Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
NUMBERS
Up
Chapter 1
Numb Bela 1:1  І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:
Numb Bela 1:2  палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:
Numb Bela 1:3  ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх — ты і Аарон;
Numb Bela 1:4  з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.
Numb Bela 1:5  І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;
Numb Bela 1:6  ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
Numb Bela 1:7  ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;
Numb Bela 1:8  ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;
Numb Bela 1:9  ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;
Numb Bela 1:10  ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;
Numb Bela 1:11  ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;
Numb Bela 1:12  ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;
Numb Bela 1:13  ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;
Numb Bela 1:14  ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;
Numb Bela 1:15  ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.
Numb Bela 1:16  Гэта — выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.
Numb Bela 1:17  І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,
Numb Bela 1:18  і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,
Numb Bela 1:19  як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.
Numb Bela 1:20  І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:21  налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.
Numb Bela 1:22  Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:23  налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.
Numb Bela 1:24  Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:25  налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.
Numb Bela 1:26  Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:27  налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.
Numb Bela 1:28  Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:29  налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
Numb Bela 1:30  Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:31  налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.
Numb Bela 1:32  Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:33  налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.
Numb Bela 1:34  Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:35  налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
Numb Bela 1:36  Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:37  налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.
Numb Bela 1:38  Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:39  налічана ў калене Данавым шэсьцьдзесят дзьве тысячы сямсот.
Numb Bela 1:40  Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:41  налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.
Numb Bela 1:42  Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
Numb Bela 1:43  налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
Numb Bela 1:44  Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля — дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.
Numb Bela 1:45  І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,
Numb Bela 1:46  і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
Numb Bela 1:47  А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.
Numb Bela 1:48  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 1:49  толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;
Numb Bela 1:50  а даручы лявітам скінію адкрыцця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;
Numb Bela 1:51  і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.
Numb Bela 1:52  Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі;
Numb Bela 1:53  а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцця.
Numb Bela 1:54  І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.
Chapter 2
Numb Bela 2:1  І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы:
Numb Bela 2:2  сыны Ізраілевыя павінны кожны ставіць табар свой каля сьцяга свайго, каля знакаў сямействаў сваіх; перад скініяй сходу вакол павінны ставіць табар свой.
Numb Bela 2:3  Сьпераду на ўсход ставяць табар: сьцяг табару Юдавага па рушэньнях іхніх, і правадыр сыноў Юды Наасон, сын Амінадаваў,
Numb Bela 2:4  і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот;
Numb Bela 2:5  пасля яго ставіць табар племя Ісахаравае, і правадыр сыноў Ісахаравых Натанаіл, сын Цуараў,
Numb Bela 2:6  і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста;
Numb Bela 2:7  племя Завулонавае, і правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў,
Numb Bela 2:8  і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят сем тысяч чатырыста;
Numb Bela 2:9  усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Юдавага, сто восемдзесят шэсьць тысяч чатырыста, па рушэньнях іхніх; яны павінны выпраўляцца першыя.
Numb Bela 2:10  Сьцяг табару Рувімавага на поўдзень, па рушэньнях іхніх, і правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шэдэураў,
Numb Bela 2:11  і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, сорак шэсьць тысяч пяцьсот;
Numb Bela 2:12  каля яго ставіць табар племя Сымонавага, і правадыр сыноў Сымона Шалумііл, сын Цурышадаеў,
Numb Bela 2:13  і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста;
Numb Bela 2:14  потым племя Гадавае, і правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў,
Numb Bela 2:15  і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят;
Numb Bela 2:16  усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Рувімавага, сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят, па рушэньнях іхніх; другімі яны павінны выпраўляцца.
Numb Bela 2:17  Калі пойдзе скінія сходу, табар лявітаў будзе ўсярэдзіне табараў. Як стаяць, так і павінны ісьці, кожны на сваім месцы пад сьцягамі сваімі.
Numb Bela 2:18  Сьцяг табару Яфрэмавага паводле рушэньняў іхніх на захад, і правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Аміудаў,
Numb Bela 2:19  і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, сорак тысяч пяцьсот;
Numb Bela 2:20  Каля яго племя Манасіінае, і правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў,
Numb Bela 2:21  і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце;
Numb Bela 2:22  потым племя Веньямінавае, і правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў,
Numb Bela 2:23  і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, трыццаць пяць тысяч чатырыста; трэцімі яны павінны выпраўляцца.
Numb Bela 2:24  Усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Яфрэма, сто восем тысяч сто, паводле рушэньняў іхніх, трэцімі яны павінны выпраўляцца
Numb Bela 2:25  Сьцяг табару Данавага на поўнач, паводле рушэньняў іхніх, і правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў,
Numb Bela 2:26  і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, шэсьцьдзесят дзьве тысячы сямсот;
Numb Bela 2:27  каля яго ставіць табар племя Асіравага, і правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў,
Numb Bela 2:28  і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, сорак адна тысяча пяцьсот;
Numb Bela 2:29  далей племя Нэфталімавае, і правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў,
Numb Bela 2:30  і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят тры тысячы чатырыста;
Numb Bela 2:31  усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Данавага, сто пяцьдзясят сем тысяч шэсьцьсот; яны павінны ісьці апошнія пад сьцягамі сваімі.
Numb Bela 2:32  Вось сыны Ізраіля паводле сямействаў іхніх, што ўвайшлі ў падлік. Усіх, што ўвайшлі ў падлік у табарах, паводле рушэньняў іхніх, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
Numb Bela 2:33  А лявіты не ўвайшлі ў падлік разам з сынамі Ізраіля, як загадаў Гасподзь Майсею.
Numb Bela 2:34  І зрабілі сыны Ізраілевыя ўсё, што загадаў Гасподзь Майсею: так станавіліся табарамі пад сьцягамі сваімі і так ішлі кожны па плямёнах сваіх, па сямействах сваіх.
Chapter 3
Numb Bela 3:1  Вось радавод Ааронаў і Майсееў, калі гаварыў Гасподзь Майсею на гары Сінаі,
Numb Bela 3:2  вось імёны сыноў Ааронавых: першынец Надаў, Авіуд, Элеазар і Ітамар;
Numb Bela 3:3  гэта імёны сыноў Ааронавых, сьвятароў, памазаных, якіх ён прысьвяціў, каб сьвятарылі;
Numb Bela 3:4  але Надаў і Авіуд памерлі перад абліччам Гасподнім, калі яны прынесьлі агонь чужы перад аблічча Госпада ў пустыні Сінайскай, а дзяцей у іх ня было, і засталіся сьвятарамі Элеазар і Ітамар пры Аароне,
Numb Bela 3:5  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 3:6  прывядзі племя Лявіінае і пастаў яго перад Ааронам сьвятаром, каб яны служылі яму;
Numb Bela 3:7  і няхай яны будуць на варце замест яго і на варце замест усяго супольства пры скініі сходу, каб несьці службы пры скініі;
Numb Bela 3:8  і няхай шануюць усе рэчы скініі сходу і будуць на варце замест сыноў Ізраілевых, каб несьці службу пры скініі;
Numb Bela 3:9  аддай лявітаў Аарону і сынам ягоным: няхай будуць яны аддадзены яму з сыноў Ізраілевых;
Numb Bela 3:10  а Аарону і сынам ягоным даручы, каб яны даглядалі сьвятарскую пасаду сваю; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.
Numb Bela 3:11  І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 3:12  вось, я ўзяў лявітаў з сыноў Ізраілевых замест усіх першынцаў, якія размыкаюць сьцёгны з сыноў Ізраілевых; лявіты будуць Мае,
Numb Bela 3:13  бо ўсе першынцы — Мае; таго дня, калі пабіў Я ўсіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, асьвяціў Я Сабе ўсіх першынцаў Ізраілевых ад чалавека да быдла: яны павінны быць Мае. Я Гасподзь.
Numb Bela 3:14  І наказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай:
Numb Bela 3:15  палічы сыноў Лявііных паводле сямействаў іхніх, паводле родаў іхніх, усіх мужчынскага полу ад аднаго месяца і вышэй палічы.
Numb Bela 3:16  І палічыў іх Майсей па слове Гасподнім, як загадана.
Numb Bela 3:17  І вось сыны Лявііныя па імёнах іхніх: Гірсон, Каат і Мэрары.
Numb Bela 3:18  І вось імёны сыноў Гірсонавых па родах іхніх: Ліўні і Шымэй.
Numb Bela 3:19  І сыны Каата па родах іхніх: Амрам і Іцгар, Хэўрон і Узііл.
Numb Bela 3:20  І сыны Мэрары па родах іхніх, Махлі і Мушы. Вось роды Лявііныя па сямействах іхніх.
Numb Bela 3:21  Ад Гірсона род Ліўні і род Шымэя: гэта роды Гірсонавыя.
Numb Bela 3:22  Палічаных было ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй, сем тысяч пяцьсот.
Numb Bela 3:23  Роды Гірсонавыя павінны спыняцца за скініяй на захад;
Numb Bela 3:24  правадыр пакаленьня сыноў Гірсонавых Эліясаф, сын Лаэлаў;
Numb Bela 3:25  ахове сыноў Гірсонавых у скініі сходу даручаецца скінія і покрыва яе, і заслона на ўваходзе ў скінію сходу,
Numb Bela 3:26  і заслоны двара, і заслона на ўваходзе ў двор, які вакол скініі і ахвярніка, і вяроўкі яе, з усімі іх прыладамі.
Numb Bela 3:27  Ад Каата род Амрамаў і род Іцгараў, і род Хэўронаў і род Узіілаў: гэта роды Каатавыя.
Numb Bela 3:28  Па ліку ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй, восем тысяч шэсьцьсот, якія ахоўвалі сьвятыню.
Numb Bela 3:29  Роды сыноў Каатавых павінны ставіць табар свой з паўднёвага боку скініі;
Numb Bela 3:30  а правадыр пакаленьня родаў Каатавых Элцатан, сын Узіілаў;
Numb Bela 3:31  пад аховаю ў іх каўчэг, стол, сьвяцільня, ахвярнікі, сьвяшчэнны посуд, які ўжываецца пры службе, і заслона з усімі яе прыладамі.
Numb Bela 3:32  Правадыр над правадырамі лявітаў Элеазар, сын Аарона сьвятара; пад яго наглядам тыя, каму даверана ахова сьвятыні.
Numb Bela 3:33  Ад Мэрары род Махлі і род Мушы: гэта род Мэрары;
Numb Bela 3:34  палічаных па ліку ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй — шэсьць тысяч дзьвесьце;
Numb Bela 3:35  правадыр пакаленьня родаў Мэрары Цурыіл, сын Авіхаілаў; яны павінны ставіць табар свой на паўночным баку скініі;
Numb Bela 3:36  ахове сыноў Мэрары даручаюцца брусы скініі і жэрдзі яе, і слупы яе і падножжы яе і ўсе рэчы яе, з усім уладкаваньнем іх.
Numb Bela 3:37  І слупы двара з усіх бакоў і падножжа іхняе, і колцы іхнія і вяроўкі іхнія.
Numb Bela 3:38  А зь пярэдняга боку скініі, на ўсход перад скініяй сходу, павінны ставіць табар Майсей і Аарон і сыны ягоныя, якім даверана ахаваньне сьвятыні за сыноў Ізраілевых; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.
Numb Bela 3:39  Усіх палічаных лявітаў, якіх палічыў Майсей і Аарон па загадзе Гасподнім, паводле родаў іхніх, усіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзьве тысячы.
Numb Bela 3:40  І сказаў Гасподзь Майсею: палічы ўсіх першынцаў мужчынскага полу з сыноў Ізраілевых, ад аднаго месяца і вышэй, і пералічы іх паіменна;
Numb Bela 3:41  і вазьмі лявітаў дзеля Мяне,— Я Гасподзь,— замест усіх першынцаў з сыноў Ізраіля, а быдла лявітаў замест усяго першароднага быдла сыноў Ізраілевых.
Numb Bela 3:42  І палічыў Майсей, як загадаў яму Гасподзь, усіх, першынцаў з сыноў Ізраілевых,
Numb Bela 3:43  і было ўсіх першынцаў мужчынскага полу, па ліку імёнаў, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзесят тры.
Numb Bela 3:44  І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 3:45  вазьмі лявітаў замест усіх першынцаў з сыноў Ізраіля і быдла лявітаў замест быдла іхняга; няхай лявіты будуць Мае. Я Гасподзь.
Numb Bela 3:46  А выкуп двухсот сямідзесяці трох, якія лішнія ў ліку лявітаў, зь першынцаў Ізраілевых,
Numb Bela 3:47  вазьмі па пяць сікляў за чалавека, па сіклі сьвяшчэнным вазьмі, дваццаць гераў у сіклі
Numb Bela 3:48  і аддай срэбра гэта Аарону і сынам ягоным, у выкуп за лішніх у ліку іхнім.
Numb Bela 3:49  І ўзяў Майсей срэбра выкупу за лішніх у ліку замененых лявітамі,
Numb Bela 3:50  ад першынцаў Ізраілевых узяў срэбра тысячу трыста шэсьцьдзесят пяць сікляў , па сіклі сьвяшчэнным,
Numb Bela 3:51  і аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным па слове Гасподнім, як загадаў Гасподзь Майсею.
Chapter 4
Numb Bela 4:1  І наказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы:
Numb Bela 4:2  палічы сыноў Каатавых з сыноў Лявіі паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх,
Numb Bela 4:3  ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усіх здольных да службы, каб несьці працу ў скініі сходу.
Numb Bela 4:4  Вось служба сыноў Каатавых у скініі сходу: насіць Сьвятое Сьвятых.
Numb Bela 4:5  Калі табару трэба выправіцца ў дарогу, Аарон і сыны ягоныя ўвойдуць, і здымуць заслону, якою закрываюць, і накрыюць ёю каўчэг адкрыцьця;
Numb Bela 4:6  і пакладуць на яе покрыва са скураў сіняга колеру, а паўзьверх яго накінуць покрыва ўсё з блакітнай воўны , і ўставяць жэрдкі яго;
Numb Bela 4:7  і стол хлябоў ахвяраваньня накрыюць тканінай з блакітнай воўны , і паставяць на ім місы, талеркі, чары і кубкі для паліваньня, і хлеб яго заўсёдны павінен быць на ім;
Numb Bela 4:8  і пакладуць на іх тканіну барвовую, і накрыюць яе покрывам са скуры сіняга колеру, і ўставяць жэрдкі яго;
Numb Bela 4:9  і возьмуць тканіну з блакітнай воўны , і накрыюць сьвяцільню і лампады яго, і абцугі яго і латкі яго, і ўвесь посуд пад алей, які ўжываецца пры ім,
Numb Bela 4:10  і накрыюць яго і ўсе прылады яго покрывам са скураў сініх, і пакладуць на насілкі;
Numb Bela 4:11  і на залаты ахвярнік пакладуць тканіну з блакітнай воўны , і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго.
Numb Bela 4:12  І возьмуць усе рэчы службовыя, якія ўжываюцца на служэньні ў сьвятыні, і пакладуць у тканіну з блакітнай воўны , і накрыюць іх покрывам са скураў сініх, і пакладуць на насілкі.
Numb Bela 4:13  І ачысьцяць ахвярнік ад попелу і накрыюць яго тканінаю пурпуроваю;
Numb Bela 4:14  і пакладуць на яго ўвесь посуд яго, які ўжываецца ў служэньні каля яго — вугольніцы, відэльцы, лапаткі і чары, увесь посуд ахвярніка — і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго.
Numb Bela 4:15  Калі, пры выпраўленьні ў дарогу табара, Аарон і сыны ягоныя накрыюць усю сьвятыню і ўсе рэчы сьвятыні, тады сыны Кааты падыдуць, каб несьці; але не павінны яны дакранацца да сьвятыні, каб не памерці. Гэтыя часткі скініі сходу павінны насіць сыны Каатавыя.
Numb Bela 4:16  Элеазару, сыну Аарона сьвятара, даручаецца алей для сьвяцільні і пахучае дымленьне, і заўсёднае хлебнае прынашэньне і алей памазаньня,— даручаецца ўся скінія і ўсё, што ў ёй, сьвятыня і прылады яе.
Numb Bela 4:17  І наказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы:
Numb Bela 4:18  не загубеце племя родаў Каатавых спасярод лявітаў,
Numb Bela 4:19  але вось, што зрабеце ім, каб яны былі жывыя і не памерлі, калі падыходзяць да Сьвятога Сьвятых: Аарон і сыны Ягоныя няхай прыйдуць і паставяць іх кожнага ў служэньні ягоным і каля ношы ягонае;
Numb Bela 4:20  але самыя яны не павінны падыходзіць, глядзець сьвятыню; калі накрываюць яе, каб не памерці.
Numb Bela 4:21  І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 4:22  палічы і сыноў Гірсонавых паводле сямействаў іхніх, паводле родаў іхніх,
Numb Bela 4:23  ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, палічы іх усіх здольных да службы, каб рабіць працу пры скініі сходу.
Numb Bela 4:24  Вось працы сямействаў Гірсонавых, пры іхнім служэньні і нашэньні цяжараў:
Numb Bela 4:25  яны павінны насіць покрывы скініі, і скінію сходу, і покрыва яе, і покрыва скураное сіняе, якое паверсе яго, і заслону на ўваход у скінію сходу,
Numb Bela 4:26  і заслоны двара, і заслону на ўваход у двор, які вакол скініі і ахвярніка, і вяроўкі іх і ўсе рэчы, якія належаць да іх; і ўсё, што робіцца пры іх, яны павінны рабіць;
Numb Bela 4:27  па загадзе Аарона і сыноў ягоных павінны чыніцца ўсе службы сыноў Гірсонавых пры ўсякім нашэньні цяжараў і ўсякай працы іхняй, і даручэце іх захаваньню ўсё, што яны носяць;
Numb Bela 4:28  вось службы родаў сыноў Гірсонавых у скініі сходу, і вось, што даручаецца іх захаваньню пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара.
Numb Bela 4:29  Сыноў Мэрарыных паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх палічы,
Numb Bela 4:30  ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, палічы ўсіх здольных да службы, каб рабіць працу пры скініі сходу.
Numb Bela 4:31  Вось, што яны павінны насіць, паводле службы іхняй пры скініі сходу: брусы скініі і жэрдкі яе, і слупы яе і падножжы яе,
Numb Bela 4:32  і слупы двара з усіх бакоў і падножжы іх, і калы іх і вяроўкі іх, і ўсе рэчы пры іх і ўсе прылады іх; і паіменена палічэце рэчы, якія яны абавязаны насіць;
Numb Bela 4:33  вось працы родаў сыноў Мэрарыных, паводле службы іх пры скініі сходу, пад нагладам Ітамара, сына Аарона, сьвятара.
Numb Bela 4:34  І палічылі Майсей і Аарон і правадыры супольства сыноў Каатавых паводле родаў іхніх і паводле сямействаў іхніх,
Numb Bela 4:35  ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усіх здольных да службы, для працы ў скініі сходу;
Numb Bela 4:36  і было палічана, паводле родаў іхніх, дзьве тысячы сямсот пяцьдзясят:
Numb Bela 4:37  гэта — палічаныя з родаў Каатавых, усе службіты пры скініі сходу, якіх палічыў Майсей і Аарон па загадзе Гасподнім, наказаным праз Майсея.
Numb Bela 4:38  І палічаны сыны Гірсонавыя паводле родаў іхніх і паводле сямействаў іхніх,
Numb Bela 4:39  ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы, для працы ў скініі сходу;
Numb Bela 4:40  і было палічана паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, дзьве тысячы шэсьцьсот трыццаць:
Numb Bela 4:41  гэта — палічаныя з родаў сыноў Гірсона, усе службіты пры скініі сходу, якіх палічыў Майсей і Аарон, па загадзе Гасподнім.
Numb Bela 4:42  І палічаны роды сыноў Мэрарыных паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх,
Numb Bela 4:43  ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы, для працы пры скініі сходу;
Numb Bela 4:44  і было налічана паводле родаў іхніх тры тысячы дзьвесьце:
Numb Bela 4:45  гэта — палічаныя з родаў сыноў Мэрарыных, якіх палічыў Майсей і Аарон па загадзе Гасподнім, наказаным праз Майсея.
Numb Bela 4:46  І палічаны ўсе лявіты, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля паводле родаў іхніх і паводле сямействаў іхніх,
Numb Bela 4:47  ад трыццаці гадоў і вышэй да пяцідзесяці гадоў, усе здольныя да службы ў працы і нашэньня ў скініі сходу;
Numb Bela 4:48  і было налічана іх восем тысяч пяцьсот восемдзесят;
Numb Bela 4:49  па загадзе Гасподнім праз Майсея вызначаны яны кожны да сваёй працы і нашэньня, і палічаны, як загадаў Гасподзь Майсею.
Chapter 5
Numb Bela 5:1  І наказаў Гасподзь Майсею:
Numb Bela 5:2  загадай сынам Ізраілевым выслаць з табара ўсіх пракажоных, і ўсіх кравацечных, і ўсіх, што апаганіліся ад мёртвага,
Numb Bela 5:3  і мужчын і жанчын вышліце, за табар вышліце іх, каб не апаганьвалі яны табараў сваіх, сярод якіх Я жыву.
Numb Bela 5:4  І зрабілі так сыны Ізраілевыя і вынесьлі прэч з табара: так казаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі сыны Ізраілевыя.
Numb Bela 5:5  І наказаў Гасподзь Майсею кажучы:
Numb Bela 5:6  скажы сынам Ізраілевым: калі мужчына альбо жанчына зробіць які-небудзь грэх супроць чалавека і праз гэта ўчыніць злачынства супроць Госпада, і вінаватая будзе душа тая,
Numb Bela 5:7  дык няхай паспавядаюцца ў грэху сваім, які яны зрабілі, і вернуць поўніцай тое, у чым яны вінаватыя, і дакладуць да таго пятую долю і аддадуць таму, супроць каго зграшылі;
Numb Bela 5:8  а калі ў яго няма спадчыньніка, якому трэба было б аддаць за віну, дык прысьвяціць гэта Госпаду: няхай будзе гэта сьвятару, звыш барана ачышчэньня, якім ён ачысьціць яго;
Numb Bela 5:9  і ўсякае паднашэньне з усіх сьвятыняў сыноў Ізраілевых, якія яны прыносяць да сьвятара, яму належыць,
Numb Bela 5:10  і прысьвечанае кім-небудзь яму належыць; усё, што дасьць хто сьвятару, яму належыць.
Numb Bela 5:11  І наказаў Гасподзь Майсею кажучы:
Numb Bela 5:12  абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі здрадзіць каму жонка і парушыць вернасьць яму,
Numb Bela 5:13  і перасьпіць хто зь ёю і вылье семя, і гэта будзе схавана ад вачэй мужа яе, і яна апаганіцца тайна, і ня будзе на яе сьведкі, і ня будзе выкрыта,
Numb Bela 5:14  і ўвойдзе ў яго дух рэўнасьці, і будзе раўнаваць жонку сваю, калі яна апаганеная, альбо ўвойдзе ў яго дух рэўнасьці, і ён будзе раўнаваць жонку сваю, калі яна не апаганеная,—
Numb Bela 5:15  няхай прывядзе муж жонку сваю да сьвятара і прынясе за яе ў ахвяру дзясятую долю эфы ячнай мукі, але ня вылівае на яе алею і не кладзе лівану, бо гэта прынашэньне раўнаваньня, прынашэньне ўспаміну, якое нагадвае пра беззаконства;
Numb Bela 5:16  а сьвятар няхай прывядзе і паставіць яе перад абліччам Гасподнім,
Numb Bela 5:17  і возьме сьвятар сьвятой вады ў гліняны посуд, і возьме сьвятар зямлі з падлогі скініі і пакладзе ў ваду;
Numb Bela 5:18  і паставіць сьвятар жонку перад абліччам Гасподнім, і аголіць галаву жонцы, і дасьць ёй у рукі прынашэньне ўспаміну, гэта прынашэньне раўнаваньня, а ў руцэ ў сьвятара будзе горкая вада, якая наводзіць праклён.
Numb Bela 5:19  І закляне яе сьвятар і скажа жонцы: калі ніхто не пераспаў з табою, і ты не апаганілася і ня здрадзіла мужу свайму, дык цэлая будзеш ад гэтай вады горкай, якая наводзіць праклён;
Numb Bela 5:20  але калі ты здрадзіла мужу твайму і апаганілася, і калі хто пераспаў з табою апрача мужа твайго,—
Numb Bela 5:21  тады сьвятар хай закляне жонку кляцьбою праклёну і скажа сьвятар жонцы: хай пракляне цябе Гасподзь і аддасьць кляцьбе ў народзе тваім, і хай зробіць Гасподзь, каб улоньне тваё апала і жывот твой апух;
Numb Bela 5:22  і хай пройдзе вада гэтая, якая наводзіць праклён, у нутрыну тваю, каб апух жывот і апала ўлоньне. І скажа жонка: амін, амін.
Numb Bela 5:23  І напіша сьвятар заклёны гэтыя на зьвітку і змые іх горкаю вадою;
Numb Bela 5:24  і дасьць выпіць жонцы горкую ваду, якая наводзіць праклён, і ўвойдзе ў яе вада, якая наводзіць праклён, на шкоду ёй.
Numb Bela 5:25  І возьме сьвятар з рук жонкі хлебнае прынашэньне раўнаваньня, і паднясе гэтае прынашэньне перад Госпада, і занясе яго да ахвярніка;
Numb Bela 5:26  і возьме сьвятар жменяю з хлебнага прынашэньня частку на памяць, і спаліць на ахвярніку, і потым дасьць жонцы выпіць вады:
Numb Bela 5:27  і калі напоіць яе вадою, тады, калі яна нячыстая і зрабіла злачынства супроць мужа свайго, горкая вада, якая наводзіць праклён, увойдзе ў яе, на шкоду ёй, і апухне чэрава яе і ападзе ўлоньне яе, і будзе тая жонка праклятая ў народзе сваім;
Numb Bela 5:28  а калі жонка не апаганілася і была чыстая, дык застанецца цэлая і будзе апладняцца семем.
Numb Bela 5:29  Вось закон пра раўнаваньне: калі жонка здрадзіць мужу свайму і апаганіцца,
Numb Bela 5:30  альбо калі на мужа сыдзе дух рэўнасьці, і ён будзе раўнаваць жонку сваю, тады няхай ён паставіць жонку сваю перад абліччам Госпада, і зробіць зь ёю сьвятар усё паводле гэтага закона,—
Numb Bela 5:31  і будзе муж чысты ад грэху, а жонка панясе на сабе грэх свой.
Chapter 6
Numb Bela 6:1  І наказаў Гасподзь Майсею:
Numb Bela 6:2  абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі мужчына альбо жанчына рашыцца даць заруку назарэйства, каб прысьвяціць сябе ў назарэі Госпаду,
Numb Bela 6:3  дык ён павінен устрымацца ад віна і моцнага напою, і не павінен спажываць ні воцату зь віна, ні воцату з напою, і нічога згатаванага зь вінаграду не павінен піць, і не павінен есьці ні сырых, ні сушаных вінаградных ягад;
Numb Bela 6:4  праз усе дні назарэйства свайго не павінен ён есьці нічога, што вырабляецца зь вінаграду, ад зерня да скуркі.
Numb Bela 6:5  Праз усе дні зарукі назарэйства ягоная брытва не павінна дакранацца да галавы ягонай; пакуль ня скончацца дні, на якія ён прысьвяціў сябе ў назарэі Госпаду, сьвяты ён: павінен адпускаць валасы на галаве сваёй.
Numb Bela 6:6  Праз усе дні, на якія ён прысьвяціў сябе ў назарэі Госпаду, не павінен ён падыходзіць да мёртвага цела:
Numb Bela 6:7  дакрананьнем да бацькі свайго і да маці сваёй, і брата свайго і сястры сваёй, не павінен ён апаганьвацца, калі яны памруць, бо прысьвячэньне Богу яго на галаве ягонай;
Numb Bela 6:8  праз усе дні назарэйства свайго сьвяты ён Госпаду.
Numb Bela 6:9  А калі памрэ пры ім хто-небудзь раптам, знянацку, і ён апаганіць тым самым галаву назарэйства свайго, дык ён павінен астрыгчы галаву сваю ў дзень ачышчэньня яго, на сёмы дзень павінен астрыгчы яе,
Numb Bela 6:10  і на восьмы дзень павінен прынесьці дзьве галубкі, альбо двух маладых галубоў, сьвятару, да ўваходу ў скінію сходу;
Numb Bela 6:11  сьвятар адну птушку прынясе ў ахвяру за грэх, а другую на цэласпаленьне, і ачысьціць яго ад апаганеньня мёртвым целам, і асьвеціць галаву ў той дзень;
Numb Bela 6:12  і павінен ён зноў пачаць прысьвечаныя Госпаду дні назарэйства свайго і прынесьці ягня-адналетка ў ахвяру павіннасьці; а ранейшыя дні прапалі, бо назарэйства ягонае апаганена.
Numb Bela 6:13  І вось закон пра назарэя, калі скончацца дні назарэйства ягонага: трэба прывесьці яго да ўваходу ў скінію сходу,
Numb Bela 6:14  і ён прынясе ў ахвяру Госпаду адно адналетняе ягня без пахібы на цэласпаленьне, і адну адналетнюю авечку без пахібы ў ахвяру за грэх, і аднаго барана без пахібы ў ахвяру мірную,
Numb Bela 6:15  і кош праснакоў з пшанічнай мукі, хлябоў, сьпечаных з алеем, і прэсных ляпёшак, памазаных алеем, і пры іх хлебнае прынашэньне і паліваньне;
Numb Bela 6:16  і паставіць гэта сьвятар перад Госпадам і прынясе ахвяру ягоную за грэх і цэласпаленьне ягонае;
Numb Bela 6:17  барана прынясе ў ахвяру мірную Госпаду з кашом праснакоў, таксама ўчыніць сьвятар хлебнае прынашэньне ягонае і паліваньне ягонае;
Numb Bela 6:18  і астрыжэ назарэй каля ўваходу ў скінію сходу галаву назарэйства свайго, і возьме валасы галавы назарэйства свайго, і пакладзе на агонь, які пад мірнаю ахвяраю;
Numb Bela 6:19  і возьме сьвятар згатаваную лапатку барана і адзін прэсны пірог і адну прэсную ляпёшку, і пакладзе на рукі назарэю пасьля таго, як астрыжэ ён галаву назарэйства свайго;
Numb Bela 6:20  і паднясе ўсё гэта сьвятар, патрасаючы перад Госпадам: гэта — сьвятыня сьвятару, звыш грудзей патрасаньня і звыш лапаткі паднашэньня. Пасьля гэтага назарэй можа піць віно.
Numb Bela 6:21  Вось закон пра назарэя, які даў заруку, і ахвяра ягоная Госпаду за назарэйства сваё, апроч таго, што дазволіць яму дастатак ягоны; паводле зарукі сваёй, якую ён дасьць, так і павінен ён рабіць, звыш узаконенага пра назарэйства ягонае.
Numb Bela 6:22  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 6:23  скажы Аарону і сынам ягоным: так дабраслаўляйце сыноў Ізраілевых, кажучы ім:
Numb Bela 6:24  хай дабраславіць цябе Гасподзь і захавае цябе!
Numb Bela 6:25  хай паглядзіць на цябе Гасподзь сьветлым тварам Сваім і ўмілажаліцца зь цябе!
Numb Bela 6:26  хай паверне Гасподзь твар Свой да цябе і дасьць табе спакой!
Numb Bela 6:27  Так няхай заклікаюць імя Маё на сыноў Ізраілевых, і Я дабраслаўлю іх.
Chapter 7
Numb Bela 7:1  Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх,
Numb Bela 7:2  тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам,
Numb Bela 7:3  і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале ад кожнага, і паставілі гэта перад скініяй.
Numb Bela 7:4  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 7:5  вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй.
Numb Bela 7:6  І ўзяў Майсей падводы і валоў і аддаў іх лявітам;
Numb Bela 7:7  дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй;
Numb Bela 7:8  і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара:;
Numb Bela 7:9  а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя — насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць.
Numb Bela 7:10  І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам.
Numb Bela 7:11  І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыры ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка.
Numb Bela 7:12  У першы дзень прынёс прынашэньне сваё Наасон, сын Амінадаваў, ад племя Юдавага;
Numb Bela 7:13  і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:14  адно залатое кадзіла ў семдзесят сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:15  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:16  адзін казёл у ахваяру за грэх,
Numb Bela 7:17  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага.
Numb Bela 7:18  На другі дзень прынёс Натанаіл, сын Цуараў, правадыр племя Ісахаравага;
Numb Bela 7:19  ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў , адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:20  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:21  адно цяля, аднаго барана, адно ягня-адналетка, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:22  аднаго казла ў ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:23  і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага.
Numb Bela 7:24  На трэці дзень правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў;
Numb Bela 7:25  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:26  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:27  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:28  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:29  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага.
Numb Bela 7:30  На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў;
Numb Bela 7:31  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:32  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:33  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:34  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:35  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага.
Numb Bela 7:36  На пяты дзень правадыр сыноў Сымонавых Шалумііл, сын Цурышадаеў;
Numb Bela 7:37  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:38  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:39  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:40  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:41  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага.
Numb Bela 7:42  На шосты дзень правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў:
Numb Bela 7:43  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:44  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:45  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:46  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:47  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Рэгуілавага.
Numb Bela 7:48  На сёмы дзень правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Амуілаў;
Numb Bela 7:49  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:50  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:51  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:52  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:53  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага.
Numb Bela 7:54  На восьмы дзень правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў;
Numb Bela 7:55  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:56  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:57  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:58  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:59  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пэцадуравага.
Numb Bela 7:60  На дзявяты дзень правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў;
Numb Bela 7:61  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:62  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:63  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:64  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:65  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага.
Numb Bela 7:66  На дзясяты дзень правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў;
Numb Bela 7:67  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:68  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:69  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:70  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:71  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага.
Numb Bela 7:72  На адзінаццаты дзень правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;
Numb Bela 7:73  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:74  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:75  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:76  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:77  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага.
Numb Bela 7:78  На дванаццаты дзень правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў;
Numb Bela 7:79  прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
Numb Bela 7:80  адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў , напоўненае дымленьнем,
Numb Bela 7:81  адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
Numb Bela 7:82  адзін казёл у ахвяру за грэх,
Numb Bela 7:83  і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага.
Numb Bela 7:84  Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў;
Numb Bela 7:85  па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў , па сіклі сьвяшчэнным;
Numb Bela 7:86  залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў , па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў ;
Numb Bela 7:87  на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў,
Numb Bela 7:88  і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў, шэсьцьдзесят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго.
Numb Bela 7:89  Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.
Chapter 8
Numb Bela 8:1  І наказаў Гасподзь Майсею:
Numb Bela 8:2  абвясьці Аарону і скажы яму: калі ты будзеш запальваць лампады, дык на пярэднім баку сьвяцільні павінны гарэць сем лампадаў.
Numb Bela 8:3  Аарон так і зрабіў: на пярэднім баку сьвяцільні запаліў лампады яе, як загадаў Гасподзь Майсею.
Numb Bela 8:4  І вось, як складзена сьвяцільня: чаканеная яна з золата, ад сьцябла яе і да кветак чаканеная; паводле ўзору, які паказаў Гасподзь Майсею, ён зрабіў сьвяцільню.
Numb Bela 8:5  І наказаў Гасподзь Майсею:
Numb Bela 8:6  вазьмі лявітаў спасярод сыноў Ізраілевых і ачысьці іх;
Numb Bela 8:7  а каб ачысьціць іх, зрабі зь імі так: акрапі іх ачышчальнаю вадою, і няхай яны паголяць брытваю ўсё цела сваё і вымыюць тканіну сваю, і будуць чыстыя;
Numb Bela 8:8  і няхай возьмуць цяля і хлебнае прынашэньне да яго, пшанічнае мукі, зьмяшанай з алеем, і другое цяля вазьмі ў ахвяру за грэх;
Numb Bela 8:9  і прывядзі лявітаў да скініі сходу; і зьбяры ўсё супольства сыноў Ізраілевых
Numb Bela 8:10  і прывядзі лявітаў іхніх да Госпада, і няхай пакладуць сыны Ізраілевыя рукі свае на лявітаў;
Numb Bela 8:11  а Аарон няхай учыніць над лявітамі пасьвячэньне іх перад Госпадам ад сыноў Ізраілевых, каб чынілі яны служэньне Госпаду;
Numb Bela 8:12  а лявіты няхай пакладуць рукі свае на галаву цялят, і прынясі аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне Госпаду, дзеля ачышчэньня лявітаў;
Numb Bela 8:13  і пастаў лявітаў перад Ааронам і перад сынамі ягонымі і ўчыні над імі пасьвячэньне іх Госпаду;
Numb Bela 8:14  і так аддзялі лявітаў ад сыноў Ізраілевых, каб лявіты былі Мае.
Numb Bela 8:15  Пасьля гэтага ўвойдуць лявіты служыць скініі сходу, калі ты ачысьціш іх і ўчыніш над імі пасьвячэньне іх; бо яны аддадзены мне з сыноў Ізраілевых:
Numb Bela 8:16  замест усіх першынцаў з сыноў Ізраілевых, якія размыкаюць усякія сьцёгны, Я бяру іх Сабе;
Numb Bela 8:17  бо Мае ўсе першынцы ў сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла: у той дзень, калі Я пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, Я асьвяціў іх Сабе
Numb Bela 8:18  і ўзяў лявітаў замест усіх першынцаў у сыноў Ізраілевых;
Numb Bela 8:19  і аддаў лявітаў Аарону і сынам ягоным спасярод сыноў Ізраілевых, каб яны ўчынялі службы за сыноў Ізраілевых пры скініі сходу і служылі аховаю сынам Ізраілевым, каб не спасьцігла сыноў Ізраілевых кара, калі б сыны Ізраілевыя прыступілі да сьвятыні.
Numb Bela 8:20  І зрабілі так Майсей і Аарон і ўсё супольства сыноў Ізраілевых зь лявітамі: як загадаў Гасподзь Майсею пра лявітаў, так і зрабілі зь імі сыны Ізраілевыя.
Numb Bela 8:21  І ачысьціліся лявіты і абмылі тканіну сваю, і ўчыніў над імі Аарон прысьвячэньне іх перад Госпадам, і ачысьціў іх Аарон, каб зрабіць іх чыстымі;
Numb Bela 8:22  пасьля гэтага ўвайшлі лявіты правіць службы свае ў скініі сходу перад Ааронам і перад сынамі ягонымі. Як загадаў Гасподзь Майсею пра лявітаў, так і зрабілі яны зь імі.
Numb Bela 8:23  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 8:24  вось закон пра лявітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй павінны ісьці яны на службу дзеля працы пры скініі сходу,
Numb Bela 8:25  а ў пяцьдзясят гадоў павінны спыняць працу і больш не працаваць,
Numb Bela 8:26  тады няхай яны дапамагаюць братам сваім трымаць варту пры скініі сходу, працаваць — хай не працуюць; так рабі зь лявітамі што да служэньня іхняга.
Chapter 9
Numb Bela 9:1  І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, у першы месяц, кажучы:
Numb Bela 9:2  хай сыны Ізраілевыя ўчыняць Пасху ў вызначаны час:
Numb Bela 9:3  на чатырнаццаты дзень гэтага месяца ўвечары ўчынеце яе ў вызначаны на яе час, паводле ўсіх пастановаў і паводле ўсіх абрадаў яе ўчынеце яе.
Numb Bela 9:4  І сказаў Майсей сынам Ізраілевым, каб учынілі Пасху.
Numb Bela 9:5  І ўчынілі яны Пасху ў першы месяц , на чатырнаццаты дзень месяца ўвечары ў пустыні Сінайскай: ва ўсім, як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі сыны Ізраілевыя.
Numb Bela 9:6  Былі людзі, якія былі нячыстыя ад дакрананьня да мёртвых целаў чалавечых, і не маглі ўчыніць Пасхі ў той дзень; і прыйшлі яны да Майсея і Аарона ў той дзень,
Numb Bela 9:7  і сказалі яму тыя людзі: мы нячыстыя ад дакрананьня да мёртвых целаў чалавечых; навошта нас пазбаўляць таго, каб мы прынесьлі прынашэньне Госпаду ў вызначаны час сярод сыноў Ізраілевых?
Numb Bela 9:8  І сказаў ім Майсей: пастойце, я паслухаю, што загадае пра вас Гасподзь.
Numb Bela 9:9  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць;
Numb Bela 9:10  скажы сынам Ізраілевым: калі хто з вас альбо з наступнікаў вашых будзе нячысты ад дакрананьня да мёртвага цела, альбо будзе ў далёкай дарозе, дык і ён павінен учыніць Пасху Гасподнюю;
Numb Bela 9:11  а на чатырнаццаты дзень другога месяца ўвечары няхай яны ўчыняць яе і з праснакамі і з горкімі травамі няхай ядуць яе;
Numb Bela 9:12  і няхай не пакідаюць ад яе да раніцы і касьцей яе ня трушчаць; няхай учыняць яе паводле ўсіх пастановаў пра Пасху;
Numb Bela 9:13  а хто чысты і не ў дарозе і ня ўчыніць Пасхі,— зьнішчыцца душа тая з народу свайго, бо ён не прынясе прынашэньня Госпаду ў свой час, панясе на сабе грэх чалавек той;
Numb Bela 9:14  калі будзе жыць у вас прыхадзень, дык і ён павінен учыняць Пасху Гасподнюю: паводле пастановы пра Пасху і паводле абраду яе ён павінен учыніць яе; адзін статут хай будзе ў вас і прыхадню і тубыльцу.
Numb Bela 9:15  У той дзень, калі ўстаноўлена была скінія, воблака ахінула скінію адкрыцьця, і зь вечара над скініяй як бы агонь быў відзён да самае раніцы.
Numb Bela 9:16  Так было і заўсёды: воблака ахінала яе ўдзень і падабенства агню ўначы.
Numb Bela 9:17  І калі воблака падымалася ад скініі, тады сыны Ізраілевыя выпраўляліся ў дарогу, і на месцы, дзе спынялася воблака, там спыняліся табарам сыны Ізраілевыя.
Numb Bela 9:18  Па загадзе Гасподнім выпраўляліся сыны Ізраілевыя ў дарогу і па загадзе Гасподнім спыняліся: увесь той час, калі воблака стаяла над скініяй, стаялі і яны;
Numb Bela 9:19  і калі воблака доўгі час было над скініяй, дык і сыны Ізраілевыя сьледавалі гэтаму ўказаньню Госпада і не выпраўляліся;
Numb Bela 9:20  а часам воблака нядоўга было над скініяй: яны па ўказаньні Гасподнім спыняліся і па ўказаньні Гасподнім выпраўляліся ў дарогу;
Numb Bela 9:21  часам воблака стаяла толькі ад вечара да раніцы, і раніцай падымалася воблака, тады і яны выпраўляліся; альбо дзень і ноч стаяла воблака, і калі падымалася, і яны тады выпраўляліся;
Numb Bela 9:22  альбо калі два дні альбо месяц, альбо некалькі дзён стаяла воблака над скініяй, дык і сыны Ізраілевыя стаялі і не выпраўляліся ў дарогу; а калі яно падымалася, тады выпраўляліся;
Numb Bela 9:23  па ўказаньні Гасподнім спыняліся і па ўказаньні Гасподнім выпраўляліся ў дарогу: сьледавалі ўказанью Гасподняму і паводле загаду Гасподняга Майсею.
Chapter 10
Numb Bela 10:1  І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 10:2  зрабі сабе дзьве срэбраныя трубы, каваныя зрабі іх, каб яны служылі табе на скліканьне супольства і каб здымаць табары;
Numb Bela 10:3  калі затрубяць у іх, зьбярэцца да цябе ўсё супольства да ўваходу ў скінію сходу:
Numb Bela 10:4  калі ў адну трубу затрубяць, зьбяруцца да цябе князі і тысячнікі Ізраільскія;
Numb Bela 10:5  калі затрубіце трывогу, падымуцца табары, што стаяць з усходу;
Numb Bela 10:6  калі другі раз затрубіце трывогу, падымуцца табары, што стаяць з поўдня; трывогу няхай трубяць, калі яны выпраўляюцца ў дарогу;
Numb Bela 10:7  а калі трэба склікаць сход, трубеце, але ня трывогу;
Numb Bela 10:8  сыны Ааронавыя, сьвятары, павінны трубіць у трубы: гэта будзе вам пастанова вечная ў роды вашыя;
Numb Bela 10:9  і калі пойдзеце на вайну ў зямлі вашай супроць ворага, які наступацьме на вас, трубеце трывогу ў трубы,— і будзеце ўспомненыя перад Госпадам, Богам вашым, і ўратаваныя будзеце ад ворагаў вашых;
Numb Bela 10:10  і ў дзень весялосьці вашай, і ў сьвяты вашыя, і ў час маладзікоў вашых трубеце ў трубы пры цэласпаленьнях вашых і пры мірных ахвярах вашых,— і гэта будзе нагадваць пра вас перад Богам вашым. Я Гасподзь, Бог ваш.
Numb Bela 10:11  На другі год, у другі месяц, на дваццаты дзень месяца, паднялося воблака ад скініі адкрыцьця;
Numb Bela 10:12  і выправіліся сыны Ізраілевыя па табарах сваіх з пустыні Сінайскай, і спынілася воблака ў пустыні Фаран.
Numb Bela 10:13  І падняліся яны першы раз, па загадзе Гасподнім, дадзеным праз Майсея.
Numb Bela 10:14  Падняты быў найперш прапар сыноў Юдавых па рушэньнях іхніх; над рушэньнем іхнім Наасон, сын Амінадаваў;
Numb Bela 10:15  і над рушэньнем племені сыноў Ісахаравых Натанаіл, сын Цуараў;
Numb Bela 10:16  і над рушэньнем племені сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў.
Numb Bela 10:17  І зьнята была скінія, і пайшлі сыны Гірсонавыя і сыны Мэрарыныя, якія носяць скінію.
Numb Bela 10:18  І падняты быў сьцяг табару Рувімавага па рушэньнях іхніх; і над рушэньнем ягоным Эліцур, сын Шэдэураў;
Numb Bela 10:19  і над рушэньнем племені сыноў Сымонавых Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
Numb Bela 10:20  і над рушэньнем племені сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў.
Numb Bela 10:21  Потым пайшлі сыны Каатавыя, якія носяць сьвятыню; а скінію ставілі да іхняга прыходу.
Numb Bela 10:22  і падняты быў сьцяг табару сыноў Яфрэмавых па рушэньнях іхніх; і над рушэньнем іхнім Элішама, сын Аміудаў;
Numb Bela 10:23  і над рушэньнем племені сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў:
Numb Bela 10:24  і над рушэньнем племені сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў.
Numb Bela 10:25  Апошні з усіх табараў падняты быў сьцяг табару сыноў Данавых з рушэньнямі іхнімі: і над рушэньнем іхнім Ахіезэр, сын Амішадаеў;
Numb Bela 10:26  і над рушэньнем племені сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;
Numb Bela 10:27  і над рушэньнем племені сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў.
Numb Bela 10:28  Вось парадак шэсьця сыноў Ізраілевых па рушэньнях іхніх. І выправіліся яны.
Numb Bela 10:29  І сказаў Майсей Хававу, сыну Рагуілаваму, Мадыяніцяніну, родзічу Майсееваму: мы выпраўляемся ў тую мясьціну, пра якую Гасподзь сказаў: вам аддам яе; ідзі з намі, мы зробім табе дабро, бо Гасподзь добрае мовіў пра Ізраіля.
Numb Bela 10:30  Але ён сказаў яму: не пайду; я пайду ў сваю зямлю і на сваю радзіму.
Numb Bela 10:31  А Майсей сказаў: не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьмяшчаемся мы табарам у пустыні, і будзеш нам вокам;
Numb Bela 10:32  калі пойдзеш з намі, дык дабро, якое Гасподзь зробіць нам, мы зробім табе.
Numb Bela 10:33  І выправіліся яны ад гары Гасподняй на тры дні дарогі, і, каб нагледзець мясьціну, дзе спыніцца.
Numb Bela 10:34  І воблака Гасподняе ахінала іх удзень, калі яны выпраўляліся з табару.
Numb Bela 10:35  Калі падымаўся каўчэг у дарогу, Майсей казаў: паўстань, Госпадзе, і рассыплюцца ворагі Твае, і пабягуць ад аблічча Твайго ненавісьнікі Твае!
Numb Bela 10:36  А калі спыняўся каўчэг, ён казаў: вярніся, Госпадзе, да тысячаў і цьмоў Ізраілевых!
Chapter 11
Numb Bela 11:1  Народ пачаў наракаць уголас на Госпада; і Гасподзь пачуў, і ўспалымніўся гнеў Ягоны, і загарэўся ў іх агонь Гасподні і пачаў паліць край табару.
Numb Bela 11:2  І закрычаў народ Майсею; і памаліўся Майсей Госпаду, і патух агонь.
Numb Bela 11:3  І далі назву мясьціне гэтай: Тавэра , бо загарэўся ў іх агонь Гасподні.
Numb Bela 11:4  Прыхадні сярод іх пачалі аддавацца прыхамаці; а зь імі і сыны Ізраілевыя сядзелі і плакалі і казалі: хто накорміць нас мясам?
Numb Bela 11:5  мы памятаем рыбу, якую ў Егіпце мы елі задарам, гуркі і дыні, цыбулю-рэпку і часнык:
Numb Bela 11:6  а цяпер душа нашая зьнемагае; нічога няма, толькі манна ў вачах нашых.
Numb Bela 11:7  А манна была падобная на каляндравае насеньне, з выгляду, як бдолах;
Numb Bela 11:8  народ хадзіў і зьбіраў яе, і малоў у жорнах альбо тоўк у ступе, і гатаваў у катле, і рабіў зь яе ляпёшкі; а смак яе падобны быў да смаку ляпёшак з алеем.
Numb Bela 11:9  І калі раса ападала ўначы на табар, тады сыходзіла на яго і манна.
Numb Bela 11:10  Майсей чуў, што народ плача ў сем'ях сваіх, кожны каля дзьвярэй намёта свайго; і моцна ўспалымнеў гнеў Гасподні, і скрушліва зрабілася Майсею.
Numb Bela 11:11  І сказаў Майсей Госпаду: навошта Ты мучыш раба Твайго? і чаму я не знайшоў літасьці перад вачыма Тваімі, што Ты ўсклаў на мяне цяжар усяго народу гэтага?
Numb Bela 11:12  хіба я насіў у чэраве ўвесь народ гэты і хіба я спарадзіў яго, што Ты кажаш мне: нясі яго на руках тваіх, як нянька носіць дзіця, у зямлю, якую Ты прысягаю абяцаў бацькам ягоным?
Numb Bela 11:13  дзе мне ўзяць мяса, каб даць усяму народу гэтаму? бо яны плачуць перад мною і кажуць: дай нам есьці мяса.
Numb Bela 11:14  Я адзін не магу несьці народу гэтага, бо ён цяжкі мне;
Numb Bela 11:15  калі Ты так робіш са мною, дык лепей аддай мяне сьмерці, калі я знайшоў літасьць перад вачыма Тваімі, каб ня бачыць мне бедства майго.
Numb Bela 11:16  І сказаў Гасподзь Майсею: зьбяры мне семдзесят мужчын са старэйшынаў Ізраілевых, якіх ты ведаеш, што яны старэйшыны і наглядчыкі ягоныя і вазьмі іх да скініі сходу, каб яны сталі там з табою;
Numb Bela 11:17  Я сыду, і буду гутарыць там з табою, і вазьму ад Духа, Які на табе, і ўскладу на іх несьці цяжар народу, каб не адзін ты насіў.
Numb Bela 11:18  А народу скажы: ачысьціцеся да заўтрашняга дня, і будзеце есьці мяса; бо вы ўголас плакаліся Богу і казалі: хто накорміць нас мясам? добра нам было у Егіпце,— дык і дасьць вам Гасподзь мяса, і есьцімеце:
Numb Bela 11:19  не адзін дзень будзеце есьці, ня два дні, ня пяць дзён, ня дзесяць дзён і ня дваццаць дзён,
Numb Bela 11:20  а цэлы месяц, пакуль ня пойдзе яно з ноздраў вашых і ня зробіцца вам агідным за тое, што вы пагардзілі Госпадам, Які сярод вас, і енчылі перад Ім, кажучы: навошта нам было выходзіць зь Егіпта?
Numb Bela 11:21  І сказаў Майсей: шэсьцьсот тысяч пешых у народзе гэтым, сярод якога і я; а Ты кажаш: Я дам ім мяса, і будуць есьці цэлы месяц!
Numb Bela 11:22  ці закалоць усіх авечак і валоў, каб ім было даволі? альбо ўся рыба марская зьбярэцца, каб задаволіць іх?
Numb Bela 11:23  І сказаў Гасподзь Майсею: хіба рука Гасподняя кароткая? сёньня ты ўбачыш, ці збудзецца слова Маё табе, а ці не.
Numb Bela 11:24  Майсей выйшаў і сказаў народу словы Гасподнія, і сабраў семдзесят мужчын са старэйшынаў народу і паставіў іх каля скініі.
Numb Bela 11:25  І сышоў Гасподзь у воблаку і гутарыў зь ім, і ўзяў ад Духа, Які на ім, і даў сямідзесяці мужчынам старэйшынам. І калі спачыў на іх Дух, яны пачалі прарочыць, але потым перасталі.
Numb Bela 11:26  Двое мужчын заставаліся ў табары, імя аднаго Элдад, а імя другога Модад; але і на іх спачыў дух, і яны прарочылі ў табары.
Numb Bela 11:27  І прыбег хлопчык, і данёс Майсею, і сказаў: Элдад і Модад прарочаць у табары.
Numb Bela 11:28  У адказ на гэта Ісус, сын Наваў, службіт Майсееў, адзін з выбраных ягоных, сказаў: спадару мой Майсею! забарані ім.
Numb Bela 11:29  Але Майсей сказаў яму: ці не раўнуеш ты за мяне? о, калі б усе ў народзе Гасподнім былі прарокі, калі б Гасподзь паслаў Духа Свайго на іх!
Numb Bela 11:30  І вярнуўся Майсей у табар, ён і старэйшыны Ізраілевыя.
Numb Bela 11:31  І падняўся вецер ад Госпада, і прынёс ад мора перапёлак, і накідаў іх каля табара, на дзень дарогі з аднаго боку і на дзень дарогі з другога боку табара, амаль на два локці ад зямлі.
Numb Bela 11:32  І ўстаў народ, і ўвесь той дзень і ўсю ноч і ўвесь наступны дзень зьбіралі перапёлак; і хто мала зьбіраў, той назьбіраў дзесяць хомераў: і расклалі іх сабе вакол табара.
Numb Bela 11:33  Мяса яшчэ было ў зубах у іх і ня было зьедзена, як гнеў Гасподні запаліўся на народ, і пакараў Гасподзь народ даволі моцнаю пошасьцю.
Numb Bela 11:34  І далі назву мясьціне гэтай: Кіброт-Гатаава , бо там пахавалі прыхаматлівых людзей.
Numb Bela 11:35  Ад Кіброт-Гатаавы рушыў народ у Асірот і спыніліся ў Асіроце.
Chapter 12
Numb Bela 12:1  І дакаралі Марыям і Аарон Майсея за жонку Эфіопку, якую ён узяў,— бо ён узяў за сябе Эфіопку,—
Numb Bela 12:2  і сказалі: ці ж аднаму Майсею гаварыў Гасподзь? ці не гаварыў Ён і нам? І пачуў гэта Гасподзь.
Numb Bela 12:3  А Майсей быў чалавек найрахманейшы з усіх людзей на зямлі.
Numb Bela 12:4  І сказаў Гасподзь зьнянацку Майсею і Аарону і Марыям: выйдзіце вы трое да скініі сходу. І выйшлі ўсе трое.
Numb Bela 12:5  І сышоў Гасподзь у воблачным слупе, і стаў каля ўваходу ў скінію, і паклікаў Аарона і Марыям, і выйшлі яны абое.
Numb Bela 12:6  І сказаў: слухайце словы Мае: калі бывае ў вас прарок Гасподні, дык Я адкрываюся яму ва ўяве, у сьне гутару зь ім;
Numb Bela 12:7  але ня так, як з рабом Маім Майсеем,— ён верны ва ўсім дому Майму:
Numb Bela 12:8  вусны ў вусны гавару Я зь ім, і яўна, а не ва ўявах, і вобраз Госпада бачыць ён; як жа не пабаяліся вы дакараць раба Майго Майсея?
Numb Bela 12:9  І ўспалымніўся гнеў Гасподні на іх, і Ён адышоў.
Numb Bela 12:10  І воблака адышло ад скініі, і вось, Марыям пакрылася праказаю, як сьнегам. Аарон зірнуў на Марыям, і вось яна ў праказе.
Numb Bela 12:11  І сказаў Аарон Майсею: гаспадару мой! не палічы нам за грэх, што мы зрабілі неразумна і зграшылі;
Numb Bela 12:12  не дапусьці, каб яна была,як дзіця, што нарадзілася мёртвае, у якога, калі яно выходзіць з чэрава маці сваёй, стлела ўжо палавіна цела.
Numb Bela 12:13  І залямантаваў Майсей да Госпада, кажучы: Божа, ацалі яе!
Numb Bela 12:14  І сказаў Гасподзь Майсею: калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, дык ці ня мусіла б яна саромецца сем дзён? дык вось, няхай будзе яна ў затачэньні сем дзён па-за табарам, а пасьля зноў вернецца.
Numb Bela 12:15  І прабыла Марыям у затачэньні па-за табарам сем дзён, і народ не выпраўляўся ў дарогу, пакуль не вярнулася Марыям.
Chapter 13
Numb Bela 13:1  Пасьля гэтага народ рушыў з Асірота і спыніўся ў пустыні Фаран.
Numb Bela 13:2  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 13:3  Пашлі ад сябе людзей, каб яны агледзелі зямлю Ханаанскую, якую Я дам сынам Ізраілевым; па адным чалавеку ад племені бацькоў іхніх пашлеце, галоўных зь іх.
Numb Bela 13:4  І паслаў іх Майсей з пустыні Фаран, па загадзе Гасподнім, і ўсе яны мужы галоўныя ў сыноў Ізраілевых.
Numb Bela 13:5  Вось імёны іхнія: з племені Рувімавага Самуа, сын Закхураў,
Numb Bela 13:6  з племені Сымонавага Сафат, сын Харыеў,
Numb Bela 13:7  з племені Юдавага Халеў, сын Ефаніін,
Numb Bela 13:8  з племені Ісахаравага Ігал, сын Язэпаў,
Numb Bela 13:9  з племені Яфрэмавага Асія, сын Наваў,
Numb Bela 13:10  з племені Веньямінавага Фалтый, сын Рафуеў,
Numb Bela 13:11  з племені Завулонавага Гадыіл, сын Садыеў,
Numb Bela 13:12  з племені Язэпавага ад Манасіі Гадый, сын Сусіеў,
Numb Bela 13:13  з племені Данавага Амііл, сын Гемаліеў,
Numb Bela 13:14  з племені Асіравага Сэтур, сын Міхаілеў,
Numb Bela 13:15  з племені Нэфталімавага Нахбій, сын Вофсіеў,
Numb Bela 13:16  з племені Гадавага Геуіл, сын Махіеў.
Numb Bela 13:17  Вось імёны мужоў, якіх пасылаў Майсей агледзець зямлю. І назваў Майсей Асію, сына Нававага, Ісусам.
Numb Bela 13:18  І паслаў іх Майсей агледзець зямлю Ханаанскую і сказаў ім: ідзеце ў гэтую паўднёвую краіну, і падымецеся на гару,
Numb Bela 13:19  і агледзьце зямлю, якая яна, і народ, які жыве на ёй, ці моцны ён, ці слабы, ці малы ён лікам, ці вялікі?
Numb Bela 13:20  і якая зямля, на якой ён жыве, ці добрая яна, ці благая? і якія гарады, у якіх ён жыве? ці ў намётах ён жыве, ці ва ўмацаваньнях?
Numb Bela 13:21  і якая зямля, ці тлустая яна, ці пустая? ці ёсьць на ёй дрэвы, ці няма? будзьце адважныя і вазьмеце ад пладоў зямлі. І было гэта ў пару пасьпяваньня вінаграду.
Numb Bela 13:22  Яны пайшлі і агледзелі зямлю ад пустыні Сін нават да Рэхова, непадалёк ад Эмата;
Numb Bela 13:23  і пайшлі ў паўднёвую краіну і дайшлі да Хэўрона, дзе жылі Ахіман, Сэсай і Талмай, дзеці Энакавы: а Хэўрон пабудаваны быў на сем гадоў раней за Цоан Егіпецкі;
Numb Bela 13:24  і прыйшлі да даліны Эсхол, і зрэзалі там вінаградную галінку з адной гронкаю ягад, і панесьлі яе на жардзіне двое; узялі таксама гранатавых яблыкаў і смокваў;
Numb Bela 13:25  мясьціну гэтую назвалі далінаю Эсхол , з прычыны вінаграднай гронкі, якую зрэзалі там сыны Ізраілевыя.
Numb Bela 13:26  І агледзеўшы зямлю, вярнуліся яны праз сорак дзён.
Numb Bela 13:27  І пайшлі і прыйшлі да Майсея і Аарона і ад усяго супольства сыноў Ізраілевых у пустыню Фаран, у Кадэс, і прынесьлі ім і ўсяму супольству адказ, і паказалі ім плады зямлі;
Numb Bela 13:28  і расказвалі яму і казалі: мы хадзілі ў зямлю, у якую ты пасылаў нас; у ёй сапраўды цячэ малако і мёд, і вось плады яе;
Numb Bela 13:29  але народ, які жыве на зямлі той, моцны, і гарады ўмацаваныя, даволі вялікія, і сыноў Энакавых мы бачылі там. Амалік жыве на паўднёвай частцы зямлі, Хэтэі, Эвусэі і Амарэі жывуць на гары, Хананэі жывуць каля мора і на беразе Ярдана.
Numb Bela 13:30  Амалік жыве на паўднёвай частцы зямлі, Хэтэі, Евусэі і Амарэі жывуць на гары, Хананэі жывуць каля мора і на беразе Ярдана.
Numb Bela 13:31  Але Халеў супакойваў народ перад Майсеем, кажучы: пойдзем і завалодаем ёю, бо мы можам адолець яе.
Numb Bela 13:32  А тыя, якія хадзілі зь ім, казалі: ня можам мы ісьці супроць народу гэтага, бо ён мацнейшы за нас.
Numb Bela 13:33  І распускалі благія чуткі пра зямлю, якую яны аглядалі, сярод сыноў Ізраілевых, кажучы: зямля, якую праходзілі мы для агляду, ёсьць зямля, якая паядае тых, што жывуць на ёй, і ўвесь народ, які мы бачылі сярод яе, людзі рослыя;
Numb Bela 13:34  там бачылі мы і волатаў, сыноў Энакавых, ад валатоўскага роду; і мы былі ў вачах нашых перад імі, як саранча, такімі самымі былі мы і ў вачах іхніх.
Chapter 14
Numb Bela 14:1  І нарабіла ўсё супольства ляманту, і плакаў народ усю тую ноч;
Numb Bela 14:2  і наракалі на Майсея і Аарона ўсе сыны Ізраілевыя, і ўсё супольства сказала ім: о, лепей бы мы памерлі ў зямлі Егіпецкай, альбо сканалі ў пустыні гэтай!
Numb Bela 14:3  і навошта Гасподзь вядзе нас у зямлю гэтую, каб мы загінулі ад меча? жонкі нашыя і дзеці нашыя дастануцца ў здабычу ворагам ; ці ня лепей нам вярнуцца ў Егіпет?
Numb Bela 14:4  І сказалі адзін аднаму: паставім сабе правадыра і вернемся ў Егіпет.
Numb Bela 14:5  І ўпалі Майсей і Аарон на абліччы свае перад усім сходам супольства сыноў Ізраілевых.
Numb Bela 14:6  І Ісус, сын Наваў, і Халеў, сын Ефаніін, з тых, што аглядалі зямлю, разадралі вопратку на сабе
Numb Bela 14:7  і сказалі ўсяму супольству сыноў Ізраілевых: зямля, якую мы праходзілі дзеля агляду, вельмі, вельмі добрая;
Numb Bela 14:8  калі Гасподзь літасьцівы да нас, дык увядзе нас у зямлю гэтую і дасьць нам яе — гэтую зямлю, у якой цячэ малако і мёд;
Numb Bela 14:9  толькі супроць Госпада не паўставайце і ня бойцеся народу зямлі гэтай, бо ён дастанецца нам у наедак: абароны ў іх ня стала, а з намі Гасподзь; ня бойцеся іх.
Numb Bela 14:10  І сказала ўсё супольства: пабіць іх камянямі! Але слава Гасподняя явілася ў скініі сходу ўсім сынам Ізраілевым.
Numb Bela 14:11  І сказаў Гасподзь Майсею: дакуль будзе дражніць Мяне народ гэты? і дакуль ён будзе ня верыць Мне пры ўсіх азнаках, якія рабіў Я сярод яго?
Numb Bela 14:12  пакараю яго пошасьцю і зьнішчу яго і выведу ад цябе народ болей шматлікі і мацнейшы за яго.
Numb Bela 14:13  Але Майсей сказаў Госпаду: пачуюць Егіпцяне, спасярод якіх Ты сілаю Тваёю вывеў народ гэты,
Numb Bela 14:14  і скажуць жыхарам зямлі гэтай, якія чулі, што Ты, Госпадзе, сярод народу гэтага, і што Ты, Госпадзе, дазваляеш ім бачыць Сябе твар у твар, і воблака Тваё стаіць над імі, і Ты ідзеш перад імі ўдзень у слупе воблачным, а ўначы ў слупе вогненным;
Numb Bela 14:15  і калі Ты зьнішчыш народ гэты, як аднаго чалавека, дык народы, якія чулі славу Тваю, скажуць:
Numb Bela 14:16  Гасподзь ня мог увесьці народ гэты ў зямлю, якую Ён запрысягнуўся даць яму, а таму і загубіў яго ў пустыні.
Numb Bela 14:17  Дык вось, няхай узьвялічыцца сіла Гасподняя, як Ты сказаў, кажучы:
Numb Bela 14:18  Гасподзь доўгацярплівы і шматлітасьцівы, даруе беззаконьні і злачынствы, і не пакідае без пакараньня, а карае беззаконьне бацькоў у дзецях да трэцяга і чацьвёртага роду.
Numb Bela 14:19  Даруй грэх народу гэтаму зь вялікай міласьці Тваёй, як Ты дараваў народу гэтаму ад Егіпта дагэтуль.
Numb Bela 14:20  І сказаў Гасподзь: дарую па слове тваім:
Numb Bela 14:21  але жывы Я, і славай Гасподняй поўная ўся зямля;
Numb Bela 14:22  усе, хто бачыў славу Маю і азнакі Мае, зробленыя Мною ў Егіпце і ў пустыні, і ня слухалі голасу Майго,
Numb Bela 14:23  ня ўбачаць зямлі, якую Я запрысягнуўся даць бацькам іхнім; усе, хто дражніў Мяне, ня ўбачаць яе;
Numb Bela 14:24  але раба Майго, Халева, за тое, што ў ім быў іншы дух, і ён цалкам слухаўся Мяне, увяду ў зямлю, у якую ён хадзіў, і семя ягонае ўспадкуе яе;
Numb Bela 14:25  Амалікіцяне і Хананэі жывуць у даліне; заўтра павярнецеся і ідзеце ў даліну да Чэрмнага мора.
Numb Bela 14:26  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 14:27  дакуль ліхое супольства гэтае будзе наракаць на Мяне? Нараканьне сыноў Ізраілевых, якім яны наракаюць на Мяне, Я чую.
Numb Bela 14:28  Скажы ім: жыву Я, кажа Гасподзь: як казалі вы ў вушы Мне, так і зраблю вам;
Numb Bela 14:29  у пустыні гэтай палягуць целы вашыя, і ўсе вы палічаныя, колькі вас лікам, ад дваццаці гадоў і вышэй, якія наракалі на Мяне,
Numb Bela 14:30  ня ўвойдзеце ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, прысягаўся асяліць вас, акрамя Халева, сына Ефаніінага, і Ісуса, сына Нававага;
Numb Bela 14:31  дзяцей вашых, пра якіх вы казалі, што яны дастануцца здабычай ворагам , Я ўвяду туды , і яны ўведаюць зямлю, якою вы пагардзілі,
Numb Bela 14:32  а вашыя трупы палягуць у пустыні гэтай;
Numb Bela 14:33  а сыны вашыя будуць качаваць у пустыні сорак гадоў і будуць несьці кару за блудадзейства вашае, пакуль не загінуць усе целы вашыя ў пустыні;
Numb Bela 14:34  па ліку сарака дзён, у якія вы аглядалі зямлю, вы панесяце кару за грахі вашыя сорак гадоў, год за дзень, каб вы спазналі, што значыцца быць пакінутым Мною.
Numb Bela 14:35  Я, Гасподзь, кажу і так зраблю з усім гэтым ліхім супольствам, што паўстала супроць Мяне: у пустыні гэтай усе яны загінуць і перамруць.
Numb Bela 14:36  І тыя, каго пасылаў Майсей на агледзіны зямлі, і якія, вярнуўшыся, узбурылі супроць яго ўсё гэта супольства, распускаючы ліхія чуткі пра зямлю,
Numb Bela 14:37  гэтыя, што распусьцілі благія чуткі пра зямлю, памерлі, пабітыя перад Госпадам;
Numb Bela 14:38  толькі Ісус, сын Наваў, і Халеў, сын Ефаніін, засталіся жывыя з тых мужоў, якія хадзілі аглядаць зямлю.
Numb Bela 14:39  І сказаў Майсей словы гэтыя перад усімі сынамі Ізраілевымі, і народ моцна засмуціўся.
Numb Bela 14:40  І ўстаўшы з самага рана, пайшлі на вяршыню гары, кажучы: вось, мы пойдзем на тое месца, пра якое сказаў Гасподзь, бо мы зграшылі.
Numb Bela 14:41  Майсей сказаў: навошта вы пераступаеце загад Гасподні? гэта ня дасьць посьпеху;
Numb Bela 14:42  не хадзеце, бо няма сярод вас Госпада, каб не пабілі вас ворагі вашыя;
Numb Bela 14:43  бо Амалікіцяне і Хананэі там перад вамі, і вы паляжаце ад меча, бо вы адступіліся ад Госпада, і ня будзе з вамі Госпада.
Numb Bela 14:44  Але яны дзёрзка рашылі падняцца на вяршыню гары; а каўчэг запавета Гасподняга і Майсей не пакідалі табару.
Numb Bela 14:45  І сышлі Амалікіцяне і Хананэі, якія жылі на гары той, і разьбілі іх, і гналі іх да Хормы.
Chapter 15
Numb Bela 15:1  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 15:2  абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі вы ўвойдзеце ў зямлю вашага жыхарства, якую Я даю вам,
Numb Bela 15:3  і будзеце прыносіць ахвяру Госпаду, цэласпаленьне, альбо ахвяру колатую, з валоў і авечак, у выкананьне абяцаньня, альбо з руплівасьці, альбо ў сьвяты вашыя, каб зрабіць прыемную духмянасьць Госпаду,—
Numb Bela 15:4  тады той, хто прыносіць ахвяру сваю Госпаду, павінен прынесьці ў прынашэньне ад хлеба дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з чацьвёртаю часткаю гіна алею;
Numb Bela 15:5  і віна дзеля паліваньня прынось чацьвяціну гіна пры цэласпаленьні альбо пры ахвяры, якую колеш, на кожнае ягня.
Numb Bela 15:6  А прыносячы барана, прынось у прынашэньне хлебнае дзьве дзясятыя долі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з трацінай гіна алею;
Numb Bela 15:7  і віна для паліваньня прынось траціну гіна дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду.
Numb Bela 15:8  Калі маладога вала прыносіш на цэласпаленьне альбо ў ахвяру колеш, дзеля выкананьня абяцаньня альбо ў мірную ахвяру Госпаду,
Numb Bela 15:9  дык разам з валом трэба прынесьці прынашэньня хлебнага тры дзясятыя долі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з палавінаю гіна алею;
Numb Bela 15:10  і віна на паліваньне прынось паўгіна ў ахвяру, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду.
Numb Bela 15:11  Так рабі пры кожным прынашэньні вала і барана і ягняці з авечак альбо коз;
Numb Bela 15:12  па ліку ахвяр, якія вы прыносіце, так рабеце пры кожнай, па ліку іх.
Numb Bela 15:13  Кожны тубылец так павінен рабіць гэта, прыносячы ахвяру дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду;
Numb Bela 15:14  і калі будзе паміж вамі жыць прыхадзень, альбо хто б там ні быў сярод вас у роды вашыя, і прынясе ахвяру дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду, дык і ён павінен рабіць так, як вы робіце;
Numb Bela 15:15  вам, супольства, і прыхадню, які жыве, статут адзін, статут вечны ў роды вашыя: што вы, тое і прыхадзень хай будзе перад Госпадам;
Numb Bela 15:16  закон адзін і адны правы хай будуць вам і прыхадню, які жыве ў вас.
Numb Bela 15:17  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 15:18  абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі вы ўвойдзеце ў зямлю, у якую Я вяду вас,
Numb Bela 15:19  і будзеце есьці хлеб той зямлі, дык прыносьце прынашэньне Госпаду;
Numb Bela 15:20  ад пачаткаў цеста вашага ляпёшку прыносьце ў прынашэньне; прыносьце яе так, як прынашэньне з гумна;
Numb Bela 15:21  ад пачаткаў цеста вашага аддавайце ў прынашэньне Госпаду ў роды вашыя.
Numb Bela 15:22  А калі парушыце ад няведаньня і ня выканаеце ўсіх гэтых наказаў, якія сказаў Гасподзь Майсею,
Numb Bela 15:23  усяго, што наказаў вам Гасподзь праз Майсея, ад таго дня, калі Гасподзь наказаў вам, і наперад у роды вашыя,—
Numb Bela 15:24  дык, калі зь недагляду супольства зроблена памылка, няхай уся супольнасьць прынясе аднаго маладога вала на цэласпаленьне, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду, з хлебным прынашэньнем і паліваньнем яго, паводле статуту, і аднаго казла ў ахвяру за грэх;
Numb Bela 15:25  і ачысьціць сьвятар усё супольства сыноў Ізраілевых, і будзе даравана ім, бо гэта была памылка, і яны прынесьлі прынашэньне сваё ў ахвяру Госпаду, і ахвяру за грэх свой перад Госпадам, за сваю памылку;
Numb Bela 15:26  і будзе даравана ўсяму супольству сыноў Ізраілевых і прыхадню, які жыве сярод іх, бо ўвесь народ зрабіў гэта з памылкі.
Numb Bela 15:27  А калі адзін хто згрэшыць зь няведаньня, дык няхай прынясе казу-адналетку ў ахвяру за грэх;
Numb Bela 15:28  і ачысьціць сьвятар душу, якая зрабіла з памылкі грэх перад Госпадам, і ачышчана будзе, і даравана будзе ёй,
Numb Bela 15:29  адзін закон хай будзе ўсім вам, як прыроднаму жыхару з сыноў Ізраілевых, так і прыхадню, які жыве ў вас, калі хто зробіць што з памылкі.
Numb Bela 15:30  А калі хто з тубыльцаў альбо з прыхадняў зробіць што дзёрзкаю рукою, дык ён зьневажае Госпада: зьнішчыцца душа тая з народу свайго,
Numb Bela 15:31  бо словам Гасподнім ён пагардзіў і запавет Ягоны парушыў; зьнішчыцца душа тая; грэх яе на ёй.
Numb Bela 15:32  Калі сыны Ізраілевыя былі ў пустыні, знайшлі чалавека, які зьбіраў дровы ў суботу;
Numb Bela 15:33  і прывялі яго, зборшчыка дроў, да Майсея і Аарона і да ўсяго супольства;
Numb Bela 15:34  і пасадзілі яго пад варту, бо ня было яшчэ вызначана, што трэба зь ім зрабіць.
Numb Bela 15:35  І сказаў Гасподзь Майсею: павінен памерці чалавек гэты; хай паб'е яго камянямі ўсё супольства за табарам.
Numb Bela 15:36  І вывела яго ўсё супольства з табара, і пабілі яго камянямі, і ён памёр, як загадаў Гасподзь Майсею.
Numb Bela 15:37  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 15:38  абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім, каб яны рабілі сабе кутасы на краях вопраткі сваёй у роды іхнія, і ў кутасы, якія на краях, устаўлялі ніткі з блакітнай воўны;
Numb Bela 15:39  і будуць яны ў кутасах у вас дзеля таго, каб вы, гледзячы на іх, успаміналі ўсе наказы Гасподнія і выконвалі іх і не хадзілі сьледам за сэрцам вашым і вачамі вашымі, якія вабяць вас да блудадзейства,
Numb Bela 15:40  каб вы памяталі і выконвалі ўсе наказы Мае і былі сьвятыя перад Богам вашым.
Numb Bela 15:41  Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам: Я Гасподзь, Бог ваш.
Chapter 16
Numb Bela 16:1  Карэй, сын Ісаараў, сын Каатаў, сын Лявіін, і Датан і Авірон, сын Эліяваў, і Аўнан, сын Фалетаў, сыны Рувімавыя,
Numb Bela 16:2  паўсталі на Майсея, і зь імі з сыноў Ізраілевых дзьвесьце пяцьдзесят мужоў, правадыры супольства, якіх клічуць на сходы, людзі знакамітыя.
Numb Bela 16:3  І сабраліся супроць Майсея і Аарона і сказалі ім: годзе вам; усё супольства, усе сьвятыя, і сярод іх Гасподзь! чаму ж вы ставіце сябе вышэй народу Гасподняга?
Numb Bela 16:4  Майсей, пачуўшы гэта, упаў на аблічча сваё
Numb Bela 16:5  і сказаў Карэю і ўсім саўдзельнікам ягоным, кажучы: заўтра пакажа Гасподзь, хто Ягоны, і хто сьвяты, каб наблізіць яго да Сябе; і каго Ён выбера, таго і наблізіць да Сябе;
Numb Bela 16:6  вось, што зрабеце: Карэй і ўсе саўдзельнікі ягоныя вазьмеце сабе кадзілы
Numb Bela 16:7  і заўтра пакладзеце ў іх агню і ўсыпце ў іх дымленьні перад Госпадам; і каго выбера Гасподзь, той і будзе сьвяты. Годзе вам, сыны Лявііныя!
Numb Bela 16:8  І сказаў Майсей Карэю: паслухайце, сыны Лявііныя!
Numb Bela 16:9  няўжо мала вам таго, што Бог Ізраілеў вылучыў вас з супольства Ізраільскага і наблізіў вас да Сябе, каб вы выконвалі службу пры скініі Гасподняй і стаялі перад супольствам, служачы ім?
Numb Bela 16:10  Ён наблізіў цябе і з табою ўсіх братоў тваіх, сыноў Лявія, а вы дамагаецеся яшчэ і сьвятарства.
Numb Bela 16:11  Дык вось, ты і ўвесь твой хаўрус сабраліся супроць Госпада. Што Аарон, чаго вы наракаеце на яго?
Numb Bela 16:12  І паслаў Майсей паклікаць Датана і Авірона, сыноў Эліявавых. Але яны сказалі: ня пойдзем!
Numb Bela 16:13  хіба мала таго, што ты вывеў нас зь зямлі, у якой цячэ малако і мёд, каб загубіць нас у пустыні? і ты яшчэ хочаш валадарыць над намі!
Numb Bela 16:14  ці прывёў ты нас у зямлю, дзе цячэ малако і мёд, і ці даў нам ва ўладаньне палі і вінаграднікі? вочы людзей гэтых ты хочаш асьляпіць? ня пойдзем!
Numb Bela 16:15  Майсей вельмі засмуціўся і сказаў Госпаду: не зьвяртай пагляду Твайго на прынашэньне іхняе; я ня ўзяў ані ў воднага зь іх асла і не зрабіў благога ніводнаму з іх.
Numb Bela 16:16  І сказаў Майсей Карэю: заўтра ты і ўвесь хаўрус твой будзьце перад абліччам Госпада, ты, яны і Аарон;
Numb Bela 16:17  і вазьмеце кожны сваё кадзіла, і пакладзеце ў іх дымленьне, і прынясеце перад аблічча Гасподняе кожны сваё кадзіла, дзьвесьце пяцьдзесят кадзілаў; ты і Аарон, кожны сваё кадзіла.
Numb Bela 16:18  І ўзяў кожны сваё кадзіла, і паклалі ў іх агню, і ўсыпалі ў іх дымленьняў, і сталі перад уваходам у скінію сходу; гэтак сама і Майсей і Аарон.
Numb Bela 16:19  І сабраў супроць іх Карэй увесь хаўрус каля ўваходу ў скінію сходу. І зьявілася слава Гасподняя ўсяму супольству.
Numb Bela 16:20  І наказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы:
Numb Bela 16:21  аддзялецеся ад гурту гэтага, і Я зьнішчу іх у імгненьне.
Numb Bela 16:22  А яны ўпалі на абліччы свае і сказалі: Божа, Божа духаў усякай плоці! адзін чалавек зграшыў, і Ты гневаешся на ўсё супольства?
Numb Bela 16:23  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 16:24  скажы супольству: адступеце з усіх бакоў ад жытлішча Карэевага, Датанавага і Авіронавага.
Numb Bela 16:25  І ўстаў Майсей і пайшоў да Датана і Авірона, і за імі пайшлі старэйшыны Ізраілевыя.
Numb Bela 16:26  І сказаў супольству: адыдзеце ад палатак грэшных людзей гэтых і не дакранайцеся ні да чога, што належыць ім, каб не загінуць вам ва ўсіх грахах іхніх.
Numb Bela 16:27  І адышлі яны з усіх бакоў ад жытлішча Карэя, Датана і Авірона; а Датан і Авірон выйшлі і стаялі каля дзьвярэй палатак сваіх з жонкамі сваімі і сынамі сваімі і з малымі дзецьмі сваімі.
Numb Bela 16:28  І сказаў Майсей: з гэтага даведаецеся, што Гасподзь паслаў мяне рабіць усе дзеі гэтыя, а не па сваёй самахоці я раблю гэта:
Numb Bela 16:29  калі яны памруць, як паміраюць усе людзі, і спасьцігне іх такая кара, як і ўсіх людзей, дык не Гасподзь паслаў мяне;
Numb Bela 16:30  а калі Гасподзь учыніць незвычайнае, і зямля разьзявіць вусны свае і праглыне іх і ўсё, што ў іх, і яны жывыя сыдуць у апраметную, дык ведайце, што людзі гэтыя пагардзілі Госпадам.
Numb Bela 16:31  Толькі ён сказаў словы гэтыя, як расьселася зямля пад імі;
Numb Bela 16:32  і разьзявіла зямля вусны свае і праглынула іх і дамы іхнія, і ўсіх людзей Карэевых і ўсю маёмасьць;
Numb Bela 16:33  і сышлі яны з усім, што належала ім, жывыя ў апраметную, і накрыла іх зямля, і згінулі яны спасярод супольства.
Numb Bela 16:34  І ўсе Ізраільцяне, якія былі вакол іх, пабеглі пры іх енку, каб, казалі яны, і нас не праглынула зямля.
Numb Bela 16:35  І выйшаў агонь ад Госпада і зжэр тых дзвесьце пяцьдзесят мужоў, якія прынесьлі дымленьне.
Numb Bela 16:36  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 16:37  скажы Элеазару, сыну Ааронаваму, сьвятару, няхай ён зьбярэ кадзілы спаленых і агонь выкіне прэч; бо асьвяціліся
Numb Bela 16:38  кадзілы грэшнікаў гэтых сьмерцю іхняю, і няхай расплешчуць іх на лісты, каб накрываць ахвярнік, бо яны прынесьлі іх перад аблічча Госпада, і яны зрабіліся асьвечаныя; і будуць яны азнакаю сынам Ізраілевым.
Numb Bela 16:39  І ўзяў Элеазар сьвятар медныя кадзілы, якія прынесьлі спаленыя, і распляскалі іх на лісты, каб накрываць ахвярнік
Numb Bela 16:40  на памяць сынам Ізраілевым, каб ніхто староньні, які не ад семені Аарона, не прыступаў прыносіць дымленьне перад аблічча Гасподняе, і ня было зь ім, што з Карэем і хаўрусьнікамі ягонымі, як казаў яму Гасподзь праз Майсея.
Numb Bela 16:41  На другі дзень усё супольства сыноў Ізраілевых пачало наракаць на Майсея і Аарона і казала: вы забілі народ Гасподні.
Numb Bela 16:42  І калі сабралася супольства супроць Майсея і Аарона, яны павярнуліся да скініі сходу, і вось, хмара накрыла яе, і зьявілася слава Гасподняя.
Numb Bela 16:43  І прыйшоў Майсей і Аарон да скініі сходу.
Numb Bela 16:44  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 16:45  адхілецеся ад супольства гэтага, і Я зьнішчу іх у імгненьне. Але яны абодва ўпалі на аблічы свае.
Numb Bela 16:46  І сказаў Майсей Аарону: вазьмі кадзіла і пакладзі ў яго агню з ахвярніка і ўсып дымленьня, і нясі хутчэй да супольства і заступіся за іх, бо выйшаў гнеў ад Госпада, пачалася пагібель.
Numb Bela 16:47  І ўзяў Аарон, як сказаў Майсей, і пабег да супольства, і вось, ужо пачалася пагібель у народзе. І ён паклаў дымленьне і заступіўся за народ;
Numb Bela 16:48  стаў ён паміж мёртвымі і жывымі, і пагібель спынілася.
Numb Bela 16:49  І памерла ад пагібелі чатырнаццаць тысяч сямсот чалавек, апрача памерлых па справе Карэевай.
Numb Bela 16:50  І вярнуўся Аарон да Майсея, да ўваходу ў скінію сходу, пасьля таго як пагібель спынілася.
Chapter 17
Numb Bela 17:1  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 17:2  скажы сынам Ізраілевым і вазьмі ў іх посах ад кожнага роду, ад усіх правадыроў іхніх па плямёнах, дванаццаць посахаў, і імя кожнага напішы на посаху ягоным;
Numb Bela 17:3  імя Аарона напішы на посаху Лявііным, бо адзін посах ад правадыра племені іхняга;
Numb Bela 17:4  і пакладзі іх у скініі сходу, перад каўчэгам адкрыцьця, дзе зьяўляюся Я вам;
Numb Bela 17:5  і каго Я выберу, посах таго зацьвіце; і так Я суйму нараканьне сыноў Ізраілевых, якім яны наракаюць на вас.
Numb Bela 17:6  І сказаў Майсей сынам Ізраілевым, і далі яму ўсе правадыры іхнія, ад кожнага правадыра посах паводле плямёнаў іхніх дванаццаць посахаў, і посах Ааронаў быў сярод посахаў іхніх.
Numb Bela 17:7  І паклаў Майсей посахі перад абліччам Госпада ў скініі сходу.
Numb Bela 17:8  На другі дзень увайшоў Майсей у скінію сходу, і вось, посах Ааронаў, ад дома Лявіінага, зацьвіў, пусьціў парасткі, даў цьвет і ўрадзіў міндаліны.
Numb Bela 17:9  І вынес Майсей усе посахі ад аблічча Гасподняга да ўсіх сыноў Ізраілевых; і ўгледзелі яны гэта і ўзялі кожны свой посах.
Numb Bela 17:10  І сказаў Гасподзь Майсею: пакладзі зноў посах Ааронаў перад каўчэгам адкрыцьця на захаваньне, як азнаку непакорлівым, каб перасталі наракаць на Мяне, і каб яны не памерлі.
Numb Bela 17:11  Майсей зрабіў гэта: як загадаў яму Гасподзь, так ён і зрабіў.
Numb Bela 17:12  І сказалі сыны Ізраілевыя Майсею: вось, мы паміраем, гінем, усе гінем!
Numb Bela 17:13  кожны, хто набліжаецца да скініі Гасподняй, памірае: ці не давядзецца ўсім нам памерці?
Chapter 18
Numb Bela 18:1  І сказаў Гасподзь Аарону: ты і сыны твае і дом бацькі твайго з табою панесяце на сабе грэх за нядбальства ў сьвятыні; і ты і сыны твае з табою панесяце на сабе грэх за няўпраўнасьць у сьвятарстве вашым.
Numb Bela 18:2  Гэтак сама і братоў тваіх, племя Лявіінага, род бацькі твайго, вазьмі сабе: няхай яны будуць пры табе і служаць табе, а ты і сыны твае з табою будзеце пры скініі адкрыцьця;
Numb Bela 18:3  няхай яны правяць службу табе і службу ва ўсёй скініі; толькі каб не падыходзілі да рэчаў сьвятыні і да ахвярніка, каб не памерці і ім і вам.
Numb Bela 18:4  Няхай яны будуць пры табе і правяць службу ў скініі сходу, усю працу ў скініі; а староньні не павінен набліжацца да вас.
Numb Bela 18:5  Так чынеце службу ў сьвяцілішчы і каля ахвярніка, каб ня было больш гневу на сыноў Ізраілевых;
Numb Bela 18:6  бо братоў вашых, лявітаў, Я ўзяў з сыноў Ізраілевых і даў іх вам, у дарунак Госпаду, дзеля ўчыненьня службы пры скініі сходу;
Numb Bela 18:7  і ты і сыны твае з табою захоўвайце сьвятарства вашае ва ўсім, што належыць ахвярніку, і што ўсярэдзіне за заслонаю, і служэце; Я даю вам у дарунак службу сьвятарства, а староньні, які возьмецца, аддадзены будзе сьмерці.
Numb Bela 18:8  І сказаў Гасподзь Аарону: вось, Я даручаю табе сачыць за паднашэньнямі Мне; з усяго, што асьвячаецца сынамі Ізраілевымі, Я дам табе і сынам тваім, дзеля сьвятарства вашага, статутам вечным;
Numb Bela 18:9  вось, што належыць табе са сьвятыняў вялікіх, з таго, што паліцца: любое прынашэньне іхняе хлебнае, і ўсякая ахвяра іхняя за грэх, і кожная іхняя ахвяра за віну, што яны прынясуць Мне; гэта вялікая сьвятыня табе і сынам тваім.
Numb Bela 18:10  На самым сьвятым месцы ежце гэта; усе мужчынскага полу могуць есьці; гэта сьвятыняю і будзе табе.
Numb Bela 18:11  І вось, што табе з паднесеных дароў іхніх: усе паднашэньні сыноў Ізраілевых Я даў табе і сынам тваім і дочкам тваім з табою, статутам вечным; усякі чысты ў доме тваім можа есьці гэта.
Numb Bela 18:12  Усё найлепшае з алею і ўсё найлепшае зь вінаграду і хлеба, пачаткі іх, якія яны даюць Госпаду, Я аддаў табе;
Numb Bela 18:13  усе першыя ўтворы зямлі іхняй, першыя яны прынясуць Госпаду, хай будуць твае; кожны чысты ў доме тваім можа есьці гэта.
Numb Bela 18:14  Усё заклятае ў зямлі Ізраілевай хай будзе тваё.
Numb Bela 18:15  Усё, што размыкае сцёгны ў кожнай плоці, якую прыносяць Госпаду, зь людзей і з быдла, хай будзе тваё; толькі першынец зь людзей павінен быць выкуплены, і першароднае з быдла нячыстага павінна быць выкуплена;
Numb Bela 18:16  а выкуп за іх: пачынаючы з аднаго месяца, паводле ацэнкі тваёй, бяры выкуп пяць сікляў срэбра, па сіклі сьвяшчэнным, які ў дваццаць гераў;
Numb Bela 18:17  а за першароднае з валоў і за першароднае з авечак і за першароднае з коз не бяры выкупу: яны сьвятыня; крывёю іх акрапляй ахвярнік і тлушч зь іх палі ў ахвяру, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду;
Numb Bela 18:18  а мяса іх табе належыць, гэтаксама як і грудзіна паднашэньня — правая лапатка табе належыць.
Numb Bela 18:19  Усе ахвярныя сьвятыні, якія падносяць сыны Ізраілевыя Госпаду, аддаю табе і сынам тваім і дочкам тваім з табою, статутам вечным; гэта запавет солі вечны перад Госпадам, дадзены табе і нашчадкам тваім з табою.
Numb Bela 18:20  І сказаў Гасподзь Аарону: у зямлі іхняй ня будзеш мець надзелу і долі ня будзе з табою сярод іх; Я доля твая і надзел твой сярод сыноў Ізраілевых;
Numb Bela 18:21  а сынам Лявіі, вось, Я даў у надзел дзесяціну з усяго, што ў Ізраіля, за службу іхнюю, за тое, што яны правяць службы ў скініі сходу;
Numb Bela 18:22  і сыны Ізраілевыя не павінны больш падыходзіць да скініі сходу, каб не панесьці грэху і не памерці:
Numb Bela 18:23  няхай лявіты правяць службы ў скініі сходу і нясуць на сабе грэх іхні. Гэта статут вечны ў роды вашыя; а сярод сыноў Ізраілевых яны не атрымаюць долі;
Numb Bela 18:24  а як што дзесяціну сыноў Ізраілевых, якую яны прыносяць у паднашэньне Госпаду, Я аддаю лявітам у надзел, таму і сказаў Я ім: сярод сыноў Ізраілевых не атрымаюць яны долі.
Numb Bela 18:25  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 18:26  абвясьці лявітам і скажы ім: калі брацьмеце ў сыноў Ізраілевых дзесяціну, якую Я даў вам у долю, дык падносьце зь яе паднашэньне Госпаду, дзесяціну зь дзесяціны,—
Numb Bela 18:27  і ўскладзена будзе на вас гэта паднашэньне, як хлеб з гумна і як узятае з чавільні;
Numb Bela 18:28  так і вы будзеце падносіць паднашэньне Госпаду з усіх дзесяцін вашых, якія брацьмеце ў сыноў Ізраілевых, і будзеце даваць зь іх паднашэньне Гасподняе Аарону сьвятару;
Numb Bela 18:29  з усяго, што даруецца вам, падносьце паднашэньне Госпаду, з усяго найлепшага, што асьвячаецца.
Numb Bela 18:30  І скажы ім: калі вы прынесяце з гэтага найлепшае, дык гэта ўскладзена будзе на лявітаў, як тое, што атрымліваецца з гумна і што атрымліваецца з чавільні;
Numb Bela 18:31  вы можаце есьці гэта ў любым месцы, вы і сем'і вашыя, бо гэта вам плата за працу вашую ў скініі сходу;
Numb Bela 18:32  і не панесяце за гэта грэху, калі прынесяце найлепшае з гэтага; і таго, што пасьвячаецца сынамі Ізраілевымі, не апаганьце, і не памраце.
Chapter 19
Numb Bela 19:1  І наказаў Гасподзь Майсею і Аарону сказаць:
Numb Bela 19:2  вось статут закона, які запавядаў Гасподзь, кажучы: скажы сынам Ізраілевым, няхай прывядуць табе рыжую цялушку без пахібы, у якое няма заганы, на якой ня было ярма;
Numb Bela 19:3  і аддайце яе Элеазару сьвятару, і выведзе яе прэч з табара, і заколюць яе пры ім;
Numb Bela 19:4  і няхай возьме Элеазар сьвятар пальцам сваім крыві яе і крывёю пакропіць да пярэдняга боку скініі сходу сем разоў;
Numb Bela 19:5  і спаляць цялушку на вачах у яго: скуру зь яе і мяса яе і кроў зь яе зь нячыстасьцю няхай спаляць;
Numb Bela 19:6  і няхай возьме сьвятар кедровых дроў і ізопу і нітку з чырванёнай воўны і кіне на спальваную цялушку;
Numb Bela 19:7  і няхай вымые сьвятар вопратку сваю і абмые цела сваё вадою, і потым увойдзе ў табар, і нячысты будзе сьвятар да вечара;
Numb Bela 19:8  і той, хто паліў, няхай вымые вопратку сваю вадою, і абмые цела сваё вадою, і нячысты будзе да вечара;
Numb Bela 19:9  і хто-небудзь чысты няхай зьбярэ попел ад цялушкі і пакладзе за табарам на чыстым месцы, і будзе ён захоўвацца для супольства сыноў Ізраілевых, дзеля вады ачышчальнай: гэта ахвяра за грэх;
Numb Bela 19:10  і той, хто зьбіраў попел ад цялушкі, няхай вымые вопратку сваю, і нячысты будзе да вечара. Гэта сыным Ізраілевым і прыхадням, якія жывуць у іх, хай будзе статутам вечным.
Numb Bela 19:11  Хто дакранецца да мёртвага цела якога-небудзь чалавека, нячысты будзе сем дзён;
Numb Bela 19:12  ён павінен ачысьціць сябе гэтаю вадою на трэці дзень і на сёмы дзень, і будзе чысты; а калі ён не ачысьціць сябе на трэці дзень і на сёмы дзень, дык ня будзе чысты;
Numb Bela 19:13  кожны, хто дакрануўся да мёртвага цела якога-небудзь чалавека, што памёр, і не ачысьціў сябе, апаганіць жытлішча Госпада: зьнішчыцца чалавек той спасярод Ізраіля, бо ён не акроплены ачышчальнаю вадою, ён нячысты, яшчэ нячыстасьць ягоная на ім.
Numb Bela 19:14  Вось закон: калі чалавек памрэ ў намёце, дык кожны, хто прыйдзе ў намёт, і ўсё ў намёце нячыстае будзе сем дзён;
Numb Bela 19:15  кожны адкрыты посуд, які не абвязаны і не накрыты, нячысты.
Numb Bela 19:16  Кожны, хто дакранецца на полі да забітага мечам, альбо да памерлага, альбо да косткі чалавечай, альбо да дамавіны, нячысты будзе сем дзён.
Numb Bela 19:17  Нячыстаму няхай возьмуць попелу з той спаленай ахвяры за грэх і нальюць на яго жывой вады ў посуд;
Numb Bela 19:18  і няхай хто-небудзь чысты возьме ізопу, і абмочыць яго ў вадзе, і акропіць намёт і ўвесь посуд і людзей, якія ў ім, і таго, хто дакрануўся да косткі, альбо да забітага, альбо да памерлага, альбо да дамавіны;
Numb Bela 19:19  і няхай акропіць чысты нячыстага на трэці і на сёмы дзень і ачысьціць яго на сёмы дзень; і вымые ён вопратку сваю, і абмые вадою, і пад вечар будзе чысты.
Numb Bela 19:20  А калі хто будзе нячысты і не ачысціць сябе, дык вынішчыцца чалавек той спасярод народу, бо ён апаганіў сьвяцілішча Госпада: ачышчальнаю вадою ён не акроплены, ён нячысты.
Numb Bela 19:21  І няхай будзе гэта ім устанаўленьнем вечным. І той, хто крапіў ачышчальнаю вадою, няхай вымые вопратку сваю; і хто дакрануўся да ачышчальнай вады, нячысты будзе да вечара.
Numb Bela 19:22  І ўсё, да чаго дакранецца нячысты, будзе нячыстае; і той чалавек, які дакрануўся, нячысты будзе да вечара.
Chapter 20
Numb Bela 20:1  І прыйшлі сыны Ізраілевыя, усё супольства, у пустыню Сін у першы месяц, і спыніўся народ у Кадэсе, і памерла там Марыям і пахавана там.
Numb Bela 20:2  І ня было вады ў супольства, і сабраліся яны супроць Майсея і Аарона;
Numb Bela 20:3  і абурыўся народ на Майсея і сказаў: о, калі б памерлі тады і мы, калі памерлі браты нашыя перад Госпадам!
Numb Bela 20:4  навошта вы прывялі супольства Гасподняе ў гэтую пустыню, каб памерці тут нам і быдлу нашаму?
Numb Bela 20:5  і навошта вывелі вы нас зь Егіпта, каб прывесьці нас у гэта нягоднае месца, дзе нельга сеяць, няма ні смакоўніц, ні вінаграду, ні гранатавых яблыкаў, ні нават вады пітной?
Numb Bela 20:6  І пайшоў Майсей і Аарон ад народу да ўваходу ў скінію сходу, і ўпалі на абліччы свае, і зьявілася ім слава Гасподняя.
Numb Bela 20:7  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 20:8  вазьмі посахі, зьбяры супольства, ты і Аарон, брат твой, і скажэце на вачах у іх скале, і яна дасьць зь сябе ваду: і так ты выведзеш ім ваду са скалы і напоіш супольства і быдла ягонае.
Numb Bela 20:9  І ўзяў Майсей посах перад абліччам Госпада, як Ён загадаў яму.
Numb Bela 20:10  І сабралі Майсей і Аарон народ да скалы, і сказаў ён ім: паслухайце, непакорныя, хіба нам з гэтае скалы вывесьці вам ваду?
Numb Bela 20:11  І падняў Майсей руку сваю і ўдарыў у скалу посахам сваім двойчы, і пацякло многа вады, і піло супольства і быдла ягонае.
Numb Bela 20:12  І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: за тое, што вы не паверылі Мне, каб зьявіць сьвятасьць Маю на вачах у сыноў Ізраілевых, не ўведзяце вы народу свайго ў зямлю, якую Я даю яму.
Numb Bela 20:13  Гэта вада Мэрывы, у якой увайшлі ў раздор сыны Ізраілевыя з Госпадам, і Ён зьявіў ім сьвятасьць Сваю.
Numb Bela 20:14  І паслаў Майсей з Кадэса паслоў да цара Эдомскага: так кажа брат твой, Ізраіль: ты ведаеш усе цяжкасьці, якія спасьціглі нас;
Numb Bela 20:15  бацькі нашыя перайшлі ў Егіпет, і мы жылі ў Егіпце многа часу, і дрэнна абыходзіліся Егіпцяне з намі і бацькамі нашымі;
Numb Bela 20:16  і паклікалі мы Госпада, і пачуў Ён голас наш, і паслаў анёла, і вывеў нас зь Егіпта; і вось, мы ў Кадэсе, горадзе каля самай мяжы тваёй;
Numb Bela 20:17  дазволь нам прайсьці зямлёю тваёю; мы ня пойдзем па палях і па вінаградніках і ня будзем піць ваду з калодзежаў; а пойдзем дарогаю царскаю, ня збочым ні направа, ні налева, пакуль не пяройдзем межаў тваіх.
Numb Bela 20:18  Але Эдом сказаў яму: не праходзь празь мяне, інакш я зь мечам выступлю супроць цябе.
Numb Bela 20:19  І сказалі яму сыны Ізраілевыя: мы пойдзем вялікаю дарогаю, і калі будзем піць тваю ваду, я і быдла маё, дык будзем плаціць за яе; толькі нагамі маімі прайду, што нічога не каштуе.
Numb Bela 20:20  Але ён сказаў: не праходзь. І выступіў супроць яго Эдом з шматлікім народам і з моцнаю рукою.
Numb Bela 20:21  І вось не згадзіўся Эдом дазволіць Ізраілю прайсьці праз ягоныя межы, і Ізраіль пайшоў убок ад яго.
Numb Bela 20:22  І выправіліся сыны Ізраіля з Кадэса, і пайшло ўсё супольства да гары Ор.
Numb Bela 20:23  І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону на гары Ор, каля межаў зямлі Эдомскай, кажучы:
Numb Bela 20:24  няхай прыкладзецца Аарон да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, якую Я даю сынам Ізраілевым, за тое, што вы непакорныя былі загаду Майму каля водаў Мэрывы;
Numb Bela 20:25  і вазьмі Аарона і Элеазара, сына ягонага, і ўзьвядзі іх на гару Ор;
Numb Bela 20:26  і здымі з Аарона вопратку ягоную і апрані ў яе Элеазара, сына ягонага, і няхай Аарон адыдзе і памрэ там.
Numb Bela 20:27  І зрабіў Майсей так, як загадаў Гасподзь. Пайшлі яны на гару Ор на вачах ва ўсяго супольства,
Numb Bela 20:28  і зьняў Майсей з Аарона вопратку ягоную і апрануў у яе Элеазара, сына ягонага; і памёр там Аарон на вяршыні гары. А Майсей і Элеазар сышлі з гары.
Numb Bela 20:29  І ўбачыла ўсё супольства, што Аарон памёр, і аплакваў Аарона ўвесь дом Ізраілеў трыццаць дзён.
Chapter 21
Numb Bela 21:1  Ханаанскі цар Арада, які жыў на поўдні, пачуўшы, што Ізраіль ідзе дарогаю ад Атарыма, уступіў у бітву зь Ізраільцянамі і некалькіх зь іх узяў у палон.
Numb Bela 21:2  І даў Ізраіль абяцаньне Госпаду і сказаў: калі аддасі народ гэты ў рукі мае, дык накладу заклён на гарады іхнія.
Numb Bela 21:3  Гасподзь пачуў голас Ізраіля і аддаў Хананэяў у рукі яму, і ён паклаў заклён на іх і на гарады іхнія і даў імя месцу таму: Хорма .
Numb Bela 21:4  Ад гары Ор выправіліся яны дарогаю Чэрмнага мора, каб абмінуць зямлю Эдома. І пачаў маладушнічаць народ у дарозе,
Numb Bela 21:5  і гаварыў народ супроць Бога і супроць Майсея: навошта вывелі вы нас зь Егіпта, каб памерці ў пустыні, бо тут няма ні хлеба, ні вады, і душы нашай абрыдла нягодная ежа.
Numb Bela 21:6  І паслаў Гасподзь на народ ядавітых зьмеяў, якія джгалі народ,і памерла мноства народу зь Ізраілевых.
Numb Bela 21:7  І прыйшоў народ да Майсея і сказаў: зграшылі мы, што гаварылі супроць Госпада і супроць цябе; памаліся Госпаду, каб ён адвёў ад нас зьмеяў. І памаліўся Майсей за народ.
Numb Bela 21:8  І сказаў Гасподзь Майсею: зрабі сабе зьмея і выставі яго на сьцяг, і ўкушаны, зірнуўшы на яго, застанецца жывы.
Numb Bela 21:9  І зрабіў Майсей меднага зьмея і выставіў яго на сьцяг, і калі зьмяя кусала чалавека, ён, зірнуўшы на меднага зьмея, заставаўся жывы.
Numb Bela 21:10  І выправіліся сыны Ізраілевыя і спыніліся ў Авоце;
Numb Bela 21:11  і выправіліся з Авота і спыніліся ў Іў-Аварыме, у пустыні, што насупраць Маава, на ўсход сонца;
Numb Bela 21:12  адтуль выправіліся і спыніліся ў даліне Зарэд;
Numb Bela 21:13  выправіўшыся адтуль, спыніліся ў той частцы Арнона ў пустыні, якая цячэ за межамі Амарэя, бо Арнон мяжа Маава, паміж Маавам і Амарэем.
Numb Bela 21:14  Таму і сказана ў кнізе змаганьняў Гасподніх:
Numb Bela 21:15  Вагеб у Суфе і патокі Арнона, і вярхоўе патоку, якое схіляецца да Шабэт-Ару і прымыкае да межаў Маава.
Numb Bela 21:16  Адсюль да Баэр ; гэта той калодзеж, пра які Гасподзь сказаў Майсею: зьбяры народ, і дам ім вады.
Numb Bela 21:17  Тады засьпяваў Ізраіль песьню гэтую: напаўняйся, калодзеж, сьпявайце яму;
Numb Bela 21:18  калодзеж, які выкапалі князі, выкапалі правадыры народу з законаўстаноўцам посахамі сваімі. З пустыні ў Матану,
Numb Bela 21:19  з Матаны ў Нагалііл, з Нагалііла ў Вамот,
Numb Bela 21:20  з Вамота ў Гай, што ў зямлі Маава, на вяршыні гары Фасгі, павернутай відам да пустыні.
Numb Bela 21:21  І паслаў Ізраіль паслоў да Сігона, цара Амарэйскага, каб сказаць:
Numb Bela 21:22  дазволь мне прайсьці зямлёю тваёю; ня будзем заходзіць на палі і ў вінаграднікі, ня будзем піць вады з калодзежаў, а пойдзем дарогаю царскаю, пакуль не пяройдзем межаў тваіх.
Numb Bela 21:23  Але Сігон не дазволіў ісьці праз свае межы; і сабраў Сігон увесь народ свой і выступіў супроць Ізраіля ў пустыню, і дайшоў да Яацы і ўступіў у бітву зь Ізраілем.
Numb Bela 21:24  І пабіў яго Ізраіль мечам і ўзяў у валоданьне зямлю ягоную ад Арнона да Явока, да межаў Аманіцкіх, бо моцныя былі межы Аманіцянаў;
Numb Bela 21:25  і ўзяў Ізраіль усе гарады гэтыя, і жыў Ізраіль ва ўсіх гарадах Амарэйскіх, у Эсэвоне і ва ўсіх залежных ад яго;
Numb Bela 21:26  бо Эсэвон быў горад Сігона, цара Амарэйскага, і ён ваяваў з ранейшым царом Маавіцкім і ўзяў з рук ягоных усю зямлю ягоную да Арнона.
Numb Bela 21:27  Таму і гаворыцца ў вершах: Ідзеце ў Эсэвон, хай уладзяць і ўмацуюць горад Сігонаў,
Numb Bela 21:28  бо выйшаў агонь зь Эсэвона, полымя з горада Сігонавага, і зжэр яго Мааў і валадароў вышыняў Арнона.
Numb Bela 21:29  Гора, Мааве, табе! загінуў ты, Хамосаў народзе! Паразьбягаліся сыны ягоныя, і дочкі яго зрабіліся паланянкамі Амарэйскага цара Сігона;
Numb Bela 21:30  мы пабілі іх стрэламі; загінуў Эсэвон да Дывона, мы спустошылі іх да Нофы, што паблізу Мэдэвы.
Numb Bela 21:31  І жыў Ізраіль у зямлі Амарэйскай.
Numb Bela 21:32  І паслаў Майсей агледзець Язэр, і ўзялі селішчы, залежныя ад яго, і прагналі Амарэяў, якія былі ў іх.
Numb Bela 21:33  І павярнуліся і пайшлі да Васана. І выступіў супроць іх Ог, цар Васанскі, сам і ўвесь народ ягоны, на бітву да Эдрэі.
Numb Bela 21:34  І сказаў Гасподзь Майсею: ня бойся яго, бо Я аддам яго і ўвесь народ ягоны і ўсю зямлю ягоную ў рукі твае, і зробіш зь ім, як зрабіў зь Сігонам, царом Амарэйскім, які жыў у Эсэвоне.
Numb Bela 21:35  І пабілі яны яго і сыноў ягоных і ўвесь народ ягоны, так што ніводнага не засталося, і завалодалі зямлёю ягонай
Chapter 22
Numb Bela 22:1  І выправіліся сыны Ізраілевыя і спыніліся на руінах Маава, каля Ярдана, насупраць Ерыхона.
Numb Bela 22:2  І ўбачыў Валак, сын Сэпфораў, усё, што зрабіў Ізраіль Амарэям;
Numb Bela 22:3  і вельмі баяліся Маавіцяне народу гэтага, бо ён быў шматлікі; і збаяліся Маавіцяне сыноў Ізраілевых.
Numb Bela 22:4  І сказалі Маавіцяне старэйшынам Мадыямскім: гэты народ зьядае цяпер усё вакол нас, як вол зьядае траву палявую. А Валак, сын Сэпфораў быў царом Маавіцянаў у той час.
Numb Bela 22:5  І паслаў ён паслоў да Валаама, сына Вэоравага, у Пэтор, што на рацэ Еўфраце, у зямлі сыноў народу яго, каб паклікаць яго і сказаць: вось, народ выйшаў зь Егіпта і пакрыў улоньне зямлі, і жыве ён каля мяне;
Numb Bela 22:6  дык вось, прыйдзі, пракляні мне народ гэты, бо ён мацнейшы за мяне: можа, тады я змагу разьбіць яго і выгнаць яго зь зямлі; я ведаю, што каго ты дабраславіш, той дабраславёны, і каго ты праклянеш, той пракляты.
Numb Bela 22:7  І пайшлі старэйшыны Маавіцкія і старэйшыны Мадыямскія, з дарункамі ў руках за чарадзейства, і пайшлі да Валаама, і пераказалі яму словы Валакавыя.
Numb Bela 22:8  І сказаў ён ім: заначуйце тут ноч, і дам вам адказ, як скажа мне Гасподзь. І засталіся старэйшыны Маавіцкія ў Валаама.
Numb Bela 22:9  І прыйшоў Бог да Валаама і сказаў: якія гэта людзі ў цябе?
Numb Bela 22:10  Валаам сказаў Богу: Валак, сын Сэпфораў, цар Маавіцкі, прыслаў да мяне:
Numb Bela 22:11  вось, народ выйшаў зь Егіпта і пакрыў улоньне зямлі; дык вось, прыйдзі, пракляні мне яго; можа, я тады змагу падужацца зь ім і выгнаць яго.
Numb Bela 22:12  І сказаў Бог Валааму: не хадзі зь імі, не праклінай народу гэтага, бо ён дабраславёны.
Numb Bela 22:13  І ўстаў Валаам раніцай і сказаў князям Валакавым: ідзеце ў зямлю вашу, бо ня хоча Гасподзь дазволіць мне ісьці з вамі.
Numb Bela 22:14  І ўсталі князі Маавіцкія, і прыйшлі да Валака, і сказалі: не згадзіўся Валаам ісьці з намі.
Numb Bela 22:15  Валак паслаў яшчэ князёў, пабольш і знакаміцейшых за тых.
Numb Bela 22:16  І прыйшлі яны да Валаама і сказалі яму: так кажа Валак, сын Сэпфораў: не адмоўся прыйсьці да мяне;
Numb Bela 22:17  я зраблю табе вялікі гонар і зраблю ўсё, што ні скажаш мне; прыйдзі ж, пракляні мне народ гэты.
Numb Bela 22:18  І адказваў Валаам і сказаў рабам Валакавым: хоць бы Валак даваў мне поўны дом срэбра і золата, не магу пераступіць загадаў Госпада, Бога майго, і зрабіць што-небудзь малое альбо вялікае;
Numb Bela 22:19  зрэшты, застаньцеся і вы тут нанач, і я даведаюся, што яшчэ скажа мне Гасподзь.
Numb Bela 22:20  І прыйшоў Бог да Валаама ўначы і сказаў яму: калі людзі гэтыя прыйшлі клікаць цябе, устань, і ідзі зь імі! але толькі рабі тое, што Я буду казаць табе.
Numb Bela 22:21  Валаам устаў раніцай, асядлаў асьліцу сваю і пайшоў з князямі Маавіцкімі.
Numb Bela 22:22  І запалаў гнеў Божы за тое, што ён пайшоў, і стаў анёл Гасподні на дарозе, каб перашкодзіць яму. Ён ехаў на асьліцы сваёй і два слугі ягоныя.
Numb Bela 22:23  І ўбачыла асьліца анёла Гасподняга, які стаяў на дарозе з аголеным мечам у руцэ, і зьвярнула асьліца з дарогі і пайшла на поле; а Валаам пачаў біць асьліцу, каб вярнуць яе на дарогу.
Numb Bela 22:24  І стаў анёл Гасподні на вузкай дарозе, паміж вінаграднікамі, дзе з аднаго боку сьцяна і з другога боку сьцяна.
Numb Bela 22:25  Асьліца, убачыўшы анёла Гасподняга, прыціснулася да сьцяны і прыціснула нагу Валаама да сцяны; і ён зноў пачаў біць яе.
Numb Bela 22:26  Анёл Гасподні зноў перайшоў і стаў у цесным месцы, дзе ня было куды зьвярнуць, ні налева, ні направа.
Numb Bela 22:27  Асьліца, убачыўшы анёла Гасподняга, легла пад Валаамам. І запалаў гнеў Валаама, і пачаў ён біць асьліцу кіем.
Numb Bela 22:28  І разамкнуў Гасподзь вусны асьліцы, і яна сказала Валааму: што я табе зрабіла, што ты б'еш мяне вось ужо трэці раз?
Numb Bela 22:29  Валаам сказаў асьліцы: за тое, што ты паглумілася зь мяне; калі б у мяне ў руцэ быў меч, дык я цяпер ужо забіў бы цябе.
Numb Bela 22:30  А асьліца сказала Валааму: ці ня я твая асьліца, на якой ты езьдзіў з пачатку да гэтага дня? ці мела я звычку так рабіць з табою? Ён сказаў: не.
Numb Bela 22:31  І адкрыў Гасподзь вочы Валааму, і ўбачыў ён анёла Гасподняга, які стаяў на дарозе з аголеным мечам у руцэ, і пакланіўся, і ўпаў на аблічча сваё.
Numb Bela 22:32  І сказаў яму анёл Гасподні: за што ты біў асьліцу тваю аж тры разы? Я выйшаў, каб перашкодзіць табе , бо шлях твой няправільны перад Мною;
Numb Bela 22:33  і асьліца, убачыўшы Мяне, зьвярнула ад Мяне вось ужо тры разы; калі б яна не зьвярнула ад Мяне, дык Я забіў бы цябе, а яе пакінуў бы жывую.
Numb Bela 22:34  І сказаў Валаам анёлу Гасподняму: зграшыў я, бо ня ведаў, што Ты стаіш насупраць мяне на дарозе; дык вось, калі гэта непрыемна ў вачах Тваіх, дык я вярнуся.
Numb Bela 22:35  І сказаў анёл Гасподні Валааму: ідзі зь людзьмі гэтымі, толькі кажы тое, што Я буду казаць табе. І пайшоў Валаам з князямі Валакавымі.
Numb Bela 22:36  Валак, пачуўшы, што ідзе Валаам, выйшаў насустрач яму ў горад Маавіцкі, які на граніцы пры Арноне, што каля самай мяжы.
Numb Bela 22:37  І сказаў Валак Валааму: ці не пасылаў я да цябе клікаць цябе? чаму ты ня ішоў да мяне? няўжо я і праўда не магу ўшанаваць цябе?
Numb Bela 22:38  І сказаў Валаам Валаку: вось, я і прыйшоў да цябе, але ці магу я штосьці ад сябе сказаць? што ўкладзе Бог у вусны мае, тое і буду гаварыць.
Numb Bela 22:39  І пайшоў Валаам з Валакам, і прыйшлі ў Кірыят-Хуцот.
Numb Bela 22:40  І закалоў Валак валоў і авечак і паслаў да Валаама і князёў, якія былі зь ім.
Numb Bela 22:41  На другі дзень раніцай Валак узяў Валаама і ўзьвёў яго на вышыні Ваалавыя, каб ён убачыў адтуль частку народу.
Chapter 23
Numb Bela 23:1  І сказаў Валаам Валаку: пастаў мне тут сем ахвярнікаў і падрыхтуй мне сем цялят і сем бараноў.
Numb Bela 23:2  Валак зрабіў так, як казаў Валаам, і ўзьнесьлі Валак і Валаам па цяляці і па барану на кожным ахвярніку.
Numb Bela 23:3  І сказаў Валаам Валаку: пастой каля цэласпаленьня твайго, а я пайду; можа, Гасподзь выйдзе мне насустрач, і што Ён адкрые мне, я абвяшчу табе.
Numb Bela 23:4  І сустрэўся Бог з Валаамам, і сказаў яму Валаам : сем ахвярнікаў паставіў я і ўзьнёс па цяляці і па барану на кожным ахвярніку.
Numb Bela 23:5  І ўклаў Гасподзь слова ў вусны Валаамавыя і сказаў: вярніся да Валака і так кажы.
Numb Bela 23:6  І вярнуўся да яго, і вось, ён стаіць каля цэласпаленьня свайго, ён і ўсе князі Маавіцкія.
Numb Bela 23:7  І прамовіў прыпавесьць сваю і сказаў: зь Месапатаміі прывёў мяне Валак, цар Маава, ад гор усходніх: прыйдзі, пракляні мне Якава, прыйдзі, выкажы зло на Ізраіля!
Numb Bela 23:8  Як пракляну я? Бог не праклінае яго. Як выкажу зло? Гасподзь не выказвае зла.
Numb Bela 23:9  Зь вяршыні скал бачу яго і з пагоркаў гляджу на яго: вось, народ жыве асобна і сярод народаў ня лічыцца.
Numb Bela 23:10  Хто палічыць пясок Якава і велічыню чацьвёртай часткі Ізраіля? Хай памрэ душа мая сьмерцю праведнікаў, і хай будзе скон мой, як і іхні!
Numb Bela 23:11  І сказаў Валак Валааму: што ты са мною робіш? я ўзяў цябе, каб праклясьці ворагаў маіх, а ты, вось, дабраслаўляеш?
Numb Bela 23:12  І адказваў ён і сказаў: ці не павінен я дакладна сказаць тое, што ўкладвае Гасподзь у вусны мае?
Numb Bela 23:13  І сказаў яму Валак: ідзі са мною на другое месца, зь якога ты ўбачыш яго, але толькі частку яго ўбачыш, а ўсяго яго ня ўбачыш, і пракляні мне яго адтуль.
Numb Bela 23:14  І ўзяў яго на месца вартаўнікоў, на вяршыню гары Фасгі, і паставіў сем ахвярнікаў, і ўзьнёс па цяляці і па барану на кожным ахвярніку.
Numb Bela 23:15  І сказаў Валаку: пастой тут каля цэласпаленьня твайго, а я пайду туды насустрач.
Numb Bela 23:16  І сустрэўся Гасподзь з Валаамам, і ўклаў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: вярніся да Валака і так кажы.
Numb Bela 23:17  І прыйшоў да яго, і вось, ён стаіць каля цэласпаленьня свайго, і зь ім князі Маавіцкія. І сказаў яму Валак: што сказаў Гасподзь?
Numb Bela 23:18  Ён прамовіў прытчу сваю і сказаў: устань, Валак, і паслухай, уважай мне, сыне Сэпфораў.
Numb Bela 23:19  Бог не чалавек, каб няпраўду казаць, і ня сын чалавечы, каб Яму шкадаваць. Ці скажа Ён і ня зробіць? будзе казаць і ня выканае?
Numb Bela 23:20  Вось, дабраслаўляць пачаў я, бо Ён дабраславіў, і я не магу зьмяніць гэтага.
Numb Bela 23:21  Ня відаць бяды ў Якаве, і ня прыкметна няшчасьця ў Ізраіле; Гасподзь, Бог ягоны, зь ім, і трубны царскі гук у яго;
Numb Bela 23:22  Бог вывеў іх зь Егіпта, імклівасьць адзінарога ў яго;
Numb Bela 23:23  няма чарадзейства ў Якаве і няма варажнечы ў Ізраілі. Сваім часам скажуць пра Якава і пра Ізраіля: вось, што творыць Бог!
Numb Bela 23:24  Вось народ, як ільвіца ўстае, і як леў падымаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не нап'ецца крыві забітых.
Numb Bela 23:25  І сказаў Валак Валааму: ні клясьці не кляні яго, ні дабраслаўляць не дабраслаўляй яго.
Numb Bela 23:26  І адказваў Валаам і сказаў Валаку: ці не казаў я табе, што я буду рабіць усё тое, што скажа мне Гасподзь?
Numb Bela 23:27  І сказаў Валак Валааму: ідзі, я вазьму цябе на другое месца; можа, заўгодна будзе Богу, і адтуль праклянеш мне яго.
Numb Bela 23:28  І ўзяў Валак Валаама на верх Фегора, абернутага да пустыні.
Numb Bela 23:29  І сказаў Валаам Валаку: пастаў мне тут сем ахвярнікаў і падрыхтуй мне тут сем цялят і сем бараноў.
Numb Bela 23:30  І зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці і барану на кожным ахвярніку.
Chapter 24
Numb Bela 24:1  Валаам убачыў, што Госпаду заўгодна дабраслаўляць Ізраіля, і не пайшоў, як раней, чарадзейнічаць, а павярнуўся тварам сваім да пустыні.
Numb Bela 24:2  І зірнуў Валаам і ўбачыў Ізраіля, які стаяў паводле родаў сваіх, і быў на ім Дух Божы.
Numb Bela 24:3  І прамовіў ён прытчу і сказаў: гаворыць Валаам, сын Вэораў, гаворыць муж з адкрытым вокам,
Numb Bela 24:4  гаворыць той, хто чуе словы Божыя, які бачыць уявы Усемагутнага; падае, але адкрытыя вочы ягоныя:
Numb Bela 24:5  такія цудоўныя намёты твае, Якаў, селішчы твае, Ізраіле!
Numb Bela 24:6  расьсьцілаюцца яны як даліны, як сады над ракою, як альясавыя дрэвы, пасаджаныя Госпадам, як кедры каля вады;
Numb Bela 24:7  пальецца вада зь вёдраў ягоных, і насеньне ягонае будзе як вялікія воды, пераўзыдзе Агага цар яго і ўзвысіцца царства ягонае.
Numb Bela 24:8  Бог вывеў яго зь Егіпта, імклівасьць адзінарога ў яго, пажырае народы, варожыя яму, дробіць косьці іхнія і стрэламі сваімі б'е.
Numb Bela 24:9  Нахіліўся, і лёг, як леў і як ільвіца,— хто падыме яго? Хто дабраслаўляе цябе, той дабраславёны, і хто праклінае цябе, той пракляты!
Numb Bela 24:10  І ўспалымніўся гнеў Валака на Вааама, і пляснуў ён рукамі сваімі, і сказаў Валак Валааму: я паклікаў цябе праклясьці ворагаў маіх, а ты дабраслаўляеш іх вось ужо трэці раз;
Numb Bela 24:11  дык вось, бяжы ў сваё месца; я хацеў ушанаваць цябе, але вось, Гасподзь пазбаўляе цябе гонару.
Numb Bela 24:12  І сказаў Валаам Валаку: ці не казаў я паслам тваім, якіх ты пасылаеш да мяне:
Numb Bela 24:13  "хоць бы даваў мне Валак поўны свой дом срэбра і золата, не магу пераступіць загаду Гасподняга, каб зрабіць што-небудзь добрае альбо благое па сваёй волі: што скажа Гасподзь, тое і буду казаць"?
Numb Bela 24:14  дык вось, я іду да народу свайго; ідзі, я абвяшчу табе, што зробіць народ гэты з народам тваім зь бегам часу.
Numb Bela 24:15  І прамовіў прыпавесьць сваю і сказаў: гаворыць Валаам, сын Вэораў, гаворыць муж з адкрытым вокам,
Numb Bela 24:16  гаворыць той, хто чуе словы Божыя, хто мае ўяву ад Усявышняга, хто бачыць уявы Усемагутнага, падае, але адкрытыя вочы ў яго.
Numb Bela 24:17  Бачу Яго, але яшчэ ня сёньня; бачу Яго, але ня блізка. Узыходзіць зорка ад Якава і паўстае жазло ад Ізраіля, і б'е князёў Маава і валіць усіх сыноў Сітавых.
Numb Bela 24:18  Эдом будзе пад валоданьнем, Сэір будзе пад валоданьнем ворагаў сваіх, а Ізраіль пакажа сілу.
Numb Bela 24:19  Той, хто паходзіць ад Якава, авалодае і загубіць рэшткі горада.
Numb Bela 24:20  І ўгледзеў ён Амаліка, і прамовіў прытчу сваю, і сказаў: першы з народаў Амалік, але канец ягоны — пагібель.
Numb Bela 24:21  І ўгледзеў ён Кенэяў, і прамовіў ён прыпавесьць сваю, і сказаў: моцнае селішча тваё, і на скале ўладжана гняздо тваё;
Numb Bela 24:22  але спустошаны будзе Каін, і неўзабаве Асур паняволіць цябе.
Numb Bela 24:23  І прамовіў прыпавесьць сваю і сказаў: гора, хто ацалее, калі навядзе гэта Бог!
Numb Bela 24:24  прыйдуць караблі ад Кітыма і ўрымсьцяць Асура і ўрымсьцяць Эвэра; але і ім пагібель!
Numb Bela 24:25  І ўстаў Валаам і пайшоў назад у сваю мясьціну, а Валак таксама пайшоў сваёю дарогаю.
Chapter 25
Numb Bela 25:1  І жыў Ізраіль у Сітыме, і пачаў народ блудадзейнічаць з дочкамі Маава,
Numb Bela 25:2  і запрашалі яны народ да ахвяраваньня багам сваім, і еў народ і кланяўся багам іхнім.
Numb Bela 25:3  І прыляпіўся Ізраіль да Ваал-Фегора. І ўспалымніўся гнеў Гасподні на Ізраіля.
Numb Bela 25:4  І сказаў Гасподзь Майсею: вазьмі ўсіх правадыроў народу і павесь іх Госпаду перад сонцам, і адвернецца ад Ізраіля лютасьць гневу Гасподняга.
Numb Bela 25:5  І сказаў Майсей судзьдзям Ізраілевым: забеце кожны людзей сваіх, якія прыляпіліся да Ваал-Фегора.
Numb Bela 25:6  І вось, нехта з сыноў Ізраілевых прыйшоў і прывёў да братоў сваіх Мадыяніцянку, на вачах у Майсея і на вачах ва ўсяго супольства сыноў Ізраілевых, калі яны плакалі каля ўваходу ў скінію сходу.
Numb Bela 25:7  Фінээс, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, убачыўшы гэта, устаў з супольства і ўзяў у руку сваю дзіду,
Numb Bela 25:8  і ўвайшоў сьледам за Ізраільцянінам у спальню і пракалоў абодвух іх, Ізраільцяніна і жанчыну ў чэрава яе: і спынілася параза сыноў Ізраілевых.
Numb Bela 25:9  А памерлых ад паразы было дваццаць чатыры тысячы.
Numb Bela 25:10  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 25:11  Фінээс, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвёў лютасьць Маю ад сыноў Ізраілевых, парупіўшыся за Мяне сярод іх, і Я ня зьнішчыў сыноў Ізраілевых у руплівасьці Маёй;
Numb Bela 25:12  таму скажы: вось Я даю яму Мой запавет міру,
Numb Bela 25:13  і будзе ён яму і нашчадкам ягоным пасьля яго запаветам сьвятарства вечнага, за тое, што ён паказаў руплівасьць за Бога свайго і заступіўся за сыноў Ізраілевых.
Numb Bela 25:14  Імя забітага Ізраільцяніна, які забіты з Мадыяніцянкаю, было Зімры, сын Салу, правадыр пакаленьня Сымонавага;
Numb Bela 25:15  а імя забітай Мадыяніцянкі Хазва; яна была дачка Цура, правадыра Амота, з роду Мадыямскага.
Numb Bela 25:16  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 25:17  Уціскайце Мадыяніцянаў і біце іх,
Numb Bela 25:18  бо яны варожа зрабілі з вамі ў падступнасьці сваёй, завабіўшы вас Фегорам і Хазвою, дачкою правадыра Мадыямскага, сястрою сваёю, забітаю ў дзень паразы за Фегора.
Chapter 26
Numb Bela 26:1  Пасьля гэтай паразы сказаў Гасподзь Майсею і Элеазару, сыну Аарона, сьвятару, кажучы:
Numb Bela 26:2  палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых ад дваццаці гадоў і вышэй, па сем'ях іхніх, усіх здольных ваяваць у Ізраіля.
Numb Bela 26:3  І сказаў ім Майсей і Элеазар сьвятар на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона, кажучы:
Numb Bela 26:4  палічэце ўсіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як загадаў Гасподзь Майсею і сынам Ізраілевым, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай:
Numb Bela 26:5  Рувім, першынец Ізраіля. Сыны Рувімавыя: ад Ханоха пакаленьне Ханохавае, ад Фалу, пакаленьне Фалуевае,
Numb Bela 26:6  ад Хецрона пакаленьне Хецронавае, ад Хармі пакаленьне Харміевае;
Numb Bela 26:7  вось пакаленьні Рувімавыя; і налічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццаць.
Numb Bela 26:9  Сыны Эліява: Нэмуіл, Датан і Авірон. Гэта тыя Датан і Авірон, якіх клічуць на сход, якія ўчынілі бунт супроць Майсея і Аарона разам з саўдзельнікамі Карэя, калі гэтыя ўчынілі бунт супроць Госпада;
Numb Bela 26:10  і разьзявіла зямля вусны свае і праглынула іх і Карэя: разам зь імі памерлі і саўдзельнікі іхнія, калі агонь зжэр дзьвесьце пяцьдзесят чалавек, і сталіся яны азнакаю;
Numb Bela 26:11  але сыны Карэевыя не памерлі.
Numb Bela 26:12  Сыны Сымонавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Нэмуіла пакаленьне Нэмуілавае, ад Яміна пакаленьне Ямінавае, ад Яхіна пакаленьне Яхінавае,
Numb Bela 26:13  ад Зары пакаленьне Зарынавае, ад Саўла пакаленьне Саўлавае;
Numb Bela 26:14  вось пакаленьні Сымонавыя: дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
Numb Bela 26:15  Сыны Гадавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Цафона пакаленьне Цафонавае, ад Хагія пакаленьне Хагіевае, ад Шунія пакаленьне Шуніевае,
Numb Bela 26:16  ад Азьнія пакаленьне Азьніевае, ад Эрыя пакаленьне Эрыевае,
Numb Bela 26:17  ад Арода пакаленьне Ародавае, ад Арэлія пакаленьне Арэліевае;
Numb Bela 26:18  вось пакаленьні сыноў Гадавых, паводле падліку іх: сорак тысяч пяцьсот.
Numb Bela 26:19  Сыны Юды: Ір і Анан; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай;
Numb Bela 26:20  і былі сыны Юдавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Шэлы пакаленьне Шэлавае, ад Фарэса пакаленьне Фарэсавае, ад Зары пакаленьне Заравае;
Numb Bela 26:21  і былі сыны Фарэсавыя: ад Эсрома пакаленьне Эсромавае, ад Хамула пакаленьне Хамулавае;
Numb Bela 26:22  вось пакаленьні Юдавыя, паводле падліку іх: семдзесят шэсьць тысяч пяцьсот.
Numb Bela 26:23  Сыны Ісахаравыя паводле пакаленьняў іх: ад Толы пакаленьне Толавае, ад Фувы пакаленьне Фувавае,
Numb Bela 26:24  ад Яшува пакаленьне Яшувавае, ад Шымрона пакаленьне Шымронавае;
Numb Bela 26:25  вось пакаленьні Ісахаравыя, паводле падліку іх: шэсьцьдзясят чатыры тысячы трыста.
Numb Bela 26:26  Сыны Завулонавыя паводле пакаленьняў іх: ад Сарэда пакаленьне Сарэдавае, ад Элона пакаленьне Элонавае, ад Яхлэіла пакаленьне Яхлэілавае;
Numb Bela 26:27  вось пакаленьні Завулонавыя, паводле падліку іх: шэсьцьдзясят тысяч пяцьсот.
Numb Bela 26:28  Сыны Язэпа паводле пакаленьняў іх: Манасія і Яфрэм.
Numb Bela 26:29  Сыны Манасііныя: ад Махіра пакаленьне Махіравае; ад Махіра нарадзіўся Галаад, ад Галаада пакаленьне Галаадавае.
Numb Bela 26:30  Вось сыны Галаадавыя: ад Езэра пакаленьне Езэравае, ад Хэлэка пакаленьне Хэлэкавае,
Numb Bela 26:31  ад Асрыіла пакаленьне Асрыілавае, ад Шахэма пакаленьне Шахэмавае,
Numb Bela 26:32  ад Шаміды пакаленьне Шамідавае, ад Хэфэра пакаленьне Хэфэравае.
Numb Bela 26:33  У Салпаада, сына Хэфэравага, ня было сыноў, а толькі дочкі; імя дочак Салпаадавых: Махла, Ноа, Хогла, Мілка і Тырца.
Numb Bela 26:34  Вось пакаленьні Манасііныя; а налічана іх пяцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
Numb Bela 26:35  Вось сыны Яфрэмавыя паводле пакаленьняў іх: ад Шутэлы пакаленьне Шутэлавае, ад Бэхера, пакаленьне Бэхеравае, ад Тахана пакаленьне Таханавае;
Numb Bela 26:36  і вось сыны Шутэлавыя: ад Арана пакаленьне Аранавае;
Numb Bela 26:37  вось пакаленьне сыноў Яфрэмавых, паводле падліку іх: трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Вось сыны Язэпавыя паводле пакаленьняў іх.
Numb Bela 26:38  Сыны Веньямінавыя паводле пакаленьняў іх: ад Бэлы пакаленьне Бэлавае, ад Ашбэла пакалентне Ашбэлавае, ад Ахірама пакаленьне Ахірамавае,
Numb Bela 26:39  ад Шэфуфама пакаленьне Шэфуфамавае, ад Хуфама пакаленьне Хуфамавае;
Numb Bela 26:40  і былі сыны Бэлавыя: Ард і Нааман; пакаленьне Ардавае, ад Наамана пакаленьне Нааманавае;
Numb Bela 26:41  вось сыны Веньямінавыя паводле пакаленьняў іх; а налічана іх сорак пяць тысяч шэсьцьсот.
Numb Bela 26:42  Вось сыны Данавыя паводле пакаленьняў іх: ад Шухама пакаленьне Шухамавае; вось сямействы Данавыя паводле пакаленьняў іх.
Numb Bela 26:43  І ўсіх пакаленьняў Шухама, паводле падліку іх: шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
Numb Bela 26:44  Сыны Асіравыя паводле пакаленьняў іх: ад Імны пакаленьне Імнавае, ад Ішвы пакаленьне Ішвавае, ад Вэрыі пакаленьньне Вэрыінае;
Numb Bela 26:45  ад сыноў Вэрыі, ад Хэвэра пакаленьне Хэвэравае, ад Малхііла пакаленьне Малхіілавае;
Numb Bela 26:47  вось пакаленьне сыноў Асіравых, паводле падліку іх: пяцьдзеясят тры тысячы чатырыста.
Numb Bela 26:48  Сыны Нэфталімавыя паводле пакаленьняў іх; ад Яхцаіла пакаленьне Яхцаілавае, ад Гунія пакаленьне Гуніевае,
Numb Bela 26:49  ад Ецэра, пакаленьне Ецэравае, ад Шылэма пакаленьне Шылэмавае;
Numb Bela 26:50  вось пакаленьні Нэфталімавыя паводле пакаленьняў іх; а налічана іх сорак пяць тысяч чатырыста.
Numb Bela 26:51  Вось лік тых, што ўвайшлі ў падлік сыноў Ізраілевых: шэсьцьсот адна тысяча сямсот трыццаць.
Numb Bela 26:52  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 26:53  гэтым на долю табе трэба разьдзяліць зямлю па колькасьці імёнаў;
Numb Bela 26:54  хто большы лікам, тым дай долю большую, а хто меншы лікам, тым дай долю меншую: кожнаму трэба даць долю суразьмерна з колькасьцю тых, што ўвайшлі ў падлік;
Numb Bela 26:55  паводле жэрабя трэба падзяліць зямлю, паводле плямёнаў бацькоў іхніх павінны яны атрымаць долі;
Numb Bela 26:56  паводле жэрабя трэба падзяліць ім долі іхнія, як шматлікім, так і малалікім.
Numb Bela 26:57  Гэтыя лявіты ўвайшлі ў падлік паводле пакаленьняў іх: ад Гірсона пакаленьне Гірсонавае, ад Каата пакаленьне Каатавае, ад Мэрары пакаленьне Мэрарынае.
Numb Bela 26:58  Вось пакаленьні Лявііныя: пакаленьне Ліўніевае, пакаленьне Хэўронавае, пакаленьне Махліевае, пакаленьне Мушыевае, пакаленьне Карэевае. Ад Каата нарадзіўся Амрам.
Numb Bela 26:59  Імя жонкі Амрамавай Ёхавэд, дачка Лявііная, якую нарадзілажонка Лявііная ў Егіпце, а яна Амраму нарадзіла Аарона, Майсея і Марыям, сястру іхнюю.
Numb Bela 26:60  І нарадзіліся ў Аарона Надаў і Авіуд, Элеазар і Ітамар;
Numb Bela 26:61  Але Надаў і Авіуд памерлі, калі прынесьлі чужы агонь да Госпада.
Numb Bela 26:62  І было налічана дваццаць тры тысячы ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй; бо яны ня былі палічаны разам з сынамі Ізраілевымі, бо ня дадзена ім долі сярод сыноў Ізраілевых.
Numb Bela 26:63  Вось палічаны Майсеем і Элеазарам сьвятаром, якія палічылі сыноў Ізраілевых на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона;
Numb Bela 26:64  у ліку іх ня было ніводнага чалавека з палічаных Майсеем і Ааронам сьвятаром, якія лічылі сыноў Ізраілевых у пустыні Сінайскай;
Numb Bela 26:65  бо Гасподзь сказаў ім, што памруць яны ў пустыні,— і не засталося зь іх нікога, акрамя Халева, сына Ефаніінага, і Ісуса, сына Нававага.
Chapter 27
Numb Bela 27:1  І прыйшлі дочкі Салпаада, сына Хэфэра, сына Галаадавага, сына Махіравага, сына Манасіінага з пакаленьня Манасіі, сына Язэпавага, і вось імёны дочак ягоных: Махла, Ноа, Хогла, Мілка і Тырца:
Numb Bela 27:2  і сталі перад Майсеем і перад Элеазарам сьвятаром, і перад князямі і перад усім супольствам, каля ўваходу ў скінію сходу, і сказалі:
Numb Bela 27:3  бацька наш памёр у пустыні, і ён ня быў у ліку саўдзельнікаў, што сабраліся супроць Госпада разам з грамадою Карэевай, але за свой грэх памёр, і сыноў у яго ня было;
Numb Bela 27:4  за што зьнікаць імю бацькі нашага зь роду ягонага, бо няма ў яго сына? дай нам долю сярод братоў бацькі нашага.
Numb Bela 27:5  І падаў Майсей справу іхнюю Госпаду.
Numb Bela 27:6  І сказаў Гасподзь Майсею:
Numb Bela 27:7  праўду кажуць дочкі Салпаадавыя; дай ім спадчынны надзел сярод братоў бацькі іхняга і перадай ім надзел бацькі іхняга;
Numb Bela 27:8  і сынам Ізраілевым абвясьці і скажы: калі хто памрэ, ня маючы сына, дык перадавайце надзел ягоны дачцэ ягонай;
Numb Bela 27:9  а калі няма ў яго дачкі, перадавайце надзел ягоны братам ягоным;
Numb Bela 27:10  а калі няма ў яго братоў, аддавайце надзел ягоны братам бацькі ягонага;
Numb Bela 27:11  а калі няма братоў бацькі ягонага, аддайце надзел ягоны блізкаму ягонаму родзічу з пакаленьня ягонага, каб ён успадкаваў яго; і хай будзе гэта сынам Ізраілевым пастаўлена ў закон, як загадаў Гасподзь Майсею.
Numb Bela 27:12  І сказаў Гасподзь Майсею: падыміся на гэтую гару Аварым, і паглядзі на зямлю, якую Я дам сынам Ізраілевым;
Numb Bela 27:13  і калі паглядзіш на яе, прыкладзіся да народу свайго і ты, як прыклаўся Аарон, брат твой;
Numb Bela 27:14  бо вы не паслухаліся загаду Майго ў пустыні Сін, падчас раздору супольства, каб выявіць перад вачыма іхнімі сьвятасьць Маю каля водаў.
Numb Bela 27:15  І сказаў Майсей Госпаду, кажучы:
Numb Bela 27:16  хай паставіць Гасподзь, Бог духаў усякай плоці, над супольствам гэтым чалавека,
Numb Bela 27:17  які выходзіў бы перад імі і які ўваходзіў бы перад імі, які выводзіў бы іх, каб не засталося супольства Гасподняе, як авечкі, у якіх няма пастуха.
Numb Bela 27:18  І сказаў Гасподзь Майсею: вазьмі сабе Ісуса, сына Нава, чалавека, у якім ёсьць Дух, і пакладзі на яго руку тваю,
Numb Bela 27:19  і пастаў яго перад Элеазарам сьвятаром і перад усім супольствам, і дай яму настаўленьне перад вачыма іхнімі,
Numb Bela 27:20  і дай яму ад славы тваёй, каб слухала яго ўсё супольства сыноў Ізраілевых;
Numb Bela 27:21  і будзе ён зьвяртацца да Элеазара сьвятара і пытацца ў яго пра рашэньне праз урым перад Госпадам; і па ягоным слове павінны ўваходзіць ён і ўсе сыны Ізраілевыя зь ім і ўсё супольства.
Numb Bela 27:22  І зрабіў Майсей, як загадаў ім Гасподзь, і ўзяў Ісуса, і паставіў яго перад Элеазарам сьвятаром і перад усім супольствам;
Numb Bela 27:23  і паклаў на яго рукі свае і даў яму настаўленьне, як казаў Гасподзь праз Майсея.
Chapter 28
Numb Bela 28:1  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 28:2  загадай сынам Ізраілевым і скажы ім: сачэце, каб прынашэньне Маё, хлеб Мой у ахвяру Мне, дзеля прыемнай духмянасьці Мне, прыносілі Мне своечасова.
Numb Bela 28:3  І скажы ім: вось агнявая ахвяра, якую вы павінны прыносіць Госпаду: два ягняці адналеткі без пахібы на дзень, на цэласпаленьне пастаяннае;
Numb Bela 28:4  адно ягня прынось раніцай, а другое ягня прынось увечары;
Numb Bela 28:5  і ў прынашэньне хлебнае дзясятую долю эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з чацьвярцінаю гіна чаўленага алею;
Numb Bela 28:6  гэта цэласпаленьне пастаяннае, якое ўчынена было каля гары Сінай, дзеля прыемнай духмянасьці, у ахвяру Госпаду;
Numb Bela 28:7  і паліваньне пры ёй чацьвярціну гіна на адно ягня; на сьвятым месцы палівай паліваньне, віно Госпаду.
Numb Bela 28:8  Другое ягня прынось увечары, з такім хлебным прынашэньнем, як раніцай, і з такім самым паліваньнем пры ім прынось яго ў ахвяру, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду.
Numb Bela 28:9  А ў суботу прыносьце два ягняці адналеткі без пахібы, і ў прынашэньне хлебнае дзьве дзясятыя долі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, і паліваньне пры ім:
Numb Bela 28:10  гэта суботняе цэласпаленьне кожнае суботы, звыш пастаяннага цэласпаленьня і паліваньня пры ім.
Numb Bela 28:11  І на маладзікі вашыя прыносьце цэласпаленьне Госпаду: з буйнога быдла два цяляці, аднаго барана і сем ягнят-адналетак без пахібы,
Numb Bela 28:12  і тры дзясятыя долі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, у прынашэньне хлебнае на адно цяля, і дзьве дзясятыя долі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, у прынашэньне хлебнае на барана,
Numb Bela 28:13  і па дзясятай долі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, у прынашэньне хлебнае на кожнае ягня; гэта цэласпаленьне, прыемная духмянасьць, ахвяра Госпаду;
Numb Bela 28:14  і паліваньня пры іх павінна быць паўгіна віна на цяля, траціна гіна на барана і чацьвярціна гіна на ягня; гэта цэласпаленьне на час кожнага маладзіка ў кожны месяц года.
Numb Bela 28:15  І аднаго казла прыносьце Госпаду ў ахвяру за грэх; звыш цэласпаленьня пастаяннага трэба прыносіць яго з паліваньнем яго.
Numb Bela 28:16  У першы месяц, на чатырнаццаты дзень месяца Пасха Гасподняя.
Numb Bela 28:17  І на пятнаццаты дзень гэтага месяца сьвята; сем дзён трэба есьці праснакі.
Numb Bela 28:18  У першы дзень сьвяшчэнны сход; ніякай працы не рабеце;
Numb Bela 28:19  і прыносьце ахвяру, цэласпаленьне Госпаду: з буйнога быдла два цяляці, аднаго барана і сем ягнят-адналетак; без пахібы яны павінны быць у вас;
Numb Bela 28:20  і пры іх у прынашэньне хлебнае прыносьце пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, тры дзясятыя долі эфы на кожнае цяля, і дзьве дзясятыя долі эфы на барана,
Numb Bela 28:21  і па дзясятай долі эфы прынось на кожнае зь сямі ягнят,
Numb Bela 28:22  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, для ачышчэньня вас;
Numb Bela 28:23  звыш ранішняга цэласпаленьня, якое ёсьць цэласпаленьне пастаяннае, прыносьце гэта.
Numb Bela 28:24  Так прыносьце і ў кожны зь сямі дзён; гэта хлеб, ахвяра, прыемная духмянасьць Госпаду; звыш цэласпаленьня пастаяннага і паліваньня яго, трэба прыносіць гэта.
Numb Bela 28:25  І на сёмы дзень хай будзе ў вас сьвяшчэнны сход; ніякай працы не рабеце.
Numb Bela 28:26  І ў дзень першых пладоў, калі прыносіце Госпаду новае прынашэньне хлебнае ў сяміцы вашыя, хай будзе сьвяшчэнны сход; ніякай працы не рабеце;
Numb Bela 28:27  і прыносьце цэласпаленьне дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду: з буйнога быдла два цяляці, аднаго барана і сем ягнят-адналетак,
Numb Bela 28:28  і пры іх у прынашэньне хлебнае пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, тры дзясятыя долі эфы на кожнае цяля, дзьве дзясятыя эфы на барана;
Numb Bela 28:29  і па дзясятай долі эфы на кожнае зь сямі ягнят,
Numb Bela 28:30  і аднаго казла, дзеля ачышчэньня вас,
Numb Bela 28:31  звыш пастаяннага цэласпаленьня і хлебнага прынашэньня пры ім, прыносьце з паліваньнем іх; без пахібы павінны быць яны ў вас.
Chapter 29
Numb Bela 29:1  І сёмага месяца, у першы дзень месяца, хай будзе ў вас сьвяшчэнны сход; ніякай працы не рабеце; хай будзе гэта ў вас дзень трубнага гуку;
Numb Bela 29:2  і прыносьце цэласпаленьне дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду: адно цяля, аднаго барана, сем ягнят-адналетак, без пахібы,
Numb Bela 29:3  і зь імі ў прынашэньне хлебнае пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, тры дзясятыя долі эфы на цяля, дзьве дзясятыя долі эфы на барана,
Numb Bela 29:4  і адну дзясятую долі эфы на кожнае зь сямі ягнят,
Numb Bela 29:5  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, дзеля ачышчэньня вас,
Numb Bela 29:6  звыш цэласпаленьня і хлебнага прынашэньня яго ў дзень маладзіка, і звыш пастаяннага цэласпаленьня і хлебнага прынашэньня яго і паліваньня іх, паводле ўстанаўленьня, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду.
Numb Bela 29:7  І на дзясяты дзень гэтага сёмага месяца хай будзе ў вас сьвяшчэнны сход: упакорвайце тады душы вашыя і ніякай працы не рабеце;
Numb Bela 29:8  і прыносьце цэласпаленьне Госпаду дзеля прыемнай духмянасьці: адно цяля, аднаго барана сем ягнят-адналетак; без пахібы хай будуць яны ў вас;
Numb Bela 29:9  і зь імі ў прынашэньне хлебнае пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, тры дзясятыя долі эфы на цяля, дзьве дзясятыя долі эфы на барана,
Numb Bela 29:10  і па дзясятай долі эфы на кожнае зь сямі ягнят,
Numb Bela 29:11  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш ахвяры за грэх, якая прыносіцца ў дзень ачышчэньня, і звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня яго і паліваньня іх.
Numb Bela 29:12  І на пятнаццацты дзень сёмага месяца хай будзе ў вас сьвяшчэнны сход; ніякай працы не рабеце і сьвяткуйце сьвята Гасподняе сем дзён;
Numb Bela 29:13  і прыносьце цэласпаленьне, ахвяру, прыемную духмянасьць Госпаду: трынаццаць цялят, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят-адналетак; без пахібы хай будуць яны;
Numb Bela 29:14  і зь імі ў прынашэньне хлебнае пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, тры дзясятыя долі эфы на кожнае з трынаццаці цялят, дзьве дзясятыя долі эфы на кожнага з двух бараноў,
Numb Bela 29:15  і па дзясятай долі эфы на кожнае з чатырнаццаці ягнят,
Numb Bela 29:16  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня яго і паліваньня яго.
Numb Bela 29:17  І на другі дзень дванаццаць цялят, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят-адналетак, без пахібы,
Numb Bela 29:18  і зь імі прынашэньне хлебнае і паліваньне для цялят, бараноў і ягнят, па ліку іх, паводле ўстанаўленьня,
Numb Bela 29:19  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня і паліваньня іх.
Numb Bela 29:20  І на трэці дзень адзінаццаць цялят, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят-адналетак, без пахібы,
Numb Bela 29:21  і зь імі прынашэньне хлебнае і паліваньне для цялят, бараноў і ягнят, па ліку іх, паводле ўстанаўленьня,
Numb Bela 29:22  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня і паліваньня яго.
Numb Bela 29:23  І на чацьвёрты дзень дзесяць цялят, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят-адналетак, без пахібы,
Numb Bela 29:24  і зь імі прынашэньне хлебнае і паліваньне для цялят, бараноў і ягнят, па ліку іх, паводле ўстанаўленьня,
Numb Bela 29:25  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня і паліваньня яго.
Numb Bela 29:26  і на пяты дзень дзевяць цялят, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят-адналетак, без пахібы,
Numb Bela 29:27  і зь імі прынашэньне хлебнае і паліваньне для цялят, бараноў і ягнят, па ліку іх, паводле ўстанаўленьня,
Numb Bela 29:28  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня і паліваньня яго.
Numb Bela 29:29  І на шосты дзень восем цялят, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят-адналетак, без пахібы,
Numb Bela 29:30  і зь імі прынашэньне хлебнае і паліваньне для цялят, бараноў і ягнят, па ліку іх, паводле ўстанаўленьня,
Numb Bela 29:31  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня і паліваньня яго.
Numb Bela 29:32  і на сёмы дзень сем цялят, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят-адналетак, без пахібы,
Numb Bela 29:33  і зь імі прынашэньне хлебнае і паліваньне для цялят, бараноў і ягнят, па ліку іх, паводле ўстанаўленьня,
Numb Bela 29:34  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня і паліваньня яго.
Numb Bela 29:35  На восьмы дзень хай будзе ў вас адданьне сьвята; ніякай працы не рабеце;
Numb Bela 29:36  і прыносьце цэласпаленьне, ахвяру, прыемную духмянасьць Госпаду: адно цяля, аднаго барана, сем ягнят-адналетак, без пахібы,
Numb Bela 29:37  і зь імі прынашэньне хлебнае і паліваньне для цяляці, барана і ягнят, па ліку іх, паводле ўстанаўленьня,
Numb Bela 29:38  і аднаго казла ў ахвяру за грэх, звыш цэласпаленьня пастаяннага і хлебнага прынашэньня і паліваньня яго.
Numb Bela 29:39  Прыносьце гэта Госпаду ў сьвяты вашыя, звыш таго, што вы прыносіце , паводле абяцаньня і па рупнасьці, цэласпаленьняў вашых і хлебных прынашэньняў вашых і паліваньняў вашых і мірных ахвяраў вашых.
Chapter 30
Numb Bela 30:1  І пераказаў Майсей сынам Ізраілевым усё, што загадаў Гасподзь Майсею.
Numb Bela 30:2  І сказаў Майсей правадырам плямёнаў сыноў Ізраілевых, кажучы: вось, што загадаў Гасподзь:
Numb Bela 30:3  калі хто дасьць абяцаньне Госпаду, альбо прысягне клятваю, паклаўшы зарок на душу сваю, дык ён не павінен парушаць слова свайго, а павінен выконваць усё, што выйшла з вуснаў ягоных.
Numb Bela 30:4  Калі жанчына дасьць абяцаньне Госпаду і накладзе на сябе зарок у доме бацькі свайго, у маладосьці сваёй,
Numb Bela 30:5  і пачуе бацька абяцаньне яе і зарок, які яна наклала на душу сваю, і змоўчыць пра тое бацька яе, дык усе абяцаньні яе збудуцца, і кожны зарок яе, які яна паклала на душу сваю, збудзецца;
Numb Bela 30:6  калі ж бацька яе, пачуўшы, забароніць ёй, дык усе абяцаньні яе і зарокі, якія яна паклала на душу сваю, ня збудуцца, і Гасподзь даруе ёй, бо забараніў ёй бацька яе.
Numb Bela 30:7  Калі яна выйдзе замуж, а на ёй абяцаньне яе, альбо слова вуснаў яе, якім яна зьвязала сябе,
Numb Bela 30:8  і пачуе муж яе і, пачуўшы, змоўчыць, дык абяцаньні яе збудуцца, і зарокі яе, якія яна наклала на душу сваю, збудуцца;
Numb Bela 30:9  а калі муж яе, пачуўшы, забароніць ёй і адкіне абяцаньне яе, якое на ёй, і слова вуснаў яе, якім яна зьвязала сябе, і Гасподзь даруе ёй.
Numb Bela 30:10  А абяцаньне ўдавы і разьведзенай, які б яна ні паклала зарок на душу сваю, адбудзецца.
Numb Bela 30:11  Калі жонка ў доме мужа свайго дала абяцаньне, альбо паклала зарок на душу сваю з клятваю,
Numb Bela 30:12  і муж яе чуў, і змоўчаў пра тое, і не забараніў ёй, дык усе абяцаньні яе збудуцца, і ўсякі зарок, які яна паклала на душу сваю, адбудзецца;
Numb Bela 30:13  а калі муж яе, пачуўшы, адхіліў іх, дык усе абяцаньні яе, што выйшлі з вуснаў яе, і зарокі душы яе не адбудуцца: муж яе зьнішчыў іх, і Гасподзь даруе ёй.
Numb Bela 30:14  Кожнае абяцаньне і кожны зарок з клятваю, каб упакорыць душу, муж яе можа сьцьвердзіць, і муж яе можа адхіліць;
Numb Bela 30:15  а калі муж яе маўчаў пра тое дзень у дзень, дык ён тым самым сьцьвердзіў усе абяцаньні яе і ўсе зарокі яе, якія на ёй, сьцьвердзіў, бо ён, пачуўшы, маўчаў пра тое;
Numb Bela 30:16  а калі адхіліў іх, пасьля таго як пачуў, дык ён узяў на сябе грахі яе.
Numb Bela 30:17  Вось устанаўленьні, якія Гасподзь наказаў Майсею пра адносіны паміж мужам і жонкаю ягонай, паміж бацькам і дачкою ягонай у маладосьці яе, у доме ў бацькі яе.
Chapter 31
Numb Bela 31:1  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 31:2  адпомсьці Мадыяніцянам за сыноў Ізраілевых, і потым адыдзеш да народу твайго.
Numb Bela 31:3  І сказаў Майсей народу, кажучы: узбройце спаміж сябе людзей на вайну, каб яны пайшлі супроць Мадыяніцянаў учыніць помсту Гасподнюю Мадыяніцянам;
Numb Bela 31:4  па тысячы з племя, ад усіх плямёнаў Ізраілевых пашлеце на вайну.
Numb Bela 31:5  І вылучана з тысячаў Ізраілевых, па тысячы з племя, дванаццаць тысяч узброеных на вайну.
Numb Bela 31:6  І паслаў іх Майсей на вайну, па тысячы з племя, іх і Фінээса, сына Элеазара, сьвятара, на вайну, і ў руцэ ў яго сьвяшчэнны посуд і трубы на трывогу.
Numb Bela 31:7  І пайшлі вайною на Мадыяма, як загадаў Гасподзь Майсею, і забілі ўсіх мужчынскага полу;
Numb Bela 31:8  і разам з забітымі іхнімі забілі цароў Мадыямскіх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура і Рэву, пяць цароў Мадыямскіх, і Валаама, сына Вэоравага, забілі мечам;
Numb Bela 31:9  а жанок Мадыямскіх і дзяцей іхніх сыны Ізраілевыя ўзялі ў палон, і ўсё быдла іхняе, і ўсе статкі іхнія, і ўсю маёмасьць іхнюю ўзялі як здабычу,
Numb Bela 31:10  і ўсе гарады іхнія ва ўладаньнях іхніх і ўсе селішчы іхнія спалілі агнём;
Numb Bela 31:11  і ўзялі ўсё захопленае і ўсю здабычу, ад чалавека да быдла;
Numb Bela 31:12  і даставілі палонных і задбычу і захопленае да Майсея і да Элеазара сьвятара і да супольства сыноў Ізраілевых, да табара, на раўніны Маавіцкія, што каля Ярдана, насупраць Ерыхона.
Numb Bela 31:13  І выйшлі Майсей і Элеазар сьвятар і ўсе князі супольства насустрач ім з табара.
Numb Bela 31:14  І ўгневаўся Майсей на ваеначальнікаў, тысячнікаў і сотнікаў, якія прыйшлі з вайны,
Numb Bela 31:15  і сказаў ім Майсей: вы пакінулі жывымі ўсіх жанчын?
Numb Bela 31:16  вось яны, з парады Валаамавай, былі сынам Ізраілевым прычынаю адступленьня ад Госпада дзеля дагоды Фэгору, за што і параза была ў супольстве Гасподнім;
Numb Bela 31:17  дык вось, забеце ўсіх дзяцей мужчынскага полу, і ўсіх жанчын, якія спазналі мужа на мужавым ложку, забеце;
Numb Bela 31:18  а ўсіх дзяцей жаночага полу, якія не спазналі мужавага ложка, пакіньце жывымі сабе;
Numb Bela 31:19  і прабудзьце за табарам сем дзён; кожны, хто забіў чалавека і дакрануўся да мёртвага, ачысьціцеся на трэці дзень і на сёмы дзень, вы і палонныя вашыя;
Numb Bela 31:20  і ўсё адзеньне, і ўсе скураныя рэчы, і ўсё зробленае з казінай воўны , і ўвесь драўляны посуд ачысьціце.
Numb Bela 31:21  І сказаў Элеазар сьвятар воінам, якія хадзілі на вайну: вось пастанова закона, які наказаў Гасподзь Майсею:
Numb Bela 31:22  золата, срэбра, медзь, жалеза, волава і сьвінец,
Numb Bela 31:23  і ўсё, што праходзіць праз агонь, правядзеце праз агонь, каб яно ачысьцілася, а акрамя таго і ачышчальнаю вадою трэба ачысьціць; а ўсё, што не праходзіць праз агонь, правядзеце праз ваду;
Numb Bela 31:24  і вопратку вашу вымыйце на сёмы дзень, і ачысьціцеся, і пасьля таго ўваходзьце ў табар.
Numb Bela 31:25  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 31:26  палічы здабычу палону, ад чалавека да быдла, ты і Элеазар сьвятар і правадыры плямёнаў супольства;
Numb Bela 31:27  і падзялі здабычу напалам паміж ваярамі, якія хадзілі на вайну, і супольствам;
Numb Bela 31:28  і з ваяроў, якія хадзілі на вайну, вазьмі даніну Госпаду, па адной душы зь пяцісот, зь людзей і буйнога быдла, і з аслоў і з дробнага быдла;
Numb Bela 31:29  вазьмі гэта з палавіны іхняй і аддай Элеазару сьвятару дзеля прынашэньня Госпаду;
Numb Bela 31:30  і з палавіны сыноў Ізраілевых вазьмі па адной долі зь пяцідзесяці, зь людзей, з буйнога быдла, з аслоў і з дробнага быдла і аддай гэта лявітам, якія служаць пры скініі Гасподняй.
Numb Bela 31:31  І зрабіў Майсей і Элеазар сьвятар, як загадаў Гасподзь Майсею.
Numb Bela 31:32  І было здабычы, якая засталася ад захопленага, што захапілі тыя, якія былі на вайне: дробнага быдла шэсьцьсот семдзесят пяць тысяч,
Numb Bela 31:33  буйнога быдла семдзесят дзьве тысячы,
Numb Bela 31:34  аслоў шэсьцьдзесят адна тысяча,
Numb Bela 31:35  людзей, жанчын, якія ня ведалі мужчынскага ложка, усіх душ трыццаць дзьве тысячы.
Numb Bela 31:36  Палавіна, доля тых, што хадзілі на вайну, пасьля падліку была: дробнага быдла трыста трыццаць сем тысяч пяцьсот,
Numb Bela 31:37  і даніна Госпаду з дробнага быдла шэсьцьсот семдзесят пяць;
Numb Bela 31:38  буйнога быдла трыццаць шэсьць тысяч, і даніна зь іх Госпаду семдзесят два;
Numb Bela 31:39  аслоў трыццаць тысяч пяцьсот, і даніна зь іх Госпаду шэсьцьдзясят адзін;
Numb Bela 31:40  людзей шаснаццаць тысяч, і даніна зь іх Госпаду трыццаць дзьве душы.
Numb Bela 31:41  І аддаў Майсей даніну, прынашэньне Госпаду, Элеазару сьвятару, як загадаў Гасподзь Майсею.
Numb Bela 31:42  І з палавіны сыноў Ізраілевых, якую аддзяліў Майсей ад тых, што былі на вайне;
Numb Bela 31:43  а палавінамна долю супольства была: дробнага быдла трыста трыццаць сем тысяч пяцьсот,
Numb Bela 31:44  буйнога быдла трыццаць шэсьць тысяч,
Numb Bela 31:45  аслоў трыццаць тысяч пяцьсот,
Numb Bela 31:47  З палавіны сыноў Ізраілевых узяў Майсей адну пяцідзясятую частку зь людзей і з быдла і аддаў гэта лявітам, якія выконваюць службу пры скініі Гасподняй, як загадаў Гасподзь Майсею.
Numb Bela 31:48  І прыйшлі да Майсея правадыры над тысячамі войска, тысячнікі і сотнікі,
Numb Bela 31:49  і сказалі Майсею: рабы твае палічылі воінаў, якія нам даручаны, і ня ўбыло ніводнага зь іх;
Numb Bela 31:50  і вось, мы прынесьлі прынашэньне Госпаду, хто што дастаў з залатых рэчаў, ланцужкі, запясьці, пярсьцёнкі, завушніцы і падвескі, дзеля ачышчэньня душаў нашых перад Госпадам.
Numb Bela 31:51  І ўзяў у іх Майсей і Элеазар сьвятар золата ва ўсіх гэтых вырабах;
Numb Bela 31:52  і было ўсяго золата, якое прынесена ў прынашэньне Госпаду, шаснаццаць тысяч сямсот пяцьдзясят сікляў, ад тысячнікаў і сотнікаў.
Numb Bela 31:53  Воіны рабавалі кожны сабе.
Numb Bela 31:54  І ўзяў Майсей і Элеазар сьвятар золата ад тысячнікаў і сотнікаў, і прынесьлі яго ў скінію сходу, у памяць сыноў Ізраілевых перад Госпадам.
Chapter 32
Numb Bela 32:1  У сыноў Рувімавых і ў сыноў Гадавых статкаў было вельмі многа; і ўбачылі яны, што зямля Язэр і зямля Галаад ёсьць месца прыдатнае статкам;
Numb Bela 32:2  і прыйшлі сыны Гадавыя і сыны Рувімавыя і сказалі Майсею і Элеазару і князям супольства, кажучы:
Numb Bela 32:3  Атарот і Дывон, і Язэр і Німра, і Эсэвон і Элале, і Сэвам і Нэво і Вэон,
Numb Bela 32:4  зямля, якую Гасподзь пабіў перад супольствам Ізраілевым, ёсьць зямля прыдатная для статкаў, а ў рабоў тваіх ёсьць статкі.
Numb Bela 32:5  І сказалі: калі мы здабылі ўпадабаньне ў вачах тваіх, аддай зямлю гэтую рабам тваім у валоданьне; не пераводзь нас праз Ярдан.
Numb Bela 32:6  І сказаў Майсей сынам Гадавым і сынам Рувімавым: браты вашыя пойдуць на вайну, а вы застанецеся тут?
Numb Bela 32:7  дзеля чаго вы ўхіляеце сэрца сыноў Ізраілевых ад пераходу ў зямлю, якую дае ім Гасподзь?
Numb Bela 32:8  так рабілі бацькі вашыя, калі я пасылаў іх з Кадэс-Варні на агляд зямлі:
Numb Bela 32:9  яны даходзілі да даліны Эсхол, і бачылі зямлю і ўхілілі сэрца сыноў Ізраілевых, каб ня йшлі яны ў зямлю, якую Гасподзь дае ім;
Numb Bela 32:10  і запалаў таго дня гнеў Госпада, і пакляўся ён, кажучы:
Numb Bela 32:11  людзі гэтыя, якія выйшлі зь Егіпта, ад дваццаці гадоў і вышэй, не пабачаць зямлі, пра якую я запрысягаўся Абрагаму, Ісааку і Якаву, бо яны ня слухаліся Мяне,
Numb Bela 32:12  апрача Халева, сына Ефаніінага, Кенэзэяніна, і Ісуса, сына Нававага, бо яны слухаліся Госпада.
Numb Bela 32:13  І запалаў гнеў Госпада на Ізраіля, і вадзіў Ён іх па пустыні сорак гадоў, пакуль ня скончыўся ўвесь род, які ўчыніў зло ў вачах Гасподніх.
Numb Bela 32:14  І вось, замест бацькоў вашых паўсталі вы, выродзьдзе грэшнікаў, каб узмацніць яшчэ больш лютасьць гневу Гасподняга на Ізраіля.
Numb Bela 32:15  Калі вы адвернецеся ад Яго, дык Ён зноў пакіне яго ў пустыні, і вы згубіце ўвесь народ гэты.
Numb Bela 32:16  І пайшлі яны да яго і сказалі: мы пабудуем тут авечыя кашары для статкаў нашых і гарады дзецям нашым;
Numb Bela 32:17  а самыя мы першыя ўзброімся і пойдзем перад сынамі Ізраілевымі, пакуль не прывядзём іх у мясьціны іхнія; а дзеці нашыя няхай застануцца ва ўмацаваных гарадах дзеля бясьпекі ад жыхароў зямлі;
Numb Bela 32:18  ня вернемся ў дамы нашыя, пакуль ня ўступяць сыны Ізраілевыя кожны ў надзел свой;
Numb Bela 32:19  бо мы ня возьмем зь імі надзелу па той бок Ярдана і далей, калі надзел нам дастанецца па гэты бок Ярдана, на ўсход.
Numb Bela 32:20  І сказаў ім Майсей: калі вы гэта зробіце, калі ўзброеныя пойдзеце на вайну перад Госпадам,
Numb Bela 32:21  і пойдзе кожны з вас узброены за Ярдан перад Госпадам, пакуль ня зьнішчыць Ён ворагаў Сваіх перад Сабою,
Numb Bela 32:22  і ўпакорана будзе зямля перад Госпадам, дык потым вернецеся і будзеце невінаватыя перад Госпадам і перад Ізраілем, і будзе зямля гэтая ў вас у валоданьні перад Госпадам;
Numb Bela 32:23  а калі ня зробіце так, дык згрэшыце перад Госпадам і зьведаеце кару за грэх ваш, якая спасьцігне вас;
Numb Bela 32:24  будуйце сабе гарады дзецям вашым і кашары авечкам вашым і рабеце, што вымаўлена вуснамі вашымі.
Numb Bela 32:25  І сказалі сыны Гадавыя і сыны Рувімавыя Майсею: рабы твае зробяць, як загадвае гаспадар наш;
Numb Bela 32:26  дзеці нашыя, жонкі нашыя, статкі нашыя і ўсё быдла наша застануцца тут у гарадах Галаада,
Numb Bela 32:27  а рабы твае, усе ўзброіўшыся, як ваяры, пойдуць перад Госпадам на вайну, як кажа гаспадар наш.
Numb Bela 32:28  І даў Майсей пра іх загад Элеазару сьвятару і Ісусу, сыну Нава, і правадырам плямёнаў сыноў Ізраілевых,
Numb Bela 32:29  і сказаў ім Майсей: калі сыны Гадавыя і сыны Рувімавыя пяройдуць з вамі за Ярдан, усе ўзброіўшыся на вайну перад Госпадам, і ўпакорана будзе перад вамі зямля, дык аддайце ім зямлю Галаад у валоданьне;
Numb Bela 32:30  а калі ня пойдуць яны з вамі ўзброеныя, і яны атрымаюць валоданьне разам з вамі ў зямлі Ханаанскай.
Numb Bela 32:31  І адказвалі сыны Гадавыя і сыны Рувімавыя і сказалі: як сказаў Гасподзь рабам тваім, так і зробім;
Numb Bela 32:32  мы пойдзем узброеныя перад Госпадам у зямлю Ханаанскую, а надзел валоданьня нашага хай будзе па гэты бок Ярдана.
Numb Bela 32:33  І аддаў Майсей ім, сынам Гадавым і сынам Рувімавым, і палавіне племя Манасіі, сына Язэпавага, царства Сігона, цара Амарэйскага, і царства Ога, цара Васанскага, зямлю з гарадамі яе і навакольлем, гарады зямлі ва ўсе бакі.
Numb Bela 32:34  І пабудавалі сыны Гадавыя Дывон і Атарот і Араэр,
Numb Bela 32:35  і Атарот-Шотан і Язэр і Ёгбэгу,
Numb Bela 32:36  і Бэт-Німру і Бэт Гаран, гарады ўмацаваныя і кашары авечкам.
Numb Bela 32:37  і сыны Рувімавыя пабудавалі Эсэвон, Элэале, Кірыятаім,
Numb Bela 32:38  і Нэво і Ваал-Мэон, назвы якіх пераменены, і Сімву, і далі назвы гарадам, якія яны пабудавалі.
Numb Bela 32:39  І пайшлі сыны Махіра, сына Манасіінага, у Галаад, і ўзялі яго, і выгналі Амарэяў, якія былі ў ім;
Numb Bela 32:40  і аддаў Майсей Галаад Махіру, сыну Манасіінаму, і ён пасяліўся ў ім.
Numb Bela 32:41  І Яір, сын Манасіін, пайшоў і ўзяў селішчы іхнія, і назваў іх: селішчы Яіравыя.
Numb Bela 32:42  І Новах пайшоў і ўзяў Кенат і залежныя ад яго гарады, і назваў яго сваім імем: Новах.
Chapter 33
Numb Bela 33:1  Вось табары сыноў Ізраілевых, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай рушэньнямі сваімі, пад начальствам Майсея і Аарона,
Numb Bela 33:2  Майсей, па загадзе Гасподнім, апісаў падарожжа іхняе па табарах іхніх, і вось табары падарожжа іхняга:
Numb Bela 33:3  з Раамсэса выправіліся яны ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі выйшлі сыны Ізраілевыя пад рукою высокаю на вачах усяго Егіпта;
Numb Bela 33:4  між тым Егіпцяне хавалі сваіх першынцаў, якіх пабіў у іх Гасподзь, і над багамі іхнімі Гасподзь учыніў суд.
Numb Bela 33:5  Так выправіліся сыны Ізраілевыя з Раамсэса і разьмясьціліся табарам у Сакхоце.
Numb Bela 33:6  І выправіліся з Сакхота і разьмясьціліся табарам у Этаме, што на краі пустыні.
Numb Bela 33:7  І выправіліся з Этама, і павярнулі да Пі-Гахірота, што перад Ваал-Цэфонам, і разьмясьціліся табарам перад Мігдолам.
Numb Bela 33:8  Выправіліся ад Гахірота, прайшлі сярод мора ў пустыню, і ішлі тры дні пустыняю Этам, і разьмясьціліся табарам у Мэры.
Numb Bela 33:9  І выправіліся з Мэры і прыйшлі ў Элім; а ў Эліме дванаццаць крыніц вады і семдзесят фінікавых дрэў, і разьмясьціліся там табарам.
Numb Bela 33:10  І выправіліся з Эліма і разьмясьціліся табарам каля Чэрмнага мора.
Numb Bela 33:11  І выправіліся ад Чэрмнага мора і разьмясьціліся табарам у пустыні Сін.
Numb Bela 33:12  І выправіліся з пустыні Сін і разьмясьціліся табарам у Дофцы.
Numb Bela 33:13  І выправіліся з Дофкі і разьмясьціліся табарам у Алушы.
Numb Bela 33:14  І выправіліся з Алуша і разьмясьціліся табарам у Рэфідыме, і ня было там вады, каб піць народу.
Numb Bela 33:15  І выправіліся з Рэфідыма і разьмясьціліся табарам у пустыні Сінайскай.
Numb Bela 33:16  І выправіліся з пустыні Сінайскай і разьмясьціліся табарам у Кіброт-Гатааве.
Numb Bela 33:17  І выправіліся зь Кіброт-Гатаавы і разьмясьціліся табарам у Асіроце.
Numb Bela 33:18  І выправіліся з Асірота і разьмясьціліся табарам у Рытме.
Numb Bela 33:19  І выправіліся з Рытмы і разьмясьціліся табарам у Рымнон-Фарэце.
Numb Bela 33:20  І выправіліся з Рымнон-Фарэца і разьмясьціліся табарам у Ліўне.
Numb Bela 33:21  І выправіліся зь Ліўны і разьмясьціліся табарам у Рысе.
Numb Bela 33:22  І выправіліся з Рысы і разьмясьціліся табарам у Кегелаце.
Numb Bela 33:23  І выправіліся зь Кегелаты і разьмясьціліся табарам на гары Шафэр.
Numb Bela 33:24  І выправіліся ад гары Шафэр і разьмясьціліся табарам у Харадзе.
Numb Bela 33:25  І выправіліся з Харады і разьмясьціліся табарам у Макелоце.
Numb Bela 33:26  І выправіліся з Макелота і разьмясьціліся табарам у Тахаце.
Numb Bela 33:27  І выправіліся з Тахата і разьмясьціліся табарам у Тараху.
Numb Bela 33:28  І выправіліся з Тараха і разьмясьціліся табарам у Мітцы.
Numb Bela 33:29  І выправіліся з Міткі і разьмясьціліся табарам у Хашмоне.
Numb Bela 33:30  І выправіліся з Хашмоны і разьмясьціліся табарам у Масэроце.
Numb Bela 33:31  І выправіліся з Масэрота і разьмясьціліся табарам у Бэнэ-Яакане.
Numb Bela 33:32  І выправіліся з Бэнэ-Яакана і разьмясьціліся табарам у Хор-Агідгадзе.
Numb Bela 33:33  І выправіліся з Хор-Агідгада і разьмясьціліся табарам у Ётваце.
Numb Bela 33:34  І выправіліся ад Ётваты і разьмясьціліся табарам у Аўроне.
Numb Bela 33:35  І выправіліся з Аўрона і разьмясьціліся табарам у Эц'ён-Гавэры.
Numb Bela 33:36  І выправіліся з Эц'ён-Гавэра і разьмясьціліся табарам у пустыні Сін; яна ж Кадэс.
Numb Bela 33:37  І выправіліся з Кадэса і разьмясьціліся табарам на гары Ор, каля межаў зямлі Эдомскай.
Numb Bela 33:38  І ўзышоў Аарон сьвятар на гару Ор па загадзе Гасподнім і памёр там на саракавым годзе пасьля выхаду зь зямлі Егіпецкай, на пятым месяцы, у першы дзень месяца.
Numb Bela 33:39  Аарону было сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Ор.
Numb Bela 33:40  Ханаанскі цар Арада, які жыў на поўдні зямлі Ханаанскай, пачуў тады, што ідуць сыны Ізраілевыя.
Numb Bela 33:41  І выправіліся яны ад гары Ор і разьмясьціліся табарам у Салмоне.
Numb Bela 33:42  І выправіліся з Салмона і разьмясьціліся табарам у Пуноне.
Numb Bela 33:43  І выправіліся з Пунона і разьмясьціліся табарам у Авоце.
Numb Bela 33:44  І выправіліся з Авота і разьмясьціліся табарам у Ійм-Аварыме на межах Маава.
Numb Bela 33:45  І выправіліся зь Ійма і разьмясьціліся табарам у Дывон-Гадзе.
Numb Bela 33:46  І выправіліся з Дывон-Гада і разьмясьціліся табарам у Алмон-Дыўлатаіме.
Numb Bela 33:47  І выправіліся з Алмон-Дыўлатаіма і разьмясьціліся табарам на гарах Аварымскіх перад Нэво.
Numb Bela 33:48  І выправіліся ад гор Аварымскіх і разьмясьціліся табарам на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона;
Numb Bela 33:49  яны разьмясьціліся табарам каля Ярдана ад Бэт-Ешымота да Авэ-Сітыма на раўнінах Маавіцкіх.
Numb Bela 33:50  І сказаў Гасподзь Майсею на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона, кажучы:
Numb Bela 33:51  абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі пяройдзеце празь Ярдан у зямлю Ханаанскую,
Numb Bela 33:52  дык праганеце ад сябе ўсіх жахароў зямлі і зьнішчыце ўсе выявы іх, і ўсіх літых ідалаў іхніх зьнішчыце і ўсе капішчы іхнія спустошце;
Numb Bela 33:53  і вазьмеце ў валоданьне зямлю і пасялецеся на ёй, бо Я вам даю зямлю гэтую ў валоданьне;
Numb Bela 33:54  і падзялеце зямлю па жэрабі на надзелы плямёнам вашым: шматлікаму дайце надзел большы, а малалікаму дай надзел меншы; каму дзе выпадзе жэрабя, там яму і будзе надзел ; паводле плямёнаў бацькоў вашых вазьмеце сабе надзелы;
Numb Bela 33:55  А калі вы не прагоніце ад сябе жыхароў зямлі, дык тыя зь іх, што застануцца, будуць цернямі для вачэй вашых і асьцюкамі для бакоў вашых і будуць уціскаць вас на зямлі, у якой вы жыцьмеце,
Numb Bela 33:56  і тады, што Я намерыўся зрабіць ім, зраблю вам.
Chapter 34
Numb Bela 34:1  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 34:2  загадай сынам Ізраілевым і скажы ім: калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаанскую, дык вось зямля, якая дастанецца вам у надзел, зямля Ханаанская зь яе межамі:
Numb Bela 34:3  паўднёвы бок будзе ў вас ад пустыні Сін, каля Эдома, і пойдзе ў вас паўднёвая мяжа ад канца Салёнага мора з усходу,
Numb Bela 34:4  і пойдзе мяжа на поўдзень да ўзвышша Акравіма і пойдзе праз Сін, і будуць выступы яе на поўдзень да Кадэс-Варні, адтуль пойдзе да Гацар-Адара і пройдзе праз Ацмон;
Numb Bela 34:5  ад Ацмона пойдзе мяжа да патока Егіпецкага, і будуць выступы яе да мора;
Numb Bela 34:6  а мяжою заходняю будзе ў вас вялікае мора: гэта будзе ў вас мяжа на захад;
Numb Bela 34:7  а на поўнач будзе ў вас мяжа: ад вялікага мора правядзеце яе да гары Ор,
Numb Bela 34:8  ад гары Ор правядзеце да Эмата, і будуць выступы мяжы да Цэдада;
Numb Bela 34:9  адтуль пойдзе мяжа да Цыфрона, і выступы яе будуць да Гацар-Энана: гэта будзе ў вас мяжа паўночная;
Numb Bela 34:10  мяжу ўсходнюю правядзеце сабе ад Гацар-Энана да Шэфама,
Numb Bela 34:11  ад Шэфама пойдзе мяжа да Рыблы, з усходняга боку Аіна, потым пойдзе мяжа і кранецца берагоў мора Кінэрэт з усходняга боку;
Numb Bela 34:12  і пойдзе мяжа да Ярдана, і будуць выступы яе да Салёнага мора. Гэта будзе мяжа ваша ў межах яе з усіх бакоў.
Numb Bela 34:13  І загадаў Майсей сынам Ізраілевым і сказаў: вось зямля, якую вы падзеліце на надзелы па жэрабі, якую загадаў Гасподзь даць дзевяці плямёнам і палавіне племя;
Numb Bela 34:14  бо племя сыноў Рувімавых паводле сямействаў іхніх, і племя сыноў Гадавых паводле сямействаў іхніх, і палавіна племя Манасіінага, атрымалі надзел свой;
Numb Bela 34:15  два плямёны і палавіна племя атрымалі надзел свой за Ярданам насупраць Ерыхона на ўсход.
Numb Bela 34:16  І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
Numb Bela 34:17  вось імёны мужоў, якія будуць дзяліць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Ісус, сын Наваў;
Numb Bela 34:18  і па адным князі ад племя вазьмеце для падзелу зямлі.
Numb Bela 34:19  І вось імёны гэтых мужоў: для племя Юдавага Халеў, сын Ефаніін;
Numb Bela 34:20  для племя сыноў Сымонавых Самуіл, сын Аміудаў;
Numb Bela 34:21  для племя Веньямінавага Элідад, сын Кіслонаў;
Numb Bela 34:22  для племя сыноў Данавых князь Букій, сын Ёгліі;
Numb Bela 34:23  для сыноў Язэпавых, для племя сыноў Манасііных князь Ханііл, сын Эфодаў;
Numb Bela 34:24  для племя сыноў Яфрэмавых князь Кемуіл, сын Шыфтанаў;
Numb Bela 34:25  для племя сыноў Завулонавых князь Эліцафан, сын Фарнакаў;
Numb Bela 34:26  для племя сыноў Ісахаравых князь Фалтыіл, сын Азанаў;
Numb Bela 34:27  для племя сыноў Асіравых князь Ахіуд, сын Шэломія;
Numb Bela 34:28  для племя сыноў Нэфталімавых князь Пэдаіл, сын Аміудаў;
Numb Bela 34:29  вось тыя, каму загадаў Гасподзь падзяліць надзелы сынам Ізраілевым у зямлі Ханаанскай.
Chapter 35
Numb Bela 35:1  І сказаў Гасподзь Майсею на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана насупраць Ерыхона, кажучы:
Numb Bela 35:2  загадай сынам Ізраілевым, каб яны з надзелаў валоданьня свайго далі лявітам гарады для жыхарства; і палі пры гарадах з усіх бакоў дайце лявітам.
Numb Bela 35:3  Гарады будуць ім для жыхарства, а палі будуць для быдла іхняга і для маёмасьці іхняй і для ўсіх жыцьцёвых патрэбаў іхніх.
Numb Bela 35:4  Палі каля гарадоў, якія вы павінны даць лявітам, ад сьцяны горада павінны прасьцірацца на дзьве тысячы локцяў, ва ўсе бакі.
Numb Bela 35:5  І адмерце за горадам на ўсходні бок дзьве тысячы локцяў, і на паўднёвы бок дзьве тысячы локцяў, а пасярэдзіне горад: такія будуць у іх палі каля гарадоў.
Numb Bela 35:6  З гарадоў, якія вы дасьце лявітам, будуць шэсьць гарадоў пад сховы, у якія вы дазволіце ўцякаць забойцу; і звыш іх дайце сорак два гарады.
Numb Bela 35:7  Усіх гарадоў, якія вы павінны даць лявітам, будзе сорак восем гарадоў, з палямі каля іх.
Numb Bela 35:8  І калі будзеце даваць гарады з валоданьня сыноў Ізраілевых, тады з большага дайце больш, зь меншага менш; кожнае племя, гледзячы па надзеле, які атрымае, павінна даць з гарадоў сваіх лявітам.
Numb Bela 35:9  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Numb Bela 35:10  абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі вы пяройдзеце празь Ярдан у зямлю Ханаанскую,
Numb Bela 35:11  выберце сабе гарады, якія былі б у вас гарадамі пад сховы, куды мог бы ўцячы забойца, які забіў чалавека ненаўмысна.
Numb Bela 35:12  І будуць у вас гарады гэтыя сховішчам ад помсьніка, каб ня быў забіты забойца, перш чым ён стане перад супольствам на суд.
Numb Bela 35:13  А гарадоў, якія вы павінны даць, гарадоў-сховішчаў, павінна быць у вас шэсьць.
Numb Bela 35:14  Тры гарады дайце па гэты бок Ярдана, і тры гарады дайце ў зямлі Ханаанскай; гарадамі-сховішчамі павінны быць яны.
Numb Bela 35:15  Сынам Ізраілевым і прыхадням і пасяленцам сярод вас будуць гэтыя шэсьць гарадоў сховішчам, каб уцякаць туды кожнаму, хто забіў чалавека ненаўмысна.
Numb Bela 35:16  Калі хто ўдарыць каго жалезнай прыладай, так што той памрэ,— дык ён забойца: забойцу трэба аддаць на сьмерць.
Numb Bela 35:17  І калі хто ўдарыць каго з рукі каменем, ад якога можна памерці, так што той памрэ,— дык ён забойца: забойцу трэба аддаць на сьмерць.
Numb Bela 35:18  Альбо, калі драўлянай прыладай, ад якое можна памерці, ударыць з рукі так, што той памрэ,— дык ён забойца: забойцу трэба аддаць на сьмерць.
Numb Bela 35:19  Помсьнік за кроў сам можа забіць забойцу; як толькі спаткае таго, сам можа ўсьмерціць яго.
Numb Bela 35:20  Калі хто штурхне каго зь нянавісьці, альбо наўмысна кіне на яго што-небудзь , так што той памрэ,
Numb Bela 35:21  альбо з варожасьці ўдарыць яго рукою, так што той памрэ: дык таго, хто ўдарыў, трэба аддаць сьмерці,— ён забойца; помсьнік за кроў можа ўсьмерціць забойцу, як толькі спаткае яго.
Numb Bela 35:22  Калі ж ён штурхне яго незнарок, без варожасьці, альбо кіне на яго што-небудзь без намыслу,
Numb Bela 35:23  альбо які-небудзь камень, ад якога можна памерці, ня бачачы ўпусьціць на яго, так што той памрэ, але ён ня быў ворагам яму і не хацеў яму благога:
Numb Bela 35:24  дык супольства павінна рассудзіць забойцу і помсьніка за кроў паводле гэтых пастановаў;
Numb Bela 35:25  і павінна супольства ўратаваць забойцу ад рукі помсьніка за кроў, і павінна вярнуць яго супольства ў горад сховішча ягонага, куды ён уцёк, каб ён жыў там да сьмерці вялікага сьвятара, які памазаны сьвяшчэнным алеем.
Numb Bela 35:26  Калі ж забойца выйдзе за мяжу горада-сховішча, у які ён уцёк,
Numb Bela 35:27  і знойдзе яго помсьнік за кроў па-за межамі горада схову ягонага, і заб'е забойцу гэтага помсьнік за кроў, дык ня будзе на ім віны праліцьця крыві .
Numb Bela 35:28  Бо той павінен быў жыць у горадзе схову свайго да сьмерці вялікага сьвятара; а пасьля сьмерці вялікага сьвятара павінен быў вярнуцца забойца ў зямлю валоданьня свайго.
Numb Bela 35:29  Хай будзе гэта ў вас устаноўлена законам у роды вашыя, ва ўсіх селішчах вашых.
Numb Bela 35:30  Калі хто заб'е чалавека, дык забойцу трэба забіць па словах сьведак; але аднаго сьведкі недастаткова, каб засудзіць на сьмерць.
Numb Bela 35:31  Не бярэце адкупу за душу ўбойцы, які заслужыў сьмерці, ён сьмерцю памрэ.
Numb Bela 35:32  І не бярэце адкупу за таго, хто ўцёк у горад схову, каб яму дазволіць жыць у зямлі сваёй да сьмерці вялікага сьвятара.
Numb Bela 35:33  Не апаганьвайце зямлі, на якой вы будзеце жыць ; бо кроў апаганьвае зямлю, і зямля ня йнакш ачышчаецца ад пралітай на ёй крыві, як крывёю таго, хто праліў яе.
Numb Bela 35:34  Нельга апаганьваць зямлю, на якой вы жывяце, сярод якое жыву Я; бо Я Гасподзь жыву сярод сыноў Ізраілевых.
Chapter 36
Numb Bela 36:1  Прыйшлі ўзначальнікі сямействаў ад роду сыноў Галаада, сына Махіравага, сына Манасіінага з роду сыноў Язэпавых, і гаварылі перад Майсеем і перад князямі, узначальнікамі пакаленьняў сыноў Ізраілевых,
Numb Bela 36:2  і сказалі: Гасподзь загадаў гаспадару нашаму даць зямлю ў надзел сынам Ізраілевых па жэрабі, а гаспадару нашаму загадана ад Госпада даць надзел Салпаада, брата нашага, дочкам ягоным.
Numb Bela 36:3  А калі яны будуць жонкамі сыноў якога-небудзь іншага племя сыноў Ізраілевых, дык надзел іхні адымецца ад надзелу бацькоў нашых і дадасца да надзелу таго племя, у якім яны будуць, і адымецца ад надзелу нашага, які дастаўся па жэрабі.
Numb Bela 36:4  І нават калі будзе ў сыноў Ізраілевых юбілей, тады надзел іхні дадасца да надзелу таго племя, у якім яны будуць, і ад таго надзелу бацькоў нашых адымецца надзел іхні.
Numb Bela 36:5  І даў Майсей загад сынам Ізраілевым, па слове Гасподнім, і сказаў: праўду кажа племя сыноў Язэпавых.
Numb Bela 36:6  Вось што наказвае Гасподзь пра дочак Салпаадавых: яны могуць быць жонкамі тых, хто спадабаецца вачам іхнім, толькі павінны быць жонкамі ў родзе племя бацькі свайго,
Numb Bela 36:7  каб надзел сыноў Ізраілевых не пераходзіў з племя ў племя; бо кожны з сыноў Ізраілевых павінен быць прывязаны да надзелу племя бацькоў сваіх.
Numb Bela 36:8  І кожная дачка, якая спадкуе надзел у каленах сыноў Ізраілевых, павінна быць жонкаю каго-небудзь з роду племя бацькі свайго, калі сыны Ізраілевыя спадкавалі кожны надзел бацькоў сваіх,
Numb Bela 36:9  і каб не пераходзіў надзел з племя ў другое племя; бо кожнае племя сыноў Ізраілевых павінна быць прывязана да свайго надзелу.
Numb Bela 36:10  Як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі дочкі Салпаадавыя.
Numb Bela 36:11  І выйшлі дочкі Салпаадавыя Махла, Тырца, Хогла, Мілка і Ноа замуж за сыноў дзядзькоў сваіх.
Numb Bela 36:12  У родзе сыноў Манасіі, сына Язэпавага яны былі жонкамі, і застаўся надзел іхні ў племі роду бацькі іхняга.
Numb Bela 36:13  Вось запаведзі і пастановы, якія даў Гасподзь сынам Ізраілевым праз Майсея на раўнінах Маавіцкіх, каля Ярдана, насупраць Ерыхона.