Toggle notes
Chapter 1
Prov | Bela | 1:7 | Пачатак мудрасьці — страх Гасподні; толькі дурні пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем. | |
Prov | Bela | 1:11 | Калі будуць казаць: "ідзі з намі, зробім засаду на кроў, падпільнуем бязгрэшнага і бязьвіннага, | |
Prov | Bela | 1:19 | Такія дарогі ва ўсіх, хто прагне чужога дабра: яно забірае жыцьцё ў свайго ўласьніка. | |
Prov | Bela | 1:22 | "Дакуль, немысьлі, любіцьмеце невуцтва? дакуль пакепнікі будуць кепствам цешыцца? дакуль бязглуздыя будуць ненавідзець навуку? | |
Prov | Bela | 1:27 | калі прыйдзе ваш страх, як бура, і няшчасьце, як віхура, наляціць на вас; калі спадобіць вас нядоля і ўціск. | |
Chapter 2
Chapter 3
Prov | Bela | 3:3 | Літасьцівасьць і праўда хай не пакідаюць цябе; абвяжы імі шыю тваю, напішы іх на скрыжалі сэрца твайго: | |
Prov | Bela | 3:11 | Пакараньня Гасподняга, сыне мой, не адхіляй, і ня лічы за лішніцу перасьцярогі Ягоныя; | |
Prov | Bela | 3:14 | Бо здабываньне яе лепшае за здабываньне срэбра, і прыбытку зь яе больш, чым ад золата. | |
Prov | Bela | 3:15 | Яна даражэйшая за каштоўныя камяні; і нішто з таго, што жадана табе, не зраўняецца зь ёю. | |
Prov | Bela | 3:21 | Сыне мой, ня ўпускай з вачэй тваіх гэтага; захоўвай здаровае мысьленьне і разважлівасьць: | |
Chapter 4
Prov | Bela | 4:4 | І ён вучыў мяне і казаў мне: хай будуць у сэрцы тваім словы мае; захоўвай наказы мае і жыві. | |
Prov | Bela | 4:5 | Здабывай мудрасьць, набывай розум; не забывай гэтага і ня цурайся слоў маіх, а кіруйся імі! | |
Prov | Bela | 4:16 | бо яны не заснуць, пакуль ня ўчыняць ліхога; прападзе сон у іх, пакуль яны не давядуць каго да падзеньня; | |
Prov | Bela | 4:18 | Сьцежка праведных — як сьвяціла прамяністае, якое болей і болей сьвятлее да поўнага дня. | |
Chapter 5
Prov | Bela | 5:19 | любаснаю касуляю і прыгожаю сарнаю; грудзі яе хай упояць цябе ў кожны час; каханьнем яе цешся заўсёды. | |
Chapter 6
Prov | Bela | 6:3 | зрабі ж, сыне мой, вось што: вызваліся, бо ты трапіў у рукі блізкага твайго: ідзі, упадзі да ног і ўмольвай блізкага твайго; | |
Prov | Bela | 6:22 | Калі ты пойдзеш, яны накіруюць цябе; калі ляжаш спаць, будуць ахоўваць цябе; калі прачнешся, гутарыць будуць з табою: | |
Prov | Bela | 6:23 | бо запаведзь ёсьць сьветач, а навука — сьвятло, і павучальныя наказы — дарога жыцьця, | |
Prov | Bela | 6:29 | Тое самае бывае і з тым, хто ўваходзіць да жонкі блізкага свайго; хто дакранецца да яе, не застанецца бязь віны. | |
Prov | Bela | 6:32 | А хто пералюбнічае з жанчынаю, у таго няма розуму; той губіць душу сваю, хто робіць такое; | |
Chapter 7
Prov | Bela | 7:23 | пакуль страла не праніжа вантробы ягонай; як птушка кідаецца ў сіло, і ня ведае, што яно — пагібель яе. | |
Chapter 8
Prov | Bela | 8:13 | Страх Гасподні — ненавідзець зло; гонар і пыху і ліхія шляхі і падступныя вусны я ненавіджу. | |
Prov | Bela | 8:19 | плады мае лепшыя за золата, і золата самага чыстага, і карысьці ад мяне болей, чым ад чыстага срэбра. | |
Prov | Bela | 8:29 | калі даваў мору статут, каб воды не заступалі межаў яго, калі закладваў асновы зямлі: | |
Prov | Bela | 8:30 | тады я была пры Ім за майстра, і была кожны дзень радасьцю, весялосьцю была перад абліччам Ягоным заўсёды, | |
Prov | Bela | 8:34 | Шчасны той чалавек, які слухае мяне, чуваючы дзень у дзень каля варотаў маіх і вартуючы дзьверы мае! | |
Chapter 9
Prov | Bela | 9:7 | Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бязбожніка — пляміць сябе. | |
Prov | Bela | 9:8 | Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе; | |
Prov | Bela | 9:9 | дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, і ён памножыць веды. | |
Chapter 10
Prov | Bela | 10:1 | Выслоўі Саламона. Сын мудры радуе бацьку, а сын бязглузды — засмучэньне маці ягонай. | |
Prov | Bela | 10:3 | Не дапусьціць Гасподзь, каб галадала душа праведнага, а зьдзірства бязбожных адкіне. | |
Prov | Bela | 10:9 | Хто ходзіць у беззаганнасьці, той ходзіць бясьпечна; а хто скрыўляе шляхі свае, той будзе выкрыты. | |
Prov | Bela | 10:17 | Хто захоўвае настаўленьне, той на дарозе да жыцьця; а хто пагарджае засьцярогай — блукае. | |
Chapter 11
Prov | Bela | 11:15 | Ліха той сабе спрычыняе, хто паручаецца за староньняга; а хто ненавідзіць заруку, той у бясьпецы. | |
Prov | Bela | 11:20 | Агіда Госпаду — падступныя сэрцам; а падабаецца Яму, хто ў беспахібнасьці ходзіць. | |
Prov | Bela | 11:21 | Можна паручыцца, што грэшнік не застанецца без пакараньня; а насеньне праведных уратуецца. | |
Prov | Bela | 11:24 | Адзін сыпле шчодра і яму яшчэ дадаецца; а другі звыш меры ашчадлівы, і аднак жа бяднее. | |
Prov | Bela | 11:27 | Хто імкнецца да дабра, той шукае Божае ласкі; а хто шукае благога, да таго яно і прыходзіць. | |
Chapter 12
Prov | Bela | 12:11 | Хто ўрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны. | |
Prov | Bela | 12:14 | Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку — паводле дзеяў рук ягоных. | |
Chapter 13
Prov | Bela | 13:3 | Хто захоўвае вусны свае, той захоўвае душу сваю, а хто шырока свой рот разьзяўляе, таму бяда. | |
Prov | Bela | 13:7 | Сёй-той выдае сябе за багатага, а ў яго нічога няма; другі сябе за беднага, а ў яго багацьця многа. | |
Prov | Bela | 13:12 | Надзея, якая доўга ня праўдзіцца, стамляе сэрца, а жаданьне, якое споўнілася, — як дрэва жыцьця. | |
Prov | Bela | 13:13 | Хто пагарджае словам, той робіць шкоду сабе; а хто баіцца запаведзі, будзе ўзнагароджаны. | |
Prov | Bela | 13:18 | Галеча і ганьба таму, хто пагарджае навукай; а хто трымаецца настаўленьня, пашанаваны будзе. | |
Chapter 14
Prov | Bela | 14:8 | Мудрасьць разумнага — што ён зважае на дарогу сваю, а дурасьць немысьляў — толькі ашука. | |
Prov | Bela | 14:17 | Запальчывы можа ўчыніць глупства; а чалавек, які наўмысна чыніць благое, ненавісны. | |
Prov | Bela | 14:22 | Ці не памыляюцца тыя, што намышляюць ліхое? Мілажаль і вернасьць у тых, што намышляюць добрае. | |
Prov | Bela | 14:31 | Хто ўціскае беднага, той ганіць Творцу яго; а хто шануе Яго, той творыць дабро беднаму. | |
Chapter 15
Prov | Bela | 15:5 | Неразумны пагарджае настаўленьнем бацькі свайго; а хто слухае засьцярогу, той у добрым розуме. | |
Prov | Bela | 15:30 | Прымружвае вочы свае, каб прыдумаць хітрыну; закусваючы сабе губы, учыняе зладзейства. | |
Prov | Bela | 15:32 | Хто ня прымае настаўленьня, ня дбае пра душу сваю; а хто слухае засьцярогу, той набывае розум. | |
Chapter 16
Prov | Bela | 16:5 | Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня. | |
Prov | Bela | 16:20 | Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны. | |
Prov | Bela | 16:29 | Чалавек зь нядобрымі намерамі разбэшчвае блізкага свайго і вядзе яго на дарогу благую; | |
Prov | Bela | 16:30 | прыплюшчвае вочы, каб прыдумаць падступства; закусваючы губы сабе, чыніць зладзейства. | |
Prov | Bela | 16:32 | Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада. | |
Chapter 17
Prov | Bela | 17:1 | Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам. | |
Prov | Bela | 17:5 | Хто ганіць убогага, той ганіць Госпада ягонага; хто радуецца няшчасьцю, той не застаецца без пакараньня. | |
Prov | Bela | 17:8 | Хабар — каштоўны камень у вачах таго, хто валодае ім; куды ні зьвернецца ён, яму шчасьціць. | |
Prov | Bela | 17:9 | Хто прыкрывае правіну — шукае любові; а хто зноў нагадвае пра яе, той праганяе сябра. | |
Prov | Bela | 17:12 | Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай. | |
Prov | Bela | 17:19 | Хто любіць свары, любіць грэх; і хто высока ўзносіць вароты свае, той шукае падзеньня. | |
Chapter 18
Prov | Bela | 18:20 | Ад плоду вуснаў чалавека напаўняецца чэрава ягонае; вытворамі вуснаў сваіх ён насычаецца. | |
Chapter 19
Prov | Bela | 19:1 | Лепш бедны, які ходзіць у сваёй нявіннасьці, чым зь ілжывымі вуснамі, і пры гэтым неразумны. | |
Prov | Bela | 19:7 | Беднага ненавідзяць усе браты ягоныя, тым болей прыяцелі ягоныя адпадаюць ад яго; гоніцца за словам парады, а іх і на гэта няма. | |
Prov | Bela | 19:8 | Хто набіраецца розуму, той любіць душу сваю; хто пільнуецца разумнасьці, знаходзіць дабро. | |
Prov | Bela | 19:11 | Здаровы розум робіць чалавека павольным на гнеў, а слава ягоная — паблажлівым да неразважлівых учынкаў. | |
Prov | Bela | 19:19 | Чалавек вялікага гневу нясе пакараньне; бо, калі пашкадуеш яго, давядзецца табе яшчэ больш караць яго. | |
Prov | Bela | 19:23 | Страх Гасподні вядзе да жыцьця, і хто мае яго , заўсёды будзе задаволены, і ліха не спасьцігне яго. | |
Prov | Bela | 19:25 | Калі ты пакараеш блюзьнера, дык і просты зробіцца разумным; і калі засьцеражэш разумнага, дык ён зразумее настаўленьне. | |
Chapter 20
Prov | Bela | 20:11 | Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя? | |
Prov | Bela | 20:13 | Ня любі спаць, каб табе не зьбяднець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб. | |
Prov | Bela | 20:16 | Вазьмі вопратку ягоную, бо ён паручыўся за чужога; за незнаёмага вазьмі зь яго заклад. | |
Prov | Bela | 20:19 | Хто абгаворвае, той раскрывае таямніцы, і хто шырока разьзяўляе рот, з тым не вадзіся. | |
Prov | Bela | 20:20 | Хто ліхасловіць бацьку свайго і сваю маці, таго сьветач патухне сярод глыбокае цемры. | |
Chapter 21
Prov | Bela | 21:11 | Калі караюць блюзьнера, просты робіцца мудрым; і калі настаўляецца на розум мудры, дык ён набывае веды. | |
Prov | Bela | 21:13 | Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць — і ня будзе пачуты. | |
Chapter 22
Prov | Bela | 22:16 | Хто крыўдзіць беднага, каб памножыць сваё багацьце, і хто дае багатаму, той зьбяднее. | |
Prov | Bela | 22:18 | бо добра будзе, калі ты будзеш хаваць іх у сэрцы тваім, і яны будуць таксама на вуснах тваіх. | |
Prov | Bela | 22:21 | каб навучыць цябе дакладным словам ісьціны, каб ты мог сказаць словы ісьціны тым, хто папытае ў цябе? | |
Prov | Bela | 22:27 | Калі табе няма чым заплаціць, дык навошта даводзіць сябе, каб узялі пасьцель тваю з-пад цябе. | |
Chapter 23
Prov | Bela | 23:5 | Зьвернеш вочы твае на яго, і — яго ўжо няма; бо яно зробіць сабе крылы і, як арол, паляціць да неба. | |
Prov | Bela | 23:6 | Не каштуй ежы ў чалавека зайздросьлівага, і не спакушайся ласнымі прысмакамі ягонымі, | |
Prov | Bela | 23:7 | бо, якія думкі ў душы ў яго, такі і ён сам; "еж і пі", кажа ён табе, а сэрца яго не з табою. | |
Prov | Bela | 23:17 | Хай не зайздросьціць сэрца тваё грэшнікам; а хай будзе яно ва ўсе дні ў страху Гасподнім; | |
Prov | Bela | 23:22 | Слухайся бацькі твайго: ён спарадзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая. | |
Prov | Bela | 23:31 | Не глядзі на віно, як яно чырванее, як яно прамяніцца ў келіху, як яно роўненька ліецца; | |
Chapter 24
Prov | Bela | 24:12 | Ці скажаш: "вось, мы ня ведалі гэтага?" А Выпрабавальнік сэрцаў хіба ня ведае? Назіральнік за душою тваёю ведае гэта і дасьць чалавеку паводле ўчынкаў ягоных. | |
Prov | Bela | 24:14 | такое і спазнаньне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, дык ёсьць будучыня, і надзея твая ня марная. | |
Prov | Bela | 24:15 | Не намышляй ліха, бязбожнік, супроць жытлішча праведнага; ня спустошвай месца спакою ягонага. | |
Prov | Bela | 24:17 | Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой; і хай не весяліцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца. | |
Prov | Bela | 24:18 | Інакш убачыць Гасподзь, і не даспадобы будзе Яму гэта, і Ён адверне ад яго Свой гнеў. | |
Prov | Bela | 24:24 | Хто кажа вінаватаму: "твая праўда", таго праклянуць народы, таго зьненавідзяць плямёны; | |
Prov | Bela | 24:27 | Зрабі справы свае па-за домам, закончы іх на полі тваім, а потым уладжвай і дом твой. | |
Prov | Bela | 24:29 | Не кажы: "як ён зрабіў са мною, так і я зраблю зь ім, адплачу чалавеку паводле ўчынкаў ягоных". | |
Prov | Bela | 24:30 | Праходзіў я ўскрай поля чалавека лянівага і ўскрай вінаградніка чалавека неразумнага. | |
Prov | Bela | 24:31 | І вось, усе гэта зарасло крапівою, паверхня яго збуяла бадзякамі, і каменны мур абваліўся. | |
Chapter 25
Prov | Bela | 25:7 | бо лепей хай скажуць табе: "узыдзі сюды вышэй", чым калі прынізяць цябе перад знакамітым, якога ўбачылі вочы твае. | |
Prov | Bela | 25:8 | Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе? | |
Prov | Bela | 25:12 | Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата — гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха. | |
Prov | Bela | 25:13 | Што прахалода ад сьнегу ў жніва, тое верны пасол таму, хто яго пасылае: ён прыносіць душы гаспадара свайго радасьць. | |
Prov | Bela | 25:18 | Што молат і меч і вострая страла, тое чалавек, які сьведчыць ілжыва супроць блізкага свайго. | |
Prov | Bela | 25:20 | Як той, хто здымае зь сябе вопратку ў халодны дзень, і як воцат на рану, так і той, хто сьпявае песьні тужліваму сэрцу. | |
Prov | Bela | 25:22 | бо, робячы гэта , ты зьбіраеш распаленае вуголле на галаву ягоную, і Гасподзь аддзячыць табе. | |
Prov | Bela | 25:26 | Што ўскаламучаная крыніца і парушаная крыніца, тое праведнік, які падае перад бязбожнікам. | |
Chapter 26
Prov | Bela | 26:4 | Не адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб і ты не прыпадобніўся яму; | |
Prov | Bela | 26:5 | а адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб ён не зрабіўся мудрацом у вачах сваіх. | |
Prov | Bela | 26:10 | Дужы робіць усё адвольна: і неразумнага ўзнагароджвае, і кожнага праходжага ўзнагароджвае. | |
Prov | Bela | 26:12 | Калі ты бачыш чалавека, які сам сябе мудрым лічыць, — дык на дурнога болей надзеі, чым на яго. | |
Prov | Bela | 26:19 | так — чалавек, які падступна шкодзіць сябру свайму і потым кажа: "я толькі пажартаваў". | |
Chapter 27
Prov | Bela | 27:9 | Масьць і дымленьне радуюць сэрца; так салодкі кожнаму сябар з сардэчнай ранай сваёй. | |
Prov | Bela | 27:10 | Не пакідай сябра твайго і сябра бацькі твайго, і ў дом брата твайго ня ідзі ў дзень няшчасьця твайго: лепей сусед блізка, чым брат далёка. | |
Prov | Bela | 27:13 | Вазьмі ў яго адзежу ягоную, бо ён паручыўся за чужога; і за чужога вазьмі ў яго заклад. | |
Prov | Bela | 27:18 | Хто даглядае смакоўніцу, той будзе есьці плады зь яе; і хто верна служыць гаспадару свайму, той будзе ў пашане. | |
Prov | Bela | 27:22 | Таўчы неразумнага ў ступе таўкачом разам зь зернем, не адлушчыцца ад яго глупства ягонае. | |
Chapter 28
Prov | Bela | 28:2 | Калі краіна адступіцца ад закону, тады многа ў ёй начальнікаў; а пры разумным і ўсяведным мужы яна даўгавечная. | |
Prov | Bela | 28:6 | Лепш бедны, які ходзіць у сваёй беззаганнасьці, чым той, хто выкручвае шляхі свае, хоць ён і багаты. | |
Prov | Bela | 28:7 | Хто захоўвае закон — сын разумны, а хто водзіцца з марнатраўцамі, той уводзіць у сорам бацьку свайго. | |
Prov | Bela | 28:10 | Хто зводзіць праведных на дарогу зла, сам упадзе ў сваю яму; а беззаганныя спадкуюць дабро. | |
Prov | Bela | 28:12 | Калі трыумфуюць праведнікі, вялікая слава; але калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца. | |
Prov | Bela | 28:13 | Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху; а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны. | |
Prov | Bela | 28:14 | Шчасны чалавек, які заўсёды ў страху Божым; а хто робіць жорсткім сэрца сваё, той трапляе ў бяду. | |
Prov | Bela | 28:16 | Неразумны валадар шмат чыніць крыўды; а той, які ненавідзіць карысьлівасьць, падоўжыць дні. | |
Prov | Bela | 28:17 | Чалавек вінаваты ў крыві чалавечай, будзе ўцякаць да сьмерці, каб хто не схапіў яго. | |
Prov | Bela | 28:18 | Хто ходзіць беззаганна, той будзе ўратаваны; а хто ходзіць крывымі дарогамі, упадзе на адной зь іх. | |
Prov | Bela | 28:19 | Хто ўрабляе зямлю сваю, той будзе есьці хлеб; а хто пераймае гультаёў, таго накорміць галеча. | |
Prov | Bela | 28:20 | Верны чалавек багаты на дабраславеньні; а хто сьпяшаецца разбагацець, той не застанецца без пакараньня. | |
Prov | Bela | 28:22 | Сьпяшаецца да багацьця зайздросьлівы чалавек, і ня думае, што галеча спасьцігне яго. | |
Prov | Bela | 28:24 | Хто абкрадвае бацьку свайго і маці сваю і кажа: "гэта ня грэх", той — саўдзельнік грабежнікаў. | |
Chapter 29
Prov | Bela | 29:1 | Чалавек, які насуперак засьцярогам робіцца ўпарты, будзе раптам зламаны, і ня будзе яму дапамогі. | |
Prov | Bela | 29:3 | Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго; а які знаецца з распусьніцамі, той траціць маёмасьць. | |
Prov | Bela | 29:9 | Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца — ня мае спакою. | |
Prov | Bela | 29:13 | Бедны і ліхвяр сустракаюцца адзін з адным; але сьвятло вачам таго і другога дае Гасподзь. | |
Prov | Bela | 29:16 | Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе. | |
Prov | Bela | 29:20 | Ці бачыў ты чалавека неабачлівага ў словах сваіх? на неразумнага болей надзеі, чым на яго. | |
Prov | Bela | 29:24 | Хто дзеліцца са злодзеем, той ненавідзіць душу сваю; ён чуе праклён, але не абвяшчае пра тое. | |
Chapter 30
Prov | Bela | 30:1 | Слова Агура, сына Якеевага. Натхнёныя выслоўі, якія сказаў гэты чалавек Іфіілу, Іфіілу і Укалу: | |
Prov | Bela | 30:2 | сапраўды, я большы невук, чым хто-небудзь зь людзей, і розуму чалавечага няма ў мяне, | |
Prov | Bela | 30:4 | Хто ўзыходзіў на неба і сыходзіў? хто сабраў вецер у прыгаршчы свае? хто завязаў ваду ў вопратку? хто вызначыў усе межы зямлі? якое імя ў яго? і якое імя ў сына яго? ці ведаеш? | |
Prov | Bela | 30:8 | марнасьць і лжу адвядзі ад мяне, галечы і багацьця не давай мне, кармі мяне хлебам надзённым, | |
Prov | Bela | 30:9 | каб, аб’еўшыся, я ня зрокся Цябе і не сказаў: "хто Гасподзь?" і каб, згалеўшы, не пачаў красьці і зьневажаць імя Бога майго. | |
Prov | Bela | 30:10 | Не кляні раба перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты не застаўся вінаваты. | |
Prov | Bela | 30:14 | Ёсьць род, у якога зубы — мячы, і сківіцы — нажы, каб пажыраць бедных на зямлі і ўбогіх сярод людзей. | |
Prov | Bela | 30:15 | У ненаеднасьці дзьве дачкі: "давай, давай"! Вось тры ненаяды, і чатыры, якія ня скажуць: "даволі!" | |
Prov | Bela | 30:16 | Апраметная і нутроба бясплодная, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: "даволі!". | |
Prov | Bela | 30:17 | Вока, якое насьміхаецца з бацькі і пагарджае пакораю маці, выдзяўбуць крумкачы над ракою, і зжаруць птушаняты арліныя! | |
Prov | Bela | 30:19 | шляхі арла на небе, шляхі зьмяі на скале, шляхі карабля сярод мора, і шляхі мужчыны да дзяўчыны. | |
Prov | Bela | 30:20 | Такі шлях і ў жонкі-пералюбніцы; паела і выцерла рот свой, і кажа: "я нічога благога не зрабіла". | |
Prov | Bela | 30:23 | ганебную жанчыну, калі яна выходзіць замуж, і служанку, калі зойме месца гаспадыні сваёй. | |
Prov | Bela | 30:32 | Калі ты ў задавацтве тваім зрабіў глупства і падумаў ліхое, дык пакладзі руку на вусны; | |
Chapter 31
Prov | Bela | 31:30 | Мілавіднасьць падманлівая і прыгажосьць марная; а жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы. | |