Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
Chapter 1
Psal Bela 1:1  Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў;
Psal Bela 1:2  а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае!
Psal Bela 1:3  І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму .
Psal Bela 1:4  Ня так у бязбожнікаў; яны — быццам пыл, ветрам падняты.
Psal Bela 1:5  Таму ня ўстояць бязбожнікі на Божым судзе, а грэшнікі — на сходзе праведных.
Psal Bela 1:6  Бо дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе!
Chapter 2
Psal Bela 2:1  Псальма Давідава. Навошта бунтуюць народы, і намышляюць плямёны марнае?
Psal Bela 2:2  Паўстаюць зямныя цары, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага:
Psal Bela 2:3  "Парвёмце ж іхнія кайданы і скінем зь сябе іхнія аковы".
Psal Bela 2:4  Той, Хто ў нябёсах жыве, пасьмяецца, Гасподзь паганьбіць іх.
Psal Bela 2:5  Тады Ён у гневе Сваім скажа ім, і лютасьцю Сваёй іх настрашыць;
Psal Bela 2:6  "Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю.
Psal Bela 2:7  Я абвяшчу пастанову: Гасподзь сказаў Мне: "Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў;
Psal Bela 2:8  прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае — аж па край зямлі!
Psal Bela 2:9  Ты паб'еш іх жалезным жазлом, патаўчэш іх, як посуд ганчарны".
Psal Bela 2:10  Дык вось — урымсьціцеся, цары; навучэцеся, судзьдзі зямныя,
Psal Bela 2:11  служэце Госпаду богабаязна, і радуйцеся з трымценьнем.
Psal Bela 2:12  Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца.
Chapter 3
Psal Bela 3:1  Псальма Давіда, калі ён уцякаў ад Авэсалома, сына свайго.
Psal Bela 3:2  Госпадзе! — як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае!
Psal Bela 3:3  Шмат каторыя кажуць душы маёй: "Няма яму ў Богу ратунку!" Сэла
Psal Bela 3:4  Але Ты, Госпадзе, — шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву.
Psal Bela 3:5  Сваім голасам клічу да Госпада, — і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае. Сэла
Psal Bela 3:6  Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне.
Psal Bela 3:7  І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне.
Psal Bela 3:8  Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш.
Psal Bela 3:9  Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё. Сэла
Chapter 4
Psal Bela 4:1  Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах . Псальма Давідава.
Psal Bela 4:2  Калі клічу я, — акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
Psal Bela 4:3  Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце? Сэла
Psal Bela 4:4  Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
Psal Bela 4:5  У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся! Сэла
Psal Bela 4:6  Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
Psal Bela 4:7  Многія кажуць: "Хто нам пакажа дабро?" Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
Psal Bela 4:8  Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.
Psal Bela 4:9  Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.
Chapter 5
Psal Bela 5:1  Кіроўцу хору. На духавых. Псальма Давідава.
Psal Bela 5:2  Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы.
Psal Bela 5:3  Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.
Psal Bela 5:4  Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, — раніцай стану прад Табою і буду чакаць.
Psal Bela 5:5  Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;
Psal Bela 5:6  бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
Psal Bela 5:7  Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае.
Psal Bela 5:8  А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.
Psal Bela 5:9  Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.
Psal Bela 5:10  Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе — згубнасьць, горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім.
Psal Bela 5:11  Асудзі іх, Божа! Няхай прападуць ад намыслаў сваіх; за ліхадзействы вялікія адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся на Цябе.
Psal Bela 5:12  А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.
Psal Bela 5:13  Дабраслаўляеш Ты, Госпадзе, праведніка; упадабаньнем, нібы шчытом, ахінаеш яго.
Chapter 6
Psal Bela 6:1  Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
Psal Bela 6:2  Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.
Psal Bela 6:3  Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,
Psal Bela 6:4  і душа мая моцна ўстрывожаная; — а Ты, Госпадзе, дакуль?
Psal Bela 6:5  Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,
Psal Bela 6:6  бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?
Psal Bela 6:7  Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.
Psal Bela 6:8  Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.
Psal Bela 6:9  Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,
Psal Bela 6:10  пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,
Psal Bela 6:11  хай усе мае ворагі пасаромлены і моцна настрашаны будуць; хай вернуцца — і пасаромеюцца імгненна.
Chapter 7
Psal Bela 7:1  Песьня-плач, якую Давід сьпяваў Госпаду ў справе Хуса, з племя Веньямінавага.
Psal Bela 7:2  Госпадзе Божа мой! на Цябе спадзяваньне маё; уратуй мяне ад усіх маіх ганіцеляў, і вызвалі мяне;
Psal Bela 7:3  хай ня вырве ён душы маёй, быццам леў, які турзае, калі збаўцы няма.
Psal Bela 7:4  Госпадзе Божа мой! калі што я зрабіў, калі ёсьць няпраўда ў руках маіх,
Psal Bela 7:5  калі я ліхам плаціў таму, хто быў у згодзе са мною, — а я ж ратаваў і таго, хто бяз прычыны стаўся маім ворагам,
Psal Bela 7:6  дык няхай вораг перасьледуе душу маю і дагоніць, і жыцьцё маё хай удратуе ў зямлю, і славу маю хай аберне ў нішто. Сэла
Psal Bela 7:7  Устань, Госпадзе, у гневе Тваім; паўстань супраць шаленства маіх ворагаў, прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў,
Psal Bela 7:8  сьціжма людзей стане навокал Цябе; над ёй падыміся ў вышыні.
Psal Bela 7:9  Гасподзь судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праўды маёй, паводле беспахібнасьці маёй.
Psal Bela 7:10  Хай суймецца злосьць бязбожных, а справядлівага ўмацуй, бо Ты выпрабоўваеш сэрца й нутрыну, праведны Божа!
Psal Bela 7:11  Шчыт мой у Богу, Які шчырых сэрцам ратуе.
Psal Bela 7:12  Бог — судзьдзя справядлівы і Бог — кожны дзень спаганяе сурова,
Psal Bela 7:13  калі хто не навяртаецца, Ён вострыць Свой меч, напінае Свой лук і цаляе зь яго;
Psal Bela 7:14  рыхтуе яму прылады сьмерці, і вагністымі робіць стрэлы Свае.
Psal Bela 7:15  Вось напраўду зачаў бязбожны, зацяжарыў крыўдаю і ману сабе спарадзіў,
Psal Bela 7:16  капаў дол і выкапаў яго, і ўпаў у яму, якую выкапаў:
Psal Bela 7:17  абернецца злосьць ягоная на ягоную галаву, і зладзейства ягонае на цела ягонае ападзе.
Psal Bela 7:18  Слаўлю Госпада па праўдзе Ягонай і сьпяваю імю Госпада Ўсявышняга.
Chapter 8
Psal Bela 8:1  Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце . Псальма Давідава.
Psal Bela 8:2  Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая па-над нябёсы!
Psal Bela 8:3  З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу, дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага.
Psal Bela 8:4  Калі я гляджу на нябёсы Твае, — твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,
Psal Bela 8:5  дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?
Psal Bela 8:6  Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;
Psal Bela 8:7  паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:
Psal Bela 8:8  валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама,
Psal Bela 8:9  птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі.
Psal Bela 8:10  Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
Chapter 9
Psal Bela 9:1  Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава.
Psal Bela 9:2  Славіць буду Цябе , Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае,
Psal Bela 9:3  я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні.
Psal Bela 9:4  Як павернуць назад мае ворагі, — спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім,
Psal Bela 9:5  бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы.
Psal Bela 9:6  Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна.
Psal Bela 9:7  У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
Psal Bela 9:8  А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў,
Psal Bela 9:9  і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.
Psal Bela 9:10  І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;
Psal Bela 9:11  І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.
Psal Bela 9:12  Сьпявайце Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя,
Psal Bela 9:13  бо Ён спаганяе за кроў; памятае іх, не забывае енку прыгнечаных.
Psal Bela 9:14  Умілажалься зь мяне, Госпадзе; глянь на цярпеньні мае ад ненавісьнікаў маіх, — Ты, Які ўзносіш мяне над брамаю сьмерці,
Psal Bela 9:15  каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою.
Psal Bela 9:16  Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае.
Psal Bela 9:17  Гасподзь быў спазнаны праз суд, які Ён учыніў; бязбожнік злоўлены дзеямі рук сваіх. Сэла
Psal Bela 9:18  Хай шыбуюць бязбожнікі ў пекла, — усе народы, што забываюць Бога,
Psal Bela 9:19  бо не назаўсёды забудзецца ўбогі, і надзея ўбогіх не назаўсёды загіне.
Psal Bela 9:20  Паўстань, Госпадзе, хай чалавек не адужае, хай народы судзяцца прад абліччам Тваім.
Psal Bela 9:21  Навядзі, Госпадзе, страху на іх; хай знаюць народы, што людзі яны. Сэла
Psal Bela 9:22  Навошта, Госпадзе, зводдаль стаіш, хаваеш Сябе ў часе скрухі?
Psal Bela 9:23  Бязбожны з пагарды сваёй перасьледуе беднага; хай схоплены будуць яны хітрынамі, якія намысьлілі самі.
Psal Bela 9:24  Бязбожны бо хваліцца пажадай душы сваёй; а карысьлівец сам сабе дагаджае.
Psal Bela 9:25  Пыхліва бязбожнік пагарджае Богам; "не спагоніць"; ва ўсіх думках ягоных: няма Бога!
Psal Bela 9:26  У кожным часе шляхі ягоныя згубныя; суды Твае далёкія ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх ён глядзіць грэбліва;
Psal Bela 9:27  і кажа ў сэрцы сваім: "не пахіснуся; і ніколі мяне не спадобіць ліха".
Psal Bela 9:28  Вусны ягоныя поўныя праклёну, хітрасьці, крыўды; пад языком у яго пакуты і згуба.
Psal Bela 9:29  Сядзіць у засадзе ў задвор'і, у патайных мясьцінах забівае невінаватага; вочы ягоныя цікуюць за бедным;
Psal Bela 9:30  у патайнай мясьціне пільнуе, нібы ў логвішчы леў; пільнуе ў засадзе, каб схапіць беднага; хапае беднага, цягне ў сеткі свае,
Psal Bela 9:31  згінаецца, прыпадае, — і бедныя падаюць у моцныя кіпці ягоныя;
Psal Bela 9:32  кажа ў сэрцы сваім: "забыў Бог, засланіў Свой твар, ня ўбачыць ніколі".
Psal Bela 9:33  Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, не забудзь прыгнечаных.
Psal Bela 9:34  Навошта бязбожнік грэбуе Богам, кажучы ў сэрцы сваім: "Ты не спагоніш?"
Psal Bela 9:35  Ты бачыш; бо Ты глядзіш на крыўды і ўціскі, каб аддаць Тваёю рукою. Табе аддае сябе бедны; сіраце Ты памочнік.
Psal Bela 9:36  Зламай мышцу бязбожнаму і ліхому, каб шукаць і не знайсьці ягонага грэху.
Psal Bela 9:37  Гасподзь — цар навечна, назаўсёды; зьнікнуць язычнікі зь зямлі Ягонай.
Psal Bela 9:38  Госпадзе! Ты чуеш жаданьні лагодных, умацуй сэрца ім; адкрый вуха Тваё,
Psal Bela 9:39  каб даць суд сіраце і прыгнечанаму, хай не палохае больш чалавек на зямлі.
Chapter 10
Psal Bela 10:1  На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: "Як птушка ўзьляці на гару вашу"?
Psal Bela 10:2  Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.
Psal Bela 10:3  Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?
Psal Bela 10:4  Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь — трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
Psal Bela 10:5  Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная.
Psal Bela 10:6  Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер — доля іхняй чары;
Psal Bela 10:7  бо Гасподзь справядлівы, — любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.
Chapter 11
Psal Bela 11:1  Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
Psal Bela 11:2  Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.
Psal Bela 11:3  Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.
Psal Bela 11:4  Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,
Psal Bela 11:5  тых, што кажуць: "языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?"
Psal Bela 11:6  Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.
Psal Bela 11:7  Словы Гасподнія — словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.
Psal Bela 11:8  Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.
Psal Bela 11:9  Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася.
Chapter 12
Psal Bela 12:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
Psal Bela 12:2  Дакуль, Госпадзе, зусім забывацьмеш мяне, дакуль аблічча хавацьмеш Сваё ад мяне?
Psal Bela 12:3  Дакуль буду вагацца ў душы маёй, скруху ў сэрцы маім насіцьму штодзённа? Дакуль вораг мой будзе ўзносіцца нада мною?
Psal Bela 12:4  Глянь, пачуй мяне, Госпадзе Божа мой! Прасьвятлі мне вочы, каб не заснуў я сном сьмерці;
Psal Bela 12:5  хай ня скажа мой вораг: "Я адолеў яго". Хай ня радуюцца супастаты мае, калі завагаюся.
Psal Bela 12:6  А я спадзяюся на літасьць Тваю; хай сэрца маё суцешыцца ратаваньнем Тваім; засьпяваю Госпаду, Які дабром надарыў мяне.
Chapter 13
Psal Bela 13:1  Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Яны разбэсьціліся, нарабілі брыдоты ўсялякай: няма дабрадзейных.
Psal Bela 13:2  Гасподзь глянуў зь нябёсаў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, хто шукае Бога.
Psal Bela 13:3  Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбныя; ніхто ня робіць дабра, ніхто аніводзін.
Psal Bela 13:4  Няўжо ня ўрымсьцяцца беззаконьнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб, і Госпада не заклікаюць?
Psal Bela 13:5  Там страхам яны апантаюцца; бо Бог сярод роду праведнікаў.
Psal Bela 13:6  Вы пасьмяяліся з думкі гаротніка, што Гасподзь — спадзяваньне ягонае.
Psal Bela 13:7  "Хто падасьць зь Сіёна ратунак Ізраілю?" Калі Гасподзь скасуе палон народу Свайго, тады ўзрадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль.
Chapter 14
Psal Bela 14:1  Госпадзе! Хто можа быць у жытле Тваім? хто можа жыць на сьвятой гары Тваёй?
Psal Bela 14:2  Той, хто ходзіць бязгрэшна і робіць па праўдзе, і гаворыць ісьціну ў сэрцы сваім;
Psal Bela 14:3  хто не паклёпнічае языком сваім, хто ня робіць блізкаму шкоды і ня прымае наганы суседу;
Psal Bela 14:4  той, хто пагарджае злачынцам, але славіць богабаязных; хто прысягае, хай хоць ліхому, і ня здраджвае;
Psal Bela 14:5  хто срэбра сваё на ліхву не здае, і ня купляецца супроць невінаватага. Хто робіць так, не пахісьнецца ніколі.
Chapter 15
Psal Bela 15:1  Барані мяне, Божа; бо я на Цябе спадзяюся.
Psal Bela 15:2  Я сказаў Госпаду: Ты Гасподзь мой; даброты мае Табе не патрэбныя.
Psal Bela 15:3  Да сьвятых на зямлі і да дзівосных Тваіх — да іх уся зычлівасьць мая.
Psal Bela 15:4  Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.
Psal Bela 15:5  Гасподзь — частка спадчыны маёй і чары маёй. Ты трымаеш долю маю.
Psal Bela 15:6  Межы мае прайшлі па цудоўных мясьцінах , і спадчына мая мне прыемная.
Psal Bela 15:7  Дабраслаўлю Госпада, Які навучыў мяне; нават і ноччу ўшчувае мяне нутрына мая.
Psal Bela 15:8  Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся.
Psal Bela 15:9  Таму ўзрадавалася сэрца маё; і ўзьвесяліўся мой язык; нават і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні;
Psal Bela 15:10  бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне.
Psal Bela 15:11  Ты пакажаш мне шлях жыцьцёвы: паўната радасьці прад абліччам Тваім, шчасьце ў правіцы Тваёй навечна.
Chapter 16
Psal Bela 16:1  Пачуй, Госпадзе, праўду маю, уважы скарзе маёй, прымі мальбу з вуснаў неманлівых!
Psal Bela 16:2  Ад аблічча Твайго хай будзе мне суд; хай паглядзяць вочы Твае на справядлівасьць.
Psal Bela 16:3  Ты праверыў сэрца маё, ноччу мяне наведаў, выпрабаваў мяне, і не знайшоў анічога; ад думак маіх не адступаюцца вусны мае.
Psal Bela 16:4  У дзеях людзскіх, па слове вуснаў Тваіх, я ахоўваў сябе ад шляхоў прыгнятальніка.
Psal Bela 16:5  Умацуй мае крокі на дарогах Сваіх, хай ногі мае не пахіснуцца.
Psal Bela 16:6  Да Цябе заклікаю, бо Ты пачуеш мяне, Божа; прыхілі Тваё вуха да мяне, пачуй словы мае.
Psal Bela 16:7  Пакажы Тваю літасьць дзівосную; Ратаўнік тых, што на Цябе спадзяюцца, ад тых, што супрацівяцца правіцы Тваёй;
Psal Bela 16:8  ахавай мяне, як вока; у цяні Тваіх крылаў аслані мяне
Psal Bela 16:9  ад бязбожных, што на мяне нападаюць, — ад ворагаў душы маёй, што абступілі мяне:
Psal Bela 16:10  яны замкнуліся ў тлушчы сваім, пагардліва гавораць вуснамі сваімі.
Psal Bela 16:11  На кожным кроку нашым цяпер абступаюць нас; напружылі вочы свае, каб скінуць мяне на зямлю;
Psal Bela 16:12  яны падобныя на ільва, што прагне здабычы, падобныя на ільвяня, што сядзіць у схованцы.
Psal Bela 16:13  Паўстань, Госпадзе, папярэдзь іх, скінь іх. Выбаві душу маю ад бязбожнага мечам Тваім,
Psal Bela 16:14  ад людзей — рукою Тваёю, Госпадзе, ад людзей сьвету, чыя доля, у гэтым жыцьці, чыё чэрава Ты напаўняеш са скарбонак Тваіх; сыны іхнія сытыя, і рэшту пакінуць дзецям сваім.
Psal Bela 16:15  А я ў праўдзе буду глядзець на аблічча Тваё; прачнуўшыся, буду насычацца вобразам Тваім.
Chapter 17
Psal Bela 17:1  Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда, калі ён прамовіў ад Госпада словы гэтай песьні ў той дзень, як Гасподзь вызваліў яго з рук усіх ягоных ворагаў і з рукі Саўлавай. І ён сказаў:
Psal Bela 17:2  палюблю Цябе, Госпадзе, моц мая!
Psal Bela 17:3  Гасподзь мой прытулак і цьвярдыня мая, мой Бог — скала мая; на Яго я спадзяюся, шчыт мой, рог ратунку майго і прытулак мой.
Psal Bela 17:4  Паклічу Госпада, годнага пакланеньня, і ад ворагаў маіх уратуюся.
Psal Bela 17:5  Агарнулі мяне пакуты сьмяротныя, і патокі бяспраўя напалохалі мяне;
Psal Bela 17:6  ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне.
Psal Bela 17:7  У цеснаце маёй паклікаў я Госпада, і да Госпада майго зьвярнуўся. І пачуў Ён зь сьвятых харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Ягонага.
Psal Bela 17:8  Затрэслася і захісталася зямля; уздрыгнулі і зрушыліся асновы гор; бо ўгневаўся Бог ;
Psal Bela 17:9  падняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных вагонь пажыральны; гарачае вугольле сыпалася зь Яго.
Psal Bela 17:10  Нахіліў Ён нябёсы і сышоў, і змрок — пад нагамі ў Яго.
Psal Bela 17:11  І сеў на херувімаў і паляцеў, і памчаўся на крылах ветру.
Psal Bela 17:12  І зрабіў сваёю заслонаю змрок, і ценем вакол Сябе змрок водаў, хмараў нябесных.
Psal Bela 17:13  Ад бляску, што прад Ім, уцякалі аблокі Ягоныя, град і вугольле вогненнае.
Psal Bela 17:14  І загрымеў у нябёсах Гасподзь, і падаў Усявышні Свой голас, град і вогненнае вугольле.
Psal Bela 17:15  Пусьціў стрэлы Свае, і расьсеяў іх, мноства маланак, і рассыпаў іх.
Psal Bela 17:16  І сталіся крыніцы водаў, і адчыніліся асновы сусьвету ад грознага голасу Твайго, Госпадзе, ад подыху гнеўнага духу Твайго.
Psal Bela 17:17  Ён працягнуў з вышыні Сваю руку і ўзяў мяне, і дастаў мяне з многіх водаў,
Psal Bela 17:18  уратаваў мяне ад ворага майго дужага і ад ненавісьнікаў маіх, якія былі дужэйшыя за мяне.
Psal Bela 17:19  Яны паўсталі на мяне ў дзень няшчасьця майго, але Гасподзь быў мне апораю.
Psal Bela 17:20  Ён вывеў мяне на шырокае месца і вызваліў мяне; бо ўпадабаў мяне.
Psal Bela 17:21  Даў мне Гасподзь паводле праўды маёй, па чысьціні рук маіх узнагародзіў мяне;
Psal Bela 17:22  бо я трымаўся дарог Гасподніх і ня быў бязбожны прад Богам маім;
Psal Bela 17:23  бо ўсе наказы Ягоныя перада мною, і ад пастановаў Ягоных я не адступаўся.
Psal Bela 17:24  Я быў прад Ім беззаганны і асьцерагаўся, каб не зграшыць,
Psal Bela 17:25  і даў мне Гасподзь паводле праўды маёй, па чысьціні рук маіх прад вачыма Ягонымі.
Psal Bela 17:26  Зь літасьцівым Ты літасьцівы, з чалавекам шчырым — шчыры,
Psal Bela 17:27  з чыстым — чысты, а з хітрым — паводле хітрыны ягонай.
Psal Bela 17:28  Бо Ты людзей прыгнечаных цешыш, а вочы пагардлівыя прыніжаеш.
Psal Bela 17:29  Ты запальваеш сьветач мой, Госпадзе; Бог мой прасьвятляе цемру маю.
Psal Bela 17:30  З табою я пабіваю войска, з Богам маім узыходжу на мур.
Psal Bela 17:31  Бог! — Беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова ў Госпада; Ён шчыт усім, хто на Яго спадзяецца.
Psal Bela 17:32  Бо хто Бог, апрача Госпада, і хто абарона, апрача Бога нашага?
Psal Bela 17:33  Бог апаясвае мяне сілаю і пракладае мне правільны шлях,
Psal Bela 17:34  робіць ногі мае, як у аленя, і на вышынях маіх становіць мяне;
Psal Bela 17:35  вучыць рукі мае змагацца, і мышцы мае ламаюць лук медны.
Psal Bela 17:36  Ты даў мне шчыт ратунку Твайго, і правіца Твая падтрымлівае мяне, і міласьць Твая ўзьвялічвае мяне.
Psal Bela 17:37  Ты пашыраеш крок мой пада мною, і ня хістаюцца ногі мае.
Psal Bela 17:38  Я перасьледую ворагаў маіх і даганяю іх, і не вяртаюся, пакуль ня вынішчу іх;
Psal Bela 17:39  пабіваю іх, і ня могуць яны падняцца; пападаюць пад ногі мае,
Psal Bela 17:40  бо Ты аперазаў мяне сілаю для вайны і кінуў пад ногі мне тых, што на мяне паўсталі;
Psal Bela 17:41  ты павярнуў да мяне тылам ворагаў маіх; і я зьнішчаю тых, што ненавідзяць мяне:
Psal Bela 17:42  яны лямантуюць, ды няма каму іх ратаваць; да Госпада — але Ён ня слухае іх;
Psal Bela 17:43  я расьсейваю іх, як пыл перад абліччам ветру, як вулічны бруд тапчу іх.
Psal Bela 17:44  Ты збавіў мяне ад бунту народу, паставіў мяне галавою іншапляменцаў; народ, якога я ня ведаў, служыць мне;
Psal Bela 17:45  па адной чутцы пра мяне скараюцца мне; чужынцы лісьлівяцца перада мною.
Psal Bela 17:46  Іншапляменцы бялеюць і трымцяць ва ўмацаваньнях сваіх.
Psal Bela 17:47  Жывы Гасподзь, і дабраславёны мой абаронца! Хай будзе ўслаўлены Бог ратунку майго.
Psal Bela 17:48  Бог, Які помсьціць за мяне і ўпакорвае мне народы,
Psal Bela 17:49  і вызваляе мяне ад ворагаў маіх! Ты ўзьнёс мяне над тымі, хто паўстае супраць мяне, і ад чалавека жорсткага мяне выбавіў.
Psal Bela 17:50  За гэта праслаўлю Цябе, Госпадзе, сярод іншапляменцаў і буду сьпяваць імю Твайму;
Psal Bela 17:51  таму, хто велічна ратуе цара і творыць міласьць памазанцу Твайму Давіду і роду Ягонаму навечна.
Chapter 18
Psal Bela 18:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
Psal Bela 18:2  Нябёсы прапаведуюць славу Божую, і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
Psal Bela 18:3  Дзень дню перадае слова, і ноч ночы адмыкае веды.
Psal Bela 18:4  Няма мовы, і няма гаворкі, дзе ня чуўся б іхні голас.
Psal Bela 18:5  Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, і па край сьвету словы іхнія. Ён паставіў у іх жытло сонцу,
Psal Bela 18:6  і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон:
Psal Bela 18:7  ад краю нябёсаў зыход ягоны, і шэсьце ягонае да краю іхняга, і нічога не схавана ад ягонае цяплыні.
Psal Bela 18:8  Закон Госпада дасканалы, ён мацуе душу; адкрыцьцё Госпада слушнае, умудрае простых.
Psal Bela 18:9  Загады Госпада справядлівыя, разьвясельваюць сэрца; наказ Госпада сьветлы, прасьвятляе вочы.
Psal Bela 18:10  Страх Гасподні чысты, застаецца навечна. Суды Гасподнія — ісьціна, усе справядлівыя;
Psal Bela 18:11  яны больш жаданыя за золата і нават за мноства золата чыстага, за мёд саладзейшыя і за кропелькі з сотаў;
Psal Bela 18:12  і раб Твой вартуецца імі; у захаваньні іхнім вялікая дзяка.
Psal Bela 18:13  Хто ўгледзіць пагрэшкі свае? Ад тайных маіх ачысьці мяне,
Psal Bela 18:14  і ад наўмысных утрымай раба Твайго, каб не завалодалі мною. Тады я буду беззаганны і чысты ад вялікай разбэшчанасьці.
Psal Bela 18:15  Хай будуць словы з вуснаў маіх і помыслы сэрца майго даспадобы Табе, Госпадзе, цьвярдыня мая і Збаўца мой!
Chapter 19
Psal Bela 19:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
Psal Bela 19:2  Хай пачуе цябе Гасподзь у дзень скрухі, хай абароніць цябе імя Бога Якаўлевага.
Psal Bela 19:3  Хай пашле табе дапамогу са Сьвятыні, і зь Сіёна хай падмацуе цябе.
Psal Bela 19:4  Хай успомніць усе прынашэньні ахвяраў твае і цэласпаленьне тваё хай зробіць тлустым. Сэла
Psal Bela 19:5  Няхай дасьць табе, што па сэрцы табе, і ўсе намеры твае няхай выканае.
Psal Bela 19:6  Мы парадуемся выратаваньню твайму, і ў імя Бога нашага падымем сьцяг. Няхай выканае Гасподзь усе просьбы твае.
Psal Bela 19:7  Сёньня спазнаў я, што Гасподзь ратуе памазанца Свайго; адказвае яму са сьвятых нябёсаў Сваіх магутнасьцю ратавальнай правіцы Сваёй.
Psal Bela 19:8  Некаторыя калясьніцамі, некаторыя конямі, а мы імем Госпада, Бога нашага, хвалімся:
Psal Bela 19:9  яны пахіснуліся, і ўпалі, а мы ўсталі, і стаім проста.
Psal Bela 19:10  Госпадзе! уратуй цара, і пачуй нас, калі паклічам.
Chapter 20
Psal Bela 20:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
Psal Bela 20:2  Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца.
Psal Bela 20:3  Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў.
Psal Bela 20:4  Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата.
Psal Bela 20:5  Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя.
Psal Bela 20:6  Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч.
Psal Bela 20:7  Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна, разьвесяліў яго радасьцю аблічча Твайго,
Psal Bela 20:8  бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца.
Psal Bela 20:9  Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе Тваіх ненавісьнікаў.
Psal Bela 20:10  У час гневу Твайго Ты зробіш іх, як печ вогненную;у гневе Сваім Гасподзь іх пагубіць, і паглыне іх вагонь.
Psal Bela 20:11  Ты вынішчыш плод іхні — спасярод сыноў чалавечых,
Psal Bela 20:12  бо яны ўчынілі зло супроць Цябе, змовы склалі, але ня здолелі нічога,
Psal Bela 20:13  Ты іх паставіш пад стрэлы, з лукаў Тваіх пацэліш у твар ім.
Psal Bela 20:14  Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць.
Chapter 21
Psal Bela 21:1  Кіроўцу хору. На золку. Псальма Давідава.
Psal Bela 21:2  Божа мой! Божа мой! нашто Ты пакінуў мяне? Далёкія словы крыку майго ад ратунку майго.
Psal Bela 21:3  Божа мой! я клічу ўдзень — і Ты не аказваешся, уначы — і няма мне супакаеньня.
Psal Bela 21:4  Але Ты, Сьвяты, жывеш сярод пахвалаў Ізраіля.
Psal Bela 21:5  На Цябе спадзяваліся нашы бацькі; спадзяваліся, і Ты вызваляў іх,
Psal Bela 21:6  да Цябе заклікалі яны, і былі ратаваныя; на Цябе спадзяваліся, і ня былі пасаромленыя.
Psal Bela 21:7  А я чарвяк, а не чалавек, зьнявага ў людзей і пагарда ў народзе.
Psal Bela 21:8  Усе, хто бачыць мяне, клянуць мяне; кажуць вуснамі, галавою ківаюць:
Psal Bela 21:9  "ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму".
Psal Bela 21:10  Але Ты вывеў мяне з улоньня матчынага ; уклаў у мяне надзею каля грудзей маці маёй.
Psal Bela 21:11  Табе я даручаны ад нараджэньня; ад улоньня маці маёй Ты — мой Бог.
Psal Bela 21:12  Не адыходзь ад мяне, бо блізіцца скруха, а памочніка няма.
Psal Bela 21:13  Многа цялят абступілі мяне, тлустыя Васанскія акружылі мяне;
Psal Bela 21:14  разьзявілі пашчу сваю на мяне, як леў, які прагне здабычы і рыкае.
Psal Bela 21:15  Я разьліўся, нібы вада; усе косткі мае рассыпаліся; сэрца маё, быццам воск, зрабілася, растала ў нутрыне маёй.
Psal Bela 21:16  Моц мая высахла, як чарапок; язык мой прыліп да гартані маёй, і Ты зьвёў мяне ў пыл сьмяротны.
Psal Bela 21:17  Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае;
Psal Bela 21:18  можна было палічыць усе косткі мае, а яны дзівяцца, робяць зь мяне відовішча,
Psal Bela 21:19  дзеляць рызы мае між сабою; і за адзежу маю кідаюць жэрабя.
Psal Bela 21:20  Але Ты, Госпадзе, не адыходзь ад мяне; сіла мая! пасьпяшайся мне на дапамогу;
Psal Bela 21:21  душу маю аслані ад меча і ад сабак самотную маю;
Psal Bela 21:22  уратуй мяне ад ільвінае пашчы і ад рагоў аднарогаў, пачуўшы, выратуй мяне.
Psal Bela 21:23  Буду абвяшчаць імя Тваё братам маім, славіць буду Цябе на сходзе.
Psal Bela 21:24  Вы, што баіцеся Госпада! Усхвалеце Яго. Увесь род Якаваў! праславі Яго. Хай баіцца Яго ўвесь род Ізраілеў!
Psal Bela 21:25  Бо Ён не пагрэбаваў скрухаю спрагненага і не адцураўся яе, і ня ўхіліў ад яго аблічча Свайго, а пачуў яго, калі той паклікаў Яго.
Psal Bela 21:26  Табе хвала мая на сходзе вялікім; спраўджу свае абяцаньні перад тымі, хто баіцца Яго.
Psal Bela 21:27  Хай ядуць бедныя і насычаюцца; хай уславяць Госпада тыя, што шукаюць Яго; хай жывуць сэрцы вашыя векапомна!
Psal Bela 21:28  Схамянуцца і да Госпада вернуцца ўсе канцы зямлі, і схіляцца прад Табою ўсе плямёны язычнікаў,
Psal Bela 21:29  бо Гасподняе ёсьць царства, і Ён — Уладар над народамі.
Psal Bela 21:30  Будуць есьці і пакланяцца ўсе сытыя на зямлі; схіляцца прад Ім усе, што сыходзяць у тло і ня могуць захаваць жыцьця свайго.
Psal Bela 21:31  І нашчадкі служыцьмуць Яму, і будуць звацца Гасподнімі вечна,
Psal Bela 21:32  прыйдуць і абвяшчацьмуць праўду Ягоную людзям, якія народзяцца, якіх стварыў Гасподзь.
Chapter 22
Psal Bela 22:1  Гасподзь — Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму:
Psal Bela 22:2  Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.
Psal Bela 22:3  Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.
Psal Bela 22:4  Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і Твой посах — яны супакойваюць мяне.
Psal Bela 22:5  Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.
Psal Bela 22:6  Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.
Chapter 23
Psal Bela 23:1  Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,
Psal Bela 23:2  бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.
Psal Bela 23:3  Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?
Psal Bela 23:4  Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва,
Psal Bela 23:5  той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.
Psal Bela 23:6  Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў! Сэла
Psal Bela 23:7  Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
Psal Bela 23:8  Хто гэты Цар славы? — Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні.
Psal Bela 23:9  Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
Psal Bela 23:10  Хто гэты Цар славы? — Гасподзь сілаў, Ён — Цар славы. Сэла
Chapter 24
Psal Bela 24:1  Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю.
Psal Bela 24:2  Божа мой! на цябе спадзяюся, хай ня будзе мне сорамна, хай не апануюць мяне мае ворагі.
Psal Bela 24:3  Хай ня будзе сораму ўсім, хто на Цябе спадзяецца: хай будзе тым брыдка, хто бяз прычыны беззаконьне ўчыняе.
Psal Bela 24:4  Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, наставі мяне на сьцежкі Твае.
Psal Bela 24:5  Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, бо Ты Бог ратунку майго; на Цябе спадзяюся кожны дзень.
Psal Bela 24:6  Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, і міласэрнасьць Тваю, бо спрадвеку яны.
Psal Bela 24:7  Грахоў маладосьці маёй і злачынстваў маіх не ўспамінай; з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, дзеля даброці Тваёй!
Psal Bela 24:8  Добры і справядлівы Гасподзь; таму настаўляе грэшных на шлях,
Psal Bela 24:9  вядзе пакорлівых да праўды, і навучае ціхмяных шляхам Сваім.
Psal Bela 24:10  Усе дарогі Гасподнія — міласьць і праўда тым, хто трымаецца запавету Ягонага і адкрыцьця Ягонага.
Psal Bela 24:11  Дзеля імя Твайго, Госпадзе, даруй мне мой грэх; бо вялікі ён.
Psal Bela 24:12  Хто ёсьць чалавек, што баіцца Госпада? Яму пакажа Ён шлях, які трэба абраць.
Psal Bela 24:13  Душа ягоная жыцьме ў дабры, і род ягоны ўспадкуе зямлю,
Psal Bela 24:14  Тайна Гасподняя тым, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён ім адкрывае.
Psal Bela 24:15  Вочы мае заўсёды да Госпада; бо Ён дастае зь сеткі ногі мае.
Psal Bela 24:16  Паглядзі на мяне і пашкадуй мяне, бо я адзінокі і прыгнечаны.
Psal Bela 24:17  Скруха сэрца майго павялічылася; выведзі мяне зь нягодаў маіх,
Psal Bela 24:18  падзівіся на пакуты мае і на зьнямогу маю, і даруй усе грахі мае.
Psal Bela 24:19  Падзівіся на ворагаў маіх, як іх многа, і якою нянавісьцю ненавідзяць мяне.
Psal Bela 24:20  Аслані душу маю, і ўратуй мяне, хай ня будзе мне сораму, што я на Цябе спадзяюся.
Psal Bela 24:21  Беззаганнасьць і слушнасьць хай ахаваюць мяне; бо я на Цябе спадзяюся.
Psal Bela 24:22  Вызвалі, Божа, Ізраіля ад усіх служкаў ягоных.
Chapter 25
Psal Bela 25:1  Рассудзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беспахібнасьці маёй, і, у надзеі на Госпада не пахіснуся.
Psal Bela 25:2  Выпрабуй мяне, Госпадзе, растапі мне вантробы і сэрца маё,
Psal Bela 25:3  бо міласьць Твая перад маімі вачыма, і ў праўдзе Тваёй я хадзіў,
Psal Bela 25:4  не сядзеў я зь людзьмі аблуднымі і з падступнымі не пайду;
Psal Bela 25:5  я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду;
Psal Bela 25:6  буду мець у нявіннасьці рукі мае і абыходзіць Твой ахвярнік, Госпадзе,
Psal Bela 25:7  каб абвяшчаць Табе голасна славу і пра ўсе цуды Твае расказаць.
Psal Bela 25:8  Госпадзе! палюбіў я жытло Твайго дома і месца, дзе слава Твая жыве.
Psal Bela 25:9  Не загубі душы мае з грэшнікамі і жыцьця майго з крыважэрнымі,
Psal Bela 25:10  у чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная зьдзірства.
Psal Bela 25:11  А я хаджу ў сваёй беззаганнасьці; вызвалі мяне, і ўмілажалься зь мяне.
Psal Bela 25:12  Нага мая стаіць на роўным; на сходах праслаўлю Госпада.
Chapter 26
Psal Bela 26:1  Гасподзь — сьвятло маё і ратунак мой: каго мне баяцца? Гасподзь — цьвярдыня жыцьця майго: каго мне палохацца?
Psal Bela 26:2  Калі будуць наступаць на мяне зласьліўцы, супастаты і ворагі мае, каб зжэрці цела маё, яны спатыкнуцца самі і ўпадуць.
Psal Bela 26:3  Калі выступіць супраць мяне кагорта, не збаіцца сэрца маё; калі на мяне паўстане вайна, і тады спадзявацца буду.
Psal Bela 26:4  Аднаго я прасіў у Госпада, толькі таго шукаю, каб жыць мне ў доме Гасподнім ва ўсе дні жыцьця майго, сузіраць хараство Гасподняе і наведваць сьвятыню Ягоную;
Psal Bela 26:5  бо Ён схаваў бы мяне ў Сваёй скініі ў дзень няшчасьця; схаваў бы мяне ў патайным месцы Свайго селішча, узьнёс бы мяне на скалу.
Psal Bela 26:6  Тады ўзьнеслася б галава мая над ворагамі наўкола мяне; і прынёс бы я ў Ягонай скініі ахвяры славаслоўя; сьпяваў бы і славіў бы прад Госпадам.
Psal Bela 26:7  Пачуй, Госпадзе, голас мой, якім я клічу; зьлітуйся зь мяне і азьвіся мне.
Psal Bela 26:8  Сэрца маё кажа ад Цябе: "шукайце аблічча Майго"; і я буду шукаць аблічча Тваё, Госпадзе.
Psal Bela 26:9  Не схавай ад мяне аблічча Твайго, не адкінь у гневе раба Твайго. Ты быў мой памочнік; не гані мяне і не пакінь мяне, Божа, Ратаўнік мой!
Psal Bela 26:10  Бо мой бацька і маці мая кінулі мяне; але Гасподзь мяне прыме;
Psal Bela 26:11  навучы мяне, Госпадзе, шляху Твайму, і накіруй мяне на сьцежку праўды, дзеля ворагаў маіх;
Psal Bela 26:12  не выдавай мяне сваволі ворагаў маіх; бо паўсталі на мяне сьведкі аблудныя і дыхаюць злосьцю.
Psal Bela 26:13  Але я веру, што ўбачу даброць Гасподнюю на зямлі жывых.
Psal Bela 26:14  Май надзею на Госпада, будзь мужны; і хай мацуецца сэрца тваё, май надзею на Госпада.
Chapter 27
Psal Bela 27:1  Цябе, Госпадзе, заклікаю: цьвярдыня мая! ня будзь бязмоўны са мною, каб пры маўчаньні Тваім ня стаўся я падобным да тых, што ў магілу сыходзяць.
Psal Bela 27:2  Пачуй голас маленьняў маіх, калі я клічу Цябе, калі падымаю рукі мае да сьвятога храма Твайго.
Psal Bela 27:3  Не загубі мяне з грэшнікамі і з тымі, што крыўду ўчыняюць, якія з блізкімі сваімі гавораць пра мір, а ў сэрцы ў іх ліхое.
Psal Bela 27:4  Аддай ім паводле іхніх дзеяў, паводле ліхіх учынкаў іхніх; паводле дзеяў іхніх рук ім аддай; аддай ім, што заслужылі яны.
Psal Bela 27:5  За тое, што не зважаюць на дзеі Гасподнія і на справы рук Ягоных, Ён іх разбурыць і ня збудуе іх.
Psal Bela 27:6  Дабраславёны Гасподзь, бо Ён пачуў голас маленьняў маіх.
Psal Bela 27:7  Гасподзь — цьвярдыня мая і мой шчыт; на яго спадзявалася сэрца маё; і я праслаўлю Яго песьняй маёю.
Psal Bela 27:8  Гасподзь — сіла народу Свайго і ратавальная абарона памазанца Свайго.
Psal Bela 27:9  Ратуй Твой народ, і дабраславі Тваю спадчыну; і гадуй іх і ўзвышай іх вечна!
Chapter 28
Psal Bela 28:1  Псальма Давідава. Напрыканцы сьвята Кучак. Аддайце Госпаду, сыны Божыя, аддайце Госпаду славу і чту,
Psal Bela 28:2  аддайце Госпаду славу імя Ягонага; пакланецеся Госпаду ў пышнай сьвятасьці Ягонай.
Psal Bela 28:3  Голас Гасподні над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над вялікімі водамі.
Psal Bela 28:4  Голас Гасподні моцны; голас Гасподні велічны.
Psal Bela 28:5  Голас Гасподні ламае кедры; Гасподзь ламае кедры Ліванскія
Psal Bela 28:6  і прымушае іх скакаць, як цялят, Ліван і Сірыён — як маладога аднарога.
Psal Bela 28:7  Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае.
Psal Bela 28:8  Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс.
Psal Bela 28:9  Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную .
Psal Bela 28:10  Гасподзь сядзеў над патопам, і сядзецьме Гасподзь царом вечна.
Psal Bela 28:11  Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.
Chapter 29
Psal Bela 29:1  Псальма Давідава пры абнаўленьні дома.
Psal Bela 29:2  Услаўлю Цябе, Госпадзе, што Ты падняў мяне і ня даў маім ворагам перамагчы мяне.
Psal Bela 29:3  Госпадзе Божа мой! я паклікаў Цябе, і Ты мяне вылечыў.
Psal Bela 29:4  Госпадзе! Ты вывеў зь пекла душу маю і ажывіў мяне, каб я ня сышоў у магілу.
Psal Bela 29:5  Сьпявайце Госпаду, сьвятыя Ягоныя, слаўце памяць сьвятыні Ягонай,
Psal Bela 29:6  бо на хвіліну гнеў Ягоны, на ўсё жыцьцё ўпадабаньне Ягонае: увечары пачынаецца плач, а на раніцу — радасьць.
Psal Bela 29:7  І я казаў у дабрадзействе маім: "не пахіснуся вавек".
Psal Bela 29:8  Па ўпадабаньні Тваім, Госпадзе,Ты ўмацаваў гару маю; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я сумеўся:
Psal Bela 29:9  Тады Цябе, Госпадзе, я клікаў, і Госпада майго я маліў:
Psal Bela 29:10  "якая карысьць у крыві маёй, калі я сыду ў магілу? ці ж будзе тло маё Цябе славіць? ці будзе ўзьвяшчаць Тваю праўду?
Psal Bela 29:11  пачуй, Госпадзе, і памілуй мяне, Госпадзе! будзь мне памочнікам".
Psal Bela 29:12  І Ты скаргі мае абярнуў у радасьць, вярэту маю зьняў зь мяне і аперазаў мяне весялосьцю,
Psal Bela 29:13  хай славіць Цябе душа мая і хай не змаўкае. Госпадзе Божа мой! буду славіць Цябе вечна.
Chapter 30
Psal Bela 30:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
Psal Bela 30:2  На Цябе, Госпадзе, надзея мая, хай сораму вавек ня мецьму; па праўдзе Тваёй збаві мяне;
Psal Bela 30:3  прыхілі да мяне вуха Тваё, пасьпяшайся збавіць мяне. Будзь мне каменнаю цьвярдыняю, прыстанішчам, каб уратаваць мяне,
Psal Bela 30:4  бо Ты каменная гара мая і агароджа мая; дзеля імя Твайго вядзі мяне і кіруй мною.
Psal Bela 30:5  Выведзі мяне зь сеткі, якую тайна раскінулі на мяне; бо Ты цьвярдыня мая.
Psal Bela 30:6  У Тваю руку аддаю дух мой; Ты выбаўляў мяне, Госпадзе, Божа праўды.
Psal Bela 30:7  Ненавіджу шаноўцаў марных ідалаў; а на Госпада надзея мая.
Psal Bela 30:8  Буду радавацца і весяліцца ў міласьці Тваёй, бо Ты прыгледзеўся да бедства майго, уведаў гора душы маёй,
Psal Bela 30:9  і не перадаў мяне ў рукі ворагаў; паставіў ногі мае на прасторным месцы.
Psal Bela 30:10  Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо мне цесна; высахла з гора вока маё, душа мая і нутроба мая.
Psal Bela 30:11  Вычарпалася ў скрусе жыцьцё маё і леты мае ў стагнотах; зьнемагла ад грахоў маіх сіла мая, і высахлі косткі мае.
Psal Bela 30:12  Ад усіх маіх ворагаў стаўся я кляцьбою нават у суседзяў маіх і страшыдлам знаёмым маім; хто бачыць мяне на вуліцы, уцякае.
Psal Bela 30:13  Я забыты ў сэрцах, як мёртвы; я — як посуд разьбіты,
Psal Bela 30:14  бо чую ліхаслоўе многіх; адусюль жудасьць, калі яны змаўляюцца супраць мяне, намышляюць вырваць душу маю.
Psal Bela 30:15  А я на Цябе, Госпадзе, спадзяюся; я кажу: Ты мой Бог.
Psal Bela 30:16  У Тваёй руцэ дні мае; вызваль мяне ад рукі маіх ворагаў і ад тых, што гоняць мяне.
Psal Bela 30:17  Пакажы сьветлае аблічча Тваё рабу Твайму; уратуй мяне літасьцю Тваёю.
Psal Bela 30:18  Госпадзе! хай ня будзе мне сораму, што я Цябе заклікаю; а бязбожным хай будзе брыдка, хай прападуць у пекле.
Psal Bela 30:19  Хай зьнямеюць вусны аблудныя, што гідоту гавораць на праведнага з пыхаю і пагардаю.
Psal Bela 30:20  Як многа ў Цябе дабротаў, якія Ты прыхаваў тым, што баяцца Цябе, і якія Ты падрыхтаваў тым, што на Цябе спадзяюцца перад сынамі чалавечымі!
Psal Bela 30:21  Ты хаваеш іх пад аслонай аблічча Твайго ад людзкіх бунтаў; хаваеш іх у зацішку ад ліхіх языкоў.
Psal Bela 30:22  Дабраславёны Гасподзь, што ўчыніў мне дзівосны Свой мілажаль ва ўмацаваным горадзе!
Psal Bela 30:23  У сумненьні маім я думаў: адхілены я ад вачэй Тваіх; але Ты пачуў голас малітвы маёй, калі я паклікаў Цябе.
Psal Bela 30:24  Любеце Госпада, усе праведнікі Ягоныя; Гасподзь ахоўвае верных, а пагарднікам зь лішкам вяртае.
Psal Bela 30:25  Будзьце мужныя, і хай мацуецца сэрца ваша, усе, хто надзею на Госпада мае!
Chapter 31
Psal Bela 31:1  Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя,
Psal Bela 31:2  дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма!
Psal Bela 31:3  Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго,
Psal Bela 31:4  бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу. Сэла
Psal Bela 31:5  Але Я адкрыў табе грэх мой і ня ўтоіў беззаконьня майго; я сказаў: "вызнаю Госпаду злачынствы мае"; і Ты зьняў зь мяне віну грэху майго.
Psal Bela 31:6  За тое памоліцца Табе кожны праведнік у час адпаведны, і тады разьліва вялікай вады не дастане яго.
Psal Bela 31:7  Ты — маё покрыва; Ты асланяеш мяне ад скрухі, атачаеш мяне радасьцямі збавеньня. Сэла
Psal Bela 31:8  "Увяду цябе ў розум, настаўлю цябе на шлях, па якім табе йсьці; буду табой кіраваць, вока Маё над табою".
Psal Bela 31:9  "Ня будзьце, як конь, як мул бязглузды, чые храпы цугляць трэба кілзамі і аброцьцю, каб яны Табе ўпакорваліся.
Psal Bela 31:10  Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць.
Psal Bela 31:11  Весялецеся ў Госпадзе, цешцеся, праведныя; сьпявайце радасна ўсе, у каго шчырае сэрца.
Chapter 32
Psal Bela 32:1  Радуйцеся, праведнікі, у Госпадзе: шчырым прыстоіць хваліць!
Psal Bela 32:2  Услаўляйце Госпада арфамі, сьпявайце Яму на дзесяціструннай псалтыры;
Psal Bela 32:3  новую песьню сьпявайце Яму; зладжана пойце Яму, з ускліцаньнем,
Psal Bela 32:4  бо слова Гасподняе — шчырае, і ўсе дзеі Ягоныя правільныя.
Psal Bela 32:5  Ён любіць праўду і суд; Гасподняю міласьцю зямля поўніцца.
Psal Bela 32:6  Словам Госпада створаны нябёсы, і духам вуснаў Ягоных — усе сілы нябесныя.
Psal Bela 32:7  Ён сабраў, быццам груды, марскія воды; бездані склаў у каморах.
Psal Bela 32:8  Хай баіцца Госпада ўся зямля; хай трымціць прад Ім усё жывое на сьвеце,
Psal Bela 32:9  бо сказаў Ён — і сталася; Ён загадаў — і зьявілася.
Psal Bela 32:10  Гасподзь разбурае рады язычнікаў; зьнішчае намыслы народаў.
Psal Bela 32:11  А рада Гасподняя вечна стаяцьме; задумы сэрца Ягонага — з роду ў род.
Psal Bela 32:12  Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог, — племя, якое Ён выбраў у спадчыну Сабе.
Psal Bela 32:13  Гасподзь паглядае зь нябёсаў, бачыць усіх сыноў чалавечых;
Psal Bela 32:14  з трона Свайго Ён пазірае на ўсіх, што жывуць на зямлі:
Psal Bela 32:15  Ён стварыў сэрцы ўсіх іх, і ўважае ўсім іхнім дзеям.
Psal Bela 32:16  Цар не ўратуецца мноствам войска; не ўбароніць волата вялікая сіла.
Psal Bela 32:17  Ненадзейны конь для ратаваньня, ня вызваліць сілай вялікай сваёю.
Psal Bela 32:18  Вось, вока Гасподняе над тымі, хто баіцца Яго, і хто спадзяецца на літасьць Ягоную,
Psal Bela 32:19  што Ён душу іхнюю ўратуе ад сьмерці і ў час галодны накорміць іх.
Psal Bela 32:20  Душа наша мае надзею на Госпада: Ён дапамога наша;
Psal Bela 32:21  Ім радуецца сэрца наша, бо на сьвятое імя Ягонае мы спадзяваліся.
Psal Bela 32:22  Хай будзе ласка Твая, Госпадзе, з намі, мы так на Цябе надзею ўскладаем.
Chapter 33
Psal Bela 33:1  Псальма Давіда, калі ён удаваў зь сябе вар'ята перад Авімэлэхам і быў ад яго выгнаны, і пайшоў.
Psal Bela 33:2  Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.
Psal Bela 33:3  Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.
Psal Bela 33:4  Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам.
Psal Bela 33:5  Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.
Psal Bela 33:6  Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму.
Psal Bela 33:7  Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.
Psal Bela 33:8  Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, — і іх вызваляе.
Psal Bela 33:9  Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!
Psal Bela 33:10  Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.
Psal Bela 33:11  Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
Psal Bela 33:12  Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: страху Гасподняму вас навучу.
Psal Bela 33:13  Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, каб бачыць дабро?
Psal Bela 33:14  Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў.
Psal Bela 33:15  Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; шукай міру і йдзі за ім.
Psal Bela 33:16  Вочы Гасподнія — на праведных, і вушы Ягоныя — на скаргу іхнюю.
Psal Bela 33:17  А аблічча Гасподняе — супроць тых, што робяць ліхое, каб зьвесьці зь зямлі памяць пра іх.
Psal Bela 33:18  Клічуць, і Гасподзь чуе, і ад усіх уціскаў іх вызваляе.
Psal Bela 33:19  Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, і пакорлівых духам — уратуе.
Psal Bela 33:20  Многа турботаў у праведніка, і ад усіх іх Гасподзь вызваляе.
Psal Bela 33:21  Ён хавае ўсе косткі ягоныя; і ніводная не паламаецца!
Psal Bela 33:22  Зло заб'е грэшніка, і ненавісьнікі праведнасьці загінуць.
Psal Bela 33:23  Гасподзь вызваліць душу рабоў Сваіх, і не загіне ніхто, хто на Яго спадзяецца.
Chapter 34
Psal Bela 34:1  Заступіся, Госпадзе, перад тымі, хто судзіцца са мною, зваюй тых, хто ваюе мяне;
Psal Bela 34:2  вазьмі шчыт і латы, і ўстань на дапамогу мне;
Psal Bela 34:3  агалі меч, і заступі дарогу тым, што гоняць мяне; скажы душы маёй: Я — ратунак твой!
Psal Bela 34:4  Хай пасаромяцца і паганьбуюцца тыя, хто цікуе душу маю, хай адступяцца і пакрыюцца ганьбаю тыя, хто шкоду мне намышляе;
Psal Bela 34:5  хай будуць яны, як пыл на ветры, і анёл Гасподні хай праганяе іх .
Psal Bela 34:6  Хай будзе шлях іхні цёмны і коўзкі, і анёл Гасподні няхай гоніць іх,
Psal Bela 34:7  бо яны бязь віны схавалі мне яму — сетку сваю; выкапалі яе на бязьвінную душу маю!
Psal Bela 34:8  Хай спадзе на яго пагібель нянаджаная, і сетка ягоная, якую ён схаваў на мяне, хай яго самога і ўловіць; хай у яе і ўпадзе на пропадзь сваю.
Psal Bela 34:9  А душа мая зарадуецца ў Госпадзе; усьцешыцца збавеньнем ад Яго.
Psal Bela 34:10  Усе косткі мае скажуць: "Госпадзе! хто да Цябе падобны? Ты ратуеш слабога ад дужага, беднага і ўбогага ад зьдзірцы ягонага?"
Psal Bela 34:11  Паўсталі на мяне сьведкі няправедныя: чаго я ня ведаю, — выпытваюць у мяне;
Psal Bela 34:12  плацяць мне злом за дабро, сіроцтвам душы маёй.
Psal Bela 34:13  А як былі хварэлі яны, я апранаўся ў вярэту, душу маю таміў пастом, і малітва мая вярталася ў нетру маю.
Psal Bela 34:14  Я рабіў, быццам сябру, як брату майму; я хадзіў смутны, панурыўшы голаў, як бы аплакваючы маці.
Psal Bela 34:15  А калі я спатыкаўся, яны радаваліся і зьбіраліся; зьбіраліся агуднікі супроць мяне, ня ведаю завошта, ганілі мяне, і не пераставалі;
Psal Bela 34:16  з крывадушнымі пакепнікамі скрыгаталі на мяне зубамі сваімі.
Psal Bela 34:17  Госпадзе! ці доўга будзеш глядзець на гэта? Адвядзі душу маю ад злачынстваў іхніх, ад ільвоў — самотную душу маю!
Psal Bela 34:18  Я праслаўлю Цябе на сходзе вялікім, сярод процьмы народу ўсхвалю Цябе,
Psal Bela 34:19  каб не збыткавалі зь мяне тыя, што ваявалі супроць мяне несправядліва, і не перамігваліся вачыма тыя, што ненавідзяць мяне бязьвіннага;
Psal Bela 34:20  бо не за мір прамаўляюць яны, а супроць мірных на землях плятуць аблудныя намыслы;
Psal Bela 34:21  разьзьяўляюць на мяне вусны свае; кажуць: "добра! добра! бачыла наша вока".
Psal Bela 34:22  Ты бачыў, Госпадзе, не змаўчы; Госпадзе! не аддаляйся ад мяне.
Psal Bela 34:23  Устань, прачніся на суд мой, на цяжбіну маю, Божа мой і Госпадзе мой!
Psal Bela 34:24  Судзі мяне па праўдзе Тваёй, Госпадзе, Божа мой, і хай ня радуюцца яны празь мяне;
Psal Bela 34:25  хай ня кажуць у сэрцы сваім: "добра! добра!, нам да душы!" Хай ня кажуць: "мы праглынулі яго".
Psal Bela 34:26  Няхай пасаромяцца і паганьбуюцца ўсе, хто радуецца зь няшчасьця майго; хай убяруцца ў сорам і ганьбу, хай фанабэрацца над мною.
Psal Bela 34:27  Няхай радуюцца і весяляцца, хто маёй слушнасьці прагне, і няхай кажуць заўсёды: "хай праславіцца Гасподзь, Які зычыць міру рабу Свайму!"
Psal Bela 34:28  І язык мой будзе абвяшчаць Тваю праўду і хвалу Табе дзень у дзень.
Chapter 35
Psal Bela 35:1  Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда.
Psal Bela 35:2  Грэшнасьць бязбожніка гаворыць у сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,
Psal Bela 35:3  бо ягоныя вочы лісьлівяць яму, быццам шукаюць віну, каб зьненавідзець яе;
Psal Bela 35:4  словы з вуснаў ягоных — няпраўда і хітрына; ня хоча ён быць мудрым, каб рабіць дабро.
Psal Bela 35:5  Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.
Psal Bela 35:6  Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары!
Psal Bela 35:7  Праўда Твая — як горы Божыя, і суды Твае — бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!
Psal Bela 35:8  Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна;
Psal Bela 35:9  наядаюцца сытасьцю дома Твайго, і з плыні слодычаў Тваіх Ты выпойваеш іх,
Psal Bela 35:10  бо ў Табе крыніца жыцьця; у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.
Psal Bela 35:11  Пашыры ласку Тваю на тых, што Цябе ведаюць, і праўду Тваю на людзей, шчырых сэрцам,
Psal Bela 35:12  хай не наступіць на мяне нага гардзеі, і рука грэшніка хай не прагоніць мяне.
Psal Bela 35:13  Там упалі беззаконьнікі, скінутыя, і ня могуць устаць.
Chapter 36
Psal Bela 36:1  Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым,
Psal Bela 36:2  бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць.
Psal Bela 36:3  Спадзявайся на Госпада і рабі дабро; жыві на зямлі і праўды трымайся.
Psal Bela 36:4  Суцяшайся Госпадам, і Ён спраўдзіць жаданьні сэрца твайго.
Psal Bela 36:5  Госпаду перадай дарогу тваю, і на яго спадзявайся, і Ён зробіць,
Psal Bela 36:6  і выведзе, як сьвятло, праўду тваю, і справядлівасьць тваю, як полудзень.
Psal Bela 36:7  Скарыся Госпаду і на Яго спадзявайся. Не зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку хітрамыснаму.
Psal Bela 36:8  Перастань гневацца і пакінь запальчывасьць; ня імкніся рабіць благое,
Psal Bela 36:9  бо хто робіць благое, будзе зьнішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, зямлю ўспадкуе.
Psal Bela 36:10  Яшчэ трохі, і злачынца ня стане; паглядзіш на месца ягонае, і няма яго.
Psal Bela 36:11  А пакорныя зямлю ўспадкуюць, і ўраскошуюцца спакоем вялікім.
Psal Bela 36:12  Бязбожны зло намышляе супроць праведніка і скрыгоча на яго зубамі сваімі;
Psal Bela 36:13  а Гасподзь пасьміхаецца зь яго; бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны.
Psal Bela 36:14  Бязбожныя вымаюць меч і напінаюць лук свой, каб паваліць беднага і ўбогага, каб зваліць тых, у каго дарога простая:
Psal Bela 36:15  меч іхні ўвойдзе ў іхняе сэрца, і лукі іхнія паламаюцца.
Psal Bela 36:16  Лепш — малое ў праведніка, чым багацьце — у многіх бязбожнікаў,
Psal Bela 36:17  бо зламаюцца плечы ў бязбожных, а праведных сіліць Гасподзь!
Psal Bela 36:18  Гасподзь ведае дні беззаганных і дастатак іхні застаецца навечна.
Psal Bela 36:19  Ня будуць яны пасаромлены ў люты час, і ў дні голаду сытыя будуць;
Psal Bela 36:20  а бязбожныя загінуць, і ворагі Гасподнія, як авечы лой, зьнікнуць, у дыме зьнікнуць.
Psal Bela 36:21  Пазычае бязбожны — і не аддае, а праведны ўмілажальваецца і дае,
Psal Bela 36:22  бо ўміласлаўленыя Ім — зямлю ўспадкуюць, а праклятыя Ім — будуць вынішчаны.
Psal Bela 36:23  Ад Госпада крокі чалавека пабожнага ставяцца моцна, і Ён дабраволіць дарозе ягонай:
Psal Bela 36:24  калі ён будзе падаць, не ўпадзе, бо Гасподзь падтрымлівае яго за руку.
Psal Bela 36:25  Я быў малады і састарыўся, а ня бачыў праведніка пакінутага, і нашчадкаў яго, каб хлеба прасілі:
Psal Bela 36:26  ён кожны дзень шкадуе і пазычае, і нашчадкам ягоным — дабраславеньне будзе.
Psal Bela 36:27  Ухіляйся ад благога, і рабі дабро, і жыць будзеш вечна:
Psal Bela 36:28  бо і Гасподзь любіць праўду, і не пакідае богабаязных Сваіх; навек ацалёныя будуць яны; а насеньне бязбожных вынішчыцца.
Psal Bela 36:29  Праведныя ўспадкуюць зямлю, і будуць жыць на ёй вечна.
Psal Bela 36:30  Вусны праведніка мудрасьць маўляюць, і язык ягоны вымаўляе праўду.
Psal Bela 36:31  Закон Божы ў сэрцы ў яго; не пахіснуцца ногі ягоныя.
Psal Bela 36:32  Бязбожны падглядвае праведніка і спрабуе забіць яго;
Psal Bela 36:33  але Гасподзь не аддасьць яго ў рукі ягоныя, і ня дасьць зьвінаваціць яго, калі яго будуць судзіць.
Psal Bela 36:34  Спадзявайся на Госпада, і трымайся дарогі Ягонай: і Ён падыме цябе, каб ты зямлю ўспадкаваў; і калі будуць зьнішчаць бязбожных, ты ўбачыш.
Psal Bela 36:35  Бачыў я бязбожніка грознага, які разгаліноўваўся, нібы самарослае расахатае дрэва;
Psal Bela 36:36  але ён прайшоў, і вось, няма яго; шукаю яго і не знаходжу.
Psal Bela 36:37  Назірай за беспахібным і дзівіся на праведнага; бо чалавеку міралюбнаму — будучыня;
Psal Bela 36:38  а беззаконьнікі ўсе вынішчацца; будучыня беззаконьнікаў зьнікне.
Psal Bela 36:39  Ад Госпада выратаваньне праведнікам, Ён — абарона ім у часіны жальбы:
Psal Bela 36:40  і дапаможа ім Гасподзь і вызваліць іх; выбавіць іх ад бязбожных і ўратуе іх, бо яны на Яго надзею кладуць.
Chapter 37
Psal Bela 37:1  Псальма Давідава. На ўспамін пра суботу .
Psal Bela 37:2  Госпадзе! ня выкрывай мяне ў гневе Тваім, і не карай мяне ў гневе Тваім,
Psal Bela 37:3  бо стрэлы Твае ўпіліся ў мяне і рука Твая мяне ацяжае.
Psal Bela 37:4  Няма цэлага месца на целе маім ад гневу Твайго; няма спакою ў костках маіх ад грахоў маіх.
Psal Bela 37:5  бо злачынствы мае вышэй галавы, як вялікі цяжар, зьнясілілі мяне,
Psal Bela 37:6  сьмярдзяць, гнаяцца раны мае ад безгалоўя майго.
Psal Bela 37:7  Я сагнуты і панураны ўвесь, цэлы дзень бядуючы хаджу;
Psal Bela 37:8  бо сьцёгны мае паліць вагонь, і няма цэлага месца ў целе маім.
Psal Bela 37:9  Я змогся і зьнясіліўся цяжка; крычу ад пакуты сэрца майго.
Psal Bela 37:10  Госпадзе! прад Табою ўсе жаданьні мае, і ўздыханьне маё ад Цябе не схаванае.
Psal Bela 37:11  Сэрца маё трымціць; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх — і таго няма ў мяне.
Psal Bela 37:12  Сябры мае і прыяцелі адступіліся ад няшчасьця майго, і блізкія мае далёка стаяць.
Psal Bela 37:13  Цянёты паставілі тыя, хто пільнуе душу маю, і хто прагне мне ліха, пра пагібель маю гавораць, і намышляюць штодзень мне благое;
Psal Bela 37:14  а я, як глухі, ня чую, і як нямко, што вуснаў сваіх не растуляе;
Psal Bela 37:15  і стаў я, як чалавек, што ня чуе і ня мае ў вуснах сваіх адказу,
Psal Bela 37:16  бо на Цябе, Госпадзе, спадзяюся я; Ты пачуеш, Госпадзе, Божа мой.
Psal Bela 37:17  І сказаў я: няхай не падымуцца нада мною мае ворагі ; калі дрыжыць нага мая, хай ня ўзносяцца яны нада мною.
Psal Bela 37:18  Я да ўпадку гатовы, і скруха мая заўжды перада мною.
Psal Bela 37:19  Беззаконьне сваё я ўсьведамляю; і ўбольваюся ў грэху маім.
Psal Bela 37:20  А мае ворагі жывуць і мацуюцца, і памнажаюцца тыя, што ненавідзяць мяне, невінаватага;
Psal Bela 37:21  і тыя, што плацяць мне злом за дабро, ваююць супроць мяне, бо я за добрым іду.
Psal Bela 37:22  Не пакінь мяне, Госпадзе Божа мой! не адыходзь ад мяне;
Psal Bela 37:23  пасьпяшайся на дапамогу мне, Госпадзе, Збаўца мой!
Chapter 38
Psal Bela 38:1  Кіроўцу хору, Ідытуму. Псальма Давідава.
Psal Bela 38:2  Я сказаў: пільнавацьмуся дарогі сваёй, каб маім языком не грашыць; цугляцьму я вусны мае, пакуль бязбожны перада мною.
Psal Bela 38:3  Я быў нямы і безгалосы і маўчаў нават пра добрае; і жальба мая памацнела,
Psal Bela 38:4  запалілася сэрца маё ўва мне; у думках маіх загарэўся вагонь; я пачаў гаварыць языком маім;
Psal Bela 38:5  скажы мне, Госпадзе, пра канец мой і лік дзён маіх, які ён, каб я ведаў, які мой век.
Psal Bela 38:6  Вось, Ты далоняю вымераў дні мае, а век мой — як нішто прад Табою. Сапраўды, поўная марнасьць — кожны жывы чалавек. Сэла
Psal Bela 38:7  Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта.
Psal Bela 38:8  І сёньня чаго мне чакаць, Госпадзе? надзея мая на Цябе.
Psal Bela 38:9  Ад усіх беззаконьняў маіх вызвалілі мяне, не аддавай мяне на паглум неразумным.
Psal Bela 38:10  Я зрабіўся нямы, не растульваю вуснаў маіх, бо Ты ўчыніў гэта.
Psal Bela 38:11  Ухілі ад мяне ўразы Твае; я зьнікаю ад удару пагібельнай рукі Тваёй.
Psal Bela 38:12  Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек — марны. Сэла
Psal Bela 38:13  Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і выслухай енкі мае, ня будзь бязуважны да сьлёз маіх, бо вандроўнік я ў Цябе і прыхадзень, як бацькі мае ўсе.
Psal Bela 38:14  Адступі ад мяне, каб я мог умацавацца, перш чым адыду і ня будзе мяне.
Chapter 39
Psal Bela 39:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
Psal Bela 39:2  Цьвёрда я спадзяваўся на Госпада, і Ён да мяне прыхіліўся і крык мой пачуў;
Psal Bela 39:3  падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны, і паставіў на камені ногі мае, і ўмацаваў ступакі мае;
Psal Bela 39:4  і даў новую песьню ў вусны мае — хвалу Богу нашаму. Убачаць многія і збаяцца, і будуць на Госпада спадзявацца.
Psal Bela 39:5  Дабрашчасны той чалавек, які на Госпада надзею сваю кладзе і не зьвяртаецца да ганарыстых і да тых, што да няпраўды горнуцца.
Psal Bela 39:6  Многа зрабіў Ты, Госпадзе Божа мой. Твае цуды і думкі Твае, толькі пра нас — няма Табе роўных! — хацеў бы я прапаведаваць і гаварыць, але ім ліку няма.
Psal Bela 39:7  Ахвяры і прынашэньня Ты не схацеў; Ты адкрыў мне вушы; цэласпаленьня і ахвяры за грэх Ты не спатрабаваў.
Psal Bela 39:8  Тады я сказаў: вось, іду; у зьвітку кніжным пра мяне напісана:
Psal Bela 39:9  я хачу спраўдзіць волю Тваю, Божа мой, і закон Твой у сэрцы ў мяне.
Psal Bela 39:10  Я абвяшчаў праўду Тваю на зборні вялікай; я не забараняў вуснам маім: Ты, Госпадзе, ведаеш.
Psal Bela 39:11  Праўды Тваёй не хаваў у сэрцы маім, абвяшчаў вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё, ня ўтойваў Тваёй ласкі і праўды Тваёй перад сходам вялікім.
Psal Bela 39:12  Не запыняй, Госпадзе, шчадротаў Тваіх ад мяне; ласка Твая і праўда Твая хай няспынна ахоўваюць мяне,
Psal Bela 39:13  бо няшчасьці мяне абступілі безьлічныя; беззаконьні мае дасягнулі мяне, так што і бачыць не магу; іх болей, чым валос на маёй галаве; сэрца маё пакінула мяне.
Psal Bela 39:14  Удабраволься, Госпадзе, выбавіць мяне; Госпадзе! пасьпяшайся на дапамогу мне.
Psal Bela 39:15  Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць згубы душы маёй! Няхай адхіснуцца назад і абсьмяяныя будуць, хто зычыць мне ліха!
Psal Bela 39:16  Хай скамянеюць ад ганьбы тыя, што кажуць мне: добра! добра!
Psal Bela 39:17  Хай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што шукаюць Цябе, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць увесь час: "вялікі Гасподзь!".
Psal Bela 39:18  А я гаротны і ўбогі, але Гасподзь пра Мяне дбае. Ты — дапамога мая і Ратунак мой, Божа мой! не спазьніся!
Chapter 40
Psal Bela 40:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава,
Psal Bela 40:2  Дабрашчасны, хто дбае пра ўбогага! У дзень бедства выбавіць яго Гасподзь.
Psal Bela 40:3  Гасподзь ахавае яго і жыцьцё яму зьберажэ; дабрашчасны ён на зямлі будзе. І Ты не здасі яго на волю ворагаў ягоных.
Psal Bela 40:4  Гасподзь умацуе яго на ложку хваробы ягонай. Ты зьменіш увесь ложак ягоны ў хваробе ягонай.
Psal Bela 40:5  Я сказаў: Госпадзе! зьлітуйся зь мяне, вылечы душу маю; бо зграшыў я прад Табою.
Psal Bela 40:6  Ворагі мае пра мяне кажуць благое: "Калі ён памрэ, і загіне імя ягонае?"
Psal Bela 40:7  І калі хто прыходзіць пабачыць мяне, кажа няпраўду; сэрца ягонае складае ў сабе няпраўду, і ён, выйшаўшы, гаворыць пра тое.
Psal Bela 40:8  Усе ненавідзяць мяне, шэпчуцца паміж сабою супроць мяне, благое супроць мяне намышляюць:
Psal Bela 40:9  "слова Веліяла прыйшло на яго; ён лёг; і болей ня ўстане".
Psal Bela 40:10  Нават чалавек мірны са мною, на якога я спадзяваўся, які еў мой хлеб, падняў на мяне нагу.
Psal Bela 40:11  А Ты, Госпадзе, зьлітуйся зь мяне і мяне падымі, і я ім заплачу.
Psal Bela 40:12  З таго даведаюся, што Ты любіш мяне, калі вораг мой не апануе мяне,
Psal Bela 40:13  а мяне захаваеш у цэласьці маёй і паставіш прад абліччам Тваім навечна.
Psal Bela 40:14  Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, адвечна й навечна! Амін, амін!
Chapter 41
Psal Bela 41:1  Кіроўцу хору. Вучэньне. Сыноў Карэевых.
Psal Bela 41:2  Як сарна імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа!
Psal Bela 41:3  Душа мая прагне Бога моцнага і жывога: калі я прыйду і зьяўлюся прад аблічча Божае!
Psal Bela 41:4  Сьлёзы мае былі мне хлебам удзень і ўначы, калі мне казалі штодзень: дзе твой Бог?
Psal Bela 41:5  Калі ўспамінаю пра гэта, душу маю выліваю, бо хадзіў я з мноствам людзей; уступаў зь імі ў храм Божы з голасам радасьці і падзякі натоўпу сьвяточнага.
Psal Bela 41:6  Чаго ты падупадаеш, душа мая, чаго непакоішся? Май надзею на Бога; бо я буду славіць Яго, Збаўцу майго і Бога майго.
Psal Bela 41:7  Падупадае ўва мне душа мая, бо я пра Цябе ўспамінаю зь зямлі Ярданскай, зь Ярмона, з гары Цаар.
Psal Bela 41:8  Бездань прорву заклікае голасам вадаспадаў Тваіх; усе воды Твае і хвалі Твае прайшлі нада мною.
Psal Bela 41:9  Удзень удзяляе Гасподзь Свае ласкі і ўночы Яму мая песьня, малітва да Бога жыцьця майго.
Psal Bela 41:10  Скажу Богу, заступніку майму: навошта забыў Ты мяне? Навошта хаджу я і бядую ад варожых зьнявагаў?
Psal Bela 41:11  Быццам косьці ламаюць мае, збыткуюць зь мяне мае супастаты, калі кажуць мне кожнага дня: дзе твой Бог?
Psal Bela 41:12  Чаго ж ты журышся, душа мая, чаго ты маркоцішся? май надзею на Бога; бо я буду славіць Яго, Збаўцу майго і Бога майго.
Chapter 42
Psal Bela 42:1  Разваж мяне, Божа, і ўбарані маю цяжбіну ад нядобрых людзей. Ад чалавека падступнага і несправядлівага мяне вызвалі.
Psal Bela 42:2  Бо Ты Бог цьвярдыні маёй. Нашто Ты пакінуў мяне? Навошта хаджу я і бядую ад варожых зьнявагаў?
Psal Bela 42:3  Спашлі Тваю праўду, Тваё сьвятло; хай вядуць яны мяне і завядуць на сьвятую гару Тваю і ў селішчы Твае.
Psal Bela 42:4  І падыду да ахвярніка Божага, да Бога радасьці і ўцехі маёй, і на арфе праслаўлю Цябе, Божа, Божа мой!
Psal Bela 42:5  Чаго ж ты журышся, душа мая, чаго ты маркоцішся? Май надзею на Бога; бо я буду славіць Яго, Збаўцу майго, і Бога майго.
Chapter 43
Psal Bela 43:1  Кіроўцу хору. Вучэньне. Сыноў Карэевых.
Psal Bela 43:2  Божа, мы чулі на вушы свае, бацькі нашыя нам апавядалі пра дзею, якую ўчыніў Ты ў іхнія дні, у дні пракаветныя.
Psal Bela 43:3  Ты рукою Тваёю панішчыў народы, а іх насадзіў; расьсеяў плямёны і выгнаў іх;
Psal Bela 43:4  бо ня мечам сваім яны зямлю набылі, і ня іхняя мышца іх выратавала, а Твая правіца і мышца Твая і сьвятло аблічча Твайго; бо дабраволіў ім.
Psal Bela 43:5  Божа, Цару мой! Ты — той самы; даруй ратунак Якаву.
Psal Bela 43:6  З табою паборам рагамі супраціўнікаў нашых; у імя Тваё патопчам нагамі і тых, што паўсталі на нас;
Psal Bela 43:7  бо не на лук мой спадзяюся, і ня меч мой уратуе мяне;
Psal Bela 43:8  а Ты ўратуеш нас ад ворагаў нашых, і пасароміш ненавісьнікаў нашых.
Psal Bela 43:9  Хваліцьмемся Богам штодня, і імя Тваё будзем славіць вечна.
Psal Bela 43:10  Ад сёньня Ты адкінуў нас і пасароміў, і ня выходзіш з войскам нашым,
Psal Bela 43:11  змусіў нас уцякаць ад ворага, і ненавісьнікі нашы рабуюць нас;
Psal Bela 43:12  Ты аддаў нас, як авечак, на поед, і расьсеяў нас між народамі;
Psal Bela 43:13  бяз выгоды прадаў Ты народ Твой, і не падвысіў яму цаны;
Psal Bela 43:14  аддаў нас на зьдзекі суседзям, на глум і зьнявагу наўкольным;
Psal Bela 43:15  Ты зрабіў нас пагудкаю паміж народамі, і галавою хітаюць народы з нас.
Psal Bela 43:16  Кожны дзень зьнявага мая перада мною, і сорам на твары маім
Psal Bela 43:17  ад голасу паклёпнікаў і зьняважнікаў, ад позіркаў ворага і помсьніка:
Psal Bela 43:18  усё гэта найшло на нас; але мы не забылі Цябе і запавету Твайго не парушылі.
Psal Bela 43:19  Не адступілася сэрца наша, і ня ўхіліліся нашыя ногі ад дарогі Тваёй,
Psal Bela 43:20  калі скрышыў Ты нас у зямлі шакалаў і акрыў нас ценем сьмяротным.
Psal Bela 43:21  Калі б мы забыліся імя Бога нашага і працягнулі рукі нашы да Бога чужога,
Psal Bela 43:22  дык ці не спагнаў бы за гэта Бог? Бо Ён ведае таямніцы сэрца.
Psal Bela 43:23  Але за Цябе забіваюць нас кожнага дня, прымаюць нас за авечак ахвярных...
Psal Bela 43:24  Паўстань, чаго сьпіш, Госпадзе! прачніся, не адкінь назаўсёды.
Psal Bela 43:25  Навошта хаваеш аблічча Тваё, забываеш пра скруху нашу і пра нашыя ўціскі?
Psal Bela 43:26  бо душа наша зьніжаная да пылу, і да зямлі наша цела прыпала.
Psal Bela 43:27  Паўстань жа на дапамогу нам, і дзеля ласкі Тваёй выратуй нас.
Chapter 44
Psal Bela 44:1  Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шошан. Вучэньне. Сыноў Карэевых. Песьня каханьня.
Psal Bela 44:2  Маё сэрца вылілася добрым словам; я кажу: песьня мая пра Цара; язык мой — пяро хуткага пісьма.
Psal Bela 44:3  Ты прыгажэйшы за сыноў чалавечых; мілата з Тваіх вуснаў вылілася; таму дабраславіў Цябе Бог навечна.
Psal Bela 44:4  Аперажыся мечам па паясьніцы Тваёй, Магутны, славаю Тваёю і хараством Тваім,
Psal Bela 44:5  і ў гэтым уборы Тваім пасьпяшайся, сядзь на калясьніцу дзеля праўды і лагоды і справядлівасьці, і правіца Твая пакажа Табе дзівосныя дзеі.
Psal Bela 44:6  Вострыя стрэлы Твае — народы ўпадуць прад Табою, — яны — у сэрцы ворагаў Царовых.
Psal Bela 44:7  Трон Твой, Божа, навечна; жазло праўды — жазло царства Твайго.
Psal Bela 44:8  Ты палюбіў праўду і зьненавідзеў бяспраўе, таму памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці больш, чым саўдзельцаў Тваіх.
Psal Bela 44:9  Усё адзеньне Тваё — як сьмірна і альяс і касія; з харомаў слановай косьці Цябе зьвесяляюць.
Psal Bela 44:10  Дочкі царскія ў Цябе сярод ганаровых; стала царыца праваруч Цябе ў Афірскім золаце.
Psal Bela 44:11  Слухай, дачка, і глядзі, і прыхілі тваё вуха, і забудзь народ твой і дом бацькі твайго.
Psal Bela 44:12  І запрагне Цар прыгажосьці тваёй; бо Ён Гасподзь твой, і ты пакланіся Яму.
Psal Bela 44:13  І дачка Тырская прыйдзе з дарункамі, і будуць прасіць цябе найбагацейшыя людзі.
Psal Bela 44:14  Уся слава Царовай дачкі ўсярэдзіне; адзежа яе шытая золатам;
Psal Bela 44:15  ва ўзорыстай адзежы вядуць яе да Цара; за ёю вядуць да Цябе дзяўчат, сябровак яе.
Psal Bela 44:16  Прыводзяць іх з радасьцю і пацяшэньнем, уваходзяць у харомы Царовыя.
Psal Bela 44:17  Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае; Ты паставіш іх валадарамі на ўсёй зямлі.
Psal Bela 44:18  Зраблю імя Тваё памятным ва ўсіх пакаленьнях; таму народы будуць славіць Цябе векавечна.
Chapter 45
Psal Bela 45:1  Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня.
Psal Bela 45:2  Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.
Psal Bela 45:3  Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.
Psal Bela 45:4  Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх. Сэла
Psal Bela 45:5  Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.
Psal Bela 45:6  Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы.
Psal Bela 45:7  Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля.
Psal Bela 45:8  Гасподзь сілы з намі, Бог Якава заступнік наш. Сэла
Psal Bela 45:9  Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, — якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні:
Psal Bela 45:10  спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём.
Psal Bela 45:11  Спынецеся і ўведайце, што Я — Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.
Psal Bela 45:12  Гасподзь сілы з намі, заступнік наш Бог Якава.
Chapter 46
Psal Bela 46:1  Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.
Psal Bela 46:2  Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;
Psal Bela 46:3  бо Гасподзь Усявышні грозны, — вялікі Цар над усёю зямлёю;
Psal Bela 46:4  скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;
Psal Bela 46:5  выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў. Сэла
Psal Bela 46:6  Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
Psal Bela 46:7  Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;
Psal Bela 46:8  бо Бог — Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.
Psal Bela 46:9  Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;
Psal Bela 46:10  сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі — Божыя; Ён узьнесены над намі .
Chapter 47
Psal Bela 47:1  Песьня. Псальма сыноў Карэевых.
Psal Bela 47:2  Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.
Psal Bela 47:3  Прыгожае ўзвышша, радасьць усёй зямлі гара Сіён; на паўночным схіле яе горад вялікага Цара.
Psal Bela 47:4  Бог у харомах ягоных вядомы як цьвярдыня:
Psal Bela 47:5  бо вось, сышліся цары і прайшлі ўсе міма;
Psal Bela 47:6  убачылі і дзіву даліся, спалохаліся і паўцякалі:
Psal Bela 47:7  агарнуў іх там страх і пакута, быццам боль парадзіху;
Psal Bela 47:8  усходнім ветрам разьбіў Ты Тарсіскія караблі.
Psal Bela 47:9  Як мы чулі, так і ўбачылі ў горадзе Госпада сілы, у горадзе Бога нашага; Бог уцьвердзіць яго навечна. Сэла
Psal Bela 47:10  Разважалі мы, Божа, пра добрасьць Тваю пасярод храма Твайго.
Psal Bela 47:11  Як імя Тваё, Божа, так і слава Твая да краю зямлі; правіца Твая поўная праўды.
Psal Bela 47:12  Хай весяліцца гара Сіён, хай радуюцца дочкі Юдэйскія дзеля судоў Тваіх, Госпадзе .
Psal Bela 47:13  Атачэце Сіён, і абступеце яго; палічэце ягоныя вежы;
Psal Bela 47:14  Зьвярнеце сэрца ваша на ўмацаваньні ягоныя; разгледзьце будынкі ягоныя, каб расказаць пакаленьню наступнаму,
Psal Bela 47:15  бо гэты Бог ёсьць Бог наш на векі вечныя; Ён будзе павадыром нам да самае сьмерці.
Chapter 48
Psal Bela 48:1  Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.
Psal Bela 48:2  Слухайце гэта, усе народы; уважайце гэтаму ўсе, хто жыве на сьвеце,
Psal Bela 48:3  і простыя, і знакамітыя, багаты, гэтак сама і бедны;
Psal Bela 48:4  вусны мае вымавяць мудрасьць, а развагі сэрца майго — веданьне.
Psal Bela 48:5  Нахілю вуха маё да прыпавесьці; адкрыю загадку маю на арфе:
Psal Bela 48:6  "чаго мне баяцца ў дні бедства, калі абчэпіць мяне злосьць шляхоў маіх беззаконных",
Psal Bela 48:7  якія надзею кладуць на багацьце і сваімі дастаткамі хваляцца?
Psal Bela 48:8  Чалавек ня выкупіць брата свайго ніяк і за яго ня дасьць выкупу Богу;
Psal Bela 48:9  бо выкуп за душы іхнія дарагі, і ня будзе таго вавек,
Psal Bela 48:10  каб застаўся хто жыць назаўсёды і ня ўбачыў магілы.
Psal Bela 48:11  Кожны бачыць, што і мудрыя паміраюць, як і невукі і бязглуздыя гінуць, пакідаюць маёмасьць сваю іншым.
Psal Bela 48:12  У думках у іх, што хаты іхнія вечныя, і што харомы іхнія з роду да роду, і землі свае яны называюць сваімі імёнамі.
Psal Bela 48:13  Ды не застанецца ў пашане чалавек, падобна жывёле, якая гіне.
Psal Bela 48:14  Такая дарога іхняя ёсьць іхняя неразумнасьць, хоць за імі ідуць тыя, што думку іхнюю ўхваляюць. Сэла
Psal Bela 48:15  Як авечак, у апраметную іх зьвядуць: сьмерць будзе іх пасьвіць, а раніцай праведнікі запануюць над імі; сіла іхняя вычарпаецца; магіла — жытлішча іхняе.
Psal Bela 48:16  Але вызваліць Бог душу маю ад улады сьмяротнага краю, калі прыме мяне. Сэла
Psal Bela 48:17  Ня бойся, калі чалавек багацее, калі слава дома ягонага множыцца:
Psal Bela 48:18  бо, памерлы, нічога з сабою ня возьме; ня пойдзе за ім слава ягоная,
Psal Bela 48:19  хоць пры жыцьці ён душы сваёй патураў, і ўслаўляюць цябе, калі ты сабе робіш дабро,
Psal Bela 48:20  але ён пойдзе да роду бацькоў сваіх, якія ніколі ня ўбачаць сьвятла.
Psal Bela 48:21  Чалавек у пашане, але неразумны, падобны да жывёлы, якая гіне.
Chapter 49
Psal Bela 49:1  Бог над багамі, Гасподзь, прамовіў, і заклікае зямлю, ад усходу сонца да захаду.
Psal Bela 49:2  Зь Сіёна, які ёсьць карона красы, зьяўляецца Бог,
Psal Bela 49:3  ідзе Бог наш — і не маўчыць: перад ім вагонь пажыральны, а вакол Яго моцная бура.
Psal Bela 49:4  Ён заклікае нябёсы згары, і зямлю — народ Свой судзіць:
Psal Bela 49:5  "зьбярэце Мне пабожных Маіх, што пры ахвяры склалі са мной запавет".
Psal Bela 49:6  І абвесьцяць нябёсы праўду Ягоную; бо судзьдзя гэты — Бог.
Psal Bela 49:7  Слухай, народзе Мой, буду Я прамаўляць, Ізраіле! буду Я сьведчыць супроць цябе: Я — Бог, твой Бог.
Psal Bela 49:8  Не за ахвяры твае Я дакарацьму цябе; цэласпаленьні твае заўжды прада Мною,
Psal Bela 49:9  не вазьму цяляці з дома твайго, ні казлоў з кашараў тваіх;
Psal Bela 49:10  бо Мае ўсе зьвяры ў лесе, і быдла на тысячы гор,
Psal Bela 49:11  ведаю ўсё птаства ў гарах і зьвер польны прада Мною.
Psal Bela 49:12  Калі б Я быў галодны, дык не сказаў бы табе; бо Мой сусьвет і ўсё, што яго напаўняе.
Psal Bela 49:13  Ці ем Я валовае мяса, і ці п'ю Я казьліную кроў?
Psal Bela 49:14  Прынясі Богу ў ахвяру падзяку, і выконвай твае абяцаньні Ўсявышняму,
Psal Bela 49:15  і пакліч Мяне ў дзень смутку; Я ўратую цябе, і ты ўславіш Мяне.
Psal Bela 49:16  А грэшніку кажа Бог: чаго прапаведуеш ты ўстанаўленьні Мае і бярэш Мой запавет у вусны твае,
Psal Bela 49:17  а сам ненавідзіш Маё настаўленьне, і словы Мае за сябе адкідаеш?
Psal Bela 49:18  Калі бачыш ты злодзея, лагодзішся зь ім, і зь пералюбцамі стасункуешся,
Psal Bela 49:19  вусны твае пускаеш на слова ліхое і язык твой хітрыну пляце;
Psal Bela 49:20  сядзіш і на брата твайго намаўляеш, на сына маці тваёй паклёпы пускаеш;
Psal Bela 49:21  ты гэта рабіў, і Я маўчаў; ты падумаў, што Я такі самы, як ты. Выкрыю цябе, і пакажу вачам тваім грахі твае.
Psal Bela 49:22  Зразумейце гэта вы, хто забывае Бога, каб Я не забраў вас, бо ня будзе каму ратаваць.
Psal Bela 49:23  Хто ў ахвяру падзяку прыносіць, той шануе Мяне, і хто на дарогі свае зважае, таму пакажу Я Божы ратунак!
Chapter 50
Psal Bela 50:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава,
Psal Bela 50:2  калі да яго прыходзіў прарок Натан пасьля таго, як Давід увайшоў да Вірсавіі.
Psal Bela 50:3  Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае!
Psal Bela 50:4  Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне:
Psal Bela 50:5  бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною.
Psal Bela 50:6  Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім.
Psal Bela 50:7  Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне.
Psal Bela 50:8  Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць.
Psal Bela 50:9  Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся.
Psal Bela 50:10  Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя.
Psal Bela 50:11  Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае.
Psal Bela 50:12  Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне.
Psal Bela 50:13  Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне.
Psal Bela 50:14  Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай.
Psal Bela 50:15  Я навучу беззаконцаў шляхам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца.
Psal Bela 50:16  Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю.
Psal Bela 50:17  Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе:
Psal Bela 50:18  бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца.
Psal Bela 50:19  Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае.
Psal Bela 50:20  Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія.
Psal Bela 50:21  Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.
Chapter 51
Psal Bela 51:1  Кіроўцу хору. Вучэньне Давідава.
Psal Bela 51:2  пасьля таго, як прыходзіў Доік Ідумэянін, і данёс Саўлу, і сказаў яму, што Давід прыйшоў у дом Ахімэлэхаў.
Psal Bela 51:3  Чаго хвалішся злачынствам, магутны? Ласка Божая заўжды са мною ;
Psal Bela 51:4  твой язык наклікае пагібель; як брытва навостраная ён у цябе, падступнік!
Psal Bela 51:5  Ты болей любіш зло, чым дабро, а няпраўду болей за праўду казаць; Сэла
Psal Bela 51:6  ты любіш усякія шкадлівыя словы, язык аблудны.
Psal Bela 51:7  За гэта Бог зруйнуе цябе дарэшты, выкіне цябе і вырве цябе зь сялібы тваёй і корань твой зь зямлі жывых. Сэла
Psal Bela 51:8  Убачаць праведнікі і напалохаюцца; пасьмяюцца зь іх і скажуць:
Psal Bela 51:9  вось чалавек, які ня ў Богу закладваў цьвярдыню сваю, а спадзяваўся на мностьва багацьця свайго, мацаваўся ў злачынстве сваім.
Psal Bela 51:10  А я, як аліва зялёная, у доме Божым; і надзею кладу на міласьць Божую на векі вечныя,
Psal Bela 51:11  вечна буду славіць Цябе за тое, што Ты ўчыніў, і на Тваё спадзявацца імя, бо яно добрае перад сьвятымі Тваімі.
Chapter 52
Psal Bela 52:1  Кіроўцу хору. На духавым інструмэньце . Навучальная псальма Давідава.
Psal Bela 52:2  Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Разбэсьціліся яны, і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма дабрачынца.
Psal Bela 52:3  Бог зь нябёсаў паглядзеў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, шукае Бога.
Psal Bela 52:4  Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбнымі; ніхто ня робіць дабра, ніхто аніводзін.
Psal Bela 52:5  Няўжо ня ўрымсьцяцца беззаконьнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб ядуць, і не заклікаюць Бога?
Psal Bela 52:6  Там страхам яны напалохаюцца, дзе страху няма, бо рассыпле Бог косткі таго, хто супраць Цябе ўзбурыўся, Ты іх пасароміш, бо іх Бог заняхаіў.
Psal Bela 52:7  Хто дасьць з Сіёна ратунак Ізраілю? Калі Бог скасуе палон народу Свайго, тады зарадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль.
Chapter 53
Psal Bela 53:1  Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава,
Psal Bela 53:2  калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: "ці ня ў вас хаваецца Давід?"
Psal Bela 53:3  Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.
Psal Bela 53:4  Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх,
Psal Bela 53:5  бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою. Сэла
Psal Bela 53:6  Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю.
Psal Bela 53:7  Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх.
Psal Bela 53:8  Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае,
Psal Bela 53:9  бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё.
Chapter 54
Psal Bela 54:1  Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Вучэньне Давідава.
Psal Bela 54:2  Пачуй, Божа, малітву маю, і ад маленьня майго не хавайся;
Psal Bela 54:3  уваж мне і пачуй мяне; я стагну ў гароце маёй і бянтэжуся
Psal Bela 54:4  ад крыку варожага, ад уціску бязбожнага; бо яны мне накідаюць беззаконьне і ў гневе супроць мяне варагуюць.
Psal Bela 54:5  Сэрца маё трапеча ўва мне і сьмяротныя страхі мяне ахапілі;
Psal Bela 54:6  страх і жудасьць мяне агарнулі, і вусьцішна мне.
Psal Bela 54:7  І сказаў я: "Хто даў бы мне крылы, як у голуба? Я паляцеў бы і супакоіўся;
Psal Bela 54:8  далёка заляцеў бы, і ў пустыні застаўся б; Сэла
Psal Bela 54:9  пасьпяшаўся б схавацца ад буры й віхуры".
Psal Bela 54:10  Разладзь, Госпадзе, і падзялі языкі іхнія, бо я гвалт і нязгоду ў горадзе бачу;
Psal Bela 54:11  удзень і ўначы яны ходзяць навокал па ягоных мурах; зладзействы і бедствы ў ім;
Psal Bela 54:12  сярод яго згуба; ашука і подступ ня сыходзяць з вуліц ягоных:
Psal Bela 54:13  бо ня вораг мяне кляне, — гэта я ператрываў бы; не ненавісьнік мой узьвялічваецца нада мною — ад яго я схаваўся б;
Psal Bela 54:14  а ты, хто быў мне тым, што і сам я сабе, сябар мой і паплечнік мой,
Psal Bela 54:15  з кім мы шчырыя гутаркі мелі і разам хадзілі ў дом Божы.
Psal Bela 54:16  Хай іх сьмерць ня міне; хай сыдуць яны жывыя ў пекла; бо злачынства ў сялібах іхніх, у іхнім сэрцы,
Psal Bela 54:17  я ж паклічу Бога, і Гасподзь мяне выратуе.
Psal Bela 54:18  Увечары і раніцай і апоўдні я буду маліць і прасіць, і Ён пачуе мой голас;
Psal Bela 54:19  выбавіць душу маю ў спакоі ад тых, хто на мяне паўстае; бо іх многа ў мяне;
Psal Bela 54:20  Бог выслухае, і суцешыць іх Той, Хто адвеку сядзіць на троне, бо няма ў іх перамены, і Бога яны не баяцца;
Psal Bela 54:21  рукі свае паднялі на тых, якія зь імі ў міры, парушылі згоду сваю;
Psal Bela 54:22  вусны ў іх гладкія, нібы масла, а ў сэрцы варожасьць у іх; словы іхнія лагаднейшыя за алей, а самі яны — мячы аголеныя.
Psal Bela 54:23  Пакінь Госпаду клопат твой, і Ён падтрымае цябе. Ніколі ня дасьць Ён праведніку пахіснуцца.
Psal Bela 54:24  Ты, Божа, зьвядзеш іх у яму пагібельную; крыважэрныя і падступныя не пражывуць палавіны дзён сваіх. А на Цябе, Госпадзе , спадзяюся.
Chapter 55
Psal Bela 55:1  Кіроўцу хору. Пра галубіцу маўклівую ў пустках далёкіх. Залатая псальма Давіда, калі Філістымляне схапілі яго былі ў Гэце.
Psal Bela 55:2  Зьлітуйся, Божа, зь мяне. Бо чалавек хоча мяне праглынуць; кожнага дня на мяне нападаючы, уціскае мяне.
Psal Bela 55:3  Цэлы дзень ворагі віжуюць за мною заўзята, многа іх паўстае на мяне, Усявышні!
Psal Bela 55:4  Калі страх агартае мяне, я надзею кладу на Цябе.
Psal Bela 55:5  У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?
Psal Bela 55:6  Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне — на ліхое:
Psal Bela 55:7  зьбіраюцца, тояцца, сьлед мой высочваюць, каб улавіць душу маю.
Psal Bela 55:8  Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.
Psal Bela 55:9  Палічыў Ты туляньні мае; пакладзі мае сьлёзы ў сасуд прад Табою, — ці ня ў кнізе яны Тваёй?
Psal Bela 55:10  Ворагі мае ўцякаюць назад, калі я клічу Цябе; з гэтага я і даведваюся, што Бог за мяне.
Psal Bela 55:11  У Богу я ўслаўлю слова Ягонае , у Госпадзе ўслаўлю слова Ягонае .
Psal Bela 55:12  На Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне чалавек?
Psal Bela 55:13  На мне, Божа, прысягі Табе; Табе аддам ахвяры хвалы,
Psal Bela 55:14  бо Ты збавіў душу маю ад сьмерці, і ногі мае ад спатыканьня, каб хадзіў я прад абліччам Божым у сьвятле жывых.
Chapter 56
Psal Bela 56:1  Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
Psal Bela 56:2  Зьлітуйся, Божа, зь мяне, зьлітуйся; бо на Цябе спадзяецца душа мая, і ў цяні крылаў Тваіх я схаваюся, пакуль ня мінуцца нягоды.
Psal Bela 56:3  Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро;
Psal Bela 56:4  Ён зь нябёсаў пашле, і ўратуе мяне; пасароміць таго, хто спрабуе мяне праглынуць, пашле Бог Сваю літасьць і праўду Сваю.
Psal Bela 56:5  Душа мая сярод ільвоў; я ляжу сярод тых, што дыхаюць полымем, сярод сыноў чалавечых, чые зубы — як дзіды і стрэлы, чый язык — востры меч.
Psal Bela 56:6  Будзь услаўлены вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая!
Psal Bela 56:7  На ногі мае ўгатавалі сетку: душа мая панікла; выкапалі перада мною яму, і самі ўпалі ў яе. Сэла
Psal Bela 56:8  Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду сьпяваць і славіць.
Psal Bela 56:9  Паўстань, слава мая, паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
Psal Bela 56:10  Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе сярод плямёнаў,
Psal Bela 56:11  бо да нябёсаў вялікая ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.
Psal Bela 56:12  Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая.
Chapter 57
Psal Bela 57:1  Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давідава.
Psal Bela 57:2  Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя?
Psal Bela 57:3  Пакідаеце крыўды на сэрцы, кладзяце на вагі злачынствы рук вашых на зямлі.
Psal Bela 57:4  З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.
Psal Bela 57:5  Яд у іх — нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляе
Psal Bela 57:6  і ня чуе голасу заклінача, самага спраўнага ў заклёнах.
Psal Bela 57:7  Божа! скрышы ім зубы ў іхніх вуснах; разьбі, Госпадзе, сківіцы львам!
Psal Bela 57:8  Няхай зьнікнуць, як вада цякучая; калі напнуць стрэлы, хай яны паламаюцца.
Psal Bela 57:9  Няхай счэзнуць, як сьлімак, які ў сьлізі сваёй распускаецца; няхай сонца ня бачаць, як скідзень у жанчыны.
Psal Bela 57:10  Пакуль гаршкі вашы пачуюць распалены цёрн, — няхай вецер яго разьнясе, ці сьвежае, а ці спаленае!
Psal Bela 57:11  А праведны ўсьцешыцца; помсту пабачыўшы, у крыві бязбожнага ступакі ён абмые!
Psal Bela 57:12  І скажа чалавек: "Сапраўды ёсьць плод справядліваму! Сапраўды ёсьць Бог — судзьдзя на зямлі!"
Chapter 58
Psal Bela 58:1  Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі Саўл паслаў пільнаваць дом ягоны, каб забіць яго.
Psal Bela 58:2  Вызваль мяне ад маіх ворагаў, Божа мой! абарані мяне ад тых, што на мяне паўстаюць.
Psal Bela 58:3  вызваль мяне ад злачынцаў; уратуй ад крыважэрных,
Psal Bela 58:4  бо вось, яны цікуюць за душою маёю; на мяне зьбіраюцца дужыя, не за правіну маю і не за грэх мой, Госпадзе;
Psal Bela 58:5  бязь віны маёй зьбягаюцца і зброю рыхтуюць; паўстань мне на дапамогу, і паглядзі.
Psal Bela 58:6  Ты, Госпадзе, Божа сілы, Божа Ізраілеў, паўстань, каб наведаць усе народы, не шкадуй нікога зь бязбожных беззаконьнікаў: Сэла
Psal Bela 58:7  увечары вяртаюцца яны, як сабакі скуголяць, і вакол горада ходзяць:
Psal Bela 58:8  вось, яны вырыгаюць нагану сваім языком; у іхніх вуснах — мечы: "бо", думаюць , "хто чуе?".
Psal Bela 58:9  Але Ты, Госпадзе, зь іх пасьмяешся; Ты пасароміш усе народы.
Psal Bela 58:10  Сіла — у іх, але я да Цябе іду, бо Бог — мой заступнік.
Psal Bela 58:11  Бог мой, Які любіць мяне, папярэдзіць мяне; Бог дасьць мне глядзець на ворагаў маіх.
Psal Bela 58:12  Не забівай іх, каб не забыўся народ мой; разьвей іх сілаю Тваёю, і скінь іх, Госпадзе, наш абаронца.
Psal Bela 58:13  Слова іхняга языка ёсьць грэх іхніх вуснаў; няхай пыхай сваёю яны зловяцца, за прысягу і за ману, якую яны вымаўляюць.
Psal Bela 58:14  У гневе іх зьнішчы, зьнішчы, каб прапалі яны; і хай ведаюць, што Бог валадарыць над Якавам аж да краю зямлі.
Psal Bela 58:15  Хай вяртаюцца ўвечары, як сабакі скуголяць, і вакол горада ходзяць;
Psal Bela 58:16  хай бадзяюцца, ежу шукаюць, і ў нянасыці ночы праводзяць.
Psal Bela 58:17  А я буду славіць сілу Тваю і з самае раніцы ласку Тваю абвяшчаць; бо Ты быў аслонаю мне і сховам у дзень майго бедства.
Psal Bela 58:18  Сіла мая! Цябе буду я апяваць; бо Бог — мой заступнік, Бог мой, Які любіць мяне.
Chapter 59
Psal Bela 59:1  Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шушан-Эдут. Залатая псальма Давідава для навучаньня,
Psal Bela 59:2  калі ён ваяваў зь Сірыяй Месапатамскай і зь Сірыяй Цаванскай, і калі Ёаў, вяртаючыся, перамог дванаццаць тысяч Ідумэяў у даліне Салянай.
Psal Bela 59:3  Божа! Ты нас адкінуў, Ты паглуміў нас, угневаўся Ты; вярніся да нас,
Psal Bela 59:4  Ты зямлю скалануў, разьбіў яе: загаі разломы яе, бо яна хістаецца.
Psal Bela 59:5  Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае, напаіў нас віном зьдзіўленьня.
Psal Bela 59:6  Дай сьцяг тым, хто баіцца Цябе, каб яны паднялі яго дзеля ісьціны, Сэла
Psal Bela 59:7  каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
Psal Bela 59:8  Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: "перамагу, — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю;
Psal Bela 59:9  Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
Psal Bela 59:10  Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім". Кліч мяне, зямля Філістымская!
Psal Bela 59:11  Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
Psal Bela 59:12  Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
Psal Bela 59:13  Дай дапамогу нам ва ўціску, бо дапамога людзкая — марнота.
Psal Bela 59:14  З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
Chapter 60
Psal Bela 60:1  Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце . Псальма Давідава.
Psal Bela 60:2  Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй,
Psal Bela 60:3  ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,
Psal Bela 60:4  бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.
Psal Bela 60:5  Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,
Psal Bela 60:6  бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.
Psal Bela 60:7  Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму — з роду ў род,
Psal Bela 60:8  няхай жыцьме ён прад Богам вечна; накажы мілажалю і праўдзе ахоўваць яго.
Psal Bela 60:9  І я сьпяваць буду імю Твайму вечна, абяцаньні мае выконваць дзень у дзень.
Chapter 61
Psal Bela 61:1  Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Давідава.
Psal Bela 61:2  Толькі ў Богу душа мая суцяшаецца; ад Яго выратаваньне маё.
Psal Bela 61:3  Толькі Ён — цьвярдыня мая, ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся болей.
Psal Bela 61:4  Дакуль будзеце налягаць на чалавека? Абвалены будзеце вы, усе вы, як сьцяна нахіленая, як плот расхістаны.
Psal Bela 61:5  Яны скінуць яго з вышыні намысьлілі, ашукаю скарысталіся; вуснамі дабраслаўляюць, а ў сэрцы сваім клянуць. Сэла
Psal Bela 61:6  Толькі ў Богу, душа мая, супакойвайся! бо на Яго ўся надзея мая.
Psal Bela 61:7  Толькі Ён — цьвярдыня мая і ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся.
Psal Bela 61:8  У Богу выратаваньне маё і слава мая; скала сілы маёй і надзея мая ў Богу.
Psal Bela 61:9  Народзе! на Яго спадзявайся ўвесь час; сэрца маё прад Ім вылівайце: Бог — нам прыстанішча.
Psal Bela 61:10  Сыны чалавечыя — марнасьць адна; сыны мужоў — ашуканства; калі іх пакласьці на вагі, усе яны разам лягчэйшыя за пустату.
Psal Bela 61:11  Не спадзявайцеся на рабункі, і не выхваляйцеся крадзяжом; калі багацьце множыцца, ня хілецеся да яго сэрцам.
Psal Bela 61:12  Аднойчы сказаў Бог, і двойчы я гэта пачуў, што сіла — у Богу,
Psal Bela 61:13  і ў Цябе, Госпадзе, міласьць, бо Ты плаціш кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
Chapter 62
Psal Bela 62:1  Псальма Давідава, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.
Psal Bela 62:2  Божа! Ты Бог мой, Цябе я шукаю ад золку; Цябе прагне душа мая, па Табе маё цела тужыць у зямлі пустой, высахлай і бязводнай,
Psal Bela 62:3  каб бачыць сілу Тваю і славу Тваю, як бачыў Цябе ў сьвятыні:
Psal Bela 62:4  бо ласка Твая лепшая за жыцьцё. Уславяць вусны мае Цябе.
Psal Bela 62:5  Так дабраслаўлю Цябе ў жыцьці маім; у імя Тваё рукі мае падыму.
Psal Bela 62:6  Як лоем і алеем душа мая насычаецца, і радасным голасам вусны мае Цябе славяць,
Psal Bela 62:7  калі ўспамінаю Цябе я на ложку маім, думаю пра Цябе ў часіну начную ,
Psal Bela 62:8  бо Ты дапамога мая, і ў цяні крылаў Тваіх я парадуюся;
Psal Bela 62:9  Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне.
Psal Bela 62:10  А тыя, што шукаюць пагібелі душы маёй, сыдуць у апраметную зямлі;
Psal Bela 62:11  паб'юць іх сілаю меча; стануць здабычаю лісаў;
Psal Bela 62:12  а цар усьцешыцца ў Богу, будзе ўслаўлены кожны, хто Яму прысягае, бо замкнуцца вусны ў тых, што гавораць няпраўду.
Chapter 63
Psal Bela 63:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
Psal Bela 63:2  Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй; ад страху ворага душу маю аслані.
Psal Bela 63:3  Ахавай мяне ад намыслаў падступных, ад бунту злыдняў,
Psal Bela 63:4  якія язык свой навастрылі, як меч; напнулі лук свой — слова зьедлівае,
Psal Bela 63:5  каб употай страляць у беззаганнага; яны зьнянацку страляюць па ім, і не баяцца.
Psal Bela 63:6  Яны ўмацавалі сябе ў намеры ў ліхім; змовіліся таемна сеткі паставіць; казалі: хто іх убачыць?
Psal Bela 63:7  Яны крыўды шукаюць, віжуюць і сочаць і падкопваюцца да нутра чалавечага і да глыбіняў сэрца.
Psal Bela 63:8  Але Бог паб’е іх стралою: зьнянацку будуць яны пацэлены.
Psal Bela 63:9  Языком сваім яны заб'юць самі сябе; усе, хто іх бачыць, адыдуць ад іх .
Psal Bela 63:10  І збаяцца ўсе людзі, і абвесьцяць дзею Божую, і зразумеюць, што гэта дзея Яго.
Psal Bela 63:11  А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам!
Chapter 64
Psal Bela 64:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава для сьпяваньня.
Psal Bela 64:2  Табе, Божа, належыць хвала на Сіёне, і Табе будзе дадзена абяцаньне ў Ерусаліме .
Psal Bela 64:3  Ты чуеш малітву; да Цябе ўсё жывое прыходзіць.
Psal Bela 64:4  Учынкі грахоўных адольваюць мяне. Ты ачысьціш злачынствы нашыя.
Psal Bela 64:5  Дабрашчасны, каго Ты абраў і наблізіў, каб ён жыў у сялібах Тваіх. Насыцімся дабром дома Твайго, сьвятога храма Твайго.
Psal Bela 64:6  Страшны ў правасудзьдзі, пачуй нас, Божа, Ратаўнік наш, надзея ўсіх канцоў зямлі і ўсіх, хто далёка ў моры,
Psal Bela 64:7  Ты, Хто горы паставіў сілаю Сваёю, магутнасьцю аперазаны,
Psal Bela 64:8  Хто таймуе гул мораў, плёскат іхніх хваляў, і бунт народаў!
Psal Bela 64:9  І забаяцца азнакаў Тваіх жыхары ўсіх канцоў зямлі . І ранак і вечар абудзіш на славу Тваю .
Psal Bela 64:10  Ты наведваеш сушу і спатольваеш смагу яе, шчодра яе ўзбагачаеш: паток Божы поўны вады; Ты яе збожжа гатуеш, бо так яе зладзіў;
Psal Bela 64:11  Ты поіш барозны яе, раўняеш камлыгі яе, пульхніш яе кроплямі дажджу, дабраслаўляеш расьліннасьць яе;
Psal Bela 64:12  вянчаеш лета даброці Тваёй, і сьцежкі Твае кроплямі тлушчу цякуць;
Psal Bela 64:13  цякуць на пустэльныя пашы, і пагоркі радасьцю апяразваюцца,
Psal Bela 64:14  лугі апранаюцца ў статкі, і даліны ўкрываюцца збажыною, гукаюць яны і сьпяваюць.
Chapter 65
Psal Bela 65:2  Сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму.
Psal Bela 65:3  Скажэце Богу: грозны Ты ў дзеях Тваіх! У вялікай сіле Тваёй упакорацца Табе ворагі Твае.
Psal Bela 65:4  Хай паклоніцца Табе ўся зямля і сьпявае Табе, хай сьпявае імю Твайму, Усявышні ! Сэла
Psal Bela 65:5  Прыйдзеце і гляньце на дзеі Бога, грознага ў дзеях супроць сыноў чалавечых.
Psal Bela 65:6  Ён мора ў сушу ператварыў: раку перайшлі нагамі; там радасьць была нам у Ім.
Psal Bela 65:7  Магутнасьцю Сваёю ўладарыць Ён вечна; вочы Ягоныя глядзяць на народы, хай ня ўзносяцца бунтаўшчыкі. Сэла
Psal Bela 65:8  Дабраславеце, народы, Бога нашага і ўзнясеце славу Яму.
Psal Bela 65:9  Ён жыцьцё захаваў душы нашай, і назе нашай ня даў пахіснуцца.
Psal Bela 65:10  Ты нас выпрабаваў, Божа, ператапіў нас, як топяць срэбра.
Psal Bela 65:11  Ты ўвёў нас у сетку, аковы паклаў нам на сьцёгны нашыя,
Psal Bela 65:12  пасадзіў чалавека на галаву нам. Мы ўвайшлі ў вагонь і ў ваду, і Ты вывеў нас на волю.
Psal Bela 65:13  Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, аддам Табе зарукі мае,
Psal Bela 65:14  якія вымавілі вусны мае і сказаў язык мой у скрусе маёй.
Psal Bela 65:15  Цэласпаленьні тлустыя прынясу я Табе, з дымам ахвярным з авечага лою; ахвярую валоў і казлоў. Сэла
Psal Bela 65:16  Прыйдзеце, паслухайце ўсе, богабаязныя, і я абвяшчу вам, што стварыў Ён душы маёй.
Psal Bela 65:17  Я паклікаў Яго вуснамі маімі і ўславіў Яго языком маім.
Psal Bela 65:18  Калі б угледзеў я беззаконьне ў сэрцы маім, дык не пачуў бы мяне Гасподзь.
Psal Bela 65:19  Але Бог пачуў, уважыў голасу маленьня майго.
Psal Bela 65:20  Дабраславёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і не адвярнуў ад мяне ласкі Свае.
Chapter 66
Psal Bela 66:1  Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах . Псальма. Песьня.
Psal Bela 66:2  Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім, Сэла
Psal Bela 66:3  каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё.
Psal Bela 66:4  Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе.
Psal Bela 66:5  Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі.
Psal Bela 66:6  Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе.
Psal Bela 66:7  Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш.
Psal Bela 66:8  Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.
Chapter 67
Psal Bela 67:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Песьня.
Psal Bela 67:2  Няхай паўстане Бог — і расьсеюцца ворагі Ягоныя, і хай ад аблічча Ягонага ўцякуць Яго ненавісьнікі!
Psal Bela 67:3  Як дым разьвейваецца, так іх разьвей; як топіцца воск ад вагню, так бязбожнікі прад абліччам Божым хай загінуць!
Psal Bela 67:4  А праведнікі хай узрадуюцца і ўсьцешацца прад Богам, і ўзьвесяляцца ў радасьці.
Psal Bela 67:5  Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце імю Ягонаму, праслаўляйце Таго, Хто па нябёсах ідзе; Гасподзь імя Яму, — і прад абліччам Ягоным радуйцеся.
Psal Bela 67:6  Сіротам Бацька і ўдовам судзьдзя Бог у сьвятой сялібе Сваёй!
Psal Bela 67:7  Бог самотных уводзіць у дом, вызваляе вязьняў з кайданаў; а непакорлівыя застаюцца ў скварнай пустыні.
Psal Bela 67:8  Божа! калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі Ты ішоў па пустыні, Сэла
Psal Bela 67:9  зямля скаланалася, нават нябёсы плавіліся, ад аблічча Божага, і гэты Сінай — ад аблічча Бога, Бога Ізраілевага.
Psal Bela 67:10  Шчодры дождж праліваў Ты, Божа, на Тваю спадчыну, і калі яна зьнемагала ад працы, Ты падмацоўваў яе.
Psal Bela 67:11  Народ Твой там жыў; з даброці Тваёй, Божа, ты ўдзяляў беднаму.
Psal Bela 67:12  Гасподзь дасьць слова: зьвястунак вялікае мноства.
Psal Bela 67:13  "Цары войска ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што дома сядзіць, дзеліць здабычу.
Psal Bela 67:14  Калі спачываеце вы ў сваіх вотчынах, вы — як галубіца, у якое крылы срэбрам пакрытыя, а пёры чыстым золатам:
Psal Bela 67:15  калі Ўсемагутны расьсеяў цароў на гэтай зямлі , яна забялела, быццам сьнег на Сэлмоне.
Psal Bela 67:16  Гара Божая! — гара Васанская! гара высокая — гара Васанская!
Psal Bela 67:17  Што ж вы зайздросьліва глядзіце, горы высокія, на гару, на якой Бог з добрай волі жыве, і Гасподзь жыцьме вечна!
Psal Bela 67:18  Калясьніц Божых процьма, тысячы тысяч сярод іх; сярод іх Гасподзь на Сінаі, у сьвятыні.
Psal Bela 67:19  Ты ўзышоў на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары дзеля людзей, каб і адступнікі жыць маглі ў Госпада Бога.
Psal Bela 67:20  Дабраславёны Бог кожны дзень, Бог ускладае на нас цяжар, але Ён і ратуе нас. Сэла
Psal Bela 67:21  Бог нам — Бог на ратаваньне; ва ўладзе Госпада Ўладыкі брама сьмерці.
Psal Bela 67:22  Але Бог патрушчыць голаў ворагам Сваім, валасатае цемя таго, хто ў грахах сваіх закасьцянеў.
Psal Bela 67:23  Гасподзь сказаў: ад Васана вярну, выведу з прадоньня марскога,
Psal Bela 67:24  каб ты апусьціў нагу тваю, як сабакі твае язык свой, у кроў ворагаў.
Psal Bela 67:25  Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго, Цара майго ў сьвятыні:
Psal Bela 67:26  наперадзе йшлі сьпевакі, ззаду ішлі музыкі, пасярэдзіне дзевы з тымпанамі:
Psal Bela 67:27  "Дабраслаўляйце Бога Госпада на сходах, вы — ад семені Ізраілевага!"
Psal Bela 67:28  Там Веньямін малодшы — іхні князь; князі Юдавы — уладыкі іхнія; князі Завулонавы, князі Нэфталімавы.
Psal Bela 67:29  Бог твой наказаў табе сілу. Умацуй, Божа, тое, што Ты зрабіў нам!
Psal Bela 67:30  Дзеля храма Твайго ў Ерусаліме цары прынясуць Табе дары.
Psal Bela 67:31  Утаймуй зьвера ў трысьнягу, — статак валоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зьліткамі срэбра; рассып народы, што бітваў прагнуць.
Psal Bela 67:32  Прыйдуць вяльможы з Егіпта; Эфіопія рукі свае працягне да Бога.
Psal Bela 67:33  Царствы зямныя! сьпявайце Богу, услаўляйце Госпада,
Psal Bela 67:34  Які крочыць на нябёсах нябёсаў спрадвеку. Вось, Ён дае голасу Свайму голас моцы.
Psal Bela 67:35  Узьнясеце славу Богу! веліч Ягоная — на Ізраіле, і магутнасьць Ягоная — на аблоках.
Psal Bela 67:36  Грозны Ты, Божа, у Сьвятыні Тваёй. Бог Ізраілеў — Ён дае сілу і моц народу Свайму . Дабраславёны Бог!
Chapter 68
Psal Bela 68:1  Кіроўцу хору. На шошаніме. Псальма Давідава.
Psal Bela 68:2  Ратуй мяне, Божа; бо воды дайшлі да душы маёй .
Psal Bela 68:3  Я заграз у глыбокай багне, і няма на чым стаць; увайшоў у глыбіні водаў, і хуткая плынь іх панесла мяне.
Psal Bela 68:4  Я зьнямог ад крыку; засьмягла горла маё; стаміліся вочы мае, выглядаючы Бога майго .
Psal Bela 68:5  Тых, што ненавідзяць мяне бязь віны, болей, чым валос на маёй галаве: ворагі мае, што бязьвінна мяне перасьледуюць, набраліся сілы; чаго я не адбіраў, тое мушу аддаць.
Psal Bela 68:6  Божа! Ты ведаеш дурасьць маю, і грахі мае ад Цябе не схаваны.
Psal Bela 68:7  Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што на Цябе спадзяюцца, Госпадзе, Божа сілы. Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што шукаюць Цябе, Божа Ізраілеў;
Psal Bela 68:8  бо дзеля Цябе я цярплю зьнявагу, і ганьбаю пакрываюць аблічча маё.
Psal Bela 68:9  Счужынеў я братам маім, чужынцам зрабіўся сынам маці маёй,
Psal Bela 68:10  бо клопат па доме Тваім пажырае мяне, і ліхаслоўе тых, што Цябе ліхасловяць, падае на мяне,
Psal Bela 68:11  і постам выплакаў я душу маю, і гэта робяць зьнявагаю мне.
Psal Bela 68:12  І замест вопраткі я на сябе нацягнуў валасяніцу — і раблюся ім прытчаю;
Psal Bela 68:13  і пра мяне балабоняць, седзячы каля брамы, і сьпяваюць у песьнях тыя, што п'юць віно.
Psal Bela 68:14  А я з малітвай маёю да Цябе, Госпадзе; у час добрай зычлівасьці, Божа, па вялікай даброці Тваёй, пачуй мяне ў праўдзе ратунку Твайго;
Psal Bela 68:15  дастань мяне з багавіньня, каб не загразнуў я: хай я вызвалюся ад ненавісьнікаў маіх і ад глыбокіх водаў;
Psal Bela 68:16  хай не пацягне мяне цячэньне вады, хай не паглыне мяне багна, хай не замкне нада мною прорва пашчы свае.
Psal Bela 68:17  Пачуй мяне, Госпадзе, бо добрая міласьць Твая; у мностве шчадротаў Тваіх дагледзь мяне,
Psal Bela 68:18  не хавай твару Твайго ад раба Твайго, бо я смуткую; хутка пачуеш мяне;
Psal Bela 68:19  Наблізься да душы маёй, вызваль яе; дзеля ворагаў маіх уратуй мяне.
Psal Bela 68:20  Ты ведаеш паганьбеньне маё, сорам мой і агуду маю; ворагі мае ўсе прад Табою.
Psal Bela 68:21  Маё сэрца зламала агуда, і я зьнямогся; чакаў спагады, але няма яе — і спагадцаў, ды не знаходжу.
Psal Bela 68:22  І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне.
Psal Bela 68:23  Няхай стане трапеза іхняя сеткаю ім, і мірнае застольле іхняе — пасткаю;
Psal Bela 68:24  няхай запамрочацца іхнія вочы, каб ім ня бачыць, і сьцёгны расслабі ім назаўсёды;
Psal Bela 68:25  вылі на іх лютасьць Тваю, і полымя гневу Твайго хай абдыме іх;
Psal Bela 68:26  селішча іхняе няхай запусьцее, і ў палатках іхніх хай ніхто ня жыве,
Psal Bela 68:27  бо, каго Ты забіў, яны яшчэ перасьледуюць, і пакуты Табою параненых памнажаюць.
Psal Bela 68:28  Прыкладзі беззаконьне да іхняга беззаконьня, і хай ня ўвойдуць яны ў праўду Тваю;
Psal Bela 68:29  няхай скрэсьлены будуць з кнігі жывых, і хай ня будуць запісаны з праведнымі.
Psal Bela 68:30  А я бедны і пакутую; дапамога Твая, Божа, хай адродзіць мяне.
Psal Bela 68:31  Я буду славіць імя Бога майго ў песьні, буду ўзьвялічваць яго праслаўленьнем,
Psal Bela 68:32  і будзе гэта даспадобы Госпаду болей, чым вол, чым цяля з рагамі і з капытамі.
Psal Bela 68:33  Угледзяць гэта спрагненыя, і зарадуюцца. І ажыве сэрца ваша, богашукальнікі;
Psal Bela 68:34  бо Гасподзь чуе ўбогіх і не пагарджае вязьнямі Сваімі.
Psal Bela 68:35  Хай праславяць Яго зямля і нябёсы, моры, і ўсё рухомае ў іх,
Psal Bela 68:36  бо ўратуе Бог Сіён, створыць гарады Юдавыя, і паселяцца там, і ўспадкуюць яго,
Psal Bela 68:37  і нашчадкі рабоў Ягоных умацуюцца ў ім, і тыя, што любяць імя Ягонае, сяліцца ў ім будуць.
Chapter 69
Psal Bela 69:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На ўспамін.
Psal Bela 69:2  Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся , Госпадзе, на дапамогу мне.
Psal Bela 69:3  Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха!
Psal Bela 69:4  Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: "добра! добра!".
Psal Bela 69:5  Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь!
Psal Bela 69:6  А я гаротны і ўбогі: Божа, пасьпяшайся да мяне! Ты — дапамога мая і Збаўца мой; Госпадзе! не спазьніся.
Chapter 70
Psal Bela 70:1  На Цябе, Госпадзе, спадзяюся; хай ня буду вавек пасаромлены.
Psal Bela 70:2  Праўдай Тваёй мяне вызвалі і выбаві; прыхілі вуха Тваё да мяне, і ўратуй мяне.
Psal Bela 70:3  Будзь мне трывалым прыстанішчам, куды я заўсёды мог бы схавацца; Ты наказаў уратаваць мяне, бо цьвярдыня мая і моцнасьць мая — Ты.
Psal Bela 70:4  Божа мой! вызвалі мяне з рук бязбожніка, з рук бязбожніка і прыгнятальніка.
Psal Bela 70:5  Бо Ты — надзея мая, Госпадзе Божа, спадзяваньне маё зь юнацтва майго.
Psal Bela 70:6  На Цябе апіраўся я быў ад улоньня; Ты вывеў мяне з чэрава маці маёй; Табе хвала мая ня спыніцца.
Psal Bela 70:7  Многім я стаўся нібыта дзівам; але Ты — цьвёрдая надзея мая.
Psal Bela 70:8  Няхай вусны мае хвалою напоўняцца, каб я Табе славу сьпяваў , кожны дзень апяваў Тваю веліч.
Psal Bela 70:9  Не адкідай мяне на час старасьці; як пачне мая сіла слабнуць, не пакінь мяне,
Psal Bela 70:10  бо ворагі мае супраць мяне змаўляюцца, і тыя, што цікуюць душу маю, — ладзяць нарады,
Psal Bela 70:11  кажучы: "Бог яго кінуў; даганеце і схапеце яго; бо няма таго, хто б яго ўратаваў".
Psal Bela 70:12  Божа! не аддаляйся ад мяне; Божа мой! пасьпяшайся мне на дапамогу.
Psal Bela 70:13  Хай пасаромяцца і зьнікнуць супастаты душы маёй; хай сорам і ганьба пакрые тых, што зычаць мне ліха!
Psal Bela 70:14  А я заўсёды буду на Цябе спадзявацца і памнажаць Тваю славу.
Psal Bela 70:15  Вусны мае абвяшчацьмуць праўду Тваю, кожны дзень Твае добрыя дзеі; бо я ня ведаю ліку ім.
Psal Bela 70:16  Буду славіць усемагутнасьць Госпада Бога; згадаю праўду Тваю — адзіна Тваю.
Psal Bela 70:17  Божа! Ты навучаў мяне зь дзён маёй маладосьці, і да сёньня дзівосы Твае я абвяшчаю.
Psal Bela 70:18  І да старасьці, і да сівізны не пакінь мяне, Божа, пакуль не абвяшчу Тваю сілу гэтаму роду і ўсім будучым магутнасьць Тваю.
Psal Bela 70:19  Праўда Твая, Божа, да найвышэйшых; вялікія дзеі ўчыніў Ты; Божа, хто падобны да Цябе?
Psal Bela 70:20  Ты пасылаў на мяне многія і лютыя беды, але і зноў ажыўляў мяне і зь бездані зямлі зноў выводзіў мяне.
Psal Bela 70:21  Ты ўзвышаў мяне і суцяшаў мяне, і зь бездані зямлі выводзіў мяне .
Psal Bela 70:22  І я буду славіць Цябе на псалтыры, Тваю праўду, Божа мой; буду Цябе апяваць на арфе, Сьвяты Ізраілеў!
Psal Bela 70:23  Радуюцца вусны мае, калі я сьпяваю Табе, і душа мая, якую Ты вызваліў;
Psal Bela 70:24  і язык мой кожны дзень будзе абвяшчаць праўду Тваю, бо пасаромленыя, бо паганьбёныя тыя, што ліха шукаюць мне.
Chapter 71
Psal Bela 71:1  Божа! даруй цару Твой суд і сыну цара Тваю праўду,
Psal Bela 71:2  няхай судзіць людзей Тваіх справядліва і ўбогіх Тваіх на судзе;
Psal Bela 71:3  няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду;
Psal Bela 71:4  няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага, і суйме прыгнятальніка, -
Psal Bela 71:5  і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў.
Psal Bela 71:6  Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю;
Psal Bela 71:7  У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц:
Psal Bela 71:8  ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі;
Psal Bela 71:9  упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл;
Psal Bela 71:10  цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць;
Psal Bela 71:11  і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму;
Psal Bela 71:12  бо вызваліць ён убогага, што галосіць, і прыгнечанага, што дапамогі ня мае,
Psal Bela 71:13  умілажаліцца з гаротніка ўбогага, і душы гаротнікаў уратуе;
Psal Bela 71:14  ад хітрыны і гвалту вызваліць душы іхнія, і каштоўнаю будзе кроў перад вачыма ягонымі;
Psal Bela 71:15  і будзе жыць, і будуць даваць яму золата Аравіі, і будуць маліцца за яго няспынна, кожнага дня дабраслаўляць яго;
Psal Bela 71:16  на зямлі будзе шчодрае збожжа, наверсе гор; і плады ягоныя захвалююцца, быццам лес на Ліване, і ў гарадах размножацца людзі, як трава на зямлі;
Psal Bela 71:17  будзе імя ягонае дабраславёнае навечна; пакуль сонца жыве, будзе перадавацца імя ягонае; і дабраславяцца ў ім усе плямёны зямныя, усе народы будуць злагоджваць яго.
Psal Bela 71:18  Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды,
Psal Bela 71:19  і дабраславёнае імя славы Ягонае навечна, і напоўніцца славаю Яго ўся зямля. Амін і амін.
Psal Bela 71:20  Скончыліся малітвы Давіда, сына Ясэевага.
Chapter 72
Psal Bela 72:1  Які добры Бог да Ізраіля, да чыстых сэрцам!
Psal Bela 72:2  А я — ледзь ногі мае не пахіснуліся, ледзь падэшвы мае не пакаўзнуліся, —
Psal Bela 72:3  я быў ліхім пазайздросьціў, як пабачыў дабрадзенства бязбожных,
Psal Bela 72:4  бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх;
Psal Bela 72:5  на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць.
Psal Bela 72:6  Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх;
Psal Bela 72:7  вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца,
Psal Bela 72:8  сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць;
Psal Bela 72:9  вусны свае ўзносяць да неба, — а іхні язык па зямлі валачэцца.
Psal Bela 72:10  Таму туды ж зьвяртаецца народ ягоны, і п'юць ваду поўнаю чараю
Psal Bela 72:11  і кажуць: "як уведае Бог? і ці мае Ўсявышні веданьне?"
Psal Bela 72:12  І вось гэтыя грэшнікі песьцяцца на гэтым сьвеце і памнажаюць багацьце.
Psal Bela 72:13  І сказаў я : ці ж не дарма ачышчаў я сэрца маё і ў нянавісьці абмываў мае рукі,
Psal Bela 72:14  і ўвесь дзень я цярплю ўдары, і кожнае раніцы кару прымаю?
Psal Bela 72:15  Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, — дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.
Psal Bela 72:16  І задумаўся я, як зразумець гэта; але цяжка яно ў вачах маіх,
Psal Bela 72:17  пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і не зразумеў іхняга канца.
Psal Bela 72:18  Так! на коўзкіх шляхах паставіў Ты іх, і скідаеш іх у прорвішчы.
Psal Bela 72:19  Як зьнянацку яны ўвайшлі ў спусташэньне, згінулі, зьніклі ад жахаў!
Psal Bela 72:20  Як сном пасьля абуджэньня, так Ты, Госпадзе, іх разбудзіўшы, зьнішчыш іхнія мроі.
Psal Bela 72:21  Калі кіпела сэрца маё і трымцела нутрына мая,
Psal Bela 72:22  быў я тады неразумны, нічога ня цяміў; як быдла быў я прад Табою.
Psal Bela 72:23  Але заўжды я з Табою; Ты трымаеш мяне за правую руку:
Psal Bela 72:24  Ты вядзеш мяне паводле радаў Тваіх, і потым у славу прымаеш мяне.
Psal Bela 72:25  Хто мне на небе? і з Табою нічога не хачу на зямлі.
Psal Bela 72:26  Зьнемагае цела маё і сэрца маё; Бог — цьвярдыня сэрца майго і частка мая навечна,
Psal Bela 72:27  бо вось гінуць усе, хто збочвае ад Цябе; Ты нішчыш кожнага, хто ад Цябе адступаецца.
Psal Bela 72:28  А мне добра набліжацца да Бога! На Госпада Бога паклаў я надзею маю, каб абвяшчаць усе дзеі Твае!
Chapter 73
Psal Bela 73:1  Навошта, Божа, назаўсёды Ты нас адкінуў? распаліўся Твой гнеў на авечак пашаў Тваіх?
Psal Bela 73:2  Успомні пра збор Твой, які Ты прыдбаў здавён, пра племя спадчыны Тваёй, якое Ты адкупіў, — пра гэту гару Сіён, на якой Ты пасяліўся.
Psal Bela 73:3  Падымі Твае ногі да вечных руінаў: усё вораг разбурыў у сьвятыні.
Psal Bela 73:4  Рыкаюць ворагі Твае сярод сходаў Тваіх, паставілі знакі свае замест нашых азнакаў;
Psal Bela 73:5  выдавалі сябе падобнымі на таго, хто падымаў сякеру на перавітае вецьце дрэва;
Psal Bela 73:6  і сёньня ўсе рэзьбы ў ім адным разам разьбілі яны сякерамі і бярдышамі;
Psal Bela 73:7  сьвятыню Тваю на вагонь аддалі, сялібу Твайго імя дашчэнту заплямілі;
Psal Bela 73:8  сказалі ў сэрцы сваім: "зруйнуем іх зусім!" — і спалілі ўсе мясьціны Божых сходаў на зямлі.
Psal Bela 73:9  Азнакаў нашых мы ня бачым, няма больш прарока, і няма з намі таго, хто ведаў бы, дакуль гэта будзе .
Psal Bela 73:10  Дакуль, Божа, вораг зьдзек чыніць будзе? ці вечна будзе агуднік імя Тваё ганіць?
Psal Bela 73:11  Навошта ўхіляеш руку Тваю і правіцу Тваю? Зь сярэдзіны ўлоньня Твайго іх панішчы.
Psal Bela 73:12  Божа, Цару мой адвеку, Ты чыніш ратаваньне пасярод зямлі!
Psal Bela 73:13  Ты разьдзяліў сілаю Тваёю мора, Ты патрушчыў галовы зьмеям на водах;
Psal Bela 73:14  Ты струшчыў галаву левіяфану, аддаў яго на ежу народу ў пустыні.
Psal Bela 73:15  Ты выкрасаў паток і крыніцу, Ты высушыў рэкі вялікія.
Psal Bela 73:16  Твой дзень і Твая ноч; падрыхтаваў Ты сьвяцілы і сонца;
Psal Bela 73:17  Ты правёў усе межы зямлі, лета і зіму Ты ўтварыў.
Psal Bela 73:18  Прыгадай жа: вораг Госпада зьневажае, і неразумныя людзі ганяць імя Тваё.
Psal Bela 73:19  Не аддай зьвярам душы Тваёй галубіцы; сходаў убогіх Тваіх не забудзь назаўсёды.
Psal Bela 73:20  Дагледзь запавет Твой, бо цямноты зямлі поўныя жытлішчамі гвалту.
Psal Bela 73:21  Хай ня вернецца прыгнечаны ў сораме; гаротны і ўбогі хай славяць імя Тваё.
Psal Bela 73:22  Паўстань, Божа, абарані дзеі Твае, успомні штодзённае зьневажаньне Цябе неразумнымі;
Psal Bela 73:23  не забудзь крыкаў ворагаў Тваіх; шум паўсталых супроць Цябе ўвесь час падымаецца.
Chapter 74
Psal Bela 74:1  Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.
Psal Bela 74:2  Славім Цябе, Божа, славім; бо блізка імя Тваё; абвяшчаюць цуды Твае.
Psal Bela 74:3  "Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе.
Psal Bela 74:4  Хістаюцца зямля і ўсе, хто на ёй жыве: Я ўмацую стаўпы яе". Сэла
Psal Bela 74:5  Кажу ліхамысным: не шалейце, і бязбожным: не падымайце рога,
Psal Bela 74:6  не падымайце высока рога вашага, не гаварэце цьвёрдалоба,
Psal Bela 74:7  бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэньне;
Psal Bela 74:8  а Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго прыніжае, а другога ўзносіць;
Psal Bela 74:9  бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі.
Psal Bela 74:10  А я буду абвяшчаць вечна, буду апяваць Бога Якаўлевага.
Psal Bela 74:11  Усе рогі бязбожнікаў паламаю, і ўзьнясуцца рогі праведніка.
Chapter 75
Psal Bela 75:1  Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня.
Psal Bela 75:2  Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.
Psal Bela 75:3  І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён — на Сіёне.
Psal Bela 75:4  Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну. Сэла
Psal Bela 75:5  Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.
Psal Bela 75:6  Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.
Psal Bela 75:7  Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.
Psal Bela 75:8  Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
Psal Bela 75:9  Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,
Psal Bela 75:10  калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі. Сэла
Psal Bela 75:11  І гнеў чалавечы абярнуўся на славу Табе, рэшту гневу Ты ўтаймуеш.
Psal Bela 75:12  Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу вашаму; усе, хто вакол Яго, хай прынясуць дарункі Страшнаму.
Psal Bela 75:13  Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным.
Chapter 76
Psal Bela 76:1  Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Асафава.
Psal Bela 76:2  Голас мой да Бога, і я буду клікаць; голас мой да Бога, і Ён пачуе мяне.
Psal Bela 76:3  У дзень скрухі маёй шукаю Госпада; рука мая працягнута ўначы, і не апускаецца; душа мая ня хоча суцешанай быць.
Psal Bela 76:4  Пра Бога згадваю, і дрыжу; разважаю, і зьнемагае мой дух. Сэла
Psal Bela 76:5  Ты не даеш мне вачэй маіх зьмежыць; я ашаломлены, і не магу гаварыць.
Psal Bela 76:6  Разважаю пра даўнія дні, пра гады пракаветныя ;
Psal Bela 76:7  узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой:
Psal Bela 76:8  няўжо назаўсёды адкінуў, Гасподзь, і ня будзе больш дабраволіць?
Psal Bela 76:9  няўжо назаўсёды міласьць Яго перастала быць, і спынілася слова Ягонае з роду ў род?
Psal Bela 76:10  няўжо Бог забыўся мілаваць? няўжо ў гневе спыніў шчадроты Свае? Сэла
Psal Bela 76:11  І сказаў я: вось гора маё — перамена правіцы Ўсявышняга.
Psal Bela 76:12  Буду ўспамінаць пра дзеі Гасподнія! буду ўспамінаць пра даўнія цуды Твае.
Psal Bela 76:13  Буду ў кожны Твой чын заглыбляцца, разважаць пра вялікія дзеі Твае.
Psal Bela 76:14  Божа! сьвятая дарога Твая. Які Бог такі вялікі, як Бог наш!
Psal Bela 76:15  Ты — Бог, Які творыць цуды; Ты паказаў магутнасьць Сваю сярод народаў;
Psal Bela 76:16  Ты вызваліў народ Твой рукою сыноў Якава і Язэпа. Сэла
Psal Bela 76:17  Бачылі Цябе, Божа, воды, бачылі Цябе воды, і напалохаліся, і скалануліся бездані.
Psal Bela 76:18  Аблокі вылівалі воды, хмары аддавалі гром, і лёталі стрэлы Твае.
Psal Bela 76:19  Голас грому Твайго ў коле нябесным; маланкі асьвятлялі сьвет; зямля трэслася і скаланалася.
Psal Bela 76:20  Шлях Твой у моры, і сьцежка Твая ў водах вялікіх, і сьляды Твае невядомыя.
Psal Bela 76:21  Як статак, вёў Ты народ Твой рукою Майсея і Аарона.
Chapter 77
Psal Bela 77:1  Слухай, народзе мой, закону майго, прыхілеце вуха вашае да словаў з вуснаў маіх.
Psal Bela 77:2  Разамкну мае вусны ў прытчы і вымаўлю старадаўнія прыпавесьці.
Psal Bela 77:3  Што чулі мы і даведаліся і бацькі нашы нам пераказалі,
Psal Bela 77:4  не схаваем ад дзяцей іхніх, і абвесьцім роду будучаму славу Госпада, і сілу Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён утварыў.
Psal Bela 77:5  Ён устанавіў засьведчаньне ў Якаве і паклаў закон у Ізраілі, які наказаў бацькам нашым абвяшчаць дзецям іхнім,
Psal Bela 77:6  каб ведаў будучы род, дзеці, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвяшчалі дзецям сваім,
Psal Bela 77:7  класьці на Бога надзею сваю, і не забываць дзеяў Божых, і захоўваць наказы Ягоныя,
Psal Bela 77:8  і ня быць падобным да бацькоў іхніх, роду ўпарцістага і мяцежнага, сэрцам неўладкаванага і нявернага Богу духам сваім.
Psal Bela 77:9  Сыны Яфрэмавыя, узброеныя, лучнікі, павярнулі назад у дзень бітвы:
Psal Bela 77:10  яны не захавалі запавету Божага і адмовіліся хадзіць у законе Ягоным:
Psal Bela 77:11  забылі дзеі Ягоныя і цуды, якія Ён нам паказаў.
Psal Bela 77:12  Ён перад вачыма бацькоў іхніх тварыў цуды ў зямлі Егіпецкай, на полі Цаан.
Psal Bela 77:13  Падзяліў мора і правёў іх празь яго, і паставіў воды сьцяною;
Psal Bela 77:14  і ўдзень вёў іх вобмацкам, а ўначы сьвятлом вагню;
Psal Bela 77:15  расьсек камень у пустыні, і напаіў іх, як зь вялікае бездані;
Psal Bela 77:16  са скалы вывеў патокі, і пацяклі воды, як рэкі.
Psal Bela 77:17  Але яны ўсё грашылі прад Ім і раздражнялі ў сявышнага ў пустыні:
Psal Bela 77:18  спакушалі Бога ў сэрцы сваім, патрабавалі ежы па душы сваёй,
Psal Bela 77:19  і казалі супраць Бога, і сказалі: "ці можа Бог згатаваць трапезу ў пустыні?"
Psal Bela 77:20  Вось, Ён ударыў па камені, і пацяклі воды, і паліліся ручаіны. "Ці можа Ён даць і хлеб, ці можа гатаваць мяса народу Свайму?"
Psal Bela 77:21  Гасподзь пачуў, і ўспалымніўся гневам, і вагонь загарэўся на Якава, і гнеў падняўся супроць Ізраіля,
Psal Bela 77:22  за тое, што ня верылі ў Бога і не спадзяваліся на ратаваньне Ягонае.
Psal Bela 77:23  Ён загадаў аблокам угары, і адчыніў дзьверы неба,
Psal Bela 77:24  і пусьціў, быццам дождж, на іх манну ў ежу, і хлеб нябесны ім даў.
Psal Bela 77:25  Хлеб анёльскі еў чалавек, паслаў Ён ім ежы ўдосыць.
Psal Bela 77:26  Ён падняў на небе вецер усходні, і навёў паўднёвы сілаю Сваёю
Psal Bela 77:27  і, як пыл, паслаў на іх мяса дажджом, і, як пясок марскі, птушак крылатых;
Psal Bela 77:28  і кінуў іх сярод табара іхняга, каля жытлішчаў іхніх,
Psal Bela 77:29  і яны елі і наеліся; і даў ім, чаго яны зажадалі.
Psal Bela 77:30  Але яшчэ не прайшло хаценьне іхняе, яшчэ ежа была ў вуснах у іх,
Psal Bela 77:31  гнеў Божы прыйшоў на іх, забіў тлустых іхніх, і юнакоў Ізраілевых паваліў.
Psal Bela 77:32  Пры ўсім гэтым яны ўсё ж грашылі далей, і ня верылі ў цуды Ягоныя.
Psal Bela 77:33  І загубіў дні іхнія ў марнасьці і гады іхнія ў страху.
Psal Bela 77:34  Калі Ён забіваў іх, яны шукалі Яго, і вярталіся, і з раніцы шукалі Бога,
Psal Bela 77:35  і прыгадвалі, што Бог — іхняе прыстанішча і Бог Усявышні — Збаўца іхні,
Psal Bela 77:36  і вуснамі сваімі лісьлівілі Яму, і языком сваім хлусілі прад Ім;
Psal Bela 77:37  а сэрца іхняе нямоцна стаяла прад Ім, і ня былі яны верныя запавету Ягонаму.
Psal Bela 77:38  Але Ён, Міласэрны, дараваў грэх і ня зьнішчаў іх; шматкроць адводзіў гнеў Свой і ня ятрыў лютасьці Сваёй.
Psal Bela 77:39  Ён памятаў, што яны — цялесныя, дыханьне, якое выходзіць і ня вяртаецца.
Psal Bela 77:40  Колькі разоў яны раздражнялі Яго ў пустыні і гневалі Яго ў краі неабжытым!
Psal Bela 77:41  І зноў спакушалі Бога, і зьневажалі Сьвятога Ізраілевага,
Psal Bela 77:42  не памяталі рукі Ягонай, дня, калі выбавіў іх ад прыгнёту,
Psal Bela 77:43  калі аказаў у Егіпце азнакі Свае і цуды Свае на полі Цаан.
Psal Bela 77:44  і ператварыў рэкі іхнія і патокі іхнія ў кроў, каб яны піць не маглі;
Psal Bela 77:45  паслаў на іх заедзь, каб джаліла іх, і жаб, каб губілі іх;
Psal Bela 77:46  парасьліну зямную іхнюю аддаў вусеням і працу іхнюю — саранчы;
Psal Bela 77:47  вінаград іхні пабіў градам і шаўкоўніцы іхнія аддаў сьцюжы;
Psal Bela 77:48  быдла іхняе аддаў граду і статкі іхнія — маланкам;
Psal Bela 77:49  паслаў на іх полымя гневу Свайго, і абурэньне, і лютасьць і беды, пасольства ліхіх анёлаў;
Psal Bela 77:50  Ён дарогу выпрастаў гневу Свайму, не ахоўваў іхніх душаў ад сьмерці, і быдла іхняе аддаў пошасьці;
Psal Bela 77:51  пабіў кожнага першынца ў Егіпце, пачаткі сілаў у намётах Хамавых;
Psal Bela 77:52  і павёў народ Свой, як авечак, пустыняю;
Psal Bela 77:53  вёў іх бясьпечна, і яны не баяліся, а ворагаў іхніх пакрыла мора;
Psal Bela 77:54  і прывёў іх у зямлю сьвятую Сваю, на гару гэтую, якую правіца Ягоная набыла.
Psal Bela 77:55  Прагнаў ад аблічча іхняга народы, і зямлю іхнюю разьдзяліў у спадчыну ім, і плямёны Ізраілевыя пасяліў у намётах іхніх.
Psal Bela 77:56  Але яны яшчэ спакушалі і засмучалі Бога Ўсявышняга, і пастановаў Ягоных ня трымаліся;
Psal Bela 77:57  адступалі і здраджвалі, як бацькі іхнія; вярталіся назад, як падманлівы лук;
Psal Bela 77:58  засмучалі Яго курганамі сваімі, ды ідаламі сваімі абуджалі зайздрасьць Ягоную.
Psal Bela 77:59  Пачуў Бог, і ўспалымніўся гневам, і моцна абурыўся супроць Ізраіля;
Psal Bela 77:60  пакінуў селішча ў Сіломе, скінію, у якой жыў Ён сярод людзей;
Psal Bela 77:61  і аддаў у няволю Ён моцнасьць Сваю і славу Сваю ў рукі ворага;
Psal Bela 77:62  і аддаў Ён мечу народ Свой, і прагневаўся на спадчыну Сваю.
Psal Bela 77:63  Хлопцаў ягоных пажыраў вагонь, і дзяўчатам ягоным не сьпявалі шлюбных песьняў;
Psal Bela 77:64  сьвятары ягоныя падалі ад меча, і ўдовы ягоныя ня плакалі.
Psal Bela 77:65  Але быццам ад сну, абудзіўся Гасподзь, быццам волат, віном пераможаны,
Psal Bela 77:66  і ўдарыў ворагам ягоным у тыл, і пасароміў іх навекі,
Psal Bela 77:67  і адкінуў палатку Язэпаву, і роду Яфрэмавага не абраў.
Psal Bela 77:68  а выбраў калена Юдава, гару Сіён, якую палюбіў,
Psal Bela 77:69  і зладзіў, як неба, сьвятыню Сваю, і, як зямлю, угрунтаваў яе навечна,
Psal Bela 77:70  і выбраў Давіда, раба Свайго, і ўзяў яго ад кашараў,
Psal Bela 77:71  і ад даяроў прывёў яго пасьвіць народ свой, Якаваў, і спадчыну Сваю — Ізраіля.
Psal Bela 77:72  І ён пасьвіў іх у чысьціні сэрца свайго, і рукамі мудрымі вадзіў іх.
Chapter 78
Psal Bela 78:1  Божа! язычнікі прыйшлі ў спадчыну Тваю; апаганілі сьвяты храм Твой; Ерусалім ператварылі ў руіны;
Psal Bela 78:2  трупы рабоў Тваіх аддалі на поед птушкам нябесным, целы сьвятых Тваіх зьвярам зямным;
Psal Bela 78:3  пралілі кроў іхнюю, як ваду, вакол Ерусаліма, і ня было каму іх пахаваць.
Psal Bela 78:4  Мы зрабіліся пасьмешышчам у суседзяў нашых, ганьбаю і сараматою тых, хто вакол нас.
Psal Bela 78:5  Дакуль, Госпадзе, не перастанеш гневацца, будзе рэўнасьць Твая палаць, як вагонь?
Psal Bela 78:6  Вылі гнеў Твой на народы, якія Цябе ня ведаюць, і на царствы, якія імя Твайго не заклікаюць,
Psal Bela 78:7  бо яны пажэрлі Якава, і селішча ягонае спустошылі.
Psal Bela 78:8  Не спамяні нам грахоў нашых продкаў; хай неўзабаве запабегнуць нас шчадроты Твае; бо мы зусім аслаблі.
Psal Bela 78:9  Памажы нам, Божа, Збаўца наш, дзеля славы імя Твайго; вызвалі нас, і даруй нам грахі нашыя дзеля імя Твайго.
Psal Bela 78:10  Навошта казаць язычнікам: "дзе Бог іхні?" Хай стане вядомая сярод язычнікаў перад вачыма нашымі помста за пралітую кроў рабоў Тваіх.
Psal Bela 78:11  Хай прыйдзе прад аблічча Тваё стогн вязьня; магутнасьцю сілы Тваёй захавай асуджаных на сьмерць.
Psal Bela 78:12  Сем разоў вярні суседзям нашым у нетры іхнія кляцьбу, якою яны Цябе, Госпадзе, пракліналі.
Psal Bela 78:13  А мы, народ Твой і Тваёй пашы авечкі, вечна славіць будзем Цябе, і род у род узносіць славу Табе.
Chapter 79
Psal Bela 79:1  Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шошанім-Эдуф. Псальма Асафава.
Psal Bela 79:2  Пастыр Ізраілеў! паслухай; Ты, што водзіш, як авечак, Язэпа, і сядзіш на хэрувімах, акажы Сябе.
Psal Bela 79:3  Перад Яфрэмам і Веньямі-нам і Манасіем абудзі сілу Тваю і прыйдзі выратаваць нас.
Psal Bela 79:4  Божа! навярні нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!
Psal Bela 79:5  Госпадзе, Божа сіл! дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго?
Psal Bela 79:6  Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,
Psal Bela 79:7  паклаў нас супярэчкаю нашым суседзям, і ворагі нашыя зьдзекуюцца.
Psal Bela 79:8  Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!
Psal Bela 79:9  Зь Егіпта перанёс Ты лазу вінаградную, выгнаў народы, і пасадзіў яе;
Psal Bela 79:10  ачысьціў пад яе месца, і ўгрунтаваў карэньне яе, і яна напоўніла замлю.
Psal Bela 79:11  Горы накрыліся ценем яе, і гольле яе нібы кедры Божыя:
Psal Bela 79:12  яна пусьціла гольле сваё да мора і пасынкі свае да ракі.
Psal Bela 79:13  Навошта разбурыў Ты агароджу яе, так што скубуць яе ўсе, хто ідзе па дарозе?
Psal Bela 79:14  Лясны вепр яе падкопвае, і зьвер польны яе аб’ядае.
Psal Bela 79:15  Божа сіл! азірніся, паглядзі зь неба і ўбач, і наведай вінаграднік гэты;
Psal Bela 79:16  ахавай тое, што пасадзіла правіца Твая, і пасынкі, якія Ты Сабе ўмацаваў.
Psal Bela 79:17  Яно спалена вагнём, абсечана; хай ад зьзяньня аблічча Твайго загінуць,
Psal Bela 79:18  хай будзе рука Твая над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў Сабе,
Psal Bela 79:19  і мы ад Цябе не адступімся; ажыві нас, і мы будзем імя Тваё заклікаць.
Psal Bela 79:20  Госпадзе, Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся.
Chapter 80
Psal Bela 80:1  Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Асафава.
Psal Bela 80:2  Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!
Psal Bela 80:3  Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры;
Psal Bela 80:4  трубеце ў трубу парою маладзіка, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;
Psal Bela 80:5  бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.
Psal Bela 80:6  Ён пастанавіў гэта ў сьведчаньне Язэпу, калі той выйшаў зь зямлі Егіпецкай, дзе пачуў гукі мовы, якое ня ведаў:
Psal Bela 80:7  "Я зьняў з плячэй ягоны цяжар, і рукі ягоныя вызваліліся ад кашоў".
Psal Bela 80:8  У гароце ты паклікаў Мяне, і Я цябе вызваліў; зь сярэдзіны грому пачуў Я цябе; пры водах Мэрывы выпрабаваў цябе.
Psal Bela 80:9  Слухай, народзе Мой, і Я буду сьведчыць табе; Ізраіле! о, калі б ты паслухаў Мяне!
Psal Bela 80:10  Хай ня будзе ў цябе іншага Бога, і не пакланяйся богу чужому.
Psal Bela 80:11  Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай; разамкні твае вусны, і Я напоўню іх".
Psal Bela 80:12  Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;
Psal Bela 80:13  таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.
Psal Bela 80:14  О, калі б народ Мой слухаў Мяне і Ізраіль хадзіў Маімі шляхамі!
Psal Bela 80:15  Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхніх і павярнуў бы руку Маю на прыгнятальнікаў іхніх;
Psal Bela 80:16  ненавісьнікі Госпада поўзалі б перад імі, а дабрашчасьце доўжылася б заўсёды.
Psal Bela 80:17  я карміў бы іх тлушчам пшаніцы і насычаў бы іх мёдам са скалы.
Chapter 81
Psal Bela 81:1  Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:
Psal Bela 81:2  дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным? Сэла
Psal Bela 81:3  Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;
Psal Bela 81:4  вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.
Psal Bela 81:5  Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.
Psal Bela 81:6  Я сказаў: вы — багі, і сыны Ўсявышняга — усе вы;
Psal Bela 81:7  але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.
Psal Bela 81:8  Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.
Chapter 82
Psal Bela 82:2  Божа! Не перамоўчы, не маўчы, і не заставайся спакойны, Божа!
Psal Bela 82:3  Бо вось, ворагі Твае зашумелі, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву:
Psal Bela 82:4  супроць народу Твайго склалі падступную змову, і раяцца супроць тых, каго Ты ахоўваеш;
Psal Bela 82:5  сказалі: "пойдзем і вынішчым іх з народаў, каб і ня згадвалася болей імя Ізраіля".
Psal Bela 82:6  Змовіліся аднадушна, склалі супроць Цябе хаўрус:
Psal Bela 82:7  селішчы Эдомавыя і Ізмаільцяне, Мааў і Агаране,
Psal Bela 82:8  Гевал і Амон і Амалік, Філістымляне з жыхарамі Тыра;
Psal Bela 82:9  і Асур прыстаў да іх; яны сталі сілаю ўсім сынам Лота-вым. Сэла
Psal Bela 82:10  Зрабі ім тое самае, што Мадыяму, што Сісару, што Явіну каля патока Кісона,
Psal Bela 82:11  якія вынішчаны ў Аэндоры, зрабіліся гноем зямлі.
Psal Bela 82:12  Зрабі зь імі, з уладарамі іхнімі, як з Орывам і Зівам, і з усімі правадырамі іхнімі, як зь Зэвэем і Салманам,
Psal Bela 82:13  якія казалі: "возьмем сабе на валоданьне селішчы Божыя".
Psal Bela 82:14  Божа мой! хай будуць яны, як пыл у віхуры, як на вятры салома.
Psal Bela 82:15  Як вагонь выпальвае лес, і як полымя апальвае горы,
Psal Bela 82:16  так гані іх бураю Тваёю, і настрашы іх бураю Тваёю,
Psal Bela 82:17  напоўні аблічча іхняе сорамам, каб шукалі яны імя Тваё, Госпадзе!
Psal Bela 82:18  Хай пасаромяцца і настрашаны будуць навечна, хай брыдка ім будзе і хай загінуць,
Psal Bela 82:19  і няхай яны ведаюць, што Ты, Каму адзінаму імя — Гасподзь, Усявышні над усёю зямлёю.
Chapter 83
Psal Bela 83:1  Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце . Сыноў Карэевых. Псальма.
Psal Bela 83:2  Якія жаданыя селішчы Твае, Госпадзе сіл!
Psal Bela 83:3  Душа мая стужылася, прагнучы ў двары Гасподнія; сэрца маё і цела маё імкнуцца да Бога жывога.
Psal Bela 83:4  І птушка знаходзіць сабе жытло, і ластаўка гняздо сабе, дзе пакласьці птушанятак сваіх, каля алтароў Тваіх, Госпадзе сіл, Цару мой і Божа мой!
Psal Bela 83:5  Дабрашчасныя тыя, што жывуць у доме Тваім; яны няспынна будуць славіць Цябе. Сэла
Psal Bela 83:6  Дабрашчасны чалавек, сіла Якога ў Табе, і ў якога ў сэрцы сьцежкі вядуць да Цябе .
Psal Bela 83:7  Ідучы далінаю плачу, яны адчыняюць у ёй крыніцы, і дождж пакрывае яе дабраславеньнем;
Psal Bela 83:8  прыходзяць ад сілы ў сілу, паўстаюць прад Богам на Сіёне
Psal Bela 83:9  Госпадзе, Божа сіл! Пачуй малітву маю, уважы, Божа Якаваў!
Psal Bela 83:10  Божа, абаронца наш! Прынікні і дагледзь аблічча памазанца Твайго. Сэла
Psal Bela 83:11  Бо адзін дзень у дварах Тваіх лепшы за тысячу. Хачу лепей быць каля парога ў доме Божым, чым жыць у намётах няславы.
Psal Bela 83:12  Бо Гасподзь Бог ёсьць сонца і шчыт, Гасподзь дае мілату і славу; дабра не адмаўляе тым, хто ў беззаганнасьці ходзіць.
Psal Bela 83:13  Госпадзе сіл! Дабрашчасны той чалавек, які на Цябе спадзяецца!
Chapter 84
Psal Bela 84:1  Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.
Psal Bela 84:2  Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, вярнуў палон Якаваў;
Psal Bela 84:3  беззаконьне народу Твайго дараваў, усе грахі ягоныя пакрыў,
Psal Bela 84:4  гнеў Твой увесь суняў, адвярнуў лютасьць гневу Твайго.
Psal Bela 84:5  Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абуранасьць Тваю намі.
Psal Bela 84:6  Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?
Psal Bela 84:7  Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?
Psal Bela 84:8  Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё.
Psal Bela 84:9  Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог. Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.
Psal Bela 84:10  Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.
Psal Bela 84:11  Вернасьць і мілата сустрэнуцца, справядлівасьць і мір пацалуюцца;
Psal Bela 84:12  зь зямлі вернасьць вырасьце, а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;
Psal Bela 84:13  і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, і ўродзіць зямля наша плод свой;
Psal Bela 84:14  прад Ім справядлівасьць пойдзе, і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.
Chapter 85
Psal Bela 85:1  Малітва Давідава. Нахілі, Госпадзе вуха Тваё, і пачуй мяне; бо я бедны і ўбогі.
Psal Bela 85:2  Ахавай душу маю, бо я богабаязны; уратуй, Божа мой, раба Твайго, які на Цябе спадзяецца.
Psal Bela 85:3  Зьлітуйся зь мяне, Госпадзе, бо Цябе я клічу кожнага дня.
Psal Bela 85:4  Разьвесялі душу раба Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу душу сваю,
Psal Bela 85:5  бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.
Psal Bela 85:6  Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і прыслухайся да голасу маленьня майго.
Psal Bela 85:7  У дзень смутку майго я клічу Цябе, бо Ты пачуеш мяне.
Psal Bela 85:8  Няма, Госпадзе, паміж багамі такога, як Ты, і дзеяў няма, як Твае.
Psal Bela 85:9  Усе народы, Табою створаныя, прыйдуць і схіляцца прад Табою, Госпадзе, і праславяць імя Тваё,
Psal Bela 85:10  бо Ты вялікі, творыш дзівосы, — Ты, Божа, адзіны Ты.
Psal Bela 85:11  Настаў мяне, Госпадзе, на дарогу Тваю, і хадзіцьму ў праўдзе Тваёй; умацуй сэрца маё ў страху імя Твайго
Psal Bela 85:12  Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім і славіць імя Тваё вечна,
Psal Bela 85:13  бо вялікая ласка Твая да мяне; Ты выбавіў душу маю ад пекла апраметнага.
Psal Bela 85:14  Божа! на мяне гардуны паўсталі, і хэўра мяцежнікаў шукае душы маёй; і перад сабою ня ставяць Цябе.
Psal Bela 85:15  Але Ты, Госпадзе, Божа шчодры і сэрцам шчыры, доўгацярплівы і шматлітасьцівы і справядлівы,
Psal Bela 85:16  паглядзі на мяне і ўмілажалься зь мяне; дай моц Тваю рабу Твайму, і ўратуй сына рабы Тваёй;
Psal Bela 85:17  учыні на мне азнаку на добрае, хай бачаць мяне ненавісьнікі мае і пасаромяцца, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і суцешыў мяне.
Chapter 86
Psal Bela 86:1  Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых.
Psal Bela 86:2  Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава.
Psal Bela 86:3  Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!
Psal Bela 86:4  Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, — скажуць : "такі-а-такі нарадзіўся там".
Psal Bela 86:5  А пра Сіён казаць будуць: "такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго".
Psal Bela 86:6  Гасподзь у перапісе народу напіша: "такі-а-такі нарадзіўся там".
Psal Bela 86:7  І ўсе, хто сьпявае і грае, — усе крыніцы мае ў табе.
Chapter 87
Psal Bela 87:1  Песьня. Псальма. Сыноў Карэевых. Кіроўцу хору на Махалат, для сьпяваньня. Вучэньне Этана Эзрахіта.
Psal Bela 87:2  Госпадзе, Божа ратунку майго! удзень лямантую і ўначы прад Табою.
Psal Bela 87:3  Хай дойдзе малітва мая прад аблічча Тваё; нахілі вуха Тваё да маленьня майго.
Psal Bela 87:4  Бо душа мая насыцілася немарасьцямі, і жыцьцё маё наблізілася да апраметнай.
Psal Bela 87:5  Я дараўнаўся да тых, што ў магілу сыходзяць; я стаў, як чалавек бязь сілы,
Psal Bela 87:6  паміж мёртвымі кінуты, — як забітыя, што ляжаць у магіле, пра якіх Ты больш не ўспамінаеш і якія ад рукі Тваёй адкінутыя.
Psal Bela 87:7  Ты паклаў мяне ў дол апраметны, у морак, у бездань.
Psal Bela 87:8  Легла на мяне лютасьць Твая, і ўсімі хвалямі Тваімі Ты пабіў мяне . Сэла
Psal Bela 87:9  Ты адвёў ад мяне знаёмых маіх, зрабіў мяне агідным для іх; я ўвязьнены і не магу выйсьці.
Psal Bela 87:10  Вока маё ад гароты стамілася; цэлы дзень я клікаў Цябе, Госпадзе; працягваў рукі свае да Цябе.
Psal Bela 87:11  Хіба над мёртвымі ўчыніш Ты цуд? Хіба мёртвыя ўстануць і будуць славіць Цябе? Сэла
Psal Bela 87:12  Альбо ў магіле будзе абвяшчацца ласка Твая, і праўда Твая — у месцы тленьня?
Psal Bela 87:13  Хіба ж у мораку спазнаюцца дзівосы Твае, і ў зямлі забыцьця — праўда Твая?
Psal Bela 87:14  але я Цябе, Госпадзе, клічу, і рана раніцай малітва мая сустракае Цябе.
Psal Bela 87:15  Навошта, Госпадзе, адкідаеш душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне?
Psal Bela 87:16  Я няшчасны і парахнею зь дзяцінства; нясу жахі Твае, і зьнемагаю.
Psal Bela 87:17  Над мною прайшла лютасьць Твая; страхоцьці Твае зламалі мяне,
Psal Bela 87:18  кожны дзень абступаюць мяне, як вада: аблягаюць мяне ўсе разам.
Psal Bela 87:19  Ты аддаліў ад мяне сябра і блізкага; знаёмых маіх ня відаць.
Chapter 88
Psal Bela 88:2  Пра ласкі Твае , Госпадзе, буду сьпяваць вечна, з роду ў род абвяшчаць праўду Тваю вуснамі маімі,
Psal Bela 88:3  бо кажу: будзе навек пакладзена ласка, на нябёсах уцьвердзіў Ты праўду Тваю, калі сказаў :
Psal Bela 88:4  "Я склаў запавет з выбранцам Маім, прысягаўся Давіду, рабу Майму:
Psal Bela 88:5  навечна ўгрунтую семя тваё, і твой род уладжу навечна". Сэла
Psal Bela 88:6  І праславяць нябёсы дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, і праўду Тваю ў саборы сьвятых,
Psal Bela 88:7  бо хто на нябёсах дараўнаецца з Богам? хто паміж сынамі Божымі спадобніцца Госпаду?
Psal Bela 88:8  Грозны Бог у вялікім гурце сьвятых, грозны Ён усім, хто Яго атачае.
Psal Bela 88:9  Госпадзе, Божа сіл! хто моцны, як Ты, Госпадзе? І праўда Твая навокал Цябе.
Psal Bela 88:10  Ты валадарыш над лютасьцю мора; калі ўздымаюцца хвалі яго, Ты іх таймуеш.
Psal Bela 88:11  Ты скінуў Раава, як пабітага; моцнаю мышцай Тваёю расьсеяў ворагаў Тваіх.
Psal Bela 88:12  Твае — нябёсы і Твая — зямля; сусьвет, і што напаўняе яго, Ты заснаваў.
Psal Bela 88:13  Поўнач і поўдзень Ты стварыў; Фавор і Ярмон зь імя Твайго радуюцца.
Psal Bela 88:14  Моцная мышца Твая, дужая рука, высокая правіца Твая!
Psal Bela 88:15  Правасудзьдзе й істасьць — аснова трона Твайго; любасьць і праўда прад абліччам Тваім ходзяць.
Psal Bela 88:16  Дабрашчасны народ, які ведае трубны кліч! Яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго, Госпадзе;
Psal Bela 88:17  а зь імя Твайго радуюцца кожны дзень, і праўдаю Тваёю хваляцца,
Psal Bela 88:18  бо Ты акраса сілы іхняе, і добраю воляй Тваёю ўзвышаецца рог наш.
Psal Bela 88:19  Ад Госпада — шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраілевага цар наш.
Psal Bela 88:20  Калісьці казаў Ты ва ўяве сьвятому Твайму і сказаў: "Я дапамог мужнаму, узьнёс абранца з народу.
Psal Bela 88:21  Я здабыў Давіда, раба Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.
Psal Bela 88:22  Рука Мая будзе зь ім, і мышца Мая ўмацуе яго.
Psal Bela 88:23  Вораг не пераможа яго, і сын беззаконьня ня ўцісьне яго.
Psal Bela 88:24  Скрышу перад ім ворагаў ягоных, і паб’ю ненавісьнікаў ягоных,
Psal Bela 88:25  і праўда Мая і ласка Мая зь ім, і Маім імем узвысіцца рог ягоны,
Psal Bela 88:26  і пакладу на мора руку ягоную, і на рэкі — правіцу ягоную
Psal Bela 88:27  Ён будзе клікаць мяне: Ты Бацька мой, Бог мой і цьвярдыня ратунку майго..
Psal Bela 88:28  І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных,
Psal Bela 88:29  навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны.
Psal Bela 88:30  І прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон — як дні неба.
Psal Bela 88:31  Калі сыны ягоныя пакінуць закон Мой, і ня будуць хадзіць паводле наказаў Маіх;
Psal Bela 88:32  калі парушаць пастановы Мае, і загадаў Маіх не захаваюць:
Psal Bela 88:33  наведаю жазлом беззаконьне іхняе, і ўдарамі — няпраўду іхнюю;
Psal Bela 88:34  а ласкі Маёй не пазбаўлю яго, і не зьмяню ісьціны Маёй.
Psal Bela 88:35  Не парушу запавету Майго, і не памяняю таго, што выйшла з вуснаў Маіх,
Psal Bela 88:36  Аднойчы прысягнуў сьвятасьцю Маёю: а ці зманю Давіду?
Psal Bela 88:37  Семя ягонае будзе вечна, і трон ягоны, як сонца, прада Мною;
Psal Bela 88:38  вечна будзе цьвёрды, як месяц, і сьведка праўдзівы на нябёсах". Сэла
Psal Bela 88:39  Але Ты адкінуў і пагардзіў, угневаўся на памазанца Твайго;
Psal Bela 88:40  занядбаў запавет з рабом Тваім, кінуў на зямлю вянок ягоны;
Psal Bela 88:41  разбурыў усе агароджы ягоныя, абярнуў у руіны крэпасьці ягоныя.
Psal Bela 88:42  Рабуюць яго ўсе, хто праходзіць дарогаю; пасьмешышчам стаўся ён суседзям сваім.
Psal Bela 88:43  Ты ўзвысіў правіцу супраціўцаў ягоных, парадаваў усіх ворагаў ягоных.
Psal Bela 88:44  Ты павярнуў назад лязо меча ягонага, і не ўмацаваў яго ў бітве;
Psal Bela 88:45  адабраў у яго бляск, і трон ягоны скінуў долу;
Psal Bela 88:46  скараціў дні маладосьці ягонай, і пакрыў яго сорамам". Сэла
Psal Bela 88:47  Дакуль, Госпадзе, будзеш хавацца няспынна, будзе палаць лютасьць Твая, як вагонь?
Psal Bela 88:48  Прыгадай, які век мой: на якую марноту стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?
Psal Bela 88:49  Хто зь людзей жыў — і ня бачыў сьмерці, выбавіў душу сваю ад рукі апраметнай? Сэла
Psal Bela 88:50  Дзе ранейшыя міласьці Твае, Госпадзе? Ты прысягаў Давіду ісьцінай Тваёю.
Psal Bela 88:51  Прыгадай, Госпадзе, паганьбеньне рабоў Тваіх, якое нашу я ў нетрах маіх ад усіх моцных народаў,
Psal Bela 88:52  як бэсьцяць ворагі Твае, Госпадзе, як няславяць сьляды памазанца Твайго.
Psal Bela 88:53  Дабраславёны Гасподзь навечна! Амін, амін!
Chapter 89
Psal Bela 89:1  Малітва Майсея, чалавека Божага.
Psal Bela 89:2  Госпадзе! Ты нам прыстанішча з роду ў род.
Psal Bela 89:3  Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты — Бог.
Psal Bela 89:4  Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!
Psal Bela 89:5  Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.
Psal Bela 89:6  Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны — як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне;
Psal Bela 89:7  бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя.
Psal Bela 89:8  Ты паклаў прад Сабою правіны нашыя і нашы тайноты ў сьвятло аблічча Твайго.
Psal Bela 89:9  Усе дні нашыя прайшлі ў гневе Тваім; мы трацім гады нашыя, нібы гук.
Psal Bela 89:10  Дзён гадоў нашых -семдзесят гадоў; а пры большай моцы восемдзесят гадоў; а самая лепшая іх пара — праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім.
Psal Bela 89:11  Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго?
Psal Bela 89:12  Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць.
Psal Bela 89:13  Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх,
Psal Bela 89:14  раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя.
Psal Bela 89:15  Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.
Psal Bela 89:16  Хай выявіцца на рабах Тваіх дзея Твая, і на сынах іхніх — слава Твая;
Psal Bela 89:17  і хай будзе добрая воля Госпада Бога нашага на нас, і ў дзеях рук нашых пасабляй нам, у дзеях рук нашых пасабляй.
Chapter 90
Psal Bela 90:1  Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,
Psal Bela 90:2  кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся!
Psal Bela 90:3  Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці;
Psal Bela 90:4  пер’ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная.
Psal Bela 90:5  Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае,
Psal Bela 90:6  ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні.
Psal Bela 90:7  Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца:
Psal Bela 90:8  толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам.
Psal Bela 90:9  Бо сказаў Ты: Гасподзь — надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім;
Psal Bela 90:10  ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;
Psal Bela 90:11  бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх,
Psal Bela 90:12  і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю;
Psal Bela 90:13  на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона.
Psal Bela 90:14  "За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё.
Psal Bela 90:15  Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго;
Psal Bela 90:16  даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё".
Chapter 91
Psal Bela 91:1  Псальма. Песьня на дзень суботні.
Psal Bela 91:2  Дабро ёсьць — славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні,
Psal Bela 91:3  абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы,
Psal Bela 91:4  на дзесяціструнным і на псалтыры, зь песьняю на арфе.
Psal Bela 91:5  Бо Ты ўсьцешыў мяне, Госпадзе, тварэньнем Тваім; я захапляюся дзеямі рук Тваіх.
Psal Bela 91:6  Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзе! дзівосна глыбокія помыслы Твае:
Psal Bela 91:7  Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго.
Psal Bela 91:8  Тым часам як бязбожныя растуць, бы трава, і ліхадзеі квітнеюць, каб зьнікнуць навечна, —
Psal Bela 91:9  Ты, Госпадзе, высокі векавечна!
Psal Bela 91:10  Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, — вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі;
Psal Bela 91:11  а мой рог Ты падымаеш, як рог аднарога, і я ўмашчаны сьвежым алеем;
Psal Bela 91:12  і вока маё глядзіць на ворагаў маіх, і вушы мае чуюць пра паўсталых на мяне злыдняў.
Psal Bela 91:13  Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.
Psal Bela 91:14  Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага;
Psal Bela 91:15  яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя,
Psal Bela 91:16  каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды
Chapter 92
Psal Bela 92:1  Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.
Psal Bela 92:2  Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты — ад вечнасьці.
Psal Bela 92:3  Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.
Psal Bela 92:4  Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышынях Гасподзь.
Psal Bela 92:5  Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.
Chapter 93
Psal Bela 93:1  Божа помсты, Госпадзе. Божа помсты, акажы Сябе!
Psal Bela 93:2  Паўстань, Судзьдзя зямлі, аддай ганарліўцам адплату.
Psal Bela 93:3  Дакуль, Госпадзе, бязбожнікі, дакуль бязбожнікі радавацца будуць?
Psal Bela 93:4  Яны вырыгаюць дзёрзкія словы; пышаюцца ўсе беззаконьнікі;
Psal Bela 93:5  топчуць народ Твой, Госпадзе, прыгнятаюць спадчыну Тваю.
Psal Bela 93:6  Удаву і прыхадня забіваюць, і мардуюць сіротак,
Psal Bela 93:7  і кажуць: ня ўбачыць Гасподзь, і не даведаецца Бог Якаваў.
Psal Bela 93:8  Схамянецеся, бязглуздыя людзі! калі вы паразумнееце, недавумкі?
Psal Bela 93:9  Хіба Той, што вуха наставіў, не пачуе? і Той, Хто вока стварыў, ня ўбачыць?
Psal Bela 93:10  Хто настаўляе народы, ці ж ня выкрые, — Той, Хто вучыць чалавека разуменьню?
Psal Bela 93:11  Гасподзь ведае думкі чалавечыя, што яны марныя.
Psal Bela 93:12  Дабрашчасны той чалавек, якога настаўляеш Ты, Госпадзе, і вучыш законам Тваім,
Psal Bela 93:13  каб даць яму спакой у бядотныя дні, пакуль бязбожнаму будзе выкапана яма!
Psal Bela 93:14  Бо не адкіне Гасподзь народу Свайго і не пакіне спадчыны Сваёй.
Psal Bela 93:15  Бо суд вернецца да праўды, і за ім усе, хто шчырыя сэрцам.
Psal Bela 93:16  Хто паўстане за мяне супроць злыдняў? хто стане за мяне супроць ліхадзеяў?
Psal Bela 93:17  Калі б не Гасподзь быў мне памочнікам, неўзабаве ўсялілася б душа мая ў моўчу.
Psal Bela 93:18  Калі я казаў: хістаецца нага мая, — ласка Твая, Госпадзе, падтрымала мяне.
Psal Bela 93:19  Пры памнажэньні смуткаў маіх у сэрцы маім, суцяшэньні Твае душу маю шчасьцяць.
Psal Bela 93:20  Ці стане каля Цябе седала душагубаў, якія гвалт намышляюць насуперак закону?
Psal Bela 93:21  Натоўпам ідуць яны на душу праведніка, і асуджаюць кроў невінаватую.
Psal Bela 93:22  Але Гасподзь — абарона мая, і Бог мой — цьвярдыня прытулку майго,
Psal Bela 93:23  і аберне на іх беззаконьне іхняе, і зладзействам іхнім вынішчыць іх, вынішчыць іх Гасподзь Бог наш.
Chapter 94
Psal Bela 94:1  Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу , цьвярдыні ратунку нашага;
Psal Bela 94:2  станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,
Psal Bela 94:3  бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.
Psal Bela 94:4  У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор — Ягоныя;
Psal Bela 94:5  Ягонае — мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.
Psal Bela 94:6  Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,
Psal Bela 94:7  бо Ён ёсьць Бог наш, і мы — людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:
Psal Bela 94:8  "ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
Psal Bela 94:9  дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.
Psal Bela 94:10  Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;
Psal Bela 94:11  і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой".
Chapter 95
Psal Bela 95:1  Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля;
Psal Bela 95:2  сьпявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае;
Psal Bela 95:3  абвяшчайце ў народах славу Ягоную, ва ўсіх плямёнах дзівосы Ягоныя;
Psal Bela 95:4  бо вялікі Гасподзь і праслаўлены, грозны Ён над багамі ўсімі.
Psal Bela 95:5  Бо ўсе багі народаў — ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў.
Psal Bela 95:6  Слава і веліч прад абліччам Ягоным, сіла і вялікае хараство ў сьвятыні Ягонай.
Psal Bela 95:7  Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;
Psal Bela 95:8  дайце Госпаду славу імя Ягонага, нясеце дары, і ідзеце ў двары Ягоныя;
Psal Bela 95:9  пакланецеся Госпаду ў аздобе сьвятыні. Трымцеце прад абліччам Ягоным, уся зямля!
Psal Bela 95:10  Скажэце народам: валадарыць Гасподзь! таму сусьвет цьвёрды, не пахісьнецца. Ён будзе судзіць народы па праўдзе.
Psal Bela 95:11  Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля; хай шуміць мора і ўсё, што ў ім;
Psal Bela 95:12  хай радуецца поле і ўсё, што на ім, і хай сьпяваюць тады ўсе дрэвы ў дубровах
Psal Bela 95:13  прад абліччам Госпада, бо ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет па праўдзе, і народы паводле ісьціны Сваёй.
Chapter 96
Psal Bela 96:1  Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.
Psal Bela 96:2  Хмара і змрок навокал Яго; праўда і суд — аснова трона Ягонага.
Psal Bela 96:3  Прад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных.
Psal Bela 96:4  Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.
Psal Bela 96:5  Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.
Psal Bela 96:6  Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
Psal Bela 96:7  Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі.
Psal Bela 96:8  Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе,
Psal Bela 96:9  бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.
Psal Bela 96:10  Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх.
Psal Bela 96:11  Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць.
Psal Bela 96:12  Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе, і слаўце памяць сьвятыні Ягонай.
Chapter 97
Psal Bela 97:1  Засьпявайце Госпаду новую песьню; бо Ён дзівосы стварыў. Ягоная правіца і сьвятая мышца Ягоная прынесьлі Яму перамогу.
Psal Bela 97:2  Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.
Psal Bela 97:3  Успомніў Ён міласьць Сваю да Якава і вернасьць Сваю да дома Ізраілевага. Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага.
Psal Bela 97:4  Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце;
Psal Bela 97:5  сьпявайце Госпаду з арфаю, з арфаю і з псальмамі;
Psal Bela 97:6  з гукамі труб і рога радуйцеся прад Валадаром Госпадам.
Psal Bela 97:7  Хай шуміць мора і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім;
Psal Bela 97:8  хай у далоні пляскаюць рэкі; хай радуюцца разам горы
Psal Bela 97:9  прад абліччам Госпада; бо Ён ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет справядліва і народы — па праўдзе.
Chapter 98
Psal Bela 98:1  Валадарыць Гасподзь: хай дрыжаць народы! Ён сядзіць на хэрувімах: хай трасецца зямля!
Psal Bela 98:2  Гасподзь на Сіёне вялікі, і высокі Ён над усімі народамі.
Psal Bela 98:3  Хай славіць вялікае і грознае імя Тваё: сьвятое яно!
Psal Bela 98:4  І магутнасьць цара любіць суд. Ты сьцьвердзіў справядлівасьць; суд і праўду Ты ўчыніў у Якаве.
Psal Bela 98:5  Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся падножжу Ягонаму: сьвятое яно!
Psal Bela 98:6  Майсей і Аарон паміж сьвятарамі, і Самуіл паміж тымі, хто кліча імя Ягонае, клікаў да Госпада, і Ён слухаў іх;
Psal Bela 98:7  У слупе хмарным прамаўляў Ён да іх; яны захоўвалі Яго запаведзі і пастановы, якія Ён даў ім.
Psal Bela 98:8  Госпадзе, Божа наш! Ты слухаў іх; Ты быў ім Богам, Які даруе і карае за дзеі іхнія.
Psal Bela 98:9  Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся на сьвятой гары Ягонай; бо сьвяты Гасподзь, Бог наш.
Chapter 99
Psal Bela 99:1  Усклікніце Госпаду, уся зямля!
Psal Bela 99:2  Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!
Psal Bela 99:3  Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы — Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
Psal Bela 99:4  Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя — з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.
Psal Bela 99:5  Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.
Chapter 100
Psal Bela 100:1  Пра міласьць і суд буду сьпяваць: Табе, Госпадзе, буду сьпяваць.
Psal Bela 100:2  Думаць буду пра шлях беззаганны: калі прыйдзеш Ты да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго сярод дома майго.
Psal Bela 100:3  Не пакладу перад вачыма маімі непатрэбнае рэчы; дзею злачынную я ненавіджу; ня прыстане яна да мяне.
Psal Bela 100:4  Сэрца разбэшчанае будзе далёка ад мяне, ліхога я ведаць ня буду.
Psal Bela 100:5  Таго, хто таемна паклёпнічае на блізкага свайго, праганю; ганарыстага вачамі і пагардлівага сэрцам не патрываю.
Psal Bela 100:6  Вочы мае — на верных зямлі, каб яны заставаліся пры мне; хто ходзіць дарогаю беззаганнасьці, той будзе служыць мне.
Psal Bela 100:7  Ня жыцьме ў доме маім той, хто ўчыняе падступна; і хто няпраўду гаворыць, ня стане перад вачыма маімі.
Psal Bela 100:8  З самае раніцы буду зьнішчаць усіх бязбожных зямлі, каб выкарчаваць з горада Гасподняга ўсіх, хто злачынства ўчыняе.
Chapter 101
Psal Bela 101:1  Малітва спрагненага, калі ён смуткуе і вылівае прад Госпадам скруху сваю.
Psal Bela 101:2  Госпадзе! пачуй малітву маю, і енк мой хай дойдзе да Цябе.
Psal Bela 101:3  Не хавай аблічча Твайго ад мяне; у дзень смутку майго прыхілі да мяне вуха Тваё; у дзень, калі паклічу Цябе , адразу пачуй мяне.
Psal Bela 101:4  Бо зьніклі, як дым, дні мае, і косткі мае абпаленыя, як галавешка;
Psal Bela 101:5  сэрца маё ўражанае, і высахла, як трава, аж я забываюся есьці мой хлеб;
Psal Bela 101:6  ад голасу стогну майго косткі мае прысталі да плоці маёй.
Psal Bela 101:7  Я стаў падобны да пелікана ў пустыні; я зрабіўся як сыч у руінах;
Psal Bela 101:8  ня сплю і сяджу, як адзінокая птушка на даху.
Psal Bela 101:9  Кожны дзень клянуць мяне ворагі мае, і неабольнікі мае ганяць мяне.
Psal Bela 101:10  Я попел ем замест хлеба, і пітво маё разбаўляю сьлязьмі,
Psal Bela 101:11  ад гневу Твайго і абурэньня Твайго; бо Ты ўзвысіў мяне і скінуў мяне.
Psal Bela 101:12  Дні мае быццам цень, які ўхіляецца; і я высах, быццам трава.
Psal Bela 101:13  Ты ж, Госпадзе, вечна жывеш, і памяць пра Цябе з роду ў род.
Psal Bela 101:14  Ты паўстанеш, умілажалішся з Сіёна? бо час літаваць яго, бо прысьпеў час;
Psal Bela 101:15  бо рабы Твае палюбілі і каменьне ягонае, і попел ягоны шкадуюць.
Psal Bela 101:16  І збаяцца народы імя Гасподняга, і ўсе цары зямныя — славы Тваёй.
Psal Bela 101:17  Бо збудуе Гасподзь Сіён, і зьявіцца ў славе Сваёй;
Psal Bela 101:18  паглядзіць на малітву бездапаможных, і не пагардзіць малітваю іхняй.
Psal Bela 101:19  Пра гэта напісана будзе роду наступнаму, і пакаленьне наступнае ўславіць Госпада,
Psal Bela 101:20  бо Ён прынік са святой гары Сваёй; зь нябёсаў глянуў Гасподзь на зямлю,
Psal Bela 101:21  каб пачуць стогны вязьняў, раскаваць сыноў сьмерці,
Psal Bela 101:22  каб абвяшчалі на Сіёне імя Гасподняе, і славу Яму — у Ерусаліме,
Psal Bela 101:23  калі зьбяруцца народы разам і царствы служыць Госпаду.
Psal Bela 101:24  Стаміў Ён на шляху сілу маю, скараціў дні мае.
Psal Bela 101:25  Я сказаў: Божа мой! не забяры мяне на палавіне дзён маіх. Твае гады ў роды родаў.
Psal Bela 101:26  На пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы — дзея рук Тваіх;
Psal Bela 101:27  яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе яны, як рыза, спарахнеюць, і, як адзеньне, Ты пераменіш іх, — і зьменяцца;
Psal Bela 101:28  але Ты — той самы, і гады Твае ня скончацца.
Psal Bela 101:29  Сыны рабоў Тваіх будуць жыць, і семя іхняе ўмацуецца прад абліччам Тваім.
Chapter 102
Psal Bela 102:1  Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё нутро маё — сьвятое імя Ягонае.
Psal Bela 102:2  Дабраславі, душа мая, Госпада, і не забывай усіх добрых дзеяў Ягоных.
Psal Bela 102:3  Ён даруе ўсе беззаконьні твае; ацаляе усе немачы твае;
Psal Bela 102:4  ад магілы жыцьцё тваё вызваляе, вянчае цябе міласьцю і шчадротамі;
Psal Bela 102:5  насычае дабротамі жаданьні твае: абнаўляецца, як арол, юнацтва тваё.
Psal Bela 102:6  Гасподзь творыць праўду і суд усім пакрыўджаным.
Psal Bela 102:7  Ён паказаў шляхі Свае Майсею, сынам Ізраілевым — дзеі Свае.
Psal Bela 102:8  Шчодры і міласьцівы Гасподзь, вельмі цярплівы і шчодраміласьцівы:
Psal Bela 102:9  не да канца гневаецца і не навек абураецца.
Psal Bela 102:10  Не паводле злачынстваў нашых стварыў нам, і не паводле грахоў нашых аддаў нам:
Psal Bela 102:11  бо, як высока неба над зямлёю, так вялікая ласка Госпада да тых, хто баіцца Яго;
Psal Bela 102:12  як далёка ўсход ад захаду, так аддаліў Ён ад нас беззаконьні нашыя;
Psal Bela 102:13  як бацька даруе сынам, так даруе Гасподзь тым, хто баіцца Яго.
Psal Bela 102:14  Бо Ён ведае склад наш, памятае, што мы — пыл.
Psal Bela 102:15  Дні чалавечыя — як трава; як польная краска, так ён цьвіце.
Psal Bela 102:16  Пройдзе над ім вецер, і няма яго, і месца ягонае ўжо не пазнае яго.
Psal Bela 102:17  А ласка Гасподняя зьвеку й давеку тым, хто баіцца Яго,
Psal Bela 102:18  і праўда Ягоная на сынах сыноў, якія захоўваюць запавет Ягоны і памятаюць наказы Ягоныя, каб выконваць іх.
Psal Bela 102:19  Гасподзь на нябёсах паставіў Свой трон, і царства Ягонае ўсім валодае.
Psal Bela 102:20  Дабраславеце Госпада, усе анёлы Ягоныя, моцныя сілаю, выканаўцы слова Ягонага.
Psal Bela 102:21  Дабраславеце Госпада, усе войскі Ягоныя, службіты Ягоныя, што выконваюць волю Ягоную.
Psal Bela 102:22  Дабраславеце Госпада, усе дзеі Ягоныя, ва ўсіх месцах валадарства Ягонага. Дабраславі, душа мая, Госпада!
Chapter 103
Psal Bela 103:1  Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч,
Psal Bela 103:2  Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону,
Psal Bela 103:3  ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру.
Psal Bela 103:4  Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх — з вагню палымянага.
Psal Bela 103:5  Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна.
Psal Bela 103:6  Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць.
Psal Bela 103:7  Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны;
Psal Bela 103:8  узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў.
Psal Bela 103:9  Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць.
Psal Bela 103:10  Ты паслаў крыніцы ў даліны; паміж гор цякуць воды ,
Psal Bela 103:11  пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю.
Psal Bela 103:12  Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы.
Psal Bela 103:13  Ты напойваеш горы з вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца.
Psal Bela 103:14  Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў,
Psal Bela 103:15  і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку.
Psal Bela 103:16  Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў;
Psal Bela 103:17  на іх гняздуюцца птушкі: яліны — пад гняздо буслам,
Psal Bela 103:18  высокія горы — сарнам; каменныя скалы — сховы зайцам.
Psal Bela 103:19  Ён стварыў месяц на азначэньне часу; сонца ведае свой захад.
Psal Bela 103:20  Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры;
Psal Bela 103:21  ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе.
Psal Bela 103:22  Устае сонца, і яны зьбіраюцца і кладуцца ў свае логвішчы;
Psal Bela 103:23  выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю да вечара.
Psal Bela 103:24  Як многа дзеяў Тваіх, Госпадзе! Усё стварыў Ты мудра; зямля поўная твораў Тваіх.
Psal Bela 103:25  Гэта мора — вялікае і шырокае: там паўзуны, якім ліку няма, жывёлы малыя і вялікія;
Psal Bela 103:26  там плаваюць караблі, там гэты левіяфан, якога Ты стварыў гуляць у ім.
Psal Bela 103:27  Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу сваечасова.
Psal Bela 103:28  Даеш ім — прымаюць; адкрываеш далоню Тваю — насычаюцца дабром;
Psal Bela 103:29  схаваеш аблічча Тваё — палохаюцца; забіраеш у іх дух — паміраюць, і ў пыл свой вяртаюцца.
Psal Bela 103:30  пашлеш дух Твой — ствараюцца, і Ты абнаўляеш улоньне зямлі.
Psal Bela 103:31  Хай будзе Госпаду слава навечна; хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваімі.
Psal Bela 103:32  Паглядзіць на зямлю, і яна трасецца; дакранецца да гор, і дымяцца.
Psal Bela 103:33  Буду сьпяваць Госпаду ўсё жыцьцё маё, буду сьпяваць Богу майму, пакуль я ёсьць.
Psal Bela 103:34  Хай Яму паспрыяе песьня мая; буду радавацца ў Госпадзе.
Psal Bela 103:35  Хай зьнікнуць грэшнікі зь зямлі, і бязбожных хай болей ня будзе. Дабраславі, душа мая, Госпада! Алілуя!
Chapter 104
Psal Bela 104:1  Слаўце Госпада; заклікайце імя Ягонае; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя.
Psal Bela 104:2  Сьпявайце Яму і грайце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя.
Psal Bela 104:3  Хвалецеся імем Ягоным сьвятым; хай цешыцца сэрца ў тых, хто шукае Госпада.
Psal Bela 104:4  Шукайце Госпада і сілы Ягонай, шукайце аблічча Ягонага заўсёды.
Psal Bela 104:5  Згадвайце цуды Ягоныя, якія ўчыніў, азнакі Ягоныя і суд вуснаў Ягоных,
Psal Bela 104:6  вы, семя Абрагамавае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Ягоныя.
Psal Bela 104:7  Ён Гасподзь Бог наш; па ўсёй зямлі суды Ягоныя.
Psal Bela 104:8  Вечна Ён памятае Свой запавет, слова, якое запавядаў тысячам родаў,
Psal Bela 104:9  якое запавядаў Абрагаму, і клятву сваю Ісааку,
Psal Bela 104:10  і паставіў тое Якаву законам, і Ізраілю запаветам вечным,
Psal Bela 104:11  кажучы: табе дам зямлю Ханаанскую як часьціну спадчыны вашай.
Psal Bela 104:12  Калі іх было яшчэ лікам мала, вельмі мала, і былі яны прыхадні ў ёй,
Psal Bela 104:13  і пераходзілі ад народу да народу, з царства да іншага племя,
Psal Bela 104:14  нікому не дазваляў крыўдзіць іх, і за іх цароў дакараў:
Psal Bela 104:15  "не дакранайцеся да памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабеце зла".
Psal Bela 104:16  І наклікаў голад на зямлю; кожнае хлебнае сьцябло паламаў.
Psal Bela 104:17  Паслаў перад імі чалавека: у рабы быў прададзены Язэп.
Psal Bela 104:18  Скавалі аковамі ногі яму, у жалеза ўвайшла душа ягоная,
Psal Bela 104:19  пакуль спраўдзілася слова Ягонае: слова Гасподняе выпрабавала яго.
Psal Bela 104:20  Паслаў цар, і разьвязалі яго; уладар народаў, і вызваліў яго.
Psal Bela 104:21  Паставіў яго гаспадаром над домам сваім і ўпраўцам над усім валоданьнем сваім,
Psal Bela 104:22  каб ён настаўляў валадароў ягоных паводле сваёй душы і старэйшын ягоных вучыў мудрасьці.
Psal Bela 104:23  Тады прыйшоў Ізраіль у Егіпет, і перасяліўся Якаў у зямлю Хамаву,
Psal Bela 104:24  і вельмі размножыў Бог народ Свой, і зрабіў яго мацнейшым за ворагаў ягоных.
Psal Bela 104:25  Абудзіў у сэрцы іхнім нянавісьць супроць народу Ягонага і хітрасьць супроць рабоў Ягоных.
Psal Bela 104:26  Паслаў Майсея, раба Свайго, Аарона, якога абраў.
Psal Bela 104:27  Яны паказалі сярод іх слова азнакаў Ягоных і дзівосы Ягоныя ў зямлі Хамавай.
Psal Bela 104:28  Паслаў цемру, і зрабіў морак, і не зрабілі супору слову Ягонаму.
Psal Bela 104:29  Ператварыў іхнюю ваду ў кроў, і замарыў рыбу іхнюю.
Psal Bela 104:30  Зямля іхняя ўрадзіла шмат жаб нават у спальні цароў іхніх.
Psal Bela 104:31  Ён сказаў, і прыйшлі розныя насякомыя, воды ва ўсе іхнія межы.
Psal Bela 104:32  Замест дажджу паслаў на іх град, вагонь пякучы на зямлю іхнюю.
Psal Bela 104:33  І пабіў вінаград іхні і смакоўніцы іхнія, і паваліў дрэвы ў межах іхніх.
Psal Bela 104:34  Сказаў, і прыйшла саранча, і безьліч вусеняў;
Psal Bela 104:35  і паелі ўсю траву на зямлі іхняй, і паелі плады на палях іхніх.
Psal Bela 104:36  І забіў кожнага першынца ў зямлі іхняй, пачаткі ўсёй сілы іхняй.
Psal Bela 104:37  І вывеў іх з срэбрам і золатам, і ня было ў іхніх плямёнах хворага.
Psal Bela 104:38  Узрадаваўся Егіпет выхаду іхняму; бо страх ад іх напаў на яго.
Psal Bela 104:39  Прасьцёр ім хмару як заслону і вагонь, каб сьвяціў ім ноччу.
Psal Bela 104:40  Прасілі, і Ён паслаў перапёлак, і хлебам нябесным карміў іх.
Psal Bela 104:41  Раскалоў камень, і пацяклі воды, пацяклі ракою па мясьцінах сухіх,
Psal Bela 104:42  бо ўзгадаў Ён сьвятое слова Сваё да Абрагама, раба Свайго,
Psal Bela 104:43  і вывеў народ Свой у радасьці, выбранцаў Сваіх у весялосьці:
Psal Bela 104:44  і даў ім землі народаў, і перанялі яны працу людзкую,
Psal Bela 104:45  каб трымаліся пастановаў Ягоных і законы Ягоныя захоўвалі. Алілуя!
Chapter 105
Psal Bela 105:1  Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навечна ласка Ягоная.
Psal Bela 105:2  Хто выкажа магутнасьць Госпада, хто абвесьціць усю славу Ягоную?
Psal Bela 105:3  Дабрашчасныя — хто трымаецца права, хто чыніць па праўдзе ва ўсякі час!
Psal Bela 105:4  Спамяні пра мяне, Госпадзе, у зычлівасьці да народу Твайго; наведай мяне ратаваньнем Тваім,
Psal Bela 105:5  каб угледзеў я дабрадзенства выбранцаў Тваіх, каб радаваўся я радасьцю народу Твайго, каб хваліўся я спадчынаю Тваёю.
Psal Bela 105:6  Зграшылі мы з бацькамі нашымі, учынілі бяспраўе, скрывілі праўду.
Psal Bela 105:7  Бацькі нашыя ў Егіпце не зразумелі цудаў Тваіх, не памяталі безьлічы міласьцяў Тваіх і ўзбунтаваліся каля мора, Чэрмнага мора.
Psal Bela 105:8  Але Ён уратаваў іх дзеля імя Свайго, каб паказаць магутнасьць Сваю.
Psal Bela 105:9  Грозна прамовіў мору Чэрмнаму, і яно высахла; і правёў іх прадоньнем, як па сухім;
Psal Bela 105:10  і ўратаваў іх ад рукі ненавісьніка і выбавіў іх ад рукі ворага.
Psal Bela 105:11  Воды накрылі ворагаў іхніх; ніводнага зь іх не засталося.
Psal Bela 105:12  І паверылі яны словам Ягоным, і пасьпявалі славу Яму.
Psal Bela 105:13  Але неўзабаве забылі дзеі Ягоныя, не дачакаліся Ягонага пажаданьня:
Psal Bela 105:14  і загарэліся ў пустыні пажадай, і спакусілі Бога ў бязьлюднай.
Psal Bela 105:15  І Ён выканаў іхнюю просьбу, але паслаў на іх душы пошасьць.
Psal Bela 105:16  І пазайздросьцілі ў табары Майсею і Аарону, сьвятому Гасподняму.
Psal Bela 105:17  Раскалолася зямля, і паглынула Датана, і накрыла Ааронавую зборню.
Psal Bela 105:18  І загарэўся вагонь на зборні іхняй, полымя папаліла бязбожных.
Psal Bela 105:19  Зрабілі цяля каля Харыва, і пакланіліся ідалу;
Psal Bela 105:20  і памянялі славу сваю на выяву вала, які есьць траву.
Psal Bela 105:21  Забыліся Бога, Збаўцу свайго, Які велічнае ў Егіпце ўчыніў,
Psal Bela 105:22  дзівоснае ў зямлі Хамавай, страшэннае каля Чэрмнага мора.
Psal Bela 105:23  І хацеў вынішчыць іх, калі б Майсей, выбранец Ягоны, ня стаў прад Ім у расколіне, каб адвесьці ятру Ягоную, не пагубіць іх.
Psal Bela 105:24  І пагардзілі яны зямлёю жаданаю, ня верылі слову Ягонаму;
Psal Bela 105:25  і наракалі ў палатках сваіх, ня слухаліся голасу Гасподняга.
Psal Bela 105:26  І падняў Ён руку Сваю на іх, каб зубожыць іх у пустыні,
Psal Bela 105:27  і зубожыць іхні род сярод народаў і расьсеяць іх па зямлі.
Psal Bela 105:28  Яны прыляпіліся да Ваалфэгора, і елі ахвяры бяздушным,
Psal Bela 105:29  і разгневалі Бога сваімі ўчынкамі, і напала пошасьць на іх.
Psal Bela 105:30  І паўстаў Фінээс, і ўчыніў суд, — і спынілася пошасьць
Psal Bela 105:31  І залічана гэта яму ў праведнасьць на векі вечныя з роду ў род.
Psal Bela 105:32  І ўгневалі Бога каля водаў Мэрывы, і Майсей пацярпеў за іх,
Psal Bela 105:33  бо засмуцілі яны дух ягоны, і ён паграшыў вуснамі сваімі.
Psal Bela 105:34  Ня вынішчылі народаў, пра якія сказаў ім Гасподзь;
Psal Bela 105:35  а зьмяшаліся зь язычнікамі, і навучыліся дзеяў іхніх;
Psal Bela 105:36  служылі ідалам іхнім, якія былі ім сеткаю,
Psal Bela 105:37  і прыносілі сыноў сваіх і дачок сваіх у ахвяру дэманам;
Psal Bela 105:38  пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дочак сваіх, якіх прыносілі ў ахвяру ідалам Ханаанскім, — і зьнячысьцілася зямля крывёю;
Psal Bela 105:39  зьнячышчалі сябе дзеямі сваімі і распусьнічалі ўчынкамі сваімі.
Psal Bela 105:40  І запалаў гнеў Гасподні на народ Ягоны, і пагрэбаваў Ён спадчынай Сваёю
Psal Bela 105:41  і перадаў іх у рукі язычнікам, і ненавісьнікі іх завалодалі імі.
Psal Bela 105:42  Ворагі іхнія ўціскалі іх, і яны ўпакорваліся пад рукою іхняю.
Psal Bela 105:43  Шмат разоў Ён іх вызваляў; а яны немарасьціліся прад Ім, і прыніжаліся за беззаконьне сваё.
Psal Bela 105:44  Але Ён зважаў на іх смутак, калі чуў іхнія енкі,
Psal Bela 105:45  і прыгадваў запавет Свой зь імі, і раскайваўся ў многіх міласьцях Сваіх,
Psal Bela 105:46  і абуджаў спагаду да іх ва ўсіх, хто іх браў у палон.
Psal Bela 105:47  Ратуй нас, Госпадзе, Божа наш, зьбяры нас спаміж народаў, каб мы славілі сьвятое імя Тваё, хваліліся Тваёю славаю.
Psal Bela 105:48  Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, спрадвеку і навечна! І хай скажа ўвесь народ: амін! Алілуя!
Chapter 106
Psal Bela 106:1  Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навечна літасьць Ягоная!
Psal Bela 106:2  Так хай скажуць уратаваныя Госпадам, як іх збавіў Ён ад рук ворага
Psal Bela 106:3  і сабраў з краін, ад усходу і захаду, ад поўначы і мора.
Psal Bela 106:4  Яны блукалі ў пустыні бязьлюднымі шляхамі, і не знаходзілі населенага горада;
Psal Bela 106:5  цярпелі голад і смагу, душа іхняя тлелася ў іх.
Psal Bela 106:6  Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выбавіў іх ад нягодаў іхніх,
Psal Bela 106:7  і павёў іх простай дарогай, каб яны ішлі да населенага горада.
Psal Bela 106:8  Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя для сыноў чалавечых:
Psal Bela 106:9  бо Ён спатоліў душу спрагненую, і душу сьмяглую напоўніў дабром.
Psal Bela 106:10  Яны сядзелі ў цемры і ў засені сьмяротнай, скаваныя скрухаю і жалезам;
Psal Bela 106:11  бо не ўпакорваліся словам Божым і волю Ўсявышняга занядбалі.
Psal Bela 106:12  Ён упакорыў ім сэрца працаю; і яны зьнемаглі, і ня было памочніка.
Psal Bela 106:13  Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выратаваў іх ад бедстваў іхніх,
Psal Bela 106:14  вывеў іх зь цемры і засені сьмяротнай, і разарваў іхнія путы.
Psal Bela 106:15  Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя справы Ягоныя для сыноў чалавечых:
Psal Bela 106:16  бо Ён разбурыў браму медную, і жалезныя кайданы паламаў.
Psal Bela 106:17  Неразумныя цярпелі за беззаконныя шляхі свае і за няпраўды свае;
Psal Bela 106:18  усякаю ежаю грэбавала душа іх, і яны набліжаліся да брамы сьмерці.
Psal Bela 106:19  Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён уратаваў іх у іхняй нягодзе;
Psal Bela 106:20  паслаў слова Сваё, і ацаліў іх, і выбавіў іх ад магілаў іхніх.
Psal Bela 106:21  Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!
Psal Bela 106:22  Хай прыносяць Яму ахвяру хвалы, і хай абвяшчаюць пра справы Ягоныя песьняю!
Psal Bela 106:23  Хто выпраўляецца на караблях у мора, хто справы ўчыняе на водах вялікіх, —
Psal Bela 106:24  бачыць Гасподнія дзеі і цуды Ягоныя ў бездані:
Psal Bela 106:25  Ён маўляе, — і паўстае буйны вецер, і высока падымае хвалі яго:
Psal Bela 106:26  узыходзяць да неба, ападаюць у бездань; душа іхняя растае ў нягодах;
Psal Bela 106:27  яны кружацца і хістаюцца, нібы п’яныя, і ўся мудрасьць іхняя зьнікае.
Psal Bela 106:28  Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён вывеў іх зь нягодаў іхніх.
Psal Bela 106:29  Ён ператварае буру ў цішыню, і хвалі сунімаюцца.
Psal Bela 106:30  І радуюцца, што яны суцішыліся, і Ён прыводзіць іх да жаданае прыстані.
Psal Bela 106:31  Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!
Psal Bela 106:32  Хай славяць Яго на сходзе народным, і хай славяць Яго ў гурце старэйшынаў!
Psal Bela 106:33  Ён ператварае рэкі ў пустыню і крыніцы вады — у сушу,
Psal Bela 106:34  зямлю пладавітую — у саланчак, за бязбожнасьць тых, што жывуць на ёй.
Psal Bela 106:35  Ён ператварае пустыню ў возера, і зямлю высахлую — у крыніцу вады;
Psal Bela 106:36  і пасяляе там спрагненых, і яны будуюць горад, каб жыць у ім;
Psal Bela 106:37  засяваюць палеткі, садзяць вінаграднікі, якія родзяць ім багатыя плады.
Psal Bela 106:38  Ён дабраслаўляе іх, і яны вельмі памнажаюцца, і ў іх быдла ня менее.
Psal Bela 106:39  Паменшыліся яны, і ўпалі ад прыгнёту, гароты і скрухі;
Psal Bela 106:40  Ён вылівае зьнявагу на князёў, і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе дарог няма.
Psal Bela 106:41  А гаротнага выцягвае з гароты, і род ягоны памнажае, як статак авечак.
Psal Bela 106:42  Праведнікі бачаць гэта, і радуюцца, а ўсякае няверства засланяе вусны свае.
Psal Bela 106:43  Хто мудры, той заўважыць гэта, і зразумее ласку Госпада.
Chapter 107
Psal Bela 107:2  Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё ; буду пяяць і апяваць у славе маёй.
Psal Bela 107:3  Паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
Psal Bela 107:4  Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў,
Psal Bela 107:5  бо вышэй за нябёсы ласка Твая і ў пазахмар’і праўда Твая.
Psal Bela 107:6  Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая,
Psal Bela 107:7  каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
Psal Bela 107:8  Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю.
Psal Bela 107:9  Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
Psal Bela 107:10  Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду.
Psal Bela 107:11  Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
Psal Bela 107:12  Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
Psal Bela 107:13  Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая — марнота.
Psal Bela 107:14  З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
Chapter 108
Psal Bela 108:1  Божа хвалы маёй! не прамаўчы,
Psal Bela 108:2  бо разьзявіліся на мяне вусны бязбожныя і вусны падступныя;
Psal Bela 108:3  адусюль атачылі мяне словамі нянавісьці, узбройваюць супраць мяне бяз прычыны;
Psal Bela 108:4  за любоў маю ваююць супраць мяне; а я малюся;
Psal Bela 108:5  аддаюць мне злом за дабро, за любоў маю — нянавісьцю.
Psal Bela 108:6  Пастаў над імі бязбожнага, і д’ябал хай стане праваруч яго.
Psal Bela 108:7  Калі будзе судзіцца, хай будзе вінаваты, і малітва ягоная няхай стане грэхам;
Psal Bela 108:8  хай дні ягоныя будуць кароткія, і пасад ягоны іншы хай прыймае;
Psal Bela 108:9  дзеці ягоныя няхай будуць сіротамі, а жонка ягоная — удавою;
Psal Bela 108:10  хай бадзяюцца дзеці ягоныя і жабруюць, і просяць хлеба з руінаў сваіх;
Psal Bela 108:11  хай захопіць ліхвяр усё, што ёсьць у яго, хай другія захопяць працу ягоную;
Psal Bela 108:12  хай ніхто яму не паспагадае; хай ніхто ня зьлітуецца зь сіротаў ягоных;
Psal Bela 108:13  хай будуць нашчадкі ягоныя на пагібель, і хай забудзецца іхняе імя ў наступным родзе;
Psal Bela 108:14  хай згадаецца прад Госпадам беззаконьне бацькоў ягоных, і грэх маці ягонай хай не загладзіцца;
Psal Bela 108:15  хай будуць заўсёды яны ў вачах Госпада, і хай вынішчыць Ён на зямлі пра іх памяць
Psal Bela 108:16  за тое, што ён ня думаў пра літасьць, а гнаў чалавека беднага і ўбогага і зламанага сэрцам, каб забіць яго;
Psal Bela 108:17  палюбіў праклён, і праклён спадобіць яго; не захацеў дабраславеньня, яно ад яго і адыдзе;
Psal Bela 108:18  хай у пракляцьце апранецца, быццам у рызу, і хай увойдзе яно, як вада, у нутробу ягоную і, як алей, у косткі ягоныя;
Psal Bela 108:19  хай будзе яно яму, нібы вопратка, у якую ён апранецца, і як пояс, якім заўсёды перапаясваецца.
Psal Bela 108:20  Такая аддача ад Госпада ворагам маім і тым, што ліхасловяць душу маю!
Psal Bela 108:21  Са мною, Госпадзе, Госпадзе, чыні дзеля імя Твайго, бо добрая міласьць Твая; уратуй мяне,
Psal Bela 108:22  бо я бедны і ўбогі, і сэрца маё паранена ўва мне.
Psal Bela 108:23  Я зьнікаю, быццам цень, калі хіліцца дзень, гоняць мяне, як саранчу.
Psal Bela 108:24  Калені мае зьнемаглі ад посту, і цела маё засталося бяз тлушчу.
Psal Bela 108:25  Я зрабіўся для іх пасьмешышчам; убачыўшы мяне, галовамі круцяць.
Psal Bela 108:26  Памажы мне, Госпадзе, Божа мой; уратуй мяне з ласкі Тваёй,
Psal Bela 108:27  хай уведаюць, што гэта Твая рука, і што Ты, Госпадзе, учыніў гэта.
Psal Bela 108:28  Яны праклінаюць, а Ты дабраславі; яны паўстаюць, але няхай будуць пасаромленыя; а раб Твой хай радуецца.
Psal Bela 108:29  Хай апрануцца праціўнікі мае ў ганьбу і, як вопраткаю, хай накрыюцца сорамам сваім.
Psal Bela 108:30  І я голасна буду вуснамі сваімі славіць Госпада і сярод мноства Яго праслаўляць:
Psal Bela 108:31  бо Ён стаіць праваруч беднага, каб ратаваць яго ад судзьдзяў душы ягонай.
Chapter 109
Psal Bela 109:1  Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
Psal Bela 109:2  Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна: валадары сярод ворагаў Тваіх.
Psal Bela 109:3  У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; з улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне.
Psal Bela 109:4  Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага.
Psal Bela 109:5  Гасподзь праваруч Цябе. Ён у дзень гневу Свайго пакарае цароў;
Psal Bela 109:6  учыніць суд над народамі, напоўніць зямлю трупамі, раструшчыць галаву ў зямлі шырокай.
Psal Bela 109:7  З патока на дарозе будзе піць, і таму падыме галаву.
Chapter 110
Psal Bela 110:1  Слаўлю Цябе , Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні.
Psal Bela 110:2  Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць.
Psal Bela 110:3  Дзея Ягоная — слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна.
Psal Bela 110:4  Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь.
Psal Bela 110:5  Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет.
Psal Bela 110:6  Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў.
Psal Bela 110:7  Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя,
Psal Bela 110:8  цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці.
Psal Bela 110:9  Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае!
Psal Bela 110:10  Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя . Хвала Яму няхай будзе вечная.
Chapter 111
Psal Bela 111:1  Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі.
Psal Bela 111:2  Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе.
Psal Bela 111:3  Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна.
Psal Bela 111:4  У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае.
Psal Bela 111:5  Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе.
Psal Bela 111:6  Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе.
Psal Bela 111:7  Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада.
Psal Bela 111:8  Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх.
Psal Bela 111:9  Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе.
Psal Bela 111:10  Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца. заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.
Chapter 112
Psal Bela 112:1  Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.
Psal Bela 112:2  Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,
Psal Bela 112:3  ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;
Psal Bela 112:4  Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.
Psal Bela 112:5  Хто — як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,
Psal Bela 112:6  прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;
Psal Bela 112:7  з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,
Psal Bela 112:8  каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народе Ягонага;
Psal Bela 112:9  няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!
Chapter 113
Psal Bela 113:1  Калі выйшаў Ізраіль зь Егіпта, дом Якава — з народу іншапляменнага,
Psal Bela 113:2  Юда зрабіўся сьвятыняю Ягонаю, Ізраіль — валоданьнем Ягоным.
Psal Bela 113:3  Мора ўгледзела, і пабегла; Ярдан павярнуўся назад.
Psal Bela 113:4  Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі.
Psal Bela 113:5  Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою , Ярдане, чаго павярнуўся назад?
Psal Bela 113:6  Чаго вы скачаце, горы, як бараны, і вы, пагоркі, як ягняткі?
Psal Bela 113:7  Прад абліччам Госпада дрыжы, зямля, прад абліччам Бога Якава,
Psal Bela 113:8  Які ператварае скалу ў возера вады і камень — у крыніцу вады.
Psal Bela 113:9  Ня нам, Госпадзе, ня нам, а імю Твайму дай славу, дзеля ласкі Тваёй, дзеля праўды Тваёй.
Psal Bela 113:10  Навошта язычнікі кажуць: дзе ж іхні Бог?
Psal Bela 113:11  Бог наш на небе і на зямлі ; творыць усё, што хоча.
Psal Bela 113:12  А іхнія ідалы — срэбра і золата, творы рук чалавечых.
Psal Bela 113:13  Ёсьць у іх вусны, але не гавораць; ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
Psal Bela 113:14  ёсьць у іх вушы, але ня чуюць; ёсьць у іх ноздры, але нюху няма;
Psal Bela 113:15  ёсьць у іх рукі, але не адчуваюць; ёсьць у іх ногі, але ня ходзяць; і яны гукаў не выдабываюць з горла свайго.
Psal Bela 113:16  Няхай будуць да іх падобныя тыя, што іх робяць, і ўсе, хто на іх спадзяецца.
Psal Bela 113:17  Доме Ізраілеў! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
Psal Bela 113:18  Доме Ааронаў! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
Psal Bela 113:19  Хто баіцца Госпада! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
Psal Bela 113:20  Гасподзь нас памятае, дабраслаўляе нас , дабраслаўляе Ізраілеў дом, дабраслаўляе Ааронаў дом;
Psal Bela 113:21  дабраслаўляе тых, што баяцца Госпада, малых і вялікіх.
Psal Bela 113:22  Няхай дадасьць вам Гасподзь болей і болей, вам і дзецям вашым,
Psal Bela 113:23  дабраславёныя вы Госпадам, Які стварыў неба і зямлю.
Psal Bela 113:24  Неба — неба Госпаду, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.
Psal Bela 113:25  Ня мёртвыя ўславяць Госпада, ні ўсё, што ў магілу сыходзіць,
Psal Bela 113:26  а мы жывыя дабраслаўляцьмем Госпада ад сёньня і давеку. Алілуя.
Chapter 114
Psal Bela 114:1  Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю,
Psal Bela 114:2  прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.
Psal Bela 114:3  Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі.
Psal Bela 114:4  Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю.
Psal Bela 114:5  Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.
Psal Bela 114:6  Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне.
Psal Bela 114:7  Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе.
Psal Bela 114:8  Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёз і ногі мае — ад спатыканьня.
Psal Bela 114:9  Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім па зямлі жывых.
Chapter 115
Psal Bela 115:1  Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
Psal Bela 115:2  Я сказаў неабачліва: усякі чалавек — мана.
Psal Bela 115:3  Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
Psal Bela 115:4  Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
Psal Bela 115:5  Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
Psal Bela 115:6  Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
Psal Bela 115:7  О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.
Psal Bela 115:8  Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
Psal Bela 115:9  Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
Psal Bela 115:10  у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.
Chapter 116
Psal Bela 116:1  Хвалеце Госпада, усе народы, услаўляйце Яго, усе плямёны;
Psal Bela 116:2  бо вялікая літасьць да нас у Яго, і праўда Гасподняя застаецца навечна. Алілуя.
Chapter 117
Psal Bela 117:1  Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
Psal Bela 117:2  Хай скажа сёньня дом Ізраілеў: Ён добры , бо вечная ласка Ягоная.
Psal Bela 117:3  Хай скажа сёньня дом Ааронаў: Ён добры , бо вечная ласка Ягоная.
Psal Bela 117:4  Хай скажуць сёньня, хто баіцца Госпада: Ён добры , бо вечная ласка Ягоная.
Psal Bela 117:5  З уціску паклікаў я Госпада, і пачуў мяне, і на шырокае месца вывеў мяне Гасподзь.
Psal Bela 117:6  Гасподзь за мяне — не збаюся: што зробіць мне чалавек?
Psal Bela 117:7  Гасподзь мне памочнік: буду глядзець на ворагаў маіх.
Psal Bela 117:8  Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на чалавека.
Psal Bela 117:9  Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на князёў.
Psal Bela 117:10  Усе народы абступілі мяне, але імем Гасподнім я іх скінуў;
Psal Bela 117:11  Абступілі мяне, атачылі мяне; але імем Гасподнім я іх скінуў.
Psal Bela 117:12  Абселі мяне, як пчолы соты , і пагасьлі, як вагонь у цёрне; імем Гасподнім я іх скінуў.
Psal Bela 117:13  Моцна штурхнулі мяне, каб я ўпаў; але Гасподзь падтрымаў мяне.
Psal Bela 117:14  Гасподзь сіла мая і песьня; Ён зрабіўся выратаваньнем маім.
Psal Bela 117:15  Голас радасьці і выратаваньня ў жытлішчах праведнікаў; правіца Гасподняя творыць сілу!
Psal Bela 117:16  Правіца Гасподняя высока, правіца Гасподняя творыць сілу!
Psal Bela 117:17  Не памру, а жыць буду і абвяшчацьму дзеі Гасподнія.
Psal Bela 117:18  Строга пакараў мяне Гасподзь, але сьмерцю мяне не скараў.
Psal Bela 117:19  Адчынеце мне браму праўды: увайду ў яе, праслаўлю Госпада,
Psal Bela 117:20  вось брама Госпада, праведныя ўвойдуць у яе.
Psal Bela 117:21  Слаўлю Цябе, што Ты пачуў мяне і зрабіўся ратункам маім.
Psal Bela 117:22  Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла.
Psal Bela 117:23  Гэта — ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах.
Psal Bela 117:24  Гэты дзень стварыў Гасподзь: парадуемся і ўзьвесялімся ў дзень гэты!
Psal Bela 117:25  О, Госпадзе, выратуй! О, Госпадзе, пашчасьці!
Psal Bela 117:26  Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! Дабраслаўляем вас з дома Гасподняга.
Psal Bela 117:27  Бог — Гасподзь, і апраменіў нас; зьвяжэце шнурамі ахвяру, вядзеце да нарожнікаў ахвярніка.
Psal Bela 117:28  Ты — Бог мой: славіць буду Цябе; Ты — Бог мой: славіць буду Цябе, (славіць буду Цябе, бо Ты пачуў мяне і зрабіўся маім ратаваньнем).
Psal Bela 117:29  Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
Chapter 118
Psal Bela 118:1  Дабрашчасныя — беззаганныя ў дарозе, што ходзяць у законе Гасподнім.
Psal Bela 118:2  Дабрашчасныя — хто прымае сьведчаньні Ягоныя, хто ўсім сэрцам шукае Яго!
Psal Bela 118:3  Яны крыўды ня чыняць, ходзяць шляхамі Ягонымі.
Psal Bela 118:4  Ты запавёў наказы Твае выконваць дакладна.
Psal Bela 118:5  О, каб дарогі мае былі простыя да захаваньня Тваіх пастановаў!
Psal Bela 118:6  Тады не пасаромеўся б я, гледзячы на ўсе Твае запаведзі;
Psal Bela 118:7  шчырым сэрцам Я славіў бы Цябе, вучыўся б судам Тваёй праўды.
Psal Bela 118:8  Буду трымацца Тваіх пастановаў; не пакідай мяне назусім.
Psal Bela 118:9  Чым юнак утрымае свой шлях у чысьціні? — Калі будзе трымацца словаў Тваіх.
Psal Bela 118:10  Цэлым сэрцам сваім я шукаю Цябе! ня дай мне збочыць ад запаведзяў Тваіх.
Psal Bela 118:11  У сэрцы маім я схаваў слова Тваё, каб не грашыць прад Табою.
Psal Bela 118:12  Дабраславёны Ты, Госпадзе! навучы мяне пастановам Тваім.
Psal Bela 118:13  Вуснамі маімі абвяшчаў я ўсе суды Тваіх вуснаў.
Psal Bela 118:14  На шляху Тваіх сьведчаньняў я радуюся, як у кожным багацьці.
Psal Bela 118:15  Пра запаведзі Твае разважаю, і гляджу на шляхі Твае.
Psal Bela 118:16  Пастановамі Тваімі суцяшаюся; не забываю слова Твайго.
Psal Bela 118:17  Акажы ласку рабу Твайму, і буду я жыць і трымацца слова Твайго.
Psal Bela 118:18  Разамкні вочы мае і пабачу дзівосы закона Твайго.
Psal Bela 118:19  Прыхадзень я на зямлі; не хавай ад мяне запаведзяў Тваіх.
Psal Bela 118:20  Зьнемагла душа мая ад жаданьня судоў Тваіх ва ўсялякі час.
Psal Bela 118:21  Утаймаваў Ты пыхлівых, праклятых, што ўхіляюцца ад Тваіх запаведзяў.
Psal Bela 118:22  Адвярні ад мяне зьнявагу і сорам, бо я захоўваю сьведчаньні Твае.
Psal Bela 118:23  Князі сядзяць і змаўляюцца супраць мяне; а раб Твой разважае пра пастановы Твае.
Psal Bela 118:24  Сьведчаньні Твае — суцяшэньне маё, і пастановы Твае — дарадцы мае.
Psal Bela 118:25  Душа мая кінута ў пыл; ажыві мяне словам Тваім.
Psal Bela 118:26  Абвясьціў я дарогі мае, і Ты пачуў мяне; навучы мяне пастановам Тваім.
Psal Bela 118:27  Дай зразумець мне шлях загадаў Тваіх, і буду разважаць пра дзівосы Твае.
Psal Bela 118:28  Душа мая растае ад журботы: умацуй мяне паводле слова Твайго.
Psal Bela 118:29  Адвярні ад мяне дарогу маны, і закон Твой даруй мне.
Psal Bela 118:30  Я выбраў дарогу праўды, паставіў перад сабою суды Твае.
Psal Bela 118:31  Я прыляпіўся да сьведчаньняў Тваіх, Госпадзе; не пасаромі мяне.
Psal Bela 118:32  Пацяку шляхам запаведзяў Тваіх, калі Ты расшырыш сэрца маё.
Psal Bela 118:33  Пакажы мне, Госпадзе, шлях пастановаў Тваіх, і я буду трымацца яго да канца.
Psal Bela 118:34  Дай мне зразумець, і буду трымацца закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.
Psal Bela 118:35  Пастаў мяне на сьцежку запаведзяў Тваіх, бо я жадаю яе.
Psal Bela 118:36  Прыхілі маё сэрца да адкрыцьцяў Тваіх, а не да карысьлівасьці.
Psal Bela 118:37  Адвядзі вочы мае, каб ня бачыць марноты; ажыві Ты мяне на дарозе Тваёй.
Psal Bela 118:38  Сьцьвердзі слова Тваё рабу Твайму, каб багавейны я быў прад Табою.
Psal Bela 118:39  Адвядзі ад мяне зьнявагу, якое баюся; бо суды Твае добрыя.
Psal Bela 118:40  Вось, я пажадаў загадаў Тваіх; ажыві мяне праўдаю Тваёю.
Psal Bela 118:41  Хай сыдзе на мяне, Госпадзе, міласьць Твая, выратаваньне паводле слова Твайго,
Psal Bela 118:42  і я адкажу таму, хто мяне зьневажае, бо я спадзяюся на слова Тваё.
Psal Bela 118:43  Не адбірай зусім ад вуснаў маіх слова праўды, бо я спадзяюся на суды Твае.
Psal Bela 118:44  і буду трымацца суду Твайго заўсёды, на векі вечныя;
Psal Bela 118:45  буду хадзіць свабодна, бо наказаў Тваіх я шукаю,
Psal Bela 118:46  буду маўляць пра адкрыцьці Твае перад царамі, і не пасаромеюся;
Psal Bela 118:47  буду суцяшацца запаведзямі Тваімі, якія я палюбіў;
Psal Bela 118:48  рукі мае працягну да запаведзяў Тваіх, якія я палюбіў, і разважаць пра Твае пастановы.
Psal Bela 118:49  Згадай слова Тваё да раба Твайго, на якое Ты загадаў мне спадзявацца:
Psal Bela 118:50  гэта — суцяшэньне ў нягодзе маёй, што слова Тваё суцяшае мяне.
Psal Bela 118:51  Гардуны зь мяне надта глуміліся, але я ня ўхіліўся ад закона Твайго.
Psal Bela 118:52  Згадваў суды Твае, Госпадзе, зьвеку, і суцяшаўся.
Psal Bela 118:53  Жах агартае мяне, калі бачу бязбожных, якія законы Твае пакідаюць.
Psal Bela 118:54  Пастановы Твае былі песьнямі мне ў мясьцінах вандровак маіх.
Psal Bela 118:55  Уначы ўспамінаў я імя Тваё, Госпадзе, і трымаўся закону Твайго.
Psal Bela 118:56  Ён зрабіўся маім, бо загады Твае я шаную.
Psal Bela 118:57  Доля мая, Госпадзе, сказаў я, трымацца слова Твайго.
Psal Bela 118:58  Маліўся Табе я ўсім сэрцам: памілуй мяне паводле слова Твайго.
Psal Bela 118:59  Разважаў пра шляхі мае, і павярнуў свае ногі да сьведчаньняў Тваіх.
Psal Bela 118:60  Сьпяшаўся і не марудзіў выконваць запаведзі Твае.
Psal Bela 118:61  Сеткі бязбожных акружылі мяне; але не забываў я закона Твайго.
Psal Bela 118:62  Апоўначы падымаўся славіць Цябе за справядлівыя суды Твае.
Psal Bela 118:63  Саўдзельнік я ўсім, хто баіцца Цябе і хто наказы Твае шануе.
Psal Bela 118:64  Ласкаю Тваёй, Госпадзе, поўніцца ўся зямля; навучы мяне пастановам Тваім.
Psal Bela 118:65  Добра зрабіў Ты рабу Твайму, Госпадзе, паводле слова Твайго.
Psal Bela 118:66  Добраму разуменьню і веданьню навучы мяне, бо запаведзям Тваім я веру.
Psal Bela 118:67  Пакуль я цярпеў, я блукаў; а сёньня слова Твайго трымаюся.
Psal Bela 118:68  Добры і дабрадзейны Ты, Госпадзе ; навучы мяне пастановам Тваім.
Psal Bela 118:69  Гардуны плятуць на мяне ману; а я ўсім сэрцам загады Твае шанавацьму.
Psal Bela 118:70  Затлусьцела ў іх сэрца, стала, як лой; а я законам Тваім суцяшаюся.
Psal Bela 118:71  Добра мне, што я пацярпеў, каб навучыцца Тваім пастановам.
Psal Bela 118:72  Закон Тваіх вуснаў мне лепей за тысячы золата і срэбра.
Psal Bela 118:73  Рукі Твае стварылі мяне і збудавалі мяне; дай мне розуму і навучуся запаведзям Тваім.
Psal Bela 118:74  Хто баіцца Цябе, убачаць мяне і парадуюцца, што я спадзяюся на слова Тваё.
Psal Bela 118:75  Ведаю, Госпадзе, што суды Твае справядлівыя, і па справядлівасьці Ты пакараў мяне.
Psal Bela 118:76  Хай жа міласьць Твая будзе мне ўцехаю паводле слова Твайго рабу Твайму.
Psal Bela 118:77  Хай прыйдзе мне Твой мілажаль, і буду я жыць; бо закон Твой — суцяшэньне маё.
Psal Bela 118:78  Хай пасаромлены будуць пыхлівыя, бо бязь віны прыгнятаюць мяне; я разважаю пра загады Твае.
Psal Bela 118:79  Хай зьвернуцца да мяне тыя, што баяцца Цябе і ведаюць сьведчаньні Твае.
Psal Bela 118:80  Хай будзе сэрца маё беззаганнае ў вуснах Тваіх, каб я не пасаромеўся!
Psal Bela 118:81  Душа мая прападае па ратунку Тваім; спадзяюся на слова Тваё.
Psal Bela 118:82  Прападаюць вочы мае па слове Тваім; я кажу: калі Ты суцешыш мяне?
Psal Bela 118:83  Я зрабіўся, як мех у дыме; а пастановаў Тваіх не забыўся.
Psal Bela 118:84  Колькі дзён у раба Твайго? Калі ўчыніш суд над маімі ганіцелямі?
Psal Bela 118:85  Яму выкапалі мне гардзеі насуперак закону Твайму.
Psal Bela 118:86  Усе запаведзі Твае — праўда; несправядліва перасьледуюць мяне; памажы мне.
Psal Bela 118:87  Ледзьве не загубілі мяне на зямлі, але я не пакінуў загадаў Тваіх.
Psal Bela 118:88  Па літасьці Тваёй ажыўляй мяне, і буду захоўваць сьведчаньні вуснаў Тваіх.
Psal Bela 118:89  Навечна, Госпадзе, слова Тваё сьцьверджана на нябёсах;
Psal Bela 118:90  праўда Твая з роду ў род. Ты паставіў зямлю, і стаіць яна.
Psal Bela 118:91  Паводле Тваіх вызначэньняў усё стаіць і дагэтуль; бо ўсё служыць Табе.
Psal Bela 118:92  Калі б не закон Твой быў суцяшэньнем маім, загінуў бы я ў нягодах маіх.
Psal Bela 118:93  Вавек не забуду загадаў Тваіх, бо імі Ты ажыўляеш мяне.
Psal Bela 118:94  Я Твой: уратуй мяне; бо я наказаў Тваіх шукаю.
Psal Bela 118:95  Бязбожнікі пільнуюць мяне, каб загубіць; а я паглыбляюся ў адкрыцьці Твае.
Psal Bela 118:96  Я бачыў мяжу дасканаласьці ўсякай; але Твая запаведзь надта шырокая.
Psal Bela 118:97  Як люблю я закон Твой! увесь дзень пра яго разважаю.
Psal Bela 118:98  Запаведзьдзю Тваёю Ты зрабіў мяне мудрэйшым за ворагаў маіх; бо яна заўсёды са мною.
Psal Bela 118:99  Я стаўся разумнейшы за настаўнікаў маіх; бо разважаю пра сьведчаньні Твае.
Psal Bela 118:100  Я ведаю болей за старцаў; бо загады Твае шаную.
Psal Bela 118:101  Ад усякай ліхое дарогі ўхіляю ногі мае, каб трымацца слова Твайго;
Psal Bela 118:102  ад судоў Тваіх ня ўхіляюся, бо Ты навучаеш мяне.
Psal Bela 118:103  Якое салодкае слова Тваё майму паднябеньню! лепей за мёд вуснам маім.
Psal Bela 118:104  Ад наказаў Тваіх я стаўся разумнейшы, таму ненавіджу любы шлях маны.
Psal Bela 118:105  Слова Тваё- сьветач нагам маім і сьвятло сьцежцы маёй.
Psal Bela 118:106  Я прысягнуў шанаваць справядлівыя суды Твае, і выканаю.
Psal Bela 118:107  Моцна прыгнечаны я, Госпадзе; ажыві мяне паводле слова Твайго.
Psal Bela 118:108  Хай будзе воля Твая, Госпадзе, прыняць дабраахвотную ахвяру вуснаў маіх, і судам Тваім навучы мяне.
Psal Bela 118:109  Душа мая бесьперастанку ў руцэ маёй; але закона Твайго не забываю.
Psal Bela 118:110  Бязбожнікі паставілі на мяне пастку; але я ня ўхіліўся ад загадаў Тваіх.
Psal Bela 118:111  Сьведчаньні Твае я прыняў, як спадчыну вечную; бо яны злагада сэрца майго.
Psal Bela 118:112  Я прыхіліўся сэрцам да выкананьня загадаў Тваіх навек, да канца.
Psal Bela 118:113  Вымудры паняверныя ненавіджу, а закон Твой люблю.
Psal Bela 118:114  Ты — маё покрыва і шчыт мой; на слова Тваё спадзяюся.
Psal Bela 118:115  Адыдзеце ад мяне, беззаконныя, і буду захоўваць запаведзі Бога майго.
Psal Bela 118:116  Умацуй мяне словам Тваім, і буду жыць; не пасаромі мяне ў надзеі маёй;
Psal Bela 118:117  падтрымай мяне, і ўратуюся; і ў Твае пастановы ўдумвацца няспынна буду.
Psal Bela 118:118  Усіх адступнікаў ад пастановаў Тваіх Ты скідаеш, бо вымудры іхнія — няпраўда.
Psal Bela 118:119  Як шашаль, зьмятаеш Ты ўсіх бязбожных зь зямлі; таму палюбіў я адкрыцьці Твае.
Psal Bela 118:120  Дрыжыць ад страху прад Табою цела маё, і судоў Тваіх баюся я.
Psal Bela 118:121  Я чыніў суд і праўду; не аддавай мяне ганіцелям маім.
Psal Bela 118:122  Даручы Ты на добрае раба Твайго, каб не прыгняталі мяне гардуны.
Psal Bela 118:123  Растаюць мае вочы, чакаючы ратунку Твайго і слова праўды Тваёй.
Psal Bela 118:124  Учыні рабу Твайму паводле ласкі Тваёй і пастановам Тваім навучы мяне.
Psal Bela 118:125  Я раб Твой; дай розуму мне, і спазнаю адкрыцьці Твае.
Psal Bela 118:126  Час настаў Госпаду дзейнічаць: закон Твой зьняважнілі.
Psal Bela 118:127  А я люблю запаведзі Твае болей за золата, золата чыстае.
Psal Bela 118:128  Усе загады Твае — усе прызнаю справядлівымі: усякі шлях маны ненавіджу.
Psal Bela 118:129  Дзівосныя адкрыцьці Твае; таму іх трымае душа мая.
Psal Bela 118:130  Сьведчаньне словаў Тваіх прасьвятляе, простым розум дае.
Psal Bela 118:131  Размыкаю вусны мае, і ўздыхаю; бо запаведзяў Тваіх прагну.
Psal Bela 118:132  Паглядзі на мяне і памілуй мяне, як робіш з тымі, што любяць імя Тваё.
Psal Bela 118:133  Умацуй ногі мае ў слове Тваім, і ня дай авалодаць мною ніякаму беззаконьню;
Psal Bela 118:134  вызвалі мяне ад прыгнёту чалавечага, і буду наказы Твае шанаваць.
Psal Bela 118:135  Апрамень раба Твайго сьвятлом аблічча Твайго, і навучы мяне пастановам Тваім.
Psal Bela 118:136  З вачэй маіх цякуць патокі вады, бо не шануюць закона Твайго.
Psal Bela 118:137  Справядлівы Ты, Госпадзе, і суды Твае справядлівыя.
Psal Bela 118:138  Сьведчаньні Твае, якія Ты запавядаў, — праўда і дасканалая ісьціна.
Psal Bela 118:139  Руплівасьць мая зьядае мяне, бо мае ворагі забылі словы Твае.
Psal Bela 118:140  Слова Тваё вельмі чыстае, і раб Твой палюбіў яго.
Psal Bela 118:141  Малы я і пагарджаны; але наказаў Тваіх не забываю.
Psal Bela 118:142  Праўда Твая — праўда вечная, а закон Твой — ісьціна.
Psal Bela 118:143  Скруха і гора мяне агарнулі; запаведзі Твае — суцяшэньне маё.
Psal Bela 118:144  Праўда адкрыцьцяў Тваіх — вечная: дай мне розуму, і буду жыць.
Psal Bela 118:145  Клічу ўсім сэрцам маім : пачуй мяне, Госпадзе; і захаваю Твае пастановы.
Psal Bela 118:146  Заклікаю Цябе; уратуй мяне, і буду захоўваць адкрыцьці Твае.
Psal Bela 118:147  Сустракаючы ранак, я заклікаю; на слова Тваё спадзяюся.
Psal Bela 118:148  Вочы мае сустракаюць ранішнюю варту, каб мне заглыбляцца ў слова Тваё.
Psal Bela 118:149  Пачуй голас мой зь міласьці Тваёй, Госпадзе; судом Тваім ажыві мяне.
Psal Bela 118:150  Наблізіліся тыя, што намышляюць хітрыну; далёка яны ад закона Твайго.
Psal Bela 118:151  Блізкі Ты, Госпадзе, і ўсе запаведзі Твае — ісьціна.
Psal Bela 118:152  Здаўна Я даведаўся пра сьведчаньні Твае, што Ты сьцьвердзіў іх навечна.
Psal Bela 118:153  Паглядзі на нягоды мае, і вызваль мяне; бо я не забываю закона Твайго.
Psal Bela 118:154  Заступіся за справу маю, і абарані мяне; словам Тваім ажыві мяне.
Psal Bela 118:155  Далёка ад бязбожных выратаваньне, бо яны пастановаў Тваіх ня шукаюць.
Psal Bela 118:156  Многа шчадротаў Тваіх, Госпадзе; судом Тваім ажыві мяне.
Psal Bela 118:157  Многа ў мяне ганіцеляў і ворагаў; але ад сьведчаньняў Тваіх не адступлюся.
Psal Bela 118:158  Бачу адступнікаў, і брыджуся імі; бо яны не шануюць слова Твайго.
Psal Bela 118:159  Падзівіся, як я люблю наказы Твае; міласьцю Тваёю, Госпадзе, ажыві мяне.
Psal Bela 118:160  Аснова слова Твайго сапраўдная, і вечны ўсякі суд праўды Тваёй.
Psal Bela 118:161  Князі перасьледуюць мяне бязьвінна; але сэрца маё баіцца слова Твайго.
Psal Bela 118:162  Радуюся я слову Твайму, як той, хто вялікі дастатак прыдбаў.
Psal Bela 118:163  Ненавіджу ману і грэбую ёю; а закон Твой люблю.
Psal Bela 118:164  Сямікроць на дзень праслаўляю Цябе за суды праўды Тваёй.
Psal Bela 118:165  Вялікі мір у тых, што любяць закон Твой, і не спатыкаюцца яны.
Psal Bela 118:166  Спадзяюся на выратаваньне Тваё, Госпадзе, і запаведзі Твае выконваю.
Psal Bela 118:167  Душа мая песьціць сьведчаньні Твае, і я люблю іх моцна.
Psal Bela 118:168  Шаную наказы Твае і адкрыцьці Твае; бо ўсе шляхі мае прад Табою.
Psal Bela 118:169  Хай наблізіцца енк мой прад аблічча Тваё, Госпадзе; словам Тваім дай мне розум.
Psal Bela 118:170  Хай прыйдзе маленьне маё прад аблічча Тваё, словам Тваім збаві мяне.
Psal Bela 118:171  Вусны мае вымавяць славу, калі Ты навучыш мяне пастановам Тваім.
Psal Bela 118:172  Язык мой абвесьціць слова Тваё; бо ўсе запаведзі Твае справядлівыя.
Psal Bela 118:173  Хай будзе рука Твая дапамогаю мне; бо я выбраў Твае загады.
Psal Bela 118:174  Прагну выратаваньня Твайго, Госпадзе, і закон Твой суцяшэньне маё.
Psal Bela 118:175  Хай жыве душа мая і славіць Цябе, і суды Твае хай дапамогуць мне.
Psal Bela 118:176  Я заблудзіўся, як авечка, згубленая: знайдзі раба Твайго; бо я запаведзяў Тваіх не забыўся.
Chapter 119
Psal Bela 119:1  Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.
Psal Bela 119:2  Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!
Psal Bela 119:3  Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?
Psal Bela 119:4  Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.
Psal Bela 119:5  Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.
Psal Bela 119:6  Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.
Psal Bela 119:7  Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны — ідуць ваяваць.
Chapter 120
Psal Bela 120:1  Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.
Psal Bela 120:2  Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
Psal Bela 120:3  Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:
Psal Bela 120:4  ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.
Psal Bela 120:5  Гасподзь — ахавальнік твой; Гасподзь — шата твая з правай рукі Тваёй.
Psal Bela 120:6  Удзень сонца цябе не заб’е, ані месяц уночы.
Psal Bela 120:7  Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь .
Psal Bela 120:8  Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.
Chapter 121
Psal Bela 121:1  Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
Psal Bela 121:2  Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, —
Psal Bela 121:3  Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,
Psal Bela 121:4  куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.
Psal Bela 121:5  Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.
Psal Bela 121:6  Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!
Psal Bela 121:7  Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства — у харомах тваіх!
Psal Bela 121:8  Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: "Мір табе!"
Psal Bela 121:9  Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.
Chapter 122
Psal Bela 122:1  Я ўздымаю вочы мае да Цябе, Хто жыве ў нябёсах!
Psal Bela 122:2  Вось, як вочы рабоў глядзяць на руку іхніх паноў, як вочы рабыні на руку іхняе гаспадыні, так нашыя вочы да Госпада, Бога нашага, пакуль Ён зьлітуецца з нас.
Psal Bela 122:3  Зьлітуйся з нас, Госпадзе, зьлітуйся з нас; бо даволі мы сытыя пагардай.
Psal Bela 122:4  Даволі насычана душа нашая зьдзекамі ганарліўцаў і пагардай пыхлівых.
Chapter 123
Psal Bela 123:1  Калі б не Гасподзь быў з намі, — хай скажа Ізраіль, —
Psal Bela 123:2  калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, —
Psal Bela 123:3  дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас;
Psal Bela 123:4  воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю;
Psal Bela 123:5  прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя.
Psal Bela 123:6  Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!
Psal Bela 123:7  Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся.
Psal Bela 123:8  Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
Chapter 124
Psal Bela 124:1  Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.
Psal Bela 124:2  Горы вакол Ерусаліма, а Гасподзь вакол народу Свайго ад сёньня і давеку.
Psal Bela 124:3  Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.
Psal Bela 124:4  Рабі ж, Госпадзе, дабро добрым і справядлівым у сэрцах іх.
Psal Bela 124:5  А тых, што збочваюць на крывыя сьцяжыны свае, хай пакіне Гасподзь хадзіць зь беззаконнымі. Мір на Ізраіля!
Chapter 125
Psal Bela 125:1  Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.
Psal Bela 125:2  Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш — сьпяваў; тады між народамі казалі: "вялікае стварыў Гасподзь над імі!".
Psal Bela 125:3  Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.
Psal Bela 125:4  Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.
Psal Bela 125:5  Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.
Psal Bela 125:6  Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.
Chapter 126
Psal Bela 126:1  Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.
Psal Bela 126:2  Дарэмна вы рана ўстаяце, позна праседжваеце, ясьце хлеб журботы, тым часам як любаснаму Свайму Ён дае сон.
Psal Bela 126:3  Вось спадчына ад Госпада: дзеці; узнагарода Ягоная — плод ад улоньня.
Psal Bela 126:4  Што стрэлы ў руках у дужага, тое сыны маладыя.
Psal Bela 126:5  Дабраславёны чалавек, які напоўніў імі калчан свой! Не застануцца яны ў сораме, калі гаварыцьмуць з ворагамі ў браме.
Chapter 127
Psal Bela 127:1  Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі Ягонымі!
Psal Bela 127:2  Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!
Psal Bela 127:3  Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:
Psal Bela 127:4  так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!
Psal Bela 127:5  Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.
Psal Bela 127:6  Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!
Chapter 128
Psal Bela 128:1  Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:
Psal Bela 128:2  шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.
Psal Bela 128:3  На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.
Psal Bela 128:4  Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.
Psal Bela 128:5  Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна.
Psal Bela 128:6  Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,
Psal Bela 128:7  якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы — жмені сваёй;
Psal Bela 128:8  і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!
Chapter 129
Psal Bela 129:1  З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе.
Psal Bela 129:2  Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх.
Psal Bela 129:3  Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, — Госпадзе! хто ўстоіць?
Psal Bela 129:4  Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою.
Psal Bela 129:5  Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся.
Psal Bela 129:6  Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта — раніцы, болей, чым варта — раніцы.
Psal Bela 129:7  Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне,
Psal Bela 129:8  і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных.
Chapter 130
Psal Bela 130:1  Госпадзе! ня пышылася сэрца маё і ня ўзносіліся вочы мае, і я не ўваходзіў у вялікае і недасяжнае мне.
Psal Bela 130:2  Ці ж ня цугляў я, ці ж не супакойваў душы маёй, як дзіцяці, аднятаму ад грудзей маці? Душа мая была ўва мне, як дзіця, аднятае ад грудзей.
Psal Bela 130:3  Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада ад сёньня і вечна.
Chapter 131
Psal Bela 131:1  Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:
Psal Bela 131:2  як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;
Psal Bela 131:3  "не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;
Psal Bela 131:4  ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,
Psal Bela 131:5  пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава".
Psal Bela 131:6  Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.
Psal Bela 131:7  Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.
Psal Bela 131:8  Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.
Psal Bela 131:9  Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.
Psal Bela 131:10  Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.
Psal Bela 131:11  Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; "ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.
Psal Bela 131:12  Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім".
Psal Bela 131:13  Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.
Psal Bela 131:14  "Гэта — спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.
Psal Bela 131:15  Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;
Psal Bela 131:16  сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.
Psal Bela 131:17  Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму.
Psal Bela 131:18  Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны".
Chapter 132
Psal Bela 132:1  Як добра і як прыемна жыць разам з братамі!
Psal Bela 132:2  Гэта — як каштоўны алей на галаве, які сьцякае на бараду, бараду Ааронавую, сьцякае на край ягонае шаты;
Psal Bela 132:3  як раса Ярмонская, што ападае на горы Сіёнскія, бо там наказаў Гасподзь дабраславеньне і жыцьцё навечна.
Chapter 133
Psal Bela 133:1  Песьня ўзыходжаньня. Дабраславеце насеньне Госпада, усе рабы Гасподнія, што стаяць у доме Гасподнім у пару начную.
Psal Bela 133:2  Узьнясеце рукі вашыя да сьвяцілішча, і дасбраславеце Госпада.
Psal Bela 133:3  Дабраславіць цябе зь Сіёна Гасподзь, Які стварыў неба й зямлю.
Chapter 134
Psal Bela 134:1  Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія,
Psal Bela 134:2  усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах Бога нашага.
Psal Bela 134:3  Хвалеце Госпада, бо Гасподзь добры; сьпявайце імю Ягонаму, бо гэта соладка,
Psal Bela 134:4  бо Гасподзь абраў сабе Якава, Ізраіля ўласнасьцю Сваёю.
Psal Bela 134:5  Я ўведаў, што Гасподзь вялікі, і Гасподзь наш вышэйшы за ўсіх багоў.
Psal Bela 134:6  Гасподзь творыць усё, што хоча, на нябёсах і на зямлі, на морах і ва ўсіх прадоньнях;
Psal Bela 134:7  узводзіць хмары ад краю зямлі, творыць маланкі пры дажджы, выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.
Psal Bela 134:8  Ён пабіў першынцаў Егіпта, ад чалавека да быдла,
Psal Bela 134:9  паслаў азнакі і цуды сярод цябе, Егіпце, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных,
Psal Bela 134:10  пабіў народы многія, і вынішчыў цароў моцных:
Psal Bela 134:11  Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, і ўсе царствы Ханаанскія;
Psal Bela 134:12  і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.
Psal Bela 134:13  Госпадзе! імя Тваё навечна; Госпадзе! памяць пра Цябе з роду ў род.
Psal Bela 134:14  Бо Гасподзь судзіцьме народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца.
Psal Bela 134:15  Ідалы язычнікаў — срэбра і золата, утворы рук чалавечых.
Psal Bela 134:16  Ёсьць у іх вусны, але не маўляюць, ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
Psal Bela 134:17  ёсьць у іх вушы, але ня чуюць, і няма дыханьня ў вуснах у іх.
Psal Bela 134:18  Спадобняцца ім тыя, што робяць іх, і кожны, хто спадзяецца на іх.
Psal Bela 134:19  Доме Ізраілеў! дабраславеце Госпада. Доме Ааронаў! дабраславеце Госпада.
Psal Bela 134:20  Доме Лявія! дабраславеце Госпада. Хто баіцца Госпада, дабраславеце Госпада.
Psal Bela 134:21  Дабраславёны Гасподзь ад Сіёна, Які жыве ў Ерусаліме! Алілуя!
Chapter 135
Psal Bela 135:1  Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго.
Psal Bela 135:2  Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.
Psal Bela 135:3  Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.
Psal Bela 135:4  Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:5  Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:6  уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:7  стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:8  сонца — на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:9  месяц і зоркі — на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:10  пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:11  вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:12  рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:13  разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:14  і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:15  і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:16  правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:17  пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:18  і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:19  Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:20  і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:21  і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:22  у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:23  спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:24  і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;
Psal Bela 135:25  ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго.
Psal Bela 135:26  Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.
Chapter 136
Psal Bela 136:1  Над рэкамі Вавілона, там сядзелі і плакалі мы, калі згадвалі пра Сіён.
Psal Bela 136:2  На вербах пасярод яго павесілі мы свае арфы.
Psal Bela 136:3  А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі — весялосьці: "пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна".
Psal Bela 136:4  Як нам сьпяваць Гасподнюю песьню на чужынскай зямлі?
Psal Bela 136:5  Калі забуду цябе, Ерусаліме, хай забудзе мяне правіца мая;
Psal Bela 136:6  хай прыліпне язык мой да паднябеньня, калі помніць цябе я ня буду, калі не пастаўлю Ерусаліма на чале весялосьці маёй.
Psal Bela 136:7  Прыгадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дзень Ерусаліма, калі казалі яны: "руйнуйце, руйнуйце да падмурка яго".
Psal Bela 136:8  Дачка Вавілона, спусташальніца! дабрашчасны, хто ўдзеліць табе за тое, што зрабіла ты нам!
Psal Bela 136:9  Дабрашчасны, хто возьме й заб’е немаўлятак тваіх аб камень!
Chapter 137
Psal Bela 137:1  Слаўлю Цябе ўсім сэрцам маім, перад багамі сьпяваю Табе, /1
Psal Bela 137:2  кланяюся перад сьвятым храмам Тваім, і слаўлю імя Тваё за ласку Тваю і за праўду Тваю; бо Ты праславіў слова Тваё вышэй за ўсякае найменьне Тваё.
Psal Bela 137:3  У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць.
Psal Bela 137:4  Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх
Psal Bela 137:5  і апяюць шляхі Гасподнія, бо вялікая слава Гасподняя.
Psal Bela 137:6  Высокі Гасподзь: і пакорнага бачыць, і гардзея здалёк пазнае.
Psal Bela 137:7  Калі я пайду сярод нягодаў, Ты ажывіш мяне, на ятру ворагаў маіх пашлеш руку Тваю і ўратуе мяне правіца Твая.
Psal Bela 137:8  Гасподзь зробіць за мяне! Ласка Твая, Госпадзе, вечная; дзеяў рук Тваіх не пакідай.
Chapter 138
Psal Bela 138:1  Госпадзе! Ты выпрабаваў мяне і ведаеш.
Psal Bela 138:2  Ты ведаеш, калі я сядаю і калі ўстаю; Ты разумееш думкі мае здалёк.
Psal Bela 138:3  Ці іду я, ці адпачываю, — Ты акружаеш мяне і ўсе дарогі мае Табе вядомыя.
Psal Bela 138:4  Яшчэ слова няма на мове маёй, — Ты, Госпадзе, ужо ведаеш яго дасканала.
Psal Bela 138:5  Ззаду і сьпераду атачыў Ты мяне і кладзеш на мяне руку Тваю.
Psal Bela 138:6  Дзіўнае мне Тваё веданьне — высока, дасягнуць яго не магу!
Psal Bela 138:7  Куды пайду ад Духа Твайго, ад аблічча Твайго куды ўцяку?
Psal Bela 138:8  Ці на неба ўзыду — Ты там; ці сыду ў апраметную — і там Ты.
Psal Bela 138:9  Ці вазьму крылы золку і перасялюся на край мора, —
Psal Bela 138:10  і там рука Твая мяне павядзе, і ўтрымае мяне правіца Твая.
Psal Bela 138:11  Ці скажу: можа, цемра ўкрые мяне, і сьвятло навокал мяне зробіцца ноччу;
Psal Bela 138:12  але і цемра Цябе ад мяне не зацемрыць, і ноч сьветлая, быццам дзень; як цемра, так і сьвятло.
Psal Bela 138:13  Бо Ты ўладзіў вантробы мае і выткаў мяне ў чэраве маці маёй.
Psal Bela 138:14  Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсьведамляе гэта,
Psal Bela 138:15  Не схаваны былі ад Цябе косткі мае, калі мяне ў таямніцы стваралі, складалі мяне ў глыбіні нутрыны.
Psal Bela 138:16  Зародак мой бачылі вочы Твае; у Тваёй кнізе запісаны ўсе дні, мне назначаныя, калі ніводнага зь іх яшчэ ня было.
Psal Bela 138:17  Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа, і як многа іх лікам!
Psal Bela 138:18  Ці ж палічу іх, калі іх больш, чым пяску, калі прачынаюся, я ўсё Яшчэ з Табою.
Psal Bela 138:19  О, калі б Ты, Божа, пабіў бязбожнага! Адыдзеце ад мяне, крыважэрныя!
Psal Bela 138:20  Яны гавораць супроць Цябе бязбожна; марнае намышляюць ворагі Твае.
Psal Bela 138:21  Ці ж мне ненавідзець Тваіх ненавісьнікаў, Госпадзе, і не пагрэбаваць тымі, што паўстаюць на Цябе?
Psal Bela 138:22  Поўнаю нянавісьцю ненавіджу іх; ворагі яны мне.
Psal Bela 138:23  Выпрабуй мяне, Божа, і ўведай сэрца маё; выпрабуй мяне, і ўведай намеры мае.
Psal Bela 138:24  і глядзі, ці дарога мая бясьпечная, і накіруй мяне на шлях вечны.
Chapter 139
Psal Bela 139:1  Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
Psal Bela 139:2  Збаві мяне, Госпадзе, ад чалавека ліхога; ахавай мяне ад прыгнятальніка:
Psal Bela 139:3  яны ліхое думаюць у сэрцы, кожны дзень на бойку ладзяцца,
Psal Bela 139:4  яны востраць свой язык, як зьмей, яд асьпіда пад вуснамі іхнімі. Сэла
Psal Bela 139:5  Упільнуй мяне, Госпадзе, ад рук бязбожнага, ахавай мяне ад прыгнятальнікаў, якія намысьлілі пахіснуць ногі мае.
Psal Bela 139:6  Гардзеі паставілі на мяне пасткі і петлі, раскінулі сетку на дарозе, цянёты раскінулі на мяне.
Psal Bela 139:7  Я сказаў Госпаду: Ты: Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас маленьняў маіх!
Psal Bela 139:8  Госпадзе, Госпадзе, сіла ратунку майго! Ты пакрыў галаву маю ў дзень бою.
Psal Bela 139:9  Ня дай, Госпадзе, жаданага бязбожніку; ня дай посьпеху ліхому намыслу яго; яны заганарацца. Сэла
Psal Bela 139:10  Хай пакрые галовы тых, што мяне абступілі, ліха ад іхніх жа вуснаў.
Psal Bela 139:11  Хай ападзе на іх распалены жар; хай будуць укінуты ў вагонь, у прорвы, каб і ня ўсталі.
Psal Bela 139:12  Чалавек злоязыкі хай не ўмацуецца на зямлі; а ліха няхай прыгнятальніка ў пропадзь зьвядзе.
Psal Bela 139:13  Ведаю, што Гасподзь ўчыніць суд над прыгнятальнікамі і справядлівасьць бедным.
Psal Bela 139:14  Так! праведныя ўславяць імя Тваё: беззаганныя будуць жыць прад абліччам Тваім.
Chapter 140
Psal Bela 140:1  Госпадзе! да Цябе заклікаю; пасьпяшайся да мяне, уваж голасу маленьня майго, калі клічу Цябе.
Psal Bela 140:2  Хай пойдзе малітва мая, як фіміям, да аблічча Твайго, уздыманьне рук маіх — як ахвяра вячэрняя.
Psal Bela 140:3  Пакладзі, Госпадзе, ахову на вусны мае, і аслані дзьверы вуснаў маіх;
Psal Bela 140:4  ня дай нахіліцца сэрцу майму да словаў падступных, і на перапросіны дзеяў грахоўных і людзей, што беззаконьне ўчыняюць, і хай не скаштую я іхніх прысмакаў.
Psal Bela 140:5  Хай карае мяне праведнік: гэта — міласьць; хай выкрывае мяне: гэта — найлепшы алей, які не пашкодзіць галаве маёй; а малітвы мае — супраць зладзействаў іхніх.
Psal Bela 140:6  іхнія правадыры рассыпаліся па скалах, і чуюць, што словы мае лагодныя.
Psal Bela 140:7  Быццам зямлю расьсякаюць і трушчаць нас; сыплюцца косткі нашыя ў шчэлепы апраметнай.
Psal Bela 140:8  Але да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, вочы мае; на Цябе спадзяюся, не адкінь душы маёй!
Psal Bela 140:9  Ахавай мяне ад пастак, пастаўленых на мяне, ад цянётаў беззаконцаў.
Psal Bela 140:10  Хай трапяць бязбожнікі ў сеткі свае, а я перайду.
Chapter 141
Psal Bela 141:1  Голасам маім да Госпада заклікаў я, голасам маім Госпаду памаліўся;
Psal Bela 141:2  выліў перад ім малітву маю; адкрыў Яму скруху маю.
Psal Bela 141:3  Калі зьнемагаў ува мне дух мой, Ты ведаў сьцежку маю. На дарозе, па якой я хадзіў, яны тайна паставілі сеткі на мяне.
Psal Bela 141:4  Гляджу праваруч і бачу, што ніхто не прызнае мяне: ня стала мне сховаў, ніхто за душу маю ня мае турботы.
Psal Bela 141:5  Я паклікаў Цябе, Госпадзе, я сказаў: Ты прыстанішча маё і частка мая на зямлі жывых.
Psal Bela 141:6  Уваж енку майму, бо я вельмі зьнямогся. Аслані мяне ад ганіцеляў маіх, бо яны дужэйшыя за мяне.
Psal Bela 141:7  Выведзі зь цямніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё. Вакол мяне зьбяруцца праведныя, калі Ты пакажаш мне дабрадзейнасьць.
Chapter 142
Psal Bela 142:1  Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй
Psal Bela 142:2  і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы.
Psal Bela 142:3  Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых,
Psal Bela 142:4  і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё.
Psal Bela 142:5  Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх,
Psal Bela 142:6  працягваю да Цябе рукі мае; душа мая — да Цябе, як перасохлая зямля. Сэла
Psal Bela 142:7  Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой зьнемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць.
Psal Bela 142:8  Дай мне рана пачуць ласку Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Пакажы мне, Госпадзе, дарогу, па якой мне ісьці, бо да Цябе я ўзношу душу маю.
Psal Bela 142:9  Вызвалі мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх; да Цябе прыбягаю.
Psal Bela 142:10  Навучы мяне выконваць волю Тваю, бо Ты — Бог мой; Дух Твой добры вядзе мяне ў зямлю праўды.
Psal Bela 142:11  Дзеля імя Твайго, Госпадзе, ажыві мяне; дзеля праўды Тваёй выведзі зь нягоды душу маю
Psal Bela 142:12  і зь літасьці Тваёй зьлічы ворагаў маіх, і загубі ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я — Твой раб.
Chapter 143
Psal Bela 143:1  Дабраславёны Гасподзь, цьвярдыня мая, які навучае рукі мае да бою і пальцы мае — да вайны,
Psal Bela 143:2  літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, — і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае.
Psal Bela 143:3  Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш?
Psal Bela 143:4  Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя — як цень мінушчы.
Psal Bela 143:5  Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца;
Psal Bela 143:6  блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх.
Psal Bela 143:7  Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх,
Psal Bela 143:8  чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца — правіца маны.
Psal Bela 143:9  Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю,
Psal Bela 143:10  даравальніку перамогі царам і збаўцу Давіда, раба Твайго, ад лютага меча.
Psal Bela 143:11  Збаві мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца — правіца маны.
Psal Bela 143:12  Хай будуць сыны нашыя, як расьліны збуялыя ў іх маладосьці; дочкі нашыя — як слупы на акрасу разьбёныя ў харомах.
Psal Bela 143:13  Хай будуць засекі нашыя поўныя, поўныя ўсякім збожжам, хай плодзяцца авечкі нашыя тысячамі і цьмамі на палетках нашых;
Psal Bela 143:14  хай будуць валы нашыя сытыя; хай ня будзе ні крадзяжу, ні пропадзі, ні енку на вуліцах нашых.
Psal Bela 143:15  Дабрашчасны народ, які гэта мае. Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог.
Chapter 144
Psal Bela 144:1  Хваліць буду Цябе, Божа мой, Цару мой, і дабраслаўляць імя Тваё векі вечныя.
Psal Bela 144:2  Кожны дзень дабраслаўляць буду Цябе і хваліць імя Тваё векі вечныя.
Psal Bela 144:3  Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі, і веліч Ягоная недасьледная.
Psal Bela 144:4  Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.
Psal Bela 144:5  А я буду разважаць пра высокую славу велічы Тваёй і пра дзівосныя дзеі Твае.
Psal Bela 144:6  Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.
Psal Bela 144:7  Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.
Psal Bela 144:8  Шчодры і міласэрны Гасподзь, вельмі цярплівы і вельмі мілажальны.
Psal Bela 144:9  Добры Гасподзь да ўсіх, і шчадроты Ягоныя на ўсіх дзеях Ягоных.
Psal Bela 144:10  Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае;
Psal Bela 144:11  хай прапаведуюць славу царства Твайго і распавядаюць пра магутнасьць Тваю,
Psal Bela 144:12  каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю і пра слаўную веліч царства Твайго.
Psal Bela 144:13  Царства Тваё — царства ўсіх вякоў, і валадарства Тваё — ва ўсе роды.
Psal Bela 144:14  Гасподзь падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх, хто ўпаў.
Psal Bela 144:15  Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу сваім часам;
Psal Bela 144:16  адкрываеш руку Тваю і корміш усіх жывых па добрай волі.
Psal Bela 144:17  Праведны Гасподзь на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх.
Psal Bela 144:18  Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе.
Psal Bela 144:19  Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх.
Psal Bela 144:20  Асланяе Гасподзь усіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожных зьнішчае.
Psal Bela 144:21  Вусны мае вымавяць хвалу Гасподнюю, і хай дабраслаўляе ўсякае цела сьвятое імя Ягонае вечна.
Chapter 145
Psal Bela 145:1  Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.
Psal Bela 145:2  Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.
Psal Bela 145:3  Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.
Psal Bela 145:4  Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.
Psal Bela 145:5  Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,
Psal Bela 145:6  Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,
Psal Bela 145:7  творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;
Psal Bela 145:8  Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.
Psal Bela 145:9  Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных — скрыўляе.
Psal Bela 145:10  Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.
Chapter 146
Psal Bela 146:1  Хвалеце Госпада, бо гэта добра — сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка — Яму належыць хвала.
Psal Bela 146:2  Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.
Psal Bela 146:3  Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія.
Psal Bela 146:4  Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі.
Psal Bela 146:5  Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная , і розум Ягоны нявымерны.
Psal Bela 146:6  Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.
Psal Bela 146:7  Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.
Psal Bela 146:8  Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву;
Psal Bela 146:9  дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго .
Psal Bela 146:10  Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць;
Psal Bela 146:11  дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную.
Chapter 147
Psal Bela 147:1  Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго,
Psal Bela 147:2  бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;
Psal Bela 147:3  сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе,
Psal Bela 147:4  пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,
Psal Bela 147:5  дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;
Psal Bela 147:6  кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?
Psal Bela 147:7  Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.
Psal Bela 147:8  Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.
Psal Bela 147:9  Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.
Chapter 148
Psal Bela 148:1  Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
Psal Bela 148:2  Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.
Psal Bela 148:3  Хвалеце Яго, сонца і месяц, хавалеце Яго, усе зоркі сьвету.
Psal Bela 148:4  Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.
Psal Bela 148:5  Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
Psal Bela 148:6  паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.
Psal Bela 148:7  Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
Psal Bela 148:8  вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
Psal Bela 148:9  горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
Psal Bela 148:10  зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
Psal Bela 148:11  цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
Psal Bela 148:12  хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі
Psal Bela 148:13  хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.
Psal Bela 148:14  Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.
Chapter 149
Psal Bela 149:1  Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых.
Psal Bela 149:2  Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго.
Psal Bela 149:3  Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму,
Psal Bela 149:4  бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.
Psal Bela 149:5  Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.
Psal Bela 149:6  Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй,
Psal Bela 149:7  каб помсьціць народам, караць плямёны,
Psal Bela 149:8  закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх — у путы жалезныя,
Psal Bela 149:9  чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты — усім сьвятым Ягоным. Алілуя.
Chapter 150
Psal Bela 150:1  Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай.
Psal Bela 150:2  Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай.
Psal Bela 150:3  Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе.
Psal Bela 150:4  Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам.
Psal Bela 150:5  Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі.
Psal Bela 150:6  Усё, што дыхае, хай славіць Госпада! Алілуя.
Chapter 151
Psal Bela 151:1  Я быў найменшы сярод братоў маіх і наймалодшы ў доме ў бацькі майго; пасьвіў авечкі бацькі майго.
Psal Bela 151:2  Рукі мае зрабілі арган, пальцы мае наладжвалі псалтыр.
Psal Bela 151:3  І хто абвясьціў бы Госпаду майму? Сам Гасподзь, Сам пачуў мяне.
Psal Bela 151:4  Ён паслаў вястуна Свайго, і забраў мяне ад авечак бацькі майго, і памазаў мяне алеем памазаньня Свайго.
Psal Bela 151:5  Браты мае прыгожыя і вялікія; але Гасподзь не ўдабраволіўся выбраць зь іх.
Psal Bela 151:6  Я выйшаў насустрач чужынцу, і ён пракляў мяне ідаламі сваімі.
Psal Bela 151:7  Але я, вырваўшы меч у яго, адцяў яму галаву, і выбавіў сыноў Ізраілевых ад зьнявагі.