён сказаў ім: у Мяне ёсьць ежа, якое вы ня ведаеце.
John Bela 4:33  Потым вучні гаварылі паміж сабою: хіба хто прынёс Яму есьці?
John Bela 4:34  Ісус кажа ім: Мая ежа ёсьць тварыць волю Таго, Хто паслаў Мяне, і зьдзейсьніць справу Ягоную.
John Bela 4:35  Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і настане жніво? А Я кажу вам: узьвядзеце вочы вашыя і паглядзеце на нівы, як яны папалавелі і высьпелі да жніва;
John Bela 4:36  хто жне, дастае ўзнагароду і зьбірае плод у жыцьцё вечнае, так што і сейбіт і жнец разам радавацца будуць;
John Bela 4:37  бо ў гэтым выпадку слушнае выслоўе: адзін сее, а другі жне.
John Bela 4:38  Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвайшлі ў працу іхнюю.
John Bela 4:39  І многія Самаране з горада таго ўверавалі ў Яго па слове жанчыны, якая сьведчыла, што Ён сказаў ёй усё, што яна зрабіла.
John Bela 4:40  І таму, калі прыйшлі да Яго Самаране, дык прасілі Яго пабыць у іх; і Ён прабыў там два дні.
John Bela 4:41  І яшчэ больш людзей уверавалі па Ягоным слове;
John Bela 4:42  а жанчыне той казалі: ужо не па тваіх казанях веруем, бо самі чулі і ўведалі, што сапраўды Збаўца сьвету, Хрыстос.
John Bela 4:43  Як мінула два дні, Ён выйшаў адтуль і пайшоў у Галілею;
John Bela 4:44  бо Сам Ісус сьведчыў, што прарок ня мае пашаны ў сваёй бацькаўшчыне.
John Bela 4:45  Калі прыйшоў Ён у Галілею, дык Галілеяне не прынялі Яго, бачыўшы ўсё, што Ён зрабіў у Ерусаліме ў сьвята, — бо і яны хадзілі на сьвята.
John Bela 4:46  Дык вось, Ісус зноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе ператварыў ваду ў віно. У Капернауме быў адзін царадворац, у якога сын быў хворы.
John Bela 4:47  Ён, пачуўшы, што Ісус прыйшоў зь Юдэі ў Галілею, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і ацаліць сына ягонага, які быў пры сьмерці.
John Bela 4:48  Ісус сказаў яму: вы ня ўверуеце, калі ня ўбачыце азнакаў і цудаў.
John Bela 4:49  Царадворац кажа Яму: Госпадзе! прыйдзі, пакуль не памёр сын мой.
John Bela 4:50  Ісус кажа яму: ідзі, сын твой здаровы. Той паверыў слову, якое сказаў яму Ісус, і пайшоў.
John Bela 4:51  На дарозе сустрэлі яго слугі ягоныя і сказалі: сын твой здаровы.
John Bela 4:52  Ён спытаўся ў іх: а каторай гадзіне яму палепшала? Яму сказалі: учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго.
John Bela 4:53  З гэтага бацька даведаўся, што гэта была тая самая гадзіна, калі Ісус сказаў яму: сын твой здаровы. І ўвераваў сам і ўвесь дом ягоны.
John Bela 4:54  Гэты другі цуд учыніў Ісус, вярнуўшыся зь Юдэі ў Галілею.
Chapter 5
John Bela 5:1  Пасьля гэтага было сьвята Юдэйскае, і прыйшоў Ісус у Ерусалім.
John Bela 5:2  А ёсьць у Ерусаліме каля Авечае брамы купальня, называная па-габрэйску Віфезда , якая мела пяць крытых уваходаў;
John Bela 5:3  у іх ляжала вялікае мноства хворых, сьляпых, кульгавых, сухіх, якія чакалі руху вады;
John Bela 5:4  бо анёл Гасподні часам сыходзіў у купальню і парушаў ваду; і хто першы ўваходзіў у яе пасьля парушэньня вады, той здаровы рабіўся, на якую б хваробу ні пакутаваў.
John Bela 5:5  Тут быў чалавек, які хварэў трыццаць восем гадоў.
John Bela 5:6  Ісус, угледзеўшы, як ён ляжыць, і даведаўшыся, што ён ляжыць ужо доўгі час, кажа яму: ці хочаш быць здаровым?
John Bela 5:7  Хворы адказваў Яму: так, Госпадзе; але ня маю чалавека, які апусьціў бы мяне ў купальню, калі парушыцца вада; калі ж я прыходжу, нехта іншы ўжо ўваходзіць раней за мяне.
John Bela 5:8  Ісус кажа яму: устань, вазьмі пасьцель тваю і хадзі.
John Bela 5:9  І той адразу выздаравеў, і ўзяў пасьцель сваю, і пайшоў. Было ж гэта ў дзень суботні.
John Bela 5:10  Пасьля Юдэі казалі ацалёнаму: сёньня субота; не павінен ты браць пасьцель.
John Bela 5:11  Ён адказваў ім: Хто мяне вылечыў, Той мне сказаў: вазьмі пасьцель тваю і хадзі.
John Bela 5:12  У яго спыталіся: хто Той Чалавек, Які сказаў табе: вазьмі пасьцель тваю і хадзі?
John Bela 5:13  Але ацалёны ня ведаў, хто Ён; бо Ісус зьнік сярод людзей, якія былі на тым месцы.
John Bela 5:14  Потым Ісус спаткаў яго ў храме і сказаў яму: вось, ты стаў здаровы; не грашы болей, каб ня сталася з табою чаго горшага.
John Bela 5:15  Чалавек гэты пайшоў і абвясьціў Юдэям, што Той, Хто ацаліў яго, ёсьць Ісус.
John Bela 5:16  І пачалі Юдэі перасьледаваць Ісуса і намышлялі забіць Яго за тое, што Ён рабіў усе такія дзеі ў суботу.
John Bela 5:17  А Ісус казаў ім: Айцец Мой дагэтуль робіць, і Я раблю.
John Bela 5:18  І яшчэ больш намышлялі забіць Яго Юдэі за тое, што Ён ня толькі парушаў суботу, але і Айцом Сваім называў Бога, робячы Сябе роўным Богу.
John Bela 5:19  На гэта Ісус сказаў: праўду, праўду кажу вам: Сын нічога ня можа тварыць Сам ад Сябе, калі ня ўбачыць, як Айцец творыць: бо, што творыць Ён, тое і Сын творыць таксама.
John Bela 5:20  Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што творыць Сам; і пакажа Яму дзеі большыя за гэтыя, так што вы зьдзівіцеся.
John Bela 5:21  Бо, як Айцец уваскрашае мёртвых і ажыўляе, так і Сын ажыўляе, каго хоча.
John Bela 5:22  Бо Айцец і ня судзіць нікога, а ўвесь суд аддаў Сыну,
John Bela 5:23  каб усе шанавалі Сына, як шануюць Айца. Хто не шануе Сына, той не шануе і Айца, Які паслаў Яго.
John Bela 5:24  Праўду, праўду кажу вам: хто слухае слова Маё і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае, і на суд ня прыходзіць, а перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.
John Bela 5:25  Праўду, праўду кажу вам: настае час, і настаў ужо, калі мёртвыя пачуюць голас Сына Божага і пачуўшы, ажывуць.
John Bela 5:26  Бо як Айцец мае жыцьцё ў Самім Сабе, так і Сыну даў мець жыцьцё ў Самім Сабе;
John Bela 5:27  і даў яму ўладу правіць і суд, бо Ён ёсьць Сын Чалавечы.
John Bela 5:28  Ня зьдзіўляйцеся з гэтага: бо настае час, калі ўсе, хто ў магілах, пачуюць голас Сына Божага,
John Bela 5:29  і выйдуць тыя, што тварылі дабро на ўваскрэсеньне жыцьця, а што ліха чынілі — на ўваскрэсеньне асуды.
John Bela 5:30  Я нічога не магу тварыць Сам ад Сябе. Як чую, так і суджу, і суд Мой справядлівы, бо ня шукаю Маёй волі, а волі Айца, Які паслаў Мяне.
John Bela 5:31  Калі Я сьведчу Сам пра Сябе, дык сьведчаньне Маё ня ёсьць ісьціна:
John Bela 5:32  ёсьць іншы, хто сьведчыць пра Мяне, і Я ведаю, што ісьціна ёсьць тое сьведчаньне, якім ён сьведчыць пра Мяне;
John Bela 5:33  вы пасылалі да Яна, і ён засьведчыў пра ісьціну.
John Bela 5:34  А Я вось не ад чалавека прымаю сьведчаньне, а кажу гэта на тое, каб вы ўратаваліся.
John Bela 5:35  Ён быў сьвяцільнік, што гарэў і сьвяціў; а вы хацелі якісь час парадавацца пры сьвятле ягоным.
John Bela 5:36  Але Я маю сьведчаньне большае за Янавае: бо дзеі, якія Айцец даў мне зьдзейсьніць, самыя дзеі гэтыя, якія Я чыню, сьведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне.
John Bela 5:37  І Айцец, Які паслаў Мяне, сам засьведчыў пра Мяне. А вы ні голасу Ягонага ніколі ня чулі, ні аблічча Ягонага ня бачылі,
John Bela 5:38  і ня маеце слова Ягонага, каб яно былося ў вас, бо ня верыце вы Таму, Каго Ён паслаў.
John Bela 5:39  Дасьледуйце Пісаньні, бо вы думаеце празь іх мець жыцьцё вечнае: а яны ж сьведчаць пра Мяне.
John Bela 5:40  Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.
John Bela 5:41  Ня прымаю славы ад людзей,
John Bela 5:42  але ведаю вас: вы ня маеце ў сабе любові да Бога.
John Bela 5:43  Я прыйшоў у імя Айца Майго, і ня прымаеце Мяне; а калі нехта іншы прыйдзе ў імя сваё, яго прымеце.
John Bela 5:44  Як вы можаце верыць, калі адзін ад аднаго прымаеце славу, а славы, якая ад адзінага Бога, ня шукаеце?
John Bela 5:45  Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас перад Айцом: ёсьць на вас скаржнік Майсей, на якога вы спадзеяцеся.
John Bela 5:46  Бо калі б вы верылі Майсею, дык паверылі б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне.
John Bela 5:47  А калі ягоным пісаньням ня верыце, — як паверыце Маім словам?
Chapter 6
John Bela 6:1  Пасьля гэтага Ісус пайшоў на той бок мора Галілейскага, у навакольлі Тыверыяды;
John Bela 6:2  За Ім сьледам пайшло мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён тварыў над хворымі.
John Bela 6:3  Ісус узышоў на гару і там сядзеў з вучнямі Сваімі.
John Bela 6:4  А набліжалася Пасха, сьвята Юдэйскае.
John Bela 6:5  Ісус, узьвёўшы вочы і ўгледзеўшы, што мноства людзей ідзе да Яго, кажа Піліпу: дзе нам купіць хлябоў, каб іх накарміць?
John Bela 6:6  А казаў гэта, выпрабоўваючы яго; бо Сам ведаў, што хацеў зрабіць.
John Bela 6:7  Піліп адказваў Яму: ім на дзьвесьце дынараў ня хопіць хлеба, каб кожнаму дасталося хоць трошкі.
John Bela 6:8  Адзін вучань Ягоны Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму:
John Bela 6:9  Тут ёсьць у аднаго хлопчыка пяць хлябоў ячных і дзьве рыбкі, але што гэта на такое мноства,
John Bela 6:10  Ісус сказаў: скажэце ім легчы. А было на тым месцы многа травы. І вось легла людзей лікам каля пяці тысяч.
John Bela 6:11  Ісус, узяўшы хлябы і ўзьнёсшы падзяку, раздаў вучням, а вучні тым, што ляжалі, гэтак сама і рыбы, колькі хто хацеў.
John Bela 6:12  І калі насыціліся, дык сказаў вучням Сваім: зьбярэце кавалкі, што засталіся, каб нічога не прапала.
John Bela 6:13  І сабралі, і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі ад пяці ячных хлябоў, што засталіся ў тых, якія елі.
John Bela 6:14  Тады людзі, якія бачылі цуд, учынены Ісусам, сказалі: гэта сапраўды Той Прарок, Які мае прыйсьці ў сьвет.
John Bela 6:15  А Ісус, даведаўшыся, што хочуць прыйсьці, неспадзявана ўзяць Яго і зрабіць царом, зноў адышоў на гару адзін.
John Bela 6:16  Калі ж настаў вечар, дык вучні Ягоныя выйшлі да мора,
John Bela 6:17  і, увайшоўшы ў лодку, паплылі на той бок мора ў Капернаум. Ужо цямнела, а Ісус ня прыходзіў да іх.
John Bela 6:18  Дзьмуў моцны вецер, і мора хвалявалася.
John Bela 6:19  Праплыўшы каля дваццаці пяці ці трыццаці стадыяў, яны ўбачылі Ісуса, Які ішоў па моры і набліжаўся да лодкі, і спалохаліся.
John Bela 6:20  Але Ён сказаў ім: гэта Я; ня бойцеся.
John Bela 6:21  Яны хацелі прыняць Яго ў лодку; і адразу лодка прыстала да берага, куды плылі.
John Bela 6:22  На другі дзень люд, што стаяў па той бок мора, бачыў, што там, апрача адной лодкі, у якую ўвайшлі вучні Ягоныя, другой ня было, і што Ісус не ўваходзіў у лодку з вучнямі Сваімі, а адплылі адны вучні Ягоныя;
John Bela 6:23  тым часам прыйшлі з Тыверыяды іншыя лодкі блізка да таго месца, дзе елі хлеб з дабраславеньня Гасподняга.
John Bela 6:24  І вось, калі людзі ўбачылі, што тут няма Ісуса, ні вучняў Ягоных, дык увайшлі ў лодкі і прыплылі ў Капернаум, шукаючы Ісуса,
John Bela 6:25  і, знайшоўшы Яго на тым баку мора, сказалі Яму: Равьві! калі Ты сюды прыйшоў?
John Bela 6:26  Ісус сказаў ім у адказ: праўду, праўду кажу вам: вы шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што елі хлеб і насыціліся;
John Bela 6:27  дбайце не пра ежу прахлую, а пра ежу, што застаецца на жыцьцё вечнае, якую дасьць вам Сын Чалавечы; бо на Яго паклаў пячатку Сваю Айцец, Бог.
John Bela 6:28  І вось, сказалі Яму: што нам рабіць, каб чыніць дзеі Божыя?
John Bela 6:29  Ісус сказаў ім у адказ: вось дзея Божая, каб вы верылі ў Таго, Каго Ён паслаў.
John Bela 6:30  На гэта сказалі Яму: якую ж Ты даеш азнаку, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? што Ты робіш?
John Bela 6:31  Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: "хлеб зь неба даў ім есьці".
John Bela 6:32  А Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: не Майсей даў вам хлеб зь неба, а Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб зь нябёсаў;
John Bela 6:33  бо хлеб Божы ёсьць Той, Які сыходзіць зь нябёсаў і дае жыцьцё сьвету,
John Bela 6:34  На гэта сказалі Яму: Госпадзе! давай нам заўсёды такі хлеб.
John Bela 6:35  А Ісус сказаў ім: Я ёсьць хлеб жыцьця; хто прыходзіць да Мяне, ня будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ня спрагнецца ніколі;
John Bela 6:36  але Я сказаў вам, што вы і бачылі Мяне, і ня верыце.
John Bela 6:37  Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе; і таго, хто прыходзіць да Мяне, ня выганю прэч;
John Bela 6:38  бо Я сыйшоў зь нябёсаў не на тое, каб чыніць волю Маю, а волю Айца, Які паслаў Мяне;
John Bela 6:39  а воля Айца Майго, Які паслаў Мяне, ёсьць тая, каб з таго, што Ён Мне даў, анічога не загубіць, а ўсё тое ўваскрэсіць у апошні дзень;
John Bela 6:40  воля Таго, Хто паслаў Мяне, ёсьць тая, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае; і Я ўваскрэшу яго ў апошні дзень.
John Bela 6:41  Абурыліся на Яго Юдэі за тое, што Ён сказаў: Я ёсьць хлеб, які сыйшоў зь нябёсаў, —
John Bela 6:42  і казалі: ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, Чыйго бацьку і маці мы ведаем; як жа Ён кажа: Я сыйшоў зь нябёсаў?
John Bela 6:43  Ісус сказаў ім у адказ: не абурайцеся між сабою:
John Bela 6:44  ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі не прывядзе яго Айцец, Які паслаў Мяне; і Я ўваскрэшу яго ў апошні дзень.
John Bela 6:45  У прарокаў напісана: "і будуць усе навучаны Богам; кожны, хто чуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне".
John Bela 6:46  Гэта ня тое, каб хто бачыў Айца, апрача Таго, Хто ёсьць ад Бога: Ён бачыў Айца.
John Bela 6:47  Праўду, праўду кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае.
John Bela 6:49  бацькі вашыя елі манну ў пустыні і памерлі;
John Bela 6:50  а хлеб, што сыходзіць зь нябёсаў, такі, што той, хто есьць яго, не памрэ;
John Bela 6:51  Я — хлеб жывы, што сыйшоў зь нябёсаў: хто есьць хлеб гэты, будзе жыць вечна; а хлеб, які Я дам, ёсьць Плоць Мая, якую Я аддам за жыцьцё сьвету.
John Bela 6:52  Тады Юдэі пачалі спрачацца паміж сабою, кажучы: як Ён можа даць нам есьці Плоць Сваю ?
John Bela 6:53  А Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: калі ня будзеце есьці Плоці Сына Чалавечага і піць Крыві Ягонай, ня мецьмеце ў сабе жыцьця:
John Bela 6:54  Хто есьць Маю Плоць і п’е Маю Кроў, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрэшу яго ў апошні дзень;
John Bela 6:55  бо Плоць мая сапраўды ёсьць ежа, і Кроў мая сапраўды ёсьць пітво;
John Bela 6:56  хто есьць Маю Плоць і п’е Маю Кроў, застаецца ўва Мне, і Я ў ім;
John Bela 6:57  як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есьць Мяне, жыць будзе Мною;
John Bela 6:58  гэта той хлеб, што сышоў зь нябёсаў; ня так, як бацькі вашыя елі манну і памерлі: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна.
John Bela 6:59  Гэта казаў Ён у сынагозе, навучаючы ў Капернауме.
John Bela 6:60  Многія вучні Ягоныя, чуючы гэта, казалі: якія дзіўныя словы! Хто можа такое слухаць?
John Bela 6:61  Але Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць на тое, сказаў ім: ці гэта спакушае вас?
John Bela 6:62  што ж будзе , калі ўбачыце Сына Чалавечага, Які ўзыходзіць туды , дзе быў раней?
John Bela 6:63  дух творыць жыцьцё, плоць ня творыць нічога; словы, якія кажу Я вам, — гэта дух і жыцьцё;
John Bela 6:64  Але ёсьць сярод вас некаторыя, што ня вераць. Бо Ісус ад пачатку ведаў, хто ёсьць нявернікі, і хто выдасьць Яго.
John Bela 6:65  І сказаў: на тое якраз і казаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі гэта ня дадзена будзе ад Айца Майго.
John Bela 6:66  З гэтага часу многія вучні Ягоныя адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі зь Ім.
John Bela 6:67  Тады Ісус сказаў дванаццаці: ці ня хочаце і вы адысьці?
John Bela 6:68  Сымон Пётр адказаў Яму: Госпадзе! да каго нам ісьці? Ты маеш словы вечнага жыцьця.
John Bela 6:69  і мы паверылі і спазналі, што Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога.
John Bela 6:70  Ісус адказваў ім: ці не дванаццаць вас абраў Я? але адзін з вас д’ябал.
John Bela 6:71  Гэта казаў Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты меўся выдаць Яго, ён быў адзін з дванаццаціх.
Chapter 7
John Bela 7:1  Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галілеі, бо па Юдэі хадзіць не хацеў, таму што Юдэі намышлялі забіць Яго.
John Bela 7:2  Набліжалася сьвята Юдэйскае — Кучкі.
John Bela 7:3  Тады браты Ягоныя сказалі Яму: выйдзі адгэтуль і йдзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі дзеі, што Ты ўчыняеш;
John Bela 7:4  бо ніхто ня робіць чаго-небудзь употай, і стараецца сам быць вядомым; калі Ты чыніш такія дзеі, дык яві Сябе сьвету.
John Bela 7:5  Бо і браты Ягоныя ня верылі ў Яго.
John Bela 7:6  На гэта Ісус ім сказаў: Мой час яшчэ не настаў, а вам заўсёды час;
John Bela 7:7  Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу пра яго, што дзеі ягоныя ліхія;
John Bela 7:8  вы ідзеце на сьвята гэтае, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо час Мой яшчэ не настаў.
John Bela 7:9  Гэта сказаўшы ім, застаўся ў Галілеі.
John Bela 7:10  Але як прыйшлі браты Ягоныя, тады і Ён прыйшоў на сьвята, не адкрыта, а як бы таемна.
John Bela 7:11  А Юдэі шукалі яго на сьвяце і казалі: дзе Ён?
John Bela 7:12  І многа было гаманы пра Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а другія казалі: не, Ён зводзіць людзей.
John Bela 7:13  Аднак ніхто не гаварыў пра Яго адкрыта, баючыся Юдэяў.
John Bela 7:14  Але ўжо а палавіне сьвята ўвайшоў Ісус у храм і вучыў.
John Bela 7:15  І дзівавалі Юдэі, кажучы: як Ён ведае Пісаньні, ня вучыўшыся?
John Bela 7:16  Ісус, адказваючы ім, сказаў: Маё вучэньне — не Маё, а Таго, Хто паслаў Мяне;
John Bela 7:17  хто хоча чыніць волю Ягоную, той даведаецца пра гэтае вучэньне, ці ад Бога яно, ці я Сам ад Сябе кажу;
John Bela 7:18  хто гаворыць сам ад сябе, шукае славы сабе; а Хто шукае славы Таму, Хто паслаў Яго, Той сапраўдны, і няма няпраўды ў Ім.
John Bela 7:19  Ці ня даў вам Майсей закону? і ніхто з вас ня жыве паводле закону. Завошта ж намышляеце забіць Мяне?
John Bela 7:20  Людзі сказалі ў адказ: ці ня дэман у Табе? Хто намышляе забіць Цябе?
John Bela 7:21  Ісус, прамаўляючы далей, сказаў ім: адну дзею ўчыніў Я, і ўсе вы дзівуеце;
John Bela 7:22  Майсей даў вам абразаньне, — хоць яно не ад Майсея, а ад бацькоў, — і ў суботу вы абразаеце чалавека;
John Bela 7:23  калі ў суботу прымае чалавек абразаньне, каб ня быў парушаны закон Майсееў, — ці не на Мяне гневаецеся за тое, што Я ўсяго чалавека ацаліў у суботу?
John Bela 7:24  ня судзеце паводле выгляду, а судзеце судом справядлівым.
John Bela 7:25  Тут некаторыя зь Ерусалімцаў казалі: ці ня Той гэта, Якога спрабуюць забіць?
John Bela 7:26  вось, Ён гаворыць адкрыта, і нічога ня кажуць Яму: ці ўпэўніліся начальнікі, што Ён сапраўды Хрыстос?
John Bela 7:27  але мы ведаем Яго, адкуль Ён; а Хрыстос, калі прыйдзе, ніхто ня будзе ведаць, адкуль Ён.
John Bela 7:28  Тады Ісус усклікнуў у храме, вучачы і кажучы: і ведаеце Мяне, і ведаеце, адкуль Я; і Я прыйшоў ня Сам ад Сябе, але ў ісьціне Той, хто паслаў Мяне, Якога вы ня ведаеце;
John Bela 7:29  Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне.
John Bela 7:30  І намышлялі схапіць Яго, але ніхто не наклаў на Яго рукі, бо яшчэ не настала гадзіна Ягоная.
John Bela 7:31  А многія зь людзей уверавалі ў Яго і казалі: калі прыйдзе Хрыстос, няўжо створыць болей азнакаў, чым колькі Гэты стварыў?
John Bela 7:32  Пачулі фарысэі такія перасуды пра Яго ў народзе, і паслалі фарысэі і першасьвятары служак — схапіць Яго.
John Bela 7:33  А Ісус сказаў ім: яшчэ нядоўга быць Мне з вамі, і пайду да Таго, Хто паслаў Мяне;
John Bela 7:34  будзеце шукаць Мяне, і ня знойдзеце; і дзе буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці.
John Bela 7:35  Пры гэтым Юдэі гаварылі паміж сабою: куды Ён хоча ісьці, так што мы ня знойдзем Яго? ці ня хоча Ён ісьці ў Элінскае расьсеяньне і вучыць Элінаў?
John Bela 7:36  што азначаюць гэтыя словы, якія Ён сказаў: "будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце; і дзе буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці"?
John Bela 7:37  У апошні ж вялікі дзень сьвята стаяў Ісус і ўсклікнуў, кажучы: хто прагне, ідзі да Мяне і пі;
John Bela 7:38  хто веруе ў Мяне, у таго , як сказана ў Пісаньні, "з чэрава пацякуць рэкі вады жывое".
John Bela 7:39  Гэта сказаў Ён пра Духа, Якога меліся прыняць тыя, што верылі ў Яго: бо яшчэ ня было на іх Духа Сьвятога, бо Ісус яшчэ ня быў праслаўлены.
John Bela 7:40  Многія людзі, пачуўшы гэтыя словы, казалі: Ён сапраўды прарок.
John Bela 7:41  Другія казалі: гэта Хрыстос. А іншыя казалі: хіба з Галілеі Хрыстос прыйдзе?
John Bela 7:42  ці ня сказана ў Пісаньні, што Хрыстос прыйдзе ад насеньня Давідавага і зь Віфляема, з таго месца, адкуль быў Давід?
John Bela 7:43  І вось адбылася наконт Яго спрэчка ў народзе.
John Bela 7:44  Некаторыя зь іх хацелі схапіць Яго; але ніхто не наклаў на Яго рук.
John Bela 7:45  І вось служкі вярнуліся да першасьвятароў і фарысэяў, і гэтыя сказалі ім: чаму вы не прывялі яго?
John Bela 7:46  Служкі адказвалі: ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек.
John Bela 7:47  Фарысэі сказалі ім: няўжо і вы ўведзены ў зман?
John Bela 7:48  ці паверыў у Яго хто з начальнікаў, альбо з фарысэяў?
John Bela 7:49  але гэты народ невук у законе, пракляты ён.
John Bela 7:50  Мікадым, які прыходзіў да Яго ўначы, будучы адным зь іх, кажа ім:
John Bela 7:51  ці судзіць закон наш чалавека, калі папярэдне ня выслухаюць яго і не даведаюцца, што ён робіць?
John Bela 7:52  На гэта сказалі яму: і ты ці не з Галілеі? паглядзі, і ўбачыш, што з Галілеі ня прыходзіць прарок.
Chapter 8
John Bela 8:1  А Ісус пайшоў на гару Аліўную,
John Bela 8:2  а раніцай зноў прыйшоў у храм, і ўвесь люд ішоў да Яго; Ён сеў і вучыў іх.
John Bela 8:3  Тут кніжнікі і фарысэі прывялі да Яго жанчыну, засьпетую на блудзе, і, паставіўшы яе пасярэдзіне,
John Bela 8:4  сказалі Яму: Настаўнік! гэтую жанчыну засьпелі на блудзе;
John Bela 8:5  а Майсей у законе наказваў нам пабіваць такіх камянямі: Ты што скажаш?
John Bela 8:6  Казалі ж гэта, выпрабоўваючы Яго, каб знайсьці што-небудзь і зьвінаваціць Яго, але Ісус, нахіліўшыся нізка, пісаў пальцам на зямлі, не зважаючы на іх.
John Bela 8:7  Калі ж папыталіся ў Яго далей, Ён, схіліўшыся, сказаў ім: хто з вас бяз грэху, першы кінь у яе каменем.
John Bela 8:8  І зноў, нахіліўшыся нізка, пісаў на зямлі.
John Bela 8:9  А яны, пачуўшы гэта і адчуўшы дакоры сумленьня, пачалі выходзіць адзін за адным, пачынаючы са старэйшых да апошніх; і застаўся адзін Ісус і жанчына, якая стаяла пасярэдзіне.
John Bela 8:10  Ісус, схіліўшыся і ня бачачы нічога апрача жанчыны, сказаў ёй: жанчына! дзе твае скаржнікі? ніхто не асудзіў цябе?
John Bela 8:11  Яна адказвала: ніхто, Госпадзе! Ісус сказаў ёй: і Я не асуджаю цябе; ідзі і больш не грашы.
John Bela 8:12  Зноў прамаўляў Ісус да людзей і сказаў ім: Я — сьвятло сьвету; хто пойдзе сьледам за Мною, той ня будзе блукаць у цемры, а будзе мець сьвятло жыцьця.
John Bela 8:13  Тады фарысэі сказалі Яму: Ты Сам пра Сябе сьведчыш, сьведчаньне Тваё ня ёсьць ісьціна.
John Bela 8:14  Ісус сказаў ім у адказ: калі Я і Сам пра Сябе сьведчу, сьведчаньне Маё ёсьць ісьціна, бо Я ведаю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ведаеце, адкуль Я і куды іду.
John Bela 8:15  Вы мяркуеце па плоці; Я ня суджу нікога;
John Bela 8:16  а калі і суджу Я, дык суд Мой у ісьціне, бо Я не адзін, а Я з Айцом, Які паслаў Мяне;
John Bela 8:17  а і ў законе вашым напісана, што сьведчаньне двух чалавек — праўдзівае.
John Bela 8:18  Я Сам сьведчу пра Сябе, і сьведчыць пра Мяне Айцец, Які паслаў Мяне.
John Bela 8:19  Тады сказалі Яму: дзе Айцец Твой? Ісус адказваў: вы ня ведаеце ні Мяне, ні Айца Майго; калі б вы ведалі Мяне, дык ведалі б і Айца Майго.
John Bela 8:20  Гэтыя словы казаў Ісус каля скарбонкі, калі вучыў у храме; і ніхто ня ўзяў Яго, бо ня прыйшла часіна Ягоная.
John Bela 8:21  Зноў сказаў ім Ісус: Я адыходжу, і будзеце шукаць Мяне, і памраце ў грэху вашым; куды Я іду, туды вы ня можаце прыйсьці.
John Bela 8:22  Тут Юдэі казалі: няўжо Ён заб’е Сам Сябе, што кажа: "куды Я іду, туды вы ня можаце прыйсьці"?
John Bela 8:23  Ён сказаў ім: вы ад ніжніх, Я ад вышніх, вы ад сьвету гэтага, Я не ад гэтага сьвету;
John Bela 8:24  таму Я і сказаў вам, што вы памраце ў грахах вашых: бо, калі ня ўверуеце, што гэта Я, дык памраце ў грахах вашых.
John Bela 8:25  Тады сказалі Яму: хто ж Ты? Ісус сказаў ім: ад пачатку Існы, як і кажу вам:
John Bela 8:26  многа мбю казаць і разважыць пра вас; але Той, Хто паслаў Мяне, ёсьць Ісьціна, і што Я чуў ад Яго, тое і кажу сьвету.
John Bela 8:27  Не зразумелі, што Ён казаў ім пра Айца.
John Bela 8:28  Дык вось, Ісус сказаў ім: калі ўзьнесяце Сына Чалавечага, тады і ўведаеце, што гэта Я і што нічога не раблю ад Сябе, а як навучыў Мяне Айцец Мой, так і кажу.
John Bela 8:29  Той, Хто паслаў Мяне, ёсьць са Мною; Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю тое, што Яму заўгодна.
John Bela 8:30  Калі Ён казаў гэта, многія ўверавалі ў Яго.
John Bela 8:31  Тады сказаў Ісус да тых Юдэяў, што ўверавалі ў Яго: калі застанецеся ў слове Маім, дык вы ў ісьціне Мае вучні.
John Bela 8:32  І спазнаеце праўду, і праўда зробіць вас свабоднымі.
John Bela 8:33  Яму адказвалі: мы семя Абрагамавае, і ня былі рабамі нікому ніколі; як жа Ты кажаш: "зробіцеся свабоднымі"?
John Bela 8:34  Ісус адказваў ім: праўду, праўду кажу вам: кожны, хто чыніць грэх, ёсьць раб грэху;
John Bela 8:35  але раб не застаецца ў доме вечна: Сын застаецца вечна;
John Bela 8:36  дык вось, калі Сын вызваліць вас, дык у ісьціне свабодныя будзеце;
John Bela 8:37  ведаю, што вы семя Абрагамавае: аднак намышляеце забіць Мяне, бо слова Маё не ўмяшчаецца ў вас;
John Bela 8:38  Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго; а вы робіце тое, што бачылі ў бацькі вашага.
John Bela 8:39  Сказалі Яму ў адказ: бацька наш ёсьць Абрагам. Ісус сказаў ім: калі б вы былі дзеці Абрагамавыя, дык і ўчынкі Абрагамавыя рабілі б;
John Bela 8:40  а цяпер намышляеце забіць Мяне, Чалавека, Які адкрыў вам ісьціну, якую чуў ад Бога. Абрагам гэтага не рабіў.
John Bela 8:41  Вы робіце ўчынкі бацькі вашага. На гэта сказалі Яму: мы не ад блуду народжаныя; аднаго Айца маем — Бога.
John Bela 8:42  Ісус сказаў ім: калі б Бог быў Айцец ваш, вы любілі б Мяне, бо Я ад Бога паходжу і прыйшоў; бо Я ня Сам ад Сябе прыйшоў, а Ён паслаў Мяне:
John Bela 8:43  Чаму вы не разумееце мовы Маёй? бо ня можаце чуць слова Майго:
John Bela 8:44  ваш бацька д’ябал, і вы хочаце выконваць прыхамаць бацькі вашага, а ён быў душагуб ад пачатку і ня ўстояў у ісьціне, бо няма ў ім ісьціны; калі кажа ён няпраўду, кажа сваё, бо ён ашуканец і бацька няпраўды.
John Bela 8:45  А як Я ісьціну кажу, дык ня верыце Мне.
John Bela 8:46  Хто з вас выкрые Мяне ў няпраўдзе? калі Я кажу ісьціну, чаму вы ня верыце Мне?
John Bela 8:47  Хто ад Бога, той слухае словы Божыя: вы таму ня слухаеце, што вы не ад Бога.
John Bela 8:48  На гэта Юдэі адказвалі і сказалі Яму: ці ж няпраўду мы кажам, што Ты Самаранін і што дэман у Табе?
John Bela 8:49  Ісус адказваў: ува мне дэмана няма, а Я шаную Айца Майго, а вы няславіце Мяне;
John Bela 8:50  але ж Я ня шукаю Маёй славы: ёсьць Той, Хто шукае і судзіць;
John Bela 8:51  Праўду, праўду кажу вам: хто сьледуе слову Майму, той ня ўбачыць сьмерці вавек.
John Bela 8:52  Юдэі сказалі Яму: цяпер даведаліся мы, што дэман у Табе: Абрагам памёр і прарокі, а Ты кажаш: хто зьберагае слова Маё, той ня ўведае сьмерці вавек;
John Bela 8:53  няўжо Ты большы за бацьку нашага Абрагама, які памёр? і за прарокаў памерлых? Кім Ты Сябе робіш?
John Bela 8:54  Ісус адказваў: калі Я Сам Сябе слаўлю, дык слава Мая анішто: Мяне праслаўляе Айцец Мой, пра Якога вы кажаце, што Ён Бог ваш;
John Bela 8:55  і вы ня ўведалі Яго, а Я ведаю Яго; і калі скажу, што ня ведаю Яго, дык буду падобны на вас ашуканец; але Я ведаю Яго і сьледую слову Ягонаму;
John Bela 8:56  Абрагам, бацька ваш, рады быў убачыць дзень Мой: і ўбачыў і ўзрадаваўся.
John Bela 8:57  На гэта сказалі Яму Юдэі: Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, — і Ты бачыў Абрагама?
John Bela 8:58  Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: раней за Абрагама быў Я.
John Bela 8:59  І пабралі камяні, каб кінуць у Яго; але Ісус зьнік і выйшаў з храма, прайшоўшы сярод іх, і пайшоў далей.
Chapter 9
John Bela 9:1  І праходзячы, угледзеў чалавека, сьляпога ад роду.
John Bela 9:2  Вучні Ягоныя спыталіся ў Яго: Равьві! хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ўрадзіўся сьляпы?
John Bela 9:3  Ісус адказваў: не зграшыў ні ён, ні бацькі ягоныя, але гэта на тое , каб на ім выявіліся дзеі Божыя;
John Bela 9:4  Мне належыць чыніць дзеі Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль ёсьць дзень; прыйдзе ноч, калі ніхто ня можа чыніць;
John Bela 9:5  пакуль Я ў сьвеце, Я — сьвятло сьвету.
John Bela 9:6  сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў гразь са сьліны і памазаў гразёю вочы сьляпому,
John Bela 9:7  і сказаў яму: ідзі, умыйся ў купальні Сілоам, што азначае: пасланы. Той пайшоў і ўмыўся, і вярнуўся відушчы.
John Bela 9:8  Тут суседзі і тыя, што раней бачылі яго сьляпога, казалі: ці ня той гэта, які сядзеў і прасіў міласьціны?
John Bela 9:9  Некаторыя казалі: гэта ён. А некаторыя: падобны на яго. Ён казаў: гэта я.
John Bela 9:10  Тады пыталіся ў яго: як адамкнуліся ў цябе вочы?
John Bela 9:11  Ён сказаў у адказ: чалавек, Якога завуць Ісус, зрабіў гразь, памазаў вочы мае і сказаў мне: "ідзі ў купальню Сілоам і ўмыйся". Я пайшоў, умыўся і зрабіўся відушчы.
John Bela 9:12  Тады сказалі яму: дзе Ён? Ён адказаў: ня ведаю.
John Bela 9:13  Павялі гэтага былога сьляпца да фарысэяў.
John Bela 9:14  А была субота, калі Ісус зрабіў гразь і адамкнуў яму вочы.
John Bela 9:15  Спыталіся ў яго і фарысэі таксама, як ён відушчы зрабіўся. Ён ім сказаў: гразь паклаў Ён на мае вочы, і я ўмыўся, і бачу.
John Bela 9:16  Тады некаторыя фарысэі казалі: не ад Бога Гэты Чалавек, бо не шануе суботы. Іншыя казалі: як можа чалавек грэшны тварыць такія цуды? і паўстала між імі нязгода.
John Bela 9:17  Зноў кажуць сьляпому: ты што скажаш пра Яго, бо Ён адамкнуў табе вочы? Ён сказаў: гэта прарок.
John Bela 9:18  Тады Юдэі не паверылі, што быў ён сьляпы і зрабіўся відушчы, пакуль не паклікалі бацькоў гэтага ўжо відушчага
John Bela 9:19  і спыталіся ў іх: ці гэта сын ваш, пра якога вы кажаце, што нарадзіўся сьляпы? Як жа ён цяпер бачыць?
John Bela 9:20  Бацькі ягоныя сказалі ім у адказ: мы ведаем, што гэта сын наш і што ён нарадзіўся сьляпы;
John Bela 9:21  а чаму цяпер бачыць, ня ведаем, ці хто адамкнуў яму вочы, мы ня ведаем: сам у сталых гадах, у самога спытайце, хай сам пра сябе скажа.
John Bela 9:22  Так адказвалі бацькі ягоныя, таму што баяліся Юдэяў; бо Юдэі змовіліся ўжо, каб, хто прызнае Яго за Хрыста, таго адлучаць ад сынагогі;
John Bela 9:23  вось таму бацькі ягоныя і сказалі: ён у сталых гадах, у самога спытайце.
John Bela 9:24  І вось, другі раз паклікалі чалавека, які быў сьляпы, і сказалі яму: узьнясі хвалу Богу; мы ведаем, што Чалавек Той — грэшнік.
John Bela 9:25  Ён сказаў ім у адказ: ці грэшнік Ён, ня ведаю; адно ведаю, што быў я сьляпы, а цяпер бачу.
John Bela 9:26  Зноў спыталіся ў яго: што зрабіў Ён з табою? як адамкнуў твае вочы?
John Bela 9:27  адказваў ім: я ўжо сказаў вам, і вы ня слухалі; што яшчэ хочаце пачуць? альбо і вы хочаце зрабіцца Ягонымі вучнямі?
John Bela 9:28  А яны дакаралі яго і сказалі: ты вучань Ягоны, а мы Майсеевыя вучні;
John Bela 9:29  мы ведаем, што з Майсеем гаварыў Бог, а Гэтага ня ведаем, адкуль Ён.
John Bela 9:30  Чалавек відушчы сказаў ім у адказ: гэта якраз і дзіўна, што вы ня ведаеце, адкуль Ён, а Ён адамкнуў мне вочы.
John Bela 9:31  Але мы ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае, а хто шануе Бога і выконвае волю Ягоную, таго слухае:
John Bela 9:32  спрадвеку ня чулі, каб хто адамкнуў вочы таму, хто ўрадзіўся сьляпы;
John Bela 9:33  калі б Ён ня быў ад Бога, ня мог бы тварыць нічога.
John Bela 9:34  Сказалі яму ў адказ: у грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты нас яшчэ вучыш? І выгналі яго прэч.
John Bela 9:35  Ісус, пачуўшы, што выгналі яго прэч, і знайшоўшы яго, сказаў яму: ці верыш ты ў Сына Божага?
John Bela 9:36  Ён адказваў і сказаў: а хто Ён, Госпадзе, каб мне верыць у Яго?
John Bela 9:37  Ісус сказаў яму: і бачыў ты Яго, і Ён гаворыць з табою.
John Bela 9:38  А ён сказаў: веру, Госпадзе! І пакланіўся Яму.
John Bela 9:39  І сказаў Ісус: на суд прыйшоў Я ў сьвет гэты, каб нявідушчыя бачылі, а відушчыя асьлеплі.
John Bela 9:40  Пачуўшы гэта, некаторыя фарысэі, што былі зь Ім, сказалі Яму: няўжо і мы сьляпыя?
John Bela 9:41  Ісус сказаў ім: калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б на сабе грэху; але як што вы кажаце, што бачыце, дык грэх застаецца на вас.
Chapter 10
John Bela 10:1  Праўду, праўду кажу вам: хто не дзьвярыма уваходзіць у кашару авечую, а пералазіць дзе-небудзь, той злодзей і грабежнік,
John Bela 10:2  а хто ўваходзіць дзьвярыма, той пастух авечкам:
John Bela 10:3  яму брамнік адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага, і ён кліча авечкі свае па імёнах і выводзіць іх;
John Bela 10:4  і калі выведзе свае авечкі, ідзе перад імі, а авечкі за ім ідуць, бо ведаюць голас ягоны;
John Bela 10:5  а за чужым ня ідуць, а ўцякаюць ад яго, бо ня ведаюць чужога голасу.
John Bela 10:6  Гэтую прытчу сказаў ім Ісус. Але яны не зразумелі, што такое Ён казаў ім.
John Bela 10:7  І вось, зноў Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам, што Я дзьверы авечкам.
John Bela 10:8  Усе, хто колькі іх ні прыходзіла перада Мною, — зладзеі і грабежнікі; але авечкі не паслухаліся іх;
John Bela 10:9  Я — дзьверы: хто ўвойдзе Мною, той уратуецца, і ўвойдзе і выйдзе, і пашу знойдзе.
John Bela 10:10  Злодзей прыходзіць толькі дзеля таго, каб украсьці, забіць і загубіць; Я прыйшоў дзеля таго, каб мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.
John Bela 10:11  Я — Пастыр Добры: Пастыр Добры аддае жыцьцё сваё за авечкі;
John Bela 10:12  а найміт, ня пастыр, якому аве чкі не свае, бачыць, як воўк падыходзіць, і пакідае авечкі і ўцякае, і воўк рабуе авечкі і разганяе іх;
John Bela 10:13  а найміт ўцякае, бо найміт і ня дбае пра авечкі.
John Bela 10:14  Я — Пастыр Добры, і ведаю Маіх, і Мае ведаюць Мяне:
John Bela 10:15  як Айцец ведае Мяне, так і Я ведаю Айца, і жыцьцё Маё кладу за авечкі.
John Bela 10:16  Ёсьць у Мяне і іншыя авечкі, якія ня з гэтай кашары, і тых трэба мне прывесьці: і яны пачуюць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін Пастыр.
John Bela 10:17  За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю жыцьцё Маё, каб зноў прыняць яго;
John Bela 10:18  ніхто не адбірае яго ў Мяне, а Я Сам аддаю яго: маю ўладу аддаць яго і ўладу мбю зноў прыняць яго; такі наказ атрымаў Я ад Айца Майго.
John Bela 10:19  Ад гэтых словаў зноў узьнікла паміж Юдэямі нязгода.
John Bela 10:20  Многія зь іх казалі: Ён апантаны дэманам і шалее; чаго слухаеце Яго?
John Bela 10:21  Другія казалі: гэта словы не апантанага дэманам; ці ж можа дэман адмыкаць вочы сьляпым?
John Bela 10:22  А настала тады ў Ерусаліме сьвята абнаўленьня, і была зіма.
John Bela 10:23  І хадзіў Ісус у храме, у прытворы Саламонавым.
John Bela 10:24  Тут Юдэі абступілі Яго і казалі Яму: ці доўга Табе трымаць нас у няпэўнасьці? Калі Ты Хрыстос, скажы нам шчыра.
John Bela 10:25  Ісус адказваў ім: Я сказаў вам, і ня верыце; дзеі, якія твару Я ў імя Айца Майго, яны сьведчаць пра Мяне;
John Bela 10:26  але вы ня верыце, бо вы не з авечак Маіх, як Я сказаў вам;
John Bela 10:27  авечкі Мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною,
John Bela 10:28  і Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць вавек, і ніхто ня вырве іх з рукі Мае;
John Bela 10:29  Айцец Мой, Які даў Мне іх, найбольшы за ўсіх, і ніхто ня можа адабраць іх з рукі Айца Майго:
John Bela 10:31  Тут зноў Юдэі схапілі камяні, каб пабіць Яго.
John Bela 10:32  Ісус адказваў ім: многа добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго; за які зь іх вы хочаце пабіць Мяне камянямі?
John Bela 10:33  Юдэі сказалі Яму ў адказ: не за добры ўчынак хочам пабіць камянямі Цябе, а за блюзьнерства і за тое , што Ты, чалавек, робіш Сябе Богам.
John Bela 10:34  Ісус адказваў ім: ці ж не напісана ў законе вашым: "Я сказаў: вы багі"?
John Bela 10:35  Калі Ён назваў багамі тых, каму было слова Божае, і ня можа парушыцца Пісаньне, —
John Bela 10:36  ці Таму, Каго Айцец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце "блюзьнерыш", бо Я сказаў: Я Сын Божы?
John Bela 10:37  калі Я не твару дзеяў Айца Майго, ня верце Мне;
John Bela 10:38  а калі твару, дык калі ня верыце Мне, верце ўчынкам Маім , каб даведацца і паверыць, што Айцец ува Мне і Я ў Ім.
John Bela 10:39  Тады зноў намышлялі схапіць Яго, але Ён ухіліўся ад рук іхніх,
John Bela 10:40  і пайшоў зноў за Ярдан, на тое месца, дзе раней хрысьціў Ян, і застаўся там.
John Bela 10:41  Многія прыйшлі да Яго і казалі, што Ян ня ўчыніў ніякага цуду; але ўсё, што сказаў Ян пра Яго, была праўда.
John Bela 10:42  І многія там уверавалі ў Яго.
Chapter 11
John Bela 11:1  Быў хворы нехта Лазар зь Віфаніі, зь селішча, дзе жылі Марыя і Марфа, сястра ейная.
John Bela 11:2  А Марыя, чый брат Лазар быў хворы, была тая самая, якая памазала Госпада мірам і абцерла ногі Яму валасамі сваімі.
John Bela 11:3  Сёстры паслалі сказаць Яму: Госпадзе! той, каго Ты любіш, хворы.
John Bela 11:4  Ісус, пачуўшы, сказаў: гэта хвароба не да сьмерці, а на славу Божую, хай праславіцца празь яе Сын Божы.
John Bela 11:5  А Ісус любіў Марфу і сястру яе і Лазара.
John Bela 11:6  Калі ж пачуў, што ён хворы, прабыў два дні на тым месцы, дзе быў.
John Bela 11:7  Пасьля гэтага сказаў вучням: пойдзем зноў у Юдэю.
John Bela 11:8  Вучні сказалі Яму: Равьві! ці даўно Юдэі намышлялі пабіць Цябе камянямі, і Ты зноў ідзеш туды?
John Bela 11:9  Ісус адказваў: ці не дванаццаць гадзін у дні? хто ходзіць удзень, той не спатыкаецца, бо ён бачыць сьвятло сьвету гэтага;
John Bela 11:10  а хто ходзіць поначы, спатыкаецца, бо няма сьвятла зь ім.
John Bela 11:11  Сказаўшы гэта, кажа ім потым: Лазар, сябра наш, заснуў, але Я іду разбудзіць яго.
John Bela 11:12  Вучні Яго сказалі: Госпадзе! калі заснуў, дык выздаравее.
John Bela 11:13  Ісус казаў пра сьмерць ягоную, а яны думалі, што Ён кажа пра сон звычайны.
John Bela 11:14  Тады Ісус сказаў ім адкрыта: Лазар памёр;
John Bela 11:15  і радуюся за вас, што Мяне ня было там, каб цяпер уверавалі; але пойдзем да яго.
John Bela 11:16  Тады Тамаш, інакш называны Блізьнюк, сказаў вучням: пойдзем і мы памрэм зь ім.
John Bela 11:17  Ісус, прыйшоўшы, знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.
John Bela 11:18  А Віфанія была непадалёк ад Ерусаліма, стадыяў за пятнаццаць,
John Bela 11:19  і многія Юдэі прыйшлі да Марфы і Марыі — суцешыць іх у смутку па браце іхнім.
John Bela 11:20  Марфа, пачуўшы, што ідзе Ісус, пайшла насустрач Яму; а Марыя сядзела дома.
John Bela 11:21  Тады Марфа сказала Ісусу: Госпадзе! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой;
John Bela 11:22  але і цяпер ведаю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог.
John Bela 11:23  Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.
John Bela 11:24  Марфа сказала Яму: ведаю, што ўваскрэсьне ва ўваскрэсеньні, у апошні дзень.
John Bela 11:25  Ісус сказаў ёй: Я — уваскрэсеньне і жыцьцё; хто верыць у Мяне, калі і памрэ, — ажыве;
John Bela 11:26  і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вавекі. Ці верыш у гэта?
John Bela 11:27  Яна кажа Яму: веру, Госпадзе! я веру, што Ты Хрыстос Сын Божы, Які прыйшоў у сьвет.
John Bela 11:28  Сказаўшы гэта, пайшла і паклікала ўпотай Марыю, сястру сваю, кажучы: Настаўнік тут і кліча цябе.
John Bela 11:29  Яна, як толькі пачула, пасьпешліва ўстала і пайшла да Яго.
John Bela 11:30  Ісус яшчэ не ўваходзіў у селішча, але быў на тым месцы, дзе сустрэла Яго Марфа.
John Bela 11:31  Юдэі, якія былі зь ёю ў доме і суцяшалі яе, убачыўшы, што Марыя пасьпешліва ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, думаючы, што яна пайшла да магілы — плакаць там.
John Bela 11:32  А Марыя, прыйшоўшы туды, дзе быў Ісус, і ўгледзеўшы Яго, упала да ног Ягоных і сказала Яму: Госпадзе! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой.
John Bela 11:33  Ісус, калі ўбачыў яе, што плача, і Юдэяў, якія прыйшлі зь ёю і плачуць, Сам засмуціўся духам і ўзрушыўся,
John Bela 11:34  і сказаў: дзе вы паклалі яго? Кажуць Яму: Госпадзе! ідзі і паглядзі.
John Bela 11:36  Тады Юдэі казалі: глядзі, як Ён любіў яго!
John Bela 11:37  А некаторыя зь іх сказалі: хіба ня мог Гэты, Які адамкнуў вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?
John Bela 11:38  А Ісус, зноў смуткуючы ўнутрана, прыходзіць да магілы. Гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй.
John Bela 11:39  Ісус кажа: адымеце камень. Сястра памерлага, Марфа, кажа Яму: Госпадзе! ужо сьмярдзіць; бо чатыры дні, як ён у магіле.
John Bela 11:40  Ісус кажа ёй: ці не сказаў Я табе, што, калі будзеш верыць, убачыш славу Божую?
John Bela 11:41  І вось аднялі камень ад пячоры , дзе ляжаў памерлы. А Ісус узьвёў вочы да неба і сказаў: Войча! дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне;
John Bela 11:42  Я і ведаў, што Ты заўсёды пачуеш Мяне; але сказаў гэта людзям, што стаяць тут, каб паверылі, што Ты паслаў Мяне.
John Bela 11:43  Сказаўшы гэта, Ён усклікнуў моцным голасам: Лазар! выходзь.
John Bela 11:44  І выйшаў памерлы, абвіты па руках і нагах пахавальным палатном, і твар у яго абвязаны быў хусткай. Ісус кажа ім: разьвяжэце яго, хай ідзе.
John Bela 11:45  Тады многія Юдэі, што прыйшлі да Марыі і бачылі, што ўтварыў Ісус, уверавалі ў Яго;
John Bela 11:46  а некаторыя зь іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што ўчыніў Ісус.
John Bela 11:47  Тады першасьвятары і фарысэі сабралі нараду і казалі: што нам рабіць? Гэты Чалавек многа цудаў творыць:
John Bela 11:48  калі пакінем Яго так, дык усе ўверуюць у Яго, — і прыйдуць Рымляне і забяруць і месца наша і народ.
John Bela 11:49  А адзін зь іх, нехта Каяфа, які быў на той год першасьвятаром, сказаў ім: вы нічога ня ведаеце;
John Bela 11:50  падумайце, што лепей нам: каб адзін чалавек памёр за людзей, ці каб увесь народ загінуў.
John Bela 11:51  Сказаў жа ён гэта не ад сябе, а як што быў на той год першасьвятаром, прадказаў, што Ісус памрэ за народ,
John Bela 11:52  і ня толькі за народ, а каб і расьсеяных дзяцей Божых сабраць усіх разам.
John Bela 11:53  З гэтага дня пастанавілі забіць Яго.
John Bela 11:54  Таму Ісус ужо больш не хадзіў адкрыта паміж Юдэяў, а пайшоў адтуль у краіну паблізу пустыні, у горад, што называўся Ефраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
John Bela 11:55  Блізілася Пасха Юдэйская, і многія з усёй краіны прыйшлі ў Ерусалім перад Пасхаю, каб там ачысьціцца.
John Bela 11:56  Тады шукалі Ісуса і, стоячы ў храме, казалі адзін аднаму: як вы думаеце? ці ня прыйдзе Ён на сьвята?
John Bela 11:57  А першасьвятары і фарысэі далі загад, што, калі хто даведаецца, дзе Ён будзе, наказалі б, каб узяць Яго.
Chapter 12
John Bela 12:1  За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Віфанію, дзе быў Лазар памерлы, якога Ён уваскрэсіў зь мёртвых.
John Bela 12:2  Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марфа служыла, а Лазар быў адзін з тых, хто ляжаў зь Ім.
John Bela 12:3  А Марыя, узяўшы фунт каштоўнага чысьцюткага нардавага міра, памазала ногі Ісусу і абцерла валасамі сваімі ногі Яму; і дом напоўніўся пахошчамі міра.
John Bela 12:4  Тады адзін вучань Ягоны, Юда Сымонаў Іскарыёт, які хацеў выдаць Яго, сказаў:
John Bela 12:5  Чаму б не прадаць гэтае міра за трыста дынараў і не раздаць убогім?
John Bela 12:6  А сказаў ён гэта не таму, каб парупець за ўбогіх, а таму, што быў злодзей: ён меў пры сабе скарбонку, і насіў, што туды апускалі.
John Bela 12:7  А Ісус сказаў: пакіньце яе; яна зьберагла гэта на дзень пахаваньня Майго;
John Bela 12:8  убогіх бо заўсёды маеце з сабою, а Мяне — не заўсёды.
John Bela 12:9  Многія Юдэі даведаліся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, а каб пабачыць і Лазара, якога Ён уваскрэсіў зь мёртвых.
John Bela 12:10  А першасьвятары вырашылі забіць і Лазара,
John Bela 12:11  бо празь яго многія Юдэі прыходзілі і веравалі ў Ісуса.
John Bela 12:12  На другі дзень мноства людзей, што прыйшлі на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Ерусалім,
John Bela 12:13  узялі пальмавыя галінкі, выйшлі насустрач Яму і ўсклікалі: асанна! Дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!
John Bela 12:14  А Ісус, знайшоўшы малое асьляня, сеў на яго, як напісана:
John Bela 12:15  "ня бойся, дачка Сыёнавая! вось, Цар твой ідзе, седзячы на маладым асьляняці".
John Bela 12:16  Вучні Ягоныя спачатку не зразумелі гэтага; але, калі праславіўся Ісус, тады ўспомнілі, што так было пра Яго напісана, і гэта зрабілі Яму.
John Bela 12:17  Людзі, якія былі зь ім раней , сьведчылі, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўваскрэсіў яго зь мёртвых;
John Bela 12:18  таму і сустрэў Яго люд, бо чуў, што Ён утварыў гэты цуд.
John Bela 12:19  А фарысэі гаварылі паміж сабою: ці ж ня бачыце, што не пасьпяваеце анічога? увесь сьвет ідзе за Ім.
John Bela 12:20  Сярод тых, што прыйшлі на пакланеньне ў сьвята, былі некаторыя Эліны;
John Bela 12:21  яны падышлі да Піліпа, які быў зь Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: спадару! нам хочацца бачыць Ісуса.
John Bela 12:22  Піліп ідзе і кажа пра тое Андрэю; і потым Андрэй і Піліп кажуць пра тое Ісусу.
John Bela 12:23  А Ісус сказаў ім у адказ: прыйшоў час праславіцца Сыну Чалавечаму:
John Bela 12:24  Праўду, праўду кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, дык застанецца адно; а калі памрэ, дык уродзіць багата плоду.
John Bela 12:25  Хто любіць душу сваю, загубіць яе; а хто ненавідзіць душу сваю ў сьвеце гэтым, захавае яе ў жыцьцё вечнае.
John Bela 12:26  Хто Мне служыць, Мне няхай сьледуе, і дзе Я, там і слуга Мой будзе; і хто Мне служыць, таго ўпачцівіць Айцец Мой .
John Bela 12:27  Душа Мая цяпер узрушылася; і што Мне сказаць? Войча! збаў Мяне ад гадзіны гэтай! але на гэтую гадзіну Я і прыйшоў;
John Bela 12:28  Войча! праславі імя Тваё! Тады прыйшоў зь неба голас: і праславіў і яшчэ праслаўлю.
John Bela 12:29  А люд, што стаяў і чуў тое, казаў: гэта гром. А другія казалі: анёл гаварыў Яму.
John Bela 12:30  Ісус на гэта сказаў: ня Мне быў голас гэты, а народу;
John Bela 12:31  сёньня суд сьвету гэтаму; сёньня князь сьвету гэтага выгнаны будзе прэч.
John Bela 12:32  І калі Я ўзьнесены буду над зямлёю, усіх прыхіну да Сябе.
John Bela 12:33  Гэта казаў Ён, даючы ўразумець, якою сьмерцю Ён памрэ.
John Bela 12:34  Народ адказваў Яму: мы чулі з закону, што Хрыстос жыве вечна; як жа Ты кажаш, што мае быць Сын Чалавечы ўзьнесены? хто Гэты Сын Чалавечы?
John Bela 12:35  Тады Ісус сказаў ім: яшчэ на кароткі час сьвятло будзе з вамі; хадзеце, пакуль ёсьць сьвятло, каб не абняла вас цемра; а хто ходзіць у цемры, ня ведае, куды ідзе;
John Bela 12:36  пакуль сьвятло з вамі, верце ў сьвятло, і будзьце сынамі сьвятла. Сказаўшы гэта, Ісус адышоў і зьнік ад іх.
John Bela 12:37  Столькі цудаў утварыў Ён перад імі, і яны ня веравалі ў Яго,
John Bela 12:38  хай збудзецца слова Ісаі прарока: Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас? і каму адкрылася сіла Гасподняя?
John Bela 12:39  Таму не маглі яны вераваць, што як яшчэ сказаў Ісая,
John Bela 12:40  "народ гэты асьляпіў вочы свае і скамяніў сэрца сваё, хай ня бачаць вачыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх".
John Bela 12:41  Гэта сказаў Ісая, калі бачыў славу Ягоную і казаў пра Яго.
John Bela 12:42  Урэшце і з начальнікаў многія ўверавалі ў Яго, але дзеля фарысэяў не прызнаваліся, каб не адлучылі іх ад сынагогі;
John Bela 12:43  бо палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую.
John Bela 12:44  А Ісус абвясьціў, сказаўшы: хто ў Мяне веруе, не ў Мяне веруе, а ў Таго, Хто паслаў Мяне;
John Bela 12:45  і хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне.
John Bela 12:46  Я сьвятлом прыйшоў у сьвет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры.
John Bela 12:47  І калі хто пачуе Мае словы і не паверыць, Я ня суджу яго: бо Я прыйшоў ня судзіць сьвет, а выратаваць сьвет.
John Bela 12:48  Хто Мяне адкідае і ня прымае словаў Маіх, мае судзьдзю сабе: слова, якое Я абвяшчаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень;
John Bela 12:49  Бо Я гаварыў не ад Сябе; а Айцец, Які паслаў Мяне, Ён даў мне наказ, што сказаць і што гаварыць.
John Bela 12:50  І ведаю Я, што наказ Ягоны ёсьць жыцьцё вечнае. Дык вось, што я кажу, кажу, як сказаў Мне Айцец.
Chapter 13
John Bela 13:1  Перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла гадзіна Ягоная перайсьці ад сьвету гэтага да Айца, паказаў справаю, што, палюбіўшы Сваіх сутных у сьвеце, да канца палюбіў іх.
John Bela 13:2  І падчас вячэры, калі д’ябал ужо схіліў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго,
John Bela 13:3  Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя, і што Ён ад Бога прыйшоў і адыходзіць да Бога,
John Bela 13:4  устаў зь вячэры, распрануўся і, узяўшы ручнік, аперазаўся;
John Bela 13:5  потым уліў вады ва ўмывальніцу і пачаў абмываць ногі вучням і абціраць ручніком, якім быў аперазаны.
John Bela 13:6  Падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: Госпадзе! ці Табе абмываць мае ногі?
John Bela 13:7  Ісус сказаў яму ў адказ: што Я раблю, цяпер ты ня ведаеш, а ўразумееш пасьля.
John Bela 13:8  Пётр кажа Яму: не абмыеш ног маіх вавек. Ісус адказваў яму: калі не абмыю цябе, ня маеш долі са Мною.
John Bela 13:9  Сымон Пётр кажа Яму: Госпадзе! ня толькі ногі мае, але рукі і галаву.
John Bela 13:10  Ісус кажа яму: абмытаму трэба толькі ногі ўмыць, бо чысты ўвесь; і вы чыстыя, але ня ўсе.
John Bela 13:11  Бо ведаў Ён прадажніка Свайго, таму і сказаў: " ня ўсе вы чыстыя".
John Bela 13:12  А калі абмыў ім ногі і надзеў вопратку Сваю, дык, лёгшы зноў, сказаў ім: ці ведаеце, што Я зрабіў вам?
John Bela 13:13  Вы называеце Мяне Настаўнікам і Госпадам, і слушна кажаце, бо Я сапраўды гэта.
John Bela 13:14  Дык вось, калі Я, Гасподзь і Настаўнік, абмыў ногі вам, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму:
John Bela 13:15  бо Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі тое самае, што Я зрабіў вам.
John Bela 13:16  Праўду, праўду кажу вам: раб ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто паслаў яго.
John Bela 13:17  Калі гэта ведаеце, дабрашчасныя вы, калі выконваеце.
John Bela 13:18  Не пра ўсіх вас кажу: Я ведаю, каго Я абраў. Але хай збудзецца Пісаньне: "той, хто есьць хлеб са Мною, падняў на Мяне пяту сваю".
John Bela 13:19  Цяпер маўляю вам, перш чым тое збылося, каб, калі збудзецца, паверылі вы, што гэта Я.
John Bela 13:20  Праўду, праўду кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прыме; а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне.
John Bela 13:21  Сказаўшы гэта, Ісус узрушыўся духам, і засьведчыў, і сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне.
John Bela 13:22  Тады вучні азіраліся адзін на аднаго, не разумеючы, пра каго Ён кажа.
John Bela 13:23  А адзін вучань Ягоны, якога любіў Ісус, ляжаў каля грудзей Ісуса;
John Bela 13:24  яму Сымон Пётр зрабіў знак, каб спытаўся, хто той, пра якога кажа.
John Bela 13:25  Ён, прыпаўшы да грудзей Ісуса, сказаў Яму: Госпадзе, хто гэта?
John Bela 13:26  Ісус адказваў: той, каму Я, умачыўшы кавалак хлеба, падам. І ўмачыўшы кавалак, падаў Юду Сымонаву Іскарыёту.
John Bela 13:27  І пасьля гэтага кавалка увайшоў у таго сатана. Тады Ісус сказаў яму: што робіш, рабі хутчэй.
John Bela 13:28  Але ніхто з тых, што ляжалі, не зразумеў, навошта Ён сказаў яму.
John Bela 13:29  А як што ў Юды была скарбонка, дык некаторыя думалі, што Ісус кажа яму: купі, што нам трэба на сьвята, альбо, каб даў што-небудзь убогім.
John Bela 13:30  Ён, прыняўшы кавалак, адразу выйшаў; а была ноч.
John Bela 13:31  Калі ён выйшаў, Ісус сказаў: сёньня праславіўся Сын Чалавечы, і Бог праславіўся ў Ім;
John Bela 13:32  калі Бог праславіўся ў Ім, дык і Бог праславіць Яго ў Сабе, і хутка праславіць Яго.
John Bela 13:33  Дзеткі! ня доўга ўжо быць Мне з вамі: будзеце шукаць Мяне, і, як сказаў Я Юдэям, што, куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці, так і вам кажу цяпер.
John Bela 13:34  Запаведзь новую даю вам, палюбеце адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы палюбеце адзін аднаго;
John Bela 13:35  Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў між сабою.
John Bela 13:36  Сымон Пётр сказаў Яму: Госпадзе! куды Ты ідзеш? Ісус адказваў яму: куды Я іду, ты ня можаш цяпер за Мною ісьці, а потым пойдзеш за Мною.
John Bela 13:37  Пётр сказаў Яму: Госпадзе! чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? я душу маю пакладу за Цябе.
John Bela 13:38  Ісус адказваў яму: душу тваю за Мяне пакладзеш? Праўду, праўду кажу табе: не прасьпявае певень, як зрачэшся Мне тройчы.
Chapter 14
John Bela 14:1  Хай не бянтэжыцца сэрца ваша; веруйце ў Бога і ў Мяне веруйце.
John Bela 14:2  У доме Айца Майго прыстанішча многа, а калі б ня так, Я сказаў бы вам: Я іду падрыхтаваць месца вам.
John Bela 14:3  І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.
John Bela 14:4  А куды Я іду, вы ведаеце, і шлях ведаеце.
John Bela 14:5  Тамаш сказаў Яму: Госпадзе! ня ведаем, куды ідзеш; і як можам ведаць шлях?
John Bela 14:6  Ісус сказаў яму: Я — і шлях і праўда і жыцьцё; ніхто ня прыходзіць да Айца, як толькі церазь Мяне.
John Bela 14:7  Калі б вы ведалі Мяне, дык ведалі б і Айца Майго. І ад сёньня ведаеце Яго, і бачылі Яго.
John Bela 14:8  Піліп сказаў Яму: Госпадзе! пакажы нам Айца, і досыць нам.
John Bela 14:9  Ісус сказаў яму: столькі часу Я з вамі, і ты ня ведаеш Мяне, Піліпе? хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як жа ты кажаш: "пакажы нам Айца"?
John Bela 14:10  Хіба ня верыш ты, што Я ў Айцы, і Айцец ува Мне? Словы, якія кажу Я вам, кажу не ад Сябе; Айцец, Які існы ўва Мне, Ён творыць дзеі.
John Bela 14:11  Верце Мне, што Я ў Айцы, і Айцец ува Мне; а калі ня так, дык верце Мне па самых дзеях.
John Bela 14:12  Праўду, праўду кажу вам: хто верыць у Мяне, дзеі, якія твару Я, і Ён створыць, і болей за іх створыць; бо Я да Айца Майго іду.
John Bela 14:13  І калі чаго папросіце ў Айца ў імя Маё, дык зраблю, хай праславіцца Айцец у Сыне;
John Bela 14:14  калі чаго папросіце ў імя Маё, я тое зраблю.
John Bela 14:15  Калі любіце Мяне, захавайце Мае запаведзі,
John Bela 14:16  і Я ўмалю Айца, і дасьць вам другога Суцешніка, хай будзе з вамі вавек,
John Bela 14:17  Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і ня ведае Яго; а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі існы, і ў вас будзе.
John Bela 14:18  Не пакіну вас сіротамі; прыйду да вас;
John Bela 14:19  яшчэ трошкі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне; а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыцьмеце.
John Bela 14:20  У той дзень спазнаеце вы, што Я ў Айцы Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас.
John Bela 14:21  Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне; а хто любіць Мяне, той палюбіцца Айцу Майму, і Я палюблю яго і зьяўлюся яму Сам.
John Bela 14:22  Юда, не Іскарыёт, кажа Яму: Госпадзе! што гэта, што Ты хочаш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?
John Bela 14:23  Ісус сказаў яму ў адказ: хто любіць Мяне, той сьледуе слову Майму; і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і прыстанішча ў ім створым.
John Bela 14:24  Хто ня любіць Мяне, ня сьледуе словам Маім; а слова, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, а Айца, што паслаў Мяне.
John Bela 14:25  Гэта сказаў Я вам, будучы з вамі;
John Bela 14:26  А Суцешнік, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам усё, што Я казаў вам.
John Bela 14:27  Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам: ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Хай не бянтэжыцца сэрца ваша і хай не застрашыцца.
John Bela 14:28  Вы чулі, што я сказаў вам: іду ад вас і прыйду да вас. Калі б вы любілі Мяне, дык узрадаваліся б, што Я сказаў: іду да Айца; бо Айцец Мой большы за Мяне.
John Bela 14:29  І вось, Я сказаў вам пра тое , раней чым збылося, каб вы паверылі, калі збудзецца.
John Bela 14:30  Ужо нядоўга Мне гутарыць з вамі, бо ідзе князь сьвету гэтага, ды ня мае ўлады над Мною.
John Bela 14:31  Але каб сьвет ведаў, што Я люблю Айца, і, як наказаў Мне Айцец, так і твару: устаньце, пойдзем адгэтуль.
Chapter 15
John Bela 15:1  Я — сапраўдная Вінаградная Лаза, а Айцец Мой — Вінаградар;
John Bela 15:2  кожную зь Мяне галінку, якая ня родзіць плоду, Ён абцінае; і кожную, якая родзіць плод, ачышчае, каб больш урадзіла плоду.
John Bela 15:3  Вы ўжо ачышчаныя праз слова, якое Я прапаведаваў вам.
John Bela 15:4  заставайцеся ўва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа радзіць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі ня будзеце ўва Мне.
John Bela 15:5  Я — Лаза, а вы галіны; хто застаецца ўва Мне, і Я ў ім, той родзіць многа плоду, бо безь Мяне ня можаце рабіць нічога.
John Bela 15:6  Хто не застаецца ўва Мне, той будзе выкінуты прэч, як галіна, і засохне; а такія галіны зьбіраюць і кідаюць у вагонь, і яны згараюць;
John Bela 15:7  калі застанецеся ўва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, дык, чаго ні захочаце, прасеце, і будзе вам.
John Bela 15:8  Тым праславіцца Айцец Мой, калі вы ўродзіце многа плоду, і будзеце Маімі вучнямі.
John Bela 15:9  Як палюбіў Мяне Айцец, і Я палюбіў вас; заставайцеся ў любові Маёй,
John Bela 15:10  калі наказы Мае выканаеце, застанецеся ў любові Маёй, як і Я выканаў наказы Айца Майго і застаюся ў Яго любові.
John Bela 15:11  Гэта сказаў Я вам, каб радасьць Мая ў вас заставалася і радасьць вашая была поўная.
John Bela 15:12  Гэта ёсьць запаведзь Мая, палюбеце ж адзін аднаго, як Я палюбіў вас.
John Bela 15:13  Няма большае за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх.
John Bela 15:14  Вы сябры Мае, калі выконваеце тое, што Я наказваю вам;
John Bela 15:15  Я ўжо не называю вас рабамі, бо раб ня ведае, што робіць гаспадар ягоны; а Я назваў вас сябрамі, бо сказаў вам усё, што чуў ад Айца Майго.
John Bela 15:16  Ня вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і радзілі плод, і каб плод ваш заставаўся, каб, чаго ні папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.
John Bela 15:17  Гэта наказваю вам: любеце ж адзін аднаго.
John Bela 15:18  Калі сьвет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне раней за вас зьненавідзеў.
John Bela 15:19  Калі б вы былі ад сьвету, дык сьвет любіў бы сваё; а як вы не ад сьвету, а Я Вас выбраў ад сьвету, таму ненавідзіць вас сьвет.
John Bela 15:20  Памятайце слова, якое Я сказаў вам: раб ня большы за гаспадара свайго. Калі Мяне гналі, гнацьмуць і вас; калі Маё слова захоўвалі, будуць захоўваць і ваша;
John Bela 15:21  але ўсё тое зробяць вам за імя Маё, ня ведаюць бо Таго, Хто паслаў Мяне.
John Bela 15:22  Калі б Я ня прыйшоў і не казаў ім, дык ня мелі б грэху; а цяпер ня маюць дараваньня ў грэху сваім.
John Bela 15:23  Хто ненавідзіць Мяне, ненавідзіць і Айца Майго;
John Bela 15:24  калі б Я ня ўчыніў паміж імі дзеяў, якіх ніхто іншы ня ўчыняў, дык ня мелі б грэху; а цяпер і бачылі, і ўзьненавідзелі і Мяне і Айца Майго.
John Bela 15:25  Але хай збудзецца слова, напісанае ў законе іхнім: "зьненавідзелі Мяне марна".
John Bela 15:26  Калі ж прыйдзе Суцешнік, Якога Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, Які ад Айца зыходзіць, Ён будзе сьведчыць пра Мяне;
John Bela 15:27  А таксама і вы будзеце сьведчыць, бо вы ад пачатку са Мною.
Chapter 16
John Bela 16:1  Гэта сказаў Я вам, каб вы не запаняверыліся:
John Bela 16:2  прагоняць вас з сынагогаў; нават прыходзіць час, калі кожны, хто забівацьме вас, будзе думаць, што ён тым служыць Богу.
John Bela 16:3  Так будуць рабіць, бо ня зьведалі ні Айца, ні Мяне.
John Bela 16:4  Але Я сказаў вам гэта, каб вы, калі прыйдзе той час, успомнілі, што Я казаў вам пра тое; не казаў жа гэтага вам раней, таму што быў з вамі.
John Bela 16:5  А цяпер іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мяне: куды ідзеш?
John Bela 16:6  Але таму, што Я сказаў вам гэта, жальбай напоўнілася сэрца ваша.
John Bela 16:7  Але Я праўду кажу вам: лепей вам, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Суцешнік ня прыйдзе да вас; а калі пайду, дык пашлю Яго да вас,
John Bela 16:8  і Ён, прыйшоўшы, выкрые сьвет у грэху і ў праўдзе і ў судзе.
John Bela 16:9  У грэху, — што ня вераць у Мяне;
John Bela 16:10  у праўдзе, — што Я іду да Айца Майго, і ўжо не пабачыце Мяне;
John Bela 16:11  а ў судзе, — што князь сьвету гэтага асуджаны.
John Bela 16:12  Яшчэ многае маю сказаць вам, але вы цяпер ня можаце спасьцігнуць.
John Bela 16:13  Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, дык наставіць вас на ўсякую праўду: бо не ад Сябе будзе гаварыць, а будзе гаварыць, што пачуе, і будучыню агалосіць вам;
John Bela 16:14  Ён праславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесьціць вам.
John Bela 16:15  Усё, што мае Айцец, ёсьць Маё; бо Я сказаў, што ад Майго возьме і абвесьціць вам.
John Bela 16:16  Неўзабаве вы ня ўбачыце Мяне, і зноў неўзабаве ўбачыце Мяне; бо я іду да Айца.
John Bela 16:17  Тут некаторыя вучні Ягоныя сказалі адзін аднаму: што гэта Ён кажа нам: "неўзабаве ня ўбачыце Мяне", і зноў "неўзабаве ўбачыце Мяне", і: "Я іду да Айца"?
John Bela 16:18  І вось яны гаварылі: што гэта кажа Ён: "неўзабаве"? ня ведаем, што кажа.
John Bela 16:19  Ісус, зразумеўшы, што хочуць спытацца ў Яго, сказаў ім: ці пра тое распытваецеся вы, што Я сказаў: "неўзабаве ня ўбачыце Мяне"?
John Bela 16:20  Праўду, праўду кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет узрадуецца; вы засмучаныя будзеце, але смутак ваш радасьцю абернецца.
John Bela 16:21  Жанчына, калі раджае, трывае цярпеньні, бо прыйшоў час яе; а як толькі народзіць дзіцятка, ужо не памятае цярпеньняў ад радасьці, бо нарадзіўся чалавек на сьвет.
John Bela 16:22  Так і вы цяпер маеце смутак; але Я вас угледжу зноў, і ўзрадуецца сэрца ваша, і радасьці вашай ніхто не адбярэ ў вас.
John Bela 16:23  І ў той дзень вы не папытаецеся ў Мяне ні пра што. Праўду, праўду кажу вам: чаго ні папросіце ў Айца ў імя Маё, дасьць вам.
John Bela 16:24  Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасеце і атрымаеце, каб радасьць ваша была поўная.
John Bela 16:25  Дагэтуль Я гаварыў вам прытчамі; але настае часіна, калі ня буду гаварыць вам прытчамі, а проста абвяшчу вам пра Айца.
John Bela 16:26  У той дзень будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас;
John Bela 16:27  бо Сам Айцец любіць вас, бо вы палюбілі Мяне і ўверавалі, што Я зыйшоў ад Бога.
John Bela 16:28  Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвет; і зноў пакідаю сьвет і іду да Айца.
John Bela 16:29  Вучні Ягоныя сказалі Яму: вось цяпер Ты проста гаворыш і прытчы ня кажаш ніякай;
John Bela 16:30  цяпер бачым, што Ты ведаеш усё і ня маеш патрэбы, каб нехта пытаўся ў Цябе; таму веруем, што Ты ад Бога зыйшоў.
John Bela 16:31  Ісус адказваў ім: цяпер веруеце?
John Bela 16:32  вось, настае гадзіна, і настала ўжо, што вы расьсеецеся кожны ў свой бок і Мяне пакінеце аднаго; але Я не адзін, бо Айцец Мой са Мною.
John Bela 16:33  Гэта сказаў Я вам, каб вы мелі ад Мяне мір. У сьвеце зазнаеце скруху; але суцешцеся: Я перамог сьвет.
Chapter 17
John Bela 17:1  Пасьля гэтых словаў Ісус узьвёў вочы Свае да неба і сказаў: Войча! прыйшла гадзіна: праславі Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе,
John Bela 17:2  бо Ты даў Яму ўладу над усякаю плоцьцю, каб усяму, што Ты даў Яму, даў Ён жыцьцё вечнае:
John Bela 17:3  а гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб спазналі Цябе, адзінага, сапраўднага Бога, і пасланага Табою Ісуса Хрыста.
John Bela 17:4  Я праславіў Цябе на зямлі, выканаўшы ўсё, што Ты даручыў Мне зрабіць;
John Bela 17:5  І сёньня праславі Мяне Ты, Войча, у Цябе Самога славаю, якую Я меў у Цябе раней стварэньня сьвету.
John Bela 17:6  Я адкрыў імя Тваё людзям, якіх Ты даў Мне ад сьвету; яны былі Твае, і Ты даў іх Мне, і яны выканалі слова Тваё;
John Bela 17:7  цяпер уразумелі яны, што ўсё, што Ты даў Мне, ад Цябе ёсьць;
John Bela 17:8  бо словы, якія Ты даў Мне, Я перадаў ім, і яны прынялі і ўразумелі ў праўдзе, што Я зыйшоў ад Цябе, і ўверавалі, што Ты паслаў Мяне.
John Bela 17:9  Я малю за іх: не за ўвесь сьвет малю, а за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае;
John Bela 17:10  і ўсё Маё — Тваё, і Тваё — Маё; і Я праславіўся ў іх.
John Bela 17:11  Я ўжо ня ў сьвеце, а яны ў сьвеце, а Я да Цябе іду. Войча Сьвяты! аслані іх у імя Тваё, тых , каго Ты Мне даў, каб яны былі адзіныя як і Мы.
John Bela 17:12  Калі Я быў зь імі ў сьвеце, Я асланяў іх у імя Тваё; тых, каго Ты даў Мне, Я захаваў, і ніхто зь іх не загінуў, апрача сына пагібелі, каб збылося Пісаньне.
John Bela 17:13  А цяпер да Цябе іду, і гэта кажу ў сьвеце, каб яны мелі ў сабе радасьць Маю поўную.
John Bela 17:14  Я перадаў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзеў іх, бо яны не ад сьвету, як і Я не ад сьвету.
John Bela 17:15  Не прашу, каб Ты ўзяў іх ад сьвету, а каб асланіў іх ад ліхога;
John Bela 17:16  яны не ад сьвету, як і Я не ад сьвету.
John Bela 17:17  Асьвяці іх у праўдзе Тваёй: слова Тваё ёсьць праўда.
John Bela 17:18  Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я паслаў іх у сьвет;
John Bela 17:19  і за іх я прысьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаныя праўдаю.
John Bela 17:20  Не за іх жа толькі прашу, а і за тых, што ўверуюць у Мяне паводле слова іхнага:
John Bela 17:21  хай будзе ўсё адзінае: як Ты, Войча, ува Мне, і Я ў Табе, так і яны хай будуць у Нас адзіна, — каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.
John Bela 17:22  І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім: хай будуць адзіныя, як Мы адзіныя.
John Bela 17:23  Я ў іх, і Ты ўва Мне; хай будуць паяднаныя ў адно, і хай уведае сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.
John Bela 17:24  Войча! якіх Ты даў Мне, хачу, каб там, дзе Я, і яны былі са Мною, хай бачаць славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне раней, чым пачаўся сьвет;
John Bela 17:25  Войча праведны! і сьвет Цябе не спазнаў; а Я спазнаў Цябе, і гэтыя спазналі, што Ты паслаў Мяне;
John Bela 17:26  і Я адкрыў ім імя Тваё і адкрыю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, ў іх была; і Я ў іх.
Chapter 18
John Bela 18:1  Сказаўшы гэта, Ісус выйшаў з вучнямі Сваімі за паток Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Ягоныя.
John Bela 18:2  А ведаў гэтае месца і Юда, прадажнік Ягоны, бо Ісус часта зьбіраўся там з вучнямі Сваімі.
John Bela 18:3  І вось Юда, узяўшы атрад воінаў і служак ад першасьвятароў і фарысэяў, прыходзіць туды зь ліхтарамі і сьвяцільнямі і зброяй.
John Bela 18:4  А Ісус, ведаючы ўсё, што зь Ім будзе, выйшаў і сказаў ім: каго шукаеце?
John Bela 18:5  Яму адказалі: Ісуса Назарэя. Ісус кажа ім: гэта Я. А стаяў зь імі й Юда, прадажнік Ягоны.
John Bela 18:6  І калі сказаў ім: гэта Я, — яны адступіліся назад і ўпалі на зямлю.
John Bela 18:7  Зноў спытаўся ў іх: каго шукаеце? Яны сказалі: Ісуса Назарэя.
John Bela 18:8  Ісус адказваў: Я сказаў вам, што гэта Я; дык вось, калі Мяне шукаеце, пакіньце іх, хай ідуць,
John Bela 18:9  хай збудзецца слова, сказанае Ім: з тых, каго Ты Мне даў, Я не загубіў нікога.
John Bela 18:10  А Сымон Пётр, маючы меч, дастаў яго, і ударыў першасьвятаровага раба, і адсек яму правае вуха: імя раба было Малх.
John Bela 18:11  Але Ісус сказаў Пятру: укладзі меч у похвы; няўжо Мне ня піць чары, якую даў Мне Айцец?
John Bela 18:12  Тады воіны і тысячнік і служкі Юдэйскія ўзялі Ісуса, і зьвязалі Яго,
John Bela 18:13  і завялі Яго спачатку да Анны; бо ён быў цесьцем Каяфы, які быў на той год першасьвятаром:
John Bela 18:14  гэта быў Каяфа, які даў параду Юдэям, што лепш аднаму чалавеку памерці за народ.
John Bela 18:15  За Ісусам сьледам ішлі Сымон Пётр і другі вучань: вучань жа гэты быў знаёмы першасьвятару і ўвайшоў зь Ісусам у двор першасьвятароў:
John Bela 18:16  А Пётр стаяў звонку за дзьвярыма. Потым другі вучань, які быў знаёмы першасьвятару, выйшаў і сказаў брамніцы, і ўвёў Пятра.
John Bela 18:17  Тут рабыня-брамніца кажа Пятру: і ты ці ня з вучняў Гэтага Чалавека? Ён сказаў: не.
John Bela 18:18  Тым часам рабы і служкі, расклаўшы агонь, таму што было золка, стаялі і грэліся; Пётр таксама стаяў зь імі і грэўся.
John Bela 18:19  А першасьвятар спытаўся ў Ісуса пра вучняў Ягоных і пра вучэньне Ягонае.
John Bela 18:20  Ісус адказваў яму: Я гаварыў адкрыта сьвету; Я заўсёды вучыў у сынагозе і ў храме, дзе заўсёды Юдэі сыходзяцца, і тайна не казаў нічога;
John Bela 18:21  што пытаешся ў Мяне? спытайся ў тых, хто чуў, што Я казаў ім; вось, яны ведаюць, што Я казаў.
John Bela 18:22  Калі Ён сказаў гэта, адзін служка, які стаяў паблізу, ударыў Ісуса па шчацэ, сказаўшы: так Ты адказваеш першасьвятару?
John Bela 18:23  Ісус адказваў яму: калі Я сказаў блага, пакажы, што благое, а калі добра, чаго ты б’еш Мяне?
John Bela 18:24  Анна паслаў Яго зьвязанага да першасьвятара Каяфы.
John Bela 18:25  А Сымон Пётр стаяў і грэўся. Тут сказалі яму: ці ня з вучняў Ягоных і ты? Ён зрокся і сказаў: не.
John Bela 18:26  Адзін з рабоў першасьвятаровых, родзіч таго, якому Пётр адсек вуха, кажа: ці не цябе бачыў я зь Ім у садзе?
John Bela 18:27  Пётр зноў зрокся; і адразу засьпяваў певень.
John Bela 18:28  Ад Каяфы павялі Ісуса ў прэторыю. Была раніца; і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не апаганіцца, а каб можна было есьці пасху.
John Bela 18:29  Пілат выйшаў да іх і сказаў: у чым вы вінаваціце Чалавека Гэтага?
John Bela 18:30  Яны сказалі яму ў адказ: калі б Ён ня быў злачынец, мы не перадалі б Яго табе.
John Bela 18:31  Пілат сказаў ім: вазьмеце Яго вы, і паводле закону вашага судзеце Яго. Юдэі сказалі яму: нам не дазволена караць сьмерцю нікога, —
John Bela 18:32  хай збудзецца слова Ісусавае, якое сказаў Ён, даючы зразумець, якою сьмерцю Ён памрэ.
John Bela 18:33  Тады Пілат зноў увайшоў у прэторыю, і паклікаў Ісуса, і сказаў Яму: Ты Цар Юдэйскі?
John Bela 18:34  Ісус адказваў яму: ці ад сябе ты кажаш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне?
John Bela 18:35  Пілат адказваў: хіба я Юдэй? Твой народ і першасьвятары перадалі Цябе мне; што Ты зрабіў?
John Bela 18:36  Ісус адказваў: Царства Маё не ад сьвету гэтага; калі б ад сьвету гэтага было Царства Маё, дык слугі Мае заступіліся б за Мяне , каб Я ня быў аддадзены Юдэям; але цяпер Маё Царства не адгэтуль.
John Bela 18:37  Пілат сказаў Яму: значыцца, Ты Цар? Ісус адказваў: ты кажаш, што Я Цар; Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у сьвет, каб засьведчыць ісьціну; кожны, хто ад ісьціны, слухае голасу Майго.
John Bela 18:38  Пілат сказаў Яму: што ёсьць ісьціна? І, сказаўшы гэта, зноў выйшаў да Юдэяў і сказаў ім: я ніякай віны не знаходжу ў Ім;
John Bela 18:39  ёсьць жа ў вас звычай, каб я аднаго адпускаў вам на Пасху: ці хочаце, адпушчу вам Цара Юдэйскага?
John Bela 18:40  Тады зноў закрычалі ўсе, кажучы: не Яго, а Вараву. А Варава быў разбойнік.
Chapter 19
John Bela 19:1  Тады Пілат узяў Ісуса і загадаў біць Яго .
John Bela 19:2  І воіны, сплёўшы вянок цярновы, усклалі Яму на галаву, і апранулі Яго ў пурпуру,
John Bela 19:3  і казалі: радуйся, Цару Юдэйскі! І білі яго па шчоках.
John Bela 19:4  Пілат зноў выйшаў і сказаў ім: вось я выводжу Яго да вас, каб вы ведалі, што я не знаходжу ў Ім ніякае віны.
John Bela 19:5  Тады выйшаў Ісус у цярновым вянку і ў пурпуры. І сказаў ім Пілат : вось, Чалавек!
John Bela 19:6  Калі ж убачылі Яго першасьвятары і служкі, дык закрычалі: укрыжуй, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: вазьмеце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я не знаходжу ў Ім віны.
John Bela 19:7  Юдэі адказвалі яму: мы маем закон, і паводле закону нашага Ён павінен памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым.
John Bela 19:8  Пілат, пачуўшы гэтае слова, яшчэ больш напалохаўся,
John Bela 19:9  і зноў увайшоў у прэторыю, і сказаў Ісусу: адкуль Ты? Але Ісус ня даў яму адказу.
John Bela 19:10  Пілат кажа Яму: мне не адказваеш? ці ня ведаеш, што я маю ўладу Цябе крыжаваць і ўладу маю Цябе адпусьціць?
John Bela 19:11  Ісус адказваў: ты ня меў бы над Мною ніякае ўлады, калі б ня было дадзена табе зьверху; таму большы грэх на тым, хто перадаў Мяне табе.
John Bela 19:12  З гэтага часу Пілат намагаўся адпусьціць Яго. А Юдэі крычалі: калі адпусьціш Яго, ты ня прыяцель кесару; кожны, хто робіць сябе царом, супрацівіцца кесару.
John Bela 19:13  Пілат, пачуўшы гэтае слова, вывеў Ісуса і сеў на судзілішчы, на месцы, якое называецца Ліфастратон , а па-Габрэйску Гаввафа.
John Bela 19:14  Тады была пятніца перад Пасхаю, і гадзіна шостая. І сказаў Пілат Юдэям: вось, Цар ваш!
John Bela 19:15  Але яны закрычалі: вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: каб Цара вашага крыжаваць? Першасьвятары адказвалі: няма ў нас цара апроч кесара.
John Bela 19:16  Тады нарэшце ён аддаў Яго ім на крыжаваньне. І ўзялі Ісуса і павялі.
John Bela 19:17  І, нясучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, называнае Лобным, па-габрэйску Галгофа ;
John Bela 19:18  там укрыжавалі Яго і зь Ім двух іншых, па адзін і па другі бок, а пасярэдзіне Ісуса.
John Bela 19:19  А Пілат напісаў і надпіс паставіў на крыжы. Напісана было: Ісус Назарэй, Цар Юдэйскі.
John Bela 19:20  Гэты надпіс чыталі многія Юдэі, бо месца, дзе быў укрыжаваны Ісус, было недалёка ад горада, і напісана было па-габрэйску, па-грэцку, па-рымску.
John Bela 19:21  А першасьвятары Юдэйскія сказалі Пілату: ня пішы: Цар Юдэйскі, а што Ён казаў: Я Цар Юдэйскі.
John Bela 19:22  Пілат адказваў: што я напісаў, тое напісаў.
John Bela 19:23  А воіны, калі ўкрыжавалі Ісуса, пабралі адзежу Ягоную і падзялілі на чатыры долі, кожнаму воіну доля, і хітон; а хітон быў не пашыты, а ўвесь тканы зьверху.
John Bela 19:24  І вось сказалі адзін аднаму: ня будзем разьдзіраць яго, а кінем на яго жэрабя, чый будзе; — хай збудзецца сказанае ў Пісаньні: "падзялілі рызы Мае між сабою і за адзежу Маю кідалі жэрабя". Так учынілі воіны.
John Bela 19:25  Каля крыжа Ісуса стаялі Маці Ягоная, і сястра Маці Ягонай Марыя Клеопава, і Марыя Магдаліна.
John Bela 19:26  Ісус, убачыўшы Маці і вучня, які тут стаяў, якога любіў, кажа Маці Сваёй: Жанчына! вось, сын Твой.
John Bela 19:27  Потым кажа вучню: вось, Маці твая! І з гэтага часу вучань гэты ўзяў Яе да сябе.
John Bela 19:28  Пасьля таго Ісус, ведаючы, што ўжо ўсё сталася, каб збылося Пісаньне, кажа: піць.
John Bela 19:29  Тут стаяў посуд, поўны воцату. Воіны , намачыўшы воцатам губку і накалоўшы на ісоп, паднесьлі да вуснаў Ягоных.
John Bela 19:30  І калі Ісус скаштаваў воцату, сказаў: збылося! І нахіліўшы галаву, аддаў дух.
John Bela 19:31  Але як што тады была пятніца, дык Юдэі, каб не пакінуць целаў на крыжы ў суботу, бо тая субота была дзень вялікі, прасілі Пілата, каб перабіць у іх галені і зьняць іх.
John Bela 19:32  І вось, прыйшлі воіны, і ў першага перабілі галені, і ў другога, укрыжаванага зь Ім;
John Bela 19:33  а, падышоўшы да Ісуса, як убачылі Яго ўжо мёртвага, не перабілі ў яго галені,
John Bela 19:34  а адзін воін кап’ём працяў Яму рэбры, і адразу выцекла кроў і вада.
John Bela 19:35  І хто бачыў, засьведчыў, і праўдзівае сьведчаньне ягонае; ён ведае, што кажа ў ісьціне, каб вы паверылі;
John Bela 19:36  бо гэта сталася, хай збудзецца Пісаньне: "косьць Ягоная хай ня будзе зламана".
John Bela 19:37  Гэтаксама і ў іншым месцы Пісаньне кажа: "паглядзяць на Таго, Каго працялі".
John Bela 19:38  Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, вучань Ісуса, але тайны — ад страху перад Юдэямі, прасіў у Пілата, каб зьняць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Той пайшоў і зьняў Цела Ісусава.
John Bela 19:39  Прыйшоў таксама і Мікадым, які прыходзіў раней да Ісуса ўначы, і прынёс сумесь з альясу і сьмірны, літраў каля ста.
John Bela 19:40  І вось, узялі яны Цела Ісусавае і ўгарнулі яго ў палатно з пахошчамі, як звычайна хаваюць Юдэі.
John Bela 19:41  На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў садзе была магіла новая, у якую яшчэ ніхто ня быў пакладзены:
John Bela 19:42  там паклалі Ісуса дзеля пятніцы Юдэйскай, бо магіла была блізка.
Chapter 20
John Bela 20:1  У першы ж дзень тыдня Марыя Магдаліна прыходзіць да магілы раніцай, яшчэ прыцемкам, і бачыць, што камень адвалены ад магілы;
John Bela 20:2  і вось бяжыць, і прыходзіць да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: зьнесьлі Госпада з магілы, і ня ведаем, дзе паклалі Яго.
John Bela 20:3  Адразу выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы;
John Bela 20:4  яны пабеглі абодва разам; але другі вучань бег хутчэй за Пятра, і прыйшоў да магілы першы,
John Bela 20:5  і нахіліўшыся, убачыў палотны, якія там ляжалі: але не ўвайшоў у магілу .
John Bela 20:6  Сьледам за ім прыходзіць Сымон Пётр, і ўваходзіць у магілу, і бачыць адны палотны, якія там ляжалі.
John Bela 20:7  і хустку, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная, на іншым месцы.
John Bela 20:8  Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег раней да магілы, і ўбачыў, і ўвераваў;
John Bela 20:9  бо яны яшчэ ня ведалі з Пісаньня, што Яму належала паўстаць зь мёртвых.
John Bela 20:10  І вось, вучні зноў вярнуліся да сябе.
John Bela 20:11  А Марыя стаяла каля магілы і плакала; і калі плакала, нахілілася да магілы
John Bela 20:12  і бачыць двух анёлаў, у белым адзеньні сядзяць, адзін у галовах, другі каля ног, дзе ляжала Цела Ісусава.
John Bela 20:13  І яны кажуць ёй: жанчына! чаго ты плачаш? Кажа ім: зьнесьлі Госпада майго, і ня ведаю, дзе паклалі Яго.
John Bela 20:14  Сказаўшы гэта, абярнулася і ўбачыла — стаіць Ісус; ды не пазнала, што гэта Ісус.
John Bela 20:15  Ісус кажа ёй: жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: спадару! калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, і я забяру Яго.
John Bela 20:16  Ісус кажа ёй: Марыя! Яна, абярнуўшыся, кажа Яму: Раввуні! — што азначае: Настаўнік!
John Bela 20:17  Ісус кажа ёй: не кранайся Мяне, бо Я яшчэ ня ўзышоў да Айца Майго; а ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і да Бога Майго і Бога вашага.
John Bela 20:18  Марыя Магдаліна ідзе і абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і што Ён гэта сказаў ёй.
John Bela 20:19  У той самы першы дзень тыдня ўвечары, калі дзьверы дома, дзе зьбіраліся вучні Ягоныя, былі замкнутыя з апасеньня перад Юдэямі, прыйшоў Ісус і стаў пасярод, і кажа ім: мір вам!
John Bela 20:20  Сказаўшы гэта, Ён паказаў ім рукі (і ногі) і рэбры Свае. Вучні ўзрадаваліся, убачыўшы Госпада.
John Bela 20:21  А Ісус сказаў ім другі раз: мір вам! як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас.
John Bela 20:22  Сказаўшы гэта, дзьмухнуў, і кажа ім: прымеце Духа Сьвятога:
John Bela 20:23  каму даруеце грахі, таму даруюцца: на кім пакінеце, на тым застануцца.
John Bela 20:24  А Тамаш, адзін з дванаццаці, называны Блізьнюк, ня быў тут зь імі, калі прыходзіў Ісус.
John Bela 20:25  Другія вучні сказалі яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках у Яго ранаў ад цьвікоў, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу.
John Bela 20:26  Праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя, і Тамаш зь імі. Прыйшоў Ісус, калі дзьверы былі замкнутыя, стаў пасярод іх і сказаў: мір вам!
John Bela 20:27  Потым кажа Тамашу: падай палец твой сюды і паглядзі рукі Мае; падай руку тваю і ўкладзі ў рэбры Мае; і ня будзь недаверкам, а вернікам.
John Bela 20:28  Тамаш сказаў Яму ў адказ: Госпадзе мой і Божа мой!
John Bela 20:29  Ісус кажа яму: ты паверыў таму, што ўбачыў Мяне; дабрашчасныя тыя, што ня бачыўшы — паверылі.
John Bela 20:30  Многа стварыў Ісус перад вучнямі Сваімі і іншых цудаў, пра якія не напісана ў кнізе гэтай;
John Bela 20:31  а гэта напісана, каб вы ўверавалі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і, веруючы, мелі жыцьцё вечнае ў імя Ягонае.
Chapter 21
John Bela 21:1  Пасьля таго зноў зьявіўся Ісус вучням Сваім пры моры Тыверыядскім. А зьявіўся так:
John Bela 21:2  былі разам Сымон Пётр, і Тамаш, называны Блізьнюк, і Натанаіл з Каны Галілейскай, і сыны Зэвядзеевыя, і двое іншых з вучняў Ягоных.
John Bela 21:3  Сымон Пётр кажа ім: іду лавіць рыбу. Кажуць яму: ідзём і мы з табою. Пайшлі, і адразу ўвайшлі ў лодку, і не злавілі ў тую ноч нічога.
John Bela 21:4  А як ужо разьвіднела, Ісус стаяў на беразе; але вучні не пазналі, што гэта Ісус.
John Bela 21:5  Ісус кажа ім: дзеці! ці ёсьць у вас ежа якая? Яны адказалі Яму: няма.
John Bela 21:6  А Ён сказаў ім: закіньце нерат па правы бок лодкі, і зловіце. Яны закінулі, і ўжо не маглі выцягнуць нерат ад мноства рыбы.
John Bela 21:7  Тады вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётру: гэта Гасподзь. А Сымон Пётр, пачуўшы, што гэта Гасподзь, апаясаўся шатай, — бо ён быў голы, — і кінуўся ў мора;
John Bela 21:8  а іншыя вучні прыплылі ў лодцы, — бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля дзьвюхсот, — цягнучы нерат з рыбаю.
John Bela 21:9  А калі выйшлі на зямлю, бачаць раскладзенае вогнішча і на ім ляжыць рыба і хлеб.
John Bela 21:10  Ісус кажа ім: прынясеце рыбы, якое вы цяпер налавілі.
John Bela 21:11  Сымон Пётр пайшоў і выцягнуў на зямлю нерат зь вялікімі рыбінамі, якіх было сто пяцьдзясят тры; і пры мностве такім не парвалася сетка.
John Bela 21:12  Ісус кажа ім: прыйдзеце, абедайце. З вучняў жа ніхто не адважыўся папытацца ў Яго: хто Ты?, ведаючы, што гэта Гасподзь.
John Bela 21:13  Ісус прыходзіць, бярэ хлеб і дае ім, гэтак сама і рыбу.
John Bela 21:14  Гэта ўжо трэці раз зьявіўся Ісус вучням Сваім пасьля ўваскрэсеньня Свайго зь мёртвых.
John Bela 21:15  І калі яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: Сымоне Ёнін! ці любіш ты Мяне больш, чым яны? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасьві ягняты Мае.
John Bela 21:16  Яшчэ кажа яму другі раз: Сымоне Ёнін! ці любіш ты Мяне? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасьві авечкі мае.
John Bela 21:17  Кажа яму трэці раз: Сымоне Ёнін! ці любіш ты Мяне? Пётр замаркоціўся, што трэці раз спытаўся ў яго: "ці любіш Мяне?" і сказаў Яму: Госпадзе! Ты ўсё ведаеш; Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасьві авечкі Мае;
John Bela 21:18  праўду, праўду кажу табе: калі ты быў малады, дык апаясваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а калі састарышся, дык выцягнеш рукі твае, і другі апаяша цябе і павядзе, куды ня хочаш.
John Bela 21:19  А сказаў гэта, даючы зразумець, якою сьмерцю Пётр праславіць Бога. І, сказаўшы гэта, кажа яму: ідзі за Мною.
John Bela 21:20  А Пётр, абярнуўшыся, бачыць — за ім ідзе вучань, якога любіў Ісус, і які на вячэры, на грудзі яму схіліўшыся, сказаў: Госпадзе! хто цябе прадасьць?
John Bela 21:21  Яго ўбачыўшы, Пётр кажа Ісусу: Госпадзе! а ён што?
John Bela 21:22  Ісус кажа яму: калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль прыйду, што табе да таго ? ты ідзі за Мною.
John Bela 21:23  І пранеслася гэтае слова паміж братамі, што вучань той не памрэ. Але Ісус не сказаў яму, што не памрэ, а: калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль прыйду, што табе да таго ?
John Bela 21:24  Гэты вучань і сьведчыць пра гэта і напісаў гэта: і ведаем, што ў ісьціне сьведчаньне ягонае.
John Bela 21:25  Многа й іншага стварыў Ісус; але калі б пісаць пра тое падрабязна, дык, думаю, і самому сьвету не ўвабраць напісаных кніг. Амін.