DEUTERONOMY
Up
Chapter 1
Deut | Bela | 1:1 | І вось словы, якія казаў Майсей усяму Ізраілю за Ярданам у пустыні на раўніне насупраць Суфа, паміж Фаранам і Тафэлем, і Лаванам і Асіротам і Дызагавам, | |
Deut | Bela | 1:2 | на адлегласьці ў адзінаццаць дзён дарогі ад Харыва, па дарозе ад гары Сэір да Кадэс-Варні. | |
Deut | Bela | 1:3 | Саракавога году, адзінаццатага месяца, першага дня месяца, казаў Майсей сынам Ізраілевым усё, што наказаў яму Гасподзь пра іх. | |
Deut | Bela | 1:4 | Пасьля таго, як забіў ён Сігона, цара Амарэйскага, які жыў у Эсэвоне, і Ога, цара Васанскага, які жыў у Амтэроце ў Эдрэі, | |
Deut | Bela | 1:7 | павярнецеся, выпраўцеся ў дарогу і йдзеце на гару Амарэяў і да ўсіх суседзяў іхніх, на раўніну, на гару, на нізкія мясьціны і на паўднёвы край і да берагоў мора, у зямлю Ханаанскую і да Лівана, нават да ракі вялікай, ракі Еўфрата; | |
Deut | Bela | 1:8 | вось, Я даю вам зямлю гэтую, ідзеце, вазьмеце ў спадчыну зямлю, якую Гасподзь з клятваю абяцаў даць бацькам вашым, Абрагаму, Ісааку і Якаву, ім і нашчадкам іхнім. | |
Deut | Bela | 1:11 | Гасподзь, Бог бацькоў вашых, хай памножыць вас у тысячу разоў ад таго, колькі вас сёньня, і хай дабраславіць вас, як ён казаў вам: | |
Deut | Bela | 1:13 | выберыце сабе па плямёнах вашых мужоў мудрых, разумных і выпрабаваных, і я пастаўлю іх правадырамі вашымі. | |
Deut | Bela | 1:15 | І ўзяў я галоўных з плямёнаў вашых, мужоў мудрых і выпрабаваных, і зрабіў іх правадырамі над вамі, тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясяцкімі, дзясятнікамі і наглядчыкамі паводле плямёнаў вашых. | |
Deut | Bela | 1:16 | І даў я загад судзьдзям вашым у той час, кажучы: выслухвайце братоў вашых і судзеце справядліва як брата з братам, так і прыхадня ягонага; | |
Deut | Bela | 1:17 | ня вырозьнівайце асобаў на судзе, як малога, так і вялікага выслухоўвайце: ня бойцеся аблічча чалавечага, бо суд — дзея Божая; а справу, якая вам цяжкая, даводзьце да мяне, і я выслухаю яе. | |
Deut | Bela | 1:19 | І выправіліся мы ад Харыва, і йшлі па ўсёй гэтай вялікай і страшнай пустыні, якую вы бачылі па дарозе да гары Амарэйскай, як загадаў Гасподзь, Бог наш, і прыйшлі ў Кадэс-Варні. | |
Deut | Bela | 1:21 | вось, Гасподзь, Бог твой, аддае табе зямлю гэтую, ідзі, вазьмі яе ў валоданьне, як казаў табе Гасподзь, Бог бацькоў тваіх, ня бойся і не жахайся. | |
Deut | Bela | 1:22 | Але вы ўсе падышлі да мяне і сказалі: пашлём перад сабою людзей, каб яны нагледзелі нам зямлю і прынесьлі нам вестку пра дарогу, па якой нам ісьці, і пра гарады, у якія нам ісьці. | |
Deut | Bela | 1:23 | Слова гэтае мне спадабалася, і я ўзяў з вас дванаццаць чалавек, па адным чалавеку ад племя. | |
Deut | Bela | 1:25 | і ўзялі ў рукі свае пладоў зямлі й прынесьлі нам, і прынесьлі нам вестку і сказалі: добрая зямля, якую Гасподзь, Бог наш, дае нам. | |
Deut | Bela | 1:27 | і наракалі ў намётах вашых і казалі: Гасподзь, зь нянавісьці да нас, вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, каб аддаць нас у рукі Амарэяў, і зьнішчыць нас; | |
Deut | Bela | 1:28 | куды мы пойдзем? браты нашыя расслабілі сэрца наша, кажучы: народ той большы і вышэйшы за нас, гарады там большыя і з умацаваньнямі да нябёсаў, ды й сыноў Энакавых бачылі мы там. | |
Deut | Bela | 1:30 | Гасподзь, Бог ваш, ідзе перад вамі; Ён будзе біцца за вас, як Ён зрабіў з вамі ў Егіпце, перад вачыма вашымі, | |
Deut | Bela | 1:31 | і ў пустыні той, дзе, як ты бачыў, Гасподзь, Бог твой, насіў цябе, як чалавек носіць сына свайго, на ўсім шляху, які вы праходзілі, да прыходу вашага на гэта месца. | |
Deut | Bela | 1:33 | Які йшоў перад вамі дарогаю шукаць вам месца, дзе спыніцца вам, уначы ў агні, каб паказваць вам дарогу, па якой ісьці, а ўдзень у воблаку. | |
Deut | Bela | 1:35 | ніхто зь людзей гэтых, з гэтага ліхога роду, не пабачыць добрай зямлі, якую Я прысягнуўся даць бацькам вашым; | |
Deut | Bela | 1:36 | толькі Халеў, сын Ефаніеў, пабачыць яе; яму дам Я зямлю, па якой ён праходзіў, і сынам ягоным, за тое, што ён слухаўся Госпада. | |
Deut | Bela | 1:38 | Ісус, сын Наваў, які пры табе, ён увойдзе туды; яго ўмацуй, бо ён увядзе Ізраіля ў валоданьне ёю; | |
Deut | Bela | 1:39 | дзеці вашыя, пра якіх вы казалі, што яны дастануцца здабычаю ворагам , і сыны вашыя, якія ня ведаюць сёньня ні дабра, ні ліха, яны ўвойдуць туды, ім дам яе, і яны авалодаюць ёю; | |
Deut | Bela | 1:41 | І вы адказвалі тады і сказалі мне: зграшылі мы перад Госпадам, пойдзем і будзем біцца, як загадаў нам Гасподзь, Бог наш. І аперазаліся вы, кожны баявой зброяй сваёю, і неразумна рашыліся ўзысьці на гару. | |
Deut | Bela | 1:42 | Але Гасподзь сказаў мне: скажы ім: ня ўзыходзьце і ня бецеся, бо няма Мяне сярод вас, каб не пабілі вас ворагі вашыя. | |
Deut | Bela | 1:43 | І я казаў вам, але вы не паслухаліся і ўсупрацівіліся загаду Гасподняму і з упартасьці сваёй узышлі на гару. | |
Deut | Bela | 1:44 | І выступіў супроць вас Амарэй, які жыў на гары той, і гналі вас так, як робяць пчолы, і білі вас на Сэіры да самай Хормы. | |
Deut | Bela | 1:45 | І вярнуліся вы і плакалі перад Госпадам; але Гасподзь не пачуў ляманту вашага і не паслухаў вас. | |
Chapter 2
Deut | Bela | 2:1 | І павярнуліся мы і выправіліся ў пустыню да Чэрмнага мора, як казаў мне Гасподзь, і многа часу хадзілі вакол гары Сэіра. | |
Deut | Bela | 2:4 | і дай народу загад і скажы, вы будзеце праходзіць межы братоў вашых, сыноў Ісававых, якія жывуць на Сэіры, і яны збаяцца вас; але сьцеражэцеся | |
Deut | Bela | 2:5 | пачынаць зь імі вайну, бо Я ня дам вам зямлі іхняй ні на ступак нагі, бо гару Сэір Я даў у валоданьне Ісаву; | |
Deut | Bela | 2:7 | бо Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ў любой дзеі рук тваіх, спрыяў табе ў час падарожжа твайго па вялікай пустыні гэтай; вось, сорак гадоў Гасподзь, Бог твой, з табою; ты ні ў чым ня меў нястачы. | |
Deut | Bela | 2:8 | І йшлі мы міма братоў нашых, сыноў Ісававых, якія жывуць на Сэіры, дарогаю раўніны, ад Элата і Эцыён-Гавэра, і павярнуліся, і йшлі да пустыні Маава. | |
Deut | Bela | 2:9 | І сказаў мне Гасподзь: ня ўступай у варожасьць з Маавам і не пачынай зь ім вайны; бо Я ня дам табе нічога зь зямлі ягонай у валоданьне, бо Ар аддаў я ў валоданьне сынам Лотавым; | |
Deut | Bela | 2:12 | а на Сэіры жылі раней Харэі; але сыны Ісававыя прагналі іх і зьнішчылі іх ад аблічча свайго і пасяліліся замест іх — так, як зрабіў Ізраіль зь зямлёю спадчыны сваёй, якую даў ім Гасподзь; | |
Deut | Bela | 2:14 | З таго часу, як мы пайшлі ў Кадэс-Варні і як прайшлі даліну Зарэд, мінула трыццаць восем гадоў, і ў нас у табары перавёўся ўвесь род тых, што ходзяць на вайну, як запрысягаўся ім Гасподзь; | |
Deut | Bela | 2:19 | і наблізіўся да Аманіцянаў; ня ўступай зь імі ў варожасьць і не пачынай зь імі вайны, бо Я ня дам табе нічога зь зямлі сыноў Амонавых у валоданьне, бо Я аддаў яе ў валоданьне сынам Лотавым; | |
Deut | Bela | 2:20 | і яна лічылася зямлёю Рэфаімаў; раней жылі на ёй Рэфаімы; а Аманіцяне называюць іх Замзумімамі; | |
Deut | Bela | 2:21 | народ вялікі, шматлікі й высокі, як сыны Энакавыя, і зьнішчыў іх Гасподзь перад абліччам іх, і выгналі яны іх і пасяліліся на іх месцы, | |
Deut | Bela | 2:22 | як Ён зрабіў сынам Ісававым, што жылі на Сэіры, зьнішчыўшы перад абліччам іхнім Харэяў, і яны прагналі іх, і пасяліліся на іх месцы, і жывуць да сёньня; | |
Deut | Bela | 2:23 | і Авэяў, што жылі ў селішчах да самай Газы, Кафтарымы, выйшаўшы з Кафтора, зьнішчылі й пасяліліся на іх месцы. | |
Deut | Bela | 2:24 | Устаньце, выпраўцеся і перайдзеце паток Арнон; вось, Я аддаю ў руку тваю Сігона, цара Эсэвонскага, Амарэяніна, і зямлю ягоную; пачынай авалодваць ёю і вядзі зь ім вайну; | |
Deut | Bela | 2:25 | ад сёньня Я пачну пашыраць страх і жудасьць перад табою на народы пад усім небам; тыя, якія пачуюць пра цябе, задрыжаць і жахнуцца цябе. | |
Deut | Bela | 2:26 | І паслаў я паслоў з пустыні Кедэмот да Сігона, цара Эсэвонскага, са словамі мірнымі, каб сказаць: | |
Deut | Bela | 2:28 | ежу прадавай мне за срэбра, і я буду есьці, і ваду піць давай мне за срэбра, і я буду піць, толькі нагамі маімі прайду — | |
Deut | Bela | 2:29 | так, як зрабілі мне сыны Ісава, што жывуць на Сэіры, і Маавіцяне, што жывуць у Ары, пакуль не перайду празь Ярдан у зямлю, якую Гасподзь, Бог наш, дае нам. | |
Deut | Bela | 2:30 | Але Сігон, цар Эсэвонскі, не згадзіўся дазволіць нам прайсьці празь ягоную зямлю , бо Гасподзь, Бог твой, ажарсьцьвіў дух ягоны і сэрца ягонае зрабіў упартым, каб аддаць яго ў руку тваю, як гэта відно сёньня. | |
Deut | Bela | 2:31 | І сказаў мне Гасподзь: вось, я пачынаю перадаваць табе Сігона і зямлю ягоную; пачынай авалодваць зямлёй ягонай. | |
Deut | Bela | 2:34 | і ўзялі ў той час усе гарады ягоныя і выклялі ўсе гарады, мужчын і жанчын і дзяцей, не пакінулі нікога жывога; | |
Deut | Bela | 2:36 | Ад Араіра, які на беразе патока Арнона, і ад горада, які ў даліне, да Галаада ня было горада, які быў бы няпрыступны нам: усё перадаў Гасподзь, Бог наш. | |
Chapter 3
Deut | Bela | 3:1 | І павярнулі мы адтуль і йшлі да Васана, і выступіў супроць нас на вайну Ог, цар Васанскі, з усім народам сваім каля Эдрэі. | |
Deut | Bela | 3:2 | І сказаў мне Гасподзь: ня бойся яго, бо Я аддам у руку тваю яго і ўвесь народ ягоны і ўсю зямлю ягоную, і ты зробіш зь ім так, як зрабіў зь Сігонам, царом Амарэйскім, які жыў у Эсэвоне. | |
Deut | Bela | 3:3 | І аддаў Гасподзь, Бог наш, у рукі нашыя і Ога, цара Васанскага, і ўвесь народ ягоны; і мы пабілі яго, так што нікога не засталося ў яго жывога; | |
Deut | Bela | 3:4 | і ўзялі мы ў той час усе гарады ягоныя; ня было горада, якога мы не ўзялі б у іх: шэсьцьдзясят гарадоў, усю вобласьць Аргоў, царства Ога Васанскага; | |
Deut | Bela | 3:5 | усе гэтыя гарады ўмацаваныя былі высокімі сьценамі, брамамі й заваламі, апрача гарадоў неўмацаваных, даволі многіх; | |
Deut | Bela | 3:6 | і выклялі мы іх, як зрабілі зь Сігонам, царом Эсэвонскім, выкляўшы кожны горад з мужчынамі, жанчынамі й дзецьмі; | |
Deut | Bela | 3:8 | І ўзялі мы ў той час з рукі двух цароў Амарэйскіх зямлю гэтую, якая па гэты бок Ярдана, ад патока Арнона да гары Эрмона,— | |
Deut | Bela | 3:10 | усе гарады на раўніне, увесь Галаад і ўвесь Васан да Салхі й Эдрэі, гарады царства Ога Васанскага; | |
Deut | Bela | 3:11 | бо толькі Ог, цар Васанскі, заставаўся з Рэфаімаў. Вось, ложак ягоны, ложак жалезны, і цяпер у Раве, у сыноў Амонавых: даўжыня яго дзевяць локцяў, а шырыня яго чатыры локці, локцяў мужчынскіх. | |
Deut | Bela | 3:12 | Зямлю гэтую ўзялі мы ў той час, пачынаючы ад Араіра, які каля патока Арнона; і палавіну гары Галаада з гарадамі яе аддаў я племю Рувімаваму і Гадаваму; | |
Deut | Bela | 3:13 | а рэшту Галаада і ўвесь Васан, царства Ога, аддаў я палавіне племя Манасіінага, усю вобласьць Аргаў з усім Васанам. | |
Deut | Bela | 3:14 | Яір, сын Манасіін, узяў усю вобласьць Аргаў да межаў Гесурскіх І Маахскіх, і назваў Васан, паводле імя свайго, селішчамі Яіравымі, як і да сёньня; | |
Deut | Bela | 3:16 | а племю Рувімаваму і Гадаваму даў ад Галаада да патока Арнона, зямлю паміж патокам і мяжою, да патока Явока, мяжы сыноў Амонавых, | |
Deut | Bela | 3:17 | таксама раўніну і Ярдан, які ёсьць і мяжа, ад Кінэрата да мора раўніны, мора Салёнага, каля падножжа гары Фасгі на ўсход. | |
Deut | Bela | 3:18 | І загадаў я вам у той час, кажучы: Гасподзь, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў валоданьне; усе здольныя да вайны, узброіўшыся, ідзеце паперадзе братоў вашых, сыноў Ізраілевых, | |
Deut | Bela | 3:19 | толькі жонкі вашыя і дзеці вашыя і быдла вашае няхай застануцца ў гарадах вашых, якія я даў вам, | |
Deut | Bela | 3:20 | пакуль Гасподзь ня дасьць спакою братам нашым, і пакуль і яны не атрымаюць у валоданьне зямлю, якую Гасподзь, Бог ваш, дасьць ім за Ярданам; тады вернецеся кожны ў сваё валоданьне, якое я даў вам. | |
Deut | Bela | 3:21 | І Ісусу наказаў я ў той час, кажучы: вочы твае бачылі ўсё, што зрабіў Гасподзь, Бог ваш, з двума царамі гэтымі; тое самае зробіць Гасподзь з усімі царствамі, якія ты будзеш праходзіць; | |
Deut | Bela | 3:24 | Уладару Госпадзе, Ты пачаў паказваць рабу Твайму веліч Тваю і моцную руку Тваю; бо які бог ёсьць на небе, альбо на зямлі, які мог бы чыніць такія дзеі, як Твае, і з магутнасьцю такою, як Твая? | |
Deut | Bela | 3:25 | дай мне перайсьці і ўбачыць тую добрую зямлю, якая за Ярданам, і тую цудоўную гару і Ліван. | |
Deut | Bela | 3:26 | Але Гасподзь гневаўся на мяне за вас і не паслухаў мяне, і сказаў мне Гасподзь: годзе табе, больш не кажы Мне пра гэта; | |
Deut | Bela | 3:27 | узыдзі на вяршыню Фасгі й зірні вачыма тваімі да мора і на поўнач, і на поўдзень і на ўсход, і паглядзі вачыма тваімі, бо ты не пяройдзеш за Ярдан гэты; | |
Deut | Bela | 3:28 | і дай настаўленьне Ісусу, і ўмацуй яго, і ўцьвердзі яго; бо ён будзе папярэднічаць народу гэтаму і ён падзеліць ім на надзелы зямлю, на якую ты паглядзіш. | |
Chapter 4
Deut | Bela | 4:1 | Дык вось, Ізраіле, слухай пастановы і законы, якія я вучу вас выконваць, каб вы былі жывыя і пайшлі і ўспадкавалі тую зямлю, якую Гасподзь, Бог бацькоў вашых, дае вам; | |
Deut | Bela | 4:2 | і не дадавайце да таго, што я наказваю вам, і не адымайце ад таго; шануйце запаведзі Госпада, Бога вашага, якія я вам наказваю. | |
Deut | Bela | 4:3 | Вочы вашыя бачылі, што зрабіў Гасподзь з Ваал-Фэгорам: кожнага чалавека, які пайшоў сьледамі Ваал-Фэгора, вынішчыў Гасподзь Бог твой спасярод цябе; | |
Deut | Bela | 4:5 | Вось, я навучыў вас пастановам і законам, як загадаў мне Гасподзь, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую вы ўступаеце, каб авалодаць ёю; | |
Deut | Bela | 4:6 | дык вось, шануйце і выконвайце іх, бо ў гэтым мудрасьць вашая і розум ваш перад вачыма народаў, якія, пачуўшы пра ўсе гэтыя пастановы, скажуць: толькі гэты вялікі народ ёсьць народ мудры і разумны. | |
Deut | Bela | 4:7 | Бо ці ёсьць які вялікі народ, да якога багі былі б так блізкія, як блізкі да нас Гасподзь, Бог наш, калі ні паклічам Яго? | |
Deut | Bela | 4:8 | і ці ёсьць які вялікі народ, у якога былі б такія справядлівыя пастановы і законы, як увесь закон гэты, які я прапаную вам сёньня? | |
Deut | Bela | 4:9 | Толькі сьцеражыся і старанна хавай душу тваю, каб табе не забыць тых дзеяў, якія бачылі вочы твае, і каб яны ня выходзілі з сэрца твайго праз усе дні жыцьця твайго; і распавядзі пра іх сынам тваім і сынам сыноў тваіх,— | |
Deut | Bela | 4:10 | пра той дзень, калі ты стаяў прад Госпадам, Богам тваім, каля Харыва, і калі сказаў Гасподзь мне: зьбяры да Мяне народ, і Я абвяшчу ім словы Мае, зь якіх яны навучацца баяцца Мяне праз усе дні жыцьця свайго на зямлі й навучаць сыноў сваіх. | |
Deut | Bela | 4:11 | Вы наблізіліся і сталі пад гарою, а гара гарэла агнём да самых нябёсаў і была цемра, хмара і змрок. | |
Deut | Bela | 4:12 | І гаварыў Гасподзь да вас зь сярэдзіны агню; голас словаў вы чулі, але вобліку ня бачылі, а толькі голас; | |
Deut | Bela | 4:13 | і абвясьціў Ён вам запавет Свой, які загадваў вам выконваць, дзясятаслоўе, і напісаў яго на дзьвюх скрыжалях; | |
Deut | Bela | 4:14 | і загадаў мне Гасподзь у той час навучыць вас пастановам і законам, каб вы выконвалі іх у той зямлі, у якую вы ўваходзіце, каб авалодаць ёю. | |
Deut | Bela | 4:15 | Цьвёрда трымайце ў душах вашых, што вы ня бачылі ніякага вобліка ў той дзень, калі гаварыў да вас Гасподзь на Харыве зь сярэдзіны агню, | |
Deut | Bela | 4:16 | каб вы не распусьціліся і не зрабілі сабе выяваў, малюнкаў якога-небудзь балвана, у выглядзе мужчыны альбо жанчыны, | |
Deut | Bela | 4:17 | выявы якой-небудзь жывёліны, якая на зямлі, выявы якой-небудзь птушкі крылатай, якая лётае пад нябёсамі, | |
Deut | Bela | 4:18 | выявы якога-небудзь гада , што поўзае па зямлі, выявы якой-небудзь рыбіны, якая ў водах ніжэй зямлі; | |
Deut | Bela | 4:19 | і каб ты, зірнуўшы на неба і ўбачыўшы сонца, месяц і зоркі і ўсё войска нябеснае, не спакусіўся і не пакланіўся ім і ня служыў ім, бо Гасподзь, Бог твой, удзяліў іх усім народам пад усім небам. | |
Deut | Bela | 4:20 | А вас узяў Гасподзь і вывеў вас зь печы жалезнай, зь Егіпта, каб вы былі народам Ягонага надзелу, як гэта сёньня відаць . | |
Deut | Bela | 4:21 | І Гасподзь угневаўся на мяне за вас і прысягнуў, што я не перайду за Ярдан і не ўвайду ў тую добрую зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў надзел; | |
Deut | Bela | 4:22 | я памру ў гэтай зямлі, не перайшоўшы за Ярдан, а вы пяройдзеце і авалодаеце тою добраю зямлёю. | |
Deut | Bela | 4:23 | Сьцеражэцеся, каб не забыць вам наказу Госпада, Бога вашага, які Ён пастанавіў з вамі, і каб не рабілі сабе балванаў, якія выяўляюць што-небудзь, як загадаў табе Гасподзь, Бог твой; | |
Deut | Bela | 4:25 | А калі народзяцца ў цябе сыны і сыны ў сыноў, і, доўга жыўшы на зямлі, вы разбэсьціцеся і зробіце выяву, якая выяўляе нешта, і зробіце ліха гэтае перад вачыма Госпада, Бога вашага, і ўгневаеце Яго, | |
Deut | Bela | 4:26 | дык сьведчу вам сёньня небам і зямлёю, што неўзабаве страціце зямлю, дзеля ўспадкаваньня якое вы пераходзіце Ярдан; не прабудзеце многа часу на ёй, а загінеце; | |
Deut | Bela | 4:27 | і расьсее вас Гасподзь па народах, і застаняцеся ў малой колькасьці сярод народаў, да якіх завядзе вас Гасподзь; | |
Deut | Bela | 4:28 | і будзеце там служыць багам, зробленым рукамі чалавечымі з дрэва і каменю, якія ня бачаць і ня чуюць, і не ядуць і на нюх не адчуваюць. | |
Deut | Bela | 4:29 | Але калі ты знойдзеш там Госпада, Бога твайго, дык здабудзеш, калі шукацьмеш Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю. | |
Deut | Bela | 4:30 | Калі ты будзеш у смутку, і калі ўсё гэта застане цябе зь бегам часу, дык павернешся да Госпада, Бога твайго, і паслухаеш голасу Ягонага. | |
Deut | Bela | 4:31 | Гасподзь, Бог твой, ёсьць Бог мілажальны; Ён не пакіне цябе і не загубіць цябе і не забудзе запавету з бацькамі тваімі, які Ён прысягаю зацьвердзіў ім. | |
Deut | Bela | 4:32 | Бо спытайся ў часу былога, які быў раней цябе, з таго дня, у які стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад краю неба да краю неба: ці бывала што-небудзь такое, як гэтая вялікая дзея, альбо ці чулі што падобнае на гэта? | |
Deut | Bela | 4:33 | ці чуў народ голас Бога, які б гаварыў зь сярэдзіны агню, і застаўся жывы, як чуў ты? | |
Deut | Bela | 4:34 | ці спрабаваў які бог пайсьці — узяць сабе народ спасярод іншага народу карамі, азнакамі й цудамі і вайною, і рукою моцнаю і мышцаю высокаю і вялікімі жахамі, як зрабіў вам Гасподзь, Бог ваш, у Егіпце перад вачыма тваімі? | |
Deut | Bela | 4:35 | Табе дадзена бачыць гэта , каб ты ведаў, што толькі Гасподзь ёсьць Бог, няма яшчэ апрача Яго; | |
Deut | Bela | 4:36 | зь неба даў Ён пачуць табе голас Свой, каб навучыць цябе, і на зямлі паказаць табе вялікі агонь Свой, і ты чуў словы Ягоныя зь сярэдзіны агню; | |
Deut | Bela | 4:37 | і як што Ён палюбіў бацькоў тваіх і выбраў, нашчадкаў іхніх пасьля іх, дык і вывеў цябе Сам вялікаю сілаю Сваёю зь Егіпта, | |
Deut | Bela | 4:38 | каб прагнаць ад аблічча твайго народы, якія большыя і мацнейшыя за цябе, і ўвесьці цябе і даць табе зямлю іхнюю ў надзел, як гэта сёньня відаць . | |
Deut | Bela | 4:39 | Дык вось, ведай цяпер і пакладзі на сэрца тваё, што Гасподзь ёсьць Бог на небе ўгары і на зямлі ўнізе, няма больш; | |
Deut | Bela | 4:40 | і шануй пастановы Ягоныя і запаведзі Ягоныя, якія я наказваю табе сёньня, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе, і каб ты многа часу быў на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе назаўсёды. | |
Deut | Bela | 4:42 | каб уцякаў туды забойца, які заб'е блізкага свайго бяз намыслу, ня быўшы ворагам яму ні ўчора, ні заўчора, і каб, уцёкшы ў адзін з гэтых гарадоў, застаўся жывы: | |
Deut | Bela | 4:43 | Бэцэр у пустыні, на раўніне ў племі Рувімавым, і Рамот у Галаадзе ў племі Гадавым, і Галан у Васане ў племі Манасііным. | |
Deut | Bela | 4:45 | вось загады, пастановы і статуты, якія прамовіў Майсей сынам Ізраілевым, пасьля выхаду іх зь Егіпта, | |
Deut | Bela | 4:46 | за Ярданам, у даліне насупраць Бэт-Фэгора, у зямлі Сігона, цара Амарэйскага, які жыў у Эсэвоне, якога пабіў Майсей з сынамі Ізраілевымі, пасьля выхаду іх зь Егіпта. | |
Deut | Bela | 4:47 | І авалодалі яны зямлёю ягонай і зямлёю Ога, цара Васанскага, двух цароў Амарэйскіх, якая за Ярданам на ўсход сонца, | |
Chapter 5
Deut | Bela | 5:1 | І паклікаў Майсей увесь Ізраіль і сказаў ім: слухай, Ізраіле, пастановы і законы, якія я сёньня скажу ў вушы вашыя, і вывучыце іх і старайцеся выконваць іх. | |
Deut | Bela | 5:3 | не з бацькамі нашымі паклаў Гасподзь запавет гэты, а з намі, хто тут сёньня ўсе жывыя. | |
Deut | Bela | 5:5 | а я стаяў паміж Госпадам і вамі ў той час, каб пераказваць вам слова Гасподняе, бо вы баяліся агню і ня ўзыходзілі на гару. Ён тады сказаў: | |
Deut | Bela | 5:8 | Не рабі сабе балвана і ніякай выявы таго, што на небе ўгары і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі, | |
Deut | Bela | 5:9 | не пакланяйся ім і ня служы ім; бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які за правіну бацькоў карае дзяцей да трэцяга і чацьвёртага роду, што ненавідзяць Мяне, | |
Deut | Bela | 5:11 | Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна; бо не пакіне Гасподзь без пакараньня таго, хто ўжывае імя Ягонае марна. | |
Deut | Bela | 5:14 | а дзень сёмы субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ніякае працы, ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая, ні вол твой, ні асёл твой, ні ўсякае быдла тваё, ні прыхадзень твой, які ў цябе, каб адпачыў раб твой і рабыня твая, як і ты; | |
Deut | Bela | 5:15 | і памятай, што быў рабом у зямлі Егіпецкай, але Гасподзь, Бог твой, вывеў цябе адтуль рукою моцнаю і мышцаю высокаю, таму і загадаў табе Гасподзь, Бог твой, сьвяткаваць дзень суботні. | |
Deut | Bela | 5:16 | Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе Гасподзь, Бог твой, каб падоўжыліся дні твае, і каб добра было табе на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе. | |
Deut | Bela | 5:21 | Не жадай жонкі блізкага твайго і не жадай дома блізкага твайго, ні поля ягонага, ні раба ягонага, ні рабыні ягонай, ні вала ягонага, ні асла ягонага, ні ўсяго, што ёсьць у блізкага твайго. | |
Deut | Bela | 5:22 | Словы гэтыя сказаў Гасподзь усяму сходу вашаму на гары зь сярэдзіны агню, воблака і мораку громазычна, і больш не гаварыў, а напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах, і даў іх мне. | |
Deut | Bela | 5:23 | І калі вы пачулі голас зь сярэдзіны мораку, і гара гарэла агнём, дык вы падышлі да мяне, усе правадыры плямёнаў вашых і старэйшыны вашыя, | |
Deut | Bela | 5:24 | і сказалі: вось, паказаў нам Гасподзь, Бог наш, славу Сваю і веліч Сваю, і голас Ягоны чулі мы зь сярэдзіны агню; сёньня бачылі мы, што Бог гаворыць з чалавекам, і той застаецца жывы; | |
Deut | Bela | 5:25 | але цяпер навошта нам паміраць? бо вялікі агонь гэты зжарэ нас; калі мы яшчэ пачуем голас Госпада, Бога нашага, дык памрэм, | |
Deut | Bela | 5:26 | бо ці ёсьць якое цела, якое пачула б голас Бога жывога, Які гаворыць зь сярэдзіны агню, як мы, і засталася б жывая? | |
Deut | Bela | 5:27 | падступіся ж і ты і слухай усё, што скажа Гасподзь, Бог наш, і ты пераказвай нам усё, што будзе казаць табе Гасподзь, Бог наш, і мы будзем слухаць і выконваць. | |
Deut | Bela | 5:28 | І Гасподзь пачуў словы вашыя, як вы гутарылі са мною, і сказаў мне Гасподзь: чуў Я словы народу гэтага, якія яны казалі табе; усё, што ні казалі яны, добра; | |
Deut | Bela | 5:29 | о, калі б сэрца іхняе было ў іх такое, каб баяцца Мяне і шанаваць усе запаветы Мае праз усе дні, каб добра было ім і сынам іхнім вечна! | |
Deut | Bela | 5:31 | а ты тут застанься са Мною, і Я выкажу табе запаветы і пастановы і законы, якім ты павінен навучыць іх, каб яны рабілі на той зямлі, якую Я даю ім у валоданьне. | |
Deut | Bela | 5:32 | Глядзеце, рабеце так, як загадаў вам Гасподзь, Бог ваш; ня ўхіляйцеся ні направа, ні налева; | |
Chapter 6
Deut | Bela | 6:1 | Вось запаведзі, пастановы і законы, якім загадаў Гасподзь, Бог ваш, навучыць вас, каб вы рабілі ў той зямлі, у якую вы ідзяце, каб завалодаць ёю; | |
Deut | Bela | 6:2 | каб ты баяўся Госпада, Бога твайго, і ўсе пастановы Ягоныя і запаведзі Ягоныя, якія наказваю табе, захоўваў ты і сыны твае і сыны сыноў тваіх праз усе дні жыцця твайго, каб падоўжыліся дні твае. | |
Deut | Bela | 6:3 | Дык вось, слухай, Ізраіле, і старайся выканаць гэта, каб табе добра было, і каб вы вельмі памножыліся, як Гасподзь, Бог бацькоў тваіх, казаў табе, што Ён дасьць табе зямлю, дзе цячэ малако і мёд. | |
Deut | Bela | 6:5 | і любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю і ўсімі сіламі тваімі. | |
Deut | Bela | 6:7 | і перадавай іх дзецям тваім і кажы пра іх, седзячы ў доме тваім і йдучы дарогаю, і кладучыся і ўстаючы; | |
Deut | Bela | 6:10 | А калі ўвядзе цябе Гасподзь, Бог твой, у тую зямлю, якую Ён прысягнуў бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якаву, даць табе зь вялікімі й добрымі гарадамі, якіх ты не будаваў, | |
Deut | Bela | 6:11 | і з дамамі, напоўненымі ўсякім дабром, якіх ты не напаўняў, і з калодзежамі, вычасанымі з камянёў , якіх ты не часаў, зь вінаграднікамі й масьлінамі, якіх ты не садзіў, і будзеш есьці й наядацца, | |
Deut | Bela | 6:12 | тады пільнуйся, каб не забыў ты Госпада, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай, з дому рабства. | |
Deut | Bela | 6:15 | бо Гасподзь, Бог твой, Які сярод цябе, ёсьць Бог руплівец; каб не запаліўся гнеў Госпада, Бога твайго, на цябе, і ня зьнішчыў Ён цябе з улоньня зямлі. | |
Deut | Bela | 6:17 | Цьвёрда захоўвайце запаведзі Госпада, Бога вашага, і статуты Ягоныя і пастановы, якія Ён наказаў табе; | |
Deut | Bela | 6:18 | і рабі справядлівае і добрае перад вачыма Госпада, каб добра табе было, і каб ты ўвайшоў і авалодаў добраю зямлёю, якую Гасподзь з прысягаю абяцаў бацькам тваім, | |
Deut | Bela | 6:20 | Калі спытаецца ў цябе сын твой у наступны час, кажучы: "што азначаюць гэтыя статуты, пастановы і законы, якія наказаў вам Гасподзь, Бог ваш?", | |
Deut | Bela | 6:21 | дык скажы сыну твайму: "рабамі былі мы ў фараона ў Егіпце, але Гасподзь вывеў нас зь Егіпта рукою моцнаю, | |
Deut | Bela | 6:22 | і паказаў Гасподзь азнакі й цуды вялікія і кары Егіпту, фараонам і ўсяму дому ягонаму, перад вачыма нашымі, | |
Deut | Bela | 6:23 | а нас вывеў адтуль, каб увесьці нас і даць нам зямлю, якую Гасподзь запрысягнуў бацькам нашым; | |
Deut | Bela | 6:24 | і наказаў нам Гасподзь выконваць усе пастановы гэтыя, каб мы баяліся Госпада, Бога нашага, каб добра было нам ва ўсе дні, каб захаваць наша жыцьцё, як і цяпер; | |
Chapter 7
Deut | Bela | 7:1 | Калі ўвядзе цябе Гасподзь, Бог твой, у зямлю, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю, і прагоніць ад аблічча твайго шматлікія народы, Хэтэяў, Гергесэяў, Амарэяў, Хананэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Эвусэяў, сем народаў, якія большыя лікам і мацнейшыя за цябе, | |
Deut | Bela | 7:2 | і перадасьць іх табе Гасподзь, Бог твой, і паб'еш іх, тады аддай іх праклёну, ня ўступай зь імі ў спрымірэнства і не шкадуй іх; | |
Deut | Bela | 7:3 | і ня ўступай зь імі ў сваяцтва: дачкі тваёй не аддавай за сына ягонага, і дачкі ягонай не бяры за сына твайго; | |
Deut | Bela | 7:4 | бо яны адвернуць сыноў тваіх ад Мяне, каб служыць іншым багам, і тады запаліцца на вас гнеў Госпада, і Ён хутка вынішчыць цябе. | |
Deut | Bela | 7:5 | А зрабеце зь імі так: ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце і гаі іхнія высечыце і балванаў іхніх спалеце агнём; | |
Deut | Bela | 7:6 | бо ты народ сьвяты ў Госпада, Бога твайго: цябе выбраў Гасподзь, Бог твой, каб ты быў уласным ягоным народам з усіх народаў, якія на зямлі. | |
Deut | Bela | 7:7 | Не на тое, каб вы былі большыя лікам за ўсе народы, прыняў вас Гасподзь і выбраў вас,— бо вы меншыя лікам за ўсе народы,— | |
Deut | Bela | 7:8 | а таму, што любіць вас Гасподзь, і на тое, каб захаваць клятву, якою Ён прысягаў бацькам вашым, вывеў вас Гасподзь рукою моцнаю і вызваліў цябе з дома рабства, з рукі фараона, цара Егіпецкага. | |
Deut | Bela | 7:9 | Дык вось, ведай, што Гасподзь, Бог твой, ёсьць Бог верны, Які захоўвае запавет і літасьць да тых, хто любіць Яго і шануе наказы Ягоныя да тысячы родаў, | |
Deut | Bela | 7:10 | і аддасьць ненавісьнікам Ягоным у асобе іхняй, зьнішчаючы іх; Ён не замарудзіць, ненавісьніку Ягонаму самому асабіста аддасьць. | |
Deut | Bela | 7:12 | І калі вы будзеце слухацца законаў гэтых і захоўваць і выконваць іх, дык Гасподзь, Бог твой, будзе захоўваць запавет і літасьць да цябе, як Ён прысягаўся бацькам тваім, | |
Deut | Bela | 7:13 | і палюбіць цябе, і дабраславіць цябе, і памножыць цябе, і дабраславіць плод улоньня твайго і плод зямлі тваёй, і хлеб твой і віно тваё і алей твой, народжанае ад буйнога быдла твайго, і ад статку авечак тваіх, на той зямлі, якую запрысягнуў бацькам тваім даць табе; | |
Deut | Bela | 7:14 | дабраславёны ты будзеш больш за ўсе народы; ня будзе ні бясплоднага ні бясплоднай, ні ў цябе, ні ў быдле тваім; | |
Deut | Bela | 7:15 | і адвядзе ад цябе Гасподзь усякую немач, і ніякіх лютых хваробаў Егіпецкіх, якія ты ведаеш, не навядзе на цябе, а навядзе іх на ўсіх ненавіснікаў тваіх; | |
Deut | Bela | 7:16 | і зьнішчыш усе народы, якія Гасподзь, Бог твой, дае табе: хай не пашкадуе іх вока тваё, і ня служы багам іхнім, бо гэта сетка на цябе. | |
Deut | Bela | 7:17 | Калі скажаш у сэрцы тваім: "народы гэтыя большыя лікам за мяне; як я магу выгнаць іх?" | |
Deut | Bela | 7:19 | тыя вялікія выпрабаваньні, якія бачылі вочы твае, азнакі, цуды і руку моцную і мышцу высокую, зь якімі вывеў цябе Гасподзь, Бог твой, тое самае зробіць Гасподзь, Бог твой, з усімі народамі, якіх ты баішся; | |
Deut | Bela | 7:20 | і чмялёў нашле Гасподзь, Бог твой, на іх, пакуль не загінуць тыя, што засталіся і пахаваліся ад аблічча твайго; | |
Deut | Bela | 7:22 | І будзе Гасподзь, Бог твой, праганяць перад табою народы гэтыя спакваля; ня можаш ты вынішчыць іх хутка, каб не памножыліся супроць цябе польныя зьвяры; | |
Deut | Bela | 7:23 | але аддасьць іх табе Гасподзь, Бог твой, і прывядзе іх у вялікае бянтэжаньне, аж пакуль яны не загінуць; | |
Deut | Bela | 7:24 | і аддасьць цароў іхніх у рукі твае зьнішчыш іхняе імя з-пад нябёсаў: ня ўстоіць ніхто супроць цябе, пакуль ня выкарчуеш іх. | |
Deut | Bela | 7:25 | Балванаў багоў іхніх папалеце агнём; не пажадай узяць сабе срэбра альбо золата, якое на іх, каб гэта ня сталася табе сеткаю, бо гэта агіда Госпаду, Богу твайму; | |
Chapter 8
Deut | Bela | 8:1 | Усе запаведзі, якія я наказваю вам сёньня, старайцеся выконваць, каб вы былі жывыя і множыліся, і пайшлі й завалодалі зямлёю, даць якую запрысягнуўся Гасподзь бацькам вашым. | |
Deut | Bela | 8:2 | І памятай увесь шлях, якім вёў цябе Гасподзь, Бог твой, па пустыні, вось ужо сорак гадоў, каб упакорыць цябе, каб выпрабаваць цябе і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш шанаваць запаведзі Ягоныя, а ці не; | |
Deut | Bela | 8:3 | Ён упакорваў цябе, таміў цябе голадам і карміў цябе маннаю, якое ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб паказаць табе, што не адным хлебам жыве чалавек, а ўсякім словам , якое сыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек; | |
Deut | Bela | 8:5 | І ведай у сэрцы тваім, што Гасподзь, Бог твой, вучыць цябе, як чалавек вучыць сына свайго. | |
Deut | Bela | 8:7 | Бо Гасподзь, Бог твой, вядзе цябе ў зямлю добрую, у зямлю, дзе патокі водаў, крыніцы і азёры выходзяць з далінаў і гор | |
Deut | Bela | 8:8 | у зямлю, дзе пшаніца, ячмень, вінаградныя лозы, смакоўніцы і гранатавыя дрэвы, дзе аліўныя дрэвы і мёд, | |
Deut | Bela | 8:9 | у зямлю, у якой бязьбедна есьцімеш хлеб твой і ні ў чым ня мецьмеш нястачы, у зямлю, у якой камяні — жалеза, і з гор якой будзеш высякаць медзь. | |
Deut | Bela | 8:10 | І калі будзеш есьці і наядацца, тады дабраслаўляй Госпада, Бога твайго, за добрую зямлю, якую Ён даў табе. | |
Deut | Bela | 8:11 | Пільнуйся, каб не забыў ты Госпада, Бога твайго, не шануючы запаведзяў Ягоных і пастановаў Ягоных, якія сёньня наказваю табе. | |
Deut | Bela | 8:13 | і калі будзе ў цябе буйнога быдла багата, і будзе многа срэбра і золата, і ўсяго ў цябе будзе многа,— | |
Deut | Bela | 8:14 | дык глядзі, каб не напышылася сэрца тваё і не забыў ты Госпада, Бога твайго, які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай, з дома рабства; | |
Deut | Bela | 8:15 | Які правёў цябе па пустыні вялікай і страшнай, дзе гады, васіліскі, скарпіёны і мясьціны сухія, на якіх няма вады; Які скрынічыў табе вады са скалы гранітнай, | |
Deut | Bela | 8:16 | карміў цябе ў пустыні маннаю, якой ня ведалі бацькі твае, каб упакорыць цябе і выпрабаваць цябе, каб пазьней зрабіць табе дабро, | |
Deut | Bela | 8:17 | і каб ты не сказаў у сэрцы тваім: "мая сіла і моц рукі маёй прыдбалі мне багацьце гэтае", | |
Deut | Bela | 8:18 | але каб памятаў Госпада, Бога твайго, бо Ён дае табе сілу набываць багацьце, каб выканаць, як сёньня, запавет Свой, які Ён прысягаю зацьвердзіў бацькам тваім. | |
Deut | Bela | 8:19 | Калі ж ты забудзеш Госпада, Бога твайго, і пойдзеш за багамі іншымі, і будзеш служыць ім і пакланяцца ім, дык сьведчу вам сёньня, што вы загінеце; | |
Chapter 9
Deut | Bela | 9:1 | Слухай, Ізраіле: ты цяпер ідзеш за Ярдан, каб пайсьці авалодаць народамі, якія большыя і мацнейшыя за цябе, з гарадамі вялікімі, з умацаваньнямі да нябёсаў, | |
Deut | Bela | 9:2 | народам, вялікім у ліку і вялікарослым, сынамі Энакавымі, пра якіх ты ведаеш і чуеш: "хто ўстоіць супроць сыноў Энакавых?" | |
Deut | Bela | 9:3 | Дык ведай сёньня, што Гасподзь, Бог твой, ідзе перад табою, як агонь пажыральны: Ён будзе зьнішчаць іх і класьці іх перад табою, і ты прагоніш і вынішчыш іх неўзабаве, як казаў табе Гасподзь. | |
Deut | Bela | 9:4 | Калі будзе праганяць іх Гасподзь, Бог твой, ад аблічча твайго, не кажы ў сэрцы тваім, што за справядлівасьць маю прывёў мяне Гасподзь авалодаць гэтай зямлёю, і што за грэх народаў гэтых Гасподзь праганяе іх ад аблічча твайго; | |
Deut | Bela | 9:5 | не за справядлівасьць тваю і не за праўду сэрца твайго ідзеш ты спадкаваць зямлю іхнюю, а за грэх народаў гэтых Гасподзь, Бог твой, праганяе іх ад аблічча твайго, і каб выканаць слова, якім прысягаўся Гасподзь бацькам тваім Абрагаму, Ісааку і Якаву; | |
Deut | Bela | 9:6 | таму ведай, што не за праведнасьць тваю Гасподзь, Бог твой, дае табе авалодаць гэтаю добраю зямлёю,— бо ты народ цьвёрдахрыбетны. | |
Deut | Bela | 9:7 | Памятай, не забудзь, колькі ты дражніў Госпада, Бога твайго, у пустыні: з самага таго дня, як выйшаў ты зь зямлі Егіпецкай, і да самага прыходу вашага на месца гэта вы супрацівіліся Госпаду. | |
Deut | Bela | 9:8 | І каля Харыва, вы раздражнілі Госпада, і ўгневаўся на вас Гасподзь, аж хацеў быў зьнішчыць вас, | |
Deut | Bela | 9:9 | калі я ўзышоў на гару, каб узяць скрыжалі каменныя, скрыжалі запавета, які пастанавіў Гасподзь з вамі, і прабыў на гары сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, | |
Deut | Bela | 9:10 | і даў мне Гасподзь дзьве скрыжалі каменныя, напісаныя пальцам Божым, а на іх усе словы, якія сказаў вам Гасподзь на гары зь сярэдзіны агню ў дзень сходу. | |
Deut | Bela | 9:11 | Як мінуліся сорак дзён і сорак ночаў, даў мне Гасподзь дзьве скрыжалі каменныя, скрыжалі запавета, | |
Deut | Bela | 9:12 | і сказаў мне Гасподзь: устань, ідзі хутчэй адгэтуль, бо разбэсьціўся народ твой, які ты вывеў зь Егіпта; хутка ўхіліліся яны з дарогі, якую Я наказаў ім; яны зрабілі сабе літага ідала. | |
Deut | Bela | 9:14 | ня стрымлівай Мяне, і Я зьнішчу іх і згладжу імя іхняе з-пад нябёсаў, а ад цябе выведу народ, які будзе мацнейшы і большы ў ліку за іх. | |
Deut | Bela | 9:15 | Я павярнуўся і пайшоў з гары, а гара гарэла агнём; дзьве скрыжалі запавета былі ў абедзьвюх руках у мяне; | |
Deut | Bela | 9:16 | і бачыў я, што вы зграшылі супроць Госпада, Бога вашага, зрабілі сабе літае цяля, хутка ўхіліліся з дарогі, наказанае вам Госпадам; | |
Deut | Bela | 9:17 | і ўзяў я абедзьве скрыжалі, і кінуў іх з абедзьвюх рук сваіх, і разьбіў іх перад вачыма вашымі. | |
Deut | Bela | 9:18 | І ўпаўшы перад Госпадам, маліўся я, як раней, сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, за ўсе грахі вашыя, якімі вы зграшылі, зрабіўшы ліхое ў вачах Госпада і раздражніўшы Яго; | |
Deut | Bela | 9:19 | бо я баяўся гневу і лютасьці, якімі Гасподзь прагневаўся на вас і хацеў пагубіць вас. І паслухаў мяне Гасподзь і гэтым разам. | |
Deut | Bela | 9:20 | І на Аарона вельмі прагневаўся Гасподзь і хацеў пагубіць яго; але я маліўся і за Аарона ў той час. | |
Deut | Bela | 9:21 | А грэх ваш, у які вы дапусьціліся,— цяля я ўзяў, спаліў яго ў агні, разьбіў яго і ўсяго сьцёр да таго, што ён стаў дробны, як пыл, і я кінуў пыл гэты ў паток, які цячэ з гары. | |
Deut | Bela | 9:23 | І калі пасылаў вас Гасподзь з Кадэс-Варні, кажучы: ідзеце, авалодайце зямлёю, якую Я даю вам,— дык вы ўсупрацівіліся загаду Госпада, Бога вашага, і не паверылі яму і не паслухаліся голасу Ягонага. | |
Deut | Bela | 9:25 | І ўпаўшы перад Госпадам, маліў я сорак дзён і сорак ночаў, у якія я маліўся, бо Гасподзь хацеў пагубіць вас; | |
Deut | Bela | 9:26 | І маліўся я Госпаду і казаў: Валадару Госпадзе, не загубі народу Твайго і долі Тваёй, якую Ты выкупіў велічнасьцю Тваёю, якую Ты вывеў зь Егіпта рукою моцнаю; | |
Deut | Bela | 9:27 | успомні рабоў Тваіх Абрагама, Ісаака і Якава; не зважай на жорсткасьць народу гэтага і на нявернасьць ягоную і на грахі ягоныя, | |
Deut | Bela | 9:28 | каб у той зямлі, адкуль Ты вывеў нас, не сказалі: "Гасподзь ня мог увесьці іх у зямлю, якую абяцаў ім, і, зьненавідзеўшы іх, вывеў Ён іх, каб усьмерціць іх у пустыні". | |
Chapter 10
Deut | Bela | 10:1 | У той час сказаў мне Гасподзь: вычашы сабе дзьве скрыжалі каменныя, падобныя да першых, і падыміся да Мяне на гару, і зрабі сабе драўняны каўчэг; | |
Deut | Bela | 10:2 | і Я напішу на скрыжалях тыя словы, якія былі на ранейшых скрыжалях, якія ты разьбіў; і пакладзі іх у каўчэг. | |
Deut | Bela | 10:3 | І зрабіў я каўчэг з дрэва сітым, і выцясаў дзьве каменныя скрыжалі, як ранейшыя, і пайшоў на гару; і дзьве гэтыя скрыжалі былі ў руках маіх. | |
Deut | Bela | 10:4 | І напісаў Ён на скрыжалях, як напісана было раней, тыя дзесяць слоў, якія сказаў вам Гасподзь на гары зь сярэдзіны агню ў дзень сходу, і аддаў іх Гасподзь мне. | |
Deut | Bela | 10:5 | І павярнуўся я, і сышоў з гары, і паклаў скрыжалі ў каўчэг, каб яны там былі, як загадаў мне Гасподзь. | |
Deut | Bela | 10:6 | І сыны Ізраілевыя выправіліся з Бээрот-Бэнэ-Яакана ў Мозэр; там памёр Аарон і пахаваны там, і стаў сьвятаром замест яго сын ягоны Элеазар. | |
Deut | Bela | 10:8 | У той час аддзяліў Гасподзь племя Лявіінае, каб насіла каўчэг запавета Гасподняга, каб стаяла перад Госпадам, служыла Яму і дабраслаўляла імем Ягоным, да сёньня; | |
Deut | Bela | 10:9 | таму няма лявіту долі й дзялянкі з братамі ягонымі: Сам Гасподзь ёсьць дзялянка ягоная, як казаў яму Гасподзь, Бог твой. | |
Deut | Bela | 10:10 | І прабыў я на гары, як і ў ранейшы час, сорак дзён і сорак ночаў; і ўважыў мне Гасподзь і гэтым разам, не захацеў Гасподзь загубіць цябе; | |
Deut | Bela | 10:11 | і сказаў мне Гасподзь: устань, ідзі ў дарогу перад народам; няхай яны пойдуць і авалодаюць зямлёю, якую Я запрысягнуўся даць бацькам іхнім. | |
Deut | Bela | 10:12 | Дык вось, Ізраіле, чаго патрабуе ад цябе Гасподзь, Бог твой? Таго толькі, каб ты баяўся Госпада, Бога твайго, хадзіў усімі шляхамі Ягонымі і любіў Яго, і служыў Госпаду, Богу твайму, ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй, | |
Deut | Bela | 10:13 | каб трымаўся запаведзяў Госпада і пастановаў Ягоных, якія сёньня наказваю табе, каб табе было добра. | |
Deut | Bela | 10:15 | але толькі бацькоў тваіх прыняў Гасподзь і палюбіў іх, і выбраў вас, насеньне іхняе пасьля іх, з усіх народаў, як сёньня бачыш . | |
Deut | Bela | 10:17 | бо Гасподзь, Бог ваш, ёсьць Бог над багамі і Валадар над валадарамі, Бог вялікі, моцны і страшны, які не зважае на абліччы і не бярэ дарункаў, | |
Deut | Bela | 10:21 | Ён хвала твая і Ён Бог твой, Які зрабіў з табою тыя вялікія і страшныя дзеі , якія бачылі вочы твае; | |
Chapter 11
Deut | Bela | 11:1 | Дык вось, любі Госпада, Бога твайго, і шануй, што загадана Ім шанаваць, і пастановы Ягоныя і законы Ягоныя і запаведзі Ягоныя ва ўсе дні. | |
Deut | Bela | 11:2 | І ведайце сёньня,— бо я гутару ня з сынамі вашымі, якія ня ведаюць і ня бачылі кары Госпада, Бога вашага,— Ягоную веліч, Ягоную моцную руку і высокую мышцу Ягоную, | |
Deut | Bela | 11:3 | азнакі Ягоныя і дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў сярод Егіпта з фараонам, царом Егіпецкім, і з усёю зямлёю ягонай, | |
Deut | Bela | 11:4 | і што Ён зрабіў з войскам Егіпецкім, з конямі ягонымі і калясьніцамі ягонымі, якія Ён утапіў у водах Чэрмнага мора, калі яны гналіся за вамі,— і пагубіў іх Гасподзь, і так трывае аж да сёньня; | |
Deut | Bela | 11:6 | і што Ён зрабіў з Датанам і Авіронам, сынамі Эліява, сына Рувімавага, калі зямля разьзявіла вусны свае і сярод усяго Ізраіля праглынула іх і сямействы іхнія, і намёты іхнія і ўсю маёмасьць іхнюю, якая была ў іх; | |
Deut | Bela | 11:8 | Дык вось, захоўвайце ўсе запаведзі, якія я пераказваю вам сёньня, каб вы ўмацаваліся і пайшлі і авалодалі зямлёю, у якую вы пераходзіце, каб авалодаць ёю; | |
Deut | Bela | 11:9 | і каб жылі вы доўга на той зямлі, даць якую запрысягнуўся Гасподзь бацькам вашым і насеньню іхняму, на зямлі, у якой цячэ малако і мёд. | |
Deut | Bela | 11:10 | Бо зямля, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю, не такая, як зямля Егіпецкая, зь якой выйшлі вы, дзе ты, пасеяўшы семя тваё, паліваў з дапамогаю ног тваіх, як аліўны сад; | |
Deut | Bela | 11:11 | а зямля, у якую вы пераходзіце, каб авалодаць ёю, ёсьць зямля з гарамі і далінамі, і ад дажджу нябеснага напойваецца вадою,— | |
Deut | Bela | 11:12 | зямля, пра якую Гасподзь, Бог ваш, рупіцца: вочы Госпада, Бога твайго, няспынна на ёй, ад пачатку года да канца года. | |
Deut | Bela | 11:13 | калі вы будзеце слухаць наказы мае, якія пераказваю вам сёньня, любіць Госпада, Бога вашага, і служыць Яму ад усяго сэрца вашага і ад усёй душы вашай, | |
Deut | Bela | 11:14 | дык дам зямлі вашай дажджу ў свой час, раньняга і позьняга, і ты зьбярэш хлеб твой і віно тваё і алей твой; | |
Deut | Bela | 11:16 | Пільнуйцеся, каб не засмуцілася сэрца вашае і ня ўхіліліся вы і не пачалі служыць іншым багам і не пакланяліся ім; | |
Deut | Bela | 11:17 | і тады запаліцца гнеў Госпада на вас, і замкне Ён неба, і ня будзе дажджу, і зямля ня ўродзіць твораў сваіх, і вы неўзабаве зьнікнеце з добрай зямлі, якую Гасподзь вам дае. | |
Deut | Bela | 11:18 | Дык вось, пакладзеце гэтыя словы Мае ў сэрца вашае і ў душу вашую і навяжэце іх як знак на руку сваю, і хай будуць яны павязкаю над вачыма вашымі; | |
Deut | Bela | 11:19 | і вучыце сыноў сваіх, кажучы пра іх, калі ты сядзіш у доме тваім і калі ідзеш дарогаю, і калі кладзешся і калі ўстаеш; | |
Deut | Bela | 11:21 | каб гэтулькі ж многа было дзён вашых і дзён дзяцей вашых на той зямлі, даць якую Гасподзь запрысягнуўся бацькам вашым, колькі дзён неба будзе над зямлёю. | |
Deut | Bela | 11:22 | Бо калі вы будзеце шанаваць усе запаведзі гэтыя, якія наказваю вам выконваць, будзеце любіць Госпада, Бога вашага, хадзіць усімі шляхамі Ягонымі і гарнуцца да Яго, | |
Deut | Bela | 11:23 | дык прагоніць Гасподзь усе народы гэтыя ад аблічча вашага, і вы авалодаеце народамі, якія большыя і мацнейшыя за вас; | |
Deut | Bela | 11:24 | усякае месца, на якое ступіць нага ваша, будзе ваша: ад пустыні і Лівана, ад ракі, ракі Еўфрата, аж да мора заходняга будуць межы вашыя; | |
Deut | Bela | 11:25 | ніхто ня ўстоіць супроць вас: Гасподзь, Бог ваш, навядзе страх і трымценьне перад вамі на ўсякую зямлю, на якую вы ступіце, як Ён казаў вам. | |
Deut | Bela | 11:27 | дабраславеньне, калі паслухаецеся наказаў Госпада, Бога вашага, якія я пераказваю вам сёньня, | |
Deut | Bela | 11:28 | а праклён, калі не паслухаецеся запаведзяў Госпада, Бога вашага, і ўхіліцеся ад шляху, які наказваю вам сёньня, і пойдзеце за багамі іншымі, якіх вы ня ведаеце. | |
Deut | Bela | 11:29 | Калі ўвядзе цябе Гасподзь, Бог ваш, у тую зямлю, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю, тады вымаві дабраславеньне на гары Гарызім, а праклён на гары Гевал: | |
Deut | Bela | 11:30 | вось ён за Ярданам, па дарозе да захаду сонца, у зямлі Хананэяў, якія жывуць на раўніне, насупраць Галгала, паблізу дубровы Марэ. | |
Deut | Bela | 11:31 | Бо вы пераходзіце Ярдан, каб пайсьці авалодаць зямлёю, якую Гасподзь, Бог ваш, дае вам, і авалодаеце ёю і будзеце жыць на ёй. | |
Chapter 12
Deut | Bela | 12:1 | Вось пастановы і законы, якія вы павінны выконваць у зямлі, якую Гасподзь, Бог бацькоў тваіх, дае табе ў валоданьне, на ўсе дні, якія вы жыцьмеце на той зямлі. | |
Deut | Bela | 12:2 | Зьнішчыце ўсе мясьціны, дзе народы, якімі вы авалодаеце, служылі багам сваім, на высокіх горах і на пагорках і пад усякім галінастым дрэвам; | |
Deut | Bela | 12:3 | і разбурце ахвярнікі іхнія і паламайце слупы іхнія, і спалеце агнём гаі іхнія і пабеце балванаў багоў іхніх, і вынішчыце імя іхняе ў месцы тым. | |
Deut | Bela | 12:5 | бо толькі на месцы, якое выбера Гасподзь, Бог ваш, з усіх плямёнаў вашых, каб быць імю Ягонаму там, зьвяртайцеся і туды прыходзьце, | |
Deut | Bela | 12:6 | і туды прыносьце цэласпаленьні вашыя і ахвяры вашыя, і дзесяціны вашыя і ўзьнясеньне рук вашых, і абяцаньні вашыя і дабравольныя прынашэньні вашыя, і першынцаў буйнога быдла вашага і дробнага быдла вашага; | |
Deut | Bela | 12:7 | і ежце там перад Госпадам, Богам вашым, і радуйцеся вы і сем'і вашыя з усяго, што рабілася рукамі вашымі, чым дабраславіў цябе Гасподзь, Бог твой. | |
Deut | Bela | 12:8 | Там вы не павінны рабіць усяго, як мы цяпер тут робім, кожны, што яму здаецца правільным; | |
Deut | Bela | 12:9 | бо вы сёньня яшчэ ня ўступілі ў мясьціну спакою і дзялянку, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе. | |
Deut | Bela | 12:10 | Але калі пяройдзеце Ярдан і аселіцеся на зямлі, якую Гасподзь, Бог ваш, дае вам у долю, і калі Ён супакоіць вас ад усіх ворагаў вашых, што атачаюць вас , і жыцьмеце ў бясьпецы, | |
Deut | Bela | 12:11 | тады, якое месца выбера Гасподзь, Бог ваш, каб быць імю Ягонаму там, туды прыносьце ўсё, што я наказваю вам: цэласпаленьні вашыя і ахвяры вашыя, дзесяціны вашыя і ўзьнясенье рук вашых і ўсё, выбранае паводле абяцаньняў вашых, што вы абяцалі Госпаду вашаму; | |
Deut | Bela | 12:12 | і радуйцеся перад Госпадам, Богам вашым, вы і сыны вашыя і дочкі вашыя, і рабы вашыя і рабыні вашыя, і лявіт, які сярод селішчаў вашых, бо няма яму долі і дзялянкі з вамі. | |
Deut | Bela | 12:14 | а толькі на тым месцы, якое выбера Гасподзь у адным з плямёнаў тваіх, прынось цэласпаленьні твае і рабі ўсё, што наказваю табе. | |
Deut | Bela | 12:15 | А ў астатнім калі толькі зажадае душа твая, можаш закалоць і есьці, па дабраславеньні Госпада, Бога твайго, мяса, якое Ён даў табе, ва ўсіх селішчах тваіх: нячысты і чысты можа есьці гэта, як сарну і як аленя; | |
Deut | Bela | 12:17 | Нельга табе есьці ў селішчах тваіх дзесяціны хлеба твайго і віна твайго і алею твайго, і першынцаў буйнога быдла твайго і дробнага быдла твайго, і ўсіх абяцаньняў тваіх, якія ты абяцаў, і дабравольных прынашэньняў тваіх, і ўзьнясеньня рук тваіх; | |
Deut | Bela | 12:18 | а еж гэта перад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое выбера Гасподзь, Бог твой,— ты і сын твой і дачка твая, і раб твой і рабыня твая, і лявіт, які ў селішчах тваіх, і радуйся прад Госпадам, Богам тваім, за ўсё, што робіцца рукамі тваімі. | |
Deut | Bela | 12:20 | Калі пашырыць Гасподзь, Бог твой, межы твае, як Ён казаў табе, і ты скажаш: "паем я мяса", бо душа твая зажадае есьці мяса,— тады, па жаданьні душы тваёй, еж мяса. | |
Deut | Bela | 12:21 | Калі будзе далёка ад цябе тое месца, якое выбера Гасподзь, Бог твой, каб быць імю Ягонаму там, дык калі з буйнога і дробнага быдла твайго, якое даў табе Гасподзь, як я загадаў табе, і еж у селішчах тваіх, па жаданьні душы тваёй; | |
Deut | Bela | 12:23 | толькі строга сачы, каб ня есьці крыві, бо кроў ёсьць душа: ня еж душы разам зь мясам; | |
Deut | Bela | 12:25 | ня еж яе, каб добра было табе і дзецям тваім пасьля цябе, калі будзеш рабіць добрае і справядлівае прад вачыма Госпада. | |
Deut | Bela | 12:26 | Толькі сьвятыні твае, якія будуць у цябе, і абяцаньні твае прынось, і прыходзь на тое месца, якое выбера Гасподзь, | |
Deut | Bela | 12:27 | і прынось цэласпаленьні твае, мяса і кроў, на ахвярніку Госпада, Бога твайго; а кроў ахвяраў тваіх павінна пралівацца каля ахвярніка Госпада, Бога твайго, а мяса еж. | |
Deut | Bela | 12:28 | Слухай і выконвай усе словы гэтыя, якія наказваю табе, каб добра было табе і дзецям тваім пасьля цябе вавек, калі будзеш рабіць добрае і заўгоднае перад вачыма Госпада, Бога твайго. | |
Deut | Bela | 12:29 | Калі Гасподзь, Бог твой, вынішчыць ад аблічча твайго народы, да якіх ты ідзеш, каб узяць іх у валоданьне, і ты, узяўшы іх, паселішся ў зямлі іхняй, | |
Deut | Bela | 12:30 | тады асьцерагайся, каб ты ня трапіў у сетку, ідучы за імі, пасьля зьнішчэньня іх ад аблічча твайго, і ня шукаў багоў іншых, кажучы: "як служылі народы гэтыя багам сваім, так і я рабіцьму"; | |
Deut | Bela | 12:31 | не рабі так Госпаду, Богу твайму, бо ўсё, чым гідзіцца Гасподзь, што ненавідзіць Ён, яны робяць багам сваім: яны і сыноў сваіх і дочак сваіх спальваюць на агні багам сваім. | |
Chapter 13
Deut | Bela | 13:1 | Калі паўстане сярод цябе прарок, альбо той, хто бачыць сны, і пакажа табе азнаку альбо цуд, | |
Deut | Bela | 13:2 | і збудзецца тая азнака альбо цуд, пра што ён казаў табе, і скажа пры тым: "хадзем сьледам за багамі іншымі, якіх ты ня ведаеш, і будзем служыць ім",— | |
Deut | Bela | 13:3 | дык ня слухай слоў прарока гэтага, альбо тлумача сноў гэтага; бо праз гэта выпрабоўвае вас Гасподзь, Бог ваш, каб даведацца, ці любіце вы Госпада, Бога вашага, ад усяго сэрца вашага і ад усёй душы вашай; | |
Deut | Bela | 13:4 | За Госпадам, Богам вашым, сьледуйце і Яго бойцеся, запаведзі Ягоныя выконвайце і голасу Ягонага слухайцеся, і Яму служэце і да Яго прыхінайцеся; | |
Deut | Bela | 13:5 | а прарока таго альбо тлумача сноў таго трэба аддаць сьмерці за тое, што ён умаўляў вас адступіцца ад Госпада, Бога вашага, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай і вызваліў цябе з дома рабства, прагнучы зьвесьці цябе з дарогі, па якой ісьці наказваў табе Гасподзь, Бог твой; і гэтак зьнішчы зло спасярод сябе. | |
Deut | Bela | 13:6 | Калі цябе пачне ўмаўляць брат твой тайна, сын маці тваёй, альбо сын твой, альбо дачка твая, альбо жонка на ўлоньні тваім, альбо сябар твой, які для цябе, як душа твая, кажучы: "хадзем і будзем служыць багам іншым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае", | |
Deut | Bela | 13:7 | багам тых народаў, якія вакол цябе, блізкіх да цябе, альбо далёкіх ад цябе, ад аднаго краю зямлі да другога,— | |
Deut | Bela | 13:8 | дык не згаджайся зь ім і ня слухай яго; і хай не пашкадуе яго вока тваё, і не шкадуй яго і не прыкрывай яго, | |
Deut | Bela | 13:9 | а забі яго; твая рука першая павінна быць на ім, каб забіць яго, а потым рукі ўсяго народа; | |
Deut | Bela | 13:10 | пабі яго камянямі да сьмерці, бо ён намышляў адвярнуць цябе ад Госпада, Бога твайго, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай, з дома рабства; | |
Deut | Bela | 13:11 | увесь Ізраіль пачуе гэта і збаіцца, і ня будуць болей рабіць сярод цябе такога ліха. | |
Deut | Bela | 13:12 | Калі пачуеш пра які-небудзь горад твой, які Гасподзь, Бог твой, дае табе на жыхарства, | |
Deut | Bela | 13:13 | што паявіліся ў ім бязбожныя людзі спасярод цябе і спакусілі жыхароў горада іхняга, кажучы: "хадзем і будзем служыць багам іншым, якіх вы ня ведалі",— | |
Deut | Bela | 13:14 | дык ты вышукай, дасачы і добра распытай; і калі гэта чыстая праўда, што здарылася шкарада гэтая сярод цябе, | |
Deut | Bela | 13:15 | пабі жыхароў таго горада вастрыём меча, аддай праклёну яго і ўсё, што ў ім, і быдла яго пабі вастрыём меча; | |
Deut | Bela | 13:16 | А ўсю здабычу яго зьбяры на сярэдзіну плошчы яго і спалі агнём горад і ўсю здабычу яго цалкам Госпаду, Богу твайму, і хай будзе ён вечна ў руінах, ня трэба ніколі болей адбудоўваць яго; | |
Deut | Bela | 13:17 | нішто з праклятага хай ня прыліпне да рукі тваёй, каб утаймаваў Гасподзь лютасьць гневу Свайго і даў табе літасьць і памілаваў цябе, і памножыў цябе, як запрысягаўся бацькам тваім, | |
Chapter 14
Deut | Bela | 14:1 | Вы — сыны Госпада, Бога вашага; не рабеце нарэзаў на целе вашым і не выстрыгайце валасоў над вачыма вашымі па нябожчыку; | |
Deut | Bela | 14:2 | бо ты народ сьвяты ў Госпада, Бога твайго, і цябе выбраў Гасподзь, каб ты быў уласным Яго народам з усіх народаў, якія на зямлі. | |
Deut | Bela | 14:6 | Усякая жывёліна, у якое расшчэпленыя капыты і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і якая жуе жуйку, тую ежце; | |
Deut | Bela | 14:7 | толькі гэтых ня ежце з тых, што жуюць жуйку і маюць расшчэпленыя капыты з глыбокім разрэзам: вярблюда, зайца і тушканчыка, бо хоць яны жуюць жуйку, але капыты ў іх не расшчэпленыя: нячыстыя яны вам; | |
Deut | Bela | 14:8 | і сьвіньні, бо капыты ў яе расшчэпленыя, але ня жуе жуйкі; нячыстая яна вам; ня ежце мяса іх і да трупаў іх не дакранайцеся. | |
Deut | Bela | 14:21 | Ня ежце ніякага падла: іншаземцу, які надарыцца ў селішчах тваіх, аддай яго, ён хай есьць яго, альбо прадай яму, бо ты народ сьвяты ў Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай. | |
Deut | Bela | 14:22 | Аддзяляй дзесяціну з усяго ўроджанага насеньнем тваім, якое штогоду на полі тваім узрасьце, | |
Deut | Bela | 14:23 | і еж перад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое выбера Ён, каб быць імю Ягонаму там; прынось десяціну хлеба твайго і алею твайго, каб ты навучыўся баяцца Госпада, Бога твайго, ва ўсе дні. | |
Deut | Bela | 14:24 | Калі ж доўгая будзе табе дарога, так што ня зможаш несьці гэтага, бо далёка ад цябе тое месца, якое выбера Гасподзь, Бог твой, каб пакласьці там імя Сваё, і Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе, | |
Deut | Bela | 14:25 | дык памяняй гэта на срэбра і вазьмі срэбра ў руку тваю і прыходзь на месца, якое выбера Гасподзь, Бог твой; | |
Deut | Bela | 14:26 | і купляй на срэбра гэта ўсё, што заўгодзіцца душы тваёй; і еж там перад Госпадам, Богам тваім, і радуйся ты і сям'я твая. | |
Deut | Bela | 14:28 | А як міне тры гады, аддзяляй усе дзесяціны створанага табою ў той год і кладзі ў селішчах тваіх; | |
Chapter 15
Deut | Bela | 15:2 | А адпушчэньне ў тым, каб кожны пазыковец, які пазычыў блізкаму свайму, дараваў пазыку і не спаганяў з блізкага свайго альбо з брата свайго, бо абвешчана дараваньне дзеля Госпада; | |
Deut | Bela | 15:4 | Хіба толькі ня будзе ў цябе ўбогага: бо дабраславіць цябе Гасподзь на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, каб ты ўспадкаваў яе, | |
Deut | Bela | 15:5 | калі толькі будзеш слухаць голасу Госпада, Бога твайго, і старацца выконваць усе запаведзі гэтыя, якія я сёньня наказваю табе; | |
Deut | Bela | 15:6 | бо Гасподзь, Бог твой, дабраславіць цябе, як Ён казаў табе, і ты будзеш даваць пазыку многім народам, а сам ня будзеш браць пазыкі; і валадарыць будзеш над многімі народамі, а яны над табою ня будуць валадарыць. | |
Deut | Bela | 15:7 | Калі ж будзе ў цябе ўбогі, хто-небудзь з братоў тваіх, у адным зь селішчаў тваіх на зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, дык не ачэрсьцьві сэрца твайго і не затулі рукі тваёй перад зубожаным братам тваім, | |
Deut | Bela | 15:8 | а растулі перад ім руку тваю і пазыч яму, гледзячы па ягонай патрэбе, у чым ён мае патрэбу; | |
Deut | Bela | 15:9 | пільнуйся, каб не зарадзілася ў сэрцы тваім ліхая думка: "набліжаецца сёмы год, год адпушчэньня", і каб ад таго вока тваё не зрабілася немілажальным да ўбогага брата твайго, і ты не адмовіў яму; бо ён залямантуе на цябе да Госпада, і будзе на табе грэх; | |
Deut | Bela | 15:10 | дай яму, і калі давацьмеш яму, хай не зажурыцца сэрца тваё, бо за тое дабраславіць цябе Гасподзь, Бог твой, ва ўсіх дзеях тваіх і ва ўсім, што будзе рабіцца тваімі рукамі; | |
Deut | Bela | 15:11 | бо ўбогія заўсёды будуць на зямлі; таму я і загадваю табе: растуляй руку тваю перад братам тваім, бедным тваім і жабраком тваім на зямлі тваёй. | |
Deut | Bela | 15:12 | Калі прадасца табе брат твой, Габрэй, альбо Габрэйка, дык шэсьць гадоў павінен ён быць рабом табе, а на сёмым годзе адпусьці яго ад сябе на волю; | |
Deut | Bela | 15:14 | а надзялі яго ад статкаў тваіх, ад гумна твайго і ад чавіла твайго: дай яму, чым спадобіў цябе Гасподзь, Бог твой; | |
Deut | Bela | 15:15 | памятай, што і ты быў рабом у зямлі Егіпецкай і выбавіў цябе Гасподзь, Бог твой, таму я сёньня і наказваю табе гэта. | |
Deut | Bela | 15:16 | А калі ён скажа табе: "не пайду я ад цябе, бо я люблю цябе і дом твой", бо добра яму ў цябе, | |
Deut | Bela | 15:17 | дык вазьмі шыла і прыкалі вуха ягонае да дзьвярэй; і будзе ён рабом тваім навекі. Так рабі і з рабыняй тваёю. | |
Deut | Bela | 15:18 | Ня лічы гэта сабе цяжкім, што ты павінен адпусьціць яго ад сябе на волю, бо ён за шэсьць гадоў зарабіў табе ўдвайне супроць платы найміта; і дабраславіць цябе Гасподзь, Бог твой, ва ўсім, што ні будзеш рабіць. | |
Deut | Bela | 15:19 | Усё першароднае мужчынскага полу, што народзіцца ад буйнога быдла твайго і ад дробнага быдла твайго, асьвячай Госпаду, Богу твайму: не працуй на першародным вале тваім і ня стрыжы першароднага з дробнага быдла твайго; | |
Deut | Bela | 15:20 | прад Госпадам, Богам тваім, штогоду рабі гэта ты і сям'я твая, на месцы, якое выбера Гасподзь; | |
Deut | Bela | 15:21 | а калі будзе на ім загана, кульгавасьць альбо слепата, альбо якая іншая пахіба, дык ня прынось яго ў ахвяру Госпаду, Богу твайму, | |
Chapter 16
Deut | Bela | 16:1 | Сачы за месяцам Авіў і ўчыняй Пасху Госпаду, Богу твайму, бо ў месяцы Авіве вывеў цябе Гасподзь, Бог твой, зь Егіпта ўначы. | |
Deut | Bela | 16:2 | І закалі паску Госпаду, Богу твайму, з дробнага і буйнога быдла, на месцы, якое выбера Гасподзь, каб было там імя Ягонае. | |
Deut | Bela | 16:3 | Ня еж зь ёю квашанага; сем дзён еж зь ёю праснакі, хлябы бедаваньня, бо сьпешна выйшаў ты зь зямлі Егіпецкай, каб памятаў ты дзень выхаду свайго зь зямлі Егіпецкай праз усе дні жыцьця твайго; | |
Deut | Bela | 16:4 | сем дзён не павінна быць у цябе нічога квашанага ва ўсім краі, і зь мяса, якое ты прынёс у ахвяру ўвечары перашага дня, нічога не павінна заставацца да раніцы. | |
Deut | Bela | 16:6 | толькі на тым месцы, якое выбера Гасподзь, Бог твой, каб было там імя Ягонае, калі паску ўвечары пры захадзе сонца, тым самым часам, як ты выйшаў зь Егіпта; | |
Deut | Bela | 16:7 | і сьпячы і зьеж на тым месцы, якое выбера Гасподзь, Бог твой, а на другі дзень можаш вярнуцца і ўвайсьці ў намёты твае. | |
Deut | Bela | 16:8 | Шэсьць дзён еж праснакі, а сёмага дня адданьне сьвята Госпаду, Богу твайму; не займайся працаю. | |
Deut | Bela | 16:9 | Сем тыдняў адлічы сабе; і пачынай лічыць сем тыдняў з таго часу, як серп зажне сьпелае збожжа; | |
Deut | Bela | 16:10 | тады ўчыняй сьвята сяміцаў Госпаду, Богу твайму, у меру дайнасьці рукі тваёй, колькі дасі, гледзячы па тым, чым спадобіць цябе Гасподзь, Бог твой; | |
Deut | Bela | 16:11 | І радуйся прад Госпадам, Богам тваім, ты і сын твой і дачка твая, і раб твой і рабыня твая, і лявіт, які ў селішчах тваіх, і прыхадзень і сірата і ўдава, якія сярод цябе, на месцы, якое выбера Гасподзь, Бог твой, каб было там імя Ягонае; | |
Deut | Bela | 16:13 | Сьвята кучак учыняй у сябе сем дзён, калі прыбярэш з гумна твайго і з чавіла твайго; | |
Deut | Bela | 16:14 | і радуйся ў сьвята тваё ты і сын твой і дачка твая, і раб твой і рабыня твая, і лявіт і прыхадзень, і сірата і ўдава, якія ў селішчах тваіх, | |
Deut | Bela | 16:15 | сем дзён сьвяткуй Госпаду, Богу твайму, на месцы, якое выбера Гасподзь, Бог твой; бо дабраславіць цябе Гасподзь, Бог твой, ва ўсім плёне тваім і ва ўсякай дзеі рук тваіх, і ты будзеш толькі радавацца. | |
Deut | Bela | 16:16 | Тры разы на год увесь мужчынскі пол павінен зьяўляцца перад аблічча Госпада, Бога твайго, на месца, якое выбера Ён: у сьвята праснакоў, у сьвята сяміцаў і ў сьвята кучак; і ніхто не павінен зьяўляцца перад аблічча Госпада паражняком, | |
Deut | Bela | 16:17 | а кожны з дарункам у руцэ сваёй, паводле дабраславеньня Госпада, Бога твайго, якое Ён даў Табе. | |
Deut | Bela | 16:18 | Ва ўсіх селішчах тваіх, якія Гасподзь, Бог твой, дасьць табе, пастаў сабе судзьдзяў і наглядчыкаў па плямёнах тваіх, каб яны судзілі народ судом справядлівым; | |
Deut | Bela | 16:19 | не перакручвай закона, не зважай на асобы і не бяры дарункаў, бо дарункі сьлепяць вочы мудрым і пераварочваюць справу тых, чыя праўда; | |
Deut | Bela | 16:20 | праўды, праўды шукай, каб ты быў жывы і авалодаў зямлёю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе. | |
Deut | Bela | 16:21 | Не садзі сабе гаю зь якіх-небудзь дрэў каля ахвярніка Госпада, Бога твайго, які ты зробіш сабе, | |
Chapter 17
Deut | Bela | 17:1 | Ня прынось у ахвяру Госпаду, Богу твайму, вала, альбо авечкі, на якой будзе загана, альбо што-небудзь благое, бо гэта агіда Госпаду, Богу твайму. | |
Deut | Bela | 17:2 | Калі знойдзецца сярод цябе ў якім-небудзь селішчы тваім, што Гасподзь, Бог твой, дае табе, мужчына альбо жанчына, хто зробіць ліхое перад вачыма Госпада, Бога твайго, пераступіўшы запавет Бога, | |
Deut | Bela | 17:3 | і пойдзе і пачне служыць іншым багам, альбо паклоніцца ім, альбо сонцу, альбо месяцу, альбо ўсяму войску нябеснаму, чаго я не загадаў, | |
Deut | Bela | 17:4 | і табе абвешчана будзе, і ты пачуеш, дык ты добра пашукай: і калі гэта чыстая праўда, калі зроблена мярзота гэтая ў Ізраіле, | |
Deut | Bela | 17:5 | дык выведзі мужчыну таго, альбо жанчыну тую, якія ўчынілі ліха гэта, да варотаў тваіх і пабі іх камянямі да сьмерці. | |
Deut | Bela | 17:6 | Па словах двух сьведкаў, альбо трох сьведкаў, павінен памерці засуджаны на сьмерць: нельга аддаваць сьмерці па словах аднаго сьведкі; | |
Deut | Bela | 17:7 | рука сьведкаў павінна быць на ім раней за ўсё, каб забіць яго, потым рука ўсяго народа; і так вынішчы ліха спасярод сябе. | |
Deut | Bela | 17:8 | Калі ў тваім судзе цяжка будзе табе рассудзіць паміж крывёю і крывёю, паміж судом і судом, паміж пабоямі і пабоямі, і будуць нязгодныя меркаваньні ў варотах тваіх, дык устань і ідзі на месца, якое выбера Гасподзь, Бог твой, | |
Deut | Bela | 17:9 | і прыйдзі да сьвятароў лявітаў і да судзьдзі, які будзе ў тыя дні, і спытайся ў іх, і яны скажуць табе, як рассудзіць; | |
Deut | Bela | 17:10 | і зрабі паводле слова, якое яны скажуць табе, на тым месцы, якое выбера Гасподзь, і пастарайся выканаць усё, чаму яны навучаць цябе; | |
Deut | Bela | 17:11 | паводле закона, якому яны навучаць цябе, і паводле вызначэньня, якое яны скажуць табе, зрабі і ня ўхіляйся ні направа, ні налева ад таго, што яны скажуць табе. | |
Deut | Bela | 17:12 | А хто зробіць так дзёрзка, што не паслухаецца сьвятара, які стаіць там на служэньні перад Госпадам, Богам тваім, альбо суддзі, той павінен памерці,— і так вынішчы зло зь Ізраіля; | |
Deut | Bela | 17:14 | Калі ты прыйдзеш у зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, і авалодаеш ёю, і аселішся на ёй, і скажаш: "пастаўлю я над сабою цара, як і ў іншых народаў, якія вакол мяне", | |
Deut | Bela | 17:15 | дык пастаў над сабою цара, якога выбера Гасподзь, Бог твой; спасярод братоў тваіх пастаў над сабою цара; ня можаш паставіць над сабою іншаземца, які ня брат табе. | |
Deut | Bela | 17:16 | Толькі каб ён ня множыў сабе коней і не вяртаў народа ў Егіпет дзеля памнажэньня сабе коней, бо Гасподзь сказаў вам: "не вяртайцеся больш дарогаю гэтай"; | |
Deut | Bela | 17:17 | і каб не памнажаў сабе жонак, каб не разбэсьцілася сэрца ў яго, і каб срэбра і золата ня множыў сабе празьмерна. | |
Deut | Bela | 17:18 | Але калі ён сядзе на троне царства твайго, павінен сьпісаць сабе сьпіс закона гэтага з кнігі, якая ў сьвятароў лявітаў, | |
Deut | Bela | 17:19 | і няхай ён будзе ў яго, няхай ён чытае яго ва ўсе дні жыцьця свайго, каб вучыцца баяцца Госпада, Бога свайго, і стараўся выконваць усе словы закона гэтага і пастановы гэтыя; | |
Chapter 18
Deut | Bela | 18:1 | Сьвятарам лявітам, усяму калену Лявіінаму, ня будзе долі і дзялянкі зь Ізраілем: яны павінны карміцца ахвярамі Госпада і Ягонай доляй; | |
Deut | Bela | 18:2 | дзялянкі ж ня будзе яму сярод братоў ягоных: Сам Гасподзь дзялянка ягоная, як казаў Ён яму. | |
Deut | Bela | 18:3 | Вось што павінна быць удзелена сьвятарам ад народа, ад тых, што прыносяць у ахвяру валоў альбо авечак: трэба аддаваць сьвятарам лапатку, сківіцы і шлунак; | |
Deut | Bela | 18:4 | таксама пачаткі ад хлеба твайго, віна твайго і алею твайго, і пачаткі ад воўны з авечак тваіх аддавай яму, | |
Deut | Bela | 18:5 | бо яго выбраў Гасподзь, Бог твой, з усіх плямёнаў тваіх, каб ён стаяў служыць у імя Госпада, сам і сыны ягоныя ва ўсе дні. | |
Deut | Bela | 18:6 | І калі лявіт прыйдзе з аднаго селішча твайго, з усёй зямлі Ізраіля, дзе ён жыў, і прыйдзе з жаданьня душы сваёй на месца, якое выбера Гасподзь, | |
Deut | Bela | 18:7 | і будзе служыць у імя Госпада Бога свайго, як і ўсе браты яго лявіты, якія стаяць там прад Госпадам,— | |
Deut | Bela | 18:8 | дык няхай яны карыстаюцца аднолькавай доляй, звыш атрыманага ад продажу бацькоўскай маёмасьці . | |
Deut | Bela | 18:9 | Калі ты ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе Гасподзь, Бог твой, тады не навучыся рабіць брыдоты, якія рабілі народы гэтыя: | |
Deut | Bela | 18:10 | не павінен быць у цябе той, хто праводзіць сына свайго альбо дачку сваю праз агонь, ні вяшчун, ні варажбіт, ні чарнакніжнік, ні чарадзей, | |
Deut | Bela | 18:12 | бо агідны перад Госпадам кожны, хто робіць гэта, і якраз за гэтыя мярзоты Гасподзь, Бог твой, праганяе іх ад аблічча твайго; | |
Deut | Bela | 18:14 | бо народы гэтыя, якіх ты праганяеш, слухаюць варажбітоў і чараўнікоў, а табе ня тое даў Гасподзь, Бог твой. | |
Deut | Bela | 18:15 | Прарока спасярод цябе, з братоў тваіх, як мяне, паставіць табе Гасподзь, Бог твой, — Яго слухайце,— | |
Deut | Bela | 18:16 | бо ты прасіў у Госпада, Бога твайго, каля Харыва ў дзень сходу, кажучы: хай не пачую больш голасу Госпада, Бога майго, і агню гэтага вялікага хай не пабачу болей, каб мне не памерці. | |
Deut | Bela | 18:18 | Я пастаўлю ім Прарока спасярод братоў іхніх , такога як ты, і ўкладу словы Мае ў вусны Ягоныя, і Ён будзе гаварыць ім усё, што Я загадаю Яму; | |
Deut | Bela | 18:20 | а прарока, які асьмеліцца гаварыць Маім імем тое, чаго Я не загадаў яму гаварыць, і які будзе гаварыць імем багоў іншых, такога прарока аддайце сьмерці. | |
Chapter 19
Deut | Bela | 19:1 | Калі Гасподзь, Бог твой, зьнішчыць народы, чыю зямлю дае табе Гасподзь, Бог твой, і ты ўступіш у спадчыну пасьля іх і аселішся ў гарадах іхніх і дамах іхніх, | |
Deut | Bela | 19:2 | тады выдзелі сабе тры гарады сярод зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне; | |
Deut | Bela | 19:3 | пакладзі сабе дарогу і падзялі на тры часткі ўсю зямлю тваю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку; яны будуць служыць сховішчам кожнаму забойцу. | |
Deut | Bela | 19:4 | І вось які забойца можа ўцякаць туды і заставацца жывым: хто заб'е блізкага свайго без намыслу, ня быўшы ворагам яму ўчора і заўчора; | |
Deut | Bela | 19:5 | хто пойдзе зь блізкім сваім у лес сячы дровы, і размахнецца рука яго зь сякерай, каб сьсячы дрэва, і саскочыць жалеза з тапарышча і трапіць у блізкага, і той памрэ,— такі няхай уцячэ ў адзін з гарадоў тых, каб застацца жывым, | |
Deut | Bela | 19:6 | каб помсьнік за кроў у гарачцы сэрца свайго не пагнаўся за забойцам і не дагнаў яго, калі далёкая будзе дарога, і не забіў яго, тым часам як ён ня мае быць асуджаны на сьмерць, бо ня быў ворагам яму ўчора і заўчора; | |
Deut | Bela | 19:8 | А калі Гасподзь, Бог твой, пашырыць межы твае, як Ён прысягаўся бацькам тваім, і дасьць табе ўсю зямлю, якую Ён абяцаў даць бацькам тваім, | |
Deut | Bela | 19:9 | калі ты будзеш старацца выконваць усе гэтыя запаведзі, якія я наказваю табе сёньня, любіць Госпада Бога твайго ўсе дні, тады да гэтых трох гарадоў дадай яшчэ тры гарады, | |
Deut | Bela | 19:10 | каб не пралівалася кроў невінаватага сярод зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, і каб ня было на табе крыві. | |
Deut | Bela | 19:11 | Але калі хто будзе ворагам блізкаму свайму і будзе падпільноўваць яго, і паўстане на яго і заб'е яго да сьмерці, і ўцячэ ў адзін з гарадоў тых, | |
Deut | Bela | 19:12 | дык старэйшыны горада ягонага павінны паслаць, каб узяць яго адтуль і перадаць яго ў рукі помсьніка за кроў, каб ён памёр; | |
Deut | Bela | 19:14 | Не парушай мяжы блізкага твайго, якую паклалі продкі ў дзялянцы тваёй, што дасталася табе на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне. | |
Deut | Bela | 19:15 | Ня досыць аднаго сьведкі супроць каго-небудзь у якой-небудзь віне і ў якім-небудзь злачынстве і ў якім-небудзь грэху, якім ён згрэшыць: пры словах двух сьведкаў, альбо пры словах трох сьведкаў адбудзецца справа. | |
Deut | Bela | 19:17 | дык няхай стануць абодва гэтыя чалавекі, у якіх цяжбіна, перад Госпадам, перад сьвятарамі і перад судзьдзямі, якія будуць у тыя дні; | |
Deut | Bela | 19:18 | судзьдзі павінны добра прасачыць, і калі сьведка той — сьведка фальшывы, фальшывае данёс на брата свайго, | |
Deut | Bela | 19:19 | дык зрабеце яму тое, што ён намышляў зрабіць брату свайму; і гэтак вынішчы зло спасярод сябе; | |
Chapter 20
Deut | Bela | 20:1 | Калі ты выйдзеш на вайну супроць ворага тайго і ўбачыш коней і калясьніц і народу болей, чым у цябе, дык ня бойся іх, бо з табою Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай. | |
Deut | Bela | 20:3 | і скажа яму: слухай, Ізраіле, вы сёньня ўступаеце ў бітву з ворагамі вашымі, хай не аслабне сэрца вашае, ня бойцеся, не бянтэжцеся і не жахайцеся ад іх, | |
Deut | Bela | 20:4 | бо Гасподзь, Бог ваш, ідзе з вамі, каб пабіцца за вас з ворагамі вашымі і выратаваць вас. | |
Deut | Bela | 20:5 | А наглядчыкі няхай абвесьцяць людзям, кажучы: хто збудаваў новы дом і не абнавіў яго, той няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб не памёр у бітве, а другі не абнавіў яго; | |
Deut | Bela | 20:6 | і хто пасадзіў вінаграднік і не карыстаўся ім, той няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб не памёр у бітве, і другі не пакарыстаўся ім; | |
Deut | Bela | 20:7 | і хто не заручыўся з жонкаю і ня ўзяў яе, той няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб не памерці ў бітве, і другі ня ўзяў яе. | |
Deut | Bela | 20:8 | І яшчэ агалосяць наглядчыкі народу і скажуць: хто баязьлівы і маладушны, той няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб ён не зрабіў нясьмелымі сэрцы братоў сваіх, як ягонае сэрца. | |
Deut | Bela | 20:9 | Калі наглядчыкі скажуць усё гэта люду, тады трэба паставіць правадыроў у павадыры народу. | |
Deut | Bela | 20:11 | калі ён згодзіцца на мір з табою і адчыніць табе брамы , дык увесь люд, які знойдзецца ў ім, будзе плаціць табе даніну і служыць табе; | |
Deut | Bela | 20:13 | і калі Гасподзь, Бог твой, аддасьць яго ў рукі твае, пабі ў ім увесь мужчынскі пол вастрыём меча; | |
Deut | Bela | 20:14 | толькі жонак і дзяцей і быдла і ўсё, што ў горадзе, усю здабычу ягоную вазьмі сабе і карыстайся здабычаю ворагаў тваіх, якіх аддаў табе Гасподзь, Бог твой; | |
Deut | Bela | 20:15 | так рабі з усімі гарадамі, якія ад цябе даволі далёка, якія не з гарадоў народаў гэтых. | |
Deut | Bela | 20:16 | А ў гарадах гэтых народаў, якія Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне, не пакідай жывымі ніводнай душы, | |
Deut | Bela | 20:17 | а пракляні іх: Хэтэяў і Амарэяў, і Хананэяў і Фэрэзэяў, і Эвэяў і Эвусэяў, як загадаў табе Гасподзь, Бог твой, | |
Deut | Bela | 20:18 | каб яны не навучылі вас рабіць такія самыя мярзоты, якія яны рабілі дзеля багоў сваіх, і каб вы не грашылі перад Госпадам, Богам вашым. | |
Deut | Bela | 20:19 | Калі доўга будзеш трымаць у аблозе горад, каб заваяваць яго і ўзяць яго, дык ня псуй дрэваў яго, ад якіх можна карміцца, і не спусташай навакольляў, бо дрэва на полі не чалавек, каб магло пайсьці ад цябе на ўмацаваньне; | |
Chapter 21
Deut | Bela | 21:1 | Калі ў зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне, знойдзены будзе забіты, які ляжыць на полі, і невядома, хто забіў яго, | |
Deut | Bela | 21:2 | дык няхай выйдуць старэйшыны твае і судзьдзі твае і памераюць адлегласьць да гарадоў, якія вакол забітага; | |
Deut | Bela | 21:3 | і старэйшыны горада таго, які будзе найбліжэй да забітага, няхай возьмуць цялушку, на якой не працавалі, якая не насіла ярма, | |
Deut | Bela | 21:4 | і няхай старэйшыны таго горада завядуць гэтую цялушку ў дзікую даліну, якая ня ўроблена і не засеяна, і заколюць там цялушку ў даліне; | |
Deut | Bela | 21:5 | і прыйдуць сьвятары, сыны Лявііныя,— бо іх выбраў Гасподзь, Бог твой, служыць Яму, і дабраслаўляць імем Госпада, і паводле слова іхняга трэба рашыць усякую спрэчную справу і ўсякую прычыненую шкоду, | |
Deut | Bela | 21:6 | і ўсе старэйшыны горада таго, найбліжэйшыя да забітага, няхай абмыюць рукі свае над цялушкай, зарэзанай у даліне, | |
Deut | Bela | 21:8 | ачысьці народ Твой, Ізраіля, які Ты, Госпадзе, вызваліў, і не залічы народу Твайму, Ізраілю, нявіннай крыві. І яны ачысьцяцца ад крыві. | |
Deut | Bela | 21:9 | Так павінен ты змываць у сябе кроў невінаватага, калі хочаш рабіць добрае і справядлівае перад вачыма Госпада. | |
Deut | Bela | 21:10 | Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў тваіх, і Гасподзь, Бог твой, аддасьць іх у рукі твае, і возьмеш іх у палон, | |
Deut | Bela | 21:11 | і ўбачыш сярод палонных жанчыну, прыгожую з твару, і пакахаеш яе, і захочаш узяць яе сабе за жонку, | |
Deut | Bela | 21:13 | і здыме зь сябе палоньніцкую вопратку сваю, і жыве ў доме тваім, і аплаквае бацьку свайго і маці сваю цэлы месяц; і пасьля таго ты можаш увайсьці да яе і зрабіцца яе мужам, і яна будзе тваёю жонкаю; | |
Deut | Bela | 21:14 | калі ж яна пасьля не спадабаецца табе, дык ты адпусьці яе, куды яна захоча, але не прадавай яе за срэбра і ня ўводзь яе ў рабства, бо ты ўпакорыў яе. | |
Deut | Bela | 21:15 | Калі ў каго будуць дзьве жонкі — адна любая, а другая нялюбая, і як любая, так і нялюбая народзяць яму сыноў, і першынцам будзе сын нялюбай,— | |
Deut | Bela | 21:16 | дык, пры падзеле сынам сваім маёмасьці сваёй, ён ня можа сыну жонкі любай аддаць першынства перад першародным сынам нялюбай; | |
Deut | Bela | 21:17 | а першынцам павінен прызнаць сына нялюбай і даць яму двайную долю з усяго, што ў яго знойдзецца, бо ён ёсьць пачатак сілы ягонай, яму належыць права першародства. | |
Deut | Bela | 21:18 | Калі ў каго будзе сын упарты і непакорлівы, які ня слухаецца голасу бацькі свайго і голасу маці сваёй, і яны каралі яго, але ён ня слухаецца іх,— | |
Deut | Bela | 21:19 | дык бацька ягоны і маці ягоная няхай возьмуць яго і прывядуць яго да старэйшынаў горада свайго і да варотаў свайго жытла | |
Deut | Bela | 21:20 | і скажуць старэйшынам горада свайго: "гэты сын наш буяны і непакорлівы, ня слухаецца слоў нашых, ласун і п'яніца; | |
Deut | Bela | 21:21 | тады ўсе жыхары горада ягонага няхай паб'юць яго камянямі да сьмерці; і так вынішчы зло спасярод сябе, і ўсе Ізраільцяне пачуюць і збаяцца. | |
Deut | Bela | 21:22 | Калі ў кім знойдзецца злачынства, вартае сьмерці, і ён будзе ўсьмерчаны, і ты павесіш яго на дрэве, | |
Chapter 22
Deut | Bela | 22:1 | Калі ўбачыш вала брата твайго альбо авечку ягоную, што заблудзілася, не пакідай іх, а вярні іх брату твайму; | |
Deut | Bela | 22:2 | калі ж няблізка да цябе будзе брат твой, альбо ты ня ведаеш яго, дык прыбяры іх у двор свой, і няхай яны будуць у цябе, пакуль брат твой не пачне шукаць іх, і тады вярні іх яму; | |
Deut | Bela | 22:3 | так рабі і з аслом ягоным, так рабі і з вопраткаю ягонай, так рабі і з усякай згубленай рэччу брата твайго, якая будзе ім згублена і якую ты знойдзеш: нельга табе ўхіляцца ад гэтага . | |
Deut | Bela | 22:4 | Калі ўбачыш асла брата твайго альбо вала ягонага, якія ўпалі на дарозе, не пакідай іх, а падымі іх зь ім разам. | |
Deut | Bela | 22:5 | На жанчыне не павінна быць мужчынскай вопраткі, і мужчына не павінен апранацца ў жаночае адзеньне, бо агідны перад Госпадам, Богам тваім, кожны, хто робіць гэта. | |
Deut | Bela | 22:6 | Калі трапіцца табе на дарозе птушынае гняздо на якім-небудзь дрэве альбо на зямлі, з птушанятамі альбо яйкамі, і маці сядзіць на птушанятах альбо на яйках, дык не бяры маці разам зь дзецьмі: | |
Deut | Bela | 22:8 | Калі будзеш будаваць новы дом, дык зрабі парэнчы каля даху твайго, каб не навесьці табе крыві на дом твой, калі хто-небудзь упадзе зь яго. | |
Deut | Bela | 22:9 | Не засявай вінаградніка твайго двума родамі насеньня, каб не закляў ты збору насеньня, якія ты пасееш разам з пладамі вінаградніка. | |
Deut | Bela | 22:14 | і будзе ўзводзіць на яе заганныя паклёпы, і пусьціць пра яе благія чуткі, і скажа: "я ўзяў гэтую жонку, і ўвайшоў да яе, і не знайшоў у яе дзявоцкасьці", | |
Deut | Bela | 22:15 | дык бацька дзяўчыны і маці яе няхай возьмуць і вынесуць знакі дзявоцкасьці дзяўчыны да старэйшынаў горада, да брамы; | |
Deut | Bela | 22:16 | і бацька дзяўчыны скажа старэйшынам: дачку маю я аддаў за жонку гэтаму чалавеку, і ён зьненавідзеў яе, | |
Deut | Bela | 22:17 | і вось, ён узводзіць на яе заганныя паклёпы, кажучы:" я не знайшоў у дачкі тваёй дзявоцкасьці"; але вось знакі дзявоцкасьці дачкі маёй. І расьсцелюць вопратку перад старэйшынамі горада. | |
Deut | Bela | 22:19 | і накладуць на яго сто сікляў срэбра пені і аддадуць бацьку дзяўчыны за тое, што ён пусьціў благую чутку пра дзяўчыну Ізраільскую; а яна няхай застанецца ягонай жонкай, і ён ня можа разьвесьціся зь ёю праз усё жыцьцё сваё. | |
Deut | Bela | 22:21 | дык дзяўчыну няхай прывядуць да дзьвярэй дома бацькі яе, і жыхары горада яе паб'юць яе камянямі да сьмерці, бо яна зрабіла вартае сораму сярод Ізраіля, калі блудадзеяла ў доме ў бацькі свайго; і так вынішчы зло спасярод сябе. | |
Deut | Bela | 22:22 | Калі знойдзены будзе хто лежачы з жонкаю замужняю, дык трэба аддаць сьмерці абаіх, і мужчыну, які ляжаў з жанчынаю, і жанчыну; і так вынішчы зло зь Ізраіля. | |
Deut | Bela | 22:23 | Калі будзе маладая дзяўчына заручана з мужам, і хто-небудзь спаткаецца зь ёю ў горадзе і ляжа зь ёю, | |
Deut | Bela | 22:24 | дык абаіх іх прывядзеце да брамы таго горада і пабеце іх камянямі да сьмерці: дзяўчыну за тое, што яна ня крычала ў горадзе, а мужчыну за тое, што ён зганьбіў жонку блізкага свайго; і так вынішчы зло спасярод сябе. | |
Deut | Bela | 22:25 | А калі хто ў полі спаткаецца зь дзяўчынай заручанай і, схапіўшы яе, ляжа зь ёю, дык трэба аддаць сьмерці толькі мужчыну, які ляжаў зь ёю, | |
Deut | Bela | 22:26 | а дзяўчыне нічога не рабі; на дзяўчыне няма злачынства сьмяротнага: бо гэта тое самае, як калі б хто паўстаў на блізкага свайго і забіў яго; | |
Deut | Bela | 22:27 | бо ён спаткаўся зь ёю ў полі, і хоць дзяўчына заручаная крычала, ня было каму выратаваць яе. | |
Deut | Bela | 22:28 | Калі хто-небудзь спаткаецца зь дзяўчынаю незаручанаю і схопіць яе і ляжа зь ёю, і засьпеюць іх,— | |
Deut | Bela | 22:29 | дык той, хто ляжаў зь ёю, павінен даць бацьку дзяўчыны пяцьдзясят сікляў срэбра, а яна няхай будзе яму жонкаю, бо ён зганьбіў яе; праз усё жыцьцё сваё ня можа ён разьвесьціся зь ёю. | |
Chapter 23
Deut | Bela | 23:1 | У каго раздушаны ядры альбо адрэзаны дзетародны чэлес, той ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю. | |
Deut | Bela | 23:2 | Сын блудніцы ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю, і дзясятае пакаленьне ягонае ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю. | |
Deut | Bela | 23:3 | Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю, і дзясятае пакаленьне іх ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю вавек, | |
Deut | Bela | 23:4 | бо яны ня сустрэлі вас з хлебам і вадою ў дарозе, калі вы ішлі зь Егіпта, і таму што яны нанялі супроць цябе Валаама, сына Вэоравага з Пэтора Месапатамскага, каб праклясьці цябе; | |
Deut | Bela | 23:5 | але Гасподзь, Бог твой, не схацеў слухаць Валаама і абярнуў Гасподзь, Бог твой, праклён ягоны ў дабраславеньне табе, бо Гасподзь, Бог твой, любіць цябе; | |
Deut | Bela | 23:7 | Ня грэбуй Ідумэянінам, бо ён брат твой; ня грэбуй Егіпцянінам, бо ты быў прыхаднем у зямлі ягонай; | |
Deut | Bela | 23:8 | дзеці, якія ў іх народзяцца, у трэцім пакаленьні могуць увайсьці ў супольнасьць Гасподнюю. | |
Deut | Bela | 23:10 | Калі ў цябе будзе хто нячысты ад начнога здарэньня, дык ён павінен выйсьці з табара і не ўваходзіць у табар, | |
Deut | Bela | 23:11 | а калі зьвечарэе, павінен абмыць цела сваё вадою, і пасьля захаду сонца можа ўвайсьці ў табар. | |
Deut | Bela | 23:13 | апрача зброі тваёй павінна быць у цябе лапатка; і калі будзеш садзіцца па-за табарам , выкапай ёю ямку і зноў закапай спаражненьне тваё; | |
Deut | Bela | 23:14 | бо Гасподзь, Бог твой, ходзіць сярод табара твайго, каб выбаўляць цябе і аддаваць ворагаў тваіх, а таму табар твой павінен быць сьвяты, каб Ён ня ўбачыў у цябе чаго брыдкага і не адступіўся ад цябе. | |
Deut | Bela | 23:16 | хай ён у цябе жыве, сярод вас у месцы, якое ён выбера ў якім-небудзь селішчы тваім, дзе яму спадабаецца; ня ўціскай яго. | |
Deut | Bela | 23:17 | Не павінна быць блудадзейкі з дочак Ізраілевых і не павінна быць блудадзея з сыноў Ізраілевых. | |
Deut | Bela | 23:18 | Ня ўнось платы блудадзейкі і цаны сабакі ў дом Госпада, Бога твайго, ні пасьля якога б тое ні было абяцаньня, бо тое і другое ёсьць гідота перад Госпадам, Богам тваім. | |
Deut | Bela | 23:19 | Не аддавай у ліхву брату твайму ні срэбра, ні хлеба, ні чаго-небудзь іншага, што можна аддаваць у ліхву; | |
Deut | Bela | 23:20 | іншаземцу аддавай у ліхву, а брату твайму не аддавай у ліхву, каб Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ва ўсім, што робіцца рукамі тваімі, на зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю. | |
Deut | Bela | 23:21 | Калі дасі абяцаньне Госпаду, Богу твайму, адразу выканай яго, бо Гасподзь, Бог твой, спагоніць зь цябе яго, і на табе будзе грэх; | |
Deut | Bela | 23:23 | Што выйшла з вуснаў тваіх, трымай і выконвай так, як абяцаў ты Госпаду, Богу твайму, дабраахвотнае прынашэньне, пра якое сказаў ты вуснамі тваімі. | |
Deut | Bela | 23:24 | Калі ўвойдзеш у вінаграднік блізкага твайго, можаш есьці ягады ўдосыць, колькі хоча душа твая, а ў посуд не кладзі. | |
Chapter 24
Deut | Bela | 24:1 | Калі хто возьме жонку і зробіцца мужам яе, і яна ня знойдзе ўпадабаньня ў вачах ягоных, бо ён знаходзіць у ёй што-небудзь агіднае, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго, | |
Deut | Bela | 24:3 | але і гэты апошні муж зьненавідзіць яе і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго, альбо памрэ гэты апошні муж яе, які ўзяў яе сабе за жонку,— | |
Deut | Bela | 24:4 | дык ня можа першы муж яе, які адпусьціў яе, зноў узяць яе сабе за жонку, пасьля таго, як яна заплямілася, бо гэта ёсьць гідота перад Госпадам, і не пахібі зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку. | |
Deut | Bela | 24:5 | Калі хто ўзяў жонку нядаўна, дык няхай ня йдзе на вайну, і нічога нельга ўскладаць на яго; няхай ён застанецца вольны ў доме сваім цэлы год і радуе жонку сваю, якую ўзяў. | |
Deut | Bela | 24:6 | Ніхто не павінен браць у заклад верхняга і ніжняга жарона, бо такі бярэ ў заклад душу. | |
Deut | Bela | 24:7 | Калі знойдуць каго, што ён украў у каго-небудзь з братоў сваіх, з сыноў Ізраілевых, і паняволіў яго, дык такога злодзея трэба аддаць сьмерці; і так вынішчы зло спасярод сябе. | |
Deut | Bela | 24:8 | Сьцеражыся ў пошасьці праказы, каб добра пільнавацца і рабіць усё тое, чаго навучаць сьвятары і лявіты; старанна выконвайце, што я загадаў ім; | |
Deut | Bela | 24:10 | Калі ты блізкаму свайму што-небудзь пазычаеш, дык не хадзі да яго ў дом, каб узяць у яго заклад, | |
Deut | Bela | 24:13 | аддай яму заклад пры захадзе сонца, каб ён лёг спаць у вопратцы сваёй і дабраславіў цябе,— і табе залічыцца гэта ў праведнасьць перад Госпадам, Богам тваім. | |
Deut | Bela | 24:14 | Ня крыўдзі найміта, беднага і ўбогага, з братоў тваіх альбо з прыхадняў тваіх, якія ў зямлі тваёй, у жытлішчах тваіх; | |
Deut | Bela | 24:15 | таго ж самага дня аддай плату ягоную, каб сонца не зайшло раней таго, бо ён бедны, і чакае яе душа ягоная; каб ён не залямантаваў на цябе Госпаду, і ня было на табе грэху. | |
Deut | Bela | 24:16 | Бацькі не павінны карацца за дзяцей сьмерцю, і дзеці не павінны карацца сьмерцю за бацькоў; кожны павінен карацца сьмерцю за сваё злачынства. | |
Deut | Bela | 24:18 | памятай, што і ты быў рабом у Егіпце, і Гасподзь вызваліў цябе адтуль: таму я і загадваю табе рабіць гэта. | |
Deut | Bela | 24:19 | Калі будзеш жаць на полі тваім і забудзеш сноп на полі, дык не вяртайся па яго: няхай ён застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве, каб Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ва ўсіх дзеях рук тваіх. | |
Deut | Bela | 24:20 | Калі будзеш абіваць масьліну тваю, дык не пераглядвай за сабою галінаў: няхай застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве. | |
Deut | Bela | 24:21 | Калі будзеш зьбіраць плады ў вінаградніку тваім, не абірай рэштак за сабою: няхай застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве; | |
Chapter 25
Deut | Bela | 25:1 | Калі будзе цяжбіна паміж людзьмі, дык няхай прывядуць іх у суд і рассудзяць іх, чыя праўда, таго хай апраўдаюць, а вінаватага засудзяць; | |
Deut | Bela | 25:2 | і калі вінаваты варты будзе, каб яго білі, дык судзьдзя няхай загадае пакласьці яго і біць пры сабе, гледзячы на віну ягоную, на разьлік; | |
Deut | Bela | 25:3 | сорак удараў можна даць яму, а ня больш, каб ад многіх удараў брат твой ня быў зьнявечаны перад вачыма тваімі. | |
Deut | Bela | 25:5 | Калі браты жывуць разам і адзін зь іх памрэ, ня маючы сына, дык жонка памерлага не павінна выходзіць на бок за чалавека чужога, а дзевер яе павінен увайсьці да яе і ўзяць яе сабе за жонку і жыць зь ёю,— | |
Deut | Bela | 25:6 | і першынец, якога яна народзіць, застанецца зь імем брата ягонага памерлага, каб імя ягонае ня згладзілася ў Ізраіле. | |
Deut | Bela | 25:7 | Калі ж ён не захоча ўзяць браціху сваю, дык браціха нявестка ягоная пойдзе да брамы да старэйшынаў і скажа: "дзевер мой адмаўляецца аднавіць імя брата свайго ў Ізраіле, ня хоча жаніцца са мною"; | |
Deut | Bela | 25:8 | тады старэйшыны горада ягонага павінны паклікаць яго і ўгаворваць яго, і калі ён стане і скажа: "не хачу браць яе", | |
Deut | Bela | 25:9 | браціха ягоная хай пойдзе да яго на вачах у старэйшынаў, і здыме бот ягоны з нагі яго, і плюне яму ў твар, і скажа: "так робяць чалавеку, які не будуе дома брату свайму"; | |
Deut | Bela | 25:11 | Калі б'юцца паміж сабою мужчыны, і жонка аднаго падыдзе, каб адабраць мужа свайго з рук таго, хто яго б'е, і, працягнуўшы руку сваю, схопіць яго за сарамату, | |
Deut | Bela | 25:15 | гіра ў цябе павінна быць дакладная і правільная, і эфа ў цябе павінна быць дакладная і правільная, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе; | |
Deut | Bela | 25:18 | як ён сустрэў цябе па дарозе і пабіў за табою ўсіх аслабелых, калі ты зьнямогся і стаміўся, і не пабаяўся ён Бога; | |
Chapter 26
Deut | Bela | 26:1 | Калі ты прыйдзеш у зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, і авалодаеш ёю і аселішся на ёй, | |
Deut | Bela | 26:2 | дык вазьмі пачаткі усіх пладоў зямлі, якія ты атрымаеш ад зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, і пакладзі ў кош, і йдзі на тое месца, якое Гасподзь, Бог твой, выбера, каб было там імя Ягонае: | |
Deut | Bela | 26:3 | і прыйдзі да сьвятара, які будзе тымі днямі, і скажы яму; сёньня вызнаю перад Госпадам, Богам тваім, што я ўвайшоў у тую зямлю, даць якую нам Гасподзь запрысягнуўся бацькам нашым. | |
Deut | Bela | 26:4 | Сьвятар возьме кош з рукі тваёй і паставіць яго перад ахвярнікам Госпада, Бога твайго. | |
Deut | Bela | 26:5 | А ты адказвай і скажы перад Госпадам, Богам тваім: бацька мой быў вандроўны Арамэянін, і пайшоў у Егіпет і пасяліўся там зь нямногімі людзьмі, і павёўся там ад яго народ вялікі, моцны і шматлікі; | |
Deut | Bela | 26:6 | але Егіпцяне блага абыходзіліся з намі і ўціскалі нас і накладвалі на нас цяжкую працу; | |
Deut | Bela | 26:7 | і заенчылі мы да Госпада, Бога бацькоў нашых, і пачуў Гасподзь енк наш і ўбачыў гароту нашу, працу нашу і прыгнёт наш; | |
Deut | Bela | 26:8 | і вывеў нас Гасподзь зь Егіпта рукою моцнаю і мышцаю ўзьнесенаю, вялікім жахам, азнакамі і цудамі, | |
Deut | Bela | 26:10 | дык вось, я прынёс пачаткі ад пладоў зямлі, якую Ты, Госпадзе, даў мне. І пастаў гэта перад Госпадам, Богам тваім, і пакланіся перад Госпадам, Богам тваім, | |
Deut | Bela | 26:11 | і радуйся за ўсе даброты, якія Гасподзь, Бог твой, даў табе і дому твайму, ты і лявіт і прыхадзень, які будзе ў цябе. | |
Deut | Bela | 26:12 | Калі ты аддзеліш усе дзесяціны пладоў зямлі тваёй на трэці год, год дзесяцін, і аддасі лявіту, прыхадню, сіраце і ўдаве, каб яны елі ў селішчах тваіх і наядаліся, | |
Deut | Bela | 26:13 | тады скажы перад Госпадам, Богам тваім: я ўзяў ад дома сьвятыню і аддаў яе лявіту, прыхадню, сіраце і ўдаве, паводле ўсіх загадаў Тваіх, якія Ты наказаў мне: я не пераступіў запаведзяў Тваіх і не забыў; | |
Deut | Bela | 26:14 | я ня еў ад яе ў смутку маім, і не аддзяляў яе ў нячыстасьці і не даваў зь яе дзеля мёртвага; я слухаўся голасу Госпада, Бога майго, выконваў усё, што Ты наказаў мне; | |
Deut | Bela | 26:15 | падзівіся са сьвятога селішча Твайго, зь нябёсаў, і дабраславі народ Твой, Ізраіле, і зямлю, якую Ты даў нам — так, як ты прысягаўся бацькам нашым даць зямлю, у якой цячэ малако і мёд. | |
Deut | Bela | 26:16 | У дзень гэты Гасподзь, Бог твой, наказвае табе выконваць пастановы гэтыя і законы: трымайся іх і выконвай іх ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй. | |
Deut | Bela | 26:17 | Госпаду сказаў ты цяпер, што Ён будзе тваім Богам, і што ты будзеш хадзіць шляхамі Ягонымі і захоўваць запаведзі Ягоныя і законы Ягоныя і слухацца голасу Ягонага; | |
Deut | Bela | 26:18 | і Гасподзь абяцаў табе цяпер, што ты будзеш уласным Ягоным народам, як Ён казаў табе, калі ты будзеш захоўваць усе запаведзі Яго, | |
Chapter 27
Deut | Bela | 27:1 | І наказаў Майсей і старэйшыны сыноў Ізраілевых народу, кажучы: выконвайце ўсе запаведзі, якія наказваю вам сёньня. | |
Deut | Bela | 27:2 | І калі пяройдзеце за Ярдан у зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, тады пастаў сабе вялікія камяні і абмаж іх вапнаю; | |
Deut | Bela | 27:3 | і напішы на камянях гэтых усе словы закона гэтага, калі пяройдзеш Ярдан , каб уступіць у зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, у зямлю, дзе цячэ малако і мёд, як казаў табе Гасподзь, Бог бацькоў тваіх. | |
Deut | Bela | 27:4 | Калі пяройдзеце Ярдан, пастаўце камяні тыя, як я загадваю вам сёньня, на гары Гевал і абмажце іх вапнаю; | |
Deut | Bela | 27:5 | і зладзь там ахвярнік Госпаду, Богу твайму, ахвярнік з камянёў, не падымаючы на іх жалеза; | |
Deut | Bela | 27:6 | з камянёў цэлых зладзь ахвярнік Госпада, Бога твайго, і ўчыняй на ім цэласпаленьні Госпаду, Богу твайму, | |
Deut | Bela | 27:9 | І сказаў Майсей і сьвятары лявіты ўсяму Ізраілю, кажучы: уважай і слухай, Ізраіле; у дзень гэты ты зрабіўся народам Госпада, Бога твайго; | |
Deut | Bela | 27:10 | дык вось, слухайся голасу Госпада, Бога твайго, і выконвай запаведзі Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія наказваю табе сёньня. | |
Deut | Bela | 27:12 | гэтыя павінны стаць на гары Гарызім, каб дабраслаўляць народ, калі пяройдзеце Ярдан: Сымон, Лявій, Юда, Ісахар, Язэп і Веньямін; | |
Deut | Bela | 27:13 | а гэтыя павінны стаць на гары Гевал, каб праклінаць: Рувім, Гад, Асір, Завулон, Дан і Нэфталім. | |
Deut | Bela | 27:15 | пракляты, хто зробіць разьбёнага альбо вылітага балвана, мярзоту перад Госпадам, твор рук мастака, і паставіць яго ў патайнай мясьціне! Увесь народ абвесьціць і скажа: амін. | |
Deut | Bela | 27:20 | Пракляты, хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, бо ён адкрыў край вопраткі бацькі свайго! І ўвесь народ скажа: амін. | |
Deut | Bela | 27:22 | Пракляты, хто ляжа зь сястрою сваёю, з дачкою бацькі свайго, альбо з дачкою маці сваёй! І ўвесь народ скажа: амін. | |
Deut | Bela | 27:25 | Пракляты, хто бярэ хабар, каб забіць душу і праліць кроў нявінную! І ўвесь народ скажа: амін. | |
Chapter 28
Deut | Bela | 28:1 | Калі ты, як пяройдзеце Ярдан, будзеш слухацца голасу Госпада, Бога твайго, старанна выконваць усе запаведзі Ягоныя, якія наказваю табе сёньня, дык Гасподзь, Бог твой, паставіць цябе вышэй за ўсе народы зямлі; | |
Deut | Bela | 28:2 | і сыдуць на цябе ўсе дабраславеньні гэтыя і спраўдзяцца на табе, калі будзеш слухацца голасу Госпада, Бога твайго. | |
Deut | Bela | 28:4 | Дабраславёны плод чэрава твайго і плод зямлі тваёй, і плод быдла твайго, і плод тваіх валоў, і плод авечак тваіх. | |
Deut | Bela | 28:7 | Паб'е перад табою Гасподзь ворагаў тваіх, якія паўстаюць на цябе; адною дарогаю яны выступяць супроць цябе, а сямю дарогамі пабягуць ад цябе. | |
Deut | Bela | 28:8 | Пашле Гасподзь табе дабраславеньне ў засеках тваіх і ва ўсякай дзеі рук тваіх; і дабраславіць цябе на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе. | |
Deut | Bela | 28:9 | Паставіць цябе Гасподзь народам Сваім, як Ён запрысягаўся табе, калі ты будзеш шанаваць запаведзі Госпада, Бога твайго, і будзеш хадзіць шляхамі Ягонымі; | |
Deut | Bela | 28:10 | і ўбачаць усе народы зямлі, што імя Госпада накладаецца на цябе, і будуць баяцца цябе. | |
Deut | Bela | 28:11 | І дасьць табе Гасподзь надмер ва ўсіх дабротах, у плодзе ўлоньня твайго і ў плодзе быдла твайго і ў плодзе палёў тваіх на зямлі, даць якую табе Гасподзь запрысягаўся бацькам тваім. | |
Deut | Bela | 28:12 | Адкрые табе Гасподзь добрую скарбніцу Сваю, неба, каб яно давала дождж зямлі тваёй у свой час, і каб дабраслаўляць усе дзеі рук тваіх: і будзеш пазычаць многім народам, а сам ня будзеш запазычвацца. | |
Deut | Bela | 28:13 | Зробіць цябе Гасподзь галавою, а не хвастом, і будзеш толькі на вышыні, і ня будзеш унізе, калі будзеш слухацца запаведзяў Госпада, Бога твайго, якія наказваю табе сёньня шанаваць і выконваць. | |
Deut | Bela | 28:14 | І не адступішся ад усіх слоў, якія наказваю вам сёньня, ні направа, ні налева, каб пайсьці сьледам за іншымі багамі і слугаваць ім. | |
Deut | Bela | 28:15 | А калі ня будзеш слухацца голасу Госпада, Бога твайго, і ня будзеш старацца выконваць усе запаведзі Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія я наказваю табе сёньня, дык прыйдуць на цябе ўсе праклёны гэтыя і дастануць цябе. | |
Deut | Bela | 28:18 | Пракляты будзе плод улоньня твайго і плод зямлі тваёй, плод тваіх валоў і плод авечак тваіх. | |
Deut | Bela | 28:20 | Пашле Гасподзь на цябе праклён, затлуму і няшчасьце ва ўсякай дзеі рук тваіх, якую пачнеш рабіць, пакуль ня будзеш зьнішчаны,— і ты неўзабаве загінеш за ліхія дзеі твае, за тое, што ты пакінуў Мяне. | |
Deut | Bela | 28:21 | Пашле Гасподзь на цябе згубную пошасьць, пакуль ня вынішчыць Ён цябе зь зямлі, у якую ты ідзеш, каб валодаць ёю. | |
Deut | Bela | 28:22 | Паб'е цябе Гасподзь сухотамі, гарачкаю, трасцаю, запаленьнем, засухаю, палючым ветрам ды іржою, і яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль не загінеш. | |
Deut | Bela | 28:23 | І нябёсы твае, якія над галавою тваёю, зробяцца медзьдзю, і зямля пад табою жалезам; | |
Deut | Bela | 28:24 | замест дажджу Гасподзь дасьць зямлі тваёй пыл, і попел зь неба будзе падаць, падаць на цябе, пакуль ня будзеш зьнішчаны. | |
Deut | Bela | 28:25 | Аддасьць цябе Гасподзь на паразу ворагам тваім; адною дарогаю выступіш супроць іх, а сямю дарогамі пабяжыш ад іх; і будзеш расьсеяны па ўсіх царствах зямлі. | |
Deut | Bela | 28:26 | І будуць трупы твае ежаю ўсім птушкам нябесным і зьвярам, і ня будзе каму адагнаць іх. | |
Deut | Bela | 28:27 | Паб'е цябе Гасподзь праказаю Егіпецкаю, пранцамі, каростаю і сьвербам, ад якіх ты ня зможаш вылечыцца; | |
Deut | Bela | 28:29 | і ты хадзіцьмеш навобмацак апалудні, як сьляпы навобмацак ходзіць поначы, і ня мецьмеш посьпеху на дарогах тваіх, і будуць уціскаць і крыўдзіць цябе штодня, і ніхто не абароніць цябе. | |
Deut | Bela | 28:30 | З жонкаю заручышся, і іншы будзе спаць зь ёю; дом пабудуеш,і ня жыцьмеш у ім; вінаграднік пасадзіш і ня будзеш карыстацца ім. | |
Deut | Bela | 28:31 | Вала твайго заколюць на вачах у цябе, і ня будзеш есьці яго; асла твайго зьвядуць ад цябе і ня вернуць табе; авечкі твае аддадзены будуць ворагам тваім, і ніхто не абароніць цябе. | |
Deut | Bela | 28:32 | Сыны твае і дочкі твае аддадзены будуць іншаму народу; вочы твае будуць бачыць і кожны дзень будуць кволець, і ня будзе сілы ў руках тваіх. | |
Deut | Bela | 28:33 | Плады зямлі тваёй і ўсю працу тваю будзе есьці народ, якога ты ня ведаў; і цябе будуць толькі ўціскаць і мучыць усе дні. | |
Deut | Bela | 28:35 | Паб'е цябе Гасподзь ліхою праказаю на каленях і на галенях, ад якой ты ня зможаш вылечыцца, ад падэшвы нагі тваёй да самага цемені галавы тваёй. | |
Deut | Bela | 28:36 | Завядзе Гасподзь цябе і цара твайго, якога ты паставіш над сабою, да народу, якога ня ведаў ні ты, ні бацькі твае, і там служыцьмеш іншым багам, драўняным і каменным; | |
Deut | Bela | 28:37 | І будзеш жудасьцю, прыпавесьцю і пасьмешышчам усім народам, да якіх завядзе цябе Гасподзь. | |
Deut | Bela | 28:39 | Вінаграднікі будзеш садзіць і ўрабляць, а віна ня піцьмеш і не зьбярэш пладоў , бо паесьць іх чарвяк. | |
Deut | Bela | 28:40 | Масьліны будуць у цябе ва ўсіх межах тваіх, але алеем не памажашся, бо асыплецца масьліна твая. | |
Deut | Bela | 28:43 | Прыхадзень, які сярод цябе, будзе ўзносіцца над табою вышэй і вышэй, а ты апускацца будзеш ніжэй і ніжэй; | |
Deut | Bela | 28:44 | ён будзе пазычаць табе, а ты ня будзеш пазычаць яму; ён будзе галавою, а ты будзеш хвастом. | |
Deut | Bela | 28:45 | І прыйдуць на цябе ўсе праклёны гэтыя і будуць перасьледаваць цябе, пакуль ня будзеш вынішчаны, за тое, што ты ня слухаўся голасу Госпада, Бога твайго, і не захоўваў запаведзяў Ягоных і пастановаў Ягоных, якія Ён наказаў табе: | |
Deut | Bela | 28:47 | За тое, што ты ня служыў Госпаду, Богу твайму, з радасьцю і дабрынёю сэрца, пры надмеры ўсяго, | |
Deut | Bela | 28:48 | будзеш служыць ворагу твайму, якога пашле на цябе Гасподзь, у голадзе і ў смазе, і галізьне і ва ўсякай нястачы; ён накладзе на шыю тваю жалезнае ярмо, так што змучыць цябе. | |
Deut | Bela | 28:49 | Пашле на цябе Гасподзь народ здалёку, ад краю зямлі: як арол, мовы якога ты не разумееш, | |
Deut | Bela | 28:51 | і есьціме ён плод быдла твайго і плод зямлі тваёй, пакуль ня спустошыць цябе, так што не пакіне табе ні хлеба, ні віна, ні алею, ні плоду валоў тваіх, ні плоду авечак тваіх, пакуль не загубіць цябе; | |
Deut | Bela | 28:52 | і ўціскацьме цябе ва ўсіх селішчах тваіх, пакуль на ўсёй зямлі тваёй не разбурыць высокіх і моцных муроў тваіх, на якія ты спадзяешся; і ўціскацьме цябе ва ўсіх селішчах тваіх, на ўсёй зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, даў табе. | |
Deut | Bela | 28:53 | І ты есьцімеш плод чэрава твайго, плод сыноў тваіх і дочак тваіх, якіх Гасподзь, Бог твой, даў табе, у аблозе і ва ўціску, у якім уцісьне цябе вораг твой. | |
Deut | Bela | 28:54 | Чалавек сьпешчаны, які жыў сярод вас у вялікай раскошы, зайздросьлівым вокам будзе глядзець на брата свайго, на любасную жонку сваю і на астатніх дзяцей сваіх, якія застануцца ў яго, | |
Deut | Bela | 28:55 | і ня дасьць ніводнаму зь іх цела дзяцей сваіх, якіх ён будзе есьці, бо ў яго не застанецца нічога ў аблозе і ва ўціску, у якім уцісьне цябе вораг твой ва ўсіх селішчах тваіх. | |
Deut | Bela | 28:56 | Жанчына , якая жыла ў цябе ў песьце і раскошы, якая ніколі нагі сваёй ня ставіла на зямлю з прычыны раскошы і сьпешчанасьці сваёй, будзе зайздросьлівым вокам глядзець на любаснага мужа свайго і на сына свайго і на дачку сваю | |
Deut | Bela | 28:57 | і ня дасьць пасьледу, што выходзіць спаміж ног у яе, і дзяцей, якіх яна народзіць; бо яна, пры нястачы ва ўсім, таемна есьціме іх, у аблозе і ва ў ўціску, якім уцісьне цябе вораг твой у селішчах тваіх. | |
Deut | Bela | 28:58 | Калі ня будзеш старацца выконваць усе словы закона гэтага, напісаныя ў кнізе гэтай, і ня будзеш баяцца славутага і страшнага імя Госпада, Бога твайго, | |
Deut | Bela | 28:59 | дык Гасподзь паб'е цябе і нашчадкаў тваіх нязвычайнымі пошасьцямі, пошасьцямі вялікімі пастаяннымі, і хваробамі ліхімі і пастаяннымі; | |
Deut | Bela | 28:61 | і ўсякую хваробу і ўсякую пошасьць не напісаную ў кнізе закона гэтага Гасподзь навядзе на цябе, пакуль ня будзеш вынішчаны; | |
Deut | Bela | 28:62 | і застанецца вас нямнога, тым часам калі ў мностве вы былі падобныя да зорак нябесных, бо ты ня слухаўся голасу Госпада, Бога твайго. | |
Deut | Bela | 28:63 | І як радаваўся Гасподзь робячы вам дабро і памнажаючы вас, так будзе радавацца Гасподзь губячы вас і зьнішчаючы вас, і выкінутыя будзеце зь зямлі, у якую ты ідзеш, каб валодаць ёю. | |
Deut | Bela | 28:64 | І расьсее цябе Гасподзь па ўсіх народах, ад краю зямлі да краю зямлі, і будзеш там служыць іншым багам, якіх ня ведаў ні ты, ні бацькі твае, дрэву і камяням. | |
Deut | Bela | 28:65 | Але і сярод гэтых народаў не супакоішся і ня будзе месца спакою назе тваёй, і Гасподзь дасьць табе там баязьлівае сэрца, цьмяныя вочы і зьнемажэньне душы; | |
Deut | Bela | 28:66 | жыцьцё тваё вісецьме перад табою, і будзеш дрыжаць уначы і ўдзень і ня будзеш пэўны за жыцьцё тваё; | |
Deut | Bela | 28:67 | ад дрыжаньня сэрца твайго, якім ты будзеш ахоплены, і ад таго, што будзеш бачыць вачыма тваімі, раніцай ты скажаш: "о, калі б зьвечарэла!", а ўвечары скажаш: "о, калі б разьвіднела!". | |
Chapter 29
Deut | Bela | 29:1 | Вось словы запавету, які Гасподзь загадаў Майсею пастанавіць з сынамі Ізраілевымі ў зямлі Маавіцкай, акрамя запавету, які Гасподзь пастанавіў зь імі на Харыве. | |
Deut | Bela | 29:2 | І склікаў Майсей усіх сыноў Ізраілевых і сказаў ім: мы бачылі ўсё, што зрабіў Гасподзь перад вачыма вашымі ў зямлі Егіпецкай з фараонам і ўсімі рабамі ягонымі і ўсёю зямлёю ягонаю: | |
Deut | Bela | 29:4 | але да гэтага дня ня даў вам Гасподзь сэрца, каб разумець, вачэй, каб бачыць, і вушэй, каб чуць. | |
Deut | Bela | 29:5 | Сорак гадоў вадзіў вас па пустыні і вопратка ваша на вас не знасілася, і абутак твой не стаптаўся на назе тваёй; | |
Deut | Bela | 29:7 | І калі вы прыйшлі на месца гэта, выступіў супроць нас Сігон, цар Эсэвонскі, і Ог, цар Васанскі, каб ваяваць з намі , і мы пабілі іх; | |
Deut | Bela | 29:8 | і ўзялі зямлю іхнюю і аддалі яе ў дзялянку роду Рувімаваму і Гадаваму і палавіне роду Манасіінага. | |
Deut | Bela | 29:9 | Трымайце ж словы запавету гэтага і выконвайце іх, каб мелі вы посьпех ва ўсім, што толькі будзеце рабіць. | |
Deut | Bela | 29:10 | Усе вы сёньня стаіце перад абліччам Госпада, Бога вашага, правадыры плямёнаў вашых, старэйшыны вашыя, наглядчыкі вашыя, усе Ізраільцяне, | |
Deut | Bela | 29:11 | дзеці вашыя, жонкі вашыя, і прыхадні твае, якія ў табары тваім, ад таго, хто сячэ дровы твае, да таго, хто ваду тваю чэрпае, | |
Deut | Bela | 29:12 | каб уступіць табе ў запавет Госпада, Бога твайго, і ў прысяжны дагавор зь Ім, які Гасподзь, Бог твой, сёньня пастанаўляе табе, | |
Deut | Bela | 29:13 | каб зрабіць цябе сёньня Ягоным народам, і Яму быць табе Богам, як Ён казаў табе, і як запрысягаўся бацькам тваім Абрагаму, Ісааку і Якаву. | |
Deut | Bela | 29:15 | а як з тымі, якія сёньня тут з намі стаяць перад абліччам Госпада, Бога нашага, так і з тымі, якіх няма тут з намі сёньня. | |
Deut | Bela | 29:16 | Бо вы ведаеце, як мы жылі ў зямлі Егіпецкай і як мы праходзілі сярод народаў, праз якія вы прайшлі, | |
Deut | Bela | 29:17 | і бачылі гідоты іхнія і балванаў іхніх, драўляных і каменных, срэбраных і залатых, якія ў іх. | |
Deut | Bela | 29:18 | Хай ня будзе сярод вас мужчыны альбо жанчыны, альбо роду, альбо племя, сэрца якіх ухілілася б сёньня ад Госпада, Бога нашага, каб хадзіць служыць багам тых народаў; хай ня будзе сярод вас кораня, што гадуе атруту і палын, | |
Deut | Bela | 29:19 | такога чалавека, які, пачуўшы словы праклёну гэтага, хваліўся б у сэрцы сваім, кажучы: "я буду шчасьлівы, нягледзячы на тое, што буду хадзіць паводле волі сэрца майго"; і прападзе такім чынам сыты з галодным; | |
Deut | Bela | 29:20 | не даруе Гасподзь такому, а адразу запаліцца гнеў Госпада і лютасьць Ягоная на такога чалавека, і ўпадзе на яго ўсё пракляцьце, і сатрэ Гасподзь імя ягонае з-пад неба; | |
Deut | Bela | 29:21 | і аддзеліць яго Гасподзь на пагібель ад усіх плямёнаў Ізраілевых, адпаведна з усімі праклёнамі запавету, напісанымі ў гэтай кнізе закона. | |
Deut | Bela | 29:22 | І скажа наступны род, дзеці вашыя, якія будуць пасьля вас, і чужаземец, які прыйдзе зь зямлі далёкай, убачыўшы паразу зямлі гэтай і хваробы, якімі зьнясіліць яе Гасподзь: | |
Deut | Bela | 29:23 | серка і соль, пажарышча — уся зямля; не засяваецца і ня родзіць яна, і ня ўзыходзіць на ёй ніякай травы, як пасьля зьнішчэньня Садомы, Гаморы, Адмы і Сэваіма, якія скінуў Гасподзь у гневе Сваім і ў лютасьці Сваёй. | |
Deut | Bela | 29:24 | І скажуць усе народы: за што Гасподзь так зрабіў з гэтаю замлёю якая вялікая лютасьць гневу Ягонага! | |
Deut | Bela | 29:25 | І скажуць: за тое, што яны пакінулі запавет Госпада, Бога бацькоў сваіх, які Ён пастанавіў зь імі, калі вывеў зь зямлі Егіпецкай, | |
Deut | Bela | 29:26 | і пайшлі і пачалі служыць іншым багам і пакланяцца ім, багам, якіх яны ня ведалі, і якіх Ён не назначаў ім: | |
Deut | Bela | 29:27 | за тое запаліўся гнеў Госпада на зямлю гэтую, і навёў Ён на яе ўсе пракляцьці, запісаныя ў гэтай кнізе, | |
Deut | Bela | 29:28 | і выкінуў іх Гасподзь зь зямлі іхняй у гневе, лютасьці і вялікім абурэньні, і кінуў іх на другую зямлю, як сёньня бачым. | |
Chapter 30
Deut | Bela | 30:1 | Калі прыйдуць на цябе ўсе словы гэтыя — дабраславеньне і пракляцьце, якія выклаў я табе, і прымеш іх да сэрца свайго сярод усіх народаў, у якіх расьсее цябе Гасподзь, Бог твой, | |
Deut | Bela | 30:2 | і зьвернешся да Госпада, Бога твайго і паслухаешся голасу Ягонага, як я наказваю табе сёньня, ты і сыны твае ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй,— | |
Deut | Bela | 30:3 | тады Гасподзь, Бог твой, верне палонных тваіх і ўмілажаліцца зь цябе, і зноў зьбярэ ад усіх народаў, сярод якіх расьсее цябе Гасподзь, Бог твой. | |
Deut | Bela | 30:4 | Хоць бы ты быў расьсеяны да краю неба, і адтуль зьбярэ цябе Гасподзь, Бог твой, і адтуль возьме цябе, | |
Deut | Bela | 30:5 | і прывядзе цябе Гасподзь, Бог твой, у зямлю, якою валодалі бацькі твае, і атрымаеш яе ў валоданьне, і ўдабрадзеіць табе і памножыць цябе больш за бацькоў тваіх; | |
Deut | Bela | 30:6 | і абрэжа Гасподзь, Бог твой, сэрца тваё і сэрца нашчадкаў тваіх, каб ты любіў Госпада, Бога твайго, ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй, каб жыць табе; | |
Deut | Bela | 30:7 | тады Гасподзь, Бог твой, аберне ўсе праклёны гэтыя на ворагаў тваіх і ненавісьнікаў тваіх, якія гналі цябе, | |
Deut | Bela | 30:8 | а ты абернешся і будзеш слухацца голасу Госпада і выконваць усе запаведзі Ягоныя, якія наказваю табе сёньня; | |
Deut | Bela | 30:9 | зь лішкам дасьць табе Гасподзь, Бог твой, посьпех ва ўсякіх дзеях рук тваіх, у плодзе ўлоньня твайго, у плодзе быдла твайго, у плодзе зямлі тваёй; бо зноў радавацца будзе Гасподзь за цябе, дабрадзеючы табе , як Ён радаваўся за бацькоў тваіх, | |
Deut | Bela | 30:10 | калі будзеш слухацца голасу Госпада, Бога твайго, шануючы запаведзі Ягоныя і пастановы Ягоныя, запісаныя ў гэтай кнізе закона, і калі зьвернешся да Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю. | |
Deut | Bela | 30:12 | яна не на небе, каб можна было казаць: "хто ўзышоў бы дзеля нас на неба і прынёс бы яе нам і даў бы нам пачуць яе, і мы выканалі б яе?" | |
Deut | Bela | 30:13 | і не за морам яна, каб можна было казаць: "хто схадзіў бы дзеля нас за мора і прынёс бы яе нам і даў бы нам пачуць яе, і мы выканалі б яе?" | |
Deut | Bela | 30:14 | але даволі блізкае да цябе слова гэтае: яно ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб выконваць яго. | |
Deut | Bela | 30:16 | Я , наказваючы табе сёньня,— любіць Госпада, Бога твайго, хадзіць па шляхах Ягоных і выконваць запаведзі Ягоныя і пастановы Ягоныя і законы Ягоныя, дык жыцьмеш і будзеш множыцца, і дабраславіць цябе Гасподзь, Бог твой, на зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю; | |
Deut | Bela | 30:17 | а калі адвернецца сэрца тваё, і ня будзеш слухацца, і заблудзішся, і пачнеш пакланяцца іншым багам і будзеш слугаваць ім, | |
Deut | Bela | 30:18 | дык я завяшчаю вам сёньня, што вы загінеце і не прабудзеце доўга на зямлі, дзеля авалоданьня якою ты пераходзіш Ярдан. | |
Deut | Bela | 30:19 | У сьведкі перад вамі заклікаю сёньня неба і зямлю: жыцьцё і сьмерць прапанаваў я табе, дабраславеньне і пракляцьце. Выберы жыцьцё, каб жыў ты і нашчадкі твае, | |
Chapter 31
Deut | Bela | 31:2 | і сказаў ім: цяпер мне сто дваццаць гадоў, я не магу ўжо выходзіць і ўваходзіць, і Гасподзь сказаў мне: "ты не пяройдзеш Ярдан гэты"; | |
Deut | Bela | 31:3 | Гасподзь, Бог твой, Сам пойдзе перад табою; Ён зьнішчыць народы гэтыя ад аблічча твайго, і ты авалодаеш імі; Ісус пойдзе перад табою, як казаў Гасподзь; | |
Deut | Bela | 31:4 | ўчыніць Гасподзь зь імі так, як Ён учыніў зь Сігонам і Огам, царамі Амарэйскімі, і зь зямлёю іхняю, якіх Ён зьнішчыў; | |
Deut | Bela | 31:5 | і аддасьць іх Гасподзь вам, і вы зробіце зь імі паводле ўсіх запаведзяў, якія наказаў я вам; | |
Deut | Bela | 31:6 | будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся, і не палохайцеся іх, бо Гасподзь, Бог твой, Сам пойдзе з табою, не адступіць ад цябе і не пакіне цябе. | |
Deut | Bela | 31:7 | І паклікаў Майсей Ісуса і перад вачыма ўсіх Ізраільцянаў сказаў яму: будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвойдзеш з народам гэтым у зямлю, даць якую яму Гасподзь запрысягаўся бацькам ягоным, і ты падзеліш яе на дзялянкі яму; | |
Deut | Bela | 31:8 | Гасподзь Сам пойдзе перад табою, Сам будзе з табою, не адступіцца ад цябе і не пакіне цябе; ня бойся і не жахайся. | |
Deut | Bela | 31:9 | І напісаў Майсей закон гэты і аддаў яго сьвятарам сынам Лявііным, якія носяць каўчэг запавету Гасподняга, і ўсім старэйшынам сыноў Ізраілевых. | |
Deut | Bela | 31:11 | калі ўвесь Ізраіль прыйдзе зьявіцца перад аблічча Госпада, Бога твайго, на месца, якое выбера Гасподзь , чытай гэты закон перад усім Ізраілем у слых ягоны; | |
Deut | Bela | 31:12 | зьбяры народ, мужчын і жанчын і дзяцей і прыхадняў тваіх, якія будуць у селішчах тваіх, каб яны слухалі і вучыліся і каб баяліся Госпада, Бога вашага, і стараліся выконваць усе словы закона гэтага; | |
Deut | Bela | 31:13 | і сыны іхнія, якія ня ведаюць гэтага , пачуюць і навучацца баяцца Госпада, Бога вашага, ва ўсе дні, пакуль вы жыцьмеце на зямлі, у якую вы пераходзіце за Ярдан, каб авалодаць ёю. | |
Deut | Bela | 31:14 | І сказаў Гасподзь Майсею: вось, дні твае наблізіліся да сьмерці; пакліч Ісуса і станьце каля ўваходу ў скінію сходу, і Я дам яму настаўленьні. І прыйшоў Майсей і Ісус, і сталі каля ўваходу ў скінію сходу. | |
Deut | Bela | 31:15 | І зьявіўся Гасподзь у скінію ў слупе воблачным, і стаў слуп воблачны каля ўваходу ў скінію. | |
Deut | Bela | 31:16 | І сказаў Гасподзь Майсею: вось, ты спачнеш з бацькамі тваімі, і пачне народ гэты аблудна хадзіць сьледам за чужымі багамі той зямлі, у якую ён уступае, і пакіне Мяне, і парушыць запавет Мой, які я пастанавіў зь ім; | |
Deut | Bela | 31:17 | і запаліцца гнеў Мой на яго ў той дзень, і Я пакіну іх і схаваю аблічча Маё ад іх, і ён зьнішчаны будзе, і дастануць яго многія бядоты і скрухі, і скажа ён у той дзень: "ці не таму спасьціглі мяне гэтыя бядоты, што няма Бога майго, сярод мяне?" | |
Deut | Bela | 31:18 | І Я схаваю аблічча Маё ў той дзень за ўсе беззаконьні ягоныя, якія ён учыніць, павярнуўшыся да іншых багоў. | |
Deut | Bela | 31:19 | Дык вось, напішэце сабе словы песьні гэтай, і навучы ёй сыноў Ізраілевых, і ўкладзі іх у вусны іхнія, каб песьня гэтая была Мне сьведчаньнем на сыноў Ізраілевых; | |
Deut | Bela | 31:20 | бо Я ўвяду іх у зямлю добрую, як Я прысягаўся бацькам іхнім, дзе цячэ малако і мёд, і яны будуць есьці і наядацца, і атлусьцеюць, і павернуцца да іншых багоў, і слугавацьмуць ім, а Мяне адкінуць і парушаць запавет Мой; | |
Deut | Bela | 31:21 | і калі спасьцігнуць іх многія бядоты і скрухі, тады песьня гэтая будзе супроць іх сьведчыць, бо яна ня выйдзе з вуснаў нашчадкаў іхніх. Я ведаю думкі іхнія, якія яны маюць сёньня, раней чым Я ўвёў іх у зямлю, за якую Я прысягаўся. | |
Deut | Bela | 31:23 | І наказаў Гасподзь Ісусу, сыну Нава, і сказаў: будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраілевых у зямлю, за якую Я прысягаў ім, і Я буду з табою. | |
Deut | Bela | 31:26 | вазьмеце гэтую кнігу закона і пакладзеце яе праваруч каўчэга запавету Госпада, Бога вашага, і яна табе будзе сьведчаньнем супроць цябе; | |
Deut | Bela | 31:27 | бо я ведаю ўпартасьць тваю і цьвёрдахрыбетнасьць тваю: вось і цяпер, калі я жыву з вамі сёньня, вы ўпартыя перад Госпадам; ці ж ня тым болей пасьля сьмерці маёй? | |
Deut | Bela | 31:28 | зьбярэце да мяне ўсіх старэйшынаў плямёнаў вашых і наглядчыкаў вашых, і я скажу ў слых іхні словы гэтыя і паклічу ў сьведчаньне на іх неба і зямлю; | |
Deut | Bela | 31:29 | бо я ведаю, што пасьля сьмерці маёй вы разбэсьціцеся і ўхіліцеся ад дарогі, якую я наказваў вам, і з часам спасьцігнуць вас бядоты за тое, што вы будзеце рабіць ліхату перад вачыма Госпада, раздражняючы Яго дзеямі рук сваіх. | |
Chapter 32
Deut | Bela | 32:2 | Пральецца як дождж вучэньне маё як раса мова мая, як дробны дождж на зяленіва, як зьліва на траву. | |
Deut | Bela | 32:4 | Ён цьвярдыня; дасканалыя дзеі Ягоныя, і ўсе шляхі Яго праведныя; Бог правільны і няма няпраўды ў Ім ; Ён праведны і ісьціны; | |
Deut | Bela | 32:5 | але яны разбэсьціліся перад Ім, яны ня дзеці Ягоныя ў сваіх заганах, род упарцісты і разбэшчаны. | |
Deut | Bela | 32:6 | Ці гэта аддаяце вы Госпаду, народ неразумны і няцямны? ці ж ня Ён Айцец твой, Які засвоіў цябе, стварыў цябе і ўладзіў цябе? | |
Deut | Bela | 32:7 | Згадай пра дні старадаўнія, падумай пра гады ранейшых родаў; спытайся ў бацькі тайго, і абесьціць табе, у старцаў тваіх, і яны скажуць табе. | |
Deut | Bela | 32:8 | Калі Усявышні даваў надзелы народам і расьсяляў сыноў чалавечых, тады паставіў межы народаў па ліку сыноў Ізраілевых; | |
Deut | Bela | 32:10 | Ён знайшоў яго ў пустыні, у стэпе панылым і дзікім, асланяў яго, даглядаў яго, ахоўваў яго, як вока Сваё; | |
Deut | Bela | 32:11 | як арол будзіць гняздо сваё, носіцца над птушанятамі сваімі, распасьцірае крылы свае, бярэ іх і носіць іх на пер'і сваім, | |
Deut | Bela | 32:13 | Ён узьнёс яго на вышыні зямлі і карміў пладамі палёў, і паіў яго мёдам з каменя і алеем зь цьвёрдай скалы, | |
Deut | Bela | 32:14 | маслам каровіным і малаком авечым, і тлушчам ягнятаў і бараноў Васанскіх і казлоў, і тлустаю пшаніцаю, і ты піў віно, кроў вінаградных ягад. | |
Deut | Bela | 32:15 | І атлусьцеў Ізраіль, і зрабіўся зацяты; атлусьцеў, патаўсцеў і распасьвіўся; і пакінуў ён Бога, які стварыў яго, і пагардзіў цьвярдыняю выратаваньня свайго. | |
Deut | Bela | 32:17 | прыносілі ахвяры дэманам, а ня Богу, божышчам, якіх яны ня ведалі, новым, якія прыйшлі ад суседзяў і пра якіх ня думалі бацькі вашыя. | |
Deut | Bela | 32:20 | і сказаў: схаваю аблічча Маё ад іхі ўбачу, які будзе іхні канец; бо яны род разбэшчаны, дзеці, у якіх няма вернасьці; | |
Deut | Bela | 32:21 | ня богам яны раздражнілі Мяне, марнасьцю сваёю Мяне засмуцілі: і Я раздражню іх не народам, народам бязглуздым іх засмучу; | |
Deut | Bela | 32:22 | бо агонь запаліўся ў гневе Маім, паліць да пекла апраметнага, і паядае зямлю і плады яе,і спальвае падваліны гор; | |
Deut | Bela | 32:24 | будуць зьнясілены голадам, зьнішчаны гарачкаю і заразаю лютай; і пашлю на іх іклы зьвярыныя і яд паўзуноў зямных; | |
Deut | Bela | 32:25 | звонку будзе губіць іх меч, а ў дамах — вусьцішнасьць — і хлапца і дзяўчыну, і немаўля і пакрытага сівізнаю старца. | |
Deut | Bela | 32:27 | але адклаў гэта дзеля азлабленьня ворагаў, каб ворагі ягоныя не заносіліся і не сказалі: нашая рука высокая, і не Гасподзь зрабіў усё гэта. | |
Deut | Bela | 32:30 | як бы мог адзін перасьледаваць тысячу і двое прагнаць процьму, калі б Скала іхняя ня выдала іх, і Гасподзь не аддаў іх! | |
Deut | Bela | 32:32 | Бо вінаград іхні ад вінаграднай лазы Садомскай і з палёў Гаморскіх; ягады іхнія ядавітыя, гронкі іх горкія; | |
Deut | Bela | 32:35 | У Мяне помста і аддача, калі пахісьнецца нага іхняя; бо блізкі дзень пагібелі іх, неўзабаве настане ўгатаванае ім. | |
Deut | Bela | 32:36 | Але Гасподь судзіцьме народ Свой і з рабоў Сваіх умілажаліцца, калі Ён угледзіць, што рука іхняя аслабла, і не засталося ні заключаных, ні тых, што засталіся звонку. | |
Deut | Bela | 32:38 | якія елі тлушч ад ахвяраў іхніх і пілі віно паліваньняў іхніх? няхай яны паўстануць і дапамогуць вам, няхай будуць ім покрывам! | |
Deut | Bela | 32:39 | Бачыце сёньня, што гэта Я, Я — і няма Бога, апрача Мяне; Я ўсьмерчваю і ажыўляю, Я б'ю і ацаляю, і ніхто ня выбавіць ад рукі Маёй. | |
Deut | Bela | 32:41 | Калі навастру бліскучы Мой меч, і рука Мая прыме суд, дык адпомшчу ворагам Маім і ненавісьнікам Маім аддам; | |
Deut | Bela | 32:42 | напаю стрэлы Маёю крывёю, і меч Мой насыціцца плоцьцю, крывёю забітых і палонных, галовамі правадыроў ворага. | |
Deut | Bela | 32:43 | Радуйцеся, язычнікі, з народам Ягоным! бо Ён адпомсьціць за кроў рабоў Сваіх, і аддасьць помсту ворагам Сваім, і ачысьціць зямлю Сваю і народ Свой! | |
Deut | Bela | 32:44 | І прыйшоў Майсей і прамовіў усе словы песьні гэтай у слых народу, ён і Ісус, сын Наваў. | |
Deut | Bela | 32:46 | тады сказаў ім: пакладзеце на сэрца ваша ўсе словы, якія я абвясьціў вам сёньня, і накажэце іх дзецям сваім, каб яны стараліся выконваць усе словы закона гэтага; | |
Deut | Bela | 32:47 | бо гэта ня пустое для вас, а гэта жыцьцё вашае, і праз гэта вы доўгі час прабудзеце на той зямлі, у якую вы ідзяце церазь Ярдан, каб авалодаць ёю. | |
Deut | Bela | 32:49 | узыдзі на гэтую гару Аварым, на гару Нэво, якая ў зямлі Маавіцкай, насупраць Ерыхона, і паглядзі на зямлю Ханаанскую, якую Я даю вам у валоданьне сынам Ізраілевым; | |
Deut | Bela | 32:50 | і памры на гары, на якую ты ўзыдзеш, і прыкладзіся да народу твайго, як памёр Аарон, брат твой, на гары Ор, і прыклаўся да народу свайго, | |
Deut | Bela | 32:51 | за тое, што вы зграшылі супроць Мяне сярод сыноў Ізраілевых каля водаў Мэрывы ў Кадэсе, у пустыні Сін, за тое, што не паказалі сьвятасьці Маёй сярод сыноў Ізраілевых; | |
Chapter 33
Deut | Bela | 33:1 | Вось дабраславеньне, якім Майсей, муж Божы, дабраславіў сыноў Ізраілевых перад сьмерцю сваёю. | |
Deut | Bela | 33:2 | Ён сказаў: Гасподзь прыйшоў ад Сіная, адкрыўся ім ад Сэіра, успрамяніўся ад гары Фарана і ішоў з процьмай сьвятых; праваруч Яго сьветач закона. | |
Deut | Bela | 33:3 | У ісьціне Ён любіць народ; усе прысьвечаныя Яго ў руцэ Тваёй, і яны прыпалі да ступакоў Тваіх, каб уважаць словам Тваім. | |
Deut | Bela | 33:5 | Ён быў царом Ізраіля, калі зьбіраліся правадыры народу разам з плямёнамі Ізраілевымі. | |
Deut | Bela | 33:7 | А пра Юду сказаў гэта: пачуй, Госпадзе, голас Юды і прывядзі яго да народа ягонага; рукамі сваімі хай абароніць ён сябе, і ты будзь памочнікам супроць ворагаў ягоных. | |
Deut | Bela | 33:8 | І пра Лявія сказаў: тумім Твой і урым Твой на сьвятым мужы Тваім, якога Ты ўдасьведчыў у Масе, зь якім ты спрачаўся каля водаў Мэрывы, | |
Deut | Bela | 33:9 | які кажа пра бацьку свайго і пра маці сваю: "я на іх не гляджу", і братоў сваіх не прызнае, і сыноў сваіх ня ведае; бо яны, лявіты, словы Твае захоўваюць і запавету Твайго трымаюцца, | |
Deut | Bela | 33:10 | вучаць законам Тваім Якава і запаведзям Тваім Ізраіля, ускладаюць дымленьне перад аблічча Тваё і цэласпаленьні на ахвярнік Твой; | |
Deut | Bela | 33:11 | дабраславі, Госпадзе, сілу ягоную і дзеі рук ягоных удабраволі, пабі паясьніцу тых, што паўстаюць на яго, і ненавісьнікаў ягоных, каб яны не маглі стаяць. | |
Deut | Bela | 33:12 | Пра Веньяміна сказаў: любасны Госпаду жыве ў Яго ў бясьпецы, Бог спрыяе яму кожны дзень, і ён пакоіцца паміж плячамі Ягонымі. | |
Deut | Bela | 33:13 | Пра Язэпа сказаў: хай дабраславіць Гасподзь зямлю ягоную жаданымі дарамі неба, расою і дарамі бездані, якая ляжыць унізе, | |
Deut | Bela | 33:16 | і жаданымі дарамі зямлі і таго, што напаўняе яе; дабраславеньне Таго, Хто зьявіўся ў цярновым кусьце хай прыйдзе на галаву Язэпа і на цемя найлепшага з братоў сваіх; | |
Deut | Bela | 33:17 | моцнасьць яго як у першароднага цяляці, і рогі ў яго, як рогі ў буйвала; імі пабора ён народы ўсе да краёў зямлі: гэта процьма Яфрэмавая, гэта тысячы Манасііныя. | |
Deut | Bela | 33:18 | Пра Завулона сказаў: радуйцеся, Завулоне, на шляхах тваіх, і Ісахар, у намётах тваіх; | |
Deut | Bela | 33:19 | склікаюць яны народ на гару, там колюць законныя ахвяры, бо яны кормяцца багацьцем мора і скарбамі, схаванымі ў пяску. | |
Deut | Bela | 33:20 | Пра Гада сказаў: дабраславёны той, хто пашырыў Гада; ён пакоіцца як леў, і ламае мышцу і галаву; | |
Deut | Bela | 33:21 | ён выбраў сабе пачатак зямлі, там пашанаваны надзелам ад заканадаўцы, і прыйшоў з правадырамі народу, і спраўдзіў праўду Госпада і суды зь Ізраілем. | |
Deut | Bela | 33:23 | Пра Нэфталіма сказаў: Нэфталім напоўнены ўпадабаньнем і поўны дабраславеньня Госпада; мора і поўдзень у валоданьні ягоным . | |
Deut | Bela | 33:24 | Пра Асіра сказаў: дабраславёны паміж сынамі Асір, ён будзе любімы братамі сваімі і ўмочыць у алей нагу сваю; | |
Deut | Bela | 33:26 | Няма падобнага на Бога Ізраілевага, які па небе прыляцеў памагчы табе і ў славе Сваёй на аблоках; | |
Deut | Bela | 33:27 | прыстанішча тваё Бог спрадвечны, і ты пад мышцамі вечнымі; Ён прагоніць ворагаў ад аблічча твайго і скажа: зьнішчай! | |
Deut | Bela | 33:28 | Ізраіль жыве ў бясьпецы, адзін; вока Якава бачыць перад сабою зямлю багатую хлебам і віном, і нябёсы над ім капаюць расою. | |
Chapter 34
Deut | Bela | 34:1 | І ўзышоў Майсей з раўнін Маавіцкіх на гару Нэво, на вяршыню Фасгі, што насупроць Ерыхона, і паказаў яму Гасподзь усю зямлю Галаад да самага Дана, | |
Deut | Bela | 34:2 | і ўсю Нэфталімавую, і ўсю Яфрэмавую і Манасііную, і ўсю зямлю Юдавую, нават да самага заходняга мора, | |
Deut | Bela | 34:4 | І сказаў яму Гасподзь: вось зямля, за якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: "семені твайму дам яе"; Я дам табе пабачыць яе вачыма тваімі, але ў яе ты ня ўвойдзеш. | |
Deut | Bela | 34:6 | і пахаваны ў даліне ў зямлі Маавіцкай насупраць Вэтэгора і ніхто ня ведае месца пахаваньня яго нават да гэтага дня. | |
Deut | Bela | 34:7 | Майсею было сто дваццаць гадоў, калі ён памёр; але зрок ягоны ня прытупіўся, моцнасьць у ім ня вычарпалася. | |
Deut | Bela | 34:8 | І аплаквалі Майсея сыны Ізраілевыя на раўнінах Маавіцкіх трыццаць дзён. І прайшлі дні плачу і галашэньня па Майсеі. | |
Deut | Bela | 34:9 | І Ісус, сын Наваў, напоўніўся духам мудрасьці, бо Майсей усклаў на яго рукі свае, і слухаліся яго сыны Ізраілевыя і рабілі так, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
Deut | Bela | 34:10 | І ня было больш у Ізраіля прарока такога, як Майсей, якога Гасподзь знаў тварам да твару, | |
Deut | Bela | 34:11 | па ўсіх азнаках і цудах, зрабіць якія ў зямлі Егіпецкай над фараонам і над усімі рабамі ягонымі і над усёю зямлёю ягонай паслаў яго Гасподзь, | |