EXODUS
Up
Chapter 1
| Exod | Bela | 1:1 | Вось імёны сыноў Ізраілевых, якія ўвайшлі ў Егіпет зь Якавам, увайшлі кожны з домам сваім: | |
| Exod | Bela | 1:5 | А ўсіх душаў, што выйшлі са сьцёгнаў Якава, было семдзесят (пяць), а Язэп быў ужо ў Егіпце. | |
| Exod | Bela | 1:7 | а сыны Ізраілевыя пладзіліся вельмі, і размножыліся, і зрабіліся яны дужа моцныя і напоўнілася тая зямля імі. | |
| Exod | Bela | 1:10 | перахітрым жа яго, каб ён ня множыўся; інакш, калі здарыцца вайна, злучыцца ён з нашымі няпрыяцелямі, і ўзброіцца супроць нас, і выйдзе зь зямлі. | |
| Exod | Bela | 1:11 | І паставіў над ім упраўцаў працы. І ён пабудаваў фараону Пітом і Раамсэс, гарады пад склады. | |
| Exod | Bela | 1:12 | Але чым болей тамілі яго, тым болей ён множыўся і тым болей пашыраўся, так што пабойваліся сыноў Ізраілевых. | |
| Exod | Bela | 1:14 | і рабілі жыцьцё іхняе горкім ад цяжкай працы над глінаю і цэглаю і ад усякай працы польнай, ад усякай працы, да якое прымушалі іх жорстка. | |
| Exod | Bela | 1:15 | Цар Егіпецкі загадаў бабкам-павітухам Габрэек, імя адной зь якіх Шыфра, а другое Фуа, | |
| Exod | Bela | 1:16 | і сказаў: калі вы будзеце спавіваць у Габрэек, дык назірайце пры родах: калі будзе сын, дык аддавайце яго сьмерці, а калі дачка, дык няхай жыве. | |
| Exod | Bela | 1:17 | Але бабкі-павітухі баяліся Бога і не рабілі так, як казаў ім цар Егіпецкі, і пакідалі дзяцей жывых. | |
| Exod | Bela | 1:18 | Цар Егіпецкі паклікаў бабак-павітух і сказаў ім: навошта вы робіце такую справу, што пакідаеце дзяцей жывых? | |
| Exod | Bela | 1:19 | Бабкі-павітухі сказалі фараону: Габрэйскія жанчыны не такія, як Егіпецкія: яны здаровыя, бо перш чым прыйдзе да іх бабка-павітуха, яны ўжо родзяць. | |
Chapter 2
| Exod | Bela | 2:2 | Жонка зачала і нарадзіла сына, і бачачы, што ён вельмі прыгожы, хавала яго тры месяцы; | |
| Exod | Bela | 2:3 | але ня могучы даўжэй хаваць яго, узяла трысьняговы кош і засмаліла яго асфальтам і смалою і, паклаўшы ў яго немаўля, паставіла ў трысьнягу на беразе ракі, | |
| Exod | Bela | 2:5 | І выйшла дачка фараонава на раку мыцца, а прыслужніцы яе хадзілі па беразе ракі. Яна ўбачыла кош сярод трысьнягу і паслала рабыню сваю ўзяць яго. | |
| Exod | Bela | 2:6 | Адкрыла і ўбачыла немаўля; і вось, дзіця плача; і ўмілажалілася зь яго і сказала: гэта з Габрэйскіх дзяцей. | |
| Exod | Bela | 2:7 | І сказала сястра яго дачцэ фараонавай: ці не схадзіць мне і ці не паклікаць да цябе карміцельку з Габрэек, каб яна мамчыла табе немаўля? | |
| Exod | Bela | 2:9 | Дачка фараонава сказала ёй: вазьмі гэтае немаўля і мамчы яго мне; я заплачу табе. Жанчына ўзяла немаўля і мамчыла яго. | |
| Exod | Bela | 2:10 | І вырасла немаўля, і яна прывяла яго да дачкі фараонавай, і ён быў у яе за сына, і дала яму імя: Майсей, бо, казала яна, я з вады дастала яго. | |
| Exod | Bela | 2:11 | Праз доўгі час, калі Майсей вырас, сталася, што ён выйшаў да братоў сваіх і ўбачыў цяжкую працу іхнюю; і ўбачыў, што Егіпцянін б'е аднаго Габрэя з братоў ягоных. | |
| Exod | Bela | 2:12 | Паглядзеўшы туды і сюды і бачачы, што няма нікога, ён забіў Егіпцяніна і схаваў яго ў пяску. | |
| Exod | Bela | 2:13 | І выйшаў ён на другі дзень, і вось, два Габрэі сварацца; і сказаў ён крыўдзіцелю: навошта ты б'еш блізкага твайго? | |
| Exod | Bela | 2:14 | А той сказаў: хто паставіў цябе начальнікам і судзьдзёю над намі? ці ня думаеш ты забіць і мяне, як забіў Егіпцяніна? Майсей спалохаўся і сказаў: правільна, даведаліся пра гэтую справу. | |
| Exod | Bela | 2:15 | І пачуў фараон пра гэтую справу і хацеў забіць Майсея; але Майсей уцёк ад фараона і жыў у зямлі Мадыямскай; і сеў каля калодзежа. | |
| Exod | Bela | 2:16 | У святара Мадыямскага сем дочак. Яны прыйшлі, начэрпалі вады і напоўнілі карыты, каб напаіць авечак бацькі свайго. | |
| Exod | Bela | 2:17 | І прыйшлі пастухі і адагналі іх. Тады ўстаў Майсей і абараніў іх, і напаіў авечак іхніх. | |
| Exod | Bela | 2:18 | І прыйшлі яны да Рагуіла, бацькі свайго, і ён сказаў: што вы так хутка прыйшлі сёньня? | |
| Exod | Bela | 2:19 | Яны сказалі: нейкі Егіпцянін абараніў нас ад пастухоў, і нават начэрпаў нам вады і напаіў авечак. | |
| Exod | Bela | 2:20 | Ён сказаў дочкам сваім: дзе ж ён? навошта вы яго пакінулі? клікніце яго, і хай ён есьць хлеб. | |
| Exod | Bela | 2:22 | Яна нарадзіла сына, і даў яму імя: Гірсам, бо, казаў ён, я зрабіўся прыхаднем у чужой зямлі. | |
| Exod | Bela | 2:23 | Праз доўгі час, памёр цар Егіпецкі. І стагналі сыны Ізраілевыя ад працы і енчылі, і енк іхні ад працы ўзышоў да Бога. | |
Chapter 3
| Exod | Bela | 3:1 | Майсей пасьвіў авечак у Ётора, цесьця свайго, сьвятара Мадыямскага. Аднаго разу правёў ён статак далёка ў пустыню і прыйшоў да гары Божай, Харыва. | |
| Exod | Bela | 3:2 | І зьявіўся яму анёл Гасподні ў полымі агню зь сярэдзіны цярновага куста. І ўбачыў ён, што цярновы куст гарыць агнём, але куст не згарае. | |
| Exod | Bela | 3:4 | Гасподзь убачыў, што ён ідзе глядзець, і паклікаў яго Бог зь сярэдзіны куста, і сказаў: Майсею! Майсею! Ён сказаў: вось я! | |
| Exod | Bela | 3:5 | І сказаў Бог: не падыходзь сюды: здымі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая. | |
| Exod | Bela | 3:6 | І сказаў: Я Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якава. Майсей засланіў твар свой, бо баяўся глянуць на Бога. | |
| Exod | Bela | 3:7 | І сказаў Гасподзь: Я ўбачыў пакуты народу Майго ў Егіпце і пачуў енк яго ад прыстаўнікаў ягоных; Я ведаю смуткі яго | |
| Exod | Bela | 3:8 | і іду выратаваць яго ад рукі Егіпцянаў і вывесьці яго зь зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, дзе цячэ малако і мёд, у зямлю Хананэяў, Хэтэяў, Амарэяў, Фэрэзэяў, Гэвэяў і Евусэяў. | |
| Exod | Bela | 3:9 | І вось, ужо енк сыноў Ізраілевых дайшоў да Мяне, і Я бачу прыгнёт, якім прыгнятаюць іх Егіпцяне. | |
| Exod | Bela | 3:10 | Дык вось ідзі: Я пашлю цябе да фараона; і выведзі зь Егіпта народ Мой, сыноў Ізраілевых. | |
| Exod | Bela | 3:11 | Майсей сказаў Богу: хто я, каб мне ісьці да фараона і вывесьці зь Егіпта сыноў Ізраілевых? | |
| Exod | Bela | 3:12 | І сказаў: Я буду з табою, і вось табе азнака, што Я паслаў цябе: калі ты выведзеш народ зь Егіпта, вы ўчыніце служэньне Богу на гэтай гары. | |
| Exod | Bela | 3:13 | І сказаў Майсей Богу: вось, я прыйду да сыноў Ізраілевых і скажу ім: Бог бацькоў вашых паслаў мяне да вас. А яны скажуць мне: як Яго імя? Што я скажу ім? | |
| Exod | Bela | 3:14 | Бог сказаў Майсею: Я — Сутны. І сказаў: так скажы сынам Ізраілевым: Сутны паслаў мяне да вас. | |
| Exod | Bela | 3:15 | І сказаў яшчэ Бог Майсею: так скажы сынам Ізраілевым: Гасподзь Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якава паслаў мяне да вас. Вось імя Маё навекі, і памятаньне пра Мяне з роду ў род. | |
| Exod | Bela | 3:16 | Ідзі, зьбяры старэйшынаў Ізраілевых і скажы ім: Гасподзь, Бог бацькоў вашых, зьявіўся мне, Бог Абрагама, Ісаака і Якава, і сказаў: Я наведаў вас і ўбачыў , што робіцца з вамі ў Егіпце. | |
| Exod | Bela | 3:17 | І сказаў: Я выведу вас ад прыгнёту Егіпецкага ў зямлю Хананэяў, Хэтэяў, Амарэяў, Фэрэзэяў, Гэвэяў і Евусэяў, у зямлю, дзе цячэ малако і мёд. | |
| Exod | Bela | 3:18 | І яны паслухаюць голасу твайго, і пойдзеш ты і старэйшыны Ізраілевыя да цара Егіпецкага, і скажаце яму: Госпадзе, Бог Габрэяў, паклікаў нас; дык вось адпусьці нас у пустыню, на тры дні дарогі, каб прынесьці ахвяру Госпаду Богу нашаму. | |
| Exod | Bela | 3:19 | Але Я ведаю, што цар Егіпецкі не дазволіць вам ісьці, калі ня прымусіць яго рукою моцнаю; | |
| Exod | Bela | 3:20 | і працягну руку Маю і ўражу Егіпет усімі дзівосамі Маімі, якія ўчыню сярод яго; і пасьля таго ён пусьціць вас. | |
| Exod | Bela | 3:21 | І дам народу гэтаму літасьць у вачах Егіпцянаў; і калі пойдзеце, дык пойдзеце ня з пустымі рукамі; | |
Chapter 4
| Exod | Bela | 4:1 | І адказваў Майсей і сказаў: а калі яны не павераць мне і не паслухаюцца голасу майго і скажуць: не зьявіўся табе Гасподзь? | |
| Exod | Bela | 4:3 | Гасподзь сказаў: кінь яго на зямлю. Ён кінуў яго на зямлю, і ператварыў посах у зьмея, і Майсей уцякаў ад яго. | |
| Exod | Bela | 4:4 | І сказаў Гасподзь Майсею: працягні руку тваю і вазьмі яго: і ён зрабіўся посахам у руцэ ягонай. | |
| Exod | Bela | 4:5 | Гэта ўсё на тое, каб паверылі, што зьявіўся табе Гасподзь, Бог бацькоў іхніх, Бог Абрагамаў, Бог Ісаакаў і Бог Якаваў. | |
| Exod | Bela | 4:6 | Яшчэ сказаў яму Гасподзь: пакладзі руку тваю сабе запазуху. І ён паклаў руку сваю сабе запазуху, выняў яе, і вось рука ў яго пабялела ад праказы, як сьнег. | |
| Exod | Bela | 4:7 | Сказаў: пакладзі зноў руку тваю сабе запазуху. І ён паклаў руку сваю сабе запазуху; і выняў яе з-за пазухі сваёй, і вось, яна зноў зрабілася такая самая, як цела яго. | |
| Exod | Bela | 4:8 | Калі яны не павераць табе і не паслухаюцца голасу першай азнакі, дык павераць голасу азнакі другой; | |
| Exod | Bela | 4:9 | калі ж не павераць і гэтым дзьвюм азнакам і не паслухаюцца голасу твайго, дык вазьмі вады з ракі і вылі на сухое; і вада, узятая з ракі, зробіцца крывёю на сушы. | |
| Exod | Bela | 4:10 | І сказаў Майсей Госпаду: о, Госпадзе! чалавек я не гаваркі, і такі самы быў і ўчора і заўчора, і калі Ты пачаў гаварыць з рабом Тваім: я цяжка гавару і гаркавы. | |
| Exod | Bela | 4:11 | Гасподзь сказаў: хто даў вусны чалавеку? хто робіць нямым, альбо глухім, альбо відушчым, альбо сьляпым? ці ня Я Гасподзь? | |
| Exod | Bela | 4:14 | І загарэўся гнеў Гасподні на Майсея, і Ён сказаў: хіба няма ў цябе Аарона брата, Лявіцяніна? Я ведаю, што ён можа гаварыць, і вось, ён выйдзе насустрач табе і, убачыўшы цябе, усьцешыцца ў сэрцы сваім; | |
| Exod | Bela | 4:15 | ты будзеш яму гаварыць і ўкладваць словы ў вусны ягоныя, а Я буду пры вуснах тваіх і пры вуснах ягоных і буду вучыць вас, што вам рабіць; | |
| Exod | Bela | 4:16 | і будзе гаварыць ён замест цябе да народу; дык вось, ён будзе тваімі вуснамі, і ты будзеш яму замест Бога: | |
| Exod | Bela | 4:18 | І пайшоў Майсей, і вярнуўся да Ётора, цесьця свайго, і сказаў яму: пайду я, і вярнуся да братоў маіх, якія ў Егіпце, і пагляджу, ці жывыя яны яшчэ? І сказаў Ётор Майсею: ідзі зь мірам. | |
| Exod | Bela | 4:19 | І сказаў Гасподзь Майсею ў зямлі Мадыямскай: ідзі, вярніся ў Егіпет, бо памерлі ўсе, хто шукаў душы тваёй. | |
| Exod | Bela | 4:20 | І ўзяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх, пасадзіў іх на асла і выправіўся ў зямлю Егіпецкую. І посах Божы Майсей узяў у руку сваю. | |
| Exod | Bela | 4:21 | І сказаў Гасподзь Майсею: калі пойдзеш і вернешся ў Егіпет, глядзі, усе цуды, якія Я даручыў табе, зрабі перад абліччам фараона; а Я зраблю і ачарсьцьвее сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народу. | |
| Exod | Bela | 4:23 | Я кажу табе: адпусьці сына Майго, каб ён учыніў Мне служэньне; а калі ня пусьціш яго, дык вось, Я заб'ю сына твайго, першынца твайго. | |
| Exod | Bela | 4:25 | Тады Сэпфора, узяўшы каменны нож, абрэзала крайнюю плоць сыну свайму і, кінуўшы да ног ягоных, сказала: ты жаніх крыві ў мяне. | |
| Exod | Bela | 4:27 | І Гасподзь сказаў Аарону: ідзі напярэймы Майсею ў пустыню. І ён пайшоў, і сустрэўся зь ім на гары Божай, і пацалаваў яго. | |
| Exod | Bela | 4:28 | І пераказаў Майсей Аарону ўсе словы Госпада, Які яго паслаў, і ўсе азнакі, якія ён наказаў. | |
| Exod | Bela | 4:30 | і пераказаў Аарон усе словы, якія гаварыў Гасподзь Майсею, і зрабіў Майсей азнакі на вачах у народа, | |
Chapter 5
| Exod | Bela | 5:1 | Пасьля гэтага Майсей і Аарон прыйшлі да фараона і сказалі: так кажа Гасподзь: адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне сьвята ў пустыні. | |
| Exod | Bela | 5:2 | Але фараон сказаў: хто такі Гасподзь, каб я паслухаўся голасу Ягонага і адпусьціў Ізраіля? я ня ведаю Госпада і Ізраіля не адпушчу. | |
| Exod | Bela | 5:3 | Яны сказалі: Бог Габрэяў заклікаў нас; адпусьці нас у пустыню на тры дні дарогі прынесьці ахвяру Госпаду, Богу нашаму, каб Ён не пакараў нас пошасьцю, альбо мячом. | |
| Exod | Bela | 5:4 | І сказаў ім цар Егіпецкі: навошта вы, Майсей і Аарон, ухіляеце народ ад справаў ягоных? ідзеце да сваёй працы. | |
| Exod | Bela | 5:5 | І сказаў фараон: вось, народ у зямлі гэтай шматлікі, і вы ўхіляеце яго ад працы ягонай. | |
| Exod | Bela | 5:7 | не давайце наперад народу саломы, каб рабіць цэглу, як учора і заўчора: хай яны самыя ходзяць і зьбіраюць сабе салому; | |
| Exod | Bela | 5:8 | а цэглы накладзеце на іх тую ж самую зададзеную норму, якую яны рабілі ўчора і заўчора, і не зьмяншайце; яны гультаі, таму і крычаць: хадзем, прынясем ахвяру Богу нашаму; | |
| Exod | Bela | 5:10 | І выйшлі прыстаўнікі народу і наглядчыкі ягоныя і сказалі народу: так кажа фараон: не даю вам саломы; | |
| Exod | Bela | 5:11 | самі ідзеце, бярэце сабе салому, дзе знойдзеце; а ад працы вашай нічога не зьмяншаецца. | |
| Exod | Bela | 5:13 | А прыстаўнікі пануквалі, кажучы: выконвайце працу сваю кожны дзень, як і тады, калі была ў вас салома. | |
| Exod | Bela | 5:14 | А наглядчыкі з сыноў Ізраілевых, якіх паставілі над імі прыстаўнікі фараонавыя, білі, кажучы: чаму вы ўчора і сёньня ня роьбіце зададзенай вам нормы цэглы, як было дагэтуль? | |
| Exod | Bela | 5:15 | І прыйшлі наглядчыкі сыноў Ізраілевых і залямантавалі фараону, кажучы: навошта ты так робіш з рабамі тваімі? | |
| Exod | Bela | 5:16 | саломы не даюць рабам тваім, а цэглу, кажуць нам, рабеце. І вось, рабоў тваіх б'юць. Грэх народу твайму! | |
| Exod | Bela | 5:19 | І ўбачылі наглядчыкі сыноў Ізраілевых бяду сваю ў словах: не зьмяншайце нормы цэглы, што на кожны дзень. | |
| Exod | Bela | 5:20 | І калі яны выйшлі ад фараона, дык сустрэліся з Майсеем і Ааронам, якія стаялі, чакаючы іх, | |
| Exod | Bela | 5:21 | і сказалі ім: хай бачыць і судзіць вас Гасподзь за тое, што вы зрабілі нас ненавісьнікамі ў вачах фараонавых і рабоў ягоных і далі ім меч у рукі, каб забіць нас. | |
| Exod | Bela | 5:22 | І зьвярнуўся Майсей да Госпада і сказаў: Госпадзе! навошта Ты паддаеш народ гэты такому бедству, навошта паслаў мяне? | |
Chapter 6
| Exod | Bela | 6:1 | І сказаў Гасподзь Майсею: цяпер убачыш ты, што Я зраблю з фараонам: дзеяньнем рукі моцнай ён адпусьціць іх; дзеяньнем рукі моцнай нават прагоніць іх зь зямлі сваёй. | |
| Exod | Bela | 6:3 | Яўляўся Я Абрагаму, Ісааку і Якаву з імем "Бог Усемагутны"; а зь імем Маім "Гасподзь" не адкрыўся ім; | |
| Exod | Bela | 6:4 | і Я паклаў заруку Маю зь імі, каб даць ім зямлю Ханаанскую, зямлю вандраваньня іхняга, у якой яны вандравалі. | |
| Exod | Bela | 6:5 | І Я пачуў стогны сыноў Ізраілевых пра тое, што Егіпцяне трымаюць іх у няволі, і ўспомніў заруку Маю. | |
| Exod | Bela | 6:6 | Дык вось, скажы сынам Ізраілевым: Я Гасподзь, і выведу вас з-пад ярма Егіпцянаў, і выбаўлю вас зь няволі іхняй, і выратую вас рукою працягнутаю і судамі вялікімі; | |
| Exod | Bela | 6:7 | і прыму вас Сабе ў народ і буду вам Богам, і вы ўведаеце, што Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Егіпецкага: | |
| Exod | Bela | 6:8 | і выведу вас у тую зямлю, якую Я, падняўшы руку Маю, прысягаўся даць яе Абрагаму, Ісааку, і Якаву, і дам вам яе ў спадчыну. Я Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 6:9 | Майсей пераказаў гэта сынам Ізраілевым: але яны не паслухаліся Майсея з маладушнасьці і цяжкасьці працы. | |
| Exod | Bela | 6:11 | увайдзі, скажы фараону, цару Егіпецкаму, каб ён адпусьціў сыноў Ізраілевых зь зямлі сваёй. | |
| Exod | Bela | 6:12 | І сказаў Майсей перад Госпадам, кажучы: вось, сыны Ізраілевыя ня слухаюцца мяне; як жа паслухаецца мяне фараон? а я не красамоўны. | |
| Exod | Bela | 6:13 | І маўляў Гасподзь Майсею і Аарону, і даваў ім загады сынам Ізраілевым і фараону, цару Егіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 6:14 | Вось правадыры іх пакаленьняў: сыны Рувіма, першынца Ізраілевага: Ханох і Фалу, Хецрон і Храмі: гэта сямействы Рувімавыя. | |
| Exod | Bela | 6:15 | Сыны Сымона: Емуіл і Ямін, і Агад і Яхін, і Цахар і Саўл, сын Хананэйкі; гэта сямейства Сымонава. | |
| Exod | Bela | 6:16 | Вось імёны сыноў Лявія паводле родаў іх: Гірсон, і Кааф, і Мэрары. А гадоў жыцьця Лявія было сто трыццаць сем. | |
| Exod | Bela | 6:18 | Сыны Каафавыя: Амрам і Іцгар, і Хэўрон і Узііл. А гадоў жыцця Каафа было сто трыццаць тры гады. | |
| Exod | Bela | 6:20 | Амрам узяў Ёхавэду, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона і Майсея. А гадоў жыцьця Амрама было сто трыццаць сем. | |
| Exod | Bela | 6:23 | Аарон узяў сабе за жонку Елісавету, дачку Амінадававу, сястру Наасонаву, і яна нарадзіла яму Надава і Авіуда, Элеазара і Ітамара. | |
| Exod | Bela | 6:25 | Элеазар, сын Ааронаў, узяў сабе за жонку адну з дочак Футыілавых, і яна нарадзіла яму Фінээса. Вось правадыры пакаленьняў лявіцкіх паводле сямействаў іхніх. | |
| Exod | Bela | 6:26 | Аарон і Майсей, гэта — тыя, каму сказаў Гасподзь: выведзіце сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай паводле рушэньняў іхніх. | |
| Exod | Bela | 6:27 | Яны ж і казалі фараону, цару Егіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраілевых зь Егіпта; гэта Майсей і Аарон. | |
| Exod | Bela | 6:29 | Гасподзь сказаў Майсею, кажучы: Я Гасподзь! скажы фараону, цару Егіпецкаму, усё, што Я кажу табе. | |
Chapter 7
| Exod | Bela | 7:1 | Але Гасподзь сказаў Майсею: глядзі, Я паставіў цябе Богам фараону; а Аарон, брат твой, будзе тваім прарокам: | |
| Exod | Bela | 7:2 | ты будзеш гаварыць усё, што Я загадаю табе, а Аарон, брат твой, будзе гаварыць фараону, каб ён адпусьціў сыноў Ізраілевых зь зямлі сваёй; | |
| Exod | Bela | 7:3 | але Я зраблю і ачарсьцьвее сэрца фараонавае і акажу мноства азнакаў Маіх і цудаў Маіх у зямлі Егіпецкай; | |
| Exod | Bela | 7:4 | фараон не паслухаецца вас, і Я накладу руку Маю на Егіпет і выведу войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраілевых, зь зямлі Егіпецкай — судамі вялікімі; | |
| Exod | Bela | 7:5 | тады ўведаюць Егіпцяне, што Я Гасподзь, калі працягну руку Маю на Егіпет і выведу сыноў Ізраілевых з асяродзьдзя іхняга. | |
| Exod | Bela | 7:7 | Майсею было восемдзесят, а Аарону восемдзесят тры гады, калі пачалі гаварыць яны фараону. | |
| Exod | Bela | 7:9 | калі фараон скажа вам: зрабеце цуд, дык ты скажы Аарону: вазьмі посах твой і кінь перад фараонам,— ён зробіцца зьмеем. | |
| Exod | Bela | 7:10 | Майсей і Аарон прыйшлі да фараона і зрабілі так, як сказаў ім Гасподзь. І кінуў Аарон посах свой перад фараонам і перад рабамі ягонымі, і ён зрабіўся зьмеем. | |
| Exod | Bela | 7:11 | І паклікаў фараон мудрацоў і чарадзеяў; і гэтыя магі зрабілі тое самае сваімі чарамі: | |
| Exod | Bela | 7:12 | кожны зь іх кінуў свой посах, і яны зрабіліся зьмеямі; але посах Ааронаў праглынуў іхнія посахі. | |
| Exod | Bela | 7:15 | Ідзі да фараона заўтра, вось, ён выйдзе да вады, ты стань на дарозе ў яго, на беразе ракі, і посах, які ператвараецца ў зьмея, вазьмі ў руку тваю, | |
| Exod | Bela | 7:16 | і скажы яму: Гасподзь, Бог Габрэяў, паслаў мяне сказаць табе: адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне служэньне ў пустыні: але вось, ты дагэтуль не паслухаўся. | |
| Exod | Bela | 7:17 | Так кажа Гасподзь: з гэтага ўведаеш, што Я Гасподзь: вось гэтым посахам, які ў руцэ маёй, я ўдару па вадзе, якая ў рацэ, і яна ператворыцца ў кроў, | |
| Exod | Bela | 7:19 | І сказаў Гасподзь Майсею: скажы Аарону: вазьмі посах твой і працягні руку тваю на воды Егіпцянаў: на рэкі іхнія, на патокі іхнія, на азёры іхнія і на ўсякае зьмясьцілішча водаў іхніх,— і ператворацца ў кроў, і будзе кроў па ўсёй зямлі Егіпецкай і ў драўляным і ў каменным посудзе. | |
| Exod | Bela | 7:20 | І зрабілі Майсей і Аарон, як сказаў Гасподзь. І падняў посах і ўдарыў па вадзе рачной на вачах у фараона і на вачах у рабоў ягоных, і ўся вада ў рацэ ператварылася ў кроў, | |
| Exod | Bela | 7:21 | і рыба ў рацэ вымерла, і рака засьмярдзела, і Егіпцяне не маглі піць з ракі; і была кроў на ўсёй зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 7:22 | І магі Егіпецкія чарамі сваімі зрабілі тое самае. І зацялося сэрца ў фараона, і не паслухаўся іх, як і казаў Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 7:24 | І пачалі капаць усе Егіпцяне каля ракі, каб знайсьці ваду на піцьцё, бо не маглі піць вады з ракі. | |
Chapter 8
| Exod | Bela | 8:1 | І сказаў Гасподзь Майсею: ідзі да фараона і скажы яму: так кажа Гасподзь: адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне служэньне; | |
| Exod | Bela | 8:3 | і закішыць рака жабамі, і яны выйдуць і ўвойдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на пасьцель тваю, і ў дамы рабоў тваіх і народу твайго, і ў печы твае, і ў дзежы твае. | |
| Exod | Bela | 8:5 | І сказаў Гасподзь Майсею: скажы Аарону: працягні руку тваю з посахам тваім на рэкі, на патокі і на азёры, і навядзі жаб на зямлю Егіпецкую. | |
| Exod | Bela | 8:8 | І паклікаў фараон Майсея і Аарона і сказаў: памалецеся Госпаду, каб Ён вывеў жаб ад мяне і ад народу майго, і я адпушчу народІзраільскі прынесьці ахвяру Госпаду. | |
| Exod | Bela | 8:9 | Майсей сказаў фараону: назнач мне сам, калі памаліцца за цябе, за рабоў тваіх і за народ твой, каб жабы зьніклі ў цябе, у дамах тваіх, і засталіся толькі ў рацэ. | |
| Exod | Bela | 8:10 | Ён сказаў: заўтра. Майсей адказваў: будзе паводле слова твайго, каб ты ўведаў, што няма нікога, як Гасподзь Бог наш; | |
| Exod | Bela | 8:11 | і сыдуць жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад рабоў тваіх і ад твайго народу; толькі ў рацэ яны застануцца. | |
| Exod | Bela | 8:12 | Майсей і Аарон выйшлі ад фараона, і Майсей заклікаў Бога пра жаб, якіх ён навёў на фараона. | |
| Exod | Bela | 8:13 | І зрабіў Гасподзь паводле слова Майсеевага: жабы вымерлі ў дамах, на дварах і ў палях; | |
| Exod | Bela | 8:15 | І ўбачыў фараон, што зрабілася палёгка, і зацяў сэрца сваё, і не паслухаўся іх, як і казаў Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 8:16 | І сказаў Гасподзь Майсею: скажы Аарону: працягні посах твой і ўдар у грудзі зямныя, і зробіцца заедзь па ўсёй зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 8:17 | Так яны і зрабілі: Аарон працягнуў руку сваю з посахам сваім, ударыў у грудзі зямныя, і зьявілася заедзь на людзях і на быдле. Усе грудзі зямныя пакрыліся заедзьдзю па ўсёй замлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 8:18 | Стараліся таксама і магі чарамі сваімі ўтварыць заедзь, але не маглі. І была заедзь на людзях і на быдле. | |
| Exod | Bela | 8:19 | І сказалі магі фараону: гэта палец Божы. Але сэрца фараонава зацялося і ён не паслухаўся іх, як і казаў Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 8:20 | І сказаў Гасподзь Майсею: заўтра ўстань рана і зьявіся перад аблічча фараона. Вось, ён пойдзе да вады, і ты скажы яму: так кажа Гасподзь: адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне служэньне. | |
| Exod | Bela | 8:21 | а калі не адпусьціш народу Майго, дык вось, Я нашлю на цябе і на рабоў тваіх сабачых мух, і напоўняцца дамы Егіпцянаў сабачымі мухамі і самая зямля, на якой яны жывуць ; | |
| Exod | Bela | 8:22 | і аддзялю таго ж дня зямлю Гесэм, на якой жыве народ Мой, і там ня будзе сабачых мух, каб ты ведаў, што Я Гасподзь сярод зямлі: | |
| Exod | Bela | 8:24 | Так і зрабіў Гасподзь: наляцела мноства сабачых мух у дом фараонаў, і ў дамы рабоў ягоных, і на ўсю зямлю Егіпецкую: загінула зямля ад сабачых мух. | |
| Exod | Bela | 8:25 | І паклікаў фараон Майсея і Аарона і сказаў: ідзеце, прынясеце ахвяру Богу вашаму ў той зямлі. | |
| Exod | Bela | 8:26 | Але Майсей сказаў: нельга гэтага зрабіць, бо агіднае Егіпцянам ахвяраваньне наша Госпаду, Богу нашаму: калі мы агідную Егіпцянам ахвяру будзем прыносіць на вачах у іх, дык ці не паб'юць яны нас камянямі? | |
| Exod | Bela | 8:27 | Мы пойдзем у пустыню, на тры дні дарогі, і прынясём ахвяру Госпаду, Богу нашаму, як скажа нам. | |
| Exod | Bela | 8:28 | І сказаў фараон: я адпушчу вас прынесьці ахвяру Госпаду Богу вашаму ў пустыні, толькі не заходзьце далёка; памалецеся за мяне. | |
| Exod | Bela | 8:29 | Майсей сказаў: вось, я выходжу ад цябе і памалюся Госпаду, і сыдуць сабачыя мухі ад фараона, і ад рабоў ягоных, і ад народу ягонага заўтра; толькі фараон няхай перастане ашукваць, не адпускаючы народ прынесьці ахвяру Госпаду. | |
| Exod | Bela | 8:31 | І зрабіў Гасподзь паводле слова Масеевага і зьвёў сабачых мух ад фараона, ад рабоў ягоных і ад народу ягонага: не засталося ніводнай. | |
Chapter 9
| Exod | Bela | 9:1 | І сказаў Гасподзь Майсею: ідзі да фараона і скажы яму: так кажа Гасподзь, Бог Габрэяў: адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне служэньне; | |
| Exod | Bela | 9:3 | дык вось, рука Гасподняя будзе на быдле тваім, якое ў полі, на конях, на аслах, на вярблюдах, на валах і авечках: будзе згубная пошасьць вельмі цяжкая; | |
| Exod | Bela | 9:4 | і падзеліць Гасподзь паміж быдлам Ізраільскім і быдлам Егіпецкім, і з усяго быдла сыноў Ізраілевых не памрэ нічога. | |
| Exod | Bela | 9:6 | І зрабіў гэта Гасподзь на другі дзень, і паздыхала ўсё быдла Егіпецкае; а з быдла сыноў Ізраілевых не памерла нічога. | |
| Exod | Bela | 9:7 | Фараон паслаў даведацца , і вось з быдла сыноў Ізраілевых ня здохла нічога. Але сэрца фараонава жорстка зацялося, і ён не адпусьціў народу. | |
| Exod | Bela | 9:8 | І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: вазьмеце па поўнай жмені попелу зь печы, і хай кіне яго Майсей пад неба на вачах у фараона; | |
| Exod | Bela | 9:9 | і падымецца пыл па ўсёй зямлі Егіпецкай, і будзе на людзях і на быдле запаленьне з нарывамі, ва ўсёй зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 9:10 | Яны ўзялі попелу зь печы і сталі перад абліччам фараона. Майсей кінуў яго пад неба, і зрабілася запаленьне з нарывамі на людзях і на быдле. | |
| Exod | Bela | 9:11 | І не маглі магі ўстояць перад Майсеем з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на магах і на ўсіх Егіпцянах. | |
| Exod | Bela | 9:12 | Але Гасподзь ачэрсьцьвіў сэрца фараона, і ён не паслухаўся іх, як і казаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 9:13 | І сказаў Гасподзь Майсею: заўтра ўстань рана і зьявіся перад аблічча фараона і скажы яму: так кажа Гасподзь, Бог Габрэяў: адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне служэньне; | |
| Exod | Bela | 9:14 | бо гэтым разам Я пашлю ўсе пошасьці Мае ў сэрца тваё, і на рабоў тваіх, і на народ твой, каб ты ўведаў, што няма падобнага на Мяне на ўсёй зямлі; | |
| Exod | Bela | 9:15 | як бо Я працягнуў руку Маю, дык пакараў бы цябе і народ твой пошасьцю, і ты зьнішчаны быў бы зь зямлі: | |
| Exod | Bela | 9:16 | але на тое Я захаваў цябе, каб паказаць на табе сілу Маю, і каб вернута было імя Маё па ўсёй зямлі; | |
| Exod | Bela | 9:18 | вось, Я пашлю заўтра, у гэты самы час, град вельмі моцны, падобнага на які ня было ў Егіпце з дня заснаваньня яго да сёньня: | |
| Exod | Bela | 9:19 | дык вось, пашлі сабраць статкі твае і ўсё, што ёсьць у цябе ў полі: на ўсіх людзей і быдла, якія застануцца ў полі і не зьбяруцца ў дамы, упадзе град і яны памруць. | |
| Exod | Bela | 9:20 | Тыя з рабоў фараонавых, якія баяцца слова Гасподняга, сьпешна сабралі рабоў сваіх і статкі свае ў дамы; | |
| Exod | Bela | 9:21 | а хто не павярнуў сэрца свайго да слова Гасподняга, той пакінуў рабоў сваіх і статкі свае ў полі. | |
| Exod | Bela | 9:22 | І сказаў Гасподзь Майсею: працягні руку тваю да неба, і ўпадзе град на ўсю зямлю Егіпецкую, на людзей, на быдла і на ўсю траву польную ў зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 9:23 | І працягнуў Майсей посах свой да неба, і Гасподзь утварыў гром і град, і агонь разліваўся па зямлі; і паслаў Гасподзь град на зямлю Егіпецкую; | |
| Exod | Bela | 9:24 | і быў град і агонь паміж градам, вельмі моцны, якога ня было ва ўсёй зямлі Егіпецкай з часу засяленьня яе. | |
| Exod | Bela | 9:25 | І пабіў град па ўсёй зямлі Егіпецкай усё, што было ў полі, ад чалавека да быдла, і ўсю траву польную пабіў град, і ўсе дрэвы ў полі паламаў; | |
| Exod | Bela | 9:27 | І паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: гэтым разам я зграшыў; Гасподзь справядлівы, а я і народ мой вінаватыя; | |
| Exod | Bela | 9:28 | памалецеся Госпаду; хай перастануць грамы Божыя і град, і адпушчу вас і ня буду больш трымаць. | |
| Exod | Bela | 9:29 | Майсей сказаў яму: як толькі я выйду з горада, і граду больш ня будзе, каб ты ўведаў, што Гасподняя зямля; | |
| Exod | Bela | 9:33 | І выйшаў Майсей ад фараона з горада і працягнуў рукі свае да Госпада, і спыніліся гром і град, і дождж перастаў ліцца на зямлю. | |
| Exod | Bela | 9:34 | І ўбачыў фараон, што перастаў дождж і град і гром, і грашыў далей, і абцяжарыў сэрца сваё ён і рабы ягоныя. | |
Chapter 10
| Exod | Bela | 10:1 | І сказаў Гасподзь Майсею: увайдзі да фараона, бо я абцяжарыў сэрца ягонае і сэрца рабоў ягоных, каб рабіць сярод іх гэтыя азнакі Мае, | |
| Exod | Bela | 10:2 | і каб ты расказаў сыну твайму і сыну сына твайго пра тое, што Я зрабіў у Егіпце, і пра азнакі Мае, якія Я паказаў у ім, і каб вы ведалі, што Я Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 10:3 | Майсей і Аарон прыйшлі да фараона і сказалі яму: так кажа Гасподзь, Бог Габрэяў: ці доўга ты не ўпакорышся перад Мною? адпусьці народ Мой, каб ён учыніў Мне служэньне; | |
| Exod | Bela | 10:5 | яна пакрые ўлоньне зямлі так, што нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць у вас, што засталося, ацалела ад граду; аб'есьць таксама ўсе дрэвы, якія растуць у вас у полі, | |
| Exod | Bela | 10:6 | і напоўніць дамы твае, дамы ўсіх рабоў тваіх і дамы ўсіх Егіпцянаў, чаго ня бачылі бацькі твае, ні бацькі бацькоў тваіх з дня, як жывуць на зямлі, нават да гэтага дня. Майсей павярнуўся і выйшаў ад фараона. | |
| Exod | Bela | 10:7 | Тады рабы фараонавыя сказалі яму: ці доўга ён будзе мучыць нас? адпусьці гэтых людзей, хай яны ўчыняць служэньне Госпаду, Богу свайму; няўжо ты яшчэ ня бачыш, што Егіпет гіне? | |
| Exod | Bela | 10:8 | І вярнулі Майсея і Аарона да фараона, і сказаў ім: ідзеце, учынеце служэньне Госпаду, Богу вашаму; хто ж і хто пойдзе? | |
| Exod | Bela | 10:9 | І сказаў Майсей: пойдзем з малалеткамі нашымі і старымі нашымі, з сынамі і дочкамі нашымі, і з авечкамі нашымі і з валамі нашымі пойдзем, бо ў нас сьвята Госпаду. | |
| Exod | Bela | 10:10 | Сказаў ім: хай будзе так, Гасподзь з вамі! я гатовы адпусьціць вас: але навошта зь дзецьмі? бо ліха перад вамі! | |
| Exod | Bela | 10:11 | не: ідзеце адны мужчыны і ўчынеце служэньне Госпаду, бо вы гэтага прасілі. І выгналі іх ад фараона. | |
| Exod | Bela | 10:12 | Тады Гасподзь сказаў Майсею: працягні руку тваю на зямлю Егіпецкую, і хай нападзе саранча на зямлю Егіпецкую і паесьць усю траву зямную, усё, што ацалела ад граду. | |
| Exod | Bela | 10:13 | І працягнуў Майсей посах свой на зямлю Егіпецкую, і Гасподзь навёў на гэтую зямлю ўсходні вецер, які трываў увесь той дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер нанёс саранчу. | |
| Exod | Bela | 10:14 | І напала саранча на ўсю зямлю Егіпецкую і легла па ўсёй краіне Егіпецкай у вялікім мностве: раней не бывала такой саранчы, і пасьля гэтага ня будзе такой; | |
| Exod | Bela | 10:15 | яна пакрыла ўлоньне ўсёй зямлі, так што зямлі ня было відаць, і паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэўныя, што ацалелі ад граду, і не засталося ніякай зеляніны ні на дрэвах, ні на траве польнай ва ўсёй зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 10:16 | Фараон сьпешна паклікаў Майсея і Аарона і сказаў: зграшыў я перад Госпадам, Богам вашым, і перад вамі; | |
| Exod | Bela | 10:17 | цяпер даруйце грэх мой яшчэ раз і памалецеся Госпаду Богу вашаму, каб Ён толькі адвёў ад мяне гэтую сьмерць. | |
| Exod | Bela | 10:19 | І падняў Гасподзь з другога боку заходні вельмі моцны вецер, і ён панёс саранчу і ўкінуў яе ў Чэрмнае мора: не засталося ніводнай саранчыны ва ўсёй зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 10:21 | І сказаў Гасподзь Майсею: працягні руку тваю да неба, і будзе цемра на зямлі Егіпецкай, адчувальная цемра. | |
| Exod | Bela | 10:22 | Майсей працягнуў руку сваю да неба, і была густая цемра па ўсёй зямлі Егіпецкай тры дні; | |
| Exod | Bela | 10:23 | ня бачылі адзін аднога, і ніхто не ўставаў зь месца свайго тры дні; а ва ўсіх сыноў Ізраілевых было сьвятло ў селішчах іхніх. | |
| Exod | Bela | 10:24 | Фараон паклікаў Майсея і сказаў: ідзеце, учынеце служэньне Госпаду, няхай толькі застанецца дробнае і буйное быдла ваша, і дзеці вашыя хай ідуць з вамі. | |
| Exod | Bela | 10:25 | Але Майсей сказаў: дай таксама ў рукі нашыя ахвяры і цэласпаленьні, каб прынесьці Госпаду, Богу нашаму; | |
| Exod | Bela | 10:26 | хай пойдуць і статкі нашыя з намі, не застанецца ні капыта: бо зь іх мы возьмем на ахвяру Госпаду, Богу нашаму; але пакуль ня прыйдзем туды, мы ня ведаем, што прынесьці ў ахвяру Госпаду. | |
| Exod | Bela | 10:28 | І сказаў яму фараон: ідзі ад мяне; сьцеражыся, не зьяўляйся болей перад аблічча маё; таго дня, як ты ўбачыш аблічча маё, памрэш. | |
Chapter 11
| Exod | Bela | 11:1 | І сказаў Гасподзь Майсею: яшчэ адну кару Я навяду на фараона і на Егіпцянаў; пасьля таго ён пусьціць вас адгэтуль; а калі ён будзе адпускаць, пасьпешліва будзе гнаць вас адгэтуль; | |
| Exod | Bela | 11:2 | скажы ў вушы народу, каб кожны ў блізкага свайго і кожная жанчына ў блізкай сваёй выпрасілі рэчаў срэбраных і рэчаў залатых. | |
| Exod | Bela | 11:3 | І даў Гасподзь ласку народу ў вачах Егіпцянаў; ды і Майсей быў вельмі вялікі ў зямлі Егіпецкай, у вачах рабоў фараонавых і ў вачах народу. | |
| Exod | Bela | 11:5 | і памрэ кожны першынец у зямлі Егіпецкай ад першынца фараона, які сядзіць на троне сваім, да першынца рабыні, якая каля жорнаў, і ўсё першароднае з быдла; | |
| Exod | Bela | 11:7 | а ва ўсіх сыноў Ізраілевых ні на чалавека, ні на быдла не варухне сабака языком сваім, каб вы ведалі, якую розьніцу робіць Гасподзь паміж Егіпцянамі і паміж Ізраільцянамі. | |
| Exod | Bela | 11:8 | І прыйдуць усе рабы гэтыя твае да мяне і паклоняцца мне, кажучы: выйдзі ты і ўвесь народ, які ты ўзначальваеш. Пасьля гэтага я і выйду. І выйшаў ад фараона з гневам. | |
| Exod | Bela | 11:9 | І сказаў Гасподзь Майсею: не паслухаўся вас фараон, каб памножыліся і цуды Мае ў зямлі Егіпецкай. | |
Chapter 12
| Exod | Bela | 12:2 | месяц гэты хай будзе ў вас пачаткам месяцаў, першымхай будзе ён у вас паміж месяцамі года. | |
| Exod | Bela | 12:3 | Скажэце ўсяму супольству Ізраілеваму: у дзясяты дзень гэтага месяца няхай возьме кожны адно ягня па сем'ях, па ягняці на сямейства; | |
| Exod | Bela | 12:4 | а калі сям'я такая малая, што ня зьесьць ягняці, дык няхай возьме з суседам сваім, бліжэйшым да дома свайго, па ліку душ: паводле той меры, колькі кожны зьесьць, палічэцеся на ягня. | |
| Exod | Bela | 12:5 | Ягня ў вас павінна быць бяз хібы, мужчынскага полу, аднагодак; вазьмеце яго ад авечак альбо ад коз, | |
| Exod | Bela | 12:6 | і няхай яно захоўваецца ў вас да чатырнаццатага дня гэтага месяца: тады хай заколе яго ўвесь сход грамады Ізраільскай увечары, | |
| Exod | Bela | 12:7 | і хай возьмуць ад крыві і памажуць на абодвух вушаках і на папярэчыне дзьвярэй у дамах, дзе будуць есьці яго; | |
| Exod | Bela | 12:8 | няхай зьядуць мяса з яго у гэтую самую ноч, сьпечанае на агні,— з прэсным хлебам і з горкімі травамі няхай з'ядуць яго; | |
| Exod | Bela | 12:9 | ня ежце ад яго недапечанага, альбо гатаванага ў вадзе, а ежце сьпечанае на агні, галаву з нагамі і вантробамі; | |
| Exod | Bela | 12:11 | А ежце яго так: хай будзе паясьніца ваша перапяразана, абутак ваш на нагах вашых і кіі вашыя ў руках вашых, і ежце яго пасьпешліва: гэта — Паска Гасподняя. | |
| Exod | Bela | 12:12 | А Я гэтай самай ночы прайду па зямлі Егіпецкай, і паб'ю кожнага першынца ў зямлі Егіпецкай, ад чалавека да быдла, і над усімі божышчамі Егіпецкімі ўчыню суд. Я Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 12:13 | І будзе ў вас кроў знакам на дамах, дзе вы знаходзіцеся, і ўбачу кроў і прайду міма вас, і ня будзе сярод вас пошасьці згубнае, калі буду караць зямлю Егіпецкую. | |
| Exod | Bela | 12:14 | І хай будзе вам дзень гэты незабыўны, і сьвяткуйце яго як сьвята Госпаду ва ўсе роды вашыя; як устанаўленьне вечнае свьяткуйце яго. | |
| Exod | Bela | 12:15 | Сем дзён ежце прэсны хлеб; з самага першага дня зьнішчыце квашанае ў дамах вашых, бо хто будзе есьці квашанае зь першага дня да сёмагна дня, душа тая зьнішчана будзе з асяродзьдзя Ізраіля. | |
| Exod | Bela | 12:16 | І ў першы дзень хай будзе ў вас сьвяты сход, і ў сёмы дзень сьвяты сход: ніякай працы нельга рабіць у гэтыя дні ; толькі што есьці кожнаму, адно тое можна рабіць вам. | |
| Exod | Bela | 12:17 | пільнуйцеся праснакоў, бо ў гэты самы дзень Я вывеў рушэньне вашае зь зямлі Егіпецкай, і пільнуйцеся дня гэтага ў роды вашыя, як устанаўленьня вечнага. | |
| Exod | Bela | 12:18 | З чатырнаццатага дня першага месяца, зь вечара ежце прэсны хлеб да вечара дваццаць першага дня таго самага месяца; | |
| Exod | Bela | 12:19 | сем дзён не павінна быць закваскі ў дамах вашых, бо хто будзе есьці квашанае, душа тая вынішчана будзе з грамады Ізраілевай, прыхадзень гэта альбо прыродны жыхар зямлі той. | |
| Exod | Bela | 12:21 | І склікаў Майсей усіх старэйшынаў Ізраілевых і казаў ім: выберыце і вазьмеце сабе ягнят па сем'ях вашых і закалеце паску; | |
| Exod | Bela | 12:22 | і вазьмеце пучок ізопу, і абмачэце ў кроў, якая ў посудзе, і памажце папярочыну і абодва вушакі дзьвярэй крывёю, якая ў посудзе: а вы ніхто ня выходзьце за дзьверы дома свайго да раніцы. | |
| Exod | Bela | 12:23 | І пойдзе Гасподзь караць Егіпет, і ўбачыць кроў на папярочыне і на абодвух вушаках, і пройдзе Гасподзь міма дзьвярэй, і не дапусьціць згубцу ўвайсьці ў дамы вашыя дзеля кары. | |
| Exod | Bela | 12:25 | Калі ўвойдзеце ў зямлю, якую Гасподзь дасьць вам, як Ён казаў, захоўвайце гэта служэньне. | |
| Exod | Bela | 12:27 | скажэце: гэта пасхальная ахвяра Госпаду, Які прайшоў міма дамоў сыноў Ізраілевых у Егіпце, калі караў Егіпцянаў, і дамы нашыя выбавіў. І схіліўся народ і пакланіўся. | |
| Exod | Bela | 12:28 | І пайшлі сыны Ізраілевыя і зрабілі: як сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, так і зрабілі. | |
| Exod | Bela | 12:29 | Апоўначы Гасподзь пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, ад першынца фараона, які сядзеў на троне сваім, да першынца вязьня, які быў у цямніцы, і ўсё першароднае з жывёлы. | |
| Exod | Bela | 12:30 | І ўстаў фараон уначы сам і ўсе рабы ягоныя і ўвесь Егіпет; і пачаўся вялікі енк у зямлі Егіпецкай, бо ня было дома, дзе ня было б мёртвага. | |
| Exod | Bela | 12:31 | І паклікаў Майсея і Аарона ўначы і сказаў: устаньце, выйдзіце з асяродзьдзя народу майго, як вы, так і сыны Ізраілевыя, і ідзеце, учынеце служэньне Госпаду, як казалі вы; | |
| Exod | Bela | 12:33 | і пануквалі Егіпцяне народ, каб хутчэй выслаць яго зь зямлі той; бо казалі яны: мы ўсе памрэм. | |
| Exod | Bela | 12:34 | І панёс народ цеста сваё, перш чым яно закісла; рошчына іхняя, завязаная ў вопратцы іхняй, была на плячах іхніх. | |
| Exod | Bela | 12:35 | І зрабілі сыны Ізраілевыя паводле слова Майсеевага і прасілі ў Егіпцянаў рэчаў срэбраных і рэчаў залатых і вопраткі. | |
| Exod | Bela | 12:36 | А Гасподзь даў ласку народу ў вачах Егіпцянаў: і яны давалі яму, і абабраў ён Егіпцянаў. | |
| Exod | Bela | 12:37 | І выправіліся сыны Ізраілевыя з Раамсэса ў Сакхот да шасьцісот тысяч пешых мужчын, акрамя дзяцей; | |
| Exod | Bela | 12:38 | і мноства рознапляменных людзей выйшлі зь імі, і дробнае і буйное быдла, статак вельмі вялікі. | |
| Exod | Bela | 12:39 | І сьпяклі яны зь цеста, якое вынесьлі зь Егіпта, праснакі, бо яно яшчэ ня скісла, таму што яны выгнаныя былі зь Егіпта і не маглі марудзіць і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу. | |
| Exod | Bela | 12:41 | Як прайшло чатырыста трыццаць гадоў, у гэты самы дзень выйшла ўсё рушэньне Гасподняе зь зямлі Егіпецкай уначы. | |
| Exod | Bela | 12:42 | Гэта — ноч чуваньня Госпаду за вывад іх зь зямлі Егіпецкай; гэта самая ноч — чуваньне Госпаду ва ўсіх сыноў Ізраілевых у роды іхнія. | |
| Exod | Bela | 12:43 | І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: вось статут Пасхі: ніякі іншапляменец не павінен есьці яе; | |
| Exod | Bela | 12:48 | А калі паселіцца ў цябе прыхадзень і захоча ўчыніць Пасху Госпаду, дык абрэж у яго ўсіх мужчынскага полу, і тады няхай ён пачне рабіць яе, і будзе як прыродны жыхар зямлі; а ніякі неабрэзаны не павінен есьці яе; | |
Chapter 13
| Exod | Bela | 13:2 | высьвяці мне кожнага першынца, які раскрывае ўлоньне сярод сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла, Мае яны. | |
| Exod | Bela | 13:3 | І сказаў Майсей народу: памятайце гэты дзень, у які выйшлі вы зь Егіпта, з дому рабства, бо рукою моцнаю вывеў вас Гасподзь адтуль, і ня ежце квашанага: | |
| Exod | Bela | 13:5 | І калі ўвядзе цябе Гасподзь у зямлю Хананэяў і Хэтэяў, і Амарэяў і Эвэяў і Евусэяў, якою запрысягнуўся Ён бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, дзе цячэ малако і мёд,— дык учыняй гэта служэньне ў гэтым месяцы; | |
| Exod | Bela | 13:7 | прэсны хлеб трэба есьці сем дзён, і не павінен быць у цябе квашаны хлеб, і не павінна быць у цябе квашанага ва ўсіх межах тваіх. | |
| Exod | Bela | 13:8 | І абвясьці ў дзень той сыну твайму, кажучы: гэта дзеля таго, што Гасподзь зрабіў са мною, калі я выйшаў зь Егіпта. | |
| Exod | Bela | 13:9 | І хай будзе табе гэта знакам на руцэ тваёй і помнікам перад вачыма тваімі, каб закон Гасподні быў у вуснах тваіх; бо рукою моцнаю вывеў Гасподзь зь Егіптьа. | |
| Exod | Bela | 13:11 | І калі выведзе цябе Гасподзь у зямлю Ханаанскую, як ён запрысягаўся табе і бацькам тваім, і дасьць яе табе,— | |
| Exod | Bela | 13:12 | аддзяляй Госпаду ўсё, што расхіляе сьцёгны; і ўсё першароднае з жывёлы, якое ў цябе будзе, мужчынскага полу, Госпаду; | |
| Exod | Bela | 13:13 | а кожнага асла, які расхіляе, замяняй ягнём; а калі не заменіш; выкупі яго; і кожнага першынца чалавечага з сыноў тваіх выкупай. | |
| Exod | Bela | 13:14 | І калі пасьля спытаецца ў цябе сын твой, кажучы: што гэта? дык скажы яму: рукою моцнаю вывеў нас Гасподзь зь Егіпта, з дому рабства; | |
| Exod | Bela | 13:15 | бо калі фараон упарціўся адпусьціць нас, Гасподзь усьмерціў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, ад першынца чалавечага да першынца зжывёлы,— таму я прыношу ў ахвяру Госпаду ўсё, штіо расхіляе сьцёгны, мужчынскага полу, а кожнага першынца з сыноў маіх выкупляю; | |
| Exod | Bela | 13:16 | і хай будзе гэта знакам на руцэ тваёй і замест павязкі над вачыма тваімі; бо рукою моцнаю Гасподзь вывеў нас зь Егіпта. | |
| Exod | Bela | 13:17 | Калі ж фараон адпусьціў народ, Бог не павёў яго па дарозе зямлі Філістымскай, бо яна блізкая; бо сказаў Бог: каб не раскаяўся народ, убачыўшы вайну, і не вярнуўся ў Егіпет. | |
| Exod | Bela | 13:18 | І абвёў Бог народ дарогаю пустэльнаю да Чэрмнага мора. І выйшлі сыны Ізраілевыя узброеныя зь зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 13:19 | І ўзяў Майсей з сабою косьці Язэпа, бо прысягаю запрысягнуў сыноў Ізраілевых, сказаўшы: наведае вас Бог, і вы з сабою вынесіце косьці мае адгэтуль. | |
| Exod | Bela | 13:21 | А Гасподзь ішоў перад імі ўдзень у слупе воблачным, паказваючы ім дарогу, а ўначы ў слупе вогненным, сьвецячы ім, каб ішлі яны і ўдзень і ўначы. | |
Chapter 14
| Exod | Bela | 14:2 | скажы сынам Ізраілевым, каб яны павярнуліся і сталі табарам перад Пі-Гахіротам, паміж Мігдолам і морам, перад Ваал-Цафонам; насупраць яго атабарцеся каля мора. | |
| Exod | Bela | 14:3 | І скажа фараон пра сыноў Ізраілевых: яны заблудзіліся ў зямлі гэтай, замкнула іх пустыня. | |
| Exod | Bela | 14:4 | А Я напоўню чэрствасьцю сэрца фараону, і ён пагоніцца за імі, і пакажу славу Маю на фараоне і на ўсім войску ягоным; і ўведаюць Егіпцяне, што Я Гасподзь. І зрабілі так. | |
| Exod | Bela | 14:5 | І абвешчана было цару Егіпецкаму, што народ уцёк; і абярнулася сэрца фараонава і рабоў ягоных супроць народу гэтага, і яны сказалі: што гэта мы зрабілі? навошта адпусьцілі Ізраільцянаў, каб яны не працавалі на нас? | |
| Exod | Bela | 14:7 | і ўзяў шэсьцьсот калясьніц адборных, і ўсе калясьніцы Егіпецкія, і правадыроў над усімі імі. | |
| Exod | Bela | 14:8 | І ачарсьцьвіў Гасподзь сэрца фараону, цару Егіпецкаму, і ён пагнаўся за сынамі Ізраілевымі; а сыны Ізраілевыя ішлі пад рукою высокаю. | |
| Exod | Bela | 14:9 | І пагналіся за імі Егіпцяне, і ўсе коні з калясьніцамі фараонавымі, і верхаўцы, і ўсё войска ягонае, і дагналі іх атабараных каля мора, пры Пі-Гахіроце, перад Ваал-Цафонам. | |
| Exod | Bela | 14:10 | Фараон наблізіўся, і сыны Ізраілевыя азірнуліся, і вось, Егіпцяне ідуць за імі: і вельмі спалохаліся і закрычалі сыны Ізраілевыя да Госпада, | |
| Exod | Bela | 14:11 | і сказалі Майсею: хіба няма магілаў у Егіпце, што ты прывёў нас паміраць у пустыні? што гэта ты зрабіў з намі, вывеўшы нас зь Егіпта? | |
| Exod | Bela | 14:12 | Ці ж ня гэта самае казалі мы табе ў Егіпце, сказаўшы: пакінь нас, няхай мы будзем працаваць на Егіпцянаў. Бо лепш нам быць у рабстве ў Егіпцянаў, чым памерці ў пустыні. | |
| Exod | Bela | 14:13 | Але Майсей сказаў народу: ня бойцеся, стойце — і ўбачыце выратаваньне ад Госпада, якое Ён дасьць вам і сёньня, бо Егіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце вавек; | |
| Exod | Bela | 14:15 | І сказаў Гасподзь Майсею: чаго ты крычыш да Мяне? скажы сынам Ізраілевым, каб яны ішлі; | |
| Exod | Bela | 14:16 | а ты падымі посах твой, і працягні руку тваю на мора, і падзялі яго, і пройдуць сыны Ізраілевыя сярод мора па сухім; | |
| Exod | Bela | 14:17 | А Я зраблю чэрствым сэрца Егіпцянам, і яны пойдуць сьледам за імі; і пакажу славу Маю на фараоне і на ўсім войску ягоным і на верхаўцах ягоных: | |
| Exod | Bela | 14:18 | І спазнаюць Егіпцяне, што Я Гасподзь, калі пакажу славу Маю на фараоне, на калясьніцах ягоных і на верхаўцах ягоных. | |
| Exod | Bela | 14:19 | І рушыў анёл Божы, які ішоў перад табарам Ізраілевым, і пайшоў за імі; рушыў і слуп воблачны ад твару іхняга і стаў за імі; | |
| Exod | Bela | 14:20 | і ўвайшоў усярэдзіну паміж табарам Егіпецкім і табарам Ізраілевым, і быў воблакам і змрокам адным і асьвятляў ноч другім , і ня зьблізіліся яны адны з аднымі праз усю ноч. | |
| Exod | Bela | 14:21 | І прасьцёр Майсей руку сваю на мора, і гнаў Гасподзь мора моцным усходнім ветрам усю ноч і зрабіў мора сушаю; і расступіліся воды. | |
| Exod | Bela | 14:22 | І пайшлі сыны Ізраілевыя сярод мора па сухім: а воды былі ім сьцяною з правага і зь левага боку. | |
| Exod | Bela | 14:23 | Пагналіся Егіпцяне, і ўвайшлі за імі ўсярэдзіну мора ўсе коні фараонавыя, калясьніцы ягноныя і верхаўцы ягоныя. | |
| Exod | Bela | 14:24 | І ў ранішнюю варту паглядзеў Гасподзь на табар Егіпцянаў з слупа вогненнага і воблачнага і прывёў у замяшаньне табар Егіпцянаў; | |
| Exod | Bela | 14:25 | і зьнярухоміў колы ў калясьніцах іхніх, так што яны валаклі іх зь цяжкасьцю. І сказалі Егіпцяне: пабяжым ад Ізраільцянаў, бо Гасподзь змагаецца за іх супроць Егіпцянаў. | |
| Exod | Bela | 14:26 | І сказаў Гасподзь Майсею: працягні руку тваю на мора, і хай павернуцца воды на Егіпцянаў, на калясьніцы іхнія і на верхаўцоў іхніх. | |
| Exod | Bela | 14:27 | І прасьцёр Майсей руку сваю на мора, і пад раніцу вада вярнулася ў сваё месца; а Егіпцяне беглі насустрач. Так патапіў Гасподзь Егіпцянаў сярод мора. | |
| Exod | Bela | 14:28 | І вада вярнулася і пакрыла калясьніцы і верхаўцоў усяго войска фараонавага, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося ніводнага зь іх. | |
| Exod | Bela | 14:29 | А сыны Ізраілевыя прайшлі па сушы сярод мора: воды былі ім сьцяною па правы і па левы бок. | |
| Exod | Bela | 14:30 | І выратаваўГасподзь у дзень той Ізраільцянаў з рук Егіпцянаў, і ўбачылі сыны Ізраілевыя Егіпцянаў мёртвых на беразе мора. | |
Chapter 15
| Exod | Bela | 15:1 | Тады Майсей і сыны Ізраілевыя засьпявалі Госпаду песьню гэтую і казалі: Пяю Госпаду, бо ён высока ўзьнёсься: каня і верхаўца яго ўкінуў у мора. | |
| Exod | Bela | 15:2 | Гасподзь цьвярдыня мая і слава мая, Ён стаў мне ратункам. Ён Бог мой, і праслаўлю Яго; Бог бацькі майго, і ўсхвалю Яго. | |
| Exod | Bela | 15:4 | Калясьніцы фараонавыя і войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выбраныя ваеначальнікі Ягоныя патанулі ў Чэрмным моры. | |
| Exod | Bela | 15:7 | Велічнасьцю славы Тваёй Ты скінуў тых, што паўсталі супроць Цябе. Ты паслаў гнеў Твой, і ён папаліў іх, як салому. | |
| Exod | Bela | 15:8 | Ад дыханьня Твайго расступіліся воды, цякучыя воды спыніліся сцяною, застылі глыбіні ў сэрцы мора. | |
| Exod | Bela | 15:9 | Вораг сказаў: паганю, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, агалю меч мой, зьнішчыць іх рука мая. | |
| Exod | Bela | 15:10 | Ты дыхнуў духам Тваім, і накрыла іх мора: яны апусьціліся, як волава, у вялікіх водах. | |
| Exod | Bela | 15:11 | Хто, як Ты, Госпадзе, паміж багамі? Хто, як Ты, велічны сьвятасьцю, страшны пахваламі, творца цудаў? | |
| Exod | Bela | 15:13 | Ты вёў міласьцю Тваёю народ гэты, які Ты выбавіў,— павёў сілаю Тваёю да сьвятой сялібы Тваёй. | |
| Exod | Bela | 15:15 | тады сумеліся князі Эдэмавыя, дрыжаньне апанавала правадыроў Маавіцкіх, замаркоціліся ўсе жыхары Ханаана. | |
| Exod | Bela | 15:16 | Хай апануе іх страх і жудасьць; ад велічы мышцы Тваёй хай анямеюць яны, як камень, пакуль праходзіць народ Твой, Госпадзе, пакуль праходзіць гэты народ, які Ты прыдбаў. | |
| Exod | Bela | 15:17 | Увядзі яго і пасадзі яго на гары здабытку Твайго, на месцы, якое Ты зрабіў жытлом Сабе, Госпадзе, у сьвятыню, якую стварылі рукі Твае, Уладыка? | |
| Exod | Bela | 15:19 | Калі ўвайшлі коні фараонавыя і зь верхаўцамі ягонымі ў мора, дык Гасподзь абярнуў на іх воды марскія, а сыны Ізраілевыя прайшлі па сушы сярод мора. | |
| Exod | Bela | 15:20 | І ўзяла Марыям прарочыца, сястра Ааронавая, у руку сваю бубен, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і радасьцю. | |
| Exod | Bela | 15:21 | І засьпявала Марыям перад імі: сьпявайце Госпаду, бо высока ўзьнёсься Ён, каня і верхаўца ягонага ўкінуў у мора. | |
| Exod | Bela | 15:22 | І павёў Майсей Ізраільцянаў ад Чэрмнага мора, і яны ўступілі ў пустыню Сур; і ішлі яны тры дні па пустыні і не знаходзілі вады. | |
| Exod | Bela | 15:23 | Прыйшлі ў Мэру — і не маглі піць вады ў Мэры, бо яна была горкая, чаму і дадзена таму месцу назва: Мэра . | |
| Exod | Bela | 15:25 | Майсей загаласіў да Госпада, і Гасподзь паказаў яму дрэва, і ён кінуў яго ў ваду, і вада зрабілася салодкая. Таму Бог даў народу статут і закон і там выпрабоўваў яго. | |
| Exod | Bela | 15:26 | І сказаў: калі ты будзеш слухацца голасу Госпада, Бога твайго, і рабіць вартаснае перад вачамі Яго, і слухацца запаведзяў Ягоных, і шанаваць усе статуты Ягоныя, дык не навяду на цябе ніякай хваробы, якія навёў Я на Егіпет: бо Я Гасподзь, гойнік твой. | |
Chapter 16
| Exod | Bela | 16:1 | І рушылі з Эліма, і прыйшло ўсё супольства сыноў Ізраілевых у пустыню Сін, што паміж Элімам і Сінаем, на пятнаццаты дзень другога месяца пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 16:3 | і сказалі ім сыны Ізраілевыя: о, калі б мы сканалі ад рукі Гасподняй у зямлі Егіпецкай, як мы сядзелі каля катлоў зь мясам, як мы елі хлеба ўдосыць! бо вы нас вывелі ў пустыню гэтую, каб усё супольства замарыць голадам. | |
| Exod | Bela | 16:4 | І сказаў Гасподзь Майсею: вось, Я пашлю вам хлеб зь неба, і хай люд выходзіць і зьбірае штодзённа, колькі трэба на дзень, каб Я выпрабаваў яго, ці будзе ён рабіць паводле закона Майго, ці не; | |
| Exod | Bela | 16:5 | а ў шосты дзень хай гатуюць, што прынясуць, і будзе ўдвая болей за тое, што зьбіраюць у іншыя дні. | |
| Exod | Bela | 16:6 | І сказалі Майсей і Аарон усяму супольству сыноў Ізраілевых: увечары даведаецеся вы, што Гасподзь вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, | |
| Exod | Bela | 16:7 | і раніцай убачыце славу Гасподнюю, бо пачуў Ён нараканьні вашыя на Госпада: а мы што такое, што наракаеце на нас? | |
| Exod | Bela | 16:8 | І сказаў Майсей: даведаецеся , калі Гасподзь увечары дасьць вам мяса на ежу, а раніцай хлеба ўдосыць; бо Гасподзь пачуў нараканьні вашыя, якія вы ўзьвялі супроць Яго: а мы што? не на нас нараканьні вашыя, а на Госпада. | |
| Exod | Bela | 16:9 | І сказаў Майсей Аарону: скажы ўсяму супольству сыноў Ізраілевых: станьце перад абліччам Госпада, бо Ён пачуў нараканьні вашыя. | |
| Exod | Bela | 16:10 | І калі прамаўляў Аарон да ўсяго супольства сыноў Ізраілевых, дык яны азірнуліся на пустыню, і вось, слава Гасподняя зьявілася ў воблаку. | |
| Exod | Bela | 16:12 | Я пачуў нараканьні сыноў Ізраілевых; скажы ім: увечары будзеце есьці мяса, а раніцай насыціцеся хлебам — і ўведаеце, што Я Гасподзь, Бог ваш. | |
| Exod | Bela | 16:14 | раса паднялася, і вось, на паверхні пустыні нешта дробнае, падобнае на крупы, дробнае, як іней на зямлі. | |
| Exod | Bela | 16:15 | І ўбачылі сыны Ізраілевыя і казалі адзін аднаму: што гэта? Бо ня ведалі, што гэта. І Майсей сказаў ім: гэта хлеб, які Гасподзь даў вам на ежу: | |
| Exod | Bela | 16:16 | вось, што загадаў Гасподзь: зьбірайце яго кожны па столькі, колькі яму зьесьці; па гаморы на чалавека, па колькасьці душ, колькі ў каго ў намёце, зьбірайце. | |
| Exod | Bela | 16:18 | і мералі гаморам, і ў таго, хто сабраў многа, ня было лішняга, і ў таго, хто мала, ня было нястачы: кожны сабраў, колькі яму зьесьці. | |
| Exod | Bela | 16:20 | Але не паслухаліся яны Майсея, і пакінулі ад гэтага некаторыя да раніцы,— і завяліся чэрві, і яно прасьмердла. І ўгневаўся на іх Майсей. | |
| Exod | Bela | 16:21 | І зьбіралі яны рана раніцай, кожны колькі яму зьесьці; калі ж сагравала сонца, яно раставала. | |
| Exod | Bela | 16:22 | А на шосты дзень сабралі хлеба ўдвая, па два гаморы на кожнага. І прыйшлі ўсе правадыры супольства і данесьлі Майсею. | |
| Exod | Bela | 16:23 | І сказаў ім: вось, што сказаў Майсей: заўтра спакой, сьвятая субота Гасподняя, што трэба пячы, пячэце, і што трэба гатаваць, гатуйце сёньня , і што застанецца, адкладзеце і зьберажэце да раніцы. | |
| Exod | Bela | 16:24 | І адклалі тое да раніцы, як загадаў Майсей, і яно не прасьмердла, і чарвей ня было ў ім. | |
| Exod | Bela | 16:25 | І сказаў Майсей: ежце яго сёньня, бо сёньня субота Гасподняя: сёньня ня знойдзеце яго на полі; | |
| Exod | Bela | 16:28 | І сказаў Гасподзь Майсею: ці доўга вы будзеце ўхіляцца ад выкананьня загадаў Маіх і законаў Маіх? | |
| Exod | Bela | 16:29 | глядзеце, Гасподзь даў вам суботу, таму Ён і дае ў шосты дзень хлеба на два дні: заставайцеся кожны ў сябе, ніхто ня выходзь зь мясьціны сваёй у сёмы дзень. | |
| Exod | Bela | 16:31 | І назваў дом Ізраілеў хлеб той: манна. Яна была, як каляндравае насеньне, белая, а смакам як ляпёшка зь мёдам. | |
| Exod | Bela | 16:32 | І сказаў Майсей: вось, што загадаў Гасподзь: напоўніце гамор на захаваньне ў роды вашыя, каб вы бачылі хлеб, якім Я карміў вас у пустыні, калі вывеў вас зь зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 16:33 | І сказаў Майсей Аарону: вазьмі адзін посуд, і пакладзі ў яго поўны гамор манны, і пастаў яго перад Госпадам, на захаваньне ў роды вашыя. | |
| Exod | Bela | 16:34 | І паставіў яго Аарон перад каўчэгам сьведчаньня на захаваньне, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 16:35 | Сыны Ізраілевыя елі манну сорак гадоў, пакуль ня прыйшлі ў зямлю абжытую: манну елі яны, пакуль ня прыйшлі да межаў зямлі Ханаанскай. | |
Chapter 17
| Exod | Bela | 17:1 | І рушыла ўсё супольства сыноў Ізраілевых з пустыні Сін у дарогу сваю, паводле загаду Гасподняга, і разьмясьцілася табарам у Рэфідыме; і ня было вады піць людзям. | |
| Exod | Bela | 17:2 | І дакаралі людзі Майсея, і казалі: дайце нам вады піць. І сказаў ім Майсей: што вы дакараеце мяне? што спакушаеце Госпада? | |
| Exod | Bela | 17:3 | І прагнуў там люд вады, і наракаў люд на Майсея, кажучы: навошта ты вывеў нас зь Егіпта, замарыў смагаю нас і дзяцей нашых і статкі нашыя? | |
| Exod | Bela | 17:4 | Майсей заенчыў да Госпада і сказаў: што мне рабіць з народам гэтым? яшчэ крыху, і паб'юць мяне камянямі. | |
| Exod | Bela | 17:5 | І сказаў Гасподзь Майсею: прайдзі перад людзьмі, і вазьмі з сабою некаторых старэйшынаў Ізраільскіх, і посах твой, якім ты ўдарыў па вадзе, вазьмі ў руку тваю, і ідзі; | |
| Exod | Bela | 17:6 | вось, Я стану перад табою там на скале ў Харыве, і ты ўдарыш у скалу, і пойдзе зь яе вада, і будзе піць народ. І зрабіў так Майсей на вачах у старэйшынаў Ізраільскіх. | |
| Exod | Bela | 17:7 | І даў мясьціне той назву: Маса і Мэрыва , з прычыны дакараньня сыноў Ізраілевых, і таму, што яны спакушалі Госпада, кажучы: ці ёсьць Гасподзь сярод нас, ці няма? | |
| Exod | Bela | 17:9 | Майсей сказаў Ісусу: выберы нам мужоў і ідзі біцца з Амалікіцянамі: заўтра я стану на вяршыні пагорка, і жазло Божае будзе ў руцэ маёй. | |
| Exod | Bela | 17:10 | І зрабіў Ісус, як сказаў яму Майсей, іпайшоў біцца з Амалікіцянамі; а Майсей і Аарон і Ор узышлі на верх пагорка. | |
| Exod | Bela | 17:11 | І калі Майсей падымаў рукі свае, адольваў Ізраіль, а калі апускаў рукі свае, адольваў Амалік; | |
| Exod | Bela | 17:12 | але рукі Майсеевыя ацяжэлі, і тады ўзялі камень і падклалі пад яго, і ён сеў на ім, а Аарон і Ор падтрымлівалі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі з другога боку . І былі рукі яго паднятыя аж да захаду сонца. | |
| Exod | Bela | 17:14 | І сказаў Гасподзь Майсею: напішы гэта на памяць у кнігу і давядзі Ісусу, што Я цалкам згладжу памяць пра Амалікіцянаў з паднябеснай. | |
Chapter 18
| Exod | Bela | 18:1 | І пачуў Ётор, сьвятар Мадыямскі, цесьць Майсееў, пра ўсё, што зрабіў Бог Майсею і Ізраілю, народу Свайму, калі вывеў Гасподзь Ізраіля зь Егіпта, | |
| Exod | Bela | 18:3 | і двух сыноў яе, аднаму зь якіх імя Гірсам, бо казаў Майсей : я прыхадзень у зямлі чужой; | |
| Exod | Bela | 18:4 | а другому імя Эліезэр, бо Бог бацькі майго быў за памочніка і выбавіў мяне ад меча фараонавага. | |
| Exod | Bela | 18:5 | І прыйшоў Ётор, цесьць Майсееў, з сынамі ягонымі і жонкаю ягонаю да Майсея ў пустыню, дзе ён стаў табарам каля гары Божай, | |
| Exod | Bela | 18:6 | і даў знак Майсею: я цесьць твой Ётор, іду да цябе, і жонка твая, і два сыны яе зь ёю. | |
| Exod | Bela | 18:7 | Майсей выйшаў насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і цалаваў яго, і пасьля ўзаемнага прывітаньня яны ўвайшлі ў намёт. | |
| Exod | Bela | 18:8 | І расказаў Майсей цесьцю свайму пра ўсё, што зрабіў Гасподзь з фараонам і зь Егіпцянамі за Ізраіля, і пра ўсе цяжкасьці, якія спаткаліся ім на дарозе, і як уратаваў іх Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 18:9 | Ётор радаваўся за ўсе дабрачынствы, якія Гасподзь учыніў Ізраілю, калі выратаваў яго з рукі Егіпцянаў, | |
| Exod | Bela | 18:10 | і сказаў Ётор: дабраславёны Гасподзь, Які выратаваў вас з рукі Егіпцянаў і з рукі фараонавай, Які выратаваў народ гэты з-пад улады Егіпцянаў, | |
| Exod | Bela | 18:11 | сёньня даведаўся я, што Гасподзь вялікі большы за ўсіх багоў, у тым самым, чым яны ўзносіліся над Ізраільцянамі . | |
| Exod | Bela | 18:12 | І прынёс Ётор, цесьць Майсееў, цэласпаленьне і ахвяры Богу; і прыйшоў Аарон і ўсе старэйшыны Ізраілевыя есьці хлеб зь цесьцем Майсеевым перад Богам. | |
| Exod | Bela | 18:13 | На другі дзень сеў Майсей судзіць людзей, і стаялі людзі перад Майсеем з раніцы да вечара. | |
| Exod | Bela | 18:14 | І бачыў цесьць Майсееў усё, што ён робіць зь людзьмі, і сказаў: што гэта такое робіш ты зь людам? навошта ты сядзіш адзін, а ўсе людзі стаяць перад табою з раніцы да вечара? | |
| Exod | Bela | 18:16 | калі здараецца ў іх якая справа, яны прыходзяць да мяне, і я суджу між тым і другім і абвяшчаю статуты Божыя і законы Ягоныя. | |
| Exod | Bela | 18:18 | ты змучыш і сябе і народ гэты, які з табою, бо надта цяжкая табе гэтая справа: ты адзін ня можаш выпраўляць яе; | |
| Exod | Bela | 18:19 | дык вось, паслухай слоў маіх: я дам табе раду, і будзе Бог з табою: будзь ты народу пасярэднікам перад Богам і прадстаўляй Богу дзеі; | |
| Exod | Bela | 18:20 | вучы іх пастановам і законам, паказвай ім дарогу, па якой яны павінны ісьці, і справы, якія яны павінны рабіць; | |
| Exod | Bela | 18:21 | а ты нагледзь з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўдзівых, якія ненавідзяць карысьлівасьць, і пастаў над ім тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясяцкімі; | |
| Exod | Bela | 18:22 | хай яны судзяць народ у любы час і пра ўсякую важную справу даносяць табе, а ўсе малыя справы судзяць самыя: і будзе табе лягчэй, і яны панясуць з табою цяжар : | |
| Exod | Bela | 18:23 | калі ты зробіш гэта, і Бог скажа табе, дык ты можаш устояць, і ўвесь народ гэты будзе адыходзіць у сваю мясьціну зь мірам. | |
| Exod | Bela | 18:25 | і выбраў Майсей з усяго Ізраіля здольных людзей і паставіў іх начальнікамі народу, тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясяцкімі і дзясяцкімі, | |
| Exod | Bela | 18:26 | і судзілі яны народ у любы час; пра справы важныя даносілі Майсею, а ўсе малыя справы судзілі самыя. | |
Chapter 19
| Exod | Bela | 19:1 | На трэцім месяцы пасьля выхаду сыноў Ізраіля зь зямлі Егіпецкай, у самы дзень маладзіка, прыйшлі яны ў пустыню Сінайскую. | |
| Exod | Bela | 19:2 | І рушылі яны з Рэфідыма, і прыйшлі ў пустыню Сінайскую, і сталі там табарам у пустыні: і стаў там Ізраіль табарам насупраць гары. | |
| Exod | Bela | 19:3 | Майсей узышоў да Бога, і заклікаў яго Гасподзь з гары, кажучы: так скажы дому Якава і абвясьці сынам Ізраіля: | |
| Exod | Bela | 19:4 | вы бачылі, што Я зрабіў Егіпцянам, і як Я насіў вас на арліных крылах, і прынёс вас да Сябе; | |
| Exod | Bela | 19:5 | дык вось, калі вы будзеце слухацца голасу Майго і шанаваць запавет Мой, дык будзеце Маім скарбам з усіх народаў, бо Мая ўся зямля, | |
| Exod | Bela | 19:6 | а вы будзеце ў Мяне царствам сьвятароў і народам сьвятым; вось словы, якія ты скажаш сынам Ізраілевым. | |
| Exod | Bela | 19:7 | І прыйшоў Майсей і склікаў старэйшынаў народу і прапанаваў ім усе гэтыя словы, якія наказаў яму Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 19:8 | І ўвесь народ адказаў у адзін голас, кажучы: усё, што сказаў Гасподзь, выканаем. І данёс Майсей словы народу да Госпада. | |
| Exod | Bela | 19:9 | І сказаў Гасподзь Майсею: вось, Я прыйду да цябе ў густым воблаку, каб чуў народ, як Я буду гаварыць з табою, і паверыў табе назаўсёды. І Майсей абвясьціў словы народу да Госпада. | |
| Exod | Bela | 19:10 | І сказаў Гасподзь Майсею: ідзі да народу, і асьвяці яго сёньня і заўтра; хай вымыюць вопратку сваю, | |
| Exod | Bela | 19:11 | каб быць гатовымі да трэцяга дня: бо на трэці дзень сыйдзе Гасподзь на вачах ва ўсяго народу на гару Сінай; | |
| Exod | Bela | 19:12 | і правядзі народу рысу з усіх бакоў і скажы: сьцеражэцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да падножжа яе: кожны, хто дакранецца да гары, аддадзены будзе сьмерці; | |
| Exod | Bela | 19:13 | хай рука не дакранецца да яго, а хай паб'юць яго камянямі, альбо застрэляць стралою; хай то быдла, хай чалавек, а хай не застанецца жывы; у час працяглага трубнага гуку, могуць яны ўзысьці на гару. | |
| Exod | Bela | 19:16 | На трэці дзень, як заналася раніца, былі грымоты і маланкі, і густая хмара над гарою і трубны гук даволі моцны: і затрымцеў увесь народ, які быў у табары. | |
| Exod | Bela | 19:18 | А гара Сінай уся дымілася ад таго, што Гасподзь сышоў на яе ў агні; і падымаўся ад яе дым, як дым зь печы, і ўся гара моцна хісталася: | |
| Exod | Bela | 19:19 | і гук трубны рабіўся мацнейшы і мацнейшы. Майсей гаварыў, і Бог адказваў яму голасам. | |
| Exod | Bela | 19:20 | І сышоў Гасподзь на гару Сінай, на вяршыню гары, і заклікаў Гасподзь Майсея на вяршыню гары, і ўзышоў Майсей. | |
| Exod | Bela | 19:21 | І сказаў Гасподзь Майсею: сыйдзі і пацьвердзі народу, каб ён не парываўся да Госпада ўбачыць Яго , і каб не загінулі многія зь яго: | |
| Exod | Bela | 19:22 | а сьвятары, якія набліжаюцца да Госпада, павінны асьвяціць сябе, каб ня ўразіў іх Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 19:23 | І сказаў Майсей Госпаду: ня можа народ узысьці на гару Сінай: бо Ты папярэдзіў нас, сказаўшы: правядзі мяжу вакол гары і асьвяці яе. | |
| Exod | Bela | 19:24 | І Гасподзь сказаў яму: ідзі, сыйдзі, потым узыйдзі ты і з табою Аарон: а сьвятары і народ няхай не парываюцца ўзыходзіць да Госпада, каб Гасподзь ня ўразіў іх. | |
Chapter 20
| Exod | Bela | 20:4 | Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі; | |
| Exod | Bela | 20:5 | не пакланяйся ім і ня служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацьвёртага роду, што ненавідзяць Мяне, | |
| Exod | Bela | 20:7 | Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна. | |
| Exod | Bela | 20:10 | а дзень сёмы — субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая, ні быдла тваё, ні прыхадзень, які ў брамах тваіх; | |
| Exod | Bela | 20:11 | бо за шэсьць дзён стварыў Гасподзь неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, а ў дзень сёмы спачыў; таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго. | |
| Exod | Bela | 20:12 | Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе. | |
| Exod | Bela | 20:17 | Ня прагні дому блізкага твайго; ня прагні жонкі блізкага твайго, ні раба ягонага, ні рабыні ягонай, ні вала ягонага, ні асла ягонага, нічога, што ў блізкага твайго. | |
| Exod | Bela | 20:18 | Увесь народ бачыў грымоты і полымя, і гук трубны і гару, што дымілася; і ўбачыўшы тое , народ адступіў і спыніўся спадалёк. | |
| Exod | Bela | 20:19 | І сказалі Майсею: гавары ты з намі, і мы будзем слухаць, але каб не гаварыў з намі Бог, каб нам не памерці. | |
| Exod | Bela | 20:20 | І сказаў Майсей народу: ня бойцеся; Бог прыйшоў, каб выпрабаваць вас і каб страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі. | |
| Exod | Bela | 20:22 | І сказаў Гасподзь Майсею: так скажы сынам Ізраілевым: вы бачылі, як Я зь неба казаў вам; | |
| Exod | Bela | 20:24 | зрабі мне ахвярнік зь зямлі і прынясі на ім цэласпаленьні твае і мірныя ахвяры твае, авечак тваіх і валоў тваіх; на кожным месцы, дзе Я ўчыню памяць імя Майго, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе; | |
| Exod | Bela | 20:25 | калі ж будзеш рабіць Мне ахвярнік з камянёў, дык не кладзі яго з часовых, бо як толькі накладзеш на іх разец твой, дык апаганіш іх; | |
Chapter 21
| Exod | Bela | 21:2 | Калі купіш раба Габрэя, няхай ён працуе шэсьць гадоў, а на сёмы няхай выйдзе на волю задарам; | |
| Exod | Bela | 21:3 | калі ён прыйшоў адзін, няхай адзін і выйдзе; а калі ён жанаты, няхай выйдзе зь ім і жонка ягоная; | |
| Exod | Bela | 21:4 | а калі гаспадар ягоны даў яму жонку і яна нарадзіла яму сыноў, альбо дочак, дык жонка і дзеці яе няхай застануцца ў гаспадара яе, а ён выйдзе адзін; | |
| Exod | Bela | 21:5 | але калі раб скажа: люблю гаспадара майго, жонку маю і дзяцей маіх, не пайду на волю,— | |
| Exod | Bela | 21:6 | дык няхай гаспадар ягоны прывядзе яго да багоў і паставіць яго да дзьвярэй, альбо да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха шылам, і ён застанецца рабом ягоным вечна. | |
| Exod | Bela | 21:8 | калі яна не да спадобы гаспадару свайму і ён не заручыць яе, няхай дазволіць выкупіць яе; а чужому народу прадаць яе ня мае ўлады, калі сам пагардзіў ёю; | |
| Exod | Bela | 21:10 | калі ж другую возьме за яго, дык яна не павінна пазбаўляцца ежы, вопраткі і шлюбнага сужыцьця; | |
| Exod | Bela | 21:11 | а калі ён гэтых трох рэчаў ня зробіць дзеля яе, няхай яна выйдзе задарам, бяз выкупу. | |
| Exod | Bela | 21:13 | але калі хто не намышляў ліхога, а Бог дапусьціў яму трапіць пад рукі ягоныя, дык Я назначу ў цябе мясьціну, куды ўцячы; | |
| Exod | Bela | 21:14 | а калі хто з намерам заб'е блізкага падступна, дык і ад ахвярніка Майго бяры яго на сьмерць. | |
| Exod | Bela | 21:16 | Хто ўкрадзе чалавека і прадасьць яго, альбо знойдзецца ён у руках у яго, дык трэба аддаць яго сьмерці. | |
| Exod | Bela | 21:18 | Калі сварацца, і адзін чалавек ударыць другога каменем, альбо кулаком, і той не памрэ, а ляжа ў пасьцель, | |
| Exod | Bela | 21:19 | дык, калі ён падымецца і будзе выходзіць з дому з дапамогаю кія, той, хто ўдарыў, ня будзе варты сьмерці; толькі няхай сплаціць перапынак у яго працы і дасьць на лекаваньне яго. | |
| Exod | Bela | 21:20 | А калі хто ўдарыць раба свайго, альбо служанку сваю палкаю, і яны памруць пад рукой ягонай, дык ён павінен быць пакараны; | |
| Exod | Bela | 21:21 | але калі яны дзень альбо два дні перажывуць, дык ня трэба караць яго, бо гэта яго срэбра. | |
| Exod | Bela | 21:22 | Калі б'юцца людзі, і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна выкіне, але ня будзе іншае шкоды, дык узяць зь вінаватага збор грашмі, які накладзе на яго муж тае жанчыны, і ён павінен заплаціць яму пры суседзях; | |
| Exod | Bela | 21:26 | Калі хто раба свайго ўдарыць у вока, альбо служанку сваю ў вока, і пашкодзіць яго, хай пусьціць іх на волю за вока; | |
| Exod | Bela | 21:28 | Альбо вол забадае мужчыну, альбо жанчыну да сьмерці, дык вала пабіць камянямі і мяса яго ня есьці; а гаспадар вала не вінаваты; | |
| Exod | Bela | 21:29 | але калі вол бадівы быў і ўчора і заўчора, і гаспадар ягоны, папярэджаны пра гэта, не вартаваў яго, а ён забіў мужчыну, альбо жанчыну, дык вала пабіць камянямі і гаспадара яго аддаць сьмерці; | |
| Exod | Bela | 21:30 | калі на яго накладзены будзе выкуп, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які накладзены будзе на яго. | |
| Exod | Bela | 21:32 | Калі вол забадае раба, альбо рабыню, дык гаспадару іх заплаціць трыццаць сікляў срэбра, а вала пабіць камянямі. | |
| Exod | Bela | 21:33 | Калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўпадзе ў яе вол, альбо асёл, | |
| Exod | Bela | 21:34 | дык гаспадар ямы павінен заплаціць, аддаць срэбра гаспадару іхняму, а туша будзе ягоная. | |
| Exod | Bela | 21:35 | Калі чый-небудзь вол забадае да сьмерці вала ў суседа яго, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам цану яго; забітага таксама няхай падзеляць папалам; | |
Chapter 22
| Exod | Bela | 22:1 | Калі хто ўкрадзе вала, альбо прадасьць, дык пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі за авечку. | |
| Exod | Bela | 22:2 | Калі хто застане злодзея, які падкопваецца, і ўдарыць яго так, што той памрэ, дык кроў не залічыцца на яго; | |
| Exod | Bela | 22:3 | але калі ўзышло над ім сонца, дык залічыцца на ім кроў. Хто ўкраў , павінен заплаціць; а калі няма чым, дык няхай прададуць яго на плату за ўкрадзенае ім; | |
| Exod | Bela | 22:4 | калі ўкрадзенае знойдзецца ў яго ў руках жывым, ці то вол, ці асёл, ці авечка, хай заплаціць удвая. | |
| Exod | Bela | 22:5 | Калі хто паглуміць поле, альбо вінаграднік, пусьціўшы быдла сваё глуміць чужое поле, няхай адшкадуе лепшым з поля свайго і лепшым зь вінаградніка свайго. | |
| Exod | Bela | 22:6 | Калі зьявіцца агонь і ахопіць пожню і выпаліць капіцы, альбо жніво, альбо поле, дык павінен заплаціць, хто ўчыніў гэты пажар, удвая; | |
| Exod | Bela | 22:7 | Калі хто аддасьць блізкаму на захаваньне срэбра, альбо рэчы, і яны ўкрадзены будуць з дому ягонага, дык, калі знойдзецца злодзей, няхай ён заплаціць удвая; | |
| Exod | Bela | 22:8 | а калі ня знойдзецца злодзей, няхай гаспадар дома прыйдзе да судзьдзяў і прысягне , што не прасьцёр рукі сваёй на ўласнасьць блізкага свайго. | |
| Exod | Bela | 22:9 | Пра ўсякую спрэчную рэч, пра вала, пра асла, пра авечку, пра вопратку, пра ўсякую згубленую рэч, пра якую хто-небудзь скажа, што яна ягоная, справа абодвух павінна быць даведзена да судзьдзяў: каго зьвінавацяць судзьдзі, той заплаціць блізкаму свайму ўдвая. | |
| Exod | Bela | 22:10 | Калі хто аддасьць блізкам свайму асла, альбо вала, альбо авечку, альбо якое-небудзь іншае быдла на захаваньне, а ён памрэ, альбо будзе пашкоджаны, альбо зьведзены, так што ніхто гэтага ня ўбачыць,— | |
| Exod | Bela | 22:11 | прысяга перад Госпадам хай будзе паміж абодвума пра тое, што той, хто ўзяў , не працягне рукі сваёй на ўласнасьць блізкага свайго; і гаспадар павінен прыняць, а той ня будзе плаціць; | |
| Exod | Bela | 22:13 | калі ж будзе зьверам разадраны, дык няхай за доказ пакажа разадранае: за разадранае ён ня плаціць. | |
| Exod | Bela | 22:14 | Калі хто пазычыць у блізкага свайго быдла, і яно будзе пашкоджана, альбо памрэ, а гаспадара яго ня было пры ім, дык павінен заплаціць; | |
| Exod | Bela | 22:15 | а калі гаспадар ягоны быў пры ім, дык не павінен плаціць; калі ён узяты быў у наймы за грошы, дык няхай і пойдзе за тую цану. | |
| Exod | Bela | 22:16 | Калі спакусіць хто дзяўчыну заручаную і перасьпіць зь ёю, няхай дасьць ёй вена і возьме сабе за жонку; | |
| Exod | Bela | 22:17 | а калі бацька ня згодзіцца выдаць яе за яго, няхай заплаціць срэбрам, колькі належыць на вена дзяўчатам. | |
| Exod | Bela | 22:21 | Прыхадня ня ўціскай і не прыгнятай яго, бо вы самыя былі прыхадні ў зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 22:24 | і запалае гнеў Мой, і заб'ю вас мечам, і будуць жонкі вашыя ўдовамі і дзеці вашыя сіротамі. | |
| Exod | Bela | 22:25 | Калі пазычыш грошы беднаму з народу Майго, дык ня ўціскай яго і не накладвай на яго ліхвы. | |
| Exod | Bela | 22:27 | бо яна адзінае покрыва ў яго, яна — адзеньне цела ягонага, у чым будзе ён спаць? дык вось, калі ён залямантуе да Мяне, Я пачую, бо Я міласэрны. | |
| Exod | Bela | 22:29 | Не марудзь прыносіць пачаткі з гумна твайго і з чавільні тваёй; аддавай Мне першынца з сыноў тваіх; | |
| Exod | Bela | 22:30 | тое самае рабі з валом тваім і з авечкаю тваёю: сем дзён няхай яны будуць пры маці сваёй, а восьмага дня аддавай іх Мне. | |
Chapter 23
| Exod | Bela | 23:1 | Не зважай на пустыя чуткі, не давай рукі тваёй бязбожніку, каб ня быць сьведкам няпраўды. | |
| Exod | Bela | 23:2 | Ня йдзі за большасьцю на благое і не вырашай цяжбіны, адступаючы з большасьцю ад праўды; | |
| Exod | Bela | 23:4 | Калі знойдзеш вала ворага твайго, альбо асла ягонага, які заблудзіўся, прывядзі яго да яго; | |
| Exod | Bela | 23:5 | калі ўбачыш асла ворага твайго, што ўпаў пад ношкаю сваёю, дык не пакідай яго: разгрузі яго і заставайся разам зь ім. | |
| Exod | Bela | 23:7 | Адыходзь далей ад няпраўды і не забівай невінаватага і справядлівага, бо я не апраўдаю благога. | |
| Exod | Bela | 23:8 | Дарункаў ня прымай, бо дарункі сьляпымі робяць відушчых і перакручваюць словы справядлівых. | |
| Exod | Bela | 23:9 | Прыхадня ня крыўдзі: вы ведаеце душу прыхадня, бо самыя былі прыхаднямі ў зямлі Егіпецкай. | |
| Exod | Bela | 23:11 | а ў сёмы пакідай яе ў спакоі, каб карміліся гаротныя з народу твайго, а рэштаю пасьля іх карміліся зьвяры польныя; гэтак сама рабі зь вінаграднікам тваім і з аліўнікам тваім. | |
| Exod | Bela | 23:12 | Шэсьць дзён рабі справы твае, а ў сёмы дзень супакойся, каб адпачыў вол твой і асёл твой, і супакоіўся сын рабыні тваёй і прыхадзень. | |
| Exod | Bela | 23:13 | Шануйце ўсё, што Я сказаў вам, і імя іншых багоў не спамінайце; хай ня чуецца яно з вуснаў тваіх. | |
| Exod | Bela | 23:15 | сьвяткуй сьвята праснакоў: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў той час ты выйшаў зь Егіпта; і хай не зьяўляюцца перад аблічча Маё з пустымі рукамі ; | |
| Exod | Bela | 23:16 | сьвяткуй і сьвята жніва першых пладоў працы тваёй, якія ты сеяў на полі, і сьвята збору пладоў у канцы года, калі зьбярэш з поля працу тваю. | |
| Exod | Bela | 23:17 | Тры разы на год павінен зьяўляцца ўвесь мужчынскі пол твой перад аблічча Уладыкі, Госпада. | |
| Exod | Bela | 23:18 | Не вылівай крыві ахвяры Маёй на квашанае, і тлушч ад сьвяточнай ахвяры Маёй не павінен заставацца да раніцы. | |
| Exod | Bela | 23:19 | Пачаткі пладоў зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай. | |
| Exod | Bela | 23:20 | Вось, Я пасылаю перад табою анёла ахоўваць цябе на дарозе і ўвесьці цябе ў тую мясьціну, якую Я падрыхтаваў; | |
| Exod | Bela | 23:21 | пільнуй сябе перад абліччам ягоным, і слухай голасу ягонага; не паўставай супроць яго, бо ён не даруе грэху вашага, бо імя Маё ў ім. | |
| Exod | Bela | 23:22 | Калі ты будзеш слухацца голасу ягонага і выконваць усё, што скажу, дык буду ворагам ворагаў тваіх і супраціўцам супраціўцаў тваіх. | |
| Exod | Bela | 23:23 | Калі пойдзе перад табою анёл Мой і павядзе цябе да Амарэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Хананэяў, Эвэяў і Евусэяў, і зьнішчу іх, | |
| Exod | Bela | 23:24 | дык не пакланяйся багам іхнім, і ня служы ім, і не пераймайся дзеямі іхнімі, скрышы іх і разбуры помнікі іхнія: | |
| Exod | Bela | 23:25 | служэце Госпаду, Богу вашаму, і ён дабраславіць хлеб твой і ваду тваю; і ўхілю ад вас хваробы. | |
| Exod | Bela | 23:26 | Ня будзе ў зямлі тваёй такіх, што без пары родзяць, і няплодных; лік дзён тваіх зраблю поўным. | |
| Exod | Bela | 23:27 | Жудасьць Маю пашлю перад табою, і зьбянтэжу кожны народ, да якога ты прыйдзеш і буду адварочваць ад цябе ўсіх ворагаў тваіх; | |
| Exod | Bela | 23:29 | не праганю іх ад твару твайго за адзін год, каб зямля не зрабілася пустая і не памножыліся супроць цябе зьвяры польныя: | |
| Exod | Bela | 23:30 | спакваля буду праганяць іх ад цябе, пакуль не памножышся і ня возьмеш у валоданьне зямлі гэтай. | |
| Exod | Bela | 23:31 | Правяду межы твае ад мора Чэрмнага да мора Філістымскага і ад пустыні да ракі, бо перадам у рукі вашыя жыхароў гэтай зямлі, і прагоніш іх ад твару твайго; | |
Chapter 24
| Exod | Bela | 24:1 | І Майсею сказаў Ён: узыдзі да Госпада ты і Аарон, Надаў і Авіуд і семдзесят старэйшынаў Ізраілевых, і пакланецеся здалёк; | |
| Exod | Bela | 24:2 | Майсей адзін няхай наблізіцца да Госпада, а яны няхай не набліжаюцца, і народ хай не падымаецца зь ім. | |
| Exod | Bela | 24:3 | І прыйшоў Майсей і пераказаў людзям усе словы Гасподнія і ўсе законы. І адказаў увесь люд у адзін голас і сказалі: усё, што сказаў Гасподзь, зробім. | |
| Exod | Bela | 24:4 | І напісаў Майсей усе словы Гасподнія, і ўстаўшы з самае раніцы, паставіў пад гарою ахвярнік і дванаццаць камянёў, паводле ліку дванаццаці плямёнаў Ізраілевых; | |
| Exod | Bela | 24:5 | і паслаў хлопцаў з сыноў Ізраілевых, і прынесьлі яны цэласпаленьні і закалолі цялят у мірную ахвяру Госпаду. | |
| Exod | Bela | 24:7 | і ўзяў кнігу запавету і прачытаў уголас люду, і сказалі яны: усё, што сказаў Гасподзь, зробім і будзем паслухмяныя. | |
| Exod | Bela | 24:8 | І ўзяў Майсей крыві і акрапіў народ, кажучы: вось кроў запавету, які Гасподзь склаў з вамі пра ўсе словы гэтыя. | |
| Exod | Bela | 24:10 | і бачылі Бога Ізраілевага; і пад нагамі ў Яго нешта падобнае на твор з чыстага сапфіру і, як самое неба, яснае. | |
| Exod | Bela | 24:11 | І Ён не прасьцёр рукі Сваёй на выбраных з сыноў Ізраілевых: яны бачылі Бога, і елі і пілі. | |
| Exod | Bela | 24:12 | І сказаў Гасподзь Майсею: узыдзі да Мяне на гару і будзь там; і дам табе скрыжалі каменныя, і закон і запаведзі, якія Я напісаў, каб навучыцца іх. | |
| Exod | Bela | 24:14 | а старэйшынам сказаў: заставайцеся тут, пакуль мы ня вернемся да вас; вось Аарон і Ор з вамі; хто будзе мець клопат які, хай прыходзіць да іх. | |
| Exod | Bela | 24:16 | і слава Гасподняя асяніла гару Сінай; і пакрывала яе воблака шэсьць дзён, а ў сёмы дзень Гасподзь усклікнуў Майсею зь сярэдзіны ввоблака. | |
| Exod | Bela | 24:17 | А выгляд славы Гасподняй наверсе гары быў перад вачыма сыноў Ізраілевых, як агонь паглынальны. | |
Chapter 25
| Exod | Bela | 25:2 | скажы сынам Ізраілевым, каб яны зрабілі Мне прынашэньне ад кожнага чалавека, у якога будзе руплівасьць, прымайце прынашэньне Мне. | |
| Exod | Bela | 25:9 | усё зрабеце , як Я паказваю табе, і ўзор скініі і ўзор усяго посуду яе; так і зрабеце. | |
| Exod | Bela | 25:10 | Зрабеце каўчэг з дрэва сітым; даўжыня яго два локці з палавінаю, і шырыня яго паўтара локця, і вышыня яго паўтара локця; | |
| Exod | Bela | 25:11 | і абкладзі яго чыстым золатам, зь сярэдзіны і звонку пакрый яго; і зрабі зьверху вакол яго залаты вянок; | |
| Exod | Bela | 25:12 | і вылі для яго чатыры колцы залатыя і ўмацуй на чатырох ніжніх вуглах яго: два колцы з аднаго боку яго, два з другога боку яго. | |
| Exod | Bela | 25:17 | Зрабі таксама вечка з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня яго паўтара локця; | |
| Exod | Bela | 25:19 | зрабі аднаго херувіма з аднаго краю, а другога херувіма з другога краю; пукатымі зь вечка зрабеце херувімаў на абодвух краях яго; | |
| Exod | Bela | 25:20 | і будуць херувімы з паднятымі ўгору крыламі, пакрываючы сваімі крыламі вечка, а тварамі сваімі будуць адзін да аднаго; да вечка будуць твары херувімаў. | |
| Exod | Bela | 25:22 | там Я буду адкрывацца табе і гутарыць з табою над вечкам, сярод двух херувімаў, якія над каўчэгам адкрыцьця, пра ўсё, што толькі буду наказваць празь цябе сынам Ізраілевым. | |
| Exod | Bela | 25:23 | І зрабі стол з дрэва сітым, даўжынёю ў два локці, шырынёю ў локаць, а вышынёю ў паўтара локця, | |
| Exod | Bela | 25:26 | і зрабі для яго чатыры колцы залатыя і ўмацуй колцы на чатырох вуглах каля чатырох ножак яго; | |
| Exod | Bela | 25:28 | а жэрдкі зрабі з дрэва сітым і абкладзі іх золатам, і будуць насіць на іх гэты стол; | |
| Exod | Bela | 25:29 | зрабі таксама для яго місы, кадзільніцы, чары і кубкі, каб паліваць зь іх: з золата чыстага зрабі іх; | |
| Exod | Bela | 25:31 | І зрабі сьвяцільню з золата чыстага; чаканная павінна быць гэтая сьвяцільня; сьцябло яе, галіны яе, чарачкі яе, яблыкі яе і кветкі яе павінны выходзіць зь яе; | |
| Exod | Bela | 25:32 | шэсьць галін павінны выходзіць з бакоў яе: тры галіны сьвяцільні з аднаго боку яе і тры галіны зь сьвяцільні з другога боку яе; | |
| Exod | Bela | 25:33 | тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, зь яблыкам і кветкамі, павінны быць на адной галіне, і тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, на другой галінцы, зь яблыкамі і кветкамі: так на ўсіх шасьці галінах, якія выходзяць са сьвяцільні; | |
| Exod | Bela | 25:34 | а на сьцяблах сьвяцільні павінны быць чатыры чарачкі накшталт міндальнай кветкі зь яблыкамі і кветкамі; | |
| Exod | Bela | 25:35 | у шасьці галін, што выходзяць са сьцябла сьвяцільні, яблык пад дзьвюма галінамі яе, і яблык пад другімі дзьвюма галінамі, і яблык пад трэцімі дзьвюма галінамі яе; | |
| Exod | Bela | 25:36 | яблыкі і галіны іх зь яе павінны выходзіць: уся павіньна быць чаканная, цэльная, з чыстага золата. | |
Chapter 26
| Exod | Bela | 26:1 | А скінію зрабі зь дзесяці заслонаў з суканага вісону, і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і херувімаў зрабі на іх майстэрскаю працаю; | |
| Exod | Bela | 26:2 | даўжыня кожнай заслоны дваццаць восем локцяў, а шырыня кожнай заслоны чатыры локці: мера адна ўсім заслонам. | |
| Exod | Bela | 26:3 | Пяць заслонаў няхай будуць злучаны адно з адным, і іншыя пяць заслонаў злучаны адна з адной. | |
| Exod | Bela | 26:4 | Зрабі петлі блакітнага колеру на краі першай заслоны ў канцы, які злучае абедзьве палавіны; так зрабі і на краі апошняй заслоны, якаяое злучае абедзьве палавіны; | |
| Exod | Bela | 26:5 | пяцьдзясят петляў зрабі ў адной заслоны і пяцьдзясят петляў зрабі на краі заслоны, якая злучаецца зь іншымі; петлі павінны адпавядаць адна адной; | |
| Exod | Bela | 26:6 | і зрабі пяцьдзясят гачыкаў залатых і гачыкамі злучы заслоны адно з адной, і будзе скінія адно цэлае. | |
| Exod | Bela | 26:7 | І зрабі заслоны з казінае воўны , каб пакрываць скінію; адзінаццаць заслонаў зрабі такіх; | |
| Exod | Bela | 26:8 | даўжыня адной заслоны трыццаць локцяў, а шырыня чатыры локці; гэта адно заслона; у адзінаццаці заслонаў адна мера. | |
| Exod | Bela | 26:9 | і злучы пяць заслонаў асобна і шэсьць заслонаў асобна; і шостую заслону зрабі падвойную зь відавога боку скініі. | |
| Exod | Bela | 26:10 | Зрабі пяцьдзясят петляў на краі крайняй заслоны, каб злучаць яе зь іншаю , і пяцьдзясят петляў на краі другой заслоны, каб злучаць зь ёю; | |
| Exod | Bela | 26:11 | зрабі пяцьдзясят гачыкаў медных, і ўкладзі гачыкі ў петлі, і злучы заслону , каб яна складала адну. | |
| Exod | Bela | 26:12 | А лішак, які застаецца ад заслонаў скініі,— палавіна лішняй заслоны хай будзе зьвешана на тыльным баку скініі; | |
| Exod | Bela | 26:13 | а лішак ад заслоны скініі, на локаць з аднаго і на локаць з другога боку, хай будзе зьвешаны з бакоў скініі з таго і з другога боку, для пакрываньня яе. | |
| Exod | Bela | 26:14 | І зрабі века для пакрываньня са скур барановых чырвоных і яшчэ заслону верхнюю са скур сініх. | |
| Exod | Bela | 26:17 | у кожным брусе па дзьве восьці, адну насупраць другое: так зрабі на ўсіх брусах скініі. | |
| Exod | Bela | 26:19 | і пад дваццаць брусоў зрабі сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус на дзьве восьці яго, і два падножжы пад другі брус на дзьве восьці яго; | |
| Exod | Bela | 26:21 | і на іх сорак падножжаў срэбраных: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус; | |
| Exod | Bela | 26:24 | яны павінны быць злучаны ўнізе і злучаны ўгары да аднаго колца: так мае быць зь імі абодвума: на абодва вуглы хай яны будуць; | |
| Exod | Bela | 26:25 | і так будзе восем брусоў, для іх срэбраных падножжаў шаснаццаць: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус. | |
| Exod | Bela | 26:27 | і пяць жэрдак для брусоў другога боку скініі, і пяць жэрдак для брусоў тыльнага боку за скініяй, на захад; | |
| Exod | Bela | 26:29 | а брусы абкладзі золатам, і колцы, для ўкладваньня жэрдак, зрабі з золата, і жэрдкі абкладзі золатам. | |
| Exod | Bela | 26:31 | І зрабі заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і суканага вісону; умелаю працаю павінны быць зроблены на ёй херувімы; | |
| Exod | Bela | 26:32 | і павесь яе на чатырох слупах зь сітыму, абкладзеных золатам, з залатымі гачыкамі, на чатырох падножжах срэбраных; | |
| Exod | Bela | 26:33 | і павесь заслону на гачыках і ўнясі туды за заслону каўчэг адкрыцьця; і будзе заслона аддзяляць вам сьвятыню ад Сьвятога сьвятых. | |
| Exod | Bela | 26:35 | І пастаў стол за заслонай і сьвяцільню насупраць стала на баку скініі на поўдзень; а стол пастаў на паўночным баку. | |
| Exod | Bela | 26:36 | І зрабі заслону для ўваходу ў скінію з блакітнай і пурпуровай і чырванёнай воўны , і з суканага вісону ўзорыстага вырабу; | |
Chapter 27
| Exod | Bela | 27:1 | І зрабі ахвярнік з дрэва сітым даўжынёю ў пяць локцяў і шырынёю ў пяць локцяў, так каб ён быў чатырохкутны, і вышынёю ў тры локці. | |
| Exod | Bela | 27:2 | І зрабі рогі на чатырох вуглах яго, так каб рогі выходзілі зь яго; і абкладзі яго медзьдзю. | |
| Exod | Bela | 27:3 | Зрабі да яго горшчык, каб ссыпаць у яго попел, і лапаткі і чары, і відэльцы і вугольніцы; усе прылады зрабі зь медзі. | |
| Exod | Bela | 27:4 | Зрабі да яго крату, каб была як сетка, зь медзі, і зрабі на сетцы, на чатырох вуглах яе, чатыры колцы медныя; | |
| Exod | Bela | 27:7 | і ўкладвай жэрдкі яго ў колцы, так каб жэрдкі былі абапал ахвярніка, калі несьці яго. | |
| Exod | Bela | 27:9 | Зрабі двор скініі: з паўднёвага боку на поўдзень заслоны для двара павінны быць з суканага вісону, даўжынёю ў сто локцяў з аднаго боку; | |
| Exod | Bela | 27:10 | слупоў для іх дваццаць, і падножжаў для іх дваццаць медных; гачыкі ў слупоў і повязі на іх з срэбра. | |
| Exod | Bela | 27:11 | Таксама і ўдоўж на паўночным баку — заслоны ў сто локцяў даўжынёю; слупоў для іх дваццаць, і падножжаў для іх дваццаць медных, гачыкі ў слупоў і повязі на іх з срэбра. | |
| Exod | Bela | 27:12 | А ў шырыню двара з заходняга боку — заслоны ў пяцьдзясят локцяў; слупоў для іх дзесяць, і падножжаў да іх дзесяць. | |
| Exod | Bela | 27:14 | Да аднаго боку — заслоны ў пятнаццаць локцяў, слупоў для іх тры, і падножжаў да іх тры. | |
| Exod | Bela | 27:15 | і да другога боку — заслоны ў пятнаццаць, слупоў для іх тры, і падножжаў для іх тры. | |
| Exod | Bela | 27:16 | А для брамы двара заслона ў дваццаць локцяў з блакітнай і пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону ўзорыстага вырабу; слупоў для яго чатыры, і падножжаў да іх чатыры. | |
| Exod | Bela | 27:17 | Усе слупы вакол двара павінны быць злучаны повязямі з срэбра; гачыкі ў іх з срэбра, і падножжы да іх зь медзі. | |
| Exod | Bela | 27:18 | Даўжыня двара сто локцяў, а шырыня па ўсёй працягласьці пяцьдзясят, вышыня пяць локцяў; заслоны з суканага вісону, а падножжы ў слупоў зь медзі. | |
| Exod | Bela | 27:19 | Усе прылады скініі дзеля ўсякага ўжытку ў ёй, і ўсе калы яе, усе калы двара — зь медзі. | |
| Exod | Bela | 27:20 | І загадай сынам Ізраілевым, каб яны прыносілі табе алей чысты, чаўлены з масьлінаў, дзеля асьвячэньня, каб гарэла сьвяцільня ўвесь час; | |
Chapter 28
| Exod | Bela | 28:1 | І вазьмі да сябе Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных зь ім з асяродзьдзя сыноў Ізраілевых, каб ён быў сьвятаром Мне, Аарона і Надава, Авіуда, Элеазара і Ітамара, сыноў Ааронавых. | |
| Exod | Bela | 28:3 | І скажы ўсім, хто мудры сэрцам, каго Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону вопратку дзеля пасьвячэньня яго, каб ён быў сьвятаром Мне. | |
| Exod | Bela | 28:4 | Вось вопратка, якую яны павінны справіць: нагруднік, эфод , верхняя рыза, хітон сьцяжны, кідар і пояс. Няхай справяць сьвяшчэннае адзеньне Аарону, брату твайму, і сынам ягоным, каб ён быў сьвятаром Мне. | |
| Exod | Bela | 28:6 | і зробяць эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны , і з суканага вісону, адмысловага вырабу. | |
| Exod | Bela | 28:7 | У ім павінны быць на абодвух канцах яго два нарамнікі дзеля павязваньня, каб ён быў павязаны. | |
| Exod | Bela | 28:8 | І пояс эфода, які паверх яго, павінен быць аднолькавага зь ім вырабу, з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону. | |
| Exod | Bela | 28:10 | шэсьць імёнаў іхніх на адным камені і шэсьць імёнаў астатніх на другім камені, у парадку іх нараджэньня; | |
| Exod | Bela | 28:11 | разьбяр па камені, які выразае пячаткі, хай выража на двух камянях імёны сыноў Ізраілевых; і ўстаў іх у залатыя гнёзды | |
| Exod | Bela | 28:12 | і пакладзі два камені гэтыя на нарамнікі эфода;гэта камяні на памяць сынам Ізраілевым; і будзе Аарон насіць імёны іх перад Госпадам на абодвух плячах сваіх дзеля памяці. | |
| Exod | Bela | 28:14 | і два ланцужкі з чыстага золата, вітымі зрабі іх вырабам плеценым; і прымацуй вітыя ланцужкі да гнёздаў.. | |
| Exod | Bela | 28:15 | Зрабі нагруднік судны адмысловага вырабу; зрабі яго такім самым вырабам, як эфод: з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону зрабі яго; | |
| Exod | Bela | 28:17 | і ўстаў у яго апраўленыя камяні ў чатыры рады; побач рубін, тапаз, смарагд — гэта адзін рад; | |
| Exod | Bela | 28:20 | чацьвёрты рад: хрызаліт, анікс і ясьпіс; у залатыя гнёзды павінны быць устаўлены яны. | |
| Exod | Bela | 28:21 | Гэтых камянёў павінна быць дванаццаць, па колькасьці, паводле імёнаў іх; на кожным, як на пячатцы, павінна быць выразана па адным імю зь ліку дванаццаці плямёнаў. | |
| Exod | Bela | 28:23 | і зрабі да нагрудніка два колцы з золата і прымацуй два колцы да двух канцоў нагрудніка; | |
| Exod | Bela | 28:25 | а два канцы двух ланцужкоў прымацуй да двух гнёздаў і прымацуй да нарамніка эфода зь відавога боку яго; | |
| Exod | Bela | 28:26 | яшчэ зрабі два колцы залатыя і прымацуй іх да двух другіх канцоў нагрудніка на тым баку, які ляжыць да эфода ўсярэдзіну; | |
| Exod | Bela | 28:27 | таксама зрабі два колцы залатыя і прымацуй іх да двух нарамнікаў эфода зьнізу, зь відавога боку яго, каля злучэньня яго, над поясам эфода; | |
| Exod | Bela | 28:28 | і прымацоўваць нагруднік колцамі яго да колцаў эфода шнурком з блакітнай воўны, каб ён быў над поясам эфода, і каб не спадаў нагруднік з эфода. | |
| Exod | Bela | 28:29 | І будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраілевых на нагрудніку судным каля сэрца свайго, калі будзе ўваходзіць у сьвятыню, дзеля заўсёднай памяці перад Госпадам. | |
| Exod | Bela | 28:30 | На нагруднік судны пакладзі урым і тумім, і яны будуць каля сэрца Ааронавага, калі будзе ён уваходзіць перад аблічча Гасподняе; і будзе Аарон заўсёды насіць суд сыноў Ізраілевых каля сэрца свайго перад абліччам Гасподнім. | |
| Exod | Bela | 28:32 | пасярэдзіне яе павінна быць прарэха для галавы; па краі прарэхі вакол павінна быць абшыўка тканая, як у адтуліне ў панцыры, каб ня дралася; | |
| Exod | Bela | 28:33 | на прыполе яе зрабі яблыкі зь нітак блакітнага, яхантавага, пурпуровага і чырванёнага колеру , вакол па прыполе яе; чашачкі залатыя пасярод іх наўкола: | |
| Exod | Bela | 28:35 | яна будзе на Аароне ў набажэнстве, каб чуцен быў ад яго гук, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча Гасподняе і калі будзе выходзіць, каб яму не памерці. | |
| Exod | Bela | 28:36 | І зрабі паліраваную дошчачку з чыстага золата, і выраж на ёй, як выразаюць на пячатцы: "Сьвятасьць Госпаду", | |
| Exod | Bela | 28:37 | і прымацуй яе шнурком блакітнага колеру да кідара, так каб яна была зь відавога боку кідара; | |
| Exod | Bela | 28:38 | і будзе яна на лобе Ааронавым, і панясе на сабе Аарон недахопы прынашэньняў, пасьвячаных сынамі Ізраілевымі, і ўсіх дарункаў, што імі прыносяцца; і будзе яна ўвесь час на лобе ў яго, дзеля ўпадабаньня Гасподняга да іх. | |
| Exod | Bela | 28:40 | зрабі і сынам Ааронавым хітоны, зрабі ім паясы, і павязкі на галаву зрабі ім дзеля славы і аздобнасьці, | |
| Exod | Bela | 28:41 | і апрані ў іх Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных зь ім, і памаж іх, і напоўні рукі іхнія, і прысьвяці іх, і яны будуць сьвятарамі Мне. | |
| Exod | Bela | 28:42 | І зрабі ім сподняе ільняное, каб прыкрываць цялесную галізну ад паясьніцы да галеняў, | |
Chapter 29
| Exod | Bela | 29:1 | Вось, што павінен ты ўчыніць зь імі, каб прысьвяціць іх у сьвятары Мне; вазьмі адно цяля з валоў, і два бараны без пахібы, | |
| Exod | Bela | 29:2 | і хлябоў прэсных, і праснакоў, зьмешаных з алеем, і ляпёшак прэсных, памазаных алеем: з мукі пшанічнай сьпячы іх; | |
| Exod | Bela | 29:5 | І вазьмі вопратку, і апрані Аарона ў хітон і ў верхнюю рызу, у эфод і ў нагруднік, і аперажы яго па эфодзе; | |
| Exod | Bela | 29:9 | і аперажы іх поясам, Аарона і сыноў ягоных, і накладзі на іх павязкі, і будзе ім належаць сьвятарства паводле статута навекі; і напоўні рукі Аарона і сыноў ягоных. | |
| Exod | Bela | 29:10 | І прывядзі цяля да скініі сходу, і пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву цяляці; | |
| Exod | Bela | 29:12 | вазьмі крыві цяляці і накладзі пальцам тваім на рогі ахвярніка, а ўсю кроў вылі пад ахвярнік; | |
| Exod | Bela | 29:13 | вазьмі ўвесь лой, які пакрывае вантробы, і сальнік зь печані і абедзьве ныркі, і спалі на ахвярніку; | |
| Exod | Bela | 29:14 | а мяса цяляці і скуру яго і бруд яго спалі на агні па-за табарам: гэта ахвяра за грэх. | |
| Exod | Bela | 29:17 | разатні барана на часткі, вымый вантробы ягоныя і галені ягоныя, і пакладзі на расьсечаныя часткі яго і на галаву яго; | |
| Exod | Bela | 29:18 | і спалі ўсяго барана на ахвярніку: гэта цэласпаленьне Госпаду, духмянасьць прыемная, ахвяра Госпаду. | |
| Exod | Bela | 29:19 | Вазьмі і другога барана, і хай пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана; | |
| Exod | Bela | 29:20 | і закалі барана, і вазьмі крыві ягонай, і пакладзі на край вуха Ааронавага і на край правага вуха сыноў ягоных, і на вялікі палец правай нагі іхняй; і пакрапі крывёю ахвярнік з усіх бакоў; | |
| Exod | Bela | 29:21 | і вазьмі крыві, якая на ахвярніку, і алею памазаньня, і пакрапі на Аарона і на вопратку ягоную, і на сыноў ягоных і на вопратку сыноў ягоных зь ім, — і будуць асьвечаныя, ён і вопратка ягоная, і сыны ягоныя і вопратка іхняя зь ім. | |
| Exod | Bela | 29:22 | І вазьмі з барана лой і курдзюк, і здор, які пакрывае вантробы, і сальнік зь печані, і абедзьве ныркі і лой, які на іх, правую лапатку, | |
| Exod | Bela | 29:23 | і адзін круглы хлеб, адну ляпёшку на алеі і адзін праснак з каша, які перад Госпадам, | |
| Exod | Bela | 29:24 | і пакладзі ўсё на руку Аарону і на рукі сынам ягоным, і прынясі гэта, патрасаючы перад абліччам Гасподнім; | |
| Exod | Bela | 29:25 | і вазьмі гэта з рук іхніх і спалі на ахвярніку з цэласпаленьнем, дзеля духмянасьці перад Госпадам; гэта ахвяра Госпаду. | |
| Exod | Bela | 29:26 | І вазьмі грудзіну барана ўручэньня, які для Аарона, і прынясі іх, патрасаючы перад абліччам Гасподнім,— і гэта будзе твая доля; | |
| Exod | Bela | 29:27 | і асьвяці грудзіну прынашэньня, якою патрасаў, і лапатку паднашэньня, які падносіў, з барана ўручэньня, які для Аарона і для сыноў ягоных,— | |
| Exod | Bela | 29:28 | і будзе гэта Аарону і сынам ягоным у надзел вечны ад сыноў Ізраілевых, бо гэта — паднашэньне; паднашэньне павінна быць ад сыноў Ізраілевых пры мірных ахвярах, паднашэньне іх Госпаду. | |
| Exod | Bela | 29:29 | А сьвяшчэнная вопратка, якая для Аарона, пяройдзе пасьля яго да сыноў ягоных, каб у ёй памазваць іх і ўручаць ім сьвятарства ; | |
| Exod | Bela | 29:30 | сем дзён павінен апранацца ў іх сьвятар з сыноў ягоных, які заступае яго месца, які будзе ўваходзіць у скінію сходу дзеля служэньня ў сьвятыні. | |
| Exod | Bela | 29:32 | і хай зьядуць Аарон і сыны ягоныя мяса барана гэтага з каша, каля дзьвярэй скініі сходу, | |
| Exod | Bela | 29:33 | бо праз гэта зьдзяйсьняецца ачышчэньне дзеля ўручэньня ім сьвятарства і дзеля прысьвячэньня іх; староньні не павінен есьці гэтага , бо гэта сьвятыня; | |
| Exod | Bela | 29:34 | калі застанецца зь мяса ўручэньня ізад хлеба да раніцы, дык спалі рэшту на агні: ня трэба есьці яго, бо гэта сьвятыня. | |
| Exod | Bela | 29:35 | І зрабі з Ааронам і з сынамі ягонымі ва ўсім так, як Я загадаў табе; сем дзён напаўняй рукі іхнія. | |
| Exod | Bela | 29:36 | І цяля за грэх прынось кожны дзень дзеля ачышчэньня, і ахвяру за грэх учыняй на ахвярніку дзеля ачышчэньня яго, і памаж яго дзеля ачышчэньня яго; | |
| Exod | Bela | 29:37 | сем дзён ачышчай ахвярнік, і асьвяці яго, і будзе ахвярнік сьвятыня вялікая: усё, што дакранаецца да ахвярніка, асьвеціцца. | |
| Exod | Bela | 29:38 | Вось, што будзеш ты прыносіць на ахвярніку: двух ягнят аднагодкаў кожны дзень пастаянна: | |
| Exod | Bela | 29:40 | і дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, зьмешанай з чвэрцю гіна чаўленага алею, а дзеля выліваньня чвэрць гіна віна, на адно ягня; | |
| Exod | Bela | 29:41 | другое ягня прынось увечары: з мучным дарам, падобным на ранішні, і з такім самым выліваньнем прынось яго дзеля духмянасьці прыемнай, у ахвяру Госпаду. | |
| Exod | Bela | 29:42 | Гэта цэласпаленьне заўсёднае ў роды вашыя перад дзьвярамі скініі сходу перад Госпадам, дзе буду адкрывацца вам, каб гаварыць з табою; | |
| Exod | Bela | 29:44 | І асьвячу скінію сходу і ахавярнік; і Аарона і сыноў ягоных асьвячу, каб яны сьвятарылі Мне; | |
Chapter 30
| Exod | Bela | 30:2 | даўжыня яго локаць, і шырыня яго локаць: ён павінен быць чатырохкутны; а вышыня яго два локці; зь яго павінны выступаць рогі яго; | |
| Exod | Bela | 30:3 | абкладзі яго чыстым золатам, верх яго і бакі яго вакол і рогі яго; і зрабі да яго залаты вянок вакол; | |
| Exod | Bela | 30:4 | пад вянком яго на двух кутах яго зрабі два колцы з золата; зрабі іх абапал яго; і будуць яны ўлогваю пад жэрдкі, каб насіць яго на іх; | |
| Exod | Bela | 30:6 | І пастаў яго перад заслонаю, якая перад каўчэгам адкрыцьця, насупраць вечка, якое на каўчэзе адкрыцьця, дзе Я буду адкрывацца табе. | |
| Exod | Bela | 30:7 | На ім Аарон будзе дыміць духмяным куродымам: кожнае раніцы, калі ён рыхтуе лампады, будзе дыміць ім; | |
| Exod | Bela | 30:8 | і калі Аарон запальвае лампады ўвечары, ён будзе дыміць ім: гэта — заўсёднае дымленьне перад Госпадам у роды вашыя. | |
| Exod | Bela | 30:9 | Ня прыносьце на ім ніякага іншага дымленьня, ні цэласпаленьня, ні прынашэньня хлебнага, і выліваньня не вылівайце на яго. | |
| Exod | Bela | 30:10 | І будзе зьдзяйсьняць Аарон ачышчэньне над рагамі яго адзін раз у год; крывёю ачышчальнай ахвяры за грэх ён будзе ачышчаць яго адзін раз у год у роды вашыя. Гэта сьвятыня вялікая ў Госпада. | |
| Exod | Bela | 30:12 | калі будзеш лічыць сыноў Ізраілевых пры пераглядзе іх, дык хай кожны дасьць выкуп за душу сваю Госпаду пры падліку іх, і ня будзе паміж імі пошасьці згубнай пры падліку іх; | |
| Exod | Bela | 30:13 | кожны, хто паступае ў падлік, павінен даваць палавіну сікля, сікля сьвяшчэннага; у сіклі дваццаць гераў: паўсікля дар Госпаду; | |
| Exod | Bela | 30:15 | багаты ня больш, і бедны ня менш паўсікля павінны даваць у дар Госпаду, дзеля выкупу душ вашых: | |
| Exod | Bela | 30:16 | і вазьмі срэбра выкупу з сыноў Ізраілевых і ўжывай яго на служэньне скініі сходу: і будзе гэта сынам Ізраілевым у памяць перад Госпадам, дзеля адкупленьня душ вашых. | |
| Exod | Bela | 30:18 | зрабі ўмывальнік медны для абмываньня і падножжа яго меднае, і пастаў яго паміж скініяй сходу і ахвярнікам, і налі ў яго вады; | |
| Exod | Bela | 30:20 | калі яны маюць уваходзіць у скінію сходу, хай яны абмываюцца вадою, каб ім не памерці; альбо калі павінны прыступаць да ахвярніка дзеля служэньня, дзеля прынясеньня ахвяры Госпаду, | |
| Exod | Bela | 30:21 | хай яны абмываюць рукі свае вадою, каб ім не памерці; і будзе ім гэта статутам вечным, яму і нашчадкам ягоным у роды іхнія. | |
| Exod | Bela | 30:23 | вазьмі сабе самых лепшых пахошчаў: сьмірны самацечнай пяцьсот, карыцы пахучай палавіну ад таго, дзьвесьце пяцьдзясят, трысьнёгу пахучага дзьвесьце пяцьдзясят, | |
| Exod | Bela | 30:25 | і зрабі з гэтага міра для сьвяшчэннага памазаньня, масьць складзеную майстрам, які складае масьці: гэта будзе міра для сьвяшчэннага памазаньня; | |
| Exod | Bela | 30:31 | А сынам Ізраілевым скажы: гэта будзе ў Мяне міра сьвяшчэннага памазаньня ў роды вашыя; | |
| Exod | Bela | 30:32 | целы астатніх людзей ня трэба памазваць ім, і складам яго не рабеце падобнага на яго; яно — сьвятыня: сьвятыняю павінна быць вам; | |
| Exod | Bela | 30:33 | хто складзе падобнае да яго, альбо хто памажа ім староньняга, той будзе вынішчаны з народу свайго. | |
| Exod | Bela | 30:34 | І сказаў Гасподзь Майсею: вазьмі сабе пахошчаў: стакты, аніху, халвану духмянага і чыстага лівану, усяго пароўну, | |
| Exod | Bela | 30:35 | і зрабі зь іх умельствам таго, хто складае масьці, куродымны склад, сьцёрты, чысты, сьвяты, | |
| Exod | Bela | 30:36 | і стаўчы яго дробна і кладзі яго перад каўчэгам адкрыцьця ў скініі сходу, дзе Я буду адкрывацца табе: гэта будзе сьвятыня вялікая вам; | |
| Exod | Bela | 30:37 | дымленьня, зробленага паводле гэтага складу, не рабеце сабе: сьвятыняю хай будзе яно ў цябе для Госпада; | |
Chapter 31
| Exod | Bela | 31:2 | глядзі, Я прызначаю менавіта Вэсэлііла, сына Урыевага, сына Оравага, з племя Юдавага; | |
| Exod | Bela | 31:6 | і вось, я даю яму памочнікам Агаліява, сына Ахісамахавага, з племя Данавага, і ў сэрца кожнаму мудраму ўкладу мудрасьць, каб яны зрабілі ўсё, што Я загадаў табе: | |
| Exod | Bela | 31:8 | і стол і прылады яго, і сьвяцільню з чыстага золата і ўсе прылады яго, і ахвярнік дымленьня, | |
| Exod | Bela | 31:10 | і вопратку службовую і вопратку сьвяшчэнную Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным для набажэнства, | |
| Exod | Bela | 31:11 | і алей памазаньня і дымленьне пахучае для сьвятыні: усё так, як Я загадаў табе, яны зробяць. | |
| Exod | Bela | 31:13 | скажы сынам Ізраілевым так: суботы Мае шануйце, бо гэта азнака паміж Мною і вамі ў роды вашыя, каб вы ведалі, што Я Гасподзь, Які асьвячае вас; | |
| Exod | Bela | 31:14 | і шануйце суботу, бо яна сьвятая для вас: хто апаганіць яе, той хай будзе аддадзены сьмерці; хто будзе ў суботу рабіць працу, тая душа павінна быць зьнішчана з асяродзьдзя народу свайго; | |
| Exod | Bela | 31:15 | шэсьць дзён хай робіць працу, а ў сёмы субота спакою, прысьвечаная Госпаду: кожны, хто робіць працу ў дзень суботні, хай будзе аддадзены сьмерці; | |
| Exod | Bela | 31:16 | і хай шануюць сыны Ізраілевыя суботу, сьвяткуючы суботу ў роды свае, як наказ вечны; | |
| Exod | Bela | 31:17 | гэта — азнака паміж Мною і сынамі Ізраілевымі навечна, бо за шэсьць дзён стварыў Гасподзь неба і зямлю, а ў дзень сёмы спачыў і ўпакоіўся. | |
Chapter 32
| Exod | Bela | 32:1 | Калі народ убачыў, што Майсей доўга ня сыходзіць з гары, дык сабраўся да Аарона і сказаў яму: устань і зрабі нам бога, які ішоў бы перад намі; бо з гэтым чалавекам, з Майсеем, які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, ня ведаем, што зрабілася. | |
| Exod | Bela | 32:2 | І сказаў ім Аарон: здымеце залатыя завушніцы, якія ў вушах у вашых жонак, вашых сыноў і вашых дочак, і прынясеце мне. | |
| Exod | Bela | 32:4 | Ён узяў іх з рук іхніх, і зрабіў зь іх літае цяля, і абрабіў яго разцом. І сказалі яны: вось бог твой, Ізраіле, які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай! | |
| Exod | Bela | 32:5 | Убачыўшы гэта , Аарон паставіў перад ім ахвярнік, і абвясьціў Аарон, кажучы: заўтра сьвята Госпаду. | |
| Exod | Bela | 32:6 | На другі дзень яны ўсталі рана і прынесьлі цэласпаленьні і прывялі ахвяры мірныя: і сеў народ есьці і піць, а пасьля ўстаў бавіцца. | |
| Exod | Bela | 32:7 | І сказаў Гасподзь Майсею: пасьпяшайся сысьці, бо разбэсьціўся народ твой, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай; | |
| Exod | Bela | 32:8 | хутка ўхіліліся яны ад шляху, які Я наказаў ім: зрабілі сабе літае цяля і пакланіліся яму, і прынесьлі яму ахвяры і сказалі: вось бог твой, Ізраіле, які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай! | |
| Exod | Bela | 32:10 | дык вось, пакінь Мяне, хай запалымнее гнеў Мой на іх, і зьнішчу іх і выведу шматлікі народ ад цябе. | |
| Exod | Bela | 32:11 | Але Майсей пачаў прасіць Госпада, Бога свайго, і сказаў: хай не ўспалымняецца, Госпадзе, гнеў Твой на народ Твой, які Ты вывеў зь зямлі Егіпецкай сілаю вялікаю і рукою моцнаю, | |
| Exod | Bela | 32:12 | каб Егіпцяне не казалі: на пагібель Ён вывеў іх, каб забіць іх у горах і вынішчыць іх з улоньня зямлі; адхілі палымяны гнеў Твой і адмяні зьнішчэньне народу Твайго; | |
| Exod | Bela | 32:13 | успомні Абрагама, Ісаака і Ізраіля, рабоў Тваіх, якім Ты прысягаў Сабою, кажучы: памнажаючы памножу семя ваша, як зоркі нябесныя, і ўсю зямлю гэтую, пра якую Я сказаў, дам семені вашаму, і будуць валодаць ёю вечна. | |
| Exod | Bela | 32:15 | І павярнуўся і сышоў Майсей з гары; у руцэ ў яго былі дзьве скрыжалі адкрыцьця, на якіх напісана было з абодвух бакоў: і на тым і на другім баку напісана было; | |
| Exod | Bela | 32:16 | скрыжалі былі дзея Божая, і пісьмёны, накрэсьленыя на скрыжалях, былі пісьмёны Божыя. | |
| Exod | Bela | 32:18 | Але Майсей сказаў: гэта ня крык тых, што перамагаюць, і ня лямант тых, якіх пабіваюць; я чую голас тых, што сьпяваюць. | |
| Exod | Bela | 32:19 | Калі ж ён наблізіўся да табара і ўбачыў цяля і скокі, тады ён запаліўся гневам і кінуў з рук сваіх скрыжалі і разьбіў іх пад гарою; | |
| Exod | Bela | 32:20 | і ўзяў цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў агні, і сьцёр на пыл, і рассыпаў па вадзе, і даў яе піць сынам Ізраілевым. | |
| Exod | Bela | 32:22 | Але Аарон сказаў: хай не загараецца гнеў гаспадара майго; ты ведаеш гэты народ, што ён буяны. | |
| Exod | Bela | 32:23 | Яны сказалі мне: зрабі нам бога, які ішоў бы перад намі; бо з Майсеем, з гэтым чалавекам, які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, ня ведаем, што сталася. | |
| Exod | Bela | 32:24 | І я сказаў ім, у каго ёсьць золата, здымеце зь сябе. І аддалі мне; я кінуў яго ў агонь, і выйшла гэтае цяля. | |
| Exod | Bela | 32:25 | Майсей убачыў, што гэта народ неакілзаны, бо Аарон дапусьціў яго да неакілзанасьці, да пасарамленьня перад ворагамі ягонымі. | |
| Exod | Bela | 32:26 | І стаў Майсей у браме табара і сказаў: хто Гасподні, да мяне! І сабраліся да яго ўсе сыны Лявія. | |
| Exod | Bela | 32:27 | І ён сказаў ім: так кажа Гасподзь, Бог Ізраілеў: пакладзеце кожны свой меч на сьцягно сваё, прайдзеце па табары ад брамы да брамы і назад, і забівайце кожны брата свайго, кожны сябра свайго, кожны блізкага свайго. | |
| Exod | Bela | 32:28 | І зрабілі сыны Лявііныя паводле слова Майсея; і загінула ў той дзень з народу каля трох тысяч чалавек. | |
| Exod | Bela | 32:29 | І Майсей сказаў: сёньня прысьвяцеце рукі вашыя Госпаду, кожны ў сыне сваім і браце сваім, хай пашле Ён сёньня вам дабраславеньне. | |
| Exod | Bela | 32:30 | На другі дзень сказаў Майсей народу: вы зрабілі вялікі грэх; дык вось, я падымуся да Госпада, ці не загладжу грэху вашага. | |
| Exod | Bela | 32:31 | І вярнуўся Майсей да Госпада і сказаў: о, народ гэты зрабіў вялікі грэх, зрабіў сабе бога; | |
| Exod | Bela | 32:34 | дык вось ідзі, вядзі народ гэты, куды Я сказаў табе; вось анёл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень наведваньня Майго Я наведаю іх за грахі іхнія. | |
Chapter 33
| Exod | Bela | 33:1 | І сказаў Гасподзь Майсею: ідзі, ідзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай, у зямлю, пра якую Я запрысягаўся Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: нашчадкам тваім дам яе; | |
| Exod | Bela | 33:2 | і пашлю перад табою анёла і праганю Хананэяў, Амарэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Габрэяў і Евусэяў, | |
| Exod | Bela | 33:3 | у зямлю, дзе цячэ малако і мёд; бо Сам не пайду сярод вас, каб не загубіць Мне вас у дарозе, бо вы народ цьвёрдахрыбетны. | |
| Exod | Bela | 33:4 | Народ, пачуўшы грознае слова гэтае, загаласіў, і ніхто не навесіў на сябе акрасаў сваіх. | |
| Exod | Bela | 33:5 | Бо Гасподзь сказаў Майсею: скажы сынам Ізраілевым: вы народ цьвёрдахрыбетны; калі Я пайду сярод вас, дык у адну хвіліну вынішчу вас; дык вось, здымеце зь сябе акрасы свае; Я пагляджу, што Мне рабіць з вамі. | |
| Exod | Bela | 33:7 | А Майсей узяў і паставіў сабе намёт па-за табарам, здалёк ад табару, і назваў яго скініяй сходу; і кожны, хто шукаў Госпада, прыходзіў у скінію сходу, якая была па-за табарам. | |
| Exod | Bela | 33:8 | І калі Майсей выходзіў да скініі, увесь народ уставаў, і станавіўся кожны каля ўваходу ў свой намёт і глядзеў усьлед Майсею, пакуль ён не ўваходзіў у скінію. | |
| Exod | Bela | 33:9 | А калі Майсей уваходзіў у скінію, тады апускаўся слуп хмарны і станавіўся каля ўваходу ў скінію, і гаварыў з Майсеем. | |
| Exod | Bela | 33:10 | І бачыў увесь народ слуп хмарны, які стаяў каля ўваходу ў скінію; і ўставаў увесь народ, і кожны кланяўся каля ўваходу ў намёт свой. | |
| Exod | Bela | 33:11 | І гаварыў Гасподзь з Майсеем вока на вока, як бы гаварыў хто зь сябрам сваім; і ён вяртаўся ў табар; а служка ягоны Ісус, сын Наваў, хлопец, не адлучаўся ад скініі. | |
| Exod | Bela | 33:12 | Майсей сказаў Госпаду: вось, Ты кажаш мне: вядзі народ гэты, а не адкрыў мне, каго пашлеш са мною, хоць ты сказаў: "Я ведаю цябе па імю, і ты набыў упадабаньне ў вачах Маіх"; | |
| Exod | Bela | 33:13 | дык вось калі я набыў упадабаньне ў вачах Тваіх, дык прашу: адкрый мне шлях Твой, каб я спазнаў Цябе, каб набыў упадабаньне ў вачах Тваіх; і падумай, што гэтыя людзі народ Твой. | |
| Exod | Bela | 33:16 | бо з чаго даведацца, што я і народ Твой набылі ўпадабаньне ў вачах Тваіх? ці не з таго, што Ты пойдзеш з намі? тады я і народ Твой будзем слаўнейшыя за любы народ на зямлі. | |
| Exod | Bela | 33:17 | І сказаў Гасподзь Майсею: і тое, пра што ты казаў, Я зраблю, бо ты набыў упадабаньне ў вачах Маіх, і Я ведаю цябе па імю. | |
| Exod | Bela | 33:19 | І сказаў: Я правяду перад табою ўсю славу Маю і абвяшчу імя Яговы перад табою: і каго памілаваць — памілую, каго пашкадаваць — пашкадую. | |
| Exod | Bela | 33:20 | І потым сказаў Ён: аблічча Майго табе нельга ўбачыць, бо чалавек ня можа ўбачыць Мяне і застацца жывым. | |
| Exod | Bela | 33:22 | а калі будзе праходзіць слава Мая, Я пастаўлю цябе ў расколіне скалы і накрыю цябе рукою Маёю, пакуль не прайду; | |
Chapter 34
| Exod | Bela | 34:1 | І сказаў Гасподзь Майсею: вычашы сабе дзьве скрыжалі каменныя, падобныя на ранейшыя, і Я напішу на гэтых скрыжалях словы, якія былі на ранейшых скрыжалях, якія ты разьбіў; | |
| Exod | Bela | 34:2 | і будзь гатовы да раніцы; і падыміся раніцай на гару Сінай і стань перад Мною там на вяршыні гары; | |
| Exod | Bela | 34:3 | але ніхто не павінен падымацца з табою, і ніхто не павінен паказвацца на ўсёй гары; нават быдла, дробнае і буйное, не павінна пасьвіцца паблізу гары гэтай. | |
| Exod | Bela | 34:4 | І вычасаў Майсей дзьве скрыжалі каменныя, падобныя да ранейшых, і ўстаўшы з самае раніцы, падняўся на гару Сінай, як загадаў яму Гасподзь; і ўзяў у рукі свае дзьве скрыжалі каменныя. | |
| Exod | Bela | 34:6 | І прайшоў Гасподзь перад тварам ягоным і абвясьціў: Гасподзь, Гасподзь, Бог чалавекалюбны і мілажальны, доўгацярплівы і многаміласэрны і праўдзівы, | |
| Exod | Bela | 34:7 | Які захоўвае літасьць у тысячы родаў , даруе віну і злачынства і грэх, але не пакідае без пакараньня, карае віну бацькоў у дзецях і ў дзецях дзяцей да трэцяга і чацьвёртага роду. | |
| Exod | Bela | 34:9 | і сказаў: калі я здабыў упадабаньне ў вачах Тваіх, Уладару, дык хай пойдзе Уладар сярод нас; бо народ гэты цьвёрдахрыбетны; даруй беззаконьні нашыя і грахі нашыя і зрабі нас спадчынай Тваёю. | |
| Exod | Bela | 34:10 | І сказаў: вось, Я заключаю запавет: перад усім народам Тваім учыню цуды, якіх ня было на ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў, і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты жывеш, дзею Госпада, бо страшна будзе тое, што Я зраблю дзеля цябе; | |
| Exod | Bela | 34:11 | захавай тое, што загадваю табе сёньня: вось, Я праганяю ад твару твайго Амарэяў, Хананэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў Габрэяў і Евусэяў; | |
| Exod | Bela | 34:12 | глядзі, ня ўступай у спрымірэнства з жыхарамі зямлі той, у якую ты ўвойдзеш, каб яны не зрабіліся сеткаю вам сярод вас. | |
| Exod | Bela | 34:14 | бо ты не павінен пакланяцца богу іншаму, акрамя Госпада, бо імя Яго "руплівец"; Ён Бог руплівец. | |
| Exod | Bela | 34:15 | Ня ўступай у спрымірэнства з жыхарамі зямлі той, каб, калі яны будуць блудадзеяць, ідучы за багамі сваімі і прыносіць ахвяры багам сваім, не запрасілі і цябе, і ты не скаштаваў бы ахвяры іхняй; | |
| Exod | Bela | 34:16 | і не бяры з дочак іхніх жонак сынам сваім, каб дочкі іхнія, блудадзеючы, ідучы за багамі сваімі, не ўвялі і сыноў тваіх у блуд за багамі сваімі. | |
| Exod | Bela | 34:18 | Сьвята праснакоў шануй: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў месяцы Авіве выйшаў ты зь Егіпта. | |
| Exod | Bela | 34:19 | Усе, хто размыкае сьцёгны, Мне, як і ўсё быдла тваё мужчынскага полу, якое размыкае сьцёгны, з валоў і авечак; | |
| Exod | Bela | 34:20 | першароднае з аслоў замяняй ягнём, а калі не заменіш, дык выкупі яго; усіх першынцаў з сыноў тваіх выкупляй; хай не зьяўляецца перад абліччам Маім з пустымі рукамі. | |
| Exod | Bela | 34:22 | І сьвята сяміцаў спраўляй, сьвята зажынкаў пшаніцы і сьвята збору пладоў у канцы года; | |
| Exod | Bela | 34:23 | тры разы на год павінен зьяўляцца ўвесь мужчынскі пол твой перад аблічча Уладара, Госпада Бога Ізраілевага, | |
| Exod | Bela | 34:24 | бо Я праганю народы ад твару твайго і пашыру межы твае, і ніхто не запрагне зямлі тваёй, калі ты будзеш зьяўляцца перад аблічча Госпада, Бога твайго, тры разы на год. | |
| Exod | Bela | 34:25 | Не вылівай крыві ахвяры Маёй на квашанае, і ахвяра сьвята Пасхі не павінна пераначаваць да раніцы. | |
| Exod | Bela | 34:26 | Самыя першыя плады зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай. | |
| Exod | Bela | 34:27 | І сказаў Гасподзь Майсею: напішы сабе словы гэтыя, бо ў гэтых словах Я пастанаўляю запавет з табою і зь Ізраілем. | |
| Exod | Bela | 34:28 | І прабыў там у Госпада сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў; і напісаў Майсей на скрыжалях словы запавету, дзесяціслоўе. | |
| Exod | Bela | 34:29 | Калі сыходзіў Майсей з гары Сінай, і дзьве скрыжалі адкрыцьця былі ў руцэ ў Майсея пры сыходзе яго з гары, дык Майсей ня ведаў, што аблічча яго пачало зьзяць прамянямі ад таго, што Бог гаварыў зь ім. | |
| Exod | Bela | 34:30 | І ўбачыў Майсея Аарон і ўсе сыны Ізраілевыя, і вось, твар у яго зьзяе, і баяліся падысьці да яго. | |
| Exod | Bela | 34:31 | І паклікаў іх Майсей, і прыйшлі да яго Аарон і ўсе правадыры супольства, і гутарыў Майсей зь імі. | |
| Exod | Bela | 34:32 | Пасьля гэтага наблізіліся ўсе сыны Ізраілевыя, і ён наказаў ім усё, што казаў Яму Гасподзь на гары Сінаі. | |
| Exod | Bela | 34:34 | А калі ўваходзіў Майсей перад аблічча Госпада, каб гаварыць зь Ім, тады здымаў покрыва, пакуль ня выходзіў; а выйшаўшы пераказваў сынам Ізраілевым усё, што наказана было яму. | |
Chapter 35
| Exod | Bela | 35:1 | І сабраў Майсей усё супольства сыноў Ізраілевых і сказаў ім: вось, што наказаў Гасподзь рабіць: | |
| Exod | Bela | 35:2 | шэсьць дзён рабеце працу, а дзень сёмы павінен быць у вас сьвяты, субота спачыну Госпаду; кожны, хто будзе рабіць у яе працу, аддадзены будзе сьмерці; | |
| Exod | Bela | 35:4 | І сказаў Майсей усяму супольству сыноў Ізраілевых: вось тое слова, што наказаў Гасподзь, кажучы: | |
| Exod | Bela | 35:5 | зрабеце ад сябе ахвяраваньні Госпаду: кожны паводле руплівасьці няхай прынясе ахвяраваньне Госпаду, золата, срэбра, медзь, | |
| Exod | Bela | 35:14 | і сьвяцільні для асьвятленьня з прыладамі яго, і лампады яго і алей для асьвятленьня, | |
| Exod | Bela | 35:15 | і ахвярнік для дымленьняў і жэрдкі яго, і алей памазаньня, і духмяныя дымленьні, і заслону на ўваходзе ў скінію, | |
| Exod | Bela | 35:16 | ахвярнік цэласпаленьня і рашотку медную для яго, і жэрдкі яго і ўсе прылады яго, умывальнік і падножжа яго, | |
| Exod | Bela | 35:19 | вопратку службовую на служэньне ў сьвятыні і сьвяшчэнную вопратку Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным дзеля набажэнства. | |
| Exod | Bela | 35:21 | І прыходзілі ўсе, каго вабіла да таго сэрца, і ўсе, каго схіляў дух, і прыносілі ахвяраваньні Госпаду на ўладжваньне скініі сходу і на ўсе патрэбы яе і на сьвяшчэннае адзеньне; | |
| Exod | Bela | 35:22 | і прыходзілі мужы з жонкамі, і ўсе па схільнасьці сэрца прыносілі пярсьцёнкі, завушніцы, бранзалеты і падвескі, усялякія залатыя рэчы, кожны, хто хацеў прыносіць золата Госпаду; | |
| Exod | Bela | 35:23 | і кожны, у каго была воўна блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру, вісон і казіная воўна, аўчыны барановыя чырвоныя і аўчыны сінія, прыносілі іх; | |
| Exod | Bela | 35:24 | і кожны, хто ахвяраваў срэбра, альбо медзь, прыносілі гэта ў дарунак Госпаду; і кожны, у каго было дрэва сітым, прыносіў гэта на ўсякую патрэбу скініі ; | |
| Exod | Bela | 35:25 | і ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі сваімі рукамі і прыносілі прадзіва блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру і вісон; | |
| Exod | Bela | 35:28 | і пахошчы таксама, і алей у сьвяцільню і на складаньне алею памазаньня і на духмяныя дымленьні; | |
| Exod | Bela | 35:29 | і ўсе мужы і жонкі з сыноў Ізраілевых, якіх вабіла сэрца прынесьці на ўсякую справу, якую Гасподзь праз Майсея загадаў зрабіць, прыносілі дабраахвотны дарунак Госпаду. | |
| Exod | Bela | 35:30 | І сказаў Гасподзь сынам Ізраілевым: глядзеце, Гасподзь прызначыў менавіта Вэсэлііла, сына Урыі, сына Ора, з племя Юдавага, | |
| Exod | Bela | 35:33 | і рэзаць камяні, каб устаўляць іх, і рэзаць дрэва, і рабіць усякую адмысловую працу; | |
| Exod | Bela | 35:34 | і здольнасьць вучыць заклаў у сэрца яго, яго і Агаліява, сына Ахісамахавага, з племя Данавага; | |
Chapter 36
| Exod | Bela | 36:1 | І пачаў працаваць Вэсэлііл і Агаліяў і ўсе мудрыя сэрцам, якім Гасподзь даў мудрасьць і розум, каб умець зрабіць усякую працу, патрэбную для сьвятыні, як загадаў Гасподзь. | |
| Exod | Bela | 36:2 | І заклікаў Майсей Вэсэлііла і Агаліява і ўсіх мудрых сэрцам, якім Гасподзь даў мудрасьць, і ўсіх, каго вяло сэрца прыступіць да працы і працаваць. | |
| Exod | Bela | 36:3 | І ўзялі яны ў Майсея ўсе прынашэньні, якія прынесьлі сыны Ізраілевыя, на патрэбы сьвятыні, каб працаваць. Тым часам усё яшчэ прыносілі яму дабравольныя дары кожнае раніцы. | |
| Exod | Bela | 36:4 | Тады прыйшлі ўсе мудрыя сэрцам, якія рабілі ўсялякую працу ў сьвятыні, кожны ад сваёй працы, якую хто рабіў, | |
| Exod | Bela | 36:5 | і сказалі Майсею, кажучы: люд шмат прыносіць, больш, чым трэба для працы, якую Гасподзь загадаў зрабіць. | |
| Exod | Bela | 36:6 | І загадаў Майсей, і абвешчана было ў табары, каб ні мужчына, ні жанчына не рабілі ўжо нічога дзеля прынашэньня ў сьвятыню; і перастаў люд прынорсіць. | |
| Exod | Bela | 36:8 | І зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў скініі: дзесяць покрываў з суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны ; і херувімаў зрабілі на іх майстэрскаю працаю; | |
| Exod | Bela | 36:9 | даўжыня кожнага покрыва дваццаць восем локцяў, і шырыня кожнага покрыва чатыры локці: усім покрывам адна мера. | |
| Exod | Bela | 36:10 | І злучыў ён пяць покрываў адно з адным, і астатнія пяць покрываў злучыліся адно з адным. | |
| Exod | Bela | 36:11 | І зрабіў петлі блакітнага колеру на краі аднаго покрыва, дзе яно злучалася з другім; гэтак сама зрабіў ён і на краі апошняга покрыва, для злучэньня яго з другім; | |
| Exod | Bela | 36:12 | пяцьдзясят петляў зрабіў ён у адным покрыве і пяцьдзясят петляў зрабіў у канцы покрыва, дзе яно злучаецца з другім; петлі гэтыя адпавядалі адна адной; | |
| Exod | Bela | 36:13 | і зрабіў пяцьдзясят гачкоў залатых і гачкамі злучыў адно покрыва з другім, і стала скінія адно цэлае . | |
| Exod | Bela | 36:14 | Потым зрабіў покрывы з казінай воўны, каб накрываць скінію: адзінаццаць покрываў зрабіў такіх; | |
| Exod | Bela | 36:15 | удаўжыню покрыва трыццаць локцяў, і ўшырыню покрыва чатыры локці: у адзінаццаці покрываў мера адна. | |
| Exod | Bela | 36:17 | І зрабіў пяцьдзясят петляў на краі покрыва крайняга, дзе яно злучаецца з другім, і пяцьдзясят петляў зрабіў на краі покрыва, якое злучаецца з другім; | |
| Exod | Bela | 36:19 | І зрабіў для скініі покрыва з чырвоных барановых скураў і накрыўку зьверху са скураў сініх. | |
| Exod | Bela | 36:22 | у кожным брусе па два асьцюкі, адзін насупраць аднаго: так зрабіў ён усе брусы скініі. | |
| Exod | Bela | 36:24 | і сорак срэбраных падножжаў зрабіў пад дваццаць брусоў: па два падножжы пад адзін брус на два асьцюкі яго, і два падножжы пад другі брус на два асьцюкі яго; | |
| Exod | Bela | 36:26 | і сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус; | |
| Exod | Bela | 36:29 | і былі яны злучаныя знізу і злучаныя ўгары ў адным колцы: так зрабіў ён зь імі абодвума на абодвух кутах; | |
| Exod | Bela | 36:30 | і было восем брусоў і срэбраных падножжаў шаснаццаць, па два падножжы пад кожны брус. | |
| Exod | Bela | 36:32 | і пяць жэрдак на брусы другога боку скініі, і пяць жэрдак на брусы задняга боку скініі; | |
| Exod | Bela | 36:33 | і зрабіў унутраную жэрдзь, якая праходзіла б па сярэдзіне брусоў ад аднаго канца да другога; | |
| Exod | Bela | 36:34 | брусы абклаў золатам, і колцы, у якія ўкладваюцца жэрдкі, зрабіў з золата, і жэрдкі абклаў золатам. | |
| Exod | Bela | 36:35 | І зрабіў заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, і майстэрскаю працаю зрабіў на ёй херувімаў; | |
| Exod | Bela | 36:36 | і зрабіў для яе чатыры слупы зь сітыму і абклаў іх золатам, з залатымі гачкамі, і выліў для іх чатыры срэбраныя падножжы. | |
| Exod | Bela | 36:37 | І зрабіў заслону на ўваход у скінію з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, узорыстага вырабу, | |
Chapter 37
| Exod | Bela | 37:1 | І зрабіў Вэсэлііл каўчэг з дрэва сітым: даўжыня яго два локці з палавінаю, шырыня яго паўтара локця і вышыня Яго паўтара локця; | |
| Exod | Bela | 37:3 | і выліў для яго чатыры колцы залатыя, на чатырох ніжніх кутках яго: па два колцы з аднаго боку яго, і два колцы з другога боку яго. | |
| Exod | Bela | 37:6 | і зрабіў века з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня паўтара локця. | |
| Exod | Bela | 37:8 | аднаго херувіма з аднаго канца, а другога херувіма з другога канца: пукатымі зь века зрабіў херувімаў з абодвух канцоў яго; | |
| Exod | Bela | 37:9 | і былі херувімы раскрыленыя ўгору і пакрывалі крыламі сваімі века, а тварамі сваімі былі павернутыя адзін да аднаго; херувімы былі тварамі да века. | |
| Exod | Bela | 37:10 | І зрабіў стол з дрэва сітым даўжынёю ў два локці, шырынёю ў локаць і вышынёю ў паўтара локця, | |
| Exod | Bela | 37:13 | і выліў для яго чатыры колцы залатыя і ўмацаваў колцы на чатырох кутах, каля чатырох ножак яго: | |
| Exod | Bela | 37:16 | Потым зрабіў посуд да стала: міскі, кадзільніцы, кубкі і чары, каб паліваць зь іх, з чыстага золата. | |
| Exod | Bela | 37:17 | І зрабіў сьвяцільню з золата чыстага, чаканную зрабіў сьвяцільню; сьцябло яе, галіны яе, чарачкі яе, яблыкі яе і кветкі яе выходзілі зь яе; | |
| Exod | Bela | 37:18 | шэсьць галін выходзіла з бакоў яе: тры галіны сьвяцільні з аднаго боку яе і тры галіны сьвяцільні з другога боку яе; | |
| Exod | Bela | 37:19 | тры чарачкі былі накшталт міндальнай кветкі, яблык і кветкі на адной галінцы, і тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, яблык і кветкі на другой галінцы: так наўсіх шасьці галінках, што выходзяць зь сьвяцільні; | |
| Exod | Bela | 37:20 | а на сьцябле сьвяцільні было чатыры чарачкі накшталт міндальнай кветкі зь яблыкамі і кветкамі; | |
| Exod | Bela | 37:21 | у шасьці галінак, што выходзяць зь яе, яблык пад першымі дзьвюма галінкамі, і яблык пад другімі дзьвюма галінкамі, і яблык пад трэцімі дзьвюма галінкамі; | |
| Exod | Bela | 37:22 | яблыкі і галінкі іх выходзілі зь яе; уся яна была чаканная, цэльная, з чыстага золата. | |
| Exod | Bela | 37:25 | І зрабіў ахвярнік дымленьня з дрэва сітым; даўжыня яго локаць, і шырыня яго локаць, чатырохкутны, вышыня яго два локці; зь яго выходзілі рогі яго; | |
| Exod | Bela | 37:26 | і абклаў яго чыстым золатам, верх яго і бакі яго вакол і рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок вакол; | |
| Exod | Bela | 37:27 | пад вянком яго на двух кутах яго зрабіў два колцы залатыя, абапал яго зрабіў іх, каб укладваць у іх жэрдкі і насіць яго; | |
Chapter 38
| Exod | Bela | 38:1 | І зрабіў ахвярнік цэласпаленьня з дрэва сітым даўжынёю ў пяць локцяў і шырынёю ў пяць локцяў, чатырохкутны, вышынёю ў тры локці, | |
| Exod | Bela | 38:2 | і зрабіў рогі на чатырох кутах яго, так што зь яго выходзілі рогі, і абклаў яго медзьдзю. | |
| Exod | Bela | 38:3 | І зрабіў усе прылады ахвярніка: гаршкі; лапаты, чары, вілкі і вугольнікі; усе прылады яго зрабіў зь медзі. | |
| Exod | Bela | 38:4 | І зрабіў для ахвярніка рашотку, як сетку, зь медзі, па краі яго ўнізе да палавіны яго; | |
| Exod | Bela | 38:7 | і ўклаў жэрдкі ў колцы па баках ахвярніка, каб насіць яго на іх; пусты ўсярэдзіне з дошак зрабіў яго. | |
| Exod | Bela | 38:8 | І зрабіў умывальнік зь медзі і падножжа яго зь медзі з далікатнымі выявамім, якія ўпрыгожвалі ўваход у скінію сходу. | |
| Exod | Bela | 38:9 | І зрабіў двор: з паўднёвага боку, на поўдзень, заслоны з суканага вісону даўжынёю ў сто локцяў; | |
| Exod | Bela | 38:10 | слупоў для іх дваццаць і падножжаў да іх дваццаць медных; гачкі ў слупоў і повязі іх з срэбра. | |
| Exod | Bela | 38:11 | І па паўночным баку — заслоны ў сто локцяў; слупоў для іх дваццаць і падножжаў да іх дваццаць медных; гачкі ў слупоў і повязі з срэбра. | |
| Exod | Bela | 38:12 | І з заходняга боку — заслоны ў пяцьдзясят локцяў, слупоў для іх дзесяць і падножжаў да іх дзесяць, гачкі ў слупах і повязі іх з срэбра. | |
| Exod | Bela | 38:14 | Для аднаго боку брамы двара — заслоны ў пятнаццаць локцяў, слупоў для іх тры і падножжаў да іх тры; | |
| Exod | Bela | 38:15 | і для другога боку — заслоны ў пятнаццаць локцяў, слупоў для іх тры і падножжаў да іх тры. | |
| Exod | Bela | 38:17 | а падножжы ў слупоў зь медзі; гачкі ў слупах і повязі іх з срэбра; а вярхі ў іх абкладзены срэбрам, і ўсе слупы двара злучаны повязямі срэбнымі. | |
| Exod | Bela | 38:18 | А заслона для брамы двара ўзорыстага вырабу з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, даўжынёю ў дваццаць локцяў, вышынёю ў пяць локцяў, па ўсёй працягласьці, падобна на заслону двара; | |
| Exod | Bela | 38:19 | і слупоў для яго чатыры і падножжаў да яго чатыры медныя; гачкі ў іх срэбныя, а вярхі іх абкладзены срэбрам, і повязі іх срэбныя. | |
| Exod | Bela | 38:21 | Вось падлік таго, што скарыстага для скініі адкрыцьця, зробленае паводле загаду Майсея, лявітамі пад наглядам Ітамара, сына Ааронавага, сьвятара. | |
| Exod | Bela | 38:22 | А рабіў усё, што загадаў Гасподзь Майсею, Вэсэлііл, сын Урыі, сын Ора, з племя Юдавага, | |
| Exod | Bela | 38:23 | І зь ім Агаліяў, сын Ахісамахаў, з племя Данавага, разьбяр і ўмелы ткач і вышывальшчык па блакітнай, пурпуровай, чырванёнай і вісонавай тканіне . | |
| Exod | Bela | 38:24 | Усяго золата, ужытага ў працу на ўсе прылады сьвятыні, золата, прынесенага ў дар, было дваццаць дзевяць талантаў і сямсот трыццаць сікляў, сікляў сьвяшчэнных; | |
| Exod | Bela | 38:25 | а срэбра ад падлічаных асобаў супольства сто талантаў і тысяча сямсот семдзесят пяць сікляў, сікляў сьвяшчэнных; | |
| Exod | Bela | 38:26 | з шасьцісот трох тысяч пяцісот пяцідзесяці чалавек, з кожнага, хто быў падлічаны, ад дваццаці гадоў і вышэй, па паўсікля з чалавека, лічачы на сікль сьвяшчэнны. | |
| Exod | Bela | 38:27 | Сто талантаў срэбра ўжыта на ліцьцё падножжаў сьвятыні і падножжаў у заслоны; сто падножжаў са ста талантаў, па таланце на падножжа; | |
| Exod | Bela | 38:28 | а з тысячы сямісот сямідзесяці пяці сікляў зрабіў ён гачкі ў слупах і пакрыў вярхі іх і зрабіў повязі для іх. | |
| Exod | Bela | 38:30 | зь яе зрабіў ён падножжы да слупоў каля ўваходу ў скінію сьведчаньня, і ахвярнік медны, і рашотку медную для яго, і ўвесь посуд ахвярніка, | |
Chapter 39
| Exod | Bela | 39:1 | А з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны зрабілі яны службовую вопратку, дзеля слугаваньня ў сьвятыні; зрабілі таксама сьвяшчэнную вопратку Аарону, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 39:2 | І зрабіў эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону; | |
| Exod | Bela | 39:3 | і распляскалі яны золата ў лісты і выцягнулі ніткі, каб выткаць іх паміж блакітнымі, пурпуровымі, чырванёнымі і вісонавымі ніткамі, умелаю працаю. | |
| Exod | Bela | 39:5 | І пояс эфода, які паверсе яго, аднолькавага зь ім вырабу, зроблены быў з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 39:6 | І зрабілі камяні аніксавыя, уставіўшы іх у залатыя гнёзды і выразаўшы на іх імёны сыноў Ізраілевых, як выразаюць на пячатцы; | |
| Exod | Bela | 39:7 | і паклаў ён іх на нарамнікі эфода, у памяць сыноў Ізраілевых, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 39:8 | І зрабіў нагруднік умелаю працаю, такою самаю працаю, як эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону; | |
| Exod | Bela | 39:9 | ён быў чатырохкутны; яны зрабілі падвойны нагруднік у пядзю даўжыні і ў пядзю шырыні, падвойны ён быў; | |
| Exod | Bela | 39:10 | і ўставілі ў яго ў чатыры рады камяні; побач: рубін, тапаз, смарагд,— гэта першы рад; | |
| Exod | Bela | 39:14 | Камянёў было па ліку імёнаў сыноў Ізраілевых; дванаццаць было іх, па ліку імёнаў іхніх, і на кожным зь іх выразана было,як на пячатцы, па адным імю, для дванаццаці плямёнаў. | |
| Exod | Bela | 39:16 | і зрабілі два залатыя гнязды і два залатыя колцы і прымацавалі колцы да двух канцоў нагрудніка, | |
| Exod | Bela | 39:18 | а два канцы двух ланцужкоў прымацавалі да двух гнёздаў і прымацавалі іх да нарамнікаў эфода з правага боку яго; | |
| Exod | Bela | 39:19 | яшчэ зрабілі два колцы залатыя і прымацавалі іх да двух іншых канцоў нагрудніка, на тым баку, які трымаецца каля эфода ўсярэдзіне. | |
| Exod | Bela | 39:20 | I яшчэ зрабiлi два колцы залатыя i прымацавалi iх да двух нарамнiкаў эфода спадыспаду, з правага боку яго, каля злучэньня яго над поясам эфода; | |
| Exod | Bela | 39:21 | і прымацавалі нагруднік колцамі яго да колцаў эфода шнурком з блакітнай воўны , каб ён быў над поясам эфода, і каб не адставаў нагруднік ад эфода, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 39:24 | па прыполе верхняй шаты зрабілі яны яблыкі з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны ; | |
| Exod | Bela | 39:25 | і зрабілі бомкі з чыстага золата і павесілі бомкі паміж яблыкамі па прыполе верхняй шаты вакол: | |
| Exod | Bela | 39:26 | бомку і яблык, бомку і яблык, па прыполе верхняй шаты вакол дзеля служэньня, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 39:28 | і кідар зь вісону, і павязкі на галаву зь вісону, і сподняе ільняное адзеньне з суканага вісону, | |
| Exod | Bela | 39:29 | і пояс з суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, узорыстага вырабу, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 39:30 | І зрабілі паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятыні, з чыстага золата, і накрэсьлілі на ёй пісьмёны, як выразаюць на пячатцы: "Сьвятыня Гасподняя"; | |
| Exod | Bela | 39:31 | і прымацавалі да яе шнурок з блакітнай воўны , каб прывязаць яе да кідара зьверху, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 39:32 | Так закончана была ўся работа для скініі сходу, і зрабілі сыны Ізраілевыя ўсё: як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі. | |
| Exod | Bela | 39:33 | і прынесьлі да Майсея скінію, покрыва і ўсе прылады яе, гачкі яе, брусы яе, жэрдкі яе, слупы яе і падножжы яе, | |
| Exod | Bela | 39:34 | покрыва са скураў барановых чырвоных і покрыва са скураў сініх і заслону, каб захінаць, | |
| Exod | Bela | 39:37 | сьвяцільні з чыстага золата, лампады яго, лампады пастаўленыя на ім і ўсе прылады яго, і алей, каб асьвятляць, | |
| Exod | Bela | 39:38 | залаты ахвярнік і алей памазаньня, і пахошчы, каб дыміць, і заслону на ўваход у скінію, | |
| Exod | Bela | 39:39 | ахвярнік медны і медную рашотку да яго, жэрдкі яго і ўсе прылады яго, умывальнік і падножжа яго, | |
| Exod | Bela | 39:40 | заслоны двара, слупы і падножжы, заслону да брамы двара, вяроўкі і калы і ўсе рэчы, якія належаць да слугаваньня ў скініі сходу, | |
| Exod | Bela | 39:41 | вопратку службовую на служэньне ў сьвятыні, сьвяшчэнную вопратку Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным на сьвятадзейства. | |
Chapter 40
| Exod | Bela | 40:4 | і ўнясі стол і пастаў на ім усе рэчы яго, і ўнясі сьвяцільню і пастаў на ёй лампады яе; | |
| Exod | Bela | 40:5 | і пастаў залаты ахвярнік, каб дыміць перад каўчэгам адкрыцьця, і павесь заслону на ўваходзе ў скінію; | |
| Exod | Bela | 40:9 | І вазьмі алею памазаньня, і памаж скінію і ўсё, што ў ёй, і асьвяці яе і ўсе прылады яе, і будзе сьвята; | |
| Exod | Bela | 40:10 | памаж ахвярнік цэласпаленьня і ўсе прылады яго і асьвяці ахвярнік, і будзе ахвярнік сьвятыня вялікая; | |
| Exod | Bela | 40:13 | і апрані Аарона ў сьвяшчэннае адзеньне, і памаж яго, і асьвяці яго, каб ён быў сьвятаром Мне. | |
| Exod | Bela | 40:15 | і памаж іх, як памазаў ты бацьку іхняга, каб яны былі сьвятарамі Мне, і памазаньне іх прысьвеціць іх у вечнае сьвятарства ў роды іхнія. | |
| Exod | Bela | 40:18 | І паставіў Майсей скінію, паклаў падножжы яе, паставіў брусы яе, паклаў жэрдкі і паставіў слупы яе, | |
| Exod | Bela | 40:19 | напяў покрыва над скініяю і паклаў века паверсе гэтага покрыва, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 40:20 | І ўзяў і паклаў адкрыцьцё ў каўчэг, і ўклаў жэрдкі ў колцы каўчэга, і паклаў века на каўчэг зьверху; | |
| Exod | Bela | 40:21 | і ўнёс каўчэг у скінію, і павесіў заслону, і засланіў каўчэг адкрыцьця, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 40:29 | і ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў скінію сходу і прынёс на ім цэласпаленьні і ахвяру хлебную, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 40:30 | І паставіў умывальнік паміж скініяй сходу і ахвярнікам і наліў у яго вады для абмываньня, | |
| Exod | Bela | 40:32 | калі яны ўваходзілі ў скінію і падыходзілі да ахавярніка, тады і абмывалі, як загадаў Гасподзь Майсею. | |
| Exod | Bela | 40:33 | І паставіў двор вакол скініі і ахвярніка і павесіў заслону ў браме двара. І так закончыў Майсей дзею. | |
| Exod | Bela | 40:35 | І не мог Майсей увайсьці ў скінію сходу, бо засланяла яго воблака, і слава Гасподняя напаўняла скінію. | |
| Exod | Bela | 40:36 | Калі падымалася воблака ад скініі, тады выпраўляліся ў дарогу сыны Ізраілевыя падчас усяго падарожжа свайго; | |
| Exod | Bela | 40:37 | калі ж не падымалася воблака, дык і яны не выпараўляліся ў дарогу, пакуль яно не падымалася; | |