EZEKIEL
Up
Chapter 1
| Ezek | Bela | 1:1 | І было: на трыццатым годзе, на чацьвёртым месяцы, на пяты дзень месяца, калі я быў сярод перасяленцаў над ракой Хавар, разамкнуліся нябёсы — і я пабачыў уявы Божыя. | |
| Ezek | Bela | 1:3 | было слова Гасподняе Езэкіілю, сыну Вузія, сьвятара, у зямлі Халдэйскай, над ракою Хавар; і была там на ім рука Гасподняя. | |
| Ezek | Bela | 1:4 | І я бачыў: і вось буйны вецер ішоў з поўначы, вялікая хмара і палымяны агонь, і зьзяньне вакол яго, | |
| Ezek | Bela | 1:5 | а зь сярэдзіны яго як бы сьвятло полымя зь сярэдзіны агню; і зь сярэдзіны яго відаць было як бы падабенства чатырох жывёлін, — і такі быў выгляд у іх: аблічча ў іх было, як у чалавека; | |
| Ezek | Bela | 1:7 | а ногі ў іх простыя, і ступакі ног іхніх як ступак нагі ў цяляці, і зьзялі, як бліскучая медзь (і крылы ў іх лёгкія). | |
| Ezek | Bela | 1:9 | і твары ў іх і крылы ў іх — ва ўсіх чатырох; крылы ў іх прылягалі адно да аднаго; у час шэсьця свайго яны не азіраліся, а ішлі кожны перад сабою. | |
| Ezek | Bela | 1:10 | Падабенства абліччаў іхніх — аблічча чалавека і аблічча ільва з правага боку ва ўсіх чатырох; а зь левага боку — аблічча цяляці ва ўсіх чатырох і аблічча арла ва ўсіх чатырох. | |
| Ezek | Bela | 1:11 | І абліччы іх і крылы іх зьверху былі разьдзеленыя, але ў кожнага два крылы прылягалі адно да аднаго, а два пакрывалі целы іхнія. | |
| Ezek | Bela | 1:12 | І ішлі яны, кожнае ў свой бок перад сабою; куды дух хацеў ісьці, туды і ішлі; падчас шэсьця свайго не азіраліся. | |
| Ezek | Bela | 1:13 | І выгляд у гэтых жывёлін быў як выгляд распаленага вугольля, як выгляд лампадаў; агонь хадзіў паміж жывёламі, і зьзяньне ад агню і маланка выходзілі з агню. | |
| Ezek | Bela | 1:15 | І я глядзеў на жывёлін, — і вось, на зямлі каля гэтых жывёлін па адным коле перад чатырма іхнімі лапамі. | |
| Ezek | Bela | 1:16 | Выгляд колаў і будова іхняя — як выгляд тапаза, і падабенства ва ўсіх чатырох — адно; і з выгляду іх і з будовы іх здавалася, быццам кола было ў коле. | |
| Ezek | Bela | 1:18 | А абады на іх — высокія і страшныя былі яны; абады на ўсіх чатырох вакол былі поўныя вачэй. | |
| Ezek | Bela | 1:19 | І калі ішлі жывёлы, ішлі і колы поруч іх; а калі жывёлы падымаліся ад зямлі, тады падымаліся і колы. | |
| Ezek | Bela | 1:20 | Куды дух хацеў ісьці, туды ішлі і яны; куды б ні пайшоў дух, і колы падымаліся нароўні зь імі, бо дух жывёлін быў у колах. | |
| Ezek | Bela | 1:21 | Калі ішлі тыя, ішлі і яны; і калі тыя стаялі, стаялі і яны; і калі тыя падымаліся ад зямлі, тады нароўні зь імі падымаліся і колы, бо дух жывёлін быў у колах. | |
| Ezek | Bela | 1:22 | Над галовамі ў жывёлін было падабенства скляпеньня, як выгляд дзівоснага крышталю, расхінутага зьверху над галовамі ў іх. | |
| Ezek | Bela | 1:23 | А пад скляпеньнем прасьціраліся крылы іхнія проста адно да аднаго, і ў кожнага было два крылы, якія пакрывалі іх, у кожнага два крылы пакрывалі целы іхнія. | |
| Ezek | Bela | 1:24 | І калі яны ішлі, я чуў шум крылаў іх, як бы шум многіх водаў, як бы голас Усемагутнага, моцны шум, як бы шум у вайсковым стане; калі яны спыняліся, — апускалі крылы свае. | |
| Ezek | Bela | 1:25 | І голас быў са скляпеньня, якое над галовамі ў іх; калі яны спыняліся, тады апускалі свае крылы. | |
| Ezek | Bela | 1:26 | А над скляпеньнем, якое над галовамі ў іх, было падабенства трона з выгляду як бы з каменя сапфіра; а над падабенствам прастола як бы падабенства чалавека зьверху на ім. | |
| Ezek | Bela | 1:27 | І бачыў я як бы палаючы метал, як бы выгляд агню ўсярэдзіне яго вакол; ад выгляду сьцёгнаў яго і вышэй і ад выгляду сьцёгнаў яго і ніжэй я бачыў як бы нейкі агонь, і зьзяньне было вакол яго. | |
Chapter 2
| Ezek | Bela | 2:1 | Такая была ўява падабенства славы Гасподняй. Убачыўшы гэта, я ўпаў на аблічча сваё і чуў голас Таго, Які гаварыў, і Ён сказаў мне: "сыне чалавечы! стань на свае ногі, і Я буду гаварыць з табою". | |
| Ezek | Bela | 2:2 | І калі Ён гаварыў мне, увайшоў у мяне Дух і паставіў мяне на ногі мае, і я чуў Таго, Які гаварыў мне. | |
| Ezek | Bela | 2:3 | І Ён сказаў мне: "сыне чалавечы! Я пасылаю цябе да сыноў Ізраілевых, да людзей непакорлівых, якія ўзбунтаваліся супроць Мяне; яны і бацькі іхнія здраднікі перад Мною да гэтага самага дня. | |
| Ezek | Bela | 2:4 | І гэтыя сыны з агрубелым абліччам і з жорсткім сэрцам, — да іх Я пасылаю цябе, і ты скажаш ім: так кажа Гасподзь Бог! | |
| Ezek | Bela | 2:5 | Ці будуць яны слухаць, альбо ня будуць, бо яны мяцежны дом; але няхай ведаюць, што быў прарок сярод іх. | |
| Ezek | Bela | 2:6 | А ты, сыне чалавечы, ня бойся іх і ня бойся словаў іхніх, калі яны ваўчкамі і цернямі будуць табе, і ты будзеш жыць у скарпіёнаў, — ня бойся словаў іхніх і не палохайся аблічча іхняга, бо яны мяцежны дом; | |
| Ezek | Bela | 2:8 | А ты, сыне чалавечы, слухай, што Я буду казаць табе: ня будзь упарты, як гэты мяцежны дом; разьзяві рот свой і зьеж, што Я дам табе". | |
Chapter 3
| Ezek | Bela | 3:1 | І сказаў мне: "сыне чалавечы! зьеж, што перад табою, зьеж гэты сувой, і ідзі, гавары дому Ізраілеваму". | |
| Ezek | Bela | 3:3 | і сказаў мне: "сыне чалавечы! накармі чэрава тваё і напоўні нутробу тваю гэтым сувоем, які Я даю табе"; і я зьеў, і было ў роце маім соладка, як мёд. | |
| Ezek | Bela | 3:4 | І Ён сказаў мне: "сыне чалавечы! устань і ідзі да дому Ізраілевага і кажы ім Маімі словамі; | |
| Ezek | Bela | 3:5 | бо не да народу са словамі неразборлівымі і зь незразумелаю моваю ты пасылаешся, а да дому Ізраілевага, | |
| Ezek | Bela | 3:6 | не да народаў многіх зь неразборлівым словам і зь незразумелаю моваю, слоў якое ты не разумеў бы; ды калі б Я паслаў цябе і да іх, дык яны паслухаліся б цябе; | |
| Ezek | Bela | 3:7 | а дом Ізраілеў не захоча слухаць цябе, бо яны ня хочуць слухаць Мяне, бо ўвесь дом Ізраілеў цьвердалобы і жорсткі сэрцам. | |
| Ezek | Bela | 3:8 | Вось, Я зрабіў і твой твар моцным супроць іхніх твараў і твой лоб моцным супроць іхняга лоба. | |
| Ezek | Bela | 3:9 | Як алмаз, які мацнейшы за камень, зрабіў я лоб твой; ня бойся іх і не палохайся перад абліччам іх, бо яны мяцежны дом". | |
| Ezek | Bela | 3:10 | І сказаў мне: "сыне чалавечы! усе словы Мае, якія буду казаць табе, прымі сэрцам тваім і выслухай вушамі тваімі; | |
| Ezek | Bela | 3:11 | устань і ідзі да пераселеных, да сыноў народу твайго, і гавары да іх, і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог! будуць яны слухаць, альбо ня будуць". | |
| Ezek | Bela | 3:12 | І падняў мяне Дух; і я чуў за сабою вялікі грамовы голас: "дабраславёная слава Госпада ад месца свайго!" | |
| Ezek | Bela | 3:13 | і таксама шум крылаў жывёлаў, прылеглых адно да аднаго, і стук колаў каля іх і гук моцнага грому. | |
| Ezek | Bela | 3:14 | І Дух падняў мяне і ўзяў мяне. І ішоў я ў засмучэньні, з растрывожаным духам; і рука Гасподняя была моцная на мне. | |
| Ezek | Bela | 3:15 | І прыйшоў я да пераселеных у Тэль-Авіў, якія жывуць каля ракі Хавар, і спыніўся там, дзе яны жылі, і правёў сярод іх сем дзён у зьдзіўленьні. | |
| Ezek | Bela | 3:17 | "сыне чалавечы! Я паставіў цябе вартаўніком дому Ізраілевага, і ты будзеш слухаць слова з вуснаў Маіх і будзеш наводзіць іх на розум да Мяне. | |
| Ezek | Bela | 3:18 | Калі Я скажу беззаконцу: "сьмерцю памрэш!", а ты ня будзеш яго наводзіць на розум і казаць, каб асьцерагчы беззаконца ад беззаконнага шляху ягонага, каб ён быў жывы, дык беззаконец той памрэ ў беззаконьні сваім, і Я спаганю кроў ягоную з рук тваіх. | |
| Ezek | Bela | 3:19 | Але калі ты не наводзіў на розум беззаконца, а ён не адвярнуўся ад беззаконьня свайго і ад беззаконнага шляху свайго, дык ён памрэ ў беззаконьні сваім, а ты ўратаваў душу тваю. | |
| Ezek | Bela | 3:20 | І калі праведнік адступіцца ад справядлівасьці сваёй і ўчыніць крыўду, калі Я пакладу перад ім спатыкненьне, і ён памрэ, дык калі ты не наводзіў яго на розум, ён памрэ за грэх свой, і не згадаюцца яму справядлівыя ўчынкі ягоныя, якія рабіў ён; і Я зышчу кроў яго з рук тваіх. | |
| Ezek | Bela | 3:21 | Калі ж ты будзеш настаўляць на розум праведніка, каб праведнік не зграшыў, і ён ня згрэшыць; дык і ён жывы будзе, бо быў наведзены на розум, і ты ўратаваў душу тваю". | |
| Ezek | Bela | 3:22 | І была там на мне рука Госпада, і Ён сказаў мне: устань і выйдзі ў поле, і Я буду гаварыць там з табою. | |
| Ezek | Bela | 3:23 | І ўстаў я і выйшаў у поле; і вось, там стаяла слава Гасподняя, як слава, якую бачыў я над ракою Хавар; і ўпаў я на аблічча сваё. | |
| Ezek | Bela | 3:24 | І ўвайшоў у мяне Дух, і паставіў мяне на ногі мае, і Ён гаварыў са мною і сказаў мне: ідзі, і замкніся ў доме тваім. | |
| Ezek | Bela | 3:25 | І ты, сыне чалавечы, — вось, ускладуць на цябе аковы, і зьвяжуць цябе імі, і ня будзеш хадзіць сярод іх. | |
| Ezek | Bela | 3:26 | І язык твой Я прыляплю да гартані тваёй, і ты анямееш і ня будзеш выкрывальнікам іх, бо яны мяцежны дом. | |
Chapter 4
| Ezek | Bela | 4:1 | І ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе цагліну і пакладзі яе перад сабою, і накрэсьлі на ёй горад Ерусалім; | |
| Ezek | Bela | 4:2 | і наладзь аблогу супроць яго і зрабі ўмацаваньне супроць яго, і насып вал вакол яго і разьмясьці табар супроць яго, і расстаў вакол супроць яго сьценабітныя машыны; | |
| Ezek | Bela | 4:3 | і вазьмі сабе жалезную дошку і пастаў яе, як бы жалезную сьцяну паміж табою і горадам, і зьвярні на яго аблічча тваё, і ён будзе ў аблозе, і ты аблягай яго. Гэта будзе азнака дому Ізраілеваму. | |
| Ezek | Bela | 4:4 | А ты кладзіся на левы бок твой і паглядзі на яго беззаконьне, на правіны дому Ізраілевага: па ліку дзён, колькі будзеш ляжаць на ім, ты будзеш несьці беззаконьне іхняе. | |
| Ezek | Bela | 4:5 | І Я вызначыў табе гады беззаконьня іхняга лікам дзён: трыста дзевяноста дзён ты будзеш несьці беззаконьне дому Ізраілевага. | |
| Ezek | Bela | 4:6 | І калі выканаеш гэта, дык другі раз кладзіся ўжо на правы бок, і сорак дзён нясі на сабе беззаконьне дому Юдавага, дзень за год, дзень за год Я вызначыў табе. | |
| Ezek | Bela | 4:7 | І зьвярні аблічча тваё і аголеную правую руку тваю на аблогу Ерусаліма, і прароч супроць яго. | |
| Ezek | Bela | 4:8 | Вось, я наклаў на цябе аковы, і ты не павернешся з аднаго боку на другі, пакуль ня выцерпіш дзён аблогі тваёй. | |
| Ezek | Bela | 4:9 | Вазьмі сабе пшаніцы і ячменю, і бабоў і сачыўкі, і проса і вікі, і ўсып іх у адну пасудзіну, і зрабі сабе зь іх хлябы, па ліку дзён, якія ты будзеш ляжаць на баку тваім; трыста дзевяноста дзён ты будзеш есьці іх. | |
| Ezek | Bela | 4:10 | І ежу тваю, якою будзеш карміцца, еж вагою, па дваццаць сікляў на дзень; ад часу да часу еж гэта. | |
| Ezek | Bela | 4:13 | І сказаў Гасподзь: так сыны Ізраілевыя будуць есьці нячысты хлеб свой сярод тых народаў, да якіх Я выганю іх. | |
| Ezek | Bela | 4:14 | Тады сказаў я: о, Госпадзе Божа! душа мая ніколі не апаганьвалася, і мярцьвяціны і зьверам разадранага я ня еў ад маладосьці маёй да сёньня; і ніякае нячыстае мяса не ўваходзіла ў вусны мае. | |
| Ezek | Bela | 4:15 | І сказаў Ён мне: вось, Я дазваляю табе, замест чалавечага калу, каровін памёт, і на ім гатуй хлеб твой. | |
| Ezek | Bela | 4:16 | І сказаў мне: сыне чалавечы! вось, Я струшчу ў Ерусаліме хлебную апору, і будуць есьці хлеб вагою і ў смутку і ваду будуць піць мераю і ў паныласьці; | |
Chapter 5
| Ezek | Bela | 5:1 | А ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе востры нож, брытву цырульніцкую вазьмі сабе і вадзі ёю па галаве тваёй і па барадзе тваёй, і вазьмі сабе вагі і разьдзялі валасы на часткі. | |
| Ezek | Bela | 5:2 | Траціну спалі агнём пасярод горада, калі закончацца дні аблогі; траціну вазьмі і пасячы нажом у ваколіцах яго; і траціну разьвей па ветры; а Я агалю меч следам за імі. | |
| Ezek | Bela | 5:4 | Але і з гэтага вазьмі яшчэ і кінь у агонь, і спалі гэта ў агні. Адтуль выйдзе агонь на ўвесь дом Ізраілеў. | |
| Ezek | Bela | 5:5 | Так кажа Гасподзь Бог: гэта — Ерусалім! Я паставіў яго сярод народаў, і вакол яго — землі. | |
| Ezek | Bela | 5:6 | А ён зрабіў насуперак пастановам Маім бязбожней за язычнікаў, і насуперак статутам Маім — горш, чым землі вакол яго; бо яны адкінулі пастановы Мае і паводле статутаў Маіх ня чыняць. | |
| Ezek | Bela | 5:7 | Таму так кажа Гасподзь Бог: за тое, што вы памножылі правіны вашыя болей, чым язычнікі, якія вакол вас, паводле статутаў Маіх ня чыніце і пастановаў Маіх ня выконваеце, і нават ня робіце паводле пастановаў язычнікаў, якія вакол вас, | |
| Ezek | Bela | 5:8 | таму так кажа Гасподзь Бог: вось і Я супроць цябе, Я Сам, і ўчыню сярод цябе суд на вачах у язычнікаў. | |
| Ezek | Bela | 5:9 | І зраблю над табою тое, чаго Я ніколі не рабіў і чагосьці падобнага далей не рабіцьму, за ўсе твае гідоты. | |
| Ezek | Bela | 5:10 | Затое бацькі будуць есьці сыноў сярод цябе, і сыны будуць есьці бацькоў сваіх; і ўчыню над табою суд, і ўсю рэшту тваю расьсею па ўсіх вятрах. | |
| Ezek | Bela | 5:11 | Таму, жыву Я, кажа Гасподзь Бог: за тое, што ты апаганіў сьвятыню Маю ўсімі гідотамі і ўсімі гнюсотамі тваімі, Я зьнікчэмню, і не пашкадуе вока Маё, і Я не ўмілажалюся зь цябе. | |
| Ezek | Bela | 5:12 | Траціна ў цябе памрэ ад пошасьці і загіне з голаду сярод цябе; траціна загіне ад меча ў ваколіцах тваіх; а траціну разьвею па ўсіх вятрах, і агалю меч сьледам за імі. | |
| Ezek | Bela | 5:13 | І распаліцца гнеў Мой, і наталю лютасьць Маю імі, і задаволюся; і даведаюцца, што Я, Гасподзь, гаварыў у клопаце Маім, калі ўчыніцца над імі лютасьць Мая. | |
| Ezek | Bela | 5:14 | І зраблю цябе пустэльняю і ганьбаю сярод народаў, якія вакол цябе, на вачах у кожнага, хто праходзіць міма. | |
| Ezek | Bela | 5:15 | І будзеш пасьмешышчам і ганьбаю, прыкладам і жахам у народаў, якія вакол цябе, калі я зьдзейсьню над табою суд у гневе і лютасьці, і ў лютых карах, Я Гасподзь мовіў гэта, | |
| Ezek | Bela | 5:16 | і калі пашлю на іх лютыя стрэлы голаду, якія будуць нішчыць, калі пашлю іх на пагібель вам і ўзмацню голад сярод вас, і струшчу хлебную апору ў вас, | |
Chapter 6
| Ezek | Bela | 6:3 | і скажы: горы Ізраілевыя! слухайце слова Госпада Бога. Так кажа Гасподзь Бог горам і пагоркам, далінам і лагчынам: вось, Я навяду на вас меч, і разбуру вышыні вашыя; | |
| Ezek | Bela | 6:4 | і ахвярнікі вашыя будуць спустошаны, слупы вашыя ў гонар сонца будуць разьбіты, і кіну забітых вашых перад ідаламі вашымі; | |
| Ezek | Bela | 6:5 | і пакладу сыноў Ізраілевых перад ідаламі іхнімі, і рассыплю косткі вашыя вакол ахвярнікаў вашых. | |
| Ezek | Bela | 6:6 | Ва ўсіх мясьцінах вашага жыхарства гарады будуць спустошаны і вышыні разбураны дзеля таго, каб спустошаны і разбураны былі ахвярнікі вашыя, каб струшчаны і зьнішчаны былі ідалы вашыя, і разьбіты сонечныя слупы вашыя, і згладзіліся ўтворы вашыя. | |
| Ezek | Bela | 6:8 | Але Я ашчаджу рэшту, так што будуць у вас сярод народаў ацалелыя ад меча, калі вы будзеце расьсеяны па землях. | |
| Ezek | Bela | 6:9 | І згадаюць мяне ацалелыя вашыя сярод народаў, куды будзеце зьведзены ў няволю, калі Я прывяду ў скруху распуснае сэрца іхняе, адпалае ад Мяне, і вочы іх, якія блудзілі сьледам за ідалам; і яны да саміх сябе адчуюць агіду за тое ліха, якое яны ўчынялі ва ўсіх гнюсотах сваіх; | |
| Ezek | Bela | 6:11 | Так кажа Гасподзь Бог: плясьні рукамі тваімі і тупні нагою тваёю, і скажы: гора за ўсе агідныя зладзействы дому Ізраілевага! загінуць яны ад меча, голаду і згубнай пошасьці. | |
| Ezek | Bela | 6:12 | Хто далёка, той памрэ ад згубнай пошасьці; а хто блізка, той загіне ад меча; а хто застанецца і ацалее, памрэ ад голаду; так зьдзейсьню над ім гнеў Мой. | |
| Ezek | Bela | 6:13 | І ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі забітыя будуць ляжаць паміж ідаламі сваімі вакол ахвярнікаў іхніх, на кожным высокім пагорку, на ўсіх вяршынях гор, і пад кожным зялёным дрэвам, і пад кожным галінастым дубам, і на тым месцы, дзе яны прыносілі духмяныя пахошчы ўсім ідалам сваім. | |
Chapter 7
| Ezek | Bela | 7:2 | І ты, сын чалавечы, скажы: так кажа Гасподзь Бог: зямлі Ізраілевай канец, — канец прыйшоў на чатыры краі зямлі. | |
| Ezek | Bela | 7:3 | Вось — канец табе; і пашлю на цябе гнеў Мой, і буду судзіць цябе паводле шляхоў тваіх, і ўскладу на цябе ўсе гідоты твае. | |
| Ezek | Bela | 7:4 | І не ўмілажаліцца зь цябе вока Маё, і не памілую, і аддам табе паводле шляхоў тваіх, і гідоты твае з табою будуць, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 7:7 | дайшла ліхата да цябе, жыхар зямлі! прыходзіць час, набліжаецца дзень смуты, а не вясёлых гуканьняў у горах. | |
| Ezek | Bela | 7:8 | Вось, неўзабаве вылью на цябе лютасьць Маю і зьдзейсьню над табою гнеў Мой, і буду судзіць цябе паводле ўчынкаў тваіх і ўскладу на цябе ўсе гідоты твае. | |
| Ezek | Bela | 7:9 | І не ўмілажаліцца зь цябе вока Маё, і не памілую. Паводле ўчынкаў тваіх дам табе, і гідоты твае з табою будуць; і ўведаеце, што Я — Гасподзь каральнік. | |
| Ezek | Bela | 7:11 | Паўстае сіла на жазло няверства; нічога не застанецца ад іх, і ад багацьця іхняга і ад шуму іхняга, і ад пышнаты іхняй. | |
| Ezek | Bela | 7:12 | Прыйшоў час, настаў дзень; хто купіў, ня радуйся, і хто прадаў, ня плач, бо гнеў — над усім мноствам іх. | |
| Ezek | Bela | 7:13 | Бо, хто прадаў, ня вернецца да прададзенага, хоць бы і засталіся яны жывыя; бо прарочая ўява пра ўсё мноства іх не адменіцца, і ніхто сваім беззаконьнем не ўмацуе свайго жыцьця. | |
| Ezek | Bela | 7:14 | Затрубяць у трубу, і ўсё рыхтуецца, але ніхто ня йдзе на вайну; бо гнеў Мой над усім мноствам іх. | |
| Ezek | Bela | 7:15 | Па-за домам меч, а ў доме — пошасьць і голад. Хто ў полі, той памрэ ад меча; а хто ў горадзе, таго зжаруць голад і згубная пошасьць. | |
| Ezek | Bela | 7:16 | А ацалелыя зь іх уцякуць і будуць на горах, як галубы далін; усе яны будуць стагнаць, кожны за сваё беззаконьне. | |
| Ezek | Bela | 7:18 | Тады яны апярэжуцца вярэтаю, і ахопіць іх трымценьне: і ва ўсіх на тварах будзе сорам, і ва ўсіх на галовах плешына. | |
| Ezek | Bela | 7:19 | Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцы, і золата ў іх будзе ў пагардзе. Срэбра іхняе і золата іхняе ня мецьме сілы выратаваць іх у дзень лютасьці Госпада. Яны не насыцяць імі душаў сваіх і не напоўняць нутробаў сваіх, бо яно было прычынаю беззаконьня іхняга. | |
| Ezek | Bela | 7:20 | І ў чырвоных уборах сваіх яны ператваралі яго ў гонар і рабілі зь яго выявы гнюсных сваіх ідалаў; затое і зраблю яго нячыстым для іх. | |
| Ezek | Bela | 7:21 | і аддам яго ў рукі чужым на здабычу і беззаконцам землі на рабаваньне, і яны апаганяць яго. | |
| Ezek | Bela | 7:22 | І адвярну ад іх аблічча Маё, і апаганяць запаветнае Маё; і прыйдуць туды рабаўнікі і апаганяць яго. | |
| Ezek | Bela | 7:23 | Зрабі ланцуг, бо зямля гэтая напоўнена крывавымі зладзействамі, і горад поўны гвалту. | |
| Ezek | Bela | 7:24 | Я прывяду найзлосьнейшых з народаў, і завалодаюць дамамі іхнімі. І пакладу канец пагардлівасьці моцных, і будуць апаганены сьвятыні іхнія. | |
| Ezek | Bela | 7:26 | Бяда пойдзе за бядою і вестка за весткаю; і будуць прасіць у прарока ўявы, і ня будзе вучэньня ў сьвятара і рады ў старцаў. | |
Chapter 8
| Ezek | Bela | 8:1 | І было на шостым годзе, на шостым месяцы, у пяты дзень месяца, сядзеў я ў доме маім, і старэйшыны Юдэйскія сядзелі перад абліччам маім, і сышла на мяне там рука Госпада Бога. | |
| Ezek | Bela | 8:2 | І ўбачыў я: і вось падабенства, як бы вогненнае, і ад сьцёгнаў яго і ніжэй — агонь, і ад сьцёгнаў яго і вышэй — як бы зьзяньне, як бы сьвятло полымя. | |
| Ezek | Bela | 8:3 | І працягнуў Ён як бы руку і ўзяў мяне за валасы галавы маёй, і падняў мяне Дух паміж зямлёю і небам і прынёс мяне ва ўявах Божых у Ерусалім да ўваходу ўнутранае брамы, павернутай на поўнач, дзе пастаўлены быў ідал рупнасьці, які абуджае рупнасьць. | |
| Ezek | Bela | 8:5 | І сказаў мне: сыне чалавечы! падымі вочы твае на поўнач, і я падняў вочы мае на поўнач, і вось, з паўночнага боку каля брамы ахвярніка — той ідал рупнасьці пры ўваходзе. | |
| Ezek | Bela | 8:6 | І сказаў Ён мне: сыне чалавечы! ці бачыш ты, што яны робяць? вялікія гідоты, якія робіць дом Ізраілеў тут, каб Я адышоў ад сьвятыні Маёй? Але павярніся, і ты ўбачыш яшчэ большыя гідоты. | |
| Ezek | Bela | 8:8 | І сказаў мне: сыне чалавечы! пракапай сьцяну; і я пракапаў сьцяну і вось нейкія дзьверы. | |
| Ezek | Bela | 8:10 | І я ўвайшоў, і бачу, і вось усялякія выявы паўзуноў і нячыстых жывёл і ўсялякія ідалы дома Ізраілевага, напісаныя на сьценах навакол. | |
| Ezek | Bela | 8:11 | І семдзесят мужоў са старэйшынаў дома Ізраілевага стаяць перад імі і Езанія, сын Сафанаў, сярод іх; і ў кожнага ў руцэ — сваё кадзіла, і густое воблака пахошчаў узносіцца ўгору. | |
| Ezek | Bela | 8:12 | І сказаў мне: бачыш, сыне чалавечы, што робяць старэй-шыны дому Ізраілевага ў цемры, кожны ў сваім расьпісаным пакоі? бо кажуць: "ня бачыць нас Гасподзь, пакінуў Гасподзь зямлю гэтую". | |
| Ezek | Bela | 8:14 | І прывёў мяне да ўваходу ў браму дома Гасподняга, якая на поўнач, і вось, там сядзяць жанчыны і плачуць па Тамузе, | |
| Ezek | Bela | 8:16 | І ўвёў мяне ва ўнутраны двор дома Гасподняга, і вось, каля брамы храма Гасподняга, паміж бабінцам і ахвярнікам, каля трыццаці пяці мужоў стаяць сьпінамі сваімі да Гасподняга храма, а тварамі сваімі да ўсходу, і кланяюцца на ўсход сонцу. | |
| Ezek | Bela | 8:17 | І сказаў мне: бачыш, сыне чалавечы? ці мала дому Юдаваму, каб рабіць такія гідоты, якія яны робяць тут? але яны яшчэ зямлю напоўнілі крыўдаю, і тым болей гневаюць Мяне, і вось, яны галінкі падносяць да насоў сваіх. | |
Chapter 9
| Ezek | Bela | 9:1 | І абвясьціў у вушы мае вялікім голасам, кажучы: хай наблізяцца карнікі горада, кожны са сваёю згубнаю прыладаю ў руцэ сваёй. | |
| Ezek | Bela | 9:2 | І вось, шэсьць чалавек ідуць ад верхняе брамы, павернутае да поўначы, і ў кожнага ў руцэ пагібельная прылада ягоная, і сярод іх адзін, апрануты ў ільняную вопратку, у якога на поясе пісцовыя прылады. І прыйшлі і сталі каля меднага ахвярніка. | |
| Ezek | Bela | 9:3 | І слава Бога Ізраілевага сышла з херувіма, на якім была, да парога Дома. І паклікаў Ён чалавека, апранутага ў ільняную вопратку, у якога на поясе пісцовыя прылады. | |
| Ezek | Bela | 9:4 | І сказаў яму Гасподзь: прайдзі пасярод горада, пасярод Ерусаліма, і на ілбах людзей, якія смуткуюць і ўбольваюцца праз усе гідоты, што чыняцца сярод яго, зрабі знак. | |
| Ezek | Bela | 9:5 | А тым сказаў у слых мой: ідзеце за ім па горадзе і беце; хай не шкадуе вока ваша, і ня літуйце; | |
| Ezek | Bela | 9:6 | старога, юнака і дзяўчыну, і дзіця і жанчын беце да сьмерці, але не чапайце ніводнага чалавека, на якім знак, і пачнеце ад сьвятыні Маёй. І пачалі яны з тых старэйшынаў, якія былі перад Домам. | |
| Ezek | Bela | 9:7 | І сказаў ім: апаганьце Дом і напоўніце двары забітымі, і выйдзіце. І выйшлі і пачалі забіваць у горадзе. | |
| Ezek | Bela | 9:8 | І калі яны іх забілі, а я застаўся, тады я ўпаў на аблічча сваё і закрычаў, і сказаў: о Госпадзе Божа! няўжо Ты загубіш усю рэшту Ізраіля, выліваючы гнеў Твой на Ерусалім? | |
| Ezek | Bela | 9:9 | І сказаў Ён мне: бязбожнасьць дому Ізраілевага і Юдавага вялікая, вельмі вялікая; і зямля гэтая поўная крыві, і горад поўны крыўды; бо яны кажуць: "пакінуў Гасподзь зямлю гэтую, і ня бачыць Гасподзь". | |
Chapter 10
| Ezek | Bela | 10:1 | І бачыў я: і вось на скляпеньні, якое над галовамі ў херувімаў, як бы камень сапфір, як бы нешта падобнае на прастол відаць было над імі. | |
| Ezek | Bela | 10:2 | І гаварыў Ён чалавеку, які быў апрануты ў ільняную вопратку, і сказаў: увайдзі паміж калёсамі херувімаў і вазьмі поўныя прыгаршчы жару, і кінь на горад; і ён увайшоў на маіх вачах. | |
| Ezek | Bela | 10:3 | А херувімы стаялі па правы бок Дома, калі ўвайшоў той чалавек, і воблака напаўняла ўнутраны двор. | |
| Ezek | Bela | 10:4 | І паднялася слава Гасподняя з херувіма да парога Дома, і дом напоўніўся воблакам, і двор напоўніўся зьзяньнем славы Госпада. | |
| Ezek | Bela | 10:5 | І шум ад крылаў херувімаў чутны быў нават на зьнешнім двары, як бы голас Бога ў семагутнага, калі Ён гаворыць. | |
| Ezek | Bela | 10:6 | І калі Ён даў загад чалавеку, апранутаму ў ільняную вопратку, сказаўшы: "вазьмі агню паміж коламі, паміж херувімамі", і калі ён увайшоў і стаяў каля кола, | |
| Ezek | Bela | 10:7 | тады спасярод херувімаў адзін херувім працягнуў руку сваю да агню, які паміж херувімамі, і ўзяў і даў у прыгаршчы апранутаму ў ільняную вопратку. Ён узяў, і выйшаў. | |
| Ezek | Bela | 10:9 | І бачыў я: вось чатыры колы каля херувімаў, па адным коле каля кожнага херувіма, і колы з выгляду — як бы з каменя тапаза. | |
| Ezek | Bela | 10:11 | Калі ішлі яны, дык ішлі па чатыры свае бакі; падчас шэсьця свайго не азіраліся, але да таго месца, куды павернута была галава, і яны туды ішлі; падчас шэсьця свайго не азіраліся. | |
| Ezek | Bela | 10:12 | І ўсё цела іх і сьпіна іх, і рукі іх і крылы іх, і колы навокал былі поўныя вачэй, — усе чатыры колы іхнія. | |
| Ezek | Bela | 10:14 | І ў кожнае жывёліны чатыры твары: першы твар — твар херувімавы, другі твар — твар чалавечы, трэці твар — ільвіны і чацьвёрты — твар арліны. | |
| Ezek | Bela | 10:16 | І калі ішлі херувімы, тады ішлі каля іх і колы; і калі херувімы падымалі крылы свае, каб падняцца ад зямлі, і колы не аддзяляліся, а былі каля іх. | |
| Ezek | Bela | 10:17 | Калі тыя стаялі, стаялі і яны; калі тыя падымаліся, падымаліся і яны, бо ў іх быў дух жывёлін. | |
| Ezek | Bela | 10:19 | І паднялі херувімы крылы свае і падняліся на маіх вачах ад зямлі; калі яны адыходзілі, дык і колы каля іх; і сталі каля ўваходу ва ўсходнюю браму Дома Гасподняга, і слава Бога Ізраілевага ўгары над імі. | |
| Ezek | Bela | 10:20 | Гэта былі тыя самыя жывёліны, якіх бачыў я каля падножжа Бога Ізраілевага каля ракі Хавар. І я пазнаў, што гэта — херувімы. | |
| Ezek | Bela | 10:21 | У кожнага — па чатыры твары, і ў кожнага — па чатыры крылы, і пад крыламі ў іх падабенства рук чалавечых. | |
Chapter 11
| Ezek | Bela | 11:1 | І падняў мяне Дух і прывёў мяне да ўсходняе брамы Дома Гасподняга, якая павернута на ўсход. І вось, — каля ўваходу ў браму дваццаць пяць чалавек; і сярод іх я бачыў Язанію, сына Азуравага, і Фалтыю, сына Ванэевага, князёў народу. | |
| Ezek | Bela | 11:2 | І Ён сказаў мне: сыне чалавечы! вось людзі, якім наўме беззаконнасьць, і якія даюць благую раду ў горадзе гэтым, | |
| Ezek | Bela | 11:5 | І сышоў на мяне Дух Гасподні і сказаў мне: скажы, так кажа Гасподзь: што кажаце вы, доме Ізраілеў, і што наўме вам, гэта Я ведаю. | |
| Ezek | Bela | 11:7 | Таму так кажа Гасподзь Бог: забітыя вашыя, якіх вы паклалі сярод яго, гэта мяса, а ён — кацёл; але вас Я выведу зь яго. | |
| Ezek | Bela | 11:10 | Ад меча загінеце; на межах Ізраілевых буду судзіць вас, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 11:11 | Ён ня будзе вам катлом, і вы ня будзеце ў ім мясам; на межах Ізраілевых буду судзіць вас. | |
| Ezek | Bela | 11:12 | І ўведаеце, што Я — Гасподзь; бо паводле запаведзяў Маіх вы не хадзілі, і пастановаў Маіх ня выконвалі, а дзейнічалі паводле пастановаў народаў, якія акружаюць вас. | |
| Ezek | Bela | 11:13 | І было, калі я прарочыў, Фалтыя, сын Ванэеў, памёр. І ўпаў я на аблічча і залямантаваў гучным голасам, і сказаў: о, Госпадзе Божа! няўжо Ты хочаш да канца вынішчыць рэшту Ізраіля? | |
| Ezek | Bela | 11:15 | сыне чалавечы! тваім братам, тваім братам, тваім адзінакроўным і ўсяму дому Ізраілеваму, усім ім гавораць жыхары Ерусаліма: "жывеце далёка ад Госпада; нам на ўладаньне аддадзена гэтая зямля". | |
| Ezek | Bela | 11:16 | На гэта скажы: так кажа Гасподзь Бог: хоць Я і выслаў іх да народаў, і хоць расьсеяў іх па землях, але Я буду ім нейкай сьвятыняй у тых землях, куды пайшлі яны. | |
| Ezek | Bela | 11:17 | Пасьля скажы: так кажа Гасподзь Бог: Я зьбяру вас з народаў, і вярну вас зь земляў, у якія вы расьсеяны; і дам вам зямлю Ізраілевую. | |
| Ezek | Bela | 11:19 | І дам ім сэрца адзінае, і дух новы пакладу ў іх, і вазьму з плоці іхняй сэрца каменнае, і дам ім сэрца плацяное, | |
| Ezek | Bela | 11:20 | каб яны хадзілі паводле запаведзяў Маіх і трымаліся пастановаў Маіх, і выконвалі іх; і будуць Маім народам, а Я буду іхнім Богам. | |
| Ezek | Bela | 11:21 | А чыё сэрца памкнецца сьледам за гнюсотамі іхнімі і гідотамі іхнімі, паводзіны тых абярну на іхнія ж галовы, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 11:22 | Тады херувімы паднялі крылы свае і колы каля іх; і слава Бога Ізраілевага ўгары над імі. | |
| Ezek | Bela | 11:23 | І паднялася слава Госпада зь сярэдзіны горада і спынілася над гарою, якая на ўсход ад горада. | |
| Ezek | Bela | 11:24 | І дух падняў мяне і перанёс мяне ў Халдэю да перасяленцаў, ва ўяве, Духам Божым, і адышла ад мяне ўява, якую я бачыў. | |
Chapter 12
| Ezek | Bela | 12:2 | сыне чалавечы! ты жывеш сярод дому мяцежнага; у іх ёсьць вочы, каб бачыць, а ня бачаць; у іх ёсьць вушы, каб слухаць, а ня чуюць; бо яны — мяцежны дом. | |
| Ezek | Bela | 12:3 | А ты, сыне чалавечы, падрыхтуй сабе патрэбнае для перасяленьня, і сярод дня перасяляйся на вачах у іх, і перасяляйся зь месца твайго ў іншае месца на вачах у іх; магчыма, яны ўразумеюць, хоць яны — дом мяцежны; | |
| Ezek | Bela | 12:4 | і рэчы твае вынесі, як рэчы, патрэбныя пры перасяленьні, удзень, на вачах у іх, і сам выйдзі ўвечары на вачах у іх, як выходзяць для перасяленьня. | |
| Ezek | Bela | 12:6 | На вачах у іх вазьмі ношку на плечы, упоцемках вынесі яе, твар твой захіні, каб ня бачыць зямлі; бо Я паставіў цябе азнакаю дому Ізраілеваму. | |
| Ezek | Bela | 12:7 | І зрабіў я, як было мне загадана; рэчы мае, як рэчы, патрэбныя пры перасяленьні, вынес удзень, а ўвечары праламаў сабе рукою дзірку ў сьцяне, упоцемках вынес ношку і падняў на плечы на вачах у іх. | |
| Ezek | Bela | 12:10 | Скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: гэта — прадвесьце таму, хто ўзначальвае ў Ерусаліме, і ўсяму дому Ізраілеваму, які там. | |
| Ezek | Bela | 12:11 | Скажы: я азнака вам; што раблю я, тое будзе зь імі, — на перасяленьне, у палон пойдуць яны. | |
| Ezek | Bela | 12:12 | І той, хто ўзначальвае, які сярод іх, упоцемках падыме ношку на плечы і выйдзе. Сьцяну праломяць, каб выправіць яго празь яе; ён захіне твар свой, так што ня ўбачыць вачыма зямлі гэтай. | |
| Ezek | Bela | 12:13 | І раскіну на яго сетку Маю, і будзе злоўлены ў цянёты Мае, і завяду яго ў Вавілон, у зямлю Халдэйскую, але ён ня ўбачыць яе, і там памрэ. | |
| Ezek | Bela | 12:14 | А ўсіх, што вакол яго, спаборнікаў ягоных і ўсё войска ягонае разьвею па ўсіх вятрах, і агалю ўсьлед ім меч. | |
| Ezek | Bela | 12:16 | Але невялікую лічбу іх Я захаваю ад меча, голаду і пошасьці, каб яны расказалі народам, да якіх пойдуць, пра ўсе свае гідоты: і ўведаюць, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 12:19 | І скажы народу зямлі: так кажа Гасподзь Бог пра жыхароў Ерусаліма, пра зямлю Ізраілевую: яны хлеб свой будуць есьці і ваду сваю будуць піць у маркоце, бо зямля яго будзе пазбаўлена шчадротаў за няпраўды ўсіх, хто жыве на ёй. | |
| Ezek | Bela | 12:20 | І будуць спустошаны населеныя гарады, і зямля зробіцца пустою, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 12:22 | сыне чалавечы! якая прымаўка ў вас, у зямлі Ізраілевай: "шмат дзён пройдзе, і ўсякая прарочая ўява зьнікне"? | |
| Ezek | Bela | 12:23 | Таму скажы ім; так кажа Гасподзь Бог: зьнішчу гэтую прымаўку, і ня будуць ужо ўжываць такой прымаўкі ў Ізраіля; але скажы ім: блізкія дні, калі збудзецца кожная ўява прарочая. | |
| Ezek | Bela | 12:24 | Бо ўжо не застанецца марнай ніякая ўява прарочая, і ніводнае прадвесьце ня будзе ілжывым у доме Ізраілевым. | |
| Ezek | Bela | 12:25 | Бо Я Гасподзь кажу, збудзецца і ня будзе адкладзена; у вашыя дні, мяцежны дом, Я прамовіў слова, і выканаю яго, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 12:27 | сыне чалавечы! вось, дом Ізраілеў кажа: "прарочая ўява, якую бачыў ён, збудзецца пасьля многіх дзён, і ён прарочыць пра далёкія часіны". | |
Chapter 13
| Ezek | Bela | 13:2 | сыне чалавечы! вымаві прароцтва на прарокаў Ізраілевых, якія прарочаць, і скажы прарокам ад свайго сэрца: слухайце слова Гасподняе! | |
| Ezek | Bela | 13:3 | Так кажа Гасподзь Бог: гора неразумным прарокам, якія водзяцца сваім духам, і нічога ня бачылі! | |
| Ezek | Bela | 13:5 | У праломіны вы не ўваходзіце і не агароджваеце сьцяною дому Ізраілевага, каб цьвёрда стаяць у бітве ў дзень Госпада. | |
| Ezek | Bela | 13:6 | Яны бачаць пустое і наперад узьвяшчаюць ілжу, кажучы: "Гасподзь сказаў"; а Гасподзь не пасылаў іх; і абнадзейваюць, што слова спраўдзіцца. | |
| Ezek | Bela | 13:7 | Ці ня пустую ўяву бачылі вы? І ці ня ілжывае прадвесьце вымаўляеце, кажучы: "Гасподзь сказаў", а Я не казаў? | |
| Ezek | Bela | 13:8 | Таму так кажа Гасподзь Бог: як што вы гаворыце пустое і бачыце ва ўявах ілжу, за гэта вось Я — на вас, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 13:9 | І будзе рука Мая супроць гэтых прарокаў, якія бачаць пустое і наперад абвяшчаюць ілжу; на радзе народу Майго яны ня будуць і ў сьпіс дому Ізраілевага ня ўпішуцца, і ў зямлю Ізраілевую ня ўвойдуць; і ўведаеце, што Я — Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 13:10 | За тое, што яны ўводзяць народ Мой у зман, кажучы: "мір", тым часам як міру няма; і калі ён будуе сьцяну, яны пэцкаюць яе брудам, | |
| Ezek | Bela | 13:11 | скажы тым, якія пэцкаюць сьцяну брудам, што яна ўпадзе. Пачнецца зьліва, і вы, каменныя градзіны, упадзяце, і бурлівы вецер парве яе. | |
| Ezek | Bela | 13:12 | І вось, абваліцца сьцяна; тады ці ня скажуць вам: "дзе тая абмазка, якою вы абмазвалі?" | |
| Ezek | Bela | 13:13 | Таму так кажа Гасподзь Бог: Я пушчу бурлівы вецер у гневе Маім, і пачнецца зьліва ў лютасьці Маёй, і камяні граду ў абурэньні Маім, на вынішчэньне. | |
| Ezek | Bela | 13:14 | І разбуру сьцяну, якую вы пэцкалі брудам, абвалю яе на зямлю, і адкрыецца аснова яе, і ўпадзе, і вы разам зь ёю загінеце; і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 13:15 | І вычарпаю лютасьць Маю на сьцяне і на тых, што пэцкаюць яе брудам, і скажу вам: няма сьцяны, і няма тых, што пэцкаюць яе | |
| Ezek | Bela | 13:16 | прарокаў Ізраілевых, якія прарочылі Ерусаліму і абвяшчалі яму ўявы міру, тым часам як міру няма, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 13:17 | А ты, сыне чалавечы, павярні аблічча тваё да дочак народу твайго, якія прарочаць ад уласнага сэрца свайго, і прамові на іх прароцтва, | |
| Ezek | Bela | 13:18 | і скажы: так кажа Гасподзь Бог: гора тым, якія шыюць чарадзейныя мяшэчкі пад пахі і робяць пакрывалы на галаву ўсякага росту, каб лавіць душы! Няўжо, ловячы душы народу Майго, вы ўратуеце вашыя душы? | |
| Ezek | Bela | 13:19 | І няславіце Мяне перад народам Маім за прыгаршчы ячменю і за кавалкі хлеба, усьмерчваючы душы, якія не павінны памерці, і пакідаючы жыцьцё душам, якія не павінны жыць, ашукваючы народ, які слухае ману. | |
| Ezek | Bela | 13:20 | Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я на вашыя чарадзейныя мяшэчкі, якімі вы там ловіце душы, каб яны прыляталі, і вырву іх з-пад мышцаў вашых і пушчу на свабоду душы, якія вы ловіце, каб прыляталі да вас. | |
| Ezek | Bela | 13:21 | І разьдзяру пакрывалы вашыя і выбаўлю народ Мой ад рук вашых і ня будуць ужо ў руках вашых здабычаю, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 13:22 | За тое, што вы хлусьнёю засмучаеце сэрца праведніка, якое Я не захацеў засмучаць, і падтрымліваеце рукі беззаконьніка, каб ён ня збочыў з заганнага шляху свайго і не захаваў жыцьця свайго, | |
Chapter 14
| Ezek | Bela | 14:1 | І прыйшлі да мяне некалькі чалавек з старэйшынаў Ізраілевых і селі перад абліччам Маім. | |
| Ezek | Bela | 14:3 | сыне чалавечы! Гэтыя людзі дапусьцілі ідалаў сваіх у сэрца сваё і паставілі спакусу бязбожнасьці сваёй перад абліччам сваім: ці магу Я адказваць ім? | |
| Ezek | Bela | 14:4 | Таму гавары зь імі і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог, калі хто з дому Ізраілевага дапусьціць ідалаў сваіх у сэрца сваё і паставіць спакусу бязбожнасьці сваёй перад абліччам сваім і прыйдзе да прарока, — дык Я, Гасподзь, ці магу, пры мностве ідалаў ягоных, даць яму адказ? | |
| Ezek | Bela | 14:5 | Няхай дом Ізраілеў уразумее ў сэрцы сваім, што ўсе яны праз сваіх ідалаў зрабіліся чужымі Мне. | |
| Ezek | Bela | 14:6 | Таму скажы дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: навярнецеся і адвярнецеся ад ідалаў вашых, і ад усіх мярзотаў вашых адвярнеце аблічча ваша. | |
| Ezek | Bela | 14:7 | Бо калі хто з дому Ізраілевага і з прыхадняў, якія жывуць у Ізраіля, адпадзе ад Мяне і дапусьціць ідалаў сваіх у сэрца сваё, і паставіць спакусу бязбожнасьці сваёй перад абліччам сваім і прыйдзе да прарока папытацца ў Мяне празь яго, — дык Я, Гасподзь, ці дам яму адказ ад Сябе? | |
| Ezek | Bela | 14:8 | Я павярну аблічча Маё супроць таго чалавека і скрышу яго ў азнаку і прыклад і вынішчу яго з народу Майго, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 14:9 | А калі прарок дапусьціць змусьціць сябе і скажа слова так, як бы Я, Гасподзь, навучыў гэтага прарока, дык Я працягну на яго руку Маю і зьнішчу яго з народу Майго, Ізраіля. | |
| Ezek | Bela | 14:10 | І панясуць віну беззаконьня свайго. Якая віна таго, хто пытаецца, такая будзе віна і прарока, | |
| Ezek | Bela | 14:11 | каб наперад дом Ізраілеў ня ўхіляўся ад Мяне і каб больш не апаганьвалі сябе ўсякімі беззаконьнямі сваімі, а каб былі Маім народам, і Я быў іх Богам, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 14:13 | сыне чалавечы! калі б якая зямля зграшыла перад Мною, вераломна адступіўшыся ад Мяне, і Я працягнуў на яе руку Маю і зьнішчыў у ёй хлебную апору і паслаў на яе голад і пачаў губіць на ёй людзей і быдла, | |
| Ezek | Bela | 14:14 | і калі б знайшліся ў ёй гэтыя тры мужы: Ной, Данііл і Ёў, — дык яны праведнасьцю сваёю выратавалі б толькі свае душы, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 14:15 | Альбо, калі б Я паслаў на гэтую зямлю лютых зьвяроў, якія асірацілі б яе, і яна ад тых зьвяроў зрабілася б пустою і непраходнаю, | |
| Ezek | Bela | 14:16 | дык гэтыя тры мужы сярод яе, — жыву Я, кажа Гасподзь Бог, — ня выратавалі б ні сыноў, ні дочак, а яны, толькі яны ўратаваліся б, зямля ж зрабілася б пустыняю. | |
| Ezek | Bela | 14:17 | Альбо, калі б я навёў на тую зямлю меч і сказаў: "меч, прайдзі па зямлі!" і пачаў зьнішчаць на ёй людзей і быдла, | |
| Ezek | Bela | 14:18 | дык гэтыя тры мужы сярод яе, — жыву Я, кажа Гасподзь, — ня выратавалі б ні сыноў, ні дочак, а яны толькі ўратаваліся б. | |
| Ezek | Bela | 14:19 | Альбо, калі б Я паслаў на тую зямлю згубную пошасьць і выліў на яе лютасьць Маю ў праліваньні крыві, каб зьнішчыць на ёй людзей і быдла, | |
| Ezek | Bela | 14:20 | дык Ной, Данііл і Ёў сярод яе, — жыву Я, кажа Гасподзь Бог, — не ўратавалі б ні сыноў, ні дочак; праведнасьцю сваёй яны ўратавалі б толькі свае душы. | |
| Ezek | Bela | 14:21 | Бо так кажа Гасподзь Бог: калі і чатыры кары Мае — меч і голад, і лютых зьвяроў і згубную пошасьць — пашлю на Ерусалім, каб зьнішчыць у ім людзей і быдла, | |
| Ezek | Bela | 14:22 | і тады застанецца ў ім рэшта, сыны і дочкі, якія будуць выведзены адтуль; вось, яны выйдуць да вас, і вы ўбачыце паводзіны іх і дзеі іхнія і суцешыцеся ў тым бедстве, якое Я навёў на Ерусалім, ва ўсім, што Я навёў на яго. | |
Chapter 15
| Ezek | Bela | 15:2 | сыне чалавечы! якую перавагу мае дрэва вінаграднай лазы перад усякім іншым дрэвам і вецьце вінаграднай лазы — сярод дрэў у лесе? | |
| Ezek | Bela | 15:3 | Ці бяруць ад яго кавалак на які-небудзь выраб? Ці бяруць ад яго хоць на цьвік, каб вешаць на ім якую-небудзь рэч? | |
| Ezek | Bela | 15:4 | Вось, яно аддаецца агню, каб зьеў яго; абодва канцы яго агонь зьеў, і абгарэла сэрца яго; ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб? | |
| Ezek | Bela | 15:5 | І тады, як яно было цэлае, не прыдавалася ні на які выраб; тым болей, калі агонь зьеў яго, і яно абгарэла, ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб? | |
| Ezek | Bela | 15:6 | Таму так кажа Гасподзь Бог: як дрэва вінаграднай лазы сярод дрэваў лясных Я аддаў агню, каб зьеў яго, так аддам яму і жыхароў Ерусаліма. | |
| Ezek | Bela | 15:7 | І павярну аблічча Маё супроць іх; з аднаго агню выйдуць, і другі агонь зжарэ іх, — і ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі павярну супроць іх аблічча Маё. | |
Chapter 16
| Ezek | Bela | 16:3 | і скажы: так кажа Гасподзь Бог дачцэ Ерусаліма: твой корань і твая радзіма — у зямлі Ханаанскай; бацька твой — Амарэй, і маці твая — Хэтэянка; | |
| Ezek | Bela | 16:4 | пры нараджэньні тваім — у дзень, калі ты нарадзілася, — пупа твайго не адрэзалі, і вадою ты ня была абмыта дзеля ачышчэньня і сольлю ня была асолена і пялюшкамі не спавіта. | |
| Ezek | Bela | 16:5 | Нічыё вока не ўмілажалілася зь цябе, каб зь літасьці да цябе зрабіць табе што-небудзь з гэтага; але ты выкінута была на поле, паводле пагарды да жыцьця твайго, у дзень нараджэньня твайго. | |
| Ezek | Bela | 16:6 | І праходзіў Я міма цябе і ўгледзеў цябе, кінутую на патаптаньне ў крыві тваёй, і сказаў табе: "у крыві тваёй жыві!" Так Я сказаў табе: "у крыві тваёй жыві!" | |
| Ezek | Bela | 16:7 | Памножыў цябе як польныя расьліны; ты вырасла і зрабілася вялікая, і дасягнула найвыдатнейшай прыгажосьці; падняліся грудзі, і валасы ў цябе вырасьлі; але ты была голая і ненакрытая. | |
| Ezek | Bela | 16:8 | І праходзіў Я міма цябе, і вось, гэта быў час твой, час любові; і раскінуў Я раскрыльле шатаў Маіх на цябе і накрыў галізну тваю; і прысягнуў табе і ўступіў у спрымірэнства з табою, кажа Гасподзь Бог, — і ты стала Маёю. | |
| Ezek | Bela | 16:10 | І надзеў на цябе ўзорыстую сукенку і абуў цябе ў сафэянавыя сандалі, і аперазаў цябе вісонам і накрыў цябе шаўковым пакрывалам. | |
| Ezek | Bela | 16:12 | І даў табе колца на твой нос і завушніцы — да вушэй тваіх і на галаву тваю — цудоўны вянок. | |
| Ezek | Bela | 16:13 | Так упрыгожвалася ты золатам і срэбрам, і вопратка твая была вісон і шоўк і ўзорыстая тканіна; кармілася ты хлебам з найлепшай пшанічнай мукі, мёдам і алеем, і была вельмі-вельмі прыгожая і дасягнула царскай велічы. | |
| Ezek | Bela | 16:14 | І пранеслася па народах слава твая дзеля прыгажосьці тваёй, бо яна была цалкам дасканалая пры тых цудоўных строях, якія Я ўсклаў на цябе, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 16:15 | Але ты паспадзявалася на прыгажосьць тваю і, карыстаючыся славаю тваёю, пачала блудадзейнічаць і накідала блудадзейства тваё на кожнага, хто праходзіў міма, аддаючыся яму. | |
| Ezek | Bela | 16:16 | І ўзяла з вопраткі тваёй і зрабіла сабе каляровыя ўзвышэньні і блудадзеяла на іх, як ніколі ня здарыцца і ня будзе. | |
| Ezek | Bela | 16:17 | І ўзяла строевыя твае рэчы з Майго золата і з Майго срэбра, якія Я даў табе, і зрабіла сабе мужчынскія выявы і блудадзейнічала зь імі. | |
| Ezek | Bela | 16:18 | І ўзяла ўзорыстыя сукенкі твае і апранула іх у іх, і ставіла перад імі алей Мой і фіміям Мой, | |
| Ezek | Bela | 16:19 | і хлеб Мой, які Я даваў табе, пшанічную муку і алей і мёд, якімі Я карміў цябе, ты ставіла перад імі ў прыемныя пахошчы; і гэта было, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 16:20 | І ўзяла сыноў тваіх і дочак тваіх, якіх ты нарадзіла Мне, і прыносіла ў ахвяру, каб яны іх зьелі. Ці мала было табе блудадзейнічаць? | |
| Ezek | Bela | 16:22 | І пры ўсіх тваіх гідотах і блудадзействах тваіх ты не ўзгадала пра дні маладосьці тваёй, калі ты была голая і ненакрытая і кінутая ў крыві тваёй на патаптаньне. | |
| Ezek | Bela | 16:25 | на пачатку кожнай дарогі нарабіла сабе ўзвышэньняў, ганьбіла прыгажосьць тваю і раскідвала ногі твае кожнаму, хто праходзіў міма, і памножыла блудадзействы твае. | |
| Ezek | Bela | 16:26 | Блудадзеяла з сынамі Егіпта — суседзямі тваімі, людзьмі рослымі — і памножыла блудадзействы твае, гневаючы Мяне. | |
| Ezek | Bela | 16:27 | І вось, Я працягнуў на цябе руку Маю і паменшыў назначанае табе і аддаў цябе сваволі дачок Філістымскіх, якія ненавідзяць цябе і пасаромеліся саромных паводзінаў тваіх. | |
| Ezek | Bela | 16:28 | І блудадзеяла ты з сынамі Асура — і не насыцілася, блудадзеяла зь імі, але тым не задаволілася; | |
| Ezek | Bela | 16:29 | і памножыла блудадзействы твае ў зямлі Ханаанскай да Халдэі, але і там не задаволілася. | |
| Ezek | Bela | 16:30 | Як стомлена павінна быць сэрца тваё, кажа Гасподзь Бог, калі ты ўсё гэта рабіла, бы неакілзаная блудадзейка! | |
| Ezek | Bela | 16:31 | Калі ты будавала сабе блудзільні на пачатку кожнай дарогі і рабіла сабе ўзвышэньні на кожнай плошчы, ты была не як блудадзейка, бо ты адхіляла дарункі, | |
| Ezek | Bela | 16:33 | Усім блудадзейкам даюць дарункі, а ты сама давала дарункі ўсім палюбоўнікам тваім і падкупляла іх, каб яны з усіх бакоў прыходзілі да цябе блудадзеяць з табою. | |
| Ezek | Bela | 16:34 | У цябе ў блудадзействах тваіх было супраціўнае таму, што бывае з жанчынамі: не за табою ганяліся, а ты давала дарункі, а табе не давалі дарункаў; і таму ты рабіла супраціўна іншым. | |
| Ezek | Bela | 16:36 | Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што ты так сыпала грошы твае і ў блудадзействах тваіх адкрывалася галізна твая перад палюбоўнікамі тваімі і перад усімі мярзотнымі ідаламі тваімі, і за кроў сыноў тваіх, якіх ты аддавала ім, | |
| Ezek | Bela | 16:37 | за тое вось, Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, якімі ты распацешвалася і якіх ты кахала, з усімі тымі, якіх ненавідзела, і зьбяру іх адусюль супроць цябе і адкрыю перад імі галізну тваю — і ўбачаць усю сарамату тваю. | |
| Ezek | Bela | 16:38 | Я буду судзіць цябе судом пералюбніц і тых, што праліваюць кроў, — і аддам цябе крывавай лютасьці і рэўнасьці; | |
| Ezek | Bela | 16:39 | аддам цябе ў рукі іх, — і яны разбураць блудзільні твае, і раскідаюць узвышэньні твае, і сарвуць зь цябе вопратку тваю, і возьмуць уборы твае, і пакінуць цябе голую і ненакрытую. | |
| Ezek | Bela | 16:41 | спаляць дамы твае агнём і ўчыняць над табою суд на вачах у многіх жанчын; і пакладу канец блудадзейству твайму, і ня будзеш ужо даваць дарункаў. | |
| Ezek | Bela | 16:42 | І спатолю табою гнеў Мой, і адступіць ад цябе абурэньне Маё, і супакоюся і ўжо ня буду гневацца. | |
| Ezek | Bela | 16:43 | За тое, што ты не ўзгадала пра дні маладосьці тваёй і ўсім гэтым раздражняла Мяне, вось, і Я паводзіны твае абярну на галаву тваю, кажа Гасподзь Бог, каб ты не аддавалася болей распусьце пасьля ўсіх тваіх мярзотаў. | |
| Ezek | Bela | 16:44 | Вось, кожны, хто гаворыць выслоўямі, можа сказаць пра цябе: "якая маці, такая і дачка". | |
| Ezek | Bela | 16:45 | Ты — дачка ў маці твае, якая кінула мужа свайго і дзяцей сваіх, і ты — сястра ў сёстраў тваіх, якія кінулі мужоў сваіх. Маці ваша Хэтэянка, і бацька ваш Амарэй. | |
| Ezek | Bela | 16:46 | А большая сястра твая — Самарыя, якая з дочкамі сваімі жыве зьлева ад цябе; а меншая сястра твая, якая жыве справа ад цябе, ёсьць Садома з дочкамі яе. | |
| Ezek | Bela | 16:47 | Але ты і ня іхнімі шляхамі хадзіла і не паводле іхніх мярзотаў чыніла; гэтага было мала; ты паводзілася распусьней за іх на ўсіх шляхах тваіх. | |
| Ezek | Bela | 16:48 | Жыву Я, кажа Гасподзь Бог; Садома, сястра твая, не рабіла таго сама і яе дочкі, што рабіла ты і дочкі твае. | |
| Ezek | Bela | 16:49 | Вось, у чым была беззаконнасьць Садомы, сястры тваёй і дочак яе: у ганарлівасьці, перасычанасьці і гультайстве, і яна рук беднага і ўбогага не падтрымлівала, | |
| Ezek | Bela | 16:50 | І заганарыліся яны і рабілі мярзоты перад абліччам Маім, і, убачыўшы гэта, Я адкінуў іх. | |
| Ezek | Bela | 16:51 | І Самарыя палавіны грахоў тваіх не награшыла; ты пераўзышла іх мярзотамі тваімі, і праз твае мярзоты, якія рабіла ты, сёстры твае апынуліся справядлівейшыя за цябе. | |
| Ezek | Bela | 16:52 | Нясі ж пасаромленьне тваё і ты, якая асуджала сёстраў тваіх; паводле грахоў тваіх, якімі ты зганьбіла сябе больш за іх, яны справядлівейшыя за цябе. Чырваней жа ад сораму і ты, і нясі пасарамленьне тваё, як апраўданьне сёстраў тваіх. | |
| Ezek | Bela | 16:53 | Але Я вярну іхні палон, палон Садомы і дочак яе, палон Самарыі і дочак яе, і паміж імі палон паланёных тваіх, | |
| Ezek | Bela | 16:54 | каб ты несла пасарамленьне тваё і саромелася ўсяго таго, што рабіла, служачы ім суцяшэньнем. | |
| Ezek | Bela | 16:55 | І сёстры твае, Садома і дочкі яе, вернуцца ў ранейшы свой стан; і Самарыя і дочкі яе вернуцца ў ранейшы стан свой, і ты і дочкі твае вернецеся ў ранейшы стан ваш. | |
| Ezek | Bela | 16:57 | пакуль не адкрыта была бязбожнасьць твая, як у час пасарамленьня ад дочак Сірыі і ўсіх навакольных яе, ад дочак Філістымы, якія глядзелі на цябе з пагардай з усіх бакоў. | |
| Ezek | Bela | 16:59 | Бо так кажа Гасподзь Бог: Я зраблю з табою, як рабіла ты, патаптаўшы прысягу парушэньнем спрымірэнства. | |
| Ezek | Bela | 16:60 | Але Я прыгадаю спрымірэнства Маё з табою ў дні маладосьці тваёй, і аднаўлю з табою вечнае спрымірэнства. | |
| Ezek | Bela | 16:61 | І ты ўзгадаеш пра шляхі твае, і будзе сорамна табе, калі пачнеш прымаць да сябе сёстраў тваіх, большых за цябе, як і меншых за цябе, і калі Я буду даваць табе іх у дочкі, а не ад твайго спрымірэнства. | |
Chapter 17
| Ezek | Bela | 17:3 | Скажы: так кажа Гасподзь Бог: вялікі арол зь вялікімі крыламі, з доўгімі пёрамі, пушысты, перысты прыляцеў на Ліван і зьняў з кедра вяршаліну, | |
| Ezek | Bela | 17:4 | сарваў верхні малады парастак і прынёс яго у зямлю Ханаанскую, у горадзе гандляроў пасадзіў яго; | |
| Ezek | Bela | 17:5 | і ўзяў з насеньня гэтай зямлі і пасадзіў на зямлі насеньня, разьмясьціў каля вялікіх водаў, як садзяць вярбу. | |
| Ezek | Bela | 17:6 | І яно вырасла і зрабілася вінаграднаю лазою, шырокаю, нізкаю ростам, гольле якое хілілася да яе, і карані яе былі пад ёю, і зрабілася вінаграднаю лазою — і дало парасьці і пусьціла вецьце. | |
| Ezek | Bela | 17:7 | І яшчэ быў арол зь вялікімі крыламі і пушысты; і вось, гэтая вінаградная лаза пацягнулася да яго сваімі каранямі і працягнула да яго галіны свае, каб ён паліваў яе з барознаў расадніка свайго. | |
| Ezek | Bela | 17:8 | Яна была пасаджана на добрым полі, каля вялікіх водаў, так што магла пускаць вецьце і радзіць плод, зрабіцца лазою цудоўнаю. | |
| Ezek | Bela | 17:9 | Скажы: так кажа Гасподзь Бог: ці будзе ёй посьпех? Ці ня вырвуць карэньне яе і ці не абарвуць плады яе, так што яна ўсохне? усе маладыя галіны, што адрасьлі ад яе, усохнуць. І не зь вялікаю сілаю і ня з многімі людзьмі сарвуць яе з каранёў яе. | |
| Ezek | Bela | 17:10 | І вось, хоць яна пасаджана, але ці будзе посьпех? ці ня высахне яна, як толькі дыхне на яе ўсходні вецер? высахне на градах, дзе вырасла. | |
| Ezek | Bela | 17:12 | скажы мяцежнаму дому: хіба ня ведаеце, што гэта азначае? — Скажы: прыйшоў цар Вавілонскі ў Ерусалім, і ўзяў цара ягонага і князёў ягоных і прывёў іх да сябе ў Вавілон. | |
| Ezek | Bela | 17:13 | І ўзяў іншага з царскага роду і ўчыніў зь ім спрымірэнства, і абавязаў яго клятваю і ўзяў моцных зямлі той з сабою, | |
| Ezek | Bela | 17:14 | каб царства было пакорлівае, каб не магло падняцца, каб захоўвалася спрымірэнства і стаяла цьвёрда. | |
| Ezek | Bela | 17:15 | Але той адпаў ад яго, паслаўшы паслоў сваіх у Егіпет, каб далі яму коней і шмат людзей. Ці будзе яму посьпех? Ці ацалее той, хто гэта робіць? Ён парушыў спрымірэнства — і ці ацалее? | |
| Ezek | Bela | 17:16 | Жыву Я, кажа Гасподзь Бог: у месцы, дзе цар, які паставіў яго царом, і дадзеную яму клятву ён пагардзіў і парушыў спрымірэнства сваё зь ім, ён пам-рэ ў яго ў Вавілоне. | |
| Ezek | Bela | 17:17 | Зь вялікаю сілаю і шматлікім народам фараон нічога ня зробіць дзеля яго ў гэтай вайне, калі будзе насыпаны вал і пабудаваны будуць абложныя вежы на пагібель многіх душаў. | |
| Ezek | Bela | 17:18 | Ён пагардзіў клятваю, каб парушыць спрымірэнства, і вось, даў руку сваю і зрабіў усё гэта; ён не ацалее. | |
| Ezek | Bela | 17:19 | Таму так кажа Гасподзь Бог: жыву Я! клятву Маю, якою ён пагардзіў, і спрымірэнства Маё, якое ён парушыў, Я абярну на яго галаву. | |
| Ezek | Bela | 17:20 | І закіну на яго сетку Маю, і злоўлены будзе ў цянёты Мае; і прывяду яго ў Вавілон і там буду судзіцца зь ім за вераломства яго супроць Мяне. | |
| Ezek | Bela | 17:21 | І ўсе ўцекачы ягоныя з усіх рушэньняў ягоных загінуць ад меча, а хто застанецца, разьвеяныя будуць па ўсіх вятрах; і ўведаеце, што Я, Гасподзь, сказаў гэта. | |
| Ezek | Bela | 17:22 | Так кажа Гасподзь Бог: і вазьму я зь верху высокага кедра — і пасаджу; зь верхніх парасткаў ягоных адарву пяшчотную парасьліну і пасаджу на высокай і велічнай гары. | |
| Ezek | Bela | 17:23 | На высокай гары Ізраілевай пасаджу яго, — і пусьціць вецьце і ўродзіць плод і зробіцца велічным кедрам, і будуць вадзіцца пад ім усякія птушкі, усякія крылатыя будуць вадзіцца ў цяні гольля яго. | |
Chapter 18
| Ezek | Bela | 18:2 | навошта вы ўжываеце ў зямлі Ізраілевай гэтую прымаўку, кажучы: "бацькі елі кіслы вінаград, а ў дзяцей на зубах аскома"? | |
| Ezek | Bela | 18:4 | Бо вось, усе душы — Мае: як бацькава душа, так і душа сынава — Мае; душа, якая грэшыць, памрэ. | |
| Ezek | Bela | 18:6 | на горах ахвярнага ня есьць і да ідалаў дому Ізраілевага не зьвяртае вачэй сваіх, жонкі блізкага свайго не апаганьвае і да свае жонкі ў час ачышчэньня яе нячыстотаў не набліжаецца, | |
| Ezek | Bela | 18:7 | нікога ня ўціскае, пазычэнцу вяртае заклад ягоны, захопаў ня робіць, хлеб свой дае галоднаму і голага накрываае вопраткай, | |
| Ezek | Bela | 18:8 | у ліхву не дае і ліхвы не бярэ, ад няпраўды стрымлівае руку сваю, суд чалавеку з чалавекам учыняе правільна, | |
| Ezek | Bela | 18:9 | учыняе паводле запаведзяў Маіх і трымаецца пастановаў Маіх шчыра; дык ён — праведнік, ён напэўна будзе жывы, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 18:10 | але калі ў яго нарадзіўся сын разбойнік, які пралівае кроў і робіць што-колечы з таго, | |
| Ezek | Bela | 18:11 | чаго ён сам зусім не рабіў: і на горах есьць ахвярнае і жонку блізкага свайго апаганьвае. | |
| Ezek | Bela | 18:12 | беднага і ўбогага ўціскае, гвалтам адбірае, закладу не вяртае і да ідалаў зьвяртае вочы свае, робіць гідоту, | |
| Ezek | Bela | 18:13 | у рост дае і бярэ ліхву, — дык ці ж будзе ён жывы. Не, ён ня будзе жывы. Хто робіць усе такія гідоты, той мусова памрэ, кроў яго будзе на ім. | |
| Ezek | Bela | 18:14 | Але калі ў каго нарадзіўся сын, які, бачачы грахі бацькі свайго, як ён робіць, бачыць — і ня робіць падобна, як яны: | |
| Ezek | Bela | 18:15 | на горах ахвярнага ня есьць, да ідалаў дому Ізраілевага не зьвяртае вачэй сваіх, жонкі блізкага свайго не апаганьвае | |
| Ezek | Bela | 18:16 | і чалавека ня ўціскае, закладу не бярэ і гвалтам не адбірае, хлеб свой дае галоднаму і голага накрывае вопраткай, | |
| Ezek | Bela | 18:17 | ад крыўды беднаму стрымлівае руку сваю, росту і ліхвы не бярэ, выконвае Мае загады і паводзіцца паводле запаведзяў Маіх, — дык гэты не памрэ за беззаконнасьць бацькі свайго; ён будзе жывы. | |
| Ezek | Bela | 18:18 | А бацька ягоны, як што ён жорстка ўціскаў, рабаваў брата і нядобрае рабіў сярод свайго, вось, — ён памрэ за сваё беззаконьне. | |
| Ezek | Bela | 18:19 | Вы кажаце: "чаму ж сын не нясе віны бацькі свайго?" Бо сын робіць законна і справядліва, усе пастановы Мае шануе і выконвае іх; ён будзе жывы. | |
| Ezek | Bela | 18:20 | Душа, якая грэшыць, яна памрэ; сын не панясе віны бацькі і бацька не панясе віны сына, праўда справядлівага пры ім і застаецца і беззаконнасьць беззаконнага пры ім і застаецца. | |
| Ezek | Bela | 18:21 | І беззаконьнік, калі адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія рабіў, і будзе трымацца ўсіх пастановаў Маіх і паводзіцца законна і праведна, жывы будзе, не памрэ. | |
| Ezek | Bela | 18:22 | Усе злачынствы ягоныя, якія рабіў ён, не папомняцца яму; у праўдзе сваёй, якую будзе рабіць, ён жывы будзе. | |
| Ezek | Bela | 18:23 | Хіба Я хачу сьмерці беззаконьніка? кажа Гасподзь Бог. Ці ж не таго, каб ён адвярнуўся ад шляхоў сваіх і быў жывы? | |
| Ezek | Bela | 18:24 | І праведнік, калі адступіцца ад праўды сваёй і будзе паводзіцца няправедна, будзе рабіць усе тыя мярзоты, якія робіць беззаконьнік, ці будзе ён жывы? усе добрыя ўчынкі ягоныя, якія ён рабіў, не папомняцца; за беззаконьне сваё, якое робіць, і за грахі свае, у якіх грэшны, ён памрэ. | |
| Ezek | Bela | 18:25 | Але вы кажаце: "няправільны шлях Госпада". Паслухайце, доме Ізраілеў! Ці мой шлях няправільны? ці ж ня вашыя шляхі няправільныя? | |
| Ezek | Bela | 18:26 | Калі праведнік адступаецца ад праўды сваёй і ўчыняе беззаконьне і за гэта памірае, дык ён памірае за беззаконьне сваё, якое ўчыніў. | |
| Ezek | Bela | 18:27 | І беззаконьнік, калі адварочваецца ад беззаконьня свайго, якое ўчыняе, і чыніць суд і праўду, — да жыцьця верне душу сваю. | |
| Ezek | Bela | 18:28 | Бо ён убачыў і адвярнуўся ад усіх злачынстваў сваіх, якія ўчыняў; ён будзе жывы, не памрэ. | |
| Ezek | Bela | 18:29 | А дом Ізраілеў кажа: "няправільны шлях Госпада!" Ці ж Мае шляхі няправільныя, доме Ізраілеў? ці ж ня вашыя шляхі няправільныя? | |
| Ezek | Bela | 18:30 | Таму Я буду судзіць вас, доме Ізраілеў, кожнага паводле шляхоў ягоных, кажа Гасподзь Бог; пакайцеся і адвярнецеся ад усіх злачынстваў вашых, каб бязбожнасьць ня сталася вам на спатыкненьне. | |
| Ezek | Bela | 18:31 | Адкіньце ад сябе ўсе грахі вашыя, якімі грашылі вы, і стварэце сабе новае сэрца і новы дух: і навошта вам паміраць, доме Ізраілеў? | |
Chapter 19
| Ezek | Bela | 19:2 | і скажы: што за львіца маці твая? разьмясьцілася сярод ільвоў, сярод маладых ільвоў гадавала ільвянятаў сваіх. | |
| Ezek | Bela | 19:3 | І выгадавала адно ільвяня сваё; яно зрабілася маладым ільвом, і навучыўся лавіць здабычу, еў людзей. | |
| Ezek | Bela | 19:4 | І пачулі пра яго народы; ён быў злоўлены ў яму іхнюю, і ў ланцугах завялі яго ў зямлю Егіпецкую. | |
| Ezek | Bela | 19:5 | І калі пачакаўшы яна ўбачыла, што надзея яе прапала, тады ўзяла другое сваё ільвяня і зрабіла яго маладым ільвом. | |
| Ezek | Bela | 19:6 | І, зрабіўшыся маладым ільвом, ён пачаў хадзіць сярод ільвоў і навучыўся лавіць здабычу, еў людзей | |
| Ezek | Bela | 19:7 | і апаганьваў удоваў іхніх і гарады іхнія спусташаў; і апусьцела зямля і ўсе селішчы яе ад рыку ягонага. | |
| Ezek | Bela | 19:8 | Тады паўсталі на яго народы з навакольных мясьцінаў і раскінулі на яго сетку сваю; ён злоўлены быў у яму іхнюю. | |
| Ezek | Bela | 19:9 | І пасадзілі яго ў клетку на ланцуг і завялі яго да цара Вавілонскага; завялі яго ў крэпасьць, каб ня чуцён ужо быў голас ягоны на горах Ізраілевых. | |
| Ezek | Bela | 19:10 | Твая маці была — як вінаградная лаза, пасаджаная каля вады; пладавітая і галінастая была яна ад багацьця вады. | |
| Ezek | Bela | 19:11 | І былі ў яе галіны моцныя для скіпетраў валадароў, і высока падняўся камель яе сярод густых галін; і выдзялялася яна вышынёю сваёю з мноствам галінаў сваіх. | |
| Ezek | Bela | 19:12 | Але ў гневе вырвана, кінута на зямлю, і ўсходні вецер высушыў плод яе; адарваны і высахлі галіны яе, агонь зжэр іх. | |
Chapter 20
| Ezek | Bela | 20:1 | І на сёмым годзе, пятым месяцы, у дзясяты дзень месяца прыйшлі мужы са старэйшынаў Ізраілевых спытацца ў Госпада і селі перад абліччам маім. | |
| Ezek | Bela | 20:3 | сыне чалавечы! гавары са старэйшынамі Ізраілевымі і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вы прыйшлі спытацца ў Мяне? Жыву Я — ня дам вам адказу, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 20:4 | Ці хочаш судзіцца зь імі, ці хочаш судзіцца, сыне чалавечы? выкажы ім гнюсоты бацькоў іхніх | |
| Ezek | Bela | 20:5 | і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: у той дзень, калі Я выбраў Ізраіля і, падняўшы руку Маю, прысягнуў племю дому Якаўлевага, і адкрыў Сябе ім у зямлі Егіпецкай і, падняўшы руку, сказаў ім: "Я — Гасподзь Бог ваш", | |
| Ezek | Bela | 20:6 | у той дзень, падняўшы руку Маю, Я прысягнуў ім вывесьці іх зь зямлі Егіпецкай у зямлю, якую Я нагледзеў ім, якая сочыцца малаком і мёдам, красу ўсіх земляў, | |
| Ezek | Bela | 20:7 | і сказаў ім: адкіньце кожны мярзоты ад вачэй вашых і не апаганьвайце сябе ідаламі Егіпецкімі: Я — Гасподзь Бог ваш! | |
| Ezek | Bela | 20:8 | Але яны ўзбурыліся супроць Мяне і не хацелі слухаць Мяне; ніхто не адкінуў мярзотаў ад вачэй сваіх і не пакінуў ідалаў Егіпецкіх. І Я сказаў: вылью на іх гнеў Мой, вычарпаю на іх лютасьць Маю сярод зямлі Егіпецкай. | |
| Ezek | Bela | 20:9 | Але Я зрабіў дзеля імя Майго, каб яно ня ганілася перад народамі, сярод якіх былі яны, і на вачах у якіх Я адкрыў Сябе ім, каб вывесьці іх зь зямлі Егіпецкай. | |
| Ezek | Bela | 20:11 | І даў ім запаведзі Мае і абвясьціў ім Мае пастановы, выконваючы, якія чалавек быў бы жывы дзякуючы ім; | |
| Ezek | Bela | 20:12 | даў ім таксама суботы Мае, каб яны былі азнакаю паміж Мною і імі, каб ведалі, што Я — Гасподзь, Які асьвячае іх. | |
| Ezek | Bela | 20:13 | Але дом Ізраілеў узбурыўся супроць Мяне ў пустыні: паводле запаведзяў Маіх не паводзіліся і адкінулі пастановы Мае, выконваючы, якія чалавек быў бы жывы дзякуючы ім, і суботы Мае парушалі, — і Я сказаў: вылью на іх лютасьць Маю ў пустыні, каб вынішчыць іх. | |
| Ezek | Bela | 20:14 | Але Я зрабіў дзеля імя Майго, каб яно ня ганілася перад народамі, на вачах у якіх Я вывеў іх. | |
| Ezek | Bela | 20:15 | Нават Я, падняўшы руку Маю супроць іх у пустыні, прысягнуў, што не ўвяду іх у зямлю, якую Я пазначыў, — якая сочыцца малаком і мёдам, красу ўсіх земляў, | |
| Ezek | Bela | 20:16 | за тое, што яны адкінулі пастановы Мае, і не паводзіліся паводле запаведзяў Маіх і парушалі суботы Мае; бо сэрца іхняе імкнулася да ідалаў іхніх. | |
| Ezek | Bela | 20:18 | І казаў Я сынам іхнім у пустыні: не хадзеце паводле правілаў бацькоў вашых і ня трымайцеся пастановаў іхніх і не апаганьвайце сябе ідаламі іхнімі. | |
| Ezek | Bela | 20:19 | Я — Гасподзь Бог ваш: паводле Маіх запаведзяў паводзьцеся, і Мае пастановы захоўвайце і выконвайце іх. | |
| Ezek | Bela | 20:20 | І асьвячайце суботы Мае, каб яны былі азнакаю паміж мною і вамі, каб вы ведалі, што Я — Гасподзь Бог ваш. | |
| Ezek | Bela | 20:21 | Але і сыны ўзбурыліся супроць Мяне: паводле запаведзяў Маіх ня дзеялі і пастановаў Маіх ня трымаліся, ня выконвалі таго, што выконваючы, чалавек быў бы жывы, парушалі суботы Мае, — і Я сказаў: вылью на іх гнеў Мой, вычарпаю на іх лютасьць Маю ў пустыні; | |
| Ezek | Bela | 20:22 | але Я ўхіліў руку Маю і зрабіў дзеля імя Майго, каб яно ня ганілася перад народамі, на вачах у якіх Я вывеў іх. | |
| Ezek | Bela | 20:23 | Таксама, падняўшы руку Маю ў пустыні, Я прысягнуўся расьсеяць іх па народах і разьвеяць іх па землях | |
| Ezek | Bela | 20:24 | за тое, што яны пастановаў Маіх ня выконвалі, і парушалі суботы Мае і вочы іхнія зьвярталіся да ідалаў бацькоў іхніх. | |
| Ezek | Bela | 20:26 | і дапусьціў ім апаганіцца прынашэньнямі ахвяраў іхніх, калі яны пачалі праводзіць праз агонь кожны першы плод нутробы, каб спустошыць іх, каб ведалі, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 20:27 | Таму кажы дому Ізраілеваму, сыне чалавечы, і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, чым яшчэ ганілі Мяне бацькі вашыя, вераломна выступаючы супроць Мяне: | |
| Ezek | Bela | 20:28 | Я прывёў іх у зямлю, якую з клятваю абяцаў даць ім, падняўшы руку Маю, — нагледзеўшы сабе любы высокі пагорак і любое галінастае дрэва, пачалі калоць там ахвяры свае, і ставілі там абразьлівыя для Мяне прынашэньні свае, духмяныя пахошчы свае і лілі там паліваньні свае. | |
| Ezek | Bela | 20:29 | І Я казаў ім: што гэта за вышыня, куды ходзіце вы? таму імем Бама называецца яна і да сёньняшняга дня. | |
| Ezek | Bela | 20:30 | Таму скажы дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: ці не апаганьваеце вы сябе на прыклад бацькоў вашых і ці не блудадзейнічаеце сьледам за мярзотамі іхнімі? | |
| Ezek | Bela | 20:31 | Прыносячы дарункі вашыя і праводзячы сыноў вашых праз агонь, вы і апаганьваеце сябе ўсімі ідаламі вашымі да сёньняшняга дня — і хочаце спытацца ў Мяне, доме Ізраілеў? жыву Я, кажа Гасподзь Бог, ня дам вам адказу. | |
| Ezek | Bela | 20:32 | І што прыходзіць вам у галаву, зусім ня збудзецца. Вы кажаце: будзем, як язычнікі, як плямёны іншаземныя, служыць дрэву і каменю. | |
| Ezek | Bela | 20:33 | Жыву Я, кажа Гасподзь Бог; рукою моцнаю, мышцаю прасьцертаю і выліваньнем лютасьці буду валадарыць над вамі. | |
| Ezek | Bela | 20:34 | І выведу вас з народаў і з краінаў, па якіх вы расьсеяны, і зьбяру вас рукою моцнаю і мышцаю прасьцертаю і выліваньнем лютасьці. | |
| Ezek | Bela | 20:36 | Як Я судзіўся з бацькамі вашымі ў пустыні зямлі Егіпецкай, так буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 20:38 | І выдзелю з вас мяцежнікаў і непакорлівых Мне. Зь зямлі пражываньня іхняга выведу іх, але ў зямлю Ізраілевую яны ня ўвойдуць, — і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 20:39 | А вы, доме Ізраілеў, — так кажа Гасподзь Бог, — ідзеце кожны да сваіх ідалаў і служэце ім, калі Мяне ня слухаецеся, але не апаганьвайце болей сьвятога імя Майго дарункамі вашымі і ідаламі вашымі, | |
| Ezek | Bela | 20:40 | бо на Маёй сьвятой гары, на гары высокай Ізраілевай, — кажа Гасподзь Бог, — там будзе служыць Мне ўвесь дом Ізраілеў — увесь, колькі яго ёсьць на зямлі; там Я з добрым упадабаньнем прыму іх, і там запатрабую прынашэньняў вашых і пачаткаў вашых з усімі сьвятымі вашымі. | |
| Ezek | Bela | 20:41 | Прыму вас, як духмяныя пахошчы, калі выведу вас з народаў і зьбяру вас з краін, па якіх вы расьсеяны, — і буду сьвяціцца ў вас на вачах у народаў. | |
| Ezek | Bela | 20:42 | І ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі ўвяду вас у зямлю Ізраілевую — у зямлю, якую Я прысягнуўся даць бацькам вашым, падняўшы руку Маю. | |
| Ezek | Bela | 20:43 | І ўзгадаеце там пра шляхі вашыя і пра ўсе дзеі вашыя, якімі вы апаганьвалі сябе, і пагардзіце самімі сабою за ўсе зладзействы вашыя, якія вы рабілі. | |
| Ezek | Bela | 20:44 | І ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі ўчыняцьму з вамі дзеля імя Майго, не паводле ліхіх вашых шляхоў і вашых учынкаў распусных, доме Ізраілеў, — кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 20:46 | сыне чалавечы! зьвярні аблічча тваё на дарогі на поўдзень, і вымаві слова на поўдзень і мові прароцтва на лес паўднёвага поля. | |
| Ezek | Bela | 20:47 | І скажы паўднёваму лесу: слухай слова Госпада; так кажа Гасподзь Бог: вось, Я запалю ў табе агонь, і ён зжарэ ў табе кожнае дрэва зялёнае і кожнае дрэва сухое; не патухне палаючае полымя, і ўсё будзе апалена ім ад поўдня да поўначы. | |
Chapter 21
| Ezek | Bela | 21:2 | сыне чалавечы! зьвярні аблічча тваё да Ерусаліма і вымаві слова на сьвятыні і мові прароцтва на зямлю Ізраілевую | |
| Ezek | Bela | 21:3 | і скажы зямлі Ерусалімавай: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я на цябе, і дастану меч Мой з похваў яго і зьнішчу ў цябе праведнага і бязбожнага. | |
| Ezek | Bela | 21:4 | А каб зьнішчыць у цябе праведнага і бязбожнага, меч мой з похваў сваіх пойдзе на ўсякую плоць ад поўдня да поўначы. | |
| Ezek | Bela | 21:5 | І ўведае ўсякая плоць, што Я, Гасподзь, дастаў меч Мой з похваў яго, і ён ужо ня вернецца. | |
| Ezek | Bela | 21:7 | І калі скажуць табе: "чаго ты стогнеш?", скажы: "ад чуткі, што ідзе", — і растане любое сэрца, і ўсе рукі апусьцяцца, і ўсякі дух зьняможацца, і ўсе калені задрыжаць, як вада. Вось гэта прыйдзе і збудзецца, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 21:9 | сыне чалавечы! мові прароцтва і скажы: так кажа Гасподзь Бог: скажы: меч, меч навостраны і вычышчаны; | |
| Ezek | Bela | 21:10 | навостраны, каб болей калоць; вычышчаны, каб зьзяў, як маланка. Ці радавацца нам, што жазло сына Майго пагарджае ўсякім дрэвам? | |
| Ezek | Bela | 21:11 | Я даў яго вычысьціць, каб узяць у руку; ужо навостраны гэты меч і вычышчаны, каб аддаць яго ў рукі забойцу. | |
| Ezek | Bela | 21:12 | Стагні і галасі, сыне чалавечы, бо ён — на народ Мой, на ўсіх князёў Ізраіля: яны аддадзены будуць пад меч з народам Маім; таму бі сябе па сьцёгнах. | |
| Ezek | Bela | 21:13 | Бо ён ужо выпрабаваны. І што, калі ён пагарджае і жазло гэта ня выстаіць, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 21:14 | А ты, сыне чалавечы, прароч і пляскай у ладкі, — і падвоіцца меч і патроіцца: меч на забіваных, меч на забіваньне вялікага, які пранікае ўсярэдзіну жытла іхняга. | |
| Ezek | Bela | 21:15 | Каб расталі сэрцы і каб забітых было болей, Я каля ўсіх варотаў іхніх пастаўлю грозны меч, ах! бліскучы, як маланка, навостраны на закол. | |
| Ezek | Bela | 21:19 | і ты, сыне чалавечы, уяві сабе дзьве дарогі, па якіх мае ісьці меч цара Вавілонскага, — абедзьве яны павінны выходзіць з адной зямлі, — і накрэсьлі руку, накрэсьлі на пачатку дарог у гарады. | |
| Ezek | Bela | 21:20 | Уяві сабе дарогу, па якой меч ішоў бы ў Раву сыноў Амонавых і ў Юдэю, ва ўмацаваны Ерусалім, | |
| Ezek | Bela | 21:21 | бо цар Вавілонскі спыніўся на ростані, на пачатку дзьвюх дарог, для варажбы: трасе стрэлы, пытаецца ў тэрафімаў, разглядвае печань. | |
| Ezek | Bela | 21:22 | У правай руцэ ў яго варажба: "у Ерусалім", дзе трэба паставіць тараны, разамкнуць на пабоішча вусны, узьнесьці голас на ваенны крык, падвесьці тараны пад брамы, насыпаць вал, пабудаваць абложныя вежы. | |
| Ezek | Bela | 21:23 | Гэтая варажба здалася іхнім вачам ілжывай; але як што яны прысягалі прысягаю, дык ён, згадаўшы такое іхняе вераломства, пастанавіў узяць яго. | |
| Ezek | Bela | 21:24 | Таму так кажа Гасподзь Бог: як што вы самі ўзгадваеце беззаконьне вашае, робячы яўнымі злачынствы вашыя, выстаўляючы напаказ грахі вашыя ва ўсіх учынках вашых, і самі ўзгадваеце гэта, дык вы будзеце ўзяты рукамі. | |
| Ezek | Bela | 21:25 | І ты, нягодны, злачынны правадыр Ізраіля, дзень якога настаў цяпер, калі грахоўнасьці ягонай будзе пакладзены канец! | |
| Ezek | Bela | 21:26 | так кажа Гасподзь Бог: здымі зь сябе дыядэму і складзі вянок: гэтага ўжо ня будзе: прыніжанае ўзвысіцца і высокае прынізіцца. | |
| Ezek | Bela | 21:27 | Скіну, скіну, скіну, — і яго ня будзе, пакуль ня прыйдзе Той, Каму належыць ён, і Я дам Яму. | |
| Ezek | Bela | 21:28 | І ты, сыне чалавечы, вымаві прароцтва і скажы: так кажа Гасподзь Бог пра сыноў Амонавых і пра паглумленьне іхняе, і скажы: меч, меч аголены на закол, вычышчаны на зьнішчэньне, каб зьзяў, як маланка, | |
| Ezek | Bela | 21:29 | каб тады, калі паказваюць табе пустыя ўявы і ілжыва варожаць табе, і цябе прыклаў да абезгалоўленых бязбожнікам, дзень якіх настаў, калі бязбожнасьці іхняй будзе пакладзены канец. | |
| Ezek | Bela | 21:30 | Ці верне яго ў похвы ягоныя? На месцы, дзе ты створаны, на зямлі паходжаньня твайго судзіцьму цябе: | |
| Ezek | Bela | 21:31 | і вылью на цябе абурэньне Маё, дыхну на цябе агнём лютасьці Маёй і аддам цябе ў рукі людзей разьюшаных, спрактыкаваных у забойстве. | |
Chapter 22
| Ezek | Bela | 22:2 | і ты, сыне чалавечы, ці хочаш судзіць, судзіць горад крыві? выкажы яму ўсе гідоты ягоныя | |
| Ezek | Bela | 22:3 | і скажы: так кажа Гасподзь Бог: о, горадзе, што праліваеш кроў сярод цябе, каб настаў час твой, што робіш у сябе ідалаў, каб апаганьваць сябе! | |
| Ezek | Bela | 22:4 | Крывёю, якую ты праліў, ты зрабіў сябе вінаватым, і ідаламі, якіх ты нарабіў, ты апаганіў сябе і наблізіў дні твае і дасягнуў часу гадоў тваіх. За гэта аддам цябе на сьмех народам, на паглум ўсім землям. | |
| Ezek | Bela | 22:5 | Блізкія і далёкія ад цябе будуць глуміцца зь цябе, што ты апаганіў імя тваё, праславіўся буянствам. | |
| Ezek | Bela | 22:7 | У цябе бацьку і маці ліхасловяць прыхадню, чыняць крыўду сярод цябе, сірату і ўдаву ўціскаюць у цябе. | |
| Ezek | Bela | 22:9 | Паклёпнікі знаходзяцца ў цябе, каб праліваць кроў, і на горах ядуць у цябе ідалаахвярнае, сярод цябе чыняць мярзоту. | |
| Ezek | Bela | 22:10 | Галізну бацькі адкрываюць у цябе, жанчыну ў час ачышчэньня нячыстасьці яе гвалцяць у цябе. | |
| Ezek | Bela | 22:11 | Той чыніць мярзоту з жонкаю блізкага свайго, той апаганьвае нявестку сваю, той гвалціць сястру сваю, дачку бацькі свайго. | |
| Ezek | Bela | 22:12 | Хабар бяруць у цябе, каб праліваць кроў; ты бярэш рост і ліхву і гвалтам вымагаеш карысьлівае ў блізкага твайго, а Мяне забыў, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 22:13 | І вось, Я пляснуў рукамі Маімі ад карысталюбства твайго, якое выяўляецца ў цябе, і ад праліваньня крыві, якое чыніцца сярод цябе. | |
| Ezek | Bela | 22:14 | Ці ўстоіць сэрца тваё, ці будуць цьвёрдыя рукі твае ў тыя дні, у якія будуць дзеяць супроць цябе? Я, Гасподзь, сказаў — і зраблю. | |
| Ezek | Bela | 22:15 | Я расьсею цябе па народах — і разьвею цябе па землях, і пакладу канец гідотам тваім сярод цябе. | |
| Ezek | Bela | 22:18 | сыне чалавечы! дом Ізраілеў зрабіўся ў Мяне мяшанцам; усе яны — волава, медзь і жалеза і сьвінец у гарніле; зрабіліся, як мяшанка срэбра. | |
| Ezek | Bela | 22:19 | Таму так кажа Гасподзь Бог: як што ўсе вы зрабіліся мяшанкаю, за тое вось Я зьбяру вас у Ерусалім. | |
| Ezek | Bela | 22:20 | Як у гарніла кладуць разам срэбра, і медзь і жалеза, і сьвінец і волава, каб разьдзьмуць у іх агонь і расплавіць: так Я ў гневе Маім і ў лютасьці Маёй зьбяру і пакладу і расплаўлю вас. | |
| Ezek | Bela | 22:22 | Як срэбра плавіцца ў гарніле, расплавіцеся і вы сярод яго, і ўведаеце, што Я, Гасподзь, выліў лютасьць Маю на вас. | |
| Ezek | Bela | 22:24 | сыне чалавечы! скажы яму: ты — зямля неачышчаная, не арашаная дажджом у дзень гневу! | |
| Ezek | Bela | 22:25 | Змова прарокаў яе сярод яе, як леў рыклівы, які турзае здабычу; зьядаюць душы, абіраюць маёмасьць і каштоўнасьці, і памнажаюць лік удоваў. | |
| Ezek | Bela | 22:26 | Сьвятары яе парушаюць закон Мой і апаганьваюць сьвятыні Мае, не аддзяляюць сьвятога ад несьвятога і не паказваюць розьніцы паміж чыстым і нячыстым, і ад суботаў Маіх яны засланілі вочы свае, і Я прыніжаны ў іх. | |
| Ezek | Bela | 22:27 | Князі ў яе як ваўкі, якія вырываюць здабычу; праліваюць кроў, глумяць душы, каб здабыць карысьць. | |
| Ezek | Bela | 22:28 | А прарокі яе ўсё пэцкаюць брудам, бачаць пустое і прадказваюць ім ілжывае, кажучы: "так кажа Гасподзь Бог", тым часам як не казаў Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 22:29 | А ў народзе прыгнятаюць адзін аднаго, рабуюць і ўціскаюць беднага і гаротнага, і прыхадня прыгнятаюць несправядліва. | |
| Ezek | Bela | 22:30 | Шукаў Я ў іх чалавека, які паставіў бы сьцяну і стаў бы перад Мною ў праломіне за гэтую зямлю, каб Я не загубіў яе, але не знайшоў. | |
Chapter 23
| Ezek | Bela | 23:3 | і блудадзеялі яны ў Егіпце, блудадзеялі ў сваёй маладосьці; там памятыя грудзі іхнія, і там разбэсьцілі дзявоцкія смочкі іхнія. | |
| Ezek | Bela | 23:4 | Імёны іх: вялікай — Агола, а сястры яе — Агаліва. І былі яны Мае, і нараджалі сыноў і дочак; і называліся — Агола Самарыяй, а Агаліна Ерусалімам. | |
| Ezek | Bela | 23:5 | і пачала Агола блудадзеяць ад Мяне і прынадзілася да сваіх каханкаў, да Асірыянаў, і да суседзяў сваіх, | |
| Ezek | Bela | 23:6 | да тых, што апраналіся ў адзеньне яхантавага колеру, да начальнікаў вобласьцяў і кіроўцаў гарадоў, да ўсіх прыгожых хлопцаў, вершнікаў, што езьдзілі на конях; | |
| Ezek | Bela | 23:7 | і шчодрылася ў блудадзействах сваіх з усімі адборнымі з сыноў Асура і апаганьвала сябе ўсімі ідаламі тых, да каго ні прынаджвалася; | |
| Ezek | Bela | 23:8 | не пераставала блудадзейнічаць і зь Егіпцянамі, бо яны зь ёю спалі ў маладосьці яе і разбэшчвалі дзявоцкія смочкі яе, і вылівалі на яе пажаду сваю. | |
| Ezek | Bela | 23:9 | За тое Я і аддаў яе ў рукі каханкаў яе, у рукі сыноў Асура, да якіх яна прынадзілася. | |
| Ezek | Bela | 23:10 | Яны адкрылі галізну яе і дочак яе, а яе забілі мечам. І яна зрабілася ганьбаю сярод жанчын, калі ўчынілі над ёю сьмяротную кару. | |
| Ezek | Bela | 23:11 | Сястра яе, Агаліва, бачыла гэта, і яшчэ больш распусная была ў каханьні сваім, і блуд яе пераўзышоў блуд сястры яе. | |
| Ezek | Bela | 23:12 | Яна прынадзілася да сыноў Асуравых, да начальнікаў вобласьцяў і кіроўцаў гарадоў, суседзяў яе, раскошна апранутых, да вершнікаў, што езьдзяць на конях, да ўсіх адборных хлопцаў. | |
| Ezek | Bela | 23:14 | Але гэтая яшчэ больш прымножыла блудадзействы свае, бо, убачыўшы выразаных на сьцяне мужчын, фарбамі намаляваныя выявы Халдэяў, | |
| Ezek | Bela | 23:15 | перапаясаных па паясьніцах сваіх поясам, з раскошнымі на галаве іх павязкамі, з выгляду ваенных правадыроў, падобных на сыноў Вавілона, чыя радзіма — зямля Халдэйская, | |
| Ezek | Bela | 23:17 | І прыйшлі да яе сыны Вавілона на любоўны ложак і апаганілі яе блудадзействам сваім, і яна апаганіла сябе імі; і адвярнулася ад іх душа яе. | |
| Ezek | Bela | 23:18 | Калі ж яна яўна аддалася блудадзействам сваім і адкрыла галізну сваю, тады і ад яе адвярнулася душа Мая, як адвярнулася душа Мая ад сястры яе. | |
| Ezek | Bela | 23:19 | І яна памножыла блудадзействы свае, успамінаючы дні маладосьці сваёй, калі блудадзеяла ў зямлі Егіпецкай. | |
| Ezek | Bela | 23:20 | і прынадзілася да каханкаў сваіх, у якіх плоць — плоць асьліная, і пажада, як у жарабцоў. | |
| Ezek | Bela | 23:21 | Так ты ўспомніла распусту маладосьці тваёй, калі Егіпцяне ціскалі смочкі твае за дзявоцкасьць грудзей тваіх. | |
| Ezek | Bela | 23:22 | Таму, Агаліва, так кажа Гасподзь Бог: вось, Я абуджу супроць цябе каханкаў тваіх, ад якіх адвярнулася душа твая, і прывяду іх супроць цябе з усіх бакоў: | |
| Ezek | Bela | 23:23 | сыноў Вавілона і ўсіх Халдэяў, з Пэхода, з Шоа і Коа, і зь імі ўсіх сыноў Асура, прыгожых хлопцаў, начальнікаў вобласьцяў і кіроўцаў гарадоў, санавітых і знакамітых, усіх умельскіх вершнікаў. | |
| Ezek | Bela | 23:24 | І прыйдуць на цябе са зброяю, з конямі і калясьніцамі і з мноствам люду і абступяць цябе вакол у латах, са шчытамі і ў шаломах, і аддам ім цябе на суд, і будуць судзіць цябе сваім судом. | |
| Ezek | Bela | 23:25 | І абярну рупнасьць Маю супроць цябе, і абыдуцца з табою люта: адрэжуць табе нос і вушы, а астатняе тваё ад меча адпадзе; возьмуць сыноў тваіх і дочак тваіх, а астатняе тваё агнём будзе зжэрта; | |
| Ezek | Bela | 23:27 | І пакладу канец распусьце тваёй і блуду твайму, прынесенаму зь зямлі Егіпецкай, і ня будзеш зьвяртаць да іх вачэй тваіх, і пра Егіпет ужо ня ўспомніш. | |
| Ezek | Bela | 23:28 | Бо так кажа Гасподзь Бог: вось, Я аддаю цябе ў рукі тым, якіх ты ўзьненавідзела, у рукі тым, ад якіх адвярнулася душа твая. | |
| Ezek | Bela | 23:29 | І ўчыняць з сабою жорстка, і возьмуць у цябе ўсё, нажытае працаю, і пакінуць цябе голую і ненакрытую, і адкрытая будзе сараматная галізна твая і распуста твая і блудадзейства тваё. | |
| Ezek | Bela | 23:30 | Гэта будзе зроблена з табою за блудадзейства тваё з народамі, ідаламі якіх ты апаганіла сябе. | |
| Ezek | Bela | 23:32 | Так кажа Гаспаодзь Бог; ты будзеш піць чашу сястрынскую глыбокую і шырокую і падпадзеш пад асьмяяньне і ганьбу, па вялізарнай умяшчальнасьці яе. | |
| Ezek | Bela | 23:33 | Апэяненьня і гаркоты будзеш поўная: чара жудасьці і спусташэньня — чара сястры тваёй, Самарыі! | |
| Ezek | Bela | 23:34 | І выпэеш яе і спарожніш, і чарапкі яе абліжаш, і грудзі твае стурзаеш: бо Я сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 23:35 | Таму так кажа Гасподзь Бог: як што ты забыла Мяне і адвярнулася ад Мяне, дык і цярпі за беззаконьне тваё і за блудадзейства тваё. | |
| Ezek | Bela | 23:36 | І сказаў мне Гасподзь: сыне чалавечы! ці хочаш ты судзіць Аголу і Агаліву? выкажы ім мярзоты іхнія; | |
| Ezek | Bela | 23:37 | бо яны пералюбнічалі, і сыноў сваіх, якіх нарадзілі Мне, праз агонь праводзілі, як ежу ім. | |
| Ezek | Bela | 23:38 | Яшчэ вось, што яны рабілі Мне: апаганьвалі сьвятыню Маю ў той самы дзень, і парушалі суботы Мае; | |
| Ezek | Bela | 23:39 | бо, калі яны калолі дзяцей сваіх дзеля ідалаў сваіх, таго ж самага дня прыходзілі ў сьвятыню Маю, каб апаганьваць яе: вось, як рабілі яны ў доме Маім! | |
| Ezek | Bela | 23:40 | Акрамя гэтага пасылалі па людзей, што прыходзілі здалёк; да іх адпраўлялі пасланцоў, і вось, яны прыходзілі, і дзеля іх умывалася, сурміла вочы твае і ўпрыгожвалася акрасамі, | |
| Ezek | Bela | 23:41 | і садзілася на цудоўны ложак, перад якім накрывалі стол, і на якім прапаноўвала ты духмяныя пахошчы Мае і алей Мой. | |
| Ezek | Bela | 23:42 | І чуўся голас народу, які радаваўся ў яе, і да людзей з натоўпу народнага ўводзілі пэяніц з пустыні; і яны клалі на рукі іх бранзалеткі і на галовы іх прыгожыя вянкі. | |
| Ezek | Bela | 23:43 | Тады сказаў Я пра зьлядашчаную ў пералюбстве: цяпер канчаюцца блудадзействы яе разам зь ёю. | |
| Ezek | Bela | 23:44 | Але прыходзілі да яе: як прыходзяць да жанчыны-блудадзейкі, так прыходзілі да Аголы і Агалівы, да распусных жанчын. | |
| Ezek | Bela | 23:45 | А мужы праведныя будуць судзіць іх; яны будуць судзіць іх судом пералюбніц і судом тых, хто пралівае кроў, бо яны пералюбніцы, і ў іх кроў на руках. | |
| Ezek | Bela | 23:47 | І сход пабэе іх камянямі і парубае іх мечамі сваімі, і забэе сыноў іх і дочак іх і дамы іхнія спаліць агнём. | |
| Ezek | Bela | 23:48 | Так пакладу канец распусьце на гэтай зямлі, і ўсе жанчыны мецьмуць навуку і ня будуць рабіць сараматных учынкаў падобна вам; | |
Chapter 24
| Ezek | Bela | 24:1 | І было мне слова Гасподняе ў дзявятым годзе, у дзясятым месяцы, на дзявятым дні месяца: | |
| Ezek | Bela | 24:2 | сыне чалавечы! запішы сабе імя гэтага дня, гэтага самага дня: у гэты самы дзень цар Вавілонскі падступіў да Ерусаліма. | |
| Ezek | Bela | 24:3 | І вымаві на мяцежны дом прыпавесьць, і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: пастаў кацёл, пастаў і налі ў яго вады; | |
| Ezek | Bela | 24:4 | складзі ў яго кавалкі мяса, усе найлепшыя кавалкі, сьцягна і лапаткі, і напоўні адборнымі касьцямі; | |
| Ezek | Bela | 24:5 | адборных авечак вазьмі, і запалі пад ім косткі і гатуй датуль, пакуль косткі разварацца ў ім. | |
| Ezek | Bela | 24:6 | Таму так кажа Гасподзь Бог: гора гораду крыві! гора катлу, у якім ёсьць накіп і зь якога накіп яго ня сыходзіць! кавалак за кавалкам яго выкідайце зь яго, ня выбіраючы па жэрабі. | |
| Ezek | Bela | 24:7 | Бо кроў яго сярод яго; ён пакінуў яе на голай скале: не на зямлю праліваў яе, дзе яна магла б пакрыцца пылам. | |
| Ezek | Bela | 24:8 | Каб абудзіць гнеў на ўчыненьне помсты, Я пакінуў кроў яго на голай скале, каб яна не схавалася. | |
| Ezek | Bela | 24:11 | І калі кацёл будзе пусты, пастаў яго на жар, каб ён разагрэўся, і каб медзь яго напалілася, і расплавілася ў ім нечысьць яго, і ўвесь накіп яго зьнік. | |
| Ezek | Bela | 24:12 | Праца будзе цяжкая; але вялікі накіп яго ня сыдзе зь яго: і ў агні застанецца на ім накіп яго. | |
| Ezek | Bela | 24:13 | У нечысьці тваёй такая мярзота, што колькі я ні чышчу цябе, ты ўсё нячысты; ад нечысьці тваёй ты і далей не ачысьцішся, пакуль лютасьці Маёй Я не спатолю над табою. | |
| Ezek | Bela | 24:14 | Я Гасподзь, Я кажу: гэта прыйдзе і Я зраблю; не адмяню і не пашкадую і не памілую. Паводле шляхоў тваіх і паводле ўчынкаў тваіх судзіць буду цябе, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 24:16 | сыне чалавечы! вось, Я вазьму ў цябе пошасьцю ўцеху вачэй тваіх; але ты не наракай і ня плач, і сьлёзы хай ня выступаюць у цябе; | |
| Ezek | Bela | 24:17 | уздыхай у маўчаньні, плачу па памерлых ня ўчыняй; а абвязвай сябе павязкаю і абувай ногі твае ў абутак твой, і барады не захінай і хлеба ад чужых ня еж. | |
| Ezek | Bela | 24:18 | І пасьля таго як сказаў я раніцай слова народу, увечары памерла жонка мая, і на другі дзень я зрабіў так, як загадана было мне. | |
| Ezek | Bela | 24:21 | скажы дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я аддам на паглум сьвятыню Маю, апору сілы вашай, уцеху вачэй вашых і радасьць душы вашай, а сыны вашыя і дочкі вашыя, якіх вы пакінулі, загінуць ад меча. | |
| Ezek | Bela | 24:22 | І вы рабіцьмеце тое самае, што рабіў я: барады захінаць ня будзеце, і хлеба ад чужых есьці ня будзеце; | |
| Ezek | Bela | 24:23 | і павязкі вашыя будуць на галовах вашых, і абутак ваш — на нагах вашых; ня будзеце наракаць і плакаць, а будзеце раставаць ад грахоў вашых і ўздыхаць адзін перад адным. | |
| Ezek | Bela | 24:24 | І будзе вам Езэкііль азнакаю: усё, што ён рабіў, збудзецца, уведаеце, што Я — Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 24:25 | А што да цябе, сыне чалавечы, дык у той дзень, калі Я вазьму ў іх акрасу славы іхняй, сыноў іхніх і дочак іхніх, | |
| Ezek | Bela | 24:26 | у той дзень прыйдзе да цябе адтуль той, хто выратаваўся, каб падаць вестку ў вушы твае. | |
Chapter 25
| Ezek | Bela | 25:3 | і скажы сынам Амонавым: слухайце слова Госпада Бога: за тое, што ты пра сьвятыню Маю гаворыш: ага! ага! бо яно паганьбена, — і пра зямлю Ізраілевую, бо яна спустошана, і пра дом Юдаў, бо яны пайшлі ў палон, | |
| Ezek | Bela | 25:4 | за тое вось, Я аддам цябе ў спадчыну сынам усходу, і паставяць у цябе кашары свае, і паставяць у цябе намёты свае, і будуць есьці плады твае і піць малако тваё. | |
| Ezek | Bela | 25:5 | Я зраблю Раву стойлам вярблюдам, і сыноў Амонавых — пастухамі авечак, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 25:6 | Бо так кажа Гасподзь Бог: за тое, што ты пляскаў у далоні і тупаў нагою, і з усёю пагардаю да зямлі Ізраілевай душэўна радаваўся, | |
| Ezek | Bela | 25:7 | за тое вось, Я працягну руку Маю на цябе і аддам цябе на рабунак народам, і вынішчу цябе зь ліку народаў і згладжу цябе зь ліку земляў; зламаю цябе, і ўведаеш, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 25:8 | Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што Мааў і Сэір кажуць: "вось і дом Юдаў, як усе народы!" | |
| Ezek | Bela | 25:9 | за тое, вось Я, пачынаючы ад гарадоў, ад усіх памежных гарадоў ягоных, красы зямлі, ад Бэт-Ешымота, Ваалмэона і Кірыятыма, адкрыю бок Маава | |
| Ezek | Bela | 25:10 | сынам усходу і аддам яго ў спадчыну ім, разам з сынамі Амонавымі, каб сыны Амона ня згадваліся болей сярод народаў. | |
| Ezek | Bela | 25:12 | Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што Эдом жорстка помсьціў дому Юдаваму і цяжка зграшыў, учыняючы над ім помсту, | |
| Ezek | Bela | 25:13 | за тое, так кажа Гасподзь Бог: працягну руку Маю на Эдома і вынішчу ў яго людзей і быдла, і зраблю яго пустыняю; ад Тэмана да Дэдана ўсе загінуць ад меча. | |
| Ezek | Bela | 25:14 | І ўчыню помсту Маю над Эдомам рукою народу Майго, Ізраіля; і яны будуць дзейнічаць у Ідумэі згодна з Маім гневам і Маім абурэньнем, і ўведаюць помсту Маю, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 25:15 | Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што Філістымляне ўчынілі помсьліва і помсьцілі з пагардаю ў душы, на пагібель, паводле вечнай няпрыязнасьці, | |
| Ezek | Bela | 25:16 | за тое, так кажа Гасподзь Бог: вось, Я працягну руку Маю на Філістымлянаў і зьнішчу Крыцянаў, і вынішчу рэшту іх на беразе мора; | |
Chapter 26
| Ezek | Bela | 26:2 | сыне чалавечы! за тое, што Тыр гаворыць пра Ерусалім: "ага! ага! ён скрышаны — брама народаў; ён зьвяртаецца да мяне; напоўнюся, ён спустошаны," | |
| Ezek | Bela | 26:3 | за тое, так кажа Гасподзь Бог: вось Я на цябе, Тыру, і падыму на цябе многія народы, як мора падымае хвалі свае. | |
| Ezek | Bela | 26:4 | І разабэюць муры Тыра і разбураць вежы ягоныя; і вымяту зь яго пыл яго і зраблю яго голаю скалою. | |
| Ezek | Bela | 26:5 | Месцам на расьсціланьне сетак будзе ён сярод мора; бо Я сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог: і будзе ён на разрабаваньне народам. | |
| Ezek | Bela | 26:7 | Бо так кажа Гасподзь Бог: вось, Я прывяду супроць Тыра з поўначы Навухаданосара, цара Вавілонскага, цара цароў, з конямі і з калясьніцамі, і зь вершнікамі, і з войскам і са шматлікім народам. | |
| Ezek | Bela | 26:8 | Дочак тваіх на зямлі ён забэе мечам і збудуе супроць цябе абложныя вежы, і насыпле супроць цябе вал і паставіць супроць цябе шчыты; | |
| Ezek | Bela | 26:10 | Ад мноства коней яго накрые цябе пыл, ад шуму верхаўцоў і колаў і калясьніц затрасуцца сьцены твае, калі ён будзе ўваходзіць у браму тваю, як уваходзяць у разьбіты горад. | |
| Ezek | Bela | 26:11 | Капытамі коней сваіх ён патопча ўсе вуліцы твае, народ твой пабэе мечам і помнікі магутнасьці тваёй скіне на зямлю. | |
| Ezek | Bela | 26:12 | І зрабуюць багацьце тваё і расхапаюць тавары твае, і разбураць муры твае і разабэюць прыгожыя дамы твае і камяні твае і дрэвы твае, і зямлю тваю кінуць у ваду. | |
| Ezek | Bela | 26:14 | І зраблю цябе голаю скалою, будзеш месцам для расьсьціланьня сетак: ня будзеш зноў пабудаваны, бо Я Гасподзь сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 26:15 | Так кажа Гасподзь Бог Тыру: ад шуму падзеньня твайго, ад стогну параненых, калі будзе пабоішча сярод цябе, ці ж не задрыжаць выспы? | |
| Ezek | Bela | 26:16 | І сыдуць усе князі мора з прастолаў сваіх і скінуць зь сябе мантыі свае, і здымуць зь сябе ўзорыстую вопратку сваю, апрануцца ў трымценьне, сядуць на зямлю, і кожную хвіліну будуць дрыжаць і зьдзіўляцца зь цябе. | |
| Ezek | Bela | 26:17 | І падымуць плач па табе і скажуць табе: "як загінуў ты, населены мараходамі, горад славуты, які быў моцны на моры, сам і жыхары ягоныя, што наводзілі страх на ўсіх насельнікаў яго! | |
| Ezek | Bela | 26:18 | Сёньня, у дзень падзеньня твайго, задрыжалі выспы; выспы на моры жахнуліся ад пагібелі тваёй. | |
| Ezek | Bela | 26:19 | Бо так кажа Гасподзь Бог: калі Я зраблю цябе горадам апусьцелым, падобным на гарады незаселеныя, калі падыму на цябе багну, і накрыюць цябе вялікія воды; | |
| Ezek | Bela | 26:20 | тады зьвяду цябе з тымі, што ідуць у магілу да народу даўно былога і зьмяшчу цябе ў самым сподзе зямлі, у пустынях вечных, з тымі, што адышлі ў магілу, каб ты больш ня быў заселены; і яўлю табе славу на зямлі жывых. | |
Chapter 27
| Ezek | Bela | 27:3 | і кажы Тыру, які пасяліўся на выступах у моры і гандлюе з народамі на многіх выспах: так кажа Гасподзь Бог: Тыру! ты кажаш: "я дасканаласьць прыгажосьці!" | |
| Ezek | Bela | 27:5 | з Сэнірскіх кіпарысаў зладзілі ўсе памосты твае: бралі зь Лівана кедр, каб зрабіць на табе мачты; | |
| Ezek | Bela | 27:6 | з дубоў Васанскіх рабілі вёслы твае; услоны твае рабілі з букавага дрэва, з аправаю з слановай касьці з астравоў Кітымскіх; | |
| Ezek | Bela | 27:7 | узорыстыя палотны зь Егіпта ўжываліся на ветразі твае і служылі сьцягам; блакітнага і пурпуровага колеру тканіны з астравоў Элісы былі пакрывалам тваім. | |
| Ezek | Bela | 27:8 | Жыхары Сідона і Арвада былі ў цябе за весьляроў; свае знаўцы былі ў цябе, Тыру; яны былі ў цябе за стырнавых. | |
| Ezek | Bela | 27:9 | Старэйшыны з Гевала і знаўцы ягоныя былі ў цябе, каб закрываць прабоіны твае. Усякія марскія караблі і карабельнікі іх былі ў цябе, каб ладзіць гандаль твой. | |
| Ezek | Bela | 27:10 | Перс і Лідзянін і Лівіец былі ў тваім войску і былі ў цябе ратнікамі, вешалі на табе шчыт і шлем; яны надавалі табе велічы. | |
| Ezek | Bela | 27:11 | Сыны Арвада з тваім уласным войскам вакол на сьценах тваіх, і Гамадымы былі на вежах тваіх; навокал на сьценах тваіх яны вешалі калчаны свае; яны давяршылі тваю красу. | |
| Ezek | Bela | 27:12 | Тарсіс, твой гандлёвец, паводле мноства рознага багацьця, плаціў за твае тавары срэбрам, жалезам, сьвінцом і волавам. | |
| Ezek | Bela | 27:13 | Яван, Тувал і Мэшэх гандлявалі з табою, выменьвалі твае тавары на чалавечыя душы і медны посуд. | |
| Ezek | Bela | 27:15 | Сыны Дэдана гандлявалі з табою; многія астравы рабілі з табою мены, на плату табе дастаўлялі слонавую косьць і чорнае дрэва. | |
| Ezek | Bela | 27:16 | З прычыны тваёй вялікай гандлёвай вытворчасьці гандлявалі з табою Арамэяне; за твае тавары яны плацілі карбункуламі, тканінай пурпуровай, узорыстай і вісонамі, і караламі і рубінамі. | |
| Ezek | Bela | 27:17 | Юдэя і зямля Ізраілевая гандлявалі з табою; за тавар твой плацілі пшаніцаю Мінініцкаю і прысмакамі і мёдам, і драўнінным алеем і бальзамам. | |
| Ezek | Bela | 27:18 | Дамаск, з прычыны тваёй вялікай гандлёвай вытворчасьці, у надмер усякага багацьця, гандляваў з табою віном Хэлбонскім і белаю воўнаю. | |
| Ezek | Bela | 27:19 | Дан і Яван з Узала плацілі табе за тавары твае вырабленым жалезам; касія і пахучая трысьціна ішлі табе на абмен. | |
| Ezek | Bela | 27:21 | Аравія і ўсе князі Кідарскія рабілі мену з табою: ягнят і бараноў і казлоў выменьвалі табе. | |
| Ezek | Bela | 27:22 | Купцы з Савы і Ратмы гандлявалі з табою ўсякімі найлепшымі пахошчамі і ўсякімі дарагімі камянямі, і золатам плацілі за тавары твае. | |
| Ezek | Bela | 27:24 | Яны гандлявалі з табою каштоўнаю вопраткаю, шаўковым і ўзорыстым палатном, якое яны прывозілі на твае рынкі ў дарагіх скрынях, зробленых з кед-ра і добра ўпакаваных. | |
| Ezek | Bela | 27:25 | Тарсіскія караблі былі тваімі караванамі ў тваім гандлі, і ты зрабіўся багатым і даволі славутым сярод мораў. | |
| Ezek | Bela | 27:27 | Тваё багацьце і твае тавары, усе твае склады, карабельнікі твае і твае стырнікі, што закладвалі твае прабоіны і кіравалі тваім гандлем, і ўсе ратнікі твае, якія ў цябе былі, і ўсё мноства народу ў табе ў дзень твайго падзеньня ўпадзе ў сэрца мораў. | |
| Ezek | Bela | 27:29 | І з караблёў сваіх сыдуць усе весьляры, карабельнікі, усе стырнікі мора стануць на зямлю; | |
| Ezek | Bela | 27:30 | І загалосяць па табе моцным голасам і горка застогнуць, пасыпаўшы попелам свае галовы, і качаючыся ў пыле; | |
| Ezek | Bela | 27:31 | і астрыгуць па табе валасы нагола і апяражуцца вярэтамі і заплачуць па табе ад душэўнай скрухі горкім плачам; | |
| Ezek | Bela | 27:32 | і ў жальбе сваёй узьнясуць сьлёзную песьню па табе, і так загалосяць па табе: "хто як Тыр, так разбураны сярод мора! | |
| Ezek | Bela | 27:33 | Калі прыходзілі з мора твае тавары, ты карміў многія народы; мноствам багацьця твайго і тваім гандлем узбагачаў цароў зямлі. | |
| Ezek | Bela | 27:34 | А калі ты разьбіты морамі ў бездані водаў, твае тавары і ўсё, што ў табе тлумілася, упала. | |
| Ezek | Bela | 27:35 | Усе насельнікі астравоў жахнуліся па табе і цары іхнія здрыгануліся, зьмяніліся ў твары. | |
Chapter 28
| Ezek | Bela | 28:2 | сыне чалавечы! скажы начальніку ў Тыры: так кажа Гасподзь Бог: за тое, што ўзьнеслася сэрца тваё і ты кажаш: "я бог, сяджу на пасадзе божым, у сэрцы мораў", і, як што я чалавек, а ня Бог, ставіш розум твой нароўні з розумам Божым, | |
| Ezek | Bela | 28:4 | твёй мудрасьцю і тваім розумам ты здабыў сабе багацьце і ў свае скарбніцы сабраў золата і срэбра; | |
| Ezek | Bela | 28:5 | вялікай тваёй мудрасьцю, шляхам твайго гандлю, ты памножыў сваё багацьце, і твой розум заганарыўся тваім багацьцем, | |
| Ezek | Bela | 28:7 | вось, Я навяду на цябе іншаземцаў, самых лютых з народаў, і яны аголяць свае мечы супроць красы тваёй мудрасьці і запамрочаць твой бляск; | |
| Ezek | Bela | 28:9 | Ці скажаш тады перад тваім забойцам: "я бог", тым часам як у руцэ ў таго, хто цябе пабівае, ты будзеш чалавек, а ня бог? | |
| Ezek | Bela | 28:10 | Ты памрэш ад рукі іншаземцаў сьмерцю неабрэзаных; бо я сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 28:12 | сыне чалавечы! плач па цары Тырскім і скажы яму: так кажа Гасподзь Бог: ты пячатка дасканаласьці, паўната мудрасьці і вянок прыгажосьці. | |
| Ezek | Bela | 28:13 | Ты быў у Эдэме, у садзе Божым; твая вопратка была ўпрыгожана рознымі каштоўнымі камянямі; рубін, тапаз і алмаз, хрызаліт, анікс, ясьпіс, сапфір, карбункул і смарагд і золата, усё па-майстэрску пасаджанае ў цябе ў гнязьдзечках і нанізанае на цябе, прыгатавана было ў дзень твайго стварэньня. | |
| Ezek | Bela | 28:14 | Ты быў памазаны херувім, каб асяняць, і Я паставіў цябе на тое; ты быў на сьвятой гары Божай, хадзіў сярод агнявых камянёў. | |
| Ezek | Bela | 28:15 | Ты беззаганны быў на шляхах тваіх з дня твайго стварэньня, пакуль не знайшлося ў табе пахібы. | |
| Ezek | Bela | 28:16 | Ад пашыранасьці гандлю твайго сярэдзіна твая напоўнілася няпраўдаю, і ты зграшыў; і Я скінуў цябе, як нячыстага, з гары Божай, выгнаў цябе, херувіме асяняльны, з асяродзьдзя агністых камянёў. | |
| Ezek | Bela | 28:17 | Ад прыгажосьці тваёй заганарылася сэрца тваё, ад славалюбства твайго загубіў сваю мудрасьць; за тое Я скіну цябе на зямлю, перад царамі аддам цябе на ганьбу. | |
| Ezek | Bela | 28:18 | Мноствам пахібаў тваіх у няправедным тваім гандлі ты апаганіў свае сьвятыні; і Я дастану спасярод цябе агонь, які і зжарэ цябе: і Я ператвару цябе ў попел на зямлі перад вачыма ўсіх, хто цябе бачыць. | |
| Ezek | Bela | 28:19 | Усе, хто ведаў цябе сярод народаў, дзіву дадуцца зь цябе; ты зробішся жахам, і ня будзе цябе вавекі. | |
| Ezek | Bela | 28:22 | і скажы: вось, Я на цябе, Сідоне, і праслаўлюся сярод цябе, і ўведаюць, што Я — Гасподзь, калі ўчыню суд над ім і яўлю ў ім сьвятасьць Маю; | |
| Ezek | Bela | 28:23 | і пашлю на яго згубную пошасьць і праліцьцё крыві на вуліцы яго, і ўпадуць сярод яго забітыя мечам, які пажырацьме яго адусюль; і ўведаюць, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 28:24 | І ня будзе ён больш дому Ізраілеваму калючым цернем і болепрычынным ваўчком, больш за ўсіх суседзяў зласьлівым да яго, і ўведаюць, што Я — Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 28:25 | Так кажа Гасподзь Бог: калі я зьбяру дом Ізраілеў з народаў, сярод якіх яны расьсеяныя, і абэяўлю сярод іх сьвятасьць Маю перад вачыма плямёнаў, і яны будуць жыць на сваёй зямлі, якую Я даў рабу Майму Якаву; | |
Chapter 29
| Ezek | Bela | 29:1 | У дзясятым годзе, у дзясятым месяцы, на дваццаты дзень месяца, было мне слова Гасподняе: | |
| Ezek | Bela | 29:2 | сыне чалавечы! павярні аблічча тваё да фараона, цара Егіпецкага, і вымаві прароцтва на яго і на ўвесь Егіпет. | |
| Ezek | Bela | 29:3 | Маўляй і скажы: "так кажа Гасподзь Бог: вось, Я на цябе, фараоне, цару Егіпецкі, вялікі кракадзіл, які, лежачы сярод сваіх рэк, кажаш: "мая рака, і я стварыў яе сабе". | |
| Ezek | Bela | 29:4 | Але Я ўкладу крук у сківіцы твае і да лускі тваёй прыляплю рыб з тваіх рэк, і выцягну цябе з тваіх рэк з усёю рыбаю рэк тваіх, прыляплю да тваёй лускі; | |
| Ezek | Bela | 29:5 | і кіну цябе ў пустыні, цябе і ўсю рыбу з тваіх рэк, ты ўпадзеш на адкрытае поле, не прыбяруць і ня прымуць цябе; аддам цябе на поед зьвярам зямным і птушкам нябесным. | |
| Ezek | Bela | 29:6 | І ўведаюць усе насельнікі Егіпта, што Я — Гасподзь; бо яны дому Ізраілеваму былі падпораю трысьняговаю. | |
| Ezek | Bela | 29:7 | Калі яны ўхапіліся за цябе рукою, ты расшчапіўся і ўсё плячо пакалоў ім; і калі яны абаперліся на цябе, ты зламаўся і параніў усе сцёгны ім. | |
| Ezek | Bela | 29:8 | Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я навяду на цябе меч, і вынішчу ў цябе людзей і быдла. | |
| Ezek | Bela | 29:9 | І зробіцца зямля Егіпецкая пустыняю і стэпам; і ўведаюць, што Я — Гасподзь. Бо ён кажа: мая рака, і я стварыў яе; | |
| Ezek | Bela | 29:10 | дык вось, Я — на рэкі твае, і зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю пустыняў ад Мігдола да Сіены, да самай мяжы Эфіопіі. | |
| Ezek | Bela | 29:11 | Ня будзе ступаць па ёй нага чалавечая, і нага быдла ня будзе праходзіць па ёй, і ня жыцьмуць на ёй сорак гадоў. | |
| Ezek | Bela | 29:12 | І зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю сярод земляў спустошаных; і гарады яе сярод апусьцелых гарадоў будуць пустыя сорак гадоў, і расьсею Егіпцянаў па народах, і разьвею іх па землях. | |
| Ezek | Bela | 29:13 | Бо так кажа Гасподзь Бог: як пройдзе сорак гадоў, Я зьбяру Егіпцянаў з народаў, сярод якіх яны будуць расьсеяны; | |
| Ezek | Bela | 29:14 | і вярну палон Егіпта і назад прывяду іх у зямлю Патрос, у зямлю паходжаньня іхняга, і там яны будуць царствам слабым. | |
| Ezek | Bela | 29:15 | Яно будзе слабейшае за іншыя царствы і ня будзе болей узносіцца над народамі: Я паменшу іх, каб яны не валадарылі над народамі. | |
| Ezek | Bela | 29:16 | І ня будуць болей дому Ізраілеваму апораю, што нагадвае пра пахібнасьць іхнюю, калі яны зьвярталіся да яго: і ўведаюць, што я — Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 29:17 | У дваццаць сёмым годзе, у першым месяцы, у першы дзень месяца, было мне слова Гасподняе: | |
| Ezek | Bela | 29:18 | сыне чалавечы! Навухаданосар, цар Вавілонскі, стаміў сваё войска вялікаю працаю каля Тыра; усе галовы аблыселі і ўсе плечы сьцёртыя; а ні яму, а ні войску ягонаму няма ўзнагароды ад Тыра за працу, якую ён паклаў супроць яго. | |
| Ezek | Bela | 29:19 | Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я Навухаданосару, цару Вавілонскаму, даю зямлю Егіпецкую, каб ён абабраў багацьце яе і ўчыніў рабунак у ёй, і адабраў нарабаванае ёю, і гэта будзе ўзнагарода войску ягонаму. | |
| Ezek | Bela | 29:20 | Як узнагароду за дзею, якую ён учыніў у ім, Я аддаю яму зямлю Егіпецкую, бо яны рабілі гэта дзеля Мяне, сказаў Гасподзь Бог. | |
Chapter 30
| Ezek | Bela | 30:2 | сыне чалавечы! вымаві прароцтва і скажы: так кажа Гасподзь Бог: галасеце! о, ліхашчасны дзень! | |
| Ezek | Bela | 30:4 | І пойдзе меч на Егіпет, і жудасьць пашырыцца па Эфіопіі, калі ў Егіпце будуць падаць пабітыя, калі возьмуць багацьце яго, і асновы яго будуць разбураны; | |
| Ezek | Bela | 30:5 | Эфіопія і Лівія і Лідыя і ўвесь зьмешаны народ і Хуб, і сыны зямлі запавету разам зь імі ўпадуць ад меча. | |
| Ezek | Bela | 30:6 | Так кажа Гасподзь: упадуць падпоры Егіпта, і ўпадзе пыха магутнасьці яго; ад Мігдола да Сіены будуць падаць у ім ад меча, сказаў Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 30:7 | І апусьцее ён сярод спустошаных земляў, і гарады яго будуць сярод спустошаных гарадоў. | |
| Ezek | Bela | 30:8 | І ўведаюць, што Я — Гасподзь, калі пашлю агонь на Егіпет, і ўсе падпоры яго будуць скрышаны. | |
| Ezek | Bela | 30:9 | У той дзень пойдуць ад мяне вястуны на караблях, каб запалохаць бястурботных Эфіопаў, і распаўсюдзіцца ў ім жах, як у дзень Егіпта; бо вось, ён ідзе. | |
| Ezek | Bela | 30:10 | Так кажа Гасподзь Бог: пакладу канец шматлюдству Егіпта рукою Навухаданосара, цара Вавілонскага. | |
| Ezek | Bela | 30:11 | Ён і зь ім народ ягоны, самы люты з народаў, будуць прыведзены на пагібель гэтай зямлі, і аголяць мечы свае на Егіпет, і напоўняць зямлю пабітымі. | |
| Ezek | Bela | 30:12 | І рэкі зраблю сушаю і аддам зямлю ў рукі ліхім, і рукою іншаземцаў спустошу зямлю і ўсё, што запаўняе яе. Я Гасподзь сказаў гэта. | |
| Ezek | Bela | 30:13 | Так кажа Гасподзь Бог: вынішчу ідалаў і зьнішчу ілжэбагоў у Мэмфісе, і зь зямлі Егіпецкай ня будзе ўжо валадара, і навяду страх на зямлю Егіпецкую. | |
| Ezek | Bela | 30:16 | І пашлю агонь на Егіпет; затрымціць Сін, і Но рухне, і на Мэмфіс нападуць ворагі сярод дня. | |
| Ezek | Bela | 30:18 | І ў Тафнісе памеркне дзень, калі Я скрышу там ярмо Егіпта, і спыніцца ў ім ганарыстая магутнасьць яго. Хмара заслоніць яго, і дочкі яго пойдуць у палон. | |
| Ezek | Bela | 30:20 | У адзінаццатым годзе, у першы месяц, на сёмы дзень месяца, было мне слова Гасподняе: | |
| Ezek | Bela | 30:21 | сыне чалавечы! Я ўжо скрышыў мышцу фараону, цару Егіпецкаму; і вось, яна яшчэ не абвязана на гаеньне яе і не спавіта лекарскімі перавязкамі, ад якіх бы яна атрымала сілу трымаць меч. | |
| Ezek | Bela | 30:22 | Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я — на фараона, цара Егіпецкага, і скрышу мышцы яго, здаровую і паламаную, так што меч выпадзе з рукі ягонай. | |
| Ezek | Bela | 30:24 | А мышцы цара Вавілонскага зраблю моцнымі, і дам яму меч Мой у руку, а мышцы фараона скрышу, і ён змушаны будзе моцна енчыць перад ім. | |
| Ezek | Bela | 30:25 | Умацую мышцы цара Вавілонскага, а мышцы ў фараона апусьцяцца; і ўведаюць, што Я — Гасподзь, калі меч Мой дам у руку цару Вавілонскаму, і ён працягне яго на зямлю Егіпецкую. | |
Chapter 31
| Ezek | Bela | 31:1 | У адзінаццатым годзе, у трэцім месяцы, у першы дзень месяца было мне слова Гасподняе: | |
| Ezek | Bela | 31:2 | сыне чалавечы! скажы фараону, цару Егіпецкаму, і народу ягонаму: з кім ты раўняеш сябе ў велічы тваёй? | |
| Ezek | Bela | 31:3 | Вось, Асур быў кедр на Ліване з прыгожымі галінамі і цяністаю лістотаю і высокі ростам: вяршаліна ягоная была сярод тоўстых сукоў. | |
| Ezek | Bela | 31:4 | Воды гадавалі яго, бездань падымала яго, рэкі яе абмывалі гадавальнік ягоны, і яна пратокі свае пасылала да ўсіх дрэў польных. | |
| Ezek | Bela | 31:5 | Таму вышыня яго перавысіла ўсе дрэвы польныя, і сукоў на ім было многа, і галіны яго памножыліся, і сукі яго рабіліся доўгімі ад мноства вады, калі ён разрастаўся. | |
| Ezek | Bela | 31:6 | На суках яго вілі гнёзды ўсякія птушкі нябесныя, пад галінамі яго выводзілі дзяцей ўсякія зьвяры польныя, і пад ценем яго жылі ўсякія шматлікія народы. | |
| Ezek | Bela | 31:7 | Ён красаваўся вышынёю свайго росту, даўжынёю галін сваіх, бо корань яго быў каля вялікіх водаў. | |
| Ezek | Bela | 31:8 | Кедры ў садзе Божым ня засьцілі яго; кіпарысы не раўняліся з сукамі ягонымі, і каштаны ня былі велічынёю з галіны ягоныя, ніводнае дрэва ў садзе Божым не раўнялася зь ім прыгажосьцю сваёю. | |
| Ezek | Bela | 31:9 | Я ўпрыгожыў яго мноствам галін яго, так што ўсе дрэвы Эдэмскія ў садзе Божым зайздросьцілі яму. | |
| Ezek | Bela | 31:10 | Таму так сказаў Гасподзь Бог: за тое, што ты высокі зрабіўся ростам і вяршаліну сваю выставіў сярод тоўстых сукоў, і сэрца ягонае заганарылася веліччу яго, | |
| Ezek | Bela | 31:11 | за тое Я аддаў яго ў рукі валадару народаў; ён зрабіў зь ім, як трэба: за пахібнасьць яго Я адкінуў яго. | |
| Ezek | Bela | 31:12 | І сьсеклі яго чужаземцы, самыя лютыя з народаў, і скінулі яго на горы: і на ўсе даліны ўпалі галіны яго; і сукі яго паламаліся на ўсіх лагчынах зямлі, і з-пад ценю яго сышлі ўсе народы зямлі і пакінулі яго. | |
| Ezek | Bela | 31:13 | На руінах яго пасяліліся ўсякія птушкі нябесныя, і ў суках былі ўсякія польныя зьвяры. | |
| Ezek | Bela | 31:14 | Гэта на тое, каб ніякія дрэвы каля водаў ня пышаліся высокім ростам сваім і не падымалі вяршалін сваіх спасярод тоўстых сукоў, і каб не ляпіліся да іх праз вышыню іх дрэвы, якія пэюць ваду, бо ўсе яны будуць аддадзены сьмерці, у апраметную краіну разам з сынамі чалавечымі, што сышлі ў магілу. | |
| Ezek | Bela | 31:15 | Так кажа Гасподзь Бог у той дзень, калі ён сышоў у магілу, Я ўчыніў бедаваньне па ім, загаварыў дзеля яго бездань і спыніў рэкі яе, і затрымаў вялікія воды і запамрочыў па ім Ліван, і ўсе дрэвы польныя былі ў маркоце па ім. | |
| Ezek | Bela | 31:16 | Шумам падзеньня яго Я прывёў у трымценьне народы, калі зьвёў яго ў апраметную, да тых, што адышлі ў магілу, і ўзрадаваліся ў апраметнай краіне ўсе дрэвы Эдэма, адметныя і самыя лепшыя ў Ліване, якія ўсе пэюць ваду; | |
| Ezek | Bela | 31:17 | бо і яны зь ім адышлі ў апраметную да пабітых мечам, і супольнікі ягоныя, што жылі пад ягоным ценем, сярод народаў. | |
Chapter 32
| Ezek | Bela | 32:1 | У дванаццатым годзе, у дванаццатым месяцы, у першы дзень месяца, было мне слова Гасподняе: | |
| Ezek | Bela | 32:2 | сыне чалавечы! узьнясі плач па фараоне, цары Егіпецкім, і скажы яму: ты, як малады леў сярод народаў і як пачварына ў морах, кідаешся ў рэках тваіх і каламуціш нагамі тваімі воды, і топчаш патокі іх. | |
| Ezek | Bela | 32:3 | Так кажа Гасподзь Бог: Я закіну на цябе сетку Маю на сходзе многіх народаў, і яны выцягнуць цябе Маёю мярэжаю. | |
| Ezek | Bela | 32:4 | І выкіну цябе на зямлю, у чыстым полі кіну цябе, і будуць садзіцца на цябе ўсякія нябесныя птушкі і насычацца табою зьвяры ўсёй зямлі. | |
| Ezek | Bela | 32:6 | І зямлю плаваньня твайго напаю крывёю тваёю да самых гор: і калдобіны будуць напоўнены табою. | |
| Ezek | Bela | 32:7 | І калі ты патухнеш, зачыню нябёсы і зоркі на іх зацьмлю, сонца засланю хмараю, і месяц ня будзе сьвяціцца сьвятлом сваім. | |
| Ezek | Bela | 32:8 | Усе сьвяцілы, што сьвецяцца на нябёсах, запамрочу над табою і на зямлю тваю навяду цемру, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 32:9 | Зьбянтэжу сэрца многіх народаў, калі агалашу пра падзеньне тваё паміж народаў па землях, якіх ты ня ведаў. | |
| Ezek | Bela | 32:10 | І зжахну табою многія народы, і цары іхнія скалануцца па табе ад страху, калі мечам Маім страсяну перад абліччам іхнім, і штохвіліны будуць трымцець кожны за душу сваю ў дзень падзеньня твайго. | |
| Ezek | Bela | 32:12 | Ад мечаў дужых загіне народ твой; усе яны — самыя лютыя з народаў, і зьнішчаць гонар Егіпта, і загіне ўсё мноства ягонае. | |
| Ezek | Bela | 32:13 | І вынішчу ўсё быдла яго каля вялікіх водаў, і наперад ня будзе каламуціць іх нага чалавечая, і капыты быдла ня будуць каламуціць іх. | |
| Ezek | Bela | 32:14 | Тады дам спакой водам іхнім, і зраблю, што рэкі іхнія пацякуць, як алей, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 32:15 | Калі зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю, і калі пазбудзецца зямля ўсяго, што напаўняе яе; калі пабэю ўсіх, хто жыве на ёй, тады ўведаюць, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 32:16 | Вось сьлёзная песьня, якую будуць сьпяваць; дочкі народаў будуць сьпяваць яе; па Егіпце і па ўсім мностве яго будуць сьпяваць яе, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 32:17 | У дванаццатым годзе, у пятнаццаты дзень таго самага месяца, было мне слова Гасподняе: | |
| Ezek | Bela | 32:18 | сыне чалавечы! аплач народ Егіпецкі, і скінь яго, яго і дочак славутых народаў у апраметную, з тымі, што адыходзяць у магілу. | |
| Ezek | Bela | 32:20 | Тыя ўпадуць сярод забітых мечам, і ён аддадзены мечу; цягнеце яго і ўсё мноства яго. | |
| Ezek | Bela | 32:21 | Сярод апраметнай будуць гаварыць пра яго і пра спрымірэнцаў ягоных першыя з герояў; яны загінулі і ляжаць там сярод неабрэзаных, пабітыя мечам. | |
| Ezek | Bela | 32:22 | Там Асур і ўсё полчышча ягонае, вакол яго труны іхнія, усе пабітыя, зваяваныя мечам. | |
| Ezek | Bela | 32:23 | Труны яго пастаўлены ў самай глыбіні апраметнай, і полчышча яго вакол грабніцы ягонай, усе пабітыя, што загінулі ад меча, тыя, якія пашыралі жудасьць на зямлі жывых. | |
| Ezek | Bela | 32:24 | Там Элам з усім мноствам сваім вакол магільніцы ягонай, усе яны — пабітыя, што загінулі ад меча, якія неабрэзанымі сышлі ў апраметную, якія распаўсюдзілі сабою жах на землі жывых і нясуць ганьбу сваю з тымі, што адышлі ў магілу. | |
| Ezek | Bela | 32:25 | Сярод пабітых далі ложак яму з усім мноствам ягоным; вакол яго — труны іхнія, усе неабрэзаныя, пабітыя мечам: і як ён пашыраў жах на зямлі жывых, дык і нясуць на сабе ганьбу нароўні з тымі, што адышлі ў магілу і пакладзены сярод пабітых. | |
| Ezek | Bela | 32:26 | Там Мэшэх і Тувал з усім мноствам сваім; вакол яго — труны іхнія, усе неабрэзаныя, пабітыя мечам, бо яны разносілі жах па зямлі жывых. | |
| Ezek | Bela | 32:27 | Ці не павінны і яны ляжаць зь мёртвымі неабрэзанымі героямі, якія з вайсковай зброяй сваёю сышлі ў апраметную і мечы свае паклалі сабе пад галовы, і засталася пахібнасьць іхняя на касьцях іхніх, бо яны, як дужыя, былі жудасьцю на зямлі жывых. | |
| Ezek | Bela | 32:29 | Там — Эдом і цары яго і ўсе князі яго, якія пры ўсёй сваёй адвазе пакладзены сярод пабітых мечам; яны ляжаць зь неабрэзанымі, што сышлі ў магілу. | |
| Ezek | Bela | 32:30 | Там уладары поўначы, усе яны і ўсе Сіданяне, якія сышлі туды з пабітымі, бо былі пасаромленыя ў магутнасьці сваёй, што наводзіла жах, — і ляжаць яны зь неабрэзанымі, пабітымі мечам, і нясуць ганьбу сваю з тымі, што адышлі ў магілу. | |
| Ezek | Bela | 32:31 | Убачыць іх фараон і суцешыцца ўсім мноствам сваім, пабітым мечам, фараон і ўсё войска ягонае, кажа Гасподзь Бог. | |
Chapter 33
| Ezek | Bela | 33:2 | сыне чалавечы! прамові слова да сыноў народу твайго і скажы ім: калі Я на якую-небудзь зямлю навяду меч, і народ той зямлі возьме спасярод сябе чалавека і паставіць яго ў сябе вартаўніком, | |
| Ezek | Bela | 33:4 | і калі хто будзе слухаць голас трубы, але не асьцеражэ цябе; дык калі меч прыйдзе і захопіць яго, кроў ягоная будзе на яго галаве. | |
| Ezek | Bela | 33:5 | Голас трубы ён чуў, але не асьцярогся, кроў ягоная на ім будзе; а хто асьцярогся, той выратуе жыцьцё сваё. | |
| Ezek | Bela | 33:6 | Калі ж вартаўнік бачыў, як ішоў меч, і не затрубіў у трубу, і народ ня быў перасьцярожаны, дык калі прыйдзе меч і адбярэ ў каго зь іх жыцьцё, гэты будзе схоплены за грахі свае, але кроў ягоную спагоняць з рук вартаўніка. | |
| Ezek | Bela | 33:7 | І цябе, сыне чалавечы, Я паставіў вартавым дому Ізраілеваму, і ты будзеш чуць з вуснаў Маіх слова і настаўляць іх на розум ад Мяне. | |
| Ezek | Bela | 33:8 | Калі Я скажу беззаконьніку: "пахібнік! ты сьмерцю памрэш", а ты ня будзеш нічога казаць, каб асьцерагчы пахібніка ад шляху ягонага, дык пахібнік той памрэ за грэх свой, але кроў ягоную спаганю з рукі тваёй. | |
| Ezek | Bela | 33:9 | Калі ж ты асьцерагаў пахібніка ад шляху ягонага, каб ён адвярнуўся ад яго, але ён ад шляху свайго не адвярнуўся, дык ён памірае за грэх свой, а ты выратаваў душу тваю. | |
| Ezek | Bela | 33:10 | І ты, сыне чалавечы, скажы дому Ізраілеваму: вы кажаце так: "злачынствы нашыя і грахі нашыя на нас, і мы растаем у іх: як жа мы можам жыць?" | |
| Ezek | Bela | 33:11 | Скажы ім: жыву Я, кажа Гасподзь Бог: не хачу сьмерці грэшніка, а каб грэшнік адвярнуўся ад шляху свайго і жывы быў. Адвярнецеся, адвярнецеся ад ліхіх шляхоў вашых; і навошта паміраць вам, доме Ізраілеў? | |
| Ezek | Bela | 33:12 | І ты, сыне чалавечы, скажы сынам народу твайго: праведнасьць праведніка не ўратуе ў дзень злачынства ягонага, і пахібнік за пахібнасьць сваю не загіне ў дзень, калі адвернецца ад пахібнасьці сваёй, гэтак сама як і праведнік у дзень зграшэньня свайго ня можа застацца жывы за сваю праведнасьць. | |
| Ezek | Bela | 33:13 | Калі Я скажу праведніку, што ён будзе жывы, а ён паспадзяецца на сваю праведнасьць і ўчыніць няпраўду, дык усе праведныя ўчынкі яго не ўзгадаюцца, — і ён памрэ ад няпраўды сваёй, якую ўчыніў. | |
| Ezek | Bela | 33:14 | А калі скажу пахібніку: "ты сьмерцю памрэш", і ён адвернецца ад грахоў сваіх і будзе чыніць справядлівасьць і праўду, | |
| Ezek | Bela | 33:15 | калі гэты пахібнік верне заклад, за адабранае заплаціць, будзе хадзіць паводле законаў жыцьця, ня робячы нічога благога, — дык ён будзе жывы, не памрэ. | |
| Ezek | Bela | 33:16 | Ніводзін грэх ягоны, якія ён зрабіў, не ўзгадаецца яму; ён пачаў чыніць справядлівасьць і праўду, ён будзе жывы. | |
| Ezek | Bela | 33:17 | А сыны народу твайго кажуць: "няправільны шлях Госпада", тым часам як іхні шлях няправільны. | |
| Ezek | Bela | 33:18 | Калі праведнік адступіўся ад праведнасьці сваёй і пачаў чыніць пахібна, дык ён памрэ за тое. | |
| Ezek | Bela | 33:19 | І калі пахібнік адвярнуўся ад пахібнасьці сваёй і пачаў чыніць справядлівасьць і праўду, ён будзе за тое жывы. | |
| Ezek | Bela | 33:20 | А вы кажаце: "няправільны шлях Госпада!" Я буду судзіць вас, доме Ізраілеў, кожнага паводле шляхоў ягоных. | |
| Ezek | Bela | 33:21 | У дванаццатым годзе нашага перасяленьня, у дзясятым месяцы, у пяты дзень месяца, прыйшоў да мяне адзін з тых, што выратаваліся, зь Ерусаліма і сказаў: "разбураны горад!" | |
| Ezek | Bela | 33:22 | Але яшчэ да прыходу гэтага ўратаванага ўвечары была на мне рука Госпада, і Ён разамкнуў мне вусны, перш чым той прыйшоў да мяне раніцай. І разамкнуліся вусны мае, і я ўжо ня быў бязмоўны. | |
| Ezek | Bela | 33:24 | сыне чалавечы! тыя, што жывуць на апусьцелых мясьцінах у зямлі Ізраілевай, кажуць: Абрагам быў адзін — і атрымаў на валоданьне зямлю гэтую, а нас многа; дык вось, нам дадзена зямля гэтая на валоданьне. | |
| Ezek | Bela | 33:25 | Таму скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вы ясьце з крывёю і падымаеце вочы вашыя да ідалаў вашых і праліваеце кроў, — і хочаце валодаць зямлёю? | |
| Ezek | Bela | 33:26 | Вы абапіраецеся на меч ваш, робіце гідоты, апаганьваеце жонку адзін у аднаго, і хочаце валодаць зямлёю? | |
| Ezek | Bela | 33:27 | Вось, што скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: жыву Я! тыя, якія — на мясьцінах спустошаных, загінуць ад меча, а хто — у полі, таго аддам, каб зьелі зьвяры; а якія — ва ўмацаваньнях і ў пячорах, тыя памруць ад згубнай пошасьці. | |
| Ezek | Bela | 33:28 | І зраблю зямлю пустыняю з пустынь, і ганарлівая магутнасьць яе спыніцца, і горы Ізраілевыя апусьцеюць, так што ня будзе праходжых. | |
| Ezek | Bela | 33:29 | І ўведаюць, што Я — Гасподзь, калі зраблю замлю пустыняю з пустынь за ўсе гідоты іхнія, якія яны рабілі. | |
| Ezek | Bela | 33:30 | А пра цябе, сыне чалавечы, сыны народу твайго гавораць каля сьцен і ў дзьвярах дамоў і кажуць адзін аднаму, брат брату: ідзеце і паслухайце, якое слова выйшла ад Госпада. | |
| Ezek | Bela | 33:31 | І яны прыходзяць да цябе, як на народную сходню, і сядае перад абліччам тваім народ Мой, і слухаюць словы твае, але ня выконваюць іх; бо яны ў вуснах сваіх робяць з гэтага забаўку, сэрца іхняе цягнецца за карысьлівасьцю іхняю. | |
| Ezek | Bela | 33:32 | І вось, ты для іх — як забаўны сьпявак з прыемным голасам і добра граеш; яны слухаюць словы твае, але ня выконваюць іх. | |
Chapter 34
| Ezek | Bela | 34:2 | сыне чалавечы! вымаві прароцтва на пастыраў Ізраілевых, вымаві прароцтва і скажы ім, пастырам: так кажа Гасподзь Бог: гора пастырам Ізраілевым, якія пасьвілі саміх сябе! ці ж ня статак павінны пасьвіць пастыры? | |
| Ezek | Bela | 34:4 | Слабых не мацавалі і хворай авечкі ня лекавалі і параненай не перавязвалі, і сагнанай не вярталі і згубленай ня шукалі, а кіравалі імі з гвалтам і жорсткасьцю. | |
| Ezek | Bela | 34:5 | І расьсеяліся яны бяз пастыра і расьсеяўшыся парабіліся ежаю ўсякаму зьверу польнаму. | |
| Ezek | Bela | 34:6 | Блукаюць авечкі Мае па ўсіх горах і па ўсякіх высокіх пагорках, і па ўсім улоньні зямлі расьсеяліся авечкі Мае, і ніхто не разьведвае пра іх і ніхто ня шукае іх. | |
| Ezek | Bela | 34:8 | Жыву Я! кажа Гасподзь Бог; за тое, што авечкі Мае былі пакінутыя, каб іх пахапалі, і бяз пастыра зрабіліся авечкі Мае ежаю ўсякаму зьверу польнаму, і пастыры Мае ня шукалі авечак Маіх і пасьвілі пастыры саміх сябе, а авечак Маіх ня пасьвілі, | |
| Ezek | Bela | 34:10 | Так кажа Гасподзь Бог: вось Я — на пастыраў, і спаганю авечак Маіх з рук іхніх і ня дам ім болей пасьвіць авечак, і ня будуць болей пастыры пасьвіць саміх сябе, і вырву авечак Маіх з пашчанак іхніх, і ня будуць яны ежаю ім. | |
| Ezek | Bela | 34:12 | Як пастух правярае статак свой у той дзень, калі ён сярод статку свайго расьсеянага, так Я перагледжу авечак Маіх і вызвалю іх з усіх мясьцінаў, у якія яны былі расьсеяны ў дзень хмарны і змрочны. | |
| Ezek | Bela | 34:13 | І выведу іх з народаў і зьбяру іх з краін, і прывяду іх у зямлю іхнюю і буду пасьвіць іх на горах Ізраілевых, каля патокаў і на ўсіх населеных мясьцінах зямлі гэтай. | |
| Ezek | Bela | 34:14 | Буду пасьвіць іх на добрай пашы, і кашара іхняя будзе на высокіх горах Ізраілевых; там яны будуць адпачываць у добрым загоне і будуць пасьвіцца на сакавітай пашы — на горах Ізраілевых. | |
| Ezek | Bela | 34:16 | Якая згубілася, тую знайду і адагнаную вярну, і параненую перавяжу і хворую ўмацую, і ўтлусьцелую і буйную зьнішчу; буду пасьвіць іх па праўдзе. | |
| Ezek | Bela | 34:17 | А вас, авечкі Мае, — так кажа Гасподзь Бог, — вось, Я буду судзіць паміж авечкаю і авечкаю, паміж бараном і казлом. | |
| Ezek | Bela | 34:18 | Хіба мала вам таго, што пасьвіцеся на добрай пашы, а між тым астатняе на пашы вашай дратуеце нагамі вашымі, пэяце чыстую ваду, а астатнюю каламуціце нагамі вашымі, | |
| Ezek | Bela | 34:19 | так што авечкі Мае павінны карміцца тым, што патаптана нагамі вашымі, і піць тое, што скаламучана нагамі вашымі? | |
| Ezek | Bela | 34:20 | Таму так кажа ім Гасподзь Бог: вось, Я Сам буду судзіць паміж авечкаю тлустаю і авечкаю худою. | |
| Ezek | Bela | 34:21 | Як што вы штурхаеце бокам і плячом, і рагамі сваімі бораце ўсіх слабых, пакуль ня выштурхнеце іх вонкі, | |
| Ezek | Bela | 34:22 | дык Я ўратую авечкі Мае, і іх ня будуць ужо расьцягваць, і рассуджу паміж авечкаю і авечкаю. | |
| Ezek | Bela | 34:23 | І пастаўлю над імі аднаго пастыра, які будзе пасьвіць іх, раба Майго Давіда; ён будзе пасьвіць іх і ён будзе ў іх за пастыра. | |
| Ezek | Bela | 34:24 | І Я Гасподзь буду іхнім Богам, і раб Мой Давід будзе князем сярод іх. Я Гасподзь сказаў гэта. | |
| Ezek | Bela | 34:25 | І заключу зь імі запавет міру і выдалю зь зямлі лютых зьвяроў, так што ў бясьпецы жыцьмць у стэпе і спацьмуць у лясах. | |
| Ezek | Bela | 34:26 | Дам ім і ваколіцам пагорка Майго дабраславеньне, і дождж буду пасылаць у свой час; гэта будзе дождж дабраславеньня. | |
| Ezek | Bela | 34:27 | І палявое дрэва будзе даваць плод свой, і зямля будзе даваць утворы свае; і будуць яны ўбясьпечаны на зямлі сваёй, і ўведаюць, што Я — Гасподзь, калі паламаю сувязі ярма іхняга і вызвалю іх з рукі рабаўніка іхняга. | |
| Ezek | Bela | 34:28 | Яны ня будуць ужо здабычаю народаў, і палявыя зьвяры ня будуць жэрці іх; яны будуць жыць убясьпечана, і ніхто ня будзе палохаць іх. | |
| Ezek | Bela | 34:29 | І ўчыню ў іх пасадку слаўную, і ня будуць ужо гінуць ад голаду на зямлі і цярпець ганьбаваньне ад народаў. | |
| Ezek | Bela | 34:30 | І ўведаюць, што Я, Гасподзь Бог іхні — зь імі, і яны, дом Ізраілеў — Мой народ, кажа Гасподзь Бог, | |
Chapter 35
| Ezek | Bela | 35:3 | і скажы ёй: так кажа Гасподзь Бог: вось Я — на цябе, гара Сэір! і працягну на цябе руку Маю і зраблю цябе пустою і незаселенаю. | |
| Ezek | Bela | 35:5 | Як што ў цябе вечная варожасьць, і ты аддавала сыноў Ізраілевых у рукі мечу ў час няшчасьця іхняга, у час канчатковай пагібелі, | |
| Ezek | Bela | 35:6 | за гэта, жыву Я! кажа Гасподзь Бог, зраблю цябе крывёю, і кроў будзе перасьледаваць цябе; як што ты не ненавідзела крыві, дык кроў і будзе перасьледаваць цябе. | |
| Ezek | Bela | 35:8 | І напоўню вышыні яе забітымі яе: на пагорках тваіх і ў далінах тваіх і ва ўсіх калдобінах тваіх будуць падаць пабітыя мечам. | |
| Ezek | Bela | 35:9 | Зраблю цябе пустыняю вечнаю, і ў гарадах тваіх ня будуць жыць, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 35:10 | Так, як ты казала: гэтыя два народы і гэтыя дзьве зямлі будуць мае, і мы завалодаем імі, хоць і Гасподзь быў там, | |
| Ezek | Bela | 35:11 | за тое, жыву Я! кажа Гасподзь Бог, зраблю з табою ў меру нянавісьці тваёй, якую ты выказала зь нянавісьці тваёй да іх, і яўлю Сябе ім, калі буду судзіць цябе. | |
| Ezek | Bela | 35:12 | І ўведаеш, што Я Гасподзь чуў усе глумленьні твае, якія ты вымаўляла на горы Ізраілевыя, кажучы: "апусьцелі! нам аддадзены, каб мы зьелі!" | |
| Ezek | Bela | 35:13 | Вы пышыліся перада Мною языком вашым і памнажалі прамовы вашыя супроць Мяне; я чуў гэта. | |
Chapter 36
| Ezek | Bela | 36:1 | І ты, сыне чалавечы, вымаві прароцтва на горы Ізраілевыя і скажы: горы Ізраілевыя! слухайце слова Гасподняе. | |
| Ezek | Bela | 36:2 | Так кажа Гасподзь Бог: як што вораг гаворыць пра вас: "ага! ага! і вечныя вышыні дасталіся нам на долю", | |
| Ezek | Bela | 36:3 | дык вымаві прароцтва і скажы, так кажа Гасподзь Бог: за тое, менавіта за тое, што спусташаюць вас і паглынаюць вас з усіх бакоў, каб вы зрабіліся здабыткам іншых народаў і былі зьліхаслоўлены і перасуджаны людзьмі, | |
| Ezek | Bela | 36:4 | за гэта, горы Ізраілевыя, выслухайце слова Госпада Бога: так кажа Гасподзь Бог горам і пагоркам, лагчынам і далінам, і апусьцелым развалінам і пакінутым гарадам, якія зрабіліся здабычаю і паглумішчам іншым навакольным народам; | |
| Ezek | Bela | 36:5 | за гэта так кажа Гасподзь Бог: у агні клопату Майго Я вымавіў слова на іншыя народы і на ўсю Ідумэю, якія назначылі зямлю Маю на валоданьне сабе, з сардэчнай радасьцю і з пагардай у душы асуджаючы яе на здабычу сабе. | |
| Ezek | Bela | 36:6 | Таму вымаві прароцтва пра зямлю Ізраілевую і скажы горам і пагоркам, лагчынам і далінам: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я вымавіў гэта ў клопаце Маім, бо вы несяце на сабе паглум ад народаў. | |
| Ezek | Bela | 36:7 | Таму так кажа Гасподзь Бог: Я падняў руку Маю з прысягаю, што народы, якія вакол вас, самі панясуць сорам свой. | |
| Ezek | Bela | 36:8 | А вы, горы Ізраілевыя, распусьцеце гольле ваша і будзеце радзіць плады вашыя народу Майму Ізраілю; бо яны скора прыйдуць. | |
| Ezek | Bela | 36:10 | І пасялю на вас мноства людзей, і ўвесь дом Ізраілеў, увесь, і заселеныя будуць гарады і забудаваныя разваліны. | |
| Ezek | Bela | 36:11 | І памножу на вас людзей і яны будуць пладзіцца і множыцца, і засялю вас, як было ў ранейшыя часы вашыя, і буду чыніць вам дабра болей, чым у ранейшыя часы вашыя, — і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 36:12 | І прывяду на вас людзей, народ Мой, Ізраіля, і яны будуць валодаць табою, зямля! і ты будзеш спадчынай іхняй і ня будзеш болей рабіць іх бязьдзетнымі. | |
| Ezek | Bela | 36:13 | Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што кажуць пра вас: "ты — зямля, якая есьць людзей і робіць народ твой бязьдзетным," | |
| Ezek | Bela | 36:14 | затое ўжо ня будзеш больш есьці людзей і народу твайго ня будзеш наперад рабіць бязьдзетным, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 36:15 | І больш ня будзеш чуць зьдзеку ад народаў, паглуму ад плямёнаў не панясеш ужо на сабе, і народу твайго больш ня будзеш рабіць бязьдзетным, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 36:17 | сыне чалавечы! калі дом Ізраілеў жыў на зямлі сваёй, ён апаганьваў яе паводзінамі сваімі і ўчынкамі сваімі; шлях іх перад абліччам Маім быў як нячыстасьць жанчыны ў час ачышчэньня яе. | |
| Ezek | Bela | 36:18 | І Я выліў на іх гнеў Мой за кроў, якую яны пралівалі на гэтай зямлі, і за тое, што яны апаганьвалі яе ідаламі сваімі. | |
| Ezek | Bela | 36:19 | І Я расьсеяў іх па народах, і яны разьвеяны па землях; Я судзіў іх паводле шляхоў іхніх і паводле ўчынкаў іхніх. | |
| Ezek | Bela | 36:20 | І прыйшлі яны да народаў, куды пайшлі, і зьняславілі сьвятое імя Маё, бо пра іх кажуць: "яны — народ Госпада і выйшлі зь зямлі Ягонай"; | |
| Ezek | Bela | 36:21 | І пашкадаваў Я сьвятое імя Маё, якое зьняславіў дом Ізраілеў у народаў, куды прыйшоў. | |
| Ezek | Bela | 36:22 | Таму скажы дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: ня вам Я зрабіў гэта, доме Ізраілеў, а дзеля сьвятога імя Майго, якое вы зьняславілі ў народаў, куды прыйшлі. | |
| Ezek | Bela | 36:23 | І асьвячу вялікае імя Маё, неславёнае ў народаў, сярод якіх вы зьняславілі яго, і ўведаюць народы, што Я — Гасподзь, кажа Гасподзь Бог, калі яўлю на вас сьвятасьць Маю перад вачыма іхнімі. | |
| Ezek | Bela | 36:25 | І акраплю вас чыстаю вадою, — і вы ачысьціцеся ад усіх пахібаў вашых, і ад усіх ідалаў вашых ачышчу вас. | |
| Ezek | Bela | 36:26 | І дам вам сэрца новае і дух новы дам вам; і вазьму з плоці вашай сэрца каменнае і дам вам сэрца плацяное. | |
| Ezek | Bela | 36:27 | Укладу ўсярэдзіну вас дух Мой і зраблю так, што вы хадзіцьмеце ў запаведзях Маіх і пастановы Мае будзеце захоўваць і выконваць. | |
| Ezek | Bela | 36:28 | І будзеце жыць на зямлі, якую Я даў бацькам вашым, і будзеце Маім народам, і Я буду вашым Богам. | |
| Ezek | Bela | 36:29 | І вызвалю вас ад усіх нечысьцяў вашых, і наклічу хлеб і памножу яго, і ня дам вам цярпець голад. | |
| Ezek | Bela | 36:30 | І памножу плады на дрэвах і ўтворы палёў, каб болей не цярпець вам паглуму ад народаў праз голад. | |
| Ezek | Bela | 36:31 | Тады згадаеце пра ліхія шляхі вашыя і благія ўчынкі вашыя і адчуеце агіду да саміх сябе за пахібнасьці вашыя і гнюсоты вашыя. | |
| Ezek | Bela | 36:32 | Ня дзеля вас Я зраблю гэта, кажа Гасподзь Бог, хай будзе вам вядома. Чырванейце і саромейцеся шляхоў вашых, доме Ізраілеў. | |
| Ezek | Bela | 36:33 | Так кажа Гасподзь Бог: у той дзень, калі ачышчу вас ад усіх пахібнасьцяў вашых і насялю гарады, адбудаваныя будуць разваліны, | |
| Ezek | Bela | 36:34 | і будзе ўрабляцца спустошаная зямля, якая была пустыняю ў вачах у кожнага, хто праходзіў міма, | |
| Ezek | Bela | 36:35 | тады скажуць: "гэтая апусьцелая зямля зрабілася як сад Эдэмскі і гэтыя разваленыя і апусьцелыя і спустошаныя гарады ўмацаваны і населены". | |
| Ezek | Bela | 36:36 | І ўведаюць народы, якія застануцца вакол вас, што Я Гасподзь зноў будую разбуранае, засаджваю апусьцелае. Я Гасподзь сказаў — і зрабіў. | |
| Ezek | Bela | 36:37 | Так кажа Гасподзь Бог: вось, яшчэ і ў тым яўлю міласьць Маю дому Ізраілеваму, памножу іх людзьмі, як статак. | |
Chapter 37
| Ezek | Bela | 37:1 | Была на мне рука Госпада, і Гасподзь вывеў мяне духам і паставіў мяне пасярод поля, і яно было поўнае касьцей, | |
| Ezek | Bela | 37:2 | і абвёў мяне вакол каля іх, і вось даволі шмат іх на паверхні поля, і вось яны даволі сухія. | |
| Ezek | Bela | 37:3 | І сказаў мне: сыне чалавечы! ці ажывуць косьці гэтыя? Я сказаў: Госпадзе Божа! Ты ведаеш гэта. | |
| Ezek | Bela | 37:4 | І сказаў мне: вымаві прароцтва на косьці гэтыя і скажы ім: "косьці сухія! слухайце слова Гасподняе!" | |
| Ezek | Bela | 37:6 | І абкладу вас жыламі, і выгадую на вас плоць, і пакрыю вас скураю, і ўвяду ў вас дух, і ажывяце, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 37:7 | Я вымавіў прароцтва, як загадана было мне; і калі я прарочыў, адбыўся шум, і вось рух, і пачалі збліжацца косьці, костка з косткаю сваёю. | |
| Ezek | Bela | 37:8 | І бачыў я, і вось, жылы былі на іх, і плоць нарасла, і скура пакрыла іх зьверху, а духа ня было ў іх. | |
| Ezek | Bela | 37:9 | Тады сказаў Ён мне: вымаві прароцтва духу, вымаві прароцтва, сыне чалавечы, і скажы духу: так кажа Гасподзь Бог: ад чатырох вятроў прыйдзі, дух, і дыхні на гэтых забітых, і яны ажывуць. | |
| Ezek | Bela | 37:10 | І я вымавіў прароцтва, як Ён загадаў мне, і ўвайшоў у іх дух, — і яны ажылі і сталі на ногі свае — досыць, вялікае полчышча. | |
| Ezek | Bela | 37:11 | І сказаў Ён мне: сыне чалавечы! косьці гэтыя — увесь дом Ізраілеў. Вось, яны кажуць: "высахлі косьці нашыя, і загінула надзея нашая: мы адарваныя ад кораня". | |
| Ezek | Bela | 37:12 | Таму вымаві прароцтва і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, я адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых і ўвяду вас у зямлю Ізраілевую. | |
| Ezek | Bela | 37:13 | І ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых, | |
| Ezek | Bela | 37:14 | і ўкладу ў вас дух Мой, і ажывяце, і зьмяшчу вас на зямлі вашай — і ўведаеце, што Я Гасподзь сказаў гэта — і зрабіў, кажа Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 37:16 | а ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе адно жазло і напішы на ім: "Юду і сынам Ізраілевым, што ў спрымірэнстве зь ім"; і яшчэ вазьмі жазло і напішы на ім: "Язэпу", гэта — жазло Яфрэмава і ўсяго дому Ізраілевага, што ў спрымірэнстве зь ім. | |
| Ezek | Bela | 37:18 | І калі спытаюцца ў цябе сыны народу твайго: "ці не растлумачыш нам, што гэта ў цябе?" | |
| Ezek | Bela | 37:19 | Тады скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я вазьму жазло Язэпава, якое ў руцэ ў Яфрэма і спрыміраных зь ім плямёнаў Ізраілевых, і прыкладу іх да яго, да жазла Юдавага, і зраблю іх адным жазлом, і будуць адно ў руцэ Маёй. | |
| Ezek | Bela | 37:21 | дык скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я вазьму сыноў Ізраілевых спасярод народаў, сярод якіх яны жывуць, і зьбяру іх адусюль і прывяду іх у зямлю іхнюю. | |
| Ezek | Bela | 37:22 | На гэтай зямлі, на горах Ізраіля Я зраблю іх адным народам, і адзін Цар будзе царом ва ўсіх іх, і ня будуць болей двума народамі і ўжо ня будуць наперад дзяліцца на два царствы. | |
| Ezek | Bela | 37:23 | І ня будуць ужо апаганьваць сябе ідаламі сваімі і рознымі заганамі сваімі, і вызвалю іх з усіх мясьцінаў, дзе яны жывуць, дзе яны грашылі, і ачышчу іх, — і будуць Маім народам, і Я буду іх Богам. | |
| Ezek | Bela | 37:24 | А раб Мой Давід будзе царом над імі і пастырам усіх іх, і яны будуць хадзіць паводле запаведзяў Маіх і пастановы Мае будуць захоўваць і выконваць іх. | |
| Ezek | Bela | 37:25 | І будуць жыць на зямлі, якую Я даў рабу Майму Якаву, на якой жылі бацькі іхнія: там будуць жыць яны і дзеці іхнія і дзеці дзяцей іхніх вавекі; і раб Мой Давід будзе князем у іх вечна. | |
| Ezek | Bela | 37:26 | І заключу зь імі запавет міру, запавет вечны будзе зь імі. І ўладкую іх і памножу іх і пастаўлю сярод іх сьвятыню Маю навекі. | |
Chapter 38
| Ezek | Bela | 38:2 | сыне чалавечы! павярні аблічча тваё да Гога ў зямлі Магог, князя Роша, Мэшэха і Тувала, і вымаві на яго прароцтва | |
| Ezek | Bela | 38:4 | І павярну цябе і ўкладу цуглі ў сківіцы твае і выведу цябе і ўсё войска тваё, коней і верхаўцоў, усіх пры поўнай зброі, вялікае полчышча, у брані і з шчытамі, усіх узброеных мечамі, | |
| Ezek | Bela | 38:6 | Гамэра з усімі ягонымі атрадамі, дом Тагарма, ад паўночных межаў, з усімі ягонымі атрадамі, многія народы з табою. | |
| Ezek | Bela | 38:7 | Рыхтуйся і зьбірайся — ты і ўсе полчышчы твае, што пазьбіраліся да цябе, — і будзь ім за правадыра. | |
| Ezek | Bela | 38:8 | Праз многа дзён ты спатрэбішся; у апошнія гады ты прыйдзеш у зямлю, збаўленую ад меча, сабраную з многіх гарадоў, на горы Ізраілевыя, якія былі ў пастаянным запусьценьні, але цяпер жыхары яе будуць вернуты з народаў і ўсе яны будуць жыць у бясьпецы. | |
| Ezek | Bela | 38:9 | І падымешся як бура, пойдзеш як хмара, каб накрыць зямлю, — і ты і ўсе полчышчы твае і многія народы з табою. | |
| Ezek | Bela | 38:10 | Так кажа Гасподзь Бог: у той дзень прыйдуць табе на сэрца думкі, і ты намысьліш ліхі ўчынак | |
| Ezek | Bela | 38:11 | і скажаш: падымуся я на зямлю неабгароджаную, пайду на бястурботных, якія жывуць у бясьпецы, — усе яны жывуць бязь сьцен, і няма ў іх ні замкоў, ні дзьвярэй, | |
| Ezek | Bela | 38:12 | каб учыніць рабунак і набраць здабычы, накласьці руку на зноў заселеныя руіны і на народ, сабраны з народаў, які вядзе гаспадарку і гандаль, які жыве на вяршыні зямлі. | |
| Ezek | Bela | 38:13 | Сава і Дэдан і купцы Тарсіскія з усімі іхнімі маладымі львамі скажуць табе: ты прыйшоў, каб учыніць рабунак, сабраў полчышча тваё, каб набраць здабычы, узяць срэбра і золата, адабраць быдла і маёмасьць, захапіць вялікую здабычу? | |
| Ezek | Bela | 38:14 | Таму вымаві прароцтва, сыне чалавечы, і скажы Гогу: так кажа Гасподзь Бог: ці ж не? таго дня, калі народ Мой Ізраіль будзе жыць у бясьпецы, ты ўведаеш гэта; | |
| Ezek | Bela | 38:15 | і пойдзеш зь месца твайго ад паўночных межаў, — і ты і многія народы з табою, усе, хто сядзіць на конях, зборня вялікая і войска шматлікае. | |
| Ezek | Bela | 38:16 | І падымешся на народ Мой, на Ізраіля, як хмара, каб накрыць зямлю: гэта будзе ў апошнія дні, і Я прывяду цябе на зямлю Маю, каб народы ўведалі Мяне, калі Я над табою, Гог, яўлю сьвятасьць Маю перад іх вачамі. | |
| Ezek | Bela | 38:17 | Так кажа Гасподзь Бог: ці ня ты — той самы, пра якога Я гаварыў у старадаўнія дні праз рабоў Маіх, прарокаў Ізраілевых, якія прарочылі ў тыя часы, што Я прывяду цябе на іх. | |
| Ezek | Bela | 38:18 | І будзе ў той дзень, калі Гог прыйдзе на зямлю Ізраілевую, кажа Гасподзь Бог, гнеў Мой запалае ў лютасьці Маёй. | |
| Ezek | Bela | 38:19 | І ў рэўнасьці Маёй, у агні абурэньня Майго Я сказаў: сапраўды ў той дзень адбудзецца вялікае патрасеньне на зямлі Ізраілевай. | |
| Ezek | Bela | 38:20 | І затрымцяць ад аблічча Майго рыбы марскія і птушкі нябесныя, і зьвяры польныя і ўсе паўзуны, якія поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі, якія на ўлоньні зямлі, і абваляцца горы і ўпадуць уцёсы, і ўсе сьцены ўпадуць на зямлю. | |
| Ezek | Bela | 38:21 | І па ўсіх горах Маіх заклічу меч супроць яго, кажа Гасподзь Бог; меч кожнага чалавека будзе супроць брата ягонага. | |
| Ezek | Bela | 38:22 | І буду судзіцца зь ім згубнаю пошасьцю і праліцьцём крыві, і вылью на яго і на ягоныя палкі і на многія народы, якія зь ім, усепатопны дождж і каменны град, агонь і серку; | |
Chapter 39
| Ezek | Bela | 39:1 | А ты, сыне чалавечы, прамові прароцтва на Гога і скажы: так кажа Гасподзь Бог: вось Я — на цябе, Гог, князь Роша, Мэшэха і Тувала! | |
| Ezek | Bela | 39:2 | І павярну цябе і павяду цябе, і выведу цябе ад краёў поўначы і прывяду цябе на горы Ізраілевыя. | |
| Ezek | Bela | 39:4 | Упадзеш ты на горах Ізраілевых, і ты і ўсе палкі твае і народы, якія з табою; і аддам цябе, каб зьелі, розным драпежным птушкам і зьвярам польным. | |
| Ezek | Bela | 39:6 | І пашлю агонь на зямлю Магог і на жыхароў астравоў, якія жывуць у бясьпецы, і ўведаюць, што Я — Гасподзь. | |
| Ezek | Bela | 39:7 | І яўлю сьвятое імя Маё сярод народу Майго, Ізраіля, і ня дам наперад няславіць сьвятога імя Майго, — і ўведаюць народы, што Я — Гасподзь, Сьвяты ў Ізраілі. | |
| Ezek | Bela | 39:8 | Вось гэта і прыйдзе і збудзецца, кажа Гасподзь Бог, гэта той дзень, пра які Я сказаў. | |
| Ezek | Bela | 39:9 | Тады жыхары гарадоў Ізраілевых выйдуць і раскладуць агонь і будуць паліць зброю, шчыты і латы, лукі і стрэлы, і булавы і дзіды, сем гадоў будуць паліць іх. | |
| Ezek | Bela | 39:10 | І ня будуць насіць дроў з поля, ані сячы іх у лясах, а будуць паліць толькі зброю; і абрабуюць рабаўнікоў сваіх і абяруць абіральнікаў сваіх, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 39:11 | І будзе ў той дзень: дам Гогу месца на магілу ў Ізраілі, даліну, па якой праходзяць на ўсход ад мора, і яна будзе затрымліваць праходняў; і пахаваюць там Гога і ўсё полчышча ягонае і называцьмуць яе далінаю полчышча Гогавага. | |
| Ezek | Bela | 39:13 | І ўвесь народ зямлі будзе хаваць іх, і славуты будзе ў іх дзень, калі Я праслаўлю Сябе, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 39:14 | І назначаць людзей, якія ўвесь час будуць абыходзіць зямлю і з дапамогаю прахожых хавацьмуць тых, што засталіся на паверхні зямлі — дзеля ачышчэньня яе: а як пройдзе сем месяцаў яны пачнуць рабіць пошукі, | |
| Ezek | Bela | 39:15 | і калі хто з тых, што абыходзяць зямлю, убачыць костку чалавечую, той паставіць каля яе знак, пакуль пахавальнікі не пахаваюць яе ў даліне полчышча Гогавага | |
| Ezek | Bela | 39:17 | А ты, сыне чалавечы, — так кажа Гасподзь Бог, скажы розным птушкам і ўсім зьвярам польным: зьбірайцеся і йдзеце, з усіх бакоў сыходзьцеся да ахвяры Маёй, якую Я закалю вам, да вялікай ахвяры на горах Ізраілевых, — і есьцімеце мяса і піцьмеце кроў: | |
| Ezek | Bela | 39:18 | мяса мужоў дужых будзеце есьці і будзеце піць кроў князёў зямлі, бараноў, ягнят, казлоў і цялят, усіх выкармленых на Васане; | |
| Ezek | Bela | 39:20 | І насыціцеся за сталом Маім конямі і коньнікамі, мужамі дужымі і ўсякімі людзьмі вайсковымі, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 39:21 | І яўлю славу Маю паміж народамі, і ўсе народы ўбачаць суд Мой, які Я ўчыню, і руку Маю, якую Я накладу на іх. | |
| Ezek | Bela | 39:23 | І ўведаюць народы, што дом Ізраілеў быў пераселены за няпраўду сваю; за тое, што яны паводзіліся вераломна перада Мною, Я схаваў ад іх аблічча Маё і аддаў іх у рукі ворагам іхнім, — і ўсе яны загінулі ад меча. | |
| Ezek | Bela | 39:24 | За нячыстасьць іхнюю і за іх пахібнасьць Я зрабіў гэта зь імі і схаваў ад іх аблічча Маё. | |
| Ezek | Bela | 39:25 | Таму так кажа Гасподзь Бог: сёньня вярну палон Якаваў і памілую ўвесь дом Ізраілеў і падбаю паводле сьвятога імя Майго. | |
| Ezek | Bela | 39:26 | І адчуюць яны няславу сваю і ўсе пахібы свае, якія рабілі перада Мною, калі жыцьмуць на зямлі сваёй у бясьпецы і ніхто ня будзе запалохваць іх, | |
| Ezek | Bela | 39:27 | калі Я вярну іх з народаў і зьбяру іх зь земляў ворагаў іхніх і яўлю ў іх сьвятасьць Маю перад вачамі многіх народаў. | |
| Ezek | Bela | 39:28 | І ўведаюць, што Я — Гасподзь Бог іхні, калі, расьсеяўшы іх сярод народаў, зноў зьбяру іх у зямлю іхнюю і не пакіну ўжо там ніводнага зь іх. | |
Chapter 40
| Ezek | Bela | 40:1 | У дваццаць пятым годзе пасьля перасяленьня нашага, на пачатку года, у дзясяты дзень месяца, у чатырнаццатым годзе пасьля разбурэньня горада, у той самы дзень была на мне рука Госпада, і Ён павёў мяне туды. | |
| Ezek | Bela | 40:2 | Ва ўявах Божых, прывёў Ён мяне ў зямлю Ізраілевую і паставіў мяне на даволі высокай гары, і на ёй з паўднёвага боку былі як бы гарадскія будынкі, | |
| Ezek | Bela | 40:3 | і прывёў мяне туды. І вось муж, выгляд у якога як бы выгляд бліскучай медзі, і льняная вяроўка ў руцэ ў яго і трысьціна для вымярэньня, і стаяў ён каля брамы. | |
| Ezek | Bela | 40:4 | І сказаў мне гэты муж: сыне чалавечы! глядзі вачыма тваімі і слухай вушамі тваімі, і прыкладвай сэрца тваё да ўсяго, што я буду паказваць табе, бо ты на тое і прыведзены сюды, каб я паказаў табе гэта; усё, што ўгледзіш, абвясьці дому Ізраілеваму. | |
| Ezek | Bela | 40:5 | І вось, па-за храмам — мур з усіх бакоў яго, і ў руцэ ў таго мужа — трысьціна для вымярэньня ў шэсьць локцяў, калі лічыць кожны локаць локцем з далоню; і намерыў ён у гэтым будынку адну трысьціну таўшчыні і адну трысьціну вышыні. | |
| Ezek | Bela | 40:6 | Потым пайшоў да брамы, тварам на ўсход, і падняўся па прыступках яе і знайшоў меры ў адным парозе брамы адну трысьціну шырыні і ў другім парозе адну трысьціну шырыні. | |
| Ezek | Bela | 40:7 | І ў кожным бакавым пакоі адна трысьціна даўжыні і адна трысьціна шырыні, а паміж пакоямі пяць локцяў, і ў парозе брамы каля бабінца брамы ўсярэдзіне адна трысьціна. | |
| Ezek | Bela | 40:9 | а ў бабінцы каля брамы намерыў восем локцяў і два локці ў слупах. Гэты бабінец каля брамы — з боку храма. | |
| Ezek | Bela | 40:10 | Бакавых пакояў каля ўсходняй брамы: тры — з аднаго боку і тры — з другога; адна мера ва ўсіх трох і адна мера ў слупах з таго і з другога боку. | |
| Ezek | Bela | 40:11 | Шырыні ў пройме брамы ён намерыў дзесяць локцяў, а даўжыні брамы — трынаццаць локцяў. | |
| Ezek | Bela | 40:12 | А перад пакоямі выступ у адзін локаць, і ў адзін локаць — з другога боку выступ; гэтыя пакоі з аднаго боку мелі шэсьць локцяў і шэсьць локцяў з другога боку. | |
| Ezek | Bela | 40:13 | Потым намерыў ён у браме ад даху аднаго пакоя да даху другога дваццаць пяць локцяў шырыні; дзьверы былі насупраць дзьвярэй. | |
| Ezek | Bela | 40:15 | і ад пярэдняга боку ўваходу ў браму да пярэдняга боку ўнутранае брамы — пяцьдзясят локцяў. | |
| Ezek | Bela | 40:16 | Кратаваныя вокны былі і ў бакавых пакоях і ў слупах іх, уся-рэдзіну брамы вакол, таксама і ў бабінцах вокны былі вакол на зьнешні бок, і на слупах — пальмы. | |
| Ezek | Bela | 40:17 | І прывёў ён мяне на зьнешні двор, і вось там — пакоі і каменны памост вакол двара; трыццаць пакояў на тым памосьце. | |
| Ezek | Bela | 40:19 | І намерыў ён у шырыню ад ніжняе брамы да зьнешняга краю ўнутранага двара сто локцяў — на ўсход і на поўнач. | |
| Ezek | Bela | 40:21 | і бакавыя пакоі пры іх, тры з аднаго боку і тры з другога; і слупы іх і выступы іх былі такой самай меры, як у ранейшае брамы: даўжыня іх — пяцьдзясят локцяў, а шырыня — дваццаць пяць локцяў. | |
| Ezek | Bela | 40:22 | І вокны іх і выступы іх і пальмы іх — той самай меры, як у брамы, якая выходзіць на ўсход; і ўваходзяць у яе па сямі прыступках, і перад імі выступы. | |
| Ezek | Bela | 40:23 | І ва ўнутраны двор ёсьць брама насупраць брамаў паўночнай і ўсходняй; і намерыў ён ад брамы да брамы сто локцяў. | |
| Ezek | Bela | 40:24 | І павёў мяне на поўдзень, і вось там — брама паўднёвая; і намерыў ён у слупах і выступах такую самую меру. | |
| Ezek | Bela | 40:25 | І вокны ў іх і перад дзьвярыма ў іх — такія самыя, як тыя вокны: даўжыні пяцьдзясят локцяў, а шырыні дваццаць пяць локцяў. | |
| Ezek | Bela | 40:26 | Падэём да іх — у сем прыступак, і пераддзьверэе перад імі; і пальмавыя акрасы — адно з аднаго боку і адно з другога — на слупах іх. | |
| Ezek | Bela | 40:27 | І ва ўнутраны двор была паўднёвая брама; і намерыў ён ад брамы да брамы паўднёвай сто локцяў. | |
| Ezek | Bela | 40:28 | І прывёў ён мяне праз паўднёвую браму ва ўнутраны двор; і намерыў у паўднёвай браме тую самую меру. | |
| Ezek | Bela | 40:29 | І бакавыя пакоі іх і слупы іх і бабінцы іх — той самай меры, і вокны ў іх і ў бабінцах іх былі вакол; усяго ў даўжыню — пацьдзясят локцяў, а ў шырыню — дваццаць пяць локцяў. | |
| Ezek | Bela | 40:31 | І бабінцы былі ў іх на зьнешні двор, і пальмы былі на слупах іх; падэём да іх — на восем прыступак. | |
| Ezek | Bela | 40:32 | І павёў мяне ўсходняю брамаю на ўнутраны двор; і намерыў у гэтай браме тую самую меру. | |
| Ezek | Bela | 40:33 | І бакавыя пакоі іх і слупы іх былі вакол; даўжыня на пяцьдзясят локцяў, і шырыня — дваццаць пяць локцяў. | |
| Ezek | Bela | 40:34 | Бабінцы ў іх былі на зьнешні двор, і пальмы на слупах іх з таго і другога боку; падэём да іх, на восем прыступак. | |
| Ezek | Bela | 40:36 | Бакавыя пакоі пры ёй, слупы яе былі вакол; усяго ў даўжыню — пяцьдзясят локцяў і ў шырыню — дваццаць пяць локцяў. | |
| Ezek | Bela | 40:37 | Бабінцы ў ёй былі на зьнешні двор і пальмы на слупах яе з таго і з другога боку; падэём да яе — на восем прыступак. | |
| Ezek | Bela | 40:38 | Быў таксама пакой, з уваходам у яго, каля слупоў брамы: там абмываюць ахвяры цэласпаленьня. | |
| Ezek | Bela | 40:39 | А ў бабінцы каля брамы два сталы — з аднаго боку і два — з другога боку, каб калоць на іх ахвяры цэласпаленьня і ахвяры за грэх і ахвяры за злачынства. | |
| Ezek | Bela | 40:40 | І са зьнешняга боку каля ўваходу ў праёміну паўночнае брамы былі два сталы, і з другога боку каля бабінца пад брамай — два сталы. | |
| Ezek | Bela | 40:41 | Чатыры сталы — з аднаго боку і чатыры сталы — з другога боку і абапал брамы: усяго восем сталоў, на якіх колюць ахвяры. | |
| Ezek | Bela | 40:42 | І чатыры сталы для прыгатаваньня цэласпаленьня былі з часаных камянёў, даўжынёю ў паўтара локця і шырынёю ў паўтара локця, а вышынёю ў адзін локаць; на іх кладуць прылады для заколу ахвяры цэласпаленьня і іншыя ахвяры. | |
| Ezek | Bela | 40:43 | І гакі ў адну далоню ўроблены былі ў сьцены будынка вакол, а на сталах клалі ахвярнае мяса. | |
| Ezek | Bela | 40:44 | Звонку ўнутранае брамы былі пакоі для сьпевакоў; на ўнутраным двары, з боку паўночнае брамы, адна на поўдзень, а другая, з боку паўднёвае брамы, на поўнач. | |
| Ezek | Bela | 40:45 | І сказаў ён мне: гэты пакой, які выходзіць на поўдзень — для сьвятароў, якія чуваюць на варце храма; | |
| Ezek | Bela | 40:46 | а пакой, які выходзіць на поўнач — для сьвятароў, якія чуваюць на варце ахвярніка: гэта сыны Садока, якія адны з сыноў Лявія набліжаюцца да Госпада, каб служыць Яму. | |
| Ezek | Bela | 40:47 | І намерыў ён у двары сто локцяў даўжыні і сто локцяў шырыні: ён быў чатырохкутны: а перад храмам стаяў ахвярнік. | |
| Ezek | Bela | 40:48 | І прывёў ён мяне да бабінца храма і намерыў у слупах бабінца пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога; а ў браме — тры локці шырыні з аднаго боку і тры локці з другога. | |
Chapter 41
| Ezek | Bela | 41:1 | Потым увёў мяне ў храм і намерыў у слупах шэсьць локцяў шырыні з аднаго боку і шэсьць локцяў шырыні з другога боку, у шырыню скініі. | |
| Ezek | Bela | 41:2 | У дзьвярах — дзесяць локцяў шырыні, і абапал дзьвярэй — пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і намерыў даўжыні ў храме сорак локцяў, а шырыні дваццаць локцяў. | |
| Ezek | Bela | 41:3 | І пайшоў усярэдзіну, і намерыў у слупах каля дзьвярэй два локці і ў дзьвярах шэсьць локцяў, а шырыня дзьвярэй — у сем локцяў. | |
| Ezek | Bela | 41:4 | І адмерыў у ім дваццаць локцяў у даўжыню і дваццаць локцяў у шырыню храма, і сказаў мне: гэта Сьвятое Сьвятых. | |
| Ezek | Bela | 41:5 | І намерыў у сьцяне храма шэсьць локцяў, а шырыні ў бакавых пакоях вакол храма па чатыры локці. | |
| Ezek | Bela | 41:6 | Бакавых пакояў было трыццаць тры, пакой каля пакоя; яны ўдаюцца ў сьцяну, якая ў храма для пакояў вакол, так што яны ў сувязі зь ёю, але сьцяны самога храма не кранаюць. | |
| Ezek | Bela | 41:7 | І ён болей і болей расшыраўся вакол угору бакавымі пакоямі, бо акруглівасьць храма падымалася вышэй і вышэй вакол храма, і таму храм меў большую шырыню ўгары, і зь ніжняга паверха падымаліся ў верхні празь сярэдні. | |
| Ezek | Bela | 41:8 | І я бачыў верх Дома ва ўсю акругласьць; бакавыя пакоі каля асновы мелі там меры цэлую трысьціну, шэсьць поўных локцяў. | |
| Ezek | Bela | 41:9 | Шырыня сьцяны бакавых пакояў, якія выходзілі вонкі, пяць локцяў, і адкрытая прастора ёсьць каля бакавых пакояў храма. | |
| Ezek | Bela | 41:11 | Дзьверы бакавых пакояў вядуць на адкрытую прастору, адны дзьверы — на паўночны бок, а другія — на паўднёвы бок; а шырыня гэтай адкрытай прасторы — пяць локцяў вакол. | |
| Ezek | Bela | 41:12 | Будынак перад плошчаю на заходнім баку шырынёю ў семдзесят локцяў; а сьцяна гэтага будынка ў пяць локцяў шырыні вакол, а даўжыня яе дзевяноста локцяў. | |
| Ezek | Bela | 41:13 | І намерыў ён у храме сто локцяў даўжыні, і ў плошчы і ў прыбудове, і ў сьценах яго таксама сто локцяў даўжыні. | |
| Ezek | Bela | 41:15 | І ў даўжыні будынка перад плошчаю на тыльным баку яе з бакавымі пакоямі яго па той і другі бок ён намерыў сто локцяў, з унутранасьцю храма і бабінцамі двара. | |
| Ezek | Bela | 41:16 | Брусы дзьвярэй і кратаваныя вокны, і бакавыя пакоі вакол, ва ўсіх трох паверхах, насупраць парогаў ашаляваныя дрэвам і ад падлогі па вокны; вокны былі зачыненыя. | |
| Ezek | Bela | 41:17 | Ад верху дзьвярэй як усярэдзіне храма, так і звонку, і па ўсёй сьцяне вакол, усярэдзіне і звонку, былі і разьбёныя выявы, | |
| Ezek | Bela | 41:18 | зроблены былі херувімы і пальмы; пальма паміж двума херувімамі, і ў кожнага херувіма — два твары. | |
| Ezek | Bela | 41:19 | З аднаго боку да пальмы павернуты твар чалавечы, а з другога боку — да пальмы твар ільвіны; так зроблена ва ўсім храме вакол. | |
| Ezek | Bela | 41:20 | Ад падлогі да верху дзьвярэй зроблены былі херувімы і пальмы, так і па сьцяне храма. | |
| Ezek | Bela | 41:22 | Ахвярнік быў з дрэва ў тры локці вышыні і ў два локці даўжыні; і вуглы яго і падножжа яго, і сьцены яго — з дрэва; | |
| Ezek | Bela | 41:24 | І дзьверы гэтыя на дзьве дошкі, абедзьве дошкі рухомыя, дзьве каля адных дзьвярэй і дзьве каля другіх: | |
| Ezek | Bela | 41:25 | і зроблены на іх, на дзьвярах храма, херувімы і пальмы такія самыя, якія зроблены на сьценах; а перад бабінцам звонку быў памост з дрэва. | |
Chapter 42
| Ezek | Bela | 42:1 | І вывеў мяне да зьнешняга двара паўночнаю дарогаю і прывёў мяне да пакояў, якія насупраць плошчы і насупраць будынка на поўнач. | |
| Ezek | Bela | 42:2 | да таго месца, якое каля паўночных дзьвярэй мае ў даўжыню сто локцяў, а ў шырыню пяцьдзясят локцяў. | |
| Ezek | Bela | 42:3 | Насупраць дваццаці локцяў унутранага двара і насупраць памоста, які на зьнешнім двары, былі галярэя супраць галярэі ў тры ярусы. | |
| Ezek | Bela | 42:4 | А перад пакоямі — ход у дзесяць локцяў шырыні, а ўсярэдзіну адзін локаць; дзьверы іх выходзяць на поўнач. | |
| Ezek | Bela | 42:5 | Верхнія пакоі — вузейшыя, бо галярэя забірае ў іх крыху адносна ніжніх і сярэдніх пакояў гэтага будынка. | |
| Ezek | Bela | 42:6 | Яны — у тры ярусы, і такіх слупоў, якія на дварах, няма ў іх; таму яны і зроблены вузей за ніжнія і сярэднія пакоі, пачынаючы ад дарогі. | |
| Ezek | Bela | 42:7 | А вонкавая сьцяна насупраць гэтых пакояў ад зьнешняга двара, якая складае франтальны бок пакояў, мае даўжыні пяцьдзясят локцяў; | |
| Ezek | Bela | 42:8 | бо і пакоі на зьнешнім двары займаюць даўжыні толькі пяцьдзясят локцяў, і вось, перад храмам сто локцяў. | |
| Ezek | Bela | 42:9 | А зьнізу — ход да гэтых пакояў з усходняга боку, калі падыходзяць да іх са зьнешняга двара. | |
| Ezek | Bela | 42:11 | І ход перад імі — такі самы, як і ў тых пакоях, якія выходзяць да поўначы, такая самая даўжыня, як і ў тых, і такая самая шырыня, і ўсе выхады зь іх і будова іхняя і дзьверы ў іх такія самыя, як і ў тых. | |
| Ezek | Bela | 42:12 | Такія самыя дзьверы, як і ў пакоях, якія на поўдзень, і для ўваходу ў іх — дзьверы каля самай дарогі, якая ішла проста ўздоўж сьцяны на ўсход. | |
| Ezek | Bela | 42:13 | І сказаў ён мне: пакоі на поўнач і пакоі на поўдзень, якія перад плошчаю, ёсьць пакоі сьвяшчэнныя, у якіх сьвятары, якія набліжаюцца да Госпада, ядуць самыя сьвятыя ахвяры; там сама яны кладуць самыя сьвятыя ахвяры і хлебнае прынашэньне, і ахвяру за грэх і ахвяру за злачынства, бо гэта месца сьвятое. | |
| Ezek | Bela | 42:14 | Калі ўвойдуць туды сьвятары, дык яны не павінны выходзіць з гэтага сьвятога месца на зьнешні двор, пакуль не пакінуць там вопраткі сваёй, у якой служылі, бо яна сьвяшчэнная; яны павінны апрануцца ў іншае адзеньне, і тады выходзіць да людзей. | |
| Ezek | Bela | 42:15 | Калі ён закончыў мерыць унутраны храм, дык вывеў мяне праз браму, якая выходзіць на ўсход, і пачаў мерыць яе вакол. | |
| Ezek | Bela | 42:16 | Ён абмерыў усходні бок мернаю трысьцінаю і намераў мернаю трысьцінаю ўсяго пяцьсот трысьцін; | |
Chapter 43
| Ezek | Bela | 43:2 | І вось, слава Бога Ізраілевага ішла з усходу, і голас Яго — як шум многіх водаў, і зямля асьвяцілася ад славы Яго. | |
| Ezek | Bela | 43:3 | Гэтая ўява была такая самая, якую я бачыў раней, такая ж самая, якую я бачыў, калі прыходзіў абвясьціць пагібель гораду, і ўявы, падобныя да ўяваў, якія бачыў я каля ракі Ховара. І я ўпаў на аблічча маё. | |
| Ezek | Bela | 43:5 | І падняў мяне дух і ўвёў мяне ва ўнутраны двор, і вось слава Госпада напоўніла ўвесь храм. | |
| Ezek | Bela | 43:7 | і сказаў мне: сыне чалавечы! гэта месца трона Майго і месца ступакам ног Маіх, дзе Я буду жыць сярод сыноў Ізраілевых вавекі; і дом Ізраілеў ня будзе больш апаганьваць сьвятога імя Майго, ні яны, ні цары іхнія, блудадзействам сваім і трупамі цароў сваіх на вышынях іхніх. | |
| Ezek | Bela | 43:8 | Яны ставілі парог свой каля парога Майго і вяроўкі дзьвярэй сваіх каля пераддзьверэя Майго, так што адна сьцяна была паміж Мною і імі, і апаганьвалі сьвятое імя Маё мярзотамі сваімі, якія рабілі, і за тое Я пагубіў іх у гневе Маім. | |
| Ezek | Bela | 43:9 | А цяпер яны адвядуць ад Мяне блудадзейства сваё і трупы цароў сваіх, і Я буду жыць сярод іх вавекі. | |
| Ezek | Bela | 43:10 | Ты, сыне чалавечы, абвясьці дому Ізраілеваму пра храм гэты, каб яны пасаромеліся пахібаў сваіх, і каб зьнялі зь яго меру. | |
| Ezek | Bela | 43:11 | І калі яны пасаромлеюцца ўсяго таго, што рабілі, дык пакажы ім выгляд храма і разьмяшчэньне яго, і выхады яго і ўваходы яго, і ўсе абрысы яго і ўсе статуты яго, і ўсе вобразы яго і ўсе законы яго, і напішы на вачах у іх, каб яны захавалі ўсе абрысы яго і ўсе статуты яго і дзеялі згодна зь імі. | |
| Ezek | Bela | 43:12 | Вось закон храма: на вяршыні гары ўся прастора яго вакол — Сьвятое Сьвятых; вось закон храма! | |
| Ezek | Bela | 43:13 | І вось памеры ахвярніка ў локцях, лічачы локаць у локаць з далоняю: аснова ў локаць, шырыня ў локаць таксама, і пояс па ўсіх краях яго ў адну пядзю; і вось задні бок ахвярніка. | |
| Ezek | Bela | 43:14 | Ад асновы, што ў зямлі, да ніжняга выступу два локці, а шырынёю ён у адзін локаць; ад малога выступа чатыры локці, а шырыня яго ў адзін локаць. | |
| Ezek | Bela | 43:16 | Ахвярнік мае дванаццаць локцяў даўжыні і дванаццаць шырыні; ён чатырохвугольны на ўсе свае чатыры бакі. | |
| Ezek | Bela | 43:17 | А ў пляцоўцы чатырнаццаць локцяў даўжыні і чатырнаццаць шырыні на ўсе чатыры бакі яе, і вакол яе пояс у паўлокця, а аснова яе ў локаць вакол, а прыступкі да яе з усходу. | |
| Ezek | Bela | 43:18 | І сказаў ён мне: сыне чалавечы! так кажа Гасподзь Бог; вось статуты ахвярніка на той дзень, калі ён будзе зроблены для прынашэньня на ім цэласпаленьняў і для крапленьня на Яго крывёю. | |
| Ezek | Bela | 43:19 | Сьвятарам ад калена Лявіінага, якія з племя Садока, якія набліжаюцца да Мяне, каб служыць Мне, кажа Гасподзь Бог, дай цяля са статку валоў у ахвяру за грэх; | |
| Ezek | Bela | 43:20 | і вазьмі крыві ягонай, і пакрапі на чатыры рагі яго і на рагі пляцоўкі, і на пояс вакол, і так ачысьці яго і асьвяці яго. | |
| Ezek | Bela | 43:21 | І вазьмі цяля ў ахвяру за грэх і спалі яго на назначаным месцы Дома па-за сьвяцілішчам. | |
| Ezek | Bela | 43:22 | А на другі дзень у ахвяру за грэх прынясі з казінага статку казла без заганы, і няхай ачысьцяць ахвярнік гэтак сама, як ачышчалі цялём. | |
| Ezek | Bela | 43:23 | Калі ж закончыш ачышчэньне, прывядзі са стаку авечак — барана без заганы, і са статку авечак — барана без заганы; | |
| Ezek | Bela | 43:24 | і прынясі іх перад аблічча Госпада; і сьвятары кінуць на іх солі і ўзьнясуць іх на цэласпаленьне Госпаду. | |
| Ezek | Bela | 43:25 | Сем дзён прынось у ахвяру за грэх па казлу ў дзень; гэтак сама хай прыносяць у ахвяру па цяляці са статку валоў і па баране са статку авечак без заганы. | |
Chapter 44
| Ezek | Bela | 44:1 | І прывёў ён мяне назад да зьнешняй брамы сьвятыні, якая выходзіла на ўсход, і яна была зачыненая. | |
| Ezek | Bela | 44:2 | І сказаў мне Гасподзь: брама гэтая будзе зачыненая, не адчыніцца, і ніякі чалавек ня ўвойдзе празь яе, бо Гасподзь Бог Ізраілеў увайшоў празь яе, і яна будзе зачыненая. | |
| Ezek | Bela | 44:3 | Што да князя, ён, як князь, сядзе ў ёй, каб есьці хлеб перад Госпадам; увойдзе праз бабінец гэтай брамы, і той самай дарогаю выйдзе. | |
| Ezek | Bela | 44:4 | Потым прывёў мяне праз браму паўночную перад аблічча храма, і я бачыў, і вось, слава Госпада напаўняла дом Госпада, і я ўпаў на аблічча маё. | |
| Ezek | Bela | 44:5 | І сказаў мне Гасподзь: сыне чалавечы! прыкладвай сэрца тваё да ўсяго і глядзі вачыма тваімі і слухай вушамі тваімі ўсё, што Я кажу табе пра ўсе пастановы Дома Госпада і ўсе законы яго; і прыкладвай сэрца тваё да ўваходу ў храм і да ўсіх выхадаў са сьвятыні. | |
| Ezek | Bela | 44:6 | І скажы мяцежнаму дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: годзе вам, доме Ізраілеў, рабіць усе мярзоты вашыя, | |
| Ezek | Bela | 44:7 | уводзіць сыноў чужое, неаб-рэзаных сэрцам і неабрэзаных плоцьцю, каб яны былі ў Маёй сьвятыні і апаганьвалі храм Мой, падносіць хлеб Мой, тлушч і кроў, і разбураць запавет Мой рознымі мярзотамі вашымі. | |
| Ezek | Bela | 44:8 | Вы ня несьлі варты каля сьвятыняў Маіх, а ставілі замест сябе іх на варту ў Маім сьвяцілішчы. | |
| Ezek | Bela | 44:9 | Так кажа Гасподзь Бог: ніякі сын чужое, неабрэзаны сэрцам і неабрэзаны плоцьцю, не павінен уваходзіць у сьвяцілішча Маё, нават і той сын чужое, які жыве сярод сыноў Ізраіля. | |
| Ezek | Bela | 44:10 | Гэтак сама і Лявіты, якія адышлі ад Мяне падчас адступніцтва Ізраілевага, якія, пакінуўшы Мяне, блукалі сьледам за ідаламі сваімі, панясуць кару за віну сваю. | |
| Ezek | Bela | 44:11 | Яны будуць служыць у сьвяцілішчы Маім, як вартаўнікі каля брамы храма і прыслужнікі каля храма; яны будуць калоць народу цэласпаленьне і іншыя ахвяры і будуць стаяць перад імі дзеля слугаваньня ім. | |
| Ezek | Bela | 44:12 | За тое, што яны слугавалі ім перад ідаламі іхнімі і былі дому Ізраілеваму спакусай да бязбожнасьці, Я падняў на іх руку Маю, кажа Гасподзь Бог, і яны панясуць кару за віну сваю; | |
| Ezek | Bela | 44:13 | яны ня будуць набліжацца да Мяне, каб сьвяшчэнадзеяць перад Мною і прыступаць да ўсіх сьвятыняў Маіх, да Сьвятога Сьвятых, а будуць несьці на сабе няславу сваю і мярзоты свае, якія рабілі. | |
| Ezek | Bela | 44:14 | Зраблю іх вартаўнікамі храма на ўсе службы ягоныя і дзеля ўсяго, што ўчыняецца ў ім. | |
| Ezek | Bela | 44:15 | А сьвятары з племя Лявіінага, сына Садока, якія падчас адступленьня сыноў Ізраілевых ад Мяне, увесь час стаялі на варце сьвяцілішча Майго, тыя будуць набліжацца да Мяне, каб служыць Мне, і будуць стаяць наперадзе перад абліччам Маім, каб прыносіць Мне тлушч і кроў, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 44:16 | Яны будуць уваходзіць у сьвяцілішча Маё і набліжацца да трапезы Маёй, каб служыць Мне і захоўваць варту Маю. | |
| Ezek | Bela | 44:17 | Калі прыйдуць да брамы ўнутранага двара, тады апрануцца ў вопратку льняную, а ваўнянае не павінна быць на іх падчас іх служэньня ў браме ўнутранага двара і ўсярэдзіне храма. | |
| Ezek | Bela | 44:18 | павязкі на іхніх галовах павінны быць таксама льняныя; і сподняе на сьцёгнах іхніх павінна быць таксама льняное; у поце яны не павінны падпяразвацца. | |
| Ezek | Bela | 44:19 | А калі трэба будзе выйсьці на зьнешні двор, на зьнешні двор да народу, тады яны павінны будуць зьняць вопратку сваю, у якой яны служылі і пакінуць яе ў сьвяшчэнных пакоях і апрануцца ў іншую вопратку, каб сьвяшчэнным адзеньнем сваім не дакранацца да народу. | |
| Ezek | Bela | 44:20 | І галавы сваёй не павінны яны галіць і не павінны запускаць валасоў, а няхай мусова стрыгуць галовы свае. | |
| Ezek | Bela | 44:22 | Ні ўдавы, ні разьведзенай з мужам сваім яны не павінны браць сабе за жонку, а толькі могуць браць сабе дзяўчат з племя дома Ізраілевага і ўдаву, якая засталася ўдавою ад сьвятара. | |
| Ezek | Bela | 44:23 | Яны павінны вучыць народ Мой адрозьніваць сьвяшчэннае ад несьвяшчэннага і тлумачыць ім, што нячыста і што чыста. | |
| Ezek | Bela | 44:24 | Пры спрэчных справах яны павінны прысутнічаць у судзе і паводле статутаў Маіх судзіць іх, і сачыць за законамі Маімі і за пастановамі Маімі пра ўсе сьвяты Мае і сьвята захоўваць суботы Мае. | |
| Ezek | Bela | 44:25 | Да мёртвага чалавека ніхто зь іх не павінен падыходзіць, каб не зрабіцца нячыстым; толькі дзеля бацькі і маці, дзеля сына і дачкі, брата і сястры, якая ня была замужам, можна ім зрабіць сябе нячыстымі. | |
| Ezek | Bela | 44:27 | І ў той дзень, калі яму трэба будзе прыступаць да сьвятыні ва ўнутраным двары, каб служыць пры сьвятыні, ён павінен прынесьці ахвяру за грэх, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 44:28 | А што да іхняй долі, дык Я — доля іхняя. І валоданьня не давайце ім у Ізраілі: Я — іхняе валоданьне. | |
| Ezek | Bela | 44:29 | Яны будуць есьці ад хлебнага прынашэньня, ад ахвяры за грэх і ахвяры за злачынства; і ўсё заклятае ў Ізраіля ім жа і нале-жыць. | |
| Ezek | Bela | 44:30 | І пачаткі з усіх пладоў вашых, і ўсякага роду прынашэньні, з чаго б ні складаліся прынашэньні вашыя, належаць сьвятарам; і пачаткі мліва вашага аддавайце сьвятару, каб над домам тваім пакоілася дабраславеньне. | |
Chapter 45
| Ezek | Bela | 45:1 | Калі будзеце па жэрабі дзяліць зямлю на дзялянкі, тады аддзялеце сьвяшчэнны пляц Госпаду ў дваццаць пяць тысяч трысьцін даўжыні і дзесяць тысяч шырыні; хай будзе сьвятое месца ва ўсёй поўніцы сваёй, навакол. | |
| Ezek | Bela | 45:2 | Ад яго да сьвяцілішча адыдзе чатырохкутнік па пяцьсот трысьцін вакол, і вакол яго пляц у пяцьдзясят локцяў. | |
| Ezek | Bela | 45:3 | З гэтай меры адмер дваццаць пяць тысяч трысьцін у даўжыню і дзесяць тысяч у шырыню, дзе будзе сьвяцілішча, Сьвятое Сьвятых. | |
| Ezek | Bela | 45:4 | Гэта сьвяшчэнная частка зямлі належыць будзе сьвятарам, службітам сьвяцілішча, якія прыступаюць да служэньня Госпаду: гэта будзе ім месцам для дамоў і сьвятыняю для сьвяцілішча. | |
| Ezek | Bela | 45:5 | Дваццаць пяць тысяч трысьцін даўжыні і дзесяць тысяч шырыні будуць належаць Лявітам, службітам храма, як іх валоданьне для пражытку іхняга. | |
| Ezek | Bela | 45:6 | І на валоданьне гораду дайце пяць тысяч шырыні і дваццаць пяць тысяч даўжыні, насупраць сьвяшчэннага месца, выдзеленага Госпаду; гэта належыць павінна ўсяму дому Гасподняму. | |
| Ezek | Bela | 45:7 | І князю дайце долю па той і другі бок, як каля сьвяшчэннага месца, выдзеленага Госпаду, так і каля гарадскога валоданьня, на захад з заходняга боку і на ўсход з усходняга боку, даўжынёю нароўні з адным з гэтых надзелаў ад заходняй мяжы да ўсходняй. | |
| Ezek | Bela | 45:8 | Гэта ягоная зямля, яго валоданьне ў Ізраілі, каб князі Мае наперад ня ўціскалі народу Майго, і каб далі зямлю дому Ізра-ілеваму паводле плямёнаў яго. | |
| Ezek | Bela | 45:9 | Так кажа Гасподзь Бог: годзе вам, князі Ізраілевыя! адкладзеце крыўды і ўціскі і чынеце справядлівасьць і праўду, перастаньце выцясьняць народ Мой з валоданьняў ягоных, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 45:11 | Эфа і бат павінны быць аднолькавай меры, так каб бат умяшчаў у сябе дзясятую частку хомэра і эфа дзясятую частку хомэра; мера іх павінна вызначацца па хомэры. | |
| Ezek | Bela | 45:12 | У сіклі дваццаць гераў; а дваццаць сікляў, дваццаць пяць сікляў і пятнаццаць сікляў складаць будуць у вас міну. | |
| Ezek | Bela | 45:13 | Вось даніна, якую вы павінны даваць князю: шостую частку эфы ад хомэра пшаніцы і шостую частку эфы ад хомэра ячменю; | |
| Ezek | Bela | 45:14 | пастанова пра алей: ад кора алею дзясятую частку бата: дзесяць батаў складаюць хомэр, бо ў хомэры дзесяць батаў; | |
| Ezek | Bela | 45:15 | адну авечку ад статку ў дзьвесьце авечак з тлустай пашы Ізраіля: усё гэта дзеля хлебнага прынашэньня і падзякавальнай ахвяры, на ачышчэньне іх, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 45:17 | А ў абавязках князя будуць ляжаць цэласпаленьне і хлебнае прынашэньне, і выліваньне на сьвяты і на маладзіка і ў суботы, падчас усіх урачыстасьцяў дома Ізраілевага; ён павінен будзе прыносіць ахвяру за грэх і хлебнае прынашэньне, і цэласпаленьне і ахвяру падзякавальную, на ачышчэньне дому Ізраілевага. | |
| Ezek | Bela | 45:18 | Так кажа Гасподзь Бог: у першым месяцы, у першы дзень месяца вазьмі са статку валоў цялушку без заганы і ачысьці сьвяцілішча. | |
| Ezek | Bela | 45:19 | Сьвятар няхай возьме крыві ад гэтай ахвяры за грахі і пакропіць ёю на вяроўкі храма і на чатыры куты пляцоўкі каля ахвярніка, і на вяроўкі брамы ўнутранага двара. | |
| Ezek | Bela | 45:20 | Тое самае зрабі і ў сёмы дзень месяца за тых, што грэшаць наўмысна і з прастадушнасьці, і так ачышчайце храм. | |
| Ezek | Bela | 45:21 | У першым месяцы, у чатырнаццаты дзень месяца павінна быць у вас Пасха, сьвята сямідзённае, калі павінны быць праснакі. | |
| Ezek | Bela | 45:23 | У гэтыя сем дзён сьвята ён павінен прыносіць на цэласпаленьне Госпаду кожны дзень па сем цялят і па сем бараноў без заганы і ў ахвяру за грэх кожны дзень па казлу з казінага статку. | |
| Ezek | Bela | 45:24 | Хлебнага прынашэньня ён павінен прыносіць па эфе на цяля і па эфе на барана, і па гіне алею на эфу. | |
Chapter 46
| Ezek | Bela | 46:1 | Так кажа Гасподзь Бог: брама ўнутранага двара, якая выходзіць на ўсход, павінна быць замкнутая шэсьць дзён, а ў суботні дзень яна павінна быць адчыненая і ў дзень маладзіка павінна быць адчыненая. | |
| Ezek | Bela | 46:2 | Князь пойдзе празь зьнешні бабінец брамы і стане каля вяроўкі гэтае брамы; і сьвятары ўчыняць ягонае цэласпаленьне і ягоную падзякавальную ахвяру; і ён каля парога брамы паклоніцца Госпаду і выйдзе, а брама застанецца незамкнутая да вечара. | |
| Ezek | Bela | 46:3 | І народ зямлі будзе пакланяцца перад Госпадам пры ўваходзе ў браму, у суботы і ў дні маладзіка. | |
| Ezek | Bela | 46:4 | Цэласпаленьне, якое князь прынясе Госпаду ў суботні дзень, павінна быць з шасьці ягнят без заганы і з барана без заганы; | |
| Ezek | Bela | 46:5 | хлебнага прынашэньня эфа на барана, а на ягнят хлебнага прынашэньня, колькі рука ягоная падасьць, а алею гін на эфу. | |
| Ezek | Bela | 46:6 | У дзень маладзіка будуць прыносіцца ім са статку валоў цяля без заганы, таксама шэсьць ягнят і баран без заганы. | |
| Ezek | Bela | 46:7 | Хлебнага прынашэньня ён прынясе эфу на цяля і эфу на барана, а на ягнят, колькі рука ягоная падасьць, і алею гін на эфу. | |
| Ezek | Bela | 46:8 | І калі будзе прыходзіць князь, дык павінен уваходзіць праз бабінец брамы і тою ж дарогаю выходзіць. | |
| Ezek | Bela | 46:9 | А калі народ зямлі будзе прыходзіць перад аблічча Госпада на сьвяты, дык той, хто ўвойдзе праз паўночную браму на пакланеньне, павінен выходзіць паўднёваю брамаю, а хто ўвайшоў праз паўднёвую браму, павінен выходзіць паўночнаю брамаю; ён не павінен выходзіць праз тую самую браму, праз якую ўвайшоў, а павінен выходзіць у процілеглую. | |
| Ezek | Bela | 46:10 | І князь павінен быць сярод іх; калі яны ўваходзяць, уваходзіць і ён; і калі яны выходзяць, выходзіць і ён. | |
| Ezek | Bela | 46:11 | І на сьвяты і ва ўрачыстыя дні хлебнага прынашэньня ад яго павінна быць па эфе на цяля і па эфе на барана, і на ягнят, колькі падасьць рука ягоная, і алею па гіну на эфу. | |
| Ezek | Bela | 46:12 | А калі князь, у меру дбаньня свайго, захоча прынесьці цэласпаленьне альбо падзякавальную ахвяру Госпаду, дык павінен адчыніць яму ўсходнюю браму, і ён учыніць сваё цэласпаленьне і сваю падзякавальную ахвяру гэтак сама, як учыніў у суботні дзень, і пасьля гэтага ён выйдзе, і пасьля выхаду яго брама зачыніцца. | |
| Ezek | Bela | 46:13 | Кожны дзень прынось Госпаду на цэласпаленьне гадавалае ягня без заганы; кожнае раніцы прынось яго. | |
| Ezek | Bela | 46:14 | А хлебнага прынашэньня дадавай да яго кожнае раніцы шостую частку эфы і алею трэцюю частку гіна, каб распусьціць муку; такая вечная пастанова пра хлебнае прынашэньне Госпаду, назаўсёды. | |
| Ezek | Bela | 46:15 | Хай прыносяць на цэласпаленьне ягня і хлебнае прынашэньне і алей кожнае раніцы пастаянна. | |
| Ezek | Bela | 46:16 | Так кажа Гасподзь Бог: калі князь дае каму з сыноў сваіх дарунак, дык гэта павінна пайсьці ў спадчыну і ягоным сынам; гэта валоданьне іх павінна быць спадчынным. | |
| Ezek | Bela | 46:17 | Калі ж ён дасьць са спадчыны сваёй каму-небудзь з рабоў свой дарунак, дык гэта будзе належаць яму толькі да году вызваленьня, і тады вернецца да князя. Толькі да сыноў ягоных павінна пераходзіць спадчына ягоная. | |
| Ezek | Bela | 46:18 | Але князь ня можа браць са спадчыннай дзялянкі народу, выцясьняючы іх з валоданьняў іхніх; са свайго толькі валоданьня ён можа выдзяляць дзецям сваім, каб ніхто з народу Майго ня быў гнаны са свайго валоданьня. | |
| Ezek | Bela | 46:19 | І прывёў ён мяне тым ходам, які з боку брамы, да сьвяшчэнных пакояў для сьвятароў, што на поўнач, і вось там адно месца на краі на захад. | |
| Ezek | Bela | 46:20 | І сказаў мне; гэта месца, дзе сьвятары павінны гатаваць ахвяру за злачынства і ахвяру за грэх, дзе павінны пячы хлебнае прынашэньне, ня выносячы яго на зьнешні двор, для асьвячэньня народу. | |
| Ezek | Bela | 46:21 | І вывеў мяне на зьнешні двор і правёў мяне па чатырох рагах двара, і вось у кожным куце двара яшчэ двор. | |
| Ezek | Bela | 46:22 | Ва ўсіх чатырох кутах двара былі пакрытыя двары ў сорак локцяў даўжыні і трыццаць шырыні, адной меры ва ўсіх чатырох кутах. | |
Chapter 47
| Ezek | Bela | 47:1 | Потым прывёў ён мяне назад да дзьвярэй храма, і вось, з-пад парога храма цячэ вада на ўсход: бо храм стаяў на ўсход, і вада цякла з-пад правага боку храма, па паўднёвы бок ахвярніка. | |
| Ezek | Bela | 47:2 | І вывеў мяне паўночнаю брамаю, і вонкавай дарогай абвёў мяне да зьнешняе брамы, дарогаю, што на ўсход; і вось, вада цячэ па правы бок. | |
| Ezek | Bela | 47:3 | Калі той муж пайшоў на ўсход, дык у руцэ трымаў шнурок, і адмерыў тысячу локцяў, і павёў мяне па вадзе; вады было па костачкі. | |
| Ezek | Bela | 47:4 | І яшчэ адмерыў тысячу, і павёў мяне па вадзе; вады было па калені. І яшчэ адмерыў тысячу, і павёў мяне; вады было па паясьніцу. | |
| Ezek | Bela | 47:5 | І яшчэ адмерыў тысячу, і ўжо тут быў такі паток, празь які я ня мог ісьці, бо вада была так высока, што трэба было плысьці, а пераходзіць нельга было гэты паток. | |
| Ezek | Bela | 47:7 | І калі я прыйшоў назад, і вось, на берагах патока многа было дрэў па той і па другі бок. | |
| Ezek | Bela | 47:8 | І сказаў мне: гэтая вада цячэ ва ўсходні бок зямлі, сыдзе на раўніну і ўвойдзе ў мора: і воды яго зробяцца здаровымі. | |
| Ezek | Bela | 47:9 | І ўсякая жывая істота, якая поўзае там, дзе ўвойдуць два струмяні, будзе жывая; і рыбы будзе даволі многа, бо ўвойдзе туды гэтая вада, і воды ў моры зробяцца здаровымі, і куды ўвойдзе гэты паток, усё будзе жывое там. | |
| Ezek | Bela | 47:10 | І будуць стаяць каля яго рыбаловы ад Эн-Гадзі да Эглайма, будуць закідваць сеткі. Рыба будзе ў сваім выглядзе і, як у вялікім моры, рыбы будзе даволі многа. | |
| Ezek | Bela | 47:12 | Каля патока па берагах яго з таго і другога боку будуць расьці ўсякія дрэвы, якія даюць ежу; лістота іх ня будзе вянуць, і плады на іх ня будуць прападаць; кожны месяц будуць сьпець новыя, бо вада ім цячэ са сьвяцілішча; плады іх будуць ужывацца ў ежу, а лісьце на лекаваньне. | |
| Ezek | Bela | 47:13 | Так кажа Гасподзь Бог: вось разьмеркаваньне, паводле якога вы павінны разьдзяліць зямлю ў спадчыну дванаццаці плямёнам Ізраілевым: Язэпу два надзелы. | |
| Ezek | Bela | 47:14 | І спадкуйце яе, як адзін, так і другі; бо Я, падняўшы руку Маю, прысягнуўся аддаць яе бацькам вашым, дык і будзе зямля гэтая спадчынай вашай. | |
| Ezek | Bela | 47:15 | І вось перадзел зямлі: на паўночным канцы, пачынаючы ад вялікага мора, праз Хэтлон, па дарозе ў Цэдал, | |
| Ezek | Bela | 47:16 | Эмат, Бэрот, Сіўраім, што паміж Дамаскаю і Эмацкаю абласьцямі Гацар — Тыхон, які на мяжы Аўрана. | |
| Ezek | Bela | 47:17 | І будзе мяжа ад мора да Гацар — Энон, мяжа з Дамаскам, і далей на поўначы вобласьць Эмат; і вось паўночны край. | |
| Ezek | Bela | 47:18 | Рысу ўсходняга краю вядзеце паміж Аўранам і Дамаскам, паміж Галаадам і зямлёю Ізраільскаю, па Ярдане, ад паўночнага краю да ўсходняга мора: гэта ўсходні край. | |
| Ezek | Bela | 47:19 | А паўднёвы край з паўднёвага боку ад Тамары да водаў пры Кадысе, і па цячэньні патоку да вялікага мора; гэта паўднёвы край на поўдні. | |
| Ezek | Bela | 47:20 | А заходні надзел — вялікае мора, ад паўднёвай мяжы да месца насупраць Эмата; гэта заходні край. | |
| Ezek | Bela | 47:22 | І падзялеце яе па жэрабі ў спадчыну сабе і іншаземцам, якія жывуць у вас, якія нарадзілі ў вас дзяцей; і яны сярод сыноў Ізраілевых павінны лічыцца нароўні з прыроднымі жыхарамі, і яны з вамі ўвойдуць у долю сярод плямёнаў Ізраілевых. | |
Chapter 48
| Ezek | Bela | 48:1 | Вось імёны плямёнаў. На паўночным краі дарогі ад Хэтлона, якая вядзе ў Эмат, Гацар-Энон, ад паўночнай мяжы Дамаска па дарозе да Эмата: усё гэта ад усходу да мора адзін надзел Дану. | |
| Ezek | Bela | 48:8 | А каля мяжы Юды, ад усходняга краю да заходняга, сьвяшчэнная дзялянка, шырынёю ў дваццаць пяць тысяч трысьцін, а даўжынёю нароўні зь іншымі надзеламі, ад усходняга краю да заходняга; сярод яго будзе сьвяцілішча. | |
| Ezek | Bela | 48:9 | Дзялянка, якую вы прысьвеціце Госпаду, даўжынёю будзе ў дваццаць пяць тысяч, а шырынёю ў дзесяць тысяч трысьцін. | |
| Ezek | Bela | 48:10 | І гэтая сьвяшчэнная дзялянка павінна належаць сьвятарам, на поўнач дваццаць пяць тысяч і да мора ў шырыню дзесяць тысяч, і на ўсход у шырыню дзесяць тысяч, а на поўдзень у даўжыню дваццаць пяць тысяч трысьцін, і сярод яго будзе сьвяцілішча Гасподняе. | |
| Ezek | Bela | 48:11 | Гэта сьвяцілішча сьвятарам з сыноў Садока, якія стаялі на варце Маёй, якія падчас адступніцтва сыноў Ізраілевых не адступіліся ад Мяне, як адступіліся іншыя Лявіты. | |
| Ezek | Bela | 48:12 | Ім будзе належаць гэтая частка зямлі са сьвяшчэннай дзялянкі, сьвятыня са сьвятынь, каля мяжы Лявітаў. | |
| Ezek | Bela | 48:13 | І Лявіты атрымаюць таксама каля сьвятарскай мяжы дваццаць пяць тысяч у даўжыню і дзесяць тысяч трысьцін у шырыню; уся даўжыня дваццаць пяць тысяч, а шырыня дзесяць тысяч трысьцін. | |
| Ezek | Bela | 48:14 | І з гэтай часткі яны ня могуць ні прадаць, ні памяняць; і пачаткі зямлі ня могуць пераходзіць да іншых, бо гэта сьвятыня Гасподняя. | |
| Ezek | Bela | 48:15 | А астатнія пяць тысяч у шырыню з дваццацьцю пяцьцю тысячамі ў даўжыню назначаюцца гораду на агульны ўжытак, на засяленьне і на прадмесьці; горад будзе ўсярэдзіне. | |
| Ezek | Bela | 48:16 | І вось памеры яго: паўночны бок чатыры тысячы пяцьсот і паўднёвы бок чатыры тысячы пяцьсот, усходні бок чатыры тысячы пяцьсот і заходні бок чатыры тысячы пяцьсот трысьцін. | |
| Ezek | Bela | 48:17 | А прадмесьці горада на поўнач дзьвесьце пяцьдзясят, і на ўсход дзьвесьце пяцьдзясят, і на поўдзень дзьвесьце пяцьдзясят, і на захад дзьвесьце пяцьдзясят трысьцін. | |
| Ezek | Bela | 48:18 | А што застаецца з даўжыні супроць сьвяшчэннай дзялянкі — дзесяць тысяч на ўсход і дзесяць тысяч на захад насупраць сьвяшчэннай дзялянкі, творы з гэтай зямлі павінны быць для прадуктаў гарадскім работнікам. | |
| Ezek | Bela | 48:20 | Уся аддзеленая дзялянка ў дваццаць пяць тысяч даўжыні і ў дваццаць пяць тысяч шырыні, чатырохкутная, выдзеліце пад сьвяшчэнны надзел, уключаючы валоданьні горада: | |
| Ezek | Bela | 48:21 | а астатняе князю. Як з боку сьвяшчэннай дзялянкі, так і з боку валоданьняў горада, насупраць дваццаці пяці тысяч трысьцін да ўсходняй мяжы дзялянкі, і на захад супраць дваццаці пяці тысяч каля заходняй мяжы суразьмерна з гэтымі надзеламі, надзел князю, так што сьвяшчэнная дзялянка і сьвяцілішча будзе ўсярэдзіне яго. | |
| Ezek | Bela | 48:22 | І тое, што ад валоданьняў Лявітаў і ад валоданьняў горада застаецца ў прамежку, належыць таксама князю; прамежак паміж граніцаю Юды і паміж граніцаю Веньяміна будзе належаць князю. | |
| Ezek | Bela | 48:28 | А каля мяжы Гада на паўднёвым баку ідзе паўднёвая мяжа ад Тамара да водаў міжрэчча каля Кадыса, уздоўж патоку да вялікага мора. | |
| Ezek | Bela | 48:29 | Вось зямля, якую вы па жэрабі падзялеце плямёнам Ізра-ілевым, і вось дзялянкі іх, кажа Гасподзь Бог. | |
| Ezek | Bela | 48:31 | і брамы горада называюцца імёнамі плямёнаў Ізраілевых; на поўнач тры брамы: брама Рувімава адна, брама Юдава адна, брама Лявііна адна. | |
| Ezek | Bela | 48:32 | І з усходняга боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Язэпава адна, брама Веньямінава адна, брама Данава адна; | |
| Ezek | Bela | 48:33 | і з паўднёвага боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Сымонава адна, брама Ісахарава адна, брама Завулонава адна. | |
| Ezek | Bela | 48:34 | З марскога боку меры чатыры тысячы пяцьсот; брам тут таксама тры: брама Гадава адна, брама Асірава адна, брама Нэфталімава адна. | |