Toggle notes
Chapter 1
I Ch | Bela | 1:19 | У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан. | |
I Ch | Bela | 1:32 | Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан. | |
I Ch | Bela | 1:43 | Гэтыя — цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага — Дынгава; | |
I Ch | Bela | 1:46 | І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів. | |
I Ch | Bela | 1:50 | І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава. | |
I Ch | Bela | 1:51 | І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт, | |
Chapter 2
I Ch | Bela | 2:3 | Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, — трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго. | |
I Ch | Bela | 2:18 | Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон. | |
I Ch | Bela | 2:21 | Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува. | |
I Ch | Bela | 2:23 | Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра, Кенат і залежныя ад яго гарады,— шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага. | |
I Ch | Bela | 2:24 | Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі. | |
I Ch | Bela | 2:25 | Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія. | |
I Ch | Bela | 2:42 | Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны,— ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона. | |
I Ch | Bela | 2:46 | І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза. | |
I Ch | Bela | 2:49 | яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева — Ахса. | |
I Ch | Bela | 2:53 | Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царане і Эштааляне. | |
I Ch | Bela | 2:54 | Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян — Царане, | |
Chapter 3
I Ch | Bela | 3:1 | Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі — Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі, | |
I Ch | Bela | 3:2 | трэці — Авэсалом, сын Маахі дачкі Талмая, цара Гесурскага; чацьвёрты — Аданія, сын Агіты; | |
I Ch | Bela | 3:4 | шэсьць, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне; а валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме. | |
I Ch | Bela | 3:5 | А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Саламон, чацьвёра ад Вірсавіі, дачкі Аміілавай; | |
I Ch | Bela | 3:19 | І сыны Фэдаі: Зарававэль і Шымэй. А сыны Зарававэля: Мэшулам і Хананія, і Шэламіт, сястра іхняя, | |
I Ch | Bela | 3:21 | І сыны Хананіі: Фэлатыя і Ісая: ягоны сын Рэфая, ягоны сын Арнан, ягоны сын Авадыя, ягоны сын Шэханія. | |
Chapter 4
I Ch | Bela | 4:2 | Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў. | |
I Ch | Bela | 4:4 | Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема. | |
I Ch | Bela | 4:9 | Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай. | |
I Ch | Bela | 4:10 | І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевагаі сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў! І Бог паслаў яму , чаго ён прасіў. | |
I Ch | Bela | 4:14 | Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры. | |
I Ch | Bela | 4:17 | Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі. | |
I Ch | Bela | 4:18 | І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Біт'і, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд. | |
I Ch | Bela | 4:21 | Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Лаэда, бацька Марэшы, і сямействы, якшя выраблялі вісон, з дому Ашбэі, | |
I Ch | Bela | 4:22 | і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія. | |
I Ch | Bela | 4:27 | У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды. | |
I Ch | Bela | 4:31 | у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага, | |
I Ch | Bela | 4:33 | І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія. | |
I Ch | Bela | 4:38 | Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны. | |
I Ch | Bela | 4:40 | і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян. | |
I Ch | Bela | 4:41 | І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім. | |
I Ch | Bela | 4:42 | А зь іх, з сыноў Сымонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх; | |
Chapter 5
I Ch | Bela | 5:1 | Сыны Рувіма, першынца Ізраілевага,— ён першынец; але калі запляміў ён пасьцель бацькі свайго, першынства яго аддадзена сынам Язэпа, сына Ізраілевага, з тым аднак, каб ня пісацца ім першароднымі; | |
I Ch | Bela | 5:2 | бо Юда быў мацнейшы за братоў сваіх, і правадыр ад яго, але першынства перанесена на Язэпа. | |
I Ch | Bela | 5:6 | ягоны сын Бэера, якога зьвёў у палон Тэглаефэласар, цар Асірыйскі. Ён быў князем Рувімлянаў. | |
I Ch | Bela | 5:7 | І браты ягоныя, па плямёнах іхніх, па радаводным сьпіску іхнім, былі: галоўны Іеіль, потым Захар, | |
I Ch | Bela | 5:9 | а на ўсход ён жыў да ўваходу ў пустыню, якая ідзе ад ракі Еўфрат, бо статкі іхнія былі шматлікія ў зямлі Галаадскай. | |
I Ch | Bela | 5:10 | У дні Саўла яны вялі вайну з Агаранамі, якія загінулі ад рук іхніх, а яны пачалі жыць у намётах іхніх па ўсёй усходняй старане Галаада. | |
I Ch | Bela | 5:13 | Братоў іхніх зь сямействамі іхнімі было сем: Міхаіл, Мэшулам, Шэва, Ёрай, Яакан, Зія і Эвэр. | |
I Ch | Bela | 5:14 | Вось сыны Авіхаіла, сына Хурыя, сына Ярааха, сына Галаада, сына Міхаіла, сына Ешышая, сына Яхдо, сына Буза. | |
I Ch | Bela | 5:16 | Яны жылі ў Галаадзе, у Васане і ў залежных ад яго гарадах і ва ўсіх наваколлях Сарона, да зыходу іхняга. | |
I Ch | Bela | 5:18 | У нашчадкаў Рувіма і Гада і паўплемя Манасіінага было людзей ваяўнічых, мужоў, якія носяць шчыт і меч, страляюць з лука і прывучаных да бітвы, сорак чатыры тысячы сямсот шэсьцьдзясят, якія выходзяць на вайну. | |
I Ch | Bela | 5:20 | І дадзена была ім дапамога супроць іх, і аддадзены былі ў рукі іхнія Агаране, і ўсё, што ў іх было, бо яны падчас бітваў заклікалі да Бога, і Ён пачуў іх, за тое, што яны спадзяваліся на Яго. | |
I Ch | Bela | 5:21 | І ўзялі яны статкі іхнія: вярблюдаў пяцьдзясят тысяч, з дробнага быдла дзьвесьце пяцьдзясят тысяч, аслоў дзьве тысячы, і сто тысяч душ людзей; | |
I Ch | Bela | 5:22 | бо многа было забіта, бо ад Бога была бітва гэтая. І жылі яны на месцы іхнім да перасяленьня. | |
I Ch | Bela | 5:23 | Нашчадкі паўкалена Манасіінага жылі ў той зямлі, ад Васана да Ваал-Эрмона і Сэніра і да гары Эрмона; і іх было многа. | |
I Ch | Bela | 5:24 | І вось узначальцы пакаленьняў іхніх: Эфэр, Іш'і, Элііл, Азрыіл, Ерамія, Гадаві і Ягдыіл, мужы моцныя, мужы знакамітыя, галовы родаў сваіх. | |
I Ch | Bela | 5:25 | Але калі яны саграшылі супроць Бога бацькоў сваіх і пачалі блудна хадзіць сьледам за багамі народаў той зямлі, якіх выгнаў Бог ад аблічча іхняга, | |
Chapter 6
I Ch | Bela | 6:10 | Ёанан спарадзіў Азарыю,— гэта той, які быў сьвятаром у храме, пабудаваным Саламонам у Ерусаліме. | |
I Ch | Bela | 6:15 | Ёсэдэк пайшоў у палон , калі Гасподзь перасяліў Юдэяў і Ерусалімлян рукою Навухаданосара. | |
I Ch | Bela | 6:31 | Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга. | |
I Ch | Bela | 6:32 | Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім. | |
I Ch | Bela | 6:33 | Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла, | |
I Ch | Bela | 6:44 | А з сыноў Мэрары, братоў іхніх,— па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха, | |
I Ch | Bela | 6:49 | А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей. | |
I Ch | Bela | 6:54 | І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім, | |
I Ch | Bela | 6:57 | Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго, | |
I Ch | Bela | 6:60 | а ад калена Веньямінавага — Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў. | |
I Ch | Bela | 6:61 | Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага. | |
I Ch | Bela | 6:62 | Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў. | |
I Ch | Bela | 6:63 | Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў. | |
I Ch | Bela | 6:65 | Далі яны па жэрабі ад калена сыноў Юдавых, і ад калена сыноў Сымонавых, і ад калена сыноў Веньямінавых тыя гарады, якія яны назвалі па імёнах. | |
I Ch | Bela | 6:67 | І далі ім гарады сховішчаў: Сіхэм і прадмесьці яго на гары Яфрэмавай, і Гезэр і прадмесьці яго, | |
I Ch | Bela | 6:70 | ад палавіны калена Манасіінага — Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых. | |
I Ch | Bela | 6:71 | Сынам Гірсона ад племені паўкалена Манасіінага далі Галан у Васане і прадмесьці яго, і Аштарот і прадмесьці яго. | |
I Ch | Bela | 6:76 | ад калена Нэфталімавага — Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кір'ятаім і прадмесьці яго. | |
I Ch | Bela | 6:77 | А астатнім сынам Мэрарыным — ад калена Завулонавага Рымон і прадмесьці яго, Тавор і прадмесьці яго. | |
I Ch | Bela | 6:78 | Па той бок Ярдана, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад калена Рувімавага далі Васор у пустыні і прадмесьці яго, і Яацу і прадмесьці яе, | |
Chapter 7
I Ch | Bela | 7:2 | Сыны Толы: Узій, Рэфая, Ерыіл, Яхмай, Іўсам і Самуіл, галоўныя ў пакаленьнях Толы, людзі ваяўнічыя ў сваіх пакаленьнях; лік іх у дні Давіда быў дваццаць дзьве тысячы і шасьцьсот. | |
I Ch | Bela | 7:3 | Сын Узія: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаіл, Авадыя, Ёіль і Ішыя, пяцёра. Усе яны галоўныя. | |
I Ch | Bela | 7:4 | У іх па родах іхніх, па пакаленьнях іхніх, было гатовага да бітвы войска трыццаць шэсьць тысяч, бо у іх было шмат жонак і сыноў. | |
I Ch | Bela | 7:5 | А братоў іх, ва ўсіх пакаленьнях Ісахаравых, людзей ваяўнічых, было восемдзесят сем тысяч, унесеных у радаводныя запісы. | |
I Ch | Bela | 7:7 | Сыны Бэлы: Эцбон, Узій, Узііл, Ерымот і Іры, пяцёра, узначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя. У радаводных сьпісах запісана іх дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры. | |
I Ch | Bela | 7:8 | Сыноў Бэхера: Земіра, Ёаш, Эльезэр, Элёенай, Амры, Ірэмот, Авія, Анатот і Алэмэт: усе гэтыя сыны Бэхера. | |
I Ch | Bela | 7:9 | У радаводных сьпісах запісана іх па родах іхніх, па ўзначальніках пакаленьняў, людзей ваяўнічых — дваццаць тысяч і дзьвесьце. | |
I Ch | Bela | 7:10 | Сын Ед'яіла: Білган. Сыны Білгана: Еўс, Веньямін, Эгут, Хэнаана, Зэтан, Тарсіс і Ахішахар. | |
I Ch | Bela | 7:11 | Усе гэтыя сыны Ед'яіла былі ўзначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя; сямнаццаць тысяч і дзьвесьце было тых, што выходзілі на вайну. | |
I Ch | Bela | 7:14 | Сыны Манасіі: Асрыіл, якога нарадзіла наложніца яго Арамэянка; яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Галаадавага. | |
I Ch | Bela | 7:15 | Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма,— імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі. | |
I Ch | Bela | 7:16 | Мааха, жонка Махірава, нарадзіла сына і дала яму імя Керэш, а імя брату ягонаму Шэрэш. Сыны ягоныя: Улам і Рэкем. | |
I Ch | Bela | 7:20 | Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, | |
I Ch | Bela | 7:21 | і Завад, сын ягоны, і Шутэлах, сын ягоны, і Эзэр і Элеад. І забілі іх жыхары Гэта, ураджэнцы той зямлі, за тое, што яны пайшлі захапіць статкі іхнія. | |
I Ch | Bela | 7:22 | І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго. | |
I Ch | Bela | 7:23 | Потым ён увайшоў да жонкі сваёй, і яна зачала і нарадзіла сына, і ён даў яму імя: Бэрыя, бо няшчасьце спасьцігла дом ягоны. | |
I Ch | Bela | 7:28 | Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гэзэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў. | |
I Ch | Bela | 7:29 | А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага. | |
Chapter 8
I Ch | Bela | 8:6 | І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальцамі родаў, што жылі ў Гэве і былі пераселеныя ў Манахат: | |
I Ch | Bela | 8:8 | Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх. | |
I Ch | Bela | 8:12 | Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады,— | |
I Ch | Bela | 8:13 | і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта. | |
I Ch | Bela | 8:32 | Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі. | |
I Ch | Bela | 8:33 | Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала. | |
I Ch | Bela | 8:36 | Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу; | |
I Ch | Bela | 8:38 | У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла. | |
Chapter 9
I Ch | Bela | 9:1 | Так былі пералічаны па родах сваіх усе Ізраільцяне, і вось яны запісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх. А Юдэі за беззаконьні свае пераселены ў Вавілон. | |
I Ch | Bela | 9:2 | Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі. | |
I Ch | Bela | 9:3 | У Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Юдавых і з сыноў Веньямінавых, і з сыноў Яфрэмавых і Манасііных: | |
I Ch | Bela | 9:8 | і Іўнія, сын Ерахама, і Эла, сын Узія, сына Міхрыевага, і Мэшулам, сын Шэфатыі, сына Рэгуіла, сына Іўніі, | |
I Ch | Bela | 9:9 | і браты іхнія, па родах іхніх: дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць,— усе гэтыя мужы былі ўзначальнікі родаў у пакаленьнях сваіх. | |
I Ch | Bela | 9:11 | і Азарыя, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Азхітува, які ўзначальваў у доме Божым; | |
I Ch | Bela | 9:12 | і Адая, сын Ерахама, сын Пашхура, сын Малхіі; і Маасай, сын Адыэла, сын Яхзэра, сын Мэшулама, сын Мэшылэміта, сын Імэра; | |
I Ch | Bela | 9:13 | і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, — людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым. | |
I Ch | Bela | 9:16 | і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх. | |
I Ch | Bela | 9:18 | І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных. | |
I Ch | Bela | 9:19 | Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні. | |
I Ch | Bela | 9:22 | Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празарлівец за вернасьць іхнюю. | |
I Ch | Bela | 9:26 | Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага. | |
I Ch | Bela | 9:27 | Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы. | |
I Ch | Bela | 9:28 | Адны зь іх былі прыстаўлены да службовага посуду, так, што лікам прымалі яго і лікам выдавалі. | |
I Ch | Bela | 9:29 | Другім зь іх даручана было астатняе начыньне і ўсе сьвятарскія прыналежнасьці: мука найлепшая і віно і алей, і ладан, і пахошчы. | |
I Ch | Bela | 9:31 | Матафію зь лявітаў,— ён першынец Сэлума Карэяніна,— даверана было тое, што гатавалася на патэльнях. | |
I Ch | Bela | 9:32 | Некаторым з братоў іхніх, з сыноў Каатавых, даручана было прыгатаваньне пакладных хлябоў, каб класьці іх кожнае суботы. | |
I Ch | Bela | 9:33 | А сьпевакі, галоўныя ў пакаленьнях лявіцкіх, у пакоях храма вольныя былі ад заняткаў, бо дзень і ноч яны абавязаныя былі займацца майстэрствам сваім . | |
I Ch | Bela | 9:38 | Міклот спарадзіў Шымэама. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме разам з братамі сваімі. | |
I Ch | Bela | 9:39 | Нэр спарадзіў Кіса, Кіс спарадзіў Саўла, Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала. | |
I Ch | Bela | 9:42 | Ахаз спарадзіў Яэру, Яэр спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу. | |
Chapter 10
I Ch | Bela | 10:1 | Філістымляне ваявалі зь Ізраілем, і пабеглі Ізраільцяне ад Філістымлянаў, і падалі пабітыя на гары Гелвуе. | |
I Ch | Bela | 10:2 | І пагналіся Філістымляне за Саўлам і сынамі ягонымі, і забілі Філістымляне Ёнатана і Авінадава і Мэлхісуя, сыноў Саўлавых. | |
I Ch | Bela | 10:3 | Бітва супроць Саўла ўзмацнілася, і стралкі памкнуліся на яго, так што ён паранены быў стралкамі. | |
I Ch | Bela | 10:4 | І сказаў Саўл збраяносцу свайму: агалі меч твой і закалі мяне ім, каб ня прыйшлі гэтыя неабрэзаныя, і не паглуміліся зь мяне. Але збраяносец не рашыўся, бо вельмі спалохаўся. Тады Саўл узяў меч і ўпаў на яго. | |
I Ch | Bela | 10:7 | Калі ўбачылі Ізраільцяне, якія былі ў даліне, што ўсе бягуць і што Саўл і сыны ягоныя памерлі, дык пакінулі гарады свае і разьбегліся; а Філістымляне прыйшлі і пасяліліся ў іх. | |
I Ch | Bela | 10:8 | На другі дзень прыйшлі Філістымляне абіраць забітых, і знайшлі Саўла і сыноў ягоных забітых на гары Гэлвуйскай, | |
I Ch | Bela | 10:9 | і распранулі яго, і зьнялі зь яго галаву ягоную і зброю ягоную, і паслалі па зямлі Філістымскай, каб абвясьціць пра гэта перад ідаламі іхнімі і перад народам. | |
I Ch | Bela | 10:10 | І паклалі зброю ягоную ў капішча багоў сваіх, і галаву ягоную ўваткнулі ў доме Дагона. | |
I Ch | Bela | 10:12 | І падняліся ўсе людзі дужыя, узялі цела Саўлава і целы сыноў ягоных, і прынесьлі іх у Явіс, і пахавалі косьці іхнія пад дубам у Явісе, і пасьціліся сем дзён. | |
I Ch | Bela | 10:13 | Так памёр Саўл за сваё беззаконьне, якое ён учыніў перад Госпадам, за тое, што ня трымаўся слова Гасподняга і зьвярнуўся да чарадзейкі з пытаньнем, | |
Chapter 11
I Ch | Bela | 11:1 | І сабраліся ўсе Ізраільцяне да Давіда ў Хэўрон і сказалі: вось, мы костка твая і плоць твая; | |
I Ch | Bela | 11:2 | і ўчора і заўчора, калі яшчэ Саўл быў царом, ты выводзіў і ўводзіў Ізраіля, і Гасподзь Бог твой сказаў табе: ты будзеш пасьвіць народ Мой Ізраіля і ты будзеш правадыр народу Майго Ізраіля. | |
I Ch | Bela | 11:3 | І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраілевыя да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі Давід запавет у Хэўроне перад абліччам Гасподнім; і яны памазалі Давіда ў цара над Ізраілем, па слове Гасподнім, праз Самуіла. | |
I Ch | Bela | 11:4 | І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль да Ерусаліма, гэта значыць, да Евуса. А там былі Евусэі, жыхары той зямлі. | |
I Ch | Bela | 11:5 | І сказалі жыхары Евуса Давіду: ня ўвойдзеш сюды. Але Давід узяў крэпасьць Сіён: гэта — горад Давідаў. | |
I Ch | Bela | 11:6 | І сказаў Давід: хто першы за ўсіх паб'е Евусэяў, той будзе галавою і ваенным начальнікам. І ўзышоў самы першы Ёаў, сын Саруі, і зрабіўся ўзначальцам. | |
I Ch | Bela | 11:10 | Вось галоўныя з моцных у Давіда, якія многа спасаблялі яму ў царстве ягоным, разам з усім Ізраілем, каб паставіць яго царом, па слове Гасподнім, над Ізраілем, | |
I Ch | Bela | 11:11 | і вось лік адважных мацакоў , якія былі ў Давіда: Есваал, сын Ахамані, галоўны з трыццаці: ён падняў дзіду сваю на трыста чалавек і пабіў іх за адзін раз. | |
I Ch | Bela | 11:13 | ён быў з Давідам у Фасдаміме, куды Філістымляне сабраліся на вайну. Там частка поля была засеяна ячменем, і народ пабег ад Філістымлянаў; | |
I Ch | Bela | 11:14 | але яны сталі сярод поля, убераглі яго і пабілі Філістымлянаў. І дараваў Гасподзь выратаваньне вялікае! | |
I Ch | Bela | 11:15 | Трое гэтых галоўных з трыццаці правадыроў падняліся на скалу да Давіда, у пячору Адалам, калі табар Філістымлянаў быў разьмешчаны ў даліне Рэфаімавай. | |
I Ch | Bela | 11:16 | Давід тады быў ва ўмацаваным месцы, а ахоўнае войска Філістымлянаў было тады ў Віфляеме. | |
I Ch | Bela | 11:17 | І моцна захацелася піць Давіду, і ён сказаў: хто напоіць мяне вадою з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы? | |
I Ch | Bela | 11:18 | Тады гэтыя трое прабіліся праз табар Філістымскі і зачарпнулі вады з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы, і ўзялі, і прынесьлі Давіду. Але Давід не захацеў піць яе і выліў яе ў славу Госпада, | |
I Ch | Bela | 11:19 | і сказаў: аслані мяне Гасподзь, каб я зрабіў гэта! Ці ж буду я піць кроў мужоў гэтых, якія клалі душы свае! Бо зь небясьпекай свайму жыцьцю яны прынесьлі ваду. І не захацеў піць яе. Вось што зрабілі гэтыя тры мацакі. | |
I Ch | Bela | 11:20 | І Авэса, брат Ёава, быў галоўны з трох: ён забіў дзідай сваёй трыста чалавек, і быў у славе ў тых трох. | |
I Ch | Bela | 11:22 | Ванэя, сын Ёдая, мужа адважнага, вялікі па дзеях, з Каўцэіла: ён пабіў двух сыноў Арыіла Маавіцкага; ён жа сышоў і забіў ільва ў рове, у сьнежны час; | |
I Ch | Bela | 11:23 | ён жа забіў Егіпцяніна, чалавека ростам у пяць локцяў: у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, як навой у ткачоў, а ён падышоў да яго з кіем і, вырваўшы дзіду з рукі Егіпцяніна, забіў яго ягонай жа дзідай: | |
I Ch | Bela | 11:25 | ён быў больш знакаміты за тых трыццацёх, але з трыма не раўняўся, і Давід паставіў яго бліжэйшым выканаўцам сваіх загадаў. | |
Chapter 12
I Ch | Bela | 12:1 | І гэтыя таксама прыйшлі да Давіда ў Сэкелаг, калі ён яшчэ хаваўся ад Саўла, сына Кісавага, і былі з адважнікаў, якія дапамагалі ў бітве. | |
I Ch | Bela | 12:2 | Узброеныя лукам, якія кідалі праваю і леваю рукою камяні і стралялі стрэламі з лука,— з братоў Саўла, ад Веньяміна: | |
I Ch | Bela | 12:3 | галоўны Ахіезэр, за ім Ёас, сыны Шэмаі, з Гівы; Езіел і Фэлэт, сыны Азмавэта: Бэраха і Егу з Анатота; | |
I Ch | Bela | 12:4 | Ішмаія Гавааніцянін, адважнік з трыццаці і начальнік над трыццацьцю; Ерамія, Яхазііл, Ёханан і Ёзавад з Гедэры; | |
I Ch | Bela | 12:8 | І з Гадыцян перайшлі да Давіда ва ўмацаваньне, у пустыню людзі мужныя, ваяўнічыя, узброеныя шчытом і дзідай; твары ільвіныя — твары іхнія, і яны шпаркія, як сарны ў горах. | |
I Ch | Bela | 12:15 | Вось яны перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён выступае зь берагоў сваіх, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсход і захад. | |
I Ch | Bela | 12:17 | Давід выйшаў насустрач ім, і сказаў ім: калі зь мірам прыйшлі вы да мяне, каб дапамагаць мне, дык хай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб падступна перадаць мяне ворагам маім, тым часам як няма заганы на руках маіх, дык хай бачыць Бог бацькоў нашых і рассудзіць. | |
I Ch | Bela | 12:18 | І абняў дух Амасая, узначальцу трыццаці, і сказаў ён : мір табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэеў; мір табе і мір памочнікам тваім; бо памагае табе Бог твой. Тады прыняў іх Давід і паставіў на чале войска. | |
I Ch | Bela | 12:19 | І з племя Манасіінага перайшлі да Давіда, калі ён ішоў зь Філістымлянамі на вайну супроць Саўла, але не дапамагаў ім, бо ўзначальцы Філістымскія, параіўшыся, адаслалі яго, кажучы: на нашую галаву ён пяройдзе да гаспадара свайго Саўла. | |
I Ch | Bela | 12:20 | Калі ён вяртаўся ў Сэкелаг, тады перайшлі да яго з Манасіян: Аднах, Ёзавад, Едыяэл, Міхаіл, Ёзавад, Элігу і Цыльтай, тысячнікі ў Манасіян. | |
I Ch | Bela | 12:21 | І яны дапамагалі Давіду супроць полчышчаў, бо ўсе гэта былі людзі адважныя і былі правадыры ў войску. | |
I Ch | Bela | 12:22 | Так з кожным днём прыходзілі да Давіда на дапамогу да таго, што ягонае рушэньне зрабілася вялікае, як рушэньне Божае. | |
I Ch | Bela | 12:23 | Вось лічба галоўных у войску, якія прыйшлі да Давіда ў Хэўрон, каб перадаць яму царства Саўлавае, па слове Гасподнім: | |
I Ch | Bela | 12:24 | сыноў Юдавых, якія носяць шчыт і дзіду, было шэсьць тысяч васямсот гатовых да вайны; | |
I Ch | Bela | 12:29 | з сыноў Веньямінавых, братоў Саўлавых, тры тысячы,— але яшчэ многія зь іх трымаліся дома Саўлавага; | |
I Ch | Bela | 12:30 | з сыноў Яфрэмавых дваццаць тысяч васямсот людзей мужных, людзей знакамітых у родах сваіх; | |
I Ch | Bela | 12:31 | з паўплемя Манасіінага васямнаццаць тысяч, якія выкліканы былі паіменна, каб пайсьці ўцараваць Давіда; | |
I Ch | Bela | 12:32 | з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю,— іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга; | |
I Ch | Bela | 12:33 | з племя Завулонавага гатовых да бітвы, узброеных усякаю ваеннаю зброяй, пяцьдзясят тысяч, у страі, аднадушных; | |
I Ch | Bela | 12:34 | з племя Нэфталімавага тысяча правадыроў, зь імі трыццаць сем тысяч з шчытамі і дзідамі; | |
I Ch | Bela | 12:37 | з-за Ярдана, ад племя Рувімавага, Гадавага, і паўплемя Манасіінага, сто дваццаць тысяч, з усялякай воінскай зброяй. | |
I Ch | Bela | 12:38 | Усе гэтыя воіны, у страі, ад шчырага сэрца прыйшлі ў Хэўрон уцараваць Давіда над усім Ізраілем. Ды і ўсе іншыя Ізраільцяне былі аднадушныя, каб паставіць царом Давіда. | |
Chapter 13
I Ch | Bela | 13:2 | і сказаў Давід усяму сходу Ізраільцянаў; калі заўгодна вам, і калі на тое будзе воля Госпада Бога нашага, пашлем усюды да астатніх братоў нашых, па ўсёй зямлі Ізраільскай, і разам зь імі да сьвятароў і лявітаў, у гарады і селішчы іхнія, каб яны сабраліся да нас, | |
I Ch | Bela | 13:4 | І сказаў увесь сход: хай будзе так,— бо гэта дзея ўсяму народу здавалася справядлівай. | |
I Ch | Bela | 13:5 | Так сабраў Давід усіх Ізраільцянаў, ад Шыхора Егіпецкага да ўваходу ў Эмат, каб перанесьці каўчэг Божы з Кірыятыярыма. | |
I Ch | Bela | 13:6 | І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль у Кірыятыярым, што ў Юдэі, каб перанесьці адтуль каўчэг Бога, Госпада, які сядзіць на херувімах, на якім называецца імя Яго. | |
I Ch | Bela | 13:7 | І павезьлі каўчэг Божы на новай калясьніцы з дома Авінадава; і Оза і Ахія вялі калясьніцу. | |
I Ch | Bela | 13:8 | А Давід і ўсе Ізраільцяне ігралі перад Богам з усёй сілы, са сьпевамі, на цытрах і на псалтырах, і тымпанах, і кімвалах і трубах. | |
I Ch | Bela | 13:9 | Калі дайшлі да гумна Хідона, Оза працягнуў руку сваю, каб падтрымаць каўчэг, бо валы нахілілі яго. | |
I Ch | Bela | 13:10 | Але Гасподзь разгневаўся на Озу, і пабіў яго за тое, што ён працягнуў руку сваю да каўчэга; і ён памёр тут жа перад абліччам Божым. | |
I Ch | Bela | 13:11 | І засмуціўся Давід, што Гасподзь пабіў Озу. І назваў тое месца паразаю Озы; так называецца яно і да сёньня. | |
I Ch | Bela | 13:13 | І не павёз Давід каўчэга да сябе, у горад Давідаў, а завярнуў яго да дома Авэдара Гэцяніна. | |
Chapter 14
I Ch | Bela | 14:1 | І паслаў Хірам, цар Тырскі, да Давіда паслоў, і кедровыя дрэвы, і муляроў, і цесьляроў, каб пабудаваць яму дом. | |
I Ch | Bela | 14:2 | Калі даведаўся Давід, што ўмацаваў яго Гасподзь царом над Ізраілем, што ўзьнесена высока царства ягонае, дзеля народу яго Ізраіля, | |
I Ch | Bela | 14:8 | І пачулі Філістымляне, што памазаны Давід у цара над усім Ізраілем, і падняліся ўсе Філістымляне шукаць Давіда. І пачуў Давід пра гэта і пайшоў супроць іх. | |
I Ch | Bela | 14:10 | І спытаўся Давід у Бога, кажучы: ці ісьці мне супроць Філістымлянаў, і ці аддасі іх у рукі мае? І сказаў яму Гасподзь: ідзі, і Я аддам у рукі твае. | |
I Ch | Bela | 14:11 | І пайшлі яны ў Ваал-Пэрацым, і пабіў іх там Давід; і сказаў Давід: зламаў Бог ворагаў маіх рукою маёю, як прарыў вады. Таму і далі імя мясьціне той: Ваал-Пэрацым. | |
I Ch | Bela | 14:14 | І яшчэ спытаўся Давід у Бога, і сказаў яму Бог: не хадзі проста на іх, ухіліся ад іх і йдзі да іх з боку тутавых дрэў; | |
I Ch | Bela | 14:15 | і калі пачуеш шум як бы крокаў на вяршалінах тутавых дрэў, тады ўступі ў бітву, бо выйшаў Бог перад табою, каб пабіць табар Філістымлянаў. | |
I Ch | Bela | 14:16 | І зрабіў Давід, як сказаў яму Бог; і разьбілі табар Філістымскі, ад Гаваона да Газэра. | |
Chapter 15
I Ch | Bela | 15:1 | І пабудаваў ён сабе дамы ў горадзе Давідавым, і падрыхтаваў месца для каўчэга Божага, і ўладзіў для яго скінію. | |
I Ch | Bela | 15:2 | Тады сказаў Давід: ніхто не павінен насіць каўчэга Божага, акрамя лявітаў, бо іх выбраў Гасподзь на тое, каб насіць каўчэг Божы і служыць яму вавекі. | |
I Ch | Bela | 15:3 | І сабраў Давід усіх Ізраільцян у Ерусалім, каб унесьці каўчэг Божы на месца яго, якое ён дзеля яго падрыхтваў. | |
I Ch | Bela | 15:11 | І паклікаў Давід сьвятароў: Садока і Авіятара, і лявітаў: Урыіла, Асаю, Ёіля, Шэмаю, Эліела і Амінадава, | |
I Ch | Bela | 15:12 | і сказаў ім: вы, начальнікі родаў лявіцкіх, асьвяцецеся самі і браты вашыя, і прынясеце каўчэг Госпада Бога Ізраілевага на месца, якое я падрыхтаваў для яго, | |
I Ch | Bela | 15:13 | бо як раней ня вы гэтарабілі , дык Гасподзь Бог наш пабіў нас за тое, што мы не парупіліся за Яго, як было трэба. | |
I Ch | Bela | 15:14 | І асьвяціліся сьвятары і лявіты дзеля таго, каб несьці каўчэг Госпада Бога Ізраілевага. | |
I Ch | Bela | 15:15 | І панесьлі сыны лявітаў каўчэг Божы, як наказваў Майсей паводле слова Госпада, на плячах, на жэрдзях. | |
I Ch | Bela | 15:16 | І загадаў Давід начальнікам лявітаў паставіць братоў сваіх сьпевакоў з музычнымі інструментамі, з псалтырамі і цытрамі і кімваламі, каб яны гучна ўзьвяшчалі голас радаваньня. | |
I Ch | Bela | 15:17 | І паставілі лявіты Эмана, сына Ёілевага, і з братоў ягоных, Асафа, сына Вэрэхіінавага, а з сыноў Мэрарыных, братоў іхніх, Этана, сына Кушаі; | |
I Ch | Bela | 15:18 | і зь імі братоў іхніх другарадных: Захара, Бэна, Яазііла, Шэмірамота, Ехііла, Унія, Эліява, Ванэю, Маасэя, Мататыю, Эліфлэуя, Мікнэя і Авэд-Эдома і Еэла, брамнікаў. | |
I Ch | Bela | 15:20 | а Захар, Азііл, Шэмірамот, Ехііл, Уній, Эліяў, Маасэй і Ванэя — на псалтырах, тонкім голасам. | |
I Ch | Bela | 15:21 | А Мататыя, Эліфлэуй, Мікнэй, Авэд-Эдом, Еэл і Азазія — на цытрах, каб рабіць пачатак. | |
I Ch | Bela | 15:24 | Шэванія, Ёсафат, Натанаіл, Амасай, Захар, Ванэя і Эліезэр, сьвятары, трубілі трубамі перад каўчэгам Божым. Авэд-Эдом і Ехія былі брамнікамі каля каўчэга. | |
I Ch | Bela | 15:25 | Так Давід і старэйшыны Ізраілевыя і тысячнікі пайшлі перанесьці каўчэг запавету Гасподняга з дома Авэд-Эдомавага з радасьцю. | |
I Ch | Bela | 15:26 | І калі Бог памагаў лявітам, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, тады закалолі ў ахвяру сем цялят і сем бараноў. | |
I Ch | Bela | 15:27 | Давід быў апрануты ў вісонную вопратку, а таксама і ўсе лявіты, якія несьлі каўчэг, і сьпевакі, і Хэнанія, начальнік музыкантаў і сьпевакоў. А на Давідзе быўяшчэ ільняны эфод. | |
I Ch | Bela | 15:28 | Так увесь Ізраіль уносіў каўчэг запавета Гасподняга з воклічамі, пад гукі рога і труб і кімвалаў, граючы на псалтырах і цытрах. | |
Chapter 16
I Ch | Bela | 16:1 | І прынесьлі каўчэг Божы, і паставілі яго сярод скініі, якую зладзіў яму Давід, і ўзьнесьлі Богу цэласпаленьні і мірныя ахвяры. | |
I Ch | Bela | 16:2 | Калі Давід закончыў цэласпаленьні і прынашэньне мірных ахвяр, дык дабраславіў народ імем Госпада. | |
I Ch | Bela | 16:3 | І раздаў усім Ізраільцянам, і мужчынам і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку мяса і па кубку віна, | |
I Ch | Bela | 16:4 | і паставіў на службу перад каўчэгам Гасподнім некаторых зь лявітаў, каб яны славасловілі, дзякавалі і ўсхвалялі Госпада Бога Ізраілевага: | |
I Ch | Bela | 16:5 | Асафа галоўным, другім пасьля яго Захара, Еэла, Шэмірамота, Ехііла, Мататыю, Эліява, і Ванэю, Авэд-Эдома і Еэла з псалтырамі і цытрамі, і Асафа для ігры на кімвалах, | |
I Ch | Bela | 16:7 | У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных: | |
I Ch | Bela | 16:29 | узьнясеце Госпаду славу імя Ягонага. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду ў харастве сьвятыні Яго. | |
I Ch | Bela | 16:31 | Хай весяляцца нябёсы, хай радуецца зямля, і хай скажуць у народах: Гасподзь валадарыць` | |
I Ch | Bela | 16:33 | Хай пераможна радуюцца ўсе дрэвы дуброўныя прад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіць зямлю. | |
I Ch | Bela | 16:35 | і скажэце: выратуй нас, Божа, Выратавальнік наш! Зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю. | |
I Ch | Bela | 16:36 | Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку` І сказаў увесь народ: амін! алілуя! | |
I Ch | Bela | 16:37 | Давід пакінуў там, перад каўчэгам запавета Гасподняга, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад каўчэгам пастаянна, кожны дзень, | |
I Ch | Bela | 16:38 | і Авэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем чалавек ; Авэд-Эдома, сына Ідытунавага, і Хосу — брамнікамі, | |
I Ch | Bela | 16:39 | а Садока сьвятара і братоў яго сьвятароў — перад жытлішчам Гасподнім, што на вышыні ў Гаваоне, | |
I Ch | Bela | 16:40 | для прынашэньня цэласпаленьняў Госпаду на ахвярніку цэласпаленьня пастаянна, раніцай і ўвечары, і дзеля ўсяго, што напісана ў законе Госпада, які Ён наказаў Ізраілю; | |
I Ch | Bela | 16:41 | і зь імі Эмана і Ідытуна і іншых выбраных, якія назначаны паіменна, каб славіць Госпада, бо вечная міласьць Ягоная. | |
I Ch | Bela | 16:42 | Пры іх Эман і Ідытун праслаўляі Бога, іграючы на трубах, кімвалах і розных музычных спарудах; а сыноў Ідытуна паставіў пры браме. | |
Chapter 17
I Ch | Bela | 17:1 | Калі Давід жыў у доме сваім, дык сказаў Давід Натану прароку: вось, я жыву ў доме кедровым, а каўчэг запавета Гасподняга пад намётам. | |
I Ch | Bela | 17:5 | бо Я ня жыў у доме з таго дня, як вывеў сыноў Ізраіля, і да сёньня, а хадзіў са скініі ў скінію і з жытла ў жытло . | |
I Ch | Bela | 17:6 | Дзе ні хадзіў Я з усім Ізраілем, ці сказаў Я хоць слова каму з судзьдзяў Ізраільскіх, якім Я загадаў пасьвіць народ Мой: чаму вы не пабудуеце Мне дома кедровага? | |
I Ch | Bela | 17:7 | І цяпер так скажы рабу Майму Давіду: так кажа Гасподзь Саваоф: Я ўзяў цябе ад статку авечак, каб ты быў правадыр народа Майго Ізраіля; | |
I Ch | Bela | 17:8 | і быў з табою ўсюды, куды ты ні хадзіў, і вынішчыў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў імя тваё як імя вялікіх на зямлі; | |
I Ch | Bela | 17:9 | і Я ўладзіў месца народу Майму Ізраілю, і ўкараніў яго, і будзе ён спакойна жыць на месцы сваім, і ня будзе больш трывожаны, і бязбожнікі ня будуць больш уціскаць яго, як раней, | |
I Ch | Bela | 17:10 | у тыя дні, калі Я паставіў судзьдзяў над народам Маім Ізраілем, і Я ўпакорыў усіх ворагаў тваіх і абвяшчаю табе, што Гасподзь зладзіць табе дом. | |
I Ch | Bela | 17:11 | Калі завершацца дні твае і ты адыдзеш да бацькоў тваіх, тады Я пастаўлю семя тваё пасьля цябе, якое будзе з сыноў тваіх, і ўмацую царства ягонае. | |
I Ch | Bela | 17:13 | Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам,— і міласьці Маёй не адбяру ў яго, як Я адабраў у таго, які быў да цябе. | |
I Ch | Bela | 17:16 | І прыйшоў цар Давід і стаў прад абліччам Гасподнім, і сказаў: хто я, Госпадзе Божа, і што такое дом мой, што Ты так узвысіў мяне? | |
I Ch | Bela | 17:17 | Але і гэтага яшчэ здалося мала ў вачах Тваіх, Божа; Ты абвяшчаеш пра дом раба Твайго наперад, і глядзіш на мяне, як на чалавека вялікага, Госпадзе Божа! | |
I Ch | Bela | 17:18 | Што яшчэ можа дадаць перад Табою Давід дзеля ўзьвялічэньня раба Твайго? Ты ведаеш раба Твайго! | |
I Ch | Bela | 17:19 | Госпадзе! для раба Твайго, па сэрцы Тваім Ты робіш усё гэта вялікае, каб паказаць ўсялякую веліч. | |
I Ch | Bela | 17:20 | Госпадзе! Няма падобнага на Цябе, і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго, што чулі мы на свае вушы. | |
I Ch | Bela | 17:21 | І хто падобны на народ Твой Ізраіль, адзіны народ на зямлі, да Якога прыходзіў Бог, каб адкупіць яго Сабе ў народ, зрабіць Сабе імя вялікай і страшнай дзеяй,— прагнаньнем народаў ад аблічча народу Твайго, які Ты выбавіў зь Егіпта. | |
I Ch | Bela | 17:22 | Ты зрабіў народ Твой Ізраіля Сваім уласным народам навек, і Ты, Госпадзе, стаў Богам ягоным. | |
I Ch | Bela | 17:23 | Дык вось цяпер, о Госпадзе, слова, якое Ты сказаў пра раба Твайго і пра дом ягоны, умацуй навек, і зрабі, як Ты сказаў. | |
I Ch | Bela | 17:24 | І хай застанецца і ўзьвялічыцца імя Тваё вавекі, каб гаварылі: "Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў, ёсьць Бог над Ізраілем, і дом раба Твайго Давіда хай будзе цьвёрды прад абліччам Тваім. | |
I Ch | Bela | 17:25 | Бо Ты, Божа мой, адкрыў рабу Твайму, што Ты ўладзіш яму дом, таму раб Твой і асьмеліўся маліцца перад Табою. | |
Chapter 18
I Ch | Bela | 18:1 | Пасьля гэтага Давід пабіў Філістымлянаў і ўпакорыў іх, і ўзяў Гэт і залежныя ад яго гарады з рук Філістымлянаў. | |
I Ch | Bela | 18:2 | Ён пабіў таксама Маавіцянаў, — і зрабіліся Маавіцяне рабамі Давіда, прыносячы яму даніну. | |
I Ch | Bela | 18:3 | І пабіў Давід Аднаазара, цара Суўскага, у Эмаце, калі той ішоў сьцьвердзіць сваю ўладу каля ракі Еўфрат. | |
I Ch | Bela | 18:4 | І ўзяў Давід у яго тысячу калясьніц, сем тысяч вершнікаў і дваццаць тысяч пешых, і разбурыў Давід усе калясьніцы, пакінуўшы зь іх толькі сто. | |
I Ch | Bela | 18:5 | Сірыйцы Дамаскія прыйшлі былі на дапамогу да Аднаазара, цара Суўскага, але Давід пабіў дваццаць дзьве тысячы Сірыйцаў. | |
I Ch | Bela | 18:6 | І паставіў Давід ахоўнае войска ў Сірыі Дамаскай, і зрабіліся Сірыйцы рабамі Давіда, прыносячы яму даніну. І памагаў Гасподзь Давіду ўсюды, куды ён ні хадзіў. | |
I Ch | Bela | 18:8 | А з Тыўхаты і Куна, гарадоў Адраазаравых, узяў Давід вельмі многа медзі. Зь яе Саламон зрабіў меднае мора і слупы і медны посуд. | |
I Ch | Bela | 18:10 | І паслаў Ёрама, сына свайго, да цара Давіда, вітаць яго і дзякаваць за тое, што ён ваяваў з Адраазарам і пабіў яго, бо Той быў у вайне з Адраазарам,— і зь ім усякі посуд залаты, срэбны і медны. | |
I Ch | Bela | 18:11 | І прысьвяціў іх цар Давід Госпаду разам з срэбрам і золатам, якое ён узяў ад усіх народаў: ад Ідумэянаў, Маавіцянаў, Аманіцянаў, Філістымлянаў і ад Амалікіцянаў. | |
I Ch | Bela | 18:13 | і паставіў у Ідумэі ахоўнае войска, і зрабіліся ўсе Ідумэяне рабамі Давіду. Гасподзь памагаў Давіду ўсюды, куды ён ні хадзіў. | |
Chapter 19
I Ch | Bela | 19:2 | І сказаў Давід: зраблю я міласьць Анону, сыну Наасаваму, за дабрадзейства, якое бацька ягоны зрабіў мне. І паслаў Давід паслоў суцешыць яго ў бацьку ягоным. І прыйшлі слугі Давідавы ў зямлю Аманіцкую, да Анона, каб суцешыць яго. | |
I Ch | Bela | 19:3 | Але князі Аманіцкія сказалі Анону: няўжо ты думаеш, што Давід з павагі да бацькі твайго прыслаў да цябе суцешнікаў? Ці не на тое прыйшлі слугі яго да цябе, каб выведаць і выгледзець зямлю і спустошыць яе? | |
I Ch | Bela | 19:4 | І ўзяў Анон слуг Давідавых і пагаліў іх, і абцяў вопратку іхнюю напалавіну да сьцёгнаў і адпусьціў іх. | |
I Ch | Bela | 19:5 | І пайшлі яны. І данесьлі Давіду пра людзей гэтых, і ён паслаў ім насустрач, бо яны былі вельмі зьняважаныя; і сказаў цар; застаньцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць борады вашыя, і тады вяртайцеся. | |
I Ch | Bela | 19:6 | Калі Аманіцяне ўбачылі, што яны зрабіліся ненавіснымі Давіду, тады паслаў Анон і Аманіцяне тысячу талантаў срэбра, каб наняць сабе калясьніц і верхаўцоў зь Сірыі Месапатамскай і зь Сірыі Мааха і з Сувы. | |
I Ch | Bela | 19:7 | І нанялі сабе трыццаць дзьве тысячы калясьніц і цара Мааха з народам ягоным, якія прыйшлі і разьмясьціліся табарам перад Мэдэваю. І Аманіцяне сабраліся з гарадоў сваіх і выступілі на вайну. | |
I Ch | Bela | 19:9 | І выступілі Аманіцяне і сталі на бітву, каля брамы горада, а цары, якія прыйшлі, асобна ў полі. | |
I Ch | Bela | 19:10 | Ёаў, бачачы, што чакае яго бітва сьпераду і ззаду, выбраў воінаў з усіх адборных у Ізраілі і выставіў іх супроць Сірыйцаў. | |
I Ch | Bela | 19:11 | А астатнюю частку народу даручыў Авэсу, брату свайму, каб яны выступілі супроць Аманіцянаў. | |
I Ch | Bela | 19:12 | І сказаў ён: калі Сірыйцы будуць адольваць мяне, дык ты дапаможаш мне, а калі Аманіцяне будуць адольваць цябе, дык я дапамагу табе. | |
I Ch | Bela | 19:13 | Будзь мужны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага,— і Гасподзь хай зробіць, што Яму заўгодна. | |
I Ch | Bela | 19:15 | А Аманіцяне, убачыўшы, што Сірыйцы бягуць, і самыя пабеглі ад Авэсы, брата ягонага, і сышлі ў горад. І прыйшоў Ёаў у Ерусалім. | |
I Ch | Bela | 19:16 | Сірыйцы, бачачы, што яны разьбіты Ізраільцянамі, адправілі паслоў і вывелі Сірыйцаў, якія былі па той бок ракі, і Савак, ваеначальнік Адраазараў, быў на чале іх. | |
I Ch | Bela | 19:17 | Калі данесьлі пра гэта Давіду, ён сабраў усіх Ізраільцянаў, перайшоў Ярдан і прыйшоў да іх і стаў супроць іх. І ўступіў Давід у бітву зь Сірыйцамі, і яны сьцяліся зь ім. | |
I Ch | Bela | 19:18 | І Сірыйцы пабеглі ад Ізраільцянаў, і зьнішчыў Давід у Сірыйцаў сем тысяч калясьніц, і сорак тысяч пешых і Савака ваеначальніка забіў. | |
Chapter 20
I Ch | Bela | 20:1 | Праз год, у час, калі цары выходзяць на вайну , вывеў Ёаў войска і пачаў пустошыць зямлю Аманіцянаў, і прыйшоў і аблажыў Раву. А Давід заставаўся ў Ерусаліме. Ёаў, заваяваўшы Раву, разбурыў яе. | |
I Ch | Bela | 20:2 | І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы яго, і ў ім аказалася вагі талант золата, і каштоўныя камяні былі на ім; і быў ён ускладзены на галаву Давіда. І здабычы вельмі многа вынес з горада. | |
I Ch | Bela | 20:3 | А люд, які быў у ім, вывеў і забіваў іх піламі, жалезнымі цапамі і сякерамі. Так зрабіў Давід з усімі гарадамі Аманіцянаў, і вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім. | |
I Ch | Bela | 20:4 | Пасьля таго пачалася вайна зь Філістымлянамі ў Газэры. Тады Савахай Хушацянін пабіў Сафа, аднаго з нашчадкаў Рэфаімаў. І яны ўпакорыліся. | |
I Ch | Bela | 20:5 | І зноў была вайна зь Філістымлянамі. Тады Элханам, сын Яіра, пабіў Лахмія, брата Галіяфавага, Гэцяніна, у якога дзяржальна дзіды было, як навой у ткачоў. | |
I Ch | Bela | 20:6 | Была яшчэ бітва ў Гэце. Там быў адзін рослы чалавек, у якога было па шэсьць пальцаў,усяго дваццаць чатыры. І ён таксама быў з нашчадкаў Рэфаімаў. | |
Chapter 21
I Ch | Bela | 21:2 | І сказаў Давід Ёаву і начальнікам у народзе: ідзеце пералічэце Ізраільцянаў, ад Вірсавіі да Дана і прадстаўце мне, каб я ведаў лік іх. | |
I Ch | Bela | 21:3 | І сказаў Ёаў: хай памножыць Гасподзь народ Свой у сто разоў да таго, колькі ёсьць яго. Ці ня ўсе яны, спадару мой цар, рабы гаспадара майго? Навошта ж патрабуе гэтага гаспадар мой? Каб залічылася гэта ў віну Ізраілю? | |
I Ch | Bela | 21:4 | Але царскае слова пераважыла Ёава. І пайшоў Ёаў і абышоў усяго Ізраіля, і прыйшоў у Ерусалім. | |
I Ch | Bela | 21:5 | І падаў Ёаў Давіду сьпіс народнага перапісу, і было ўсіх Ізраільцянаў тысяча тысяч, і сто тысяч мужоў, якія агаляюць меч, і Юдэяў — чатырыста семдзесят тысяч, якія агаляюць меч. | |
I Ch | Bela | 21:8 | І сказаў Давід Богу: вельмі зграшыў я, што зрабіў гэта. І цяпер даруй віну раба Твайго, бо я ўчыніў вельмі неразумна. | |
I Ch | Bela | 21:10 | ідзі і скажы Давіду: так кажа Гасподзь: тры кары я прапаную табе, выберы сабе адну зь іх,— і Я пашлю яе на цябе. | |
I Ch | Bela | 21:12 | альбо тры гады — голад, альбо тры месяцы будуць цябе перасьледаваць ворагі твае і меч ворагаў тваіх будзе даставаць да цябе ; альбо тры дні — меч Гасподні і пошасьць на зямлі і анёл Гасподні знішчальны ва ўсіх межах Ізраіля. Дык вось, разгледзь, што мне адказваць Таму, Хто паслаў мяне са словам. | |
I Ch | Bela | 21:13 | І сказаў Давід Гаду: цяжка мне вельмі, але хай лепш упаду ў рукі Госпада, бо вельмі вялікая мілажальнасьць Ягоная, толькі б ня ўпасьці мне ў рукі чалавечыя. | |
I Ch | Bela | 21:14 | І паслаў Гасподзь пошасьць на Ізраіля і памерла Ізраільцянаў семдзесят тысяч чалавек. | |
I Ch | Bela | 21:15 | І паслаў Бог анёла ў Ерусалім, каб вынішчаць яго. І калі ён пачаў вынішчаць, убачыў Гасподзь і пашкадаваў за гэта бедства, і сказаў анёлу-знішчальніку: годзе! цяпер апусьці руку тваю. А анёл Гасподні стаяў тады над гумном Орны Евусэяніна. | |
I Ch | Bela | 21:16 | І падняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла Гасподняга, які стаяў паміж зямлёю і небам, з аголеным у руцэ ягонай мечам, працягнутым на Ерусалім; і ўпаў Давід і старэйшыны, пакрытыя вярэтай, на абліччы свае. | |
I Ch | Bela | 21:17 | І сказаў Давід Богу: ці ж ня я загадаў палічыць народ? я зграшыў, я ўчыніў ліха, а гэтыя авечкі што зрабілі? Госпадзе, Божа мой! хай будзе рука Твая на мне і на доме бацькі майго, а не на народзе Тваім, каб загубіць яго . | |
I Ch | Bela | 21:18 | І анёл Гасподні сказаў Гаду, каб той сказаў Давіду: хай Давід прыйдзе і паставіць ахвярнік Госпаду на гумне Орны Евусэяніна. | |
I Ch | Bela | 21:20 | Орна абярнуўся, убачыў анёла, і чатыры сыны яго зь ім зьніклі. Орна малаціў тады пшаніцу. | |
I Ch | Bela | 21:21 | І прыйшоў Давід да Орны. Орна зірнуў, і ўбачыўшы Давіда, выйшаў з гумна, і пакланіўся Давіду тварам да зямлі. | |
I Ch | Bela | 21:22 | І сказаў Давід Орну: аддай мне месца пад гумном, я пабудую на ім ахвярнік Госпаду; за сапраўдную цану аддай мне яго, каб спынілася вынішчэньне народу. | |
I Ch | Bela | 21:23 | І сказаў Орна Давіду: вазьмі сабе; хай робіць гаспадар мой цар, што яму заўгодна; вось я аддаю і валоў на цэласпаленьне, і малацільныя прылады на дровы, і пшаніцу на прынашэньне; усё гэта аддаю дарам. | |
I Ch | Bela | 21:24 | І сказаў цар Давід Орну: не, я хачу купіць у цябе за сапраўдную цану, бо ня буду прыносіць я тваёй уласнасьці Госпаду, і ня буду прыносіць на цэласпаленьнеўзятае дарам. | |
I Ch | Bela | 21:26 | І спарудзіў там Давід ахвярнік Госпаду і ўзьнёс цэласпаленьні і мірныя ахвяры; і заклікаў Госпада, і Ён пачуў яго, паслаўшы агонь зь неба на ахвярнік цэласпаленьня. | |
I Ch | Bela | 21:28 | У гэты час Давід, бачачы, што Гасподзь пачуў яго на гумне Орны Евусэяніна, прынёс там ахвяру. | |
I Ch | Bela | 21:29 | А скінія Гасподняя, якую зрабіў Майсей у пустыні, і ахвярнік цэласпаленьня былі ў той час на вышыні ў Гаваоне. | |
Chapter 22
I Ch | Bela | 22:2 | І загадаў Давід сабраць прыхадняў, якія былі ў зямлі Ізраільскай, і паставіў каменячосаў, каб абчэсваць камяні на пабудову дома Божага. | |
I Ch | Bela | 22:3 | І мноства жалеза для цьвікоў да дзьвярэй брамы і для сувязяў нарыхтаваў Давід, і мноства медзі без вагі, | |
I Ch | Bela | 22:4 | і кедровых дрэў бязь ліку, бо Сіданяне і Тыране даставілі Давіду мноства кедровых дрэў. | |
I Ch | Bela | 22:5 | І сказаў Давід: Саламон, сын мой, малады і маласілы, а дом, які трэба пабудаваць для Госпада, павінен быць даволі велічны, на славу і ўпрыгажэньне перад усімі землямі: дык вось, буду я нарыхтоўваць для яго. І нарыхтаваў Давід да сьмерці сваёй многа. | |
I Ch | Bela | 22:6 | І паклікаў Саламона, сына свайго, і наказаў яму пабудаваць дом Госпаду Богу Ізраілеваму. | |
I Ch | Bela | 22:7 | І сказаў Давід Саламону: сыне мой! у мяне было на сэрцы пабудаваць дом у імя Госпада Бога майго, | |
I Ch | Bela | 22:8 | але было мне слова Гасподняе, і сказана: ты праліў многа крыві і вёў вялікія войны; ты не павінен будаваць дом імю Майму, бо праліў многа крыві на зямлю перад абліччам Маім. | |
I Ch | Bela | 22:9 | Вось, у цябе народзіцца сын: ён будзе чалавек мірны; Я дам яму спакой ад усіх ворагаў ягоных вакол: таму імя яму будзе Саламон. І мір і спакой дам Ізраілю ў дні ягоныя. | |
I Ch | Bela | 22:10 | Ён пабудуе дом імю Майму, і ён будзе Мне сынам, а Я яму бацькам, і ўцьверджу трон царства яго над Ізраілем навечна. | |
I Ch | Bela | 22:11 | І цяпер, сыне мой! хай будзе Гасподзь з табою, каб табе быў посьпех і ты пабудаваў дом Госпаду Богу твайму, як Ён гаварыў пра цябе. | |
I Ch | Bela | 22:12 | Хай дасьць табе Гасподзь кемнасьць і розум і паставіць цябе над Ізраілем; і датрымайся закону Госпада Бога твайго. | |
I Ch | Bela | 22:13 | Тады ты будзеш з посьпехам, калі будзеш старацца выконваць пастановы і законы, якія наказаў Гасподзь Майсею для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не маркоціся. | |
I Ch | Bela | 22:14 | І вось, я пры беднасьці маёй падрыхтаваў для дома Гасподняга сто тысяч талантаў золата і тысячу тысяч талантаў срэбра, а медзі і жалезу няма вагі, бо яго мноства; і дрэва і камяні я таксама нарыхтаваў, а ты яшчэ дадай да гэтага. | |
I Ch | Bela | 22:15 | У цябе мноства працаўнікоў, і каменячосаў, разьбяроў і цесьляроў, і ўсякіх здольных на ўсякую дзею; | |
I Ch | Bela | 22:18 | ці ня з вамі Гасподзь Бог наш, Які даў вам спакой з усіх бакоў, бо Ён перадаў у рукі мае жыхароў зямлі, і ўпакорылася зямля перад Госпадам і перад народам Ягоным? | |
Chapter 23
I Ch | Bela | 23:1 | Давід, састарыўшыся і насыціўшыся жыцьцём , паставіў царом над Ізраілем сына свайго Саламона. | |
I Ch | Bela | 23:3 | і палічаны былі лявіты, ад трыццаці гадоў і вышэй, і было лікам іх, лічачы пагалоўна, трыццаць восем тысяч чалавек. | |
I Ch | Bela | 23:4 | Зь іх прызначаны для дзеі ў доме Гасподнім дваццаць чатыры тысячы, а пісцоў і судзьдзяў шэсьць тысяч, | |
I Ch | Bela | 23:5 | і чатыры тысячы брамнікаў, і чатыры тысячы тых, што праслаўляюць Госпада на музычных спарудах, якія ён зрабіў для праслаўленьня. | |
I Ch | Bela | 23:11 | Яхат быў галоўны, Зіза другі; Еўш і Бэрыя мелі дзяцей ня многа, і таму яны былі ў адным ліку пры доме бацькавым. | |
I Ch | Bela | 23:13 | Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон аддзелены быў на прысьвячэньне да Сьвятога Сьвятых, ён і сыны ягоныя, навечна, каб учыняць дымленьне прад абліччам Госпада, каб служыць Яму і дабраслаўляць імем Ягоным навекі. | |
I Ch | Bela | 23:17 | Сыны Эліезра былі: першы Рэхавія. І ня было ў Эліезэра другіх сыноў; у Рэхавіі ж было вельмі многа сыноў. | |
I Ch | Bela | 23:22 | І памёр Элеазар, і ня было ў яго сыноў, а толькі дочкі; і ўзялі іх за сябе сыны Кіса, браты іхнія. | |
I Ch | Bela | 23:24 | Вось сыны Лявііны, па дамах бацькоў іхніх, узначальцы сямействаў, па імянным злічэньні іхнім пагалоўна, якія спраўлялі дзеі служэньня ў доме Гасподнім, ад дваццаці гадоў і вышэй. | |
I Ch | Bela | 23:25 | Бо Давід сказаў: Гасподзь Бог Ізраілеў даў спакой народу Свайму і паставіў яго ў Ерусаліме навекі. | |
I Ch | Bela | 23:28 | каб яны былі пры сынах Ааронавых, дзеля служэньня дому Гасподняму, у двары і ў прыбудовах, дзеля падтрыманьня чысьціні ўсёй сьвятыні і дзеля выкананьня ўсялякай службы пры доме Божым, | |
I Ch | Bela | 23:29 | дзеля назіраньня за хлябамі пакладнымі і пшанічнаю мукою для хлебнага прынашэньня і праснакамі, за печаным, смажаным і за ўсякаю мераю і вагою, | |
I Ch | Bela | 23:30 | і каб станавіліся кожнае раніцы дзякаваць і славасловіць Госпада, таксама і ўвечары, | |
I Ch | Bela | 23:31 | і пры ўсіх цэласпаленьнях, якія ўзносяцца Госпаду ў суботы, на маладзіка і ў сьвяты па ліку, як прадпісана пра іх,— пастаянна прад абліччам Госпада, | |
Chapter 24
I Ch | Bela | 24:2 | Надаў і Авіуд памерлі раней за бацьку свайго, а сыноў ня было ў іх, і таму сьвятарылі Элеазар і Ітамар. | |
I Ch | Bela | 24:3 | І разьмеркаваў іх Давід — Садока зсыноў Элеазара, і Ахімэлэха з сыноў Ітамара, па чарзе на службу іх. | |
I Ch | Bela | 24:4 | І знайшлося, што паміж сынамі Элеазара ўзначальцаў пакаленьняў больш, чым паміж сынамі Ітамара. І ён разьмеркаваў іх так : з сыноў Элеазара шаснаццаць узначальцаў сямействаў, а з сыноў Ітамара восем. | |
I Ch | Bela | 24:5 | А разьмяркоўваў іх па жэрабях, бо галоўнымі ў сьвятыні і галоўнымі прад Богам былі з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара, | |
I Ch | Bela | 24:6 | і запісваў іх Шэмая, сын Натанаіла, пісец зь лявітаў, перад абліччам цара і князёў і перад сьвятаром Садокам і Ахімэлэхам, сынам Авіятара, і перад узначальцамі сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: бралі пры кіданьні жэрабя адно сямейства зроду Элеазаравага, потым бралі зроду Ітамаравага. | |
I Ch | Bela | 24:19 | Вось парадак іх пры служэньні іх, як ім прыходзіць у дом Гасподні, па статуце іх праз Аарона, бацьку іхняга, як наказваў яму Гасподзь Бог Ізраілеў. | |
I Ch | Bela | 24:20 | У астатніх сыноў Лявія — разьмеркаваньне : з сыноў Амрама: Шуваіл; з сыноў Шуваіла: Едыя; | |
Chapter 25
I Ch | Bela | 25:1 | І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго; | |
I Ch | Bela | 25:2 | з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла, сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара. | |
I Ch | Bela | 25:3 | Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада. | |
I Ch | Bela | 25:4 | Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт. | |
I Ch | Bela | 25:5 | Усе гэтыя сыны Эмана, празарліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі. | |
I Ch | Bela | 25:6 | Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асафа, Ідытуна і Эмана. | |
I Ch | Bela | 25:7 | І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага , дзвесьце восемдзесят восем. | |
I Ch | Bela | 25:8 | І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі. | |
I Ch | Bela | 25:9 | І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць; | |
I Ch | Bela | 25:14 | сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; | |
Chapter 26
I Ch | Bela | 26:4 | Сыны Авэд-Эдома: першынец Шэмая, другі Егозавад, трэці Ёах, чацьвёрты Сахар, пяты Натанаіл, | |
I Ch | Bela | 26:6 | У сына яго Шэмаі нарадзіліся таксама сыны, начальнікі ў сваім родзе, бо яны былі людзі моцныя. | |
I Ch | Bela | 26:7 | Сыны Шэмаі: Отні, Рэфаіл, Авэд і Элзавад, браты ягоныя, людзі моцныя, Элія і Сэмахія. | |
I Ch | Bela | 26:8 | Усе яны з сыноў Авэд-Эдома; яны і сыны іхнія і браты іхнія былі людзі руплівыя і да службы здольныя: іх было ў Авэд-Эдома шэсьцьдзесят два. | |
I Ch | Bela | 26:10 | У Хосы, з сыноў Мэрарыных, сыны: Шымры галоўны,— хоць ён і ня быў першынец, але бацька ягоны паставіў яго галоўным; | |
I Ch | Bela | 26:11 | другі Хэлкія, трэці Тэвалія, чацьвёрты Захар; усіх сыноў і братоў у Хосы было трынаццаць. | |
I Ch | Bela | 26:12 | Вось разьмеркаваньне брамнікаў па ўзначальцах сямействаў, здольных да службы разам з братамі іхнімі, на служэньне ў доме Гасподнім. | |
I Ch | Bela | 26:14 | І выпала жэрабя на ўсход Шэлэміі; і Захару, сыну ягонаму, разумнаму дарадцу, кінулі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач; | |
I Ch | Bela | 26:16 | Шупіму і Хосу на захад; каля брамы Шалэхэт, дзе дарога падымаецца і дзе варта супроць варты. | |
I Ch | Bela | 26:17 | На ўсход па шэсьць лявітаў, на поўнач па чатыры, на поўдзень па чатыры, а ў кладоўках па два. | |
I Ch | Bela | 26:20 | А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў. | |
I Ch | Bela | 26:21 | Сыны Лаэдана, сына Герсонавага — ад Лаэдана, узначальцы сямействаў ад Лаэдана Герсонскага: Ехіел. | |
I Ch | Bela | 26:25 | У брата ягонага Эліезэра сын Рэхавія, у Яго сын Ісая, у яго сын Ёрам, у яго сын Зіхрый, у яго сын Шэламіт. | |
I Ch | Bela | 26:26 | Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска. | |
I Ch | Bela | 26:28 | І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных. | |
I Ch | Bela | 26:29 | З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі. | |
I Ch | Bela | 26:30 | З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай. | |
I Ch | Bela | 26:31 | У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім. | |
Chapter 27
I Ch | Bela | 27:1 | Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:2 | Над першым аддзяленьнем, для першага месяца, начальнічаў Яшавам, сын Заўдыіла; у ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы; | |
I Ch | Bela | 27:4 | Над аддзяленьнем другога месяца быў Дадай Ахахіянін; у аддзяленьні ягоным быў і князь Міклот, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:5 | Трэці галоўны ваеначальнік, для трэцяга месяца, Ванэя, сын Ёдая, сьвятара, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы: | |
I Ch | Bela | 27:6 | гэты Ванэя — адзін з трыццаці адважных і начальнік над імі, і ў ягоным аддзеле быў Амізавад, сын ягоны. | |
I Ch | Bela | 27:7 | Чацьвёрты, для чацьвёртага месяца, быў Асаіл, брат Ёава, і пасьля яго Завадыя, сын ягоны, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:8 | Пяты, для пятага месяца, князь Шамгут Ізраіцянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:9 | Шосты, для шостага месяца, Іра, сын Ікеша, Тэкаянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:10 | Сёмы, для сёмага месяца, Хэлец Пэланіцянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:11 | Восьмы, для восьмага месяца, Савахай Хушацянін з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:12 | Дзявяты, для дзявятага месяца, Авіезэр Анатацянін, з сыноў Веньямінавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:13 | Дзясяты, для дзясятага месяца, Магарай Нэтафацянін, з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:14 | Адзінаццаты, для адзінаццатага месяца, Ванэя Піратанянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:15 | Дванаццаты, для дванаццатага месяца, Хэлдай Нэтафацянін, з нашчадкаў Гатанііла, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы. | |
I Ch | Bela | 27:16 | А над плямёнамі Ізраілевымі,— у Рувімлян галоўным начальнікам быў Эліезэр, сын Зіхры; у Сымона — Сафатыя, сын Маахі; | |
I Ch | Bela | 27:23 | Давід не рабіў пераліку тых, якія былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо Гасподзь сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі нябесныя. | |
I Ch | Bela | 27:24 | Ёаў, сын Саруі, пачаў рабіць пералічэньне, але не закончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраіля, і не ўвайшло тое пералічэньне на летапіс цара Давіда. | |
I Ch | Bela | 27:25 | Над скарбамі царскімі быў Азмавэт, сын Адыілаў, а над запасамі ў полі, у гарадах і ў сёлах і ў вежах — Ёанатан, сын Узіі; | |
I Ch | Bela | 27:27 | над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы, а над запасамі віна ў вінаградніках — Заўдый з Шэфама; | |
I Ch | Bela | 27:28 | над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне — Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею — Ёас; | |
I Ch | Bela | 27:29 | над буйным быдлам, якое пасьвіцца ў Шароне — Шытрай Шаранянін, а над быдлам у далінах — Шафат, сын Адлая; | |
I Ch | Bela | 27:31 | над дробным быдлам — Язіз Агарыцянін. Усе гэтыя былі начальнікамі над маёмасьцю, якая была ў цара Давіда. | |
I Ch | Bela | 27:32 | Ёнатан, дзядзька Давідаў, быў радца, чалавек разумны і пісец; Ехііл, сын Хахманіеў, быў пры сынах цара; | |
Chapter 28
I Ch | Bela | 28:1 | І сабраў Давід у Ерусаліме ўсіх правадыроў Ізраільскіх, начальнікаў плямёнаў і начальнікаў аддзелаў, якія служылі цару, і тысячнікаў, і сотнікаў, і наглядчыкаў за маёмасьцю і статкамі цара і сыноў ягоных зь еўнухамі, ваеначальнікаў і ўсіх адважных мужоў. | |
I Ch | Bela | 28:2 | І стаў Давід цар на ногі свае і сказаў: паслухайце мяне, браты мае і народ мой! было ў мяне на сэрцы пабудаваць дом спакою для каўчэга запавета Гасподняга і ў падножжа нагам Бога нашага, і патрэбнае для будаўніцтва я падрыхтаваў. | |
I Ch | Bela | 28:4 | Аднак жа выбраў Гасподзь Бог Ізраілеў мяне з усяго дома бацькі майго, каб быць мне царом над Ізраілем вечна, бо Юду выбраў Ён князем, а ў доме Юды дом бацькі майго, а з сыноў бацькі майго мяне ўдабраволіў паставіць царом над усім Ізраілем, | |
I Ch | Bela | 28:5 | з усіх жа сыноў маіх,— бо многа сыноў даў мне Гасподзь,— Ён выбраў Саламона, сына майго, сядзець на троне царства Гасподняга над Ізраілем, | |
I Ch | Bela | 28:6 | і сказаў мне: Саламон, сын твой, пабудуе дом Мой і двары Мае, бо Я выбраў яго Сабе ў сыны, і Я буду яму бацькам, | |
I Ch | Bela | 28:7 | і сьцьверджу царства яго навечна, калі ён будзе цьвёрды ў выкананьні запаведзяў Маіх і пастановаў Маіх, як да сёньня. | |
I Ch | Bela | 28:8 | І цяпер перад вачыма ўсяго Ізраіля, сходу Гасподняга і ў вушы Бога нашага кажу : захоўвайце і трымайцеся ўсіх запаведзяў Госпада Бога вашага, каб валодаць вам гэтаю добраю зямлёю, і пакінуць яе пасьля сябе ў спадчыну дзецям сваім навек. | |
I Ch | Bela | 28:9 | І ты, Саламоне, сыне мой, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму ад усяго сэрца і ад усёй душы, бо Гасподзь выпрабоўвае ўсе сэрцы і ведае ўсе рухі думак. Калі будзеш ісьціць Яго, дык знойдзеш Яго, а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўсёды. | |
I Ch | Bela | 28:10 | Глядзі ж, калі Гасподзь выбраў цябе пабудаваць дом для сьвятыні, будзь цьвёрды і рабі. | |
I Ch | Bela | 28:11 | І аддаў Давід Саламону, сыну свайму, чарцёж бабінца і дамоў яго, і кладовак яго, і сьвятліцаў яго, і ўнутраных пакояў яго, і дома для каўчэга, | |
I Ch | Bela | 28:12 | і чарцёж усяго, што было ў яго на душы, двароў дома Гасподняга і ўсіх пакояў вакол, скарбніц дома Божага і скарбніц рэчаў прысьвечаных, | |
I Ch | Bela | 28:13 | і сьвятарскіх і лявіцкіх аддзяленьняў, і ўсякай службовай дзейнасьці ў доме Гасподнім, і ўсяго службовага посуду дома Гасподняга, | |
I Ch | Bela | 28:14 | залатых рэчаў, зпазнакаю вагі, для ўсякай службовай пасудзіны, усіх рэчаў срэбраных, зпазнакаю вагі, для ўсякай пасудзіны службовай. | |
I Ch | Bela | 28:15 | І даў золата на сьвяцільні і залатыя лампады іх, з пазнакаю вагі кожнай сьвяцільні і лампады яе, таксама сьвяцільняў срэбраных, з пазнакаю вагі кожнай сьвяцільні і лампады яе, гледзячы па службовым прызначэньні кожнай сьвяцільні; | |
I Ch | Bela | 28:16 | і золата для сталоў пакладных хлябоў, для кожнага залатога стала, і срэбра для сталоў срэбраных, | |
I Ch | Bela | 28:17 | і відэльцаў, і чараў і крапільніц з чыстага золата, і залатых місак, з пазнакаю вагі кожнай місы, і срэбраных міс, з пазнакаю вагі кожнай місы, | |
I Ch | Bela | 28:18 | і для ахвярніка дымленьня зь літага золата з пазнакаю вагі, і зладжваньня калясніцы з залатымі херувімамі, якія прасьціраюць крылы і пакрываюць каўчэг запавета Гасподняга. | |
I Ch | Bela | 28:20 | І сказаў Давід сыну свайму Саламону: будзь цьвёрды і мужны, і прыступай да справы, ня бойся і не жахайся, бо Гасподзь Бог, Бог мой, з табою; Ён не адступіць ад цябе і не пакіне цябе, пакуль ня ўчыніш усёй дзеі, якая патрабуецца для дома Гасподняга. | |
Chapter 29
I Ch | Bela | 29:1 | І сказаў цар Давід усяму сходу: Саламон, сын мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і слабасілы, а дзея гэтая вялікая, бо не чалавеку будова гэтая, а Госпаду Богу. | |
I Ch | Bela | 29:2 | Усімі сіламі я нарыхтаваў на дом Бога майго золата на залатыя рэчы і срэбра на срэбраныя, і медзь на медныя, жалеза на жалезныя, і драўніну на драўляныя, камяні анікса і камяні ўстаўныя, камяні прыгожыя, і ўсялякія дарагія камяні, і мноства мармуру; | |
I Ch | Bela | 29:3 | і яшчэ па любові маёй да дома Бога майго, ёсьць у мяне скарб уласны з золата і срэбра, іяго я аддаю на дом Бога майго, звыш усяго, што нарыхтаваў я на сьвяты дом: | |
I Ch | Bela | 29:4 | тры тысячы талантаў золата, золата Афірскага, і сем тысяч талантаў срэбра чыстага, на абкладку сьцен у дамах, | |
I Ch | Bela | 29:5 | на кожную з залатых рэчаў, і на кожную з срэбраных, і на ўсякі выраб рук умельскіх. Ці не парупіцца хто яшчэ сёньня ахвяраваць Госпаду? | |
I Ch | Bela | 29:6 | І пачалі ахвяраваць начальнікі сямействаў і начальнікі плямёнаў Ізраілевых, і начальнікі тысяч і сотняў, і начальнікі над маёмасьцю цара. | |
I Ch | Bela | 29:7 | І далі на ўладкаваньне дома Божага пяць тысяч талантаў і дзесяць тысяч драхмаў золата, і срэбра дзесяць тысяч талантаў, і медзі васямнаццаць тысяч талантаў, і жалеза сто тысяч талантаў. | |
I Ch | Bela | 29:8 | І ў каго знайшліся дарагія камяні, тыя аддавалі і іх у скарбніцу дома Гасподняга, на рукі Ехіілу Герсаніцяніну. | |
I Ch | Bela | 29:9 | І радаваўся народ руплівасьці іх, бо яны ад усяго сэрца ахвяравалі Госпаду, таксама і цар Давід вельмі радаваўся. | |
I Ch | Bela | 29:10 | І дабраславіў Давід Госпада перад усім сходам, і сказаў Давід: дабраславёны Ты, Гасподзь Бог Ізраіля, бацькі нашага, ад веку і да веку! | |
I Ch | Bela | 29:11 | Твая, Госпадзе, веліч, і магутнасьць, і слава, і перамога, і цудоўнасьць, і ўсё, што на небе і на зямлі,Тваё ; Тваё, Госпадзе, царства, і Ты найвышэй за ўсё, як Уладны. | |
I Ch | Bela | 29:12 | І багацьце і слава ад аблічча Твайго, і Ты валадарыш над усім, і ў руцэ Тваёй сіла і магутнасьць, і ва ўсёй уладзе Тваёй узьвялічыць і ўмацаваць усё. | |
I Ch | Bela | 29:14 | Бо хто я і хто народ мой, што мы мелі змогу так ахвяраваць? А ад Цябе ўсё, і ад рукі Тваёй атрыманае мы аддалі Табе, | |
I Ch | Bela | 29:15 | бо вандроўнікі мы прад Табою і прыхадні, як і ўсе бацькі нашыя, як цень дні нашыя на зямлі, і няма нічога трывалага. | |
I Ch | Bela | 29:16 | Госпадзе Божа наш! усё гэта мноства, якога нарыхтавалі мы на будову дома Табе, сьвятому імю Твайму, ад рукі Тваёй яно, і ўсё Тваё. | |
I Ch | Bela | 29:17 | Ведаю, Божа мой, што Ты выпрабоўваеш сэрца і любіш шчырасьць сэрца; я ад чыстага сэрца майго ахвяраваў усё гэта, і цяпер бачу, што і народ Твой, і ўсе, хто тут, з радасьцю ахвяруюць Табе. | |
I Ch | Bela | 29:18 | Госпадзе, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля, бацькоў нашых! захавай гэта навек, гэтую прыхільнасьць думак сэрца народу Твайго, і накіруй сэрца іхняе да Цябе. | |
I Ch | Bela | 29:19 | А Саламону, сыну майму, дай сэрца правільнае, каб захоўваць запаведзі Твае, адкрыцьці Твае і пастановы Твае, і выканаць усё гэта і пабудаваць дом, дзеля якога я зрабіў прыгатаваньне. | |
I Ch | Bela | 29:20 | І сказаў Давід усяму сходу: дабраславеце Госпада Бога нашага.— І дабраславіў увесь сход Госпада Бога бацькоў сваіх, і ўпаў, і пакланіўся Госпаду і цару. | |
I Ch | Bela | 29:21 | І прынесьлі Госпаду ахвяры, і ўзьнесьлі цэласпаленьні Госпаду, на другі пасьля гэтага дзень: тысячу цялят, тысячу бараноў, тысячу ягнят зь іх паліваньнямі, і мноства ахвяр ад усяго Ізраіля. | |
I Ch | Bela | 29:22 | І елі і пілі перад Госпадам у той дзень, зь вялікаю радасьцю; і другі раз уцаравалі Саламона, сына Давідавага, і памазалі перад Госпадам у кіраўніка вярхоўнага, а Садока ў сьвятара. | |
I Ch | Bela | 29:23 | І сеў Саламон на троне Гасподнім, як цар, замест Давіда, бацькі свайго, і меў посьпех, і ўвесь Ізраіль упакорыўся яму. | |
I Ch | Bela | 29:24 | І ўсе начальнікі і адважнікі, таксама і ўсе сыны цара Давіда падпарадкаваліся Саламону цару. | |
I Ch | Bela | 29:25 | І ўзьвялічыў Гасподзь Саламона перад вачыма ўсяго Ізраіля, і дараваў яму славу царства, якой ня меў да яго ніводзін цар у Ізраіля. | |
I Ch | Bela | 29:27 | Часу цараваньня яго над Ізраілем было сорак гадоў: у Хэўроне цараваў ён сем гадоў, і ў Ерусаліме цараваў трыццаць тры гады. | |
I Ch | Bela | 29:28 | І памёр у добрай старасьці, насычаны жыцьцём, багацьцем і славаю, і зацараваў Саламон, сын ягоны, замест яго. | |
I Ch | Bela | 29:29 | Дзеі цара Давіда, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Самуіла празарліўца і ў запісах Натана прарока і ў запісах Гада празарліўца, | |