Chapter 1
Levi | Bela | 1:2 | абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі хто з вас хоча прынесьці ахвяру Госпаду, дык, калі з быдла, прыносьце ахвяру вашую з быдла буйнога і дробнага. | |
Levi | Bela | 1:3 | Калі ахвяра яго — цэласпаленьне з буйнога быдла, няхай прынясе яе з мужчынскага полу, без пахібы; хай прывядзе яе да дзьвярэй скініі сходу, каб здабыць яму ўпадабаньне перад Госпадам; | |
Levi | Bela | 1:4 | і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры цэласпаленьня — і набудзе ён упадабаньне, дзеля ачышчэньня грахоў ягоных; | |
Levi | Bela | 1:5 | і заколе цяля перад Госпадам; а сыны Ааронавыя, сьвятары, прынясуць кроў і пакропяць крывёю з усіх бакоў на ахвярнік, які каля ўваходу ў скінію сходу; | |
Levi | Bela | 1:8 | і раскладуць сыны Ааронавыя, сьвятары, часткі, галаву і тлушч на дровах, што на агні, на ахвярніку; | |
Levi | Bela | 1:9 | а вантробы ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, і спаліць сьвятар усё на ахвярніку: гэта цэласпаленьне, ахвяра, духмянасьць прыемная Госпаду. | |
Levi | Bela | 1:10 | Калі ахвяра цэласпаленьня яго з дробнага быдла, з авечак, альбо з коз, няхай прынясе яе з мужчынскага полу, без пахібы, | |
Levi | Bela | 1:11 | і заколе яе перад Госпадам з паўночнага боку ахвярніка; і сыны Ааронавыя, сьвятары, пакропяць крывёю яе на ахвярнік з усіх бакоў; | |
Levi | Bela | 1:12 | і разатнуць яе на часткі, аддзеляць галаву яе і тлушч яе; і раскладзе іх сьвятар на дровах, што на агні, на ахвярніку, | |
Levi | Bela | 1:13 | а вантробы і ногі вымые вадою, і прынясе сьвятар усё і спаліць на ахвярніку; гэта цэласпаленьне, ахвяра, духмянасьць прыемная Госпаду. | |
Levi | Bela | 1:14 | А калі з птушак прыносіць Госпаду цэласпаленьне, няхай прынясе ахвяру сваю з галубак, альбо з маладых галубоў; | |
Levi | Bela | 1:15 | сьвятар прынясе яе да ахвярніка, і скруціць ёй галаву, і спаліць на ахвярніку, а кроў сцэдзіць да сьценкі ахвярніка; | |
Chapter 2
Levi | Bela | 2:1 | Калі якая-небудзь душа хоча прынесьці Госпаду ахвяру прынашэньня хлебнага, няхай прынясе пшанічнай мукі, і вылье на яе алею, і пакладзе на яе лівану, | |
Levi | Bela | 2:2 | і прынясе яе да сыноў Ааронавых, сьвятароў, і возьме поўную жменю мукі з алеем і з усім ліванам, і спаліць гэта сьвятар у памяць на ахвярніку; гэта ахвяра, духмянасьць прыемная Госпаду; | |
Levi | Bela | 2:3 | а рэшту з прынашэньня хлебнага Аарону і сынам ягоным:гэта вялікая сьвятыня з ахвяраў Гасподніх. | |
Levi | Bela | 2:4 | А калі прыносіш ахвяру прынашэньня хлебнага зь печанага ў печы, дык прынось пшанічныя хлябы прэсныя, зьмяшаныя з алеем, і ляпёшкі прэсныя, памазаныя алеем. | |
Levi | Bela | 2:5 | Калі ахвяра твая прынашэньне хлебнае з патэльні, дык гэта павінна быць пшанічная мука, зьмяшаная з алеем, прэсная, | |
Levi | Bela | 2:7 | Калі ахвяра твая прынашэньне хлебнае з горшчыка, дык трэба зрабіць яго з пшанічнай мукі з алеем, | |
Levi | Bela | 2:8 | і прынясі прынашэньне, якое з гэтага складзена, Госпаду; падай гэта сьвятару, і ён прынясе яго да ахвярніка; | |
Levi | Bela | 2:9 | і возьме сьвятар з гэтай ахвяры частку ў памяць і спаліць на ахвярніку: гэта ахвяра, духмянасьць прыемная Госпаду; | |
Levi | Bela | 2:10 | а рэшту прынашэньня хлебнага Аарону і сынам ягоным: гэта вялікая сьвятыня з ахвяраў Гасподніх. | |
Levi | Bela | 2:11 | Ніякага прынашэньня хлебнага, што прыносіце Госпаду, не рабеце квашанага, бо ні квашанага, ні мёду не павінны вы спальваць у ахвяру Госпаду; | |
Levi | Bela | 2:12 | як прынашэньне пачаткаў прыносьце іх Госпаду, а на ахвярнік нельга ўзносіць іх як прыемную духмянасьць. | |
Levi | Bela | 2:13 | Усякае прынашэньне тваё хлебнае салі сольлю і не пакідай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго: пры ўсякім прынашэньні тваім прынось соль. | |
Levi | Bela | 2:14 | Калі прыносіш Госпаду прынашэньне хлебнае зь першых пладоў, прынось у ахвяру ад першых пладоў тваіх з калосься, высушанага на агні, патоўчанае зерне, | |
Chapter 3
Levi | Bela | 3:1 | Калі ахвяра яго ахвяра мірная, і калі ён прыносіць з буйнога быдла, самца альбо саміцу, няхай прынясе яе Госпаду, каб была без пахібы, | |
Levi | Bela | 3:2 | і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і заколе яе каля дзьвярэй скініі сходу; а сыны Ааронавыя, сьвятары, пакропяць крывёю на ахвярнік з усіх бакоў; | |
Levi | Bela | 3:3 | і прынясе ён зь мірнай ахвяры ў ахвяру Госпаду лой, што на вантробах, і ўвесь здор, які на вантробах, | |
Levi | Bela | 3:4 | і абедзьве ныркі і здор, які на іх, які на сьцёгнах, і сальнік, які на печані; з ныркамі ён аддзеліць гэта; | |
Levi | Bela | 3:5 | і сыны Ааронавыя спаляць гэта на ахвярніку разам з цэласпаленьнем, што на дровах, на агні: гэта ахвяра, духмянасьць прыемная Госпаду. | |
Levi | Bela | 3:6 | А калі з дробнага быдла прыносіць ён ахвяру Госпаду, самца альбо саміцу, няхай прынясе яе, каб была без пахібы. | |
Levi | Bela | 3:8 | і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і заколе яе перад скініяй сходу, і сыны Ааронавыя пакропяць крывёю яе на ахвярнік з усіх бакоў; | |
Levi | Bela | 3:9 | і няхай прынясе зь мірнай ахвяры ў ахвяру Госпаду тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбтовую костку, і лой, што на вантробах, і ўвесь здор, што на вантробах, | |
Levi | Bela | 3:10 | і абедзьве ныркі і здор, што на іх, які на сьцёгнах, і сальнік, што на печані; з ныркамі ён аддзеліць гэта; | |
Levi | Bela | 3:13 | і пакладзе руку сваю на галаву яе, і заколе яе перад скініяй сходу, і пакропяць сыны Ааронавыя крывёю яе на ахвярнік з усіх бакоў; | |
Levi | Bela | 3:14 | і прынясе зь яе ў прынашэньне, у ахвяру Госпаду лой, што на вантробах, і ўвесь здор, што на вантробах, | |
Levi | Bela | 3:15 | і абедзьве ныркі і здор, што на іх, які на сьцёгнах, і сальнік, што на печані; з ныркамі ён аддзеліць гэта; | |
Levi | Bela | 3:16 | і спаліць іх сьвятар на ахвярніку: гэта ежа агню — прыемная духмянасьць; увесь тлушч Госпаду. | |
Chapter 4
Levi | Bela | 4:2 | скажы сынам Ізраілевым: калі якая душа згрэшыць з памылкі супроць якіх-небудзь запаведзяў Гасподніх і зробіць што-небудзь, чаго нельга рабіць: | |
Levi | Bela | 4:3 | калі сьвятар памазаны згрэшыць і зробіць вінаватым народ,— дык за грэх свой, якім зграшыў, няхай прынясе з буйнога быдла цяля, без пахібы, Госпаду ў ахвяру за грэх, | |
Levi | Bela | 4:4 | і прывядзе цяля да дзьвярэй скініі сходу да Госпада, і пакладзе рукі свае на галаву цяляці, і заколе цяля перад Госпадам; | |
Levi | Bela | 4:6 | і ўмочыць сьвятар палец свой у кроў і пакропіць крывёю сем разоў перад Госпадам перад заслонаю сьвятыні; | |
Levi | Bela | 4:7 | і пакладзе сьвятар крыві перад Госпадам на рогі ахвярніка пахучых дымленьняў, які ў скініі сходу, а астатнюю кроў цяляці вылье да падножжа ахвярніка цэласпаленьняў, які каля ўваходу ў скінію сходу. | |
Levi | Bela | 4:8 | і выме зь цяляці за грэх увесь тлушч ягоны, лой, што на вантробах і ўвесь здор, што на вантробах, | |
Levi | Bela | 4:9 | і абедзьве ныркі і здор, што на іх; які на сьцёгнах, і сальнік на печані: з ныркамі аддзеліць ён гэта, | |
Levi | Bela | 4:10 | як аддзяляецца зь цяляці ахвяры мірнай: і спаліць іх сьвятар на ахвярніку цэласпаленьня; | |
Levi | Bela | 4:11 | а скуру цяляці і ўсё мяса яго з галавою і з нагамі ягонымі, і вантробы ягоныя і нячыстасьць ягоную, | |
Levi | Bela | 4:12 | з усяго цяляці няхай вынесе па-за табар на чыстае месца, дзе высыпаецца попел, і спаліць яго агнём на дровах: дзе высыпаецца попел, там няхай спалены будзе. | |
Levi | Bela | 4:13 | Калі ж усё супольства Ізраілевае згрэшыць з памылкі, і ўтоена будзе дзея ад вачэй сходу, і зробіць хто-небудзь супроць запаведзяў Гасподніх, чаго нельга было рабіць, і будзе вінаватае, | |
Levi | Bela | 4:14 | дык, калі пазнаны будзе грэх, якім яны зграшылі, няхай ад усяго супольства прынясуць яны з буйнога быдла цяля ў ахвяру за грэх і прывядуць яго да скініі сходу; | |
Levi | Bela | 4:15 | і пакладуць старэйшыны супольства рукі свае на галаву цяляці перад Госпадам і заколюць цяля перад Госпадам. | |
Levi | Bela | 4:17 | і ўмочыць сьвятар палец свой у кроў і пакропіць сем разоў перад Госпадам перад заслонаю, | |
Levi | Bela | 4:18 | пакладзе крыві на рогі ахвярніка, які перад абліччам Гасподнім у скініі сходу, а астатнюю кроў вылье да падножжа ахвярніка цэласпаленьняў, які каля ўваходу ў скінію сходу; | |
Levi | Bela | 4:20 | і зробіць зь цялём тое, што робяць зь цялём за грэх: так павінен зрабіць зь ім, і так ачысьціць іх сьвятар, і даравана ім будзе; | |
Levi | Bela | 4:21 | і вынесе цяля за табар і спаліць яго так, як спаліў першае цяля. Гэта ахвяра за грэх супольства. | |
Levi | Bela | 4:22 | А калі згрэшыць правадыр і зробіць з памылкі што-колечы супроць запаведзяў Госпада, Бога свайго, чаго не належала рабіць, і будзе вінаваты, | |
Levi | Bela | 4:23 | дык, калі пазнаны ім будзе грэх, якім ён зграшыў, няхай прывядзе ён у ахвяру казла без пахібы, | |
Levi | Bela | 4:24 | і пакладзе руку сваю на галаву казла, і заколе яго на месцы, дзе колюць цэласпаленьні перад Госпадам: гэта ахвяра за грэх; | |
Levi | Bela | 4:25 | і возьме сьвятар пальцам сваім крыві ад ахвяры за грэх і пакладзе на рогі ахвярніка цэласпаленьня, а астатнюю кроў яго вылье да падножжа ахвярніка цэласпаленьня; | |
Levi | Bela | 4:26 | і ўвесь тлушч ягоны спаліць на ахвярніку, так як і тлушч ахвяры мірнай, і так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, і даравана будзе яму. | |
Levi | Bela | 4:27 | Калі ж хто зь людзей зямлі згрэшыць з памылкі і зробіць што-колечы супроць запаведзяў Гасподніх, чаго не належала рабіць, і вінаваты будзе, | |
Levi | Bela | 4:28 | дык, калі пазнаны будзе ім грэх, якім ён зграшыў, няхай прывядзе ён у ахвяру казу без пахібы за грэх свой, якім ён зграшыў, | |
Levi | Bela | 4:29 | і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры за грэх, і заколюць у ахвяру за грэх на месцы,дзе колюць ахвяру цэласпаленьня, | |
Levi | Bela | 4:30 | і возьме сьвятар крыві яе пальцам сваім і пакладзе на рогі ахвярніка цэласпаленьня, а астатнюю кроў яе вылье да падножжа ахвярніка; | |
Levi | Bela | 4:31 | і ўвесь тлушч яе аддзеліць, так як аддзяляюць тлушч з ахвяры мірнай, і спаліць яго сьвятар на ахвярніку як прыемную духмянасьць Госпаду; і так ачысьціць яго сьвятар, і даравана будзе яму. | |
Levi | Bela | 4:32 | А калі са статку авечак захоча ён прынесьці ахвяру за грэх, няхай прынясе саміцу, без пахібы, | |
Levi | Bela | 4:33 | і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры за грэх, і заколе яе ў ахвяру за грэх на тым месцы, дзе колюць ахвяру цэласпаленьня; | |
Levi | Bela | 4:34 | і возьме сьвятар пальцам сваім крыві ад гэтай ахвяры за грэх і пакладзе на рогі ахвярніка цэласпаленьня, а астатнюю кроў яе вылье да падножжа ахвярніка; | |
Chapter 5
Levi | Bela | 5:1 | Калі хто згрэшыць тым, што чуў голас праклёну і быў сьведкам, альбо бачыў, альбо ведаў, але не абвясьціў, дык ён панясе на сабе грэх. | |
Levi | Bela | 5:2 | Альбо калі дакранецца да чагосьці нячыстага, альбо да трупа зьвера нячыстага, альбо да трупа жывёлы нячыстае, альбо да трупа гада нячыстага, але ня ведаў таго, дык ён нячысты і вінаваты. | |
Levi | Bela | 5:3 | Альбо калі дакранецца да нечысьці чалавечай, якая б то ні была нечысьць, ад якой апаганьваюцца, і ён ня ведаў таго, але пасьля даведаецца, дык ён вінаваты. | |
Levi | Bela | 5:4 | Альбо калі хто неразумна вуснамі сваімі запрысягнецца зрабіць нешта благое, альбо добрае, якая б ні была дзея, у якой людзі неразумна прысягаюць, і ён ня ведаў таго, але пасьля даведаецца, дык ён вінаваты ў тым. | |
Levi | Bela | 5:6 | дык няхай прынясе Госпаду за грэх свой, якім ён зграшыў, ахвяру павіннасьці з дробнага быдла, авечку альбо казу, за грэх, і ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага. | |
Levi | Bela | 5:7 | А калі ён ня можа прынесьці авечкі, дык у павіннасьць за грэх свой няхай прынясе Госпаду дзьве галубкі альбо двух маладых галубоў, аднаго ў ахвяру за грэх, а другога дзеля цэласпаленьня; | |
Levi | Bela | 5:8 | няхай прынясе іх да сьвятара, і сьвятар возьме раней тую, якая за грэх, і надломіць галаву яе ад шыі яе, але не аддзеліць; | |
Levi | Bela | 5:9 | і пакропіць крывёю гэтай ахвяры за грэх на сьцяну ахвярніка, а астатнюю кроў выцадзіць да падножжа ахвярніка; гэта ахвяра за грэх; | |
Levi | Bela | 5:10 | а другую ўжыве на цэласпаленьне паводле ўстанаўленьня; і так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, якім ён зграшыў, і даравана будзе яму. | |
Levi | Bela | 5:11 | Калі ж ён ня здолее прынесьці дзьвюх галубак альбо двух маладых галубоў, няхай прынясе за тое, што зграшыў, дзясятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; няхай ня лье на яе алею і лівану няхай не кладзе на яе, бо гэта ахвяра за грэх; | |
Levi | Bela | 5:12 | і прынясе яе сьвятару, а сьвятар возьме зь яе поўную жменю на памяць і спаліць на ахвярніку ў ахвяру Госпаду: гэта ахвяра за грэх; | |
Levi | Bela | 5:13 | і так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, якім ён зграшыў у якім-небудзь з гэтых выпадкаў , і даравана будзе яму; а рэшта належыць сьвятару, як прынашэньне хлебнае. | |
Levi | Bela | 5:15 | калі хто ўчыніць злачынства і з памылкі згрэшыць супроць прысьвечанага Госпаду, няхай за віну сваю прынясе Госпаду са статку авечак барана без пахібы, паводле тваёй ацэны, срэбранымі сіклямі па сіклі сьвяшчэнным, у ахвяру павіннасьці; | |
Levi | Bela | 5:16 | за тую сьвятыню, супроць якое ён зграшыў, няхай аддасьць і дадасьць да таго пятую долю, і аддасьць гэта сьвятару, і сьвятар ачысьціць яго бараном ахвяры павіннасьці, і даравана будзе яму. | |
Levi | Bela | 5:17 | Калі хто згрэшыць і зробіць што-небудзь супроць запаведзяў Гасподніх, чаго не належала рабіць, і зь няведання зробіцца вінаватым і панясе на сабе грэх, | |
Levi | Bela | 5:18 | няхай прынясе сьвятару ў ахвяру павіннасьці барана без пахібы, паводле ацэны тваёй, і загладзіць сьвятар злачынства ягонае, у чым ён пераступіў зь няведаньня, і даравана будзе яму. | |
Chapter 6
Levi | Bela | 6:2 | калі хто згрэшыць і ўчыніць злачынства перад Госпадам, і затнецца перад блізкім сваім у тым, што яму даручана, альбо ў яго пакладзена, альбо ім украдзена, альбо ашукае блізкага свайго, | |
Levi | Bela | 6:3 | альбо знойдзе згубленае і затнецца ў тым, і запрысягнецца ілжыва ў чым-небудзь, што людзі робяць і тым грэшаць,— | |
Levi | Bela | 6:4 | дык, зграшыўшы і зрабіўшыся вінаватым, ён павінен аддаць узятае, што ўкраў, альбо адабранае, што адабраў, альбо даручанае, што яму даручана, альбо згубленае, што ён знайшоў; | |
Levi | Bela | 6:5 | альбо, калі ён у нечым прысягнуўся ілжыва, дык павінен аддаць цалкам і дадаць да таго пятую долю і аддаць таму, каму належыць, у дзень прынашэньня ахвяры павіннасьці; | |
Levi | Bela | 6:6 | і за віну сваю няхай прынясе Госпаду да сьвятара ў ахвяру павіннасьці са статку авечак барана без пахібы, паводле ацэны тваёй: | |
Levi | Bela | 6:7 | і ачысьціць яго сьвятар перад Госпадам, і даравана будзе яму, што б ён ні зрабіў, усё, у чым ён зрабіўся вінаваты. | |
Levi | Bela | 6:9 | накажы Аарону і сынам ягоным: вось закон цэласпаленьня: цэласпаленьне няхай застаецца на месцы спальваньня на ахвярніку ўсю ноч да раніцы, і агонь ахвярніка няхай гарыць на ім; | |
Levi | Bela | 6:10 | і няхай сьвятар апранецца ў ільняное адзеньне і надзене на цела сваё ільняное сподняе, і здыме попел ад цэласпаленьня, якое спаліў агонь на ахвярніку, і пакладзе яго каля ахвярніка; | |
Levi | Bela | 6:11 | і няхай здыме зь сябе адзеньне сваё, і надзене іншую вопратку, і вынесе попел за табар на чыстае месца; | |
Levi | Bela | 6:12 | а агонь на ахвярніку няхай гарыць і ня тухне; і няхай сьвятар запальвае на ім дровы кожнае раніцы, і раскладвае на ім цэласпаленьне, і паліць на ім тлушч мірнай ахвяры; | |
Levi | Bela | 6:14 | Вось закон пра прынашэньне хлебнае: сыны Ааронавыя павінны прыносіць яго Госпаду на ахвярнік; | |
Levi | Bela | 6:15 | і няхай возьме жменяй сваёю з прынашэньня хлебнага і пшанічнай мукі і алею і ўвесь ліван, які на ахвяры, і спаліць на ахвярніку: гэта прыемная духмянасьць, у памяць перад Госпадам; | |
Levi | Bela | 6:16 | а астатняе зь яго няхай ядуць Аарон і сыны ягоныя; прэсным трэба есьці яго на сьвятым месцы, на двары скініі сходу няхай ядуць яго: | |
Levi | Bela | 6:17 | нельга пячы яго квашаным. Гэта даю Я ім у долю з ахвяраў Маіх. Гэта вялікая сьвятыня, як ахвяра за грэх і ахвяра павіннасьці. | |
Levi | Bela | 6:18 | Усе нашчадкі Ааронавыя мужчынскага полу могуць есьці яе. Гэта вечная дзялянка ў роды вашыя з ахвяраў Гасподніх. Усё, што дакранаецца да іх, асьвеціцца. | |
Levi | Bela | 6:20 | вось прынашэньне ад Аарона і сыноў ягоных, якое прынясуць яны Госпаду ў дзень памазаньня ягонага: дзясятая частка эфы пшанічнай мукі ў ахвяру заўсёдную, палавіна гэтага на раніцу і палавіна на вечар; | |
Levi | Bela | 6:21 | на патэльні ў алеі павінна быць яна прыгатавана; насычаную алеем прынось яе ў кавалках, як ламаецца на кавалкі прынашэньне хлебнае: прынось яе як прыемную духмянасьць Госпаду: | |
Levi | Bela | 6:22 | і сьвятар, памазаны на месца ягонае з сыноў ягоных, павінен рабіць гэта: гэта вечны статут Госпада; уся яна павінна быць спалена; | |
Levi | Bela | 6:25 | скажы Аарону і сынам ягоным: вось закон пра ахвяру за грэх: ахвяра за грэх павінна быць заколата перад Госпадам на тым месцы, дзе колецца цэласпаленьне; гэта вялікая сьвятыня; | |
Levi | Bela | 6:26 | сьвятар, які ўчыняе ахвяру за грэх, павінен есьці яе; яна павінна быць зьедзена на сьвятым месцы, на двары скініі сходу; | |
Levi | Bela | 6:27 | усё, што дакранаецца да мяса яе, асьвеціцца, і калі крывёю яе абпырскана будзе вопратка, дык абпырсканае абмый на сьвятым месцы; | |
Levi | Bela | 6:28 | гліняны посуд, у якім яна гатавалася, трэба разьбіць; калі ж яна гатавалася ў медным посудзе, дык трэба яго вычысьціць і вымыць вадою; | |
Chapter 7
Levi | Bela | 7:2 | ахвяру за віну трэба калоць на тым месцы, дзе заколваецца цэласпаленьне, і крывёю яе крапіць на ахвярнік з усіх бакоў: | |
Levi | Bela | 7:3 | ахвяравальнік павінен прынесьці зь яе ўвесь тлушч, курдзюк і лой які пакрывае вантробы, | |
Levi | Bela | 7:4 | і абедзьве ныркі і лой, што на іх, які на сьцёгнах, і сальнік, што на печані; з ныркамі хай ён аддзеліць гэта: | |
Levi | Bela | 7:6 | Увесь мужчынскі пол сьвятарскага роду можа есьці яе; на сьвятым месцы павінен есьці яе: гэта вялікая сьвятыня. | |
Levi | Bela | 7:7 | Як пра ахвяру за грэх, так і пра ахвяру павіннасьці закон адзін: яна належыць сьвятару, які ачышчае ёю. | |
Levi | Bela | 7:8 | І калі сьвятар прыносіць чыю-небудзь ахвяру цэласпаленьня, скура ад ахвяры цэласпаленьня, якую ён прыносіць, належыць сьвятару; | |
Levi | Bela | 7:9 | і любое прынашэньне хлебнае, якое печанае ў печы, і любое гатаванае ў печы, і любое гатаванае ў горшчыку альбо на патэльні, належыць сьвятару, які прыносіць яго; | |
Levi | Bela | 7:10 | і ўсякае прынашэньне хлебнае, зьмяшанае з алеем і сухое, належыць усім сынам Ааронавым, як аднаму, так і другому. | |
Levi | Bela | 7:12 | калі хто ў падзяку прыносіць яе, дык пры ахвяры падзякі ён павінен прынесьці прэсныя хлябы, зьмяшаныя з алеем, і прэсныя ляпёшкі, памазаныя алеем, і пшанічную муку, насычаную алеем , хлябы, зьмяшаныя з алеем; | |
Levi | Bela | 7:13 | акрамя ляпёшак няхай ён прыносіць у прынашэньне сваё квашаны хлеб, пры мірнай ахвяры падзякі; | |
Levi | Bela | 7:14 | адно што-небудзь з усяго прынашэньня свайго няхай прынясе ён у прынашэньне Госпаду: гэта належыць сьвятару, які кропіць крывёю мірнай ахвяры; | |
Levi | Bela | 7:15 | мяса мірнай ахвяры падзякі трэба зьесьці ў дзень прынашэньня яе, нельга пакідаць зь яе да раніцы. | |
Levi | Bela | 7:16 | А калі хто прыносіць ахвяру па абяцаньні альбо ад руплівасьці, дык ахвяру яго трэба есьці ў дзень прынашэньня, і на другі дзень рэшту яе есьці можна, | |
Levi | Bela | 7:18 | а калі будуць есьці мяса мірнай ахвяры на трэці дзень, дык яна ня будзе спрыяльная: хто яе прынясе, таму не залічыцца: гэта апаганьваньне, і хто будзе есьці яе, той прыме на сябе грэх; | |
Levi | Bela | 7:19 | мяса ад гэтага, калі яно дакранецца да чаго-небудзь нячыстага, нельга есьці, а трэба спаліць яго на агні, а мяса чыстае можа есьці кожны чысты: | |
Levi | Bela | 7:20 | а калі якая душа, маючы на сабе нячыстасьць, будзе есьці мяса мірнай ахвяры Гасподняй, дык зьнішчыцца душа тая з народу свайго; | |
Levi | Bela | 7:21 | а калі якая душа, дакрануўшыся да чаго-небудзь нячыстага, да нячыстасьці чалавечай, альбо да нячыстага быдла, альбо да якога-небудзь нячыстага гада, будзе есьці мяса мірнай ахвяры Гасподняй, дык зьнішчыцца душа тая з народу свайго. | |
Levi | Bela | 7:24 | тлушч зь мёртвага і тлушч з разадранага зьверам можна ўжываць на ўсякую справу; а есьці, ня ежце яго: | |
Levi | Bela | 7:25 | бо хто будзе есьці тлушч з быдла, якое прыносіцца ў ахвяру Госпаду, зьнішчыцца душа тая з народу свайго; | |
Levi | Bela | 7:29 | скажы сынам Ізраілевым: хто прыносіць мірную ахвяру сваю Госпаду, той зь мірнай ахвяры частку павінен прынесьці ў прынашэньне Госпаду; | |
Levi | Bela | 7:30 | сваімі рукамі павінен ён прынесьці ў ахвяру Госпаду: тлушч з грудзінай павінен ён прынесьці ў ахвяру Госпаду: тлушч з грудзінай павінен ён прынесьці, патрасаючы грудзьінай перад абліччам Гасподнім; | |
Levi | Bela | 7:33 | хто з сыноў Ааронавых прыносіць кроў зь мірнай ахвяры і тлушч, таму і правая лапатка на долю; | |
Levi | Bela | 7:34 | бо Я бяру ад сыноў Ізраілевых зь мірных ахвяраў іхніх грудзіну патрасаньня і плячук паднашэньня, і аддаю іх Аарону сьвятару і сынам ягоным як вечную дзялянку ад сыноў Ізраілевых. | |
Levi | Bela | 7:35 | Вось дзялянка Аарону і дзялянка сынам ягоным з ахвяраў Гасподніх з дня, калі яны стануць перад Госпадам дзеля сьвяшчэнадзеяньня, | |
Levi | Bela | 7:36 | якое загадаў Гасподзь даваць ім з дня памазаньня іх ад сыноў Ізраілевых. Гэта вечная пастанова ў роды іхнія. | |
Levi | Bela | 7:37 | Вось закон пра цэласпаленьне, пра прынашэньне хлебнае, пра ахвяру за грэх, пра ахвяру за віну, пра ахвяру прысьвячэньня і пра ахвяру мірную, | |
Chapter 8
Levi | Bela | 8:2 | вазьмі сыноў Аарона і сыноў ягоных зь ім, і вопратку і алей памазаньня, і цяля на ахвяру за грэх і двух бараноў, і кош праснакоў, | |
Levi | Bela | 8:4 | Майсей зрабіў так, як загадаў яму Гасподзь, і сабралася супольства каля ўваходу ў скінію сходу. | |
Levi | Bela | 8:7 | І ўсклаў на яго хітон, і аперазаў яго поясам, і апрануў на яго верхнюю шату, і ўсклаў на яго эфод, і аперазаў яго поясам эфода і змацаваў ім эфод на ім, | |
Levi | Bela | 8:9 | і ўсклаў на галаву яму кідар, а на кідар зь відавога боку яго паклаў паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятыні, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Levi | Bela | 8:11 | і пакрапіў ім на ахвярнік сем разоў, і памазаў ахвярнік і ўсе прылады яго, і ўмывальнік і падножжа яго, каб асьвяціць іх; | |
Levi | Bela | 8:13 | І прывёў Майсей сыноў Ааронавых, і апрануў іх у хітоны, і аперазаў іх поясам, і ўсклаў на іх кідары, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Levi | Bela | 8:14 | І прывёў цяля дзеля ахвяры за грэх, і Аарон і сыны ягоныя паклалі рукі свае на галаву цяляці за грэх; | |
Levi | Bela | 8:15 | і закалоў яго і ўзяў крыві, і пальцам сваім паклаў на рогі ахвярніка з усіх бакоў, і ачысьціў ахвярнік, а рэшту крыві выліў да падножжа ахвярніка, і асьвяціў яго, каб зрабіць яго чыстым. | |
Levi | Bela | 8:16 | І ўзяў увесь тлушч, што на вантробах, і сальнік на печані, і абедзьве ныркі і здор зь іх, і спаліў Майсей на ахвярніку; | |
Levi | Bela | 8:17 | а цяля і скуру зь яго, і мяса яго, і нячыстасьць яго спаліў на агні па-за табарам, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Levi | Bela | 8:18 | І прывёў барана на цэласпаленьне, і ўсклаў Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана; | |
Levi | Bela | 8:21 | а вантробы і ногі вымыў вадою, і спаліў Майсей усяго барана на ахвярніку: гэта ўсё спаленьне дзеля прыемнай духмянасьці, гэта ахвяра Госпаду, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Levi | Bela | 8:22 | І прывёў другога барана, барана прысьвячэньня, і паклалі Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана; | |
Levi | Bela | 8:23 | і закалоў яго Майсей, і ўзяў крыві зь яго, і паклаў на край правага вуха Ааронавага і на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай. | |
Levi | Bela | 8:24 | І прывёў Майсей сыноў Ааронавых, і паклаў крыві на край правага вуха іхняга і на вялікі палец правай рукі іхняй і на вялікі палец правай нагі іхняй, і пакрапіў Майсей крывёю на ахвярнік з усіх бакоў. | |
Levi | Bela | 8:25 | І ўзяў тлушч і курдзюк і ўвесь здор, што на вантробах, і сальнік на печані, і абедзьве ныркі і здор зь іх і правую лапатку; | |
Levi | Bela | 8:26 | і з каша з праснакамі, які перад Госпадам, узяў адзін праснак і адзін хлеб з алеем і адну ляпёшку, і паклаў на тлушч і на правую лапатку; | |
Levi | Bela | 8:27 | і паклаў усё гэта на рукі Аарону і на рукі сынам ягоным, і прынёс гэта, трасучы перад абліччам Гасподнім; | |
Levi | Bela | 8:28 | і ўзяў гэта Майсей з рук іхніх і спаліў на ахвярніку з цэласпаленьнем: гэта ахвяра прысьвячэньня ў прыемную духмянасьць, гэта ахвяра Госпаду. | |
Levi | Bela | 8:29 | І ўзяў Майсей грудзіну і прынёс яе, трасучы перад абліччам Гасподнім: гэта была доля Майсеевая ад барана прысьвячэньня, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Levi | Bela | 8:30 | І ўзяў Майсей алею памазаньня і крыві, якая на ахвярніку, і пакрапіў Аарона і вопратку ягоную, і сыноў ягоных і вопратку сыноў ягоных зь ім; і так асьвяціў Аарона і вопратку ягоную, і сыноў ягоных і вопратку сыноў ягоных зь ім. | |
Levi | Bela | 8:31 | І сказаў Майсей Аарону і сынам ягоным: згатуйце мяса каля ўваходу ў скінію сходу і там ежце яго з хлебам, які ў кашы прысьвячэньня, як мне загадана і сказана: Аарон і сыны ягоныя павінны есьці яго; | |
Levi | Bela | 8:33 | сем дзён не адыходзьце ад дзьвярэй скініі сходу, пакуль ня мінуцца дні прысьвячэньня вашага, бо сем дзён павінна доўжыцца прысьвячэньне ваша; | |
Levi | Bela | 8:35 | каля ўваходу ў скінію сходу будзьце дзень і ноч на працягу сямі дзён і будзьце на варце ў Госпада, каб не памерці, бо так мне загадана. | |
Chapter 9
Levi | Bela | 9:2 | і сказаў Аарону: вазьмі сабе з валоў цяля ў ахвяру за грэх і барана на цэласпаленьне, абодвух без пахібы, і пастаў перад аблічча Гасподняе; | |
Levi | Bela | 9:3 | і сынам Ізраілевым скажы: вазьмеце казла ў ахвяру за грэх, і цяля, і ягня, адналетак, без пахібы, на цэласпаленьне, | |
Levi | Bela | 9:4 | і вала і барана ў ахвяру мірную, каб учыніць ахвяраваньне перад абліччам Гасподнім, і прынашэньне хлебнае, зьмяшанае з алеем, бо сёньня Гасподзь явіцца вам. | |
Levi | Bela | 9:5 | І прынесьлі тое, што загадаў Майсей, да скініі сходу, і прыйшло ўсё супольства і стала перад абліччам Гасподнім. | |
Levi | Bela | 9:7 | І сказаў Майсей Аарону: падыдзі да ахвярніка і ўчыні ахвяру тваю за грэх і цэласпаленьне тваё, і ачысьці сябе і народ, і зрабі прынашэньне ад народу, і ачысьці ім, як загадаў Гасподзь. | |
Levi | Bela | 9:9 | сыны Аарона паднесьлі яму кроў, і ён памачыў палец свой у крыві і паклаў на рогі ахвярніка, а рэшту крыві выліў да падножжа ахвярніка; | |
Levi | Bela | 9:10 | а здор і ныркі і сальнік на печані ад ахвяры за грэх спаліў на ахвярніку, як загадаў Гасподзь Майсею; | |
Levi | Bela | 9:12 | І закалоў цэласпаленьне, і сыны Аарона паднесьлі яму кроў; ён пакрапіў ёю на ахвярнік з усіх бакоў; | |
Levi | Bela | 9:15 | І прынёс прынашэньне ад народу: і ўзяў ад народу казла за грэх, і закалоў яго, і прынёс яго ў ахвяру за грэх, як і першага. | |
Levi | Bela | 9:17 | І прынёс прынашэньне хлебнае і напоўніў ім рукі свае, і спаліў на ахвярніку звыш ранішняга цэласпаленьня. | |
Levi | Bela | 9:18 | І закалоў вала і барана, якія ад народу, у ахвяру мірную; і сыны Аарона паднесьлі яму кроў, і ён пакрапіў ёю на ахвярнік з усіх бакоў; | |
Levi | Bela | 9:19 | паднесьлі і тлушч з вала, і з барана курдзюк, і здор , што на вантробах , і ныркі і сальнік на печані, | |
Levi | Bela | 9:21 | а грудзіну і правы плячук прынёс Аарон, трасучы перад абліччам Гасподнім, як загадаў Майсей. | |
Levi | Bela | 9:22 | І падняў Аарон рукі свае, павярнуўшыся да людзей, і дабраславіў іх, і сышоў, учыніўшы ахвяру за грэх, цэласпаленьне і ахвяру мірную. | |
Levi | Bela | 9:23 | І ўвайшлі Майсей і Аарон у скінію сходу, і выйшлі, і дабраславілі народ. І зьявілася слава Гасподняя ўсяму народу: | |
Chapter 10
Levi | Bela | 10:1 | Надаў і Авіуд, сыны Ааронавыя, узялі кожны сваю кадзільніцу і паклалі ў іх агню, і паклалі ў яго дымленьняў, і прынесьлі перад Госпада агонь чужы, якога Ён не загадваў ім; | |
Levi | Bela | 10:3 | І сказаў Гасподзь Аарону: вось, пра што казаў Гасподзь, калі сказаў: у тых, што набліжаюцца да Мяне, асьвячуся і перад усім народам праслаўлюся. Аарон маўчаў. | |
Levi | Bela | 10:4 | І паклікаў Майсей Місаіла і Элцафана, сыноў Ізііла, дзядзькі Ааронавага, і сказаў ім: ідзеце, вынесьце братоў вашых са сьвяцілішча за табар. | |
Levi | Bela | 10:6 | А Аарону і Элеазару і Ітамару, сынам ягоным, Майсей сказаў: галоваў вашых не агаляйце і вопраткі вашай не разьдзірайце, каб вам не памерці і не навесьці гневу на ўсё супольства; але браты вашыя, увесь дом Ізраілеў, могуць плакаць па спаленых, якіх спаліў Гасподзь, | |
Levi | Bela | 10:7 | і зь дзьвярэй скініі сходу ня выходзьце, каб не памерці вам, бо на вас алей памазаньня Гасподняга. І зрабілі паводле слова Майсея. | |
Levi | Bela | 10:9 | віна і моцных напояў ня пі і сыны твае з табою, калі ўваходзіце ў скінію сходу, каб не памерці; гэта вечная пастанова ў роды вашыя, | |
Levi | Bela | 10:12 | І сказаў Гасподзь Аарону і Элеазару і Ітамару, астатнім сынам ягоным: вазьмеце прынашэньне хлебнае, якое засталося ад ахвяраў Гасподніх, і ежце яго прэснае каля ахвярніка, бо гэта вялікая сьвятыня: | |
Levi | Bela | 10:13 | і ежце яго на сьвятым месцы, бо гэта дзялянка твая і дзялянка сыноў тваіх з ахвяраў Гасподніх: так мне загадана; | |
Levi | Bela | 10:14 | і грудзіну трасеньня і лапатку паднашэньня ежце на чыстым месцы, дзе і сыны твае і дочкі твае з табою, бо гэта дадзена ў дзялянку табе і ў дзялянку сынам тваім зь мірных ахвяраў сыноў Ізраілевых; | |
Levi | Bela | 10:15 | лапатку паднашэньня і грудзіну трасеньня павінны яны прыносіць з ахвярамі тлушчу, трасучы перад абліччам Гасподнім, і хай будзе гэта вечнай дзялянкай табе і сынам тваім з табою, як загадаў Гасподзь. | |
Levi | Bela | 10:16 | І казла ахвяры за грэх шукаў Майсей, і вось, ён спалены. І ўгневаўся на Элеазара і Ітамара, астатніх сыноў Ааронавых, і сказаў: | |
Levi | Bela | 10:17 | чаму вы ня елі ахвяры за грэх на сьвятым месцы? бо яна сьвятыня вялікая, і яна дадзена вам, каб здымаць грахі з супольства, і ачышчаць іх перад Госпадам: | |
Levi | Bela | 10:18 | вось, кроў яе ня ўнесена ў сьвяцілішча, і вы павінны былі есьці яе на сьвятым месцы, як загадана мне. | |
Levi | Bela | 10:19 | Аарон сказаў Майсею: вось, сёньня прынесьлі яны ахвяру сваю за грэх і цэласпаленьне сваё перад Госпадам, і гэта сталася са мною; калі я сёньня зьем ахвяру за грэх, ці будзе гэта заўгодна Госпаду? | |
Chapter 11
Levi | Bela | 11:3 | усякае быдла, у якога расшчэпленыя капыты і на капытах глыбокі разрэз, і якое жуе жуйку, ежце; | |
Levi | Bela | 11:4 | толькі гэтых ня ежце з тых, што жуюць жуйку і маюць расшчэпленыя капыты: вярблюда, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам; | |
Levi | Bela | 11:7 | і сьвіньні, бо капыты ў яе расшчэпленыя і на капытах разрэз глыбокі, але яна ня жуе жуйкі, нячыстая яна вам; | |
Levi | Bela | 11:9 | З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ежце гэтых: у якіх ёсьць пер'е і луска ў вадзе, ці ў морах, ці ў рэках, тых ежце; | |
Levi | Bela | 11:10 | а ўсе тыя, у якіх няма пер'я і лускі, ці ў морах, ці ў рэках, з усіх, што плаваюць у водах і з усяго, што жыве ў водах, паганыя вам; | |
Levi | Bela | 11:21 | з усіх паўзуноў, крылатых, якія ходзяць на чатырох нагах , тых толькі ежце, у якіх ёсьць галені вышэй ног, каб скакаць імі па зямлі: | |
Levi | Bela | 11:22 | гэтых ежце зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкаў зь іх пародаю, скакуноў зь іх пародаю, хрушчоў з пародаю іхняю; | |
Levi | Bela | 11:24 | ад іх вы будзеце нячыстыя: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 11:25 | і кожны, хто возьме труп іхні, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара. | |
Levi | Bela | 11:26 | Усякае быдла, у якога капыты расшчэпленыя, але няма глыбокага разрэзу, і якое ня жуе жуйкі, нячыстае вам: кожны, хто дакранаецца да яго, будзе нячысты: | |
Levi | Bela | 11:27 | з усіх зьвяроў чатырногаў тыя, якія ходзяць на лапах, нячыстыя вам: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 11:28 | хто возьме труп іх, той павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара: нячыстыя яны вам. | |
Levi | Bela | 11:29 | Вось, што нячыстае вам з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі: крот, мыш, яшчарка зь яе пародаю, | |
Levi | Bela | 11:31 | гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кожны, хто дакранецца да іх мёртвых, нячысты будзе да вечара. | |
Levi | Bela | 11:32 | І ўсё, на што ўпадзе што-небудзь зь іх мёртвае, любы драўняны посуд, альбо вопратка, альбо скура, альбо мяшок, і любая рэч, якая ўжываецца ў карыстаньне, будуць нячыстыя: у ваду трэба пакласьці іх, і нячыстыя будуць да вечара, потым будуць чыстыя; | |
Levi | Bela | 11:33 | калі ж якое-небудзь зь іх упадзе ў які-небудзь гліняны посуд, дык тое, што ў ім, будзе нячыстае, і сам посуд разьбеце. | |
Levi | Bela | 11:34 | Усякая ежа, якую ядуць і на якой была вада з такога посуду , нячыстая будзе, і ўсякае пітво, якое п'юць, у любым такім посудзе нячыстае будзе. | |
Levi | Bela | 11:35 | Усё, на што ўпадзе што-небудзь ад трупа іхняга, нячыстае будзе: печ і агмень трэба паламаць, яны нячыстыя; і яны павінны быць нячыстыя вам; | |
Levi | Bela | 11:36 | толькі крыніца і калодзеж з вадою застаюцца чыстыя; а хто дакранецца да трупа іхняга, той нячысты. | |
Levi | Bela | 11:37 | І калі што-небудзь ад трупа іхняга ўпадзе на якое-небудзь насеньне, якое сеюць, дык яно чыстае; | |
Levi | Bela | 11:38 | а калі тады, калі вада налітая на насеньне, упадзе на яго што-небудзь ад трупа іхняга, дык яно нячыстае вам. | |
Levi | Bela | 11:39 | І калі памрэ якое-небудзь быдла, якое ўжываецца вамі ў ежу, дык той, хто дакрануўся да трупа яго, нячысты будзе да вечара: | |
Levi | Bela | 11:40 | і той, хто будзе есьці падла яго, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара; і той, хто панясе труп ягоны, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара. | |
Levi | Bela | 11:42 | усяго, што поўзае на чэраве, і ўсяго, што ходзіць на чатырох нагах, і мнаганожак з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі, ня ежце, бо яны паганыя; | |
Levi | Bela | 11:43 | не апаганьвайце душаў вашых якім-небудзь жывёльным паўзуном і не рабеце сябе празь іх нячыстымі, каб быць празь іх нячыстымі, | |
Levi | Bela | 11:44 | бо Я — Гасподзь, Бог ваш; асьвячайцеся і будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты; і не апаганьвайце душаў вашых якой-небудзь жывёлай, што поўзае па зямлі, | |
Levi | Bela | 11:45 | бо Я — Гасподзь, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам; дык вось, будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты. | |
Levi | Bela | 11:46 | Вось закон пра быдла, пра птушак, пра ўсіх жывёлаў, што жывуць у водах, і пра ўсіх жывёлаў, што поўзаюць па зямлі, | |
Chapter 12
Levi | Bela | 12:2 | скажы сынам Ізраілевым: калі жанчына зачне і народзіць немаўля мужчынскага полу, дык яна нячыстая будзе сем дзён; як у дні пакутніцтва яе ачышчэньнем, яна будзе нячыстая; | |
Levi | Bela | 12:4 | і трыццаць тры дні павінна яна сядзець, ачышчаючыся ад крывей сваіх; ні да чога сьвяшчэннага не павінна дакранацца і да сьвяцілішча не павінна падыходзіць, пакуль ня мінуцца дні ачышчэньня яе. | |
Levi | Bela | 12:5 | калі ж яна народзіць немаўля жаночага полу, дык падчас ачышчэньня свайго яна будзе нячыстая два тыдні, і шэсьцьдзясят шэсьць дзён трэба сядзець, ачышчаючыся ад крывей сваіх. | |
Levi | Bela | 12:6 | Пасьля заканчэньня дзён ачышчэньня свайго за сына, альбо за дачку, яна павінна прынесьці гадавалае ягня на цэласпаленьне і маладога голуба альбо галубку ў ахвяру за грэх, да ўваходу ў скінію сходу да сьвятара; | |
Levi | Bela | 12:7 | ён прынясе гэта перад аблічча Госпада і ачысьціць яе, і яна будзе чыстая ад цёку крыві яе. Вось закон пра парадзіху немаўляці мужчынскага альбо жаночага полу. | |
Chapter 13
Levi | Bela | 13:2 | калі ў каго выхапіцца на скуры цела ягонага пухліна, альбо лішаі, альбо пляма, і на скуры цела ягонага зробіцца як бы струпля праказы, дык трэба прывесьці яго да Аарона сьвятара, альбо да аднаго з сыноў ягоных, сьвятароў; | |
Levi | Bela | 13:3 | сьвятар агледзіць струплю на скуры цела, і калі валасы на струплі зьмяніліся на белыя, і струпля паглыбленая ў скуру цела ягонага, дык гэта струпля праказы: сьвятар, агледзеўшы яго, абвесьціць яго нячыстым. | |
Levi | Bela | 13:4 | А калі на скуры цела ягонага пляма белая, але яна не заглыбленая ў скуру, і валасы на ёй не зьмяніліся на белыя, дык сьвятар таго, хто мае струплю, павінен затачыць на сем дзён; | |
Levi | Bela | 13:5 | на сёмы дзень сьвятар агледзіць яго, і калі струпля застаецца ў сваім выглядзе і не пашыраецца струпля па скуры, дык сьвятар павінен затачыць яго яшчэ на сем дзён; | |
Levi | Bela | 13:6 | на сёмы дзень сьвятар зноў агледзіць яго, і калі струпля менш прыкметная і не пашырылася струпля па скуры, дык сьвятар павінен абвясьціць яго чыстым: гэта лішай, і няхай ён абмые вопратку сваю, і будзе чысты. | |
Levi | Bela | 13:7 | А калі лішаі пачнуць пашырацца па скуры, пасьля таго як ён зьяўляўся да сьвятара дзеля ачышчэньня, дык ён другі раз павінен зьявіцца да сьвятара; | |
Levi | Bela | 13:8 | сьвятар, убачыўшы, што лішаі пашыраюцца па скуры, абвяшчае яго нячыстым: гэта праказа. | |
Levi | Bela | 13:10 | сьвятар агледзіць, і калі пухліна на скуры белая, і валасы зьмяніліся на белыя, і на пухліне жывое мяса, | |
Levi | Bela | 13:11 | дык гэта застарэлая праказа на скуры цела ягонага; і сьвятар абвесьціць яго нячыстым і заточыць яго, бо ён нячысты. | |
Levi | Bela | 13:12 | А калі праказа распусьціцца па скуры, і пакрые праказа ўсю скуру хворага ад галавы ягонай да ног, колькі могуць бачыць вочы сьвятаровыя, | |
Levi | Bela | 13:13 | і ўбачыць сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае,— дык ён абвесьціць хворага чыстым, бо ўсё ператварылася ў белае: ён чысты. | |
Levi | Bela | 13:15 | сьвятар, убачыўшы жывое мяса, абвесьціць яго нячыстым; жывое мяса нячыстае: гэта праказа. | |
Levi | Bela | 13:17 | сьвятар агледзіць яго, і калі струпля ператварылася ў белае, сьвятар абвесьціць хворага чыстым: ён чысты. | |
Levi | Bela | 13:19 | і на месцы пухіра зьявілася белая пухліна, альбо пляма белая, альбо чырванаватая, дык ён павінен зьявіцца да сьвятара; | |
Levi | Bela | 13:20 | сьвятар агледзіць яго, і калі яна будзе ніжэй скуры, і валасы яго зьмяніліся на белыя, дык сьвятар абвесьціць яго нячыстым: гэта струпля праказы, яна распусьцілася на пухіры; | |
Levi | Bela | 13:21 | а калі сьвятар убачыць, што валасы на ёй белыя, і яна ня ніжэй скуры, і прытым мала прыкметная, дык сьвятар заточыць яго на сем дзён; | |
Levi | Bela | 13:22 | калі яна пачне вельмі пашырацца па скуры, дык сьвятар абвесьціць яго нячыстым: гэта струпля; | |
Levi | Bela | 13:23 | а калі пляма застаецца на сваім месцы і не пашыраецца, дык гэта запаленьне пухіра, і сьвятар абвесьціць яго чыстым. | |
Levi | Bela | 13:24 | Альбо калі ў каго на скуры цела будзе абпаліна, і на месцы загоенай абпаліны будзе чырванаватая альбо белая пляма, | |
Levi | Bela | 13:25 | і сьвятар убачыць, што валасы на пляме зьмяніліся на белыя, і яна будзе заглыбленая ў скуры, дык гэта праказа, яна распусьцілася на абпаліне; і сьвятар абвесьціць яго нячыстым: гэта струпля праказы; | |
Levi | Bela | 13:26 | а калі сьвятар убачыць, што валасы на пляме ня белыя, і яна ня ніжэй скуры, і прытым мала прыкметная, дык сьвятар заточыць яго на сем дзён; | |
Levi | Bela | 13:27 | на сёмы дзень сьвятар агледзіць яго, і калі яна вельмі пашырыцца па скуры, дык сьвятар абвесьціць яго нячыстым: гэта струпля праказы; | |
Levi | Bela | 13:28 | а калі пляма застаецца на сваім месцы і не пашыраецца па скуры, і пры тым мала прыкметная, дык гэта пухліна ад апёку; сьвятар абвесьціць яго чыстым, бо гэта запаленьне ад апёку. | |
Levi | Bela | 13:30 | і агледзіць сьвятар струплю, і яна будзе заглыбленая ў скуры і валасы на ёй жаўтлявыя і тонкія, дык сьвятар абвесьціць іх нячыстымі: гэта пархатасьць, гэта праказа на галаве, альбо на барадзе; | |
Levi | Bela | 13:31 | а калі сьвятар агледзіць струплю пархатасьці, і яна ня будзе заглыбленая ў скуры, і валасы на ёй ня чорныя, дык сьвятар таго, хто мае струплю пархатасьці заточыць на сем дзён; | |
Levi | Bela | 13:32 | на сёмы дзень сьвятар агледзіць струплю, і калі пархатасьць не пашыраецца, і няма на ёй жаўтлявых валасоў, і пархатасьць ня будзе заглыбленая ў скуры, | |
Levi | Bela | 13:33 | дык хворага трэба астрыгчы, але пархатага месца не абстрыгаць, і сьвятар павінен пархатага другі раз затачыць на сем дзён; | |
Levi | Bela | 13:34 | на сёмы дзень сьвятар агледзіць пархатасьць, і калі пархатасьць не пашыраецца па скуры і ня будзе заглыбленая ў скуры, дык сьвятар абвесьціць яго чыстым: няхай ён абмые вопратку сваю, і будзе чысты. | |
Levi | Bela | 13:36 | і сьвятар убачыць, што пархатасьць пашыраецца па скуры, дык сьвятар няхай ня шукае жаўтлявых валасоў: ён нячысты; | |
Levi | Bela | 13:37 | а калі пархатасьць застаецца ў сваім выглядзе, і паказваецца на ёй чорны волас, дык пархатасьць прайшла, ён чысты: сьвятар абвесьціць яго чыстым. | |
Levi | Bela | 13:39 | і сьвятар убачыць, што на скуры цела іхняга плямы бледна-белыя, дык гэта лішай, які распусьціўся на скуры: ён чысты. | |
Levi | Bela | 13:42 | Калі ж на плешыне альбо на лысіне будзе белая альбо чырванаватая пляма, дык на плешыне ягонай альбо на лысіне ягонай распусьцілася праказа; | |
Levi | Bela | 13:43 | сьвятар агледзіць яго, і калі ўбачыць, што пухліна струплі ягонай белая альбо чырванаватая на плешыне ягонай альбо на лысіне ягонай, з выгляду падобная на праказу скуры цела, | |
Levi | Bela | 13:44 | дык ён пракажоны, нячысты ён: сьвятар павінен абвясьціць яго нячыстым, у яго на галаве струпля. | |
Levi | Bela | 13:45 | У пракажонага, на якім гэтая струпля, павінна быць разадраная вопратка, і галава ягоная павінна быць не пакрытая, і па вусны ён павінен быць закрыты і крычаць: нячысты! нячысты! | |
Levi | Bela | 13:46 | Усе дні, пакуль на ім струпля, ён павінен быць нячысты, нячысты ён; ён павінен жыць асобна, па-за табарам жытло ягонае. | |
Levi | Bela | 13:47 | Калі струпля праказы будзе на вопратцы, на вопратцы ваўнянай, альбо на вопратцы ільнянай, | |
Levi | Bela | 13:48 | альбо на аснове, альбо на ўтоку з ільну, альбо воўне, альбо на скуры, альбо на якім-небудзь вырабе скураным, | |
Levi | Bela | 13:49 | і пляма будзе зеленаватая альбо чырванаватая на вопратцы, альбо на скуры, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы,— дык гэта струпля праказы: трэба паказаць яе сьвятару; | |
Levi | Bela | 13:51 | на сёмы дзень агледзіць сьвятар заражанае, і калі струпля пашырылася па вопратцы, альбо па аснове, альбо па ўтоку, альбо па скуры, альбо па якім-небудзь вырабе, зробленым са скуры, дык гэта праказа ўедлівая, струпля нячыстая; | |
Levi | Bela | 13:52 | ён павінен спаліць вопратку, альбо аснову, альбо ўток ваўняны ці ільняны, альбо якую б то ні было скураную рэч, на якой будзе струпля, бо гэта праказа ўедлівая: трэба спаліць на агні. | |
Levi | Bela | 13:53 | А калі сьвятар убачыць, што струпля не пашырылася па вопратцы, альбо па аснове, альбо па ўтоку, альбо па якой бы там ні было скураной рэчы, | |
Levi | Bela | 13:55 | калі пасьля абмываньня заражанай рэчы сьвятар убачыць, што струпля не зьмяніла выгляду свайго, і не пашырылася струпля, дык яна нячыстая, спалі яе на агні; гэта выедзеная яміна на правым баку альбо на вывараце; | |
Levi | Bela | 13:56 | а калі сьвятар убачыць, што струпля пасьля абмываньня яе зрабілася менш прыкметная, дык сьвятар няхай адарве яе ад вопраткі, альбо ад скуры, альбо ад асновы, альбо ад утоку. | |
Levi | Bela | 13:57 | Калі ж яна зноў зьявіцца на вопратцы, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы, дык гэта распускаецца струпля: спалі на агні тое, на чым струпля. | |
Levi | Bela | 13:58 | А калі вопратку, альбо аснову, альбо ўток, альбо якую-небудзь скураную рэч вымыеш, і сыдзе зь іх струпля, дык трэба вымыць іх другі раз, і яны будуць чыстыя. | |
Chapter 14
Levi | Bela | 14:3 | а сьвятар выйдзе вонкі з табара, і калі сьвятар убачыць, што пракажоны выздаравеў ад хваробы праказы, | |
Levi | Bela | 14:4 | дык сьвятар загадае ўзяць дзеля цалёнага дзьвюх птушак жывых чыстых, кедровага дрэва, чырванёную нітку і ісопу, | |
Levi | Bela | 14:6 | а сам ён возьме жывую птушку, кедровае дрэва, чырванёную нітку і ісоп і абмочыць іх і жывую птушку ў крыві птушкі заколатай над жывою вадою, | |
Levi | Bela | 14:7 | і пакропіць на таго, каго ачышчаюць ад праказы, сем разоў, і абвесьціць яго чыстым, і выпусьціць жывую птушку ў поле; | |
Levi | Bela | 14:8 | той, каго ачышчаюць, абмые вопратку сваю, абстрыжэ ўсе валасы свае, абмыецца вадою і будзе чысты; потым увойдзе ў табар і прабудзе сем дзён па-за намётам сваім; | |
Levi | Bela | 14:9 | на сёмы дзень паголіць усе валасы свае, галаву сваю, бараду сваю, бровы над вачамі сваімі, усе валасы свае паголіць, і абмые вопратку сваю, і абмые цела сваё вадою, і будзе чысты; | |
Levi | Bela | 14:10 | на восьмы дзень возьме ён двух бараноў без пахібы, і адну авечку гадавалую без пахібы, і тры дзясятых эфы пшанічнай мукі, змяшанай з алеем, дзеля прынашэньня хлебнага, і адзін лог алею; | |
Levi | Bela | 14:11 | сьвятар ачышчальнік паставіць чалавека, якога ачышчае, зь імі перад Госпадам каля ўваходу ў скінію сходу; | |
Levi | Bela | 14:12 | і возьме сьвятар аднаго барана і прынясе ў ахвяру за віну, і лог алею, і прынясе гэта, трасучы перад Госпадам; | |
Levi | Bela | 14:13 | і заколе барана на тым месцы, дзе колюць ахвяру за грэх і цэласпаленьне, на месцы сьвятым, бо гэта ахвяра за віну, як і ахвяра за грэх, належыць сьвятару: гэта вялікая сьвятыня; | |
Levi | Bela | 14:14 | і возьме сьвятар крыві з ахвяры за віну, і пакладзе сьвятар на край правага вуха таго, каго ачышчае, і на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай; | |
Levi | Bela | 14:16 | і ўмочыць сьвятар правы палец свой у алей, які на левай далоні ягонай, і пакропіць алеем з пальца свайго сем разоў перад абліччам Госпада; | |
Levi | Bela | 14:17 | а рэшту алею, які на далоні ягонай, пакладзе сьвятар на край правага вуха таго, каго ачышчае, на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай, на кроў ахвяры за віну; | |
Levi | Bela | 14:18 | а рэшту алею, які на далоні ў сьвятара, пакладзе ён на галаву таго, каго ачышчае, і ачысьціць яго сьвятар перад абліччам Госпада; | |
Levi | Bela | 14:19 | і ачысьціць сьвятар ахвяру за грэх і ачысьціць чалавека ад нечысьці ягонай; пасьля таго заколе ахвяру цэласпаленьня; | |
Levi | Bela | 14:20 | і пакладзе сьвятар цэласпаленьне і прынашэньне хлебнае на ахвярнік; і ачысьціць яго сьвятар, і ён будзе чысты. | |
Levi | Bela | 14:21 | Калі ж ён бедны і ня мае дастатку, дык няхай возьме аднаго барана ў ахвяру за віну дзеля трасеньня, каб ачысьціць сябе, і адну дзесяцярыну эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, у прынашэньне хлебнае, і лог алею, | |
Levi | Bela | 14:22 | і дзьве галубкі і два маладыя галубы, што дастане рука ягоная, аднуптушку ў ахвяру за грэх, а другую на цэласпаленьне; | |
Levi | Bela | 14:23 | і прынясе іх на восьмы дзень ачышчэньня свайго сьвятару да ўваходу ў скінію сходу, перад аблічча Госпада; | |
Levi | Bela | 14:24 | сьвятар возьме барана ахвяры за віну і лог алею, і прынясе гэта сьвятар, трасучы перад Госпадам; | |
Levi | Bela | 14:25 | і заколе барана ў ахвяру за віну, і возьме сьвятар крыві ахвяры за віну, і пакладзе на край правага вуха таго, каго ачышчае, і на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай; | |
Levi | Bela | 14:27 | і алеем, які на левай далоні ягонай, пакропіць сьвятар правым пальцам сваім сем разоў перад абліччам Гасподнім; | |
Levi | Bela | 14:28 | і пакладзе сьвятар алею, які на далоні ягонай, на край правага вуха таго, каго ачышчае, на вялікі палец правай рукі ягонай і на вялікі палец правай нагі ягонай, на месца крыві з ахвяры за віну; | |
Levi | Bela | 14:29 | а рэшту алею, які на далоні ў сьвятара, пакладзе ён на галаву таго, каго ачышчае, каб ачысьціць яго перад абліччам Госпада; | |
Levi | Bela | 14:31 | з таго, што дастане рука ягоная, адну птушку ў ахвяру за грэх, а другую на цэласпаленьне, разам з прынашэньнем хлебным; і ачысьціць сьвятар чалавека перад абліччам Госпада. | |
Levi | Bela | 14:34 | калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаанскую, якую Я даю вам у валоданьне, і Я навяду струплю праказы на дамы ў зямлі валоданьня вашага, | |
Levi | Bela | 14:35 | тады той, чый дом, павінен пайсці і сказаць сьвятару: у мяне на доме паявілася як бы струпля. | |
Levi | Bela | 14:36 | Святар загадае апаражніць дом, перш чым сьвятар увойдзе аглядаць струплю, каб не зьнячысьцілася ўсё, што ў доме; пасьля гэтага прыйдзе сьвятар аглядаць дом. | |
Levi | Bela | 14:37 | Калі ён, агледзеўшы струплю, убачыць, што струпля на сьценах дома складаецца зь зеленаватых альбо чырванаватых ямін, якія будуць заглыбленыя ў сьцяне, | |
Levi | Bela | 14:39 | На сёмы дзень зноў прыйдзе сьвятар, і калі ўбачыць, што струпля пашырылася па сьценах дома, | |
Levi | Bela | 14:40 | дык сьвятар загадае выламаць камяні, на якіх струпля, і выкінуць іх за горадам на месца нячыстае; | |
Levi | Bela | 14:41 | а дом усярэдзіне няхай увесь выскабляць, і абмазку, якую саскобляць, высыплюць за горадам на месца нячыстае; | |
Levi | Bela | 14:42 | і возьмуць іншыя камяні і ўставяць замест тых камянёў, і возьмуць іншую абмазку і абмажуць дом. | |
Levi | Bela | 14:43 | Калі струпля зноў аб'явіцца і будзе цьвісці на доме пасьля таго, як выламалі камяні і выскаблілі дом і абмазалі, | |
Levi | Bela | 14:44 | дык сьвятар прыйдзе і агледзіць, і калі струпля на доме пашырылася, дык гэта ўедлівая праказа на доме, нячысты ён; | |
Levi | Bela | 14:45 | трэба зламаць гэты дом, і камяні яго і дрэва яго і ўсю абмазку дома і вынесьці за горад на месца нячыстае; | |
Levi | Bela | 14:47 | і хто сьпіць у доме тым, той павінен вымыць вопратку сваю; і хто есьць у доме тым, той павінен вымыць вопратку сваю. | |
Levi | Bela | 14:48 | А калі сьвятар прыйдзе і ўбачыць, што струпля на доме не пашырылася пасьля таго, як абмазалі дом, дык сьвятар абвесьціць дом чыстым, бо струпля прайшла. | |
Levi | Bela | 14:49 | І каб ачысьціць дом, возьме ён дзьвюх птушак, кедровага дрэва, чырванёную нітку і ісопу, | |
Levi | Bela | 14:51 | і возьме кедровае дрэва і ісоп, і чырванёную нітку і жывую птушку, і абмочыць іх у крыві птушкі заколатай і ў жывой вадзе, і пакропіць дом сем разоў; | |
Levi | Bela | 14:52 | і ачысьціць дом крывёю птушкі і жывою вадою, і жывою птушкаю і кедровым дрэвам і ісопам і чырванёнаю ніткаю; | |
Chapter 15
Levi | Bela | 15:2 | абвясьцеце сынам Ізраілевым і скажэце ім: калі ў каго будзе цеча зь цела ягонага, дык ад цечы сваёй ён нячысты. | |
Levi | Bela | 15:3 | І вось закон пра нячыстасьць яго ад цечы ягонай: калі цячэ зь цела яго цеча ягоная, і калі затрымліваецца ў целе яго цеча ягоная, гэта нячыстасьць яго; | |
Levi | Bela | 15:4 | усякая пасьцель, на якую ляжа цечыўны, нячыстая, і ўсякая рэч, на якую сядзе, нячыстая; | |
Levi | Bela | 15:5 | і хто дакранецца да пасьцелі ягонай, той павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:6 | хто сядзе на якую-небудзь рэч, на якой сядзеў цечыўны, той павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:7 | і хто дакранецца да цела цечыўнага, той павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:8 | калі цечыўны плюне на чыстага, дык гэты павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:10 | і кожны, хто дакранецца да чаго-небудзь, што было пад ім, нячысты будзе да вечара; і хто панясе гэта, павінен вымыцць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:11 | і кожны, да каго дакранецца цечыўны, не вымыўшы рук сваіх вадою, павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:12 | гліняны посуд, да якога дакранецца цечыўны, трэба разьбіць, і ўсякі драўляны посуд трэба вымыць вадою. | |
Levi | Bela | 15:13 | А калі цечыўны вызваліцца ад цечы сваёй, тады павінен ён адлічыць сабе сем дзён на ачышчэньне сваё і вымыць вопратку сваю і цела сваё жывою вадою, і будзе чысты; | |
Levi | Bela | 15:14 | і на восьмы дзень возьме ён сабе дзьвюх галубак альбо двух маладых галубоў, і прыйдзе перад аблічча Гасподняе да ўваходу ў скінію сходу, і аддасьць іх сьвятару; | |
Levi | Bela | 15:15 | і прынясе сьвятар з гэтых птушак адну ў ахвяру за грэх, а другую на цэласпаленьне, і ачысьціць яго сьвятар перад Госпадам ад цечы ягонай. | |
Levi | Bela | 15:16 | Калі ў каго здарыцца выліваньне семені, дык ён павінен абмыць вадою ўсё цела сваё і нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:17 | і ўсякая вопратка і ўсякая скура, на якую трапіць семя, павінна быць вымыта вадою і нячыстая будзе да вечара. | |
Levi | Bela | 15:18 | Калі мужчына ляжа з жанчынаю і будзе ў яго выліваньне семені, дык яны павінны абмыцца вадою і нячыстыя будуць да вечара. | |
Levi | Bela | 15:19 | Калі жанчына мае цечу крыві, якая цячэ зь цела яе, дык яна павінна сядзець сем дзён пад час ачышчэньня свайго, і кожны, хто дакранецца да яе, нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:20 | і ўсё, на што яна ляжа пад час ачышчэньня свайго, нячыстае; і ўсё, на што сядзе, нячыстае; | |
Levi | Bela | 15:21 | і кожны, хто дакранецца да пасьцелі яе, павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:22 | і кожны, хто дакранецца да якой-небудзь рэчы, на якой яна сядзела, павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:23 | і калі хто дакранецца да чаго-небудзь на пасьцелі альбо на той рэчы, на якой яна сядзела, нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 15:24 | калі перасьпіць зь ёю муж, дык нячыстасьць яе будзе на ім: ён нячысты будзе сем дзён, і кожная пасьцель, на якую ён ляжа, будзе нячыстая. | |
Levi | Bela | 15:25 | Калі ў жанчыны цячэ кроў шмат дзён не пад час ачышчэньня яе, альбо калі яна мае цечу даўжэй звычайнага ачышчэньня свайго, яна нячыстая; | |
Levi | Bela | 15:26 | усякая пасьцель, на якую яна ляжа пад час цечы сваёй, будзе нячыстая , гэтак сама як пасьцель пад час ачышчэньня яе; і ўсякая рэч, на якую яна сядзе, будзе нячыстая, як нячыстае гэта пад час ачышчэньня яе; | |
Levi | Bela | 15:27 | і кожны, хто дакранецца да іх, будзе нячысты і павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою, і нячысты будзе да вечара. | |
Levi | Bela | 15:28 | А калі яна вызваліцца ад цечыва свайго, тады павінна адлічыць сабе сем дзён і пасьля будзе чыстая; | |
Levi | Bela | 15:29 | на восьмы дзень возьме яна сабе дзьвюх галубак альбо двух маладых галубоў, і прынясе іх да сьвятара да ўваходу ў скінію сходу; | |
Levi | Bela | 15:30 | і прынясе сьвятар адну птушку ў ахвяру за грэх, а другую на цэласпаленьне, і ачысьціць яе сьвятар перад Госпадам ад цечы нечысьці яе. | |
Levi | Bela | 15:31 | Так засьцерагайце сыноў Ізраілевых ад нячыстасьці іх, каб яны не памерлі ў нячыстасьці сваёй, апаганьваючы селішча Маё, якое сярод іх: | |
Levi | Bela | 15:32 | вось закон пра цечыўнага і пра тое, у каго здарыцца выліваньне семені, якое робіць яго нячыстым, | |
Chapter 16
Levi | Bela | 16:1 | І казаў Гасподзь Майсею пасьля сьмерці двух сыноў Ааронавых, калі яны, падступіўшыся перад аблічча Гасподняе, памерлі, | |
Levi | Bela | 16:2 | і сказаў Гасподзь Майсею: скажы Аарону, брату твайму, каб ён не ва ўсякі час заходзіў у сьвятыні за заслону перад века, што на каўчэгу, каб яму не памерці, бо над векам Я буду зьяўляцца ў воблаку. | |
Levi | Bela | 16:3 | Вось, з чым павінен уваходзіць Аарон у сьвятыню: зь цялём у ахвяру за грэх і з бараном на цэласпаленьне: | |
Levi | Bela | 16:4 | сьвяшчэнны ільняны хітон павінен апранаць ён, а сподняе адзеньне хай будзе на целе ягоным, і льняным пасам няхай апяразваецца і льняны кідар надзявае: гэта сьвяшчэнная вопратка; і хай абмывае ён цела сваё вадою і надзявае яе; | |
Levi | Bela | 16:5 | і з супольства сыноў Ізраілевых няхай возьме двух казлоў у ахвяру за грэх і аднаго барана на цэласпаленьне. | |
Levi | Bela | 16:7 | І возьме двух казлоў і паставіць іх перад абліччам Гасподнім і каля ўваходу ў скінію сходу; | |
Levi | Bela | 16:8 | і кіне Аарон на абодвух казлоў жэрабя: адно жэрабя дзеля Госпада, а другое жэрабя дзеля адпушчэньня; | |
Levi | Bela | 16:9 | і прывядзе Аарон казла, на якога выпала жэрабя дзеля Госпада, і прынясе яго ў ахвяру за грэх, | |
Levi | Bela | 16:10 | а казла, на якога выпала жэрабя дзеля адпушчэньня, паставіць жывога перад Госпадам, каб учыніць на ім ачышчэньне і выслаць яго ў пустыню дзеля адпушчэньня. | |
Levi | Bela | 16:11 | І прывядзе Аарон цяля ў ахвяру за грэх за сябе, і ачысьціць сябе і дом свой, і заколе цяля ў ахвяру за грэх за сябе; | |
Levi | Bela | 16:12 | і возьме распаленага жару поўнае кадзіла з ахвярніка, які перад абліччам Гасподнім, і духмянага дробна патоўчанага дымленьня поўныя прыгаршчы, і ўнясе за заслону; | |
Levi | Bela | 16:13 | і пакладзе дымленьне на агонь перад абліччам Гасподнім, і воблака дымленьня пакрые века, якое над каўчэгам адкрыцьця, каб яму не памерці; | |
Levi | Bela | 16:14 | і возьме крыві цяляці і пакропіць пальцам сваім на века сьпераду і перад векам, сем разоў пакропіць крывёю з пальца свайго. | |
Levi | Bela | 16:15 | І заколе казла ў ахвяру за грэх за народ, і ўнясе кроў ягоную за заслону, і зробіць з крывёю ягонаю тое самае, што рабіў з крывёю цяляці,і пакропіць ёю на века і перад векам,— | |
Levi | Bela | 16:16 | і ачысьціць сьвятыню ад нячыстасьці сыноў Ізраілевых, і ад злачынстваў іхніх, ва ўсіх грахах іхніх. Так павінен зрабіць ён і са скініяй сходу, якая ў іх, сярод нячыстасьці іхняй. | |
Levi | Bela | 16:17 | Ніводзін чалавек не павінен быць у скініі сходу, калі ўваходзіць ён дзеля ачышчэньня сьвятыні, да самага выхаду ягонага. І так ачысьціць ён сябе, дом свой і ўсё супольства Ізраілевае. | |
Levi | Bela | 16:18 | І выйдзе ён да ахвярніка, які перад абліччам Гасподнім, і ачысьціць яго, і возьме крыві цяляці і крыві казла, і пакладзе на рогі ахвярніка з усіх бакоў, | |
Levi | Bela | 16:19 | і пакропіць на яго крывёю з пальца свайго сем разоў, і ачысьціць яго, і асьвеціць яго ад нячыстасьці сыноў Ізраілевых. | |
Levi | Bela | 16:21 | і пакладзе Аарон абедзьве рукі свае на галаву жывога казла, і вызнае над ім усе беззаконьні сыноў Ізраілевых і ўсе злачынствы іхнія і ўсе грахі іхнія, і пакладзе іх на галаву казла, і вышле з нарочным чалавекам у пустыню; | |
Levi | Bela | 16:22 | і панясе казёл на сабе ўсе беззаконьні іхнія ў зямлю непраходную, і пусьціць ён казла ў пустыню. | |
Levi | Bela | 16:23 | І ўвойдзе Аарон у скінію сходу, і здыме ільняную вопратку, якую апранаў, уваходзячы ў сьвятыню, і пакіне яе там, | |
Levi | Bela | 16:24 | і абмые цела сваё вадою, на сьвятым месцы, і апране вопратку сваю, выйдзе і ўчыніць цэласпаленьне за сябе і цэласпаленьне за народ, і ачысьціць сябе і народ; | |
Levi | Bela | 16:26 | І той, хто вадзіў казла дзеля адпушчэньня, павінен вымыць вопратку сваю, абмыць цела сваё вадою і потым можа ўвайсьці ў табар. | |
Levi | Bela | 16:27 | А цяля за грэх і казла за грэх, чыя кроў унесена была дзеля ачышчэньня сьвятыні, няхай вынесуць вонкі з табара і спаляць на агні скуры іхнія і мяса іхняе і нечысьць іхнюю; | |
Levi | Bela | 16:28 | хто спаліць іх, той павінен абмыць вопратку сваю і абмыць цела сваё вадою, і пасьля таго можа ўвайсьці ў табар. | |
Levi | Bela | 16:29 | І хай будзе гэта вам вечнаю пастановаю: на сёмым месяцы, у дзясяты дзень месяца ўпакорвайце душы вашыя і ніякае дзеі ня чынеце, ні тубылец, ні прыхадзень, што пасяліўся сярод вас, | |
Levi | Bela | 16:30 | бо ў гэты дзень ачышчаюць вас, каб зрабіць вас чыстымі ад усіх грахоў вашых, каб вы былі чыстыя перад абліччам Гасподнім; | |
Levi | Bela | 16:32 | А ачышчаць павінен сьвятар, які памазаны і які прысьвечаны, каб сьвятарыць яму замест бацькі свайго: і апране ён ільняную вопратку, вопратку сьвяшчэнную, | |
Levi | Bela | 16:33 | і ачысьціць Сьвятое Сьвятых і скінію сходу, і ахвярнік ачысьціць, і сьвятароў і ўвесь народ супольства ачысьціць. | |
Chapter 17
Levi | Bela | 17:2 | абвясьці Аарону і сынам ягоным і ўсім сынам Ізраілевым і скажы ім: вось, што загадвае Гасподзь: | |
Levi | Bela | 17:3 | калі хто з дома Ізраілевага заколе цяля альбо авечку альбо казу ў табары, альбо калі хто заколе па-за табарам | |
Levi | Bela | 17:4 | і не прывядзе да ўваходу ў скінію сходу, каб явіць у ахвяру Госпаду перад селішчам Гасподнім, дык чалавеку таму залічана будзе кроў; ён праліў кроў, і зьнішчыцца чалавек той з народу свайго; | |
Levi | Bela | 17:5 | гэта дзеля таго, каб прыводзілі сыны Ізраілевыя ахвяры свае, якія яны колюць на полі, каб прыводзілі іх перад Госпада да ўваходу ў скінію сходу, да сьвятара, і калолі іх Госпаду ў ахвяры мірныя; | |
Levi | Bela | 17:6 | і пакропіць сьвятар крывёю на ахвярнік Гасподні каля ўваходу ў скінію сходу і спаліць тлушч дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду, | |
Levi | Bela | 17:7 | каб яны наперад ня прыносілі ахвяраў сваіх ідалам, за якімі аблудна ходзяць яны. Гэта хай будзе ім пастановаю вечнаю ў роды іхнія. | |
Levi | Bela | 17:8 | Яшчэ скажы ім: калі хто з дома Ізраілевага і з прыхадняў, што жывуць сярод вас, прыносіць цэласпаленьне альбо ахвяру | |
Levi | Bela | 17:9 | і не прывядзе да ўваходу ў скінію сходу, каб учыніць яе Госпаду, дык зьнішчыцца той чалавек з народу свайго. | |
Levi | Bela | 17:10 | Калі хто з дому Ізраілевага і з прыхадняў, што жывуць сярод вас, будзе есьці якую-небудзь кроў, дык павярну аблічча Маё на душу таго, хто будзе есьці кроў, і зьнішчу яе з народу яе, | |
Levi | Bela | 17:11 | бо душа цела ў крыві, і прызначыў яе вам для ахвярніка, каб ачышчаць душы вашыя, бо кроў гэтая душу ачышчае; | |
Levi | Bela | 17:12 | таму Я і сказаў сынам Ізраілевым: ніводная душа з вас не павінна есьці крыві, і прыхадзень, які жыве сярод вас, не павінен есьці крыві. | |
Levi | Bela | 17:13 | Калі хто з сыноў Ізраілевых і з прыхадняў, што жывуць сярод вас, на ловах зловіць зьвера альбо птушку, якую можна есьці, дык ён павінен даць выцячы крыві яе і пакрыць яе зямлёю, | |
Levi | Bela | 17:14 | бо душа ўсякага цела ёсьць кроў ягоная, яна душа ягоная; таму Я сказаў сынам Ізраілевым: ня ежце крыві ні зь якога цела, бо душа ўсякага цела ёсьць кроў ягоная: кожны, хто будзе есьці яе, зьнішчыцца. | |
Levi | Bela | 17:15 | І кожны, хто будзе есьці мёртвае альбо разадранае зьверам, тубылец альбо прыхадзень, павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара, апотым будзе чысты; | |
Chapter 18
Levi | Bela | 18:3 | Паводле дзеяў зямлі Егіпецкай, у якой вы жылі, ня ўчыняйце, і паводле дзеяў зямлі Ханаанскай, у якую Я вяду вас, ня ўчыняйце, і паводле ўстанаўленьняў іхніх не хадзеце: | |
Levi | Bela | 18:4 | Мае законы выконвайце і Мае пастановы шануйце, учыняючы паводле іх. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 18:6 | Ніхто ні да якой родзічкі па крыві не павінен набліжацца дзеля плоцкіх спалукаў. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 18:7 | Ты не павінен класьціся з бацькам тваім і з маці тваёй: яна маці твая, не сарамаць яе. | |
Levi | Bela | 18:9 | Ты не павінен класьціся зь сястрою тваёю, з дачкою бацькі твайго альбо з дачкою маці тваёй, што нарадзілася ў шлюбе альбо па-за шлюбам, не сарамаць іх. | |
Levi | Bela | 18:10 | Ты не павінен класьціся з дачкою дачкі тваёй, не сарамаць іх, бо праз гэта ты сарамаціш сябе. | |
Levi | Bela | 18:11 | Ты не павінен класьціся з дачкою бацькі твайго, якая нарадзілася ад іншай жонкі ягонай; бо яна сястра твая, не сарамаць яе. | |
Levi | Bela | 18:12 | Ты не павінен класьціся зь сястрою бацькі твайго, бо яна адной крыві з бацькам тваім. | |
Levi | Bela | 18:16 | Ты не павінен класьціся зь ятроўкай тваёю, яна жонка брата твайго, не сарамаць брата твайго. | |
Levi | Bela | 18:17 | Калі ты маеш плоцкія зносіны з жанчынай, ты не павінен спаць з дачкою яе і з унучкай яе; яны адной крыві зь ёю; таму гэта ганьба крыві. | |
Levi | Bela | 18:18 | Не бяры ў пасьцель тваю сястры жонкі тваёй, пакуль жонка твая жыве; не рабі яе суперніцай жонцы тваёй пры жыцьці яе. | |
Levi | Bela | 18:20 | І з жонкаю блізкага твайго не кладзіся, каб выліць семя, бо праз гэта ты станеш нячысты. | |
Levi | Bela | 18:21 | Зь дзяцей тваіх не аддавай на слугаваньне МАлоху і не зьневажай імя Бога твайго. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 18:23 | І ні зь якім быдлам не кладзіся, каб выліць семя і апаганіцца ад яго; і жанчына не павінна станавіцца перад быдлам дзеля спалукі зь ім: гэта брыдота. | |
Levi | Bela | 18:24 | Не апаганьвайце сябе нічым гэтым, бо ўсім гэтым апаганілі сябе людзі, якіх Я праганяю ад вас; | |
Levi | Bela | 18:25 | і апаганілася зямля, і Я паглядзеў на беззаконьне яе, і скінула зямля тых, што жывуць на ёй. | |
Levi | Bela | 18:26 | А вы шануйце пастановы Мае і законы Мае і не рабеце ўсіх гэтых гідотаў, ні тубылец, ні прыхадзень, што жыве сярод вас, | |
Levi | Bela | 18:28 | каб і вас ня скінула зь сябе зямля, калі вы пачняце паганіць яе, як яна скінула людзей, што былі да вас; | |
Levi | Bela | 18:29 | бо калі хто будзе рабіць усе гэтыя брыдоты, дык душы тых, што рабіцьмуць гэта, вынішчаны будуць з народу свайго. | |
Chapter 19
Levi | Bela | 19:2 | абвясьці ўсяму супольству сыноў Ізраілевых і скажы ім: сьвятыя будзьце, бо сьвяты Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:5 | Калі будзеце прыносіць Госпаду ахвяру мірную, дык прыносьце яе, каб здабыць сабе ўпадабаньне: | |
Levi | Bela | 19:6 | у дзень ахвярапрынашэньня вашага і на другі дзень трэба есьці яе, а што засталася на трэці дзень, трэба спаліць на агні; | |
Levi | Bela | 19:8 | хто пачне есьці яе, той панясе на сабе грэх, бо ён апаганіў сьвятыню Гасподнюю, і зьнішчыцца душа тая з народу свайго. | |
Levi | Bela | 19:9 | Калі будзеце жаць жніво на зямлі вашай, не дажынай да краю поля твайго, і астаткаў ад жніва твайго не падбірай, | |
Levi | Bela | 19:10 | і вінаградніка твайго не абірай дачыста, і апалых ягад у вінаградніку не падбірай; пакінь гэта беднаму і прыхадню. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:13 | Ня крыўдзі блізкага твайго і не рабуй. Плата найміту не павінна заставацца ў цябе да раніцы. | |
Levi | Bela | 19:14 | Не ліхаслові глухога і перад сьляпым не кладзі нічога, каб спатыкнуўся ён; бойся Бога твайго. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:15 | Не рабеце няпраўды на судзе; ня будзь дагодлівы ўбогаму і не дагаджай вялікаму; па праўдзе судзі блізкага твайго. | |
Levi | Bela | 19:16 | Не хадзі пераносчыкам ілжы ў народзе тваім і не паўставай на жыцьцё блізкага твайго. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:17 | Не варагуй з братам тваім у сэрцы тваім; гавары шчыра з блізкім тваім, інакш панясеш грэх за яго. | |
Levi | Bela | 19:18 | Ня помсьці і ня май намыслу на сыноў народу твайго, любі блізкага твайго, як самога сябе. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:19 | Статуты Мае шануйце; быдла твайго ня зводзь зь іншаю пародаю; поля твайго не засявай двума родамі насеньня ; у вопратку з рознародных нітак, з воўны і лёну, не апранайся. | |
Levi | Bela | 19:20 | Калі хто перасьпіць з жанчынаю, а яна рабыня, заручаная з мужам, але яшчэ ня выкупленая, альбо воля яшчэ ня дадзена ёй, дык трэба пакараць іх, але ня сьмерцю, бо яна ня вольная; | |
Levi | Bela | 19:21 | хай прывядзе ён Госпаду да ўваходу ў скінію сходу ахвяру за віну, барана ў ахвяру за віну сваю; | |
Levi | Bela | 19:22 | і ачысьціць яго сьвятар бараном за віну перад Госпадам ад грэху, якім ён зграшыў, і дараваны яму будзе грэх, якім ён зграшыў.. | |
Levi | Bela | 19:23 | Калі прыйдзеце ў зямлю і пасадзіце якое-небудзь плоднае дрэва, дык плады яго лічэце за неабрэзаныя: тры гады трэба лічыць іх за неабрэзаныя, нельга есьці іх; | |
Levi | Bela | 19:24 | а на чацьвёрты год усе плады яго павінны быць прысьвечаны на сьвяткаваньні Гасподнія; | |
Levi | Bela | 19:25 | а на пяты год вы можаце есьці плады яго і зьбіраць сабе ўсе ўтворы яго. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:28 | Дзеля памерлага не рабеце нарэзаў на целе вашым і не наколвайце на сябе знакаў. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:29 | Не апаганьвай дачкі тваёй, дапускаючы яе да распусты, каб не распусьнічала зямля, і не напоўнілася зямля распустаю. | |
Levi | Bela | 19:31 | Не зьвяртайцеся да закліначоў мёртвых, і да чарадзеяў не хадзеце, і не даводзьце сябе да апаганьваньня імі. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:32 | Перад абліччам сівога ўставай і шануй аблічча старца, і бойся Бога твайго. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:34 | прыхадзень, які пасяліўся ў вас, хай будзе вам тое самае, што і тубылец ваш; любі яго, як сябе; бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Егіпецкай. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:36 | хай будуць у вас вагі правільныя, эфа правільная і гін правільны. Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай. | |
Chapter 20
Levi | Bela | 20:2 | Скажы гэта сынам Ізраілевым: хто з сыноў Ізраілевых і з прыхадняў, што жывуць сярод Ізраільцянаў, дасьць зь дзяцей сваіх Малоху, той хай будзе аддадзены сьмерці: народ зямлі хай паб'е яго камянямі; | |
Levi | Bela | 20:3 | І Я павярну аблічча Маё да чалавека таго і зьнішчу яго з народу ягонага за тое, што ён даў зь дзяцей сваіх Малоху, каб апаганіць сьвятыню Маю і зьняважыць святое імя Маё; | |
Levi | Bela | 20:4 | і калі народ зямлі не паверне вачэй сваіх на чалавека таго, якога ён дасьць зь дзяцей сваіх Малоху, і не заб'е яго, | |
Levi | Bela | 20:5 | дык Я павярну аблічча Маё да чалавека таго і на род ягоны і зьнішчу яго з народу ягонага, і ўсіх, хто блудзіць па сьлядах ягоных, каб аблудна хадзіць сьледам за Малохам. | |
Levi | Bela | 20:6 | І калі якая душа павернецца да закліначоў мёртвых і да чарадзеяў, каб аблудна хадзіць па сьлядах іхніх, дык Я павярну аблічча Маё на тую душу і зьнішчу яе з народу яе. | |
Levi | Bela | 20:9 | Хто будзе ліхасловіць бацьку свайго альбо маці сваю, той хай будзе аддадзены сьмерці; бацьку свайго і маці сваю ён ліхасловіў: кроў яго на ім. | |
Levi | Bela | 20:10 | Калі хто будзе пералюбнічаць з жонкаю замужняю, калі хто будзе пералюбнічаць з жонкаю блізкага свайго,— хай будуць аддадзены сьмерці і пералюбнік і пералюбніца. | |
Levi | Bela | 20:11 | Хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, той асарамаціў бацьку свайго; абое яны хай будуць аддадзены сьмерці, кроў іхняя на іх. | |
Levi | Bela | 20:12 | Калі хто ляжа зь нявесткаю сваёю, дык абое яны хай будуць аддадзены сьмерці: гідоту ўчынілі яны, кроў іхняя на іх. | |
Levi | Bela | 20:13 | Калі хто ляжа з мужчынам, як з жанчынаю, дык абодва яны ўчынілі гідоту: хай будуць аддазены сьмерці, кроў іхняя на іх. | |
Levi | Bela | 20:14 | Калі хто возьме сабе жонку і маці яе: гэта агіда; на агні трэба спаліць яго і іх, каб ня было беззаконьня сярод вас. | |
Levi | Bela | 20:16 | Калі жанчына пойдзе да якой-небудзь жывёлы, каб спалучыцца зь ёю, дык забі жанчыну і жывёлу: хай будуць яны аддадзены сьмерці, кроў іхняя на іх. | |
Levi | Bela | 20:17 | Калі хто возьме сястру сваю, дачку бацькі свайго альбо дачку маці сваёй дзеля плоцкай спалукі,— гэта сорам, хай будуць яны зьнішчаны на вачах у сыноў народу свайго: ён асарамаціў сястру сваю: грэх свой панясе ён. | |
Levi | Bela | 20:18 | Калі хто ляжа з жонкаю пад час хваробы крывацечы і адкрые сарамату яе, дык ён агаліў цечу яе, і яна адкрыла цечу крыві сваёй: абое хай будуць вынішчаны з народу свайго. | |
Levi | Bela | 20:19 | Ніхто не павінен класьціся з сястрой маці сваёй і сястрой бацькі свайго, бо гэта сарамаціць плоць: грэх свой панясуць яны. | |
Levi | Bela | 20:20 | Хто ляжа зь цёткаю сваёю, той асарамаціў дзядзьку свайго; грэх свой панясуць яны, бязьдзетнымі памруць. | |
Levi | Bela | 20:21 | Калі хто возьме жонку брата свайго: гэта агідна; ён асарамаціў брата свайго, бязьдзетныя будуць яны. | |
Levi | Bela | 20:22 | Шануйце ўсе статуты Мае і ўсе законы Мае і выконвайце іх,— і ня скіне вас зь сябе зямля, у якую я вяду вас жыць. | |
Levi | Bela | 20:23 | Ня ўчыняйце паводле завядзёнак народу, які Я праганяю ад вас; бо яны ўсё гэта рабілі, і Я абурыўся на іх, | |
Levi | Bela | 20:24 | і сказаў Я вам: вы валодайце зямлёю іхняй, і я вам аддаю ў спадчыну зямлю, у якой цячэ малако і мёд. Я Гасподзь, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад усіх народаў. | |
Levi | Bela | 20:25 | Адрозьнівайце быдла чыстае ад нячыстага і птушку чыстую ад нячыстай і не апаганьвайце душ вашых быдлам і птушкаю і ўсім, што поўзае па зямлі, што адрозьніў Я, як нячыстае. | |
Levi | Bela | 20:26 | Будзьце перад Мною сьвятыя, бо Я сьвяты Гасподзь, і Я аддзяліў вас ад народаў, каб вы былі Мае. | |
Chapter 21
Levi | Bela | 21:1 | І сказаў Гасподзь Майсею: абвясьці сьвятарам, сынам Ааронавым, і скажы ім: хай не апаганьваюць сябе дакрананьнем да памерлага з народу свайго, | |
Levi | Bela | 21:2 | толькі да блізкага сваяка свайго, да маці сваёй і да бацькі свайго, да сына свайго і дачкі сваёй, да брата свайго | |
Levi | Bela | 21:3 | і да сястры сваёй, дзяўчыны, што жыве пры ім і ня была замужам, можна яму дакранацца , не апаганьваючы сябе; | |
Levi | Bela | 21:4 | і дакрананьнем да каго б там ні было ў народзе сваім не павінен ён апаганьваць сябе, каб не зрабіцца нячыстым. | |
Levi | Bela | 21:5 | Яны не павінны галіць галавы сваёй і падстрыгаць краёў барады сваёй і рабіць нарэзы на целе сваім. | |
Levi | Bela | 21:6 | Яны павінны быць сьвятыя Богу свайму і не павінны зьневажаць імя Бога свайго; бо яны прыносяць ахвяры Госпаду, хлеб Богу свайму, і таму павінны быць сьвятыя. | |
Levi | Bela | 21:7 | Яны не павінны браць сабе за жонку распусьніцу і зьняслаўленую, не павінны браць і жонку, адкінутую мужам сваім, бо яны сьвятыя Богу свайму. | |
Levi | Bela | 21:8 | Сьвяці яго, бо ён прыносіць хлеб Богу твайму: хай будзе ён у цябе сьвяты, бо сьвяты Я Гасподзь, Які асьвячае вас. | |
Levi | Bela | 21:9 | Калі дачка сьвятара апаганіць сябе блудадзействам, дык яна бэсьціць бацьку свайго; агнём трэба спаліць яе. | |
Levi | Bela | 21:10 | А вялікі сьвятар з братоў сваіх, на галаву якога выліты алей памазаньня, і які асьвечаны, каб апранацца ў сьвяшчэнную вопратку, не павінен агаляць галавы сваёй і разьдзіраць вопратку сваю: | |
Levi | Bela | 21:11 | і да ніякага нябожчыка не павінен ён падыходзіць: нават дотыкам да нябожчыка бацькі свайго і маці сваёй ён не павінен апаганьваць сябе. | |
Levi | Bela | 21:12 | І ад сьвятыні ён не павінен адыходзіць і зьневажаць сьвятыню Бога свайго, бо асьвячэньне алеем памазаньня Бога яго на ім. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 21:14 | удаву, альбо адкінутую, альбо зганьбаваную, блудадзейку не павінен ён браць, а дзяўчыну з народу свайго павінен ён браць за жонку: | |
Levi | Bela | 21:17 | скажы Аарону: ніхто зь семені твайго ва ўсе роды іхнія, у каго на целе будзе хіба, не павінен падыходзіць, каб прыносіць хлеб Богу свайму; | |
Levi | Bela | 21:18 | ніхто, у каго на целе ёсьць хіба, не павінен падыходзіць, ні сьляпы, ні кульгавы, ні кірпаты, ні з рэзаным вухам, | |
Levi | Bela | 21:20 | ні гарбаты, ні з сухім чэлесам, ні зь бяльмом на воку, ні кароставы, ні пархаты, ні з пашкоджанымі яйкамі; | |
Levi | Bela | 21:21 | ніводзін чалавек зь семені Аарона сьвятара, у якога на целе ёсьць хіба, не павінен падыходзіць, каб прыносіць ахвяры Госпаду; хібіна на ім , таму не павінен ён падыходзіць, каб прыносіць хлеб Богу свайму; | |
Levi | Bela | 21:23 | але да заслоны не павінен ён падыходзіць і да ахвярніка не павінен падступацца, бо пахіба на ім: не павінен ён няславіць сьвятыні Маёй, бо Я Гасподзь, Які асьвячае іх. | |
Chapter 22
Levi | Bela | 22:2 | скажы Аарону і сынам ягоным, каб яны асьцярожныя былі са сьвятынямі сыноў Ізраілевых і не зьневажалі сьвятога імя Майго ў тым, што яны прысьвячаюць Мне. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 22:3 | Скажы ім: калі хто з нашчадкаў вашых у роды вашыя, маючы на сабе нячыстасьць, падступіцца да сьвятыняў, якія прысьвячаюць сыны Ізраілевыя Госпаду, дык зьнішчыцца душа тая ад аблічча Майго. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 22:4 | Хто зь семя Ааронавага пракажоны, альбо мае цечыва, той не павінен есьці сьвятыняў, пакуль не ачысьціцца; і хто дакранецца да чаго-небудзь нячыстага ад мёртвага альбо ў каго здарыцца цеча семені, | |
Levi | Bela | 22:5 | альбо хто дакранецца да якога-небудзь гада, ад якога ён зробіцца нячысты, альбо да чалавека, ад якога ён зробіцца нячысты якой-колечы нячыстасьцю,— | |
Levi | Bela | 22:6 | той, дакрануўшыся да гэтага, нячысты будзе да вечара і не павінен есьці сьвятыняў раней, чым абмые цела сваё вадою; | |
Levi | Bela | 22:7 | але калі зойдзе сонца, і ён ачысьціцца, тады можа ён есьці сьвятыні, бо гэта ягоная ежа. | |
Levi | Bela | 22:9 | Хай шануюць яны загады Мае, каб не панесьці на сабе грэху і не памерці ў ім, калі парушаць гэта. Я Гасподзь, Які асьвячае іх. | |
Levi | Bela | 22:10 | Ніхто староньні ня можа есьці сьвятыні; той, хто пасяліўся ў сьвятара, і найміт не павінен есьці сьвятыні; | |
Levi | Bela | 22:11 | калі ж сьвятар купіць сабе чалавека за срэбра, дык гэты можа есьці яе; таксама і дамачадцы могуць есьці хлеб ягоны. | |
Levi | Bela | 22:12 | Калі дачка сьвятарова выйдзе замуж за староньняга, дык яна не павінна есьці прынесеных сьвятыняў; | |
Levi | Bela | 22:13 | а калі дачка сьвятаровая будзе ўдава, альбо разьведзеная, і дзяцей ня будзе ў яе, і вернецца ў дом бацькі свайго, як была ў маладосьці сваёй, тады яна можа есьці хлеб бацькі свайго; і ніхто староньні не павінен есьці яго. | |
Levi | Bela | 22:14 | хто памылкова зьесьць што-колечы зь сьвятыні, той павінен аддаць сьвятару сьвятыню і дадаць да яе пятую долю яе. | |
Levi | Bela | 22:15 | Сьвятары самыя не павінны ганьбіць сьвятыні сыноў Ізраілевых, якія яны прыносяць Госпаду, | |
Levi | Bela | 22:16 | і не павінны наклікаць на сябе віну ў злачынстве, калі будуць есьці сьвятыні свае, бо Я Гасподзь, Які асьвячае іх. | |
Levi | Bela | 22:18 | абвясьці Аарону і сынам ягоным і ўсім сынам Ізраілевым і скажы ім: калі хто з дому Ізраілевага, альбо з прыхадняў сярод Ізраільцянаў, хай паводле абяцаньня якога, альбо з руплівасьці прыносіць ахвяру сваю, якую прыносяць Госпаду на цэласпаленьне, | |
Levi | Bela | 22:19 | дык, каб гэтым набыць упадабаньне ў Бога, ахвяра павінна быць без пахібы, мужчынскага полу, з буйнога быдла, з авечак і з коз. | |
Levi | Bela | 22:20 | ніякай жывёліны , на якой ёсьць пахіба, ня прыносьце, бо гэта не здабудзе вам упадабаньня. | |
Levi | Bela | 22:21 | І калі хто прыносіць мірную ахвяру Госпаду, выконваючы абяцаньне, альбо з руплівасьці, з буйнога быдла альбо з дробнага, дык ахвяра павінна быць без пахібы, каб быць даспадобы Богу : ніякай пахібы не павінна быць на ёй; | |
Levi | Bela | 22:22 | жывёліны сьляпое, альбо пашкоджанай, альбо выродлівай, альбо хворай, альбо кароставай, альбо пархатай, такіх ня прыносьце Госпаду і ў ахвяру не давайце іх на ахвярнік Гасподні; | |
Levi | Bela | 22:23 | цяля і ягня з чэлесамі, непамерна доўгімі альбо кароткімі, у ахвяру руплівасьці прынесьці можаш; а калі паводле абяцаньня, дык гэта недаспадобы будзе Богу ; | |
Levi | Bela | 22:24 | жывёліны , у якое яйкі раздушаныя, разьбітыя, адарваныя, альбо выразаныя, ня прыносьце Госпаду і ў зямлі вашай не рабеце гэтага ; | |
Levi | Bela | 22:25 | і з рук іншаземцаў ня прыносьце дароў Богу вашаму, бо на іх ёсць хібіна, загана на іх: ня будуць прынятыя ад вас. | |
Levi | Bela | 22:27 | калі народзіцца цяля, альбо ягня, альбо казьляня, дык сем дзён яны павінны прабыць пры маці сваёй, а з восьмага дня і далей будзе спадобнае на прынясеньне ў ахвяру Госпаду; | |
Levi | Bela | 22:29 | Калі прыносіце Госпаду ахвяру падзякі, дык прыносьце яе так, каб яна здабыла вам упадабаньне; | |
Levi | Bela | 22:32 | Не зьневажайце сьвятога імя Майго, каб Я быў сьвяты сярод сыноў Ізраілевых. Я Гасподзь, Які асьвячае вас, | |
Chapter 23
Levi | Bela | 23:2 | абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім пра сьвяты Гасподнія, у якія трэба склікаць сьвяшчэнныя сходы. Вось сьвяты Мае: | |
Levi | Bela | 23:3 | шэсьць дзён можна працаваць, а на сёмы дзень субота спакою, сьвяшчэнны сход; ніякай працы не рабеце; гэта субота Гасподняя ва ўсіх селішчах вашых. | |
Levi | Bela | 23:6 | і на пятнаццаты дзень таго самага месяца сьвята праснакоў Госпаду; сем дзён ежце праснакі; | |
Levi | Bela | 23:8 | і сем дзён прыносьце ахвяры Госпаду; і на сёмы дзень таксама сьвяшчэнны сход; ніякай працы не рабеце. | |
Levi | Bela | 23:10 | абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі прыйдзеце ў зямлю, якую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй жніво, дык прынясеце першы сноп жніва вашага да сьвятара; | |
Levi | Bela | 23:11 | ён падыме гэты сноп перад Госпадам, каб здабыць вам упадабаньне; на другі дзень сьвята падыме яго сьвятар; | |
Levi | Bela | 23:13 | і зь імі хлебнага прынашэньня дзьве дзясятыя долі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, у ахвяру Госпаду, дзеля прыемнай духмянасьці, і выліваньне да яго чвэрць гіна віна; | |
Levi | Bela | 23:14 | і ніякагановага хлеба, ні сушанага зерня, ні зерня сырога ня ежце да таго дня, калі прынесяце прынашэньні Богу вашаму: гэта вечная пастанова ў роды вашыя ва ўсіх селішчах вашых. | |
Levi | Bela | 23:15 | Адлічэце сабе ад першага дня пасьля сьвята, ад таго дня, калі прыносіце сноп трасеньня, сем поўных тыдняў, | |
Levi | Bela | 23:16 | да першага дня пасьля сёмага тыдня адлічэце пяцьдзясят дзён, і тады прынясеце новае хлебнае прынашэньне Госпаду: | |
Levi | Bela | 23:17 | ад селішчаў вашых прыносьце два хлебныя прынашэньні, якія павінны складацца зь дзьвюх дзясятых долі эфы пшанічнай мукі і павінны быць сьпечаныя кіслыя, першы плод Госпаду; | |
Levi | Bela | 23:18 | разам з хлябамі пастаўце сем ягнят без пахібы, адналетак, і з буйнога быдла адно цяля і двух бараноў; хай будзе гэта на цэласпаленьне Госпаду, і хлебнае прынашэньне і выліваньне да іх, у ахвяру, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду. | |
Levi | Bela | 23:19 | Падрыхтуйце таксама са статку коз аднаго казла ў ахвяру за грэх і двух ягнят-адналетак у ахвяру мірную; | |
Levi | Bela | 23:20 | сьвятар павінен прынесьці гэта, трасучы перад Госпадам, разам з трасёнымі хлябамі першага плоду і з двума ягнятамі, і гэта будзе сьвятыняю Госпаду: сьвятару; | |
Levi | Bela | 23:21 | і склікайце народ у гэты дзень, сьвяшчэнны сход хай будзе ў вас, ніякай працы не рабеце: гэта пастанова вечная ва ўсіх селішчах вашых у роды вашыя. | |
Levi | Bela | 23:22 | Калі будзеце жаць жніво на зямлі вашай, не дажынай да краю поля твайго, калі жнеш, і рэштак ад жніва твайго не зьбірай: беднаму і прыхадню пакінь гэта. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 23:24 | скажы сынам Ізраілевым: у сёмы месяц, у першы дзень месяца хай будзе ў вас спакой, сьвята трубаў, сьвяшчэнны сход; | |
Levi | Bela | 23:27 | таксама на дзявяты дзень сёмага месяца гэтага, дзень ачышчэньня, хай будзе ў вас сьвяшчэнны сход: упакорвайце душы вашыя і прыносьце ахвяру Госпаду: | |
Levi | Bela | 23:28 | ніякай працы не рабеце ў дзень гэты, бо гэта дзень ачышчэньня, каб ачысьціць вас перад абліччам Госпада, Бога вашага; | |
Levi | Bela | 23:30 | і калі якая душа будзе рабіць якую-небудзь працу ў дзень гэты, Я зьнішчу тую душу з народу яе; | |
Levi | Bela | 23:32 | гэта вам субота спакою, і ўпакорвайце душы вашыя, зь вечара дзявятага дня месяца; ад вечара да вечара сьвяткуйце суботу вашую. | |
Levi | Bela | 23:34 | скажы сынам Ізраілевым, зь пятнаццатага дня таго самага сёмага месяца сьвята кучак, сем дзён Госпаду; | |
Levi | Bela | 23:36 | сем дзён прыносьце ахвяру Госпаду; на восьмы дзень сьвяшчэнны сход хай будзе ў вас, і прыносьце ахвяру Госпаду: гэта адданьне сьвята, ніякай працы не рабеце. | |
Levi | Bela | 23:37 | Вось сьвяты Гасподнія, у якія трэба склікаць сьвяшчэнныя сходы, каб прыносіць у ахвяру Госпаду цэласпаленьне, хлебнае прынашэньне, заколатыя ахвяры і паліваньні, кожнае ў свой дзень, | |
Levi | Bela | 23:38 | апрача субот Гасподніх і апрача дароў вашых, і апрача ўсіх абяцаньняў вашых і апрача ўсяго, што прыносіце з руплівасьці вашай, што вы даяце Госпаду. | |
Levi | Bela | 23:39 | А на пятнаццаты дзень сёмага месяца, калі вы зьбіраеце творы зямлі, сьвяткуйце сьвята Гасподняе сем дзён: у першы дзень спакой і ў восьмы дзень спакой; | |
Levi | Bela | 23:40 | у першы дзень вазьмеце сабе галінкі прыгожых дрэў, галінкі пальмавыя і галінкі дрэў шырокалістых і вербаў рачных, і весялецеся перад Госпадам, Богам вашым сем дзён | |
Levi | Bela | 23:41 | і сьвяткуйце гэта сьвята Гасподняе сем дзён у год: гэта пастанова вечная ў роды вашыя: на сёмым месяцы сьвяткуйце яго; | |
Levi | Bela | 23:43 | каб ведалі роды вашыя, што ў намётах пасяліў Я сыноў Ізраілевых, калі вывеў іх зь зямлі Егіпецкай. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Chapter 24
Levi | Bela | 24:2 | загадай сынам Ізраілевым, каб яны прынесьлі табе алею чыстага, выціснутага з алівы, дзеля асьвячэньня, каб няспынна гарэла сьвяцільня; | |
Levi | Bela | 24:3 | за заслонай каўчэга адкрыцьця ў скініі сходу Аарон і сыны ягоныя павінны ставіць яе перад Госпадам ад вечара да раніцы заўсёды: гэта вечная пастанова ў роды вашыя; | |
Levi | Bela | 24:5 | І вазьмі пшанічнай мукі і сьпячы зь яе дванаццаць хлябоў; у кожным хлебе павінны быць дзьве дзясятых эфы; | |
Levi | Bela | 24:7 | і пакладзі на кожны рад чыстага лівану, і будзе гэта пры хлебе, у памяць, у ахвяру Госпаду; | |
Levi | Bela | 24:8 | у кожны суботні дзень заўсёды трэба класьці іх перад Госпадам ад сыноў Ізраілевых: гэта наказ вечны; | |
Levi | Bela | 24:9 | яны будуць належаць Аарону і сынам ягоным, якія будуць есьці іх на сьвятым месцы, бо гэта вялікая сьвятыня ім з ахвяраў Гасподніх: гэта пастанова вечная. | |
Levi | Bela | 24:10 | І выйшаў сын адной Ізраільцянкі, які нарадзіўся ад Егіпцяніна, да сыноў Ізраілевых, і пасварыўся ў табары сын Ізраільцянкі зь Ізраільцянінам; | |
Levi | Bela | 24:14 | выведзі ганьбоўца прэч з табару, і ўсе, хто чуў яго, няхай пакладуць рукі свае на галаву ягоную, і ўсё супольства паб'е яго камянямі; | |
Levi | Bela | 24:16 | і ганьбовец імя Гасподняга павінен памерці, камянямі паб'е яго ўсё супольства: хай тое прыхадзень, хай тубылец пачне ганіць імя, аддадзены будзе сьмерці. | |
Levi | Bela | 24:19 | Хто зробіць шкодзіну на целе блізкага свайго, таму трэба зрабіць тое самае, што ён зрабіў: | |
Levi | Bela | 24:20 | пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб; як ён зрабіў шкодзіну на целе чалавека, так і яму трэба зрабіць. | |
Levi | Bela | 24:21 | Хто заб'е быдла, павінен заплаціць за яго; а хто заб'е чалавека, таго трэба аддаць сьмерці. | |
Chapter 25
Levi | Bela | 25:2 | абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі прыйдзеце ў зямлю, якую Я даю вам, тады зямля павінна пакоіцца ў суботу Гасподнюю; | |
Levi | Bela | 25:3 | шэсьць гадоў засявай поле тваё і шэсьць гадоў абразай вінаграднік твой і зьбірай утворы іх, | |
Levi | Bela | 25:4 | а ў сёмы год хай будзе субота спакою зямлі, субота Гасподняя: поля твайго не засявай і вінаградніка твайго не абразай; | |
Levi | Bela | 25:5 | што самое вырасьце пасьля жніва твайго, ня зжынай, і гронак зь неабрэзаных лозаў тваіх ня здымай: хай гэта будзе год спакою зямлі; | |
Levi | Bela | 25:6 | і будзе гэта праз усю суботу зямлі ўсім вам ежаю, табе, і рабу твайму, і рабыні тваёй, і найміту твайму, і пасяленцу твайму, і таму, хто пасяліўся ў цябе; | |
Levi | Bela | 25:8 | І налічы сабе сем суботніх гадоў, сем разоў па сем гадоў, каб было ў цябе ў сямі суботніх гадах сорак дзевяць гадоў; | |
Levi | Bela | 25:9 | і затрубі ў трубу ў сёмы месяц, у дзясяты дзень месяца, у дзень ачышчэньня затрубеце ў трубу па ўсёй зямлі вашай; | |
Levi | Bela | 25:10 | і асьвяцеце пяцідзясяты год і абвясьцеце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе: хай будзе гэта ў вас юбілей; і вярнецеся кожны ў валоданьне сваё, і кожны вярніся ў свой род. | |
Levi | Bela | 25:11 | Пяцідзясяты год хай будзе ў вас юбілей: ня сейце і ня жнеце, што самое вырасьце на зямлі, і ня зьбірайце ягад зь неабрэзаных лозаў яе, | |
Levi | Bela | 25:14 | Калі будзеш прадаваць што блізкаму твайму, альбо будзеш купляць што ў блізкага твайго, ня крыўдзіце адзін аднаго; | |
Levi | Bela | 25:15 | паводле разьліку гадоў пасьля юбілею ты павінен купляць у блізкага твайго, і паводле разьліку гадоў прыбытку ён павінен прадаваць табе; | |
Levi | Bela | 25:16 | калі многа застаецца гадоў, памнож цану; а калі мала гадоў застаецца , паменшы цану, бо пэўную колькасьць гадоў жніва ён прадае табе. | |
Levi | Bela | 25:18 | Выконвайце пастановы Мае, і шануйце законы Мае і выконвайце іх, і будзеце жыць спакойна на зямлі; | |
Levi | Bela | 25:19 | і будзе зямля даваць плод свой, і будзеце есьці ўдосыць і будзеце жыць спакойна на ёй. | |
Levi | Bela | 25:20 | Калі скажаце, што ж нам есьці ў сёмы год, калі мы ня будзем ні сеяць, ні зьбіраць утвораў нашых? | |
Levi | Bela | 25:22 | і будзеце сеяць у восьмы год, але есьці будзеце ўтворы старыя да дзявятага года: пакуль не пасьпеюць утворы яго, будзеце есьці старое. | |
Levi | Bela | 25:25 | Калі брат твой зьбяднее і прадасьць з валоданьня свайго, дык прыйдзе блізкі ягоны родзіч і выкупіць прададзенае братам ягоным; | |
Levi | Bela | 25:26 | а калі ня будзе каму за яго выкупіць, а сам ён будзе мець дастатак і знойдзе, колькі трэба на выкуп, | |
Levi | Bela | 25:27 | дык няхай ён разьлічыць гады продажу свайго і верне рэшту таму, каму ён прадаў, і ўступіць зноў у валоданьне сваё; | |
Levi | Bela | 25:28 | а калі ня знойдзе рука ягоная, колькі трэба вярнуць яму, дык прададзенае ім застанецца ў руках пакупца да юбілейнага года, а ў юбілейны год адыдзе яно, і ён зноў уступіць у валоданьне сваё. | |
Levi | Bela | 25:29 | Калі хто прадасьць жылы дом у горадзе, абнесенным мурам, дык выкупіць яго можна, пакуль пройдзе год ад продажу яго: за год выкупіць яго можна; | |
Levi | Bela | 25:30 | а калі ня будзе ён выкуплены, пакуль пройдзе год, дык дом, які ў горадзе, што мае мур, застанецца назаўсёды ў пакупца яго ў роды ягоныя і ў юбілей не адыдзе ад яго . | |
Levi | Bela | 25:31 | А дамы ў селішчах, вакол якіх няма мура, трэба лічыць нароўні з палеткамі зямлі: выкупляць іх можна, і ў юбілей яны адыходзяць. | |
Levi | Bela | 25:32 | А гарады лявітаў, дамы ў гарадах валоданьня іхняга, лявітам заўсёды можна выкупляць; | |
Levi | Bela | 25:33 | а хто зь лявітаў ня выкупіць, дык прададзены дом у горадзе валоданьня іхняга ў юбілей адыдзе, бо дамы ў гарадах лявіцкіх складаюць іхняе валоданьне сярод сыноў Ізраілевых: | |
Levi | Bela | 25:35 | Калі брат твой зьбяднее і занепадзе ў цябе, дык падтрымай яго, хай ён прыхадзень, хай пасяленец, каб ён жыў з табою; | |
Levi | Bela | 25:38 | Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб даць вам зямлю Ханаанскую, каб быць вашым Богам. | |
Levi | Bela | 25:39 | Калі зьбяднее ў цябе брат твой і прададзены будзе табе, дык ня ўскладвай на яго працы рабскай: | |
Levi | Bela | 25:40 | ён павінен быць у цябе як найміт, як пасяленец; да юбілейнага года няхай працуе ў цябе; | |
Levi | Bela | 25:41 | а тады няхай адыдзе ён ад цябе, сам і дзеці ягоныя зь ім, і вернецца ў род свой і ўступіць зноў у валоданьне бацькоў сваіх,— | |
Levi | Bela | 25:42 | бо яны — Мае рабы, якіх Я вывеў зь зямлі Егіпецкай: нельга прадаваць іх, як прадаюць рабоў; | |
Levi | Bela | 25:44 | А каб раб твой і рабыня твая былі ў цябе, дык купляйце сабе раба і рабыню ў народаў, якія вакол вас; | |
Levi | Bela | 25:45 | таксама і зь дзяцей пасяленцаў, што асяліліся ў вас, можаце купляць, і з роду іхняга, які ў вас, які ў іх нарадзіўся ў зямлі вашай, і яны могуць быць вашай уласнасьцю; | |
Levi | Bela | 25:46 | можаце перадаваць іх у спадчыну і сынам вашым пасьля сябе, як маёмасьць; вечна валодайце імі, як рабамі. А над братамі вашымі, сынамі Ізраілевымі, адзін над адным, не пануйце жорстка. | |
Levi | Bela | 25:47 | Калі прыхадзень альбо пасяленец твой будзе мець дастатак, а брат твой перад ім зьбяднее і прадасца прыхадню, які асяліўся ў цябе, альбо каму-небудзь з роду прыхадня, | |
Levi | Bela | 25:48 | дык пасьля продажу можна выкупіць яго: хто-небудзь з братоў ягоных павінен выкупіць яго, | |
Levi | Bela | 25:49 | альбо дзядзька ягоны, альбо сын дзядзькі ягонага павінен выкупіць яго, альбо хто-небудзь з сваяцтва ягонага, з роду ягонага, павінен выкупіць яго; альбо калі будзе мець дастатак, сам выкупіцца. | |
Levi | Bela | 25:50 | І ён павінен разьлічыцца з пакупцом ягоным, пачынаючы з таго года, калі ён прадаў сябе, да года юбілейнага, і срэбра, за якое ён прадаў сябе, трэба аддаць яму па колькасьці гадоў; як часовы найміт ён павінен быць у яго: | |
Levi | Bela | 25:51 | І калі яшчэ шмат застаецца гадоў, дык па меры іх ён павінен аддаць на выкуп за сябе срэбра, за якое ён куплены; | |
Levi | Bela | 25:52 | а калі мала застаецца гадоў да юбілейнага года, дык ён павінен палічыць і па меры гадоў аддаць за сябе выкуп. | |
Levi | Bela | 25:53 | Ён павінен быць у яго, як найміт, ва ўсе гады; ён не павінен панаваць над ім жорстка ў вачах тваіх. | |
Levi | Bela | 25:54 | А калі ён ня выкупіцца такім чынам, дык у юбілейны год адыдзе сам і дзеці ягоныя зь ім, | |
Chapter 26
Levi | Bela | 26:1 | Не рабеце сабе куміраў і выяваў, і слупоў ня стаўце ў сябе, і камянёў з выявамі не кладзеце ў зямлі вашай, каб кланяцца перад імі, бо Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 26:3 | Калі вы будзеце рабіць паводле статутаў Маіх і запаведзі Мае будзеце шанаваць і выконваць іх, | |
Levi | Bela | 26:4 | дык Я дам вам дажджы ў свой час, і зямля дасьць парасьліны сваёй, і дрэвы польныя дадуць плод свой; | |
Levi | Bela | 26:5 | і малацьба хлеба будзе дасягаць у вас збору вінаграду, збор вінаграду будзе дасягаць севу, і будзеце есьці хлеб свой удосыць, і будзеце жыць на зямлі ў бясьпецы; | |
Levi | Bela | 26:6 | пашлю мір на зямлю, ляжаце, і ніхто з вас не занепакоіцца, выганю лютых зьвяроў зь зямлі, і меч ня пройдзе па зямлі вашай; | |
Levi | Bela | 26:8 | пяцёра з вас прагоняць сто, і сто з вас прагоняць дзесяць тысяч, і ўпадуць ворагі вашы перад вамі ад меча; | |
Levi | Bela | 26:9 | пагляджу на вас, і пладаноснымі зраблю вас, і памножу вас, і ўстанаўлю запавет Мой з вамі; | |
Levi | Bela | 26:13 | Я Гасподзь Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб вы ня былі там рабамі, і разарваў повязі ярма вашага і павёў вас з паднятаю галавою. | |
Levi | Bela | 26:15 | і калі пагардзіце Маімі пастановамі, і калі душа вашая пагрэбуе Маімі законамі, так што вы ня будзеце выконваць усіх наказаў Маіх, парушыўшы запавет Мой,— | |
Levi | Bela | 26:16 | дык Я зраблю з вамі так: пашлю на вас жудасьць, чэзласьць і гарачку, ад якіх стомяцца вочы і вымучыцца душа, і будзеце сеяць насеньне вашае марна, і ворагі вашыя зьядуць яго; | |
Levi | Bela | 26:17 | павярну аблічча Маё на вас, і будзеце перад ворагамі вашымі, і будуць валадарыць над вамі непрыяцелі вашыя, і пабяжыце, калі ніхто ня гнацьмецца за вамі. | |
Levi | Bela | 26:18 | І калі пры ўсім гэтым не паслухаецеся Мяне, дык Я сямікроць павялічу пакараньне за грахі вашыя, | |
Levi | Bela | 26:19 | і зламаю ганарыстую зацятасьць вашую, і неба ваша зраблю, як жалеза, і зямлю вашую, як медзь; | |
Levi | Bela | 26:20 | і марна будзе вычэрпвацца сіла вашая, і зямля вашая ня дасьць парасьліны сваёй, і дрэвы зямлі не дадуць пладоў сваіх. | |
Levi | Bela | 26:21 | А калі пойдзеце супроць Мяне і не захочаце слухацца Мяне, дык Я дадам вам удараў сямікроць за грахі вашыя: | |
Levi | Bela | 26:22 | пашлю на вас зьвяроў польных, якія пазбавяць вас дзяцей, зьнішчаць быдла ваша і вас паменшаць, так што апусьцеюць дарогі вашыя. | |
Levi | Bela | 26:25 | і навяду на вас помсны меч у адплату за запавет; калі ж пахаваецеся ў гарады вашыя, дык пашлю на вас пошасьць, і аддадзены будзеце ў рукі ворага; | |
Levi | Bela | 26:26 | хлеб, які мацуе чалавека , зьнішчу ў вас; дзесяць жанчын будуць пячы хлеб ваш у адной печы і аддавацьмуць хлеб ваш на вагу; вы будзеце есьці і ня будзеце сытыя. | |
Levi | Bela | 26:30 | спустошу вышыні вашыя, і разбуру слупы вашыя, і скіну трупы вашыя на руіны ідалаў вашых, і пагрэбуе душа Мая вамі; | |
Levi | Bela | 26:31 | гарады вашыя зраблю пустыняю, і спустошу сьвятыні вашыя, і ня буду нюхаць прыемнай духмянасьці ахвяраў вашых; | |
Levi | Bela | 26:33 | а вас расьсею сярод народаў і агалю сьледам за вамі меч, і будзе зямля ваша пустая і гарады вашы разбураныя. | |
Levi | Bela | 26:34 | Тады адшкадуе сябе зямля за суботы свае ва ўсе дні запусьценьня свайго ; а калі вы будзеце ў зямлі ворагаў вашых, тады будзе пакоіцца зямля і адшкадуе сябе за суботы свае; | |
Levi | Bela | 26:35 | ва ўсе дні запусьценьня будзе яна пакоіцца, колькі не пакоілася ў суботы вашыя, калі вы жылі на ёй. | |
Levi | Bela | 26:36 | Астаткам вашым пашлю ў сэрца баязьлівасьць у зямлі ворагаў іхніх, і шум трапятаньня ліста пагоніць іх, і пабягуць як ад меча, і ўпадуць, калі ніхто не даганяе, | |
Levi | Bela | 26:37 | і спатыкнуцца адзін аб аднаго, як ад меча, тым часам як ніхто не даганяцьме, і ня будзе ў вас сілы супроцьстаяць ворагам вашым; | |
Levi | Bela | 26:39 | а астаткі вашыя счэзнуць за свае беззаконьні ў землях ворагаў вашых і за беззаконьні бацькоў сваіх счэзнуць; | |
Levi | Bela | 26:40 | тады прызнаюцца яны ў беззаконьні сваім і ў беззаконьні бацькоў сваіх, як яны ўчынялі злачынствы супроць Мяне і ішлі супроць Мяне, | |
Levi | Bela | 26:41 | за што і Я ішоў супроць іх і ўвёў іх у зямлю ворагаў іхніх; тады ўпакорыцца неабрэзанае сэрца іхняе, і тады пацерпяць яны за беззаконьні свае. | |
Levi | Bela | 26:42 | І Я ўзгадаю запавет Мой зь Якавам і запавет Мой зь Ісаакам, і запавет Мой з Абрагамам узгадаю, і зямлю ўзгадаю; | |
Levi | Bela | 26:43 | тым часам як зямля пакінута будзе імі і будзе адшкадоўваць сябе за суботы свае, апусьцеўшы ад іх, і яны будуць цярпець за сваё беззаконьне, за тое, што пагарджалі законамі Маімі і душа іхняя грэбавала пастановамі Маімі, | |
Levi | Bela | 26:44 | і тады як яны будуць у зямлі ворагаў іхніх,— Я не пагляджу на іх і не пагрэбую імі настолькі, каб зьнішчыць іх, каб разбурыць запавет Мой зь імі, бо Я Гасподзь, Бог іхні; | |
Levi | Bela | 26:45 | нагадаю ім пра запавет іхні з продкамі, якіх вывеў Я зь зямлі Егіпецкай перад вачыма народаў, каб быць іхнім Богам. Я Гасподзь. | |
Chapter 27
Levi | Bela | 27:2 | абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі хто дае абяцаньне прысьвяціць душу Госпаду паводле ацэны тваёй, | |
Levi | Bela | 27:3 | дык ацэна твая мужчыну ад дваццаці гадоў да шасьцідзесяці павінна быць пяцьдзясят сікляў срэбраных, па сіклі сьвяшчэнным; | |
Levi | Bela | 27:5 | ад пяці гадоў да дваццаці ацэна твая мужчыну павінна быць дваццаць сікляў, а жанчыне дзесяць сікляў; | |
Levi | Bela | 27:6 | а ад месяца да пяці гадоў ацэна твая мужчыну павінна быць пяць сікляў срэбра, а жанчыне ацэна твая тры сіклі срэбра; | |
Levi | Bela | 27:7 | ад шасьцідзесяці гадоў і вышэй мужчыну ацэна твая павінна быць пятнаццаць сікляў срэбра, а жанчыне дзесяць сікляў. | |
Levi | Bela | 27:8 | А калі ён бедны і ня мае сілы аддаць паводле ацэны тваёй, дык няхай прывядуць яго да сьвятара, і сьвятар няхай ацэніць яго: суразьмерна са станам таго, хто даў абяцаньне, няхай ацэніць яго сьвятар. | |
Levi | Bela | 27:9 | А калі тое будзе быдла, якое прыносяць у ахвяру Госпаду, дык усё, што дадзена Госпаду, павінна быць сьвятое: | |
Levi | Bela | 27:10 | нельга выменьваць яго і замяняць добрае благім, альбо благое добрым; а калі пачне хто замяняць быдла быдлам, дык і яно і замена ягоная будзе сьвятыняю. | |
Levi | Bela | 27:11 | А калі тое будзе якое-небудзь быдла нячыстае, якое ня прыносяць у ахвяру Госпаду, дык трэба прывесьці быдла сьвятару, | |
Levi | Bela | 27:12 | і сьвятар ацэніць яго, добрае яно ці благое, і як ацэніць сьвятар, так і павінна быць; | |
Levi | Bela | 27:14 | Калі хто прысьвячае дом свой у сьвятыню Госпаду, дык сьвятар павінен ацаніць яго, добры ён ці благі, і як ацэніць яго сьвятар, так і станецца; | |
Levi | Bela | 27:15 | а калі той, хто прысьвяціў, захоча выкупіць дом свой, дык няхай дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і будзе ягоны. | |
Levi | Bela | 27:16 | Калі поле з валоданьня свайго прысьвяціў хто Госпаду, дык ацэна твая павінна быць паводле меры пасеву: за пасеў хомера ячменю пяцьдзясят сікляў срэбра; | |
Levi | Bela | 27:17 | калі ад юбілейнага года прысьвячае хто поле сваё,— павінна стацца паводле ацэны тваёй; | |
Levi | Bela | 27:18 | а калі пасьля юбілею прысьвячае хто поле сваё, дык сьвятар павінен разьлічыць срэбра па меры гадоў, што засталіся да юбілейнага года і трэба ўбавіць з ацэны тваёй; | |
Levi | Bela | 27:19 | а калі захоча выкупіць поле той, хто прысьвяціў яго, дык няхай ён дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і яно застанецца за ім; | |
Levi | Bela | 27:20 | а калі ён ня выкупіць поля, і будзе прададзена поле іншаму чалавеку, дык ужо нельга выкупіць: | |
Levi | Bela | 27:21 | поле тое, калі яно ў юбілей адыдзе, будзе сьвятыняю Госпаду, як бы поле заклятае; сьвятару дастанецца яно на валоданьне. | |
Levi | Bela | 27:23 | дык сьвятар павінен разьлічыць яму колькасьць ацэны да юбілейнага года, і павінен ён аддаць паводле разьліку ў той самы дзень, як сьвятыню Гасподнюю; | |
Levi | Bela | 27:24 | а поле ў юбілейны год пяройдзе зноў да таго, у каго куплена, каму належыць валоданьне тою зямлёю. | |
Levi | Bela | 27:25 | Усякая ацэна твая павінна быць у сіклях сьвяшчэнных, дваццаць гераў павінна быць у сіклі. | |
Levi | Bela | 27:26 | Толькі першынцаў з быдла, якія паводле першаснасьці належаць Госпаду, не павінен ніхто прысьвячаць: хай тое вол, хай дробнае быдла,— Гасподнія яны. | |
Levi | Bela | 27:27 | А калі быдла нячыстае, дык трэба выкупіць паводле ацэны тваёй і дадаць да таго пятую долю; калі ня выкупяць, дык трэба прадаць паводле ацэны тваёй. | |
Levi | Bela | 27:28 | Толькі ўсё заклятае, што пад закляцьцем аддае чалавек Госпаду са сваёй уласнасьці,— хай чалавека, хай быдла, хай поле свайго валоданьня,— не прадаецца і не выкупаецца: усё заклятае ёсьць вялікая сьвятыня Гасподняя; | |
Levi | Bela | 27:29 | усё заклятае, што заклята ад людзей, ня выкупаецца: яно павінна быць аддадзена сьмерці. | |
Levi | Bela | 27:30 | І ўсякая дзесяціна на зямлі з насеньня зямлі і з пладоў дрэва належыць Госпаду: гэта сьвятыня Гасподняя; | |
Levi | Bela | 27:31 | а калі хто захоча выкупіць дзесяціну сваю, дык няхай прыкладзе да цаны яе пятую долю. | |
Levi | Bela | 27:32 | І ўсякую дзесяціну з буйнога і дробнага быдла, з усяго, што праходзіць пад кіем дзясятае, трэба прысьвячаць Госпаду; | |
Levi | Bela | 27:33 | ня трэба разьбіраць, добрае яно, ці благое, і ня трэба замяняць яго; а калі хто заменіць яго, дык і само яно і замена ягоная будзе сьвятыняю і ня можа быць выкуплена. | |